Віншуем!
25 чэрвеня 2024 года № 8 (1309)
Ва ўрачыстай абстаноўцы рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук уручыў узнагароды Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь дэкану факультэта дашкольнай адукацыі Вользе Мікалаеўне Анцыпіровіч і загадчыку кафедры сацыяльнай педагогікі факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій Аксане Сяргееўне Куніцкай.
В.М. Анцыпіровіч узнагароджана нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі» за шматгадовую плённую працу, творчую ініцыятыву, высокі ўзровень прафесійнага майстэрства, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных педагагічных кадраў.
А.С. Куніцкая атрымала Грамату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за добрасумленную плённую працу, значны ўклад у развіццё творчых здольнасцей таленавітай моладзі.
Жадаем новых поспехаў у прафесійнай дзейнасці!
31 мая 2024 года № 7 (1308)
За плённую педагагічную і навуковую дзейнасць, падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў для сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь дырэктар Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ, доктар педагагічных навук, прафесар В.В. Хітрук узнагароджана нагрудным знакам «За ўклад у развіццё БДПУ».
Віншуем Веру Валер’еўну!
Студэнткі БДПУ прынялі ўдзел у Міжнародным конкурсе мастацтваў «Вяршыня таленту», які праходзіў пры падтрымцы дэпартамента культуры горада Масквы. Прадстаўніцы факультэта эстэтычнай адукацыі заслужылі высокую ацэнку аўтарытэтнага журы. Лаўрэатамі 1-й ступені ў намінацыі «Эстрадны вакал. Сола» сталі студэнткі Валерыя Костка, Ганна Войтава, Вікторыя Пручкоўская, 2-й – Вольга Шкадзінская. Усе яны займаюцца па класе вакалу ў дацэнта кафедры музычна-педагагічнай адукацыі ФЭА С.В. Маціеўскай.
Новых творчых дасягненняў!
3 мая 2024 года № 6 (1307)
СТВАРАЕМ ЛЕПШАЕ ЗАЎТРА КРАІНЫ
Урачыстая цырымонія адкрыцця абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару адбылася ў сталіцы 30 красавіка. Наш універсітэт зноў аказаўся ў ліку лепшых! Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка прызнаны пераможцам спаборніцтва за дасягненне ў 2023 г. найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод навуковых арганізацый. Нагадаем, што такую высокую ацэнку дзейнасці калектыву мы атрымалі не ўпершыню: раней адмысловая шыльда з назвай нашай установы з’явілася на дошцы ў 2018 г.
Як адзначыў рэктар БДПУ А.І. Жук, паўторнае занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару, безумоўна, з’яўляецца высокім грамадскім прызнаннем важкага ўкладу калектыву ўніверсітэта ў сацыяльна-эканамічнае развіццё і рост дабрабыту краіны. А яшчэ для ўсіх нас гэта стымул: працаваць старанна і натхнёна, ствараючы лепшае заўтра Беларусі.
7 сакавіка 2024 года № 3 (1304)
Па выніках работы сістэмы адукацыі ў 2023 г. граматай Міністэрства адукацыі ўзнагароджаны калектыў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка за высокія дасягненні ў арганізацыі сістэмы бесперапыннай педагагічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Віншуем і ганарымся!
За актыўны ўдзел у рэспубліканскім сацыяльна-адукацыйным праекце «Педагагічныя дынастыі Беларусі» падзякай Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі ўзнагароджаны рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук, а таксама калектыў вучэбна-выдавецкага цэнтра УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка».
Праект накіраваны на падрыхтоўку і выданне кнігі «Імя табе – Настаўнік», прысвечанай больш як 120 педагагічным дынастыям Беларусі, і рэалізаваны Беларускім прафесійным саюзам работнікаў адукацыі і навукі сумесна з БДПУ пры падтры
25 кастрычніка 2023 года № 11 (1297)
Віншуем дэкана факультэта пачатковай адукацыі БДПУ Н.У. Ждановіч. Наталля Уладзіміраўна ўзнагароджана нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі».
«Н»-даведка. Н.У. Ждановіч працуе на пасадзе дэкана факультэта пачатковай адукацыі БДПУ з 2006 г. З’яўляецца распрацоўшчыкам дзяржаўных адукацыйных стандартаў, вучэбных планаў, праграм па педагагічных спецыяльнасцях. Падтрымлівае цесныя сувязі з установамі вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія забяспечваюць падрыхтоўку настаўнікаў пачатковых класаў. Ажыццяўляе супрацоўніцтва з педагагічнымі факультэтамі ўстаноў вышэйшай адукацыі Казахстана, Расіі, Узбекістана. Наталля Уладзіміраўна – аўтар і кіраўнік адукацыйнага праекта «Ад культуры чытання – да культуры асобы», куратар спартыўна-адукацыйнага праекта «Шахматны дэбют».
29 верасня 2023 года № 10 (1296)
СТАРШАКУРСНІКАЎ і выпускнікоў БДПУ, якія за выдатную паспяховасць на працягу ўсёй вучобы і асаблівыя поспехі ў навукова-даследчай і творчай дзейнасці ўдастоены стыпендый спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў: Надзею Гурскую (філалагічны факультэт), Ірыну Дзядзюк (Інстытут інклюзіўнай адукацыі), Марыю Жалубоўскую (факультэт пачатковай адукацыі), Марыю Каўцэвіч (факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій), Вадзіма Міналта (фізіка-матэматычны факультэт), Анастасію Амяляшчык (факультэт пачатковай адукацыі), Майю Раманюк (гістарычны факультэт), Анастасію Шалесную (фізіка-матэматычны факультэт).
СТАРШЫНЮ ППА студэнтаў БДПУ Вольгу Мікалаеўну Дымкову з узнагароджаннем Ганаровай граматай Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі за дасягненні ў рабоце па абароне працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза.
20 верасня 2023 года № 9 (1295)
Віншуем загадчыцу сектара сацыяльнай работы ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю БДПУ Ю.А. Рубанькову. Юлія Алегаўна адзначана Падзякай адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска за добрасумленную працу і актыўны ўдзел у дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў і ахове грамадскага правапарадку на тэрыторыі раёна.
Штаб працоўных спраў ПА ГА «БРСМ» БДПУ, які заняў 1-е месца ў конкурснай праграме «Маладосць. Праца. Рамантыка» ў рамках правядзення Маскоўскага раённага фестывалю студэнцкіх атрадаў «Студатрад FEST 2023». А таксама байцоў студэнцкіх атрадаў факультэта фізічнага выхавання нашага ўніверсітэта з перамогай у спаборніцтвах па міні-футболе на кубак кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы.
