Спартыўны навігатар
4 лістапада 2025 года № 11 (1326)
У спартакіядзе Саюзнай дзяржавы, якая прайшла ў г. Калузе (РФ) і была прысвечана 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, прынялі ўдзел студэнты-самбісты нашага ўніверсітэта.

Удала ў складзе зборнай каманды Рэспублікі Беларусь выступілі прадстаўнікі факультэта фізічнага выхавання Кірыл Астранкоў, Даніл Новікаў, Глеб Цвырко (4-я месцы ў сваіх вагавых катэгорыях) і Антон Семянюк (5-е).
Поспехаў у наступных спаборніцтвах!
Студэнты факультэта фізічнага выхавання БДПУ сталі лідарамі першынства Рэспублікі Беларусь па дзюдо сярод моладзі да 23 гадоў у праграме «Кубак В.М. Сянкевіча», заваяваўшы пяць залатых, два сярэбраныя і тры бронзавыя медалі.

Залатымі прызёрамі сталі: Канстанцін Гуркаеў (60 кг), Кірыл Віткоўскі (66 кг), Глеб Хаткоўскі (81 кг), Панкрат Сурба (100 кг), Анастасія Карпенка (52 кг). Сярэбраныя медалі ў сваіх вагавых катэгорыях заваявалі Руслан Амрахаў (100 кг), Сяргей Якубенка (звыш 100 кг).Бронзавымі прызёрамі турніру сталі Руслан Норка, Віялета Фёдарава (63 кг), Арына Гняцецкая (70 кг).
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!
Зборная Беларусі па пляжным футболе, у складзе якой выступаюць прадстаўнікі факультэта фізічнага выхавання БДПУ, трэці раз запар стала бронзавым прызёрам Еўралігі.

Нацыянальная каманда Беларусі стабільна ўтрымліваецца ў ліку мацнейшых у Еўропе: у двух мінулых сезонах яна заваёўвала бронзавыя ўзнагароды, а ў 2021 г. – серабро.
Да новых вышынь!
Адразу два медалі заваяваў першакурснік факультэта фізічнага выхавання БДПУ Уладзіслаў Саковіч на адкрытым першынстве Рэспублікі Беларусь па біятлоне!

Спартсмен стаў першым у гонцы праследавання і сярэбраным прызёрам у спрынтарскай гонцы.
Так трымаць!
На спаборніцтвах адкрытага Кубка Беларускай федэрацыі стралковага спорту, якія праходзілі ў Мінску, прадстаўніца факультэта фізічнага выхавання Аляксандра Пятрова перамагла ў стральбе з пнеўматычнага пісталета.

Віншуем!
3 кастрычніка 2025 года № 10 (1325)

Імкненне да здаровага ладу жыцця і фізічнай актыўнасці, захапленне рознымі відамі спорту апошнім часам сталі ў нашым грамадстве сапраўдным мэйнстрымам. З упэўненасцю можна сказаць, што значная роля ў распаўсюджванні гэтай станоўчай тэндэнцыі належыць БДПУ. З першых дзён навучання ва ўніверсітэце нашы студэнты трапляюць у здаровае ва ўсіх сэнсах асяроддзе, ахвотна далучаюцца да шматлікіх спартыўна-масавых мерапрыемстваў, паступова фарміруюць і ўмацоўваюць у сабе карысныя звычкі – і пасля становяцца прыкладам і натхненнем для сваіх вучняў і калег. Чарговым пацвярджэннем спартыўнай згуртаванасці вялікай танкаўскай сям’і стаў ужо традыцыйны ўдзел у Мінскім паўмарафоне, які сабраў сёлета больш за 20 тысяч бегуноў з розных краін свету. Студэнты, выкладчыкі, супрацоўнікі розных структурных падраздзяленняў БДПУ дружна выйшлі на старт, прадэманстраваўшы не толькі выдатную фізічную форму, але і моцную карпаратыўную еднасць.

Большасць бегуноў БДПУ выбралі дыстанцыю 3 км, аднак былі і тыя, хто вырашыў выпрабаваць сябе па максімуме. Так, старшы выкладчык кафедры спартыўна-педагагічных дысцыплін факультэта фізічнага выхавання К.В. Касьянік ужо трэці год запар пераадольвае адлегласць у 21,097 км. На думку Канстанціна Віктаравіча, бегам можа захапіцца кожны, трэба толькі выкарыстоўваць правільныя тэхнікі. Прачытаўшы ўражанні іншых удзельнікаў сёлетняга масавага сталічнага забегу, вы з вялікай доляй верагоднасці захочаце аказацца ў ліку захопленых.
Ганна Шчасная, студэнтка фізіка-матэматычнага факультэта:

– Ужо дзясяты год запар Мінск збірае тысячы аматараў бегу на самую маштабную спартыўную падзею краіны. Для мяне ўдзел у ёй стаў асаблівай традыцыяй, якую спадзяюся працягваць.
Паўмарафон – гэта не толькі пра кіламетры, але і пра эмоцыі. Натхняе ўсё– святочная атмасфера, музыка, усмешкі мінчан і падтрымка абсалютна незнаёмых людзей, якія шчыра падбадзёрваюць: «Наперад!». А яшчэ тое неверагоднае пачуццё, калі дыстанцыя пралягае побач са славутасцямі Мінска і ты адчуваеш сябе часткай чагосьці вялікага і значнага. Асаблівы гонар для мяне – бегчы па галоўным праспекце сталіцы і бачыць наш універсітэт, які велічна ўзвышаецца над плошчай Незалежнасці. У такія моманты адчуваеш неверагодную сувязь з alma mater і разумееш, што яна насамрэч стала часткай твайго жыцця.
Натхняе і тое, што разам са студэнтамі на старт выходзіць наш дэкан А.А. Францкевіч. Аляксандр Аляксандравіч пераадолеў з намі трохкіламетровую дыстанцыю, а яшчэ прыняў удзел у сямейным забегу.
Фінішная рыса – не проста канец дыстанцыі. Гэта момант гонару і магутнага ўнутранага ўздыму. А медаль – вялікая ўзнагарода за тваю маленькую асабістую перамогу.
Для мяне бег – спосаб зарадзіцца пазітыўнай энергіяй на ўвесь навучальны год. Пасля паўмарафону здаецца, што любыя задачы па плячы, а на фізмаце яны сур’ёзныя. Я шчыра раю кожнаму студэнту паспрабаваць свае сілы. Гэта незабыўны досвед, які абавязкова варта атрымаць!
Кацярына Багданава, загадчык аспірантуры і дактарантуры:
– Я чалавек актыўны. Хаджу ў басейн, на групавыя трэніроўкі ў залу фітнесу, люблю пракаціцца на веласіпедзе. З надыходам лета пачынаю прабежкі, каб да верасня быць гатовай лёгка, з усмешкай пакарыць дыстанцыю на Мінскім паўмарафоне. Дзякуй БДПУ, што далучыў мяне да бегу! Ранішнія трэніроўкі зараджаюць мяне энергіяй, дораць лёгкасць і добры настрой, а вячэрнія – дапамагаюць аднавіцца пасля працоўнага дня, забыцца на паўсядзённую мітусню, разгрузіць галаву і думкі.

Мінскі паўмарафон – не проста дыстанцыя. Гэта свята з непаўторнай атмасферай, калі не адчуваеш стомы, бяжыш лёгка і вольна ў кампаніі дарагіх калег, студэнтаў, аспірантаў і проста атрымліваеш велізарнае задавальненне. Ужо з нецярплівасцю чакаю наступны Мінскі паўмарафон-2026!
Данііл Філіповіч, студэнт 4-га курса ФФВ:
– Мая першая дыстанцыя на Мінскім паўмарафоне – тры кіламетры. Рыхтуючыся да старту, я разумеў, што мяне чакае не проста прабежка, а гонка, якая патрабуе сур’ёзнай падрыхтоўкі. Трэніравацца пачаў за месяц да мерапрыемства. Рэгулярна, 2–3 разы на тыдзень, выходзіў на працяглыя прабежкі ў камфортным для сябе тэмпе па вуліцах Мінска ці на стадыёне нашага ўніверсітэта. Да таго ж мы з аднагрупнікамі выкарыстоўвалі веды, атрыманыя на занятках па лёгкай атлетыцы і тэорыі спорту.

Сама дыстанцыя праляцела як адно імгненне. Я стараўся трымаць свой тэмп, падбадзёрваў іншых удзельнікаў. Што адчуваў? Гонар за сябе, свой універсітэт, за тое, што прабег і ўстанавіў уласны рэкорд. Я стаў удзельнікам вялікага спартыўнага свята, якое аб’яднала зусім розных людзей. І, атрымаўшы свой першы медаль, адразу ж падумаў: «А што далей? Мусіць, варта паспрабаваць 10 км!»
Сёлетні забег стаў для мяне не проста пераадоленнем адлегласці, а яшчэ адным пацвярджэннем таго, што я абраў правільную прафесію. Спорт – гэта не толькі пра лічбы і нарматывы, але і пра неверагодны ўздым, які ты адчуваеш, перамагаючы ў першую чаргу сябе. Гэта быў незабыўны вопыт, які абавязкова паўтару ў наступным годзе.
Андрэй Дзеравінскі, начальнік аддзела магістратуры цэнтра арганізацыйна-метадычнага забеспячэння адукацыйнай дзейнасці:
– Удзел у мінскіх паўмарафонах прымаю з моманту іх першага старту ў 2015 г. З таго часу мінула ўжо 10 гадоў, але відавочна, што папулярнасць гэтага масавага спартыўнага мерапрыемства з кожным годам толькі расце, як і колькасць яго ўдзельнікаў. Прыемна бачыць побач з сабой на дыстанцыі людзей розных узростаў, у тым ліку дзяцей.
Арганізатары рэгулярна прапануюць жыхарам і гасцям нашай сталіцы новыя дыстанцыі. Так, сёлета ўпершыню быў арганізаваны фан-забег на 3 км без фіксацыі выніку, што выклікала вялікі водгук сярод студэнтаў і супрацоўнікаў нашага ўніверсітэта. За гады стартаў паўмарафону я пераадольваў 3, 5 і 10 км. Перад гэтым некаторы час трэніраваўся, таму трасы любой працягласці для мяне не ўяўлялі цяжкасці.

