Спецпраект да 100-годдзя Максiма Танка «На камнi, жалезе i золаце»
3 кастрычніка 2014 года, № 14 (1149)
ШАНУЮЧЫ ІМЯ МАКСІМА ТАНКА
Постаць Максіма Танка непарыўна звязана з нашым універсітэтам. І не толькі таму, што БДПУ носіць імя гэтага таленавітага прадстаўніка айчыннай літаратуры, але і таму, што кожны год яго творчая спадчына яднае даследчыкаў на Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Танкаўскія чытанні». Сёлета ў дзявяты раз у БДПУ прайшло сапраўднае свята гуманітарнай навукі, арганізатарам якога выступіў факультэт беларускай і рускай філалогіі.
Ад рэктарата перад прысутнымі выступіў прарэктар па вучэбнай рабоце У. У. Шлыкаў. Ён пажадаў удзельнікам канферэнцыі плённай працы і адзначыў, што ў эфектыўнай навуко-вай дзейнасці значнае месца займае супрацоўніцтва з замежнымі калегамі. Падтрымаў гэту думку і дэкан ФБіРФ В. Д. Старычонак. Менавіта таму Дзявятыя Танкаўскія чытанні аб’ядналі даследчыкаў не толькі з Беларусі, але і з Літвы, Азербайджана, Ірака.
Спадчына Максіма Танка знайшла водгук і ў паэзіі таленавітай прадстаўніцы сучаснай літаратуры, рэдактара аддзела паэзіі часопіса «Маладосць» І. С. Чарняўскай. Ірына Сяргееўна ўразіла ўсіх прысутных зусім свежым пранікнёным вершам, у тэксце якога паядналіся назвы зборнікаў паэта.
Пасля ўрачыстага адкрыцця і пленарнага пасяджэння канферэнцыя працягнула працу ў пяці секцыях. Сярод выступоўцаў былі студэнты нашай alma mater і іншых навучальных устаноў. Госця з Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Ксенія Тарасевіч падзялілася з «Н» сваімі ўражаннямі аб нашым універсітэце і навуковым форуме: «У БДПУ я ўпершыню, і мне тут вельмі падабаецца. Добразычлівая атмасфера, ветлівыя студэнты і выкладчыкі не могуць не імпанаваць. Хоць я навучаюся па тэхнічнай спецыяльнасці «Выдавец-тэхнолаг», гэта не перашкаджае мне цікавіцца літаратурай. Было вельмі прыемна знайсці на «Танкаўскіх чытаннях» сваіх аднадумцаў, усталяваць з імі не толькі навуковыя, але і сяброўскія стасункі».
Усе выступоўцы атрымалі ў падарунак навуковы зборнік з матэрыяламі канферэнцыі. Сярод іх – студэнтка 41-й групы ФБіРФ Таццяна Шпак: «Удзел у форуме дапамагае зразумець месца тваёй навуковай працы ў агульнай даследчыцкай плыні. Акрамя таго, што артыкул павінен адпавядаць патрабаванням часу, трэба яшчэ выпрацоўваць уменні трымацца на публіцы, арыентавацца ў пытаннях і інш. І толькі тады, калі гэтыя шматлікія кампаненты збіраеш у адно цэлае, выступленне становіцца бездакорным. Хачу пажадаць усім студэнтам БДПУ менавіта такіх, бездакорных выступленняў!»
Маладых даследчыкаў падтрымлівалі і іх старэйшыя калегі. Так, кіраўніком пятай секцыі быў аспірант кафедры беларускай літаратуры і культуры Аляксандр Мойскі: «Гэта мой другі ўдзел у «Танкаўскіх чытаннях». Лічу такія міжнародныя канферэнцыі карыснымі па розных прычынах. Па-першае, гэта магчымасць абмяняцца навуковым вопытам філолагам з розных краін. Па-другое – шанц заявіць пра сябе маладым даследчыкам. Па-трэцяе, падчас такіх сустрэч адбываюцца дыскусіі па самых розных пытаннях, звязаных з творчасцю Максіма Танка, беларускай літаратурай у кантэксце сусветнага літаратурнага працэсу і нават у кантэксце іншых дысцыплін. Я асабіста адчуў, што тэма майго даследавання «Кантэкстуальная прастора паэзіі Максіма Танка» сучасная, актуальная і цікавая, атрымаў прапановы ад навукоўцаў, якія ў будучым пагадзіліся стаць апанентамі пры абароне дысертацыі. Акрамя таго, я выступіў з Народным літаратурным тэатрам «Жывое слова». Мы прачыталі верлібры Максіма Танка, што выклікала шмат станоўчых водгукаў. Філасофская паэзія класіка пакідае цеплыню ў сэрцы, выклікае глыбокія роздумы над рэчаіснасцю».