20 лютага 2023 года № 2 (1288)
ЗВАННЕ прафесара прысвоена дырэктару Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ В.В. Хітрук. Атэстат прафесара Веры Валер’еўне ўручыў асабіста Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
Падчас цырымоніі ўшаноўвання навуковых і навуковапедагагічных работнікаў Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што для сапраўднага вучонага няма больш важнай мэты, чым забяспечыць пераемнасць сваіх дасягненняў, узгадаваць плеяду паспяховых вучняў і праславіць Бацькаўшчыну.
20 студзеня 2023 года № 1 (1287)
За высокія дасягненні ў навуковай і інавацыйнай дзейнасці, вялікі асабісты ўклад у арганізацыю навукі і ў сувязі з 60-годдзем прафесар кафедры агульнай і дашкольнай педагогікі факультэта дашкольнай адукацыі Ганна Васільеўна Торхава ўзнагароджана нагрудным знакам «За ўклад у развіццё БДПУ». Віншуем!
8 снежня 2022 года № 14 (1284)
Віншуем калектыў alma mater з паспяховым праходжаннем акрэдытацыі БДПУ як навуковай арганізацыі на наступныя пяць гадоў. У адпаведнасці з рашэннем міжведамаснай камісіі (старшыня – акадэмік А.У. Кільчэўскі), у склад якой увайшлі супрацоўнікі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, нашаму ўніверсітэту выдадзена пасведчанне № 166 ад 22 лістапада 2022 г.
Члены камісіі высока ацанілі асноўныя дасягненні супрацоўнікаў alma mater у навуковай сферы: распрацоўку Канцэпцыі развіцця педагагічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, навукова-метадычнае забеспячэнне педагагічных спецыяльнасцей новага пакалення, сістэмную, эфектыўную працу па падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі і інш.
31 кастрычніка 2022 года № 12 (1282)
НАВУЧАЕМ. ПАПУЛЯРЫЗУЕМ. ДЗЕЙНІЧАЕМ!
Рэспубліканскі конкурс метадычных матэрыялаў «Навучаем. Прасоўваем. Дзейнічаем» завяршыўся метадычным форумам, які ўпершыню праводзіўся ў нашай краіне па ініцыятыве Каардынацыйнага цэнтра «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» БДПУ. Мэтай мерапрыемства стала фарміраванне кампетэнцый педагогаў у галіне адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця (далей – АУР), папулярызацыі ідэй і каштоўнасцей АУР сярод педагагічнай грамадскасці і прасоўванне мэт устойлівага развіцця (далей – МУР) сярод дзяцей і моладзі.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звярнуўся намеснік міністра адукацыі А.У. Кадлубай. Аляксандр Уладзіміравіч адзначыў, што маштабнасць конкурсу (2358 работ) даказвае актуальнасць яго тэматыкі і цікавасць педагогаў да рэалізацыі прынцыпаў АУР у адукацыйнай практыцы.
Ад імя рэктарата БДПУ да лаўрэатаў конкурсу звярнуўся прарэктар па вучэбнай рабоце ўніверсітэта С.І. Васілец. Сяргей Іванавіч падкрэсліў, што на працягу некалькіх гадоў наша ўстанова актыўна рэалізуе ідэі мадэрнізацыі сістэмы падрыхтоўкі будучых педагогаў у адпаведнасці з патрабаваннямі метадалогіі АУР. Таксама ён выказаў надзею на тое, што метадычны форум «Навучаем. Прасоўваем. Дзейнічаем» дапоўніць спіс традыцыйных мерапрыемстваў БДПУ, накіраваных на папулярызацыю ідэй і каштоўнасцей устойлівага развіцця сярод прадстаўнікоў усіх пакаленняў і іх уключэнне ў адукацыйны працэс.
Пасля цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу работа ўдзельнікаў метадычнага форуму была працягнута ў рамках трох тэматычных пляцовак, мэтавай аўдыторыяй якіх сталі члены СНДЛ розных факультэтаў БДПУ
У працы тэматычнай пляцоўкі «Дасягнем МУР разам» (мадэратар – намеснік начальніка КЦ М.А. Ільіна) прынялі ўдзел прадстаўнікі фізіка-матэматычнага факультэта і факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій. Для іх былі праведзены панэльная дыскусія «Ствараючы магчымасці: моладзь за ўстойлівае развіццё!», пазакласнае мерапрыемства «Што маем, не захоўваем…», трэнінгавыя заняткі «17 Мэт для пераўтварэння нашага свету» і квэст-гульня «Даведваемся. Прымяняем. Запамінаем». Акрамя таго, студэнты пазнаёміліся з сацыяльна-адукацыйным праектам «ЯНА ў мастацтве і ў жыцці», настольнай гульнёй «17 Мэт устойлівага развіцця», мабільным дадаткам Global Goals, электронным метадычным дапаможнікам «Школа фінансавай пісьменнасці» і электронным адукацыйным рэсурсам «Энергаэфектыўнасць. Ашчадным – быць!»
Удзельнікамі тэматычнай пляцоўкі «З аглядкай на будучыню» (мадэратар – метадыст КЦ Т.У. Касцянкова) сталі члены СНДЛ факультэтаў прыродазнаўства і гістарычнага. У рамках пляцоўкі былі прадстаўлены ЭКАSTEM-праект «Адказнае спажыванне і вытворчасць», праект «Про100обучаемся!» і інш. Студэнты паўдзельнічалі ў экалагічнай гульні «Разблытай павуцінне біяразнастайнасці», квізе «Захаваем планету разам», а таксама ўроку грамадазнаўства па тэме «Устойлівае развіццё – мадэль развіцця XXI ст.» і пазакласных мерапрыемствах «Самы вялікі ўрок на свеце», «Насустрач устойліваму развіццю».
Падчас працы пляцоўкі «Першыя крокі да МУР» (мадэратар – начальнік КЦ І.У. Зубрыліна) для студэнтаў факультэтаў дашкольнай і пачатковай адукацыі лаўрэатамі конкурсу былі праведзены адкрытыя ўрокі, экалагічная гульня «Разумнікі і разумніцы», адзін з заняткаў сямейнага клуба «Унукапрыдатнае пакаленне». Студэнты пазнаёміліся з настольнай гульнёй «МУР – пазнаём разам!», інклюзіўным эколага-адукацыйным праектам «Птушкі ля кармушкі» і метадычным праектам «Урокі ўстойлівага развіцця ў пачатковай школе».
