Радкі, падказаныя Музай

Таццяна ВЫСКВАРКА

***

І з кожным днём,

Як сонца ўстане,

Замова рвецца напрасткі:

«Мяне няма –

Я ёсць чаканне

Твайго цяпла, тваёй рукі…»

З нявер’я пачарнее неба,

Пакліча іншыя вякі,

Каб напрарочыць мне, як трэба

Дасюль чакаць тваёй рукі…

І Бог адорыць спадзяваннем,

Кранецца подыхам шчакі…

…Мяне няма –

Я ёсць чаканне

Твайго цяпла, тваёй рукі.

***

Мне б дажыць да тваіх вачэй,

Мне б дажыць да тваёй самоты.

Хутка ростань, ды я хутчэй

Дажыву ад усіх употай.

Мне б дажыць да тваёй рукі,

Мне б дажыць да яе палону.

Можа, сонцу свяціць вякі –

Мне хвіліна адна да скону,

Каб табе усё расказаць

На пажарышчах ад адчаю…

Вочы выцвітуць і згараць.

Я жыву – да тваіх дажываю…

***

Патопіць ноч маю самоту,

Сама – счарнее на глыбінях.

І час не зведае палёту,

Калі не ноч, а я ў княгінях.

Мне на правах нямога болю

Ноч аддала сваё адхланне.

…Ты спі. Я ночы не дазволю

Усплыць з глыбіняў да світання.

Мо здолееш у сне забыцца,

Што мы не разам, што ў расстанні?

…Засні, каб ноч магла скарыцца,

Прыняць глыбіні вандраванняў.

***

У сваёй адзінокай журбе

Я спрадвеку сябе дакараю.

Ты прабач, мілы мой: для цябе

Я не выйшла ні станам, ні тварам…

Я ў сваёй адзінокай журбе.

У палёце няспраўджаных сноў

Прашапчу, пракрычу, праспяваю

Не аднойчы, а зноўку, наноў:

«Я табою адным выжываю

У палёце няспраўджаных сноў…»

Ты пачуй, дабяжы, суціш…

Мае вочы гараць мальбою.

Як убачыш іх – закрычыш…

Іх туга закрычыць з табою…

Ты пачуй, дабяжы, суціш…

У сваёй адзінокай журбе

Не заўважу, што ўжо світае.

Гэта дзень абдымае цябе.

…Я ўсё тая ж, мой мілы, тая!..

Я ў сваёй адзінокай журбе…

Анастасія ПАСТЭРНАК

***

Адцвіло. Адышло. Адбалела.

Восень кідае долу лісты.

Парасоны. Кастрычнік. Масты.

Адцвіло. Адышло. Адбалела.

Хтосьці разам. Са мною. Не Ты.

Наша лета, на жаль, спапялела.

Адцвіло. Адышло. Адбалела.

Восень кідае долу лісты…

***

Толькі цяпер мне падаўся чужым

Той, хто чужым быў заўсёды…

Што засталося?– Попел і дым

Спаленых намі мелодый…

Толькі цяпер я адчула палын

Колішніх вуснаў мядовых…

Будзе падман ці маўчанне, калі

Згубіш патрэбныя словы?…

Толькі цяпер…

Гэты боль не зламаць,

Боль, што не ведае межаў…

Што ж, адыходзь…

Я не буду трымаць.

Ты ж мне зусім не належаў…

***

Пакрочыў у восень…

Спыніць?.. Не спыніць?..

Напэўна, не варта… Прабачу…

Гадзінніку восем

Карцела прабіць…

Ды дзень гэты не перайначыць…

Пакрочыў да зорак…

А быў ці не быў?..

Разбілася сэрца.

На часткі…

Агонь мой учора

Кастрычнік стушыў

Дачасна…

***

Заснула лета, абудзіўшы восень,

І знік у небе жураўліны клін.

Паніклі кветкі

сярод ніцых сосен,

І хмары шызыя
сышлі з іх вершалін.

Яны свінцовяцца,

набраклыя ад суму,

І растаюць туманам за ракой.

І толькі клёкат жураўліны тлумны

З сабою возьме летні непакой.

Ізноў стаю сярод кашлатых сосен

І чую песні-скаргі іх вяршынь.

Напэўна,

нездарма прыходзіць восень –

Каб засталося лета у душы…

Ірына БЕЛЬСКАЯ

***

Так поўня ззяла над Дзвіною,

Што працінала плынь да дна.

І я была там не адна –

Там вецер быў яшчэ са мною.

І вецер, быццам бы манах,

Шаптаў малітву над Дзвіною.

Бязвер’е мне было віною.

Я думала, што ўсё – мана:

І месяц гэты над Дзвіною,

І шэпт салодкі давідна,

І тое, што я не адна, –

Пад срэбнай поўняй над вадою…

Лідзія ГАНЧАРОВА

***

Мы не сможем встречаться.

Другие. Не те.

Эта разница в цифрах

и времени ночи –

Но я стану писать тебе письма.

Ты хочешь?

Так читай их

на светлого неба листе.

Я не стану писать о любви,

не ищи.

Нам ладонями даже, увы,

не коснуться:

Ведь когда тебе утром

придется проснуться,

Я еще буду спать

в полуночной тиши.

Напишу тебе облаком

нежного сна

На небесной бумаге

ушедшего лета.

Только, слышишь,

я жду непременно ответа.

Пару слов – хоть о том,

как прекрасна весна.

Даже – пусть ни о чем.

О погоде, мечте.

О заплаканных окнах,

обласканных ветром.

Но ни слова любви!

Ты же помнишь об этом?

Мы не сможем встречаться…

Другие… Не те….

***

Быть дождем и стучаться в окно…

Шаловливым

блуждающим лучиком…

Хоть немного,

быть с ним заодно –

Эпизодом, мгновением, случаем…

Быть с тобою – и где-то, и тут…

Я уже не отвыкну от этого!

Ну, хотя б на один на маршрут

Стать случайным

счастливым билетиком…

Быть в стакане хоть каплей воды

И слезой, так наивно скользящей,

Слабым светом далекой звезды,

Хомячком,

так доверчиво спящим,

Шелестящей осенней листвой

И дымком костерка походного…

Кем угодно– но быть с тобой!

Не стесняя тебя, свободного…

Аксана МІТРОШЧАНКАВА

***

Я спрячусь под твоим крылом.

…Там хорошо, там теплый ветер.

Там беззаботно и светло,

Как не было светло на свете.

Там не бывают облака –

Там пух лебяжий в небе тает.

Там даже не нужны меха –

Твое тепло меня спасает.

И мне там тихо и легко,

И нежность крыльев дарит силу.

И там хмельное молоко

И взгляд, что сильно полюбила.

И мне бы крылья те обнять,

Прижать к груди, поплакать вволю.

И верить, что опять, опять,

Опять узнаю сладость боли.

А мне бы крылья те раскрыть

Хотя б на миг. На миг свободы.

Любить, любить, любить, любить,

Любить… Еще не зная, кто ты…