Спецпраект «2015 — Год моладзі»

17 верасня 2015 года, № 11 (1166)

ПРЫГАЖОСЦЬ І ЎТУЛЬНАСЦЬ – СВАІМІ РУКАМІ

4_2

Для іншагародніх студэнтаў інтэрнат на доўгі час становіцца другім домам. Кожны хоча, каб яго жыллё было дагледжаным, утульным, чыстым. Танкаў цы – не выключэнне. Менавіта таму на базе студгарадка БДПУ летам была арганізавана праца студэнцкай будаўнічай брыгады.

4_1

Дваццаць пяць будучых педагогаў завіхаліся ў пакоях і калідорах інтэрнатаў у ліпені, столькі ж – у жніўні. Фронт работ – самы шыро кі: студэнты фарбавалі сце ны, дзверы, падлогу, бялілі столь, слалі лінолеум, клеілі шпалеры. Такая працатэрапія карысная ўдвая: па-першае, яна дазваляе зрабіць прыгажэйшымі нашы інтэрнаты, падругое, выхоўвае паважлівае стаўленне да гэтай прыгажосці. Сапраўды, да працы, зробленай сваімі рукамі, пачынаеш ставіцца больш беражліва.

Студгарадок БДПУ нядаўна сустрэў сваіх старых і новых насельнікаў. Цяпер ён рыхтуецца да падвядзення вынікаў раённых конкурсаў на леп шы інтэрнат. Летась інтэрнат № 5 педагагічнага ўніверсітэ — та быў прызнаны лепшым у Кастрычніцкім раёне Мінска. Немалую ролю ў такіх перамогах адыгрывае азеляненне і добраўпа радкаванне тэрыторыі, якое сваімі рукамі зрабілі і робяць сту дэнты і супрацоўнікі інтэрнатаў, выступаючы ў якасці ландшафтных дызайнераў.


4 чэрвеня 2015 года, № 8 (1163)

СТУДАКТЫЎ: ВЯСНОВЫ ПРЫЗЫЎ

Пакуль ты малады, энергічны і мэтанакіраваны, лёгка верыцца ў тое, што можаш здзейсніць самыя смелыя задумкі, ажыццявіць неверагодныя ідэі. Галоўнае – жаданне, упэўненасць ваўласных магчымасцях і наяўнасць сяброў-аднадумцаў. Студэнты-актывісты БДПУ маюць усваім арсенале ўсе вышэйпералічаныя пункты і яшчэ адзін важкі бонус: падтрымку іх ініцыятыўз боку рэктарата ўніверсітэта. Таму творчы патэнцыял не прападае, а развіваецца і рэалізуеццаў цікавых праектах. Гэта адбываецца ў многім і дзякуючы таму, што ў alma mater рэальнапрацуе сістэма студэнцкага самакіравання. Абмеркаваць яе асаблівасці, падзяліцца здабыткамі і планамі танкаўцы змаглі 22 мая на аграбіястанцыі «Зялёнае»: менавіта тут прайшоўXVII семінар студактыву «Студэнцкае самакіраванне ў БДПУ: вопыт і перспектывы».

1_1

У выязным мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 70 актывістаў. Нягледзячы на халоднае надвор’е, сустрэча праходзіла ў цёплай атмасферы. Агульнаму пазітыўнаму настрою паспрыялі і праведзеныя напачатку семінара трэнінгі.

Прывітаў студэнтаў рэктар БДПУ прафесар Аляксандр Іванавіч Жук. Ён расказаў пра магчымасці, якія ўніверсітэт прадaстаўляе сваім выхаванцам, новыя тэндэнцыі і перспектывы развіцця alma mater. Пасля слова ўзяў студэнт 2-га курса факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій, член Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь Дзяніс Урбановіч. Ён расказаў пра сучасны стан сістэмы самакіравання ў БДПУ, вылучыў задачы, якія трэба вырашыць на працягу наступнага навучальнага года. Сярод іх – правесці конкурс студэнцкіх праектаў для выяўлення новых крэатыўных ідэй; удасканаліць працу пляцоўкі «Школа лідара»; арганізаваць двух-, трохдзённыя выязныя семінары для актывістаў. «Уражанні ад мерапрыемства самыя станоўчыя, – падзяліўся думкамі Дзяніс. – Было цікава паслухаць даклады на тэму інавацый у сістэме самакіравання. Асабліва спадабаліся ідэі стварэння студэнцкага прэс-цэнтра і студэнцкага тэлебачання ў нашым універсітэце».

