Спецпраект «2017 — Год навукі»
21 верасня 2017 года № 10 (1198)
НЕ ЛЯНУЙСЯ – ПУБЛІКУЙСЯ!
Савет маладых навукоўцаў БДПУ (СМН) – арганізацыйная структура, закліканая дапамагаць даследчыкам у вырашэнні шматлікіх задач, звязаных з ажыццяўленнем навуковай дзейнасці. Метадычныя рэкамендацыі, профільныя кансультацыі, канкрэтныя парады – вось чаго часта не хапае тым, хто яшчэ не паспеў набрацца багатага вопыту на гэтай ніве. Таму Савет прыкладае ўсе намаганні дзеля таго, каб зрабіць сваю працу максімальна эфектыўнай. Так, у мінулым годзе ён узяў на ўзбраенне праектны спосаб работы. У чым яго сутнасць? На якую дапамогу могуць разлічваць маладыя навукоўцы? Гутарым на дадзеную тэму са старшынёй СМН БДПУ Ірынай КАВЯКА.
– Раскажыце, калі ласка, што сабой уяўляе праектны спосаб працы Савета.
– Ён заключаецца ў тым, што з ліку актуальных праблем маладзёжнай навукі мы выбіраем пэўную задачу, над рашэннем якой асабліва інтэнсіўна будзем працаваць на працягу года. Гэта прадугледжвае дыягностыку стану праблемы (анкетаванне, інтэрв’ю і г. д.); распрацоўку комплексу канкрэтных мерапрыемстваў, накіраваных на рашэнне лакальных задач; ацэнку дасягнутых вынікаў. Безумоўна, абраны кірунак захоўвае сваю актуальнасць і ў наступныя гады, з’яўляючыся элементам агульнай стратэгіі дзейнасці Савета. У той жа час такая форма работы дазваляе штогод рабіць акцэнт на канкрэтных тактычных задачах.
– І на які ж аспект навуковай дзейнасці вы звяртаеце асабліва пільную ўвагу сёлета?
– У мінулым годзе стратэгічная задача гучала так: «Абарона ў тэрмін!». На 2017 г. у якасці прыярытэтнай абрана праблема «Павышэнне публікацыйнай актыўнасці маладых вучоных». Не сакрэт, што наяўнасць якасных публікацый, у тым ліку ў рэцэнзуемых выданнях Рэспублікі Беларусь і замежжа, – важны паказчык і неабходная ўмова працы кожнага даследчыка.
– Няўжо маладыя вучоныя БДПУ так неахвотна дзеляцца вынікамі сваіх даследаванняў?
– Праблема не крытычная, але працаваць ёсць над чым. Каб вызначыць ступень бягучай публікацыйнай актыўнасці, а таксама выявіць асноўныя стымулюючыя і стрымліваючыя фактары пры падрыхтоўцы навуковых прац, у тым ліку на замежнай мове, Савет маладых навукоўцаў у лютым-сакавіку 2017 г. правёў анкетаванне сярод магістрантаў, аспірантаў і маладых выкладчыкаў БДПУ. Аналіз атрыманых даных паказаў, што паказчыкі не самыя высокія. Так, 16% рэспандэнтаў прызналіся, што апублікавалі на працягу года адзін артыкул або не друкаваліся зусім. Яшчэ каля 32% апытаных падрыхтавалі 2–3 работы (з улікам тэзісаў канферэнцый). І толькі 29% удзельнікаў анкетавання прадэманстравал і высокія вынікі – за мінулы год іх навуковая скарбонка папоўнілася шасцю і больш публікацыямі.
– Напэўна, такія вынікі абумоўлены аб’ектыўнымі прычынамі…
– І суб’ектыўнымі таксама. Матывацыя тых, хто друкуецца актыўна, звязана з імкненнем падзяліцца новымі вынікамі даследаванняў (50% удзельнікаў апытання адзначылі дадзены пункт), жаданнем павялічыць колькасць апублікаваных работ (42%), патрабаваннямі справаздачы ў магістратуры або аспірантуры (37%) і выхадам на абарону дысертацыі (32%). Асноўнымі перашкодамі ў працэсе падрыхтоўкі і публікацыі навуковага артыкула ўдзельнікі апытання лічаць цяжкасці, звязаныя з аплатай (50%), афармленнем (29%), а таксама з напісаннем анатацыі і ключавых слоў па-англійску. Дарэчы, большасць рэспандэнтаў – 60% – адзначылі, што не маюць публікацый на замежнай мове. Сярод прычын былі названы недастатковы ўзровень валодання замежнай мовай і адсутнасць інфармацыі аб магчымасці такіх публікацый.
– Як жа можа дапамагчы СМН у вырашэнні гэтых праблем?