«Н»-даведка. У конкурсе прынялі ўдзел 1582 настаўнікі, 72 выкладчыкі ўстаноў вышэйшай і прафесійнай адукацыі, 322 педагогі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, 228 выхавацеляў устаноў дашкольнай адукацыі, 98 студэнтаў (з іх 50 – студэнты БДПУ) і 59 навучэнцаў профільных класаў педагагічнай накіраванасці.
Работы лаўрэатаў конкурсу будуць размешчаны на сайце праекта і апублікаваны на старонках часопіса «Народная асвета» ў рамках тэматычнай рубрыкі «Навучаем. Прасоўваем. Дзейнічаем».
Інеса ЗУБРЫЛІНА, начальнік КЦ «АУР» БДПУ
18 кастрычніка 2022 года № 11 (1281)
Якасная адукацыя з’яўляецца адным з найважнейшых прыярытэтаў сацыяльнай стабільнасці любой краіны, асновай эканамічнага развіцця грамадства, крыніцай росту інтэлектуальнага, культурнага і духоўнага патэнцыялу нацыі, асновай усіх пераўтварэнняў, накіраваных на пабудову моцнай квітнеючай дзяржавы.
У першую нядзелю кастрычніка на адрас педагагічных работнікаў Беларусі паступала шмат цёплых слоў. У кожнай сям’і ўспаміналі сваіх настаўнікаў – іх падтрымку, мудрасць і дабрыню. Бо менавіта педагогі ўкладваюць сваю душу ў маладое пакаленне, штодня выконваюць найважнейшую місію – выхоўваюць грамадзяніна, патрыёта нашай любімай Беларусі.
У Дзень настаўніка ў Палацы Рэспублікі адбылося ўзнагароджанне лепшых педагогаў краіны за добрасумленную і плённую працу ў сістэме адукацыі, высокі ўзровень прафесіяналізму і значныя дасягненні ў рабоце. У іх ліку – рэктар БДПУ А.І. Жук. Аляксандру Іванавічу ўручана Падзяка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
22 верасня 2022 года № 10 (1280)
Віншуем!
ДАЦЭНТА кафедры музычна-педагагічнай адукацыі факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ, артыстку-вакалістку, вядучага майстра сцэны Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Рэспублікі Беларусь Маргарыту Віктараўну Александровіч з прысваеннем звання народнай артысткі Беларусі.
ДОКТАРА філалагічных навук, прафесара кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі філалагічнага факультэта Ірыну Пятроўну Кудраватых, якая ўзнагароджана нагрудным знакам «За ўклад у развіццё БДПУ» за плённую педагагічную і навуковую дзейнасць, падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў для сістэмы адукацыі.
24 чэрвеня 2022 года № 8 (1278)
ЗА ПЛЁННУЮ педагагічную і навуковую дзейнасць, падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў для сістэмы адукацыі прафесар кафедры беларускай і замежнай літаратуры філалагічнага факультэта Таццяна Яўгенаўна Камароўская ўзнагароджана нагрудным знакам «За ўклад у развіццё БДПУ». Віншуем!
ПАДЗЯКАЙ за значны асабісты ўнёсак у пераклад Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на беларускую мову дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь А.Ф. Мацельскі адзначыў працу загадчыка кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі БДПУ Дзмітрыя Васільевіча Дзятко.
21 сакавіка 2022 года № 3 (1273)
Ксенія Лашчэўская: «КОЖНЫ ДЗЕНЬ Я ІМКНУСЯ РАСЦІ НАД САБОЙ»
У Мінскім гарадскім палацы культуры завяршыўся Рэспубліканскі конкурс «Студэнт года – 2021». Фінал аб’яднаў удзельнікаў з усіх куткоў краіны, якія маюць заўважныя поспехі ў вучобе, навуцы, спорце, творчасці ці ў іншых сферах. У выніку напружанага спаборніцтва, змест якога склалі тры выпрабаванні, сярод 14 фіналістаў быў вызначаны пераможца. Пакарыўшы журы і гледачоў інтэлектам, талентам, глыбінёй і канцэптуальнасцю выступленняў, трыумфатарам сёлетняга конкурсу стала студэнтка 3-га курса Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ Ксенія ЛАШЧЭЎСКАЯ. Бясспрэчна, атрымаць ганаровае званне Студэнта года пад сілу не кожнаму: сур’ёзныя стартавыя патрабаванні, моцныя сапернікі з усёй рэспублікі, высокія чаканні журы… Тым больш каштоўная перамога, тым больш мы ганарымся прадстаўніцай БДПУ! Хто ж яна, гераіня гэтага матэрыялу? Давайце знаёміцца бліжэй! Пра свядомы выбар прафесіі, конкурсныя выпрабаванні, погляд на вобраз і ролю педагога ў грамадстве Ксенія расказала карэспандэнту «Н».
– Мая вясна азнаменавана неверагоднай падзеяй. Перамога ў фінале Рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года – 2021» – гэта новы рубеж у жыцці. І шлях да яе пачаўся з выбару alma mater. Мая мама працуе настаўніцай, і з нараджэння я бачыла прыклад чалавека, які любіць сваю прафесію. Мне ж захацелася быць не звычайным педагогам, а асаблівым – для асаблівых дзяцей. Я выпускніца педагагічнага класа, таму наступны этап для мяне быў відавочным: толькі БДПУ. Выбраўшы прафесію сурдапедагога, я зрабіла першы крок да мэты – дапамагаць дзецям з парушэннем слыху. Для мяне вельмі важна, каб яны былі ўключаны ў соцыум, лічылі сябе паўнацэннай часткай грамадства. Пра рашэнне стаць студэнткай Інстытута інклюзіўнай адукацыі я не пашкадавала: ва ўніверсітэце, у маім інстытуце, на кафедры ўсе выкладчыкі для мяне – узор для пераймання. Гэта педагогі, якія шчыра любяць сваю справу, з’яўляюцца ў добрым сэнсе фанатамі сваёй працы, ад якіх я стараюся браць лепшае, таму што кожны з іх унікальны. Асобна адзначу майго навуковага кіраўніка Святлану Мікалаеўну Фякліставу. Колькі ў ёй святла, шчырасці, чалавечнасці, інтэлігентнасці, інтэлекту… Я неверагодна шчаслівая, што магу вучыцца ў такіх вялікіх людзей.