1_2

Сакратар ПА ГА БРСМ БДПУ Вольга Пырко расказала пра дзейнасць арганізацыі, пра выхаванне пачуцця патрыятызму ў студэнцкай моладзі. «Актыў нашага ўніверсітэта прымаў удзел у рэспубліканскім праекце „Агітцягнік – «Кветкі Вялікай Перамогі»“, прысвечаным святу 9 Мая. Акрамя таго, студэнты наведалі ўрачыстае мерапрыемства з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Палацы Рэспублікі. Адзначу, што сюды былі запрошаны прадстаўнікі толькі пяці сталічных універсітэтаў. Таксама танкаўцы ўдзельнічалі ў Парадзе Перамогі ў Мінску, віншавалі ветэранаў».

4_2

Студэнтка 4-га курса факультэта беларускай і рускай філалогіі Маргарыта Герасімёнак паведаміла пра студэнцкія сродкі масавай інфармацыі: інтэрнэт-партал «STUDLIFE», групу ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» «Студлайф БГПУ», радыё БДПУ, праект студэнцкага тэлебачання «StudlifeTV», часопіс «МоVa» і іншыя. Пасля яе выступу ініцыятыўная група падрабязней прадставіла праект студэнцкага тэлебачання, прадэманстраваўшы відэаролік «Рэпартаж са свята „Старт пакаленняў“».

У ходзе мерапрыемства актывісты задалі рэктару шмат пытанняў. Іх цікавілі магчымасці, якія адкрыліся для студэнтаў пасля ўступлення Рэспублікі Беларусь у Балонскі працэс, абнаўленне вучэбных праграм, паглыбленае вывучэнне замежных моў. Удзельнікі сустрэчы ўдакладнілі, якія спартыўна-масавыя мерапрыемствы запланаваны на бліжэйшую перспектыву, не ўпусцілі магчымасці даведацца пра самыя яркія моманты студэнцкага жыцця рэктара, запыталі пра яго любімага настаўніка.

Пасля пленарнага пасяджэння студэнтаў чакалі шматлікія сюрпрызы: творчыя нумары, фуршэт і кулінарны фэст «БДПУ – установа адукацыі на любы густ».

Уражаннямі ад яскравага майскага дня з намі падзяліліся ўдзельнікі семінара. Трэцякурсніца факультэта спецыяльнай адукацыі Крысціна Патапенка адзначыла прыемную атмасферу мерапрыемства: «Многія людзі мне даўно знаёмыя, сталі амаль роднымі. У семінары ўдзельнічаю ўжо ў другі раз. Сёння быў прадстаўлены цікавы для мяне праект студэнцкага тэлебачання БДПУ. Лічу, што гэта новая прыступка ў развіцці самакіравання. Дзякуй вялікі за цудоўнае свята арганізатарам!»

А вось студэнтка 2-га курса ФСА Яна Добыш упершыню трапіла на семінар: «Я пад велізарным уражаннем. Лічу, што падобныя мерапрыемствы – выдатная магчымасць згуртавання аднадумцаў, збліжэння факультэтаў. Было цікава пагутарыць з рэктарам, атрымаць адказы на актуальныя пытанні. Я таксама выступала ў якасці дакладчыка: мы прадставілі новы праект „Студэнцкае тэлебачанне БДПУ“ і атрымалі падтрымку, што яшчэ раз даказвае: універсітэт зацікаўлены ў нашых ініцыятывах».

Выказала задаволенасць сустрэчай Ганна Толкач, трэцякурсніца факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій: «Мне вельмі спадабалася нязмушаная абстаноўка семінара. Тут адчуваеш сябе, як дома. Арганізавана ўсё вельмі правільна: ад знаёмства – да дзеяння. Карысна было даведацца пра новыя праекты, у якіх пасля гэтага семінара з’явілася велізарнае жаданне паўдзельнічаць».

Валерыя Гаўрыльчык, студэнтка 3-га курса факультэта прыродазнаўства, была лаканічнай: «Вельмі спадабаўся праект студэнцкага тэлебачання. Карысныя трэнінгі. Смачны шашлык. Арганізатары – малайцы!»