– Па-першае, мы дадаткова праінфармавалі маладых навукоўцаў пра магчымасць атрымаць кваліфікаваную дапамогу супрацоўнікаў бібліятэкі БДПУ, якія арганізуюць кансультацыі па пытаннях афармлення навуковых прац кожны 2-і і 4-ы чацвер месяца. Па-другое, у сакавіку бягучага года СМН сумесна з бібліятэкай БДПУ і ЗАТ «Дэлсар» правёў семінар «Scopus у навуковадаследчай дзейнасці вучонага», удзельнікі якога атрымалі адказы на пытанні, звязаныя з працэдурай падрыхтоўкі і апублікавання артыкула ў замежным выданні. У прыватнасці, даведаліся, дзе знайсці актуальную інфармацыю аб выданнях Scopus, атрымалі рэкамендацыі па падборы часопісаў для друку артыкула, азнаёміліся з асноўнымі патрабаваннямі выданняў, якія ўваходзяць у базу Scopus.
І яшчэ. Аказалася, што ў мінулым годзе 58% удзельнікаў апытання не падавалі публікацыі да друку ў зборніку БДПУ «Адукацыя і навука ў Беларусі: актуальныя напрамкі і перспектывы развіцця ў XXI стагоддзі». Больш за палову з іх заявілі, што не ведалі пра магчымасць такой публікацыі. З мэтай папулярызацыі дадзенага выдання СМН правёў прэзентацыю зборніка, на якой прысутнічалі магістранты, аспіранты і маладыя выкладчыкі як БДПУ, так і іншых універсітэтаў сталіцы.
Пазітыўным уяўляецца той факт, што 93% удзельнікаў анкетавання адзначылі неабходнасць захоўваць высокую публікацыйную актыўнасць і пасля абароны дысертацыі. Увогуле ж хачу звярнуцца да маладых даследчыкаў: не лянуйцеся – публікуйцеся! На навуковы прэстыж трэба працаваць ужо зараз, каб стаць аўтарытэтным спецыялістам у абранай галіне ведаў. Мы ж, у сваю чаргу, акажам пасільную дапамогу ў пытаннях падрыхтоўкі вынікаў вашых даследаванняў да друку.
4 мая 2017 года, № 6 (1194)
АБ’ЯДНАНЫЯ ПРАГАЙ ДАСЛЕДАВАННЯЎ
Другая па ліку Дэкада студэнцкай навукі праходзіла ў БДПУ 17–28 красавіка. Яе праграма прадугледжвала правядзенне шэрагу цікавых мерапрыемстваў, у тым ліку і міжнароднага ўзроўню. Выконваючы адначасова стымулюючую, развіццёвую, а таксама прэзентацыйную і дыягнастычную функцыі, Дэкада дазволіла выявіць найбольш матываваных і здольных да даследчай дзейнасці студэнтаў, прэзентаваць іх дасягненні ў навуковай сферы.
Адкрыў Дэкаду конкурс «Лепшая СНДЛ БДПУ», у якім прынялі ўдзел 14 студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый. Паводле рашэння журы, у галіне псіхолага-педагагічных навук 1-е месца заняла СНДЛ факультэта фізічнага выхавання «Функцыянальныя аспекты фізічнага здароўя і прагнастычныя крытэрыі развіцця і ўдасканалення фізічных якасцей» (навуковы кіраўнік – дацэнт В. Ф. Кобзеў). У галіне сацыяльна-гуманітарных навук перамагла СНДЛ гістарычнага факультэта «Спадчына» (навуковы кіраўнік – дацэнт А. Ф. Рацько). У галіне прыродазнаўчых навук лепшай была прызнана СНДЛ факультэта прыродазнаўства «Рэгуляцыя росту раслін» (навуковыя кіраўнікі – дацэнт Г. А. Свірыд і старшы выкладчык Д. М. Суленка).
18 красавіка падводзіліся вынікі конкурсу «Лепшы навуковы кіраўнік НДРС». У намінацыі «Асабісты ўклад у сістэмную падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі» перамагла загадчык кафедры рускай і зарубежнай літаратуры філалагічнага факультэта Т. Я. Камароўская. У намінацыі «Прадуктыўнае індывідуальнае кіраўніцтва НДРС» эфектыўнасць работы са студэнцкай моладдзю вызначалася па такіх крытэрыях, як падрыхтоўка публікацый, выніковасць удзелу ў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах, алімпіядах, канферэнцыях, кіраўніцтва СНДЛ і інш. Лепшай была прызнана дзейнасць загадчыка кафедры сурдапедагогікі Інстытута інклюзіўнай адукацыі Н. В. Чурыла
19 красавіка адбыўся конкурс «Лепшы студэнт у намінацыі „Навукова-даследчая дзейнасць“». Па яго выніках 1-е месца падзялілі магістрант гістарычнага факультэта Іван Пугач і студэнтка 4-га курса філалагічнага факультэта Марыя Рак.
