Свежы нумар
Пажаданні і заўвагі дасылайце на электронны адрас рэдакцыі: nastaunik@bspu.by
Серада, 4 лістапада 2026 года № 9 (1338)
СПАРТЫЎНЫ СЕЗОН ЗАВЯРШАЕМ З ТРЫУМФАМ

Фізічная актыўнасць даўно стала неад’емнай часткай жыцця студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ. Дзякуючы планамернай сістэматычнай рабоце па папулярызацыі здаровага ладу жыцця, якую праводзіць кіраўніцтва ўніверсітэта, танкаўцы ахвотна трэніруюцца як на прафесійным, так і на аматарскім узроўні, прымаюць удзел у спаборніцтвах або проста падтрымліваюць добрую фізічную форму. І гэта той выпадак, калі здаровыя прывычкі сапраўды становяцца маштабным трэндам. Будучыя педагогі на ўласным прыкладзе паказваюць, што спорт – гэта бадзёрасць, моц, аптымізм, выдатны настрой. А лепш за ўсіх пра гэта ведаюць удзельнікі свята спартыўных дасягненняў «Трыумф», прысвечанага падвядзенню вынікаў 2025–2026 навучальнага года і старту «Бітвы факультэтаў».
Афіцыйная хроніка
Рэктар БДПУ А.І. Жук прыняў удзел у рабоце выязнога пасяджэння Рэспубліканскага савета рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі, якое прайшло ў Гомелі. Сярод тэм, што абмяркоўваліся на сустрэчы, – інфармацыйная бяспека, падтрымка таленавітай моладзі і замацаванне кадраў. Асаблівая ўвага была нададзена выкарыстанню тэхналогій штучнага інтэлекту.

На здымку: урачыстая цырымонія ўскладання кветак да мемарыяльнага комплексу «Алея Герояў».
Падзеі. Акцыі. Мерапрыемствы
Прадстаўнікі факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій – актывісты «Школы маладога лідара» БДПУ прынялі ўдзел у Рэспубліканскім суботніку на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Трасцянец». Арганізатарам мерапрыемства выступіла Мінская гарадская арганізацыя РГА «Белая Русь».
Валанцёры, у ліку якіх быў Міністр адукацыі краіны старшыня РГА «Белая Русь» Андрэй Іванавіч Іванец, навялі парадак ля помніка-абеліска і на прылеглай да яго тэрыторыі. Пасля завяршэння работ актывісты ўсклалі кветкі да мемарыялу і ўшанавалі памяць ахвяр фашызму хвілінай маўчання.
Навіны БДПУ
Пераможцам Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» стаў выпускнік БДПУ – настаўнік матэматыкі СШ № 5 г. Смалявічы Д.М. Дубаневіч. На рахунку педагога – шматлікія прафесійныя дасягненні.
Яго вучні не раз станавіліся прызёрамі абласных і рэспубліканскіх алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый, у тым ліку міжнародных. Трое выпускнікоў набралі 100 балаў на ЦЭ і ЦТ. Практычна ўсе каманды, якія ён рыхтаваў да абласных турніраў юных матэматыкаў, атрымалі дыпломы, а 50 вучняў сталі іх прызёрамі. Варта дадаць, што для Дзяніса Мар’янавіча педагогіка – сямейны выбар. Яго маці амаль 50 гадоў была настаўнікам матэматыкі. У сферы адукацыі працуе і старэйшы брат.
Афіцыйная хроніка
Пад кіраўніцтвам рэктара БДПУ А.І. Жука адбылося чарговае пасяджэнне Савета ўніверсітэта, прысвечанае падрыхтоўцы работнікаў вышэйшай навуковай кваліфікацыі. З дакладам па гэтым пытанні выступіла прарэктар па навуковай рабоце Г.М. Юсцінская.