Шматгадовы вопыт правядзення семінараў студэнцкага актыву дазваляе іх удзельнікам выступаць з ініцыятывай рэалізацыі новых карысных ідэй, паляпшаць умовы развіцця студэнцкага самакіравання ва ўніверсітэце.

Таццяна БОРТНІК, метадыст УВРзМ


21 мая 2015 года, № 7 (1162)

ВЫХАВАННЕ – НА САМЫМ ВЫСОКІМ УЗРОЎНІ

Па выніках працы ХVI Рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі, якая праходзіла ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» 28–29 красавіка ў рамках святкавання Года моладзі і 70-годдзя Вялікай Перамогі, БДПУ ўзнагароджаны дыпломам I ступені. Аргкамітэт адзначыў высокі навукова-метадычны ўзровень падрыхтоўкі і сістэмнае прадстаўленне ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў нашым універсітэце.

2_1

На працягу мерапрыемства выстава БДПУ працавала ў інтэнсіўным рэжыме: кожныя 40 хвілін адбываліся майстар-класы і невялічкія імпрэзы для наведвальнікаў экспазіцыі. У першы дзень госці маглі ўбачыць выступленне народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова», пасля чаго студэнты факультэта эстэтычнай адукацыі прадэманстравалі калекцыі гістарычных гарадскіх касцюмаў.

2_4

Шэраг майстар-класаў распачаў факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій з інтэрактыўнай праграмай «Здароўе і здаровы лад жыцця студэнтаў як сацыяльна-педагагічная каштоўнасць», падчас якой наведвальнікі выставы атрымалі карысныя парады накожны дзень. Прэзентацыя праекта полікультурнага выхавання моладзі ў выкананні студэнтаў факультэта беларускай і рускай філалогіі дазволіла прысутным пазнаёміцца з нацыянальнымі традыцыямі туркменскага народа. Прыўдзеле выхаванцаў спартыўнага клуба каратэдо «Эверэст» адбылася інтэрактыўная прэзентацыя дзейнасці педагагічнага атрада «Сузор’е».

2_2

Другі дзень працы выставы БДПУ быў не менш насычаным: тэатралізаваная інсталяцыя творчага праекта «Адраджэнне традыцый Батлейкі», шматлікія майстар-класы – па роспісе хной, каліграфіі, па мастацкім сурдаперакладзе песень… Валанцёрскае аб’яднанне «Філантроп» факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій правяло WORKSHOP з фрагментамі інтэрактыўных методык з цыкла навучальных заняткаў «Урокі валанцёрскага майстэрства». Птушыныя галасы распазнавалі ўдзельнікі конкурсу «Мудры пугач», які рэалізуецца ў рамках доўгатэрміновага адукацыйнага праекта «Экалогія і дзеці». Вопытам работы падзяліўся ўніверсітэцкі валанцёрскі педагагічны атрад «Дзеці сталіцы», які прадставіў праект «Гэта можа кожны!». Завяршыў праграму экспазіцыі БДПУ майстар-клас па займальнай псіхалогіі.

2_3

Правядзенне выставы накіравана на ўдасканаленне форм і метадаў грамадзянскага і патрыятычнага выхавання, прыцягненне кадраў да распрацоўкі яго навукова-метадычнага забеспячэння, прэзентацыю новых падыходаў у рэалізацыі маладзёжнай палітыкі ва ўстановах адукацыі, а таксама папаўненне банка дадзеных і анатаванага каталога педагагічнага вопыту па выхаваўчай рабоце.

Таццяна БОРТНІК, метадыст сектара ідэалагічнай работы УВРзМ


27 сакавіка 2015 года, № 4 (1159)

