2019 — Год малой радзімы
КАЛІ КЛІЧА ЗЯМЛЯ БАЦЬКОЎ – НЕМАГЧЫМА НЕ АДГУКНУЦЦА…
Малая радзіма – паняцце дастаткова ўмоўнае. Яго сэнс залежыць ад многіх фактараў. Для мяне малая радзіма – гэта не толькі населены пункт, дзе нарадзіўся, але перш за ўсё тыя мясціны і людзі, дзе і сярод якіх сфарміраваўся як асоба
Нарадзіўся я ў 1948 г. у вёсцы Смальяны (тады – мястэчка) у Ко-ханаўскім раёне (зараз Талочынскі) на Віцебшчыне. Дакладна не памя—таю, але пражыў там не больш за тры гады. Не ведаю, з якой прычы-ны бацькі пераехалі ў іншую вёску гэтага ж раёна. Тата, Антон Ігнатавіч, і маці, Галіна Антонаўна, у вайну партызанілі на Віцебшчыне ў адным атрадзе. Пасля вызвалення Бела-русі бацька застаўся працаваць у мі-ліцыі – у армію не ўзялі з-за ранен-няў і цяжкай кантузіі. На момант пе—раезду ў вёску Замосце ён яшчэ пра-цаваў, але недзе праз год быў адпраў-лены на пенсію па інваліднасці. І фактычна мая першая малая радзі—ма пачынаецца з жыцця ў вёсцы За—мосце. Тут я скончыў два класы па—чатковай школы.
Жылося цяжка. Пасляваенная Бе—ларусь яшчэ ляжала ў руінах. Праца—вала адна маці, бацька атрымліваў невялікую пенсію. А ў сям’і было шасцёра дзяцей. Не хапала грошай на харчаванне, адзенне, абутак. Уласныя гаспадаркі былі абкладзены рознымі падаткамі. Бацькі шукалі нейкае выйсце з цяжкага становішча. Тата вырашыў пераехаць у Латвію, на прыгранічны хутар, які належаў яго цётцы. Сама яна даўно там не жыла.Хутар, навакольная прырода і лю—дзі сталі маёй другой малой радзімай. Маляўнічыя мясціны: непадалёк цякла рэчка Сар’янка з заліўнымі лугамі па берагах, дубовы гай, падлесак, што падыходзіў амаль да самай хаты, побач – высахлае невяліч-кае балотца, у якім кожны год было шмат брусніц, саўгасныя палеткі… Гэтая прыгажосць аздабляла на-ша новае жыццё. Чароўная прырода гэтых мясцін на ўсе наступныя гады за-клала грунтоўны падмурак маёй безу-моўнай да іх любові. Тут я вучыў-ся ў школе з трэцяга па шосты клас, атрымліваў веды, фарміраваўся як асоба. Жыць стала лягчэй. Лягчэй станавілася жыць і ва ўсёй вялікай дзяржаве – Савецкім Саюзе.
Можа, з гэтае прычыны, а можа, паўплывала тое, што старэйшыя брат і сястра пачалі жыць самастойна, але бацьку пацягнула назад у Беларусь, у Дрысенскі (цяпер Верхнядзвінскі) раён, у родныя Малыя Плейкі. Тут была толькі пачатковая школа, таму вучыцца даводзілася ў суседняй вёсцы.
Новае месца, дзе прайшоў гэты перыяд жыцця, я лічу сваёй апош-няй малой радзімай. Яна арганічна звязала ў адзінае цэлае ўсе папярэд-нія, завяршыўшы фарміраванне лю—бові да вялікай Радзімы маіх баць-коў і мяне – Беларусі. Тут скончыла-ся маё дзяцінства. Адсюль я пайшоў у самастойнае жыццё. Можа, і за—рана – у пятнаццать гадоў, але гэта не быў мой свядомы выбар.