20 красавіка ў рамках Дэкады студэнцкай навукі БДПУ прайшоў фінальны этап Міжнароднай навуковай алімпіяды па педагогіцы. Па сукупнай экспертнай ацэнцы каманднага хатняга задання і подыумнай дыскусіі з улікам камандных балаў, атрыманых у конкурсах «Навуковая эрудыцыя» і «Індывідуальнае навуковае паведамленне», лепшыя вынікі паказалі каманды аспірантаў БДПУ (1-е месца), МазДПУ (2-е), МагДУ (3-е). Лепшыя вынікі сярод студэнтаў і магістрантаў паказала каманда БДПУ. Другое месца занялі каманды ЯДПУ, БарДУ, МагДУ, трэцяе – каманды ВДУ і ГомДУ.
Адным з найбольш важных мерапрыемстваў Дэкады стаў Міжнародны форум «Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучага», які праходзіў 18–26 красавіка. У яго рамках адбылося 11 міжнародных навукова-практычных канферэнцый на базе факультэтаў і інстытутаў БДПУ. У працы форуму бралі ўдзел каля 1000 маладых даследчыкаў з дзевяці краін – Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кітая, Літвы, Польшчы, Расіі, Туркменістана, Украіны, якія дэманстравалі высокі ўзровень навуковых прац. Лепшыя з іх у хуткім часе будуць прадстаўлены ў электронным зборніку матэрыялаў.
21 красавіка адбыўся конкурс даследчых праектаў у сацыяльна-адукацыйнай сферы. На ім было прадстаўлена 13 праектаў. Журы вызначыла лепшыя работы ў шэрагу намінацый. «Лепшы мультымедыйны праект» – дыдактычныя камп’ютарныя гульні «Прадметны свет для дзяцей дашкольнага ўзросту» – прадставіла аспірантка факультэта дашкольнай адукацыі Яўгенія Варанецкая-Лосік. «Лепшым праектам сацыяльнай значнасці» стала работа «Ад культуры чытання – да культуры асобы» студэнтак факультэта пачатковай адукацыі Алены Бурнос, Лізаветы Лешчанка, Кацярыны Перцавай, Марыі Паўлоўскай і Аксаны Рачонак. «Лепшы метадычны праект» – «Гістарычная дапамога» – прадставіў студэнт гістарычнага факультэта Аляксандр Плыгаўка. Самымі моцнымі працамі ў адукацыйным геймдзеве (электронныя навучальныя гульні) прызнаны блог інтэрактыўных гульняў «Давайце пазнаёмімся» студэнтак факультэта дашкольнай адукацыі Алены Сухалёт і Вікторыі Хулуп; камп’ютарная гульня «Купальскае сонца» студэнтаў факультэта эстэтычнай адукацыі Алены Брызгуновай і Аляксея Жызнеўкага. «Лепшы электронны вучэбна-выдавецкі праект» з выкарыстаннем IT-тэхналогій «Вучыць цікава, вучыцца цікава» быў падрыхтаваны студэнткай факультэта прыродазнаўства Лізаветай Жаўток
21 красавіка прайшлі таксама ХIII аспіранцкія чытанні «Актуальныя праблемы педагагічных даследаванняў». На пленарным пасяджэнні былі прадстаўлены даклады прафесара кафедры педагогікі і андрагогікі Санкт-Пецярбургскай акадэміі паслядыпломнай педагагічнай адукацыі В. Б. Даутавай, доктара педагагічных навук, дырэктара Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ В. В. Хітрук, дацэнта кафедры педагогікі БДПУ Л. М. Арцямёнак. У рамках чытанняў працавалі 3 секцыі: «Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў на першай і другой ступенях вышэйшай адукацыі», «Стварэнне інавацыйнаадукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі», «Сусветныя тэндэнцыі і нацыянальны вопыт развіцця адукацыйных сістэм».
26 красавіка адбыўся фінальны этап Рэспубліканскага конкурсу з міжнародным удзелам для навучэнцаў профільных класаў педагагічнай накіраванасці «Будучыя педагогі – пра школу будучыні». У ім спаборнічалі 23 з 300 навучэнцаў педагагічных класаў з розных куткоў краіны, якія бралі ўдзел у першым (абласным) этапе. Пераможцамі сталі: Ягор Чыжык і Валерыя Каляда, навучэнцы 10-га педагагічнага класа Грэскай сярэдняй школы Слуцкага раёна Мінскай вобласці, у намінацыі «Навукова-даследчы праект» ; творчая група 11-га педагагічнага класа Красненскай сярэдняй школы Гомельскага раёна ў намінацыі «Мультымедыйны праект»; Дзмітрый Фесік, навучэнец 10-га педагагічнага класа СШ № 7 г. Калінкавічы Гомельскай вобласці, у намінацыі «Літаратурная творчасць».