«ФАНТАЗЁРЫ» Ў ДОБРЫМ ГУМОРЫ

У народзе кажуць: дрэнны той салдат, які не хоча стаць генералам. Сапраўды, у любой справе трэба імкнуцца да дасканаласці, ставіць перад сабой самыя смелыя мэты і дасягаць іх. Поспех прыйдзе не адразу і толькі да тых, хто ў яго верыць. У гэтых простых ісцінах я пераканалася яшчэ раз, пагутарыўшы з франтменам каманды КВЗ БДПУ «Лепшыя сябры» Аляксандрам КАМАРОЎСКІМ. А нагода для размовы была больш чым прыемная: нашы любімыя «фантазёры» сёлета па выніках фестывалю ў Сочы трапілі ў Вышэйшую лігу і, згуляўшы 14 сакавіка 1/8 фіналу, прайшлі далей – у чвэрцьфінал. Да такога прарыву сам Аляксандр ставіцца даволі спакойна: маўляў, гэта трыумфальнае шэсце можа скончыцца ў любы момант. Мы ж шчыра радуемся за нашых хлопцаў і ганарымся, што на міжнароднай гумарыстычнай арэне Беларусь прадстаўлена камандай БДПУ.

1_3

– Аляксандр, прымі ад «Н» самыя шчырыя віншаванні. Як лічыш, у чым прынцыповае адрозненне Вышэйшай лігі ад конкурсаў іншага ўзроўню, у якіх вы ўдзельнічалі?

– «Лепшыя сябры» – маладая каманда, ёй толькі два гады. За гэты час мы сталі чэмпіёнамі Міжрэгіянальнай лігі КВЗ «Палессе», уладальнікамі Кубка чэмпіёнаў Беларусі і паўфіналістамі Цэнтральнай міжнароднай лігі. Для ўсяго гэтага нам трэба было проста якасна і смешна жартаваць. Але, як сказаў адзін паважаны намі чалавек, двойчы чэмпіён БДУ Віталь Каламіец, у «вышцы» ўсе жартуюць смешна. Тут трэба нечым зачапіць, каб выбралі менавіта цябе.

– Атрымоўваецца, у каманды павінна быць нейкая «разынка» – тое, чым можна запомніцца гледачу. «Зборная БДПУ» мела настаўніцкае аблічча, вы жартавалі ў асноўным на педагагічную тэматыку…

– Так, але зараз цалкам адышлі ад гэтага стылю.

– У такім выпадку ці ёсць новыя ідэі па стварэнні адметнага гульнёвага іміджу каманды?

– Можна сказаць, што на сённяшні дзень гэта пытанне нумар адзін. Аляксандр Маслякоў пасля сочынскага фестывалю, які адкрыў нам шлях у Вышэйшую лігу, сказаў, што яму спадабаўся класічны ход – маўляў, наша выступленне было ў лепшых кавэзэшных традыцыях старой школы. Такія словы прымусілі задумацца, а ці варта ісці на нейкія інавацыі, кардынальныя змены гульнёвага стылю.

– Ваша візітоўка – фірменны танец пад песню Яраслава Еўдакімава «Фантазёр». Яна будзе праходзіць і праз наступныя гульні?

– Так, але трэба разумець, што гэта толькі адзін невялікі штрышок да партрэта «Лепшых сяброў», з якім павінна асацыявацца наша каманда.

– У сочынскім фестывалі вы ўдзельнічаеце не першы раз. Як лічыш, што паспрыяла сёлетняму поспеху?

– Думаю, дапамог момант велізарнага жадання. Я верыў, што мы зможам, вось так і атрымалася. А ўвогуле тое, што мы на ўзроўні вытрымліваем барацьбу з моцнымі сапернікамі, іначай, чым цудам, назваць не магу.

– Каб здзейсніўся гэты цуд, напэўна, давялося прыкласці шмат намаганняў?

– І не толькі нам. Без дапамогі ўніверсітэта і асабіста рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука было б, мякка кажучы, цяжка. Ты ўяві: за месяц арганізаваць такое маштабнае мерапрыемства, не толькі скласці праграму выступлення, але і вырашыць пытанні з праездам, пражываннем у Маскве групы балельшчыкаў… Я бясконца ўдзячны ўсім, хто нас падтрымлівае словам і справай, верыць у поспех каманды. А такіх людзей нямала.

