Выдадзена ў БДПУ
14 красавіка 2017 года, № 5 (1193)
Педагогіка ў пытаннях і адказах (для самастойнай работы студэнтаў): дапаможнік / С. І . Неўдах, В. М. Пунчык, І. А. Царык. – Мінск: БДПУ, 2017. – 76 с.
У дапаможніку матэрыял выкладзены па тэхналогіі інфармацыйнай апрацоўкі тэксту. Прапанаваныя для вывучэння пытанні асветлены ў рэчышчы тэндэнцый развіцця айчыннай школы. Дадзены рэкамендацыі па падрыхтоўцы да здачы экзамену па вучэбнай дысцыпліне «Педагогіка».
* * *
Тэорыя і методыка кіраўніцтва выяўленчай дзейнасцю дзяцей дашкольнага ўзросту: д а паможнік / Ю. У. Захарава. – Мінск: БДПУ, 2016. – 68 с.
У дапаможніку змешчаны тэарэтычны і практычны матэрыял па вучэбнай дысцыпліне «Тэорыя і методыка кіраўніцтва выяўленчай дзейнасцю дзяцей дашкольнага ўзросту». Ён складзены ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай і з’яўляецца сродкам павышэння эфектыўнасці і якасці засваення слухачамі зместу названага вучэбнага курса.
* * *
Сацыяльна-педагагічная работа з сям’ёй: курс лекцый / А. К. Пагодзіна, С. Р. Тубалец. – Мінск: БДПУ, 2017. – 88 с.
Курс лекцый з’яўляецца часткай вучэбна-метадычнага комплексу па дысцыпліне «Тэорыя і практыка сацыяльна-педагагічнай працы з сям’ёй» (раздзел «Сацыяльна-педагагічная работа з сям’ёй») і прызначаны для студэнтаў, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Сацыяльная педагогіка».
* * *
Руская мова для пачаткоўцаў: практыкум для замежных студэнтаў / В. П. Ракава. – Мінск: БДПУ, 2017. – 88 с.
У выданні прадстаўлены практычны матэрыял па відах маўленчай дзейнасці, структураваны па сістэме канцэнтраў. Аснову кожнага ўрока складаюць тэксты агульналітаратурнай і прафесійнай накіраванасці. Яны аўтэнтычныя і адаптаваныя, утрымліваюць перад- і паслятэкставыя заданні. Сістэма заданняў накіравана на замацаванне маўленчых уменняў і навыкаў.
1 снежня 2016 года, № 14 (1186)
Куніцкая А. С. Уводзіны ў вучэбную дзейнасць студэнта: уменне вучыцца – залог поспеху для студэнта. – Мінск: БДПУ, 2016.
Дапаможнік з’яўляецца адукацыйным рэсурсам для засваення студэнтамі вучэбнай дысцыпліны «Уводзіны ў вучэбную дзейнасць студэнта». З яго дапамогай можна азнаёміцца з асновамі функцыянавання сістэмы вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і асноўнымі формамі вучэбнай работы ва ўстановах вышэйшай адукацыі; авалодаць методыкай працы на лекцыі, семінарскіх занятках, падрыхтоўкі да экзаменаў, напісання навуковых работ; развіць навыкі рацыянальнага выкарыстання часу; сацыяльнага ўзаемадзеяння, вуснай і пісьмовай камунікацыі.
Куніцкая А. С. Рабочы сшытак: Адаптацыйнае партфоліа першакурсніка «Уводзіны ў вучэбную дзейнасць студэнта». – Мінск: БДПУ, 2016.
У рабочым сшытку прадугледжана выкананне практычных заданняў, аб’яднаных агульнай ідэяй стварэння адаптацыйнага партфоліа студэнта-першакурсніка, якія садзейнічаюць развіццю працэсаў самапазнання, самадыягностыкі, самавыхавання, а таксама вучэбных уменняў. Гэта дазволіць забяспечыць працэс фарміравання ў першакурснікаў сацыяльна-асобасных і акадэмічных кампетэнцый, неабходных для эфектыўнай самаарганізацыі і самарэалізацыі ў вышэйшай школе.