Удзел у паўмарафоне – заўсёды свята як для мяне, так і для маіх сяброў, калег, студэнтаў. Мы маем яшчэ адну магчымасць сустрэцца ў нефармальнай абстаноўцы і парадавацца адзін за аднаго.
Добра, што ў Беларусі папулярызуюцца спорт і здаровы лад жыцця. А такія падзеі, як Мінскі паўмарафон, аб’ядноўваюць людзей у імкненні падтрымліваць сваё цела ў выдатнай фізічнай форме.
Удзельнікамі забегаў штогод з’яўляюцца члены рэктарата нашага ўніверсітэта. Прыемна бачыць іх на чале каманды БДПУ. Добрай традыцыяй пасля фінішу стаў і ўдзел усіх аматараў спорту ў памятных фотасесіях на трыбунах Нацыянальнага алімпійскага стадыёна «Дынама». Яшчэ адно сведчанне таго, што ўсе мы – вялікая і дружная сям’я БДПУ.
Заклікаю студэнтаў і супрацоўнікаў нашага калектыву штогод браць удзел у гэтым выдатным свяце спорту! Віншую ўсіх бегуноў з заслужанымі медалямі і жадаю ім новых спартыўных перамог!
20 чэрвеня 2025 года № 8 (1323)
Спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды па баскетболе 3х3 сярод мужчынскіх і жаночых каманд прайшлі 2–5 чэрвеня на Palova Arena ў цэнтры Мінска. Мужчынскую зборную БДПУ прадстаўлялі студэнты факультэта фізічнага выхавання Ілья Языковіч, Іван Балдуеў, Кірыл Шышлоўскі, Аляксей Балдзін і Ілья Мілашэўскі (трэнер – В.П. Круталевіч). Пераможцы леташніх спаборніцтваў, яны зноў прадэманстравалі сваё майстэрства і волю да перамогі і другі год запар набылі чэмпіёнскі тытул.

Жаночая зборная БДПУ, не далічыўшыся ў сваіх шэрагах двух асноўных ігракоў, заняла 7-е месца.
Па выніках турніру лепшым іграком спаборніцтваў прызнаны Ілья Языковіч, прызам «За лепшую тэхніку» ад Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту ўзнагароджаны Кірыл Шышлоўскі.
Адразу дзве зборныя БДПУ – мужчынская і жаночая – заваявалі агульнакаманднае золата Рэспубліканскай універсіяды 2024/2025 па барацьбе самба! Такога выдатнага поспеху студэнты і магістранты нашай установы – прадстаўнікі факультэтаў фізічнага выхавання і дашкольнай адукацыі – дасягнулі пад кіраўніцтвам вопытных трэнераў: прафесара А.В. Хіжэўскага, дацэнта А.У. Катлоўскага, старшага выкладчыка К.В. Касьяніка. Дададзім, што ў складзе 24 мужчынскіх і 20 жаночых каманд за перамогу ў турніры змагаліся лепшыя самбісты ўніверсітэтаў краіны.
У індывідуальных вагавых катэгорыях прызавыя месцы занялі наступныя спартсмены БДПУ. Золата заваявалі Ілья Ламіваротаў, Уладзіслаў Норка, Анастасія Карпенка, Паліна Граматнева, Анастасія Яўсеева, Валерыя Хрушчова, срэбра – Аляксей Ждановіч, бронзу – Руслан Амрахаў, Руслан Норка, Арына Обадава, Арына Гняцецкая, Паліна Навумава. На 5-м месцы – Сяргей Якубенка.
На Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» прайшла адкрытая Рэспубліканская ўніверсіяда па лёгкай атлетыцы. Другое месца ў эстафеце 4х400 м заваявала каманда дзяўчат у складзе Аліны Кірыенка, Марыі Труцько, Валерыі Рынгевіч і Аляксандры Савасцюк. Бронзавым медалём у бегу на 10 000 м узнагароджаны Ілья Макарэвіч. Увогуле, зборная БДПУ паказала дастойныя вынікі, набраўшы 377 ачкоў і заняўшы 8-е агульнакаманднае месца.
Віншуем спартсменаў, а таксама старшых выкладчыкаў кафедры спартыўна-педагагічных дысцыплін І.П. Лісіцына і С.А. Глінскага, якія ўдзельнічалі ў іх падрыхтоўцы да спаборніцтваў!
Кубак і бронзавыя медалі заваявала мужчынская зборная БДПУ ў спаборніцтвах Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лігі пад кіраўніцтвам свайго трэнера – старшага выкладчыка кафедры фізічнага выхавання і спорту ФФВ В.П. Круталевіч. Жаночая зборная спынілася ў адным кроку ад п’едэстала гонару, заняўшы 4-е агульнакаманднае месца. Спецыяльныя ўзнагароды ад Беларускай федэрацыі баскетбола ўручаны ігракам БДПУ Яне Макуца і Кірылу Шышлоўскаму, якія ўвайшлі ў сімвалічныя пяцёркі па выніках правядзення Лігі-2024/2025.

Зборная супрацоўнікаў БДПУ – бронзавы прызёр спаборніцтваў па здачы нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь «Гатовы да працы і абароны» сярод калектываў фізічнай культуры прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Маскоўскага раёна г. Мінска. Каманду нашага ўніверсітэта на спартакіядзе прадстаўлялі выкладчыкі ФФВ К.В. Касьянік, К.А. Балдуева і А.Ю. Кірыльчык, а таксама інструктары спартыўнага клуба «Педагог» і інтэрнатаў БДПУ Д.С. Кабішава, М.В. Буката, І.У. Салькевіч.

7 мая 2025 года № 6 (1321)
Выпускніца БДПУ Марыя Кандрацьева заваявала залаты медаль у катэгорыі звыш 80 кг на чэмпіянаце Еўропы па самба. Для беларускай спартсменкі поспех на Кіпры – другі ў кар’еры: у 2021 г. яна ўжо перамагала на чэмпіянаце Еўропы ў Лімасоле. Акрамя таго, у мінулым годзе Марыя стала чэмпіёнкай свету на турніры ў Астане (Казахстан).

Віншуем!
Студэнт 3-га курса факультэта фізічнага выхавання БДПУ Муслім Махмудаў стаў чэмпіёнам у першынстве Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе сярод юніёраў да 20 гадоў у вагавой катэгорыі 74 кг.

Так трымаць!
Зборная супрацоўнікаў БДПУ, прадэманстраваўшы выдатную гульню, заняла 2-е агульнакаманднае месца сярод калектываў фізічнай культуры прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Маскоўскага раёна г. Мінска. У складзе каманды выступілі прызёры ўніверсітэцкай спартакіяды: старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту А.І. Сцебакоў, старшы выкладчык кафедры спартыўна-педагагічных дысцыплін С.А. Глінскі, загадчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры і менеджменту ў турызме А.У. Сазонава.

Малайцы!
18 красавіка 2025 года № 5 (1320)
Трэцякурсніца факультэта фізічнага выхавання Анастасія Шылава стала чэмпіёнкай Рэспубліканскай універсіяды па каратэ сярод студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь у вазе да 68 кг па кумітэ.
Да новых перамог!
У Магілёве 5 красавіка завяршыўся адкрыты кубак Рэспублікі Беларусь па дзюдо сярод мужчын і жанчын на прызы Беларускай федэрацыі дзюдо. У турніры прынялі ўдзел 134 спартсмены, у тым ліку – студэнты БДПУ. У васьмі вагавых катэгорыях прадстаўнікі факультэта фізічнага выхавання нашага ўніверсітэта заваявалі 10 медалёў – пяць залатых (Канстанцін Гуркаеў, Дзяніс Яўсеенка, Глеб Хаткоўскі, Руслан Амрахаў, Сяргей Якубенка), адзін сярэбраны (Руслан Амрахаў) і чатыры бронзавыя (Анастасія Карпенка, Кірыл Віткоўскі, Захар Козел, Максім Чарняк). Пяты вынік паказала Арына Гняцецкая. Віншуем!

Спартсмены БДПУ заваявалі залатыя і бронзавыя медалі адкрытага чэмпіянату Мінска па самба, прысвечанага памяці Заслужанага трэнера СССР і Рэспублікі Беларусь па самба Ю.Ю. Новіка. На п’едэстал гонару ўзняліся прадстаўнікі факультэта фізічнага выхавання Аляксей Ждановіч і Уладзіслаў Мароз (1-е месца), Уладзіслаў Кузняцоў, Герман Герлоўскі, Кірыл Астранькоў (3-е). Так трымаць!
Паспяхова выступілі прадстаўнікі БДПУ ў Магілёве, дзе праходзіла першынство Рэспублікі Беларусь па дзюдо сярод юніёраў «Кубак А.А. Мельнікава». У ліку мацнейшых – студэнты факультэта фізічнага выхавання Панкрат Сурба (1-е месца), Арына Гняцецкая (2-е), Канстанцін Гуркаеў, Іван Сямёнаў, Анастасія Карпенка (3-е), Валерыя Вайцяшонак (5-е). Да таго ж, «За лепшую тэхніку» Панкрат Сурба быў узнагароджаны каштоўнымі прызамі ад БРСМ і традыцыйнага спонсара турніру – кампаніі «Сервалюкс». Малайцы!
Студэнты БДПУ прынялі ўдзел у адкрытым чэмпіянаце г. Мінска па дзюдо сярод мужчын і жанчын. Важнасць турніру для спартсменаў заключалася ў тым, што спаборніцтвы з’яўляліся адным з этапаў адбору дзюдаістаў у склад зборнай каманды сталіцы Беларусі.
Лепшыя вынікі паказалі Антон Семянюк і Настасся Яўсеева (2-е месца), Іван Сямёнаў (3-е), Кірыл Астранькоў (5-е).