Вядома, маё студэнцкае жыццё не абмяжоўваецца толькі вучобай. Мне падабаецца быць часткай студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі «Пачуй свет», гэта дазваляе паглыбіцца ў прафесію, сфарміраваць новыя кампетэнцыі. Да таго ж я з’яўляюся ўдзельніцай народнага ансамбля беларускай музыкі і песні «Ярыца», вакальнага ансамбля «Модус», актыўна далучаюся да самых розных праектаў нашага ўніверсітэта. На маю думку, у БДПУ для чалавека, які хоча развіваць свае здольнасці, расці ў творчым і прафесійным плане, рэалізоўваць уласныя ініцыятывы, быць карысным грамадству, створаны ўсе ўмовы. Кожны з нас сёння можа займацца музыкай, спортам, валанцёрствам і іншым у межах сваіх інстытутаў, факультэтаў, на ўніверсітэцкім узроўні. А як паказаў мой прыклад, можна заявіць пра сябе на ўсю краіну і ў тым ліку творчымі, артыстычнымі здольнасцямі заслужыць высокую ацэнку.
Адзначу, што пройдзены конкурсны шлях не быў такім лёгкім, як магло здацца на першы погляд. Штодзённыя рэпетыцыі дэфіле і ўласных нумароў часам знясільвалі, але наша «каманда мары» (такая была канцэпцыя праекта) не давала апускаць рукі. Шчаслівы білет я атрымала, заняўшы другое месца на гарадскім этапе конкурсу, і ў фінале не ставіла за мэту перамогу: я хацела выглядаць годна, прадстаўляючы ўніверсітэт і сябе. У вырашальны дзень было тры выпрабаванні, падчас праходжання якіх я ў поўнай меры паказала свае і прафесійныя, і чалавечыя, і творчыя прыярытэты.
Першы этап спаборніцтва я паспяхова пераадолела, прадставіўшы праект «Гісторыя без межаў». Ён накіраваны на ўключэнне людзей з парушэннямі слыху ў экскурсійную дзейнасць. Створаныя сурдагіды, зашыфраваныя ў QR-кодах, дазволяць ім пазнаёміцца з экспанатамі музея Вялікай Айчыннай вайны з дапамогай жэставага сурдаперакладу з субцітрамі. Тэма наступнага выпрабавання, агульная для ўсіх фіналістаў, гучала так: «Мая звышмісія, звышзадача». Рыхтуючы прамову для гэтага конкурсу аратарскага майстэрства, я дала волю пачуццям і эмацыянальна расказала пра выключную важнасць сваёй будучай прафесіі. Мне шчыра хочацца, каб кожны чалавек быў прыняты грамадствам і камфортна існаваў у ім, бо мае на гэта бясспрэчнае права. І мая задача ў тым ліку – давесці гэта асаблівым дзецям, якія толькі пачынаюць свой шлях. Для заключнага – творчага – конкурсу быў падрыхтаваны душэўны вакальны нумар: я шмат гадоў прысвяціла народным спевам і вывучэнню фальклору, таму выбрала беларускую народную песню «Млын». Прыемна, што ў выніку ўсіх фінальных выпрабаванняў мой голас быў у прамым і пераносным сэнсе пачуты членамі журы.
У конкурсе заўсёды нехта становіцца пераможцам, а нехта так і застаецца ўдзельнікам – такая прырода любога спаборніцтва. Можа здацца дзіўным, але сярод нас, фіналістаў, зусім не адчувалася канкурэнцыі, усе падтрымлівалі адзін аднаго, падказвалі і верылі, што пераможа наймацнейшы. Прыемна, што ім аказалася я. Карыстаючыся магчымасцю, выказваю вялікую падзяку адміністрацыі ўніверсітэта ў асобе рэктара А.І. Жука, першага прарэктара С.І. Копцевай, начальніка ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю С.М. Маліноўскай, дырэктара Інстытута інклюзіўнай адукацыі В.В. Хітрук. Дзякуй Студэнцкаму савету і пярвічнай арганізацыі БРСМ БДПУ, а таксама самай лепшай групе падтрымкі. Такую каманду нельга было падвесці! Упэўнена, наперадзе нас чакае яшчэ не адна неверагодная прыгода!
За плячыма застаўся захапляльны перыяд удзелу ў конкурсе «Студэнт года», але не менш цікава, што чакае наперадзе. Выбраная прафесія накладвае свой адбітак на мае планы і прыярытэты. Паколькі педагог – асоба шматгранная, неабходна працаваць над сабой ва ўсіх кірунках, уключаючы і навуковую дзейнасць, і творчае развіццё. Да таго ж я пераканана, што здаровыя звычкі, здаровае грамадства таксама спрыяюць фарміраванню цэласнай і гарманічнай асобы. Такой, якім і павінен быць педагог – чалавек, што з’яўляецца прыкладам не толькі для падрастаючага пакалення, але і для навакольных. Пры гэтым, на маю думку, важна заўсёды заставацца самім сабой, не хаваючыся за маскі герояў, якія мы часам прымяраем. Упэўнена, што шчыры і справядлівы педагог можа заслужыць дзіцячую любоў і павагу. Кожны новы дзень я імкнуся расці над сабой, і перамога ў конкурсе «Студэнт года» – гэта яшчэ адна прыступка ў маім станаўленні.
Падрыхтавала Ірына МЯЦЕЛІЦА
28 лютага 2022 года № 2 (1272)
ЯШЧЭ РАЗ ПРА ЎСТОЙЛІВАЕ РАЗВІЦЦЁ
У БДПУ прайшоў Маладзёжны форум «МУР: да 16-ці і старэйшыя» – заключнае мерапрыемства Рэспубліканскага конкурсу «Дзеці пра МУР», арганізаванага Каардынацыйным цэнтрам АУР БДПУ ў рамках Дэкады «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця для ўсіх». Яго ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі 52 устаноў адукацыі, сярод якіх дзіцячыя садкі, агульнаадукацыйныя школы, ліцэі і гімназіі, цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, палацы дзіцячай творчасці.
Ад імя рэктара БДПУ з прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звярнуўся прарэктар па вучэбнай рабоце С.І. Васілец. Ён выказаў упэўненасць у тым, што мерапрыемства пасадзейнічае папулярызацыі ідэй і каштоўнасцей устойлівага развіцця сярод прадстаўнікоў усіх пакаленняў.
Аўтарам 47 творчых прац, якія журы прызнала лепшымі, уручаны сертыфікаты і памятныя падарункі. Гран-пры конкурсу за серыю крафтавых пакетаў «Рабі як я!» атрымалі ўдзельнікі студыі выяўленчага мастацтва «ВКрасках» ДУА «Гімназія № 10 г. Маладзечна».