Падводзячы вынікі Дэкады студэнцкай навукі ў БДПУ на яе ўрачыстым закрыцці, прарэктар Ганна Васільеўна Торхава падкрэсліла, што гэтае мерапрыемства з’яўляецца эфектыўным механізмам далучэння моладзі да навукова-даследчай і праектна-інавацыйнай дзейнасці, гарантам устойлівага развіцця бесперапыннай педагагічнай адукацыі, пераемнасці ў падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі. У заключэнне Г. В. Торхава пажадала ўсім прысутным ініцыятыўнасці і актыўнасці пры ажыццяўленні навуковых даследаванняў, што будзе спрыяць рэалізацыі творчага патэнцыялу асобы і ў цэлым інавацыйнаму развіццю сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Павел МАЦЮШ, загадчык навукова-даследчага сектара
31 сакавіка 2017 года № 4 (1192)
РАЗВIВАЮЧЫ IДЭI ГУМАНIЗМУ
Роўна год назад дэлегацыя нашага ўніверсітэта вярнулася са сталіцы Грузіі – горада Тбілісі, дзе Міжнародны цэнтр гуманнай педагогікі, ганаровым прэзідэнтам якога з’яўляецца акадэмік РАА Ш. А. Аманашвілі, праводзіў Пятнаццатыя педагагічныя чытанні. Удзел прадстаўнікоў alma mater у такім маштабным мерапрыемстве атрымаў свой лагічны працяг. Паколькі ідэі гуманнага падыходу ў выхаванні знаходзяць усё больш прыхільнікаў сярод педагагічнай грамадскасці, рэктар БДПУ А. І. Жук выступіў з ініцыятывай правесці «Чытанні-2017» у Мінску – на базе нашага ўніверсітэта. Каардынацыйны савет з радасцю адгукнуўся на прапанову. У выніку БДПУ 23–26 сакавіка апынуўся ў цэнтры значнай навуковай падзеі, зацікаўленымі ўдзельнікамі якой сталі выкладчыкі, студэнты і шматлікія госці ўніверсітэта.
Забягаючы наперад, скажу, што, па словах членаў аргкамітэта, мінскія Чытанні сталі найлепшымі за 16 гадоў іх існавання. Прыкладаў такога высокага ўзроўню арганізацыі і правядзення мерапрыемства, які забяспечыла рабочая група БДПУ, Каардынацыйны савет дагэтуль не меў. Гэта датычыла літаральна ўсяго – своечасовай рассылкі запрашэнняў удзельнікам, размяшчэння гасцей і арганізацыі іх харчавання, стварэння ўмоў вядучым і мадэратарам для плённай работы ў лабараторыях дзення майстар-класаў, падрыхтоўкі экскурсійнай праграмы і інш.
На працягу трох дзён 700 (!) педагогаў з 10 краін – Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Латвіі, Літвы, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Украіны і Эстоніі вучылі і сваю прафесію. А яшчэ ўсміхацца, бо сардэчнасць – гэта тое, без чаго нельга ісці да дзяцей. Педагогі дзяліліся сваімі творчымі знаходкамі, спасцігалі навуку правільнага выбару, шукалі шлях да дзіцячых сэрцаў і ўдасканалення ўласнага майстэрства. І тэма чытанняў «Палюбіце будучыню – крылы вырастуць» стала пуцяводнай у гэтым пошуку.
Падчас урачыстага адкрыцця Чытанняў Шалва Аляксандравіч Аманашвілі гаварыў пра выхаванне маралі і духоўнасці ў грамадстве. Ён выказаў глыбокую ўдзячнасць Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь у асобе намесніка Міністра Р. С. Сідарэнка, рэктару БДПУ А. І. Жуку і калектыву ўніверсітэта не толькі за тое, што выступілі суарганізатарамі Чытанняў, але і за нястомную валанцёрскую дзейнасць, якая спрыяе адраджэнню духоўнасці ў грамадстве.
У знак прызнання заслуг педагогаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, якія ў рамках Чытанняў выступілі мадэратарамі (прафесар В. Д. Старычонак, дацэнты Н. У. Ждановіч, В. М. Анцыпіровіч, Н. У. Навуменка, Г. В. Пішчова, А. М. Каспяровіч, А. В. Касовіч), дакладчыкамі (доктар педагагічных навук В. В. Хітрук), вядучымі лабараторыі (прафесар У. Чэчат, дацэнт В. В. Мартынава) і майстар-класа, Міжнародны цэнтр гуманнай педагогікі ўзнагародзіў сярэбраным значком «Сэрца і Лебедзь» старшага выкладчыка кафедры алігафрэнапедагогікі Інстытуінклюзіўнай адукацыі Т. А. Федарэнка. Залатозначка і звання Рыцара гуманнай педагогікі быў удастоены рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук.
