Ведай нашых!
20 верасня 2023 года № 9 (1295)
СА СПОРТАМ ПА ЖЫЦЦІ
Сям’я загадчыцы кафедры замежных моў філалагічнага факультэта БДПУ Вольгі Юр’еўны Шыманскай – прызёр іміджавай акцыі Белтэлерадыёкампаніі!
У дзень старту ІІ Гульняў краін СНД міжнародны дзяржаўны спадарожнікавы тэлеканал «Беларусь 24» запусціў іміджавую акцыю, накіраваную на папулярызацыю спартыўных спаборніцтваў і здаровага ладу жыцця. Вольга Юр’еўна вырашыла падзяліцца з арганізатарамі конкурсу спартыўнымі традыцыямі сваёй сям’і. На разгляд журы яна прадставіла фотаздымак, які матывуе на заняткі фізічнай культурай і даказвае іх важнасць у штодзённым жыцці.
– У нашай сям’і вельмі любяць баскетбол! Калі я вучылася ў школе, то ўваходзіла ў склад зборнай і ўдзельнічала ў шматлікіх спаборніцтвах. Цяпер гэтым відам спорту захапляюцца мае дзеці: сыны Міхаіл і Арсеній (удзельнікі Адкрытага чэмпіянату краіны і Нацыянальнай лігі Рэспублікі Беларусь па баскетболе 3×3 «Palova»), а таксама дачка Ірына. У мікрараёне Кунцаўшчына, дзе мы жывём, у апошнія гады абнавілі спартыўныя аб’екты, што знаходзяцца побач з гімназіяй № 4 і СШ № 179. Цяпер тут займаецца шмат неабыякавых да спорту дзяцей і дарослых. Сёлета мой старэйшы сын паступіў ва ўніверсітэт. Самым хвалюючым быў апошні дзень падачы дакументаў, і, каб зняць стрэс, мы накіраваліся на баскетбольную пляцоўку… Менавіта гэты момант я «спыніла» на фотаздымку.
Сям’я Шыманскіх увайшла ў пяцёрку самых актыўных удзельнікаў конкурсу і была ўзнагароджана фірменнымі сувенірамі тэлеканала «Беларусь 24», а таксама памятнымі падарункамі з сімволікай II Гульняў краін СНД.
Віншуем Вольгу Юр’еўну і членаў яе сям’і!
21 чэрвеня 2023 года № 8 (1294)
Cтудэнтка факультэта эстэтычнай адукацыі Наталля Федарэнка (клас старшага выкладчыка В.В. Андрыенка) стала лаўрэатам I ступені III Міжнароднага мнагажанравага конкурсу мастацтваў «Майская хваля» ў намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва. Народныя шматструнныя шчыпковыя інструменты (цымбалы)» ва ўзроставай катэгорыі 19–25 гадоў. Будучы педагог выканала элегію для цымбалаў «Верасы майго юнацтва» Генадзя Ермачэнкава.
Старшы выкладчык кафедры музычна-педагагічнай адукацыі ФЭА В.В. Андрыенка атрымала ад арганізатараў падзяку за падрыхтоўку ўдзельніка да конкурсу, а таксама за ўклад у развіццё мастацкай дзейнасці і раскрыццё творчага патэнцыялу выхаванцаў.
Віншуем Наталлю і Вольгу Вячаславаўну з поспехам!
Каманда першакурсніц факультэта дашкольнай адукацыі БДПУ «Беларускія садоўніцы» ў складзе Кацярыны Шляпко, Кацярыны Стукачовай, Ксеніі Чэрнікавай, Ксеніі Лебедзь, Таццяны Пугачовай (кіраўнікі – выкладчыкі кафедры агульнай і дашкольнай педагогікі А.У. Лемеш і Ю.І. Скуратовіч) прыняла ўдзел у ІІ Міжнароднай студэнцкай дыстанцыйнай алімпіядзе па дашкольнай педагогіцы. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Сургуцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт (Югра, Ханты-Мансійская аўтаномная акруга, РФ), які акрэсліў асноўную мэту алімпіяды – развіццё матывацыі студэнтаў да ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці і ўсведамленне сацыяльнай значнасці сваёй будучай прафесіі. У выніку конкурснага адбору рэкламны відэаролік «Выхавацель, якога чакаюць», прадстаўлены камандай БДПУ, заняў 2-е месца.
Віншуем першакурсніц з удалым стартам і жадаем ім лёгкага ўзыходжання на педагагічны Алімп!
31 мая 2023 года № 7 (1293)
Народны ансамбль беларускай музыкі і песні «Ярыца» БДПУ стаў лаўрэатам I ступені V Міжнароднага шматжанравага фестывалю-конкурсу творчасці «Millennium» у намінацыі «Народны вакал». Спецыяльнай падзякай журы мерапрыемства адзначыла паспяховую дзейнасць мастацкага кіраўніка калектыву А.М. Шугаева і хормайстра Л.М. Красна.
Віншуем!
Студэнткі факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ Нікаліна Кот і Наталля Федарэнка сталі лаўрэатамі (адпаведна) I і II ступені VII Міжнароднага конкурсу студэнцкіх навуковых работ у галіне мастацтва і мастацкай адукацыі ў намінацыі «Тэорыя і методыка выкладання выяўленчага мастацтва і сусветнай мастацкай культуры ў агульнаадукацыйнай школе». Свае працы студэнткі выканалі пад навуковым кіраўніцтвам загадчыка кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва ФЭА Юліі Юр’еўны Захарынай. Дададзім, што арганізатарам конкурсу выступіў Казанскі (Прыволжскі) федэральны ўніверсітэт (г. Казань, РФ). У ім прынялі ўдзел студэнты з Арменіі, Беларусі, Індыі, Казахстана, Кітая, Расіі, Туркменістана.
ППА работнікаў БДПУ (старшыня –В.М. Паўловіч) заняла 3-е месца ў аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы ў 2022 г. Пры падвядзенні вынікаў Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі і навукі ўлічваў такія асноўныя паказчыкі, як удзел у рэспубліканскіх і міжнародных спартыўных мерапрыемствах, колькасць дысцыплін у праграме круглагадовай спартакіяды, масавасць, фінансаванне фізкультурна-аздараўленчай работы, наяўнасць публікацый у СМІ і г. д. Вынікі працы прафкама работнікаў БДПУ атрымалі высокую ацэнку на рэспубліканскім узроўні найперш таму, што ў нашым універсітэце створаны ўсе ўмовы для заняткаў фізічнай культурай і спортам. Заслужаная ўзнагарода – чарговае пацвярджэнне аднаго з галоўных спартыўных дэвізаў alma mater: «Праз спорт – да здароўя!».
12 мая 2023 года № 6 (1292)
Сем прадстаўнікоў БДПУ ўдастоены стыпендыі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў за выдатную паспяховасць на працягу ўсёй вучобы, асаблівыя поспехі ў навукова-даследчай і творчай дзейнасці. Гэта – Лізавета Андруховіч і Марыя Каўцэвіч (факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій), Надзея Гурская (філалагічны факультэт), Вадзім Міналта і Анастасія Шалесная (фізіка-матэматычны факультэт), Анастасія Амяляшчык (факультэт пачатковай адукацыі), Ганна Шчаглова (гістарычны факультэт). Віншуем!
19 красавіка 2023 года № 5 (1291)
КАМАНДА БДПУ стала абсалютным пераможцам Усерасійскай студэнцкай навуковай алімпіяды па педагагічным праектаванні. Студэнты факультэта сацыяльнапедагагічных тэхналогій дастойна прадставілі сваю alma mater на інтэлектуальным спаборніцтве ўніверсітэтаў Расіі. У фінале наша каманда прэзентавала «Візітоўку» пра БДПУ, праекты «Адукацыя будучыні» і «Старэйшы сябра». Заданні па праектаванні студэнты выканалі проста бліскуча. Віншуем будучых педагогаў і іх кіраўніка – загадчыка кафедры сацыяльнай педагогікі А.С. Куніцкую!
ВЫКЛАДЧЫЦА факультэта прыродазнаўства, аспірантка кафедры педагогікі БДПУ Д.С. Данільчык стала абсалютным пераможцам III Міжнароднага конкурсу навукова-метадычных распрацовак маладых выкладчыкаў дзяржаў – удзельніц СНД «Вучымся вучыць-2023». Дар’я Сяргееўна прадставіла на конкурс метадычныя матэрыялы: навуковую распрацоўку і два праекты (адзін з іх – творчы, які быў рэалізаваны сумесна з магістранткай БДПУ Лізаветай Руцкай і ўключае відэаўрокі па прыродазнаўчых навуках, устойлівым развіцці і педагогіцы).
Як абсалютны пераможца конкурсу Д.С. Данільчык запрошана прыняць удзел у Міжнародным форуме ў Алматы ў маі бягучага года. Дар’я Сяргееўна выказвае падзяку намесніку дэкана па навуковай рабоце факультэта прыродазнаўства Н.С. Салагуб за дапамогу ў падрыхтоўцы, а таксама ўсяму ўніверсітэту – «за магчымасць творчай рэалізацыі ідэй і ўдзелу ў конкурсе».
ВЫКЛАДЧЫЦА факультэта дашкольнай адукацыі, аспірантка кафедры методык дашкольнай адукацыі БДПУ, удзельніца СНДЛ «Зялёная планета» А.У. Ляшчун перамагла ў Міжнародным навукова-даследчым конкурсе «Малады даследчык-2023» у намінацыі «Педагагічныя навукі» (г. Петразаводск, РФ).
Анастасія Уладзіміраўна была ўдастоена дыплома I ступені за работу «Тэарэтычныя падыходы да вызначэння сутнасці паняцця “экадружалюбныя паводзіны дзяцей”». Матэрыялы, прадстаўленыя на конкурс, апублікаваны ў зборніку артыкулаў «Малады даследчык-2023». Віншуем пераможцу і навуковага кіраўніка лабараторыі А.А. Рублеўскую!
СТУДЭНТЫ факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ сталі пераможцамі І Міжнароднага конкурсу мастацтваў «АртКластар» (г. Екацерынбург, РФ) у намінацыі «Інструментальнае выканальніцкае мастацтва. Фартэпіяна». Дыпломы лаўрэата I і II ступеняў атрымалі (адпаведна) Дар’я Пяшэвіч і Марына Свірыд (клас старшага выкладчыка І.В. Кушнярэвіч), а таксама Анаіт Геваркян (клас старшага выкладчыка А.М. Кукраш). Дыпломам лаўрэата III ступені адзначана Арына Арцем’ева (клас старшага выкладчыка А.М. Кукраш). Да новых творчых перамог!
5 красавіка 2023 года № 4 (1290)
КАНЦЭНТРАЦЫЯ ГУМАРУ – МАКСІМАЛЬНАЯ!
Пачуццё гумару і знаходлівасць займаюць далёка не апошняе месца ў сістэме якасцей, неабходных для педагагічнай дзейнасці. Нездарма яны так уласцівы студэнтам БДПУ! Прафесійны падыход да майстэрства гумару выліўся не толькі ў мноства выдатных каманд КВЗ, але і ў стварэнне ўласнай лігі – «Лігі сяброў». У яе рамках сёлета адбылася першая ў сезоне гульня – фестываль КВЗ, у якім прынялі ўдзел 17 каманд устаноў адукацыі і арганізацый Беларусі.
«Н»-даведка. Чвэрцьфінал сезона 2023 г. пройдзе ў маі, паўфінал – у пачатку восені (па дзве гульні). У канцы лістапада – пачатку снежня адбудзецца фінальная гульня. Галоўны прыз камандзе-пераможцы – сертыфікат на суму 2000 бел. руб. ад рэктарата БДПУ.
Задача каманд на фестывалі заключалася ў тым, каб за 3 хвіліны выступлення (менавіта такі часавы ліміт быў устаноўлены для візітовак) выдаць максімальную канцэнтрацыю якасных жартаў. Задача журы – выбраць самыя арыгінальныя і крэатыўныя. Прыняць правільнае рашэнне суддзям дапамагала запоўненая балельшчыкамі зала! Як заўсёды, на гульні прысутнічала першы прарэктар БДПУ С.І. Копцева, якая курыруе ўсе творчыя праекты ЦСТ. На сцэне працаваў нязменны вядучы і галоўны рэдактар Лігі КВЗ, педагог дадатковай адукацыі ЦСТ Аляксандр Камароўскі.
Што ж засталося па-за кадрам маштабнага гумарыстычнага мерапрыемства, якія ўражанні яно пакінула ў арганізатараў, членаў журы і ўдзельнікаў? Давайце даведаемся!
Алена Жураўская, начальнік ЦСТ:
– Мы доўга выбіралі дату правядзення фестывалю: важна было, каб у гэты дзень не супалі гульні іншых ліг. Мерапрыемства доўжылася 2 гадзіны, але колькі часу пайшло на падрыхтоўку, ведаюць толькі яго арганізатары. Інфармацыйная работа, збор каманд, доўгія гадзіны рэдактуры… Большасць каманд упершыню выступала не толькі ў КВЗ, але і ўвогуле на сцэне (а па выніку і не скажаш!). Тут максімальная праца нашага галоўнага рэдактара Лігі КВЗ, педагога дадатковай адукацыі ЦСТ Аляксандра Камароўскага.
Сабраць каманды (а яны былі з Віцебска, Мінска, Магілёва) у многім дапамаглі наладжаныя ў рамках прафарыентацыйнай працы кантакты. У выніку – 3 школьныя калектывы і 11 студэнцкіх (7 з іх нашы, універсітэцкія), каманды ўжо працуючай моладзі, у тым ліку выпускнікоў БДПУ. Розныя пакаленні КВЗшнікаў жартавалі на сцэне і здзіўлялі сваімі выступленнямі. Можна толькі здагадвацца, як нялёгка давялося членам журы, у складзе якога сёлета дэбютавала педагог дадатковай адукацыі ЦСТ, тройчы ўдзельніца фіналу КВЗ БДПУ Аксана Бурак.
А праца нашай каманды гукавікоў, светлавікоў і мультымедыйшчыкаў! Для многіх выступленняў выстаўлялі гук і святло не адну гадзіну. Энергаёміста, але затое ёсць выдатны вынік!
Шчыры дзякуй усёй камандзе цэнтра студэнцкай творчасці за такую падрыхтоўку і правядзенне выдатнага фестывалю – сапраўднага свята гумару і смеху. Дзякуй і нашым партнёрам – найперш рэктарату, а таксама грамадскім арганізацыям (прафкам студэнтаў і ПА ГА «БРСМ») за прадастаўленыя прызы і падарункі. Выказваем падзяку і Студсавету БДПУ за арганізацыйную і каардынацыйную дапамогу. Было шмат новага, нечаканага, але ўсё вельмі прыемнае і пазітыўнае!
Георгій Зельскі, старшыня журы, намеснік начальніка ЦСТ:
– Мы вельмі рады, што фестываль КВЗ БДПУ «Ліга сяброў» сабраў такую колькасць каманд. У зале панавала цудоўная атмасфера добрага гумару, адчувалася яднанне выступоўцаў на сцэне, каманд і гледачоў. Падвесці вынікі і вызначыць пераможцаў аказалася даволі складанай задачай, бо ўсе каманды прадэманстравалі вельмі дастойны ўзровень падрыхтоўкі. Выдатна, што БДПУ адпавядае статусу ўніверсітэта, які заўсёды падтрымлівае творчыя ініцыятывы студэнтаў!
Аксана Бурак, член журы, адміністратар Лігі, культарганізатар ЦСТ:
– Сённяшняя гульня нагадала часы, калі мы з маёй камандай «Sidis» ФФВ таксама выходзілі на сцэну ўніверсітэта і часам нават перамагалі. КВЗ падарыў мне сапраўдных сяброў. Не забыць тое хваляванне і непаўторныя эмоцыі ад рэакцыі гледачоў на жарты. Я ўпэўнена, што ўдзельнікам каманд будзе што ўспомніць, бо КВЗ у БДПУ – гэта заўсёды цудоўная атмасфера.
Аляксандр Камароўскі, рэдактар Лігі, педагог дадатковай адукацыі ЦСТ:
– Было нялёгка сабраць калектывы на фестываль, бо іх у краіне зусім няшмат. А каманды БДПУ ўвогуле ў большасці сваёй даводзілася ствараць з нуля. Аднак у цэлым атрымалася вельмі нядрэнна, хоць для некаторых гэта было першае выступленне. Просім аматараў КВЗ абавязкова прыходзіць на гульні чвэрцьфіналу, якія адбудуцца 2 і 3 мая, каб маладыя каманды назапашвалі досвед і атрымлівалі той самы неабходны зарад для будучых перамог.
Міхаіл Тарас, капітан школьнай каманды «Мэйбі-Бэйбі», студэнт філалагічнага факультэта БДПУ, педагог-арганізатар СШ № 30 г. Мінска:
– Калі прачытаў інфармацыю пра тое, што ў БДПУ адбудзецца фестываль адкрытай Лігі КВЗ, адразу ўсплылікадры з далёкага 2015 года. Тады я, вучань 10-га класа СШ № 30 г. Мінска, сам стаяў на галоўнай сцэне педагагічнага ўніверсітэта і браў удзел у такім жа фестывалі. Перажытыя там эмоцыі і пачуцці яшчэ доўга грэлі мне душу.
Цяпер я працую педагогам-арганізатарам СШ № 30 г. Мінска і адначасова з’яўляюся студэнтам 3-га курса філалагічнага факультэта БДПУ. Я дакладна ведаў, што мая родная школа выставіць каманду КВЗ: у плане выхаваўчай работы быў прадугледжаны фестываль КВЗ сярод навучэнцаў 10–11 класаў. У першыя дні сакавіка мерапрыемства сабрала поўную актавую залу. Перамог 10-ы клас педагагічнай накіраванасці. Два дні я жыў з думкай запрасіць вучняў паўдзельнічаць у фестывалі БДПУ. А потым адзін з хлопцаў сам прапанаваў пайсці гуляць кудысьці далей, каб развіваць свае навыкі. Два тыдні рэпетыцый да ночы, зборы пасля ўрокаў і ў выхадныя, праходжанне рэдактуры ў педагагічным універсітэце… Усё праляцела як адно імгненне!
Страх, хваляванне, пачуццё празмернай адказнасці – усё гэта знікла праз некалькі імгненняў пасля выхаду на сцэну. А шквал апладысментаў паказаў, што зала нас прыняла. Увесь балкон быў заняты нашымі балельшчыкамі: адміністрацыя, настаўнікі і вучні школы, нават мае аднагрупнікі. І вось вердыкт журы: мы ў сезоне! Дзеці шчаслівыя, а разам з імі я! Менавіта вучні зараджаюць мяне энергіяй працаваць далей і далей, ісці наперад, прымаць удзел у розных новых праектах. Вялікі дзякуй БДПУ за такую магчымасць!
Андрэй Роскач, капітан каманды факультэта прыродазнаўства «Естественно», якая стала пераможцай фестывалю:
– Для мяне доўгі час КВЗ быў чымсьці невядомым, бо дагэтуль я толькі дапамагаў камандзе «ДНК» прадаваць квіткі ці проста хадзіў на гульні, каб атрымаць станоўчыя эмоцыі.
Аднак ужо сёлета, калі пачалася школа КВЗ, падумаў, што трэба падключацца… Пазней мы спісаліся з хлопцамі і вырашылі паўдзельнічаць. У падрыхтоўцы вельмі дапамаглі нашы больш вопытныя папярэднікі – каманда «ДНК», за што ёй вялікі дзякуй.
Мы прыдумалі канцэпцыю каманды і пачалі працаваць над выступленнем. Спачатку для мяне ўсе нашы жарты былі смешныя, але з кожнай рэпетыцыяй стала здавацца, што зала іх не ўспрыме.
І вось мы прайшлі некалькі рэдактур, рэпетыцыі… Стаім за кулісамі, адчуваем страх і хваляванне: «А калі раптам адключыцца мікрафон…», «Што рабіць, калі спозніцца музыка?». І самае страшэннае – забыць словы.
З выхадам на сцэну вельмі хутка перажыванні зніклі. І ўсё гэта дзякуючы нашай групе падтрымкі. Цяпер вельмі дакладна магу сказаць, што КВЗ і апладысменты з залы – гэта вельмі важны складнік: іх заўсёды мала і хочацца ўсё больш і больш.
Калі мы стаялі на сцэне падчас абвяшчэння вынікаў, то нават не думалі, што будзем першымі… Але вось так склалася, што мы выйгралі і прайшлі ў чвэрцьфінал. Цяпер перад намі стаіць задача выступаць далей і не горш.
Выказваю падзяку выдатным дзяўчатам, якія нам вельмі дапамаглі ў падрыхтоўцы: А. Копысавай, Д. Данільчык, А. Нішчык і А. Ганчаровай. Дзякуй вам вялікі!
P.S. Інфармацыю пра вынікі фестывалю Лігі КВЗ БДПУ «Ліга сяброў» можна знайсці, перайшоўшы па гэтым QR-кодзе.
16 сакавіка 2023 года № 3 (1289)
НЕ ПРОСТА КОНКУРС, А КАРЫСНЫ ВОПЫТ
Імёны студэнтак і выпускніц БДПУ нярэдка з’яўляюцца ў СМІ з нагоды паспяховага ўдзелу нашых дзяўчат у разнастайных конкурсах прыгажосці. Не дзіва, што вызначаць уладальніцу тытула «Міс БДПУ» штогод так складана: кожная ўдзельніца гэтага спаборніцтва можа скласці годную канкурэнцыю ў барацьбе за тытул у падобных конкурсах па-за межамі ўніверсітэта. Чарговы доказ гэтаму – гісторыя Лізаветы КАНАПЕЛЬКА, другакурсніцы Інстытута псіхалогіі, якая рыхтуецца прадставіць alma mater у фінале конкурсу «Міс Мінск». Слова прыгажуні!
– Барацьба за званне «Міс БДПУ» ў мінулым годзе не скончылася для мяне перамогай – я атрымала тытул «Міс талент». Аднак менавіта гэты творчы вопыт, першы ў маім жыцці, надаў упэўненасці ў сваіх сілах і падштурхнуў падаць заяўку на ўдзел у сталічным конкурсе «Міс Мінск». Інфармацыю пра кастынг я ўбачыла на старонцы нашага ўніверсітэта ў «Інстаграм». Параіўшыся з сябрамі, адкінула сумненні і адгукнулася на цікавую прапанову. Прайсці этапы адбору і аказацца ў ліку фіналістак было няпроста: высокая канкурэнцыя сярод прыгожых і разумных дзяўчат, вострыя пытанні журы, дэманстрацыя знешніх даных, мадэльных навыкаў, інтэлектуальных і творчых здольнасцей… Да ўсяго трэба было праявіць яшчэ і цярпенне: падчас вызначэння парадку выступленняў мне трапіўся перадапошні нумар. Зрэшты, выпрабаванне чаканнем прайшлі ўсе 22 фіналісткі: канчатковыя вынікі адбору сталі вядомыя праз два тыдні. Атрымаўшы радасную навіну, я ўключылася ў актыўную падрыхтоўку да заключнага этапу.
Бясспрэчным плюсам конкурсу «Міс Мінск» мне бачыцца насычаная праграма, падрыхтаваная арганізатарамі. Наш графік прадугледжвае не толькі рэпетыцыі і профільныя заняткі, якія папярэднічаюць выступленню на сцэне. Значны час адведзены на агульнае развіццё канкурсантак, далучэнне да важных грамадскіх і сацыяльных ініцыятыў. Такім чынам, я стаўлюся да ўдзелу ў гэтым спаборніцтве не проста як да стандартнага конкурсу прыгажосці, а як да кропкі росту, да цікавай магчымасці даведацца нешта новае, праявіць сябе не толькі на подыуме.
Месяц, які папярэднічае фінальнаму шоу, запланаванаму на 24 сакавіка, праходзіць вельмі актыўна. Для мяне асабліва каштоўна, што мы ўвесь час пашыраем свой кругагляд, даведваемся нешта новае, знаёмімся з людзьмі розных прафесій. Напрыклад, мы наведалі музей метрапалітэна на станцыі метро «Магілёўская» і станцыю метро «Аэрадромная», якая пакуль знаходзіцца на стадыі будаўніцтва. Там мы не проста паглядзелі, як праходзіць рабочы дзень будаўнікоў, але і зладзілі сапраўднае дэфіле проста на платформе – выдатная спроба праверыць свае мадэльныя навыкі ў незвычайнай абстаноўцы. У лік экскурсійных маршрутаў трапіла і гарадская ратуша. Я лічу, што кожны чалавек павінен цікавіцца гісторыяй і сучаснасцю горада, у якім жыве, і дбаць пра яго будучыню. У гэтай думцы я ўпэўнілася і падчас сустрэчы са старшынёй Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта У.Я. Кухаравым. За дзве гадзіны, якія прысвяціў нам Уладзімір Яўгенавіч, я даведалася вельмі многа новай і карыснай інфармацыі.
На сённяшні дзень самым запамінальным пунктам нашага конкурснага графіка для мяне застаецца наведванне дзіцячага дома № 5 г. Мінска. Я вельмі люблю дзяцей, і гэта паездка пакінула заўважны след у маім сэрцы. Якія там светлыя, творчыя, разумныя дзеці! Для мяне наша цёплая сустрэча – яшчэ і добры прыклад таго, як не засмучацца, радавацца жыццю нягледзячы ні на што. Заўважыла, што наведванне дзіцячага дома пайшло на карысць і нашым адносінам з дзяўчатамі: мы бачылі, як плачам і радуемся, а гэта збліжае. Падобныя па сіле эмоцыі мы перажылі і падчас наведвання дома-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў. Пасля канцэртнай праграмы яшчэ доўга і са шчырым інтарэсам размаўлялі з насельнікамі інтэрната, слухалі іх цікавыя гісторыі і мудрыя парады. Прыём быў настолькі цёплым, што некаторыя дзяўчаты пры развітанні не змаглі стрымаць слёз.
Экскурсіі, паездкі, знаёмствы, сустрэчы сталі для мяне добрай разрадкай, бо шчыльны графік падрыхтоўкі да фіналу конкурсу вельмі стамляе. Самым цікавым у ім для мяне з’яўляюцца танцы. Я займаюся імі амаль усё сваё жыццё, таму атрымліваю задавальненне ад магчымасці прысвяціць час любімаму хобі. А вось паўтарэнне праходак – ключавога моманту фінальнага шоу – даецца цяжкавата: працяглыя рэпетыцыі на высокіх абцасах забіраюць многа сіл. Аднавіць іх у перапынках паміж заняткамі дапамагаюць прыемныя размовы з дзяўчатамі-ўдзельніцамі. Мы бачымся кожны дзень з раніцы да ночы і за гэты месяц даволі значна зблізіліся. Мая камунікабельнасць і веды па псіхалогіі, якую я абрала сваёй спецыяльнасцю, дапамагаюць наладжваць добразычлівыя адносіны нават з фармальнымі канкурэнткамі. Акрамя захаплення выдатнымі знешнімі данымі адзначу, што ўсе дзяўчаты вельмі начытаныя і адукаваныя, большасць з іх, як і я, студэнткі. Спаборнічаць з такімі прыемна і ганарова. Таму імкнуся атрымліваць асалоду ад падрыхтоўкі да фіналу і зрабіць усё, каб годна прадставіць сябе і сваю alma mater на вырашальным этапе.
Падрыхтавала Ірына МЯЦЕЛІЦА
20 лютага 2023 года № 2 (1288)
МАГІСТРАНТ БДПУ Уладзімір Аруцюнян заняў другое месца ў самым рэйтынгавым тэлевізійным праекце Беларусі «Фактар.by». Будучы педагог бліскуча прайшоў усе конкурсныя выпрабаванні і атрымаў магчымасць спяваць у прамых эфірах. Выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты alma mater на працягу ўсіх чатырох месяцаў падтрымлівалі прадстаўніка БДПУ і радаваліся яго дасягненням. Віншуем Уладзіміра, жадаем яму поспехаў у творчасці, а таксама запрашаем усіх наведаць першы сольны канцэрт спевака, які адбудзецца 25 лютага ў галоўнай актавай зале БДПУ
НАВУКОВАЕ даследаванне кандыдата мастацтвазнаўства, дацэнта кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ А.Г. Шацько «Гукавы сімвал Радзімы: царкоўныя званы Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» адзначана дыпломам ІІ ступені Рэспубліканскага конкурсу творчых работ у намінацыі «Найбольш значныя падзеі ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці». Мерапрыемства, арганізатарам якога выступіла Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, прысвечана Году гістарычнай памяці (2022). Дададзім, што Алена Генадзьеўна больш за 20 гадоў займаецца званамі і традыцыйным званарствам Беларусі.
20 студзеня 2023 года № 1 (1287)
ПА ВЫНІКАХ Рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечанага Году гістарычнай памяці (2022), прадстаўнікі БДПУ ўдастоены дыпломаў ІІІ ступені ў намінацыі «Найбольш значныя падзеі ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці». Гэта аспірант кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў Надзея Куімава (навуковы кіраўнік – дацэнт С.А. Талмачова) і магістрант гэтай жа кафедры Ксенія Кондзік (навуковы кіраўнік – дацэнт Н.М. Прыступа). Дададзім, што ў мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 400 канкурсантаў.