Практыкаарыентаваным этапам форуму стала праца трох тэматычных пляцовак. На пляцоўцы «Першыя крокі да ўстойлівасці» спецыяліст Каардынацыйнага цэнтра Марыя Давідзюк і члены валанцёрскага атрада МУР БДПУ Анастасія Леошка, Паліна Салаўёва, Дзмітрый Дурнеў, Ксенія Скачко сабралі з самымі юнымі ўдзельнікамі мерапрыемства (5–10 гадоў) пазлы, якія адлюстроўваюць сімвалы 17 мэт, абмеркавалі іх змест і задачы. Школьнікі стварылі 3D-калаж «МУР вачыма дзяцей», на якім размясцілі мэты па сферах: «Соцыум», «Тэхналогіі», «Экалогія», «Устойлівы горад». У выніку хлопчыкі і дзяўчынкі зрабілі выснову, што без партнёрства немагчыма дасягнуць мэт, і пакінулі на калажы свае «далонькі» як жэст дружбы і супрацоўніцтва.
Удзельнікамі пляцоўкі «Устойлівая майстэрня» сталі падлеткі 11–17 гадоў. Для іх спецыялісты Каардынацыйнага цэнтра распрацавалі серыю інтэрактыўных гульняў, прысвечаных праблематыцы ўстойлівага развіцця. Пляцоўка была арганізавана ў фармаце «Арэляў», і пяць рознаўзроставых каманд школьнікаў паспяхова праявілі сябе на кожнай з пяці станцый: вэб-квэст «Наша мэта – чыстая энергія!» (мадэратар – Таццяна Баранава), гульня «Імправізацыя» (мадэратар – Ірына Чэканоўская) і інш. Найбольшую колькасць балаў па выніках усіх гульняў набрала каманда «Зялёная школа».
Тэматычную пляцоўку «Навучаем. Прасоўваем. Дзейнічаем» арганізавалі для педагогаў. Падчас яе работы былі прадстаўлены ўстойлівыя ініцыятывы Green Office БДПУ, Каардынацыйнага цэнтра АУР, факультэтаў дашкольнай і пачатковай адукацыі, рэсурснага цэнтра гімназіі №19 г. Мінска, а таксама асноўныя напрамкі дзейнасці рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра, цэнтраў мастацкай творчасці, экалогіі і краязнаўства, Мiнскага гарадскога палаца дзяцей i моладзi.
Бясспрэчна, мерапрыемства садзейнічала разуменню сутнасці МУР, выхаванню сацыяльнай адказнасці, у тым ліку за стан навакольнага асяроддзя, фарміраванню лідарскіх якасцей, шанаванню культурных і гістарычных каштоўнасцей і ўсяго таго, што прынята лічыць асноўнымі аспектамі ўстойлівага развіцця.
P.S. Пазнаёміцца з працамі, прадстаўленымі на конкурс «Дзеці пра МУР», можна на сайце праекта.
Інеса ЗУБРЫЛІНА, начальнік Каардынацыйнага цэнтра «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця»
29 кастрычніка 2021 года № 13 (1267)
ЗА ЗНАЧНЫ ўклад у развіццё агульнай адукацыйнай прасторы краін-удзельніц СНД, высокія дасягненні ў навучанні і выхаванні дзяцей і моладзі рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук і начальнік Каардынацыйнага цэнтра «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» Інэса Уладзіміраўна Зубрыліна ўдастоены вышэйшай узнагароды Савета па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі – нагруднага знака «Выдатнік адукацыі Садружнасці Незалежных Дзяржаў».
Урачыстая цырымонія адбылася ўчора, 28 кастрычніка, у рамках работы VI З’езда настаўнікаў і работнікаў адукацыі краін СНД у Душанбэ.
12 кастрычніка 2021 года № 12 (1266)
Сёлетняя восень, шчодрая на знакавыя для педагагічнай супольнасці даты, падаравала нам яшчэ адну важную падзею – 65-годдзе рэктара БДПУ, прафесара, Заслужанага работніка адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Іванавіча Жука. І гэта якраз той выпадак, калі асабістае свята набывае намнога больш шырокія маштабы, бо імяніннік не проста кіруе вядучай установай педагагічнай адукацыі краіны – ён з’яўляецца натхняльнікам і ініцыятарам рэалізацыі шэрагу інавацыйных ідэй і праектаў рэспубліканскага ўзроўню, якія спрыяюць удасканаленню айчыннай сістэмы адукацыі, плённаму міжнароднаму супрацоўніцтву ў галіне падрыхтоўкі педагагічных кадраў. У многім дзякуючы намаганням рэктара наша alma mater умацавала свае пазіцыі як установа, што дынамічна развіваецца ва ўсіх напрамках: якасныя адукацыя і выхаванне, навуковая работа, творчае і спартыўнае жыццё… Нацыянальная прэмія «За духоўнае адраджэнне», статус базавай арганізацыі краін СНД у галіне інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі, прызнанне БДПУ лепшай навуковай арганізацыяй краіны ў 2017 г., Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь у галіне якасці – вось толькі некаторыя дасягненні, якія сталі магчымымі ў тым ліку дзякуючы кампетэнтнасці і актыўнай жыццёвай пазіцыі Аляксандра Іванавіча. Эрудзіраваны вучоны, надзейны партнёр, дбайны і руплівы гаспадар – пры ўсім гэтым Аляксандр Іванавіч застаецца перш за ўсё настаўнікам: мудрым, клапатлівым, дасведчаным… Словы ўдзячнасці і віншаванняў напярэдадні святочнага дня злятаюцца з усёй краіны, з блізкага і далёкага замежжа. Далучаючыся да шчырых пажаданняў, рэдакцыя «Н» публікуе толькі невялікую частку гэтых лістоў.
Глыбокапаважаны Аляксандр Іванавіч!
Ад імя калектыву МПДУ і сябе асабіста сардэчна віншую Вас са знамянальнай датай! Пад Вашым кіраўніцтвам ажыццяўляецца паспяховае развіццё Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, адкрываюцца новыя інстытуты і факультэты, укараняюцца перадавыя тэхналогіі навучання. Ваш прафесійны вопыт і арганізатарскія здольнасці сталі надзейнай асновай для пашырэння плённай навуковаадукацыйнай дзейнасці не толькі ў БДПУ, які сёння з’яўляецца адной з вядучых устаноў вышэйшай адукацыі краіны, але і ў шэрагу міжнародных партнёраў, у тым ліку і ў Маскоўскім педагагічным дзяржаўным універсітэце. Доўгія гады нашага супрацоўніцтва і цеснага сяброўства дазваляюць мне ў чарговы раз падкрэсліць Вашу ўнікальнасць не толькі як прадбачлівага і мудрага кіраўніка, але і як чалавека высокіх маральных прынцыпаў, неабыякавага і таленавітага, працавітага і дасведчанага, які глядзіць у будучыню з нязменнай цікавасцю.
