З першых рук

3 мая 2024 года № 6 (1307)

ЧАС ВЫБРАЎ НАС

Менавіта пад такім дэвізам 24–25 красавіка ў Рэспубліцы Беларусь адбылася падзея гістарычнага значэння: упершыню ў новым канстытуцыйным статусе прайшоў Усебеларускі народны сход сёмага склікання. Трансляцыю пасяджэння ў прамым эфіры глядзелі студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі БДПУ. А некаторым танкаўцам выпаў гонар стаць непасрэдным удзельнікам Сходу ў Палацы Рэспублікі. Сваімі ўражаннямі падзяліўся адзін з яго дэлегатаў – метадыст упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Аляксандр ДАВЫДОЎСКІ.

– На VII Усебеларускі народны сход з усіх куткоў нашай краіны ў сталіцу з’ехаліся парламентарыі, прадстаўнікі мясцовых Саветаў дэпутатаў і грамадскіх арганізацый, людзі розных прафесій, аб’яднаныя найперш глыбокім пачуццём патрыятызму. Усебеларускі народны сход – гэта вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя Рэспублікі Беларусь, які вызначае, якой будзе наша краіна і яе будучыня. Вядома, я застаўся пад вялікім уражаннем ад выступлення нашага Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Ён у чарговы раз агучыў сваю пазіцыю наконт падзей, што адбываюцца ў свеце і вакол Беларусі, адзначыў, які вялікі шлях прайшла краіна за 30 гадоў незалежнасці, якіх вынікаў на ім мы дасягнулі. Даў наказ усім дэлегатам «быць моцнымі, каб захаваць мір у сваёй краіне». Найбольш запомніліся такія словы Аляксандра Рыгоравіча: «У нашай Радзімы, акрамя нас, нікога няма. Толькі мы ведаем, якой павінна быць будучыня Беларусі, якой павінна быць наша краіна, як зрабіць яе мацнейшай. Толькі мы гэта ведаем, і ніхто іншы».

На VII Усебеларускім народным сходзе былі прыняты важныя дакументы: Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі і Ваенная дактрына Рэспублікі Беларусь. Яны рэгламентуюць падыходы дзяржавы да захавання бяспекі ў розных сферах з улікам геапалітычных змен у свеце, прымяненне ваеннай сілы ў рамках рэагавання на існуючыя выклікі і пагрозы. У дакументах падкрэсліваецца, што Беларусь – міралюбівая краіна, якая выступае за неваеннае вырашэнне канфліктаў. Але ў той жа час любыя спробы ўмяшання ва ўнутраныя справы або пагроза прымянення ваеннай сілы будуць спынены для бяспекі грамадзян і дзяржавы. Цяпер наша задача як дэлегатаў – данесці ўсе прынятыя рашэнні да сваіх калектываў, да моладзі і ўсяго беларускага грамадства.


19 студзеня 2024 года № 1 (1302)

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка падпісаў Указ, якім карэктуюцца Правілы прыёму асоб для атрымання вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Палажэнні дакумента накіраваны на павышэнне аб’ектыўнасці ацэнкі ведаў абітурыентаў, упарадкаванне адбору на мэтавую падрыхтоўку, узмацненне канкурэнтнага складніка, паступленне найбольш падрыхтаванай і матываванай моладзі. Указам прадугледжаны нормы, якія замацоўваюць паўнамоцтвы Міністэрства адукацыі па рэгуляванні асобных пытанняў правядзення ўступнай кампаніі для забеспячэння роўных умоў і справядлівага конкурснага адбору пры паступленні ва ўстановы адукацыі.

Міністэрства адукацыі ў самыя кароткія тэрміны забяспечыць комплекс арганізацыйна-метадычных мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Указа. Будзе праведзена неабходная тлумачальная работа для абітурыентаў і іх бацькоў. А свой каментарый адносна зместу і важнасці дакумента рэктар БДПУ А.І. Жук даў чытачам «Н» ужо сёння:

– Сістэма адукацыі – структура дынамічная, яна змяняецца і ўдасканальваецца ў адпаведнасці з запытамі грамадства і развіццём рэальнага сектара эканомікі. Таму відавочна, што карэкціроўка Правілаў прыёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі ў 2024 г. з’яўляецца заканамернай і своечасовай. Усе адлюстраваныя ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь змяненні і дапаўненні накіраваны на забеспячэнне роўнасці ўмоў і справядлівага конкурснага адбору пры паступленні ва ўстановы вышэйшай адукацыі.

Мяне як рэктара вядучага педагагічнага ўніверсітэта краіны натхняе тое, што новая рэдакцыя Правілаў прыёму дазволіць прыцягнуць у нашу прафесію матываваных і здольных абітурыентаў – пераможцаў алімпіяд, уладальнікаў атэстатаў і дыпломаў з адзнакай, выпускнікоў профільных класаў педагагічнай накіраванасці. Пройдзе ўсяго толькі 4–5 гадоў, і цяперашнія абітурыенты – ужо дыпламаваныя спецыялісты – вернуцца ў школы з важнай місіяй: навучаць і выхоўваць падрастаючыя пакаленні беларусаў.

Важным лічу прыцягненне на педагагічныя спецыяльнасці найбольш падрыхтаваных выпускнікоў, якія паступаюць на ўмовах мэтавага набору. Гэтаму будзе садзейнічаць замацаванне ніжняга парога сярэдняга бала атэстата не ніжэй за 7,0. Дарэчы, уступная кампанія мінулага года па мэтавым наборы выявіла праблему – недастаткова моцны канкурэнтны складнік. Новая рэдакцыя Правілаў прыёму прадугледжвае правядзенне конкурсу сярод асобных арганізацыйзаказчыкаў. Гэта, на наш погляд, будзе садзейнічаць актывізацыі прафарыентацыйнай работы з боку заказчыкаў кадраў і дазволіць ім гарантавана атрымаць падрыхтаванага спецыяліста.

Істотным новаўвядзеннем прыёмнай кампаніі з’яўляюцца квоты для залічэння катэгорый абітурыентаў, якія паступаюць на агульных умовах на шэраг папулярных педагагічных спецыяльнасцей («Філалагічная адукацыя», «Прыродазнаўчая адукацыя», «Гістарычная адукацыя», «Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя», інш.), – не менш за 20 % ад плана набору. Раней гэтыя спецыяльнасці закрываліся пераважна льготнікамі.

Новая рэдакцыя Правілаў будзе садзейнічаць удасканаленню нацыянальнай сістэмы адбору і падрыхтоўкі кадраў з вышэйшай адукацыяй. Упэўнены, што дзякуючы гэтаму ў педагагічную прафесію прыйдзе найбольш падрыхтаваная і матываваная моладзь.

Атрымаць дадатковую інфармацыю па ўнесеных зменах можна ў прыёмнай камісіі БДПУ (панядзелак – пятніца з 8.30 да 17.30; тэл.: 8-017-311-21-28) або ва Упраўленні вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі (панядзелак – пятніца з 10.00 да 12.00; тэл.: 8-017-200-62-72).


25 кастрычніка 2023 года № 11 (1297)

Складана пераацаніць важнасць правядзення мерапрыемстваў, падчас якіх студэнты атрымліваюць актуальную інфармацыю з першых рук – ад дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў дэпутацкага корпуса, палітыкаў.

Так, ва ўніверсітэце адбылася дыялогавая пляцоўка «Настаўнік у сучасным свеце» з удзелам старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь І.В. Карпенкі. На сустрэчы абмяркоўваліся тэмы падрыхтоўкі педагагічных кадраў, фарміравання грамадзянскай пазіцыі, правядзення будучай электаральнай кампаніі. Ігар Васільевіч расказаў пра неабходнасць сістэмнай прававой асветы грамадзян і важнасць камунікацыі па надзённых грамадска-палітычных праблемах. І такая камунікацыя была ажыццёўлена падчас мерапрыемства: госць падрабязна адказаў на шматлікія пытанні студэнтаў.

Выкладчыкі, работнікі і студэнты БДПУ 19 кастрычніка далучыліся да анлайн-трансляцыі агульнагарадскога дня інфармавання на тэму «Сацыяльная бяспека: асноўныя прынцыпы і прыярытэты». Мадэрацыю мерапрыемства, што прайшлоў Мінскай гарадскойратушы, ажыццяўляла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама В.М. Чамаданава.

Перад вялікай зацікаўленай аўдыторыяй выступілі намеснікміністра эканомікі Т.В. Бранцэвіч, намеснік міністра ўнутраных спраў Г.А. Казакевіч, старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоўНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь С.А. Любецкая, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама П.Л. Шуцько, кіраўнік цэнтра чалавечага развіцця і дэмаграфіі Інстытута эканомікі НАН Беларусі А.Р. Баброва. Удзельнікі абмеркавалі такія важныя тэмы, як фарміраванне дзяржаўнага бюджэту з улікам сацыяльнай накіраванасці, меры па павышэнні заработных плат і пенсій, падтрымка малазабяспечаных грамадзян, стымуляванне эфектыўнай занятасці насельніцтва, фарміраванне культу паўнавартаснай сям’і і інш.

Падчас выступлення Валянцін Мікалаевіч Канаплёў расказаў аб развіцці Маскоўскага раёна сталіцы, важнасці выканання заканадаўства і адказнасці за супрацьпраўныя дзеянні і ўчынкі.Пётр Мікалаевіч Антонік акцэнтаваў увагу прысутных на неабходнасці выканання Закона аб масавых мерапрыемствах, закрануў пытанне будучай электаральнай кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь, расказаў пра расследаванне справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Вячаслаў Міхайлавіч Сайко папярэдзіў студэнтаў аб недапушчальнасці ўжывання алкаголю ў грамадскіх месцах, адказнасці за захаванне і распаўсюджванне наркатычных рэчываў, звярнуў увагу на злачынствы ў сферы высокіх тэхналогій.


31 мая 2023 года № 7 (1293)

РАЗМЕРКАВАННЕ: ВЫВУЧАЕМ ЗАКОН РАЗАМ

Пытанні, звязаныя з атрыманнем першага працоўнага месца, заканамерна цікавяць студэнтаў выпускных курсаў. Працэс размеркавання мае шэраг юрыдычных нюансаў, у якіх будучым маладым спецыялістам варта арыентавацца. Так, сёлета ўступіла ў дзеянне новае Палажэнне аб парадку размеркавання, пераразмеркавання, накіравання на працу, перанакіравання на працу, прадастаўлення месца працы выпускнікам, якія атрымалі навукова-арыентаваную, вышэйшую, сярэднюю спецыяльную або прафесійна-тэхнічную адукацыю (далей – Палажэнне аб размеркаванні № 572 або Палажэнне). Пра некаторыя з яго асноўных новаўвядзенняў чытачам «Н» расказвае начальнік юрыдычнага аддзела БДПУ А.В. Жукоўская.

Па-першае, у Палажэнні адкарэкціраваны пералік выпадкаў пераразмеркавання і перанакіравання на працу і, адпаведна, дакументаў, якія павінен прадставіць ва ўстанову адукацыі выпускнік – малады спецыяліст.

Пераразмеркаванне выпускнікоў, маладых спецыялістаў рэгламентуецца п. 18 і 19 Палажэння аб размеркаванні № 572 і праводзіцца:

• у адпаведнасці з атрыманай спецыяльнасцю, прысвоенай кваліфікацыяй і (або) ступенню ў выпадках і на ўмовах, устаноўленых арт. 74 Кодэкса аб адукацыі (перавод маладога спецыяліста да іншага наймальніка, асобныя выпадкі звальнення і інш.);

• у сувязі з паступленнем на службу ў органы ўнутраных спраў, органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях са згоды наймальніка, да якога выпускнік, малады спецыяліст накіраваны на працу (службу) па размеркаванні, і вышэйшага ў адносінах да наймальніка дзяржоргана/арганізацыі (пры наяўнасці).

Перанакіраванне на працу адбываецца ў выпадках і на ўмовах, устаноўленых у арт. 76 Кодэкса аб адукацыі (п. 22 Палажэння аб размеркаванні № 572).

Па-другое, у дакуменце вызначана, што ў выпадку, калі выпускнікам, якія адносяцца да катэгорый дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, месца працы не можа быць прадастаўлена падчас размеркавання, іх працаўладкаванне ажыццяўляецца ў лік броні. З гэтай мэтай камісія па размеркаванні за 4 месяцы да заканчэння навучання названых асоб павінна накіраваць у мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы звесткі пра такіх выпускнікоў. Пры выдачы дакумента аб адукацыі да яго будзе прыкладацца пасведчанне аб накіраванні на працу з указаннем адпаведнага наймальніка (п. 17 Палажэння аб размеркаванні № 572).

Па-трэцяе, выпускнікі цяпер самі абавязаны інфармаваць наймальніка аб наяўнасці ў іх абавязку адпрацаваць устаноўленыя тэрміны па размеркаванні, аб накіраванні на працу або наяўнасці даведкі аб самастойным працаўладкаванні (п. 33 Палажэння аб размеркаванні № 572).

У той жа час выпускнікі, маладыя спецыялісты цяпер не павінны паведамляць ва ўстанову адукацыі аб сваім звальненні ў перыяд абавязковай працы і аб працаўладкаванні на працягу 15 працоўных дзён з дня прыёму.

Нагадаем, што маладымі спецыялістамі сёння лічацца выпускнікі, якія працуюць па размеркаванні, пераразмеркаванні і ў адпаведнасці са спецыяльнасцю, прысвоенай кваліфікацыяй і (або) ступенню і якія атрымалі:

▪ вышэйшую адукацыю (дзённая форма) за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту;

▪ агульную вышэйшую або спецыяльную вышэйшую адукацыю (дзённая форма), не менш чым палова тэрміну навучання на якой фінансавалася за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, за выключэннем асоб, што на момант размеркавання атрымліваюць адукацыю ў вячэрняй, завочнай або дыстанцыйнай форме і адначасова працуюць па спецыяльнасці, або праходзяць ваенную службу па кантракце, або навучаюцца на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі;

▪ навукова-арыентаваную   адукацыю пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы аспірантуры, дактарантуры за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту (дзённая форма) – у адпаведнасці з дагаворам аб падрыхтоўцы навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі;

▪ агульную вышэйшую, спецыяльную вышэйшую, паглыбленую вышэйшую адукацыю на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ў дзённай форме атрымання адукацыі – у адпаведнасці з дагаворам аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста (працоўнага, служачага);

▪ навукова-арыентаваную або вышэйшую адукацыю на платнай аснове за кошт сродкаў фізічных асоб або ўласных сродкаў (маецца на ўвазе выпускнік, які атрымаў адукацыю на дзённай форме і накіраваны на работу па ўласным жаданні);

▪ агульную вышэйшую або спецыяльную вышэйшую адукацыю, калі менш чым палова тэрміну атрымання адукацыі фінансавалася за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту (у дадзеным выпадку выпускнік, які атрымаў адукацыю ў дзённай форме і накіраваны на работу па жаданні).

Выпускнікі, працаўладкаваныя ў лік броні, таксама з’яўляюцца маладымі спецыялістамі (ч. 3 п. 4 арт. 73 Кодэкса аб адукацыі).

Калі выпускнік прад’явіў даведку аб самастойным працаўладкаванні, то ён НЕ з’яўляецца маладым спецыялістам і,  адпаведна,  гарантыі,  абмежаванні і іншыя асаблівасці і спецыяльныя ўмовы, прадугледжаныя заканадаўствам у дачыненні да маладых спецыялістаў, на яго не распаўсюджваюцца.


 

1 верасня 2021 года № 10 (1264)

Шаноўныя калегі – выкладчыкі, студэнты, супрацоўнікі, выпускнікі БДПУ!
Сардэчна віншую вас з Днём ведаў!
Гэтае свята аб’ядноўвае ўсе пакаленні жыхароў нашай краіны: тых, хто вучыць і вучыцца, імкнецца да пастаяннага самаўдасканалення і развівае розныя напрамкі інтэлектуальна-інавацыйнай дзейнасці, пераймае перадавы вопыт і ўкараняе сучасныя тэхналогіі ва ўсе сферы жыцця грамадства. Аднак вялікая сям’я БДПУ сустракае яго з асабліва ўрачыстым і прыўзнятым настроем. Штогод 1 верасня для нас пачынаецца новы этап цікавай плённай працы. І я ўпэўнены, што назапашаны досвед і бязмежны творчы патэнцыял дапамогуць нашаму згуртаванаму педагагічнаму калектыву і надалей удасканальваць айчынную сістэму адукацыі, рыхтуючы высокакваліфікаваных, кампетэнтных і мабільных спецыялістаў.

Сёлета студэнцкае братэрства нашага ўніверсітэта папоўнілася новай зменай. Паважаныя першакурснікі! Дзякуй за свядомы выбар, высокую матывацыю на педагагічную працу. Жадаю, каб вучоба стала для вас самым запамінальным і прадуктыўным перыядам жыцця, напоўненым радасцю пазнання і сапраўдным сяброўствам. Безумоўна, словы віншавання адрасую ўсім студэнтам БДПУ. Дзякуй за тое, што сваімі ведамі, талентамі, поспехамі ствараеце воблік нашага ўніверсітэта – сучаснага, дынамічнага, прагрэсіўнага.

Цёплыя словы прызнання ў гэты дзень выказваю ўсяму прафесарска-выкладчыцкаму калектыву БДПУ. Вы – аснова і гонар нашага ўніверсітэта, узор адданасці выбранай прафесіі, найлепшы прыклад для пераймання! Няхай агеньчык любові да педагагічнай дзейнасці ніколі не згасае, а толькі сілкуецца поспехамі, дасягненнямі і ўдзячнасцю вашых выхаванцаў.

З Днём ведаў, БДПУ! З пачаткам новага навучальнага года!

Рэктар БДПУ А.І. Жук

ЛІЧБЫ І ФАКТЫ — НА НАШУ КАРЫСЦЬ!

Падведзены вынікі залічэння абітурыентаў у БДПУ. Сёлетняя ўступная кампанія паказала, што наша ўстанова вельмі папулярная сярод выпускнікоў. Так, на 1160 бюджэтных месцаў (885 – дзённай формы атрымання адукацыі і 275 – завочнай) было пададзена больш чым 2000 заяў. Сярэдні конкурс па ўніверсітэце склаў каля 2,1 чалавека на месца.

Амаль чвэрць першакурснікаў БДПУ – медалісты і ўладальнікі дыпломаў ССНУ з адзнакай, выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці. Студэнтамі дзённай бюджэтнай формы атрымання адукацыі сталі 232 выпускнікі гімназій і ліцэяў. У прыёмную камісію БДПУ падалі дакументы 209 выпускнікоў педкласаў (у 2020 г. – 197), 114 з якіх скарысталіся правам паступлення без іспытаў па выніках сумоўя. Сярэдні бал іх атэстатаў роўны 8,9. Усяго на першы курс залічаны 203 педкласаўцы. Таксама сёлета звязаць свой далейшы лёс з педагогікай вырашылі 83 медалісты (у 2020 г. – 51), 133 уладальнікі дыплома з адзнакай (у 2020 г. – 120).

На 3 спецыяльнасці (з 31) залічаны толькі абітурыенты, якія вызвалены ад здачы іспытаў (медалісты, выпускнікі педкласаў), а таксама мэтавікі. Так, напрыклад, на філалагічным факультэце па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура. Замежная мова» пры плане прыёму 20 чалавек будуць вучыцца 12 выпускнікоў педкласаў і 3 мэтавікі з баламі, вышэйшымі за 300. Аналагічная сітуацыя склалася на шэрагу спецыяльнасцей гістарычнага факультэта і ў Інстытуце інклюзіўнай адукацыі.

На многія спецыяльнасці прахадныя балы значна выраслі. Максімальнае павышэнне зафіксавана на факультэце пачатковай адукацыі на спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя (скарочаны тэрмін навучання)» – +71 пункт (завочная форма атрымання адукацыі). Таксама заўважны рост назіраецца на спецыяльнасцях факультэтаў прыродазнаўства і эстэтычнай адукацыі, Інстытута псіхалогіі – адпаведна «Біялогія і геаграфія» (+41), «Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія промыслы» (+28), «Псіхалогія» (+19). Стабільна высокімі застаюцца прахадныя балы на факультэтах з самымі вялікімі наборамі. Так, на факультэце дашкольнай адукацыі пры плане набору 145 чалавек прахадны бал склаў 217. На факультэце пачатковай адукацыі пры наборы 125 чалавек – 264 балы.

Амаль на ўсіх спецыяльнасцях будуць вучыцца студэнты, якія набралі 300 балаў і вышэй. У першую чаргу гэта – «Гісторыя і сусветная мастацкая культура», «Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка», «Лагапедыя», «Беларуская мова і літаратура», «Псіхалогія», «Практычная псіхалогія».

Дарэчы, абітурыенты з самымі высокімі баламі па ўніверсітэце сталі студэнтамі спецыяльнасцей «Псіхалогія» (368 і 362) і «Лагапедыя» (352 балы). Звыш 300 балаў набралі 115 абітурыентаў, што залічаны на 1-ы курс дзённай бюджэтнай формы; 168 абітурыентаў маюць балы ў дыяпазоне ад 270 да 299 (на 13 больш, чым у мінулым годзе).

Па шэрагу спецыяльнасцей конкурс быў значна вышэйшы за сярэдні па ўніверсітэце. Так, на спецыяльнасць «Псіхалогія» ён склаў 5,6 чалавека на месца, а на спецыяльнасць «Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура (аздараўленчая)» – 4,0.

Варта адзначыць, што з кожным годам у БДПУ паступае ўсё больш юнакоў. Так, на факультэце фізічнага выхавання хлопцы складаюць 60 %, на гістарычным факультэце – 56 %, на фізіка-матэматычным – 33 %, а ў цэлым па ўніверсітэце юнакоў больш чым 20 % ад агульнай колькасці тых, хто паступіў.

БДПУ па-ранейшаму выбіраюць спартсмены высокага ўзроўню. Сёлета да нас паступілі 1 майстар спорту міжнароднага класа, 2 майстры спорту, 4 кандыдаты ў майстры спорту, 19 першаразраднікаў. У ліку студэнтаў-першакурснікаў – 2 пераможцы і прызёры чэмпіянатаў Еўропы, 2 пераможцы і прызёры чэмпіянатаў і першынстваў Рэспублікі Беларусь.

На ўмовах аплаты ў БДПУ залічана 945 чалавек (дзённая форма – 384, завочная – 561). На 18спецыяльнасцей дзённай платнай формы атрымання адукацыі з 29 прыняты абітурыенты з баламі ад 200 і вышэй.

Такім чынам, сёлета адзначаны рост конкурсу і прахадных балаў, што сведчыць пра эфектыўнасць прафарыентацыйнай дзейнасці і працы, накіраванай на павышэнне прэстыжу педагагічнай прафесіі.

Аляксандр КОРЗЮК, адказны сакратар прыёмнай камісіі

31 сакавіка 2020 года № 4 (1242)

РАЗМЕРКАВАННЕ: РЫХТУЕМСЯ ЗАГАДЗЯ!

На працягу сакавіка ў інстытутах і на факультэтах БДПУ праходзіць папярэдняе размеркаванне студэнтаў выпускных курсаў. Для танкаўцаў гэта не толькі выдатная магчымасць даведацца і ацаніць уласныя працоўныя перспектывы, але і дадатковы стымул праявіць сябе, каб паспець на іх паўплываць. Працэдура канчатковага вызначэння месца працы будучых маладых спецыялістаў яшчэ наперадзе, а значыць, у іх пакуль ёсць час, каб падрыхтавацца да жыцця ў новым статусе, пераход у які мае многа прававых нюансаў. Наколькі запатрабаваны выпускнікі маёй спецыяльнасці на рынку працы? Ці магу я паўплываць на рашэнне камісіі па размеркаванні, каб атрымаць жаданае месца? Якія льготы прадугледжаны для маладога спецыяліста? – гэтыя і іншыя пытанні з году ў год справядліва хвалююць не толькі выпускнікоў, але і дальнабачных студэнтаў малодшых курсаў. Адказы на іх ведае начальнік юрыдычнага аддзела БДПУ Алена Віктараўна ЖУКОЎСКАЯ – ёй слова.

– Ва ўсім свеце выпускнікі ўстаноў аду-кацыі часта сутыкаюцца з тым, што наймаль-нік хоча мець спецыяліста з вопытам працы. Далёка не кожны ўчарашні студэнт адпавядае такому патрабаванню, і рэалізацыя сябе ў выбранай прафесіі становіцца праблема-тычнай. У Беларусі ж дзяржаўная гарантыя прадастаўлення першага рабочага месца дазваляе выпускніку адразу пачаць працаваць па спецыяльнасці. Забяспечвае гэтую магчымасць працэдура абавязковага размеркавання. Лічбы, якія адлюстроўваюць суадносіны выпускнікоў нашага ўніверсітэта, што яму падлягаюць, і колькасці запытаў на маладых спецыялістаў, красамоўна сведчаць пра наступнае: танкаўцы вельмі запатра-баваны ва ўстановах адукацыі краіны. Так, ужо на сённяшні дзень на рынку працы попыт на дыпламаваных выпускнікоў нашай alma mater (1861 заяўка) значна пе-равышае прапанову (720 выпускнікоў).

У БДПУ заключаны дагаворы аб узаемадзеянні з арганізацыямі–заказчыкамі кадраў, а менавіта з упраўленнямі адукацыі 7 раёнаў Мінска і 23 упраўленнямі адукацыі, спорту і турызму Мінскай вобласці і Жодзіна. Да таго ж штогод з заяўкамі на маладых спецы-ялістаў у наш універсітэт звяртаюцца камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама, галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, упраўленні па адукацыі іншых абласцей рэспублікі. Такім чынам, першым рабочым месцам будуць забяспечаны ўсе танкаўцы, што падлягаюць размеркаванню, а за некаторых з іх працадаўцам трэба будзе асабліва сур’ёзна пазмагацца. Напрыклад, на 124 выпускнікоў спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя» прыйшло 498 заявак, на 24 будучых настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры і рускай мовы і літаратуры – у суме 124 заяўкі, на 90 маладых спецыялістаў з фізмата прэтэндуюць ажно 350 патэнцыйных працадаўцаў. Не менш запатрабаваны псіхолагі, сацыяльныя педагогі, выпускнікі факультэтаў эстэтычнай аду-кацыі і фізічнага выхавання.

Выпускнікі размяркоўваюцца ў адпаведнасці з атрыманай спецыяльнасцю і прысвоенай кваліфікацыяй. Дзеючае заканадаўст-ва Рэспублікі Беларусь прадугледжвае для іх магчымасць самастойна выбраць месца працы паводле атрыманай спецыяльнасці і падаць ва ўстанову вышэйшай адукацыі персанальную заяўку на размеркаванне. Пасля задавальнення патрэб у спецыялістах арганізацый–заказчыкаў кадраў ажыццяўляецца размеркаванне выпускнікоў на падставе іх пісьмовых запытаў. На гэтым этапе ў барацьбу за будучага маладога спецыяліста могуць уключыцца прыватныя арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі.
Немалаважнае пытанне для многіх студэнтаў – магчымасць размеркавання па месцы жыхарства. Кодэкс аб адукацыі (пункт 6 артыкула 83) вылучае некалькі катэгорый спецыялістаў, якім па магчымасці месца працы прадастаўляецца па месцы жыхарства iх саміх або іх сваякоў (бацькоў, мужа, жонкі). Калі ж такой магчымасці няма, камісія па размеркаванні мае права накіраваць студэнта ў іншую мясцовасць, дзе ёсць неабходнасць у спецыялісце названай прафесіі. Такім чынам, напрыклад, выпускнік-мінчанін можа атрымаць першае месца працы як у сталіцы, так і ў іншым населеным пункце.

Пасля праходжання працэдуры размеркавання і атрымання новага статусу для маладога спецыяліста прадугледжаны шэраг ільгот і гарантый. Асноўная з іх, вядома, – гэта прадастаўленне выпускніку першага рабочага месца. Да таго ж у адпаведнасці
з заканадаўствам аб працы малады спецы-яліст вызваляецца ад выпрабавальнага тэрміну і, згодна з палажэннем аб размер-каванні, не можа быць звольнены ў сілу недастатковых працоўных навыкаў: гэта значыць, што ў нас ёсць забарона на звальненне маладых спецыялістаў на працягу тэрміну абавязковай працы. Сур’ёзная падтрымка дзяржавы – матэрыяльныя га-рантыі, кампенсацыі. Да іх адносяцца, на-прыклад, права на адпачынак пасля закан-чэння ўстановы адукацыі, выплата грашовай дапамогі пры заключэнні кантракта або працоўнага дагавора (яе памер устанаў-ліваецца з разліку месячнай стыпендыі, прызначанай у апошнім перад выпускам семестры, ці з разлiку сацыяльнай стыпендыi, устаноўленай на дату выпуску), кампенсацыі ў сувязі з пераездам на працу ў іншую мясцовасць і шэраг іншых прэферэнцый.

Рост зацікаўленасці працадаўцаў у нашых выпускніках і высокая канку-рэнтаздольнасць спецыялістаў з ды-пломам БДПУ дазваляюць апошнім прэтэндаваць на самыя дастойныя месцы працы ўжо адразу пасля заканчэння alma mater. Такая перспектыва праца-ўладкавання ўсё часцей прываблівае і тых выпускнікоў дзённай формы навучання, якія атрымліваюць адука-цыю на платнай аснове. У адпаведна-сці з пунктам 5 артыкула 84 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі гэтая катэгорыя студэнтаў пры жаданні і наяўнасці пасля размеркавання ва-кантных месцаў накіроўваецца на працу (не размяркоўваецца). З кожным годам усё большая колькасць танкаўцаў выбірае такі варыянт працаўладкавання, і БДПУ гатовы прадаставіць гэтую магчымасць сваім выпуск-нікам, якія вучыліся платна. На ўсіх названых асоб распаўсюджваюцца гарантыі і кампенсацыі, прадугледжа-ныя падпунктамi 3.1–3.3 пункта 3 артыкула 48 Кодэкса. Аднак маладымі спецыялістамі з’яўляюцца толькі выпускнікі, якія працуюць па размеркаванні на працягу тэрміну абавязковай адпрацоўкі.
Запісала
Ірына МЯЦЕЛІЦА


2 верасня 2019 года №10 (1231)

Падведзены вынікі залічэння абітурыентаў у БДПУ. Сёлетняя ўступная кампанія паказала, што наша ўстанова вельмі папулярная сярод выпускнікоў. Так, на 1125 бюджэтных месцаў (850 – дзённай формы атрымання адукацыі і 275 – завочнай) было пададзена каля 2900 заяў. Сярэдні конкурс па ўніверсітэце склаў каля 2,5 чалавека на месца.

Это изображение имеет пустой атрибут alt; его имя файла - Падведзены-вынікі-1-min-1024x683.jpg

Амаль палова першакурснікаў БДПУ — медалісты і ўладальнікі дыпломаў ССНУ з адзнакай, выпуск нікіпедкласаў. Студэнтамі дзённай бюджэтнай формы атрымання аду кацыі сталі 230 выпускнікоў гімназій і ліцэяў. У прыёмную камісію БДПУ падалі дакументы звыш 200 выпускнікоў педкласаў, 132 з якіх скарысталіся правам паступлення без іспытаў па выніках сумоўя. Усяго на першы курс залічаны 194 педкласаўцы. Сярэдні бал іх атэстатаў роўны 8,9.

Это изображение имеет пустой атрибут alt; его имя файла - Падведзены-вынікі-2-min-1024x672.jpg

На 8 спецыяльнасцей (з 31) залічаны абітурыенты, якія вызвалены ад здачы іспытаў (медалісты, выпускнікі педкласаў), а таксама мэтавікі. Так, напрыклад, на філалагічным факультэце па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура. Замежная мова” пры плане прыёму 20 чалавек будуць вучыцца: 6 медалістаў, 18 выпускнікоў педкласаў (адзін з іх залаты медаліст) і 2 мэтавікі з баламі вышэй за 250. Аналагічная сітуацыя назіраецца на спецыяльнасцях гістарычнага факультэта і факультэта фізічнага выхавання, у Інстытуце інклюзіўнай адукацыі. На большасці спецыяльнасцей прахадныя балы выраслі на 20–94 пункты. Максімальны рост назіраецца на спецыяльнасці “Матэматыка і інфарматыка” — +115. Сёлета на спецыяльнасці “Лагапедыя” прахадны бал склаў 316 (у 2018 г. — 286), а на “Гісторыі і экскурсійна-краязнаўчай рабоце” — 289 (у 2018 г. — 232). Рост балаў назіраецца на ўсіх трох спецыяльнасцях факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій — “Сацыяльная педагогіка”, “Сацыяльная работа”, “Сацыяльная і псіхолага педагагічная дапамога”: адпаведна на 17, 11 і 9 балаў. Стабільныя, дастаткова высокія прахадныя балы склаліся і на факультэтах з самымі вялікімі наборамі. Так, на факультэце да школьнай адукацыі пры плане набору 145 чалавек прахадны бал вырас на 38 пунктаў і склаў 230. На факультэце пачатковай адукацыі пры наборы 125 чалавек — 268 (рост на 32 пункты). На пяці спецыяльнасцях будуць вучыцца студэнты, якія набралі звыш 304 балаў. Гэта — “Выяўленчае мас тацтва і камп’ютарная графіка”, “Лагапедыя”, “Руская мова і літа ратура”, “Псіхалогія”, “Практычная псіхалогія”. Дарэчы, студэнтамі спецыяльнасці “Лагапедыя” сталі абітурыенты з самымі высокімі баламі па ўніверсітэце — 358, 350, 345. Звыш 300 балаў маюць 102 абітурыенты, што залічаны на першы курс дзённай бюджэтнай формы, 173 абітурыенты маюць балы ў дыяпазоне ад 270 да 299.

Это изображение имеет пустой атрибут alt; его имя файла - Падведзены-вынікі-3-min-1024x683.jpg

Па шэрагу спецыяльнасцей конкурс быў значна вышэйшы за сярэдні па ўніверсітэце. Так, агульны конкурс на спецыяльнасць “Выяўленчае мас тацтва і камп’ютарная графіка” перавышае 8 чалавек на месца, “Руская мова і літаратура”, “Спартыўна-педагагічная дзейнасць. Спартыўная рэжысура”, “Псіхалогія” — 6 чалавек на месца, “Практычная псіхалогія” — 5 чалавек на месца.

Это изображение имеет пустой атрибут alt; его имя файла - Падведзены-вынікі_-min-1024x575.jpg



Варта адзначыць, што з кожным годам ва ўніверсітэт паступае ўсё больш юнакоў. Так, на факультэтах фізічнага выхавання і гістарычным 60% з сённяшніх першакурснікаў — хлопцы. На фізіка-матэматычным факультэце гэтая лічба складае 40%, а ў цэлым па ўніверсітэце — каля 20% ад агульнай колькасці тых, хто паступіў.

Сяргей ЯКАВЕНКА, сакратар прыёмнай камісіі

 

31 жніўня 2018 года, № 10 (1214)

ЛІЧБЫ І ФАКТЫ — НА НАШУ КАРЫСЦЬ!

ПАДВЕДЗЕНЫ вынікі залічэння абітурыентаў у БДПУ. Сёлетняя ўступная кампанія паказала, што наш універсітэт выклікае вялікую цікавасць сярод абітурыентаў. Так, на 1145 бюджэтных месцаў (800 — дзённая форма атрымання адукацыі і 345 — завочная) было пададзена каля 2800 заяў. Конкурс па ўніверсітэце склаў у сярэднім 2,5 чалавека на месца.

Амаль палова першакурснікаў БДПУ — медалісты і ўладальнікі дыпломаў ССНУ з адзнакай, выпускнікі педкласаў. Студэнтамі дзённай бюджэтнай формы атрымання адукацыі сталі 260 выпускнікоў гімназій і ліцэяў. У БДПУ падалі дакументы больш за 210 выпускнікоў педкласаў, 176 з іх скарысталіся правам паступлення без іспытаў па выніках сумоўя. На першы курс залічаны 164 педкласаўцы. Сярэдні бал атэстата ў выпускнікоў педкласаў, якія сталі першакурснікамі БДПУ, складае 8,9, што на адзін бал вышэй, чым у абітурыентаў, якія паступалі па агульным конкурсе.

На адну трэць усіх спецыяльнасцей (11 з 31) залічаны абітурыенты, якія паступалі без іспытаў (медалісты, выпускнікі педкласаў), а таксама мэтавікі. Так, да прыкладу, на спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура» філалагічнага факультэта пры плане прыёму 15 чалавек будуць вучыцца 6 медалістаў, 6 выпускнікоў педкласаў і 3 мэтавікі з баламі больш за 200. Аналагічная сітуацыя назіраецца на спецыяльнасцях факультэта фізічнага выхавання і ў Інстытуце інклюзіўнай адукацыі.