ПАСПЯХОВА прайшоўшы міжуніверсітэцкі адбор Рэспубліканскага маладзёжнага інавацыйнага праекта «100 ідэй для Беларусі», у наступны этап у намінацыі «Грамадства і сацыяльная сфера» выйшлі праект Анастасіі Гаркінай «На шляху да разумнай школы» (навуковы кансультант – дацэнт Святлана Мікалаеўна Сірэнка) і калектыўная праца Паліны Ліхтаровіч, Ганны Талочкі, Дар’і Чаранкевіч, Дар’і Пецюк «Беларуска-рускі візуальны слоўнік неафіцыйных мікратапонімаў г. Мінска» (навуковы кіраўнік – дацэнт Наталля Пятроўна Лобань).
КАМАНДА КВЗ «ДНК» БДПУ заняла трэцяе месца і стала ўладальніцай бронзавага медаля Міжнароднай лігі КВЗ.
У фінальнай гульні за званне чэмпіёна змагаліся шэсць каманд з Беларусі і Расіі. Нашы КаВэЗэшнікі былі адзінай беларускай камандай і таму прадстаўлялі не толькі alma mater, але і айчынны гумар у цэлым. Па выніках трох конкурсаў (прывітанне, размінка і музычны нумар) каманда «ДНК» БДПУ паказала, што такое сапраўдны КВЗ: удалыя жарты, імправізацыя, артыстызм! Зычым хлопцам і дзяўчатам творчых поспехаў і новых перамог!
8 снежня 2022 года № 14 (1284)
У РАМКАХ 35-га Маскоўскага міжнароднага кніжнага кірмашу адбылося ўзнагароджанне пераможцаў XIX Міжнароднага конкурсу «Мастацтва кнігі» для дзяржаў – удзельніц СНД. Беларускае выдавецтва «Вышэйшая школа» адзначана дыпломам І ступені ў намінацыі «Навука і адукацыя» за выданні «Пластычная анатомія» (аўтар – старшы выкладчык кафедры мастацка-педагагічнай адукацыі факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ Марыя Юр’еўна Прыймава) і «Пластычная анатомія. Практыкум» (аўтар – загадчык гэтай жа кафедры Георгій Валянцінавіч Лойка).
СТУДЭНТКА 3-га курса факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ Эвеліна Рагальская (клас вакалу выкладчыка кафедры музычна-педагагічнай адукацыі І.У. Жарскай) стала лаўрэатам II ступені Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу патрыятычнай песні «Сэрцам датычныя» ў намінацыі «Эстрадны вакал (навучэнцы)». У фінале Эвеліна выканала песню «Перамога надыдзе!». Арганізатарам конкурсу, прысвечанага Году гістарычнай памяці, выступіла Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
23 лістапада 2022 года № 13 (1283)
НА ЗЛЁЦЕ сталічных студэнцкіх атрадаў «Мінск2022» былі падведзены вынікі трэцяга працоўнага семестра. Пераможцам гарадскога этапу Рэспубліканскага конкурсу ў намінацыі «Лепшы студэнцкі атрад» прызнаны СПА «Сузор’е» БДПУ, які з 2015 года працуе на базе Нацыянальнага дзіцячага адукацыйнааздараўленчага цэнтра «Зубраня». Нагадаем, што за гэты час удзельнікі педагагічнага атрада не раз станавіліся лепшымі ва ўніверсітэце, у горадзе і рэспубліцы.
Штаб працоўных спраў БДПУ заняў 2-е месца ў намінацыі «Лепшы штаб працоўных спраў ПА ГА “БРСМ” г. Мінска».
Віншуем і ганарымся!
ХОР кітайскіх студэнтаў Love Music Team факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ (кіраўнік – старшы выкладчык В.А. Вінярская) удастоены звання лаўрэата I ступені II Усерасійскага анлайн-конкурсу інструментальнага і вакальнага выканальніцтва імя А.К. Лядава (г. Санкт-Пецярбург). Універсітэцкі харавы калектыў прадставіў твор сучаснага нарвежскага кампазітара Кнута Нюстэдта Laudate, выкананне гэтай кампазіцыі аўтарытэтнае журы ацаніла найвышэйшым балам.
Жадаем новых творчых перамог!
ПАСВЕДЧАННЕ аб прызначэнні стыпендыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і нагрудны знак «Лаўрэат стыпендыі ФПБ» уручаны студэнтцы БДПУ – старшыні прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў гістарычнага факультэта Ульяне Мілашэўскай.
Віншуем!
31 кастрычніка 2022 года № 12 (1282)
МЕНТАР, ШТО ВЯДЗЕ ДЗЯЦЕЙ ДА ПОСПЕХУ
Каманда школьнікаў пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры інфарматыкі і методыкі выкладання інфарматыкі фізіка-матэматычнага факультэта БДПУ Аляксандра Аляксандравіча Францкевіча годна прадставіла Рэспубліку Беларусь у Жэневе на спаборніцтвах па робататэхніцы і праграмаванні First Global Challenge (далей – FGC).
У сярэдзіне кастрычніка на FGC з’ехаліся падлеткі са 167 краін свету. У асноўным гэта школьнікі 14– 18-гадовага ўзросту, якія цікавяцца праграмаваннем і інжынерыяй робатаў. Як заўсёды, арганізатары паставілі перад юнакамі і дзяўчатамі задачу глабальнага маштабу. Каманды павінны былі «навучыць» сваіх робатаў збіраць лішак вуглякіслага газу, каб такім чынам зменшыць уплыў СО2 на клімат Зямлі і арганізм чалавека.
Сваімі ўражаннямі ад спаборніцтваў падзяліўся настаўнік беларускіх праграмістаў А.А. Францкевіч: «У адпаведнасці з правіламі кожная краіна можа накіроўваць на FGC толькі адну каманду. Яе ўдзельнікам трэба згуляць 12 абавязковых матчаў, прычым кожны раз у альянсе з 2 новымі камандамі. Партнёры выбіраліся шляхам жэрабя. Так, праграмістам-пачаткоўцам з Беларусі давялося выступаць у саюзе з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі, Аргенцінай, Босніяй і Герцагавінай, В’етнамам, Грузіяй, Дамініканай, Даніяй, Калумбіяй, Канадай, Кыргызстанам, Ліберыяй, Мадагаскарам, Мальтай, Пакістанам, Парагваем, Паўночнай Афрыкай, Сальвадорам, Сенегалам, Таджыкістанам, Тунісам, Уругваем, Фіджы, Чадам, Эквадорам. Дарэчы, у палове матчаў мы перамаглі або згулялі ўнічыю. А для гледачоў гульня выглядала прыблізна так: робаты збіралі мячыкі (прататып СО2 ) і закідвалі іх у спецыяльны цыліндр пасярэдзіне поля».
Аляксандр Аляксандравіч шмат гадоў рыхтуе дзяцей і падлеткаў да спаборніцтваў. У 2019 г. каманда, ментарам якой ён з’яўляўся, перамагла на спаборніцтвах FGC у Дубаі. Па словах педагога, для яго вельмі важна, што ў калектыве рэальна існуе пераемнасць пакаленняў: «Назіраю, як тыя, хто займаецца робататэхнікай і праграмаваннем ужо даўно, з радасцю дапамагаюць малодшым. Вось і сёлета падчас падрыхтоўкі яны шчодра дзяліліся з навічкамі сваім досведам, давалі слушныя парады. Адзін з мінулых удзельнікаў FGC, а сёння студэнт факультэта радыёфізікі БДУ і адзін з ментараў Яўген Говар нават напісаў для іх спецыяльную праграму. Так што веды і вопыт не губляюцца, яны перадаюцца далей, іх назапашваюць і пашыраюць новыя вучні».
Высокія тэхналогіі становяцца неад’емнай часткай жыцця чалавецтва. І як жа прыемна ўсведамляць, што новыя пакаленні паспяховых праграмістаў выхоўваюцца такімі таленавітымі спецыялістамі, як А.А. Францкевіч. Віншуем каманду, педагога і жадаем новых дасягненняў!
22 верасня 2022 года № 10 (1280)
ЗА АКТЫЎНУЮ грамадскую дзейнасць і значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ПА ГА «БРСМ» БДПУ ўдастоена Ганаровай граматы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароду сакратару пярвічнай арганізацыі Дар’і Лукашэвіч уручыў Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь І.П. Сергяенка ў рамках святкавання 20-годдзя стварэння найбуйнейшага ў Беларусі грамадскага аб’яднання моладзі. Да новых здзяйсненняў!
ПАДВЕДЗЕНЫ вынікі XXXI Міжнароднага конкурсу навукова-даследчых работ «Навуковыя перспектывы-2022», арганізатарам якога выступіла Расійскае навуковае таварыства «Future technologies: science and innovations». Сёлета члены журы ацэньвалі змест публікацый больш чым 400 прадстаўнікоў устаноў адукацыі краін Садружнасці. Пераможцам конкурсу стала дэкан факультэта эстэтычнай адукацыі С.М. Кабачэўская. Святлана Міхайлаўна ўдастоена Дыплома I ступені за артыкул «Функцыянальная пісьменнасць педагога мастацтва: сутнасныя характарыстыкі і механізмы рэалізацыі», які навуковая супольнасць прызнала актуальным і змястоўным. Дададзім, што ў даследаванні былі прадстаўлены некаторыя вынікі працы ў рамках навукова-тэхнічнай праграмы «Функцыянальная пісьменнасць» (кіраўнікі – рэктар БДПУ прафесар А.І. Жук, прафесар Г.В. Торхава).
Таксама ўдзел у конкурсе прыняў аспірант факультэта эстэтычнай адукацыі Ань Лэй. Яго артыкул «Народная песня як феномен у агульнай музычнай адукацыі Кітая» адзначаны дыпломам III ступені. Кіраўнік Ань Лэй – С.М. Кабачэўская – адзначана Падзякай арганізатараў за падрыхтоўку прызёра конкурсу. Так трымаць!
24 чэрвеня 2022 года № 8 (1278)
ПА ВЫНІКАХ выступлення ў фінале Рэспубліканскага конкурсу прыгажосці і таленту «Каралева студэнцтва-2022» тытула «Другая віцэ-каралева студэнцтва» ўдастоена студэнтка факультэта дашкольнай адукацыі БДПУ Вераніка Лукашэвіч. Яшчэ адна прадстаўніца нашага ўніверсітэта – Дар’я Захарчук (факультэт фізічнага выхавання) – перамагла ў намінацыі «Каралева студэнцкай грацыі». Віншуем дзяўчат з дастойным выступленнем на конкурсе!
КАМАНДА БДПУ, у склад якой увайшлі другакурсніцы факультэта дашкольнай адукацыі А. Бялькова, М. Новік, А. Ермакова, А. Сільвановіч, Л. Хальчэня, заваявала I месца на Міжнароднай студэнцкай алімпіядзе па педагогіцы. Інтэлектуальнае спаборніцтва праводзілася на базе Сургуцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта дыстанцыйна. Удзел у ім прынялі 17 каманд з устаноў вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Дададзім, што падрыхтоўка да алімпіяды студэнтак БДПУ праходзіла пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры агульнай і дашкольнай педагогікі Марыны Аляксееўны Казловай і старшага выкладчыка гэтай жа кафедры Алены Уладзіміраўны Лемеш. Так трымаць!
ДНЯМІ ў Маскоўскім раёне сталіцы назвалі пераможцаў і прызёраў раённага этапу конкурсу творчай моладзі «Залатое пяро “Белай Русі”-2022». У катэгорыі «Студэнт» трэцяе месца заняла другакурсніца гістарычнага факультэта Анастасія Жыжыч. Жадаем новых творчых перамог.
МАГІСТРАНТЫ факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ Фэн Яцін, Ма Кефан і Ян Чжухуэй узнагароджаны дыпломамі І ступені V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Педагагічныя навукі: актуальныя пытанні тэорыі і практыкі» (Расія, г. Пенза).
Яшчэ адна прадстаўніца alma mater Лю Фантун стала лаўрэатам I ступені XXI Міжнароднага навукова-даследчага конкурсу «Дасягненні ўніверсітэцкай навукі-2022». Публікацыя магістранткі размешчана ў электроннай бібліятэцы Elibrary, інтэграванай з «Расійскім індэксам навуковага цытавання». Віншуем маладых даследчыкаў і іх навуковага кіраўніка – дацэнта кафедры музычнапедагагічнай адукацыі ФЭА БДПУ Марыю Віктараўну Іванову.
16 мая 2022 года № 6 (1276)
ПЯЦЁРА студэнтаў БДПУ сталі пераможцамі конкурсу “Маладзёжныя паслы МУР – будучыня планеты ў нашых руках”, які адбыўся ў рамках форуму “Новыя падыходы ў прыцягненні моладзі да дасягнення МУР”. Сертыфікаты аб прысваенні звання “Маладзёжны пасол Мэт устойлівага развіцця” ўручаны Кацярыне Андрукевіч (ФПА, МУР 1), Уладзіславе Сталяровай (ФЭА, МУР 5), Арцёму Касцялею (факультэт прыродазнаўства, МУР 12), Аляксандры Забаўскай (ФСПТ, дублёр Маладзёжнага пасла МУР 6) і Яне Малахоўскай (факультэт прыродазнаўства, дублёр Маладзёжнага пасла МУР 12). Віншуем!
КАМАНДА інтэрната № 8 БДПУ заняла першае месца ў фотаконкурсе, прысвечаным святкаванню 45-годдзя Маскоўскага раёна сталі — цы. У мерапрыемстве прымалі ўдзел прадстаўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі, якія пражываюць у інтэрнатах жыллёвага комплексу “Студэнцкая вёска”. Будучыя педагогі набралі найбольшую суму балаў у пяці намінацыях і былі ўзнагароджаны дыпломам І ступені, а таксама памятнымі сувенірамі ад арганізатара конкурсу – раённага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Малайцы!
25 красавіка 2022 года № 5 (1275)
ГРАНТ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне адукацыі на 2022 г. атрымала Вікторыя Эдуардаўна Гамановіч, дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі інклюзіўнай адукацыі Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ. Ён выдзелены на распрацоўку і ўкараненне ў адукацыйны працэс вучэбна-метадычнага комплексу, які ўключае вучэбную праграму, вучэбны дапаможнік, дыягнастычны інструментарый і відэаматэрыялы па дысцыпліне «Сацыяльна-бытавая арыенціроўка» для студэнтаў I ступені вышэйшай адукацыі спецыяльнасці «Тыфлапедагогіка». Віншуем!
СТЫПЕНДЫЯ спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў за першы семестр 2021/2022 навучальнага года назначана чацвёртакурснікам БДПУ Уладзіміру Аруцюняну (факультэт эстэтычнай адукацыі), Кацярыне Звяжынскай (фізікаматэматычны), Ганне Кавалёвай (пачатковай адукацыі), Мікіце Рачылоўскаму (гістарычны), Ксеніі Траццяковай (філалагічны), а таксама студэнтам 3-га курса Вадзіму Міналта (фізіка-матэматычны) і Маі Раманюк (гістарычны).
Заахвочвальнымі прэміямі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны пераможцы XXVII Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў – выпускнікі Яна Васільева, Вераніка Давыдзенка, Таццяна Чыгір, Ягор Васькоўцаў, Ілья Суета (2020 г.).
Заахвочвальнымі прэміямі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па выніках 2020/2021 навучальнага года за асабісты ўклад у работу з адоранымі навучэнцамі і студэнтамі адзначаны дацэнт кафедры беларускага і рускага мовазнаўства факультэта пачатковай адукацыі Н.М. Антановіч і дацэнт кафедры псіхалогіі адукацыі і развіцця асобы Інстытута псіхалогіі С.Я. Пакроўская.
ДЛЯ ЎДЗЕЛУ ў XXVIII Рэспубліканскім конкурсе навуковых прац студэнтаў у 2021 г. БДПУ накіраваў 92 работы. Па яго выніках 32 распрацоўкі ўдастоены першай катэгорыі, 36 – другой і 13 – трэцяй. Лаўрэатамі конкурсу сталі магістр Наталля Мурашка (даследаванне на тэму «Фармiраванне ў навучэнцаў 1–4 класаў маўленча-камунiкатыўнай кампетэнцыi сродкамi фальклору на ўроках беларускай мовы i лiтаратурнага чытання»; навуковы кіраўнік – дацэнт кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій ІПКіП БДПУ А.С. Шылава) і выпускніца факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій Таццяна Шынкевіч (праца «Сацыяльна-педагагічная прафілактыка кібербулінгу ў падлеткавым асяроддзі»; навуковы кіраўнік – старшы выкладчык кафедры сацыяльнай педагогікі ФСПТ А.К. Пагодзіна). Прадстаўнікі БДПУ будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі і грашовай прэміяй.
САЙТ БДПУ стаў прызёрам адразу ў трох намінацыях II Міжнароднага адкрытага конкурсу сайтаў адукацыйных арганізацый вышэйшай і дадатковай прафесійнай адукацыі, якія рэалізуюць праграмы бесперапыннай педагагічнай адукацыі ў дзяржавах – удзельніцах СНД «Інтэрнэт-прэмія EAPU»: «За самы інфарматыўны сайт-2022», «За актуальнасць зместу сайта-2022» і «За лепшую адаптацыю да мабільных прылад-2022». Віншуем калег з прэс-службы БДПУ (начальнік – К.А. Гапеенка), цэнтра развіцця інфармацыйных тэхналогій (начальнік – А.З. Кутыш), а таксама адказных за кантэнт сайтаў інстытутаў, факультэтаў і структурных падраздзяленняў з высокай ацэнкай іх працы!
Дададзім, што арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Еўразійская асацыяцыя педагагічных універсітэтаў і Маскоўскі педагагічны дзяржаўны ўніверсітэт – базавая арганізацыя па падрыхтоўцы педагагічных кадраў у дзяржавах – удзельніцах СНД пры падтрымцы Еўразійскай асацыяцыі ўніверсітэтаў і Асацыяцыі развіцця педагагічнай адукацыі. Мэтай конкурсу з’яўляецца папулярызацыя прафесійных сайтаў педагагічных і шматпрофільных адукацыйных арганізацый вышэйшай адукацыі Расіі і дзяржаў – удзельніц СНД, прыцягненне ўвагі дзяржаўных, грамадскіх і бізнес-арганізацый да дзейнасці ўстаноў сістэмы бесперапыннай педагагічнай адукацыі.
Да новых перамог!
ЗА ШМАТГАДОВУЮ плённую літаратурную дзейнасць і актыўны ўдзел у грамадскім і культурным жыцці краіны начальнік вучэбна-выдавецкага цэнтра БДПУ пісьменнік А.У. Вялько адзначаны медалём «Максім Багдановіч». Узнагароду Аляксандру Уладзіміравічу ўручыў старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі М.П. Пазнякоў.
НАРОДНЫ ансамбль цымбалістак «Вярба» (мастацкі кіраўнік – старшы выкладчык В.В. Андрыенка, канцэртмайстар – В.М. Слайкоўская) стаў лаўрэатам II ступені міжнароднага фестывалю мастацтваў «Musical star of Slovenia-2022» (г. Жалец, Славенія) у намінацыі «Інструментальная музыка (ансамблі)» ва ўзроставай катэгорыі «Ад 18 гадоў і старэйшыя».
За вялікі ўклад у выхаванне дзяцей, падтрымку таленавітай моладзі, супрацоўніцтва, плённую працу і актыўны ўдзел у міжнародным фестывалі журы конкурсу накіравала Вользе Вячаславаўне ліст з Падзякай.
Віншуем!
6 красавіка 2022 года № 4 (1274)
НОВЫЯ ВЕДЫ, ЯСКРАВЫЯ ЎРАЖАННІ
Супрацоўніцтва БДПУ з Казахскім нацыянальным педагагічным універсітэтам імя Абая з’яўляецца плённым і дзейсным. Так, з лістапада 2021 г. і па сённяшні дзень у нашай установе прайшлі навуковыя стажыроўкі 79 магістрантаў з КНПУ. Зусім нядаўна скончылася чарговая з іх – па актуальнай вучэбнай праграме «Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне дзяцей з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі ва ўмовах інклюзіўнай адукацыі». Праграму асвоілі 28 магістрантаў у перыяд з 14 па 23 сакавіка. Завяршальным мерапрыемствам стаў круглы стол, падчас якога стажоры з Рэспублікі Казахстан разам з дырэктарам ІПКіП БДПУ Ірынай Уладзіміраўнай Шасцітка і намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Веранікай Валер’еўнай Радыгінай абмеркавалі вынікі навучання і перспектывы міжнароднага супрацоўніцтва.
Стажоры падкрэслілі важнасць беларускага вопыту ў арганізацыі і рэалізацыі зместу карэкцыйных заняткаў з дзецьмі, што маюць парушэнні маўлення і слыху. Госці адзначылі важнасць тэхналогій эфектыўнай камунікацыі, рэфлексіі і здароўезберажэння ў інклюзіўнай адукацыі.
У рамках праграмы ў стажораў была магчымасць працаваць з інфармацыйнымі рэсурсамі бібліятэкі БДПУ, наведваць Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр інклюзіўнай адукацыі. Таксама яны скарысталіся нагодай пазнаёміцца з культурнымі аб’ектамі сталіцы: музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, музейным комплексам старадаўніх рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі», Мірскім і Нясвіжскім замкамі. Яскравыя ўражанні – у цёплых словах гасцей.
Гулім Такушава:
– Перадаю самыя добрыя словы ўсім выкладчыкам і супрацоўнікам БДПУ! Дзякуй за цёплы прыём, за арганізацыю, цікава праведзеныя заняткі і за тое, што падзяліліся досведам. З вялікім гонарам будзем расказваць сваім калегам пра БДПУ, дзе мы прайшлі навуковую стажыроўку. Цяпер ён стаў і нашай alma mater!
Азіза Сергазыкызы:
– Стажыроўка прайшла на найвышэйшым узроўні. Выкладчыкі БДПУ праявілі да нас неверагодны клопат, за што ім вялікі дзякуй.
Мне вельмі спадабаліся методыкі «Сурвэтка» і «Трапічны дождж». У першай інструкцыя была аднолькавай для ўсіх, але канчатковы вынік у кожнага атрымаўся свой. Гэта яшчэ раз даказвае, што ўсе мы розныя і шматгранныя! Методыка «Трапічны дождж» – гэта тое, што нам было неабходна падчас урока: змяніць дынамічную позу, адпачыць, узбадзёрыцца!
Асобна адзначу дацэнтаў Ірыну Уладзіміраўну Шасцітка і Вераніку Валер’еўну Радыгіну. І яшчэ выказваю велізарную падзяку Арцёму Харыку за яго цярпенне, за тое, што не пашкадаваў свайго часу і правёў для нас найцікавейшую экскурсію. Мы даведаліся шмат карыснай інфармацыі пра гісторыю вашай краіны. Дзякуй, БДПУ!
Падрыхтавала Вераніка КАНДРАЦЬЕВА
МАГІСТРАНТКА факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ Анастасія Есауленка ўдастоена звання «Лепшы студэнт СНД». Экспертная камісія адзначыла Дыпломам І ступені вынікі навуковай дзейнасці маладой даследчыцы і размясціла яе артыкул «Навучанне дзяцей са слабым зрокам ігры на фартэпіяна як спосаб актуалізацыі творчых патрэб асобы» ў IV выпуску кніжнай калекцыі «Міжнародная энцыклапедыя таленавітай моладзі».
Арганізатарам праекта выступіла Міжнародная асацыяцыя маладых вучоных (г. Нур-Султан, Казахстан). Канкурэнтная барацьба за права звацца «Лепшым студэнтам Садружнасці» разгарнулася паміж магістрантамі ўстаноў вышэйшай адукацыі Беларусі, Казахстана, Малдовы, Расіі, Узбекістана і інш. Віншуем Анастасію і яе навуковага кіраўніка – дацэнта кафедры музычна-педагагічнай адукацыі Лідзію Аляксандраўну Шкор з міжнародным прызнаннем!
БДПУ ЎЗНАГАРОДЖАНЫ дыпломам «За актыўны ўдзел і цікавую экспазіцыю» ў рамках работы XXIХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу «Рака часу Бацькаўшчыны». На стэндзе ўніверсітэта ў НВЦ «БелЭкспа» была прадстаўлена вучэбная, вучэбнаметадычная, навуковая літаратура і перыядычныя выданні, якія пабачылі свет у вучэбна-выдавецкім цэнтры нашай установы.
Акрамя гэтага, наведвальнікам пляцоўкі «Адукацыйны квартал» прапаноўвалася азнаёміцца з пералікам спецыяльнасцей, па якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка на І і ІІ ступенях вышэйшай адукацыі ў рамках перападрыхтоўкі і на платных курсах, якія рэалізуюцца ў БДПУ.
Дададзім, што на выстаўцы працавалі стэнды 222 удзельнікаў з 12 краін.
МАГІСТРАНТКА БДПУ Анастасія Шамко ўзнагароджана Дыпломам ІІ ступені Міжнароднага конкурсу навукова-даследчых, метадычных, творчых работ «Адукацыя і навука, культура і мастацтва». Работа прадстаўніцы факультэта прыродазнаўства, якую яна выканала пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры марфалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл Уладзіміра Сямёнавіча Бірга, атрымала высокую ацэнку журы ў намінацыі «Даследчыя працы» і будзе апублікавана ў выданні арганізатара конкурсу – Акадэміі народнай энцыклапедыі (АНЭ). Адзначым, што на конкурс было прадстаўлена больш за 250 работ маладых навукоўцаў з Беларусі, Расіі і краін блізкага замежжа.
ПА ВЫНІКАХ Рэспубліканскага фестывалю творчасці замежных студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «F-art.by» лаўрэатамі І ступені сталі прадстаўнікі факультэта эстэтычнай адукацыі Чжу Сюэчунь, М. Халматава, Н. Яўгенава, Н. Федарэнка (конкурс відэаэсэ «Маіх пачуццяў словы»), Хо Іі і народны ансамбль цымбалістаў «Вярба» (конкурс відэаматэрыялаў і артмерапрыемстваў «Музыка маёй зямлі – музыка майго сэрца»). Званне лаўрэатаў II ступені атрымалі першакурснік Ван Дэлун (конкурс відэаролікаў «АРТ-Дайджэст – час магчымасцей») і магістранты Ян Чжыкай, Пань Суньіна (конкурс відэаматэрыялаў і арт-мерапрыемстваў «Музыка маёй зямлі – музыка майго сэрца»). Віншуем!
21 сакавіка 2022 года № 3 (1273)
СТУДЭНТ 3-га курса факультэта прыродазнаўства БДПУ Юрый Сакалоўскі стаў пераможцам міжнароднага конкурсу навуковых і творчых работ «Радзіма: грамадства, бяспека, экалогія», які прайшоў на базе Іжэўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя М.Ц. Калашнікава. Яго курсавая праца «Магчымасці выкарыстання вэб-квэст-тэхналогіі па вучэбным прадмеце «Біялогія» ў 10-м класе», напісаная пад навуковым кіраўніцтвам дацэнта кафедры агульнай біялогіі і батанікі Анастасіі Аляксандраўны Дзеравінскай, заняла першае месца ў секцыі «Экалагічныя святы, акцыі, гульні і квэсты». Дададзім, што на разгляд экспертнай камісіі конкурсу было прадстаўлена 917 работ у 67 намінацыях з Беларусі, Казахстана, Расіі і іншых краін СНД. Выдатны вынік!
СТУДЭНТКА 4-га курса завочнай формы атрымання адукацыі факультэта эстэтычнай адукацыі Паліна Камарова стала ўладальніцай дыплома I ступені ў намінацыі «Інструментальная музыка». Такога поспеху прадстаўніца БДПУ дабілася на Міжнародным конкурсе мастацтваў «Зімовы трыумф» (г. Масква, Расія). Падзяку за актыўную творчую дзейнасць арганізатары мерапрыемства даслалі таксама яе педагогу – старшаму выкладчыку кафедры музычнапедагагічнай адукацыі В.У. Андрыенка і канцэртмайстару В.М. Слайкоўскай. Віншуем!
МАГІСТРАНТКІ БДПУ Лі Чэнцян і Лі Цзялін, якія навучаюцца на факультэце эстэтычнай адукацыі па англамоўнай праграме, сталі лаўрэатамі III ступені ў намінацыі «Акадэмічны вакал. Сола» II Міжнароднага конкурсу-фестывалю выканальніцкага мастацтва «AURORA» (Стакгольм, Швецыя). Віншуем дзяўчат і іх педагога – дацэнта С.В. Маціеўскую!
28 лютага 2022 года № 2 (1272)
ПЕРАМОЖЦАМІ Рэспубліканскай універсіяды-2022 па каратэ (кумітэ) у сваіх вагавых катэгорыях сталі студэнты БДПУ Анастасія Ждановіч і Мікіта Рашэтнік. Бронзу таксама заваявалі прадстаўнікі факультэта фізічнага выхавання Марына Ціханская і Кацярына Дзежкунова. Прычым Кацярыне падчас гэтых спаборніцтваў давялося тройчы ўзняцца на п’едэстал гонару. Акрамя ўзгаданай узнагароды яна ўдастоілася бронзавага і сярэбранага медалёў у індывідуальным і камандным заліку (раздзел ката). Свой унёсак у 2-е каманднае месца зрабілі Валерыя Еліна (факультэт прыродазнаўства) і Анастасія Ждановіч. Віншуем спартсменак і трэнерскі штаб з паспяховым выступленнем!