Хачу пажадаць Вам нязгаснай творчай і прафесійнай энергіі, моцнага здароўя і ўрадлівай глебы для ўсіх Вашых праектаў і планаў! А.У. Лубкоў, рэктар Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта (Расія)
Паважаны Аляксандр Іванавіч!
Ад імя шматтысячнага калектыву студэнтаў і выкладчыкаў Нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.П. Драгаманава дазвольце павіншаваць Вас з 65-годдзем!
Ваш уклад у развіццё адной з вядучых устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі цяжка пераацаніць. Сёння БДПУ – унікальны вучэбна-навуковы і культурна-асветніцкі цэнтр, які рыхтуе педагагічную эліту не толькі для Беларусі, але і для іншых краін. Шматлікія поспехі і дасягненні ўніверсітэта – заканамерны вынік Вашага мудрага кіраўніцтва.
Няхай не пакідае Вас натхненне ў паўсядзённай працы, хай множацца Вашы дасягненні на карысць БДПУ, няхай мацнее год ад года супрацоўніцтва паміж нашымі ўніверсітэтамі! В.П. Андрушчанка, рэктар Нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.П. Драгаманава (Украіна)
Шаноўны Аляксандр Іванавіч!
Ад усёй душы віншую Вас з днём нараджэння! Шчыра жадаю шчасця і поспеху ва ўсіх пачынаннях. Няхай у Вашым жыцці пануюць гармонія, радасць і любоў; хай неба над галавой будзе яркім, блакітным і бяздонным, а мары адкрываюць самыя далёкія гарызонты. Няхай у Вашым лёсе будзе як мага больш радасных і дзівосных падзей! Няхай справа, якой Вы аддаяце ўсе сілы сваёй душы, прыносіць толькі станоўчыя эмоцыі. Няхай побач з Вамі заўсёды будуць верныя сябры! І няхай кожны год будзе адзначаны новымі перамогамі і дасягненнямі. Моцнага здароўя і невычэрпнай энергіі!
Ш.С. Шарыпаў, рэктар Джызакскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (Узбекістан)
Як прыемна віншаваць чалавека, які ў тваіх вачах заслугоўвае самых добрых і шчырых слоў. Я маю гонар працаваць пад кіраўніцтвам Аляксандра Іванавіча Жука і вельмі гэтым ганаруся! Глыбокапаважаны Аляксандр Іванавіч!
Лічу велізарнай удачай тое, што мой жыццёвы шлях на нейкім адрэзку часу супаў з Вашай прафесійнай і творчай дзейнасцю. Памятаю, калі мы рыхтавалі аб’ёмныя матэрыялы на атрыманне Прэміі Урада ў галіне якасці, Вы, дачытаўшы шматстаронкавую справаздачу за пяць гадоў працы БДПУ, сказалі: «Нічога сабе мы наварацілі!» «Варочаць» унушальнымі ідэямі, справамі, праектамі – гэта Ваша адметная рыса. Прычым на ўсіх этапах іх рэалізацыі – ад задумы да дэталёвай прапрацоўкі і рэалізацыі – Вы шчодра ўкладваеце свае розум, час, энергію. Ліцэй БДУ, Акадэмія паслядыпломнай адукацыі, Кодэкс аб адукацыі, Кластар бесперапыннай педагагічнай адукацыі, педагагічныя класы, Канцэпцыя развіцця педагагічнай адукацыі – гэта далёка не поўны пералік прыдуманых ды ўвасобленых Вамі ідэй. Гэта брэнды, якія надаюць унікальнасць нашай беларускай адукацыі. Я ўдзячна Вам за магчымасць быць датычнай да такіх маштабных і стратэгічных спраў.
Шматлікія прафесійныя і навуковыя дасягненні не былі б магчымыя без Вашых асабістых якасцей. Я ведаю Вас як самадастатковага, упэўненага ў сабе чалавека, які не толькі ставіць самыя смелыя і амбіцыйныя мэты, але і настойліва, паслядоўна, бескампрамісна іх дасягае. А сапраўды выдатныя рысы характару, што фарміраваліся з самага дзяцінства – у сям’і, спартыўных секцыях, пасля ў камсамоле, засцерагаюць Вас ад фанабэрыстасці, ганарыстасці і нецярпімасці да людзей. У ліку гэтых якасцей – уменне суперажываць і прабачаць, павага да навакольных, лёгкасць у зносінах, неверагодная патрабавальнасць да самога сябе, здольнасць да пастаяннай працы і ўменне радавацца жыццю.
Асаблівая падзяка – за тое, што даверылі мне рэалізоўваць ідэю адраджэння педагагічных класаў. Для мяне гэта прафесійны выклік, пастаянны творчы і навуковы рост. Ганаруся тым, што з’яўляюся часткай Вашай каманды, Вашай навуковай школы, тым, што і маё імя сустракаецца побач з Вашым у манаграфіях, артыкулах, навуковых працах.
Шчырая ўдзячнасць ад мяне як настаўніка ў трэцім пакаленні за Ваша стаўленне да педагагічнай прафесіі, за тое, колькі Вы робіце для ўмацавання яе прэстыжу і павагі ў грамадстве.
Хачу пажадаць Вам здароўя, сіл, энергіі. І хай Вас атачаюць разумныя, працавітыя, верныя аднадумцы, людзі, якія шануюць і любяць Вас. Разам пераможам!
З павагай, Аляксандра Позняк, доктар педагагічных навук, начальнік цэнтра развіцця педагагічнай адукацыі БДПУ
У гэты святочны дзень ад імя кіраўніцтва і калектыву Ташкенцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Нізамі выказваю Вам, шаноўны Аляксандр Іванавіч, самыя шчырыя віншаванні з нагоды выдатнай даты – 65-годдзя з дня Вашага нараджэння. Ад усёй душы зычу здароўя, дабрабыту і даўгалецця!
Дарагі калега!
Дзякуючы свайму магутнаму інтэлектуальнаму і прафесійнаму патэнцыялу Вы сталі выдатным кіраўніком і арганізатарам, навуковым дзеячам і настаўнікам, вядомым і прызнаным не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі, у прыватнасці, у нас ва Узбекістане.