Бліжэйшая дзесяцігодка – у Верх-нядзвінску, а да яго – больш за 15 км, транспартных зносін ніякіх, грошай аплочваць кватэру не было. Таму бацькі вырашылі адправіць мяне ў вучылішча ў Рыгу. Раней там атры-маў будаўнічую спецыяльнасць ста-рэйшы брат. У той час вучобу ў ПТВ аплочвала дзяржава: форму, інтэр-нат, харчаванне. У 1963 г. я пасту-піў у вучылішча чыгуначнікаў з тае нагоды, што ў ім давалі не толькі пра-фесійную, але і сярэднюю адука-цыю. У Рызе я ўпершыню адчуў, што адарваўся ад радзімы. Горад быў чужым, побач – ні родных, ні блізкіх, ні сяброў. Ён жыў зусім іншым жыццём, іншымі рытмамі, чым вёска. Пры-родны свет з яго яркімі фарбамі быў задушаны тут шэрым колерам да-моў, асфальтам, стальнымі машы-намі. Для вясковага хлапчука пача—так новага жыцця быў падобны да катастрофы яго ўнутранага свету. Але паступова ўсё наладзілася. Праз чатыры гады я меў ужо атэстат ста—ласці, спецыяльнасць «Памочнік ма-шыніста цеплавоза» і адпаведную працу. Адначасова паступіў у Ленін—градскі інстытут інжынераў тран—спарту, філіял якога быў у Рызе, на завочнае аддзяленне. Праз два гады зразумеў, што ўсё гэта «не маё», пакінуў інстытут і быў прызваны на службу на Балтыйскі флот. Трэба адзначыць, што, цвёрда разумеючы: тэхніка – «не маё», я яшчэ добра не ўсведамляў, а што ж тады «маё».
Сёння разумею: тое, што было за—кладзена ў мяне ў дзяцінстве на малой радзіме, ніяк не хацела стасавацца з маім вымушаным шляхам жыцця. Трэба было яшчэ прайсці праз нялёгкую трохгадовую марскую службу ў 6-й Ат-лантычнай экспедыцыі Ленінградскай ваенна-марской базы, выпрабаванне Атлантычным і Індыйскім акіянамі, каб у адным шматмесячным паходзе кан-чаткова зразумець, у чым мой галоўны кірунак жыцця і чаго хоча ад мяне Бацькаўшчына. А яна хацела, каб я зноў вярнуўся да яе. Пасля дэма-білізацыі зняўся з ваеннага ўліку ў Рызе, страціўшы прапіску, працу, інтэрнат, і вярнуўся ў Малыя Плей—кі. У той жа год паступіў у БДУ на філалагічны факультэт.
Пасля заканчэння з адзнакай БДУ вучыўся ў аспірантуры пры Інсты-туце мовазнаўства імя Якуба Кола-са НАН Беларусі. Там жа ў 1981 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам кафедры рускай мовы ў БНТУ. Доктарскую дысертацыю абараніў у БДУ ў 1990 г. У 1993 г. атрымаў вучонае званне прафесара. З 1991 па 2018 г. – за-гадчык кафедры агульнага і руска-га мовазнаўства ў БДПУ. З 2018 г. працую тут прафесарам кафедры мо-вазнаўства і лінгвадыдактыкі.
Зараз падаецца, што менавіта такі жыццёвы шлях рыхтавала мне з ма—ленства малая радзіма. Абраўшы філалогію сваёй «музай», я не па-мыліўся. І хоць стаць пісьменнікам ніколі не думаў, аднак з’явіліся і мас—тацкія тэксты: апавяданні, аповесці і нават раман. На маю думку, дык і пазнавата: першае апавяданне было апублікавана ў 2004 г. Праз два гады стаў членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Сваім лепшым творам лічу аповесць «Адкрыццё». Спадзяюся, мая малая радзіма засталася задаво—ленай выбарам свайго сына…Анатоль ГІРУЦКІ, прафесар кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі
31 мая 2019 года, № 8 (1229)
ЛЮБЛЮ ЦЯБЕ, ПАЛЕССЕ, МІЛЫ КРАЙ…
Цеплынёю агорнуты ўспаміны пра той куток Беларусі, дзе прайшло наша дзяцінства і юнацтва. Мінаюць гады, мы мяняем месцы жыхарства і працы, а родная мясцовасць па-ранейшаму вабіць, нагадвае пра час, які зараз падаецца такім бесклапотным і шчаслівым… Завочную экскурсію па сваёй малой радзіме сёння для нас праводзіць намеснік дэкана факультэта прыродазнаўства па вучэбнай рабоце Мікалай Леанідавіч СТРАХА.