Гюльнара Мансураўна адзначыла, што кафедры факультэтаў і інстытутаў праводзяць сістэмную, мэтанакіраваную працу на ўсіх этапах падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.
Свeт без межаў
НОВЫЯ КРОКІ Ў БЕЛАРУСКА-ЎЗБЕКСКІМ ПАРТНЁРСТВЕ
Плённая дзейнасць БДПУ на міжнародным узроўні накіравана на ўмацаванне аўтарытэту і канкурэнтаздольнасці alma mater у глабальнай адукацыйнай прасторы. Наш універсітэт даўно зарэкамендаваў сябе як актыўны і надзейны партнёр у рэалізацыі шматлікіх сумесных навучальных і культурных праектаў і ініцыятыў. Таму міжнароднае супрацоўніцтва няспынна пашыраецца, набываючы новыя формы, вырашаючы актуальныя задачы і адкрываючы шырокія перспектывы. Апошнім часам у ім прыкметна актывізаваўся ўзбекскі вектар. Нядаўна БДПУ наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Нурыдзін Мамажонаў, які адзначыў высокую эфектыўнасць двухбаковага партнёрства і пацвердзіў гатоўнасць падтрымліваць новыя ініцыятывы. Яскравым пацвярджэннем слоў спадара Пасла сталі мерапрыемствы, якія адбыліся неўзабаве пасля яго візіту і гаворка пра якія пойдзе ніжэй.

У Хіве (Рэспубліка Узбекістан) прайшоў IV Узбекска-Беларускі міжпарламенцкі форум. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі палат парламентаў дзвюх краін, прадстаўнікі ўрадаў, міністэрстваў і ведамстваў, устаноў вышэйшай адукацыі і дзелавых колаў. У склад беларускай дэлегацыі, якую ўзначаліла Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Н.І. Качанава, увайшоў і прарэктар па вучэбнай рабоце БДПУ А.А. Францкевіч.
14–21 кастрычніка – Тыдзень бацькоўскай любові
ШЧАСЦЕ, ПАМНОЖАНАЕ НА ТРЫ
Святкаванне Тыдня бацькоўскай любові ў нашай краіне – яскравы прыклад сучаснай ініцыятывы, якая адразу ж знайшла самы шчыры водгук у грамадстве, набыла папулярнасць і стала цудоўнай традыцыяй. Сёлета яе ў чарговы раз з актыўнасцю і імпэтам падтрымалі ў БДПУ. З 14 па 21 кастрычніка студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта былі задзейнічаны ў вялікай колькасці мерапрыемстваў, прымеркаваных да святочных дат. Валанцёры БДПУ правялі канцэртныя праграмы, тэатральныя выступленні і майстар-класы для выхаванцаў дзіцячых садоў, школ-інтэрнатаў, сацыяльных прытулкаў, пансіянатаў і аздараўленчых устаноў. На факультэтах, у інстытутах прайшлі дыскусійныя пляцоўкі, сустрэчы, акцыі, выстаўкі. Падчас іх абмяркоўваліся такія важныя тэмы, як роля духоўнасці і традыцыйных каштоўнасцей у захаванні і ўмацаванні сям’і, узаемаадносіны паміж бацькамі і дзецьмі, пераемнасць пакаленняў, рэпрадуктыўнае здароўе і ўсвядомленае бацькоўства, дзяржаўная падтрымка моладзі. Большасць выкладчыкаў і супрацоўнікаў БДПУ пабудавалі ўласныя сем’і, з’яўляюцца бацькамі і не па чутках ведаюць пра важнасць узнятых тэм. Тым больш цікава было ў межах святочнага тыдня пагутарыць з героямі, чыё шчаслівае шматдзетнае бацькоўства стала лагічным працягам лёсавызначальных знаёмстваў у alma mater.
Марыя Аляксандраўна ШЫМАН, старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва, паступіла ў БДПУ ў 2009 г. і адразу прыйшла ў народны ансамбль народнай музыкі, танца і песні «Рэй». Тады першакурсніца факультэта эстэтычнай адукацыі яшчэ не ведала, што праз год сустрэне тут свайго будучага мужа – удзельніка гэтага ж калектыву.