Універсітэт, які Вы ўзначальваеце, у якасці надзейнага партнёра выступае ініцыятарам важных міжнародых праектаў. Яскравым прыкладам сказанага служыць падрыхтоўка спецыялістаў на сумесным факультэце «Інавацыйная педагогіка». Хутка адбудзецца першы выпуск спецыялістаў з дыпломамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка і Ташкенцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Нізамі.
Упэўнены, плённае супрацоўніцтва паміж БДПУ і ТДПУ і ў далейшым будзе развівацца. Дазвольце ў гэты святочны дзень пажадаць Вам моцнага здароўя, творчай энергіі, невычэрпнага аптымізму, далейшых поспехаў у навуковай і працоўнай дзейнасці! Шчыра жадаем дабрабыту і росквіту Вашаму ўніверсітэту, а Вам – рэалізацыі ўсіх задум, поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях!
А.Ю. Умараў, рэктар ТДПУ імя Нізамі (Узбекістан)
Да гэтага часу ў Лаяньскім педагагічным універсітэце памятаюць Ваш візіт. З яго пачаліся сяброўскія стасункі нашых універсітэтаў, ён даў старт стварэнню сумеснай праграмы па музыцы. Дзякуючы гэтаму сёння я вучуся на факультэце эстэтычнай адукацыі па сумеснай праграме БДПУ і Лаяньскага педагагічнага ўніверсітэта.
У дзень Вашых народзінаў жадаю Вам моцнага здароўя і перспектыў у працы. Хай Вас атачаюць толькі добрыя людзі! І ведайце, што ў Кітаі Вы заўсёды будзеце дарагім і жаданым госцем.
Ху Цяньцы, студэнтка 4-га курса ФЭА (Кітай)
Паважаны Аляксандр Іванавіч!
Ад імя выпускнікоў педагагічных класаў краіны віншую Вас з днём нараджэння! Дзякуючы Вашай падтрымцы ў БДПУ створаны і эфектыўна працуе студэнцкі клуб «Профіль+», які з’яўляецца лагічным працягам унікальнага маштабнага праекта «Педагагічныя класы».
Для педкласаўцаў – вучняў і выпускнікоў гарадскіх і сельскіх школ – БДПУ з’яўляецца месцам сустрэчы, установай, якая аб’ядноўвае людзей, што выбралі сваю прафесійную будучыню. Так сталася дзякуючы не толькі факультатыўным заняткам «Уводзіны ў педагагічную прафесію», педагагічным спробам, але і тым намаганням, якія прыкладаеце асабіста Вы як рэктар БДПУ для павышэння ролі настаўніка ў грамадстве. Менавіта ў гэтым і мы бачым галоўную задачу нашага клуба.
Студэнты-педкласаўцы ганарацца сваёй alma mater, ганарацца абранай прафесіяй! Што можа быць лепш, чым расці і ўдасканальвацца ў любімай справе, у прафесіі, у супольнасці прафесіяналаў-аднадумцаў!
Дзякуй Вам за падтрымку, мудрасць і натхненне! Здароўя, поспеху, прафесійных і творчых дасягненняў!
Андрэй РОСКАЧ, старшыня клуба «Профіль+», студэнт 2-га курса факультэта прыродазнаўства БДПУ
30 сакавіка 2021 года № 4 (1258)
ПА ВЫНІКАХ конкурсу навукова-даследчых работ Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь вылучыла 7 грантаў маладым навукоўцам і студэнцкім калектывам БДПУ. Іх уладальнікамі сталі: дактарант, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Дзмітрый Васільевіч Дзятко (навуковы кансультант В.Д. Старычонак); аспіранты Аляксей Алегавіч Бядноў (навуковы кіраўнік А.І. Жук), Вікторыя Міхайлаўна Лухверчык (навуковы кіраўнік Д.В. Дзятко) і Дар’я Міхайлаўна Пячко (навуковы кіраўнік Н.У. Чайка); аўтарскія калектывы студэнтаў кафедраў геаграфіі і методыкі выкладання геаграфіі (навуковы кіраўнік Н.С. Салагуб), лагапедыі (навуковы кіраўнік І.У. Філіповіч), медыка-біялагічных асноў фізічнага выхавання (навуковыя кіраўнікі В.Ф. Кобзеў і Д.В . Цалуйка). Поспехаў у навуковай дзейнасці!
ДАЦЭНТ кафедры агульнай і дашкольнай педагогікі факультэта дашкольнай адукацыі Т.Я. Цітавец выступіла перад членамі Рэспубліканскай камісіі па разглядзе кандыдатур на атрыманне грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На пасяджэнне Таццяна Яўгенаўна была запрошана ў якасці грантаатрымальніка 2020 г., які дасягнуў высокіх вынікаў у галіне навукі і адукацыі. Справа ў тым, што прадстаўніца БДПУ распрацавала і ўкараніла ў адукацыйны працэс вучэбна-метадычны комплекс, у які ўвайшлі вучэбная праграма па дысцыпліне на рускай і англійскай мовах, дыягнастычны інструментарый, інтэрактыўны мультымедыйны трэнажор і вучэбна-метадычны дапаможнік. Рэспубліканская камісія адзначыла важнасць далейшага распаўсюджання дадзенага праекта ва ўсе рэгіёны краіны па прычыне яго высокай сацыяльнай і эканамічнай значнасці. А днямі Таццяна Яўгенаўна і яе калега, дацэнт кафедры музычна-педагагічнай адукацыі факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ Лідзія Аляксандраўна Шкор, сталі пераможцамі Усерасійскага з міжнародным удзелам конкурсу аўтарскіх метадычных распрацовак выхаваўчага ўзаемадзеяння «Выхоўваем новае пакаленне».
Так трымаць!