Дзявятыя Танкаўскія чытанні – гэта не звычайная навуковая канферэнцыя, гэта яднанне даследчыкаў у імя аднаго з лепшых сыноў беларускага народа. Творчасць пісьменніка, як самыя чыстыя рэкі нашай краіны, разлілася далёка за яе межамі. І для нашага ўніверсітэта сапраўдны гонар – насіць імя Максіма Танка.
Маргарыта ГЕРАСІМЁНАК, студэнтка 4 курса факультэта беларускай і рускай філалогіі
9 лістапада 2012 года, № 14 (1115)
ПУЦЯВІНАМІ ЖЫЦЦЯ МАКСІМА ТАНКА
У першы дзень лістапада народны літаратурны тэатр «Жывое слова» аднавіў Клуб творчых дыялогаў, які не збіраўся ўжо больш за 5 гадоў. Сімвалічна, што пасяджэнне Клуба было прысвечана 100-годдзю Максіма Танка, якое наш універсітэт з годнасцю працягвае святкаваць. На сустрэчу з паэзіяй класіка мы запрасілі кандыдата філалагічных навук, дацэнта кафедры беларускай літаратуры і культуры БДУ Анатоля Вераб’я, аўтара шматлікіх навуковых прац, звязаных з жыццём і творчасцю юбіляра, сярод якіх – манаграфія «Максім Танк і польская літаратура».
Анатоль Верабей – часты госць на разнастайных канферэнцыях БДПУ, і ў «Жывое слова» ён нярэдка завітваў. Гэтым разам яго ўразіла праграма, падрыхтаваная артыстамі тэатра. Ён лічыць, што ў «жываслоўцаў» атрымалася паказаць новага Танка, адрознага ад таго, што мы ведаем па школьных падручніках. Пераважала філасофская паэзія. Дзякуючы шырокаму ўжыванню антытэзы і аксюмарана ў апошніх зборніках Максім Танк стварае фігуры кантрасту, супрацьпастаўляе з’явы рэчаіснасці, задае вечныя філасофскія пытанні пра жыццё і смерць, дабро і зло, вайну і мір і г. д. Увогуле, Максім Танк – шматгранны паэт, які дазваляе чытачам і натхніцца змагарскай паэзіяй, і атрымаць асалоду ад інтымнай лірыкі, і пранікнуцца болем вайны…
Анатоль Леанідавіч расказаў пра свае сустрэчы з Яўгенам Іванавічам Скурко, паказаў фотаздымкі, кнігі з аўтографамі. Нам цікава было даведацца, што Максім Танк заўсёды прасіў не ўжываць адносна яго слоў «знакаміты», «вядомы», «вялікі» і інш.
«Жываслоўцы» падрыхтаваліся да сустрэчы, таму яна аказалася зусім не сумнай, як гэта часам бывае на літаратурных вечарынах. У тэатралаў з БДПУ знайшлося шмат пытанняў да госця, які лічыць, што беларусы мала чытаюць і паэтычныя вечарыны могуць быць разлічаны толькі на элітарную аўдыторыю. Разам з даследчыкам удзельнікі мерапрыемства прасачылі амаль усё жыццё Максіма Танка. Імпрэза была знітавана з вершаў паэта, некаторыя з якіх пакладзены на музыку «жываслоўцамі». Прагучаў аўдыёзапіс голасу класіка, былі зачытаны літаратурныя дзённікі Максіма Танка, якія выйшлі ў новым зборы твораў. Нездарма вечарына называлася «Пуцявінамі жыцця Максіма Танка», бо тэма шляху заўжды прысутнічае ў танкаўскай паэзіі, а дарог ён прайшоў нямала:
Каб лягчэй было ў дарозе,
Трэба на ўсіх указальніках
Замест кіламетраў
Напісаць:
«Ідзіце!