— Для мяне малая радзіма—гэта не толькі вёска, дзе я нарадзіўся. Гэта яшчэ і той край, які называюць Пінскім ці Брэсцкім Палессем. Дарэчы, пасля школы я паступіў у Брэсцкі педагагічны інстытут, адвучыўся там 5 гадоў, а скончыўшы аспірантуру, вярнуўся дамоў працаваць, жыў у Брэсце да 1998 г. Таму так ці інакш з Брэстчынай звязана 35 гадоў майго жыцця
Што ж да малой разімы ў літаральным сэнсе, то гэта вёска Малыя Вікаравічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Праўда, назва не зусім адпавядала яе памерам. Малой яна была па палескіх мерках, дзе звычайныя вёскі—гэта некалькі сотняў, а то і тысяч жыхароў. Напрыклад, дзед мой быў родам з вёскі Рубель, дзе і сёння налічваецца каля 1500 двароў і пражывае больш за 4000 чалавек. У параўнанні з Рублём мая вёска сапраўды была малая — усяго каля 150 двароў, якія выцягнуліся ўздоўж ракі Копанец, ці Канава, як мы яе называлі. Але праз дарогу раскінуліся двары (не менш за 300) вёскі Вялікія Вікаравічы. Уздоўж жа дарогі, у напрамку да лесу, на больш высокім месцы знаходзілася вёска Струга са школай, сельскім саветам, лясніцтвам, Домам культуры, праўленнем калгаса, бальніцай і іншымі ўстановамі. Разам ва ўсіх гэтых трох населеных пунктах, якія мелі розную назву, але геаграфічна былі адным цэлым, у перыяд майго дзяцінства пражывала да 5 тысяч чалавек.
Сёння гэта добраўпарадкаваныя населеныя пункты, дарогі з асфальтавым пакрыццём злучаюць іх паміж сабой і з раённым цэнтрам. Праз раку Гарынь пабудаваны цудоўны мост. Усе будынкі сучасныя, дамы газіфікаваныя і з вадаправодам. Мне ж мая вёска ўспамінаецца зусім іншай, калі асноўным транспартным сродкам была гужавая павозка і лодка, якую ў нас называлі “барка”. Вось на гэтых барках і падтрымлівалі мае землякі сувязь са знешнім светам.
Самыя яркія згадкі пра малую радзіму і дзяцінства звязаны якраз з Гарынню — адной з самых наравістых беларускіх рэчак. Гэта правы прыток Прыпяці, які бярэ свой пачатак на Падольскім узвышшы, што на тэрыторыі Украіны. Суседства з такой ракою накладвала непаўторны адбітак на ўвесь лад жыцця маіх аднавяскоўцаў. Калі вясной на Гарыні пачыналася паводка, то адразу на ўспамін прыходзіла мора Герадота. Рака разлівалася на некалькі кіламетраў—вакол было суцэльнае мора вады. Амаль штогод вада падыходзіла да парогаў хат, а то і ў самі хаты ў Малых і Вялікіх Вікаравічах, і жыхары гэтых вёсак пераводзілі жывёлу са сваіх хлявоў да сваякоў у Стругу. Трэба было ўсё даставаць з падвалаў, падымаць на рышты маёмасць. Але палешукі цярпелі нораў сваёй рэчкі, бо яна была іх карміліцай. А для нас, дзяцей, яна зʼяўлялася самым лепшым водным атракцыёнам. У нашых вёсках жартавалі, што дзеці тут плаваць вучыліся раней, чым хадзіць. І нават зараз, калі я летам наведваю бацькоўскі дом, то перш-наперш іду на рэчку. Тым больш, што далёка ісці не трэба: хата стаіць на самым ускрайку вёскі ў надзвычай маляўнічым месцы. Адразу за хлявом цячэ рака. Па абодва бакі разгарнуліся паплавы, на якіх мы ў дзяцінстве пасвілі кароў. На гэтых паплавах шмат старычных азёр і астраўкоў, якія параслі лазой і вербамі. Там мы лавілі рыбу і вабілі ў гульнях свой вольны час, якога ў вясковых дзяцей было не так і шмат, бо трэба было дапамагаць бацькам па гаспадарцы. А якія самабытныя назвы мелі гэтыя мясціны: Балота, Гарэлец, Лужок— гэта паплавы; Карашаўка, Просць, Ятэль, Лучка — гэта старыцы; Зуеў рог — востраў.