Наш кар.
31 сакавіка 2017 года № 4 (1192)
СЯМ’Я – АСНОВА ЎСІХ АСНОЎ
У рамках рэалізацыі сацыяльна-адукацыйнага праекта «Здаровая сям’я – здаровая нацыя», які БДПУ праводзіць сумесна з Беларускім саюзам жанчын, адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Сацыяльная і псіхолага-педагагічная дапамога сям’і: вопыт, праблемы, перспектывы». У яе рабоце прынялі ўдзел 115 навукоўцаў і практыкаў з устаноў вышэйшай, агульнай сярэдняй, дашкольнай, дадатковай і спецыяльнай адукацыі, арганізацый сацыяльнай абароны.
Мерапрыемства выклікала вялікую цікавасць у замежных удзельнікаў – прадстаўнікоў 7 краін – членаў дэлегацый з Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А. І. Герцэна, Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта (Расійская Федэрацыя), Інстытута эдукалогіі і сацыяльнай работы Універсітэта Мікаласа Рамерыса (Літоўская Рэспубліка), Рыжскага ўніверсітэта імя Страдыня (Латвійская Рэспубліка), Акадэміі «Балашак» (Рэспубліка Казахстан). Прывітальны адрас удзельнікам канферэнцыі даслалі дырэктар Вышэйшай педагагічнай школы ў г. Ліёне прафесар Алэн Муньёт, дырэктар Інстытута педагогікі Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А. І. Герцэна, член-карэспандэнт РАТ С. А. Пісарава.
Адкрываючы канферэнцыю, рэктар БДПУ А. І. Жук падкрэсліў вялікую ролю сям’і ў сучасным беларускім грамадстве, значнасць яе сацыяльнай падтрымкі, захавання сямейных каштоўнасцяў.
Важкасць форуму надаў удзел прадстаўнікоў дзяржаўных заканадаўчых органаў, грамадскіх і рэлігійных арганізацый. Намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Беларускага саюза жанчын, кандыдат сацыялагічных навук М. А. Шчоткіна акрэсліла асноўныя напрамкі дзяржаўнай падтрымкі сям’і ў нашай краіне. Настаяцель Усіхсвяцкага прыходу ў Мінску протаіерэй Фёдар Поўны раскрыў пытанні духоўнаасветніцкай функцыі Царквы ва ўмацаванні сям’і і выхаванні дзяцей. Дэкан факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт В. В. Мартынава прадставіла асноўныя вынікі маштабнага даследавання адносін вучнёўскай і студэнцкай моладзі, бацькоў, педагогаў устаноў адукацыі да сям’і, шлюбу і сямейных каштоўнасцяў. Дырэктар ДУА «Гімназія № 1 г. Мінска імя Францыска Скарыны» кандыдат педагагічных навук Н. В. Бушная пазнаёміла слухачоў з асноўнымі інавацыйнымі падыходамі ў арганізацыі ўзаемадзеяння ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і сям’і.
Плённы, інфармацыйна насычаны дыялог прадоўжыўся падчас працы чатырох секцый. Атрыманыя эмпірычныя дадзеныя ляглі ў аснову распрацоўкі і рэалізацыі комплексу мерапрыемстваў па прапагандзе сямейных каштоўнасцяў, папулярызацыі паспяховай, шчаслівай сям’і, фарміраванні каштоўнасных адносін да рэпрадуктыўнага здароўя.
Па выніках работы ўдзельнікі канферэнцыі прынялі рэзалюцыю, якая змяшчае канкрэтныя прапановы па ўдасканаленні сацыяльнай і псіхолага-педагагічнай дапамогі сям’і ў адрас міністэрстваў, зацікаўленых устаноў і арганізацый.
Абмеркаванне актуальных праблем сучаснай сям’і, падрыхтоўкі падрастаючага пакалення да сямейнага жыцця, пытанняў арганізацыі сацыяльнай і псіхолага-педагагічнай дапамогі людзям, якія знаходзяцца ў шлюбе, дазволіла сфарміраваць новыя падыходы да вырашэння найважнейшай сацыяльна значнай задачы – умацавання і захавання сям’і ў сучасных сацыякультурных умовах.
Ганна ПІШЧОВА, намеснік дэкана ФСПТ
31 сакавіка 2017 года № 4 (1192)
УСТОЙЛIВАЕ РАЗВIЦЦЁ ПРАЗ ПРЫЗМУ АДУКАЦЫI
На базе нашага ўніверсітэта адбыўся Партнёрскі форум «Адукацыя для ўстойлівага развіцця – метад арганізацыі адукацыйных практык для ўсіх», які быў арганізаваны па ініцыятыве Асацыяцыі «Адукацыя для ўстойлівага развіцця». У яго рабоце прынялі ўдзел прадстаўнікі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійнай, вышэйшай і дадатковай адукацыі, грамадскіх аб’яднанняў і структур, эксперты.