26 мая 2016 года, № 7 (1179)
ДАСЫЛАЕМ ДОБРЫЯ «ВЕСЦІ»
Рэдакцыйная калегія навукова-метадычнага часопіса «Весці БДПУ» запрашае да супрацоўніцтва і прапануе аформіць падпіску на ІІ паўгоддзе 2016 г.
Навукова-метадычны рэцэнзуемы што квартальны часопіс «Весці БДПУ» выдаецца з чэрвеня 1994 г. Ён уключаны ў Пералік навуковых выданняў ВАК Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў. Матэрыялы друкуюцца на беларускай і рускай мовах. З 2004 г. «Весці БДПУ» выходзяць у трох серыях: «Серыя 1. Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія», «Серыя 2. Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка», «Серыя 3. Фізіка. Матэматыка. Інфарматыка. Біялогія. Геаграфія».
У склад рэдакцыйнай калегіі, якую ўзначальвае рэктар БДПУ, доктар педагагічных навук, прафесар А. І. Жук, уваходзяць вядомыя ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі вучоныя. Аўтарамі часопіса з’яўляюцца выкладчыкі, дактаранты і аспіранты ўстаноў адукацыі краіны, а таксама знакамітыя педагогі ўстаноў адукацыі краін бліжняга і далёкага замежжа.
Больш падрабязную ін фармацыю пра часопіс «Весці БДПУ» вы можаце ўбачыць на сайце БДПУ або атры маць па тэле фонах: 219-78-12; 327-89-74.
Па пытаннях падпіскі звяртайцеся ў аддзяленні РУП «Белпошта», кіёскі «Белсаюздрук», а таксама на адрас: вул. Савецкая, 18/1, каб. 130 (вуч. корпус № 3).
17 сакавіка 2016 года, № 3 (1175)
Педагогіка сям’і: дапаможнік / В. В. Чэчат. – Мінск: БДПУ, 2015.– 176 с.
У дапаможніку разглядаюцца сутнасць, задачы, змест і спецыфіка сямейнага выхавання ў сучасных умовах. Раскрываюцца найважнейшыя шляхі, сродкі і формы выхавання дзяцей, якія пражываюць у сям’і, у тым ліку ў прыёмнай, у дзіцячых установах. Прапануюцца метады вывучэння сям’і і вопыту сямейнага выхавання; раскрываюцца прынцыпы і формы ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі і сям’і.
Адрасуецца бацькам, выхавацелям, педагогам, у тым ліку сацыяльным, практычным псіхолагам, студэнтам, магістрантам, аспірантам устаноў педагагічнай адукацыі.
***
Сусветная дзіцячая літаратура: дапаможнік / І. Г. Дабрыцкая. – Мінск: БДПУ, 2015. – 184 с.
Дапаможнік «Сусветная дзіцячая літаратура», які падрыхтаваны для студэнтаў спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя», змяшчае распрацоўкі практычных і семінарскіх заняткаў (дыфе рэнцыраваныя заданні, даведачныя матэрыялы, мастацкія тэксты). Сюды ўключаны метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі самастойнай работы студэнтаў, тэсты і іншая інфармацыя, якая забяспечвае паўнавартаснае метадычнае суправаджэнне вывучаемай дысцыпліны.
Адрасуецца студэнтам спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя», выкладчыкам.
12 лістапада 2015 года, № 14 (1169)
Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця ў Беларусі: тэорыя і практыка / пад навук. рэд. А. І. Жу ка, Н. Н. Кошэль, С. Б. Савелавай. – Мінск : БДПУ, 2015. – 640 с.
Манаграфія прысвечана заканчэнню Дэкады ААН па адукацыі для ўстойлівага развіцця (2005-2014). У ёй прадстаўлены вынікі даследаванняў у сферы адукацыі для ўстойлівага развіцця, паспяховыя практыкі бесперапыннай адукацыі, вопыт ініцыятыўнай праектнай дзейнасці вучоных і практыкаў адукацыі, міжнароднага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь у названай галіне. Дзя куючы манаграфіі чы тачы атрымаюць уяў ленне пра месца і ролю адукацыі ў комплексным вырашэнні экалагічных, эканамічных і сацыяльных задач устойлівага развіцця краіны.