У цэлым на шэраг спецыяльнасцей прахадныя балы выраслі ад 20 да 50 пунктаў. Так, на «Алігафрэнапедагогіку» прахадны бал склаў 268 (у 2017 г. — 218), на спецыяльнасць «Сацыяльная і псіхолага-педагагічная дапамога» — 271 (229), «Псіхалогія» — 316 (282). Асабліва высокі рост балаў назіраецца на факультэце сацыяльна-педагагічных тэхналогій, прычым на ўсіх трох спецыяльнасцях — «Сацыяльная педагогіка», «Сацыяльная работа», «Сацыяльная і псіхолага-педагагічная дапамога » (на 20, 26 і 42 балы адпаведна). На факультэце прыродазнаўства на спецыяльнасць «Біялогія і геаграфія» бал вырас на 27 пунктаў, «Біялогія і хімія» — на 14. Стабільныя, дастаткова высокія прахадныя балы зарэгістраваны і на факультэтах з самымі вялікімі наборамі. Так, на факультэце дашкольнай адукацыі пры плане набору 145 чалавек прахадны бал, як і ў мінулым годзе, склаў 192. На факультэце пачатковай адукацыі пры наборы 120 чалавек — 236.

Стаць студэнтамі па спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка » змаглі толькі тыя абітурыенты, што набралі больш за 324 балы, па спецыяльнасці «Псіхалогія» — больш за 316. Дарэчы, на першую з названых спецыяльнасцей залічаны абітурыенты з самымі высокімі баламі па ўніверсітэце — 375, 364, 325. Звыш 300 балаў мае трэць першакурснікаў спецыяльнасці «Лагапедыя». Чатыры абітурыенты, якія набралі больш за 310 балаў, залічаны на спецыяльнасць «Матэматыка і інфарматыка». Увогуле ж 80 % першакурснікаў гэтай спецыяльнасці маюць бал 205 і вышэйшы. Акрамя таго, тут будуць навучацца 10 медалістаў і 13 выпускнікоў педкласаў. З 800 залічаных першакурснікаў толькі 23 маюць балы, ніжэйшыя за 150. Па шэрагу спецыяльнасцей конкурс быў значна вышэйшы за сярэдні па ўніверсітэце. Так, агульны конкурс на спецыяльнасцях «Біялогія і геаграфія», «Спартыўна-педагагічная дзейнасць. Спартыўная рэжысура» склаў 14 чалавек на месца, «Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме) » — 12 чалавек. На спецыяльнасць «Псіхалогія» конкурс склаў больш за 11 чалавек на месца, «Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка» — больш за 7 чалавек на месца, «Практычная псіхалогія» — 4 чалавекі на месца.

Варта адзначыць, што з кожным годам ва ўніверсітэт паступае ўсё больш юнакоў. Так, на факультэтах фізічнага выхавання і гістарычным 60 % першакурснікаў — хлопцы. На фізіка-матэматычным факультэце гэтая лічба складае 40 %, а ў цэлым па ўніверсітэце — каля 20 % ад агульнай колькасці навабранцаў. Сярод выпускнікоў педкласаў юнакі складаюць 25 %.

Дарагія першакурснікі! Мы вітаем вас у сценах БДПУ і спадзяёмся, што на першай у жыцці сесіі вы прадэманструеце трывалыя веды па ўсіх вучэбных дысцыплінах.

Сяргей ЯКАВЕНКА, адказны сакратар прыёмнай камісіі


28 красавіка 2018 года, № 6 (1210)

ДАПЫТЛІВАСЦЬ ВІТАЕМ, МАЛАДЫМ ДАПАМАГАЕМ

З 18 па 28 красавіка ў БДПУ прайшла ўжо традыцыйная для нашага ўніверсітэта Дэкада студэнцкай навукі. На дзесяць дзён alma mater зноў стала цэнтрам перадавой думкі, аб’яднаўшы цягай да адкрыццяў 1105 маладых таленавітых даследчыкаў – студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў. Пра маштабнасць і актуальнасць праекта сведчыць рост цікавасці да яго з боку пачынаючых навукоўцаў – як айчынных, так і замежных. Сёлета ў мерапрыемстве прынялі ўдзел амаль 200 гасцей з 12 краін свету – прадстаўнікі 71 установы вышэйшай адукацыі з Расійскай Федэрацыі (31), Казахстана (4) і Украіны (4), а таксама Германіі, Кітая, Латвіі, Літвы, Польшчы, Туркменістана, Узбекістана, Францыі… Сапраўды, геаграфія навуковага форуму ўражвае, як уражваюць і дасягненні яго ўдзельнікаў у самых розных галінах даследчай дзейнасці. Пра поспех універсітэцкага праекта і перспектывы, якія ён адкрывае, карэспандэнт «Н» пагаварыла з прарэктарам па навуковай рабоце БДПУ Г. В. ТОРХАВАЙ.

– Ганна Васільеўна, у чым Вы як прарэктар бачыце карысць ад правядзення Дэкады студэнцкай навукі?

– У першую чаргу гэты магутны праект – унікальная пляцоўка для выяўлення талентаў сярод студэнцкай моладзі ў сферы даследчай дзейнасці. Ён дапамагае зацікавіцца навукай і мэтанакіравана развіваць гэтую захопленасць у далейшым, авалодваць ведамі і навыкамі ў дадзенай галіне. Тут моладзь вучыцца камунікаваць, уступаць у дыялог, весці дыскусію, навуковую палеміку, аргументаваць свой пункт гледжання, дасягаць кансенсусу. Усё гэта – каштоўныя ўменні, неабходныя навуцы ХХI стагоддзя, якой уласціва форма калектыўнай даследчай творчасці. Час адзіночак мінуў, на змену яму прыйшоў час каманды, і сённяшнім навукоўцам трэба як мінімум валодаць навыкамі супрацоўніцтва. Карысць ад правядзення Дэкады студэнцкай навукі складана пераацаніць: мы назіраем заўважны рост па акрэсленых вышэй напрамках. Праект стымулюе даследчыя пошукі студэнтаў на працягу года, а калектыўны ўдзел у выніковых мерапрыемствах Дэкады аказвае выключна добры ўплыў на ўласную навуковую дзейнасць, станоўча адбіваецца на якасці напісання курсавых, дыпломных работ, магістарскіх і кандыдацкіх дысертацый. Як прыклад у пацвярджэнне маіх слоў – навуковая алімпіяда па педагогіцы: трэці год запар чую ад аспірантаў, наколькі калектыўная падрыхтоўка дапамагае ім ва ўласных даследаваннях, спрыяе больш прадуктыўнай працы па сваіх напрамках. Гэта неацэнны вопыт, які больш нідзе не
атрымаць.

Акрамя таго, Дэкада студэнцкай навукі – гэта своеасаблівая кузня навуковых кадраў для БДПУ і ўсёй краіны. Сёння пытанні комплекснай падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі стаяць вельмі востра. І адным з вынікаў маштабнага праекта стала стварэнне сістэмы работы з самымі перспектыўнымі студэнтамі на ўсіх факультэтах і ў інстытутах. З тымі, хто ярка праявіў сябе на дэкадах, мы актыўна працуем, заахвочваем іх, матывуем на пабудову навуковай кар’еры. Маладыя таленты не губляюцца, а развіваюцца пад кантролем і апекай універсітэта. Гэта першыя, з кім мы гаворым пра паступленне ў магістратуру, аспірантуру, гэта наш галоўны рэзерв.

– Сёлета мерапрыемства праходзіць у трэці раз. Якія асаблівасці ў Дэкады-2018?

– Што да формы яе правядзення, то мы прытрымліваемся закладзенай традыцыі. Як і ў папярэднія гады, ладзім вялікі студэнцкі міжнародны форум, які ўключае ў сябе 11 канферэнцый – на базе кожнага факультэта і інстытута. Да таго ж ідзе спаборніцтва ў 7 конкурсных намінацыях, у якіх удзельнічаюць самі студэнты, іх навуковыя кіраўнікі, СНДЛ і г. д. А вось змест дэкад штогод мяняецца. Новыя веды, вопыт, уражанні, дасягненні неверагодна ўзбагачаюць удзельнікаў свята навукі. Студэнты, магістранты, аспіранты, іх навуковыя кіраўнікі, якія нароўні са сваімі выхаванцамі рыхтуюцца, перажываюць, – усе яны нечаму вучацца адзін у аднаго, атрымліваюць магчымасць параўнаць сябе з іншымі, узважыць і прааналізаваць свае моцныя і слабыя бакі.

З году ў год мы імкнёмся забяспечыць станоўчую дынаміку: адказна падыходзім да зместу групавых і індывідуальных конкурсаў, паступова ўскладняем умовы ўдзелу, заданні, нарошчваем крытэрыі ацэнкі вынікаў. І плён у гэтым напрамку заўважны: па словах прадстаўнікоў конкурсных камісій, у параўнанні з папярэднімі гадамі ўдзельнікі навуковых мерапрыемстваў адчуваюць сябе значна вальней, бо ўжо лепш ведаюць, як будуюцца і структурыруюцца даследаванні, як яны прэзентуюцца, якая візуальная падтрымка гэтаму спрыяе. Гэта ўжо якасна новы ўзровень падрыхтаванасці.

– У шэрагу мерапрыемстваў Дэкады задзейнічаны вучні педагагічных класаў. Раскажыце, калі ласка, пра спецыфіку ўключэння іх у навуковае жыццё БДПУ.

– Сапраўды, вучні педагагічных класаў сталі паўнапраўнымі ўдзельнікамі нашых навуковых мерапрыемстваў. Так, яны выступалі з дакладамі на ўсіх 11 канферэнцыях, прэзентавалі свае навуковыя дасягненні ў выглядзе прагрэсіўных праектаў падчас работы Фарсайт-форуму навучэнцаў педагагічных класаў, ганарыліся каманднымі і сваімі ўласнымі поспехамі… Для нас іх удзел у Дэкадзе важны ў першую чаргу тым, што нараджае ў школьнікаў цікавасць да навуковага даследавання, спазнання, адкрыцця, паказвае яшчэ адзін перспектыўны напрамак прафесійнай дзейнасці – навуку.

Дарэчы, мы супрацоўнічаем з выбітным прафесарам з Масквы Вітольдам Альбертавічам Ясвіным. У межах цікавага лангіцюднага праекта ён будзе займаецца з вучнямі педагагічных класаў па тэме «Як стаць прафесарам», і ўжо на наступнай Дэкадзе яго выхаванцы прадставяць вынікі працяглай агульнай працы. Станоўчы водгук у сённяшніх школьнікаў таксама атрымала ідэя супрацоўніцтва ў галіне педагагічнай футуралогіі – будучага адукацыйнай сістэмы. Мадэляванне сваіх чаканняў адносна настаўніцкай прафесіі, а таксама прызнанне важнасці і актуальнасці іх меркаванняў педагагічнай грамадскасцю – вельмі добры матывуючы фактар для старшакласнікаў. Каб годна прадставіць сваю ідэю, весці дыскусію, трэба шмат прачытаць, прааналізаваць, параўнаць, а потым падаць вынікі так аргументавана і пераканаўча, каб новае меркаванне было доказным і магло канкурыраваць з іншымі. Менавіта такім чынам і развіваюцца сапраўдныя даследчыя кампетэнцыі. Усе названыя віды працы з вучнямі педагагічных класаў – гэта выдатная форма прафарыентацыі, своеасаблівая рэклама і навуковай дзейнасці, і БДПУ як будучай alma mater. Трэба памятаць, што сённяшнія школьнікі – запрошаныя ўдзельнікі Дэкады – заўтра стануць нашымі студэнтамі, і іх можна будзе ўжо з першага курса ўключаць у СНДЛ, развіваць у гэтым напрамку, забяспечваючы пераемнасць навуковых кадраў.

Ірына МЯЦЕЛІЦА


18 красавіка 2018 года, № 5 (1209)

ПРА РАЗМЕРКАВАННЕ Ў АДКАЗАХ І ПЫТАННЯХ

Як паказвае практыка, маладых спецыялістаў хвалюе досыць шырокі спектр пытанняў, звязаных з атрыманнем першага працоўнага месца. Выпускнікі-2018 ужо праходзяць працэдуру размеркавання, папярэдне азнаёміўшыся з яго правіламі, а таксама правамі і абавязкамі – сваімі і работадаўцы. А вось іх паслядоўнікаў яшчэ толькі чакае знаёмства з нюансамі гэтага працэсу. Каб даць старт прававой падрыхтоўцы сённяшніх трэцякурснікаў і загадзя звярнуць іх увагу на некаторыя важныя моманты, загадчык юрыдычнага сектара БДПУ Алена ЖУКОЎСКАЯ склала своеасаблівы рэйтынг самых папулярных у студэнтаў пытанняў, якія датычаць размеркавання, і дала на іх кампетэнтныя адказы.

Якія гарантыі і кампенсацыі прадугледжаны для маладых спецыялістаў?

Дадзены статус дае вам права на: працаўладкаванне ў адпаведнасці з атрыманай спецыяльнасцю і прысвоенай кваліфікацыяй; адпачынак працягласцю сорак пяць каляндарных дзён для выпускнікоў, што будуць ажыццяўляць педагагічную дзейнасць; кампенсацыю ў сувязі з пераездам на працу ў іншую мясцовасць; грашовую дапамогу ў памеры месячнай стыпендыі, прызначанай студэнту ў апошнiм перад выпускам семестры (паўгоддзі). У выпадку, калі выпускнікі не атрымлiвалi стыпендыi ў названы перыяд, iм выплочваецца адпаведная грашовая дапамога з разлiку сацыяльнай стыпендыi, устаноўленай на дату выпуску. Гарантыi i кампенсацыi прадастаўляюцца ў тым ліку накіраваным на працу маладым спецыялістам, якія атрымалі вышэйшую адукацыю ў дзённай форме за кошт уласных сродкаў.

Ці магу я прад’явіць індывідуальны запыт на размеркаванне ад камерцыйнай арганізацыі?

Так, аднак першаснае права на задавальненне патрэбы ў спецыялістах з вышэйшай адукацыяй з ліку выпускнікоў мае базавая арганізацыя. І толькі пасля забеспячэння кадрамі арганізацый-заказчыкаў ажыццяўляецца размеркаванне выпускнікоў у іншыя ўстановы на падставе іх пісьмовых запытаў.

У які тэрмін я абавязаны прыбыць на працу па размеркаванні? Ці магу прыступіць да выканання абавязкаў раней ці, наадварот, пазней за дату, названую ў пасведчанні аб накіраванні на працу?

Выпускнік абавязаны з’явіцца на месца працы не пазней за 15 жніўня і адпрацаваць увесь указаны ў пасведчанні тэрмін. Заканадаўства не забараняе маладому спецыялісту прыступіць да працы раней за па значаную ў дакуменце дату. А вось прыбыць у распараджэнне наймальніка пазней за 15-е чысло недапушчальна.

Ці можа наймальнік адмовіць мне ў прыёме на працу?

Не, не можа. Ён абавязаны прыняць у штат выпускніка, які своечасова прыбыў па накіраванні, і забяспечыць абазначаныя ўмовы. Заказчыкі кадраў, якія не маюць магчымасці працаўладкаваць па размеркаванні запытаных імі выпускнікоў, павінны паведаміць пра гэта ва ўстанову адукацыі не пазней, чым за два месяцы да пачатку работы камiсii.

Ці магу я перавесціся да іншага наймальніка ў выпадку змены сямейнага становішча і месца жыхарства?

Так, можаце. Установы адукацыі на працягу тэрмінаў абавязковай адпрацоўкі пры неабходнасці ажыццяўляюць пераразмеркаванне выпускнікоў. Пры гэтым для вырашэння дадзенага пытання ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам неабходна мець згоду трох бакоў: наймальніка маладога спецыяліста; новага наймальніка, які запрашае на працу маладога спецыяліста; самога маладога спецыяліста.

Ці павінен я, калі навучаюся на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, адпрацоўваць пасля заканчэння службы ў войску?

Тэрмін абавязковай працы пры накіраванні выпускнікоў, якія атрымалі вышэйшую адукацыю I ступені на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, складае не менш за 5 гадоў. Пасля праходжання службы па прызыву малады спецыяліст павінен вярнуцца і адпрацаваць астатні тэрмін згодна з умовамі дагавора аб мэтавай падрыхтоўцы. У адваротным выпадку прадугледжана абавязковая кампенсацыя выдаткаў, затрачаных на навучанне, з улікам перыяду працы і перыяду ваеннай службы па прызыву ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

Ці магу я адмовіцца ад абавязковай адпрацоўкі?

Выпускнік мае права адмовіцца ад працы па размеркаванні ці ад накіравання на працу ў адпаведнасці з дамовай аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста. Можна таксама, ужо ўладкаваўшыся ва ўстанову, звольніцца да заканчэння тэрміну абавязковай адпрацоўкі. У такіх выпадках выпускнікі, якія атрымалі месца працы шляхам размеркавання, былі накіраваны ў арганізацыю ў адпаведнасці з дамовай аб мэтавай падрыхтоўцы і не адпрацавалі ўстаноўленага тэрміну, абавязаны вярнуць у рэспубліканскі і (або) мясцовы бюджэты сродкі, затрачаныя дзяржавай на іх падрыхтоўку.

З каго могуць запатрабаваць кампенсацыю?

Вяртаць грошы за навучанне абавязаны маладыя спецыялісты, якія не адпрацавалі па размеркаванні (накіраванні) пэўны тэрмін. Статус маладога спецыяліста мае той, хто адвучыўся на дзённым аддзяленні за кошт бюджэту і атрымаў пасведчанне аб накіраванні на працу. Прытым не абавязкова атрымліваць бясплатную вышэйшую адукацыю на дзённым аддзяленні ўвесь час – дастаткова і паловы тэрміну.

Вядома, кожная сітуацыя індывідуальная, і нават адназначныя на першы погляд пытанні могуць мець свае юрыдычныя тонкасці, якія рэгулююцца дадатковымі заканадаўчымі нормамі і патрабуюць асаблівай увагі. Нагадваю, што за кансультацыяй студэнты БДПУ могуць звярнуцца ў свае дэканаты і да спецыялістаў аддзела кадраў па рабоце са студэнтамі (каб. 323 вуч. корп. № 3; тэл. (17) 226-56-19).


18 красавіка 2018 года, № 5 (1209)

НЕ ТРЭБА ХВАЛЯВАЦЦА ЗА МЕСЦА ПЕРШАЙ ПРАЦЫ

У чацвер 5 красавіка пад дзвярыма 42-й аўдыторыі вучэбнага корпуса №1 было людна: студэнты выпускных курсаў Інстытута псіхалогіі і факультэта прыродазнаўства бавілі час у чаканні размеркавання. Дзяўчаты і хлопцы дзяліліся думкамі наконт першых працоўных месцаў і абмяркоўвалі планы на будучае. Нязмушаныя размовы і вясёлыя жарты поўнілі прастору, і сур’ёзнасць моманту перадаваў хіба толькі ўрачысты знешні выгляд заўтрашніх маладых спецыялістаў. Аднак чым хутчэй гадзінная стрэлка імкнулася да лічбы 10, тым больш засяроджанымі станавіліся студэнцкія твары: нехта паўтараў тэкст выступлення, якое падрыхтаваў па просьбе аднакурснікаў, нехта разгублена шукаў у сумачцы пашпарт, іншыя ж проста сцішыліся ў чаканні сваёй чаргі. Засталіся лічаныя хвіліны – і першае працоўнае месца, нібы заслужаны квіток у дарослае прафесійнае жыццё, стане для дзясяткаў танкаўцаў на крок бліжэйшым.

З году ў год працэдуры размеркавання студэнтаў у БДПУ папярэднічае цэлы комплекс адказных падрыхтоўчых мерапрыемстваў. Значная іх частка датычыць сур’ёзнай працы ў напрамку «ўніверсітэт – арганізацыі-заказчыкі кадраў». Так, дзякуючы актыўнай дзейнасці рэктарата і прадстаўнікоў інстытутаў і факультэтаў у папярэднія гады былі заключаны дагаворы аб узаемадзеянні з упраўленнямі адукацыі 7 раёнаў г. Мінска і 23 аддзеламі адукацыі, спорту і турызму Мінскай вобласці і г. Жодзіна. Сёлетні плён працы ў гэтым напрамку выразна дэманструюць лічбы: размеркаванню падлягаюць 662 выпускнікі БДПУ дзённай бюджэтнай формы атрымання адукацыі, а ў адпаведны план увайшлі ажно 1303 заяўкі, атрыманыя з абласных упраўленняў адукацыі і Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама. Такая запатрабаванасць у спецыялістах з дыпломам БДПУ не толькі яскрава сведчыць аб прызнанні высокага ўзроўню падрыхтоўкі педагагічных кадраў, але і гарантуе досыць шырокі выбар першага месца працы. Гэта, бясспрэчна, не можа не радаваць, бо мэтай размеркавання кіраўніцтва БДПУ бачыць не проста фармальнае працаўладкаванне нашых выхаванцаў, а забеспячэнне такім працоўным месцам, якое б адпавядала лепшым пажаданням і спрыяла прафесійнаму росту.

Разумеюць гэта і самі выпускнікі: клопат alma mater пра іх будучы лёс быў адчувальны на працягу ўсяго навучальнага года, і зараз, на фінішнай прамой – па другі бок дзвярэй аўдыторыі 42, – хваляванне ад невядомасці змянілася ўпэўненасцю ў заўтрашнім дні. Працэдура размеркавання праходзіла арганізавана, зладжана і таму досыць хутка: члены камісіі называлі прозвішча студэнта, прапаноўвалі яму варыянт працаўладкавання, і той, у сваю чаргу, падмацоўваў вусную згоду подпісам. Аднак побач з пратаколам было ў гэтым строгім алгарытме месца і шчырым чалавечым эмоцыям, і ўсмешкам, і па-бацькоўску добразычлівым рэплікам першага прарэктара С. І. Копцевай, якая праяўляла клопат пра выпускнікоў, пераконвалася ў цвёрдасці іх рашэння, падбадзёрвала і жадала прафесійных поспехаў. За шэрагам імёнаў і назваў арганізацый, якія змянялі адна адну, – лёсы розных людзей, асабістыя гісторыі, планы, мары. Адны задаволены тым, што атрымліваюць першае працоўнае месца ў сталіцы – горадзе вялікіх магчымасцей, да якога паспелі прывыкнуць за гады студэнцтва; другія з запалам першаадкрывальніка тлумачаць членам камісіі, чаму вырашылі паспрабаваць свае сілы ў невялічкіх гарадах, і аддаюць перавагу Салігорску, Глыбокаму, Жодзіна; трэція, атрымаўшы адукацыю за кошт уласных сродкаў, побач з аднагрупнікамі-бюджэтнікамі ўпэўнена даюць згоду на размеркаванне – гарантыю таго, што малады спецыяліст не застанецца без першага працоўнага месца.

Сваю гісторыю карэспандэнту «Н» расказала студэнтка 4-га курса факультэта прыродазнаўства Карына ЦІХАНЬЧЫК: «Я атрымала размеркаванне з лёгкай рукі дэканата: адміністрацыя факультэта паведаміла пра паступленне запыту ад УА „Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня»“ на пасаду настаўніка геаграфіі. Месца падалося перспектыўным, і я вырашыла прапанаваць сваю кандыдатуру. Значную ролю ў гэтым рашэнні адыграла ўзорная рэпутацыя дадзенай установы, ды і геаграфічная блізкасць да Пастаў – маёй малой радзімы – таксама стала заўважным плюсам. Кіраўніцтва „Зубраняці“ адказна падышло да выбару новага супрацоўніка: дырэктар установы завітала да нас на факультэт, каб асабіста пазнаёміцца з прэтэндэнтамі на ролю будучага калегі. У ліку тых, чыя кандыдатура зацікавіла работадаўцу, была і я. Наступным крокам стала знаёмства з будучым месцам працы. Убачанае мяне вельмі ўразіла: добразычлівая атмасфера, самае сучаснае абсталяванне, магчымасці для прафесійнага развіцця і творчага росту, даступнасць спартыўных зон для адпачынку і, што вельмі важна для маладога спецыяліста, забеспячэнне жыллём, – усё гэта ўмацавала маё жаданне атрымаць вакантнае месца. Са свайго боку кіраўнік установы цікавілася маёй падрыхтаванасцю, узроўнем ведаў, уключанасцю ў навуковае і творчае жыццё ўніверсітэта. І я не падвяла БДПУ: годна вытрымала своеасаблівы экзамен! Безумоўна, вельмі задаволена вынікам размеркавання: пра такое першае працоўнае месца можна толькі марыць. Упэўнена, што яно стане цудоўным стартам маёй прафесійнай кар’еры».

Не хавае прыўзнятага настрою і студэнтка 4-га курса спецыяльнасці «Біялогія і хімія» Анастасія ВАРАБЕЙ. Атрымаўшы дыплом спецыяліста, яна накіруецца працаваць у дашкольную ўстанову г. Мінска. Камусьці такі вынік падасца не самым удалым, аднак гісторыя дзяўчыны не падобна на многія іншыя, таму і паспешная ацэнка тут залішняя. Пасля наведвання факультэта прыродазнаўства прадстаўнікамі аднаго са сталічных каледжаў выпускніца трапіла ў лік прэтэндэнтаў на прывабнае месца выкладчыка біялогіі і хіміі. «Памятаю, як нечакана прагучала прамое пытанне: „Зможаце правесці адкрыты ўрок?“ – падзялілася ўспамінамі Анастасія. – „Вядома, змагу!“ – адказала я. Не бачыла ў гэтым ніякай праблемы – за гады навучання ў БДПУ атрымала неабходны багаж ведаў, уменняў і навыкаў, таму годна прадэманстраваць іх перад навучэнцамі каледжа – будучымі прававедамі – было для мяне нескладана. Такую ж прапанову атрымала і мая аднакурсніца, аднак па выніках праведзенага ўрока кіраўніцтва аддало перавагу мне. Сітуацыя ўскладнялася тым, што ўжо тады я планавала паступаць у магістратуру і звязаць далейшае жыццё з навукай. Аднак навучанне на дзённай форме атрымання адукацыі не дазваляе паралельна працаваць на поўную стаўку, а менавіта такую занятасць прадугледжвала будучая пасада. Шчыра прызнаюся: некаторыя раілі падстрахавацца – не папярэджваць работадаўцу пра планы, а паведаміць пра паступленне і, адпаведна, змяншэнне нагрузкі ўдвая толькі па факце. Аднак такі расклад не для мяне: лічу, што ў любой сітуацыі трэба заставацца чалавекам і не прыносіць у ахвяру сваім інтарэсам чужыя, тым больш, калі справа датычыць педагога. У выніку я выбрала ў якасці першага працоўнага месца ўстанову дашкольнай адукацыі, а размеркаванне ў каледж справядліва атрымала мая колішняя канкурэнтка».

Упэўненым і спакойным у кампаніі аднагрупнікаў выглядае Уладзіслаў ЛАБАНОВІЧ – студэнт 4-га курса, а ў хуткім часе адзін з першых выпускнікоў Інстытута псіхалогіі БДПУ. Свой подпіс пад знакавым дакументам ён паставіў без лішніх ваганняў – хлопец атрымае працоўнае месца згодна з мэтавым накіраваннем, таму нагоды для хвалявання не мае: «Лёс майго першага працаўладкавання вызначыўся задоўга да сённяшняга дня. Як і многія старшакласнікі, я да апошняга моманту вагаўся з выбарам будучай прафесіі, – прызнаўся Уладзіслаў. – Калі адміністрацыя школы паведаміла пра тое, што маецца мэтавае накіраванне для будучага псіхолага, я нечакана для сябе звярнуў увагу на гэту прафесію: пачаў цікавіцца, чытаць адпаведную літаратуру, захапіўся і ў выніку стаў студэнтам спецыяльнасці „Сацыяльная псіхалогія“. Усе гады навучання ведаў, што, атрымаўшы дыплом спецыяліста, вярнуся на малую радзіму – у блізкі сэрцу горад Салігорск. Часам чую негатыўныя выказванні пра мэтавае накіраванне: маўляў, пяць „абавязковых“ гадоў – занадта высокая плата за вышэйшую адукацыю. Аднак я не падзяляю гэтай думкі і лічу больш працяглы тэрмін адпрацоўкі перавагай, а не недахопам: па-першае, гэта гарантыя таго, што пяць гадоў буду мець месца працы па спецыяльнасці; па-другое, за гэты час атрымаю досыць сур’ёзны педагагічны вопыт, здольны задаволіць патрабавальных да гэтай умовы работадаўцаў».

Хвіліна за хвілінай ляцеў час. Адзін хвалюючы момант змяняўся другім – атрымаўшы размеркаванне на працу, заўтрашнія выпускнікі ўзялі слова, каб выказаць удзячнасць калектыву alma mater за магчымасць вучыцца ў лепшых педагогаў краіны, за яркія студэнцкія гады і ўмовы для ўсебаковага развіцця, за падтрымку ідэй і дапамогу ў ажыццяўленні планаў. Яшчэ адзін крок – і сённяшнія студэнты стануць маладымі спецыялістамі. Няхай жа гэты крок будзе ўпэўненым і распачне цудоўнае падарожжа. Поспехаў!

Матэрыялы старонкі падрыхтавала Ірына МЯЦЕЛІЦА


30 сакавіка 2018 года, № 4 (1208)

НЯМА ДЛЯ НАС ВЯРШЫНЬ НЕДАСЯГАЛЬНЫХ І НЕПЕРААДОЛЬНЫХ ПЕРАШКОД

Незалежна ад таго, якое надвор’е за акном, сям’я танкаўцаў круглы год сагрэта промнямі спартыўнай славы БДПУ, якая даўно выйшла за межы alma mater. Мы ўважліва сочым за поспехамі нашай каманды на Рэспубліканскай універсіядзе; радуемся за жаночую зборную па міні-футболе, якая сенсацыйна заваявала права ўдзельнічаць у Лізе чэмпіёнаў УЕФА; ганарымся медальнымі здабыткамі студэнтаў на спаборніцтвах сусветнага ўзроўню. З году ў год настойлівасці, волі і мэтанакіраванасці нашых спартсменаў пакараюцца самыя высокія вяршыні. Алімпійскія гульні-2018 у Пхёнчхане даказалі, што ганаровае месца для танкаўцаў ёсць і на спартыўным Алімпе. Так, магістрант БДПУ Юрый ГОЛУБ стаў трыумфатарам Паралімпіяды, заваяваўшы для Беларусі залаты, два сярэбраныя и бронзавы медалі ў біятлоне і лыжных гонках. А магістрантка Аляксандра РАМАНОЎСКАЯ – сярэбраны прызёр этапу Кубка свету па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцы – заняла на першай для сябе Алімпіядзе 14-е месца. Мы пагутарылі з Юрыем і Аляксандрай і пачулі шмат цікавага…

ПРА НАСТАЎНІКАЎ

Ю. Г.:Школьныя педагогі – асаблівыя людзі, якія закладваюць падмурак ведаў пра свет. Складана вылучыць некага асобна – кожны запомніўся па-свойму, але ўсе яны былі сапраўднымі прафесіяналамі і многаму навучылі. Найперш адзначу тых, хто паспрыяў менавіта майму спартыўнаму росту: гэта настаўнікі фізкультуры Барыс Васільевіч Сяленчык і Сяргей Станіслававіч Івашкевіч. Цяпер з пачэснай місіяй спартыўнага педагога выдатна спраўляецца мой трэнер Міхаіл Васільевіч Лебедзеў. Тое, што я трапіў на Паралімпійскія гульні і паказаў такі высокі вынік, – у многім яго заслуга, за што бясконца яму ўдзячны. Што да БДПУ, то яго выкладчыкі не толькі ўзбагацілі новымі ведамі, але і сталі мне блізкімі людзьмі.

А. Р.:У спорце амаль усе адзін аднаму настаўнікі: і свая каманда, і спартсмены з іншых краін, і, вядома ж, трэнеры. Са зносінаў з любым чалавекам можна вынесці для сябе пэўныя ўрокі, тым больш гэтая думка справядлівая, калі размова ідзе пра сапраўдных педагогаў. З 8-га класа я займалася ў вучылішчы алімпійскага рэзерву і ўзгадваю гэты час з удзячнасцю. Мне шанцавала з класнымі кіраўнікамі, ды і літаральна ўсе іншыя настаўнікі былі выдатнымі людзьмі, таму і атмасфера на ўроках заўсёды панавала цудоўная: нязмушаная, добразычлівая, нават сяброўская. Цяпер, падчас вучобы ва ўніверсітэце, падтрымка педагогаў таксама мае для мяне важнае значэнне, асабліва ўлічваючы мае раз’езды, частыя зборы, якія адбіваюцца на паспяховасці. Хачу асабліва вылучыць Ягора Аляксандравіча Пімахіна і Анжэлу Раманаўну Барысевіч, якія паставіліся да мяне з разуменнем і вельмі дапамаглі з вучобай.

ПРА ВЫБАР ПРАФЕСІІ

Ю. Г.:Гадоў у пяць-шэсць бацька ўпершыню паставіў мяне на лыжы. Мы разам хадзілі ў лес, і гэтыя паходы сталі першымі лыжнымі стартамі ў маім жыцці. Не здрадзіў дзіцячаму выбару і ў школьныя гады (удзельнічаў у лыжных спаборніцтвах), і калі надышоў час вызначацца з будучай прафесіяй. Здароўе не дазволіла паступіць у профільны ўніверсітэт – БДУФК, але, як паказвае час, усё да лепшага: маёй alma mater стаў БДПУ, і я ні разу не пашкадаваў пра свой выбар. Да таго ж вялікай падмогай падчас вучобы аказалася магчымасць займацца па індывідуальным графіку.

А. Р.:Я прыйшла ў спорт яшчэ ў дзяцінстве, але пачынаўся мой шлях не з фрыстайла. Свой від знайшла пазней – з лёгкай рукі маладога трэнера, які, сыходзячы, перадаў мяне калегу-фрыстайлісту. Сумненняў у выбары прафесіі ніколі не было, заўсёды хацелася трэніравацца і расці, хоць цяжкасцей на шляху спартсмена хапае. Кожная трэніроўка – гэта барацьба: са страхам, стомай, з лянотай, у пэўны момант – з самім сабой. Вось яны, перашкоды… Праўда, відаць, і ў любым іншым родзе дзейнасці без іх не абысціся, напрыклад у вучобе. Разумела, што сумяшчэнне заняткаў і трэніровачных збораў можа стаць праблемай, таму шукала ўніверсітэт, які дазволіць і вучыцца, і развівацца ў прафесійным спорце. Да БДУФК у мяне не ляжала душа, а вось наш універсітэт прывабіў дадатковай спецыяльнасцю «Спартыўна-турысцкая дзейнасць». Да таго ж удзячна выкладчыкам і кіраўніцтву БДПУ за разуменне і магчымасць займацца па індывідуальным графіку – гэта, безумоўна, значная дапамога, якую я цаню.

ПРА СПЕЦЫФІКУ СВАЙГО ВІДУ СПОРТУ

Ю. Г.:Я выступаю паралельна ў лыжных гонках і біятлоне. Спаборніцтвы сярод спартсменаў з абмежаванымі магчымасцямі маюць свае асаблівасці. Важную ролю адыгрывае вядучы, або гайд, – чалавек, які едзе непасрэдна перад спартсменам і дапамагае яму адчуць асаблівасці трасы, яе рэльеф, канфігурацыю, сігналізуе пра магчымыя перашкоды і г. д. Для мяне такі чалавек – Дзмітрый Будзіловіч. Спецыфіка работы з вядучым розная ў залежнасці ад медыцынскіх паказчыкаў спартсмена. Так, тыя з іх, хто страціў зрок, трымаюць сувязь са сваім гайдам дзякуючы дынаміку і мікрафону. У біятлоне для людзей са слабым зрокам прадугледжаны адмысловыя электронныя вінтоўка і мішэнь. На стрэльбішчы спартсмен працуе ў навушніках і кіруецца гукавым сігналам: чым бліжэй прыцэл да цэнтра мішэні, тым сігнал грамчэйшы.