Не аглядайцеся,
Бо жыццё яшчэ
Перад вамі».
На развітанне госць адзначыў: «Мяне заўсёды здзіўляла, чаму няма даследчыка танкаўскай паэзіі з БДПУ? Спадзяюся, што сярод юнакоў і дзяўчат з «Жывога слова» знойдуцца і тыя, каго Максім Танк натхніць на грунтоўныя навуковыя працы». Анатоль Верабей паабяцаў наведаць і наступную канцэртную праграму, якая адбудзецца 29 лістапада а 19-й гадзіне ў 500-й аўдыторыі другога корпуса і будзе называцца «Атрасіны». Гэта традыцыйная штогадовая вечарына ўласнай творчасці. Уваход на яе будзе вольны, і «Жывое слова» рада запрасіць студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ.
Алесь МОЙСКІ
3 верасня 2012 года, № 10 (1111)
Святкаванне стагоддзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка, імя якога на працягу сямнаццаці гадоў з гонарам носіць наш універсітэт, працягваецца па ўсёй рэспубліцы. Сярод шэрагу разнастайных мерапрыемстваў, прымеркаваных да юбілею класіка, адметнае месца займае выданне кнігі “Максім Танк. На камні, жалезе і золаце: успаміны, эсэ, прысвячэнні”.
Гэты чарговы том з серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі” змяшчае ўспаміны сучаснікаў, даследаванні навукоўцаў, асабістыя пісьмы і дакументы, фотаздымкі, а таксама мастацкія творы, прысвечаныя паэту. У кожнага з 27 аўтараў зборніка Максім Танк аказаўся свой: то ён прынцыповы змагар, то наіўнавата-непрактычны чалавек; то ідзе супраць цячэння, то скараецца лёсу… Кніга атрымалася займальнай і інфарматыўнай, дзякуючы ёй мы, чытачы, можам даведацца, што значыў Максім Танк у жыццях вядомых і шараговых людзей. Перад намі паўстае вобраз Мастака і Асобы ва ўсёй філасофскай велічы і прыгажосці. Абаяльны, добры чалавек, таленавіты творца, глыбокі філосаф, ён жыве ў сэрцах кожнага з нас, яго ўдзячных нашчадкаў.
30 красавiка 2012 года, № 6 (1107)
«ПРАЙСЦІ ПРАЗ ВЕРНАСЦЬ…»
Сёлета беларуская грамадскасць святкуе 100-гадовы дзень нараджэння свайго сына -Максіма Танка. Словы з яго верша «прайсці праз вернасць» можна цалкам аднесці да самога класіка літаратуры. Да канца сваіх дзён ён заставаўся верным ‘імперыі, у якой не заходзіць сонца,» — паэзіі.
Дзе б нi быў Максім Танк, ён заўсёды памятаў сваю Радзіму, свой народ. Яго паэзія сагрэта дабрынёй i даверам да чалавека. Для паэта вершы — i радасць, i прызванне, i праклён, i шчасце, i мука, i свяшчэнны абавязак. Ён паэтызуе родную мову, услаўляе сілу i веліч свайго народа, заклікае любіць i шанаваць сваю Бацькаўшчыну, сваю мову, якая дае струнам песні, а паэтам — натхненне. У лірыцы Максіма Танка ёсць i прастата, i высокая духоўнасць. Яна дае нам адказы на усе пытанні жыцця.