Дзяцінства ўспамінаецца яшчэ і вялікай гаспадаркай, весці якую мы, трое сыноў, дапамагалі сваім бацькам. У нас заўсёды было шмат свойскай жывёлы, і ўсю яе трэба было даглядаць. Мая маці ў гэтых адносінах была сапраўдным эксперыментатарам: акрамя кароў і свіней, у нашай гаспадарцы перыядычна вадзіліся куры, гусі і качкі, трусы, коні, авечкі, пчолы. Таму для мяне звычайнай справай было хадзіць за канём, скідаць сена ў капну ці ў стог, касіць, садзіць бульбу і гэтак далей. Гэтыя навыкі засталіся са мной на ўсё жыццё.
Малая радзіма асацыіруецца ў мяне і з суседняй Украінай, да якой ад вёскі было рукой падаць — усяго 5 кіламетраў праз лес. Збіраючы ў лесе грыбы або ягады, можна было сустрэць жыхароў самай блізкай украінскай вёскі—Пераброды. Таму звычайнай справай былі і шлюбы паміж жыхарамі суседніх беларускіх і ўкраінскіх вёсак. Мой бацькаў род па дзеду—беларускі, а па бабцы—украінскі. Хаця самі яны заўсёды ўспрымалі сябе як палешукоў, не дзелячы на ўкраінцаў і беларусаў.
Ну і, безумоўна, самыя цёплыя і шчымлівыя ўспаміны пра малую радзіму звязаны ў мяне з маімі бацькамі, якіх, на вялікі жаль, ужо няма сярод жывых. Калі для майго бацькі вёска Малыя Вікаравічы была родным і адзіным месцам, у якім ён правёў усё сваё жыццё, то для маці гэта быў невядомы край, куды яна трапіла зусім маладой сямнаццацігадовай дзяўчынай. Так атрымалася, што пасля заканчэння Пінскага педагагічнага вучылішча яе, ураджэнку Міншчыны, размеркавалі на працу ў Столінскі раён. У наваколлі яе роднай вёскі Вялікая Быхаўшчына, што ў Нясвіжскім раёне, нават малой рачулкі не было, а тут цэлы водны край. Можна толькі здагадвацца, як цяжка ёй было прызвычаіцца да рачнога ладу жыцця. Дарэчы, сама яна так і не навучылася плаваць і заўсёды баялася вады. Усё працоўнае жыццё маёй маці, Зінаіды Мікалаеўны, было звязана са Стружскай сярэдняй школай, дзе яна працавала настаўніцай пачатковых класаў. Пра адносіны да прафесіі сведчыць прысваенне ёй ганаровага звання “Заслужаны настаўнік БССР”. А вось працоўная дзейнасць бацькі была звязана з лесам. Амаль 30 гадоў ён быў ляснічым і ўзначальваў Стружскае лясніцтва. Таму лес для нас, яго дзяцей, быў другім домам, у якім адчувалі сябе як рыба ў вадзе. Летам бацька, едучы раніцай у лес па працоўных справах, мог адвесці нас збіраць грыбы ці ягады, а вечарам забраць у дамоўленым месцы. У лесе ж знаходзіліся службовыя зямельныя надзелы, на якіх мы вырошчвалі бульбу і нарыхтоўвалі сена. Да гэтага часу помняцца нашы лясныя працоўныя будні і самыя розныя лясныя здарэнні.
Пра бацькоў і іх уплыў на фарміраванне маёй асобы можна расказваць бясконца. Напрыклад, я адназначна магу сцвярджаць, што выбар педагагічнай прафесіі па спецыяльнасці “Геаграфія і біялогія”—гэта ад бацькоў, ад іх прыкладу адносін да сваёй працы і адданасці той справе, якой яны займаліся. З узростам я ўсё больш пераконваюся: тое, штó мы ёсць і якія мы ёсць, ідзе адтуль, з малой радзімы, з дзяцінства, ад бацькоў. Менавіта таму і цягне нас туды, адкуль мы родам…