Віншуем спартсменаў і іх трэнераў А.У Катлоўскага, А.В. Хіжэўскага і С.В. Карнейчыка!
6 сакавіка 2025 года № 3 (1318)
Студэнтка факультэта фізічнага выхавання БДПУ Аляксандра Пятрова выйграла сярэбраны медаль на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы па пулявой стральбе ў Асіеку (Харватыя).
У стральбе з пнеўматычнага пісталета Аляксандра ў фінале набрала 233,2 ачка.

Віншуем спартсменку і яе трэнераў!
У сярэдзіне лютага ў афрыканскім Тунісе прайшоў Кантынентальны кубак па дзюдо «African Judo Cup», на якім 2-е месца ў вагавой катэгорыі да 73 кг заняў чацвёртакурснік факультэта фізічнага выхавання БДПУ Руслан Галавачоў. Усяго ў спаборніцтве прынялі ўдзел звыш 200 адзінаборцаў з 19 краін свету.
Віншуем Руслана і яго трэнераў Д.В. Кун-цэвіча, А.В. Хіжэў-скага і А.У. Катлоў-скага!

Члены Нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па самба – студэнты і магістранты фа-культэтаў фізічнага выхавання і дашкольнай адукацыі БДПУ Ілья Ламіваротаў, Паліна Граматнева, Валерыя Хрушчова, Анастасія Яўсеева, Карына Шут і Кірыл Астранькоў выступілі ў XXIX Міжнародным турніры на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У спаборніцтвах, якія праводзяцца з 1997 г., бралі ўдзел спартсмены з Беларусі, Арменіі, Балгарыі, Германіі, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана. Па выніках турніру залаты медаль заваявала Карына Шут (вагавая катэгорыя да 80 кг), сярэбраны – Ілья Ламіваротаў (вагавая катэгорыя да 79 кг), бронзавыя – Паліна Граматнева і Валерыя Хрушчова (вагавыя катэгорыі да 80 і 80+ кг адпаведна). Анастасія Яўсеева стала пятай, Кірыл Астранькоў заняў 7-е месца. Малайцы!

Выпускнік факультэта фізічнага выхавання БДПУ Кірыл Маскевіч стаў абсалютным чэмпіёнам Беларусі па грэка-рымскай барацьбе! Спартсмен выступіў у вагавой катэгорыі да 97 кг. Віншуем і ганарымся!

4 снежня 2024 года № 13 (1314)
Прадстаўнікі БДПУ 20–23 лістапада прынялі ўдзел у Кубку Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе, які праводзіўся ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву г. Мінска. Пераможцамі і прызёрамі турніру сталі студэнты ФФВ – майстры спорту Муслім Махмудаў (1-е месца), Яна Кастунова (2-е), Ніка Аруцюнян (3-е).

Малайцы!
Адразу дзве зборныя БДПУ – мужчынская і жаночая – заваявалі першыя месцы на Рэспубліканскай універсіядзе па дзюдо сярод прадстаўнікоў устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі. Перамога ў гэтым турніры яшчэ больш важкая, калі прыняць пад увагу, што ў ім удзельнічала 46 каманд –а гэта больш за 240 лепшых студэнтаў-дзюдаістаў нашай краіны.
У выніку спартсмены БДПУ заваявалі 9 залатых, 3 сярэбраныя і 3 бронзавыя ўзнагароды. На верхнюю прыступку п’едэстала гонару ўзняліся майстры спорту Валерыя Хрушчова (абсалютная вагавая катэгорыя, +78 кг), Настасся Карпенка (52), Руслан Галавачоў (73), Максім Чарняк (81), Кірыл Віткоўскі (66), Панкрат Сурба (100) і кандыдаты ў майстры спорту Арына Гняцецкая (70), Канстанцін Гуркаеў (60). На другім месцы – Арына Обадава (57), Захар Козел (81), Іван Юр’еў (100), на трэцім – Настасся Яўсеева (абсалютная вагавая катэгорыя, 78) і Руслан Амрахаў (90), на пятым – Паліна Граматнева (78).

Віншуем нашых студэнтаў і іх трэнераў з перамогай!
Падрыхтавалі
А. Катлоўскі і А. Хіжэўскі
РАЗАМ СВЯТКУЕМ –
РАЗАМ СТАРТУЕМ!
Да мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ўніверсітэта, актыўна далучыліся і аматары здаровага ладу жыцця. Так, 18 лістапада пад дэвізам «Стартуем разам» прайшоў турнір па плаванні, які аб’яднаў прадстаўнікоў адразу трох пакаленняў – выхаванцаў Мінскай абласной комплекснай СДЮШАР па плаванні, студэнтаў БДПУ і прадстаўнікоў прафесарска-выкладчыцкага складу нашага ўніверсітэта.
Свята спорту адкрыў прарэктар па вучэбнай рабоце А.В. Макоўчык. Аляксандр Васільевіч пажадаў яго ўдзельнікам паспяховых стартаў, высокіх вынікаў і цудоўнага настрою. А таксама падкрэсліў, што ў турніры напярэдадні 110-годдзя ўніверсітэта прымаюць удзел 110 спартсменаў, што вельмі сімвалічна.
Па выніках правядзення спаборніцтваў былі вызначаны пераможцы і прызёры як у асабістым заліку, так і ў камандным першынстве. Пераможцамі турніру сталі «Тытаны», 2-е месца занялі «Якары», на 3-м – каманда «Сузор’е». Падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароджання спецыяльнымі прызамі ад рэктарата БДПУ былі адзначаны самая юная ўдзельніца турніру Аліна Хаменка (10 гадоў) і самы ўзроставы плывец Анатоль Антонавіч Балай (70 гадоў). Салодкія прызы ад рэктарата – пірагі «Універсітэцкія» –атрымалі выхаванцы СДЮШАР.

Начальнік СК «Педагог» І.Р. Моргун адзначыў, што свята спорту атрымалася: спаборніцтвы прайшлі на высокім арганізацыйным узроўні і ў сяброўскай атмасферы. Іван Рыгоравіч павіншаваў спартсменаў з паспяховым выступленнем, пажадаў ім яркіх спартыўных перамог і выказаў падзяку партнёрам свята – рэктарату БДПУ, прафкамам студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта.

15 кастрычніка 2024 года № 11 (1312)
Студэнт факультэта фізічнага выхавання БДПУ Дзмітрый Бабко заваяваў золата чэмпіянату свету па муайтай у вагавой катэгорыі да 75 кг (U17). У спаборніцтвах, што праводзіліся ў сталіцы Тайланда, прынялі ўдзел каля 1200 атлетаў са 110 краін. Беларусь прадстаўлялі 50 барцоў, 23 з якіх заваявалі медалі рознай вартасці.

Спецыяльна для чытачоў «Н» Дзмітрый пракаменціраваў гэтую падзею:
«Эмоцыі ад перамогі зашкальваюць! Гэта быў менавіта той момант, калі зразумеў, што ўсе мае намаганні, сілы і час, патрачаныя на трэніроўкі, прынеслі плён. Скажу шчыра, у Бангкок я ехаў выключна па залаты медаль. Да чэмпіянату рыхтаваўся вельмі сур’ёзна. Гэта дазволіла паспяхова прайсці адбор на першынстве Рэспублікі Беларусь, дзе перамог у двух баях датэрмінова. А затым з сакавіка па чэрвень літаральна не пакідаў спартыўную залу, праводзячы па дзве трэніроўкі ў дзень.
Мой шлях у спорт пачаўся ў дзяцінстве, бо я заўсёды быў фізічна актыўным. У 4-гадовым узросце пачаў займацца каратэ. Крыху пазней пераключыўся на тайскі бокс. Апошнія чатыры гады мяне трэніруе адзін з лепшых прафесіяналаў краіны – Генадзь Генадзьевіч Ткачэнка.
Увогуле, прафесійны спорт – гэта насамрэч вялікія нагрузкі і эмацыянальныя выпрабаванні. Аднак асабіста я лічу, што ў любой справе самае галоўнае – дысцыпліна і апантанасць тым, што робіш.
Сёлета я стаў студэнтам факультэта фізічнага выхавання БДПУ. У вядучым педагагічным універсітэце краіны мяне прывабілі высокія стандарты адукацыі і магчымасць сумяшчаць вучобу з трэніроўкамі. Што да будучай прафесійнай кар’еры, то буду імкнуцца працаваць у спорце з акцэнтам на камерцыйныя аспекты, такія як спонсарства, рэклама і кантракты».
На базе РЦАП «Стайкі» 18–20 верасня прайшоў чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па самба. У спаборніцтвах прынялі ўдзел студэнты і магістранты БДПУ – прадстаўнікі факультэтаў фізічнага выхавання і дашкольнай адукацыі.

Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам. На першым – Валерыя Хрушчова і Аляксей Ждановіч (абое з ФФВ). На другім – таксама прадстаўніца факультэта фізічнага выхавання Паліна Граматнева. На трэцім – Уладзіслаў Кузняцоў, Уладзіслаў Мароз, Руслан Норка (ФФВ) і Анастасія Яўсеева (ФДА).
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!
У Брэсце 26–29 верасня прайшла XIX Рэспубліканская міжгаліновая спартакіяда прафсаюзаў. На працягу 4 дзён зборныя каманды 15 галіновых прафсаюзаў спаборнічалі ў 9 відах спорту.