Пра ўсё гэта i многае iншаe гаварылася падчас шэрагу мерапрыемстваў, арганізаваных кафедрай беларускай літаратуры i культуры ФБіРФ. Для студэнтаў i выкладчыкаў гэтага факультэта красавік стаў багаты на святочныя падзеі з нагоды юбіпею класіка. Распачалося святкаванне конкурсам чытальнікау. Уменне дэкламаваць вершы Максіма Танка прадэманстравалі многія студэнты, аднак перамаглі толькі трое: Яніна Навагродская (I месца), Карына Пацко (II месца), Анастасія Шустоўская (III месца). Працягам мерапрыемстваў стаў конкурс эсэ «Простае шчасце людское…» , у якім паспаборнічалі таленавітыя студэнты-філолагі. Журы доўга не магло вызначыць лепшага, бо ўсе ўдзельнікі праявілі арыгінальнасць, самабытнасць i шчырасць. Тройка лідараў выглядае так: Алесь Мойскі (I месца), Вольга Прыгун (II месца), Юлія Басалай (III месца). Працы прызёраў у хуткім часе будуць апублікаваны у чacoпice «Маладосць» i, упэўнена, атрымаюць чытацкае прызнанне. Перамогу ў яшчэ адным спаборніцтве — конкурсе фільмаў- прэзентацый «Быць чалавекам я рад…» — заслужана атрымалi пяцікурсніцы Ганна Багумінская i Галіна Стральчук. Лепшай у конкурсе сцэнарыяў урокаў «Мой хлеб надзённы» стала студэнтка 4-га курса Анастасія Хмель. У кpacaвiкy вызначылася i самае цікавае студэнцкае курсавое даследаванне. Яго падрыхтавала Валянціна Тамашэўская.
Варта ўдакладніць, што юбілейныя мерапрыемствы пачаліся яшчэ зімою, падчас 47-га Зорнага паходу. Студэнты вандравалі па радзіме Maкciмa Танка — Мядзелышчыне, выступалі перад землякамі класіка са спецыяльна падрыхтаванай літаратурна-музычнай кампазіцыяй.
Kpacaвiк аказаўся плённым на ўрачыстыя пaдзei, аднак святкаванне працягнецца: наперадзе нас чакае Міжнародная навуковая канферэнцыя «VIII Танкаўскія чытаннi». Танкаўцы — студэнты i выкладчыкі — застаюцца вepнымi сваей традыцыі: шануюць памяць паэта, iмя якога носіць наш yніверсітэт.
Юлія БАСАЛАЙ
30 красавiка 2012 года, № 6 (1107)
ЛIТАРАТУРНЫ РАДОК У ГIСТОРЫI БДПУ
Стварэнне цэнтраў па вывучэнні мовы, літаратуры і культуры розных краін на факультэце беларускай і рускай фіалогіі стала ужо добрай традыцыяй. Аднак падзея, што адбылася у сценах БДПУ 18 красавца, увойдзе ў гісторыю нашай alma mater як адна з найбольш значных: у гэты дзень адбылося ўрачыстае адкрыццё цэнтра беларускан літаратуры імя Максіма Танка. Цяпер спасцігаць творчасць народнага паэта студэнты-філолагі будуць у кабінеце, дзе для гэтага ёсць усё неабходнае: зборнікі вершаў, метадычныя распрацоўкі, даведачныя матэрыялы, а яшчэ — своеасаблівая атмасфера дабрыні I мудрасці. якімі напоўнена танкаўская паэзія.
«У шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да стагоддзя з дня нараджэння Максіма Танка, мы прымаем самі актыўны ўдзел, — зазначыў рэктар БДПУ прафесар П.Д. Кухарчык напачатку ўрачыстага пасяджэння, прысвечанага адкрыццю цэнтра. — Наш універсітэт лічыць ганаровым насіць імя народнага паэта i тым больш стварыць цэнтр, прысвечаны яго памяці. Без перабольшвання можна сцвярджаць, што гэтая падзея знакавая для ўсяго нашага грамадства, для ўcix, хто любщь беларускую літаратуру i культуру».