А. Р.:Фрыстайл – даволі спецыфічны від спорту. Падрыхтоўка прафесіянала тут складаецца з многіх этапаў: мы бегаем кросы, скачам на батуце, займаемся акрабатыкай і нават харэаграфіяй ля станка, каб «чысціць» лініі, а ў летні час скачам на лыжах… у басейн! Аднак не ўсё залежыць ад старанняў спартсмена – у фрыстайле шмат нюансаў. Напрыклад, на рэзультат моцна ўплывае надвор’е: можна быць гатовым да спаборніцтваў на сто працэнтаў, а раптоўны парыў ветру ў адзін момант сапсуе выступленне… Важнае значэнне, як ні дзіўна, мае і знешні выгляд спартсмена. У апошні час вельмі вялікая ўвага надаецца касцюмам. Трэба ўлічваць розныя тонкасці: ад колеру і пашыву формы да таго, наколькі яны спалучаюцца з лініямі і фігурамі выступлення. Так, спартсмены з некаторых краін маюць па два камплекты формы, разлічаныя на розны час сутак. Калі спаборніцтвы праводзяцца днём, яны выступаюць у цёмных касцюмах, калі ж увечары – аддаюць перавагу светлым, каб выгадна вылучацца на фоне неба. Гэты факт у ліку многіх іншых пацвярджае, што фрыстайл – суб’ектыўны від спорту. Сёння ўсё часцей узнікаюць пытанні да справядлівасці судзейства, і гэта, на мой погляд, насамрэч вялікая праблема. Думаю, пра неверагодна крыўдную сітуацыю з Антонам Кушнірам ведаюць усе. Яна выбіла з каляіны нашу каманду – цяжка было прыняць несправядлівасць і разам з тым усведамляць непапраўнасць сітуацыі… Наша абурэнне падтрымалі нават спартсмены з краін-саперніц. Але, на вялікі жаль, ёсць правілы, паводле якіх рашэнне суддзяў застаецца нязменным і непадуладным скаргам.

ПРА ЭМОЦЫІ

Ю. Г.:Прафесійны спорт патрабуе ад чалавека такіх якасцей, як мэтанакіраванасць, настойлівасць, і гэта накладае свой адбітак на характар: у жыцці я таксама досыць эмацыйны і ўпарты – відаць, недарэмна нарадзіўся пад знакам Авен. Аднак разумею, што на лыжнай ці біятлоннай трасе эмоцыі можна і трэба кантраляваць, і стараюся гэта рабіць. Так, з вопытам досыць добра навучыўся спраўляцца з хваляваннем – выходжу на трасу максімальна сканцэнтраваным і не дазваляю яму стаць на маім шляху да перамогі. А вось паза трасай часам эмоцыям можна даць волю, асабліва станоўчым, і нядаўна ў мяне была чарговая нагода іх перажыць. Па вяртанні з Пхёнчхана ў аэрапорце мяне чакаў сюрпрыз: павіншаваць з выступленнем на Паралімпійскіх гульнях прыехалі супрацоўнікі і студэнты БДПУ. Такая ўвага і шчырая цеплыня, з якой мяне сустракала alma mater, знайшла моцны водгук у маім сэрцы. Дзякуй за гэтыя эмоцыі!

А. Р.:Спорт – велізарная частка майго жыцця. Большасць самых яркіх успамінаў, незвычайных прыгод, цікавых сітуацый звязана менавіта з ім: для мяне кожная паездка, кожная трэніроўка, кожны сезон у цэлым – гэта сапраўднае мора ўражанняў! Наша каманда – знітаваная вялікая сям’я. У беларускім фрыстайле не так многа людзей – мы ўсе ведаем і паважаем адзін аднаго. У прафесійных адносінах таксама няма ярка выражанага саперніцтва, таму і атмасфера, і эмоцыі адпаведныя. Вядома, выбраны мной від спорту прадугледжвае высокую ступень рызыкі, а разам з ёй – азарт, але і яны маюць сваю мяжу. Напрыклад, настаўнік нашай зборнай Мікалай Іванавіч Казека не дазволіць нават на трэніроўцы (ужо не кажучы пра спаборніцтвы) выконваць скачкі, да якіх спартсмен не гатовы фізічна і маральна. Ніколі. Да кожнага новага скачка ён заўсёды падводзіць узважана і не прыспешваючы падзеі, бо не адабрае неабгрунтаванай рызыкі. Таму якой бы амбіцыйнай я ні была, кожныя спаборніцтвы праводжу па меры рэальных сіл і магчымасцей.

ПРА ГУЛЬНІ Ў ПХЁНЧХАНЕ

Ю.Г.:Я лічу, што кожны старт, незалежна ад узроўню спаборніцтваў, важны і патрабуе ад спартсмена аднолькавай канцэнтрацыі і намаганняў. У мінулым годзе мне ўжо даводзілася бываць у Пхёнчхане – тут праходзіў адзін з этапаў Кубка свету, на якім я заваяваў два сярэбраныя медалі. Аднак Алімпійскія гульні ўсё ж адрозніваюцца ад іншых турніраў. Права прадстаўляць на іх сваю краіну – гэта вялікі гонар і такая ж вялікая адказнасць. Падводзячы вынікі сёлетняй Паралімпіяды, магу смела сказаць, што наша нацыянальная зборная выдатна справілася і годна прадставіла Беларусь. Акрамя паспяховага выступлення гульні ў Пхёнчхане запомняцца цёплай атмасферай: заўсёды прыемна ў чарговы раз сустрэцца з блізкімі па духу людзьмі з іншых краін і раздзяліць радасць перамогі з калегамі па камандзе.

А. Р.:Думаю, Алімпійскія гульні – самая яркая падзея ў жыцці кожнага спартсмена. Гэта не проста спаборніцтвы – гэта свята. Усе эмоцыі ўспрымаюцца ярчэй, глыбей… Асабліва ўразіла цырымонія адкрыцця – удзел у гэтым чароўным шоу стаў для мяне вялікім гонарам і запамінальнай падзеяй. Тут адчувалася неверагодная энергетыка месца, у якім усе людзі былі аб’яднаныя адной мэтай і ідэяй. Вядома, адказнасць і важнасць алімпійскіх спаборніцтваў адчуваліся вельмі моцна. Я старалася супакоіцца, бо з залішняга хвалявання нічога добрага не выходзіць – прынамсі, у мяне. Уласным вынікам засталася не вельмі задаволена, пасля спаборніцтваў моцна перажывала. Але цяпер разумею, што гэта былі мае першыя гульні і ўсё яшчэ наперадзе! Такая думка прымушае настроіцца на далейшую працу ўжо з вопытам і большай упэўненасцю. Што да маіх таварышаў па камандзе, лічу, што яны вялікія малайцы! Я рада за кожнага і шчаслівая, што мне выпала магчымасць плячо ў плячо адстойваць гонар нашай краіны з такімі цудоўнымі людзьмі.

ПРА ПЛАНЫ НА БУДУЧАЕ

Ю.Г.:Наступным сур’ёзным турнірам стане чэмпіянат свету ў Канадзе, да якога, вядома, трэба добра падрыхтавацца. Цяпер жа можна хаця б крыху расслабіцца, пакуль графік не такі насычаны. Аднак гэта не адмяняе пастаянных трэніровак – проста я ўспрымаю іх як актыўны адпачынак.

А. Р.:Я буду трэніравацца, працягваць набірацца вопыту і ўпэўненасці. І не апускаць рукі. Веру, што на сёння паказала далёка не ўсё, на што здольная, і буду прыкладаць усе намаганні, каб рэалізавацца па максімуму.

P. S. Калі вярстаўся нумар, стала вядома, што Юрый Голуб узнагароджаны Ордэнам Пашаны з прысваеннем ганаровага звання «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь». Шчыра віншуем і ганарымся!

Гутарыла Ірына МЯЦЕЛІЦА


 

6 кастрычніка 2017 года № 11 (1199)

ДАЛЕЙ АД РАДЗIМЫ, БЛIЖЭЙ ДА МАРЫ

З году ў год БДПУ паляпшае свае пазіцыі ў сусветным рэйтынгу ўстаноў вышэйшай адукацыі. Павялічваецца таксама і колькасць замежных грамадзян, якія імкнуцца атрымаць дыплом вядучага педагагічнага ўніверсітэта Рэспублікі Беларусь. Многія з іх абіраюць нашу ўстанову сярод іншых не толькі за высокую якасць ведаў. Справа ў тым, што ў БДПУ дзейнічае выдатнае правіла: ствараць для ўсіх сваіх студэнтаў, незалежна ад іх грамадзянства, аднолькавыя ўмовы ў любой сферы дзейнасці. Да таго ж універсітэт дае прадстаўнікам розных нацый магчымасць самарэалізавацца ў полікультурнай прасторы alma mater. Так, па ініцыятыве рэктарата ў БДПУ створана Туркменскае зямляцтва (люты 2016 г.) і ў хуткім часе пачне дзейнічаць зямляцтва кітайскіх студэнтаў. Гэтыя структуры закліканы аказваць замежным грамадзянам інфармацыйную і маральна-псіхалагічную падтрымку.

Як ужо раней паведамляў «Н» (№ 9 ад 1 верасня 2017 г.), упершыню ў гісторыі alma mater у спісе асоб, чыю заяву падтрымала камісія БДПУ па прадастаўленні зніжак са сфарміраванага кошту навучання, з’явілася імя грамадзянкі Рэспублікі Туркменістан – студэнткі Інстытута інклюзіўнай адукацыі спецыяльнасці «Тыфлапедагогіка» Шабібі Асманавай.

Новым крокам у развіцці сістэмы лаяльнасці да замежных студэнтаў стаў разгляд рэктаратам БДПУ пытання аб зніжэнні кошту навучання грамадзянам іншых дзяржаў, члены сем’яў якіх выбралі наш універсітэт для атрымання вышэйшай адукацыі. Гаворка ідзе пра зніжку для родных і стрыечных братоў і сясцёр. Адпаведныя дакументы ўжо рыхтуюцца і ўвойдуць у сілу да пачатку наступнага, 2018–2019 навучальнага года.
Сваімі ўражаннямі ад жыцця і вучобы ў Беларусі, смелымі чаканнямі і яркімі адкрыццямі з чытачамі «Н» дзеляцца Шабібі Асманава і Юсаку Агура.

Шабібі 1

Шабібі АСМАНАВА, студэнтка 3-га курса Інстытута інклюзіўнай адукацыі:

– Мой шлях да прафесіі тыфлапедаго га пачаўся ў Туркменістане. Я скончыла спецыяльную школу для сляпых дзяцей і дзяцей са слабым зрокам у Ашхабадзе. Яшчэ падчас атрымання адукацыі пачала працаваць у Таварыстве глухіх, а за тым стала старшынёй моладзевай арга нізацыі. Паралельна паступіла ў сярэдні спецыяльны ліцэй, скончыла яго на «выдатна» і стала дыпламаваным бухгалтарам і аператарам камп’ютараў. Аднак у хуткім часе мае прафесійныя прыярытэты змяніліся. Моладзевая аргані зацыя, у якой я працягвала працаваць, сумесна з ААН заснавала курсы жаночага лідарства. Стаць удзельнікамі гэтых курсаў маглі ў тым ліку і сябры Таварыства глухіх. Жадаючых атрымаць новы вопыт было вельмі многа, таму адбор праходзіў на конкурснай аснове. Я таксама выра шыла паспрабаваць свае сілы і не памылілася – мяне залічылі! Гэта быў адзін з вырашальных момантаў у жыцці, які ў значнай ступені паўплываў на маё далейшае прафесійнае вызначэнне.

Менавіта на курсах жаночага лідарства я ўпершыню пачула пра тое, што існуе прафесія «тыфла-педагог», і загарэлася ідэяй яе атрымаць. На шляху да маёй новай мэты ўзнікла праблема: у Туркменістане такіх спецыялістаў не рыхтуюць, таму я пачала разглядаць магчымасць вучобы за мяжой. Атрыманне вышэйшай адукацыі было маёй марай, і я адказна паставілася да выбару ўніверсітэта. У некаторай ступені на рашэнне паўплывала і тое, што я таксама маю пэўныя праблемы са зрокам. Даведаўшыся, што ў Інстытуце інклюзіўнай адукацыі БДПУ ёсць спецыяльнасць «Тыфлапедаго гіка», вырашыла, што навучанне дапаможа перш за ўсё мне самой: хацелася быць самастойнай, у меншай ступені залежаць ад іншых. І, што вельмі важна для спецыялістаў гэтай прафесіі, я прагнула дапамагаць невідушчым і людзям са слабым зрокам – такім, як і сама. Пасля заканчэння курсаў жаночага лідарства дзяўчаты, якія паказалі высокія вынікі, атрымалі магчымасць паехаць у камандзіроўку ў Беларусь. Падчас гэтай паездкі я падала дакументы ў БДПУ, паспяхова прайшла сумоўе і паступіла на спецыяльнасць, пра якую марыла.

Для маёй сям’і рашэнне адпусціць дзіця, якое мае праблемы са зрокам, у да лёкую краіну на 4 гады было сур’ёзным і адказным крокам. Аднак цяпер я вельмі ўдзячна сваім бацькам за тое, што яны не пабаяліся і дазволілі ажыццявіць маю мару. Сёння я жыву ў Мінску, атрымліваю прафесію, да якой так імкнулася. Мне вельмі падабаецца Беларусь, асабліва яе неверагодна прыгожыя пейзажы з зялёнымі бяскрайнімі лясамі і добразычлівыя людзі. З першых дзён навучання ў БДПУ ў мяне склаліся цёплыя сяброўскія адно сіны з аднагрупнікамі. Ніякіх абмежа ванняў, нязручнасцяў я практычна не адчуваю, а калі раптам узнікаюць нейкія цяжкасці, то сябры адразу прыходзяць на дапамогу. Выкладчыкі таксама заўсёды побач, я ведаю, што ў любы момант магу разлічваць на іх падтрымку. Карыста ючыся выпадкам, віншую педагагічны калектыў нашага ўніверсітэта з Днём настаўніка! Няхай прафесійныя поспехі і ўдзячнасць вучняў будуць дастойнай узнагародай за вашу шчырую, адданую працу.

Уступіўшы ў шэрагі танкаўцаў, я захавала сваю актыўную жыццёвую пазіцыю: з’яўляюся членам пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў; удзельнічаю ў валанцёрскім руху (працую з выха ванцамі ДУА «Спецыяльная агульна адукацыйная школа № 188 для дзяцей з парушэннямі зроку г. Мінска»); у мі нулым навучальным годзе брала ўдзел у Першых тыфлапедагагічных чытаннях, прысвечаных памяці заснавальніка кафедры тыфлапедагогікі З. Р. Ермаловіч. Захопленасць любімай справай дала свой плён: я вельмі ўдзячная кіраўніцтву БДПУ і Інстытута інклюзіўнай адукацыі за рашэнне аб прадастаўленні мне зніжкі ў аплаце за навучанне. Гэта вялікая дапамога маім бацькам і яшчэ адна прычына для іх ганарыцца дачкой. Спадзяюся, атрымаўшы прафесію тыфла-педагога, я змагу быць карыснай многім людзям.

Юсаку Агура 1

Юсаку АГУРА, аспірант 2-га года навучання кафедры беларускага мова знаўства БДПУ:

– Я нарадзіўся ў прэфектуры Таторы (Японія) у сям’і медсястры і служачага фірмы. Пасля заканчэння пачатковай і сярэдняй школ паступіў у Інстытут замежных моў Кобе, каб заняцца вы вучэннем рускай мовы. Гэтае жаданне ўзнікла яшчэ ў школьныя гады: аднойчы ў гарадской бібліятэцы мне патрапіў у рукі фотаальбом, прысвечаны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Вядома, я быў узрушаны трагедыяй, якая напаткала народы. А яшчэ мяне проста зачараваў выгляд кірылічнага пісьма. Скончыўшы інстытут у 2008 г., працягнуў навучанне на кафедры літаратуры Кіёцкага ўнівер сітэта і атрымаў ступень магістра. Падчас вывучэння славянскіх моў я зацікавіўся пытаннем паходжання «акання». Адлюстраванне гэтай з’явы ў арфаграфіі сучаснай беларускай мовы прыцягнула маю прафесійную ўвагу. Параіўшыся з навуковым кіраўніком, я вырашыў працягваць даследаванні ўжо непасрэдна ў Беларусі і накіраваў лісты ў БДУ і БДПУ. У хуткім часе прыйшоў адказ, і я зрабіў выбар на карысць педагагічнага ўніверсітэта.

Упершыню прыляцеўшы ў Мінск, я не ведаў, як купіць квіток на аўтобус, – і незнаёмы дзядуля растлумачыў мне, што трэба зрабіць. Даехаўшы на гэтым аў тобусе да цэнтра горада, я спытаў у сустрэчнай жанчыны дарогу – і яшчэ некалькі чалавек падышлі патлумачыць, як хутчэй дайсці да патрэбнага будынка. Так Беларусь сустрэла мяне добрымі, адкрытымі людзьмі. Шчырасць, гасціннасць вашай нацыі, гатоўнасць дапамагчы сталі для мяне прыемным адкрыццём.

Мясцовыя пейзажы ўразілі прасторным, бяскрайнім небам – на маёй радзіме яно падаецца куды «вузейшым», бо ў поле зроку заўсёды трапляюць горы. Што да гарадскіх вуліц, то побач з сучаснай архітэктурай я заўважаю і вялікую колькасць будынкаў савецкага перыяду – для мяне, японца, гэта свежыя ўражанні. А неверагодная шырыня мінскіх прас пектаў наогул здзіўляе – у мяне на радзіме такое немагчыма ўявіць. Калі казаць пра Беларусь у цэлым, то варта адзначыць чысціню гарадоў, характэрную таксама і для Японіі. Я рэдка выязджаю за межы Мінска, але ацаніў прыгажосць Мірскага і Нясвіжскага замкаў – іх паказала сям’я, у якой я здымаю кватэру. Дарэчы, гэтыя ж людзі некалькі разоў запрашалі мяне на дачу, таму я паспеў атрымаць і вельмі каштоўны для мяне вопыт пражывання ў вёсцы.

Я ў Мінску ўжо 4 гады, і гэта накладвае пэўны адбітак на паводзіны і звычкі. Так, пасля пакупак у краме я стаў гаварыць касіру «дзякуй», хаця на маёй радзіме прадавец выказвае падзяку пакупніку – гэта традыцыйнае мысленне ў адносінах да наведвальнікаў. Часам мне здаецца, што я стаў крыху неахайным. Напрыклад, у Японіі прынята строга выкон ваць правілы сартавання смецця. У Мінс ку ж, па маіх назіраннях, да гэтага ставяцца не так адказна, і я паступова прывыкаю да больш мяккіх мясцовых правілаў. Вярнуўшыся на радзіму, відаць, неаднойчы пашкадую пра сваю беларускую звычку.

Час ад часу я сустракаюся з рознымі стэрэатыпамі, якія сфарміраваліся ў дачы ненні да японцаў. Сярод прывычных пытанняў беларусаў пра гейшаў, сакэ, сакуру і Хірасіму сустракаюцца і неча каныя варыянты. Так, падчас медагляду ўрач мінскай паліклінікі, ведаючы маю нацыянальнасць, спытала, ці не самурай я. Разам з тым неаднойчы ў размове са мной беларусы закраналі і сур’ёзную тэму трагічна вядомай Фукусімы – навіна пра вялікі землятрус і выбух на АЭС, якія здарыліся ў Японіі ў 2011 г., дайшла і да Беларусі.

Навучанне ў аспірантуры не прадугледжвае наведвання заняткаў ва ўні версітэце, а здыманне жылля па збаўляе некаторых плюсаў пражывання ў інтэр наце, відаць, таму ў мяне не з’явілася многа сяброў. Аднак і адзін я знаходжу сабе занятак. Люблю глядзець у акно, дзе буяе сакавітая зеляніна дрэў, назіраць за выпадковымі прахожымі, слухаць галасы дзяцей, якія даносяцца з пляцоўкі садка, што знаходзіцца побач. Часам гатую сабе дранікі па рэцэпце беларускай сяброўкі – яны падаюцца мне вельмі смачнай і арыгінальнай ежай. У Японіі таксама ёсць бульба, але такую страву з яе, на жаль, не гатуюць.

Ведаю, што 1 кастрычніка беларускія педагогі адзначылі сваё прафесійнае свята – Дзень настаўніка. Шчыры дзякуй за іх працу! На ўласным вопыце я пера канаўся ў тым, што і мой навуковы кіраўнік, і супрацоўнікі аспірантуры – вельмі чулыя і сардэчныя людзі, якія адказваюць на ўсе пытанні, даюць слушныя парады і дапамагаюць мне адчуваць сябе ў Беларусі ўтульна. Я задаволены, што некалі зрабіў выбар на карысць нашага педагагічнага ўніверсітэта.

Падрыхтавалі Уладзімір ВАЎЧАНКОЎ і Ірына МЯЦЕЛІЦА


 

4 мая 2017 года, № 6 (1194)

РАЗМЕРКАВАНЫ – ЗНАЧЫЦЬ АБАРОНЕНЫ!

Сёлета ў БДПУ, як і ў некаторых іншых установах вышэйшай адукацыі, адначасова выпускаюцца студэнты, якія займаліся па праграмах чатырох- і пяцігадовага тэрмінаў навучання. Іншымі словамі, адбываецца так званы «падвойны выпуск». Менавіта ён з’яўляецца галоўнай асаблівасцю кампаніі па размеркаванні–2017. Другая асаблівасць вынікае з першай і заключаецца ў тым, што на рынку працы абвастраецца канкурэнцыя сярод выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі.

Размеркаванне на 4

Рэктарат і адпаведныя падраздзяленні ўніверсітэта пачалі падрыхтоўку да сітуацыі «двайнога выпуску» загадзя – у пачатку бягучага навучальнага года, г. зн. адразу пасля працаўладкавання выпускнікоў–2016. Былі разасланы афіцыйныя лісты асноўным заказчыкам педагагічных кадраў – у Мінскі гарадскі і Мінскі абласны выканаўчыя камітэты – з просьбай прадаставіць дадатковыя працоўныя месцы для нашых выпускнікоў. Больш за тое, ажыццяўлялася праца з нашымі базавымі арганізацыямі персанальна па кожным студэнце, які падпадае пад працэдуру размеркавання. Мы таксама арыентавалі выпускнікоў на персанальныя заяўкі з устаноў адукацыі г. Мінска і Мінскага раёна, у якіх яны ўжо працуюць (а гэта каля 10% танкаўцаў).

Прадстаўнікі аддзела кадраў сустракаліся з выпускнікамі ўсіх інстытутаў і факультэтаў БДПУ: інфармавалі пра дзяржаўную маладзёжную палітыку, часткай якой з’яўляецца размеркаванне і прадастаўленне першага працоўнага месца, расказвалі, як універсітэт працуе з зацікаўленымі арганізацыямі і ўстановамі. А яшчэ папярэджвалі, што выпускніку трэба ўключацца ў гэты працэс, а не быць толькі пасіўным назіральнікам свайго працаўладкавання: «Калі хочаш пасля заканчэння навучання апынуцца ў роднай школе ці ва ўстанове адукацыі, дзе праходзіў практыку, калі маеш жаданне настаўнічаць у тым раёне, які табе даспадобы, – прывязі персанальную заяўку – і камісія па размеркаванні яе задаволіць. Таму што прынцып работы камісіі такі: накіраваць выпускніка туды, дзе яму найбольш камфортна будзе пачынаць працоўную дзейнасць».

Пра тое, наколькі нам удалося данесці да маладых спецыялістаў гэтыя думкі, сведчыць той факт, што на некаторых факультэтах больш за чвэрць выпускнікоў размеркавалася па персанальных заяўках. Выніковае пасяджэнне камісіі адбылося 20 красавіка, але не варта забываць, што яна дзейнічае пастаянна і пры неабходнасці вырашае пытаннi пераразмеркавання.

Якія ж вынікі сёлетняй кампаніі? Усе выпускнікі БДПУ 2017 г., якія падлягаюць размеркаванню, а гэта каля тысячы чалавек, разам з дыпломам аб вышэйшай адукацыі атрымаюць і накіраванне на працу (за выключэннем 2 чалавек, якія мелі падставы для самастойнага працаўладкавання). Нас гэта радуе, бо мэтай адукацыйнага працэсу ў нашым універсітэце з’яўляецца не толькі навучанне, але і гарантыя прадастаўлення выпускніку першага працоўнага месца. Задаволены і студэнты, таму што наяўнасць працы, а тым больш па набытай спецыяльнасці – гэта адна з найвялікшых агульна-чалавечых каштоўнасцей нашага грамадства. Гэта разумеюць і выпускнікі БДПУ, якія мелі права на свабоднае працаўладкаванне. Яны выказалі жаданне атрымаць працоўнае месца ў адпаведнасці з размеркаваннем, і яно ім было прадастаўлена!

У адпаведнасці з пажаданнямі 20 выпускнікоў-платнікаў яны таксама атрымалі працоўнае месца, а з ім і некаторыя ільготы, якія дзяржава прадастаўляе маладым спецыялістам. Тым, хто вучыўся ў БДПУ на ўмовах аплаты, паведамляем наступнае: па некаторых спецыяльнасцях засталіся вольныя працоўныя месцы. Акрамя гэтага, ва ўніверсітэт працягваюць паступаць заяўкі на выпускнікоў. Калі ў вас ёсць жаданне працаваць па набытай спецыяльнасці, звяртайцеся ў дэканаты або ў аддзел кадраў БДПУ. Жадаю выпускнікам шанаваць сваё рабочае месца, любіць прафесію – і гэта стане асновай для рэалізацыі вашых жыццёвых планаў. Арыентуйце матываваных вучняў на паступленне ў БДПУ – гэта гарантыя добрых ведаў і першага працоўнага месца.

Валерый АЛАВЯННІКАЎ, начальнік аддзела кадраў, сакратар камісіі па размеркаванні


 

14 красавіка 2017 года, № 5 (1193)

ЗА КУЛІСАМІ ТЭЛЕМАЙСТЭРСТВА

У чацвер, 6 красавіка, невялікая група студэнтаў-першакурснікаў Iнстытута iнклюзiўнай адукацыi наведала Белтэлерадыёкампанію. Хочацца адзначыць, што гэта не першая экскурсія для студэнтаў БДПУ, якія сталi ўдзельнiкамi творчага праекта пад кiраўнiцтвам загадчыка медыялабараторыі ЦРІТ А. А. Красуляк. І ўсе, хто пабыў там хоць раз і дакрануўся да вытокаў тэле- і радыёвяшчання, хочуць вяртацца сюды зноў і зноў. І Белтэлерадыёкампанія гасцінна расчыняе перад імі свае дзверы.

Замена на 4_За кулісамі

Прасачыць храналогію развіцця беларускага кінематографа мы змаглі ў музеі падчас захапляльнай і вельмі цікавай экскурсіі. Акрамя гэтага, дазвалялася рабіць фотаздымкі і дакранацца да экспанатаў, што звычайна забаронена ў іншых музеях. Кожны мог прымерыць на сябе вобраз, напрыклад, аператара мінулага стагоддзя.

Прайшліся мы і па студыях, дзе рабіліся апошнія прыгатаванні да эфіру праграмы. А потым завіталі туды, дзе адбываецца сапраўдны цуд – вывад «карцінкі» з асобных камер на адзіны экран. Над усім гэтым працуюць рэжысёр, інжынеры, рэдактары і яшчэ шмат якія спецыялісты. Яны выконваюць вельмі важную работу, але застаюцца па-за кадрам.

Кампетэнтныя супрацоўнікі кампаніі з лёгкасцю адказвалі на любыя пытанні самых дапытлiвых студэнтаў. Пакуль адны з нас цікавіліся тонкасцямі майстэрства тэле- і радыёвяшчання, іншыя рабілі фотаздымкі на памяць, прысеўшы ў крэслы папулярных вядучых вядомых беларускіх тэлепраграм, ці проста гулялі па паверхах, дзе само паветра напоўнена водарам творчага энтузіязму і няспыннага пошуку новых арыгінальных ідэй.

Яркія ўражанні засталіся ў нас пасля ўдзелу ў ток-шоу «Форум». Праграма на самай справе аказалася вельмі цікавай, падзеі разгортваліся імкліва і нечакана. А спрэчкі паміж экспертамі і запрошанымі ўдзельнікамі стваралі пэўную энергетыку ў студыі. Студэнты пільна сачылі за ўсім, што адбывалася, і ў кожнага, безумоўна, складвалася сваё меркаванне.

На заканчэнне хачу сказаць вялікі дзякуй усім супрацоўнікам Белтэлерадыёкампаніі за гасціннасць і за тое, што далі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з «кухняй» тэлебачання. Асаблiвую ўдзячнасць выказваем Алене Аляксандраўне Красуляк за такi цiкавы праект. Магчыма, сярод нас набіраецца вопыту будучы кіраўнік школьнага прэс-цэнтра?!

Аліна ШАКАЛЬ, студэнтка 1-га курса Інстытута інклюзіўнай адукацыі


 

31 сакавіка 2017 года № 4 (1192)

ПРЫЯЗНАСЦЬ З ПЕРШАГА ПОГЛЯДУ

Існуе цікавае і трапнае выслоўе: у вас не будзе другога шанцу аказаць першае ўражанне. Сапраўды, першае знаёмства з чалавекам, горадам, установай запамінаецца найлепей. Таму мы так старанна рыхтуемся да традыцыйных дзён адкрытых дзвярэй у БДПУ, на якія прыязджаюць школьнікі з усіх куткоў нашай краіны. Сёлета ўніверсітэт гасцінна запрашае гасцей – будучых студэнтаў і іх бацькоў – 1 красавіка. Мы ж вырашылі распытаць сённяшніх першакурснікаў, былых абітурыентаў, якім аказалася для іх першае знаёмства з цяпер ужо alma mater.

Дзень адчыненых дзвярэй 2

ЗАЎСЁДЫ было цікава даведацца, а лепш убачыць, чым жыве галоўны педагагічны ўніверсітэт краіны. Як толькі апынуўся ў фае, да мяне падышлі студэнты і прапанавалі шчыра адказаць на ўсе мае пытанні, распавялі пра насычанае жыццё танкаўцаў і нават арганізавалі экскурсію па ўніверсітэце. Яны былі такія эрудзіраваныя, вясёлыя і пераканаўчыя! Пакідаць у той дзень БДПУ было складана: там панавала асаблівая атмасфера. З упэўненасцю магу сказаць, што падчас свайго першага візіту ва ўніверсітэт я канчаткова вызначыўся з выбарам прафесіі і месцам вучобы.

Павел ЛАПАЦІНСКІ, філалагічны факультэт

Дзень адчыненых дзвярэй 3

У ДЗЕНЬ адкрытых дзвярэй я, тады абітурыент, адчуў подых будучага самастойнага жыцця. І цяпер, падчас вучобы, яшчэ раз пераканаўся, што студэнты педагагічнага ўніверсітэта атрымліваюць не толькі стандартныя веды, неабходныя настаўніку-прафесіяналу, але і ўменні, якія спатрэбяцца ў жыцці.

Сяргей КАПЫТКА, факультэт прыродазнаўства

Я АДРАЗУ зразумела, што рашэнне наведаць Дзень адкрытых дзвярэй у БДПУ было вельмі правільным. Памятаю сваю ўдзячнасць студэнтам матэматычнага факультэта за правядзенне конкурсу, у якім пашчасціла выйграць квіткі на КВЗ. А яшчэ парадавала бяспройгрышная латарэя, дзе кожны атрымаў у падарунак нешта цікавае і памятнае. Асабіста мне дасталася кніга з парадамі па выкладанні. Уразіла, што адзін з самых старажытных універсітэтаў Беларусі аснашчаны найноўшым абсталяваннем і сучаснай тэхнікай.

Анастасія АНАНСОН, фізіка-матэматычны факультэт

Дзень адчыненых дзвярэй

ДАГЭТУЛЬ памятаю дату: 26 сакавіка 2016 года. У гэты дзень мне пашчасціла ўпершыню акунуцца ў атмасферу выдатнага ўніверсітэта – маёй сённяшняй alma mater. Пры ўваходзе ў вучэбны корпус школьнікаў сустракалі вялікія белыя мядзведзі, якія абдымалі гасцей, фатаграфаваліся з намі. Адразу заўважыла, што студэнты апрануты ў адзенне з эмблемай універсітэта, – гэта, па-першае, рабіла іх пазнавальнымі, а па-другое, нібыта гаварыла: «Мы любім БДПУ!». Дзень адкрытых дзвярэй пачаўся цёпла і прыязна – з канцэрта ў актавай зале. Пасля яго заканчэння абітурыентаў сустракалі прадстаўнікі факультэтаў. Я адразу ж заўважыла таблічку з патрэбным мне факультэтам прыродазнаўства. Нам арганізавалі экскурсію. Уразілі аўдыторыі: іх памеры і абсталяванне. Памятаю цудоўны спартыўны комплекс, дэманстрацыю цікавых хімічных вопытаў. Увогуле, увесь гэты драйв натхніў мяне і матываваў. Мне таксама захацелася стаць часткай вялікай сям’і пад назвай БДПУ. Я рада, што паступіла і вучуся тут!

Яна МАСЛОЎСКАЯ, факультэт прыродазнаўства

ГОД таму мы з мамай прыйшлі ў БДПУ на Дзень адкрытых дзвярэй. У фае знаходзіліся прадстаўнікі кожнага з факультэтаў, што вельмі спадабалася. Пасля канцэрта нам прапанавалі прайсці ў аўдыторыю, дзе выступілі дэкан і яго намеснікі. Яны далі слова студэнтам, якія расказалі пра ўніверсітэт з пункту гледжання маладых людзей, якія тут вучацца. Напрыканцы нашага візіту выкладчыкі правялі экскурсію па ўсім універсітэце, паказалі рэктарат, басейн, спартыўную залу, планетарый і многае іншае, што пакінула яркі след у маёй душы і абумовіла канчатковы выбар універсітэта і прафесіі.

Арцём ЯЗЭПЕНКА, фізіка-матэматычны факультэт


7 сакавіка 2017 года № 3 (1191)

ЦРПА паведамляе

12345

АДБЫЛОСЯ пашыранае пасяджэнне Каардынацыйнага савета па пытаннях бесперапыннай педагагічнай адукацыі і вучэбна-метадычнага аб’яднання па педагагічнай адукацыі. Старшыня Каардынацыйнага савета і ВМА ПА – рэктар БДПУ А. І. Жук паведаміў аб выніках выканання Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Канцэпцыі развіцця педагагічнай адукацыі ў 2016 г. Падчас пасяджэння было прынята рашэнне хадайнічаць перад Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь аб наданні Каардынацыйнаму савету статусу сектаральнага савета кваліфікацый у сферы педагагічнай адукацыі, а галіне – статусу пілотнай па апрабацыі дзейнасці сектаральнага савета.

СЕРТЫФІКАТЫ школ-лабараторый вучэбнанавукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі былі ўручаны школам, якія ўдзельнічаюць у эксперыментальным праекце па апрабацыі мадэлі дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўкі, а таксама ўстановам адукацыі, у якіх паспяхова працуюць педагагічныя класы. Такі статус атрымалі СШ № 4 і гімназія № 5 г. Віцебска, сярэднія школы № 1 г. Мазыра, № 8 г. Слоніма і № 8 г. Магілёва. Дадзеныя ўстановы адукацыі актыўна ўкараняюць перадавы педагагічны вопыт, вядуць эфектыўную вучэбна-метадычную працу, ажыццяўляюць сістэмную профільную і дапрофільную падрыхтоўку да выбару педагагічнай прафесіі.

ПРЫНЯТЫ пералік педагагічных спецыяльнасцей, на якія будуць залічвацца выпускнікі педагагічных класаў без уступных выпрабаванняў на падставе Указа Прэзідэнта аб прадастаўленні выпускнікам педагагічных класаў і груп магчымасці паступаць без уступных экзаменаў.

ЗАЦВЕРДЖАНА Палажэнне аб рэспубліканскай навуковай алімпіядзе па педагогіцы ВНIК БПА. Другая Рэспубліканская навуковая алімпіяда па педагогіцы з міжнародным удзелам пройдзе ў красавіку. Дадатковая інфармацыя размешчана на сайце БДПУ ў раздзеле «Дэкада студэнцкай навукі».

НАБІРАЕ абароты Рэспубліканскі конкурс для навучэнцаў профільных класаў педагагічнай накіраванасці «Будучыя педагогі – пра школу будучыні». На разгляд журы паступіла каля 300 работ школьнікаў з усіх рэгіёнаў краіны. Першы этап (адборачны) праводзіцца на базе абласных інстытутаў развіцця адукацыі 9–25 сакавіка. Лепшыя конкурсныя працы будуць дапушчаныя да ўдзелу ў другім (фінальным) туры, які адбудзецца 26 красавіка ў рамках Дэкады студэнцкай навукі ў БДПУ.


 

20 лютага 2017 года, № 2 (1190)

ВЫНІКІ НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ БДПУ ў 2016 г.