ЗАГАДЧЫК кафедры мастацка-педагагічнай адукацыі факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ Георгій Валянцінавіч Лойка ў складзе аўтарскага калектыву Студыі ваенных мастакоў (Мінск) узнагароджаны дыпломам пераможцы Рэспубліканскага конкурсу культурных праектаў патрыятычнай тэматыкі ў намінацыі «Лепшы твор жывапісу» за серыю карцін «Айчыне служым». Поспехаў у творчасці!
ХОР Gaudeamus БДПУ стаў уладальнікам дыплома Гранпры міжнароднага вакальна-харавога фестывалю-конкурсу A CAPELLA CHORUS, які праходзіў у г. Харкаве (Украіна). Акрамя гэтага, у намінацыі «Харавое дырыжыраванне» перамагла студэнтка 1-га курса факультэта эстэтычнай адукацыі Вікторыя Пручкоўская. Яна ўзнагароджана Дыпломам лаўрэата I ступені. Так трымаць!
21 студзеня 2022 года, № 1 (1271)
ПА ВЫНІКАХ штогадовага конкурсу Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь на лепшую доктарскую і кандыдацкую дысертацыю пераможцамі 2021 года ў намінацыі «Сацыяльнаэканамічныя і грамадскія навукі» сталі: М.А. Урбан – прафесар кафедры прыродазнаўчанавуковых дысцыплін факультэта пачатковай адукацыі і А.А. Францкевіч – дацэнт кафедры інфарматыкі і методыкі выкладання інфарматыкі фізіка-матэматычнага факультэта, выпускнік аспірантуры БДПУ, уладальнік стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2016). Віншуем Марыю Анатольеўну і Аляксандра Аляксандравіча!
РЭСПУБЛІКАНСКІ штаб студэнцкіх атрадаў Саюза моладзі вызначыў пераможцаў конкурсу «Працоўны семестр». Лепшым педагагічным атрадам краіны стаў СПА БДПУ «Сузор’е». Падзякі арганізатараў удастоены штаб працоўных спраў ПА ГА «БРСМ» універсітэта. Так трымаць!
ВАЛАНЦЁРСКАЕ аб’яднанне факультэта дашкольнай адукацыі БДПУ «Добрае сэрца» заняла першае месца ў рамках Рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года-2021». Дададзім, што ўдзельнікі атрада супрацоўнічаюць з больш чым 20 установамі і арганізацыямі сталіцы. Малайцы!
ХОР БДПУ Gaudeamus папоўніў творчую скарбонку ажно трыма вышэйшымі ўзнагародамі прэстыжных музычных спаборніцтваў! Падчас зімовых святаў калектыў здабыў Дыплом І ступені Міжнароднага конкурсу Christmas Miracle-2021 (г.Парыж, Францыя), стаў уладальнікам Залатога дыплома XI Міжнароднага фестывалю-конкурсу Colinde, Colinde… Feeria Muzicii Există! (г. Кішынёў, Малдова), быў удастоены Дыплома лаўрэата І ступені Міжнароднага анлайн-конкурсу Rhythms of Athens (г. Афіны, Грэцыя).
АДРАЗУ два выхаванцы дацэнта кафедры музычна-педагагічнай адукацыі ФЭА С.В. Маціеўскай – аспірант Ян Дун і магістрант Ху Фэнюй – сталі лаўрэатамі ІІ ступені ў намінацыі «Акадэмічны вакал». Ян Дун – Міжнароднага конкурсу мастацтваў All Arts (г. Кішынёў, Малдова) і II Міжнароднага конкурсу выканаўцаў інструментальнай і харавой музыкі, акадэмічных, народных, эстрадных і джазавых спеваў «Спадчына» (г. Прага, Чэхія). Ху Фэнюй – Міжнароднага фестывалю-конкурсу Gold Planet (г.Кіеў, Украіна) і Міжнароднага конкурсу «World Art Games», які прайшоў у Іспаніі.
ЗВАННЯ лаўрэата стыпендыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі па выніках 2020–2021 навучальнага года ўдастоена студэнтка 3-га курса факультэта пачатковай адукацыі – старшыня прафбюро Таццяна Сярко. Дзяўчыне выдатна ўдаецца сумяшчаць паспяховую вучобу з удзелам у творчым, грамадскім і спартыўным жыцці ўніверсітэта.
ПАДВЕДЗЕНЫ вынікі гарадскога конкурсу чытальнікаў беларускай паэзіі, які арганізавала Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. Дыпломам 3-й ступені адзначана Арына Кот. Дыпломамі 2-й ступені ўзнагароджаны Віялета Новікава і Юліяна Галякевіч. Дыплома 1-й ступені ўдастоена Лілія Карафізі. Віншуем!
23 лістапада 2021 года № 14 (1268)
АДРАЗУ тры прадстаўнікі БДПУ сталі лаўрэатамі VII Усерасійскага конкурсу метадычных распрацовак класных гадзін і пазакласных мерапрыемстваў «ЧАС, РRАведзены з карысцю». Дыплома І ступені ўдастоены аспірант кафедры сацыяльнай педагогікі факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій, магістр педагагічных навук, сацыяльны педагог гімназіі № 30 г. Мінска А.А. Варанцоў. Дыпломамі II ступені ўзнагароджаны выкладчык кафедры агульнай біялогіі і батанікі факультэта прыродазнаўства М.С. Падалякіна і аспірантка кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва факультэта эстэтычнай адукацыі Н.А. Дараховіч.
На разгляд членаў журы Артур Артуравіч прадставіў метадычную распрацоўку інтэлектуальнага марафону «Новы ўзровень здароўя», якая ўключала QR-маршруты, заданне на платформе Kahoot, відэаконкурс «Фактчэкінг “Медыя міфаў у галіне здароўезберажэння”» і галасаванне з дапамогай месенджараў. Марына Сяргееўна выбрала пазакласнае мерапрыемства на тэму «Агародніна і садавіна – карысныя прадукты», а Надзея Аляксандраўна – майстар-клас «Мастацтва сцэнаграфіі».
У конкурсе прымалі ўдзел больш за 80 прадстаўнікоў устаноў вышэйшай і сярэдняй адукацыі Беларусі і Расіі. Сярод іх танкаўцы, як заўсёды, вылучаліся сваёй актыўнасцю ды крэатыўнасцю. У гэтым несумненная заслуга кіраўніка ўніверсітэта – рэктара БДПУ А.І. Жука, якога арганізатары мерапрыемства адзначылі спецыяльным Пасведчаннем партнёраў.
АСПІРАНТКА факультэта эстэтычнай адукацыі Лі Цынь (клас дацэнта С.В. Маціеўскай) стала лаўрэатам ІІ ступені міжнароднага музычнага фестывалю-конкурсу «START MUSIC» у намінацыі «Акадэмічны вакал», які праходзіў у Санкт-Пецярбургу. У сваёй конкурснай праграме Лі Цынь выканала вядомы твор італьянскага кампазітара Н. В’еці Comprate miei Fiori (Купіце фіялкі. – Рэд.). Шчыра віншуем!
БРОНЗАВАЙ узнагародай папоўніла медалёвую скарбонку alma mater мужчынская зборная БДПУ, якая заняла 3-е месца па выніках спаборніцтваў Рэспубліканскай студэнцкай футбольнай лігі. Лепшым абаронцам турніру прызнаны Ягор Лобах. Віншуем каманду і трэнерскі штаб!
ЗА ЎКЛАД у развіццё навукі і адукацыі і ў сувязі з 30-годдзем стварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў медалём «Лепшы педагог СНД-2021» і Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны дацэнты БДПУ А.С. Шылава і Л.А. Шкор. Па выніках міжнароднага праекта, рэалізаванага сярод прадстаўнікоў навукова-адукацыйных устаноў краін–удзельніц СНД, навуковыя работы Алены Савельеўны і Лідзіі Аляксандраўны, а таксама іх біяграфіі ўключаны ў першы нумар кніжнай калекцыі «Лепшыя ў адукацыі-2021». Віншуем!
29 кастрычніка 2021 года № 13 (1267)
НА МІЖНАРОДНЫМ форуме «Прастора Еўразіі» праект БДПУ «СтудТБ» прызнаны лепшым студэнцкім і маладзёжным СМІ на тэрыторыі краін Еўразійскага эканамічнага саюза і ўдастоены спецыяльнай Медыяпрэміі!
Падчас абароны праекта Ніна Кандрацьеўна Хоміч (кіраўнік творчага аб’яднання «СтудТБ» БДПУ ў 2017–2020 гг.) прадставіла вопыт працы за пяць гадоў. За гэты час «СтудТБ» прайшло шлях ад здымачнай групы аматарскага ўзроўню да ўніверсітэцкай каманды прафесіяналаў, якія выпускаюць якасны відэакантэнт – рэпартажы, ролікі, промаролікі, кароткаметражныя фільмы, відэаўрокі, анімацыйныя фільмы і інш. Майстэрства ўдзельнікаў «СтудТБ» пастаянна павышаецца, пра што сведчаць шматлікія перамогі як у індывідуальных, так і ў калектыўных намінацыях шэрагу міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў – усяго 36 дыпломаў.
СТУДЭНТ 4-га курса факультэта эстэтычнай адукацыі Лі Цзялінь (клас выкладчыка Г.Я. Лебедзевай) стаў лаўрэатам II ступені I Міжнароднага конкурсу музычна-мастацкай творчасці «SOLAR RHYTHMS OF PORTO» ў намінацыі «Фартэпіяна» (г. Порта, Партугалія). У ліку яго сапернікаў былі шматлікія прадстаўнікі Балгарыі, Беларусі, Расіі, Румыніі, Тайланда.
Падзяку ад арганізатараў мерапрыемства і асабіста піяніста і галоўнага дырыжора Orquestra do Novo Círculo de Cultura Musical Антоніа Фэрэйра атрымала і выкладчык кафедры музычна-педагагічнай адукацыі ФЭА Ганна Яўгенаўна Лебедзева. У лісце адзначаецца высокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі ўдзельніка конкурсу і паспяховая праца Ганны Яўгенаўны ў рэалізацыі творчага патэнцыялу яе студэнта.
Да новых перамог!
20 верасня 2021 года № 11 (1265)
СТАРШЫ выкладчык кафедры музычна-педагагічнай адукацыі факультэта эстэтычнай адукацыі В.А. Вінярская ўдастоена дыплома «Майстар-Педагог I ступені» Першага міжнароднага анлайн-конкурсу педагагічнага майстэрства сярод кіраўнікоў творчых калектываў (г. Майкоп, Расія). На разгляд членаў журы Валянціна Аляксандраўна прадставіла відэазапіс канцэртнага выканання хорам кітайскіх студэнтаў БДПУ песні «Days of beauty».
У ПАПЯРЭДНІМ выпуску «Н» пазнаёміў сваіх чытачоў са студэнткамі БДПУ – фіналісткамі Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь». А сёння рады паведаміць, што нашы дзяўчаты не толькі выйшлі ў суперфінал, але і сталі ўладальніцамі ганаровых тытулаў: Марыя Чачко – «Міс Дружба», Кацярына Лайбіс – «Міс Фота». Віншуем!
30 чэрвеня 2021 года №9 (1263)
КУЛЬТУРНА-АДУКАЦЫЙНЫ праект факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ «Партытура міжнароднага поспеху: узаемадзейнічаем і ствараем разам» удастоены прэміі Асацыяцыі ўсходнееўрапейскіх універсітэтаў (EEUA) у намінацыі «Інтэрнацыяналізацыя праграм навучання».
Як паведаміла аўтар і кіраўнік праекта – дэкан ФЭА Святлана Міхайлаўна Кабачэўская, гэта не першая ўзнагарода нашага ўніверсітэта ў дадзеным конкурсе. У 2017 г. яго пераможцам у намінацыі «Асабісты ўклад» стаў міжнародны адукацыйны праект БДПУ «Летняя школа. Пазнай Беларусь: ад адукацыі да культуры».
Сёлета цырымонія ўзнагароджання адбылася на базе Уральскага федэральнага ўніверсітэта (г. Екацерынбург, Расія) у рамках IX канферэнцыі IUNC Eurasia-2021. У рэжыме анлайн прадстаўнікоў БДПУ – С.М. Кабачэўскую, І.У. Козела, В.А. Вінярскую і Л.М. Ядлоўскую павіншаваў генеральны дырэктар EEUA Багдан Вараноўскі. Ён адзначыў высокі ўзровень праекта, адкрытасць БДПУ да пашырэння міжуніверсітэцкіх сувязей, гатоўнасць дзяліцца вопытам міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы эстэтычнай адукацыі.
ПРАДСТАЎНІКІ БДПУ рэгулярна становяцца пераможцамі шматлікіх конкурсаў рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. Бягучы год не стаў выключэннем. Так, на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў XXVII Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў былі адзначаны працы Яны Васільевай, Веранікі Давыдзенка, Таццяны Чыгір. Віншуем!
УЛАДАЛЬНІЦА тытула «Міс БДПУ» – трэцякурсніца факультэта дашкольнай адукацыі Валянціна Амбражэй перамагла ў намінацыі «Каралева студэнцкай харызмы» ў рамках Рэспубліканскага конкурсу грацыі і таленту «Каралева Студэнцтва Беларусі-2021». Нагадаем, што арганізатарам мерапрыемства выступіў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай школы прыгажосці, грамадскіх і творчых арганізацый краіны. Так трымаць!
4 чэрвеня 2021 года № 8 (1262)
ПРАЕКТ студэнтаў фізіка-матэматычнага факультэта БДПУ Дзмітрыя Міцкевіча і Уладзіслава Цубы «Разумная дарога» перамог на Міжнародным маладзёжным конкурсе Startup Heart, арганізатарам якога выступіў эканамічны факультэт БДУ. Ідэя танкаўцаў заключалася ў тым, каб вырашыць задачу эканоміі электраэнергіі на дарогах. У адпаведнасці з ёю спецыяльныя датчыкі, устаноўленыя на ліхтарах аўтастрады, будуць рэгуляваць патрэбу ў асвятленні пэўных участкаў у залежнасці ад інтэнсіўнасці руху. Малайцы!
СТУДЭНТЫ гістарычнага факультэта БДПУ сталі дыпламантамі конкурсу «Пра адвагу, пра подзвіг, пра славу…», які прайшоў на базе Башкірскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Акмулы. На заключным этапе інтэлектуальнага спаборніцтва на лепшую метадычную распрацоўку «Урокаў мужнасці» для школьнікаў каманды нашага ўніверсітэта ў рэжыме анлайн прадставілі членам журы работы «Памяць мацнейшая за час», «Ад Брэсцкай крэпасці да Сцяга Перамогі», «У вайны не жаночы твар», якія сталі, адпаведна, дыпламантамі 1-й, 2-й і 3-й ступеняў. Курыравала работу будучых гісторыкаў дацэнт кафедры педагогікі ФСПТ Л.М. Варанецкая. Віншуем!
СТУДЭНТ факультэта эстэтычнай адукацыі Антон Грачыхін удастоены Дыплома I ступені ў намінацыі «Камерна-інструментальная музыка» міжнароднага конкурсу кампазітараў «Новыя мелодыі» (Санкт-Пецярбург, Расія). На суд журы ён прадставіў цыкл уласнага сачынення ў дзесяці частках «Прасвятленне Пітэра Брэйгеля Старэйшага».
Антон таксама стаў лаўрэатам III ступені ў намінацыі «Кампазітары» XVI Міжнароднага конкурсу «Рэнесанс гітары», які адбыўся ў Гомелі. Малады аўтар выканаў сваю п’есу «Еўфрасіння Полацкая», што з’яўляецца часткай сюіты, прысвечанай выбітным гістарычным дзеячам беларускай культуры. Так трымаць!
30 красавіка 2021 года № 6 (1260)
КАМАНДА факультэта прыродазнаўства «New Generation» пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры геаграфіі і методыкі выкладання геаграфіі Наталлі Станіславаўны Салагуб перамагла ў IX Міжнародным геаграфічным турніры студэнтаў. Другакурснікі спецыяльнасці «Біялогія і геаграфія» Таццяна Мацецкая, Іван Гарбачоў, Анастасія Хмыз, Яна Малахоўская, Анастасія Вершына, Дар’я Юрэня, Марына Паўлюковіч, Вікторыя Астроўская, Паліна Фалей, Карына Грачуліна паспяхова прайшлі ўсе тры этапы конкурсу. У фінале, беспамылкова адказаўшы на відэапытанні вядомага вучонага-географа, яны апярэдзілі ўдзельнікаў з універсітэтаў Казахстана і Расіі і атрымалі найвышэйшы выніковы бал – 111. Дадамо, што арганізатарамі геатурніру выступілі Арэнбургскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, Арэнбургскі дзяржаўны ўніверсітэт і Інстытут стэпу Уральскага аддзялення Расійскай акадэміі навук.
ПА ВЫНІКАХ удзелу ва Усерасійскім конкурсе планаў-канспектаў вучэбных заняткаў «Я PROвожу урок» (г. Сцерлітамак, Рэспубліка Башкартастан) выкладчык кафедры агульнай біялогіі і батанікі факультэта прыродазнаўства БДПУ Марына Сяргееўна Падалякіна ўзнагароджана дыпломам I ступені. Перамогу ў педагагічным спаборніцтве дапамог атрымаць урок на тэму «Знешняя будова ліста». Дзякуючы дасягнутаму поспеху Марына Сяргееўна атрымала магчымасць прайсці бясплатнае навучанне па праграме «Прафесійная ІКТ-кампетэнтнасць педагога ва ўмовах укаранення ФДАС і прафесійнага стандарту педагога».
МАЙСТЭРСТВА і талент прадстаўнікоў факультэта эстэтычнай адукацыі адзначыла журы прэстыжнага анлайн-спаборніцтва – XII Міжнароднага конкурсу баяністаў-акардэаністаў «InterSvitiaz accomusik-2021» (г. Луцк, Украіна). У намінацыі «Ансамбль» не было калектыву, лепшага за «Фестываль» пад кіраўніцтвам прафесара кафедры музычна-педагагічнай адукацыі У.П. Бубена. Другое месца ў намінацыі «Вакал» заваявала трэцякурсніца ФЭА Наталля Даржынкевіч (клас дацэнта А.М. Шугаева).
ЛАЎРЭАТАМ першай ступені і намінантам Гран-пры VI Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Музыкі святло» ў намінацыі «Вакальная творчасць. Акадэмічны вакал» стала магістрантка БДПУ – грамадзянка КНР Селі Сіньюэ (клас дацэнта С.В. Маціеўскай). Жадаем новых творчых перамог!
19 красавіка 2021 года № 5 (1259)
ЛАЎРЭАТАМІ XXVII Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў сталі выпускніцы магістратуры нашага ўніверсітэта Яна Васільева (н.к. – дацэнт В.Г. Ігнатовіч), Вераніка Давыдзенка (н.к. – дацэнт В.Э. Гамановіч) і Таццяна Чыгір (н.к. – дацэнт А.С. Брыкава). Даследаванні яшчэ 85 прадстаўнікоў БДПУ ўдастоены першай (34), другой (41) і трэцяй (10) катэгорый. Віншуем!
АДРАЗУ два дыпломы ІІ ступені ў намінацыях «Эсэ» і «Відэаролік» заваявалі адпаведна студэнт 3-га курса гістарычнага факультэта Мікіта Рачылоўскі і выпускніца факультэта эстэтычнай адукацыі, член СтудТБ Марыя Тарасава. Цырымонія ўзнагароджання па выніках адкрытага конкурсу «Фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця» праходзіла ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС.
30 сакавіка 2021 года № 4 (1258)
У ЛАТВІЙСКАЙ Юрмале не было калектыву, роўнага па выканальніцкім майстэрстве хору кітайскіх студэнтаў факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ «Love Music Team» (кіраўнік – В.А. Вінярская, канцэртмайстар – А.М. Кур’яновіч). Яго і ацанілі члены журы з Латвіі, Літвы, Расіі, Украіны, Швецыі, прысудзіўшы прадстаўнікам нашага ўніверсітэта першае месца на IV Міжнародным конкурсе маладых выканаўцаў «Ziemas Pasaka» («Зімовая казка»).
Аднак калектыў не спыніўся на дасягнутым. Не паспелі сціхнуць пераможныя фанфары, як «Love Music Team» зноў праявіў сябе. На гэты раз – у міжнародным віртуальным музычным фестывалі-конкурсе «Gates of hope» («Брама надзеі») у ізраільскім Петах-Ціква. І зноў кітайскім студэнтам з ФЭА БДПУ пакарылася першае месца. Дарэчы, універсітэт на гэтым конкурсе прадстаўляў яшчэ адзін калектыў – фартэпіянны дуэт у складзе Валянціны Вінярскай і Кацярыны Стасюк. Вынік удзелу – 2-е месца і званне лаўрэата конкурсу. Віншуем!
ЛАЎРЭАТАМ першай ступені ў намінацыі «Вакал» прэстыжнага Міжнароднага конкурсу «OnlineWave» (Іспанія) стаў студэнт 3-га курса факультэта эстэтычнай адукацыі Уладзімір Аруцюнян. Аўтарытэтнае журы паставіла прадстаўніку БДПУ 94 балы са 100 магчымых.
9 сакавіка 2021 года № 3 (1257)
У РАМКАХ Рэспубліканскага свята «Гродна – Маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь-2021» па выніках фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі» БДПУ ўзнагароджаны 11 дыпломамі I ступені, 9 – ІІ ступені, 3 – ІІІ ступені, а таксама шэрагам дыпломаў у спецыяльных намінацыях. Асобна адзначым, што Гран-пры ў намінацыі «Творчае пераўтварэнне: ствараючы будучыню» ўдастоены ўдзельнікі народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова» (кіраўнікі – Алеся Сівохіна і Аляксандр Мойскі) за шматгадовую выніковую дзейнасць і вялікі ўклад у мастацка-эстэтычнае выхаванне моладзі.
САМАЯ вялікая колькасць узнагарод – у творчага аб’яднання студэнцкага тэлебачання «СтудТБ» БДПУ на чале з вядучым спецыялістам лабараторыі медыятэхналогій ЦРІТ Нінай Кандрацьеўнай Хоміч. Гаворка ідзе пра перамогу ў намінацыях «Творчае пераўтварэнне: ствараючы будучыню», «Шлях даўжынёю ў творчасць», «Студ-АРТ. Прасоўваем творчасць», тры званні лаўрэата ІІ ступені рэспубліканскага завочнага конкурсу мастацкай творчасці студэнтаў універсітэтаў «АРТ-ПАРТАЛ», а таксама тры дыпломы – адзін ІІ і два ІІІ ступеняў адкрытага конкурсу блогераў «Блогасфера 2.0 ПРА». Віншуем і ганарымся!
25 лютага 2021 года № 2 (1252)
МІЖНАРОДНЫ Арт-цэнтр «Радыус свету» (ЗША) і Міжнародная Акадэмія дзеячаў літаратуры, мастацтва і камунікацый (Германія) аб’явілі лаўрэатаў Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Мацуа Басё. У іх ліку – старшы выкладчык факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ Таццяна Жылінская. Паэтычная творчасць Таццяны Генадзьеўны не пакінула раўнадушнымі членаў прафесійнага журы, якое ўзначальваў вядомы рэжысёр Анатоль Фрадзіс.
ПЕРАМОГУ ў міжнародным дыстанцыйным конкурсе «World Art Games» у намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва» (катэгорыя 25+) заваявала студэнтка завочнай формы атрымання адукацыі ФЭА Ганна Казлова (клас скрыпкі старшага выкладчыка кафедры музычна-педагагічнай адукацыі Таццяны Уладзіміраўны Жагула). Радасць поспеху падмацоўваецца і тым фактам, што ўзровень майстэрства ўдзельнікаў вызначала аўтарытэтнае журы, у склад якога ўваходзілі прафесійныя артысты і педагогі шэрагу еўрапейскіх краін.
ПА ВЫНІКАХ штогадовага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне і кветкавае афармленне тэрыторыі, які традыцыйна праводзіць адміністрацыя Кастрычніцкага раёна г. Мінска, у шосты раз перамогу святкаваў інтэрнат № 1 БДПУ. Заслужаныя ўзнагароды – Дыплом І ступені і адпаведны кубак – арганізатары мерапрыемства ўручылі загадчыцы інтэрната С.М. Рубека. Трэба дадаць, што ў ініцыятыўную групу разам са Святланай Мікалаеўнай уваходзяць пашпартыстка Студгарадка Т.М. Еўдакімчык і камендант інтэрната Г.І. Стралкова. Супрацоўніцы БДПУ загадзя рыхтуюцца да конкурсу і ў залежнасці ад вызначанай тэматыкі ствараюць малыя архітэктурныя формы, прадумваюць кветкавыя кампазіцыі, вырошчваюць расаду.
СТУДЭНТКА факультэта дашкольнай адукацыі Кацярына Дзябёлая выйшла ў фінал XXIX Міжнароднага конкурсу прыгажосці і таленту «Каралева студэнцтва». На разгляд журы яна прадставіла партфоліа з тэматычнымі здымкамі (у нацыянальным строі, вясельнай сукенцы і ў маладзёжным стылі), відэаролік «Візітоўка», а таксама творчы нумар па матывах кінафільма «Іван Васільевіч мяняе прафесію», дзе Кацярына танчыць і малюе ў тэхніцы «залаты пыл». Паводле рашэння журы прадстаўніца БДПУ запрошана ў Маскву для ўзнагароджання.
18 студзеня 2021 года № 1 (1255)
Педагагічны атрад «Сузор’е» – пераможца гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу «Працоўны семестр» у намінацыі «Лепшы педагагічны атрад»! Навіна пра чарговую заслужаную ўзнагароду была агучана падчас X пленума Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Па выніках дзейнасці арганізацыі за бягучы год ПА ГА «БРСМ» з правамі РК «БДПУ» ўручана Падзяка за выкананне паказчыкаў па працаўладкаванні моладзі. Да таго ж Граматай Міністэрства адукацыі за значны асабісты ўклад у развіццё студатрадаўскага руху ў Рэспубліцы Беларусь і актыўную грамадзянскую пазіцыю ўзнагароджаны сакратар ПА ГА «БРСМ» з правамі РК «БДПУ» Аляксандр Давыдоўскі. Віншуем!
30 лістапада 2020 года № 14 (1252)
ПРАДСТАЎНІКІ факультэта прыродазнаўства БДПУ Аляксандр Гарох і Арцём Касцялей сталі пераможцамі конкурсу «Экаідэі – у жыццё!», які адбыўся ў рамках III Міжнароднага студэнцкага экалагічнага кангрэса. Варта адзначыць, што ўдзел у форуме прымалі амаль 150 маладых эколагаў з Бангладэш, Беларусі, Казахстана, Кітая, Конга, Расіі, Туркменістана і Эквадора. Аляксандр і Арцём – удзельнікі СНДЛ «Green STEAM» і валанцёры Green Office BSPU – прадставілі на суд журы адукацыйны праект «Зялёная інжынерыя». Выкананы ў кантэксце Green STEAM-падыходу, ён прадугледжвае стварэнне разам са школьнікамі макета водаачышчальных станцый. Мэта праекта заключаецца ў тым, каб прыцягнуць увагу грамадства да праблем забруджвання вады і нерацыянальнага выкарыстання водных рэсурсаў.
ЗВАННЕ лаўрэата І ступені V Міжнароднага выканальніцкага конкурсу мастацтваў «Крыштальная валошка-2020» заваяваў студэнт 2-га курса факультэта эстэтычнай адукацыі Сяргей Куней. Віншуем пераможцу і яго кіраўніка – прафесара Уладзіміра Паўлавіча Бубена з чарговай перамогай!
ЛЕПШЫМ студэнцкім педагагічным атрадам (СПА) краіны па выніках Рэспубліканскага конкурсу «Працоўны семестр» прызнаны СПА БДПУ «Сузор’е»! Яго кіраўнік Павел Лапацінскі ўзнагароджаны нагрудным знакам «Ветэран руху студэнцкіх атрадаў». Пра гэта стала вядома падчас урачыстай цырымоніі закрыцця трэцяга працоўнага семестра-2020. У падвядзенні вынікаў і ўшанаванні пераможцаў прымалі ўдзел намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.М. Кунцэвіч, першы намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь І.А. Старавойтава, першы сакратар ЦК ГА БРСМ Д.С. Варанюк.
«Н» -даведка. Педагагічны атрад «Сузор’е» створаны ў 2015 г. і працуе на базе Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубраня». У 2019 г. удзельнікі СПА ўдастоены ганаровага звання «Лепшы педагагічны атрад г. Мінска», а яго камандзір Павел Лапацінскі стаў «Лепшым камандзірам Рэспублікі Беларусь».