Гонар Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі ў складзе каманды па міні-футболе адстойваў старшы выкладчык кафедры спартыўна-педагагічных дысцыплін ФФВ БДПУ С.А. Глінскі. Падчас турніру Сяргей Аляксандравіч вызначыўся чатырма галамі і дзвюма галявымі перадачамі.
У агульнакамандным заліку наш галіновы прафсаюз заняў ганаровае 3-е месца. Віншуем!
24 верасня 2024 года № 10 (1311)
Зборная Рэспублікі Беларусь па пляжным футболе, у склад якой уваходзіць магістрант факультэта фізічнага выхавання БДПУ Ягор Гарадзецкі, а таксама выпускнікі ФФВ Арцемій Дрозд, Ігар Брышцель і Юрый Пятроўскі, стала бронзавым прызёрам Суперфіналу Еўралігі. У матчы за трэцяе месца зборная Беларусі з лікам 6:1 перамагла каманду Іспаніі. Так трымаць!

Магістранткі БДПУ Паліна Граматнева і Валерыя Хрушчова выступілі на Кубку свету па самба (г. Чалпон-Ата, Кыргызская Рэспубліка) у складзе зборнай каманды Рэспублікі Беларусь. У сваіх вагавых катэгорыях спартсменкі здолелі ўзняцца на трэцюю прыступку п’едэстала гонару. Віншуем дзяўчат, а таксама іх трэнераў з дастойным вынікам на прэстыжных міжнародных спаборніцтвах!

На факультэце фізічнага выхавання прайшла сустрэча з удзельніцай XXXIII Алімпійскіх гульняў у Парыжы, пераможцай і бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы ў Харватыі, сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету ў Перу, пераможцай міжнароднага турніру Polish open kaliber, бронзавым прызёрам міжнароднага турніру Elva Open Air у Эстоніі, шматразовай пераможцай і прызёрам Гран-пры «Алтын Мерген» у Казахстане, чэмпіянатаў і этапаў кубкаў у Расіі і Беларусі, майстрам спорту міжнароднага класа па кулявой стральбе студэнткай 3-га курса ФФВ БДПУ Аляксандрай Пятровай.

Мадэратарам мерапрыемства выступіў старшы выкладчык кафедры спартыўна-педагагічных дысцыплін К.В. Касьянік. Падчас сустрэчы вельмі цікава было пачуць ад Аляксандры алімпійскія гісторыі і стаць удзельнікам яе майстар-класа. У канцы мерапрыемства студэнты зрабілі агульнае фота і сэлфі з Аляксандрай.

МІНСКІ ПАЎМАРАФОН-2024: НАТХНЕННЕ І ЭМОЦЫІ

Маштабнымі спартыўнымі мерапрыемствамі прадстаўнікоў БДПУ не здзівіць: выбіраючы здаровы лад жыцця, будучыя педагогі ахвотна арганізуюць і далучаюцца да адпаведных спаборніцтваў ды конкурсаў рознага ўзроўню. І ўсё ж Мінскі паўмарафон, на старт якога ўніверсітэт выходзіў з першага забегу і не раз станавіўся самай масавай камандай, займае ў гэтым шэрагу асаблівае месца. На фоне тысяч удзельнікаў з усяго свету яшчэ мацней адчуваецца дух яднання, уласцівы танкаўскай сям’і. Паўмарафон для нас – не толькі выпрабаванне на трываласць, але і крыніца радасці, бадзёрасці, карпаратыўнай згуртаванасці. І гэта пацвердзіць кожны прадстаўнік БДПУ, які 8 верасня стаў часткай грандыёзнага спартыўнага свята і прысвяціў свой забег 110-годдзю alma mater. А гэта не толькі студэнты, але і супрацоўнікі, выкладчыкі, дэканы і прарэктары на чале з кіраўніком універсітэта Аляксандрам Іванавічам Жуком. Якім застанецца Мінскі паўмарафон-2024 ва ўспамінах яго ўдзельнікаў? Давайце даведаемся разам.

Аляксандр ФРАНЦКЕВІЧ, дэкан фізіка-матэматычнага факультэта:
– Паўмарафон для нашага факультэта ў складзе вялікай і дружнай сям’і БДПУ стаў не проста спартыўнай падзеяй, але і сапраўдным святам адзінства і каманднага духу. Удзел у забегу на 5 км на чале з рэктарам універсітэта быў неверагодна натхняльным і радасным вопытам. Мы сабраліся на старце разам з тысячамі іншых удзельнікаў, гатовых пераадолець цяжкасці і ўстанавіць свае асабістыя рэкорды. Лёгкаатлеты адчувалі адначасова хваляванне і радасць, гонар і еднасць, энергію і энтузіязм. А падтрымка гледачоў уздоўж трасы надавала ім сіл. Маршрут забегу пралягаў па маляўнічых вуліцах Мінска, праходзіў побач з яго знакавымі мясцінамі – каля нашай alma mater, Палаца Рэспублікі… Дзякуючы гэтаму падчас бегу мы нібыта па-новаму ацэньвалі наш прыгожы горад, любаваліся ім.

Незабыўным гэты дзень таксама зрабілі аптымізм будучых педагогаў, іх вера ў свае сілы, узаемная падтрымка і шчырыя ўсмешкі. Мы не толькі беглі плячо да пляча, але і ўмацоўвалі нашыя карпаратыўныя сувязі, паказваючы, што разам можам дасягнуць любых вышынь. Фінішавалі аматары бегу на стадыёне «Дынама», дзе іх сустракалі з апладысментамі і радаснымі воклічамі.
Мы зрабілі гэта! Кожны адчуў гонар за тое, што пераадолеў дыстанцыю, а таксама радасць ад сумеснага поспеху. Пасля забегу мы абмяняліся ўражаннямі, зрабілі мноства фотаздымкаў з прадстаўнікамі іншых факультэтаў і інстытутаў БДПУ і паабяцалі адзін аднаму працягваць выходзіць на старт наступных паўмарафонаў. Я ганаруся кожным з удзельнікаў і ўпэўнены, што такія мерапрыемствы дапамагаюць нам не толькі падтрымліваць фізічную форму, але і развіваць камандны дух, паразуменне і сяброўства. З нецярплівасцю чакаю новых сумесных мерапрыемстваў з маімі калегамі – сённяшнімі і будучымі.
Канстанцін КАСЬЯНІК, старшы выкладчык кафедры спартыўна-педагагічных дысцыплін:
– Ідэя адолець марафонскую дыстанцыю з’явілася даўно, але ажыццявіць яе давялося толькі ў мінулым годзе. Для гэтага я выбраў Мінскі паўмарафон, бо дома, як кажуць, і сцены дапамагаюць. Упершыню выйшаў на старт, атрымаў задавальненне і захапіўся бегам. Тым разам я пераадолеў дыстанцыю за 1 гадзіну 50 хвілін, што было лепш за задачу, якую ставіў перад сабой, – не выйсці за межы 2 гадзін.
Прайшоў год, і з’явілася жаданне палепшыць свой асабісты вынік. Рыхтавацца пачаў за 3 месяцы да старту – летам, калі знаходзіўся ў адпачынку. Праграма трэніровак была простая: бегаў на дыстанцыі 10 і 15 км. І двойчы – на 20 км. А яшчэ штодня размінаўся, імкнуўся правільна харчавацца і адпачываць. Перыядычна ўзнікала думка ўсё кінуць, але хапіла ўнутранай канцэнтрацыі, каб выканаць задуманае. Таму без ваганняў у пачатку жніўня купіў за 80 руб. слот на дыстанцыю 20 км.
Што да праходжання марафонскай дыстанцыі-2024, то першыя 5, а затым 10 і 15 км пераадолеў дастаткова лёгка, з задавальненнем. Насамрэч атрымліваў сапраўдную асалоду, калі бег па вуліцах, па якіх у звычайныя дні можна толькі ездзіць на машыне… А вось апошняя чвэрць дыстанцыі далася цяжка. Вельмі пакутаваў ад перанапружання мышцаў ног. Думаў, што прыйдзецца спыніцца на перадапошнім, 19-м кіламетры. Але перацярпеў і фінішаваў.

У выніку прабег хутчэй толькі на 3 хвіліны ў параўнанні з мінулым годам. Шкада, бо хацеў лепш. Калі ж пагутарыў са спецыялістамі-лёгкаатлетамі, то высветлілася, што падчас трэніровак нагружаў сябе недастаткова! Так што перад наступным паўмарафонам трэба папрацаваць больш. Сёння з асабістага досведу раю сваім студэнтам: «Бегайце на хуткасць ці на вынослівасць – каму як падабаецца. Менш сядзіце перад камп’ютарам або ў тэлефоне, бо рух – гэта здароўе і жыццё! Беражыце сябе!»
Яна ВАСІЛЬЕВА, метадыст УВРзМ:
– Прымаю ўдзел у Мінскім паўмарафоне незалежна ад надвор’я ці розных іншых абставін. За мінулыя гады ў нас ужо склалася выдатная каманда, з якой мы разам ад старту да фінішу. Сваім прыкладам нас натхняе кіраўніцтва ўніверсітэта на чале з рэктарам А.І. Жуком, які заўсёды за спорт і здаровы лад жыцця. Зарад станоўчых эмоцый адчуваю на фінішнай прамой і падчас уручэння медалёў. Дарэчы, гэта мая пятая ўзнагарода. Мы заўсёды робім агульнае фота на памяць. Гэта яшчэ адна выдатная традыцыя. Бо нішто так не аб’ядноўвае, як разуменне таго, што дыстанцыю мы пераадолелі разам.