былі падведзены на чарговым па сяджэнні Савета ўніверсітэта. Як адзна чыла ў сваім дакладзе пра рэктар Г. В. Торхава:

– Бягучы год аб’яўлены Годам навукі, што павінна спрыяць фарміраванню ў грамадстве адносін да навуковай дзейнасці як да спосабу эфектыўнага вырашэння задач сацыяльнага і эканамічнага развіцця краіны. Гэта напрамую звязана з вузаўскай навукай як гарантам устойлівага развіцця сістэмы педагагічнай адукацыі ва ўмовах мадэрнізацыі. Імідж і статус БДПУ як кіруючага цэнтра вучэбна-на вукова-інавацыйнага кластара бесперапын най педагагічнай адукацыі вызначаецца адпаведным узроўнем навукова-інавацыйнай дзейнасці. Забеспячэнне і павы шэнне гэтага ўзроўню – наша найпершая задача.

Крыху статыстыкі. У 2016 г. выконвалася 111 НДР, тэматыка якіх адпавядае перспектыўным напрамкам развіцця навуковай і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспуб ліцы Беларусь, а таксама праблем наму полю прыяры тэтных псіхо лага-педагагічных даследаванняў.

Са сродкаў Міністэрства аду кацыі фінансаваліся 47 навуковых праектаў: па дзяржаўных праграмах – 27 заданняў, па даследаваннях, накіраваных на забеспячэнне дзейнасці галіновага міністэрства, – 5, па грантах ма ладых ву чоных – 15.

Па выніках мінулага года ўклад асноўных структурных падраз дзя ленняў у развіццё фінансавага складніку за кошт выканання аплочваемых НДР выглядае наступным чынам. Сярод факультэтаў першае месца па выкананні фінансуемых НДР займае філалагічны (13,3 %), другое – гістарычны (13,0). Найбольш актыўна ў выкананні фінансуемых НДР удзельнічаюць 4 кафедры – фізікі і методыкі выкладання фізікі, гісторыі Беларусі і славянскіх народаў, агульнага і рускага мовазнаўства, агульнай біялогіі і батанікі. Факультэтам і кафедрам трэба знайсці маг чымасці пашы рыць фінансаванне НДР і інавацыйнай дзейнасці, у тым ліку па дагаворах, больш актыўна прыцяг ваць маладых вучоных да конкурсаў на атрыманне грантаў Міністэрства адукацыі, Фонду фундаментальных даследаванняў, Інавацыйнага фонду ДКНТ.

Да выканання фінансуемых на вукова-даследчых работ у мінулым годзе было прыцягнута 279 (у 2015 г. – 283) супрацоўнікаў, у тым ліку 161 – з ліку ППС (у 2015 г. – 162). З іх – 25 дак тароў (у 2015 г. – 32) і 107 кандыдатаў навук (у 2015 г. – 103). Сярэдні паказчык аплочваемых НДР на аднаго штатнага супрацоўніка з навуковай ступенню пані зіўся да 19,3 (у 2015 г. – 22). Як і раней, недастаткова да выканання фінан суемых НДР прыцягваюцца студэнты і магістранты, аспіранты і дакта ранты. Аднак станоўчая дынаміка ў гэтым пытанні ёсць. Так, калі ў 2015 г. у фінансуемых НДР удзельнічалі 24 студэнты і магістранты, то ў 2016 г. – 35.

У 2016 г. супрацоўнікі ўнівер сітэта прымалі ўдзел у выкананні 10 навуковых праграм рознага ўзроўню. З іх – 7 Дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў, якія каардынуе НАН Беларусі. Сярод важных вынікаў навуковых даследаванняў у 2016 г. трэба ад значыць распрацоўку прафесійна-кваліфі кацыйнага стандарту педагога; выяўленне падыходаў да пабудовы нацыянальных сістэм ацэнкі якасці педагагічнай аду кацыі як метадалагічнай асновы стварэння Канцэпцыі нацыяналь най сістэмы ацэнкі якасці бесперапыннай педагагічнай адукацыі; вызначэнне зместу і методыкі псіхолага-педагагічнай падрыхтоўкі выкладчыкаў вышэйшай школы ў агульнай адукацыйнай прасторы Беларусі і Расіі ў рамках міжнароднага навукова-даследчага праекта; распрацоўку праграм карэкцыйных заняткаў па лагарытміцы, развіццю жэставай мовы і сацыяльным арыентаванні; тэарэтычнае і эксперыментальнае абгрунтаван не валанцёрскай дзейнасці як сродку фарміравання матывацыі да педагагічнай прафесіі.

Усяго ў 2016 г. завершана вы кананне 19 НДР. Абсалютная большасць (15) з іх – гэта гранты студэнтам, магістрантам, аспірантам. Адметна, што 6 праектаў выконваліся студэнцкімі навукова-даследчымі лабараторыямі.

Развіццё шматбаковых міжна родных сувязяў – гэта прыярытэтны напрамак дзейнасці БДПУ. Пры фінансавай падтрымцы БРФФД у 2016 г. выконваліся 5 праектаў, у тым ліку 3 міжнародныя. Адзін – сумесна з Акадэміяй навук Малдовы (навуковы калектыў БДПУ пад кіраўніцтвам прафесара В. Р. Собаля), другі – разам з Санкт-Пецяр бургскім філіялам Інстытута кіравання адукацыяй РАА (кіраўнік праекта –прафесар А. І. Жук), трэці – сумесна з Псіхалагічным інстытутам РАА (кіраўнік – дацэнт Н. І. Аліфіровіч).

У мінулым годзе значна актывізавалася работа па ўдзеле нашых вучоных у конкурсе грантаў Фонду фундаментальных даследа ванняў. На 2017 г., у прыватнасці, было пададзена 18 праектаў (9 з іх – Інстытутам псіхалогіі).

Безымянный

У 2016 г. 2 даследчыя праекты БДПУ атрымалі фінансаванне ад Еўрапейскай камісіі ў рамках міжнароднай праграмы Erasmus+. Усяго на конкурс было пададзена 147 заявак, у тым ліку 6 ад беларускіх ВНУ, з іх 2 – ад БДПУ, што сведчыць пра высокую канкурэнтаздольнасць і значнасць праектаў, прадстаўленых нашымі вучонымі.

За справаздачны перыяд працягвалася работа ў рамках 2-гадовых міжнародных праектаў, якія выконваюцца сумесна з не дзяржаўнай арганізацыяй «Сафіт» (Шве цыя) і ўніверсітэтам Fontus (Нідэрланды). БДПУ працягвае міжнароднае супрацоўніцтва з Праграмай падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі, праграмамі MATRA (Нідэр ланды), Erasmus Mundus Action 2, грамадскай некамерцыйнай арганізацыяй PUER (Італія). Трэба і ў далейшым нарошчваць патэнцыял міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы навукова-інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэтаў.

Асноўныя вынікі даследаванняў знайшлі адлюстраванне ў навуковых публікацыях супрацоўнікаў універсітэта (2040). Сёлета мэтавы паказчык па колькасці публікацый у рэцэнзуемых навуковых часопісах ВАК на 100 супрацоўнікаў, якія маюць вучоныя ступені і званні, склаў 46 і перавысіў паказчык мінулага года на 7 пазіцый (у 2015 г. – 39). Аднак гэтага недастаткова – павінна быць не менш за 70.

Што да мэтавага паказчыка колькасці навуковых публікацый у часопісах, якія ўваходзяць у рэфератыўную базу Scopus, то ён знізіўся на 0,4 і склаў 1,5 на 100 чалавек. Дзевяць выкладчыкаў БДПУ знайшлі магчымасць апублікаваць свае працы ў часопісах з высокім імпакт-фактарам (А. А. Гіруцкі, Д. Р. Дзьякаў, В. М. Каваленка, В. П. Ягорава, Ю. С. Якавенка, В. Г. Ігнатовіч, А. С. Міхалковіч, В. В. Хітрук, Ю. М. Досін). Такі вопыт неабходна пашыраць. Паказчык публікацыйнай актыўнасці выкладчыкаў трэба давесці да 5–8, а ў ідэале да 10. Тым больш, што для іх на 100 гадзін памяншаецца вучэбная нагрузка, а прэміяльныя выплаты павялічваюцца.

Апрабацыя вынікаў НДР ажыццяўлялася на навукова-практычных канферэнцыях. У 2016 г. на базе БДПУ праведзена 7 міжнародных і 5 рэс публіканскіх навукова-практычных канферэнцый. Паспяхова прайшлі таксама ўні версітэцкія канферэнцыі студэнтаў і маладых вучоных.

Мінулы год адзначаны дзвюма маштабнымі навуковымі падзеямі, якія адбыліся ў БДПУ ўпершыню. Адна з іх – Дэкада студэнцкай навукі (красавік 2016 г.). Падчас яе быў праведзены шэраг цікавых навуковых мера прыемстваў рэспубліканскага і ўніверсітэцкага значэння, што дазволіла выявіць матываваных і здольных да навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў, прэзентаваць іх дасягненні ў навуковай сферы.

Другая – Фестываль маладзёжнай ву заўскай навукі (верасень 2016 г.), які ўключаў разнастайныя мерапрыемствы з удзелам вядомых беларускіх вучоных, студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў БДПУ і рэгіянальных універсітэтаў, навучэнцаў профільных класаў педагагічнай накіраванасці. Фестываль прадэманстраваў эфектыўнасць супрацоў ніцтва суб’ектаў вучэбна-навукова-інавацый нага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі ў сферы маладзёжнай навукі і падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.

Па выніках Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў 2016 г. з 66 па дадзеных ад БДПУ прац першая катэгорыя прысвоена 14 работам, другая – 38, трэцяя– 9. Два студэнты сталі лаўрэатамі: Марыя Быкоўская (навуковы кіраўнік Г. Л. Мураўёва) і Алена Сланова (навуковы кіраўнік Д. Р. Дзьякаў).

Вынікі сістэмнай работы з нашымі маладымі вучонымі абумовілі добрую дынаміку па падрыхтоўцы і абароне дысертацыйных работ. Так, у 2016 г. ва ўстаноўленыя тэрміны прайшлі 4 абароны (3 аспіранты і дактарант). Павялічылася колькасць аспірантаў, якія завяршылі навучанне ў аспірантуры з праходжаннем папярэдняй экспертызы. Калі ў 2013 г. гэты паказчык быў 7,5 %, у 2014 г.– 13 %, у 2015 г. – 19 %, то ў 2016 г. ён склаў 20,5 % ад агульнай колькасці выпускнікоў. Гэтую станоўчую тэндэнцыю трэба захоўваць і развіваць у далейшым.

У цэлым, у адпаведнасці з крытэрыямі сістэмы менеджменту якасці БДПУ, працэс «Навуковая і інавацыйная дзейнасць» выні ковы: вытрымліваюцца тэрміны; аб’ёмы выкананых работ адпавядаюць запланаваным і нават перавышаюць іх; ступень дасягнення мэтавага паказчыка задаволенасці ўнутраных і знешніх спажыўцоў роўная 100 %.


 

16 студзеня 2017 года, № 1 (1189)

ЗНАЙСЦІ СВАЮ СЦЯЖЫНКУ НА РОСТАНЯХ ДАРОГ

У свеце існуе больш за 50 тысяч прафесій – цікавых, яркіх, перспектыўных. Неверагодна, праўда? І для большасці з іх неабходна спецыяльная адукацыя. Мала вызначыцца з будучым відам дзейнасці, патрэбна яшчэ і сур’ёзна падысці да выбару ўстановы адукацыі. Асабліва ў сучасных умовах, калі важнае ўменне хутка адаптавацца да новых з’яў грамадскага і эканамічнага жыцця. Тут няцяжка разгубіцца і даросламу, што ўжо казаць пра падлеткаў! Таму так важна праводзіць для іх прафарыентацыйныя сустрэчы. Адна з іх – «Шляхі атрымання прафесійнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь» – прайшла нядаўна на базе дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Крупскі цэнтр дзіцячай творчасці».

На 4 для Знайсци сваю сцяжынку

У мерапрыемстве, арганізаваным па ініцыятыве Крупскага райвыканкама, прынялі ўдзел прадстаўнікі розных структур камітэта: начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Л. І. Бачышчава, галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай службы Л. А. Зуёнак, загадчык сектара занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай ахове Т. П. Казлова. На сустрэчу з навучэнцамі выпускных класаў школ горада і раёна, класнымі кіраўнікамі, бацькамі прыехалі госці з устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі Мінска, а таксама Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай абласцей.

Мне, аўтару гэтых радкоў, выпаў гонар расказаць школьнікам і ўсім прысутным пра асаблівасці педагагічнай прафесіі, а таксама пра перавагі, якія мае БДПУ як вядучы ўніверсітэт дадзенага профілю. Рабіць гэта было прыемна і лёгка: нам сапраўды ёсць чым ганарыцца, ёсць што прапанаваць абітурыентам! Слухачоў натхніла перспектыва стопрацэнтнага засялення першакурснікаў у інтэрнаты, зацікавілі ўмовы пражывання, шмат пытанняў было зададзена пра магчымасці працаўладкавання пасля вучобы. Разам з калегамі я расказаў прысутным аб правілах прыёму ва ўстановы вышэйшай адукацыі, асаблівасцях рэалізацыі сваіх здольнасцей у творчай, спартыўнай, навуковай дзейнасці.

Пасля завяршэння прэзентацыйнай часткі адбыўся ажыўлены палілог, падчас якога кожны зацікаўлены атрымаў адказы на пытанні адносна паступлення і навучання. Школьнікі ахвотна знаёміліся з інфармацыйнымі буклетамі, удакладнялі асобныя моманты. Вельмі прыемна адзначыць, што ў канцы мерапрыемства па выніках інтэрактыўных апытанняў найбольшая колькасць абітурыентаў выказала жаданне паступаць менавіта ў наш універсітэт. Спадзяёмся, станоўчы імпульс перарасце ў трывалае і ўзважанае рашэнне!

Аляксандр ТРАБЯНОК, выкладчык кафедры хіміі факультэта прыродазнаўства


 

16 студзеня 2017 года, № 1 (1189)

БДПУ–2016: ХРОНІКА АДНАГО ГОДА

Імклівасць часу найбольш востра адчуваецца з набліжэннем кожнага новага года. Рыхтуючыся да святочных мерапрыемстваў, мы міжволі ў думках здзіўляемся: як жа хутка бягуць дні! І пачынаем узгадваць і аналізаваць запланаванае і зробленае, дасягнутае і пакінутае на перспектыву. Кожны мерыць свой час па-рознаму: днямі і тыднямі, зімамі і вёснамі, сустрэчамі і расстаннямі. А яшчэ – добрымі справамі, новымі сябрамі, плённай працай і творчымі набыткамі. І гэта, бадай, самы правільны і найбольш апраўданы крытэрый. Давайце ж яшчэ раз азірнемся на мінулы год, успомнім самыя важныя дасягненні ў розных сферах, каб з пачуццём задавальнення і новымі сіламі працягваць развіваць педагагічную навуку і праслаўляць родны ўніверсітэт.

Дні Купалаўскага тэатра ў БДПУ

Навукова-даследчая дзейнасць, падрыхтоўка кадраў вышэйшай кваліфікацыі – адзін з прыярытэтных напрамкаў нашай працы. У 2016 годзе прадстаўнікі ўніверсітэта актыўна ўдзельнічалі ў выкананні 109 навукова-даследчых работ па праграмах і праектах рознага ўзроўню. Многім танкаўцам мінулы год запомніцца такім маштабным форумам, як Дэкада студэнцкай навукі, якая прайшла ў БДПУ ўпершыню і ўключала цэлы шэраг мерапрыемстваў рэспуб лі канскага і ўніверсітэцкага значэння: навуковая алімпіяда па педагогіцы, конкурс стартап-праектаў у сацыяльна-адукацыйнай сферы, конкурс «Студэнт года» ў намінацыі «навуковадаследчая дзейнасць»… Яшчэ адной вы датнай магчымасцю для маладых да следчыкаў пазна ёміцца з нашай alma mater, падзяліцца здабыткамі сваёй працы стала правядзенне на базе БДПУ Фес тывалю маладзёжнай вузаўскай навукі. Ён паказаў эфектыўнасць супрацоўніцтва суб’ектаў вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара беспера пыннай педагагічнай адукацыі ў навуковай сферы.

І крыху лічбаў: у 2016 годзе датэрмінова абаранілі дысертацыі 3 аспіранты і 1 дактарант. Дарэчы, павялічылася колькасць аспірантаў, якія завяршылі вучанне з праходжаннем папярэдняй экспертызы прац. Спадзяёмся, сёлета нас чакаюць бліскучыя абароны!

Педагагічны Оскар_на 2-3

Пастаяннае ўдасканаленне адукацыйнага працэсу наш надзённы клопат і наша агульная заслуга. У гэтай сферы адбыліся знакавыя падзеі і важныя новаўвядзенні. А менавіта:

– упершыню рэалізаваны праект «Валан цёрская практыка» для студэнтаў 1-га курса. Вынікі эксперыменту абмеркаваны на ВМА па педагагічнай адукацыі, у выніку чаго дадзены від практыкі рэкамендаваны да ўкаранення ў новыя адукацыйныя стандарты пакалення 3+ і вучэбныя планы;

– паспяхова завяршыўся эксперымент па правядзенні вучэбна-азнаямленчага педагагічнага практыкуму для студэнтаў 2-га курса дзённай формы атрымання адукацыі;

Замена_Дашкольная адукацыі

– ажыццёўлены набор студэнтаў на 4 новыя спецыяль насці першай ступені вышэйшай адукацыі: «Гісторыя і сусветная мастацкая культура», «Гісторыя і экс курсійна-краязнаўчая работа», «Музычнае мастацтва і сусветная мастацкая культура», «Сацыяльная і псіхолага-педагагічная дапамога»;

– у рамках сеткавай формы ўзаемадзеяння БДПУ сумесна з Інстытутам дзяцінства РДПУ імя А. І. Герцэна (С.-Пецярбург) пачаў рэалізацыю эксперыментальнай адукацыйнай праграмы магістратуры «Экспертыза якасці дашкольнай адукацыі» (двухгадовы тэрмін навучання);

– атрыманы дазвол Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на адкрыццё новай спецыяльнасці магістратуры – «Псіхалогія ў бізнесе»;

– у структуры ўніверсітэта з’явіліся два інстытуты: Інстытут інклюзіўнай адукацыі і Інстытут псіхалогіі;

– выкладчыкі БДПУ распрацавалі на замежнай мове 68 асобных тэм лекцый па вучэбных дысцыплінах і 22 навучальныя дысцыпліны ў поўным аб’ёме;

– прадстаўнікі alma mater удзельнічалі ў традыцыйным конкурсе прафесійнага майстэрства «Сталічны настаўнік – сталічнай адукацыі» намінацыі «Педагагічны дэбют», у якой перамог студэнт гіста рычнага факультэта Іван Пугач, а трэцяе месца заняла студэнтка факультэта пачатковай адукацыі Марыя Быкоўская.

Ідэалагічная і выхаваўчая работа – неад’емны складнік падрыхтоўкі будучага педагога. І ў гэтым напрамку зроблена нямала, пра што сведчаць наступныя факты. Па выніках гарадскога конкурсу на лепшы студэнцкі атрад сталіцы першае месца ў намінацыі «Педагагічны атрад» заняла «Ліра» факультэта эстэтычнай адукацыі, а каманда факультэта прырода знаўства «Фэст» стала пераможцай аналагічнага конкурсу ў Маскоўскім раёне г. Мінска. Праект БДПУ «Дзеці сталіцы» атрымаў Гран-пры Рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года» ў намінацыі «Сацыяльнае валанцёрства». Прызёрам у намінацыі «Валанцёр года» стала студэнтка 405-й групы Інстытута інклюзіўнай адукацыі, удзельнік валан цёрскага аб’яднання «Роўнасць» Кацярына Мехавіч. Напрыканцы снежня 2016 года ў БДПУ ў рамках Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» ўпершыню адбылася калядная акцыя «Мы разам!», у якой прынялі ўдзел выхаванцы ДУА «Дапаможная школа-інтэрнат № 7 г. Мінска», ДУА «Дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця», маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Даун Сіндром». Прызнанне нашага важкага ўнёску ў дабрачынную дзейнасць знайшло працяг і ў пачатку новага года: калектыў універсітэта атрымаў ганаровую прэмію Кіраўніка дзяржавы «За духоўнае адраджэнне». Дастойная ўзнагарода для дастойных людзей!

Гістарычны факультэт

Надзвычай плённай аказалася дзейнасць БДПУ ў галіне міжнародных адносін, якая была накіравана на ўмацаванне аўтарытэту і канкурэнтаздольнасці ўніверсітэта ў міжнароднай адукацыйнай прасторы. У хроніцы года застануцца наступныя адметныя падзеі:

– уступленне БДПУ ў Еўразійскую асацыяцыю педагагічных універсітэтаў, у Супольнасць вышэйшай адукацыі «Адзін пояс – Адзін шлях», у Навукова-адукацыйны кансорцыум паміж установамі вышэйшай адукацыі і НДІ Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан;

– абранне рэктара БДПУ А. І. Жука віцэ-прэзідэнтам Асацыяцыі рэктараў педагагічных ВНУ Еўропы, а таксама прысваенне кіраўніку Армянскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Р. К. Мірзаханяну звання «Ганаровы прафесар БДПУ»;

– пашырэнне геаграфіі міжнародных дзелавых кантактаў. Так, БДПУ ўпершыню падпісаў дагавор аб супрацоўніцтве з установай вышэйшай адукацыі Французскай Рэспублікі – Вышэйшай школай выкладчыцкага складу і адукацыі Акадэміі Ліёна. Таксама нашымі новымі партнёрамі сталі чатыры ВНУ Кітайскай Народнай Рэспублікі;

– адкрыццё беларуска-італьянскага адукацыйнага цэнтра ў складзе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі;

– актывізацыя акадэмічнай мабільнасці. Так, на працягу года больш за 140 выкладчыкаў і 50 студэнтаў прынялі ўдзел у замежных міжнародных канферэнцыях, стажыроўках, семінарах, форумах і іншых мера прыемствах у Літве, Ізраілі, Германіі, Італіі, Харватыі, Швецыі, Казахстане, Арменіі, Польшчы і інш.;

– удзел БДПУ ў замежных адукацыйных выстаўках;

– стварэнне ва ўніверсітэце Туркменскага зямляцтва;

– рэалізацыя II Міжнароднага адукацыйнага праекта «Летняя школа-2016. Пазнай Беларусь: ад адукацыі да культуры».

На 3 вверх

Крочыць у нагу з часам – значыць забяспечваць вучэбна-выхаваўчы працэс якасным інфармацыйным асяроддзем. Вынікі працы ў гэтым кірунку ўнушальныя. Ажыццёўлены праект «РУП „Бел тэ лекам“ – БДПУ», у выніку якога ў разы павялічылася хуткасць доступу ў сетку Інтэрнэт. Пашырылася лакальная сетка з выкарыстаннем тэхналогіі Wi-Fi: у параўнанні з мінулым годам зона пакрыцця павялічылася на 22 %. Мадэрнізаваны афіцыйны сайт БДПУ, дзе з’явіліся модулі «Асабісты кабінет студэнта», «Асабісты кабінет выкладчыка (персанальны блог)». А вось лічбы, якія сведчаць пра значную актывізацыю выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у аду кацыйнай сферы: праведзена 110 вэбінараў, кожны з якіх запісаны і мае спасылку ў відэарэпазіторыі, створана 135 новых дыстанцыйных курсаў. Акрамя таго, паспяхова ажыц цяўляецца правядзенне адкрытых лекцый і навуковых мерапрыемстваў у рэжыме анлайн-трансляцыі. Распрацавана і ўкаранёна сістэма анлайн-вяшчання на канале YouTube, праведзена 42 гадзіны анлайн-трансляцый. На працягу года знята і зманцірaвана больш за 20 адкрытых і 3 студыйныя лекцыі, якія таксама даступныя ў сетцы Інтэрнэт.

На 3_замена, чтобы не делать зеркало

Творчае аблічча нашага ўніверсітэта – гэта таленавітыя людзі, яркія мерапрыемствы, цікавыя праекты і, вядома ж, станоўчыя эмоцыі. Усім гэтым быў насыча ны і мінулы год. Ён запомніцца нам праектам «Дні Купалаўскага тэатра ў БДПУ», у рамках якога адбыліся прагляды чатырох спектакляў («Вечар», «ГендэльБах», «Старамодная камедыя», «Шабаны»), а таксама твор чыя сустрэчы студэнтаў універсітэта, навучэнцаў педа гагічных класаў школ і гімназій горада Мінска і Мінскай вобласці з вядучымі артыстамі-купалаўцамі. Ёсць у нас і свой храм Мельпамены – народны літаратурны тэатр «Жывое слова», які ў лістападзе 2016 года адзначыў 50-годдзе калектыву прэм’ерным паказам спектакля «Дудар». Гэтая радасная падзея сабрала больш за сотню выпускнікоў тэатра, імёны многіх з іх вядомыя за межамі рэспублікі.

Высокі мастацкі ўзровень індывідуальных выканаўцаў і творчых калектываў БДПУ быў адзначаны членамі журы розных конкурсаў і фестываляў. Па выніках Рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі-2016» alma mater была ўдастоена 5 дыпломаў 1 ступені: у намінацыі «Фальклорны тэатр» – народны ансамбль беларускай музыкі і песні «Ярыца»; у намінацыі «Ансамбль песні, музыкі і танца» – народны ансамбль народнай музыкі, танца і песні «Рэй»; у намінацыі «Агіт брыгада» – каманда КВЗ БДПУ «Лепшыя сябры»; у намінацыі «Ансамбль народнай музыкі». – народны ансамбль цымбалістаў «Вярба»; у намінацыі «Калектыў сучаснага арыгінальнага жанру» – каманда фрыс тай лістаў «Лайфстайл».

Знакавымі падзеямі сталі юбілейныя канцэрты калектываў «Ярыца» і «Рэй», а таксама ўнікальны фестываль КВЗ «БДПУ збірае сяброў» сярод вучняў 9–11 класаў сярэдніх агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій Рэспублікі Беларусь. Вясёлыя, знаходлівыя і знакамітыя «Лепшыя сябры», удзельнікі Вышэйшай лігі Міжнароднага саюза КВЗ, выступілі галоўнымі рэдактарамі і членамі журы для 20 каманд устаноў адукацыі Мінскай, Гродзенскай абласцей і г. Гомеля.

Нельга не ўзгадаць і яшчэ адзін творчы праект, які ажыццявілі выкладчыкі факультэта эстэтычнай адукацыі. Створаную імі па ініцыятыве рэктара БДПУ мастацкую галерэю «Асветнікі зямлі беларускай» можна па праву назваць падзеяй Года культуры.

Забеспячэнне якаснага функцыянавання ўніверсітэта як адзінага жывога арганізма немагчыма і без належнай, дэталёва прадуманай і якасна выкананай гаспадарчай работы. У мінулым годзе спартыўны комплекс БДПУ папоўніўся трэнажорнай залай, залай аэробікі і адзінаборстваў. Пасля рамонту і мадэрнізацыі адкрыўся сучасны стадыён БДПУ. На ФСПТ створаны рэсурсны цэнтр сацыяльна-педагагічных тэхналогій, у ІПКіП – Беларуска-італьянскі адукацыйны цэнтр, на ФДА чакаецца адкрыццё аду кацыйнага цэнтра «Пяшчота», тут жа працуе новае «Дашкольнае кафэ». Памяшканні пад усе гэтыя структуры былі адра мантаваны, закуплена неабходная мэбля, тэхніка і абсталяванне.

У папярэдне адрамантаваным холе трэцяга паверха навучальнага корпуса № 3 адкрыўся музей БДПУ, які ўражвае наведвальнікаў сваёй тэхналагічнасцю. Атрымаць тэкставую і візуальную інфармацыю дапаможа цэлы набор інтэрактыўных сродкаў, сярод якіх – інфакіёскі ў выглядзе насценных сэнсарных панэляў. Рэктарат падтрымаў ініцыятыву кіраўніцтва Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі наконт рамонту другога блока будынка, дзе размяшчаецца Інстытут. На працягу года выкананы работы па абнаўленні даху, трох паточных аўдыторый, двух кабінетаў, калідора і гар дэроба на першым паверсе. Таксама заменены аконныя блокі ў пакоях гасцініцы «Універсітэцкая».

Як бачым, у 2016-м поспех спадарожнічаў людзям працавітым, творчым, неабыякавым. Упэўнены, гэта тэндэнцыя захаваецца і ў новым каляндарным годзе. За справу, сябры!


 

1 снежня 2016 года, № 14 (1186)

ЗАКАНАДАЎСТВА Ў СФЕРЫ НАРКАКАНТРОЛЮ

Тэма барацьбы з наркотыкамі і іх нелегальным абаротам не губляе актуальнасці. Статыстыка сведчыць, што асноўным спажыўцом наркатычных рэчываў з’яўляецца моладзь, не здольная ў поўнай меры несці адказнасць за свае дзеянні.

Важныя новаўвядзенні ў заканадаўстве, у тым ліку тыя, што былі ініцыяваны Міністэрствам унутраных спраў, замацаваны і падпісаны Прэзідэнтам краіны 19 ліпеня 2016 г. у Законе «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс». Нарматыўным прававым актам устаноўлена адказнасць за набыццё, захоўванне, перавозку і перасылку насваю, гандаль наркотыкамі з дапамогай інтэрнэту, знаходжанне пад уздзеяннем наркатычнага дурману ў грамадскіх месцах і на працы.

Трэба адзначыць, што артыкул 17.3 змяніў сваю назву на «Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, ужыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў ці іх аналагаў у грамадскім месцы ці з’яўленне ў грамадскім месцы ці на рабоце ў стане ап’янення». Парушэнне заканадаўства ў гэтай сферы вядзе да штрафу ў памеры ад пяці да дзесяці базавых велічынь (у старой рэдакцыі артыкула меры былі больш мяккія).

Узмацненне жорсткасці санкцый дапаможа прывесці да спаду любой дзейнасці, звязанай з наркатычнымі рэчывамі, а таксама выратаваць не толькі лёсы, але і жыцці многіх людзей.

В. НЯДВЕДСКАЯ, інспектар АГіМ Савецкага РУУС, маёр міліцыі


 

20 верасня 2016 года, № 10 (1182)

«АБ ГАТОЎНАСЦІ КАРПУСОЎ, ІНТЭРНАТАЎ І ПРЫЛЕГЛЫХ ТЭРЫТОРЫЙ ДА НОВАГА НАВУЧАЛЬНАГА ГОДА»

Летні перыяд для ўніверсітэта – гэта час не толькі адпачынку, а і актыўнай падрыхтоўкі да новага навучальнага года, стварэння камфортных умоў для работы выкладчыкаў і студэнтаў. Прапануем вашай увазе вытрымкі з вы ступ лення прарэктара па АГР А. А. Юшчыка.

%d1%8e%d1%88%d1%87%d1%8b%d0%ba_%d0%b0%d0%b7%d0%b5%d0%bb%d1%8f%d0%bd%d0%b5%d0%bd%d0%bd%d0%b5

У БДПУ надаецца асаблівая ўвага здароваму ладу жыцця. Таму імкненне ўніверсітэта пастаянна развіваць спартыўную базу цалкам зразумелае. У мінулым годзе alma mater прыняла на свой баланс стадыён «Лакаматыў» (сёння гэта стадыён БДПУ), які хоць і знаходзіўся ў здавальняючым стане, аднак не адпавядаў сучасным стандартам. Рэктарат БДПУ прыняў рашэнне правесці мадэрнізацыю асноўнага спартыўнага ядра стадыёна, адрамантаваць памяшканні адміністрацыйнага будынка і трыбуны, уключаючы замену крэслаў. У выніку мадэрнізацыі на стадыёне размясціліся два футбольныя палі – са штучным пакрыццём і газонам – для заняткаў гульнёвымі відамі спорту, такімі як футбол, рэгбі, міні-футбол, хакей на траве і інш. Нагадаем, што штучнае па крыццё і футбольныя вароты коштам каля 3,5 млрд недэнамінаваных рублёў нашаму ўніверсітэту па дамоўленасці з рэктарам БДПУ А. І. Жуком бяз выплатна прадаставіла «Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футболу»».

%d0%b7%d0%b0%d0%bc%d0%b5%d0%bd%d0%b0-%d0%bd-%d0%b4%d0%b0%d0%b2%d0%b5%d0%b4%d0%ba%d1%96-%d0%bd%d0%b8%d0%b7-1-2-%d0%ba%d0%be%d0%bb%d0%be%d0%bd%d0%be%d0%ba

Як і планавалася, у памяшканнях адміністрацыйнага будынка стадыёна быў зроблены рамонт душавых пакояў і пакояў для пераапранання.

Няшмат часу засталося да адкрыцця музея гісторыі БДПУ. Ён знаходзіцца на 3-м паверсе вучэбнага корпуса № 3. У адрамантаваным холе, дзе ўжо размясціліся дэманстрацыйныя стэнды, вядуцца работы па ўстаноўцы відэасцяны і сэнсарных ЖК-дысплэяў. Люстэркі на стыку сцен і столі надалі холу аб’ём і ўражанне бязмежнасці; у інтэр’еры выкарыстана спакойная трохкаляровая гама.

%d1%8e%d1%88%d1%87%d1%8b%d0%ba_%d0%bc%d1%83%d0%b7%d0%b5%d0%b9

Хол – гэта аблічча любога будынка, тым больш вучэбнага корпуса, у якім праводзяцца масавыя ўніверсітэцкія мерапрыемствы, размяшчаюцца тэматычныя выстаўкі. Таму рэктарат БДПУ ініцыяваў рамонт і аб наўленне хола на першым паверсе вучэбнага корпуса № 3. Падчас рамонту ке рама гранітнымі плітамі абліцаваны калоны, што прыўнесла эфект урачыстасці; з’явілася насценнае асвятленне, якое выглядае як элемент дэкору; выканана падсветка столі; у інтэр’ер гарманічна ўпісаліся люстэркі і дэкаратыўныя дрэвы. Тэрміны выканання рамонтных работ былі сціслыя, таму не ўсё запланаванае зроблена. У найбліжэйшай перспектыве – кладка падлогі і ўстаноўка камфортнай мяккай мэблі.

%d1%8e%d1%88%d1%87%d1%8b%d0%ba_%d1%85%d0%be%d0%bb

З улікам дызайнерскіх рашэнняў вядзецца рамонт у санвузлах. Там, дзе ён ужо адбыўся, усталявана сучаснае сантэхнічнае абсталяванне і неабходныя прылады.

Што да аб’ектаў, якія непасрэдна звязаны з вучэбным працэсам, то ў мінулым годзе адрамантаваны 54 аўдыторыі і 48 кабінетаў; праца ў гэтым напрамку сёлета працягваецца.

Рамонт быў выкананы ў аўдыторыі № 413 вучэбнага корпуса № 8, дзе размясціўся Рэсурсны цэнтр са цыяльна-педагагічных тэхналогій ФСПТ. Пры ведзены ў парадак таксама прылеглы да яе калідор.

Для ЦРІТ адрамантаваны два памяшканні ў вучэбным корпусе № 2. У сучасным стылі з прымяненнем дэкаратыўнай тынкоўкі адрамантаваны вестыбюль гэтага ж корпуса.

У вучэбным корпусе № 11, дзе размяшчаецца факультэт дашкольнай адукацыі, выкананы рамонт 11 памяшканняў і прылеглага да іх калідора. Ва ўсіх аўдыторыях заменены вокны і дзверы. З улікам патрэб адукацыйнага цэнтра «Пяшчота» сцены афарбаваны камбінаванымі колерамі, на быта мяккая мэбля.

На першым паверсе гэтага ж корпуса было абсталявана новае кафэ. За кошт кантраснасці фактур яго інтэр’ернае рашэнне простае і лаканічнае. Сцены ўпрыгожаны драўлянымі панэлямі. Яркім акцэнтам стала папярэчная шкляная скіналі. Удала ўпісалася мэбля белага колеру, якая надала інтэр’еру лёгкасць.

Унеслі свой уклад у падрыхтоўку вучэбных карпусоў інтэрнатаў да заняткаў нашы студэнты – удзельнікі будаўнічых атрадаў БДПУ. З кожным годам праца на карысць alma mater становіцца ўсё больш папулярнай у моладзевым асяроддзі, а вынікі дзейнасці – усё больш заўважнымі. Сёлета ва ўніверсітэце было сфарміравана 8 атрадаў па 10 чалавек у кожным. Студэнты працавалі ў дзесяці вучэбных карпусах і васьмі інтэрнатах, дзе ажыццяўлялі тынковачныя і малярныя работы, займаліся добра ўпарадкаваннем і азеляненнем тэрыторый.