СТУДЭНЦКІ педагагічны атрад «Сузор’е» БДПУ прыняў удзел ва Усебеларускім злёце студэнцкіх атрадаў «Час руху!», які прайшоў на базе Рэспубліканскага гарналыжнага цэнтра «Сілічы» (Мінская вобласць, Лагойскі раён). У яго межах адбыліся конкурсы атрадных візітовак і прэзентацыйных відэаролікаў «Твой атрад», творчы фестываль «Энергія атрада» і займальны квэст, мерапрыемствы для аматараў спорту і музычнай творчасці. Па выніках выступлення ў конкурснай праграме СПА «Сузор’е» ўзнагароджаны двума дыпломамі.
23 кастрычніка 2020 года № 12 (1250)
У МІНУЛЫМ выпуску «Н» паведамляў пра выхад прадстаўнікоў БДПУ ў заключны этап III Міжнароднага конкурсу маладых выкладчыкаў сістэмы бесперапыннай педагагічнай адукацыі «Педагагічны пачатак-2020». Ужо адзін гэты факт можна назваць поспехам, бо ў лік 15 фіналістаў імкнуліся трапіць больш за 100 удзельнікаў з 8 дзяржаў Садружнасці. З радасцю канстатуем, што другое месца ў конкурсе заваявала старшы выкладчык кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ Т.А. Шакун. У якасці прыза Таццяна Аляксандраўна атрымала права на дзесяцідзённую стажыроўку ў Маскоўскім педагагічным дзяржаўным універсітэце. Нагадаем, што арганізатарамі мерапрыемства выступілі Еўразійская асацыяцыя педагагічных універсітэтаў і Маскоўскі педагагічны дзяржаўны ўніверсітэт.
І НАВАЦЫЙНЫ адукацыйны праект «Зялёная інжынерыя», выкананы выкладчыкамі-стажорамі кафедры хіміі факультэта прыродазнаўства Д.С. Данільчык і Д.У. Сапсалёвым, заняў 2-е месца на Кітайска-Беларускім маладзёжным конкурсе навукова-даследчых праектаў. Макет водаачышчальнай станцыі, створаны Дар’яй Сяргееўнай і Дзмітрыем Уладзіміравічам пад кіраўніцтвам дацэнта Г.Б. Мельнікавай і старшага выкладчыка Н.С. Салагуб, заснаваны на прынцыпах міждысцыплінарнага Green STEAM-падыходу і накіраваны на павышэнне ўзроўню экалагічнай культуры, прыродазнаўчай граматнасці і прафесійнага выхавання навучэнцаў. Варта адзначыць, што ў конкурсе прынялі ўдзел больш за дзвесце студэнтаў, магістрантаў і маладых вучоных універсітэтаў Беларусі, якія прадставілі на суд журы больш чым 30 праектаў па экалогіі, рацыянальным прыродакарыстанні і перапрацоўцы адходаў.
ЗАЛАТОГА дыплома Міжнароднага фестывалю-конкурсу харавой музыки «A Ruginit Frunza din Vii» ўдастоены хор БДПУ «Gaudeamus» (дырыжор – Л.М. Ядлоўская)! Такое рашэнне прыняў арганізатар анлайн-мерапрыемства – Музычна-харавое таварыства Малдовы. У конкурсе ўдзельнічалі харавыя калектывы з Беларусі, Балгарыі, Іспаніі, Кубы, Македоніі, Малдовы, Расіі, Румыніі, Сербіі, Украіны.
І ЯШЧЭ некалькі добрых вестак з факультэта эстэтычнай адукацыі. Студэнт другога курса Сяргей Куней (клас прафесара У.П. Бубена) удастоены дыплома лаўрэата I ступені ў катэгорыі «Інструментальнае выканальніцтва» II Міжнароднага конкурсу мастацтваў «Планета Музыкі». Паводле вынікаў VI Міжнароднага дыстанцыйнага конкурсу «Восеньская рапсодыя» (г. Масква) старшы выкладчык кафедры музычна-педагагічнай адукацыі В.А. Вінярская і студэнтка 4-га курса ФЭА Кацярына Стасюк сталі лаўрэатамі І ступені ў намінацыі «Фартэпіянны ансамбль».
22 мая 2020 года № 7 (1245)
МАГІСТРАНТКА факультэта дашкольнай адукацыі А. Ляшчун, удзельніца СНДЛ «Адукацыйныя практыкі ў інтарэсах устойлівага
развіцця ва ўстановах дашкольнай адукацыі» (навуковы кіраўнік – А. А. Рублеўская), атрымала Пасведчанне аб узнагароджанні другой прэміяй
спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Анастасія была ўдастоена заахвочвання як пераможца XXV Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў.
У МІНУЛЫМ выпуску «Н» павіншаваў студэнта 2-га курса факультэта эстэтычнай адукацыі Антона Грачыхіна і яго педагога – старшага выкладчыка кафедры музычна-педагагічнай адукацыі К. А. Успенскага з нагоды чарговага поспеху – атрымання звання лаўрэата двух міжнародных конкурсаў. І вось новая перамога – трэцяя за апошнія месяцы! На гэты раз прадстаўнік ФЭА стаў лаўрэатам II ступені VI Міжнароднага конкурсу па відэазапісах «У кантакце з гітарай» у намінацыі «Я кампазітар». Антон прадставіў аўтарытэтнаму журы інтэрпрэтацыю п’есы ўласнага сачынення.
7 мая 2020 года No 6 (1244)
АДЧЫНЯЕМ ДЗВЕРЫ – ПРАЗ МАНІТОРЫ!
ВАЛАНЦЁРСКІ адукацыйны анлайн-праект БДПУ «Будучыя педагогі – дзецям» уключаны ў даследаванне Міжнароднага Фонду «Aflatoun International», якое прысвечана най-больш эфектыўным формам дыстанцыйнага навучання дзяцей. Нагадаем, што праект рэалізуюць студэнты старшых курсаў нашага ўніверсітэта з выкарыстаннем срод каў інфармацыйна-камунікацыйных тэхалогій. Будучыя настаўнікі пад кіраўніцтвам сваіх педагогаў пішуць сцэнарыі ўрокаў, рыхтуюцца мета-дычна, спрабуюць сябе – і ў выніку растуць прафесійна. Відэаўрокі па розных тэмах і прадметах трансліруюцца на афіцыйным YouTube-канале БДПУ і на сённяшні дзень маюць больш як 30 тысяч падпісчыкаў.
БЕЛТЭЛЕРАДЫЁКАМПАНІЯ і Міністэрства культуры Рэс-публікі Беларусь запрасілі пяцьдзясят пяць вядо мых беларусаў да ўдзелу ў арт-праекце «Чытаем класіку разам», прысвечаным 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Два раздзелы са знакамітага рамана празаіка «Каласы пад сярпом тваім» на здымачнай пляцоўцы ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прачытаў рэктар БДПУ А. І. Жук. Праект даступны на сайце тэлеканала «Беларусь 3», у YouTubeі ва ўсіх сацыяльных сетках музея. Глядзіце, слухайце, атрымлівайце задавальненне!
17 красавіка 2020 года No 5 (1243)
БДПУ стаў першым і пакуль што адзіным у Бе-ларусі сертыфікаваным удзельнікам GUNi – Глабальнай сет-кі інавацыйных універ-сітэтаў. Гэты факт сведчыць аб прызнанні за-слуг alma mater у па-пулярызацыі мэт і каш-тоўнасцей устойлівага развіцця ў грамадстве. Новы статус дазволіць БДПУ разам з больш як 250 установамі з 80 краін свету прымаць удзел у міжнародных мерапрыемствах і праектах, прысвечаных павышэнню якасці вышэйшай адукацыі ў кантэксце ўстойлівага развіцця.
ПА ВЫНІКАХ ІІІ чэмпіянату Беларусі па міні-футболе сярод жа-ночых каманд зборная БДПУ «Педуні-версітэт» заняла 3-е месца і ўзнялася на адну пазіцыю вышэй у параўнанні з дасягненнямі мінулага года. Віншуем спартсменак і іх трэнераў – старшых выкладчыкаў кафедры спартыўна-педагагічных дысцыплін факультэта фізічнага выхавання С. А. Траско і В. К. Мухляду!
ЧАРГОВАЙ нагодай для гонару стала ўзнагароджанне другакурсніка факультэта эстэтычнай адукацыі Ан—тона Грачыхіна дыпломам лаўрэ-ата VІІІ Міжнароднага конкурсу музыкантаў GRANDMUSICART сярод студэнтаў і выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «Кампазітары». Мерапрыемства праводзілася ў рэжыме анлайн пры падтрымцы ДБУДА горада Масквы «Дзіця-чая музычная школа імя А. К. Ля—дава». Адзначым, што Антон – аўтар уласных сачыненняў для класічнай гітары і выканаль-нік-інструменталіст – займаец-ца ў класе старшага выкладчыка кафедры музычна-педагагічнай адукацыі К. А. Успен-скага.
ЯШЧЭ адзін прадстаўнік БДПУ – магістрант ка-федры музычна-педагагічнай аду-кацыі факультэта эстэтычнай аду-кацыі Чжу Сюэчунь (клас дацэнта С. В. Маціеўскай) стаў лаўрэатам І прэміі V Міжнароднага конкур-су-фестывалю мастацтваў «Му-зыкі святло» ў намінацыі «Ака-дэмічны вакал». Заснавальніка—мі і арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца ГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў» і музычны адукацыйны цэнтр ТАА «Эстрадная школа талентаў».
ЗАСЛУЖАНАЕ прызнанне журы Усерасійскага на—вукова-даследчага конкурсу «Лепшая навукова-да-следчая работа 2020» атрымала праца студэнта факультэта да-школьнай адукацыі БДПУ Ільі Суяты «Дыягностыка праяўлен-ня беражлівых адносін да пры-родных рэсурсаў дзецьмі ста-рэйшага дашкольнага ўзросту». Прадстаўнік alma mater быў узнагароджаны дыпломам ІІ сту-пені ў намінацыі «Фундамен-тальныя і прыкладныя аспек-ты развіцця сучаснай навукі», а яго артыкул, заснаваны на ма-тэрыялах даследавання, апублікаваны ў зборніку работ. Да слова, дасягнуць высокіх вынікаў у навукова-даследчай дзейнасці хлопцу дапамог удзел у СНДЛ кафедры мето-дык дашкольнай адукацыі «Адукацыйныя практыкі ў інтарэсах устойлівага развіцця ва ўстановах дашколь-най адукацыі» (навуковы кіраўнік – дацэнт А. А. Руб-леўская), старшынёй якой ён з’яўляецца
16 студзеня 2020 года № 1 (1239)
Імклівае і насычанае жыццё нашай alma mater багатае на поспехі студэнтаў-танкаўцаў у самых розных сферах. Змагацца, перамагаць, дасягаць, праслаўляць БДПУ – для многіх гэтыя словы сталі сапраўдным дэвізам. Напярэдадні Дня студэнта, які мы адзначаем 25 студзеня, узгадаем найбольш яркія дасягненні канца 2019-га.
Па выніках галасавання, якое штогод праводзіць газета «Спар-тыўная панарама», выпускніца факуль-тэта фізічнага выхавання нашага ўні-версітэта Аляксандра Раманоўская прызнана лепшай спартсменкай Беларусі 2019 г.! Аляксандра ў мінулым годзе ўпершыню ў гісторыі беларускага жаночага фрыстайла стала чэмпіёнкай свету, выйграла этап Кубка свету ў Маскве, а таксама заваявала два залатыя медалі Сусветнай універсіяды ў Краснаярску. Ужо ў новым сезоне наша зорка двойчы паднялася на другую прыступку п’едэстала на этапах Кубка свету ў Кітаі.
Да новых перамог!
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі падвёў вынікі Рэспубліканскага конкурсу «Працоўны семестр» на лепшы студэнцкі атрад і лепшую арганізацыю, якая прымае студэнцкі атрад. Прадстаўнік філалагічнага факультэта Павел Лапацінскі – камандзір зводнага педагагічнага атрада «Сузор’е» БДПУ перамог у намінацыі «Лепшы камандзір педагагічнага атрада». Падзякай ад БРСМ былі адзначаны сам атрад і яго камісар – студэнтка філфака Дар’я Галаваш. Трэці працоўны семестр не за гарамі – магчыма, менавіта ТЫ станеш яго новым героем!
У сусветны дзень валанцёра, які адзначаўся 5 снежня, сталі вядомыя імёны пераможцаў Рэспубліканскага кон-курсу «Валанцёр года-2019». Стуэнтка факультэта дашкольнай адукацыі БДПУ Віялета Аляшкевіч стала лепшай у на-мінацыі «Асабісты ўклад сярод студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі».
БДПУ ўдастоены некалькіх узнагарод рэспубліканскага фестывалю творчасці замежных студэнтаў
«F.-ART.BУ-2019», арганізатарамі якога выступілі Міністэрства адукацыі і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Вядучы педагагічны ўніверсітэт краіны стаў уладальнікам Гран-пры конкурсу відэаролікаў «Творчасць моладзі: выбар, час, магчымасці» і двух дыпломаў I ступені Рэспубліканскага інтэрактыўнага творчага праекта «Чытаем разам – чытаем па-беларуску». Акрамя таго, дыпломам за шматгадовую эфектыўную дзейнасць па полікультурнай адукацыі моладзі, стварэнне ўмоў для творчай самарэалізацыі за-межных і беларускіх студэнтаў была ўзнагароджана кіраўнік зводнага хору замежных і беларускіх студэнтаў «Гаўдэамус» ФЭА Л. М. Ядлоўская. БДПУ яшчэ раз пацвердзіў, што будучыя педагогі – выключна творчыя асобы!
4 кастрычніка 2019 года № 12 (1233)
Выкладчык кафедры агульнай і дашкольнай педагогікі факультэта дашкольнай адукацыі БДПУ Вольга Віктараўна Латыгоўская стала пераможцай раённага этапу гарадскога конкурсу «Лепшы малады спецыяліст–2019». Прафесійнае спаборніцтва сярод прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці (прамысловасць, гандаль, ахова здароўя і інш.) праводзіцца ўжо сёмы год запар. Па меркаванні прадстаўнічага журы, Вользе Віктараўне не было роўных у намінацыі «Лепшы малады спецыяліст установы адукацыі». Віншуем з поспехам!
Студэнтка факультэта фізічнага вы-хавання БДПУ Марыя Кандрацьева заваявала залаты медаль па джыу-джыцу ў ка-тэгорыі звыш 70 кг на ІІІ Сусветных паліцэйскіх гульнях у Мілане. Гэты прадстаўнічы міжнародны форум сабраў 20–25 верасня ў паўночнай сталіцы Італіі каля 800 спартсменаў з 37 краін свету. Пераможнае выступленне прадстаўніцы alma mater ва ўсіх чатырох паядынках дазволіла зборнай Беларусі заняць 3-е агульнакаманднае месца.
24 верасня 2019 года № 11 (1232)
СТУДЭНТ факультэта фізічнага выхавання БДПУ Даніэль Мукетэ стаў бронзавым прызёрам Гран-пры па дзюдо ў Ташкенце ў вагавай катэгорыі да 100 кг. Адзначым, што за месца на п’едэстале ў сталіцы Узбекістана змагаліся 467 спартсменаў з 73 краін свету.
НА ЧЫРВОНАЙ плошчы ў Маскве на адкрыцці Міжнароднага ваеннамузычнага фестывалю “Спаская вежа-2019” прынялі ўдзел лепшыя аркестры і музычныя калектывы з Беларусі, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Італіі, Казахстана, Кітая, Карэі, Расіі, Фінляндыі, Швейцарыі і інш. Асноўнай п,есай у кампазіцыі, якую прадставілі ДУ “Узорна-паказальны аркестр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь” і Рота ганаровай варты, стаў “Скандынаўскі жарт”, аўтарам якога з’яўляецца прафесар факультэта эстэтычнай адукацыі нашага ўніверсітэта Уладзімір Бубен. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор аркестра палкоўнік Яўген Доўжык выказаў падзяку аўтару музыкі, а таксама прапанаваў яму далейшае творчае супрацоўніцтва.
2 верасня 2019 года No 10 (1231)
АДРАЗУ чатыры ўзнагароды з Кіева ў Мінск прывезлі прадстаўнікі факультэта эстэтычнай адукацыі — удзельнікі міжнароднага конкурсу-фестывалю “ProFest”. Дыплома І ступені і Гран-пры мерапрыемства ў катэгорыі “Народны вакал” удастоены народны ансамбль беларускай музыкі і песні “Ярыца” (мастацкі кіраўнік А. М. Шугаеў, хормайстар Л. М. Красна), дыплома лаўрэата І ступені ў намінацыі “Інструментальнае выканальніцтва” — дуэт “Менск” у складзе А. М. Шугаева і А. М. Юнусава, дыплома І ступені ў намінацыі “Інструментальнае выканальніцтва (сола)” — канцэртмайстар кафедры музычна-педагагічнай адукацыі А. М. Юнусаў. Так трымаць!
“СПЫТАЙ у неба” — так называлася кампазіцыя, з якой выступіла і перамагла на XVII Міжнародным конкурсе-фестывалі “Славянскія сустрэчы” ў Мінску студэнтка факультэта дашкольнай адукацыі Анастасія Герашчанка (педагог – Л. Л. Ліхашэрст). Дзяўчына стала лаўрэатам І ступені ў намінацыі “Эстрадны вакал. Сола”. Малайчына!
31 мая 2019 года, № 8 (1229)
МІНСКАЕ гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі і Асацыяцыя па абароне інтэлектуальнай уласнасці “БелБрэнд” падвялі вынікі сталічнага конкурсу чытальнікаў паэзіі і прозы, прысвечанага Году малой радзімы. З радасцю паведамляем, што Гран-пры была ўдастоена першакурсніца факультэта пачатковай адукацыі нашага ўніверсітэта Анастасія Чайкоўская. У ліку лаўрэатаў яшчэ тры прадстаўніцы ФПА—Дзіяна Літвіновіч, Ірына Будай і Анастасія Кашубская. Будучых педагогаў асабіста павіншаваў старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі М. П. Пазнякоў (старшыня журы). Рэдакцыя “Н” далучаецца да цёплых слоў і зычыць дзяўчатам новых перамог!
ДЫПЛОМ ІІ ступені—такі вынік удзелу студэнта 2-га курса фізікаматэматычнага факультэта alma mater Івана Мінчука ў Рэспубліканскай студэнцкай алімпіядзе па матэматыцы. Камандзе БДПУ, у склад якой таксама ўваходзілі Ганна Баброўка і Арцём Стрыленка, дапамагаў падрыхтавацца да ўдзелу ў інтэлектуальным мерапрыемстве дацэнт кафедры матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі М. В. Грыб. Увогуле, за перамогу ў алімпіядзе спаборнічалі 53 студэнты з 14 устаноў вышэйшай адукацыі краіны.
СТУДЭНТКА 2-га курса завочнай формы атрымання адукацыі факультэта эстэтычнай адукацыі Алена Рудзяк прыняла ўдзел у ІІ Міжнародным творчым конкурсе “Fern Flower International” (“Папараць-кветка”), які праводзіцца сярод інструменталістаў і вакалістаў. Прадстаўнічае журы падкрэсліла высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства канкурсанткі з БДПУ і адзначыла яе выступленне дыпломам II ступені ў намінацыі “Народныя інструменты (цымбалы)”. Віншуем Алену і яе педагога—старшага выкладчыка кафедры музычнапедагагічнай адукацыі В. В. Андрыенку!
ГРАН-ПРЫ VII адкрытага педагагічнага конкурсу-фестывалю “Бурштынавая сава‑2019” удастоена выпускніца факультэта пачатковай адукацыі БДПУ— настаўнік вышэйшай катэгорыі СШ № 94 г. Мінска Л.А. Сардалішвілі. Удакладнім, што за перамогу ў расійскім Калінінградзе змагаліся 19 фіналістаў з краін СНД, Балтыі і нават ЗША. Чытачам “Н” Любоў Аляксандраўна вядома як пераможца гарадскога конкурсу “Сталічны настаўнік — сталічнай адукацыі” і ўладальніца дыплома І ступені Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” (2017)
21 мая 2019 года, № 7 (1228)
ПЕРШАКУРСНІК факультэта эстэтычнай адукацыі Антон Грачыхін перамог у катэгорыі “Профі: 19 гадоў і больш” ІV Міжнароднага конкурсу па відэазапісах “У кантакце з гітарай”. Удзельнікаў ацэньвала аўтарытэтнае журы на чале з прафесарам Ніжагародскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М. І. Глінкі А. А. Петрапаўлаўскім. Падапечны старшага выклад чыка кафедры музычна-педагагічнай адукацыі факультэта эстэтычнай адукацыі К. А. Успенскага атрымаў Дыплом І ступені, а яго педагог — Падзяку за асабісты ўклад у духоўнае выхаванне падрастаючага пакалення і высокі ўзровень выкладчыцкага майстэрства ад арганізатара мерапрыемства — Нацыянальнай асацыяцыі выклад чыкаў дадатковай адукацыі “У кантакце з мастацтвам” (Расійская Федэрацыя). Віншуем!
СПАБОРНІЦТВЫ па грэка-рымскай барацьбе ў праграме Рэспубліканскай універсіяды аб’ядналі сёлета на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы звыш 150 студэнтаў з 21 універсітэта краіны. Спартсмены БДПУ — Дзмітрый Камінскі, Кірыл Мацкевіч, Антон Сахно і Аляксандр Паўлючэнка — выступілі дастойна. У сваіх вагавых катэгорыях яны заваявалі 4 медалі — два “залатыя” і два “бронзавыя” (адпаведна). У выніку — 5-е агульнакаманднае месца, як, дарэчы, і ў мінулым годзе.
30 красавіка 2019 года № 6 (1227)
ЁСЦЬ ЧЫМ ПАДЗЯЛІЦЦА, ЁСЦЬ ЧАМУ ЗДЗІВІЦЦА!
За тры дні прадставіць шырокай публіцы найлепшыя здабыткі нашай alma mater у адукацыйнай і выхаваўчай сферах — ды так, каб гэта было не толькі пазнавальна, але і жыва, цікава, інтэрактыўна, разнастайна… Задача не з лёгкіх, але БДПУ цудоўна з ёй справіўся падчас удзелу ў XVІІІ Рэспубліканскай выстаўцы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі, якая праходзіла 17–19 красавіка на базе выставачнага комплексу «БелЭкспа». Увазе наведвальнікаў былі прапанаваны навукова-метадычныя выданні, вучэбна-метадычныя комплексы, рэкламнаінфармацыйная прадукцыя пра БДПУ. Аднак экспазіцыя гэтым не абмяжоўвалася — мы змаглі здзівіць і зацікавіць і фізікаў, і лірыкаў!
На працягу ўсяго перыяду на стэндзе БДПУ працавала выстаўка дэкаратыўна-прыкладных і творчых работ студэнтаў і выкладчыкаў, праводзіліся прэзентацыі куль турна-адукацыйнага праекта «Берагіня», мабільнага дадатку да аперацыйнай сістэмы Android для вывучэння вучэбнага прадмета «Астраномія» ў віртуальнай рэальнасці, інтэрактыўных адукацыйных тэхналогій «Каляндар устойлівага развіцця» і «Экалагічная маркіроўка “Green Office BSPU”». Таксама ўсе жадаючыя змаглі прыняць удзел у майстар-класах па канструяванні і праграмаванні робатаў з выкарыстаннем мадэляў LEGO WeDo, вырабе славянскіх лялек-абярэгаў, ткацтве і інш. У рамках тэматычных дзён — Дня інавацый, Дня рэгіянальных ініцыятыў і Дня творчасці і спорту — БДПУ прадставіў больш за 20 інтэрактыўных прэзентацый, майстар-класаў і тэматычных пляцовак. Так, загадчык кафедры лагапедыі Інстытута інклюзіўнай адукацыі Н. М. Баль правяла прэзентацыю аўтарскіх настольна-друкаваных гульняў па карэкцыі парушэнняў пісьмовай мовы і майстар-клас «Гуляем — узаемадзейнічаем — пераадольваем парушэнні чытання і пісьма».
У прадстаўленні панарамы педагагічнага вопыту, прысве чанай інавацыйным кірункам у галіне грамадзянскапатрыя тычнага выхавання моладзі, браў удзел загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі А. А. Корзюк. Аляксандр Аляксандравіч прэзентаваў мабільны дадатак «Легенды пра Мінск: інтэрпрэтацыя ў сучасным кантэксце», накіраваны на самастойнае вывучэнне помнікаў гісторыі з дапамогай навігацыйнай сістэмы і ажыўлення малюнкаў. Дарэчы, праект быў удастоены дыплома I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за ўклад у распаўсюджванне станоўчага вопыту ў сферы турызму, краязнаўства і экскурсійнай дзей насці.
І арганізатары мерапрыемства, і высокія госці — міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Васільевіч Карпенка, першы сакратар ЦК БРСМ Дзмітрый Сяргеевіч Варанюк і інш. — адзначылі выдатную падрыхтоўку БДПУ да выстаўкі і ўвогуле паказальна высокую якасць работы ўніверсітэта па выхаванні студэнцкай моладзі. Так, alma mater была ўдастоена дыплома I ступені Міністэрства адукацыі за высокі ўзровень і інавацыйныя падыходы ў выхаваўчай дзейнасці і сістэмнае прадстаўленне педагагічнага вопыту. Таксама дыпломам міністэрства ўзнага роджаны валанцёрскі атрад БДПУ за актыўны ўдзел у рэспубліканскай выстаўцы.
Людміла БАНЬКО,
метадыст вышэйшай
кваліфікацыйнай катэгорыі УВРзМ
ПРЭМІЯ першай ступені і званне лаўрэатаў у намінацыі «Настаўнік і вучань» — такі вынік удзелу ў ХХV Міжнародным фестывалі-конкурсе «Musica Classica» (г. Руза, РФ) прадстаўнікоў факультэта эстэтычнай адукацыі — фартэпіяннага дуэта ў складзе старшага выкладчыка кафедры музычна-педагагічнай адукацыі Валянціны Вінярскай і другакурсніцы Кацярыны Забароўскай. Віншуем! Ганарымся!
УЛАДАЛЬНІЦАЙ тытулаў «Каралева Вясна Анлайн» і «Каралева Элегантнасць» стала студэнтка факультэта пачатковай адукацыі alma mater — фіналістка конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна- 2019» Яўгенія Кудлач. Падчас вучобы ва ўніверсітэце дзяўчына праявіла сябе ў розных відах дзейнасці: валанцёрскай (у складзе атрада «Данка»), творчай (удзел у знакамітым універсітэцкім калектыве «О2»), прафесійнай (праца харэографам у школе развіцця дзіцяці «Першая адукацыя» пры БДПУ), грамадскай (удзельніца трох зорных паходаў). Поспехаў і ўдачы!
СЁННЯ, 30 красавіка, адбылася фінальная гульня Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лігі сярод жаночых каманд. Ва ўпартай барацьбе зборная БДПУ здабыла ганаровае 2-е месца. Віншуем нашых спартсменак і выказваем удзячнасць групе падтрымкі, якая была прызнана лепшай сярод балельшчыкаў.
АДРАЗУ на дзве «бронзы» папоўнілася медалёвая скарбонка alma mater. Такі падарунак роднай установе да яе 105-годдзя зрабілі мужчынская і жаночая зборныя БДПУ — фіналісты Рэспубліканскай універсіяды па самба. Да новых перамог!
КАБ СТАЎ І БЛІЗКІ, І ПРЫВЫЧНЫ НАМ ЛАД ЖЫЦЦЯ ЭКАЛАГІЧНЫ
З 8 па 22 красавіка БДПУ разам з яшчэ васьмю ўніверсітэтамі Беларусі прымаў удзел у міжнародным міжуніверсітэцкім маладзёжным фестывалі ў галіне экалогіі і ўстойлівага развіцця «ВНУЭкаФэст-2019». Сёлета праект быў накіраваны на папулярызацыю і адаптацыю Мэтаў устойлівага развіцця, увядзенне «зялёнай» інфраструктуры ва ўстановах адукацыі. Фестываль праходзіў у два этапы: на працягу першага тыдня (8–15 красавіка) адбыліся гарадскія мерапрыемствы ў Мінску, а 15–22 красавіка эстафету падхапілі ўстановы вышэйшай адукацыі.
У параўнанні з мінулым годам дэсант беларускіх удзельнікаў павялічыўся ўдвая: да сталічных устаноў далучыліся і рэгіянальныя ўніверсітэты. Каардынатарам фестывалю ў БДПУ стаў рэсурсны цэнтр «Green Office BSPU». Ён распрацаваў і арганізаваў правядзенне цыкла адкрытых мерапрыемстваў па тэматыцы ўстойлівага развіцця, у якіх прынялі ўдзел студэнты і супрацоўнікі БДПУ і навучэнцы іншых устаноў адукацыі. Так, падчас лекцыі «Канцэпцыя ўстойлівага развіцця, або Як пазбегнуць кропкі незвароту» прысутныя змаглі ўзгадаць гісторыю стварэння канцэпцыі, разгледзець прычыны, якія падштурхнулі свет да яе распрацоўкі, паразважаць, як звычайны чалавек можа паўплываць на дасягненне пастаўленых мэт. Завяршылася лекцыя мінігульнёй, якая дазволіла ўдзельнікам праверыць здабытыя веды. Выкладчыкі не засталіся ўбаку і прадэманстравалі свой досвед устойлівага развіцця ў рамках інтэлектуальнай гульні «Green Brainstorm: expert version». Аўдыторыі з сямі каманд, якія прадстаўлялі розныя факультэты БДПУ, быў прапанаваны фармат «мазгавы штурм» у пошуках адказаў на цыкл пытанняў па тэме.