Вектар устойлівага развіцця сёння з’яўляецца адным з прыярытэтных у нашай краіне. Так, напрыклад, у Беларусі распрацавана і рэалізуецца Нацыянальная стратэгія сацыяльна-эканамічнага ўстойлівага развіцця да 2030 г. Тым не менш, нягледзячы на дастаткова шырокае выкарыстанне названага тэрміна, не ўсе ведаюць, што ён азначае і што спрыяе пераходу чалавецтва на шлях устойлівага развіцця. Адказ просты: беражлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя, адмова ад няўстойлівых мадэляў вытворчасці і спажывання, свядомы ўдзел усіх і кожнага ў паляпшэнні якасці жыцця. Сфарміраваць такі светапогляд, набыць веды і кампетэнцыі ў гэтай сферы дазваляе перш за ўсё адукацыя.
У аснову адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця (АУР) пакладзены прынцыпы ўсеагульнасці і бесперапыннасці, практыкаарыентаванасці і міждысцыплінарнасці, даследавання і сатворчасці вучняў і педагогаў. З гэтых пазіцый АУР прапануе, напрыклад, разглядаць пытанні кліматычных змяненняў, біялагічнай разнастайнасці, скарачэння маштабаў галечы і наступстваў бедстваў і г. д. Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця таксама шырока выкарыстоўвае метады, якія матывуюць навучэнцаў змяніць свае паводзіны. У сувязі з гэтым удзел у практыках АУР дазваляе развіваць крытычнае мысленне і якасці, звязаныя з прагназаваннем ходу падзей.
У нашай краіне вядучая роля ў развіцці АУР належыць школам – цэнтрам ініцыятыў у інтарэсах устойлівага развіцця мясцовай супольнасці. Сваю ролю адыгрываюць і грамадскія арганізацыі, якія займаюцца інфармаваннем і асветай насельніцтва па пытаннях дасягнення Мэт устойлівага развіцця. Вопыт такіх устаноў быў паспяхова прадэманстраваны ў рамках выстаўкі-прэзентацыі Партнёрскага форуму «АУР – механізм інавацыйнага развіцця адукацыі, мясцовых супольнасцяў і рэгіёнаў». Сто пяцьдзясят удзельнікаў форуму і прадстаўнікі 19 партнёрскіх арганізацый абмеркавалі асаблівую ролю педагогаў як арганізатараў адукацыйнага суправаджэння працэсаў устойлівага развіцця мясцовых супольнасцяў.
Сафія САВЕЛАВА, Кацярына СПОСАБ, супрацоўнікі Каардынацыйнага цэнтра «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця»
20 лютага 2017 года, № 2 (1190)
ВЫНІКІ НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ БДПУ ў 2016 г.
былі падведзены на чарговым па сяджэнні Савета ўніверсітэта. Як адзна чыла ў сваім дакладзе пра рэктар Г. В. Торхава:
– Бягучы год аб’яўлены Годам навукі, што павінна спрыяць фарміраванню ў грамадстве адносін да навуковай дзейнасці як да спосабу эфектыўнага вырашэння задач сацыяльнага і эканамічнага развіцця краіны. Гэта напрамую звязана з вузаўскай навукай як гарантам устойлівага развіцця сістэмы педагагічнай адукацыі ва ўмовах мадэрнізацыі. Імідж і статус БДПУ як кіруючага цэнтра вучэбна-на вукова-інавацыйнага кластара бесперапын най педагагічнай адукацыі вызначаецца адпаведным узроўнем навукова-інавацыйнай дзейнасці. Забеспячэнне і павы шэнне гэтага ўзроўню – наша найпершая задача.
Крыху статыстыкі. У 2016 г. выконвалася 111 НДР, тэматыка якіх адпавядае перспектыўным напрамкам развіцця навуковай і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспуб ліцы Беларусь, а таксама праблем наму полю прыяры тэтных псіхо лага-педагагічных даследаванняў.
Са сродкаў Міністэрства аду кацыі фінансаваліся 47 навуковых праектаў: па дзяржаўных праграмах – 27 заданняў, па даследаваннях, накіраваных на забеспячэнне дзейнасці галіновага міністэрства, – 5, па грантах ма ладых ву чоных – 15.