І прафесійная, і сямейная гісторыя наступнага героя гэтага матэрыялу, дацэнта кафедры фізікі і методыкі выкладання фізікі фізіка-матэматычнага факультэта А.М. МІХАЛКОВІЧА, пачалася ў сценах alma mater. У 2005 г. Алег Міхайлавіч скончыў фізічны факультэт БДПУ і пачаў педагагічны шлях у СШ № 6 г. Бабруйска. Наступнай прыступкай кар’ернай лесвіцы сталі навучанне ў магістратуры і далейшая настаўніцкая праца. Аднак спыняцца на дасягнутым малады спецыяліст не збіраўся і ў хуткім часе не толькі атрымаў у родным універсітэце чарговы дыплом, але і знайшоў спадарожніцу жыцця: 
Жыццё БДПУ
АДКРЫВАЕМ ДЗВЕРЫ Ў СВЕТ МАСТАЦТВА
Адукацыйна-творчая прастора БДПУ нядаўна папоўнілася яшчэ адной знакавай лакацыяй: у вучэбным корпусе № 7 урачыста адкрылася майстэрня прафесара Георгія Валянцінавіча Лойкі. Новая імянная аўдыторыя – месца прыцягнення для танкаўцаў, якія прагнуць пераймаць вопыт у прызнаных майстроў. Кабінет 314 задуманы яшчэ і як цэнтр азнаямлення і вывучэння творчасці выдатнага мастака-педагога.

Г.В. Лойка – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прафесар кафедры мастацка-педагагічнай адукацыі факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ. Яго імя добра вядомае як у Беларусі, так і за яе межамі: ён з’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў, аўтарам серыі ілюстраваных кніг-альбомаў «Шэдэўры музеяў свету» і ўдзельнікам Студыі ваенных мастакоў пры Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь.
Ведай нашых!
СТУДЭНЦКАЯ СЯМ’Я НЕХВЯДОВІЧАЎ: МОЛАДА, ДЫ НЕ ЗЕЛЕНА
У Мінску прайшоў фінальны этап Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх сем’яў «Шчаслівыя разам». Яго ўдзельнікамі сталі 10 пар з розных устаноў вышэйшай адукацыі краіны. Наш універсітэт прадстаўлялі студэнты 3-га курса філалагічнага факультэта Ганна і Вадзім Нехвядовічы. За ходам конкурсных выпрабаванняў сачыў, здаецца, увесь універсітэт. А рэктар БДПУ А.І. Жук не толькі ў відэасюжэце звярнуўся да маладой сям’і з пажаданнем удачы, але і асабіста прыехаў падтрымаць яе на фінальных спаборніцтвах у Мінскім гарадскім палацы культуры.

Ганна і Вадзім годна прайшлі ўсе этапы конкурсу і былі адзначаны ў намінацыі «Сямейны стыль». Але ці не больш важным з’яўляецца тое, што гэтае мерапрыемства стала для закаханай пары выдатнай магчымасцю стварыць яркія сямейныя ўспаміны, а для нас – нагодай бліжэй пазнаёміцца з неардынарнымі, разумнымі, рамантычнымі танкаўцамі.
БДПУ-тэрыторыя здароўя
АД МАЛЕНЬКІХ ПЕРАМОГ – ДА ВЯЛІКІХ ДАСЯГНЕННЯЎ
У рамках Рэспубліканскай акцыі «Месяц першакурсніка» ў нашым універсітэце прайшлі традыцыйныя спаборніцтвы «Першы трыумф». У спартландыях прынялі ўдзел 132 будучыя педагогі – учарашнія абітурыенты ўсіх факультэтаў і інстытутаў БДПУ.

Мэта мерапрыемства – азнаямленне першакурснікаў з фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работай, якая праводзіцца ва ўніверсітэце, прапаганда здаровага ладу жыцця, а таксама падключэнне моладзі да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам.
Вялікай Перамозе прысвячаецца
Сёння ў традыцыйнай рубрыцы «Н» – чарговы матэрыял удзельнікаў СНДЛ «Спадчына». Нагадаем, што навукова-даследчую дзейнасць будучыя педагогі ажыццяўляюць пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў гістарычнага факультэта А.Ф. Рацько.
КАМАНДЗІР ПАРТЫЗАНСКАЙ БРЫГАДЫ «БЕЛАРУСЬ»: ГІСТОРЫЯ ПОДЗВІГУ
Сярод тых, хто за подзвігі ў гады Вялікай Айчыннай вайны быў узнагароджаны Залатой Зоркай Героя Савецкага Саюза, – легендарная для беларускага партызанскага руху асоба. Гаворка ідзе пра Мікалая Пракопавіча Пакроўскага – выпускніка МДПІ імя А.М. Горкага.

М.П. Пакроўскі родам з Цвярской губерні. З юных гадоў ён праяўляў кіпучы характар камсамольца-арганізатара: быў адным са стваральнікаў маладзёжных камун, абіраўся сакратаром камсамольскай ячэйкі, працаваў у шэрагах УКП(б).