Рэсурсны цэнтр паклапаціўся не толькі пра тэарэтычныя веды, але і звярнуў увагу на практыку, а дакладней, на важнасць раслін у жыццядзейнасці ўсяго калектыву ўніверсітэта. У рамках акцыі «Green day: зялёныя вокны» ўсе жадаючыя змаглі падзяліцца хатняй раслінай для ўпрыгожвання вокнаў БДПУ, а таксама перасадзіць яе, атрымаўшы прафесійную кансультацыю ад выкладчыкаў кафедры агульнай біялогіі і батанікі.
У пятніцу 19 красавіка адбыўся круглы стол «Адаптацыя Мэт устойлівага развіцця (МУР) у ВНУ». Падчас мерапрыемства ў фармаце Сусветнага кафэ прадстаўнікі ўсіх факультэтаў, а таксама адміністрацыі, БРСМ, Студсавета паспрабавалі знайсці адказы на надзённыя пытанні: якія з МУР найбольш актуальныя для БДПУ? Якія элементы «зялёнай» інфраструктуры варта рэалізаваць ва ўніверсітэце? Якія наву чальныя элементы трэба стварыць на АБС «Зялёнае» для пераўтварэння яе ў адукацыйны цэнтр Педагогікі навакольнага асяроддзя? Якую мадэль маладзёжнага прадпрымальніцтва можна рэалізаваць у БДПУ?
Завяршальнымі мерапрыемствамі «ЭкаФэста» сталі акцыя па ўборцы лясной зоны ў г. п. Зялёнае і вэб-квэст «МУРыкі» для вучняў 5–6 класаў школ сталіцы і Мінскага раёна.
Філіялы рэсурснага цэнтра на базе факультэтаў і інстытутаў (фізіка-матэматычны, гістарычны, Інстытут інклюзіўнай адукацыі), якія пачалі сваю працу з лютага 2019 г., таксама арганізавалі і правялі больш за дзясятак тэматычных мерапрыемстваў для студэнтаў сваіх падраздзяленняў.
У рамках фестывалю сумесна з кампаніяй БЕЛГІПС-ЭКА праводзіцца міжуніверсітэцкая акцыя «Папяровы красавік» па зборы макулатуры. Сабраная папера будзе накіравана на перапрацоўку, а ўстановы-ўдзельніцы атрымаюць прызы ад партнёраў. БДПУ актыўна далучыўся да мерапрыемства, каб зрабіць свой унёсак у ахову навакольнага асяроддзя: кожныя 50 кг здадзенай макулатуры захаваюць жыццё яшчэ аднаму дрэву ў Мінску. Удзел alma mater у фестывалі дазволіў развіць і ўмацаваць сувязі з іншымі, у тым ліку замежнымі, універсітэтамі, зрабіць свой унёсак у фарміраванне экалагічнай культуры і аховы навакольнага асяроддзя, замацаваць за БДПУ імідж сацыяльна і экалагічна адказнай установы.
Наталля САЛАГУБ,
Наталля ШАЎЦОВА
12 красавіка 2019 года № 5 (1226)
ЦІКАВА, ПРАФЕСІЙНА, КРУТА — ЗДЗІВІЎ БДПУ ДЭБЮТАМ!
Пераможцаў намінацыі “Педагагічны дэбют” вызначаюць раз на тры гады, і 2019-ы стаў трыумфальным для нашага ўніверсітэта. Шасцёра мацнейшых канкурсантаў 26 сакавіка ў Камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама імкнуліся здабыць перамогу ў заданні-практыкуме, назва якога, па іро ніі лёсу, гучыць як адзін з дэвізаў нашай уста новы: “Вучыцеся з намі, вучыцеся ў нас!”. Па выніках педагагічнага спаборніцтва перамогу святкавала Вікторыя ГЕЦ (гістарычны факультэт), другое месца атрымала Ганна СОКАЛ (фізікаматэматычны факультэт), а замкнула тройку прызёраў Дар’я ДАНІЛЬЧЫК (факультэт пры родазнаўства).
Усе тры студэнткі БДПУ маюць вопыт працы з дзецьмі. Так, за плячыма Вікторыі 9 змен у летніку ў складзе педатрада “Ветразь”, Ганна год як выкладае матэматыку ў 5–6 класах СШ № 20 г. Мінска, а Дар’я 1 верасня 2018 г. папоўніла рады настаўнікаў хіміі сталічнай школы № 205. Безумоўна, такі ранні і, што важна, удалы дэбют на педагагічнай ніве — заслуга ў першую чаргу практыкаарыентаванага навучання. Дзяўчаты сыходзяцца ў думцы, што такі падыход да падрыхтоўкі спецыялістаў — сінтэз глыбокіх тэарэтычных ведаў і шырокія магчымасці замацаваць іх падчас розных відаў практык — вялікі плюс навучання ў БДПУ. Гэта надае маладым настаўнікам упэўненасці ў сваіх сілах: варта толькі зайсці ў клас і прадэманстраваць уменні і навыкі, атрыманыя за гады вучобы. Відаць, па той жа прычыне і выступленне нашых студэнтак на конкурсе было такім пераканаўчым: спаборніцтва стала для іх не столькі сур’ёзным выпрабаваннем, колькі чарговым крокам да прафесійнага майстэрства. “Я вучуся на 4‑м, выпускным, курсе гістфака. Час падводзіць вынікі, час здаваць экзамен на права быць педагогам, — разважае Вікторыя Гец. — І такім іспытам стаў для мяне ўдзел у конкурсе. З аднаго боку, гэта было выклікам, але з другога — шанцам паказаць сябе і навучыцца нечаму новаму. Я зразумела, што вучыла дзяцей гісторыі, а яны мяне, самі таго не ўсведамляючы, вучы‑ лі новаму жыццю — жыццю ў коле шум‑ ных, непасрэдных, дапытлівых хлопчы‑ каў і дзяўчынак. Хачу і надалей расці ў пра‑ фесійным плане, каб з упэўненасцю сказаць, што магу ўзяць на сябе адказ насць за самую важную місію — выхаванне дзя‑ цей”. Блізкае меркаванне выказала і Дар’я Данільчык. На яе думку, кожны педагог — творчая асоба, якая заўсёды ім кнецца да самаразвіцця. “Для мяне гэты конкурс — новая прыступка ў прафесій ным станаўленні, — адзначыла дзяўчына, — таму і цаню я ў першую чаргу не сам вынік, а веды і навыкі, якія змагла атрымаць. Я заўсёды любіла выступаць на сцэне і быць у цэнтры ўвагі, бо настаўнік — гэта артыст, глыбока ўлюбёны ў сваю справу. Паспрабаваўшы сілы ў спаборніцтве, я чарговы раз пера‑ каналася, што абрала прафесію правільна. Дзякуй універсітэту за магчымасць паў‑ дзельнічаць у конкурсе, які дапамог мне расставіць усё на свае месцы, вызначыцца з мэтамі на будучыню і зарадзіў мно ствам станоўчых эмоцый”.
Здольнасць дамагацца выдатнага выніку звычайна ўласцівая людзям з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, а танкаўцы акурат з такіх. Таму дадзенае сцвярджэнне справядлівае ў ад носінах да ўсіх трох гераінь гэтага матэрыялу. Для іх важна добра вучыцца, эфектыўна працаваць, дасягаць высокай якасці ва ўсім, заўсёды імкнуцца да паляпшэння дасягнутых вынікаў, ісці наперад. Яшчэ да пераможнага дэбюту дзяўчаты бліскуча праявілі сябе ў самых розных відах дзейнасці. Узнікае спра вядлівае пытанне: як атрымліваецца паўсюль паспяваць? Мяркуйце самі: напрыклад, Вікторыя з дзяцінства займалася спортам і творчасцю, скончыла школу з залатым медалём, а ролю студэнткі гістфака паспя хова сумяшчае з грамадскай дзейнасцю. Яна — стараста групы, старшыня студсавета факультэта, член СНДЛ “Кліа”, пераможца конкурсу “Студэнт года-2018” і, да таго ж, тройчы (!) прэзідэнцкі стыпендыят… Здаецца, гэта проста немагчыма! Аднак дзяўчына запэўнівае ў іншым: “Граматнае размеркаванне ча‑ су — гарантыя поспеху. Я вяду дзённік у тэле фоне, дзе і запісваю важныя справы, стаўлю перад сабой задачы, падрабяз на распісваю дзень — гэта добрая дапамога ў эканоміі каштоўных хвілін”. Жыццё Дар’і Даніль чык таксама вельмі насычанае: дзяўчына гуляе ў КВЗ, узначальвае студсавет факультэта прыродазнаўства і СНДЛ “Рэгуляцыя росту і развіцця раслін”, працуе ў школе — спіс заняткаў уражвае. Але ў яе сакрэт поспеху іншы: “Калі мяне пытаюць, як я ўсё паспяваю, адказваю, што… не паспяваю! Лічу, што заўсёды трэба пакідаць час на адпачынак і ўмець адкласці справу, якая не ладзіцца. Магчыма, калі пераключышся, то рашэнне складанай задачы прый дзе само. І ёсць яшчэ адзін важны момант: БДПУ навучыў мяне любіць тое, што робіш. А калі займаеш ся любімай справай, то ўсё атрымліваецца!”
Як вядома, за перамогай аднаго чалавека часта стаіць цэлая каманда аднадумцаў, прафесіяналаў, шчыра гатовых дзяліцца сваімі ведамі і вопытам. Дапамогу і падтрымку на ўсіх этапах правядзення конкурсу ўдзельніцам аказвалі супрацоўнікі вучэбна-метадычнага аддзела цэнтра арганізацыйна-метадычнага забеспячэння адукацыйнай дзейнасці, метадысты факультэтаў, выкладчыкі кафедры педагогікі ФСПТ, прадстаўнікі цэнтра студэнцкай творчасці. Яны дапамагалі знайсці правільны вектар работы, карэкціравалі выступленні на ўсіх этапах, удзельнічалі ў падрыхтоўцы прэзентацый і творчых нумароў, займаліся арганізацыйнымі момантамі, давалі метадычныя парады. “Супрацоўніцтва з рознымі структурамі БДПУ было арганізавана на вышэйшым узроўні. Згуртаваная каман‑ да прымала ўдзел у нашай падрыхтоўцы да кожнага выпрабавання і аказвала па‑ трэбную дапамогу. Вельмі карыснымі былі падказкі і ідэі А. А. Кесаравай, В. П. Васілевіч, А. В. Жураўскай і іншых — унёсак кожнага быў важкім”, — заўважыла Ганна Сокал. Акрамя таго, з асаб лівай цеплынёй дзяўчаты адзначылі работу выкладчыкаў сваіх родных факультэтаў, якія былі побач не толькі падчас конкурсных выпрабаванняў, але і на працягу ўсіх гадоў навучання ва ўніверсітэце. Гэта С. І. Зянько і С. Л. Глухарава (фізікаматэматычны факультэт), Н. С. Салагуб, Н. В. Ястрабава, В. Э. Агароднік (факультэт прыродазнаўства), Д. А. Касякова (гістарычны факультэт). У пац вярджэнне пераемнасці пакаленняў танкаўцаў Вікторыя прыгадала дапамогу і падтрымку выпускніка гістарычнага факуль тэта Івана Пугача (пераможца конкурсу ў 2016 г. — Рэд.): яго парады, бясспрэчна, таксама былі каштоўнымі. Да таго ж уся пераможная тройка аднагалосна выказала падзяку кіраўніцтву БДПУ, выкладчыкам і студэн там факультэтаў, якія знайшлі час пад трымаць іх асабіста ў са мы адказны момант — падчас фінальнага выпра бавання. “Адчувалася шалёная пазітыўная энергетыка! Гэта надавала ўпэўненасці, веры ў сябе. У чарговы раз пераканалася ў згуртаванасці ўсіх танкаўцаў без вы ключэння!” — заўважыла Ганна. “Лёгка пера магаць, калі адчуваеш веру з боку блізкіх, неабыякавых людзей. Яны заўжды знаходзілі правільныя словы і прыходзілі на дапамогу. Дзякуй вялікі за гэта!” — падсумавала Дар’я.
Карыстаючыся магчымасцю, мы папрасілі дзяўчат даць парады і перша курснікам, якія стаяць у самым пачатку свайго педагагічнага шляху, і без пяці хвілін выпускнікам універсітэта, што хутка стануць настаўнікамі. З упэўненасцю можна сказаць, што да думкі гэтага трыа можна смела прыслухацца.
Вікторыя Гец: “Першакурснікам жадаю рацы‑ янальна выкарыстоўваць свой час, не баяцца адкрываць для сябе новыя магчымасці, бо ўсё залежыць ад нас саміх. Выпускнікам зычу цярплівасці, але самае галоўнае — творчасці. Бо сучасны педагог павінен быць наватарам, граматна пад біраць метадычныя прыёмы і шукаць срод кі для вырашэння задач”.
Ганна Сокал: “Першакурснікам — поспехаў і мэтанакіраванасці, не марнаваць час, назапашваць веды і вопыт. Ну, а будучым калегам — поспехаў у працы і ўсіх пачынан‑ нях і праз гады захаваць цікавасць да нашай прафесіі”.
Дар’я Данільчык: “Шаноўныя першакурс‑ нікі, для таго, каб навучыцца, трэба пра‑ цаваць. І пачынайце гэта рабіць ужо сён‑ ня! Дзейнічаць у камандзе, прымаць адказ‑ ныя рашэнні, рэалізоўваць праекты, выхоў‑ ваць арганізатарскія якасці — гэта‑ му ўсяму вучаць у БДПУ. А студэнтам‑ выпускнікам хачу нагадаць, што самае галоўнае ў нашай прафесіі — гэта любіць і паважаць дзяцей. Памятайце, што сапраўдны настаўнік — гэта не толькі “ўрока даўца”, але і выхавацель, а выхоў‑ ваць лепш за ўсё на ўласным прыкладзе”.
Ірына МЯЦЕЛІЦА
5 кастрычніка 2018 года, № 12 (1216)
САВЕТ міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў надаў БДПУ статус Базавай арганізацыі краін СНД па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі педагагічных работнікаў і спецыялістаў у галіне інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі. Рашэнне было прынята асноўным выканаўчым органам краінудзельніц падчас яго пасяджэння 27 верасня ў сталіцы Рэспублікі Таджыкістан г. Душанбэ. Адзначым, што дзейнасць у названым напрамку ва ўніверсітэце забяспечвае Інстытут інклюзіўнай адукацыі, які з’яўляецца прызнаным у Беларусі і Еўропе сучасным адукацыйным і навукова-даследчым цэнтрам. Сярод бліжэйшых задач, якія стаяць перад Базавай арганізацыяй, — фарміраванне складу Грамадскага савета пад старшынствам рэктара БДПУ А. І. Жука. Віншуем, калегі! Новы статус alma mater для нас — вялікі гонар і адказная місія!
ВЫХАВАНЦЫ БДПУ працягваюць радаваць і здзіўляць нас сваімі спартыўнымі перамогамі і дасягненнямі. Верасень стаў для факультэта фізічнага выхавання сапраўды залатым у такім відзе спорту, як сучаснае пяцібор’е. Так, з 18 па 23 верасня ў г. Джонкаў (Польшча) праходзіў чэмпіянат Еўропы пасучасным пяцібор’і сярод юніёраў. У камандным заліку жаночая зборная Беларусі, у склад якой уваходзіць другакурсніца ФФВ (завочная форма атрымання адукацыі) Вікторыя АСТРОЎСКАЯ, заняла першае месца, апярэдзіўшы Венгрыю і Літву. Шчыра віншуем Вікторыю і ўсю каманду з бліскучым выступленнем на міжнароднай арэне!
ВЫПУСКНІЦА ФФВ Анастасія ПРАКАПЕНКА гэтай восенню мае нагоду для падвойнага свята. Па-першае, у скарбонцы спартсменкі з’явілася золата чэмпіянату свету па сучасным пяцібор’і, які прайшоў у Мехіка-Сіці (Мексіка). Зорка беларускага пяцібор’я ўзышла на вышэйшую прыступку п’едэстала, набраўшы 1346 ачкоў і апярэдзіўшы спартсменак з Германіі (1332 ачкі) і Францыі (1329 ачкоў). Гэта першы залаты медаль беларускай спартсменкі ў асабістых першынствах чэмпіянату свету. Падругое, з Мексікі Анастасія прывезла… бронзу XXIX летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пекіне! Як гэта магчыма? Справа ў тым, што па выніках допінг-кантролю ўкраінская спартсменка па сучасным пяцібор’і Вікторыя Церашчук была пазбаўлена бронзавага медаля Алімпіяды. Таму ў адпаведнасці з рашэннем Міжнароднага алімпійскага камітэта медаль перададзены нашай Анастасіі, якая тады фінішыравала чацвёртай.
Нагадаем, што ў 2017 годзе Анастасія Пракапенка прывезла ў Беларусь золата чэмпіянату Еўропы і бронзу чэмпіянату свету. Сёлета яна ўмацавала свае пазіцыі ў сусветным рэйтынгу, даказаўшы, што з’яўляецца адным з галоўных прэтэндэнтаў на прыз Алімпійскіх гульняў, якія адбудуцца ў 2020 годзе ў Токіа. Няхай так і будзе! Хварэем за нашых!
УЛАДАЛЬНІЦАЙ спецыяльнага прыза журы рэспубліканскага этапу конкурсу «Залатое пяро „Белай Русі“-2018» стала першакурсніца факультэта пачатковай адукацыі БДПУ Ганна Паўлава за эсэ пра магчымасці і перспектывы сучаснай беларускай моладзі. Узнагароду за перамогу ў намінацыі «Беларусь — краіна тваіх магчымасцей» будучай настаўніцы ўручыў галоўны рэдактар газеты «Рэспубліка» Васіль Мацвееў. Урачыстая цырымонія адбылася 21 верасня ў вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
«Н»-даведка. У 2017 г. лаўрэатам конкурсу «Залатое пяро „Белай Русі“» ў намінацыі «Журналістыка XXI стагоддзя» стала выпускніца філфака БДПУ — настаўніца беларускай мовы і літаратуры мінскай СШ № 21 Галіна Стральчук за даследчае эсэ аб праблемах і тэндэнцыях развіцця сучасных СМІ, а таксама іх уплыве на светапогляд моладзі.
21 чэрвеня 2018 года, № 9 (1213)
ПА ВЫНІКАХ конкурсу на атрыманне грантаў Беларускага рэспубліканскага і Расійскага фондаў фундаментальных даследаванняў (БРФФД і РФФД) фінансавая падтрымка будзе аказана двум праектам, кіраўніцтва якімі з беларускага боку ажыццяўляюць прадстаўнікі БДПУ. Гэта – дырэктар ІІА В. В. Хітрук (партнёр праекта – Маскоўскі дзяржаўны абласны ўніверсітэт) і дацэнт кафедры спецыяльнай педагогікі ІІА В. У. Мамонька (партнёр праекта – Крымскі федэральны ўніверсітэт імя У. І. Вярнадскага). Сумесны грант БРФФД і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь для маладых вучоных выдзелены магістранту Інстытута псіхалогіі БДПУ А. А. Дзяругіну
ДВА ДЫПЛОМЫ першай ступені і адзін другой – такі вынік удзелу ў III Міжнародным конкурсе-выставе «Вектар поспеху-2018» прадстаўнікоў БДПУ: дырэктара Інстытута інклюзіўнай адукацыі Веры Валер’еўны Хітрук і намесніка дырэктара Святланы Мікалаеўны Фякліставай. Нагадаем, што інавацыі ў дэфекталогіі ацэньвалі арганізатары конкурсу – супрацоўнікі Інстытута псіхалогіі і адукацыі Казанскага (Прыволжскага) федэральнага ўніверсітэта, Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Казахстан, Рэспубліканскай арганізацыі прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі.
НАПЯРЭДАДНІ Сусветнага дня донара адбылося ўшанаванне калектываў устаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія прынялі актыўны ўдзел у здачы крыві. За ўклад у развіццё бясплатнага донарства калектыў БДПУ ўдастоены дыплома III ступені ў намінацыі «Лідар года».
ПРАДСТАЎНІКІ факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ Філіп Парфіненкаў і Таццяна Хапалюк занялі 1-е месца ў вочным этапе каманднага спаборніцтва III Міжнароднага студэнцкага фестывалю сацыяльнай рэкламы «Ясны погляд». Мерапрыемства праходзіла на базе Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны і сабрала 20 студэнцкіх каманд з устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі, Расіі і Украіны.
31 мая 2018 года, № 8 (1212)
У МІЖНАРОДНЫМ конкурсе аўтарскіх метадычных распрацовак у галіне дашкольнай адукацыі «Мастацтва выхавання», арганізатарамі якога выступілі Інстытут педагогікі і псіхалогіі адукацыі МГПУ (Масква) і факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ (Мінск), прынялі ўдзел амаль 200 педагогаў Беларусі, Казахстана і Расіі. Мадэратарамі мерапрыемства выступілі В. М. Пунчык і Л. М. Варанецкая – дацэнты кафедры педагогікі ФСПТ. У фінал конкурсу выйшлі 84 распрацоўкі, 32 з якіх прадставілі нашы суайчыннікі. Гаворка ідзе аб інавацыйных праектах БДПУ «Укараненне мадэлі арганізацыі працэсу патрыятычнага выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі» і «Укараненне мадэлі праграмна-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу для груп кароткачасовага знаходжання дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі». Распрацоўкі былі высока ацэнены членамі міжнароднага журы і рэкамендаваны для развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту. Прыемна адзначыць і бліскучае выступленне на конкурсе прадстаўніцы БДПУ – магістранта завочнай формы атрымання адукацыі Марыі Гуліс, якая заняла першае месца ў галіне «Пазнавальнае развіццё дзіцяці».
КАМАНДА студэнтаў фізіка-матэматычнага факультэта ў складзе Антона Гладкага, Сцяпана Дзягцярыка, Аляксея Нядвецкага і Максіма Ціпунова заняла другое месца ў робатурніры, які праводзіўся ў рамках XXV Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «ТИБО–2018».
18 красавіка 2018 года, № 5 (1209)
УДЗЕЛЬНІЦАЙ рэспубліканскага (фінальнага) этапу Міжнароднага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства сярод устаноў вышэйшай адукацыі «Каралева Вясна-2018» стала першакурсніца факультэта дашкольнай адукацыі нашага ўніверсітэта Кацярына Дзябёлая. Няма ніякіх сумненняў у тым, што дзяўчына мае ўсе шанцы атрымаць запаветную карону і, адпаведна, ганаровы тытул пераможцы. Хварэем за нашых!
ЗДАЕЦЦА, зусім нядаўна мы віншавалі трэцякурсніцу факультэта фізічнага выхавання БДПУ Марыну Слуцкую і яе трэнера Л. Ф. Свірыда з золатам чэмпіянату Еўропы ў Варшаве і перамогай на этапах Гранпры ў Тбілісі і Празе. І вось сёння шчыра радуемся за беларускую дзюдаістку з нагоды «сярэбранага» выступлення ў Тбілісі. Ведай нашых!
ЛАЎРЭАТАМІ VI Міжнароднага літаратурнага конкурсу «Славянскі калейдаскоп-2018» сталі першакурсніцы факультэта пачатковай адукацыі БДПУ Алена Шырко і Лізавета Белавусава. Будучыя педагогі былі адзначаны дыпломамі ў намінацыях «Паэзія» і «Публіцыстыка».
Гэта чарговае прызнанне адоранасці студэнтаў alma mater. Узгадаем нядаўнюю перамогу трэцякурсніцы філалагічнага факультэта – пазаштатнага карэспандэнта «Н» Алесі Вінаваравай – у літаратурным конкурсе, прысвечаным 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Аўтарытэтнае журы на чале са старшынёй Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі М. Пазняковым прызнала яе эсэ лепшым творам у намінацыі «Проза» (узроставая катэгорыя 18–22 гады). Раней, у 2016 г., дзяўчына заняла 1-е месца ў конкурсе эсэ «Маладыя гады, маладыя жаданні…», а ў 2014-м сачыненне Аляксандры – на той час вучаніцы 11-га класа СШ № 3 г. Крупкі – было адзначана ў ліку лепшых твораў пра настаўніка (літаратурны конкурс, прысвечаны 100-годдзю БДПУ). Творчых удач і перамог!
ДЫПЛОМА ІІ ступені Х міжнароднага конкурсу студэнцкіх праектаў на замежных мовах «Моўная разнастайнасць: успрыняцце свету скрозь прызму моваў» удастоены магістр Агата Каўрус і студэнтка 3-га курса філалагічнага факультэта Алеся Лісоўская. Віншуем дзяўчат і іх навуковага кіраўніка – выкладчыка кафедры замежных моў БДПУ А. С. Міцэвіч!
16 студзеня 2018 года, № 1 (1205)
СВЕТ УРАТУЮЦЬ … НАШЫ ПРЫГАЖУНI
Перамогі ў шматлікіх спаборніцтвах і конкурсах чырвонай ніткай уплятаюцца ў жыццёвую канву БДПУ. Аднак у шэрагу папярэдніх гадоў 2017-ы не мае сабе роўных. Ён увойдзе ў гісторыю ўніверсітэта таксама як час бясспрэчнага лідарства нашых студэнтак і выпускніц. Дакладней, прызнання іх пераваг у такіх тонкіх сферах, як жаночая прывабнасць, інтэлектуальная дасканаласць, сацыяльная адказнасць. Яшчэ свежыя эмоцыі і ўражанні ад перамог студэнтак Аляксандры Чычыкавай (ФСПТ) і Паліны Пімахінай (факультэт фізічнага выхавання) адпаведна ў конкурсах Miss Wheelchair World і Miss International Belarus-2017. А літаральна напярэдадні Новага года мы атрымалі яшчэ два цудоўныя падарункі, гэтым разам ужо ад выпускніц alma mater – Алены Піваваравай (ІІА) і Дар’і Рэут (філфак). Прафесіяналы вышэйшага ўзроўню, шчаслівыя ў сямейным жыцці і мацярынстве жанчыны, яны заваявалі адпаведна тытулы Most Beautiful Woman і ІІ Vice-Mrs. World-2017! Сёння Алена і Дар’я – суразмоўцы карэспандэнта «Н».
– Шчыра віншуем Вас з перамогай! Згодна са стэрэатыпам, беларускія жанчыны сціплыя і памяркоўныя. Напэўна, калі б гэта было насамрэч так, то свет ніколі б не пачуў імёны многіх нашых знакамітых суайчынніц. Як Вам дапамагалі і чым перашкаджалі падчас конкурсаў асаблівасці нацыянальнага характару?
А. П.: Нашы жанчыны насамрэч маюць шмат выдатных якасцяў. Падчас падрыхтоўкі да конкурсу «Mrs. Globe-2017» я ацаніла важнасць такіх нацыянальных рыс, як мэтанакіраванасць і працавітасць – менавіта яны дапамагалі давесці справу да канца. А беларускія добразычлівасць і талерантнасць дазволілі мне ўбачыць у сямідзесяці ўдзельніцах конкурсу семдзесят сябровак і запрасіць іх у нашу дзівосную краіну. Людзі з усяго свету захапляюцца нашымі жанчынамі і хочуць наведаць Беларусь, каб паглядзець на зямлю, якая нараджае такіх прыгажунь. Лічу, што галоўны сакрэт гэтай прыхільнасці – спалучэнне ў беларускіх жанчынах знешняй і ўнутранай вабнасці і чысціні. Гэтая якасць узбагачае і асобу канкрэтнага чалавека, і нацыянальную культуру ў цэлым.
Д. Р.: Сапраўды, амерыканскія і еўрапейскія жанчыны часам больш напорыстыя, не баяцца дэманстраваць сваю ўпэўненасць і мэтанакіраванасць. У славянак жа моцныя бакі, на мой погляд, – жаноцкасць, абаяльнасць і чароўная сціпласць. Усе ўдзельніцы конкурсу «Mrs. World» займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю, курыруюць свае дабрачынныя праекты, маюць за плячыма вялікі досвед удзелу ў падобных мерапрыемствах. Таму, на маю думку, на конкурсах такога кшталту неабходна прытрымлівацца актыўнай пазіцыі і дасканала валодаць мастацтвам самапрэзентацыі.
– Выпускнікі і супрацоўнікі БДПУ добра памятаюць Вас, Дар’я, як актыўную студэнтку, вядучую святочных канцэртаў, удзельніцу зорных паходаў і шматлікіх універсітэцкіх мерапрыемстваў. Як гады студэнцтва і людзі, што былі побач, дапамаглі Вам вызначыць жыццёвыя арыенціры і сфарміраваць асобу той Дар’і Рэут, якую мы ведаем сёння?