У летні перыяд сіламі студэнтаў будатрадаў, выкладчыкаў, метадыстаў, лабарантаў, камендантаў вучэбных карпусоў і інтэрнатаў, тэхнічнага персаналу праводзіліся работы па азеляненні тэрыторый, прылеглых да БДПУ. Дзякуючы працы амаль што 50 чалавек іх дызайн заўважна змяніўся ў лепшы бок. Большую частку пасадачнага матэрыялу наша ўстанова атрымала ад уласнай аграбія станцыі, а астатняе закупіла.

Калі гаварыць пра планы, то хутка пачнуцца работы па стварэнні кафэ на 100 пасадачных месцаў у вучэбным корпусе № 7. Таксама ў бліжэйшы час па заяўках інстытутаў інклюзіўнай адукацыі і псіхалогіі будуць адрамантаваны паточная аўдыторыя і два памяшканні.

Зроблена шмат. Але, галоўнае, поспех дасягнутага залежыць не толькі ад колькасці ўкладзеных грашовых сродкаў і прафе сійных выканаўцаў, але і ад усіх нас. І ўмовы, у якіх мы працуем і вучымся, павінны стварацца разам, пры ўдзеле кожнага. Новыя праекты прымае і падтрымлівае рэктарат БДПУ. Трэба толькі праявіць іні цыятыву, генерыраваць ідэі, якія ў перспектыве стануць рэальнасцю.


 

1 верасня 2016 года, № 9 (1181)

ПРЫЁМНАЯ КАМПАНІЯ Ў ЛІЧБАХ І ФАКТАХ

Сёння прафесія педагога выходзіць на лідзіруючыя пазіцыі. Усё больш маладых людзей лічаць настаўніцкую працу перспектыўнай і ганаровай і мяркуюць, што самыя перадавыя навуковыя веды і практычныя навыкі яны змогуць атрымаць у сценах БДПУ. Моладзь і бацькі разумеюць, што ў педагога стабільная работа, добрыя ўмовы працы, двухмесячны адпачынак у летні перыяд і шмат іншых пераваг

У выніку зладжанай работы рэктарата, дэканатаў, прафесарска-выкладчыцкага складу і студэнцкага актыву прыёмная кампанія-2016 прайшла паспяхова. Па выніках прыёму дакументаў у БДПУ было пададзена 2597 заяў, конкурс сфарміраваўся на ўсіх спецыяльнасцях бюджэтнай формы навучання (дзённай і завочнай).

У прыватнасці, на дзённую бюджэтную форму атрымання адукацыі было пададзена 1613 (у 2015 г. – 1553) заяў абітурыентаў. Такім чынам, план прыёму выкананы поўнасцю, без дадатковага набору.

У конкурсе на права стаць студэнтам БДПУ ўдзельнічала 170 медалістаў і ўладальнікаў дыпломаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў з адзнакай, што на 12 % больш, чым летась (у 2015 г. – 132), 315 выпускнікоў ліцэяў і гімназій, што на 17 % перавышае мінулагоднія лічбы (у 2015 г. – 270). Больш за ўсё медалістаў і ўладальнікаў дыпломаў ССНУ з адзнакай паступілі на наступныя спецыяльнасці: «Лагапедыя» (дзённая форма) – 24, «Матэматыка і інфарматыка» – 12, «Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны» – 10, «Руская мова і літаратура» – 8.

Самы высокі конкурс на дзённую бюджэтную форму навучання склаўся на спецыяльнасцях: «Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме)» – 12,6 чалавека на месца, «Спартыўна-педагагічная дзейнасць (спартыўная рэжысура)» – 7,8 чалавека на месца, «Псіхалогія» – 6,9 чалавека на месца, «Практычная псіхалогія» – 2,8 чалавека на месца, «Фізічная культура. Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць» – 2,7 чалавека на месца, «Лагапедыя» – 2,4 чалавека на месца, «Пачатковая адукацыя», «Біялогія і хімія» – 2,2 чалавека на месца.

На завочную бюджэтную форму атрымання адукацыі самы высокі конкурс адзначаны на спецыяльнасцях: «Музычнае мастацтва, рытміка, харэаграфія (скарочаны тэрмін навучання)» – 3,6 чалавека на месца, «Лагапедыя» і «Дашкольная адукацыя» – 2,3 чалавека на месца, «Пачатковая адукацыя» – 1,8 чалавека на месца.

Самыя высокія прахадныя балы па дзённай форме адукацыі зафіксаваны на спецыяльнасцях: «Лагапедыя» – 329, «Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка» – 323, «Сурдапедагогіка», «Руская мова і літаратура. Замежная мова» – 289, «Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія промыслы» – 288, «Практычная псіхалогія» – 287. На 6 спецыяльнасцей («Беларуская мова і літаратура», «Руская мова і літаратура», «Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны», «Фізічная культура. Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць», «Спартыўна-педагагічная дзейнасць (спартыўная рэжысура)», «Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме)») залічаны толькі льготныя катэгорыі абітурыентаў (тыя, хто паступае без экзаменаў, па-за конкурсам, па мэтавым наборы).

Самыя высокія прахадныя балы па завочнай форме навучання зафіксаваны на спецыяльнасцях: «Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія (скарочаны тэрмін навучання)» – 294, «Беларуская мова і літаратура» – 231, «Дашкольная адукацыя (скарочаны тэрмін навучання)» – 215.

Па большасці спецыяльнасцей дзённай (22 з 30) і завочнай (10 з 16) формаў навучання прахадныя балы выраслі ў параўнанні з 2015 годам. Так, на дзённай форме навучання на спецыяльнасць «Лагапедыя» рост прахаднога бала ў параўнанні з мінулым годам склаў 50, на «Рускую мову і літаратуру. Замежную мову» – 49. Што да спецыяльнасцей завочнай формы навучання, то рост на «Беларускую мову і літаратуру» склаў 48 балаў, на «Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія промыслы» – 45 балаў. На 10 спецыяльнасцях дзённай формы навучання такі рост склаў больш за 20 балаў, на 7 спецыяльнасцях – больш за 30 балаў.

На 26 спецыяльнасцях (звыш 80 % ад агульнай колькасці) прахадны бал дасягнуў 200 і вышэй, у тым ліку на 20 (амаль дзве траціны) ён перавышае 250, на 11 – 270, на 2 – 300 балаў.

У 2016 г. БДПУ на 100 % выканаў план мэтавага прыёму (202 месцы), што на 35 % больш, чым у 2015 г. Сто адзін мэтавік (роўна палова ад залічаных) мае бал 170 і вышэй.

Набор гэтага года парушыў стэрэатып пра педагагічную прафесію як пераважна дзявочую. Так, сёлета доля першакурснікаў-хлопцаў на факультэце прыродазнаўства склала прыкладна 30 %, на фізіка-матэматычным і гістарычным – 40 %, на факультэце фізічнага выхавання – амаль што 60 %.

У добры шлях, паважаныя першакурснікі, будучыя педагогі! Не здраджвайце сваёй мары!


 

16 чэрвеня 2016 года, № 8 (1180)

У БДПУ ВУЧУСЯ І ГЭТЫМ ГАНАРУСЯ!

У апошнія гады дружная студэнцкая кагорта нашай alma mater актыўна папаўняецца грамадзянамі з краін блізкага і далёкага замежжа. Прадстаўнікі Расіі, Украіны, Казахстана, Лівіі, Кітая, Азербайджана і іншых дзяржаў ахвотна прыязджаюць да нас набываць педагагічную прафесію, а атрымліваюць значна больш: эфектыўную моўную практыку, незабыўны вопыт творчага ўзаемадзеяння, новых сяброў. Сярод замежных студэнтаў шмат туркменаў, якія, вядома, адрозніваюцца ад нас знешне, але па духу яны сапраўдныя танкаўцы: дапытлівыя ў вучобе, упартыя ў спорце, актыўныя ў грамадскім жыцці. Зрабіўшы стаўку на якасную адукацыю, яны ні на хвіліну не расчараваліся ў сваім выбары.

Ашырдурды

Трэцякурснік фізіка-матэматычнага факультэта Ашырдурды АШЫРДУР ДЫЕЎ, якога сябры і аднагрупнікі называюць прасцей – Аташам, ужо з дзяцінства ведаў, што хоча стаць педагогам. Гэта і не дзіўна, бо вырас хлопец у педагагічнай сям’і: яго бацькі працуюць настаўнікамі пачатковых класаў, адзін дзядуля ў свой час выкладаў матэматыку, другі – туркменскую мову і літаратуру. Аташ вырашыў стаць фізікам, бо ў роднай школе, куды ён збіраецца вярнуцца на працу пасля заканчэння вучобы, якраз не хапае такога спецыяліста. БДПУ ён выбраў па рэкамендацыі свайго сябра і аднакласніка, які нядаўна скончыў філалагічны факультэт нашага ўніверсітэта. Праўда, перад паступленнем давялося адслужыць у арміі.

«Вядома, вучыцца ў БДПУ няпроста, – прызнаецца Аташ. – Аднак лёгкіх шляхоў я і не шукаю. Яшчэ падчас на вучання на факультэце даўніверсітэцкай падрыхтоўкі куратар групы данесла да нас правіла трох „Н“: Няма Нічога Немагчымага. Вось я і стараюся ўвасабляць гэтае правіла ў жыццё. Я не выдатнік, але добра ведаю: можна скончыць ВНУ на чацвёркі і стаць неблагім спецы ялістам, а можна на дзясяткі і пры гэтым не рэалізавацца ў прафесіі. Мае адзнакі аб’ектыўныя, бо выкладчыкі аднолькава патрабавальныя і да беларусаў, і да нас, туркменаў. Мне вельмі спадабалася, што сёлета педагагічную практыку мы праходзілі ў мінскай гімназіі. Гэта бясцэнны вопыт, які не атрымаеш у аўдыторыях універсітэта, з якім не страшна пачынаць самастойны прафесійны шлях. Ведаеце, я кантактую праз інтэрнэт са сваімі знаё мымі, што вучацца ў іншых краінах. Яны расказваюць, што часта ім ставяць „ліпа выя“ адзнакі. Дык вось, гэта, я лічу, няправільна. А правільна так, як у БДПУ!»

Варта адзначыць, што Аташ узначальвае туркменскае зямляцтва ў БДПУ, дапамагае сваім суайчыннікам у самых роз ных пытаннях. Будучы фізік заўважыў, што ва ўніверсітэце разгарнулася шы рокая ан тытытунёвая кампанія, і ўжо думае, як да лучыць да яе танкаўцаў-туркменаў, сярод якіх таксама ёсць аматары падыміць. Аташ стаў дастаткова вядомай ва ўніверсітэце асобай дзякуючы Лізе КВЗ БДПУ: ён – удзельнік ка манды «Эксперы мент», якая выйшла сёлета ў фінал гульняў. Асаблівасць каманды ў тым, што яна складаецца амаль выключна з туркменаў. Акрамя таго, энергічны і ўсмешлівы хлопец сха дзіў разам з сябрамі ў Зорны паход, што лічыць за вялікі гонар. Адным словам, Аташ не стаіць убаку ад грамадскага жыцця сваёй alma mater, а прымае ў ім самы ак тыўны ўдзел. «Мы павінны быць вартыя ўніверсітэта, які дае нам адукацыю, вартыя высокага звання педагога, – разважае Аташ. – Станоўчы імідж БДПУ – гэта і наша задача, якую мы стараемся выконваць на ўсе сто!»

Бахрам

З такой думкай цалкам згодны студэнт выпускнога курса факультэта фізічнага вы хавання Бахрам БАБАКУЛЫЕЎ, які займаецца грэка-рымскай барацьбой і неаднаразова абараняў гонар БДПУ на ўніверсіядах. Дарэчы, на ФФВ юнак трапіў не адразу: спачатку па парадзе сваёй цёткі, чые дзеці таксама вучыліся ў Беларусі, паступіў на факультэт спе цыяльнай адукацыі. Аднак праз год пе равёўся на спецыяльнасць, да якой больш ляжала душа: «Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме)». З вучобай, гаворыць Бахрам, асаблівых цяжкасцей не ўзнікала: ён заўжды ад чуваў падтрымку і выкладчыкаў, і адна групнікаў. Хлопец з задавальненнем за стаўся б у магістратуры, аднак стрымлівае фінансавы фактар: за навучанне плоцяць бацькі. Таму Бахрам плануе папрацаваць некаторы час паспецыяльнасці, зарабіць грошай, а пасля вярнуцца ў БДПУ на другую ступень вышэйшай адукацыі.

меретгуль

«Навучанне ва ўніверсітэце нятаннае, але яно таго вартае: БДПУ дае насамрэч якасную адукацыю, усе выкладчыкі – сапраўдныя прафесіяналы! – лічыць Бахрам. – Дыплом БДПУ ў Туркменістане лічыцца прэстыжным: можна без праблем прыязджаць на радзіму і ўладкоў вацца на працу. Таму я смела рэкамендую сваю alma mater сябрам, якія ня даўна прыйшлі з арміі і распытвалі мяне пра вучобу ў Беларусі. Карыстаючыся вы падкам, хачу падзякаваць БДПУ за тры валыя веды, прафесійнае станаўлен не, добразычлівыя адносіны і новых сяброў!»

Сапраўды, пазітыўны вопыт мае ўласцівасць распаўсюджвацца, і чарговае пацвярджэнне гэтаму – прыклад Аразгуль ГУРДАВАЙ, якая спачатку сама паступіла на фізіка-матэматычны факультэт БДПУ, а праз год студэнткай гэтага ж факультэта стала яе родная сястра Мератгуль АЛА КУЛЫЕВА. Мератгуль атрымлівае вы шэйшую адукацыю па спецыяльнасці «Матэматыка і інфарматыка» (гэта яе любімыя прадметы) і вучыцца, між іншым, на дзявяткі! Працалюбівай і сціплай дзяў чыне вельмі падабаецца ў Беларусі, а пра ўні версітэт яна гаворыць з вялікай павагай: «Тут сапраўды зацікаўлены ў тым, каб выпусціць прафесіяналаў. Галоўнае – мець жаданне вучыцца, а ўмовы ў БДПУ для гэтага самыя лепшыя. Выкладчыкі заўжды гатовыя даць табе кансультацыю – ці пры асабістай сустрэчы, ці нават праз інтэрнэт. Гэта вельмі важна, бо ў нас, замежкаў, заканамерна ўзнікае больш пытанняў, чым у студэнтаў-беларусаў. Мне падабаецца знаходзіцца ў сценах БДПУ, тут прыгожа, утульна. Люблю адпачываць на плошчы перад універсітэтам, асабліва цяпер, калі надвор’е радуе цёплымі дзянь камі. Вядома, мы з сястрой хацелі б павучыцца і ў магістратуры, калі будзе такая магчымасць. Час пакажа».

Жадаем героям сённяшняй публі кацыі поспеху на экзаменацыйнай сесіі і ўдачы па жыцці!

Вераніка МАНДЗІК


 

26 мая 2016 года, № 7 (1179)

НОВЫ ПОЗІРК ПРАЗ ДЗЕСЯЦІГОДДЗЕ

Ведаеце, кажуць, што нельга вяртацца ў тыя мясціны, дзе табе некалі было добра: гарадок вашага дзяцінства можа пастарэць, лавачка першага пацалунка акажацца акупаванай незнаёмцамі, а ад няўлоўнай атмасферы нечага роднага і дарагога можа не застацца і следу. Аднак здараецца і так, што час мяняе ўсё да лепшага: за гады вашага расстання любімае месца становіцца яшчэ прыгажэйшым. Вядома, сёння я гавару пра БДПУ, пра alma mater, дзе прайшлі мае лепшыя гады.

На 4-ю для Ведаеце

Нядаўна я наведала родны ўнівер сітэт і, безумоўна, не магла не адзна чыць усе станоўчыя перамены: меды туючы фантан і музычнае кафэ ў холе трэцяга вучэбнага корпуса, суперсучасная трэнажорная зала, адноў лены ўнутраны дворык і яшчэ тысяча іншых «дробязяў», якія нараджаюць толькі адну зайздросную думку: «Шкада, што так не было раней».

Вядома, больш за 10 гадоў назад усё было іначай – не горш, а проста па-іншаму. Было весела, цікава, бесклапотна і хвалююча. Мы атрымлівалі веды і вучыліся іх перадаваць іншым, мы будавалі планы на светлую будучыню і глядзелі вялікімі і даверлівымі вачыма на нашых вы кладчыкаў, якія здаваліся нам ледзьве не паўбагамі. Урэшце, мы не заўважалі абшарпаных сцен і пера гарэлых лямпачак, – нашыя вочы і так гарэлі агнём.

Для Ведаеце на 4-ю

І вось я на правах госці, якая толькі канстатуе перамены, вельмі радуюся за сённяшніх студэнтаў. І не толькі таму, што яны атрымліваюць веды ў светлых аўдыторыях, удзельнічаюць у відэаканферэнцыях і вэбінарах, стажыруюцца за мяжой або робяць сэлфі ў самым папулярным для гэтага месцы. Я рада за тое, што ўніверсітэт дае ім вельмі важны ўрок – трэба быць гаспадаром на сваёй зямлі, як бы пафасна або банальна гэта ні гучала. І наглядна дэманструе, як рабіць лепш, імкнуцца да лепшага. Гэта не пустыя словы, а прыклад таго, што БДПУ, які квітнее дзякуючы клопату, працы і любові яго сённяшніх гаспадароў, назаўсёды застанецца родным і жаданым месцам для выхаванцаў мінулых гадоў.

Вольга ПРЫЁМКА, выпускніца гістарычнага факультэта


 

30 красавіка 2016 года, № 6 (1178)

МАЛЕНЬКI ЎНЁСАК У ВЯЛІКУЮ СПРАВУ

Конкурс «Студэнт года» ў намінацыі «Навукова-даследчая дзейнасць» праводзіўся з мэтай выяўлення і ацэнкі індывідуальнага патэнцыялу маладых навукоўцаў, а таксама стымулявання цікавасці і развіцця здольнасцей у дадзенай сферы. Адна з фіналістак спаборніцтва – студэнтка ФСА Ксенія ПЕТУХОВА – дзеліцца ўласным вопытам і вынікамі даследчай працы.

– У сучасным дынамічным свеце мы прывыклі думаць глабальна. Мы ставім перад сабой вялікія мэты, стараемся напоўніць жыццё знакавымі падзеямі, імкнёмся пакінуць пасля сябе глыбокі след. Так, медыкі ўпарта шукаюць сродкі ад невылечных хвароб, навукоўцы здзяйсняюць усё больш неверагодныя адкрыцці. Аднак часам у пагоні за чымсьці маш табным мы выпускаем з-пад увагі штодзённыя, хай нават невялікія, але такія значныя дасягненні. Да іх можна смела аднесці карпатлівую працу педагогаў і псіхолагаў. Няхай ніхто з нас не ратуе жыцці мільёнаў праз вынаходніцтва новых лекаў і не адкрывае альтэрнатыўную крыніцу энергіі, але кожны дзень педагогі і псіхолагі аддаюць усе свае веды і ўменні для таго, каб падарыць дзіцяці шанц паспяхова ўключыцца ў грамадства.

Пятухова Ксенія_СА

Я вучуся ў БДПУ на спецыяльнасці «Лагапедыя. Спецыяльная псіхалогія». І, як і ўсе студэнты гэтай спецыяльнасці, некалі ў першы раз прыйшла на лекцыю па аснвах нейрапсіхалогіі. Сказаць, што для мяне гэты курс быў проста цікавы і карысны, – не сказаць нічога. Ён стаў зы ходным пунктам для больш глыбокага даследавання такой галіны ведаў, як нейрапсіхалагічная дыягностыка і карэкцыя, адкрыў для мяне шлях у навуковую дзейнасць.

Курс нейрапсіхалогіі дазволіў мне па-новаму паглядзець на ўнікальную арганізацыю мозга чалавека, не проста на яго будову як анатамічнага органа, а менавіта на функцыянаванне як адзінай складанай сістэмы, якая забяспечвае псіхічную актыўнасць. Галоўнае пытанне дзіцячай нейрапсіхалогіі – чаму ў дзіцяці ўзнікла тое ці іншае парушэнне развіцця, функцыі якіх участкаў мозга развіты недастаткова або страчаны зусім. Для дадзенай навукі важна не тое, чым чалавек займаецца, а тое, чаму ў яго нешта атрымліваецца, а штосьці – не. Напрыклад, чаму ў паспяховага дзіцяці ўзнікаюць цяжкасці пры засваенні ведаў і ўменняў. Праца нейрапсіхолага заключаецца ў тым, каб знайсці прычыну гэтых цяжкасцей і вызначыць індывідуальны шлях іх пераадолення. Пагадзіцеся, ёсць розніца паміж проста фарміраваннем навыку (хоць і гэта неабходна) і развіццём нейрапсіхалагічнай базы для авалодання гэтым навыкам.

Безумоўна, ніводзін чалавек не становіцца навукоўцам адразу. За кожным стаіць настаўнік – той, хто першапачаткова перадаў яму свой досвед і вопыт, падштурхнуў да першага адкрыцця. Для мяне важкім штуршком да працы ў дадзеным напрамку паслужыў прыклад майго навуковага кіраўніка – Наталлі Вячаславаўны Чурыла. Менавіта яна прапанавала мне яшчэ на другім курсе стаць удзельніцай студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі «Псіхалагічнае суправаджэнне дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўмовах адукацыйнай інтэграцыі». Так і пачаўся мой, вось ужо амаль трохгадовы, шлях спасціжэння глыбінь нейрапсіхалогіі. У тандэме з Наталляй Вячаславаўнай я ажыццяўляю ўсе свае ідэі, стаўлю перад сабой навуковыя праблемы і шукаю шляхі іх вырашэння.

Замена фото Чуріла на 3

Магчыма, вы засумняваецеся, што просты студэнт можа зрабіць важны ўнёсак у навуку. Што ж, спачатку для мяне навуковая дзейнасць была больш падобная да працэсу навучання: навучання правядзенню дыягностыкі, навучання прынцыпам работы дзіцячага нейрапсіхолага. Пад кіраўніцтвам Наталлі Вячаславаўны і сумесна з ёй мы праводзілі нейрапсіхалагічную дыягностыку дзяцей з цяжкасцямі ў навучанні на базе ДУА «Сярэдняя школа № 160 г. Мінска». Цяпер жа ў рамках напісання навуковых артыку лаў, курсавых работ мы распрацоўваем метадычныя рэ камендацыі для бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей з цяжкасцямі ў навучанні, а таксама спецыялістаў, якія працуюць са школьнікамі гэтай катэгорыі. Магчыма, гэта і нямнога, але толькі пакуль. Аўстрыйская пісьменніца Марыя фон Эбнер-Эшэнбах аднойчы сказала: «Больш за ўсё мы робім звычайна тады, калі думаем, што робім занадта мала». І менавіта ўсведамленне таго, што я магу зрабіць нешта большае, лепшае, магу больш часу аддаваць самаразвіццю, падштурхоўвае мяне да новых ідэй, праектаў. Зараз сумесна з Наталляй Вячаславаўнай мы шукаем новую базу для правядзення даследаванняў (спецыяльныя класы для дзяцей з цяжкасцямі ў навучанні або класы інтэграванага навучання і выхавання). У далейшым, абапіраючыся на атрыманыя ў ходзе даследаванняў даныя, мы плануем пачаць работу па стварэнні віртуальнага кабінета дзіцячага нейрапсіхолага – інфармацыйнага рэсурсу для бацькоў і педагогаў. Гэта не штосьці глабальнае, але гэта тая праца, якая прынясе карысць іншым людзям, дапаможа дзецям паспяхова засвоіць неабходныя веды і ўменні.


 

30 красавіка 2016 года, № 6 (1178)

ВЫЯВІЦЬ. ЗААХВОЦІЦЬ. ПАДТРЫМАЦЬ!

За любым мерапрыемствам, асабліва такім маштабным, як сёлетняя Дэкада студэнцкай навукі, стаіць вялікая папярэдняя праца па яго планаванні, арганізацыі, метадычным забеспячэнні. Кіраваць навуковай сферай універсітэта, якая сама па сабе з’яўляецца комплексным і шматузроўневым працэсам, пад сілу чалавеку з перспектыўным бачаннем актуальных задач і творчых спосабаў іх выканання. Прарэктар па навуковай рабоце БДПУ Г. В. ТОРХАВА з’яўляецца каардынатарам гэтага працэсу – знітоўвае калектыў аднадумцаў, якія знаходзяцца ў пастаянным даследчым пошуку.

– Ганна Васільеўна, апошнім часам навуковае жыццё ўніверсітэта прыкметна ажывілася. З чым Вы звязваеце такую станоўчую тэндэнцыю?

– Хачу сказаць, што гэтай важнай сферы прафесійнай падрыхтоўкі будучых педагогаў у нас заўжды надавалася значная ўвага. Аднак цяпер навуковыя мерапрыемствы сталі больш масавымі дзякуючы таму, што мы імкнемся прыцягваць да ўдзелу ўсіх суб’ектаў кластара. Ёсць важкі аб’ектыўны фактар, што ўплывае на інтэнсіўнае развіццё даследчых праектаў, – гэта разуменне на ўзроўні дзяржавы значнасці ролі моладзі ў сучаснай навуцы. Пры адсутнасці багатых прыродных рэсурсаў стаўка робіцца на развіццё інавацыйных тэхналогій, інтэлектуальнага патэнцыялу. Ну а суб’ектыўны фактар заключаецца ў пазіцыі рэктара нашага ўніверсітэта, які не толькі падтрымлівае ініцыятывы навуковай супольнасці, але і сам прапаноўвае новыя цікавыя ідэі.

– Дарэчы, наконт ідэй. Як узнікла задумка правядзення Дэкады студэнцкай навукі?

– Адкрытасць міжнароднай адукацыйнай прасторы дазваляе стажыравацца, абменьвацца знаходкамі, удзельнічаць у брэндавых мерапрыемствах вялікай колькасці ўніверсітэтаў. Гэта, у сваю чаргу, садзейнічае распаўсюджанню эфектыўнага вопыту, у тым ліку і на міжнародным узроўні. Можна ўзбагаціцца ідэямі, пераняць зручныя формы, а пасля напоўніць іх арыгінальным зместам, распрацаваным уласнымі сіламі.

Задача БДПУ – выхоўваць педагога-даследчыка. І чым раней мы здолеем далучыць маладых людзей да навукова-даследчай дзейнасці, тым вышэйшым будзе іх узровень спачатку як выпускнікоў школы, затым – універсітэта, а пазней – магістратуры і аспірантуры. Вось дзеля гэтага мы і арганізавалі навуковую алімпіяду ў пашыраным фармаце – з удзелам навучэнцаў педагагічных класаў, студэнтаў і аспірантаў. Пры гэтым усе нашы алімпійцы цесна ўзаемадзейнічалі: першыя мадэлявалі прафесійнае сумоўе, другія выступалі як эксперты, ацэньвалі кампетэнцыі школьнікаў па розных намінацыях, а трэція, назіраючы за работай малодшых калег, давалі навуковае абгрунтаванне – педагагічныя канцэпцыі, тэорыі, прынцыпы. Такая шматступенная сістэма з’яўляецца для ўдзельнікаў мерапрыемства дадатковым стымулам да інавацыйнай навуковай дзейнасці.

– Што аказалася самым складаным у падрыхтоўцы?

– Напэўна, распрацаваць крытэрыі ацэнкі работы ўдзельнікаў алімпіяды. Нетрадыцыйны фармат патрабаваў і адпаведных падыходаў да інтэрпрэтацыі творчай дзейнасці кожнай групы. Гэта грандыёзная работа, з якой мы справіліся і якая вартая таго, каб стаць тэмай асобнай навуковай публікацыі! Былі і такія мерапрыемствы, дзе ў сілу адсутнасці вопыту самастойна мы б не справіліся, і тут на дапамогу прыйшлі прафесіяналы. Гаворка ідзе пра конкурс стартап-праектаў, які ўзялі пад сваю апеку спецыялісты платформаў «Talaka.by» і «Ulej.by». Яны аказваюць значную падтрымку ў афармленні і прасоўванні праектаў, пошуку інвестараў, адным словам – забяспечваюць механізм спалучэння ідэі з яе спажыўцом. І гэта вельмі здорава, што ёсць такое плённае і перспектыўнае супрацоўніцтва. Між іншым, калегі з БДЭУ прыходзілі да нас на конкурс пераймаць вопыт, каб пасля арганізаваць падобнае мерапрыемства сярод сваіх студэнтаў. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што цікавыя ідэі хутка набываюць папулярнасць і распаўсюджваюцца.

– Якія, на Вашую думку, галоўныя вынікі Дэкады?

– Лічу самым важным тое, што ўдалося зрабіць шырокі зрэз і выявіць сапраўды адораную моладзь з магутным даследчым патэнцыялам, якая можа стаць важным і такім неабходным папаўненнем навукова-педагагічнай грамадскасці. Іх здольнасці, іх жаданне працаваць у абраным кірунку неабходна падтрымліваць, каб не адбыўся так званы эфект згасання. Плюс – мы ацанілі патэнцыял і эфектыўнасць выкарыстаных формаў працы.

– Ганна Васільеўна, у сувязі са сказаным узнікае пытанне: як усё ж затрымаць моладзь у сферы навукова-даследчай дзейнасці?

– Тое, што мы стараемся падтрымліваць праекты студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, само па сабе з’яўляецца для іх вялікім стымулам. Але ўзнятая Вамі праблема сапраўды актуальная. Штогод у базу адоранай моладзі мы ўключаем каля дваццаці навучэнцаў, але да магістратуры і аспірантуры даходзяць адзінкі. Трэба разумець не толькі важнасць маштабных навуковых мерапрыемстваў у развіцці матывацыі, але і тое, што ўся вучэбная дзейнасць павінна насіць даследчы характар. Іншымі словамі, праца па стымуляванні маладых навукоўцаў мусіць быць не лакальнай, а штодзённай, комплекснай. Не трэба забывацца і пра тое, што важна развіваць навуковыя школы ўніверсітэта. Мы сабралі і абагульнілі звесткі пра 17 навуковых школ, прадставілі гэтую інфармацыю на сайце і ў выглядзе асобнага выдання. Зробленая праца павінна дапамагчы магістрантам, аспірантам зарыентавацца ў даследчым пошуку, выбраць навуковага кіраўніка і г. д.

Безумоўна, навукоўцам можа стаць далёка не кожны, ды так і павінна быць: гэта ўсё ж вельмі спецыфічны від дзейнасці. Важна падтры маць тых, хто сапраўды мае адпаведныя здольнасці, дапамагчы рэалізаваць даследчы патэнцыял. І БДПУ выкарыстоўвае для гэтага ўсе магчымасці. Далучайцеся да наву ковага жыцця ўніверсітэта – гэта цікава, нестандартна, перспек тыўна!

Вераніка МАНДЗІК


 

9 лютага 2016 года, № 1 (1173)

ФАНТАЗЁРАМ – ЗЯЛЁНАЕ СВЯТЛО!

Цудоўную навіну прывезлі нядаўна «Лепшыя сябры» з горада Сочы, дзе з 11 па 25 студзеня праходзіў 27-ы Міжнародны фестываль каманд КВЗ. Па яго выніках нашы любімыя фантазёры прайшлі ў Вышэйшую лігу-2016! За кожным поспехам каманды стаіць напружаная праца, шмат хваляванняў і перажыванняў, а яшчэ – падтрымка балельшчыкаў і аднадумцаў. І вынік апраўдвае ўсе намаганні! Пра тое, якім быў сёлетні фестывальны шлях да месца пад гумарыстычным сонцам, расказвае лідар «Лепшых сяброў» Аляксандр КАМАРОЎСКІ:

BgndLhilSck

– У фестывалі бралі ўдзел 450 каманд амаль з усіх краін СНД, а таксама з еўрапейскіх дзяржаў. Пасля першага тура, дзе матэрыял кавэзэшнікаў пра глядалі знакамітыя рэдак тары, спаборніцтва змаглі прадоў жыць крыху больш за дзевяноста прэтэндэнтаў. У другім туры мы паказвалі, на што здольныя, не толькі рэ дакта рам і астатнім кавэзэшнікам, але і прэзі дэнту МС КВЗ Аляксандру Васільевічу Маслякову. Па выніках гэтага этапу толькі 40 каманд трапілі ў рэпетыцыйны працэс гала-канцэрта фестывалю.

Пасля чарговых некалькіх дзён прагляду засталіся 34 каманды, 6 з якіх выступалі ў рамках няпоўнага фармату, адна была чэмпіёнам мінулага сезона. Так што 27 самых моцных удзельнікаў прэтэндавалі на 18 месцаў у Вышэйшай лізе.

Тэлевізійны гала-канцэрт 27-га Міжнароднага фестывалю каманд КВЗ у Сочы адбыўся 24 студзеня. Дарэчы, трансляцыя гэтага мерапрыемства плануецца на Першым канале і тэлеканале АНТ у сярэдзіне лютага. Склад журы быў наступны: А. В. Маслякоў, А. А. Маслякоў, М. С. Галусцян, Л. В. Купрыда. У фармаце шоу каманда, паказаўшы троххвіліннае выступленне, адразу ж атрымлівала вердыкт: праходзіць яна ў Вышэйшую лігу ці не. У кожнага члена журы была адмысловая кнопка. Калі яна загаралася зялёным хаця б у траіх – значыць, усё добра. Калі ў дваіх – маглі ўзнікнуць спрэчкі. Калі толькі ў аднаго, то ўвесь шлях на фестывалі пройдзены дарма…

«Лепшыя сябры» выступалі трынаццатымі, і гэты нумар стаў для нас шчаслівым. Перадаць словамі, што рабілася ў нашых душах, як грукалі сэрцы, якое хваляванне ахапіла перад фінальным выступленнем, проста немагчыма. Усведамляючы, колькі людзей у роднай Беларусі чакаюць станоўчага выніку, разумеючы, як родны ўніверсітэт за нас перажывае, мы рынуліся ў гэты гумарыстычны бой. Выступленне доўжылася крыху больш за тры хвіліны. У зале сядзелі ў асноўным кавэзэшнікі, якія падчас папярэдніх фестывальных дзён ужо бачылі наш матэрыял: такі фармат мерапрыемства. І ўсё ж гледачы рэагавалі на нашыя жарты жыва: балазе, «Фантазёра» спяваюць і танчаць ужо дакладна ва ўсіх краінах СНД і Балтыі. Акрамя таго, папулярны гурт «Волга-Волга» тройчы выконваў гэты хіт на біс падчас дыскатэк для ўсіх кавэзэшнікаў.

І вось рашэнне журы: тры безагаворачныя «так» (ад Маслякова-старэйшага, Галусцяна і Купрыды) і адно «так, але хацелася б развіцця…» ад Аляксандра Аляксандравіча. «Лепшыя сябры» (БДПУ, Мінск) у Вышэйшай лізе-2016!!!

Мы бясконца ўдзячныя ўсім, хто верыць у наш поспех, і асобны велізарны дзякуй паважанаму рэктару Аляксандру Іванавічу Жуку. Было вельмі цяжка, рызыкоўна, неверагодна складана. Першая гульня адбудзецца 18 сакавіка ў г. Масква. Просім усіх нас падтрымаць!

«Н»-даведка. «Лепшыя сябры» – трэцяя ў гісторыі каманда з Беларусі, якая будзе гуляць у Вышэйшай лізе другі раз. І – увага: другая ў гісторыі, якая стане ўдзельнікам двух сезонаў запар (акрамя зборнай БДУ 1993–1996). Чакаем у сезоне найлепшых вынікаў!


 

2 кастрычніка 2015 года, № 12 (1167)

ПА-СЯБРОЎСКУ І ШЧЫРА – ПРА САМАЕ ВАЖНАЕ

Ключавымі фігурамі працэсу навучання з’яўляюцца настаўнік і вучань, а ў рамках ВНУ – выкладчык і студэнт. Толькі ў сумеснай дзейнасці, аднолькава камфортнай для кожнага ўдзельніка гэтага працэсу, будзе дасягнуты максімальна эфектыўны вынік. Рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук добра разумее, што для вырашэння задачы якаснай падрыхтоўкі будучых педагогаў трэба ўважліва ставіцца да іх пажаданняў і патрэб. Менавіта таму Аляксандр Іванавіч пайшоў, як кажуць, «у народ»: на працягу верасня ён сустрэўся са студэнтамі ўсіх факультэтаў нашай alma mater. Падчас гутарак рэктар падзяліўся думкамі аб далейшым развіцці ўніверсітэта, расказаў пра крокі на шляху да павышэння яго іміджу і папулярызацыі прафесіі настаўніка. Акрамя таго, кіраўнік нашай ВНУ пацікавіўся, што сёння хвалюе студэнтаў, даведаўся, якія ў іх ёсць прапановы па аптымізацыі вучэбнага працэсу. Непасрэдныя ўдзельнікі сустрэч засталіся вельмі задаволенымі.