У 2014 г. па ініцыятыве «Парт нёрскай сеткі школ устойлівага развіцця» была створана Асацыяцыя «Адукацыя для ўстойлівага развіцця», якая аб’яднала ўні версітэты, інстытуты да датковай адукацыі дарослых, каледжы і шко лы. Менавіта дзякуючы намаганням членаў Аса цыяцыі і іх партнёраў была падрыхтавана названая калектыўная манаграфія.
2 кастрычніка 2015 года, № 12 (1167)
Шабека, В. М. Тэорыя і методыка фізічнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту : вуч.-метад. комплекс / В. М. Шабека. – Мінск: БДПУ, 2015. – 100 с.
Вучэбна-метадычны комплекс накіраваны на прафесійную падрыхтоўку педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі па вучэбным курсе «Тэорыя і методыка фізічнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту».
Адрасуецца студэнтам, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя».
Гранкіна, А. У.Гісторыя зарубежнай літаратуры (антычная літаратура): комплекс тэставых заданняў: практыкум / А. У. Гранкіна. – Мінск: БДПУ, 2015. – 116 с.
Практыкум змяшчае комплекс тэставых заданняў, якія дапамогуць студэнтам падрыхтавацца да практычных заняткаў па дысцыпліне «Гісторыя зарубежнай літаратуры (антычная літаратура)», сістэматызаваць атрыманыя веды, ажыццявіць перадэкзаменацыйны самакантроль.
Адрасуецца студэнтам гуманітарных факультэтаў, а таксама спецыялістам-філолагам.
Чэрнік, В. Ф. Узроставая фізіялогія і школьная гігіена: дапаможнік / В. Ф. Чэрнік. – Мінск: БДПУ,2015. – 328 с.
У дапаможніку змешчаны практычныя і тэставыя заданні, метады ацэнкі разумовай дзейнасці падлетка, патрабаванні да ўмоў і рэжыму навучання школьнікаў, а таксама шэраг нарматываў, якія неабходна ведаць педагогу пры арганізацыі рэжыму дня, вучэбнай дзейнасці, харчавання, адпачынку дзяцей і падлеткаў.
Адрасуецца студэнтам, якія вывучаюць курс «Педагогіка».
16 красавіка 2015 года, № 5 (1160)
ДАСЫЛАЕМ ДОБРЫЯ «ВЕСЦІ»
Рэдакцыйная калегія навукова-метадычнага часопіса «Весці БДПУ» запрашае да супрацоўніцтва і прапануе аформіць падпіску на ІІ паўгоддзе 2015 г.
Навукова-метадычны рэцэнзуемы штоквартальны часопіс «Весці БДПУ» выдаецца з чэр-веня 1994 г. Ён уключаны ў пералік навуковых выданняў ВАК Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў. Матэрыялы друкуюцца на беларускай і рускай мовах. З 2004 г. «Весці БДПУ» выходзяць у трох серыях: «Серыя 1. Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія», «Серыя 2. Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Экономіка», «Серыя 3. Фізіка. Матэматыка. Інфарматыка. Біялогія. Геаграфія».
У склад рэдакцыйнай калегіі, якую ўзначальвае рэктар БДПУ, доктар педагагічных навук, прафесар А. І. Жук, уваходзяць вядомыя ў рэспубліцы і за яе межамі вучоныя. Аўтарамі публікацый з’яўляюцца выкладчыкі, дактаранты і аспіранты ўстаноў адукацыі Беларусі, а таксама знакамітыя педагогі з краін блізкага і далёкага замежжа. Інфармацыю, карысную для аўтараў часопіса, можна знайсці на сайце БДПУ або атрымаць па тэлефонах: 219-78-12; 327-89-74.
Па пытаннях падпіскі звяртайцеся ў аддзяленні РУП «Белпошта», кіёскі «Белсаюздрук», а таксама на адрас: вул. Савецкая, 18/1, каб. 130.