Па выніках мінулага года ўклад асноўных структурных падраз дзя ленняў у развіццё фінансавага складніку за кошт выканання аплочваемых НДР выглядае наступным чынам. Сярод факультэтаў першае месца па выкананні фінансуемых НДР займае філалагічны (13,3 %), другое – гістарычны (13,0). Найбольш актыўна ў выкананні фінансуемых НДР удзельнічаюць 4 кафедры – фізікі і методыкі выкладання фізікі, гісторыі Беларусі і славянскіх народаў, агульнага і рускага мовазнаўства, агульнай біялогіі і батанікі. Факультэтам і кафедрам трэба знайсці маг чымасці пашы рыць фінансаванне НДР і інавацыйнай дзейнасці, у тым ліку па дагаворах, больш актыўна прыцяг ваць маладых вучоных да конкурсаў на атрыманне грантаў Міністэрства адукацыі, Фонду фундаментальных даследаванняў, Інавацыйнага фонду ДКНТ.
Да выканання фінансуемых на вукова-даследчых работ у мінулым годзе было прыцягнута 279 (у 2015 г. – 283) супрацоўнікаў, у тым ліку 161 – з ліку ППС (у 2015 г. – 162). З іх – 25 дак тароў (у 2015 г. – 32) і 107 кандыдатаў навук (у 2015 г. – 103). Сярэдні паказчык аплочваемых НДР на аднаго штатнага супрацоўніка з навуковай ступенню пані зіўся да 19,3 (у 2015 г. – 22). Як і раней, недастаткова да выканання фінан суемых НДР прыцягваюцца студэнты і магістранты, аспіранты і дакта ранты. Аднак станоўчая дынаміка ў гэтым пытанні ёсць. Так, калі ў 2015 г. у фінансуемых НДР удзельнічалі 24 студэнты і магістранты, то ў 2016 г. – 35.
У 2016 г. супрацоўнікі ўнівер сітэта прымалі ўдзел у выкананні 10 навуковых праграм рознага ўзроўню. З іх – 7 Дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў, якія каардынуе НАН Беларусі. Сярод важных вынікаў навуковых даследаванняў у 2016 г. трэба ад значыць распрацоўку прафесійна-кваліфі кацыйнага стандарту педагога; выяўленне падыходаў да пабудовы нацыянальных сістэм ацэнкі якасці педагагічнай аду кацыі як метадалагічнай асновы стварэння Канцэпцыі нацыяналь най сістэмы ацэнкі якасці бесперапыннай педагагічнай адукацыі; вызначэнне зместу і методыкі псіхолага-педагагічнай падрыхтоўкі выкладчыкаў вышэйшай школы ў агульнай адукацыйнай прасторы Беларусі і Расіі ў рамках міжнароднага навукова-даследчага праекта; распрацоўку праграм карэкцыйных заняткаў па лагарытміцы, развіццю жэставай мовы і сацыяльным арыентаванні; тэарэтычнае і эксперыментальнае абгрунтаван не валанцёрскай дзейнасці як сродку фарміравання матывацыі да педагагічнай прафесіі.
Усяго ў 2016 г. завершана вы кананне 19 НДР. Абсалютная большасць (15) з іх – гэта гранты студэнтам, магістрантам, аспірантам. Адметна, што 6 праектаў выконваліся студэнцкімі навукова-даследчымі лабараторыямі.
Развіццё шматбаковых міжна родных сувязяў – гэта прыярытэтны напрамак дзейнасці БДПУ. Пры фінансавай падтрымцы БРФФД у 2016 г. выконваліся 5 праектаў, у тым ліку 3 міжнародныя. Адзін – сумесна з Акадэміяй навук Малдовы (навуковы калектыў БДПУ пад кіраўніцтвам прафесара В. Р. Собаля), другі – разам з Санкт-Пецяр бургскім філіялам Інстытута кіравання адукацыяй РАА (кіраўнік праекта –прафесар А. І. Жук), трэці – сумесна з Псіхалагічным інстытутам РАА (кіраўнік – дацэнт Н. І. Аліфіровіч).
У мінулым годзе значна актывізавалася работа па ўдзеле нашых вучоных у конкурсе грантаў Фонду фундаментальных даследа ванняў. На 2017 г., у прыватнасці, было пададзена 18 праектаў (9 з іх – Інстытутам псіхалогіі).
У 2016 г. 2 даследчыя праекты БДПУ атрымалі фінансаванне ад Еўрапейскай камісіі ў рамках міжнароднай праграмы Erasmus+. Усяго на конкурс было пададзена 147 заявак, у тым ліку 6 ад беларускіх ВНУ, з іх 2 – ад БДПУ, што сведчыць пра высокую канкурэнтаздольнасць і значнасць праектаў, прадстаўленых нашымі вучонымі.