– Я вельмі ўдзячна ўніверсітэту, маім выкладчыкам, настаўнікам, якія насамрэч выхавалі ўва мне правільныя каштоўнасці і заклалі падмурак для майго далейшага развіцця. Тут я атрымала бясцэнны вопыт і веды, здабыла сапраўдных сяброў, з якімі кантактуем і супрацоўнічаем і па гэты дзень. Менавіта падчас вучобы ў БДПУ я пачала ўдзельнічаць у конкурсах прыгажосці, актыўна занялася мадэльным бізнесам дзякуючы праекту Кацярыны Аўсейчык DziKaVaTa. Я з цеплынёй узгадваю свае студэнцкія гады і ганаруся, што скончыла родны педагагічны.
– Алена, а чым Вам запомнілася навучанне ва ўніверсітэце? Якія карысныя жыццёвыя ўрокі Вы атрымалі ў сценах БДПУ?
А. П.: Маё студэнцтва прайшло на факультэце дэфекталогіі (Інстытут інклюзіўнай адукацыі. – Рэд.). Усе пяць гадоў мяне акружалі прафесійныя педагогі, добразычлівыя і адказныя студэнты, з якімі я падтрымліваю зносіны і сёння. Гэты час быў адзначаны важнымі падзеямі ў маім жыцці. Адна з іх – паездка на конкурс «Miss Europe–1996» у Албанію, дзе я здабыла тытул першай віцэ-міс Еўропы. З той пары прайшло больш за дваццаць гадоў, але хачу адзначыць, што ўплыў універсітэта на развіццё маёй асобы не абмяжоўваецца студэнцкай пяцігодкай. Два гады таму з вялікай цікавасцю я наведала ў БДПУ ўсе семінары легендарнага майстра гуманнай педагогікі – доктара псіхалагічных навук, прафесара, акадэміка Расійскай акадэміі адукацыі Шалвы Аманашвілі. Арганізацыя такіх сустрэч гаворыць пра тое, што педагагічны ўніверсітэт і сёння трымае высокую планку, дбае пра якасць адукацыі. Таму я шчыра ўдзячна маёй alma mater за магчымасць працягваць развівацца ў яе сценах.
– Тэорыя і практыка – два кіты адукацыі. Гэта добра ведаюць у БДПУ, дзе актыўна ўкараняецца практыка-арыентаваны падыход у навучанні. Ці ўдаецца вам як прафесійным педагогам выкарыстоўваць веды, набытыя падчас вучобы, на практыцы – у выхаванні ўласных дзяцей?
Д. Р.: Мне складана адказаць на гэтае пытанне, таму што не ведаю, як бы я выхоўвала сына, калі б не была педагогам па адукацыі. Але адназначна тыя практычныя навыкі, якія засвоіла ва ўніверсітэцкія гады, працуючы ў летніку ў педатрадзе «Ветразь» і ў школе, дапамагаюць мне ў выхаванні сына ў тандэме з мацярынскім інстынктам. Дзякуючы ім я лепш разбіраюся ў асаблівасцях дзіцячага развіцця, стараюся творча падыходзіць да любых заданняў, раблю ўсё магчымае, каб раскрыць здольнасці і творчы патэнцыял дзіцяці. Вядома, выхаванне – гэта цэлая навука і сапраўднае мастацтва! Месцамі я досыць строгая з сынам, але, нягледзячы на гэта, ён ведае, што яго моцна любяць, а мама – самы лепшы сябар і ёй заўсёды можна даверыцца.
А. П.: Універсітэт даў мне грунтоўныя і карысныя тэарэтычныя веды, а таксама моцны практычны вопыт для далейшай працы з дзецьмі ў якасці настаўніка-дэфектолага. Атрымаўшы багаты запас ведаў і навыкаў, я ў свой час упэўнена адчувала сябе на месцы маладога спецыяліста ў школе. Да таго ж на трэцім курсе я выйшла замуж і нарадзіла сына, а з часам – яшчэ дзвюх дачушак, таму веды па педагогіцы, атрыманыя падчас вучобы ў БДПУ, былі і застаюцца для мяне вельмі дарэчнымі і актуальнымі. Дзеці – гэта наша будучае, і кожны дзень я працягваю вучыцца напаўняць наша жыццё радасцю, тварыць з натхненнем і любоўю – гэта дае свой плён і адкрывае шлях да шчасця.
– Як вядома, разуменне каштоўнасцей сям’і, адказнасць за нараджэнне і выхаванне дзяцей – адзін з прыярытэтаў беларускага грамадства. Так, БДПУ сумесна з Беларускім саюзам жанчын рэалізуе сацыяльна-адукацыйны праект «Здаровая сям’я – здаровая нацыя». А ці існуюць вашы ўласныя сакрэты сямейнага шчасця?
А. П.: Разуменне важнасці падтрымкі сямейных каштоўнасцей на высокім узроўні вельмі цешыць. Усім з малых гадоў вядома, што сям’я – гэта ячэйка грамадства, і менавіта з гэтых маленькіх ячэек будуецца сям’я вялікая – дзяржава. Мір, лад, узаемаразуменне, павага і любоў спрыяюць таму, каб сям’я была гарманічная і поўная, а дзеці – здаровыя і шчаслiвыя. Я як жанчына ахоўваю наш сямейны ачаг, і ў гэтай справе без сакрэтаў – ніяк. Ёсць яны, вядома, і ў мяне… Аднак ці можна двума сказамі апісаць шматгадовы шлях і вопыт? Скажу адно: мы, бацькі, з’яўляемся прыкладам для сваіх дзяцей, таму добра ведаем, што сям’я – гэта штодзённая праца, у першую чаргу над самім сабой.
Д. Р.: Нам з мужам пашанцавала – у нас шмат агульных інтарэсаў, таму разам сумаваць не прыходзіцца. Падмуркам нашага сямейнага шчасця з’яўляюцца давер, павага, любоў і ўзаемападтрымка. Я згодна з Аленай: сямейныя адносіны – гэта пастаянная праца над сабой, але мы клапоцімся, умеем дараваць і цаніць адзін аднаго.
– БДПУ вядомы моцным карпаратыўным духам, трывалымі сяброўскімі адносінамі. Скажыце, як у Вашым жыцці адчуваецца сувязь з alma mater?
Д. Р.: Я і дагэтуль сябрую з многімі выпускнікамі БДПУ. Нашы шляхі часта перасякаюцца, мы заўсёды рады не толькі бачыць адзін аднаго, але і гатовыя прыйсці на дапамогу ў любы момант. Мне было вельмі прыемна напярэдадні і пасля конкурсу «Mrs. World-2017» атрымаць мноства паведамленняў са словамі падтрымкі і віншаваннямі ад выхаванцаў маёй alma mater.
А. П.: Пяць гадоў цеснага ўзаемадзеяння насамрэч паспрыялі трываласці ўніверсітэцкіх знаёмстваў. Мы, былыя студэнты, таксама сёння сустракаемся, дзелімся вопытам, ведамі, планамі. Многіх з нас яднае абраны шлях і агульная мэта – дзіцячае развіццё. Таму, як адзначала вышэй, з радасцю і прафесійным інтарэсам час ад часу зноў вяртаюся ў БДПУ. Напрыклад, сёлета падчас наведвання фестывалю «Палюбі будучыню – крылы вырастуць» я атрымала найкаштоўнейшыя веды і пазнаёмілася з высакакласнымі педагогамі. Спадзяюся, наша сувязь з alma mater застанецца такой жа трывалай.
– Мінулы, 2017-ы, год Вы завяршылі ў статусе прызнаных светам прыгажунь. Якія планы збіраецеся рэалізаваць у новым, 2018-м? Якія мэты ставіце перад сабой у прафесійнай і сацыяльнай дзейнасці?
А. П.: Конкурс даў важны штуршок для далейшай рэалізацыі маіх задач. Планую адкрыць хатні «Цэнтр дзіцячага развіцця», а таксама арганізаваць дзіцячы фонд. Я многа гадоў працавала настаўнiкам-дэфектолагам, і ў мяне ёсць вялікае жаданне стварыць разам з таленавітымі педагогамі ўнікальную базу ведаў, якая б дапамагала настаўнікам знаходзіць шлях да сэрца кожнага вучня, бачыць у сваіх выхаванцах унікальных асоб і натхняць іх на паспяховы асабісты i прафесiйны шлях.
Д. Р.: Тытул другой віцэ-місіс свету хай і не афіцыйна, але абавязвае мяне да дзеяння ў сферы дабрачынных і сацыяльных праектаў. Ужо сёлета на праваслаўныя Каляды мне сумесна з Rotary club Minsk city і кінатэатрамі Silver Screen cinemas удалося рэалізаваць паказ мультфільма «Фердынанд» для больш чым 350 дзяцей з вёскі SOS Беларусь. Летам планую працягнуць рэалізацыю праекта сумесна з UNHCR па сацыялізацыі бежанцаў у Беларусі. У прафесійных планах таксама развіццё вінтажнага бізнесу. У канцы зімы мы хочам наведаць усе абласныя гарады з бясплатнымі практычнымі лекцыямі пра моду, прыгажосць і стыль. Планаў і ідэй шмат, буду старацца іх рэалізаваць.
– Дзякуй за прыемную размову! Няхай задуманае здзейсніцца!
Новы год як чарговы пункт адліку ставіць перад кожным чалавекам новыя мэты і задачы: важныя і нязначныя, простыя і замыславатыя, тэрміновыя і не вельмі… Сёлета адна з самых глабальных і пачэсных місій – ратаванне свету – ускладзена на прыгажунь з БДПУ! І няма сумненняў у тым, што яны з ёй паспяхова справяцца. Да новых перамог!
Гутарыла Ірына МЯЦЕЛІЦА
28 лістапада 2017 года № 14 (1202)
Падвядзенне вынікаў Рэпубліканскага прафсаюзнага форуму «Студэнцкая восень», арганізаванага Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, адбылося 17 лістапада. У мерапрыемстве прынялі ўдзел звыш 1000 студэнтаў з 43 універсітэтаў краіны. БДПУ ў агульнакамандным заліку заняў першае месца і стаў абсалютным пераможцам! Такі поспех зрабіўся магчымым дзякуючы дастойнаму выступленню танкаўцаў у мерапрыемствах форуму: прадстаўнікі БДПУ былі ўдастоены 4 дыпломаў 2-й ступені ў намінацыях «Іміджавая прадукцыя прафкама студэнтаў», «Вакал» (ансамбль), «Арыгінальны жанр» (сола) і «Студэнцкія СМІ». У рамках апошняй з названых намінацый газета «Настаўнік» годна вытрымала спаборніцтва з карпаратыўнымі выданнямі ўстаноў вышэйшай адукацыі. На працягу 45 гадоў выданне асвятляе падзеі alma mater, і яго старонкі застаюцца люстэркам універсітэцкага жыцця, хронікай нашых агульных перамог і дасягненняў. Так што атрыманая ўзнагарода – сведчанне высокай ацэнкі работы ўсёй дружнай і працавітай сям’і БДПУ. Рэдакцыя «Н» выказвае шчырую падзяку сваім адданым чытачам, таленавітым аўтарам і галоўнаму рэдактару газеты – рэктару БДПУ Аляксандру Іванавічу Жуку.
Пераможцы творчага конкурсу, сярод якіх Ягор Целушко (ФФВ) і дуэт вакалістак з ФЭА Анастасія Козел і Алена Мельнікава, выступілі на галаканцэрце студэнцкага свята ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў.
Галоўны набытак удзелу БДПУ ў форуме – прызнанне журы і іншымі ўстановамі вышэйшай адукацыі лідарскіх пазіцый вядучага педагагічнага ўніверсітэта краіны. Акрамя таго, мы атрымалі каштоўны падарунак – інтэрактыўную дошку ў камплекце з ноўтбукам і праектарам.
Нашы віншаванні ППА студэнтаў БДПУ, яе старшыні Вользе Мікалаеўне Дымковай і ўсім прафсаюзным лідарам alma mater!
Алена ЖУРАЎСКАЯ, начальнік ЦСТ
10 лістапада 2017 года, № 13 (1201)
ФЕСТЫВАЛЬ У СОЧЫ: ТОЕ, ШТО НАС НАТХНЯЕ
XIX Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў, які пачаў свой адлік у г. Сочы 15 кастрычніка, аб’яднаў больш за дваццаць пяць тысяч маладых людзей са 185 краін. У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі чацвёра прадстаўнікоў БДПУ: камандзір МААП, чацвёртакурснік фізіка-матэматычнага факультэта Сяргей Таболіч; намеснік сакратара ПА ГА «БРСМ», студэнт факультэта фізічнага выхавання Уладзіслаў Равенка; аператар студэнцкага тэлебачання (праект «СтудТБ БДПУ»), другакурснік факультэта прыродазнаўства Максім Аўчыннікаў; старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў Вольга Дымкова. Вярнуўшыся з такога маштабнага мерапрыемства, яго ўдзельнікі 3 лістапада правялі сустрэчу са студэнцкім актывам, падчас якой расказалі пра набыты падчас паездкі вопыт.
Удзел у фестывалі, па словах маладых людзей, – гэта выдатная магчымасць усталяваць новыя кантакты, распавесці пра актыўную дзяржаўную маладзёжную палітыку ў краіне, прадставіць на міжнароднай арэне свой універсітэт і, безумоўна, родную Беларусь і яе дасягненні.
У рамках мерапрыемства была арганізавана маштабная выстаўка, дзе прэзентавалася беларуская сістэма адукацыі. Стэнд нашай краіны, які карыстаўся найбольшай папулярнасцю сярод замежных гасцей, ад арганізацыі БРСМ ладзілі Сяргей Таболіч і Уладзіслаў Равенка. Інтэрактыўныя пляцоўкі, фотазоны, спартыўныя сектары штодня наведвалі больш за 6 тысяч чалавек з іншых краін! Зносіны ў такім шырокім міжнародным фармаце дазволілі не толькі папрактыкавацца ў размоўнай англійскай, але і вызначыць найбольш цікавыя і актуальныя для замежнікаў напрамкі адукацыйнай дзейнасці нашай краіны.
Удзельнік праекта «СтудТБ БДПУ» Максім Аўчыннікаў падкрэсліў, што пераняў неацэнны вопыт і мноства новых ідэй, якія пастараецца ўкараніць у нашай alma mater. Пляцоўка «Новыя медыя» Міжнароднага маладзёжнага медыяцэнтра стала для яго своеасаблівым цэнтрам дзейнасці. Генеральным партнёрам медыяцэнтра выступіў кругласутачны інфармацыйны тэлеканал «Russia Today», які вяшчае па ўсім свеце на англійскай, арабскай і іспанскай мовах. Акрамя цеснай сумеснай працы ў рамках фестывалю супрацоўнікі гэтага тэлеканала падрыхтавалі ўнікальныя майстар-класы спецыяльна для тых, хто займаецца праектамі ў сферы сродкаў масавай інфармацыі. На пляцоўках фестывалю выступалі такія вядомыя спікеры, як Фрэдэрык Бегбедэр, Нік Вуйчыч і іншыя. Фарсайтсесіі (тэхналогіі, якія дазваляюць прагназаваць жаданую будучыню. – Рэд.), лекцыі, майстар-класы, сустрэчы са знакамітымі журналістамі – усё гэта дало новы імпульс да творчасці, ідэй, якія дапамогуць удзельнікам «СтудТБ БДПУ» выкарыстоўваць найбольш эфектыўныя спосабы распаўсюджвання інфармацыі.
Старшыня ППА студэнтаў БДПУ Вольга Дымкова атрымала даволі шырокія веды ў галіне арганізацыі лідарскіх якасцей студэнтаў. Напрыклад, яна прыняла ўдзел у майстар-класе, накіраваным на развіццё прафсаюзнай сферы. «Набытыя веды і вопыт я абавязкова буду выкарыстоўваць на практыцы, дапамагаючы развіваць лідарскія якасці чалавека ў розных сферах, тым самым забяспечваючы яго запатрабаванасць не толькі ў прафсаюзе, але і ў іншых арганізацыях».
Удзел у грандыёзным міжнародным мерапрыемстве прынёс нашым актывістам не толькі незабыўныя ўражанні, але і мноства новых ідэй, задумак, а таксама практычны вопыт, прафесійныя навыкі, якія дапамогуць ім у далейшай дзейнасці.
Алеся ВІНАВАРАВАК
20 кастрычніка 2017 года № 12 (1200)
НА МАЛАДЗЁЖНЫМ чэм піянаце свету па самба (г. Нові-Сад, Сербія) студэнтка 2-га курса факультэта фізічнага выхавання Ма рыя Кандрацьева перамагла сваіх саперніц па юніёрскай катэгорыі (вага 80 кг) і заняла першае месца на п’едэстале гонару.
Да новых перамог!
ЖАНОЧАЯ зборная БДПУ па футболе (трэнер – С. А. Траско) заваявала срэбра Рэспубліканскай універсіяды. Нягледзячы на тое што каманда сёлета не здолела паўтарыць свой залаты поспех у міні-футболе, адзначым, што 2-е месца – гэта таксама станоўчы вынік. Прыемна, што судзейская калегія ўдастоіла звання «Лепшы паўабаронца» студэнтку нашага ўніверсітэта Віту Нікалаенка.
ПА ВЫНІКАХ ІІ міжнароднага конкурсу мастацтваў «Крыштальная валошка» трэцяе месца ў намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва» заваявала Кацярына Збароўская, першакурсніца факультэта эстэтычнай адукацыі (спецыяльнасць «Музычнае мастацтва і сусветная мастацкая культура»). Віншуем!
6 кастрычніка 2017 года № 11 (1199)
КОЖНЫ ТАЛЕНТ ЗАСЛУГОЎВАЕ ЎВАГІ
У рамках праекта «Вялікая сцэна БДПУ» 19–21 верасня ў галоўнай актавай зале ўніверсітэта праходзіў штогадовы прагляд выступленняў таленавітых студэнтаў alma mater. Нагадаем, што да ўдзелу былі запрошаны танкаўцы, якія маюць здольнасці ў розных відах творчай дзейнасці. На працягу трох дзён сваё майстэрства прадэманстравалі больш за паўтары сотні будучых педагогаў, 95% з якіх склалі першакурснікі ўсіх факультэтаў і інстытутаў БДПУ. Кастынг праводзіла каманда работнікаў цэнтра студэнцкай творчасці, якую ўзначалілі капітан каманды КВЗ «Лепшыя сябры» Аляксандр Камароўскі і аўтар артыкула – рэжысёр-пастаноўшчык універсітэцкіх і рэспубліканскіх праектаў, намеснік начальніка цэнтра студэнцкай творчасці Георгій Зельскі.
На галоўную сцэну alma mater узнімаліся вакалісты, танцоры, вядучыя, чытальнікі, музыканты. У адборы бралі ўдзел і цэлыя самадзейныя калектывы. Некаторыя ну мары, такія як неонавае шоу і жангліраванне, сапраўды ўразілі членаў журы, якіх, здавалася б, здзівіць цяжка. Аднак найбольшая колькасць студэнтаў дэманстравала пры гажосць мастацкага слова – дэкламавала вершы і прозу.
«Прыемна адзначыць, што да творчых праглядаў многія факультэты і інстытуты падышлі вельмі адказна. На прыклад, папярэдне запісваліся на пэўны час, прыходзілі камандай, мелі адпаведны сцэнічны вобраз. У гэтым плане быў і застаецца паказальным факультэт эстэтычнай адукацыі, які па праву з’яўляецца кузняй творчых кадраў БДПУ. Перад паказам факультэт правёў папярэдні адбор, дзякуючы якому выглядаў на сцэне вельмі годна. Пра ступень важнасці мерапрыемства і зацікаўленасці ў яго выніках сведчыць і той факт, што на праглядзе прысутнічала дэкан факультэта І. І. Рыжыкава, – адзначыла начальнік цэнтра студэнцкай творчасці А. В. Жу раўская. – Мяне вельмі ўзрадавала, што сёлета на „Вялікай сцэне“ не было выпадковых людзей: да нас прыходзілі падрыхтаваныя і перспектыўныя студэнты, якія дакладна ведаюць, да чаго імкнуцца».
Члены журы не адчувалі стомленасці і напружанасці. Нягледзячы на тое што прагляды доўжыліся да позняга вечара, усе былі задаволены паспяховым стартам «Вялікай сцэны». Некаторыя ўдзельнікі паспелі ўжо дэбютаваць перад шырокай аўдыторыяй. Напярэдадні Дня настаўніка, 27 верасня, на святочным канцэрце для педагогаў і ветэранаў педагагічнай працы Міншчыны выступілі: у якасці вядучай – першакурсніца факультэта пачатковай адукацыі Вікторыя Такушэвіч, як вакалістка – студэнтка Інстытута псіхалогіі Крысціна Камінская, як выканаўцы – дуэт інструменталістаў з факультэта эстэтычнай адукацыі ў складзе Данілы Кулікоўскага і Уладзіслава Тарановіча.
Прыемныя ўражанні ад сёлетняга прагляду маладых талентаў засталіся ў студэнткі філфака Наталлі Давыдавай, якая летась таксама выходзіла на «Вялікую сцэну»: «Творчасць дапамагае ператварыць нашы эмоцыі ў нешта вельмі прыгожае, перадаць іх з дапамогай мелодыі, танца, малюнка… Вось мая душа, напрыклад, заўжды прагнула музыкі. На працягу многіх гадоў я займалася вакалам, удзельнічала ў многіх конкурсах і фестывалях. Паступіўшы ва ўніверсітэт, паказала свае здольнасці на „Вялікай сцэне“. Памятаю, пасля праслухоўвання члены журы дзяліліся сваімі ўражаннямі, расказвалі выканаўцам пра недахопы і моцныя бакі выступленняў. Паколькі я заўсёды прыслухоўваюся да крытыкі, для мяне іх рэкамендацыі сталі выдатным імпульсам для далейшага развіцця і ўдасканалення. На працягу года я працавала над сабой, звярталася па парады да работнікаў цэнтра студэнцкай творчасці – і вынік не прымусіў сябе чакаць. Цяпер прымаю актыўны ўдзел у факультэцкіх і ўніверсітэцкіх мерапрыемствах, з задавальненнем дзялюся з гледачамі сваімі творчымі здабыткамі. Што і казаць: прыемна чуць добрыя водгукі пасля выcтупленняў!
Сёлета, пераступаючы парог актавай залы, зноў адчула сябе нясмелай першакурсніцай. Усё тая ж прыязная атмасфера і ўважлівыя людзі, аднак новае пакаленне студэнтаў, новыя сцэнічныя вобразы. Дарэчы, некаторыя ўдзельнікі прыйшлі не толькі з гатовымі нумарамі, але і са сваімі творчымі ідэямі: адна дзяўчына прапанавала арганізаваць студэнцкі тэатр, другая – мадэльную школу. Так што можна з упэўненасцю сцвярджаць, што маладая змена БДПУ багатая на таленавітых студэнтаў, якія ў хуткім часе будуць радаваць нас сваёй творчасцю пад святлом сафітаў».
Памятайце: БДПУ падтрымлівае студэнцкія ініцыятывы і стварае ўсе ўмовы для вашага творчага развіцця. Ажыццяўляйце свае мары!
1 верасня 2017 года № 9 (1197)
У РЭЙТЫНГУ – ПЕРШЫЯ, З ЛЕПШЫХ – НАЙЛЕПШЫЯ!
Кожны год, калі мы развітваемся з выпускнікамі ўніверсітэта, якія дасягнулі значных поспехаў на ніве вучобы, творчасці, навуковай ці грамадскай дзейнасці, у галаву не-не дый прыходзіць здрадлівая думка: «Такіх таленавітых болей не будзе…» І кожны год, знаёмячыся з лепшымі прадстаўнікамі маладой змены, мы прыемна здзіўляемся: якія ж разумныя, матываваныя, у лепшым сэнсе слова амбіцыйныя выпускнікі выбіраюць БДПУ! У іх арсенале – не толькі самыя высокія балы, але і дакладнае бачанне мэты, не па гадах сур’ёзныя разважанні, свядомае стаўленне да абранай спецыяльнасці. Ёсць падставы меркаваць, што за такімі студэнтамі, як героі сённяшняга матэрыялу, – будучыня ўніверсітэта ды і педагагічнай прафесіі ў цэлым
Ганна БАНДАРУК (340 балаў):
– Куды будзеш паступаць?
– Яшчэ не вырашыла. «Мед» ці «пед».
«Вядома, у „мед“, тут і сумнявацца не трэба», «У „пед“ ідуць толькі тыя, каму не хапіла балаў у іншы ўніверсітэт », «Падумай наперад: колькі ты будзеш зарабляць», – гэтыя і іншыя фразы я часта чула ў адказ. І так было на працягу ўсяго 11-га класа. А хочаце даведацца, з чаго ж усё пачалося?
Вучылася я ў гімназіі № 3 г. Бабруйска. Пасля 10-га класа прапанавалі паехаць у «Зубраня». Як вядома, кожнае дзіця хоча ў гэты летнік. Пасля незабыўнага часу, праведзенага ў «Краіне дзяцінства», я прыехала дадому і ўпэўнена заявіла маме, што буду паступаць у педагагічны. Хоць і не адразу, бацькі пагадзіліся з маім выбарам і нават пачалі падтрымліваць: знайшлі рэпетытара па біялогіі.
Пасля некалькіх заняткаў выкладчык прапанавала мне пазаймацца хіміяй, каб паступаць у медыцынскі. Я пагадзілася. Так з’явіўся выбар. А чым менш заставалася часу да паступлення, тым больш складаным ён рабіўся.
Вядома, не ўсе адгаворвалі мяне ад паступлення ў БДПУ. Вялікую ролю ў прыняцці рашэння адыгралі мае настаўнікі. На працягу 11 гадоў я назірала за іх працай, бачыла і адчувала, што яны сапраўды ўкладваюць душу ў нас, сваіх вучняў. Менавіта таму я лічу прафесію настаўніка высакароднай. І сёння хочацца хоць на некалькі хвіліначак вярнуцца на іх урокі…
Час праляцеў непрыкметна. ЦТ паспяхова здадзена. Шчыра кажучы, не чакала. Да апошняга спадзявалася, што хімія або гісторыя будзе вельмі складанай ці я выканаю нейкі тэст дрэнна, і тады выбар зробіцца сам сабой. Але па балах праходжу на абедзве прафесіі… Зноў доўгія дні ваганняў.
17 ліпеня. Апошні дзень падачы дакументаў на бюджэт. У прыярытэце медыцынскі. Прыехалі – даведка не падыходзіць, перарабілі. Пішу заяву – заканчваецца гель у ручцы. У галаве ўжо мільганула думка: «Штосьці тут не так. Гэта нейкі знак». Але ўсё роўна падала дакументы.
Пасля апошняга маніторынгу моцна засумнявалася. Па-першае, пабаялася, што не прайду, а значыць, пралячу з бюджэтам. Па-другое, унутры стала балюча. Яшчэ раз свядома ўзважыла ўсё. І прыняла рашэнне. Рашэнне, ад якога мне стала так лёгка! Ні кропелькі не спалохала нават тое, што на спецыяльнасць «Лагапедыя» ў Інстытуце інклюзіўнай адукацыі БДПУ заставалася толькі адно месца па агульным конкурсе. Я была ўпэўнена, што прайду, я была ўпэўнена, што мне спадабаецца. Я і сёння пераканана, што так яно і атрымаецца…
У канцы жніўня вярнулася з летніка для дзетак з асаблівасцямі развіцця, які размяшчаўся на базе Алімпійскага спартыўнага комплексу «Стайкі». Тут я працавала валанцёрам. На сабе за гэтыя 10 дзён адчула ўсе цяжкасці і перавагі працы важатага. Вядома, без спецыяльных ведаў было цяжка. У першую чаргу маральна. Вопыт і практыка, несумненна, патрэбны, але не абысціся і без тэорыі. У гэтым плане я ўскладаю надзеі на БДПУ, спадзяюся, што ўсю інфармацыю, якая мне спатрэбіцца для далейшай працы, я атрымаю менавіта тут. А пакуль з нецярплівасцю чакаю пачатку навучальнага года, каб яшчэ раз пераканацца, што не памылілася з выбарам будучай прафесіі.
Кацярына ЗБАРОЎСКАЯ (315 балаў):
– Мая гісторыя пачалася з таго, што бацькі аддалі мяне ў музычную школу. Спачатку было складана сядзець па некалькі гадзін у дзень за фартэпіяна, калі мае сябры гулялі на вуліцы. Але мне пашчасціла займацца ў выдатнага педагога, таленавітага музыканта, чалавека, які вельмі тонка адчувае музыку. Складана перадаць словамі, з якім захапленнем я вучылася, як мне хацелася хутчэй дакрануцца да гэтых чорна-белых клавішаў! Было нялёгка, але мне здаецца, што дзякуючы менавіта гэтаму чалавеку я абрала сваю спецыяльнасць – «Музычнае мастацтва і сусветная мастацкая культура».