6 сакавіка 2015 года , № 3 (1158)
Кліпініна, В. Н. Метадалогія і метады сацыяльна-педагагічнага даследавання: вучэб.-метад. да-пам. / В. Н. Кліпініна. – 2-е выд. – Мінск: БДПУ, 2015. – 200 с. (Серыя «Сацыяльная педагогіка. Сацыяльная работа»; вып. 18).
Адрасуецца студэнтам, аспірантам, выкладчыкам, а таксама сацыяльным педагогам, кіраўнікам сістэмы адукацыі і сацыяльнай абароны.
***
Педагагічнае даследаванне: метадалогія, структура, змест: дапам. / А. І. Андарала, В. А. Лістраценка, В. В. Чэчат. – 2-е выд., выпр. і дап. – Мінск: БДПУ, 2014. – 104 с.
Дапаможнік адрасуецца слухачам сістэмы дадатковай адукацыі дарослых, аспірантам, магістрантам і студэнтам педагагічных устаноў адукацыі.
***
Тэорыя і методыка фізічнага выхавання: дапам. / А. Г. Фурманаў, М. М. Круталевіч, Л. І. Кузьміна; пад агул. рэд. А. Г. Фурманава, М. М. Круталевіча. – Мінск: БДПУ, 2014. – 416 с.
У дапаможніку з пазіцый сістэмнага падыходу выкладзены матэрыял, накіраваны на фарміраванне ведаў, уменняў і навыкаў студэнтаў, выкарыстанне сучасных інавацыйных тэхналогій, эфектыўную арганізацыю заняткаў па фізкультуры. Адрасуецца студэнтам, выкладчыкам, настаўнікам фізічнай культуры.
***
Мартынава, В. В. Сацыяльная педагогіка: дапам. / В. В. Мартынава. – Мінск: БДПУ, 2014. – 164 с. (Серыя «Сацыяльная педагогіка. Сацыяльная работа»; вып. 20).
Адрасуецца студэнтам, выкладчыкам, аспірантам спецыяльнасці «Сацыяльная педагогіка» і сацыяльным педагогам-практыкам.
***
Лабанаў, А. П. Практыкум па агульнай і кагнітыўнай псіхалогіі: практыкум / А. П. Лабанаў. – Мінск: БДПУ, 2014. – 144 с.
Змяшчае дыягнастычны інструментарый для семінарскіх і практычных заняткаў па агульнай (псіхалогія пазнавальных працэсаў) і кагнітыўнай псіхалогіі, а таксама для арганізацыі самастойнай пазааўдыторнай работы студэнтаў і павышэння прафесійнай кваліфікацыі выкладчыкаў. Адрасуецца выкладчыкам, псіхолагам-практыкам, студэнтам і аспірантам.
***
Калечыц, І. Л. Практыкум па дапаможных гістарычных дысцыплінах: палеаграфія, геральдыка, храналогія, анамастыка: дапам. / І. Л. Калечыц. – 2-е выд., выпр. і дап. – Мінск: БДПУ, 2015. – 156 с.
Адрасуецца студэнтам устаноў вышэйшай адукацыі.
3 кастрычніка 2014 года, № 14 (1149)
Сацыяльная педагогіка: дапаможнік / В. В. Мартынава. – 1-е выд., дапоўн. і выпраўл. – Мінск: БДПУ, 2014. – 168 с. (Серыя «Сацыяльная педагогіка. Сацыяльная работа»; вып. 20).
Змешчаны матэрыялы па базавай вучэбнай дысцыпліне «Сацыяльная педагогіка» для аднайменнай спецыяльнасці. Прапанаваны кароткі курс лекцый, праграмна-педагагічны комплекс, тэзаўрус асноўных тэрмінаў і паняццяў. Прыводзіцца прыкладная тэматыка курсавых работ па дысцыпліне.
Тэорыя і методыка фізічнага выхавання: дапаможнік / А. Г. Фурманаў, М. М. Круталевіч, Л. І. Кузьміна; пад агульн.рэд. А. Г. Фурманава, М. М. Круталевіча. – Мінск: БДПУ, 2014. – 416 с.