– Што было самым складаным у гульні? Я ведаю, што з конкурсу «Біятлон» вы выйшлі ўжо на першым крузе…

1_4

– Спрацаваў эфект псіхалагічнага напружання і фізічнай стомленасці. Цяжка стаяць за тумбай, захоўваць вытрымку, канцэнтраваць увагу, усміхацца, калі да гэтага ноч не спаў, калі перад табой сядзіць журы – людзі, якіх бачыў толькі па тэлевізары, і калі разумееш, што адна фраза фактычна можа прадвызначыць зыход гульні. Я запнуўся, калі чытаў наступны жарт: «Згубіўшы заручальныя пярсцёнкі ў ракавіне перад паездкай у загс, Марына даказала, што рука можа прымаць форму трубаправода». Справа ў тым, што за паўгадзіны да гульні пачаў сумнявацца, як правільна паставіць націск у апошнім слове. Меркаванні членаў каманды падзяліліся, спрэчку вырашыў Google, але ў выніку падчас выступлення атрымаўся збой. З практыкі вядома: з-за такой, здавалася б, дробязі жарт проста не ўспрымаецца.

– Затое непрачытаны матэрыял вы цяпер можаце выкарыстаць у чвэрцьфінале. Дарэчы, калі мы зможам убачыць па тэлевізары запіс 1/8 з вашым удзелам?

– На Першым канале расійскага тэлебачання гульня будзе паказана 29 сакавіка, у той жа дзень запіс з’явіцца ў інтэрнэце.

– Як табе падаецца, хто з членаў журы найбольш сімпатызуе «Лепшым сябрам»?

– Нам ахвотна апладзіраваў Канстанцін Эрнст, асабліва падчас прывітання. Увогуле, яно атрымалася вельмі моцным, таму мы засмуціліся і нават раззлаваліся, калі атрымалі не 5 балаў, а 4,6. Зрэшты, усе члены журы смяяліся… У той жа час адразу было відаць, што мы не імпануем Д. Нагіеву і Ю. Гусману. Справа нават не ў тым, што яны паставілі за прывітанне па «чацвёрцы», а ў тым, што рэагавалі не так эмацыйна.

– У складзе каманды ў асноўным хлопцы, якія выйшлі з Лігі КВЗ БДПУ. Для цябе як рэдактара дадзенай лігі яны ўсё ж вучні ці лепшыя сябры?

– Адно другому не перашкаджае. Як паказала практыка, калі настаўнік і вучні становяцца лепшымі сябрамі, з гэтага атрымоўваецца як мінімум 1/4 фіналу Вышэйшай лігі.

– У БДПУ жаночае аблічча, у камандзе ж гуляюць выключна хлопцы…

– Мы думалі пра тое, каб узяць у калектыў дзяўчыну. Сапраўды, каманда з выгляду не зусім студэнцкая: ёсць у нас гэтакія барадатыя дзядзькі… Але пакуль што не з’явілася добрай ідэі пра тое, як спалучыць прыгажосць і пяшчоту з мужчынскай брутальнасцю. Магчыма, з часам мы да гэтага прыйдзем.

– Саша, каго б ты запрасіў на конкурс «Стэм з зоркай»?

– Падчас выступлення мы ўвесь час пазіцыянавалі сябе як беларускую каманду з горада Мінска. Лагічна было б запрасіць таго, хто родам з Беларусі, але добра вядомы расіянам. Гэта можа быць Дзмітрый Калдун, Дар’я Домрачава, Наталля Падольская, Барыс Маісееў, Сяргей Ваўчкоў (пераможца расійскага конкурсу «Голас»)… Іншая справа, што гуляецца гэты стэм у паўфінале. Перш чым заявіць, што мы туды трапім, я пайду праверуся да псіхіятра (усміхаецца).

– На сённяшні дзень «Лепшыя сябры» – адзін з брэндаў універсітэта. Такая папулярнасць вас не абцяжарвае?

– Наадварот! Мы з гонарам прэзентуем сябе як каманду з БДПУ, з задавальненнем удзельнічаем у прафарыентацыйных мерапрыемствах. Калі наш невялікі поспех дадасць плюсік у станоўчы імідж універсітэта – мы будзем толькі рады.

– Кожная ваша гульня – стопрацэнтная аддача гледачу. Ці адчуваеце зваротную сувязь?

– Магу пахваліцца: балельшчыкі «Лепшых сяброў» б’юць рэкорды па пакупцы білетаў на гульні з нашым удзелам. А група падтрымкі нашай каманды ў Маскве была самая моцная і гучная! Тут трэба сказаць асобны дзякуй Івану Моргуну за яе граматную арганізацыю.