Крысціна ГУТНІК, студэнтка 4-га курса гістарычнага факультэта:
– Удзельнічаю ў Мінскім паўмарафоне ўжо трэці год запар. Ён для мяне не проста спартыўнае мерапрыемства. Гэта магчымасць праверыць свае сілы, выйсці за межы звыклага. А таксама адстаяць гонар alma mater і даказаць усім, што БДПУ – спартыўны ўніверсітэт! Бег – гэта мой спосаб самавыказвання, спосаб паказаць сабе і іншым, што няма нічога немагчымага. Акрамя таго, Мінскі паўмарафон падтрымлівае дабрачынныя ініцыятывы, і я радая, што сёлета зрабіла свой унёсак у дапамогу дзецям з інваліднасцю.
З самай раніцы хвалявалася ў прадчуванні забегу. А затым, калі стаяла на старце ў атачэнні некалькіх тысяч энтузіястаў, адчула неверагодныя яднанне і падтрымку каманды БДПУ. Кожны пераадолены метр на цэнтральных вуліцах Мінска быў напоўнены радасцю і гонарам. Усмешкі гараджан, добразычлівасць валанцёраў, аптымістычныя музычныя кампазіцыі стваралі атмасферу свята.
Фініш стаў кульмінацыяй усіх намаганняў. Калі я фінішавала, мяне перапаўнялі эмоцыі – радасць, задавальненне, гонар за сябе і сяброў. Гэта быў момант, калі ўсе намаганні падчас трэніровак набылі сэнс, а чаканні спраўдзіліся. Я зразумела, што магу пераадолець любыя цяжкасці і дасягнуць пастаўленых мэт.

Уладзімір ВАЗНЮК, студэнт 1-га курса гістарычнага факультэта:
– Даўно марыў паўдзельнічаць у Мінскім паўмарафоне. І сёлета гэта здарылася. Перад забегам хвалявання не адчуваў, бо мяне падтрымлівала вялікая і дружная сям’я БДПУ. Прыклад нам, першакурснікам, паказвалі старэйшыя студэнты, выкладчыкі, супрацоўнікі дэканата і нават сам рэктар універсітэта, што не магло не натхняць. Гэта неверагодны вопыт: я ў складзе вялікай (1110 чалавек!) каманды бягу па вуліцах сталіцы і з кожным крокам станаўлюся нібы мацнейшым… Так што для мяне Мінскі паўмарафон-2024 – незабыўны!

Ксенія БОНДАРАВА, студэнтка 1-га курса факультэта пачатковай адукацыі:
– Зусім нядаўна мне пашчасціла паўдзельнічаць у сваім першым Мінскім паўмарафоне. На такім маштабным спартыўным мерапрыемстве прысутнічала ўпершыню. Гэта было неверагодна! Цяпер разумею, што з такой дружнай і вясёлай камандай з задавальненнем прабягу і ў наступным годзе. Запомнілася цудоўная атмасфера мерапрыемства: усе ўсміхаліся, фатаграфаваліся, спявалі… Сваё памятнае сэлфі з рэктарам БДПУ зрабіла і я. А на фінішы мяне чакаў медаль, які таксама будзе нагадваць пра забег і выдатныя эмоцыі. За гэта хачу сказаць вялікі дзякуй свайму роднаму БДПУ!
25 чэрвеня 2024 года № 8 (1309)
Студэнтка 2-га курса факультэта фізічнага выхавання БДПУ Аляксандра Пятрова заваявала бронзу чэмпіянату Еўропы па кулявой стральбе (г. Осіек, Харватыя) і атрымала ліцэнзію на Алімпійскія гульні-2024 у практыкаванні МП-5 – стральба з малакалібернага пісталета з дыстанцыі 25 м.

Малайчына!
Зборная Рэспублікі Беларусь па самба, у склад якой уваходзіла студэнтка нашага ўніверсітэта Валерыя Хрушчова, заваявала 2-е агульнакаманднае месца на Гульнях краін БРІКС. У асабістым заліку ў сваёй вагавой катэгорыі (+80 кг) прадстаўніца факультэта фізічнага выхавання таксама паказала сярэбраны рэзультат.

Віншуем!
На сталічных пляцоўках «Палова-Арэны» 4–5 чэрвеня прайшлі спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды па баскетболе 3х3 сярод мужчынскіх і жаночых каманд. Балельшчыкі маглі разлічваць на паспяховае выступленне спартсменаў БДПУ, бо ў складзе нашых каманд на пляцоўку выходзілі члены зборных Рэспублікі Беларусь па баскетболе 3х3.

Жаночая каманда БДПУ ўпэўнена дайшла да паўфіналу, у якім саступіла будучаму пераможцу турніру – зборнай ГрДУ. На жаль, сіл на матч за 3-е месца ў нашых дзяўчат не хапіла. Па выніках спаборніцтваў капітан універсітэцкай каманды Яна Макуца была ўзнагароджана прызам Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту «За лепшую тэхніку».
А вось мужчынская зборная не толькі парадавала сваёй гульнёй, але і не дала сапернікам усумніцца ў сваіх сілах. Не пацярпеўшы на турніры ніводнага паражэння, нашы баскетбалісты заслужана ўзнялі над галавой чэмпіёнскі кубак.

Лепшым іграком спаборніцтваў сярод мужчынскіх каманд быў прызнаны капітан зборнай Ілья Мілашэўскі.
Да новых перамог!
3 мая 2024 года № 6 (1307)
Фінал Рэспубліканскай універсіяды-2023/2024 па самба сярод мужчын і жанчын прайшоў 22–24 красавіка ў Гродне. У спаборніцтвах прынялі ўдзел больш чым 250 спартсменаў з 27 устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь. Гонар БДПУ адстойвалі прадстаўнікі факультэтаў фізічнага выхавання і дашкольнай адукацыі.

У выніку напружанай барацьбы мужчынская зборная нашага ўніверсітэта заняла 2-е месца. Золата ў камандную скарбонку прынёс другакурснік ФФВ Аляксей Ждановіч. На трэцюю прыступку п’едэстала гонару ў сваіх вагавых катэгорыях узняліся Дзмітрый Крылоў, Руслан Амрахаў, Уладзіслаў Кузняцоў, Захар Козел, Раман Манішка.

Жаночая зборная БДПУ заняла 3-е месца. Да другога каманднага рэзультату нашым дзяўчатам не хапіла толькі аднаго бала. Залаты медаль спаборніцтва заваявала Валерыя Хрушчова, сярэбраны – Паліна Граматнева, бронзавыя – Паліна Навуменка, Анастасія Яўсеева, Анастасія Карпенка, Аліна Курыленка.
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!
17 красавіка 2024 года № 5 (1306)
У Магілёве завяршылася Рэспубліканская ўніверсіяда па каратэ сярод студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі краіны. Прадстаўніца факультэта фізічнага выхавання БДПУ Анастасія Шылава стала чэмпіёнкай у вагавой катэгорыі да 68 кг (раздзел кумітэ). Так трымаць!

Студэнт 2-га курса факультэта фізічнага выхавання БДПУ Муслім Махмудаў заваяваў золата першынства Беларусі па вольнай барацьбе сярод юніёраў у вагавой катэгорыі да 74 кг. Як пераможца спаборніцтва рэспубліканскага ўзроўню Муслім атрымаў права ўдзельнічаць у чэмпіянаце свету і Еўропы сярод юніёраў. Віншуем!

29 сакавіка 2024 года № 4 (1305)
Студэнтка 4-га курса факультэта фізічнага выхавання БДПУ Паліна Граматнева заняла 2-е месца на прэстыжным міжнародным турніры «Кубак заснавальнікаў самба» (Масква, Расійская Федэрацыя).
Спаборніцтвы другога дня, калі павінны былі выйсці на дыван Ілья Ламіваротаў, Анастасія Яўсеева, Валерыя Хрушчова, былі адмененыя ў сувязі з тэрактам у КЗ «Крокус Сіці Хол». Спартсмены-ўдзельнікі і Беларуская федэрацыя самба выказалі глыбокія спачуванні сем’ям загінуўшых і параненых у выніку гэтай жудаснай трагедыі.
Адразу тры медалі ў рамках Рэспубліканскай універсіяды па біятлоне заваявалі спартсмены БДПУ. Бронзавы – Алена Надольская ў індывідуальных гонках. Два сярэбраныя – мужчынская і жаночая каманды ў эстафетных гонках.
У расійскім Калінінградзе адбыўся Міжнародны турнір па вольнай барацьбе сярод юніёраў да 24 гадоў «Кубак Андрэя Шуміліна». У складзе зборнай Рэспублікі Беларусь у ім прымаў удзел студэнт 2-га курса факультэта фізічнага выхавання Муслім Махмудаў, які заваяваў 3-е месца.

У Магілёве 15–16 сакавіка прайшлі спаборніцтвы першынства Рэспублікі Беларусь па дзюдо сярод юніёраў да 21 года. Золата ў вагавой катэгорыі 90 кг заваяваў студэнт 2-га курса факультэта фізічнага выхавання Руслан Амрахаў. На другой прыступцы п’едэстала гонару спыніліся першакурсніца філалагічнага факультэта Анастасія Карпенка ў катэгорыі 52 кг і студэнт 3-га курса ФФВ Аляксей Ждановіч. Бронзавы медаль –у першакурсніка факультэта фізічнага выхавання Панкрата Сурбы ў катэгорыі 100 кг.

У Мінску на базе РЦАП па гульнявых відах спорту 16 сакавіка прайшоў чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па каратэ. Студэнтка факультэта фізічнага выхавання Анастасія Шылава ў раздзеле кумітэ (да 68 кг) заваявала бронзавы медаль, а Максім Курлукоў – бронзавы медаль у раздзеле каманднага кумітэ.
7 сакавіка 2024 года № 3 (1304)
Студэнтка факультэта фізічнага выхавання БДПУ Аляксандра Пятрова заваявала залаты медаль у спаборніцтвах па стральбе з малакалібернага пісталета сярод юніёрак на турніры «Гран-пры Алтын Мерген» у Шымкенце (Рэспубліка Казахстан). Усяго ў актыве беларускай каманды па кулявой стральбе 22 узнагароды. Так трымаць!