У дапаможніку раскрываецца метадалогія тэорыі фізічнага выхавання, функцыі, прынцыпы, сродкі, метады, формы пабудовы заняткаў, а таксама методыка іх правядзення. Выкладзены пытанні навучання рухальным дзеянням, развіцця фізічных якасцей, планавання і кантролю працэсу фізічнага выхавання, фарміравання матывацыі фізічнай актыўнасці асобы.
Арнамент у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве: дапаможнік / Н. В. Пачынава, С. Я. Зяцікава. – Мінск: БДПУ, 2014. – 132 с.
У выданні абагульнены матэрыял аб развіцці сусветнага і беларускага арнаментальнага мастацтва. Прыводзяцца графічныя схемы пабудовы арнаментаў, прыклады арнаментальнага дэкору, малюнкі і фотаздымкі прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
28 лiстапада 2013 года, № 15 (1133)
Давыдзенка, Л.М. Актуальныя праблемы эканомікі сацыяльнай сферы: вуч.-метад. дапаможнік / Л.М. Давыдзенка, Н.У. Сусько. – Мінск: БДПУ, 2012.–328 с.
У выданні разглядаюцца асноўныя сацыяльна-эканамічныя працэсы, якія адбываюцца ў грамадстве. Выяўлены галоўныя праблемы сацыяльна-дэмаграфічных груп. Прадстаўлены нацыянальнае беларускае заканадаўства ў галіне сацыяльнай абароны насельніцтва, найважнейшыя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь і змест асноўных сацыяльных праграм. Адрасуецца студэнтам вышэйшых навучальных устаноў і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі эканомікі Беларусі ў галіне сацыяльнай сферы.
Мартынава, В.В. Сацыяльна-педагагічная работа з дзецьмі-сіротамі і дзецьмі, якія засталіся без апекі бацькоў: вучэб.-метад. дапаможнік / В.В. Мартынава. – Мінск: БДПУ, 2011. – 76 с.
У кнізе прапануюцца матэрыялы па гісторыі развіцця дапамогі дзецям-сіротам. Раскрываюцца асноўныя прычыны і сучасны стан праблемы сіроцтва. Актуалізуюцца заканадаўчыя дакументы па ахове правоў дзіцяці. Асвятляецца сістэма сямейных форм уладкавання дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Адрасуецца студэнтам ВНУ, магістрантам, аспірантам, выкладчыкам, а таксама сацыяльным педагогам-практыкам, спецыялістам упраўленняў адукацыі.
Двухмоўе: тэорыя і практыка: манаграфія / А.А. Гіруцкі, В.Д. Старычонак, Т.У. Балуш і інш.; пад рэд. праф. А.А. Гіруцкага. – Мінск: БДПУ, 2012. – 160 с.
Манаграфія прысвечана актуальным праблемам сучаснага двухмоўя. У ёй разглядаюцца тэарэтычныя аспекты білінгвізму, яго асаблівасці ў мастацкай літаратуры, праблема самаідэнтыфікацыі беларусаў як этнасу, нацыянальна-культурная спецыфіка беларускай і рускай фразеалогіі. Асаблівая ўвага надаецца беларуска-літоўскаму двухмоўю, моўнай сітуацыі ў беларуска-літоўскім памежжы. Даецца фрагмент слоўніка балтызмаў. Адрасуецца навуковым работнікам, выкладчыкам, аспірантам, студэнтам, усім, хто цікавіцца праблемамі ўзаемадзеяння моў.
Педагогіка сучаснай школы: Асновы пе- дагогікі. Дыдактыка: вучэб.-метад. дапаможнік / І.І. Цыркун, К. М. Арцямёнак, А.Р. Барысевіч і інш.; пад агул. рэд. І.І. Цыркуна. – Мінск: БДПУ, 2012. – 516 с.
У выданні прадстаўлены лекцыі, якія актуалізуюць праблемы сучаснай педагогікі. Матэрыял падрыхтаваны вядучымі спецыялістамі БДПУ ў галіне агульнай педагогікі і дыдактыкі. Адрасуецца студэнтам, аспірантам і выкладчыкам ВНУ, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі навучання і выхавання.