укеtif

Таццяна НАГУРНАЯ, студэнтка факультэта пачатковай адукацыі:

– На працягу мерапрыемства, якое мела нефармальны характар, мы многа гаварылі пра здаровы лад жыцця. Аляксандр Іванавіч падкрэсліў, што настаўнік павінен быць прыкладам для сваіх вучняў, а значыць, – культурным, добразычлівым і без шкодных звычак! Выдатна, што БДПУ прымае актыўны ўдзел у розных акцыях і праграмах, што робіць яго яшчэ больш папу-лярным і прывабным для абітурыентаў. Пра гэта рэктар гаварыў з пачуццём гонару, і студэнты былі з ім салідарныя.

Пасля выступлення Аляксандр Іванавіч з задавальненнем адказаў на пытанні студэнтаў, тэматыка якіх была вельмі разнастайная: гэта і расклад заняткаў, і аснашчанасць актавай залы, і стан спартыўнай пляцоўкі, і арганізацыя харчавання ў вучэбным корпусе № 7. Дазволіўшы ўсім жадаючым выказацца, рэктар паабяцаў разабрацца з узнятымі падчас гутаркі праблемамі. Напрыклад, пытанні раскладу і арганізацыі заняткаў на факультэце псіхалогіі былі вырашаны тут жа, у зале! Вялікі дзякуй, Аляксандр Іванавіч, за змястоўную і шчырую гутарку і магчымасць такіх жывых, непасрэдных зносін.

Іна ПАПУРЭНКА, старшыня студсавета гістарычнага факультэта:

– Падчас мерапрыемства панавала атмасфера даверу і сяброўства. Я выступіла з прапановай, каб факультэт вучыўся па суботах у першую змену. Рэктар пагадзіўся. Спадзяюся, што змены ў раскладзе не прымусяць сябе чакаць.

Ягор ТРАЦЭЎСКІ, студэнт гістарычнага факультэта:

– Вельмі ўдзячны Аляксандру Іванавічу за тое, што ён знайшоў магчымасць сустрэцца з намі. Я пачуў адказы на хвалюючыя пытанні, даведаўся, што трэба рабіць, каб добра сябе пачуваць і паспяхова вучыцца. Спадабаліся жыццёвыя парады Аляксандра Іванавіча не толькі як рэктара і педагога, але і як дарослага мудрага чалавека.

_1_tif

Міхаіл ЖЫКІН, студэнт факультэта псіхалогіі:

– 23 верасня мне пашчасціла прысутнічаць на сустрэчы рэктара са студэнтамі. Размаўлялі пра многае: пра важнасць педагагічнай прафесіі, пра заўтрашні дзень alma mater, маштабныя і амбіцыйныя ўніверсітэцкія праекты. Не абмінулі ўвагай і тэму здаровага ладу жыцця, якога прытрымліваецца і рэктар БДПУ.

На ўсе пытанні, якія паступілі ад студэнтаў, А. І. Жук даваў разгорнутыя адказы. А яшчэ ён запэўніў, што ніводная канструктыўная прапанова не застанецца па-за яго ўвагай. На заняткі я ішоў з перакананнем: універсітэт дае нам шырокія магчымасці, а ініцыятывы моладзі заўсёды знойдуць падтрымку.

Валерыя КАБАН, старшыня студсавета факультэта псіхалогіі:

– Аповед рэктара БДПУ пра перспектывы развіцця ўніверсітэта не пакінуў абыякавым ніводнага студэнта. Усе былі натхнёны шчырасцю размовы. Мы хацелі б сустракацца з Аляксандрам Іванавічам як мага часцей, бо хто, як не кіраўнік універсітэта, зможа захапіць сваіх студэнтаў новымі ідэямі, натхніць, а яшчэ пераканаць у неабсяжных магчымасцях нашай прафесіі.

Юлія КУЛІНІЧ, студэнтка факультэта псіхалогіі:

– З першых слоў Аляксандр Іванавіч надаў нашай гутарцы нефармальны характар, што адразу знайшло водгук у студэнцкай моладзі. Я ўжо не першы раз прысутнічаю на сустрэчы з рэктарам БДПУ і хачу адзначыць асаблівую атмасферу, якую, бясспрэчна, стварае кіраўнік нашага ўніверсітэта. Гэта не зносіны начальніка з падначаленымі, а размова на роўных. Бо Аляксандр Іванавіч заўсёды з моладдзю: на велазаездзе, на спаборніцтве па плаванні, на міжнародным марафоне, любым іншым мерапрыемстве.

Пасля выступлення Аляксандр Іванавіч адказаў на пытанні студэнтаў. Асабіста мне было цікава даведацца пра новае абсталяванне для камп’ютарнага класа – і я атрымала поўны і абгрунтаваны адказ. Сустрэча была карыснай. Прыемна, што рэктар знаходзіць час для зносін з намі. Як можна даведацца аб праблемах студэнта, не пагутарыўшы з ім? На заканчэнне магу сказаць: «Я люблю БДПУ!» Толькі тут можна рэалізаваць сябе на ўсе 100 %.

_ццtif

Ягор ВАСЬКОЎЦАЎ, студэнт факультэта прыродазнаўства:

– На сустрэчы з рэктарам мы адкрыта і шчыра абмяркоўвалі важныя пытанні, якія тычыліся вучобы, адпачынку, нашых захапленняў і г. д. Нехта ўдакладняў ужо вядомую інфармацыю, нехта ўносіў прапановы. Я, напрыклад, выказаўся за тое, каб павялічыць колькасць гадзін па вучэбнай дысцыпліне «Ма тэматыка», бо гэта дапаможа развіць логіку мыслення, такую неабходную ў вывучэнні прыродазнаўчых дысцып лін. І Аляксандр Іванавіч падтрымаў гэтую ідэю, нават працытаваў М. В. Ламаносава: «Матэматыку ўжо таму вучыць трэба, што яна розум у парадак прыводзіць!» Усіх прысутных аматараў здаровага ладу жыцця парадавала навіна пра тое, што на стадыёне «Лакаматыў» плануецца зрабіць якаснае штучнае пакрыццё.


 

1 верасня 2015 года, № 10 (1165)

НАТАТКІ ЛАЎРЭАТКІ

Калі гавораць, што паступленне ва ўніверсітэт адкрывае новыя гарызонты і магчымасці, адразу ўяўляеш, як праз чатыры гады атрымліваеш дыплом кваліфікаванага спецыяліста і з гонарам ідзеш на працу, аб якой заўсёды марыў. Аднак за студэнцкія гады разумееш, што ўсе межы толькі ў тваіх думках. І на самой справе ты можаш займацца чым заўгодна: грамадскай дзейнасцю, спортам, арганізацыяй мерапрыемстваў, сустрэч, канцэртаў… Можаш паспрабаваць сябе ў якасці карэспандэнта ўніверсітэцкіх і факультэцкіх выданняў, вядучага студэнцкага тэлебачання ці радыё. БДПУ дае магчымасць рэалізаваць усе ідэі і мары, дастаткова толькі тваёй уласнай ініцыятывы. І гэта не пустыя словы, якімі можна прывабіць абітурыентаў, гэта ўласны вопыт шматлікіх студэнтаў і выпускнікоў, у тым ліку і мой.

3_5

За чатыры гады навучання ў педагагічным універсітэце мне пашанцавала не толькі па знаёміцца з цудоўнай працай на стаўніка ў школе, але і стаць удзельнікам шматлікіх мерапрыемстваў. З дапамогай студэнцкага інтэрнэт-партала «Studlife» я асвятляю падзеі, якія адбываюцца ў БДПУ, тым самым ат рымоўваючы практыку працы журналіста. Дзякуючы творчым за хапленням я стала лаўрэатам прэміі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта за актыўны ўдзел у навуковым, грамадскім і культурным жыцці горада Мінска. Немагчыма перадаць тыя ўра жанні, якія пе рапаўнялі мяне пад час цырымоніі. Займацца тым, што падабаецца, – гэта ўжо ўз на гарода. Калі ж твая праца становіцца набыткам цэ лага горада, разумееш, што ўсё рабіў правільна.

Паважаны першакурснік, гэта твой першы навучальны год у БДПУ, як калісьці і мой. Я не верыла, што час можа прабегчы так хутка. Для цябе гэта першы Дзень ведаў у якасці студэнта БДПУ, для мяне – апошні. Шчыра раю табе не губляць дарма час студэнцтва, па спяваць і выдатна вучыцца, развіваць свае захапленні. Ведаю па сабе: не паспееш агледзецца, як станеш выпускніком…

Маргарыта ГЕРАСІМЁНАК, студэнтка факультэта беларускай і рускай філалогіі


29 студзеня 2015 года, № 1 (1156)

«НЕ ДАЗВАЛЯЙ САБЕ БЯЗДЗЕЙНІЧАЦЬ!»

Напісанне дысертацыйнага даследавання – гэта карпатлівая інтэлектуальная праца, якая патрабуе ад вучонага максімальнай актуалізацыі навуковага патэнцыялу. Тут галоўнае – не толькі даследчыцкія навыкі, але і ўменне творча вырашыць пастаўленыя задачы. Маладыя навукоўцы з энтузіязмам прыходзяць у навуку і ўпэўнена прыступаюць да працы. Аднак у працэсе даследавання даводзіцца сутыкацца з пэўнымі цяжкасцямі пры фармулёўцы тэмы, мэты, задач, выбары метадаў даследавання. У гэтай сітуацыі вялікую ролю адыгрывае падтрымка навуковых кіраўнікоў, а таксама дапамога з боку вопытных кандыдатаў і прафесараў.

У БДПУ для магістрантаў, аспірантаў і суіскальнікаў арганізаваны метадалагічныя семінары, на якіх маладыя даследчыкі могуць атрымаць адказы на актуальныя навуковыя пытанні. Тэматыка заняткаў разнастайная і мае практычнае значэнне для даследчай працы.

Так, 22 студзеня адбыўся чарговы рэспубліканскі метадалагічны семінар. Яго асаблівасць заключалася ў тым, што на сустрэчу з магістрантамі, аспірантамі і саіскальнікамі былі запрошаны маладыя навукоўцы БДПУ.

Сваім вопытам паспяховай абароны дысертацыі падзялілася кандыдат псіхалагічных навук, загадчык кафедры прыкладной псіхалогіі Н. Л. Пузырэвіч, якая расказала аб расстаноўцы прыярытэтаў пры напісанні навуковай працы. Намеснік дэкана факультэта спецыяльнай адукацыі, кандыдат педагагічных навук К. М. Сарока, у сваю чаргу, выказала меркаванне, што час прыходу ў навуку ў кожнага даследчыка свой. Асабіста ёй пуцёўкай у навуковае жыццё стала мудрая парада бацькі і вера ў яе сілы навуковага кіраўніка.

Гісторыя навуковага шляху кандыдата гістарычных навук, дацэнта Ірыны Іванаўны Кавяка захапіла аўдыторыю. Яшчэ на 1 курсе гістарычнага факультэта Ірына Іванаўна зацікавілася даследчай працай, калі на адной з лекцый выкладчык распавёў пра таленавітага навукоўца, які здолеў да моманту паступлення ў аспірантуру апублікаваць 15 артыкулаў. Натхнёная такім прыкладам, Ірына Іванаўна ўсур’ёз узялася за працу, пачала пісаць тэзісы, некалькі разоў мяняла аб’ект даследавання, але ўжо на трэцім курсе канчаткова вызначылася з навуковым напрамкам. Пасля заканчэння першай ступені навучання маладая даследчыца паступіла ў магістратуру, а затым – у аспірантуру, маючы да гэтага часу 15 навуковых публікацый. Каб дасягнуць такіх вынікаў, Ірына Іванаўна старалася не прапускаць ніводнай рэспубліканскай канферэнцыі. У красавіку 2012 г. яна паспяхова абараніла кандыдацкую дысертацыю, якую напісала за паўтара года навучання ў аспірантуры. Да абароны Ірына Іванаўна падрыхтавала 32 публікацыі па тэме даследавання. Такі прыклад сапраўды варты пераймання!

На пытанне пра сакрэт свайго поспеху Ірына Іванаўна адказала так: «У дзяцінстве мне падабалася чытаць і пазнаваць нешта новае. Дапытлівасць захавалася і ў далейшым. І калі я бралася за справу, то заўсёды даводзіла яе да канца, ніколі не шукала прычын і адгаворак». Таксама выступоўца падкрэсліла вялікае значэнне асобы навуковага кіраўніка і яго пазіцыі ў дачыненні да маладога даследчыка: «Не забывайце, што асноўная нагрузка па напісанні дысертацыі ўскладзена на аспіранта, а навуковы кіраўнік карэкціруе, раіць, надае навуковай працы завершаную форму». Таму, ступаючы на шлях навукі, трэба быць гатовым ісці па ім з упэўненасцю ў сабе і сваіх магчымасцях. Завяршаючы выступленне, Ірына Іванаўна адрасавала аўдыторыі мудрую параду: «Галоўнае – не дазваляйце сабе бяздзейнічаць. Пакуль вы навучаецеся ў аспірантуры, прысвяціце ўвесь свой час напісанню дысертацыі і не адцягвайце ўвагу на староннія справы.

У гэтым выпадку вы абавязкова дасягнеце пастаўленай мэты».

Крысціна ТАРАНОВІЧ, аспірантка кафедры славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі


18 лістапада 2014 года, № 16-17 (1151)

РАЗАМ ПРАЦУЕМ – РАЗАМ СВЯТКУЕМ!

Апошнім кастрычніцкім днём у канферэнц-зале ўніверсітэта адбылася другая па ліку сустрэча рэктара БДПУ прафесара А. І. Жука са студэнцкім актывам. І калі паўгода таму, падчас першай сустрэчы, Аляксандр Іванавіч выслухоўваў ідэі і прапановы моладзі, ставіў перад намі актуальныя задачы, звязаныя з развіццём універсітэта, то нядаўняе мерапрыемства мела пераважна аналітычны характар. Былі падведзены вынікі зробленага, адзначаны поспехі і дасягненні і, вядома ж, вызначаны арыенціры далейшай дзейнасці.

Напачатку рэктар універсітэта засяродзіў увагу прысутных на галоўным выніку працы не толькі студэнтаў-актывістаў, але і ўсяго калектыву БДПУ: упершыню за шмат гадоў быў цалкам выкананы план прыёму на дзённую вочную форму атрымання адукацыі. Прычым на некаторых факультэтах абітурыентам давялося сутыкнуцца з дастаткова сур’ёзным конкурсам у два і болей чалавекі на месца. Вельмі сімвалічная колькасць абітурыентаў-медалістаў, іх у векавы юбілей alma mater аказалася роўна 100. Студэнтамі першага курса БДПУ сёлета сталі 198 выпускнікоў гімназій і ліцэяў – гэта гістарычны максімум.

У час свайго выступлення Аляксандр Іванавіч нагадаў аўдыторыі, што кожны першакурснік важны для ўніверсітэта, таму рэктарат дбае пра псіхалагічную і матэрыяльную падтрымку наваспечаных студэнтаў. Задача больш вопытных у пытаннях вучобы і быту старшакурснікаў – дапамагаць навабранцам адаптавацца да новых умоў жыцця, новага статусу. Універсітэт, у сваю чаргу, пастараецца стварыць неабходныя ўмовы для навучання і пражывання студэнтаў. Напрыклад, за мінулы год практычна ўсе інтэрнаты нашага ўніверсітэта былі адрамантаваны, укамплектаваны новымі ложкамі. БДПУ – адзіная сталічная ўстанова вышэйшай адукацыі, здольная забяспечыць жыллём абсалютна ўсіх іншагародніх першакурснікаў, а гэта немалаважны фактар, які ўлічваецца пры выбары месца вучобы.

У ходзе мерапрыемства рэктар адказаў на шматлікія пытанні прысутных. Студэнтаў цікавіла магчымасць стварэння спартыўных пляцовак побач з вучэбнымі карпусамі № 7 і 11, паляпшэння жыллёва-бытавых умоў у інтэрнатах, адкрыцця агульнага доступу да Wi-Fi ва ўніверсітэце і многае іншае. Аляксандр Іванавіч падзяліўся з актывам радаснай навіной: у знак удзячнасці за праведзеную плённую работу напярэдадні стагадовага юбілею лепшыя студэнты будуць запрошаны на святочнае мерапрыемства ў адзін з самых вядомых клубаў Мінска Dozari. Яго ўдзельнікамі стануць пераможцы спартыўных спаборніцтваў, творчых конкурсаў, выдатнікі вучобы і пачынаючыя навукоўцы – усяго каля тысячы чалавек. Падчас свята будуць названы імёны траіх шчасліўчыкаў, якія атрымаюць імянную стыпендыю ад ААТ АСБ «Беларусбанк» – спонсара стварэння скульптурнай кампазіцыі «Настаўніца першая мая».

1_500x353

Не засталося без увагі пытанне форменнага адзення для моладзевага атрада аховы правапарадку (МААП) БДПУ. Рэктар распарадзіўся вырашыць гэтае пытанне ў найбліжэйшы час.

Парадаваў Аляксандр Іванавіч студэнтаў факультэта прыродазнаўства – хутка на аграбіястанцыі «Зялёнае» абсталююць жылыя памяшканні, дзе з камфортам змогуць размяшчацца ўдзельнікі вучэбна-палявых практык.

Канешне, знайшлося месца і для асабістых пытанняў. Адказваючы на іх, рэктар узгадаў свае студэнцкія гады, а затым выказаў спадзяванне, што кожны студэнт БДПУ зможа рэалізаваць сябе не толькі ў вучэбнай і навуковай дзейнасці, але і ў грамадскім, культурным, творчым жыцці.

Фармат сустрэчы дазволіў вырашаць самыя вострыя пытанні ў ходзе мерапрыемства. Форма адкрытага дыялогу аказалася зручнай як для рэктара, так і для студэнтаў. Аляксандр Іванавіч нагадаў, што дзверы рэктарата заўсёды адчынены для актывістаў, у якіх ёсць ідэі па прыцягненні абітурыентаў, паляпшэнні якасці адукацыі і арганізацыі грамадскага жыцця.

У заключным слове прафесар А. І. Жук падзякаваў прысутным за прадуктыўна праведзеную сустрэчу і за выкананую працу. «Спадзяюся, што і надалей у ажыццяўленні ўсіх пастаўленых задач моладзь прыме самы актыўны ўдзел. Рэктарат, у сваю чаргу, будзе стымуляваць і падтрымліваць студэнцкія ініцыятывы», – паабяцаў Аляксандр Іванавіч.

Елісей БАРАНАЎ, студэнт факультэта прыродазнаўства


 

23 кастрычніка 2014 года, № 15 (1150)

ПЕДАГАГІЧНЫ ДЭСАНТ

Ажыццяўляючы любую дзейнасць, мы хочам як мага хутчэй адчуць яе вынік. Аднак часта ён адцягнены ў часе – прынамсі, гэта тычыцца прафарыентацыйнай працы. І ўсё ж пэўная зваротная сувязь, якая сведчыць пра выніковасць праведзеных бягучай восенню прафарыентацыйных мерапрыемстваў, ёсць і сёння. Яна – ва ўражаннях непасрэдных удзельнікаў – патэнцыйных абітурыентаў БДПУ і іх педагогаў.

***

Трэці год запар НДЦ «Зубраня» арганізуе для вучняў – школьных лідараў змену «Ад захаплення – да педагагічнай прафесіі». Сёлета яна сабрала 280 юнакоў і дзяўчат, якія плануюць звязаць свой далейшы лёс з настаўніцкай дзейнасцю. Незабыўнай падзеяй для падлеткаў стала свята «Сэрца – дзецям», падоранае выкладчыкамі і студэнтамі нашага ўніверсітэта, а таксама круглы стол з удзелам рэктара БДПУ прафесара А. І. Жука.

Алег ЮШКЕВІЧ, аўтар праграмы «Ад захаплення – да педагагічнай прафесіі»:

– Я вёў круглы стол з рэктарам БДПУ прафесарам А. І. Жуком. Сцэнарый быў падрыхтаваны загадзя, але неспакой усё роўна адчуваўся. І вось падчас мерапрыемства Аляксандр Іванавіч перахоплівае ініцыятыву і задае пытанні ўдзельнікам. Мне падалося, што да дэталяў распрацаваны сцэнарны план разбураецца… А дарэмна! Госць прафесійна, тактоўна, з веданнем справы размаўляў з вучнямі. Аляксандр Іванавіч – цудоўны апавядальнік: яго адказы можна слухаць як асобныя закончаныя навелы. Удзельнікі былі ў захапленні. Гэта – адзін з маіх найлепшых круглых сталоў!

Таццяна ШВАЙКО, супрацоўнік НДЦ «Зубраня»:

– Два гады таму я скончыла матэматычны факультэт БДПУ, а цяпер працую ў «Зубраняці». Таму ніяк не магла прапусціць Дня педагагічнага ўніверсітэта. Першыя акорды пралога, гістарычная рэтраспектыва, выступленне рэктара выклікалі ў мяне прыемныя ўспаміны. Аднак самым нечаканым сюрпрызам стала выступленне творчых калектываў БДПУ.

Валіда АСАДАВА, удзельніца змены:

– Дзень БДПУ стаў для мяне вельмі пазнавальным. Я даведалася пра ўмовы паступлення ў педагагічны ўніверсітэт, пражывання ў інтэрнаце, вучобу на розных факультэтах, заахвочванне студэнтаў-актывістаў і многае іншае. Гэтая сустрэча дапамагла мне канчаткова вызначыцца з прафесіяй: я хачу атрымаць вышэйшую педагагічную адукацыю менавіта ў БДПУ.

Наталля МІХНАВЕЦ, удзельніца змены:

– Вельмі ўзрадавалася сустрэчы з выкладчыкамі і студэнтамі БДПУ, ад якой атрымала мноства ўражанняў і карыснай інфармацыі. Не кожны дзень даводзіцца кантактаваць з такімі цікавымі, эрудзіраванымі людзьмі, прафесіяналамі сваёй справы. Многія з нас пасля Дня БДПУ ўсур’ёз надумаліся сюды паступаць.

Юлія ІПАТАВА, удзельніца змены:

– Надзвычай уразіў аповед прафеса- ра А. І. Жука пра яго шлях ад настаўніка да рэктара. Менавіта ў гэтыя хвіліны я вызначылася не толькі з выбарам навучальнай установы, але і факультэта.

Паліна ШАБУКОВА, удзельніца змены:

– Пасля канцэрта выкладчыкаў і студэнтаў БДПУ я зразумела, што хачу далучыцца да дружнай вясёлай кагорты танкаўцаў!

***

Важная прафарыентацыйная сустрэча з вучнямі выпускных класаў Чэрвеньскага раёна адбылася на базе ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.п. Смілавічы». Яе правялі дэканы У. А. Шылінец, В. Р. Собаль, С. У. Якавенка разам са студэнтамі матэматычнага і фізічнага факультэтаў.

Адам IЛЬЯСЕВIЧ, намеснiк дырэктара па вучэбнай рабоце:

– На асабістым жыццёвым і прафесійным вопыце ўпэўніўся, што сапраўдны настаўнік – гэта той, хто закончыў БДПУ. Маім калегам, а таксама вучням школ Чэрвеньскага раёна было прыемна сустрэцца з дэканамі і студэнтамі. Яны расказалі пра вядучы педагагічны ўніверсітэт краіны, пазнаёмілі з традыцыямі і дасягненнямі ўстановы, адказалі на шматлікія пытанні. Многае змянілася ў БДПУ з 1977 г., калі заканчваў матэматычны факультэт, але засталося галоўнае – прафесіяналізм выкладчыкаў, іх нястомная праца і гатоўнасць заўсёды прыйсці на дапамогу.

Аляксандра ПРАДКО, вучанiца 11-га класа:

– Сустрэча пакiнула незабыўны след у памяцi кожнага вучня дзякуючы важнай інфармацыйнай частцы і эмацыянальнаму працягу – выступленню студэнтаў. Мы спявалі разам з гасцямі, а пасля расказвалі ім пра сваю школу, запрасілі на экскурсію ў музей «Гісторыя мануфактуры Беларусі». Некаторыя мае аднакласнікі ўжо мараць аб паступленні ў БДПУ!

2_500x301

***

Канец верасня запомніўся вучням і настаўнікам педагагічных класаў філалагічнага і фізіка-матэматычнага профіляў ДУА «Гімназія № 20 г. Мінска», якія сталі жаданымі гасцямі БДПУ.

Святлана САМОЙЛАВА, настаўніца гімназіі:

– Маім вучням вельмі спадабаўся творчы і навуковы ўзровень факультэта беларускай і рускай філалогіі. Уразіла вялікая колькасць замежных моў, якія тут вывучаюцца, разнастайных культурных цэнтраў, парадавала фотавыстаўка знакамітых выпускнікоў факультэта. Сустрэча атрымалася па-сяброўску добразычлівай, і таму цудоўна, што наша супрацоўніцтва абавязкова будзе працягвацца, а вучні знойдуць сябе ў прафесіі настаўніка-філолага!

Пётр ЦАЮН, вучань 10-га класа:

– Дэканы цёпла сустрэлі нашы фізіка-матэматычныя 10«А» і 10»Б» класы ў прасторнай аўдыторыі, пазнаёмілі са сваімі факультэтамі, выкладчыцкім складам, дасягненнямі. Затым нас правялі па ўніверсітэце. Мяне вельмі ўразілі планетарый, музей БДПУ і аддзел рэдкай кнігі бібліятэкі. Спадабалася і тое, што студэнты педуніверсітэта вядуць здаровы лад жыцця – для гэтага створаны ўсе ўмовы. Ад імя нашых дзесяцікласнікаў выказваю шчырую падзяку дэканам фізічнага і матэматычнага факультэтаў за такі гасцінны прыём.


 

23 кастрычніка 2014 года, № 15 (1150)

Падарунак універсітэту з нагоды яго 100-годдзя зрабіла мінчанка Г. З. Дзебелева. Прачытаўшы ў Інтэрнэце пра надыходзячы юбілей БДПУ, яна вырашыла перадаць нашай установе сямейную рэліквію – «Бібліятэку сусветнай літаратуры» – 200-томную серыю кніг выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Пісьмо з падзякай Галіне Зінатаўне накіраваў рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук.


 

3 кастрычніка 2014 года, № 14 (1149)

Калі вярстаўся нумар «Н», адбылася знамянальная падзея ў жыцці БДПУ! З радасцю паведамляем: зроблены студыйны запіс першага ў гісторыі нашай alma mater гімна БДПУ. Яго выканаўцам з’яўляецца лепшы харавы калектыў краіны – Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Г. I. Цітовіча (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – Міхаіл Дрынеўскі).


 

3 кастрычніка 2014 года, № 14 (1149)

3_500x434

Згодна з загадам рэктара БДПУ прафесара А. І. Жука за поспехі ў арганізацыі і забеспячэнні вучэбна-выхаваўчага працэсу, а таксама ў сувязі з прафесійным святам – Днём настаўніка – усе штатныя супрацоўнікі ўніверсітэта ў першыя дні кастрычніка атрымаюць прэмію ў памеры 0,5 тарыфнага аклада (прапарцыянальна памерам займаемай стаўкі).

***

У адпаведнасці з пастановай Савета БДПУ на 100 гадзін зніжаецца вучэбная нагрузка вучоным універсітэта – навуковым кіраўнікам (кансультантам), якія за апошнія тры гады падрыхтавалі не менш чым 2 кандыдатаў (дактароў) навук. Сёлета такую прывілею атрымалі 7 прафесараў нашага ўніверсітэта – М. М. Забаўскі, Т. Я. Камароўская, Г. А. Космач, І. П. Кудраватых, А. М. Люты, І. А. Новік, В. Д. Старычонак.

Нагадаем, што Савет таксама пастанавіў прэміраваць супрацоўнікаў БДПУ, якія паспяхова абаранілі кандыдацкія (доктарскія) дысертацыі, у памеры 1,5 млн руб. (2,0 млн руб.), а іх кіраўнікоў (кансультантаў) – у памеры 1 млн руб. (1,5 млн руб.) адпаведна.

***

Вялікай цікавасцю ў наведвальнікаў выстаўкі «Адукацыя СНД: супрацоўніцтва без межаў»– дэлегатаў ІІІ з’езда настаўнікаў і работнікаў адукацыі краін СНД – карысталася экспазіцыя нашага ўніверсітэта. На ёй былі прадстаўлены інавацыйныя распрацоўкі студэнтаў БДПУ, электронна-метадычныя комплексы, відэаматэрыялы, а для жадаючых праведзены два майстар-класы.


 

1 верасня 2014 года, № 1 (1147)

Падведзены вынікі адкрытага конкурсу на лепшы праект гімна нашага ўніверсітэта. Журы прызнала пераможцам творчы дуэт дацэнтаў БДПУ Мікалая Шабовіча (тэкст) і Валянціна Карпуця (музыка). Першае выкананне ўрачыстага музычнага твору адбудзецца 21 лістапада – у дзень нараджэння БДПУ.

***

Дваццаты выпуск магістраў пакінуў сцены сваёй alma mater. Дыплом атрымаў 51 выпускнік дзённай формы навучання. У іх ліку – грамадзянка Кітая Чжан Ліньцын, якая абараніла дысертацыю па тэорыі і методыцы навучання і выхавання («Музычнае мастацтва»).

Рэктар універсітэта прафесар А. І. Жук павіншаваў выпускнікоў другой ступені вышэйшай адукацыі і выказаў упэўненасць у тым, што вучоба ў магістратуры стала для іх пуцёўкай у свет навукі. І гэта так, бо працягваць навучанне ў аспірантуры педагагічнага ўніверсітэта вырашы­ла каля 30 % маладых магістраў.

***

Першага верасня да вучобы прыступілі магістранты 2014–2015 года навучання. Найбольшай папулярнасцю ў іх карысталіся спецыяльнасці «Псіхалогія», «Адукацыйны менеджмент», «Тэорыя і методыка дашкольнай адукацыі», «Айчынная гісторыя». У магістратуру залічана 165 студэнтаў (у 2013 г. – 140), 18 з якіх маюць дыпломы з адзнакай, 45 на ўступных іспытах атрымалі найвышэйшыя балы – «10» і «9», 54 апублікавалі ад 2 да 11 навуковых артыкулаў. У ліку паступіўшых 8 замежных грамадзян з Кітая, Туркменістана і Казахстана.

***

4_500x364

Права прадстаўляць БДПУ на Рэспубліканскім балі выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі ў чэрвені г. г. атрымалі 7 прадстаўнікоў нашага ўніверсітэта – Андрэй Арсяновіч (гістфак), Таццяна Барысава (ФПА), Алена Кавалюк (ФСА), Таццяна Кучар (гістфак), Святлана Лабазнікава (ФЭА), Марыя Маліноўская (ФБіРФ), Галіна Скрабец (матфак). Акрамя таго, граматамі Міністэрства адукацыі за выдатныя поспехі ў вучобе, узорныя паводзіны, актыўны ўдзел у навукова-даследчай рабоце і грамадскім жыцці БДПУ ўзнагароджаны выпускніцы нашага ўніверсітэта М. Маліноўская і Г. Скрабец.

Старанная вучоба, нястомнае ўдасканаленне прафесійнага майстэрства і, як вынік, «чырвоны» дыплом спецыяліста – упэўнены старт у самастойнае жыццё!


 

1 верасня 2014 года, № 12 (1147)

Важкі ўклад у работу V Міжнароднага фестывалю школьных настаўнікаў, які праходзіў на базе Елабужскага інстытута Казанскага федэральнага ўніверсітэта, унесла дацэнт кафедры педагогікі БДПУ Л. А. Казінец. Для педагогаў устаноў адукацыі з дваццаці суб’ектаў Расійскай Федэрацыі яна правяла майстар-клас «Выяўленне і развіццё адораных вучняў сродкамі комплекснай вучэбна-дыягнастычнай тэхналогіі „Даследчык“».

Падзяку на імя рэктара БДПУ прафесара А. І. Жука даслаў рэктар КФУ І. Р. Гафураў. У ёй, у прыватнасці, гаворыцца: «Праведзены майстар-клас быў актуальны, тэарэтычна і метадычна вывераны, адаптаваны да практычнай работы школьнага настаўніка і атрымаў самую высокую ацэнку. Выказваем глыбокую падзяку за ўдзел БДПУ ў рэалізацыі нашага педагагічнага праекта і спадзяёмся на далейшае плённае супрацоўніцтва».


 

29 мая 2014 года, № 10 (1145)

НАШ УКЛАД У ЧЭМПІЯНАТ

На час правядзення чэмпіянату свету па хакеі студэнцкі гарадок ператварыўся ў сапраўдную фан-вёску. Тут можна было ўбачыць сцягі розных дзяржаў і балельшчыкаў з сімволікай сваіх каманд. А гукавым фонам сталі крычалкі і традыцыйны барабанны біт фанатаў.

6_500x348

Першыя замежныя госці завіталі сюды ўжо ў пачатку мая. А гэта прыкладна 17 тысяч чалавек з 36 краін свету – Германіі, Швецыі, Латвіі, Расіі, Казахстана, Славакіі, Чэхіі і іншых.

Балельшчыкі прыехалі ў Мінск не толькі падтрымаць свае любімыя каманды, але і пазнаёміцца з Беларуссю, яе гісторыяй, культурай, нацыянальнымі традыцыямі. Для замежных гасцей у холе інтэрната № 8 БДПУ была размешчана выстаўка дэкаратыўна-прыкладной творчасці студэнтаў факультэта эстэтычнай адукацыі. Тут наведвальнікі маглі ўбачыць вырабы з керамікі, саломкі, скуры, выкананыя ў традыцыйных тэхніках рамяства. Яны з цікавасцю разглядалі інфармацыйныя буклеты пра Мінск і наш універсітэт, набывалі сувеніры.

Жыццё ў фан-вёсцы было наладжана так, каб балельшчыкі адчувалі сябе максімальна камфортна. Для харчавання гасцей была арганізавана работа кафэ, у меню якога ўключаліся стравы нацыянальнай беларускай кухні. На тэлевізійных экранах ажыццяўлялася анлайн-трансляцыя хакейных матчаў.

Сто пяцьдзясят студэнтаў БДПУ ў гэтыя дні працавалі адміністратарамі, пакаёўкамі, дружыннікамі, валанцёрамі. Маладых людзей зацікавіла перш за ўсё магчымасць адчуць сябе частачкай грандыёзнага спартыўнага свята, атрымаць яркія ўражанні, новы вопыт зносін. Госці нашага інтэрната адзначалі сардэчнасць і ветлівасць прыёму.

Балельшчыкі, асабліва расіяне, часта пыталіся: «Ці праўда, што тут жывуць студэнты?» Яны шчыра здзіўляліся камфортным умовам пражывання будучых педагогаў. Прыемныя ўражанні ад візіту госці інтэрната № 8 БДПУ выказвалі не толькі на словах, але і на старонках кнігі водгукаў.

Сваімі думкамі наконт умоў пражывання і адпачынку балельшчыкаў падзяліліся падчас візіту ў інтэрнат № 8 прадстаўнікі дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь і Міжнароднай федэрацыі хакею з шайбай. Яны падзякавалі рэктару нашай ВНУ Аляксандру Іванавічу Жуку за высокі ўзровень арганізацыі прыёму гасцей.

Рэнэ ФАЗЭЛЬ, прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакею:

– Я вельмі ўражаны. Я ўжо быў на 28 чэмпіянатах свету. І ўпершыню бачу такую канцэпцыю фан-вёскі. Спробы ажыццявіць нешта падобнае ў іншых краінах, вядома ж, былі, але там за перыяд чэмпіянату змаглі прыняць не такую вялікую колькасць чалавек.

Анатоль ТОЗІК, намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь:

– Тут практычна створаны ідэальныя ўмовы для пражывання і адпачынку тых, хто прыязджае на чэмпіянат як на свята. Падчас чэмпіянату тут пражывала прыкладна 17 тысяч балельшчыкаў.

Боб НІКАЛСАН, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакею:

– У вашай краіне сапраўды паклапаціліся пра ўсіх гасцей. Такая фан-вёска – нешта новае для мяне. Гэтую ідэю я забяру з сабой у Канаду і падумаю, як яе ажыццявіць у нас.

Святлана МАЛІНОЎСКАЯ, начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю

***

Kалі я даведалася, што ёсць магчымасць папрацаваць адміністратарам у інтэрнаце БДПУ падчас чэмпіянату свету, адразу вырашыла, што паспрабую. Графік работы вельмі зручны: 12-гадзінны працоўны дзень змянялі два дні адпачынку. Гэта не перашкаджала вучобе, да таго ж і аплата працы была дастойная, і калектыў падабраўся дружны. І ва ўсіх нас была адзіная мэта – зрабіць пражыванне гасцей сталіцы найбольш камфортным.