У XXVIII Міжнародным турніры па самба на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел каля 200 спартсменаў з Арменіі, Балгарыі, Германіі, Казахстана, Кіргізіі, Кітая, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана. Беларусь на спаборніцтвах прадстаўлялі члены зборнай краіны, каманды абласцей і г. Мінска – усяго 38 барцоў.

У іх лік увайшлі прадстаўнікі нашага ўніверсітэта – трэцякурснікі Ілья Ламіваротаў (факультэт фізічнага выхавання) і Анастасія Яўсеева (факультэт дашкольнай адукацыі), чацвёртакурсніцы Паліна Граматнева і Валерыя Хрушчова (абедзве з ФФВ) і выпускніца магістратуры БДПУ Карына Шут.

Па выніках спаборніцтваў 2-е месца ў вагавой катэгорыі да 79 кг заняў Ілья Ламіваротаў. У супрацьстаянні П. Граматневай і К. Шут мацнейшай аказалася Карына. У Паліны – 2-е месца. Другое і трэцяе месцы ў вагавой катэгорыі звыш 80 кг занялі адпаведна Валерыя Хрушчова і маладая і перспектыўная спартсменка Анастасія Яўсеева.
Да новых поспехаў!
У рамках Рэспубліканскай універсіяды адбыліся спаборніцтвы па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд у першым дывізіёне. Дванаццаць зборных устаноў вышэйшай адукацыі ва ўпартай барацьбе аспрэчвалі права стаяць на п’едэстале гонару. Футбалісты БДПУ ўпэўнена прайшлі групавы этап спаборніцтваў, перайгралі зборную БДУ ў паўфінале, аднак у фінальным матчы саступілі камандзе БНТУ. У выніку – ганаровае 2-е месца.

Лепшым іграком зборнай прызнаны капітан Іван Ноўскі, які атрымаў спецыяльны прыз ад Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту.
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!
На спартыўнай базе Наваполацкага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву прайшлі спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды па лыжных гонках. Дзякуючы паспяховаму выступленню ў індывідуальных гонках і эстафетах каманда БДПУ змагла размяняць леташняе 8-е месца на бронзавыя медалі новага сезона. Пераможцамі і прызёрамі спаборніцтваў сталі: Глеб Арлоўскі (1-е месца, індывідуальная гонка вольным стылем на 10 км), Андрэй Гаўрош (2-е месца, індывідуальная гонка вольным стылем на 10 км), каманда ў складзе Глеба Арлоўскага, Андрэя Гаўроша, Аляксандра Шыкуна, Леаніда Гурскага (3-е месца, мужчынская эстафетная гонка).

Віншуем!
29 лістапада 2023 года № 13 (1299)
У фінале Рэспубліканскай універсіяды 2023/2024 г. па вольнай барацьбе сярод мужчын і жанчын (г. Гродна) выступілі прадстаўнікі двух факультэтаў БДПУ – фізічнага выхавання і філалагічнага. Па выніках спаборніцтваў першае і другое месцы занялі (адпаведна) студэнты ФФВ Ілья Рагозаў і Аліна Курыленка. Трэці вынік паказалі Паліна Навуменка, Муслім Махмудаў, Аляксандр Антановіч і магістрант Дзмітрый Зарубскі. На 5-м месцы Арцём Алякевіч і Ганна Губа.

Так трымаць!
Мужчынская і жаночая зборныя БДПУ па дзюдо занялі першыя месцы на Рэспубліканскай універсіядзе сярод мужчынскіх (29) і жаночых (24) каманд.
Золата ў сваіх вагавых катэгорыях заваявалі Руслан Галавачоў (73 кг), Дзяніс Яўсеенка (81 кг), Раман Манішка (100 кг), Сяргей Якубенка (100 кг), Настасся Карпенка (52 кг), Вера Цялюк (57 кг), Дар’я Канцавая (78 кг, абсалютная вагавая катэгорыя).

Сярэбранымі медалямі ў асабістым заліку ўзнагароджаны Максім Чарняк (81 кг) і Іван Юр’еў (100 кг), бронзавымі – Крысціна Сакалова (63 кг), Захар Козел (81 кг), Настасся Яўсеева (78 кг, абсалютная вагавая катэгорыя).
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!
25 кастрычніка 2023 года № 11 (1297)
Студэнтка факультэта фізічнага выхавання БДПУ, член Нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь Паліна Граматнева заваявала сярэбраны медаль маладзёжнага першынства па самба (г. Бішкек, Кыргызстан). Так трымаць!

АДЗІНАБОРЦЫ БДПУ – прадстаўнікі факультэта фізічнага выхавання – паспяхова выступілі на чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па дзюдо і ўвойдуць у склад Нацыянальнай зборнай па гэтым відзе спорту. Золата турніру заваявалі Аляксандр Сідорык, Дар’я Канцавая і Максім Чарняк. Сярэбраных узнагарод удастоены Дзяніс Яўсеенка, Іван Юр’еў, Сяргей Якубенка. Бронзавыя медалі – у Веры Цялюк, Захара Козела, Анастасіі Яўсеевай.

У рамках чэмпіянату таксама адбыліся камандныя спаборніцтвы. Лепшыя вынікі прадэманстравала зборная Магілёўскай вобласці. Дастойны ўнёсак у перамогу сваёй каманды зрабіла студэнтка 3-га курса ФФВ БДПУ, майстар спорту Рэспублікі Беларусь па дзюдо і самба Валерыя Хрушчова.
Віншуем студэнтаў і іх трэнераў!
ДА НОВЫХ ПЕРАМОГ, БДПУ!
Перад пачаткам мерапрыемства вядучыя ўстановы вышэйшай адукацыі арганізавалі выстаўку дасягненняў у галіне фізічнай культуры і спорту. Не застаўся ўбаку і наш універсітэт: кубкі, дыпломы, метадычная літаратура… І, вядома ж, галоўныя спартыўныя дэвізы БДПУ:

«Будучыя педагогі – за здаровы лад жыцця» і «Праз спорт – да здароўя!».
Больш за 50 студэнтаў alma mater сталі сведкамі феерычнай урачыстасці, а першакурснік факультэта фізічнага выхавання Данііл Ліснеўскі прадстаўляў універсітэт у традыцыйным парадзе ўдзельнікаў універсіяды.
Пераможцам і прызёрам агульнакаманднага першынства, а таксама абсалютнаму пераможцу Рэспубліканскай універсіяды заслужаныя ўзнагароды ўручылі намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А.У. Кадлубай, першы намеснік міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь А.В. Дараховіч, Генеральны сакратар Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту В.С. Благавешчанская і дырэктар установы «Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў» В.М. Стрыгельскі.
У сваім прывітальным выступленні Аляксандр Уладзіміравіч адзначыў, што ключавой задачай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з’яўляецца далучэнне маладых людзей да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай. Ён падзякаваў кіраўніцтву ўніверсітэтаў за падтрымку студэнцкага спорту, а трэнерам – за нястомную работу па падрыхтоўцы будучых чэмпіёнаў. У сваю чаргу Аляксандр Вікенцьевіч Дараховіч, звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства, адзначыў, што дзякуючы такой актыўнай моладзі наша краіна з кожным днём становіцца ўсё лепшай.

Нагадаем, што па выніках спаборніцтваў Рэспубліканскай універсіяды-2022/ 2023 БДПУ спыніўся за адзін крок ад п’едэстала гонару, заняўшы 4-е месца. Аднак мы верым у лепшы вынік у бягучым навучальным годзе!
У рамках мерапрыемства адбылося ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў Міжнароднага фестывалю ўніверсітэцкага спорту, які прайшоў 19–31 жніўня ў г. Екацярынбургу. Разам з прадстаўнікамі іншых устаноў вышэйшай адукацыі на сцэну ўзняліся студэнты БДПУ: Руслан Галавачоў, Жанна Асіповіч (2-е месца ў спаборніцтвах па дзюдо) і Дар’я Канцавая (3-е месца ў спаборніцтвах па дзюдо). Спартсменам былі ўручаны падзякі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і сертыфікаты Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту.
Жадаем зборным камандам БДПУ ўдалага выступлення ў спаборніцтвах Рэспубліканскай універсіяды 2023/2024 навучальнага года і чакаем новых яркіх перамог!
Іван МОРГУН, начальнік спартыўнага клуба «Педагог»
29 верасня 2023 года № 10 (1296)
Студэнты факультэта фізічнага выхавання БДПУ паспяхова выступілі на міжнародным турніры па самба «Гран-пры» на прызы Кіраўніка Рэспублікі Башкартастан (г. Уфа, РФ). Серабро заваяваў трэцякурснік Ілья Ламіваротаў, бронзу – чацвёртакурсніцы Паліна Граматнева і Валерыя Хрушчова. Віншуем нашых спартсменаў і іх трэнераў!
Дадамо толькі, што за званне лепшых самбістаў міжсезоння змагаліся прадстаўнікі сямі краін – Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана.
20 верасня 2023 года № 9 (1295)
Студэнт факультэта фізічнага выхавання БДПУ Ілья Ламіваротаў заваяваў трэцяе месца ў вагавой катэгорыі да 79 кг на Кубку свету па самба (г. Чалпон-Ата, Кыргызстан) і пачаў падрыхтоўку да чарговага міжнароднага спаборніцтва, якое адбудзецца ў сербскім Нові-Садзе ўжо ў бягучым месяцы.
Удалага выступлення!

Перамогу на ХХVII Міжнародным турніры па вольнай барацьбе на прызы Заслужанага майстра спорту, чэмпіёна свету, прызёра Алімпійскіх гульняў Сяргея Смаля сярод юніёраў і юніёрак да 21 года святкаваў студэнт 2-га курса факультэта фізічнага выхавання БДПУ Муслім Махмудаў. Паведамім, што ў спаборніцтвах, якія прайшлі ў Гомелі, удзельнічалі спартсмены з Расіі і Беларусі.