28 красавіка 2011 года, № 6 (1090)
ВВЦ БДПУ ПРАДСТАЎЛЯЕ
- Інавацыйная адукацыя педагога: на шляху да прафесійнай творчасці: вуч.-метад. дапаможнік / І.І. Цыркун, А.І. Карповіч. – 2-е выд. – Мінск: БДПУ, 2011. – 311 с. Грыф ВМА.
У дапаможніку раскрыты праблемы мадэліравання і арганізацыі інавацыйнай адукацыі, а таксама прадстаўлены дыдактычны матэрыял для самастойнай работы суб’ектаў адукацыі над праектамі педагагічных інавацый.
- Практыкум па паліталогіі: вучэб.-метад. дапаможнік / Г.В. Карзенка, В.А. Зенчанка, Г.І. Сцяпанаў і інш.; пад рэд. Г.В. Карзенка, В.А.Зенчанка. – Мінск: БДПУ, 2011. – 148 с. Грыф ВМА.
У дапаможнік уключаны матэрыялы для семінарскіх заняткаў, самастойнай работы: тэматыка дакладаў і рэфератаў, кантрольныя і праблемныя пытанні, лагічныя заданні, тэсты, структурна-лагічныя схемы і табліцы, рэкамендаваная літаратура, кароткі слоўнік паліталагічных тэрмінаў.
- Філасофія і метадалогія навукі: вучэбна-метадычны дапаможнік / В.В. Бушчык, І.Ю. Нікіціна, А.В. Кузняцоў і інш.; пад рэд. В.В. Бушчыка. – Мінск: БДПУ, 2011. – 212 с. Грыф ВМА.
У выданні прыводзіцца разгорнутая праграма курса. Указаныя раздзелы, тэмы лекцый, кароткі змест пытанняў да вывучаемага матэрыялу. Распрацаваны заданні да семінарскіх заняткаў і да самастойнай працы аспірантаў і магістрантаў. Прадстаўлены тэматыка рэфератаў і блок пытанняў да кандыдацкага экзамену.
- Беларускі правапіс: дапаможнік / І.Л. Бурак, Д.В. Дзятко, Н.М. Нямковіч і інш.; пад рэд. Д.В. Дзятко. – Мінск: БДПУ, 2011. – 210 с. Грыф ВМА.
З улікам найноўшых дасягненняў беларускага мовазнаўства прапануецца падрабязны агляд усіх асноўных правапісных правіл у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (зацверджаны 23 ліпеня 2008 г.). Асвятляюцца асобныя пытанні граматыкі і словаўтварэння сучаснай беларускай літаратурнай мовы, найбольш цесна звязаныя з правапісам.
24 лютага 2011 года, №2 (1086)
«КНІГІ БЕЛАРУСІ» ВЫДАЮЦЦА Ў БДПУ
Упершыню на выставе была прадстаўлена экспазіцыя вучэбна-выдавецкага цэнтра нашага ўніверсітэта. Нягледзячы на тое, што ВВЦ БДПУ створаны параўнальна нядаўна, яго стэнд дастойна выглядаў сярод экспазіцый іншых выдавецкіх калектываў. Кнігі, часопісы, буклеты вызначаліся навізной зместу і тэматыкі, адметнасцю паліграфічнага выканання. Мы рэкламавалі выданні, што адлюстроўваюць розныя напрамкі навуковай і вучэбна-педагагічнай дзейнасці БДПУ, расказвалі наведвальнікам, якія паліграфічныя паслугі аказваем. Важнае месца ў экспазіцыі было адведзена манаграфіям, навукова-метадычным часопісам, а таксама псіхолага-педагагічным, гістарычным і музычным выданням.
У дзень адкрыцця выставы наш стэнд наведаў першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Радзькоў. Ён адзначыў, што «сёння кожны студэнт, асабліва будучы настаўнік, павінен сабраць уласную бібліятэку, бо сучасны педагог — гэта высокаадукаваны чалавек, які ўсё жыццё набывае новыя веды».
За актыўны ўдзел у XVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы вучэбна-выдавецкі цэнтр нашага ўніверсітэта ўзнагароджаны спецыяльным дыпломам.