Словы Пятра Дзмітрыевіча былі сугучныя думкам гасцей. Старшыня Мядзельскага райвыканкама А.І. Даніленка выказаў удзячнасць за плёпнае супрацоўніцтва, якое склалася з БДПУ на працягу апошних гадоў. «Нам вельмі прыемна, што ў ажыццяуленні прымеркаваных да юбілею Максіма Танка мерапрыемстзаў нам дапамагаюць універсітэцкія спецыялісты, сапраудныя прафесіаналы, знаўцы жыцця i творчасцінашага славутага земляка,— заўважыў Аляксандр Іванавіч. Шчырыя словы віншаванняў i пажаданні росквіту новаму цэнтру прагучалі з вуснау начальніка аддзела адукацыі Мядзельскага райвыканкама I.B. Рагоускай. Яна прывезла з сабою кавалачак радзімы паэта — пралескi, што выраслі на Мядзельскай зямлі. Так што цяпер вазончык з першацветамі будзе ўпрыгожваць утульны кабінет. Таксама Ірына Валянцінаўна паабяцала, што мядзельскае настаніцтва пастараецца зрабіць свой важкі ўнёсак у развіцце цэнтра.
Галоўны рэдактар часопіса «Полымя» Мікола Мятліцкі прыгадаў, як упершыню сустрэўся з Максімам Танкам. «Гэта быў 1978 г., калі па заданні рэдакцыі штотыднёвікa «Літаратура i мастацтва» я паехаў у нарачанскі край, каб напісаць эсэ пра свайго любімага паэта. Калі яно было надрукавана, я, пачынаючы аўтар, прыемна здзівіўся, што мне патэлефанаваў прызнаны, любімы народам творца i зanpaciў на шчырую гутарку… Нам пашчасціла жыць і дыхаць адным паветрам з класікам. Людзі майго пакалення берагуць у душы гэтую памяць. І вельми хораша, што наш досвед пашыраецца, што ствараюцца вось такія цэнтры, што мы можам цэлымі пакаленнямі філолагаў, гісторыкаў, культуролагаў далучацца да творчай спадчыны паэта».
З віншавальнымі словамі выступіл таксама дэкан факультета беларускай і рускай філалогіі БДПУ прафесар В.Д. Старычонак, дэкан філалагічнага факультэта БДУ прафесар I.C. Роўда i галоўны рэдактар часопіса «Белая вежа» Васіль Шырко, які ад імя Саюза пісьменнікаў Беларусі падараваў цэнтру збор твораў Максіма Танка. Затым адбылося ўручэнне ўзнагарод пераможцам разнастайных конкурсаў прысвечаных стагоддзю з дня нараджэння народнага паэта. Шчаслівымі ўладальнікамі падзяк, грашовых прэмій і каштоўных падарункаў сталі студэнты: Аляксандр Мойскі, за лепшае эсэ, прысвечанае творчасці .Максімa Танка; Анастасія Хмель, пераможца ўніверсітэцкага тура конкурсу метадычных распрацовак урокаў беларускай літаратуры «Дарога да МаксімаТанка»; ВалянцінаТамашэўская, за лепшае курсавое даследаванне творчасцi паэта; Ганна Багумшінская стваральніца фільма-прэзентацыі, прысвечанага жыццёваму i творчаму шляху класіка; Яніна Навагродская, пераможца конкурсу чытальнікау вершаў класіка. Яніна прадэманстравала нам сваё ўменне выразнага эмацыйнага чытання, выканаўшы верш «Стрэлкі гадзінніка». Узнагароду атрымау таксама настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі «Старагабскі вучэбна-педагагічны комплекс» І. Ч. Босы за перамогу ў Мядзельскім раённым туры конкурсу метадычных распрацовак урокаў беларускай літаратуры «Дарога да Максіма Танка». I яшчэ адпу юную госцю віталі ў сценах БДПУ: вучаніца 7 класа Свірскай СШ Анастасія Лобач, пераможца абласнога паэтычнага конкурсу, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння паэта, прачытала нам свой верш.
«Непакой за цябе, зямля мая, — мой хлеб надзённы,» — так гучыць творчае крэда Максіма Танка. А мы, яго нашчадкі, лічым cваім абавязкам клапаціцца пра ўшанаванне памяці народнага паэта, ды не толькі у юбілейны год. Дзейнасць цэнтра беларускай літаратуры Імя Максіма Танка якраз i паспрыяе гэтай высокай місіі. Пажадаем жа яму плённай працы!
Вераніка МАНДЗІК