Студэнты БДПУ годна прадставілі нашу краіну ў складзе зборнай Рэспублікі Беларусь на Міжнародным фестывалі ўніверсітэцкага спорту ў г. Екацярынбургу (Расія). Так, у спаборніцтвах па дзюдо ў індывідуальным заліку сярэбраныя медалі заваявалі трэцякурснік факультэта фізічна- га выхавання Руслан Галавачоў і чацвёртакурсніца гэтага ж факультэта Жанна Асіповіч. Бронзавы медаль і ганаровае трэцяе месца – у студэнткі 2-га курса ФФВ Дар’і Канцавой.

Віншуем таленавітых дзюдаістаў і іх трэнераў! А таксама паведамляем, што ў рамках Міжнароднага фестывалю спорту на рахунку беларускіх спартсменаў 1 золата, 5 сярэбраных і 8 бронзавых медалёў у асабістым заліку, а таксама 2 другія камандныя месцы ўмужчынскай і жаночай зборных па дзюдо.

Зборная «Беларусь-Свіцязь», якая цалкам складаецца са студэнтаў факультэта фізічнага выхавання БДПУ Ільі Мілашэўскага, Івана Балдуева, Данііла
Каско і Кірыла Васкаўцова, стала зорным квартэтам II Гульняў краін СНД у спаборніцтвах па баскетболе 3×3 сярод мужчын!
Тым больш прыемна, што ў хуткім часе пасля гэтай навіны прыйшло паведамленне пра яшчэ адну перамогу хлопцаў, але ўжо на пляцоўках сталічнай «Palova-арэны», дзе праходзіў Адкрыты чэмпіянат Беларусі. Дарэчы, у рамках названага чэмпіянату прагучала імя яшчэ адной прадстаўніцы нашага ўніверсітэта – выпускніцы БДПУ Ганны Лапо: яна святкавала бліскучую перамогу ў складзе каманды «Беларусь-Прынямонне».
Віншуем!

Вернемся да II Гульняў краін СНД. Ва ўпар- тай барацьбе, якая разгарнулася сярод 140 самбістаў з дзесяці краін свету, студэнтка факультэта фізічнага выхавання БДПУ Валерыя Хрушчова заняла ганаровае трэцяе месца ў вагавой катэгорыі 80 кг. У цэлым у гэтым відзе спорту жаночая і мужчынская зборныя Рэспублікі Беларусь заваявалі дзве залатыя, чатыры сярэбраныя і шэсць бронзавых узнагарод.

Што да спартсменаў-адзінаборцаў БДПУ, то ў хуткім часе Валерыю і яе таварышаў па Нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь – прадстаўнікоў факультэта фізічнага выхавання Ілью Ламіваротава і Паліну Граматневу чакае яшчэ адзін турнір – Кубак свету па самба ў Кыргызстане.
Пажадаем ім поспехаў!
Зборная Беларусі па міні-футболе, у складзе якой гуляюць студэнты факультэта фізічнага выхавання БДПУ Уладзіслаў Башлаеў, Іван Баркун і Аляксей Узнавенка, вызначылася падчас II Гульняў краін СНД вялікай колькасцю забітых мячоў. Так, напрыклад, у зборнай Азербайджана яна выйграла з «хакейным» лікам 7:1. Малайцы!
«Н»-даведка. II Гульні краін СНД праходзілі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі з 4 па 14 жніў- ня. У іх прынялі ўдзел 2,2 тыс. спартсменаў
з 22 краін. У 20 відах спорту было разыграна 246 камплектаў узнагарод. Нацыяналь- ная зборная Рэспублікі Беларусь заваявала 236 медалёў, сярод якіх 48 залатых, 78 сярэбраных, 110 бронзавых.
21 чэрвеня 2023 года № 8 (1294)
ТУРНIР па баскетболе 3х3 стаў завяршальным у праграме Рэспубліканскай універсіяды 2022/2023 навучальнага года. Паміж універсітэцкімі камандамі разгарнулася сапраўдная барацьба, бо за месцы на п’едэстале змагаліся 30 мужчынскіх і 19 жаночых каманд. Зборная БДПУ ў складзе студэнтаў факультэта фізічнага выхавання Ільі Мілашэўскага, Івана Балдуева, Кірыла Шышлоўскага і Кірыла Кажанца спынілася за крок ад перамогі, заняўшы ў турнірнай табліцы ганаровае 2-е месца. Жаночая каманда паказала больш сціплы вынік –5-е месца.

На ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў турніру іграку зборнай БДПУ Ілью Мілашэўскаму быў уручаны спецыяльны прыз Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту «За лепшую тэхніку».

Віншуем баскетбалістаў і іх трэнераў з дастойным выступленнем!
Прадстаўнікі БДПУ паспяхова выступілі на адкрытым кубку Asian Open па дзюдо (г. Бішкек, Кіргізія). Золата заваявала студэнтка 1-га курса факультэта фізічнага выхавання Дар’я Канцавая, серабро – магістрант Аляксандр Сідорык, бронзу – другакурснік Руслан Галавачоў і выпускнік ФФВ Даніэл Мукетэ.

Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!
31 мая 2023 года № 7 (1293)
Студэнты факультэта фізічнага выхавання БДПУ паспяхова выступілі на першынстве Беларусі да 23 гадоў па дзюдо. Першае месца заваявалі другакурснікі Руслан Галавачоў (73 кг), Дзяніс Яўсеенка (81 кг), Сяргей Якубенка (+100 кг) і трэцякурснік Раман Манішка (100 кг). Другое – студэнт 3-га курса Глеб Хаткоўскі (81 кг).
Віншуем спартсменаў, а таксама іх трэнераў!

У рамках адкрытага міжуніверсітэцкага турніру па самба, прысвечанага 78-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, каманда БДПУ ва ўпартай барацьбе заваявала ганаровае другое месца, уступіўшы гаспадарам спаборніцтваў –зборнай Беларуска-Расійскага ўніверсітэта (г. Магілёў).
Залаты ўклад у камандны медалёвы залік унеслі Аляксандра Козел, Крысціна Герасіменка, Паліна Граматнева, серабро здабылі Дзмітрый Крылоў і Аліна Курыленка, бронзу – Таццяна Шык, Уладзіслаў Мароз, Анастасія Яўсеева.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 9 каманд – з шасці беларускіх і трох расійскіх універсітэтаў. Прыз за лепшую тэхніку, прадэманстраваную на спаборніцтвах, атрымала Аляксандра Козел.
Віншуем з паспяховым выступленнем самбістаў БДПУ, а таксама трэнераў, якія прымалі ўдзел у іх падрыхтоўцы да спаборніцтваў, – А.У. Катлоўскага і А.В. Хіжэўскага.
12 мая 2023 года № 6 (1292)
Спартсмены факультэта фізічнага выхавання БДПУ дастойна прадставілі Беларусь і alma mater на чэмпіянаце Еўропы па самба, які праходзіў 18–24 красавіка ў г. Хайфе (Ізраіль). Першае месца на спаборніцтвах заняла студэнтка 3-га курса Паліна Граматнева, трэцяе – другакурснік Ілья Ламіваротаў і трэцякурсніца Валерыя Хрушчова. Інтэрв’ю з Валерыяй, падрыхтаванае напярэдадні чэмпіянату, чытайце на стар. 3.
Віншуем самбістаў, а таксама іх трэнераў!

Студэнты факультэтаў фізічнага выхавання і дашкольнай адукацыі БДПУ прадэманстравалі выдатную спартыўную форму ў фінале Рэспубліканскай універсіяды па самба: дзяўчаты заваявалі каманднае золата, а хлопцы – серабро. Першыя месцы занялі Ілья Ламіваротаў, Аляксандра Козел, Паліна Граматнева, Валерыя Хрушчова. Другімі сталі Захар Козел, Аліна Курыленка, Анастасія Яўсеева. Бронзавыя медалі ў Крысціны Герасіменка, Ксеніі Кавальчук, Івана Юр’ева, Дзяніса Яўсеенкі, Рафаэля Этука. Да новых перамог!

Жаночая зборная БДПУ – сярэбраны прызёр Рэспубліканскай універсіяды па каратэ! Выдатныя рэзультаты паказалі нашы спартсменкі і ў асабістым заліку. Так, прадстаўніца факультэта фізічнага выхавання Стэфанія Собалева заваявала 1-е месца ў кумітэ (68 кг) і 2-е месца ў індывідуальным ката. На трэцяй прыступцы п’едэстала Анастасія Шылава (кумітэ, 61 кг), Марына Ціханская (кумітэ, 68кг) і МарыяМакеева(кумітэ, 68 кг). Віншуем!

Прадстаўнікі факультэта фізічнага выхавання БДПУ Аліна Курыленка, Ілья Рагозаў і Аляксей Кухарчык – уладальнікі залатых медалёў Рэспубліканскай універсіяды па вольнай барацьбе сярод мужчын і жанчын. Серабро на спаборніцтвах заваяваў першакурснік ФФВ Муслім Махмудаў. У выніку мужчынская зборная нашага ўніверсітэта заняла 4-е агульнакаманднае месца. Нагадаем, што ў спаборніцтвах Універсіяды прынялі ўдзел 23 каманды ўстаноў вышэйшай адукацыі краіны. Малайцы!

На Рэспубліканскім турніры па армрэстлінгу і гіравым спорце «Непераможны асілак» наш універсітэт быў прадстаўлены ў дзвюх дысцыплінах. І калі ў гіравым спорце ІІ месца заняў лідар зборнай – студэнт факультэта фізічнага выхавання Данііл Мязгоў (вагавая катэгорыя да 65 кг), то доўгачаканую перамогу ў армрэстлінгу нашаму ўніверсітэту прынесла магістрантка БДПУ Алеся Кірыльчык (вагавая катэгорыя да 53 кг). Бронзавым прызёрам стала студэнтка факультэта дашкольнай адукацыі Дар’я Акулік (вагавая катэгорыя звыш 67 кг). Так трымаць!