Л. ВЫСОЦКАЯ, начальнік рэдакцыйнага аддзела ВВЦ
11 лістапада 2010 года, №14 (1081)
Рэдакцыйная калегія навукова-метадычнага часопіса «Весці БДПУ»запрашае Вас да супрацоўніцтва і паведамляе, што падпіска на выданне на першае паўгоддзе 2011 г. ажыццяўляецца да 24 снежня 2010 г.
Навукова-метадычны, рэцэнзаваны, штоквартальны часопіс «Весці БДПУ» выдаецца з чэрвеня 1994 года. Матэрыялы друкуюцца на беларускай і рускай мовах. Часопіс уключаны ў Пералік навуковых выданняў ВАК Рэспублікі Беларусь.
У склад рэдакцыйнай калегіі ўваходзяць вядомыя ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі вучоныя з БДПУ і іншых ВНУ краіны. Рэдкалегію часопіса ўзначальвае рэктар нашага універсітэта, член-карэспандэнт НАН Беларусі, прафесар П.Д. Кухарчык. Аўтарамі часопіса з’яўляюцца вучоныя, педагогі, выкладчыкі, аспіранты навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, а таксама з далёкага і блізкага замежжа. Аснову публікацый скаладаюць навукова-метадычныя даследаванні ў галіне педагогікі, псіхалогіі, гісторыі, філалогіі, эканомікі, сацыяльна-палітычных і іншых навук.
Больш падрабязную інфармацыю пра часопіс «Весці БДПУ» Вы зможаце атрымаць на сайце БДПУ (http://izdat.bspu.unibel.by/vesti_series.htm) ці па тэл.: 219-78-12; 227-89-74.
21 кастрычніка 2010, № 13 (1080)
Развіццё інтэлектуальнага і творчага патэнцыялаў асобы будучага педагога: культурна-праксіялагічны канцэпт : манаграфія / П.Д. Кухарчык, І.І. Цыркун, А.І. Андарала і інш.; пад агульнай рэдакцыяй І.І. Цыркуна. — Мінск : БДПУ, 2010. — 232 с.
У манаграфіі асаблівая ўвага ўдзяляецца распрацоўцы культурна-праксіялагічнага канцэпта як ствараючай мадэлі развіцця інтэлектуальнага і творчага патэнцыялаў. Прадстаўлены дыдактычны інструментарый, які ўключае метады, формы і дыягнастычныя сродкі.
Паліталогія : вучэб.-метад. дапаможнік / Г.В. Карзенка, В.А. Зенчанка, Э.Р. Іофэ і інш.; пад рэд. Г.В. Карзенка, В.А. Зенчанка. — Мінск: БДПУ, 2010. — 276 с.
У дапаможніку разглядаюцца тэарэтычныя аспекты і даюцца метадычныя рэкамендацыі па выкладанні курса «Паліталогія» ў вышэйшай навучальнай установе. У аснову структуры дысцыпліны пакладзены прынцыпы модульнага навучання.
Дзелавыя зносіны і моўная культура сучаснага выкладчыка : дапаможнік / В.Д. Старычонак. — Мінск: БДПУ, 2010. — 260 с.
У дапаможніку разглядаецца спецыфіка дзелавых зносін, публічнага выступлення, тэлефонных размоў, вядзення дзелавой перапіскі і кантактаў у Інтэрнэце. Даецца характарыстыка асноўных норм сучаснай рускай мовы. Прыводзяцца кароткія слоўнікі арфаэпіі, дзелавых тэрмінаў, іншамоўных слоў, асабовых імёнаў, словазлучэнняў.
Студэнцкая навука як фактар асабовага і прафесійнага развіцця будучага спецыяліста : матэрыялы VІ студэнцкай навуковай канферэнцыі, Мінск, 23 красавіка 2010 г. / Бел. дзярж. пед. ун-т імя Максіма Танка; рэдкал. В.В. Бушчык і інш. — Мінск: БДПУ, 2010. — 288 с.