За справаздачны перыяд працягвалася работа ў рамках 2-гадовых міжнародных праектаў, якія выконваюцца сумесна з не дзяржаўнай арганізацыяй «Сафіт» (Шве цыя) і ўніверсітэтам Fontus (Нідэрланды). БДПУ працягвае міжнароднае супрацоўніцтва з Праграмай падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі, праграмамі MATRA (Нідэр ланды), Erasmus Mundus Action 2, грамадскай некамерцыйнай арганізацыяй PUER (Італія). Трэба і ў далейшым нарошчваць патэнцыял міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы навукова-інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэтаў.
Асноўныя вынікі даследаванняў знайшлі адлюстраванне ў навуковых публікацыях супрацоўнікаў універсітэта (2040). Сёлета мэтавы паказчык па колькасці публікацый у рэцэнзуемых навуковых часопісах ВАК на 100 супрацоўнікаў, якія маюць вучоныя ступені і званні, склаў 46 і перавысіў паказчык мінулага года на 7 пазіцый (у 2015 г. – 39). Аднак гэтага недастаткова – павінна быць не менш за 70.
Што да мэтавага паказчыка колькасці навуковых публікацый у часопісах, якія ўваходзяць у рэфератыўную базу Scopus, то ён знізіўся на 0,4 і склаў 1,5 на 100 чалавек. Дзевяць выкладчыкаў БДПУ знайшлі магчымасць апублікаваць свае працы ў часопісах з высокім імпакт-фактарам (А. А. Гіруцкі, Д. Р. Дзьякаў, В. М. Каваленка, В. П. Ягорава, Ю. С. Якавенка, В. Г. Ігнатовіч, А. С. Міхалковіч, В. В. Хітрук, Ю. М. Досін). Такі вопыт неабходна пашыраць. Паказчык публікацыйнай актыўнасці выкладчыкаў трэба давесці да 5–8, а ў ідэале да 10. Тым больш, што для іх на 100 гадзін памяншаецца вучэбная нагрузка, а прэміяльныя выплаты павялічваюцца.
Апрабацыя вынікаў НДР ажыццяўлялася на навукова-практычных канферэнцыях. У 2016 г. на базе БДПУ праведзена 7 міжнародных і 5 рэс публіканскіх навукова-практычных канферэнцый. Паспяхова прайшлі таксама ўні версітэцкія канферэнцыі студэнтаў і маладых вучоных.
Мінулы год адзначаны дзвюма маштабнымі навуковымі падзеямі, якія адбыліся ў БДПУ ўпершыню. Адна з іх – Дэкада студэнцкай навукі (красавік 2016 г.). Падчас яе быў праведзены шэраг цікавых навуковых мера прыемстваў рэспубліканскага і ўніверсітэцкага значэння, што дазволіла выявіць матываваных і здольных да навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў, прэзентаваць іх дасягненні ў навуковай сферы.
Другая – Фестываль маладзёжнай ву заўскай навукі (верасень 2016 г.), які ўключаў разнастайныя мерапрыемствы з удзелам вядомых беларускіх вучоных, студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў БДПУ і рэгіянальных універсітэтаў, навучэнцаў профільных класаў педагагічнай накіраванасці. Фестываль прадэманстраваў эфектыўнасць супрацоў ніцтва суб’ектаў вучэбна-навукова-інавацый нага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі ў сферы маладзёжнай навукі і падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.
Па выніках Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў 2016 г. з 66 па дадзеных ад БДПУ прац першая катэгорыя прысвоена 14 работам, другая – 38, трэцяя– 9. Два студэнты сталі лаўрэатамі: Марыя Быкоўская (навуковы кіраўнік Г. Л. Мураўёва) і Алена Сланова (навуковы кіраўнік Д. Р. Дзьякаў).
Вынікі сістэмнай работы з нашымі маладымі вучонымі абумовілі добрую дынаміку па падрыхтоўцы і абароне дысертацыйных работ. Так, у 2016 г. ва ўстаноўленыя тэрміны прайшлі 4 абароны (3 аспіранты і дактарант). Павялічылася колькасць аспірантаў, якія завяршылі навучанне ў аспірантуры з праходжаннем папярэдняй экспертызы. Калі ў 2013 г. гэты паказчык быў 7,5 %, у 2014 г.– 13 %, у 2015 г. – 19 %, то ў 2016 г. ён склаў 20,5 % ад агульнай колькасці выпускнікоў. Гэтую станоўчую тэндэнцыю трэба захоўваць і развіваць у далейшым.
У цэлым, у адпаведнасці з крытэрыямі сістэмы менеджменту якасці БДПУ, працэс «Навуковая і інавацыйная дзейнасць» выні ковы: вытрымліваюцца тэрміны; аб’ёмы выкананых работ адпавядаюць запланаваным і нават перавышаюць іх; ступень дасягнення мэтавага паказчыка задаволенасці ўнутраных і знешніх спажыўцоў роўная 100 %.