Мне вельмі хочацца стаць творчым выкладчыкам, да якога вучні з радасцю прыбягуць на ўрок. Я спадзяюся, што менавіта ў БДПУ на факультэце эстэтычнай адукацыі я змагу рэалізаваць свае здольнасці, раскрыць патэнцыял, набыць новых сяброў. Што тычыцца працы з дзецьмі, то іх шчырыя ўсмешкі і жаданне пазнаваць нешта новае – гэта тое, чаму я хацела б радавацца кожны дзень свайго жыцця. Разумею, што гэтая праца патрабуе вельмі шмат сіл і энергіі, часам бывае складана знайсці індывідуальны падыход, але я веру, што калі вельмі захацець, то ўсё атрымаецца.
Першага красавіка БДПУ праводзіў Дзень адчыненых дзвярэй, на якім была магчымасць пазнаёміцца з установай адукацыі бліжэй. Трэба сказаць, што тут я адразу адчула сябе ўтульна. Мне спадабалася тое, што ў БДПУ насычанае грамадскае жыццё, шмат творчых калектываў, спартыўных мерапрыемстваў. Мне самой вельмі б хацелася выступаць: акрамя ігры на інструменце, я вельмі люблю спяваць. Парадавала тое, што ў БДПУ ёсць басейн: у дзяцінстве я займалася плаваннем. Яшчэ адзін плюс, які хочацца ўзгадаць: усім іншагароднім студэнтам прадастаўляецца інтэрнат, што не можа мяне не радаваць, бо я з Магілёва. Увогуле, вельмі задаволена сваім выбарам і ўпэўнена, што мяне чакае шмат усяго цікавага: творчыя педагогі, змястоўныя лекцыі, новыя сябры, канцэртныя выступленні – жыццё, якое не будзе стаяць на месцы!
Дзіяна АКСЁНЧЫК (329 балаў):
– Сёлета я стала студэнткай гістарычнага факультэта БДПУ. Нягледзячы на тое, што з’яўляюся выпускніцай педагагічнага класа, усё ж вырашыла ўзяць мэтавае накіраванне, бо вельмі хачу вярнуцца на сваю малую радзіму – у Любань, каб працаваць у роднай школе, выкладаць разам з тымі, хто вучыў мяне. Я абрала спецыяльнасць «Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны» па прыкладзе майго любімага педагога – настаўніцы гісторыі і грамадазнаўства Н. С. Пажарыцкай (дарэчы, выпускніцы БДПУ). Сёлета яна выйшла на пенсію, і вельмі шкада, што не будзе выкладаць у майго малодшага браціка. Яна вучыла яшчэ маю маму. Вялікі дзякуй ёй за тое, што перадала мне любоў да гісторыі. А яшчэ – Ірыне Аляксандраўне Кандраценка, якая дапамагла мне зразумець асаблівасці педагагічнай прафесіі.
Усю інфармацыю адносна будучай вучобы я знайшла на сайце ўніверсітэта. Варта адзначыць, што ён вельмі зручны. З яго я даведалася, што ў БДПУ ёсць шмат розных клубаў па інтарэсах. Даўно марыла займацца ў тэатральным гуртку! Ад студэнцкага жыцця чакаю новых знаёмстваў, эмоцый, ведаў. Рада далучыцца да вялікай сям’і БДПУ.
Марыя ВУГАЛЬКОВА (336 балаў):
– Калі надышоў час паступаць, я не адразу абрала БДПУ. Спачатку думала пра БДУ, але на Дні адчыненых дзвярэй мы з мамай даведаліся аб высокім прахадным бале, кошце навучання і цяжкім творчым экзамене. Я баялася, што не здам іспыт і траплю на платную форму атрымання адукацыі, якую мая мама не асіліць. Але потым мы даведаліся, што падобная спецыяльнасць – «Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка» – ёсць у БДПУ на факультэце эстэтычнай адукацыі. І аплата меншая, і прахадны бал ніжэйшы, і экзамен лягчэйшы. Улічваючы гэта і тое, што я ўмею толькі маляваць, я і зрабіла свой выбар.
Рыхтавалася да экзамену амаль два гады – наведвала курсы ў педагагічным універсітэце. Сама я ніколі не займалася ў мастацкай школе, а маляваць сур’ёзна пачала толькі тры гады назад. Спачатку вучылася асновам у творчай майстэрні Наталлі Жыгамонт, потым малявала ў бясплатным гуртку Рэгіны Лявонавай у Цэнтры дзіцячай творчасці майго раёна. Сваім паступленнем я абавязана ўсім настаўнікам, бо трываць маю ўпартасць не кожны зможа. Таксама вялікі дзякуй матулі, якая мяне заўжды падтрымлівае.
Да мяне настаўнікаў у сям’і не было. Маці – урач, яе бацькі працавалі шахцёрамі ў Комі і пераехалі ў Беларусь на радзіму дзядулі ў 1978 г. Бацькі мае – рускія людзі, таму ў сям’і я першая, хто здаваў беларускую мову…
Мне пашанцавала пабываць на Дні адчыненых дзвярэй у БДПУ. Ён пакарыў мяне сваёй веліччу. Гэта вам не раённая сярэдняя школа! Пасля рэгістрацыі ды праходжання ЦТ я ўжо не блыталася ў яго калідорах. Людзі ў педуніверсітэце ветлівыя, усё расказвалі ды паказвалі. Першае ўражанне ад БДПУ пазітыўнае. Цяпер мяне турбуе толькі адзінае – вучоба. Я амаль нічога не ведаю пра сістэму навучання ды студэнцкае жыццё – расказаць няма каму. Мама і яе сястра вучыліся яшчэ ў былым Савецкім Саюзе, а сясцёр, братоў ці сяброў-студэнтаў не маю.
Вольны час я аддаю камп’ютарным гульням з гістарычным ухілам, цікаўлюся Сярэднявеччам, малюю коміксы па камп’ютарных гульнях ды ілюстрацыі да кнігі фэнтэзі, якую мару нарэшце скончыць. Хачу адзначыць, што задаволена выбарам універсітэта. Настаўнік – прафесія, што будзе запатрабавана заўжды.
Аліна САВІНІЧ (355 балаў):
– Пасля заканчэння гімназіі № 2 г. Оршы, дзе на профільным узроўні вывучала матэматыку і рускую мову, я падала дакументы ў БДПУ на спецыяльнасць «Фізіка і інфарматыка». Фізіка заўсёды была маім любімым прадметам у школе. На выбар педагагічнай прафесіі паўплывала мая мама, якая аднойчы агучыла гэтую думку. Ідэя прыжылася. Пасля разгляду альтэрнатыўных варыянтаў усё ж спынілася на педагогіцы. Вучоба на фізіка-матэматычным факультэце не толькі дасць мне глыбокія веды, але і дазволіць займацца такой важнай справай, як выхаванне будучага пакалення.
Яшчэ абітурыенткай я даволі часта заходзіла на сайт БДПУ, асабліва ў перыяд работы прыёмнай камісіі. На ім даволі лёгка знайсці шмат важнай для абітурыента інфармацыі і атрымаць адказы на пытанні, якія цікавяць . Спадзяюся, што мае студэнцкія гады ў БДПУ стануць незабыўнымі!
Павел МЕЛЯНЧУК (320 балаў):
– Усё пачалося з таго, што я ўрэшце ўсвядоміў: навучанне ў школе хутка завяршыцца, і далей адцягваць выбар будучай прафесіі немагчыма. Доўга вырашаў, прыглядаўся, не мог знайсці штосьці прыдатнае для сябе… Але тут мне пашчасціла папрысутнічаць на Рэспубліканскім семінары, які праводзіўся ў маёй установе адукацыі – гімназіі № 2 г. Ваўкавыска, якая з’яўляецца членам Асацыяцыі ўстойлівага развіцця. Прыняўшы ўдзел у семінары, неяк па інерцыі ўліўся ў праектную дзейнасць, што дазволіла мне паглядзець на педагагічную прафесію зусім з іншага боку. Пагаварыўшы са сваімі настаўнікамі фізікі і хіміі Т. В. Ламека і А. А. Лічыкам, зразумеў, што гэтая прафесія на сённяшні дзень вельмі перспектыўная і стабільная…
Пачаў выбіраць установу вышэйшай адукацыі. Адразу ж зацікавіўся БДПУ, бо ён з’яўляецца вядучым педагагічным універсітэтам краіны. Зайшоў на сайт. Прагледзеў некаторыя ролікі пра жыццё ВНУ, конкурсы, мерапрыемствы, розныя валанцёрскія праграмы. Убачыў відэапрэзентацыю фізіка-матэматычнага факультэта, зробленую вельмі якасна і арыгінальна (сам захапляюся відэаздымкай і ў гэтым разбіраюся). Так я і стаў студэнтам БДПУ. Спадзяюся, наперадзе час ажыццяўлення самых смелых ідэй!
Крысціна ТАРАСЕВІЧ (330 балаў):
– На маю думку, кожны чалавек павінен займацца тым, да чаго імкнецца яго душа. Мая, напрыклад, прагне мастацтва. З самага дзяцінства мне было жыццёва неабходна трымаць аловак у руцэ, і на пытанне «Кім ты хочаш стаць?» я ўпэўнена адказвала, што мастаком. У гэтым сэнсе я чалавек слова: сказала – значыць, так і зраблю. Калі мне было дзесяць гадоў, паступіла ў дзіцячую мастацкую школу г. Барысава. А вось пасля заканчэння ліцэя ў г. Барысаве давялося зрабіць нялёгкі выбар навучальнай установы. Пасля дастаткова доўгіх разважанняў я выбрала БДПУ.
Сёння, у век інфармацыйных тэхналогій, абітурыентам зручна атрымліваць інфармацыю. Мне з першага наведвання спадабаўся ўвесь кантэнт сайта БДПУ: інфармацыя пра шматлікія конкурсы і мерапрыемствы, універсітэцкія навіны, цікавыя фотаздымкі са студэнцкага жыцця. Прыемным адкрыццём стала тое, што БДПУ гарантуе ўсім іншагароднім першакурснікам месца ў інтэрнаце. «Я хачу стаць часткай усяго гэтага», – пранеслася ў думках. На факультэце эстэтычнай адукацыі ёсць нават дзве спецыяльнасці, якія звязаны з выяўленчым мастацтвам. У выніку я абрала «Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія промыслы». Пагадзіцеся, ужо сама назва абяцае шырокі спектр творчай дзейнасці.
Дарэчы, мая мама таксама скончыла БДПУ – філалагічы факультэт, зараз працуе настаўніцай беларускай мовы.
Акрамя малявання я пішу вершы і фатаграфую. Мне падаецца (не, я практычна ўпэўнена), што БДПУ дапаможа мне развіць наяўныя здольнасці і, магчыма, нават адкрыць новыя.
Анастасія ЧЭРНІКАВА (334 балы):
– Пасля таго, як прыйшла на Дзень адчыненых дзвярэй у БДПУ, моцна здзівілася. Першая рэакцыя была такой: «Я трапіла ў іншы свет?» Твары студэнтаў зусім іншыя, чым я прывыкла бачыць у медыцынскім (раней вучылася ў БДМУ). Людзі адкрытыя і ветлыя, вочы блішчаць, а атмасфера вельмі цёплая і ўтульная. Тут жа я здавала ЦТ, і кожны раз сустрэчы з універсітэтам былі ўсё больш прыемныя. Я моцна ўразілася!
Вядома, спачатку разглядала ў якасці alma mater і БДУ. Аднак да спецыялізацый Інстытута псіхалогіі мая цікавасць аказалася вышэйшай.
Псіхалогіяй я захапляюся даўно. Усё пачалося з псіхасаматыкі некалькі гадоў таму. Гэтая тэма паглынула мяне цалкам. Паступова стала пашыраць свой кругагляд, цікавіцца іншымі кірункамі.
Акрамя псіхалогіі захапляюся музыкай (ігра на інструментах, вакал), рознымі відамі спорту (акрабатыка, ёга і інш.), баявымі мастацтвамі, акцёрскім майстэрствам і, вядома ж, чытаннем літаратуры – як навуковай, так і мастацкай.
Падрыхтавала Вераніка МАНДЗІК
1 верасня 2017 года № 9 (1197)
ЁСЦЬ НА КАГО РАЎНЯЦЦА, ЁСЦЬ КАГО ПЕРАЎЗЫСЦІ
Рэспубліканскі баль выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – цудоўнае свята і ўрачысты фінальны акорд студэнцкага перыяду жыцця. Сёлета на яго былі запрошаны 9 лепшых прадстаўнікоў БДПУ – выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд і конкурсаў, імянныя стыпендыяты.
У мінулым навучальным годзе за высокія дасягненні ў вучобе і навукова-даследчай дзейнасці студэнтам alma mater было прызначана 15 стыпендый спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.
За два семестры 16 студэнтаў-даследчыкаў нашага ўніверсітэта атрымалі дыпломы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з прысваеннем звання «Лаўрэат» і дыпломы І ступені XXIII Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў.
Трэба дадаць, што ў 2016/2017 навучальным годзе таленавітыя прадстаўнікі БДПУ – студэнтка фізіка-матэматычнага факультэта М. Гергалава і аспірантка Я. Сярдзюк былі адзначаны прэміямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за перамогу ў Рэспубліканскай студэнцкай матэматычнай алімпіядзе і Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі нашай краіны.
Паважаныя першакурснікі! Вы сталі часткай дружнай, таленавітай і разумнай універсітэцкай сям’і. Статус студэнта БДПУ забяспечвае вам доступ да перадавых тэхналогій, ведаў і вопыту, дазваляе ўзяць для сябе ўсё самае лепшае. Вам ёсць на каго раўняцца і ёсць каго пераўзысці – прапануем пабіць рэкорды, дасягнутыя папярэднікамі!
22 мая 2017 года, № 7 (1195)
Завяршыла сваю работу ХVII Рэспубліканская выстаўка навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі «Правільны прафесійны выбар – упэўненая будучыня маладога пакалення!». Сёння без сумневу можна сцвярджаць, што калектыў БДПУ годна прадставіў alma mater, атрымаўшы найбольшую колькасць дыпломаў вышэйшай ступені ў розных намінацыях.
Так, начальнік інавацыйна-метадычнага аддзела цэнтра развіцця педагагічнай адукацыі ўніверсітэта Ю. М. Ягорава ў рамках панарамы педагагічнага вопыту «Інавацыйныя формы прафарыентацыйнай работы ва ўстанове вышэйшай адукацыі» выступіла з дакладам «Педагагічныя класы: свядомы старт у прафесію» і была ўзнагароджана дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за асабісты ўклад у распаўсюджванне станоўчага педагагічнага вопыту ў сферы прафарыентацыйнай дзейнасці.
Па выніках Рэспубліканскага конкурсу навукова-метадычных распрацовак па прафарыентацыйнай дзейнасці дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Доўгатэрміновы прафарыентацыйны праект УВА» адзначаны праект «Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў „Уводзіны ў педагагічную прафесію. X–XI клас“», распрацаваны аўтарскім калектывам пад агульнай рэдакцыяй рэктара БДПУ, доктара педагагічных навук, прафесара А. І. Жука.
За высокі ўзровень прафарыентацыйнай дзейнасці і сістэмнае прадстаўленне педагагічнага вопыту наш універсітэт таксама ўдастоены дыплома I ступені Міністэрства адука
цыі Рэспублікі Беларусь.
4 мая 2017 года, № 6 (1194)
Аўтарская група валанцёрскага праекта «Дзеці сталіцы», мадэратарам якой з’яўляецца сацыяльны педагог псіхалагічнай службы БДПУ Дар’я Зяленка, адзначана дыпломам Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама і атрымала падарункавы сертыфікат на падрыхтоўку і раз мяшчэнне сюжэта ў эфіры тэлеканала «Мiнск TV».
Урачыстае ўзнагароджанне ўдзельнікаў гарадскога конкурсу «Біржа сацыяльных праектаў-2017» адбылося ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі 20 красавіка. На інтэрактыўнай пляцоўцы, якая працавала ў рамках святочнага мерапрыемства, удзельнікі валанцёрскага праекта «Дзеці сталіцы» расказалі, як з дапамогай творчай актыўнасці яны садзейнічаюць сацыялізацыі дзяцей і падлеткаў, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, выхоўваюцца ў мнагадзетных і малазабяспечаных сем’ях або проста маюць патрэбу ў дапамозе і клопаце.
14 красавіка 2017 года, № 5 (1193)
НA Усерасійскім конкурсе студэнцкіх навуковых работ па псіхалогіі, прысвечаным 120-годдзю з дня нараджэння Л. С. Выгоцкага, у намінацыі «Навуковая псіхалогія Л. С. Выгоцкага» перамагло даследаванне студэнткі 5-га курса Інстытута інклюзіўнай адукацыі Ксеніі Нарчук (спецыяльнасць «Лагапедыя. Спецыяльная псіхалогія»). Супрацоўнікі кафедры псіхалогіі і педагогікі Валагодскага дзяржаўнага ўніверсітэта, на разгляд якіх прадставілі свае працы студэнты 8 устаноў вышэйшай адукацыі Расіі і краін блізкага замежжа, высока ацанілі ўзровень даследавання «Значэнне ідэй Л. С. Выгоцкага для нейрапсіхалагічнай дыягностыкі і карэкцыі», якое прадстаўніца БДПУ выканала пад навуковым кіраўніцтвам дацэнта Н. В. Чурыла. Новых поспехаў!
СТУДЭНТКА 3-га курса факультэта фізічнага выхавання Марына Слуцкая заваявала Гран-пры міжнародных спаборніцтваў па дзюдо ў Тбілісі (Грузія). Зусім нядаўна лідар беларускай зборнай выйграла прадстаўнічы турнір у Празе (Чэшская Рэспубліка), перамагла у Касабланцы (Каралеўства Марока), заваявала сярэбраны медаль у Алматы (Рэспубліка Казахстан) і бронзавы на этапе Кубка Еўропы ў Мінску. Віншуем!
«ЗОЛАТА» і «срэбра» з міжнародных конкурсаў прывезлі ў alma mater два прадстаўнікі факультэта эстэтычнай адукацыі. Гэта – студэнт 2-га курса завочнай формы атрымання адукацыі спецыяльнасці «Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія» А. Папоў і першакурснік спецыяльнасці «Музычнае мастацтва і сусветная мастацкая культура» М. Камянецкі. Так, Антон (клас старшага выкладчыка кафедры музычна-педагагічнай адукацыі К. А. Успенскага) перамог у І Міжнародным конкурсе «Новы акорд–2017», што прайшоў у Гомелі ў рамках ХІІ Міжнароднага конкурсу «Рэнесанс гітары». Мікіта (клас старшага выкладчыка кафедры музычна-педагагічнай адукацыі У. Р. Федарука) заняў ІІ месца на ІХ Міжнародным конкурсе баяністаў-акардэаністаў «InterSvitiaz accomuzic-2017», арганізатарам якога выступіў факультэт мастацтваў Усходнееўрапейскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Лесі Украінкі (г. Луцк, Украіна). Так трымаць!
У АДБОРАЧНЫМ конкурсе прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Мінскай вобласці» ў намінацыі «Музыка, выяўленчае мастацтва, працоўнае навучанне, чарчэнне, фізічная культура і здароўе, дапрызыўная падрыхтоўка» перамагла А. Л. Сасноўская – выпускніца факультэта фізічнага выхавання БДПУ 2012 г., настаўнік фізічнай культуры і здароўя СШ № 11 г. Слуцка. Трэба дадаць, што Алена Леанідаўна заваявала Прыз глядацкіх сімпатый і прыме ўдзел у заключным этапе конкурсу «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь–2017», які адбудзецца ў верасні. Далейшых перамог!
7 сакавіка 2017 года № 3 (1191)
Летапіс жыцця alma mater нагадвае дзённік, старонкі-дні якога ўпрыгожаны фарбамі добрых спраў і знакавых падзей. Не так даўно ў ім ярка заззяла новая дата – 21 лютага 2017 г. У гэты дзень дэлегацыя БДПУ наведала дзяржаўную ўстанову адукацыі «Крывіцкае спецыяльнае лячэбна-выхаваўчае прафесійна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу» з высакароднай місіяй – перадаць усю суму атрыманай Нацыянальнай прэміі «За духоўнае адраджэнне» тым, хто мае ў ёй найбольшую патрэбу. Пагадзіцеся, такая акцыя як найлепей дэманструе дабрачынны вектар дзейнасці нашага ўніверсітэта, адлюстроўвае яго ўклад у гуманістычнае выхаванне маладога пакалення.
Падчас візіту ў Крывіцкае СЛВПТВ закрытага тыпу рэктар БДПУ А. І. Жук уручыў дырэктару вучылішча А. М. Дубаневічу падарункавы сертыфікат на перадачу грашовых сродкаў:
– Для будучых педагогаў валанцёрская дзейнасць стала важнай часткай студэнцкага жыцця. Тысячы выхаванцаў універсітэта, пачынаючы з першага курса, добраахвотна і бескарысліва падтрымліваюць розныя катэгорыі дарослых і дзяцей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Валанцёры імкнуцца зрабіць іх жыццё крыху лепшым і больш радасным. Таму я ўпэўнены, што фінансавая дапамога, якую БДПУ аказвае вашай навучальнай установе, палепшыць яе матэрыяльна-тэхнічную базу і дазволіць адкрыць новыя запатрабаваныя спецыяльнасці.
У сваю чаргу Андрэй Мар’янавіч выказаў калектыву ўніверсітэта ўдзячнасць за дапамогу ў развіцці адукацыйных ініцыятыў і падтрымку падлеткаў, што апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у іх імкненні атрымаць прафесію і стаць дастойнымі членамі грамадства:
– Я сам, мае намеснікі, большасць педагогаў вучылішча з’яўляюцца выпускнікамі БДПУ – універсітэта, дзе рыхтуюцца лепшыя настаўніцкія кадры, вучацца і працуюць самыя творчыя людзі краіны. Мы ганарымся сваёй alma mater, а яшчэ ўдзячны ёй за тое, што сёння танкаўцы прывезлі ў Крывічы сваю шчырую зацікаўленасць і невычарпальны аптымізм.
23 чэрвеня 2015 года, № 9 (1164)
БДПУ атрымаў Сертыфікат удзячнасці ад Прад стаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь за сацыяльна значную дзейнасць у дасягненні мэт устойлівага развіцця і стварэння інклюзіўнага грамадства ў Беларусі. Дакумент падпісаў пастаянны каардынатар Праграмы развіцця ААН у Беларусі Санака Самарасінха.
* * *
Падчас Рэспубліканскага форуму «Полацк – маладзёжная сталіца Беларусі» ўклад БДПУ ў рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі быў адзначаны Падзякай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за эфектыўную работу па сістэмным метадычным суправаджэнні студэнцкіх ініцыятыў. Прадстаўнікам нашага ўніверсітэта таксама быў уручаны дыплом Рэспубліканскага конкурсу на лепшую групу ў сацыяльных сетках сярод устаноў вышэйшай адукацыі – за перамогу ў намінацыі «Лепшы маладзёжны інтэрнэт-праект» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».
* * *
Прэзідыум ЦК Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі на чале са сваім старшынёй А. А. Бойкам правёў у БДПУ выязное пасяджэнне з удзелам работнікаў галіны – лаўрэатаў прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльнай прэміі Кіраўніка дзяржавы. Ва ўрачыстай абстаноўцы Аляксандр Аляксандравіч уручыў калектыву БДПУ Ганаровую грамату Цэнтральнага камітэта галіновага прафсаюза за значны ўклад у развіццё валанцёрскага руху.
Падзякі ЦК Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі за асабісты ўклад у развіццё валанцёрскага руху былі ўдастоены: старшы выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі пачатковага навучання І. І. ЗАБАЎСКАЯ, старшы выкладчык кафедры педагогікі Л. Л. ЛАЗАРЧУК, начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю С. М. МАЛІНОЎСКАЯ, выкладчык кафедры алігафрэнапедагогікі К. М. РАГЕЛЬ, старшы выкладчык кафедры агульнай і дзіцячай псіхалогіі А. П. ЧАСНАКОВА.
* * *
Па даных сусветнага вэбаметрычнага рэйтынгу сайтаў універсітэтаў Webometrics Ranking of World Universities, абноўленага ў студзені бягучага года, пазіцыі БДПУ значна палепшыліся.
Так, інтэрнэт-партал alma mater цяпер займае 9-е месца сярод устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі (у 2016 – 17-е, у 2015 – 46-е). У сусветным рэйтынгу сайт БДПУ знаходзіцца на 5682-й пазіцыі (у 2016 – на 6050-й).
Па выніках сусветнага рэйтынгу Webometrics Ranking Web of Repositories за студзень г.г. рэпазіторый БДПУ заняў 5-е месца сярод 18 беларускіх рэпазіторыяў. Інтэрнэт-партал БДПУ, які ўключае асноўны сайт, групу вэб-старонак факультэтаў і інстытутаў, а таксама рэпазіторый, утрымлівае звыш 12 600 вучэбных, навуковых, метадычных матэрыялаў. Колькасць яго наведвальнікаў штомесяц перавышае 30 тыс. чалавек.
* * *
Па выніках работы за 2016 г. студэнт 3-га курса фізіка-матэматычнага факультэта БДПУ Сяргей ТАБОЛІЧ прызнаны лепшым камандзірам маладзёжнага атрада аховы правапарадку г. Мінска. Пра гэта паведаміў падчас адкрытага дыялога з удзельнікамі МААП сталіцы намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама І. У. Кубракоў.
23 чэрвеня 2015 года, № 9 (1164)
Прыемны падарунак напярэдадні Дня БДПУ паднесла сваёй alma mater зборная ўніверсітэта па дзюдо. Першае агульнакаманднае месца на Рэспубліканскай універсіядзе-2016 стала рэальнасцю пасля «залатога» выступлення нашых дзяўчат і «сярэбранага» выніку ў хлопцаў. Віншуем спартсменаў і іх трэнера – намесніка дэкана па выхаваўчай рабоце факультэта фізічнага выхавання А. У. Катлоўскага. Ура!
Перамогу ў Рэспубліканскай студэнцкай футбольнай лізе разам са зборнай БДПУ (трэнер С. А. Траско) святкаваў увесь універсітэт. Каб выйсці ў фінал, нашым хлопцам патрабавалася ў адзін дзень абыграць адразу двух сапернікаў – каманды БДУ і БНТУ. І ўдача была на нашым баку! У выніковай гульні Рэспубліканскай студэнцкай лігі зборная alma mater пераканаўча даказала сваю перавагу над гродзенскімі футбалістамі – 3:0. Лепшым іграком турніру прызнаны нападаючы каманды БДПУ Глеб Расадкін. Так трымаць!
Дыпломам І ступені была ацэнена работа педагагічнай каманды факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій «Ніка». Такая цудоўная навіна прыйшла ва ўніверсітэт з НДЦ «Зубраня», дзе падчас Рэспубліканскага семінара-нарады Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь падводзіла вынікі летняй аздараўленчай кампаніі. Малайцы!
14 лістапада 2016 года, № 13 (1185)
УРАЧЫСТАЯ цырымонія закрыцця трэцяга працоўнага семестра адбылася ў апошні дзень кастрычніка. У ёй прынялі ўдзел прадстаў нікі гарадской і раённых адміністрацый г. Мінска, сталічных універсітэтаў і грамадскіх аб’яднанняў.
Граматай Мінскай гарадской арга нізацыі ГА «БРСМ» за асабісты ўклад у арганізацыю працаўладкавання моладзі адзначана першы прарэктар БДПУ С. І. Копцева. Падзяку за актыўны ўдзел у трэцім працоўным семестры 2016 г. атрымаў камісар атрада «Сузор’е» – студэнт 4-га курса факультэта прыродазнаўства Уладзіслаў Жаўняровіч.
Па выніках конкурсу сярод студэнцкіх фарміраванняў сталіцы ў намінацыі «Лепшы педагагічны атрад» перамог атрад «Ліра» факультэта эстэтычнай адукацыі нашага ўніверсітэта. Камандзір атрада – старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва Т. Г. Жылінская і камісар – чацвёртакурснік Іван Васілевіч прызнаны лепшымі сярод камандзіраў і камісараў педагагічных атрадаў Мінска.
Зводны педагагічны атрад «Сузор’е» заняў 2-е месца. Яго камандзір – дацэнт кафедры сацыяльнай работы С. Я. Ярмоліч і камісар – пяцікурсніца Інстытута псіхалогіі Юлія Доўгер узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.
Ведай нашых!
* * *
ЗБОРНАЯ БДПУ па вольнай барацьбе (трэнер – намеснік дэкана ФФВ А. У. Катлоўскі) у апошнія дні кастрычніка прывезла з Гродна сем медалёў Рэспубліканскай універсіяды-2016. Золата Універсіяды заваяваў Раман Чытадзэ (вага да 84 кг), срэбра ўдастоены Сурхо Рашыдаў (да 74 кг) і Таццяна Дземчанка (да 55 кг), бронзавыя медалі – у Кацярыны Мацулевіч (да 48 кг), Юліі Іванчык (да 53 кг), Ксеніі Шварумян (да 58 кг), Марыны Гер’ятовіч (да 75 кг).
Віншуем!