У зборніку прадстаўлены матэрыялы даследаванняў студэнтаў БДПУ, прысвечаныя праблемам педагагічных, псіхалагічных, гуманітарных і прыродазнаўчых дысцыплін.
29 кастрычніка 2009, № 14 (1063)
Бялоўскі, Г.Г. Мультымедыйныя тэхналогіі: лабарат. практыкум / Г.Г. Бялоўскі, В.М. Зелянкевіч. — Мінск: БДПУ, 2009. — 192 с.
У дапаможніку разглядаюцца сферы прымянення мультымедыя, яе праграмныя і апаратныя сродкі, фарматы мультымедыяфайлаў і асаблівасці іх апрацоўкі. Змешчаны практычныя заданні, якія дазваляюць ацаніць узровень засваення тэарэтычнага і практычнага матэрыялу.
Старасценка Т.Я. Стылістыка беларускай мовы: вучэб.-метад. дапам. / Т.Я. Старасценка, В.В. Урбан, Ф.С. Шумчык. — Мінск: БДПУ, 2009. — 219 с.
У дапаможніку разглядаюцца пытанні тэарэтычнага і практычнага характару, якія выяўляюць спецыфіку функцыянальных стыляў і асаблівасці ўжывання сродкаў лексікі, марфалогіі і сінтаксісу беларускай літаратурнай мовы.
Багданава, Т.С. Асновы хоразнаўства: вучэб. дапам. / Т.С. Багданава. — Мінск: БДПУ, 2009. — 132 с.
Грыф МА У дапаможніку разглядаюцца пытанні пра тыпы і віды хароў, асноўныя элементы харавой гучнасці, тэхналагічныя прыёмы арганізацыі і правядзення вакальна-харавой работы. Матэрыял структурыраваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі дысцыпліны.
Здароўеахоўныя тэхналогіі ў адукацыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця: вучэб.-метад. дапаможнік / С.Я. Гайдукевіч, В.В. Радыгіна, І.Ю. Еўдакімава і інш. — Мінск: БДПУ, 2009. — 196 c.
У дапаможніку змешчаны матэрыялы, якія забяспечваюць усведамленне і практычнае рашэнне ўсімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу задач захавання і ўмацавання здароўя дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Адрасуецца студэнтам факультэта спецыяльнай адукацыі БДПУ, спецыялістам у гэтай галіне, бацькам дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця.
Шымбалёў, А.А. Планеты Сонечнай сістэмы: дапаможнік / А.А. Шымбалёў. — Мінск: БДПУ, 2009. — 80 с.
У дапаможніку адлюстраваны асноўныя праблемы планеталогіі. Разглядаюцца пытанні, звязаныя з Сонечнай сістэмай. Прадстаўлены матэматычныя выкладкі і звесткі з гісторыі навукі пра нябесныя целы і сістэмы нябесных цел, іх паходжанне, будова, законы руху ў хімічным складзе.
Адрасуецца студэнтам БДПУ, якія вывучаюць астраномію, навучэнцам гімназій, каледжаў, школ, аспірантам і выкладчыкам.
Капранава, В.А. Гісторыя адукацыі і педагагічнай думкі: прагр.-метад. комплекс / В.А. Капранава, М.І. Дземідовіч, Л.Л. Падольная; пад рэд. В.А. Капранавай. — Мінск : БДПУ, 2009. — 120 с.
Праграмна-метадычны комплекс змяшчае вучэбна-тэматычны план і праграму раздзела «Гісторыя адукацыі і педагагічнай думкі» курса «Педагогіка», а таксама матэрыялы да кіруемай самастойнай працы студэнтаў.
Сучасная руская мова: фанетыка, фаналогія, арфаэпія, графіка, арфаграфія, словаўтварэнне: дапаможнік / В.Дз. Старычонак, Т.В. Балуш, В.Я. Гарбацэвіч і інш.; пад рэд. В.Дз. Старычонка. — Мінск: БДПУ, 2009. — 139 с.
У дапаможніку, напісаным у свеце сучаснай навуковай парадыгмы, асвятляюцца актуальныя пытанні фанетыкі, фаналогіі, арфаэпіі, графікі, арфаграфіі і словаўтварэння.