7_500x336

Усе без выключэння аматары хакею выказвалі захапленне нашай краінай. Іх радавалі чысціня Мінска, добрая арганізацыя спартыўнага свята, бязвізавы ўезд у краіну, адметная архітэктура і, вядома ж, прыгажосць нашых дзяўчат. Грамадзян Германіі ўразіла яшчэ тое, што наша беларускае піва аказалася, па іх словах, не горшым за нямецкае. Дарэчы, тыя ж немцы з радасцю набывалі нашу бытавую тэхніку, радуючыся яе нізкаму кошту.

На заканчэнне хочацца дадаць: толькі ад нас залежала, наколькі цудоўным і незабыўным будзе свята, толькі мы самі здольны паказаць усяму свету, якая яна, наша Беларусь. Студэнцкі калектыў БДПУ зрабіў усё магчымае для таго, каб на гэтым фэсце спорту перамагла дружба.

Кацярына ЧАРНЫШОВА, студэнтка 3-га курса факультэта беларускай і рускай філалогіі


 

24 красавiка 2014 года, № 6 (1141)

РАЗМЕРКАВАННЕ? НЯМА ПЫТАННЯЎ!

Кампанія па размеркаванні студэнтаў выпускных курсаў БДПУ завяршылася. Адна з самых важных падзей у жыцці ўніверсітэта заўжды суправаджаецца хваляваннем будучых маладых спецыялістаў за правільнасць выбару першага працоўнага месца, усведамленнем таго, што вучоба ва ўніверсітэце падышла да заканчэння і пачынаецца самастойная прафесійная дзейнасць. Асаблівасці сёлетняй кампаніі пракаменціраваў начальнік аддзела кадраў БДПУ Валерый Пятровіч АЛАВЯННІКАЎ.

8_500x337

– Падрыхтоўка да размеркавання пачынаецца з 1 верасня і вядзецца на працягу ўсяго навучальнага года. У ёй удзельнічаюць дэканы факультэтаў, аддзел кадраў і юрыдычны аддзел. Падрыхтоўка заключаецца ў азнаямленні з нарматыўнымі дакументамі, планам размеркавання Міністэрства адукацыі, пералікам вакансій, у тлумачэнні палажэнняў Кодэкса аб адукацыі. На кожным факультэце праводзяцца сустрэчы з выпускнікамі, падчас якіх кіраўнікі юрыдычнага аддзела і аддзела кадраў разам з дэканам адказваюць на ўсе пытанні студэнтаў. Важнае значэнне мае папярэдняе размеркаванне: яно дае магчымасць выпускніку зрабіць свой выбар у максімальна камфортных умовах, своечасова сабраць усе неабходныя дакументы.

Найбольш запатрабаванымі ў работадаўцаў сёлета аказаліся выпускнікі такіх спецыяльнасцей, як «Дашкольная адукацыя» і «Пачатковая адукацыя». Працоўныя месцы маладым спецыялістам прапаноўвалі прадстаўнікі раённых аддзелаў адукацыі г. Мінска і Мінскай вобласці. Неабходна адзначыць, што ў працэдуры размеркавання ўдзельнічала 878 студэнтаў бюджэтнай формы атрымання адукацыі і 13 выпускнікоў, якія навучаюцца ў нашым універсітэце на платнай аснове. Геаграфія размеркавання – уся Рэспубліка Беларусь, але па папярэдніх дадзеных у гэтым годзе каля 70 % выпускнікоў атрымалі накіраванне на працу ў сталіцу і Мінскую вобласць. Размяркоўваліся выпускнікі паводле рэйтынгу ў вучобе, плана размеркавання і персанальных заявак. Члены камісіі імкнуліся прадаставіць будучым спецыялістам месцы ў тых населеных пунктах, дзе ім было б найбольш камфортна пачынаць сваю прафесійную дзейнасць.

9_500x332

Як чалавек, які сам прайшоў у гэтым годзе праз працэдуру размеркавання, магу пацвердзіць словы Валерыя Пятровіча. На самай справе на факультэтах арганізоўваліся сустрэчы з кампетэнтнымі спецыялістамі, якія праходзілі ў сяброўскай атмасферы і падчас якіх мы атрымлівалі адказы на ўсе хвалюючыя пытанні. Больш за тое, многія з нас на працягу года самастойна звярталіся па дакладную інфармацыю да спецыялістаў аддзела кадраў і юрысконсультаў. Ды і работнікі дэканата факультэта прыродазнаўства ўвесь час прапаноўвалі студэнтам вакансіі ў школах г. Мінска з магчымасцю наступнага працаўладкавання.

Размеркаванне – гэта завяршальны этап навучання ва ўніверсітэце. Ад таго, як вы вучыліся на працягу 4–5 гадоў, залежыць ваша месца ў рэйтынгу. Зразумела, што чым вышэйшы сярэдні бал паспяховасці, тым больш вакансій вам прадастаўляецца для выбару. Таму размеркаванне – гэта яшчэ і свайго роду паказчык, вынік працы студэнта за ўвесь перыяд навучання ва ўніверсітэце. Вядома, шмат фактараў уплываюць на месца вашага размеркавання. Аднак галоўную ролю тут адыгрываеце менавіта вы самі.

Дзякуючы зладжанай працы на ўзроўні факультэта і ўніверсітэта мы, выпускнікі факультэта прыродазнаўства, прайшлі размеркаванне ўпэўнена і спакойна. Мы не былі адны – нам дапамагалі і нас накіроўвалі. Ніхто не застаўся незадаволеным, усе нашы пажадан-ні па магчымасці ўлічваліся. Мы ўдзячныя за працу спецыялістаў, за прыязнае стаўленне да нас, за падтрымку, за ўдалы старт.

Ірына БАГМАНЯН, выпускніца факультэта прыродазнаўства па спецыяльнасці «Біялогія. Хімія»


 

24 красавiка 2014 года, № 6 (1141)

ЯКАСЦЬ – НАШ ПРЫЯРЫТЭТ

Якасць адукацыі – адзін з асноўных паказчыкаў дзейнасці ВНУ, які вызначае яе канкурэнтаздольнасць і з’яўляецца неабходнай умовай прызнання дыплома ўстановы за мяжой. У адпаведнасці з сучаснымі тэндэнцыямі, а таксама для пацвярджэння статусу вядучай установы ў сістэме вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь кіраўніцтва БДПУ ў 2011 г. прыняло рашэнне аб распрацоўцы і ўкараненні ва ўніверсітэце сістэмы менеджменту якасці (СМЯ).

Распрацаваная сістэма – гэта сукупнасць арганізацыйнай структуры, метадаў, працэсаў і рэсурсаў, неабходных для забеспячэння якасці адукацыі і кіравання ёю. СМЯ БДПУ была сертыфікавана РУП «БелДІСС» у снежні 2011 г., і з таго часу яна пастаянна паляпшаецца, што пацвярджаюць штогадовыя станоўчыя вынікі знешніх і ўнутраных аўдытаў.

У адпаведнасці з Праграмай правядзення ўнутраных аўдытаў на 2013–2014 навучальны год у першым паўгоддзі ажыццёўлена 40 праверак.

Павышаная ўвага з боку кіраўніцтва ФДА і кафедры агульнай і дашкольнай псіхалогіі да сістэмы менеджменту якасці педагагічнай адукацыі садзейнічала таму, што пры аўдытах гэтых падраздзяленняў парушэнні не ўстаноўлены. Найбольшая іх колькасць выяўлена пры праверцы кафедраў клінічнай псіхалогіі, харавога і вакальнага мастацтва, сацыяльнай псіхалогіі, тэорыі і методыкі фізічнай культуры, прыкладной псіхалогіі. Аўдытарамі зроблены заўвагі пра нясвоечасовы перагляд палажэнняў аб кафедрах з улікам патрабаванняў стандарту БДПУ СТУ Д 4.2.3-01-2011 «Кіраванне дакументацыяй» і змяненняў у заканадаўчых актах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Адзначана таксама неўключэнне ў планы работы кафедраў пытанняў, звязаных з функцыянаваннем СМЯ (разгляд вынікаў наведванняў вучэбных заняткаў прадстаўнікамі рэктарата і дэканата; ацэнка задаволенасці спажыўцоў). Акрамя таго, кіраўнікі падраздзяленняў не прытрымліваліся тэрмінаў распрацоўкі ВМК (ЭВМК), што ўказаны ў зацверджаным рэктарам Плане стварэння і ўкаранення вучэбна-метадычных комплексаў на 2013–2014 навучальны год.

У цэлым аўдытары БДПУ адказна паставіліся да ўскладзеных на іх абавязкаў. Асабліва якасна працавалі: А. С. Куніцкая, намеснік дэкана факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій; Н. У. Суханкіна, дацэнт кафедры хіміі; А. А. Цітова, дацэнт кафедры эканомікі. Яны творча падышлі да правядзення ўнутранага аўдыту, праявілі ініцыятыву пры распрацоўцы кантрольных пытанняў, ажыццявілі праверку ў акрэсленыя тэрміны, забяспечылі кантроль за ліквідацыяй выяўленых неадпаведнасцей і складаннем плана карэкціруючых і папераджальных дзеянняў.

Па выніках унутранага аўдыту за бягучы навучальны год аддзел сістэмы менеджменту якасці педагагічнай адукацыі правядзе аналіз і падрыхтуе адпаведны праект справаздачы, які запланаваны да абмеркавання на Савеце БДПУ ў чэрвені г. г.

Любоў ЦЫШЭЎСКАЯ, начальнік аддзела сістэмы менеджменту якасці педагагічнай адукацыі


 

27 сакавiка 2014 года, № 4 (1139)

МАГІСТРАТУРА БДПУ: АД ВЫТОКАЎ ДА СУЧАСНАСЦІ

Вось ужо на працягу дваццаці гадоў БДПУ ажыццяўляе падрыхтоўку магістраў. Другая ступень вышэйшай адукацыі – не толькі дзверы ў вялікую навуку, магчымасць удасканаліць свае даследчыя навыкі і ўменні, але і важны крок у прафесійным станаўленні, асобасным развіцці.

Слова «магістр» паходзіць ад лацінскага magister, што азначае «начальнік, настаўнік». У сярэдневякоўі так называлі выкладчыка «сямі вольных мастацтваў» ва ўніверсітэтах. У дарэвалюцыйнай Расіі званне «магістр» было ўведзена ўказам Аляксандра I ад 24 студзеня 1803 г. «Аб уладкаванні вучылішчаў». Гэтая ступень прысвойвалася па ўсіх універсітэцкіх спецыяльнасцях, акрамя медыцынскіх. Тады ж было ўведзена званне доктара, а пазней і кандыдата. Магістр займаў прамежкавае становішча паміж кандыдатам (асоба, якая скончыла ўніверсітэт на «выдатна») і доктарам. Магістарская ступень давала права займаць пасаду тытулярнага саветніка (9-ы клас згодна з «Табелем аб рангах»).

У Рэспубліцы Беларусь вопыт падрыхтоўкі магістраў складае два дзясяткі гадоў. У БДПУ (тады – Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага) уся работа па шматузроўневай сістэме падрыхтоўкі педагагічных кадраў пачалася ў 1992 г. з распрацоўкі адпаведнай Канцэпцыі. Дакумент грунтаваўся на абагульненні здабыткаў шэрагу краін свету (Расіі, Англіі, Германіі, ЗША) і на гістарычным вопыце педагагічных навуковых устаноў Беларусі. Праз два гады пасля шырокага абмеркавання гэтай канцэпцыі сярод навукова-педагагічных кадраў рэспублікі і разгляду на калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь быў падпісаны загад ад 04.08.1994 г. № 225 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб шматузроўневай сістэме вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь».

Рэктарат БДПУ правёў папярэднюю работу і звярнуўся ў Міністэрства адукацыі з прапановай распачаць пры кафедры педагогікі падрыхтоўку магістраў. У выніку з верасня 1994 г. наша alma mater атрымала дазвол на ажыццяўленне навучання па другой ступені вышэйшай адукацыі.

Першы набор у магістратуру нашай установы склаў 15 чалавек і ажыццяўляўся па адной спецыяльнасці – «Педагогіка».

Пачынаючы з адкрыцця ў 1994 г. і па цяперашні час навучанне ў магістратуры БДПУ прайшлі 1912 чалавек (па вочнай форме атрымання адукацыі – 1191, па завочнай – 721).

У 2013/2014 навучальным годзе ў магістратуру паступілі 152 чалавекі.

Навучанне ў магістратуры ў 2014 г. будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з Правіламі прыёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі II ступені (зацверджаны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 02.02.2012 № 110).

Падрыхтоўка ў магістратуры ажыццяўляецца па вочнай і завочнай формах атрымання адукацыі. Яе тэрмін складае ад 1 года (вочна) да 1,5 года (завочна).

Пачатак навучання ў магістратуры БДПУ – 1 верасня.

Падрыхтоўка магістрантаў ажыццяўляецца па індывідуальным плане работы, які распрацоўваецца ў адпаведнасці з вучэбным планам па пэўнай спецыяльнасці другой ступені. Ён арыентаваны на актыўную самастойную працу студэнтаў і ўключае пералік вывучаемых дысцыплін, аб’ём вучэбнай нагрузкі, праграму падрыхтоўкі дысертацыі, практыкі, навукова-даследчую дзейнасць, формы і тэрміны справаздачы па кожным названым раздзеле плана. Выніковая атэстацыя на другой ступені праводзіцца ў форме абароны дысертацыі.

Прыём у магістратуру ў 2014 г. будзе ажыц-цяўляцца па 18 спецыяльнасцях на конкурснай аснове па выніках уступных іспытаў. Тэрміны прыёму дакументаў – з 27 чэрвеня па 5 ліпеня.

Асаблівасць набору ў магістратуру-2014 заключаецца ў тым, што асобы, якія маюць вышэйшую адукацыю першай ступені па іншых спецыяльнасцях, могуць таксама ўдзельнічаць у конкурсе з улікам вынікаў здачы дадатковага экзамену. Напрыклад, атрымаўшы вышэйшую адукацыю першай ступені па спецыяльнасці «Матэматыка», можна прэтэндаваць на паступленне ў магістратуру, скажам, па спецыяльнасці «Псіхалогія». Для гэтага неабходна здаць 2 экзамены – дадатковы і ўступны па псіхалогіі.

Тэрміны правядзення ўступных іспытаў – з 8 па 10 ліпеня, залічэнне – да 17 ліпеня.

Запрашаем у магістратуру выпускнікоў БДПУ-2014 і мінулых гадоў, а таксама спецыялістаў, якія скончылі іншыя ВНУ.

Больш падрабязную інфармацыю пра магістратуру можна атрымаць на сайце www.bspu.unibel.by ці па тэл.: 200-71-12, 200-15-49, 226-56-25.

Віктар ЗАЙЦАЎ, начальнік навукова-метадычнага ўпраўлення


 

6 сакавiка 2014 года, № 3 (1138)

ЦІКАВА. КАМПЕТЭНТНА. АКТУАЛЬНА

У чацвер, 20 лютага, у рамках Адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў нашага ўніверсітэта з намеснікам старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта І. В. КАРПЕНКАМ.

10_500x375

Прывітаўшы аўдыторыю, Ігар Васільевіч прыгадаў студэнцкія гады, праведзеныя ў сценах БДПУ, і заўважыў, што час змяніў аблічча нашай alma mater, але не закрануў непаўторнай атмасферы педагагічнага братэрства.

Падчас свайго выступлення шаноўны госць спыніўся на такіх сур’ёзных тэмах, як дзяржаўная падтрымка маладых спецыялістаў, развіццё педагагічных праектаў, адзначыў, што менавіта на настаўніка ўскладзена адказнасць за выхаванне ў вучняў патрэбы ў здаровым ладзе жыцця. Ігар Васільевіч падкрэсліў таксама важнасць удзелу кожнага сектара эканомікі і кожнага асобнага чалавека ў фарміраванні эканамічна паспяховага грамадства, адзначыў неабходнасць стварэння схемы, якая дазваляла б улічваць асабістыя якасці пры прыёме ў ВНУ і на работу.

Выступоўца падзякаваў студэнтам і выкладчыкам нашага ўніверсітэта за дапамогу ў падрыхтоўцы да здачы спартыўнага комплекса «Чыжоўка-Арэна». Ён паведаміў, што гарадскія ўлады вырашылі ўзнагародзіць маладых людзей за сумленную працу білетамі на рок-канцэрт.

Аўдыторыі была прадастаўлена магчымасць задаць пытанні Ігару Васільевічу – чалавеку, адкрытаму для дыялога, які любіць і ведае сваю працу. «Інтарэсы народа заўжды на першым месцы», – адзначыў І. В. Карпенка. І сустрэча дазволіла нам у чарговы раз пераканацца ў праўдзівасці гэтых слоў. Спадзяёмся, што падобныя мерапрыемствы з удзелам цікавых і кампетэнтных асоб будуць праводзіцца часцей.

Елісей БАРАНАЎ, студэнт 21-й групы факультэта прыродазнаўства


 

24 кастрычніка 2013 года, № 13 (1131)

У адпаведнасці з патрабаваннямі Палажэння аб атэстацыі кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2010 г. № 784 і Распараджэннем Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, з 1 лістапада 2013 г. па 28 лютага 2014 г. у БДПУ праводзіцца атэстацыя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу.

Для правядзення атэстацыі створаны 5 агульнаўніверсітэцкіх і 13 факультэцкіх атэстацыйных камісій, у склад якіх таксама ўключаны прадстаўнікі прафсаюзнага камітэта БДПУ.

Зацверджаны спісы работнікаў, якія падлягаюць атэстацыі, складзены графікі пасяджэнняў камісій, азнаёміцца з якімі можна ў дэканатах факультэтаў і на агульнаўніверсітэцкіх кафедрах.

Ад праходжання атэстацыі вызваляюцца: работнікі, якія адпрацавалі на адпаведнай пасадзе менш за год; выпускнікі ўстаноў адукацыі, якія вучыліся на дзённай форме атрымання адукацыі і працуюць у арганізацыі па накіраванні, – на працягу першых трох гадоў работы; цяжарныя жанчыны; работнікі, якія знаходзяцца на працяглым лячэнні; жанчыны, што знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцём да дасягнення ім узросту трох гадоў, – на працягу года пасля выхаду іх на працу.

Па выніках атэстацыі работніка камісія прымае адно з наступных рашэнняў: аб адпаведнасці яго займаемай пасадзе; аб няпоўнай адпаведнасці займаемай пасадзе з паўторнай атэстацыяй праз адзін год пры ўмове выканання рэкамендацый атэстацыйнай камісіі; аб неадпаведнасці займаемай пасадзе.

Па кансультацыю або з пытаннямі, якія датычаць праходжання атэстацыі, работнікі могуць звяртацца ў аддзел кадраў БДПУ.

Валерый АЛАВЯННІКАЎ, начальнік аддзела кадраў


 

18 чэрвеня 2013 года, № 9 (1127)

СТУДСАВЕТА НОВЫ СКЛАД – ПАПРАЦУЙ НА ДОБРЫ ЛАД!

Напрыканцы мая адбылася VII справаздачна-выбарчая канферэнцыя Студэнцкага савета БДПУ. Акрамя дэлегатаў, на ёй прысутнічалі: прарэктар па вучэбнай, выхаваўчай і сацыяльнай рабоце С. І. Копцева, начальнік УВРзМ А.В. Жураўская, начальнік ЦСТіС Д. М. Шуканаў, метадыст студэнцкага гарадка А. П. Раманчык і іншыя.

11_500x583

Старшыні студэнцкіх саветаў факультэтаў і інтэрнатаў, актывісты абмеркавалі работу студсавета ў 2011–2013 гг., прааналізавалі ступень рэалізацыі пастаўленых задач і прыйшлі да высновы, што праца была інтэнсіўнай і плённай, а значыць, галоўная мэта дасягнута. Быў абраны новы склад студэнцкага самакіравання. У выніку старшынёй Студэнцкага савета БДПУ стала студэнтка 4-га курса факультэта прыродазнаўства Марына Воўк, каардынатарам студэнцкіх саветаў – трэцякурсніца факультэта эстэтычнай адукацыі Святлана Лабазнікава, каардынатарам Савета студэнцкага гарадка – другакурсніца гістарычнага факультэта Ірына Семянюк.

12_500x405

Адразу пасля канферэнцыі мне ўдалося задаць некалькі пытанняў новаспечанай старшыні студсавета:

– Марына, як адчуванні пасля такой прыемнай навіны?

– Я сапраўды вельмі шчаслівая! Гэтая мара захоўвалася ў маім сэрцы з першага курса і вось нарэшце спраўдзілася. Цяпер я магу накіраваць сваю энергію і намаганні на развіццё і ўдасканаленне студэнцкага самакіравання, ажыццявіць творчыя задумкі, прыўнесці новыя фарбы ў сваё жыццё і жыццё ўніверсітэта.

– Падзяліся з чытачамі “Н” планамі на будучы навучальны год. Што цікавага нас чакае?

– Я вельмі люблю сваю alma mater і ўсіх, хто тут працуе і вучыцца. Таму мне хочацца, каб пра БДПУ ведалі ў кожнай школе, у кожным куточку нашай краіны. Каб патэнцыяльныя абітурыенты ўбачылі: наш універсітэт дае не толькі грунтоўныя веды, уменні і навыкі, але і стварае самыя спрыяльныя ўмовы для творчай самарэалізацыі студэнтаў. Так што мая галоўная мэта – арганізацыя шырокай прафарыентацыйнай работы. У мяне шмат ідэй і задумак для новых акцый, канцэртаў, семінараў, аднак, напэўна, самая яркая – праект “Студэнцкая вясна”. На гэтым фестывалі самыя крэатыўныя студэнты змогуць прадэманстраваць свае таленты.

– І апошняе пытанне. Ці ёсць у цябе дэвіз, з якім ты ідзеш па жыцці?

13_500x621

– Ён гучыць так: “Уздымаючыся на новыя прыступкі і вяршыні жыцця, ніколі не забывайся пра тых людзей, што былі з табой на папярэдніх”.

– Дзякуй, Марына. Поспехаў табе і тваёй камандзе ў наступным навучальным годзе!

Гутарыла Надзея ВАЙЦЮК, студэнтка 3-га курса ФБіРФ


 

28 сакавiка 2013 года, № 4 (1122)

Для нашых студэнтаў-выпускнікоў 2013-ы год у многім знакавы. Хутка яны атрымаюць доўгачаканыя дыпломы аб вышэйшай адукацыі і пачнуць сваю прафесійную дзейнасць. Працаўладкаванне – тэма, якая хвалюе кожнага выпускніка, незалежна ад формы атрымання адукацыі. Аднак для студэнтаў дзённай бюджэтнай формы яна асабліва актуальная: у адпаведнасці з заканадаўствам іх чакае размеркаванне і накіраванне на работу. Парадак ажыццяўлення гэтай прцэдуры каменціруе начальнік аддзела кадраў нашага ўніверсітэта Валерый Пятровіч АЛАВЯННІКАЎ.

– Размеркаванне мае пад сабой прававую аснову, выкладзеную ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (артыкулы 83–88) і ў Палажэнні аб парадку размеркавання, пераразмеркавання, накіравання на работу выпускнікоў, якія атрымалі вышэйшую, сярэднюю спецыяльную або прафесійна-тэхнічную адукацыю. Палажэнне зацверджана Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22.06.2011 № 821.

Сутнасць размеркавання заключаецца ў тым, што яно дае маладому спецыялісту першае працоўнае месца, якое можа быць прадыктавана не толькі жаданнем выпускніка, але і “патрэбамі галін эканомікі і сацыяльнай сферы ў спецыялістах”

З уласнага вопыту ведаю: выпускнікоў цікавіць перш за ўсё сама працэдура размеркавання. Для яе правядзення створана спецыяльная камісія, у якую ўваходзяць рэктар (старшыня), прарэктары, дэканы факультэтаў, юрысты, прадстаўнікі студэнцкіх грамадскіх аб’яднанняў. Кожны выпускнік павінен прысутнічаць на пасяджэнні гэтай камісіі, каб даведацца, дзе будзе пачынацца яго працоўная дзейнасць.

Размеркаванню падлягаюць не толькі выпускнікі дзённай бюджэтнай формы атрымання адукацыі, але і завочнай і платнай у выпадку, калі не менш за палову тэрміну іх навучання прайшла на дзённай бюджэтнай форме. Выпускнікі платнай формы атрымання адукацыі пры жаданні і наяўнасці вакантных месцаў таксама могуць звярнуцца па размеркаванне і атрымаць пасведчанне аб накіраванні на працу.

Асноўныя рэгіёны, для якіх рыхтуе спецыялістаў наш універсітэт, – гэта ўстановы адукацыі Мінска і Мінскай вобласці. Аднак геаграфія размеркавання нашых выпускнікоў выходзіць за межы сталічнага рэгіёна і ахоплівае ўсю тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

Адной з умоў размеркавання ва ўстановы адукацыі г. Мінска і абласных цэнтраў з’яўляецца наяўнасць рэгістрацыі ў гэтых гарадах. Студэнты, якія вучыліся на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, накіроўваюцца для працаўладкавання ў тыя раённыя аддзелы адукацыі, з якімі заключалі дагаворы на мэтавую падрыхтоўку.

Ёсць і іншыя асаблівасці размеркавання, якія цяжка выкласці ў рамках адной публікацыі. Аднак яны хвалююць нашых выпускнікоў. Тэлефануйце, заходзьце ў аддзел кадраў, юрыдычны аддзел, свае дэканаты! Толькі не заставайцеся сам-насам са сваімі пытаннямі.

Якімі б ні былі вынікі размеркавання, для кожнага з выпускнікоў гэты дзень значны, урачасты, а для некаторых – нават лёсавызначальны. Пажадаю паспяховага размеркавання ўсім. А пазіцыя камісіі па размеркаванні наступная: прадаставіць нашаму выпускніку такое месца работы, дзе яму будзе найбольш зручна пачынаць сваю працоўную дзейнасць. Аднак, вядома ж, у рамках магчымага і ў адпаведнасці з заканадаўствам.

ГРАФІК РАБОТЫ КАМІСІІ ПА РАЗМЕРКАВАННІ

9 красавіка – магістратура, факультэт псіхалогіі.

10 красавіка – факультэт пачатковай адукацыі, факультэт прыродазнаўства.

11 красавіка – факультэт дашкольнай адукацыі, факультэт спецыяльнай адукацыі.

12 красавіка – факультэт беларускай і рускай філалогіі.

16 красавіка – факультэт эстэтычнай адукацыі, матэматычны факультэт.

17 красавіка – факультэт фізічнага выхавання, фізічны факультэт.

18 красавіка – гістарычны факультэт, факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій.

24 красавіка – размеркаванне для выпускнікоў, якія адсутнічалі на папярэдніх пасяджэннях камісіі па ўважлівых прычынах.

Камісія працуе ў аўд. 42 (вучэбны корпус № 1) з 10.00.


 

17 мая 2012 года, № 7 (1108)

ПЫТАННЕ ДЛЯ МІНІСТРА

Студэнты і выкладчыкі педагагічнага ўніверсітэта крочаць у нагу з часам, знаходзяцца ў гушчыні падзей, што адбываюцца ў сістэме адукацыі. Больш за тое, у вырашэнні многіх пытанняў яны прама ці ўскосна самі прымаюць удзел. Важнасць такой актыўнасці танкаўцаў адзначыў Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь С.А. Маскевіч падчас сустрэчы са студэнцкім актывам БДПУ. Дзякуючы адкрытай размове, якая адбылася 3 мая ў сценах нашай alma mater, прадстаўнікі ўсіх факультэтаў атрымалі падрабязныя і шчырыя адказы на хвалюючыя пытанні.

14_500x333

Ва ўступным слове Сяргей Аляксандравіч заўважыў, што, нягледзячы на імклівае развіццё інфармацыйных тэхналогій, уплыў школы на дзяцей не памяншаецца і настаўнік па-ранейшаму застаецца ключавой фігурай вучэбна-выхаваўчага працэсу. Стаць для дзяцей аўтарытэтнай крыніцай ведаў і мудрым дарадчыкам – усё гэта па плячы выпускнікам БДПУ, бо іх прафесійныя веды і ўменні фарміруюцца яшчэ падчас вучобы ва ўніверсітэце. Прафесійнаму росту спрыяюць: практыкаарыентаваны навучальны працэс, актыўная навукова-даследчая дзейнасць, вопыт грамадскай работы і многае-многае іншае.

Пасля невялікай біяграфічнай даведкі пра кар’ерны шлях Міністра (у мінулым прафесар С.А. Маскевіч працаваў рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы), распачалася прэс-канферэнцыя. Пытанні, якія цікавілі студэнтаў, у асноўным датычылі агульных працэсаў, што адбываюцца на ніве адукацыі. Так, калі Сяргея Аляксандравіча папрасілі назваць самае галоўнае дасягненне беларускай адукацыйнай сістэмы, госць не вагаючыся адказаў: «Даступнасць». А пасля дадаў такую адметнасць, як накіраванасць педагогаў, школы і сістэмы ў цэлым на пазітыў, на вынік, на фарміраванне асобы дзіцяці.

Студэнты ўзнялі і пытанні, звязаныя з паступленнем у педагагічныя ВНУ. Спадара Міністра папрасілі пракаментаваць сітуацыю, у якой абітурыент выбірае педагагічны ўніверсітэт не таму, што яму падабаецца прафесія, а каб атрымаць дыплом аб вышэйшай адукацыі. На думку Сяргея Аляксандравіча, кожны малады чалавек мае права атрымаць любую спецыяльнасць (у тым ліку другую) на ўмовах аплаты за навучанне, і тады зусім не абавязкова ісці працаваць у школу. А вось тым, хто мяркуе вучыцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, трэба падыходзіць да выбару будучай прафесіі з усёй адказнасцю. Ім давядзецца працаваць па размеркаванні як мінімум два гады: дзяржаўны заказ на спецыялістаў у выглядзе кантрольных лічбаў прыёму на бюджэт фарміруецца ў асноўным зыходзячы з сітуацыі на рынку працы. Аднак незалежна ад таго, на якія сродкі вучыцца студэнт – уласныя ці бюджэтныя, – нязменным застаецца адно: дыплом спецыяліста павінен быць пацверджаны грунтоўнымі ведамі выпускніка.

15_500x333

Міністр станоўча ацэньвае пераход на чатырохгадовы тэрмін навучання за кошт адмаўлення ад дадатковых спецыяльнасцей, паколькі часта яны аказваюцца незапатрабаванымі або якасць ведаў па іх не адпавядае ўзроўню вышэйшай адукацыі. Безумоўна, некаторыя «падваенні» ўсё ж варта пакінуць, напрыклад, «Матэматыка. Інфарматыка». Аднак гэта хутчэй выключэнне.

У Сяргея Аляксандравіча пацікавіліся таксама, ці могуць спадзявацца студэнты дзённай формы атрымання адукацыі на бясплатны праезд у грамадскім транспарце ў наступным навучальным годзе. С.А. Маскевіч адказаў так: «Рашэнне даць студэнтам сталічных ВНУ магчымасць бясплатна карыстацца гарадскім пасажырскім транспартам належыць выключна сталічнай мэрыі. Міністэрства адукацыі вельмі станоўча ацэньвае гэты падарунак кіраўніцтва Мінгарвыканкама. Аднак узнімаць пытанне аб прадастаўленні аналагічных ільгот студэнтам усёй краіны мы не плануем. Цудоўна, што ў Мінску знайшліся фінансавыя магчымасці для падтрымкі навучэнцаў. Я расцэньваю гэта як знак падзякі студэнцкай моладзі за яе ўклад у развіццё сталіцы, за вашу актыўнасць».

Адна са студэнтак запытала пра будаўніцтва спартыўных аб’ектаў для ВНУ. Яе падтрымаў рэктар БДПУ, прафесар П.Д. Кухарчык: «Для нас гэта вельмі актуальна. Універсітэт мае сучасны басейн, а вось стадыёны вымушаны арэндаваць…» Сяргей Аляксандравіч паабяцаў паспрыяць вырашэнню пытання аб перадачы нашай alma mater стадыёна, што знаходзіцца па вул. Малая – ён хоць і патрабуе выдаткаў на рамонт, аднак пасля мадэрнізацыі студэнты змогуць з радасцю там займацца.

У запланаваныя на мерапрыемства паўтары гадзіны ўсе жадаючыя задаць сваё пытанне не паспелі, аднак такая магчымасць ім яшчэ прадставіцца: рэктар БДПУ запрасіў прафесара С.А. Маскевіча на студэнцкі семінар, які адбудзецца 8 верасня на базе аграбіястанцыі «Зялёнае». Так што ў вас яшчэ ёсць час, каб падрыхтаваць сваё пытанне Міністру.

Вераніка МАНДЗІК


 

30 сакавiка 2012 года, № 4 (1105)

ПЕРШЫ КРОК У САМАСТОЙНАЕ ЖЫЦЦЁ

Хутка размеркаванне! Дакладная прымета яго блізкага надыходу – з’яўленне на факультэцкіх стэндах «Куткоў пяцікурсніка». Мы таксама вырашылі аднавіць на старонках «Н» тэматычную рубрыку «У дапамогу выпускніку», і сёння парадак размеркавання ў адпаведнасці з заканадаўствам каменціруе начальнік аддзела кадраў нашага ўніверсітэта Валерый Пятровіч АЛАВЯННІКАЎ.

– Парадак размеркавання рэгламентуецца артыкуламі 83–88 Кодэкса аб адукацыі і Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 821 ад 22 чэрвеня 2011 г. «Аб некаторых пытаннях размеркавання, пераразмеркавання, накіравання на работу, далейшага накіравання на работу выпускнікоў, вяртання затрачаных дзяржавай сродкаў на іх падрыхтоўку і мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў, рабочых, служачых».

Адно з асноўных новаўвядзенняў заключаецца ў тым, што сёлета мы размяркоўваем выпускнікоў завочнай і дзённай платных форм атрымання адукацыі, калі палова (ці больш) тэрміну іх навучання праходзіла на дзённай бюджэтнай форме навучання. Раней гэта катэгорыя не размяркоўвалася.

У гэтым годзе каля 1000 выпускнікоў БДПУ – бюджэтнікаў дзённай і завочнай форм атрымання адукацыі, а таксама платнікаў, якія падпадаюць пад размеркаванне, атрымаюць накіраванне на першае працоўнае месца. На сярэдзіну сакавіка свае заяўкі ўжо даслалі 29 раённых аддзелаў адукацыі. Адметна, што ў апошнія гады ўсё болей студэнтаў, якія вучыліся на платнай форме навучання і не падпадаюць пад працэдуру размеркавання, выказваюць жаданне атрымаць накіраванне на першае працоўнае месца. Калі ў 2007 г. іх было толькі 2, то ў 2011-м – ужо 28.

Камісіі па размеркаванні знаходзяць варыянты, найбольш прымальныя і для выпускнікоў, і для наймальнікаў, улічваюць пажаданні маладых спецыялістаў, іх сямейныя абставіны і фізічныя магчымасці. Так, асобам, якія маюць медыцынскія супрацьпаказанні да практычнай дзейнасці па спецыяльнасці, працоўнае месца прадастаўляецца з улікам стану здароўя. Па жаданні і пры наяўнасці вакансій выпускнік можа быць размеркаваны па месцы працы або жыхарства жонкі (мужа), аднак гэта не датычыць тых, хто паступіў у ВНУ па мэтавым накіраванні. Адпаведныя дакументы трэба падаць на разгляд камісіі своечасова.

Па традыцыі, штогод у другім семестры для выпускнікоў усіх факультэтаў БДПУ арганізуюцца сустрэчы з работнікамі аддзела кадраў і юрыдычнага аддзела з мэтай азнаёміць студэнтаў з нарматыўна-прававой базай, якая рэгламентуе іх размеркаванне і працаўладкаванне. Такія сходы праводзяццаі сёлета. Каб не быць галаслоўным, прывяду пытанні, якія сустракаюцца найбольш часта, і адказы на іх.

– Хто ўдзельнічае ў размеркаванні выпускнікоў?

– Пастаянна дзеючая камісія пад старшынствам рэктара БДПУ.

– Ці падлягаюць абавязковаму размеркаванню выпускнікі-платнікі?

– Толькі пры наяўнасці жадання і працоўнага месца. Выключэнне складаюць выпускнікі завочнай і дзённай платных форм навучання, калі палова (ці больш) тэрміну іх навучання праходзіла на дзённай бюджэтнай форме навучання.

– Якая геаграфія працаўладкавання маладых спецыялістаў?