* * *
КАМАНДА КВЗ БДПУ «Лепшыя сябры» на чале са сваім капітанам Аляксандрам Камароўскім прыняла ўдзел у Кубку Заходняй Еўропы ў г. Амстэрдам (Нідэрланды). У барацьбе з вясёлымі і знаходлівымі краін еўрапейскага рэгіёна прадстаўнікам alma mater не было роўных. Сёння можна сцвярджаць, што «Лепшыя сябры» з’яўляюцца наймацнейшай беларускай камандай КВЗ.
Так трымаць!
31 кастрычніка 2016 года, № 12 (1184)
ПРАДСТАЎНІЦЫ Савета маладых вучоных БДПУ І. І. Кавяка (старшыня), В. У. Лагунова, К. М. Рэйт 11–15 кастрычніка прымалі ўдзел у І Міжнародным конкурсе маладых выкладчыкаў «Педагагічны пачатак». Мерапрыемства праводзілася на базе Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта і было прымеркавана да 25-годдзя стварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Года адукацыі ў СНД. Па выніках конкурсу В. У. Лагунова (факультэт прыродазнаўства) выйшла ў фінал, а затым перамагла ў намінацыі «За нетрывіяльны падыход у навучанні». Выкладчыкі І. І. Кавяка (гістарычны факультэт) і К. М. Рэйт (факультэт дашкольнай адукацыі) атрымалі лісты з падзякай ад выканаўчага дырэктара ЕАПУ Э. М. Нікіціна і рэктара МПДУ А. Л. Сямёнава.
«ГІМН маці» – так называўся Рэспубліканскі конкурс творчых работ, у якім прынялі ўдзел больш за 300 студэнтаў з 7 устаноў вышэйшай адукацыі краіны, а таксама навучэнцы 10 педагагічных класаў. Мерапрыемства праводзілася ў рамках рэалізацыі сацыяльна-адукацыйнага праекта БДПУ і Беларускага саюза жанчын «Здаровая сям’я – здаровая нацыя».
У Царкве Усіх Святых 12 кастрычніка граматамі і каштоўнымі падарункамі былі адзначаны лаўрэаты конкурсу. У іх ліку – прадстаўнікі БДПУ Алена Раманенка, Сяргей Талака, Настасся Маршалак.
У ДЗЕНЬ маці, 14 кастрычніка, у сценах нашага ўніверсітэта былі названы імёны пераможцаў у намінацыях. Сярод іх – студэнты alma mater Вера Малкіна («Літаратурная творчасць»), Люй Сіумін, Крысціна Сапагова, Эдуард Сямісотаў, Аляксандр Кустоў, Мікіта Камянецкі («Музычная творчасць»), Вольга Ярмольчык, Ганна Фралова («Мастацкавыяўленчая творчасць»), Марына Кузьміна («Мультымедыйная творчасць»), а таксама трое прадстаўнікоў педагагічных класаў. Узнагароджвалі пераможцаў першы прарэктар БДПУ С. І. Копцева, дэкан факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій В. В. Матынава, намеснік старшыні Беларускага саюза жанчын Р. А. Давідовіч, галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» В. А. Шніп.
10 кастрычніка 2016 года, № 11 (1183)
Галоуная падзея кавэзэшнага руху Прыбалтыкі – Кубак мэра Рыгі – адбылася 23 верасня ў Рыжскім Доме Кангрэсаў. Мерапрыемства сёлета прайшло ўжо ў сёмы раз. Сярод удзельнікаў Кубка – адразу тры каманды Вышэйшай лігі, якія паспелі палюбіцца рыжскаму гледачу: «Саюз» (Цюменская вобласць), «ДАЛС» (Белгарад) і зборная БДПУ «Лепшыя сябры». Прыемна ўзгадаць, што ў 2015 годзе менавіта каманда нашага ўніверсітэта стала ўладальнікам кубка мэра Рыгі.
Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел каманды з Латвіі, Расіі, Украіны, Эстоніі, Германіі, Грэцыі, Ізраіля і Вялікабрытаніі. Такая колькасць удзельнікаў робіць кубак сапраўды міжнародным.
Спадзявацца на тое, што «Лепшым сябрам» аддадуць кубак другі год запар, было вельмі легкадумна. Як сказалі самі кавэзэшнікі ў сваім выступленні: «Другі раз кубак могуць выйграць толькі людзі з вельмі вялікай фантазіяй! Таму фантазіруйце разам з намі!» У прынцыпе, гэтая фраза ўсяляла надзею, ды і ўсё выступленне было ўспрынята на ўра. У Прыбалтыцы вельмі любяць нашую каманду, таму заслужаныя авацыі ў канцы і скандзіраванне: «Бе-ла-ру-сы! Бе-ла-ру-сы!» сталі прыемным дадаткам да выніку выступлення. Аднак, як ужо было сказана вышэй, з намі гулялі таксама «Саюз» і «ДАЛС»…
Вынік Кубка мэра Рыгі: пераможца – «ДАЛС», а «Лепшыя сябры» занялі ганаровае 3-е месца (з 15 каманд – зусім нядрэнна).
24 верасня адбылася другая афіцыйная гульня: Кубак Вентспілса. Тут перамогу святкаваў «Саюз», а наша каманда заняла 2-е месца!!!
У выніку можна смела сказаць, што Латвія – краіна, якая ўжо многа ведае пра БДПУ, пра «Лепшых сяброў» і ў цэлым пра тое, што беларускія педагогі – крэатыўныя і вясёлыя людзі. А наша каманда працягвае кавэзэшную восень, праслаўляючы alma mater на міжнароднай арэне.
1 верасня 2016 года, № 9 (1181)
ФРАНЦУЗСКIЯ ГАСТРОЛI АНСАМБЛЯ «РЭЙ»
З 30 чэрвеня па 16 ліпеня народны ансамбль народнай музыкі, танца і песні «Рэй» (кіраўнікі – Віктар і Людміла Васілені) наведаў Французскую Рэспубліку і прадэманстраваў сваё майстэрства на чатырох міжнародных фальклорных фестывалях у гарадах Шамблі, Панціві, Шамберы, Марсэль.
Гастролі калектыву пачаліся з удзелу ў акцыі «Заспяваем гімн Беларусі разам» па запрашэнні Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы Паўла Латушкі. Яна праходзіла на парыжскай плошчы Тракадэро, што побач з Эйфелевай вежай, і была прымеркавана да 25-годдзя незалежнасці нашай краіны. У цэнтры сталіцы прадстаўнікі беларускай дыяспары і французы хорам выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, пасля чаго ансамбль «Рэй» падараваў усім прысутным выдатны зарад энергіі і беларускага каларыту.
За амаль два з паловай тыдні калектыў узяў удзел больш чым у 30 мерапрыемствах: танцавальных дэфіле, спектаклях, тэатралізаваных пастаноўках, канцэртных праграмах. Яны праходзілі на розных пляцоўках: пешаходных зонах і гарадскіх плошчах, у культурных, гандлёвых і спартыўных цэнтрах, перад ратушамі і галоўнымі саборамі, нават у дамах для састарэлых.
Праграма і працягласць выступленняў вар’іраваліся ў залежнасці ад месца, часу і фармату: ад некалькіх нумароў для жыхароў раёнаў да двухгадзінных сольных канцэртаў на галоўных сцэнах гарадоў. У рэпертуары калектыву – беларускія народныя танцы («Мітусь», «Падэспань», «Рах-цягцяг», «Маталіха» і інш.), песні («Ехаў Ясь на кані», «Родны край» і інш.), інструментальныя кампазіцыі (з сольнай партыяй цымбалаў, баяна, скрыпкі і іншых інструментаў).
Пра кожны з фестываляў хацелася б распавесці больш падрабязна.
Фальклорны фестываль у Шамблі сёлета адбыўся ў дванаццаты раз і сабраў удзельнікаў з 7 краін свету: Францыі, Албаніі, Венесуэлы, Сенегала, Барнэа, Перу і Беларусі. Кожны народны калектыў меў уласную загадзя складзеную праграму і выступаў у сваім рэжыме. Аднак былі і сумесныя мерапрыемствы, напрыклад, маляўнічыя дэфіле артыстаў па вуліцах горада ў нацыянальных строях, афіцыйны прыём у мэрыі. Апошні вельмі запомніўся нязмушанай і гасціннай атмасферай, цёплымі словамі падзякі калектывам, абменам падарункамі і сувенірамі. Удзельнікі «Рэя» ўручылі мэру горада памятны гадзіннік з сімволікай БДПУ, а таксама буклеты і дыск з фільмамі пра ўніверсітэт і Беларусь. Дарэчы, у кожным горадзе праходзілі такія прыёмы пры ўдзеле прадстаўнікоў гарадскіх улад і арганізатараў фестывалю, і паўсюдна панавала атмасфера даверу і сяброўства.
Наступны фестываль праходзіў у Панціві (правінцыя Брэтань, поўнач Францыі) і для калектыву доўжыўся толькі 2 дні, аднак прынёс не менш пазітыўных эмоцый. За гэты час артысты-танкаўцы з задавальненнем пазнаёміліся з творчасцю мясцовага фальклорнага калектыву і ансамбля са Швейцарыі. Беларусаў жа гледачы проста песцілі ў авацыях на сцэне галоўнага культурнага цэнтра.
Напэўна, самым знакавым стаў удзел у 50-м Фестывалі культур свету ў г. Шамберы, на які, па традыцыі, былі запрошаны лепшыя калектывы, што маюць бліскучыя поспехі на працягу апошніх 15 гадоў. Сёлета ў ім прынялі ўдзел шэсць фальклорных ансамбляў з Беларусі, Кеніі, Індыі, Коста-Рыка, Перу і французскай правінцыі Савоя. Вось як пра гэта мерапрыемства выказаўся старшыня аргкамітэта фестывалю і мастацкі кіраўнік калектыву «Народнае мастацтва і традыцыі Савоі» Рабэр дэ Маршы: «Запрошаны беларусы, якім заўсёды сімпатызуе публіка; кенійцы, якія робяць самыя незвычайныя рэчы; індыйская група з вытанчанымі манерамі; швейцарцы з іх жыццярадасным фальклорам» (газета «Дофінэ Лібэрэ», субота, 9 ліпеня 2016 г.).
Яркай падзеяй пяці фестывальных дзён стала цырымонія закрыцця мерапрыемства, якая адбылася ў Дзень Незалежнасці Французскай Рэспублікі (Дзень узяцця Бастыліі) на плошчы Палаца юстыцыі і сабрала больш за 1500 гледачоў. Выступленні калектываў завяршыліся спектаклем, падрыхтаваным вядомым французскім харэографам Наталі Пейнічоў. У аснову 30-хвіліннага шоу пакладзена канцэпцыя спалучэння і адзінства класічнага і сучаснага танца. Галоўнае пасланне, якое накіроўвалася публіцы, рэжысёр сфармулявала прыблізна так: народны танец – гэта частка тэатральнага мастацтва і надзейная аснова сучаснай харэаграфіі.
Апошнім акордам паездкі стаў фальклорны фестываль у Марсэлі (поўдзень Францыі). На пляцоўцы Plan dei Cuco народны ансамбль народнай музыкі, танца і песні «Рэй» БДПУ бліскуча завяршыў свае выступленні на французскай зямлі летам-2016.
Гастролі скончыліся, аднак успаміны, атрыманыя ўражанні яшчэ доўга будуць захоўвацца ў памяці. Удзел у мерапрыемствах такога маштабу дорыць унікальныя магчымасці дакрануцца да культуры іншых краін і народаў, прэзентаваць набыткі сваёй нацыі, узбагаціць і пашырыць уласны творчы досвед шляхам далучэння да сусветнага мастацкага працэсу, наладзіць сяброўскія кантакты, узяць на ўзбраенне вопыт арганізацыі і правядзення міжнародных фестываляў.
З гонарам адзначым, што ўсе выступленні калектыву атрымалі станоўчую ацэнку з боку арганізатараў, французскіх і замежных гледачоў, што яшчэ раз пацвярджае: беларуская зямля багатая на сапраўдныя таленты. Пажадаем «Рэю» далейшых поспехаў у справе развіцця нацыянальнай культуры і папулярызацыі яе за мяжой.
Алена ЖУРАЎСКАЯ, начальнік цэнтра студэнцкай творчасці
26 мая 2016 года, № 7 (1179)
У БАРАЦЬБЕ ЗА КАКТУС ПЕРШЫНСТВА
Знакавай падзеяй бягучага месяца ў жыцці ўніверсітэта без перабольшання можна назваць фінал Лігі КВЗ БДПУ, які адбыўся ў актавай зале 19 мая. Прынамсі, для ўсіх нашых кавэзэшнікаў і іх шматлікіх балельшчыкаў гэта сапраўды так. Феерычнае гумарыстычнае дзейства, якому папярэднічалі фестываль і паўфінал, тварылася на сцэне сіламі чатырох каманд – самых яркіх, крэатыўных, артыстычных і кемлівых студэнтаў нашай alma mater.
Пачаўся вечар з традыцыйнага развітання з фіналістамі-выпускнікамі, кожны з якіх атрымаў права на здзяйсненне аднаго жадання. А далей гледачоў чакала шмат сюрпрызаў, бо гульня атрымалася ў многім незвычайнай. Так, напрыклад, фізіка-матэматычны факультэт сёлета прадстаўлялі адразу дзве каманды: знаёмая нам па папярэдніх сезонах «Валерый Сюткін» і надзвычай паспяховы дэбютант лігі «Эксперымент». Апошняя з названых каманд амаль на сто працэнтаў складаецца са студэнтаў-туркменаў, і ў гэтым заключаецца яшчэ адна асаблівасць фінальнай гульні. Дарэчы, дзякуючы няўрымслівым эксперыментатарам мы змаглі ў конкурсе «Прывітанне» ўбачыць усімі любімых «Лепшых сяброў». Думаеце, што чвэрцьфіналісты Вышэйшай лігі выйшлі падтрымаць калег? А вось і не! Проста каманда зрабіла цудоўную пародыю на выступленне фантазёраў, якую гледачы ўспрынялі на «ўра». Вось такія метамарфозы!
У «Прывітанні» каманды «Эксперымент» першы раз за вечар на сцэну выйшаў дэкан фізіка-матэматычнага факультэта С. І. Васілец. Першы, ды не апошні. У конкурсе «СТЭМ» Сяргей Іванавіч выступіў яшчэ за адзін калектыў сваіх выхаванцаў – «памяняўся ролямі» са студэнтам Сяргеем Леўчуком з каманды «Валерый Сюткін». І ў будучага педагога, і ў дэкана атрымалася выдатнае пераўвасабленне. У выніку Сяргей Іванавіч стаў лепшым акцёрам фінальнай гульні, а яго цёзка Сяргей Ляўчук – лепшым кавэзэшнікам сезону. Сапраўды ўдалае пераўвасабленне!
Калі б арганізатары прыдумалі асобную намінацыю «Лепшы завочны ігрок», у ёй без сумнення перамагла б першы прарэктар БДПУ С. І. Копцева. Хоць Святлана Іванаўна з-за службовых спраў увогуле не пры сутнічала на фінале, мініяцюры з яе «ўдзелам» былі самымі яркімі і арыгінальнымі. Так, «Зборная ФСПТ» уявіла, як адбываецца афіцыйны візіт «першай лэдзі» БДПУ ў Кітай. «Качыныя гісторыкі» прыдумалі цэлы мабільны дадатак «Педгайд», закліканы дапамагаць студэнтам ва ўсіх сферах жыцця, у тым ліку і асабістага. Напрыклад, ён можа знайсці тваю другую палавінку, што і прадэманстравалі вясёлыя і знаходлівыя гісторыкі: задалі характарыстыкі «разумная, прыгожая, мінчанка, любіць КВЗ» – і атрымалі фотаздымак усё той жа Святланы Іванаўны! У дадатку шмат іншых карысных, а галоўнае, вясёлых опцый: навігатар па ўніверсітэце, галасавы памочнік «OK Пед», катэгорыя «Вахцёркам» і кнопка «Не націскаць» для самых цікаўных – з яе дапамогай за адзін клік вы зробіцеся членам БРСМ! Адным словам, распрацоўка гісторыкаў была вартай таго, каб стаць лепшым жартам гульні пра БДПУ.
Кожны гумарыстычны фінал разбаўляецца ноткамі шчымлівага суму для тых, хто ў якасці студэнта-кавэзэшніка выходзіць на сцэну БДПУ ў апошні раз. Развітанню з універсітэтам прысвяцілі свой музычны нумар выпускнікі ФСПТ Максім Жук і Аляксандр Верас. Што атрымалася ў выніку? І смех, і слёзы, і прыз за лепшы нумар гульні. «Качыныя гісторыкі» з жывой музыкай у фінальнай песні атрымалі прыз за лепшае музычнае афармленне, ім жа дастаўся і спецыяльны прыз ад рэдактараў лігі А. Камароўскага і І. Моргуна. Ну а спецпрыз ад прафкама студэнтаў адправіўся ў «Зборную ФСПТ».
На гэтым сюрпрызы гумарыстычнага вечара не скончыліся. Для віншавання пераможцы на сцэну быў запрошаны рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук. Аляксандр Іванавіч узгадаў сваё студэнцкае кавэзэшнае мінулае і тут жа прадэманстраваў гумарыстычны экспромт – у жартоўнай форме прызнаўся ў каханні адной з удзельніц фінальнай гульні. Кіраўнік універсітэта слушна адзначыў, што ўсе кавэзэшнікі прадэманстравалі не толькі выдатнае пачуццё гумару, але і шмат іншых талентаў: спявалі, танцавалі, ігралі на музычных інструментах, жартавалі ў вершаванай форме… Аднак пераможца можа быць толькі адзін – і ім стала каманда «Качыныя гісторыкі», якая атрымала ад рэктара ў якасці падарунка сертыфікат на наведванне аквапарка «Лябяжы».
Такім чынам, фінал адбыўся. Аднак ужо восенню аматараў КВЗ чакае новая сустрэча з вясёлымі і знаходлівымі на фестывалі «БДПУ збірае сяброў», калі на галоўную ўніверсітэцкую сцэну выйдуць школьнікі, гімназісты і ліцэісты краіны. А для таго, каб час прабег непрыкметна, мы вырашылі падараваць нашым чытачам на памяць яшчэ адну хвіліну гумарыстычнага пазітыву – і вы бралі некалькі ўдалых жартаў фіналу. Чытайце, усміхайцеся і прыходзьце на гульні новага сезону!
21 красавіка 2016 года, № 5 (1177)
ДЭБЮТ, ЯКОМУ МОЖНА ПАЗАЙЗДРОСЦІЦЬ
Напрыканцы сакавіка адбыліся фінальныя этапы традыцыйнага гарадскога конкурсу прафесійнага майстэрства «Сталічны настаўнік – сталічнай адукацыі». У гэтым прэстыжным спаборніцтве лепшыя настаўнікі Мінска дэманструюць інавацыйны вопыт, аўтарскія методыкі, цікавыя формы і прыёмы навучання, творчыя здольнасці – адным словам, змагаюцца за званне «самага-самага» педагога сталіцы. Аднак праявіць сябе ў рамках мерапрыемства могуць і тыя, чые прафесійныя вяршыні яшчэ наперадзе. Спецыяльна для студэнтаў старэйшых курсаў існуе намінацыя «Педагагічны дэбют». Сёлета ў ёй наш універсітэт прадстаўлялі пяцёра выхаванцаў БДПУ, вынікі выступлення якіх сапраўды бліскучыя: Марыя Быкоўская, студэнтка 4-га курса ФПА, заняла трэцяе месца, Надзея Кашуба, пяцікурсніца факультэта прыродазнаўства, атрымала дыплом 1-й ступені, а пераможцам стаў чацвёртакурснік гістарычнага факультэта Іван ПУГАЧ. Рэдакцыя «Н» выказала будучаму педагогу свае віншаванні і, карыстаючыся нагодай, даведалася пра падрабязнасці ўдзелу ў спаборніцтве.
– Іван, раскажыце, як адбываўся адбор удзельнікаў з нашага ўніверсітэта. Ці патрабавалася наяўнасць вопыту педагагічнай работы?
– Адбор удзельнікаў ажыццяўляўся па выніках сумоўя. Што да педагагічнага вопыту, то ён быў абавязковым, паколькі ў адпаведнасці з умовамі перад канкурсантамі ставілася задача правесці два ўрокі ў незнаёмых класах.
– Разам з Вамі за перамогу, можна сказаць, змагалася і каманда супрацоўнікаў БДПУ…
– Гэта так. Пры падрыхтоўцы да творчых выпрабаванняў мы збіраліся на калектыўныя заняткі. У мяне таксама былі індывідуальныя сустрэчы з асістэнтам кафедры педагогікі ФСПТ Ірынай Уладзіміра ўнай Каравай, на якіх мы ўдасканальвалі мае будучыя выступленні. Пры падрыхтоўцы да конкурсных урокаў студэнты працавалі з метадыстамі індывідуальна. Маім метадыстам быў загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі Аляксандр Аляксандравіч Корзюк. Канешне, я ўдзячны ўсім, хто падтрымліваў мяне на працягу гэтага конкурсу, а менавіта сваім родным, блізкім і сябрам, вы кладчыкам факультэта і ўніверсітэта, супрацоўнікам вучэбна-метадычнага ўпраўлення, студэнтам гістарычнага і, што асабліва прыемна, іншых факультэтаў. Асабліва хацелася б адзначыць тую ні з чым не параўнальную падтрымку, якую я адчуваў ад членаў каманды БДПУ – Марыі Быкоўскай, Надзеі Кашубы, Юліі Скварцовай і Сяргея Леўчука.
– Відаць, у творчых іспытах Вам дапамог і ўласны артыстычны вопыт?
– У пэўнай ступені. На першым курсе ўніверсітэта я пачаў спяваць у вядомай мужчынскай вакальнай групе Modus. А да гэтага на працягу 13 гадоў быў удзельнікам заслужанага аматарскага калектыву – фальклорнага ансамбля «Дуда рыкі». Мяне туды ўпершыню прывялі бацькі ў трох гадовым узросце. Спачатку выконваў невялічкія ролі. Пакрысе навучыўся спяваць, тан чыць, іграць на музычных інструментах. А яшчэ – трымацца на сцэне, кантактаваць з залай, не баяцца імправізацый. Вядома, гэты вопыт быў важным падчас гарадскога конкурсу. Ад нак вы павінны разумець, што для адкрытага ўрока ў незнаёмым класе аднаго артыстызму, мякка кажучы, недастаткова.
– Сапраўды, не да ўсяго можна падрыхтавацца загадзя. За што Вы можаце пахваліць асабіста сябе?
– Напэўна, за тое, што ўсё ж здолеў спраўдзіць чаканні маіх педагогаў і ўзняцца ў асобасным і прафесійным плане на новы ўзровень.
– Які этап конкурсу быў для Вас найбольш запамінальным?
– Асабліва ярка ўзгадваецца правядзенне ўрокаў. Засталося ў памяці тое дзівоснае пачуццё, калі ты праводзіш урок і разумееш, што дзеці захоплены, што ім падабаецца выконваць вучэбныя заданні, калі ўсведамляеш, што твая праца знаходзіць водгук у іх сэрцах.
– Ці вырасла пасля перамогі Ваша папулярнасць на факультэце? Што самае прыемнае давялося пачуць пра сябе?
– Насамрэч, мне цяжка адказаць на гэтае пытанне. Прыемна ўразіла тое, што нярэдка пасля перамогі да мяне з віншаваннямі падыходзілі студэнты, з якімі я, скажам, не надта добра быў знаёмы. Таксама прыемна было прымаць віншаванні ад сваіх выкладчыкаў.
– Якую карысць Вам прынёс удзел у конкурсе ў прафесійным плане? Якія ўзнагароды атрымалі ад сталічнай мэрыі?
– Перш за ўсё, конкурс даў мне магчымасць зусім у іншым ракурсе ўбачыць працэс навучання, у большай ступені зразумець і асэнсаваць яго. Узнагародамі з’явіліся дыплом і прыярытэтнае права размеркавання.
– Дарэчы, а хто паўплываў на выбар Вамі менавіта педагагічнай прафесіі?
– Па-першае, бацькі-педагогі. Па-другое, настаўнікі гімназіі № 14 г. Мінска, якую я скончыў. Усе яны на ўласным прыкладзе прадэманстравалі, як класна быць добрым педагогам, прывілі любоў не толькі да гісторыі, але і да беларускай, рускай і англійскай моў, да фізікі і хіміі. Так што ў педагагічны ўніверсітэт я паступаў асэнсавана. А вучоба ў БДПУ толькі ўзмацніла маё жаданне і самому стаць добрым настаўнікам.
– Што параіце сваім паслядоўнікам, наступным удзельнікам конкурсу?
– Без сумненняў і настойліва рухацца да сваёй мэты. Мерапрыемства, безумоўна, дае шмат вопыту, але толькі таму, хто сапраўды хоча яго атрымаць. Таму самае галоўнае, на мой погляд, укладваць душу ў сваю справу і шчыра верыць у поспех.
31 сакавіка 2016 года, № 4 (1176)
ПЕРАМОГА – ЗА БДПУ!
Першае месца ў гарадскім конкурсе «Сталічны настаўнік – сталічнай адукацыі» ў намінацыі «Педагагічны дэбют» заваяваў студэнт гістарычнага факультэта Іван Пугач. На трэцім месцы ў гэтай жа намінацыі – студэнтка факультэта пачатковай адукацыі Марыя Быкоўская. Дыплом фіналіста – у прадстаўніцы факультэта прыродазнаўства Надзеі Кашуба. Гэта ашаламляльны поспех усёй каманды БДПУ – студэнтаў-удзельнікаў, выкладчыкаў кафедраў педагогікі і псіхалогіі ўніверсітэта, метадыстаў, а таксама супрацоўнікаў упраўлення выхаваўчай работы і цэнтра студэнцкай творчасці.
Калі вярнуцца да пачатку, то гарадскі конкурс прафесійнага майстэрства сабраў пад свае сцягі выпускнікоў педа гагічных спецыяльнасцей з пяці ўстаноў вышэйшай адукацыі сталіцы (па 5 чалавек ад кожнай). Пасля першага адбору барацьбу працягвала ўжо 12 чалавек, прычым каманда БДПУ заставалася ў поўным складзе. Затым – фінал з 6 удзель нікамі, палова з якіх прадстаўлялі нашу alma mater. І, на рэшце, абвяшчэнне вынікаў у Мінскім гарадскім Палацы дзяцей і моладзі, якое яшчэ раз пацвердзіла: «Перамога – за БДПУ!»
9 лютага 2016 года, № 1 (1173)
САМААДДАНАЯ ПРАЦА – ПЛЁННЫ ВЫНІК
Праца з адоранай моладдзю – адна з прыярытэтных задач дзейнасці кафедры беларускай літаратуры і культуры. З першага курса нашы выкладчыкі звяртаюць увагу на здольных навучэнцаў і заахвочваюць іх займацца навуковымі даследаваннямі пры падтрымцы вопытных куратараў. Студэнты, якія цікавяцца літаратурай, актыўна працуюць у СНДЛ «Актуальныя праблемы беларускага літаратуразнаўства» (навуковы кіраўнік – Н. В. Заяц). Па стане на 15 студзеня 2016 г. у банк дадзеных адоранай моладзі ўключаны чатыры ўдзельніцы СНДЛ: студэнткі В. Забураева і Г. Курман, магістранткі В. Вашчыліна і В. Мясцова.
У створанай у 2011 г. студэнцкай лабараторыі адораныя навучэнцы атрымліваюць добрыя магчымасці для развіцця ўласных здольнасцей. Студэнты могуць як распрацоўваць зацверджаную тэматыку даследаванняў, так і пашыраць яе за кошт уласных прапаноў. Асабліва важна падтрымаць ініцыятыву новых членаў лабараторыі – першакурснікаў (а іх зараз чацвёра), не адбіць ахвоту займацца навуковымі праектамі. Добрым стымулюючым фактарам з’яўляецца ўдзел у навуковых канферэнцыях. Спачатку студэнты выпрабоўваюць уласныя сілы, агучваючы першыя вынікі свайго даследавання на штогадовай факультэцкай навуковай канферэнцыі «Сучаснае мовазнаўства, літаратуразнаўства і культуралогія ў работах маладых вучоных». За тым лепшыя дакладчыкі выступаюць на традыцыйнай універсітэцкай на вукова-практычнай канферэнцыі «Сту дэнцкая навука як фактар прафесійнага і асобаснага развіцця будучага спецы я ліста», што прадугледжвае публікацыю матэрыялаў.
Кіраўніцтва факультэта і ўсіх кафедраў садзейнічае таму, каб актывізаваць навуковую дзейнасць адораных студэнтаў. Так, у арганізаваных на філалагічным факультэце міжнародных навуковых канферэнцыях («Танкаўскія чытанні», «Слова ў часе і прасторы», «Мова і міжкультурныя камунікацыі», «Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння» і інш.) ствараюцца спецыяльныя секцыі для выступлення таленавітых навучэнцаў. Вялікі стымул публікацыя выступленняў пачаткоўцаў у адным зборніку з вядомымі ў краіне і за яе межамі вучонымі.