– Наперадзе – падрыхтоўка да важнай чвэрцьфінальнай гульні, якая, дарэчы, адбудзецца 17 красавіка. Што хочаш сказаць прыхільнікам каманды?

– Давайце разам верыць у цуды!

Гутарыла Вераніка МАНДЗІК


 

17 лютага 2015 года, № 2 (1157)

«Зорнае» адчуванне

Творчыя і ўпэўненыя, непаўторныя, адданыя педагагічнай прафесіі, напоўненыя пачуццём любові да БДПУ – такімі словамі можна ахарактарызаваць зорнікаў, якія вандравалі сёлета па Смаргоншчыне ў складзе атрада «Студэнцкі
батальён». На працягу чатырох дзён студэнты факультэта прыродазнаўства і ФБіРФ разам з гасцямі з Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта дарылі ўсмешкі дзецям, праводзілі канцэрты і майстар-класы, праслаўлялі настаўніцкую прафесію.

str1_1

Можна шмат гаварыць аб тым, як уплывае зорны паход на яго ўдзельнікаў, на вучняў, нават на вадзіцеляў школьных жоўтых аўтобусаў, якія возяць «зорнікаў». Як ні дзіўна, гэтае ўздзеянне можна адчуць толькі тады, калі ты стаіш на мітынгу, слухаеш урачыстыя выступленні рэктара БДПУ, міністра адукацыі і іншых шаноўных асоб. Тады, калі чытаеш зварот да нашчадкаў 2045 года, скручваеш гістарычны аркуш і кладзеш яго ў металічную капсулу, якую адкрыюць толькі праз трыццаць гадоў.

Адчуваеш зорны паход на першым канцэрце. Вось перад намі сядзяць сціплыя вучні Залескай СШ. Мы разумеем: у маленькай зале сабралася ўся школа гэтай вёсачкі, якая з захапленнем чакала цікавых выступленняў. І яны іх атрымалі! Натхнёныя і ўражаныя, дзеці таксама адчулі, што такое зорны паход, убачылі, хто такія студэнты педагагічнага ўніверсітэта. І цяпер, пасля нашага візіту, вучні пакідаюць у сацыяльных сетках фотаздымкі і відэа з канцэрта, пішуць словы ўдзячнасці… Гэта самая вялікая ўзнагарода для нашага атрада.

Як ніколі адчуваеш зорны паход, калі школьнікі хорам скандзіруюць назву атрада. Ці тады, калі адразу пасля канцэрта падбягае дзяўчынка і ўзрушана гаворыць, што хоча быць падобнай да цябе, стаць настаўніцай. Табе толькі дваццаць адзін год, ты звычайны студэнт БДПУ, а для кагосьці ўжо стаў прыкладам…

str1_2

«Зорнае» адчуванне з’яўляецца пасля наведвання самых розных, але нязменна гасцінных куткоў нашай Радзімы. Смаргоншчына ўразіла нас вялікай колькасцю мемарыяльных комплексаў, музеяў і памятных месцаў. Мы пабывалі ва ўсіх краязнаўчых музеях усіх школ горада Смаргонь! Немагчыма перадаць, з якой любоўю і пашанай ставяцца жыхары райцэнтра да сваёй гісторыі і спадчыны. Шмат новага мы даведаліся ад школьнікаў СШ № 5 пра «Мядзведжую акадэмію», традыцыі ганчарства, нават пабывалі на імправізаваным кірмашы з абаранкамі і ручнікамі.

Усім сэрцам адчуваеш зорны паход, калі падчас твайго выступлення школьнікі падымаюцца з месцаў, танцуюць і спяваюць разам з табой. І гэта не фінал, а звычайная песня, якую выконваюць тры студэнткі. Ажно захоплівае дух ад той энергетыкі, якая пануе ў зале. Ты не зорка, ты проста студэнт, будучы педагог, але дзеці бачаць цябе як настаўніка з вялікай літары.

str1_3

Дзякуючы зорнаму паходу мы змаглі пакінуць свой уласны след у дзіцячых сэрцах. Спадзяёмся, пазітыўныя эмоцыі, якімі мы абмяняліся, будуць настройваць нас на добрыя справы і творчыя здзяйсненні.

Маргарыта ГЕРАСІМЁНАК,
студэнтка 42-й групы ФБіРФ