І яшчэ адна цудоўная навіна прыйшла ў першыя дні мая. Мужчынская зборная БДПУ па баскетболе стала пераможцай групы «2К» і заваявала права выступаць у наступным сезоне ў вышэйшым дывізіёне.

Віншуем хлопцаў і іх трэнераў – старшых выкладчыкаў кафедры фізічнага выхавання і спорту В.П. Круталевіч і Г.А. Кукель!
19 красавіка 2023 года № 5 (1291)
ПЕРШАКУРСНІЦА факультэта фізічнага выхавання БДПУ Дар’я Канцавая ва ўпартай барацьбе заваявала трэцяе месца на міжнародных спаборніцтвах па дзюдо, прысвечаных памяці Васілія Ашчэпкава. У турніры, які праходзіў у Хабараўску (Расійская Федэрацыя), прынялі ўдзел больш чым 400 дзюдаістаў з Арменіі, Беларусі, Ізраіля, Індыі, Манголіі, Расіі, Сербіі, Таджыкістана.Так трымаць!

ЯШЧЭ адна прадстаўніца БДПУ – студэнтка 1-га курса ФФВ Аляксандра Пятрова – перамагла на міжнародных спаборніцтвах па кулявой стральбе, якія праходзілі ў Шымкенце (Рэспубліка Казахстан).

Па выніках удзелу ў Гран-пры «Алтын Мерген» беларускія стралкі за чатыры дні здабылі 20 узнагарод: 8 залатых, 6 сярэбраных і 6 бронзавых. Віншуем Аляксандру і яе таварышаў па зборнай!
СТУДЭНТЫ факультэта фізічнага выхавання сталі прызёрамі адкрытага кубка Рэспублікі Беларусь па дзюдо. Першае месца ў сваіх вагавых катэгорыях заваявалі Валерыя Хрушчова (78+), Дар’я Канцавая (78-), Сяргей Якубенка (100+). Другое занялі Жанна Асіповіч (70), Дзяніс Яўсеенка (81), Раман Манішка (100). На трэцім – Руслан Амрахаў (абсалютная вагавая катэгорыя) і Іван Юр’еў (90). Віншуем спартсменаў БДПУ і іх трэнераў!

ПЕРШАКУРСНІК БДПУ Ілья Рагозаў ва ўпартай барацьбе заваяваў золата першынства Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе. Новых перамог зычым прадстаўніку факультэта фізічнага выхавання і яго трэнеру А.Л. Лейкіну!

5 красавіка 2023 года № 4 (1290)
СТУДЭНТЫ БДПУ выдатна выступілі на першынстве Рэспублікі Беларусь па самба. Перамогу святкавала прадстаўніца факультэта фізічнага выхавання (ФФВ) Паліна Граматнева. Другое месца занялі студэнткі факультэтаў дашкольнай адукацыі і ФФВ – Анастасія Яўсеева і Крысціна Герасіменка. На трэцім – першакурснікі Уладзіслаў Марозаў (ФФВ) і Таццяна Шык (філалагічны факультэт).

На спаборніцтвах праводзіўся адбор спартсменаў-самбістаў на першынство і чэмпіянат Еўропы па самба, якія пройдуць 18–24 красавіка ў Хайфе (Ізраіль). Віншуем студэнтаў БДПУ, якія ўвайшлі ў склад зборнай Рэспублікі Беларусь, – Іллю Ламіваротава, Паліну Граматневу, Валерыю Хрушчову, а таксама іх трэнераў!
16 сакавіка 2023 года № 3 (1289)
СТУДЭНТЫ БДПУ сталі пераможцамі першынства Рэспублікі Беларусь сярод моладзі па дзюдо. Першае месца заваяваў трэцякурснік факультэта фізічнага выхавання Глеб Хаткоўскі, другое – першакурснік Сяргей Якубенка, трэцяе – Раман Манішка (3 курс) і Раман Броўка (1 курс). Віншуем трэнераў Д. Кунцэвіча, С. Карнейчыка, Ю. Смурговіча, А. Хіжэўскага і А. Катлоўскага з паспяховым выступленнем на спаборніцтвах іх выхаванцаў!

ДНЯМІ завяршыўся шосты па ліку чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод жаночых каманд. Сёлета ў ім прынялі ўдзел шэсць каманд, тры з якіх прадстаўлялі ўстановы вышэйшай адукацыі краіны (БДПУ, БДУ, ГрДУ).
Перад заключным турам на 2-е і 3-е месцы на п’едэстале гонару прэтэндавалі тры зборныя. Каманда БДПУ «Педуніверсітэт» сур’ёзна настроілася на вырашальную гульню і з лікам 6:1 упэўнена абыграла зборную БДУ. Гэта перамога гарантавала нашым спартсменкам бронзавыя медалі. Заставалася толькі дачакацца заканчэння матча паміж камандамі «Славянка» і «Энергетык». Пры пэўным раскладзе ў нашых дзяўчат з’яўляўся шанец узняцца на другі радок турнірнай табліцы. На вялікі жаль, надзеі не спраўдзіліся і да срэбра не хапіла толькі аднаго бала.

З лепшых ігракоў турніру арганізатары склалі сімвалічную зборную. У яе склад увайшла студэнтка БДПУ Наталля Асмыковіч.
Віншуем каманду БДПУ і яе трэнера Сяргея Аркадзьевіча Траско з паспяховым выступленнем і жадаем далейшых спартыўных дасягненняў!
20 лютага 2023 года № 2 (1288)
СПАРТСМЕНЫ нашага ўніверсітэта 18 лютага дружнай камандай выйшлі на старт Усебеларускай студэнцкай лыжні. Аматараў гэтага віду спорту з устаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі краіны прымала сталічная Вяснянка. Нашы лыжнікі на чале з дэканам факультэта фізічнага выхавання БДПУ К.Ю. Раманавым удала выступілі ў эстафетах і масавай гонцы. Падбадзёрыць спартсменаў прыехалі прарэктар па вучэбнай рабоце А.В. Макоўчык і група падтрымкі, якая налічвала больш за 120 чалавек. Усяго ў спартыўным свяце, арганізаваным Міністэрствам адукацыі сумесна з Міністэрствам спорту і турызму, прынялі ўдзел каля 700 чалавек.

У МІЖНАРОДНЫМ турніры па самба на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел студэнты БДПУ – прадстаўнікі факультэтаў фізічнага выхавання і дашкольнай адукацыі. Па выніках спаборніцтва першае месца заваявала Валерыя Хрушчова (ФФВ), другое – Анастасія Яўсеева (ФДА), Паліна Граматнева і Ілья Ламіваротаў (ФФВ). Трэцюю прыступку на п’едэстале гонару заняла Крысціна Герасіменка (ФФВ). Віншуем з выдатнымі рэзультатамі спартсменаў БДПУ, а таксама іх трэнераў – прафесара А.В. Хіжэўскага і дацэнта А.У. Катлоўскага.

8 снежня 2022 года № 14 (1284)
Зборныя каманды БДПУ па дзюдо – пераможцы леташняй Рэспубліканскай універсіяды – апраўдалі спадзяванні трэнерскага штаба і сваіх балельшчыкаў і ўпэўнена, з добрымі рэзультатамі правялі ўсе паядынкі ў рамках Рэспубліканскай універсіяды-2022/2023. У выніку і жаночая, і мужчынская каманды БДПУ занялі першае месца.
Вынікі ў асабістых заліках таксама ўражваюць. У мужчын золата заваявалі Захар Козел і Раман Манішка (вагавыя катэгорыі, адпаведна, да 81 і да 100 кг), срэбра – Раман Броўка, Іван Юр’еў і Сяргей Якубенка (да 60, да 90, звыш 100 кг), бронзу – Рафаэль Этука (да 100 кг).

У абсалютнай вагавой катэгорыі прадстаўнік нашага ўніверсітэта Сяргей Якубенка заняў II месца. Дзюдаісткі БДПУ тройчы ўзнімаліся на верхнюю прыступку п’едэстала гонару. Гэта Жанна Асіповіч, Дар’я Канцавая і Валерыя Хрушчова (вагавыя катэгорыі, адпаведна, да 70, да 78 і звыш 78 кг). На другім месцы – Ксенія Кавальчук і Паліна Граматнева (да 70 і да 78 кг). На трэцім – Аляксандра Козел і (да 57 і звыш 78 кг). Анастасія Яўсеева.

У абсалютнай вагавой катэгорыі перамогу святкавала Дар’я Канцавая.
Віншуем з бліскучым выступленнем усіх спартсменаў, а таксама іх трэнераў – прафесара А.В. Хіжэўскага, намесніка дэкана ФФВ па спартыўнай рабоце А.У. Катлоўскага і намесніка дэкана ФФВ па выхаваўчай рабоце К.У. Касьяніка. Да новых перамог!
«Н»-даведка. У турніры прынялі ўдзел 206 спартсменаў (127 мужчын і 79 жанчын) з 28 універсітэтаў краіны.
23 лістапада 2022 года № 13 (1283)
СТУДЭНТЫ факультэта фізічнага выхавання БДПУ Арсеній Чагрынец і Сямён Пехцераў здабылі бронзавыя медалі ў вагавых катэгорыях (адпаведна) 60 і 69 кг у рамках Рэспубліканскай універсіяды па боксе, якая прайшла ў Гомельскім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву адзінаборстваў. Прадстаўніком каманды выступіў старшы выкладчык кафедры спартыўна-педагагічных дысцыплін Сяргей Аляксандравіч Глін%D