– Па ўсёй рэспубліцы. Аднак пераважна першае працоўнае месца – а гэта прыкладна 70 % – выпускнікі атрымліваюць ва ўстановах адукацыі Мінска і Мінскай вобласці. Размеркавацца ў сталіцу можна толькі пры наяўнасці мінскай рэгістрацыі або гарантыі будучага наймальніка аб прадастаўленні маладому спецыялісту жылля. «Мэтавікі», у адпаведнасці з заканадаўствам, не размяркоўваюцца, а накіроўваюцца на першае працоўнае месца. Пяць гадоў назад яны падпісалі дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы, у якім прадугледжваецца іх вяртанне на працу менавіта ў свой рэгіён.

Размеркаванне – гэта значная для кожнага студэнта падзея, першы крок у самастойную працоўную дзейнасць. Я жадаю ўсім выпускнікам-2012 зрабіць гэты крок упэўнена і гэтаксама ўпэўнена ісці далей па жыцці.

ГРАФІК РАБОТЫ КАМІСІІ ПА РАЗМЕРКАВАННІ

10 красавіка – магістратура; факультэт фізічнага выхавання.

11 красавіка – факультэт дашкольнай адукацыі; факультэт прыродазнаўства.

12 красавіка – факультэт пачатковай адукацыі; факультэт спецыяльнай адукацыі.

13 красавіка – факультэт беларускай і рускай філалогіі.

17 красавіка – факультэт псі­халогіі; матэматычны факультэт.

18 красавіка – факультэт эстэтычнай адукацыі; фізічны факультэт.

19 красавіка – факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій; гістарычны факультэт.

26 красавіка – размеркаванне выпускнікоў, якія адсутнічалі на папярэдніх пасяджэннях камісіі па ўважлівых прычынах.


 

1 верасня 2011 года, № 10 (1094)

З НОВЫМ ГОДАМ! З НОВЫМ ДОМАМ!

Многія студэнты нашага ўніверсітэта разам з пачаткам новага навучальнага года будуць святкаваць яшчэ і наваселле. Чарговы, другі па ліку жылы корпус у мінскай студэнцкай вёсцы прызначаны менавіта для будучых педагогаў! Інтэрнат цалкам падрыхтаваны да сустрэчы сваіх першых жыхароў. Хто ж увайшоў у лік шчасліўчыкаў? З такім пытаннем мы звярнуліся да прарэктара па вучэбнай, выхаваўчай і сацыяльнай рабоце БДПУ Святланы Іванаўны КОПЦЕВАЙ.

– Рашэнне па гэтым пытанні рэктарат прымаў сумесна з членамі студсавета БДПУ. Паколькі інтэрнат № 5, які знаходзіцца ў Вузаўскім завулку, зачыняецца на капітальны рамонт, усе яго жыхары атрымаюць месцы ў новым будынку. Навасельцамі стануць студэнты факультэта прыродазнаўства, фізфака і матфака, а таксама факультэта беларускай і рускай філалогіі. Усе яны навучаюцца ў галоўным корпусе нашага ўніверсітэта, да якога ім будзе зручна дабірацца з новага інтэрната. Дарэчы, плануецца, што амаль адначасова са здачай вёскі побач з ёю адчыніцца станцыя метро «Пятроўшчына». А пакуль студэнты без праблем змогуць ездзіць на заняткі наземным транспартам – побач з комплексам знаходзіцца прыпынак, ад якога ў цэнтр горада курсіруюць некалькі тралейбусных маршрутаў. Увогуле ж трэба сказаць, што ў параўнанні з мінулым годам колькасць студэнтаў БДПУ, якіх засялілі ў інтэрнаты, павялічылася амаль на дзесяць працэнтаў. І гэта нягледзячы на тое, што адзін з будынкаў, як ужо адзначалася, зачыніўся на рамонт.

Мы вырашылі сваімі вачыма паглядзець, у якіх умовах будуць жыць навасельцы. Аказалася, васямнаццаціпавярховы гігант цалкам адпавядае азначэнню «інтэрнат павышанай камфортнасці»!

16_500x375

Кожны блок складаецца з двух пакояў (на двух і чатырох чалавек) і ўключае ў сябе не толькі асобны санвузел, але і кухню з плітой і халадзільнікам. Таму складваецца ўражанне, што гэта не інтэрнацкі блок, а асобная кватэра. Пакоі прасторныя, светлыя, абсталяваныя новай мэб­ляй. Не хапае толькі ўтульнасці і абжытасці, але гэта выправяць самі студэнты. Між іншым, кожны жыхар будзе мець магчымасць падключыцца да Інтэрнэту і тэлевізійных сетак. Для працы ў распараджэнні студэнтаў пакоі самападрыхтоўкі, для правя­дзення вольнага часу – спартыўныя залы з трэнажорамі, прасторная актавая зала. На першым паверсе павінна адчыніцца кафэ на 60 пасадачных месцаў. Акрамя таго, у інтэрнаце будзе функцыянаваць і сацыяльна-псіхалагічны цэнтр.

17_500x375

Усяго ў студэнцкай вёсцы плануюць пабудаваць восем інтэрнатаў на 9 тысяч чалавек. Наступны будынак, мяркуецца, будзе прызначаны для медыцынскага ўніверсітэта. Студэнты ж нашай alma mater ужо сёння маюць магчымасць жыць у найлепшых умовах. Праў-да, побач поўным ходам ідзе будоўля, а значыць, прайсці дажджлівым асеннім днём у модных туфлях ці боціках, не запэцкаўшы іх, будзе складана. Аднак гэта такая дробязь у параўнанні з сапраўдным камфортам і новай якасцю жыцця!

Вераніка МАНДЗІК


 

17 сакавіка 2011 года, № 3 (1087)

ГОРАД, НАКІРАВАНЫ Ў БУДУЧЫНЮ

«Мінск – горад, накіраваны ў будучыню. А гэта значыць, што яму патрэбны спецыялісты, выхаваць якіх здольны толькі педагогі новай фармацыі», – такія словы сталі лейтматывам адкрытай лекцыі старшыні Мінскага гарвыканкама М. А. ЛАДУЦЬКА, якую ён нядаўна прачытаў у сценах нашай alma mater. Вельмі сімвалічна, што гэтая падзея адбылася 9 сакавіка, адразу пасля святкавання Дня жанчын, менавіта ў педагагічным універсітэце, дзе 82 % студэнтаў і 63 % выкладчыкаў – жанчыны.

18_500x333
19_500x375

Выкладчыкі і студэнты ўніверсітэта мелі магчымасць атрымаць інфармацыю ад першай асобы горада пра вынікі і перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай сталіцы. Завяршыў сваё выступленне Мікалай Аляксандравіч адказамі на пытанні прысутных.

20_500x333


 

24 лютага 2011 года, №2 (1086)

ВАШУ ЗАЛІКОЎКУ, КАЛІ ЛАСКА!

Завяршылася зімовая экзаменацыйная сесія 2010–2011 навучальнага года. Вынікі атэстацыі студэнтаў за семестр традыцыйна падводзяцца ў канцы лютага, так што інтрыга захоўваецца да апошняй «запазычанасці”. Паспяховасць будучых педагогаў з’яўляецца адной з найважнейшых характарыстык адукацыйнай дзейнасці ўніверсітэта, па якой можна меркаваць і пра дасягнутыя поспехі, і пра існуючыя праблемы. Менавіта вынікі сесіі даюць уяўленне як пра студэнцкія здольнасці да пэўных навук, так і пра ступень складанасці вывучаемых дысцыплін.

Паспяховасць першага семестра бягучага навучальнага года характарызуецца наступнымі паказчыкамі. У зімовай экзаменацыйнай сесіі ўдзельнічала 8368 студэнтаў 1–5 курсаў дзённай формы атрымання адукацыі, што складае 99,4 % ад агульнай колькасці патэнцыяльных удзельнікаў іспытаў. На сесію не з’явіліся 54 студэнты (0,6 %).

21_500x375

Паказчык абсалютнай паспяховасці (працэнт студэнтаў, якія атрымалі па выніках экзаменаў адзнакі не ніжэй за 4 балы) па ўніверсітэце роўны 84,82 %, што на 2,55 % вышэй у параўнанні з папярэдняй сесіяй. Самы высокі ўзровень абсалютнай паспяховасці — 97,6 % — на факультэце эстэтычнай адукацыі. У наступнай за ім пяцёрцы лідзіруюць факультэты буларускай і рускай філалогіі (95,4 %), дашкольнай адукацыі (94,71 %), фізічны (93,82 %), гістарычны (92,85 %), ФСПТ (88,98 %). Самы нізкі паказчык абсалютнай паспяховасці — на факультэце пачатковай адукацыі (69,56 %).

Паказчык якаснай паспяховасці (працэнт студэнтаў, якія атрымалі па выніках экзаменаў адзнакі «6» і вышэй) па ўніверсітэце складае 41,13 % ад агульнай колькасці студэнтаў, якія прымалі ўдзел у сесіі. Самы высокі яго ўзровень — 63,84 % — на факультэце эстэтычнй адукацыі. У лідарах таксама факультэты сацыяльна-педагагічных тэхналогій (59,32 %), беларускай і рускай філалогіі (49,12 %), спецыяльнай адукацыі (46,87 %), гістарычны (46,65 %), матэматычны (37,33 %). Апошні ў рэйтынгу якаснай паспяховасці з паказчыкам 18,91 % фізічны факультэт.

Колькі ж студэнтаў БДПУ атрымалі «дзявяткі» і «дзясяткі»? Іх у нас 386. Гэта — 4,6 %. Лідарам у дадзенай катэгорыі з’яўляецца гістарычны факультэт. Працэнт студэнтаў факультэта, якія атрымалі найвышэйшую ацэнку ведаў і кампетэнцыі, роўны 9,95 %. Найменшы паказчык зноў на фізічным факультэце — 1,35 %.

Лепш за ўсіх ва ўніверсітэце «адвучыўся” пяты курс. Паказчык паспяховасці выпускнікоў склаў 95,5 %. Самыя нізкія вынікі — у першакурснікаў (73 %).

Трэба заўважыць, што сярэднія паказчыкі не дазваляюць выкрыць сапраўдныя прычыны нездавальняючай паспяховасці студэнтаў. Таму задача факультэтаў заключаецца ў неабходнасці дэталёвага разгляду праблем, што ўзнікаюць у працэсе прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў.

А. ЛЕШЫК, намеснік начальніка ВМУ


 

25 лістапада 2010 года, №15 (1082)

ВАШУ ЗАЛІКОЎКУ, КАЛІ ЛАСКА!

Сёлетняя восень багатая на святы і знамянальныя падзеі. Галоўная з іх, безумоўна, — дзевяноста шосты дзень нараджэння ўніверсітэта. Свае хоць і не такія важкія, але круглыя даты адзначаюць і структурныя падраздзяленні нашай alma mater. Так, 10 гадоў споўнілася з дня заснавання Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДПУ, які забяспечвае прафесійную самарэалізацыю грамадзян рэспублікі, дае ім магчымасць пашырэння і паглыблення прафесійных ведаў, уменняў і навыкаў.

Паслядыпломная адукацыя ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка бярэ свой пачатак з 1974 года, калі ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў БССР пры Мінскім ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага быў створаны факультэт павышэння кваліфікацыі дырэктараў сярэдніх агульнаадукацыйных школ.

22_500x667

У 90-я гады ў БДПУ атрымала развіццё перападрыхтоўка педагагічных работнікаў па спецыяльнасцях «Практычная псіхалогія» і «Дэфекталогія», што паслужыла асновай для стварэння ў 2000 годзе факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў сістэмы адукацыі, які ў 2002 г. быў ператвораны ў Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. З 2002 па 2007 гг. рэктар ІПК і ПК — кандыдат педагагічных навук, дацэнт А.І. Андарала; з 2007 па 2008 гг. — доктар гістарычных навук, прафесар А.П. Жытко.

23_500x375

У структуры інстытута функцыянуюць два факультэты — павышэння кваліфікацыі спецыялістаў адукацыі, перападрыхтоўкі спецыялістаў адукацыі, у склад якіх уваходзяць тры кафедры, вучэбны аддзел, сектары сучасных адукацыйных тэхналогій і курсавой падрыхтоўкі. Слухачамі базавых, мэтавых, аўтарскіх курсаў факультэта павышэння кваліфікацыі спецыялістаў адукацыі з’яўляюцца выкладчыкі кафедраў педагогікі, псіхалогіі і прыватных методык ВНУ, работнікі педагагічных каледжаў, настаўнікі музыкі, выяўленчага мастацтва, рытмікі і харэаграфіі агульнаадукацыйных школ з мастацка-эстэтычным ухілам, педагогі сістэмы спецыяльнай адукацыі. На факультэце таксама арганізуецца стажыроўка выкладчыкаў ВНУ Рэспублікі Беларусь, прымаюцца кваліфікацыйныя экзамены на вышэйшую катэгорыю.

Спектр базавых і мэтавых курсаў штогод пашыраецца. Так, у 2010 годзе на 50 бюджэтных і 23 пазабюджэтных курсах павысілі кваліфікацыю каля 2000 чалавек. Найбольшым попытам карысталіся «Камп’ютарныя тэхналогіі ў самаадукацыі выкладчыка ВНУ», «Камп’ютарныя тэхналогіі: стварэнне адукацыйных электронных рэсурсаў», «Арганізацыя дзейнасці класнага кіраўніка ў кантэксце асобасна арыентаванага падыходу», «Інтэрактыўныя метады навучання» і інш. ІПКіПК прапануе таксама адукацыйныя паслугі для студэнтаў, дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту, іх бацькоў.

Сацыяльнае і эканамічнае становішча грамадзян прымушае некаторых з іх змяніць спецыяльнасць або атрымаць дадатковую. У гэтым ім дапамагае факультэт перападрыхтоўкі спецыялістаў адукацыі, які ажыццяўляе перападрыхтоўку педагагічных работнікаў з вышэйшай адукацыяй, а таксама дазваляе атрымаць дадатковую кваліфікацыю студэнтам перадвыпускных і выпускных курсаў дзённага аддзялення ВНУ Рэспублікі Беларусь па 18 найбольш запатрабаваных у сучасных умовах спецыяльнасцях. Навучанне ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў (па накіраванні аддзела (упраўлення) адукацыі), а таксама на ўмовах аплаты. Тэрмін навучання складае 1,5—2 гады. Дыплом аб перападрыхтоўцы за 10 гадоў атрымалі больш за 3000 чалавек.

Шматгранную педагагічную дзейнасць інстытута ажыццяўляюць высокакваліфікаваныя работнікі. У навучальным працэсе задзейнічаны 142 выкладчыкі, з іх 12 дактароў навук, прафесароў і 90 кандыдатаў навук, дацэнтаў. У інстытуце працуюць вядучыя спецыялісты БДПУ, Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага інстытута адукацыі, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Сярод іх вучоныя-педагогі, філосафы, псіхолагі, сацыёлагі, дэфектолагі.

У інстытуце распрацоўваюцца і ўкараняюцца ў адукацыйны працэс сучасныя тэхналогіі і метады навучання, якія дзейнасна дапамагаюць слухачам самастойна вучыцца. Выкладчыкі інстытута сталі на пазіцыю парадыгмы навучання і саманавучання спецыялістаў, мэта якой стварэнне ўмоў, тэхналогій для самастойнага навучання, спосабаў ацэнкі сваіх дасягненняў. Трэба адзначыць, што ПВС інстытута паспяхова ўкараняе ў адукацыйны працэс тэхналогіі інтэрактыўнага і дыстанцыйнага навучання, калектыўнага ўзаеманавучання, метад праектаў, распрацоўвае адукацыйныя праграмы, падручнікі і вучэбныя дапаможнікі з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь для сярэдніх агульнаадукацыйных школ.

Выкладчыкі актыўна ўдзельнічаюць у навуковых даследаваннях, асноўнымі напрамкамі якіх з’яўляюцца тэорыя і гісторыя дадатковай адукацыі, праблемы спецыяльнай адукацыі, сямейнага выхавання, адукацыі ў галіне правоў дзіцяці. У 2010 г. супрацоўнікі і выкладчыкі ІПКіПК удзельнічалі ў 13 міжнародных і 5 рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцыях і семінарах. Канчатковым вынікам навуковых даследаванняў работнікаў ІПКіПК з’яўляецца падрыхтоўка навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу, стварэнне вучэбна-метадычных комплексаў новага пакалення па дысцыплінах псіхолага-педагагічнага цыклу і інш.

Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДПУ, як і ўсе ўстановы дадатковай адукацыі Рэспублікі Беларусь, бачыць сваю найважнейшую задачу ў тым, каб дапамагчы спецыялістам адукацыі атрымаць кваліфікацыю на якасным узроўні, стаць канкурэнтаздольнымі і патрэбнымі на рынку працы як у сваёй краіне, так і за яе межамі. Перспектыўнымі напрамкамі дзейнасці інстытута з’яўляюцца пашырэнне спектру спецыяльнасцяў, перападрыхтоўкі, распрацоўка і ўкараненне ў адукацыйны працэс эфектыўных тэхналогій, метадаў і форм навучання.

Г. КЛІМОВІЧ, дырэктар ІПК і ПК БДПУ


 

11 лістапада 2010 года, №14 (1081)

П. Д. КУХАРЧЫК: «У БДПУ ЎСЕ СТУДЭНТЫ ЛЕПШЫЯ!»

Напрыканцы кастрычніка ў межах семінара-практыкума «Школа журналістыкі БДПУ» прайшла прэс-канферэнцыя з удзелам адміністрацыі ўніверсітэта і высокапастаўленых гасцей. «Роля студэнцкай ініцыятывы ў выхаваўчай рабоце ВНУ і рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі» — так гучала тэма канферэнцыі.

Адказваючы на пытанні студэнтаў, госці мерапрыемства дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, былы прарэктар БДПУ Ігар Васільевіч Карпенка і начальнік аддзела па справах моладзі Мінгарвыканкама Віталь Пятровіч Брэль распавялі пра перспектывы і праблемы сучаснай маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь. А яшчэ — пра студэнцкія ініцыятывы, якія падтрымліваюцца ўрадам і грамадскімі арганізацыямі. Сярод іх нямала тых, у якіх танкаўцы прымаюць самы актыўны ўдзел: педагагічныя і валанцёрскія атрады, Прэм’ер-ліга КВЗ, спецыялізаваная змена «Зрабі свой выбар», праект «Мінская змена» (дзе студэнты становяцца дублёрамі кіраўнікоў выканкамаў і службаў) і іншыя.

24_500x333

Рэктар БДПУ, прафесар Пётр Дзмітрыевіч Кухарчык, разважаючы пра выніковасць працы студэнцкага актыву, пахваліў нашых спартсменаў, якія ўсё часцей займаюць прызавыя месцы на п’едэстале пераможцаў, а таксама высока ацаніў творчыя здольнасці нашых студэнтаў. Разам з прарэктарам па вучэбнай, сацыяльнай і выхаваўчай працы Святланай Іванаўнай Копцевай яны прыйшлі да высновы, што студэнтам трэба праяўляць яшчэ большую ініцыятыву ў навуцы, і тады мы зможам ганарыцца пераможцамі не толькі спартыўных, але і прадметных алімпіяд.

25_500x375

У заключэнне прэс-канферэнцыі Ігар Васільевіч Карпенка выказаўся пра сучасную моладзь наступнымі словамі: «Хто кажа, што моладзь зараз не тая, той сам састарэў». Госці і прадстаўнікі рэктарата яшчэ раз падкрэслілі тую вялікую адказнасць, якая кладзецца на плечы маладога пакалення, і паабяцалі падтрымаць студэнцкія ініцыятывы на ўсіх узроўнях — пачынаючы з універсітэцкага конкурсу праектаў і заканчваючы рэспубліканскімі і міжнароднымі мерапрыемствамі.


 

21 кастрычнiка 2010 года, № 13 (1080)

Так ужо склалася, што педагагічныя ВНУ маюць пераважна «жаночы» твар, і наш універсітэт не з’яўляецца выключэннем з гэтага правіла: у нас вучацца на дзённай форме атрымання адукацыі і працуюць 8807 жанчын. Таму другім па значнасці святам (пасля Дня настаўніка, вядома ж) многія назавуць 8 Сакавіка. Аднак не варта забываць, што галоўнае прызванне жанчыны на зямлі — быць маці. А значыць, Дзень маці — самае важнае свята для матуль і іх дзяцей.

Многім студэнткам БДПУ яшчэ пашчасціць пачуць у свой адрас слова «мама», а вось некаторыя ўжо набылі новы сацыяльны статус. Прычым нярэдка дзеткі нараджаюцца ў сем’ях, дзе і муж, і жонка вучацца ў нашым універсітэце. У лідарах тут фізічны факультэт: ён можа пахваліцца ажно васьмю такімі сем’ямі. І ўсё ж часцей адзін з бацькоў набывае адукацыю, а другі працуе, каб забяспечыць сям’ю. Такіх пар больш за ўсё на факультэце беларускай і рускай філалогіі (17), нямала на ФСПТ (10) і на факультэце пачатковай адукацыі (8). Агульная ж колькасць студэнтаў нашага ўніверсітэта, якія сумяшчаюць вучобу і бацькоўскія абавязкі, — 153.

Ахова мацярынства і дзяцінства заўжды была адным з самых важных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі. Жанчыны-маці, якія працуюць у нашым універсітэце, таксама маюць шэраг ільгот, што замацаваны ў Калектыўным дагаворы паміж прафсаюзнай арганізацыяй работнікаў БДПУ і ўстановай адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Вось некаторыя яго палажэнні.

  1. Рэжым працы i адпачынку

5.2.18. Прадастаўляць штогод работнікам БДПУ — адзінокім маці, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў, адпачынак у зручны для іх час.

5.2.23. На падставе арт. 265 ПК:

— за кошт уласных сродкаў Наймальніка прадастаўляць маці, якая выхоўвае двух і больш дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, па яе заяве штомесячна адзін дадатковы свабодны ад працы дзень з захаваннем заработнай платы, а для жанчын з ліку ПВС адпаведна зніжаць вучэбную нагрузку;

— за кошт уласных сродкаў Наймальніка прадастаўляць маці, якая выхоўвае трох і больш дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў (дзіця-інваліда — ва ўзросце да 18 гадоў), па яе заяве адзін дадатковы свабодны ад працы дзень у тыдзень з аплатай у памеры сярэдняга дзённага заробку, а для жанчын з ліку ПВС адпаведна зніжаць вучэбную нагрузку.

5.2.24. Прадастаўляць маці, якая выхоўвае дзіця ва ўзросце да шаснаццаці гадоў, па яе заяве штомесячна адзін дадатковы свабодны ад працы дзень без захавання заработнай платы.

  1. Арганізацыя адпачынку і санаторна-курортнага лячэння

7.3. Бакі прыйшлі да пагаднення:

7.3.1. Часткова аплачваць пуцёўкі для адпачынку дзяцей работнікаў БДПУ не часцей чым адзін раз у год. Пры гэтым аплата бацькамі пуцёвак ў летні дзіцячы аздараўленчы лагер не павінна перавышаць 10 % ад кошту пуцёўкі.

Ільготы прадугледжаны таксама палажэннямі аб парадку выкарыстання фонду матэрыяльнай дапамогі Установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максiма Танка» і прафкама работнікаў БДПУ.

Таццяна Бохан


 

1 верасня 2010 года, № 10 (1077)

НАШ ВЫБАР — ЯКАСНАЯ АДУКАЦЫЯ!

За БДПУ – будучыня! Штогод вялікая колькасць маладых людзей аказвае давер нашаму ўніверсітэту, выбіраючы дасканаласць адукацыі. Напэўна, прычына гэтага хаваецца ва ўніверсальнасці ведаў і ўнікальнасці магчымасцей, якія прадастаўляе наш любімы ўніверсітэт. 

План прыёму на дзённую бюджэтную і платную формы навучання складаў 935 і 1690 чалавек адпаведна. За права звацца студэнтамі БДПУ змагаліся 2544 абітурыенты (1929 чалавек – на бюджэтныя месцы), 43 з якіх праходзілі па-за конкурсам, а 152 залічаны па мэтавых накіраваннях. Што тычыцца завочнай формы навучання, то на 615 бюджэтных і 1525 платных месцаў была пададзена 2821 заява. Дарэчы, працягваецца відавочная тэндэнцыя скарачэння набору на завочнае бюджэтнае аддзяленне, прычым прэтэндаваць на вучобу за дзяржаўныя сродкі могуць толькі тыя, хто скончыў сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову і паступае на адпаведную ці роднасную спецыяльнасць або працуе на педагагічных пасадах, а таксама дзеці-інваліды, інваліды I і ІІ групы.

На першы курс універсітэта паступілі трыццаць чатыры прадстаўнікі Расіі, Казахстана, Украіны, Літвы, В’етнама, Эстоніі і Туркменістана.

Найбольш высокія прахадныя балы на дзённую бюджэтную форму навучання зафіксаваны на спецыяльнасці «Лагапедыя. Сацыяльная псіхалогія» (311), «Псіхалогія. Сацыяльная псіхалогія» (265), “Сацыяльная педагогіка. Практычная псіхалогія” (265), «Выяўленчае мастацтва. Камп’ютэрная графіка» (28,4).

На спецыяльнасць «Фізічная культура. Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць” 11 абітурыентаў залічаны без экзаменаў – такое права прадастаўляецца пераможцам і прызёрам чэмпіянатаў свету і Еўропы.

Для атрымання другой вышэйшай адукацыі ва ўніверсітэт паступіў дваццаць адзін чалавек.

Кожны пяты абітурыент дзённай бюджэтнай формы навучання скончыў сельскую ўстанову адукацыі.

Да ўсяго сказанага вышэй можна дадаць, што амаль што двум з паловай тысячам маладых людзей пашчасціла сёлета стаць студэнтамі БДПУ. Плёну вам у дасягненні мэты! Не здраджвайце сваёй мары!

С. ВАСІЛЕЦ, адказны сакратар прыёмнай камісіі


4 сакавіка 2010 года, №3 (1070)

У сераду, 18 лютага ў БДПУ прайшоў чарговы Дзень інфармавання на тэму «Палітыка Рэспублікі Беларусь у сферы абароны». У рамках гэтага мерапрыемства адбылася сустрэча студэнтаў-пяцікурснікаў з намеснікам старшыні Мінгарвыканкама М.С. ЦІЦЯНКОВЫМ, старшынёй камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама У.К. ШЧЭРБАМ, а таксама з ваенным камісарам г. Мінска А.З. РАМАНЕНКАМ

Распачалася сустрэча выступленнем Анатоля Захаравіча Раманенкі, якое асабліва зацікавіла прадстаўнікоў моцнай паловы студэнцтва. Справа ў тым, што многіх выпускнікоў універсітэта чакае іх грамадзянскі абавязак — служба ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, і ў сувязі з гэтым узніклі некаторыя пытанні. Напрыклад, хто з прызыўнікоў мае права праходзіць службу ў рэзерве? Нагадаем, што яна прадугледжвае двухгадовыя ваенныя зборы (для асоб з вышэйшай адукацыяй) працягласцю ў месяц — паўтара. Аказалася, што тут улічваецца перш за ўсё сямейнае становішча: калі малады чалавек мае жонку і дзіця або з’яўляецца адзіным кармільцам у сям’і. А яшчэ палкоўнік нагадаў, што час вайсковай службы залічваецца ў тэрмін адпрацоўкі па размеркаванні.

Аднак большасць пытанняў да гасцей, безумоўна, была звязана з размеркаваннем, якое адбудзецца зусім хутка. Якія спецыяльнасці запатрабаваны ў сталіцы? Ці можа быць размеркаваны студэнт, які вучыўся платна? Запыты з якіх устаноў — дзяржаўных ці прыватных — задавольваюцца ў першую чаргу? Калі сістэматызаваць інфармацыю, то атрымаецца наступная карціна.

Размеркавацца ў мінскія арганізацыі і ўстановы можна толькі пры наяўнасці рэгістрацыі па месцы жыхарства ў сталіцы. Часовая рэгістрацыя або рэгістрацыя ў Мінскім раёне ў дадзеным выпадку не падыходзяць. Уладзімір Канстанцінавіч Шчэрба растлумачыў, што ў адпаведнасці з заканадаўствам маладога спецыяліста абавязаны забяспечыць жыллём. А для сталіцы гэта пытанне праблемнае, і камітэт па адукацыі такімі фінансавымі сродкамі не валодае. Дарэчы, лаўрэаты спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь маюць права на льготны крэдыт і бязвыплатную аднаразовую субсідыю пры будаўніцтве жылля. Іншых ільгот у «кватэрным пытанні» для маладых спецыялістаў, на жаль, не прадугледжана.

Калі ў вас ёсць запыт з педагагічнай навучальнай установы, то форма яе ўласнасці (дзяржаўная ці прыватная) значэння не мае. А вось запыты з арганізацый, якія не адносяцца да сферы адукацыі, могуць быць задаволены толькі пры ўмове запаўнення ўсіх месцаў у педагагічных установах.

На сённяшні дзень цяжка прагназаваць, якія спецыяльнасці будуць запатрабаваны школамі Мінска: сітуацыя становіцца больш-менш яснай напрыканцы вучэбнага года. Праўда, выпускнікі факультэта дашкольнай адукацыі могуць не хвалявацца: яны без працоўнага месца не застануцца дакладана. Як адзначыў Міхаіл Сяргеевіч Ціцянкоў, вось ужо чатыры гады ў сталіцы назіраецца натуральны прырост насельніцтва — а значыць, будуць будавацца новыя школы, дзіцячыя садкі і адпаведна з’явяцца новыя працоўныя месцы.

Калі вы атрымоўваеце адукацыю на платнай аснове, то адпрацоўваць два гады вам зусім не абавязкова. Але можна выкарыстаць магчымасць набыць статус маладога спецыяліста пры наяўнасці вакансій. Так, у мінулым годзе было размеркавана 29 студэнтаў-платнікаў. Так што выбірайце — шукаць працу самастойна ці выкарыстаць дапамогу дзяржавы.

Напрыканцы сустрэчы госці падзякавалі рэктару БДПУ, прафесару П.Дз. Кухарчыку за высокакваліфікаваных спецыялістаў, якіх рыхтуе педуніверсітэт — у тым ліку і для сталіцы. А яшчэ адзначылі, што такая адкрытая размова дазваляе зарыентавацца ў праблемах, якія хвалююць выпускнікоў — без дзвюх хвілін настаўнікаў.

Вераніка Мандзік


 

24 верасня 2009, №12 (1061)

Сапраўднае студэнцкае жыццё з надыходам канікулаў не заканчваецца, а толькі пачынаецца. Пра гэта дакладна ведаюць тыя з будучых педагогаў, хто вольныя ад заняткаў дні прысвяціў працы з дзецьмі. Магчыма, гэта покліч душы, а можа, своеасаблівая самаправерка на прафесійную вартасць. Як бы там ні было, многія студэнты з года ў год у пошуках рамантыкі, новых знаёмстваў і… (тут кожны дадасць сваё) едуць у летнікі або ідуць працаваць у школы. Мы вырашылі даведацца, чым запомнілася студэнцкае лета-2009, і звярнуліся з гэтым пытаннем да начальніка ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Святланы Мікалаеўны МАЛІНОЎСКАЙ.

— Сёлета больш за 600 чалавек было працаўладкавана ў складзе студэнцкіх атрадаў. На базе нашага універсітэта створана 15 педагагічных, два валанцёрскія, сервісны і будаўнічы атрады. Прычым апошні арганізоўваўся сумесна з БДУІР. Дваццаць хлопцаў займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі Лошыцкага парку і некалькіх новых мінскіх школ. Аднак традыцыйная і найбольш папулярная форма работы — вядома ж, педагагічныя атрады. У гэтым годзе яны былі створаны на кожным факультэце, і амаль адусюль, дзе працавалі, — толькі станоўчыя водгукі і лісты з падзякай на імя рэктара БДПУ. Вось і кіраўніцтва летніка «Вяззе», што ў Магілёўскай вобласці, аддало перавагу зводнаму педатраду «Беларусачка», адмовіўшы студэнтам мясцовага універсітэта. Усё гэта — вынік высокага ўзроўню падрыхтоўкі да працы з дзецьмі.

Ужо шосты год працуе валанцёрскі атрад «Дзеці сталіцы», удзельнікі якога арганізоўваюць адпачынак школьнікаў, што засталіся ў горадзе і не маюць магчымасці выехаць у летнік. Летась на гарадскім конкурсе ён стаў лепшым валанцёрскім атрадам. На фоне іншых вылучаецца атрад былога факультэта народнай культуры «Кантакт», які праводзіць цэлую змену ў рамках «Беларусіяды» з выкарыстаннем традыцыйных народных гульняў і конкурсаў. Вялі-кай папулярнасцю карыстаецца педатрад «Ветразь», які мае даволі доўгую гісторыю і сталыя традыцыі. Пералічваць усіх няма сэнсу, але варта сказаць, што праца ў педагагічным атрадзе — гэта добрая школа прафесійнага майстэрства. Студэнты едуць у летнік зацікаўленыя, дастаткова матываваныя, з уласнай канцэпцыяй змены. І як вынік — дзеці і важатыя становяцца калектывам аднадумцаў.

У кастрычніку адбудзецца злёт студэнцкіх атрадаў, на якім будзе абраны самы лепшы. Спадзяёмся, што ўзнагародай яму стане экскурсійная паездка па Беларусі на сродкі універсітэта.


 

3 верасня 2009, № 11 (1060)

ПРЫЁМНАЯ КАМПАНІЯ Ў ЛЮСТЭРКУ ЛІЧБАЎ

За БДПУ — будучыня! Штогод вялікая колькасць маладых людзей аказвае давер нашаму універ­сітэту, выбіраючы дасканаласць адукацыі. Напэўна, прычына гэтага хаваецца ва універсальнасці ведаў і унікальнасці магчымасцей, якія прадастаўляе наш любімы універсітэт.

 

План прыёму на дзённую бюджэтную і платную формы навучання складаў 935 і 1510 чалавек адпаведна. За права звацца студэнтамі БДПУ змагаліся 2432 абітурыенты (2,3 чалавека на месца), 42 з якіх праходзілі па-за конкурсам, 122 мелі мэтавае накіраванне. Што тычыцца завочнай формы навучання, то на 625 бюджэтных і 1100 платных месцаў было пададзена 2513 заяў. Дарэчы, назіраецца відавочная тэндэнцыя скарачэння набору на завочнае бюджэтнае аддзяленне, прычым прэтэндаваць на вучобу за дзяржаўныя сродкі могуць толькі тыя, хто скончыў сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову і паступае на адпаведную ці роднасную спецыяльнасць або працуе на педагагічных пасадах, а таксама дзеці-інваліды, інваліды I і ІІ групы.

Конкурс 5 і больш чалавек на месца сёлета быў зафіксаваны на васьмі спецыяльнасцях. Традыцыйна карыстаюцца папулярнасцю «Выяўленчае мастацтва. Камп’ютэрная графіка» (9,6), «Фізічная культура. Арганізацыя фізкультурна-аздараўленчай работы і турызму» (8,6), «Псіхалогія. Сацыяльная псіхалогія» (6,9), «Псіхалогія. Педагагічная псіхалогія» (6,5). Адзначалася высокая запатрабаванасць спецыяльнасцей «Сусветная і айчынная культура. Рытміка. Харэаграфія» (5,8), «Выяўленчае мастацтва і чарчэнне. Народныя мастацкія промыслы» (5,3), «Геаграфія. Экскурсійна-краязнаўчая работа» (5,1), «Да­школьная адукацыя. Фізічная культура» (5,0), шэраг спецыяльнасцей гістарычнага факультэта, ФДА і ФСА. На першы курс універсітэта паступіла семнаццаць замежных грамадзян — прадстаўнікоў Расіі, Казахстана і Украіны.

Найбольш высокія прахадныя балы на дзённую бюджэтную форму навучання зафіксаваны на спецыяльнасці «Лагапедыя. Сацыяльная псіхалогія» (298), «Псіхалогія. Сацыяльная псіхалогія» (296), «Выяўленчае мастацтва. Камп’ютэрная графіка» (30,4).

На спецыяльнасць «Фізічная культура. Арганізацыя фізкультурна-аздараўленчай работы і турызму» 15 абі­турыентаў залічаны без экзаменаў — такое права прадастаўляецца пераможцам і прызёрам чэмпіянатаў свету і Еўропы.

Дзевяць чалавек паступілі ва універсітэт для атрымання другой вышэйшай адукацыі.

26_500x375

Кожны чацвёрты абітурыент дзённай бюджэтнай формы навучання скончыў сельскую ўстанову адукацыі.

Да ўсяго сказанага вышэй можна дадаць, што амаль што двум з паловай тысячам маладых людзей пашчасціла сёлета стаць студэнтамі БДПУ. Плёну вам у дасягненні мэты! Не здраджвайце сваёй мары!

С.Васілец, адказны сакратар прыёмнай камісіі