30 лістапада 2020 года № 14 (1252)
Віншую вас са 106-годдзем нашага любімага ўніверсітэта! Доўгі шлях станаўлення і развіцця, пройдзены БДПУ, непарыўна звязаны з гісторыяй краіны. І сёння мы па праву лічымся найбуйнейшым адукацыйна-навуковым і сацыякультурным цэнтрам у сферы педагагічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Павышэнне прэстыжу прафесіі настаўніка, адкрыццё профільных педагагічных класаў, інтэграцыя ў міжнародную адукацыйную прастору, атрыманне статусу базавай арганізацыі СНД сталі стымулам для паступлення ў наш універсітэт таленавітых і матываваных маладых людзей, якія жадаюць атрымліваць якасную вышэйшую педагагічную адукацыю. БДПУ – член Еўразійскай Асацыяцыі ўніверсітэтаў, што сведчыць пра высокі ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў для іншых дзяржаў, колькасць якіх з кожным годам павялічваецца. Наша ўстанова заўсёды гатова дзяліцца вопытам і пераймаць перадавыя інавацыі, мы адкрытыя для плённага супрацоўніцтва ў міжнароднай адукацыйнай прасторы. Педагагічны ўніверсітэт – наш агульны дом, тое месца, якое аб’ядноўвае маладых людзей у іх імкненні да набыцця новых ведаў і каштоўнага жыццёвага вопыту. Студэнтаў і выпускнікоў alma mater вылучаюць лепшыя чалавечыя якасці: пачуццё адказнасці, ініцыятыўнасць, здольнасць творча мысліць, гатоўнасць заўсёды прыйсці на дапамогу. БДПУ вядомы ўстойлівымі акадэмічнымі традыцыямі, сярод якіх – суб’ект-суб’ектныя адносіны выкладчыкаў і студэнтаў, трывалая сістэма сацыяльнага партнёрства паміж універсітэтам і школай, спрыяльная творчая атмасфера для самарэалізацыі і ажыццяўлення самых амбіцыйных планаў. Перакананы, наш згуртаваны калектыў і ў далейшым будзе плённа працаваць, развіваць добрыя ўніверсітэцкія традыцыі, вырашаць перспектыўныя задачы, якія сёння ставяць перад сістэмай адукацыі дзяржава і грамадства. У гэты знамянальны дзень жадаю ўсім педагогам БДПУ поспехаў у выкладчыцкай, навукова-даследчай і выхаваўчай дзейнасці, студэнтам – незгасальнай цікавасці да абранай прафесіі, усім работнікам – здароўя і святочнага настрою!
З Днём нараджэння, БДПУ!
Рэктар БДПУ А.І. Жук
5 кастрычніка 2020 года № 11 (1249)
Паважаныя калегі! Шаноўныя сябры!
Паважаныя калегі! Шаноўныя сябры! Наша прафесійнае свята – Дзень настаўніка – выдатная нагода для таго, каб яшчэ раз выказаць павагу, захапленне і ўдзячнасць усім працаўнікам педагагічнай нівы – тым, хто дзеліцца ведамі, дапамагае знайсці шлях у жыцці, дасягнуць вышынь у абранай справе.
Безумоўна, гэты дзень асаблівы для кожнага з членаў вялікай танкаўскай сям’і. Яна аб’ядноўвае дзясяткі тысяч чалавек – не толькі выкладчыкаў, студэнтаў, супрацоўнікаў, але і тых, хто пакінуў alma mater, каб шчыра і сумленна выконваць свой прафесійны абавязак, ісці ўслед за прызваннем. У дасягненнях нашых выпускнікоў розных гадоў мы знаходзім вынік асабістых намаганняў: за поспехамі вучняў заўсёды стаіць карпатлівая праца іх настаўнікаў. І сёння мы яшчэ мацней адчуваем і разумеем непарыўнае адзінства творчага пачатку і адказнасці за вынікі сваёй дзейнасці – яны ў нашай прафесіі заўсёды ідуць побач.
Дарагія калегі! Шчыры вам дзякуй за якасную працу на карысць універсітэта, за ажыццяўленне інавацый і захаванне традыцый, за бесперапынны рух наперад. Хай дасягнутыя вышыні і планы на будучыню натхняюць вас на далейшыя здзяйсненні на ніве адукацыі і выхавання! Таленавітых вучняў, удзячных паслядоўнікаў, а яшчэ – фізічных і маральных сіл для ажыццяўлення задуманага!
Студэнтам жадаю нястомна развіваць педагагічныя і творчыя здольнасці ў сценах alma mater. Ведайце: прэстыж нашай з вамі прафесіі, рост даверу да брэнду «БДПУ», станоўчая дынаміка развіцця ўніверсітэта будуць залежаць ад таго, наколькі глыбока і сістэмна вы авалодаеце ведамі і кампетэнцыямі, як праявіце сябе ў будучай самастойнай дзейнасці. Упэўнены, што многія з вас хутка стануць лепшымі ў прафесіі – настаўнікамі, выхавацелямі, псіхолагамі, сацыяльнымі работнікамі, кіраўнікамі ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Шчыра жадаю ўсяму педагагічнаму і студэнцкаму калектыву далейшых поспехаў у працы і вучобе, новых прафесійных перамог, шчасця, здароўя і дабрабыту! Са святам, БДПУ! З Днём настаўніка!
1 верасня 2020 года № 9 (1247)
Шаноўныя калегі – выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты і выпускнікі БДПУ!
Сардэчна віншую вас з Днём ведаў! Гэтае цудоўнае свята адлічвае новы этап нашай з вамі плённай цікавай працы, аб’ядноўваючы ўсіх, хто мае дачыненне да педагагічнай прафесіі, да працэсу авалодання самым важным скарбам – ведамі.Ва ўсе часы яны з’яўляліся ўніверсальнай каштоўнасцю, аднак сёння мы разумеем, наколькі важныя бесперапынная адукацыя, імкненне да самаўдасканалення, рух да новага, прагрэсіўнага, станоўчага. І роля педагога ў фарміраванні гэтай унутранай устаноўкі асобы выключная. Прыемна ўсведамляць, што студэнцкае братэрства нашага ўніверсітэта папоўнілася новай зменай – маладымі людзьмі, якія лічаць сваю будучую прафесію пачэснай, перспектыўнай, мараць стаць запатрабаванымі спецыялістамі, гатовы пераймаць перадавы вопыт. Шаноўныя першакурснікі! Вы сталі членамі вялікай дружнай сям’і БДПУ – вядучага ўніверсітэта педагагічнага профілю са 105-гадовай гісторыяй. Няхай вучоба будзе для вас запамінальным і прадуктыўным перыядам жыцця, напоўненым радасцю пазнання, творчымі здзяйсненнямі, навуковымі дасягненнямі і сапраўдным сяброўствам! З прыўзнятым настроем сустракаеце Дзень ведаў і вы, паважаныя старшакурснікі. Пераадолеўшы першыя цяжкасці, адчуўшы смак першых поспехаў, вы выразна зразумелі: каб перамагаць і ў сценах універсітэта, і ў жыцці, трэба нястомна працаваць, развівацца, браць і аддаваць сваёй alma mater самае лепшае… Шчыра жадаю вам годна прайсці шлях прафесійнага станаўлення, заўсёды памятаючы: місія настаўніка – выхоўваць у сэрцах сваіх вучняў пачуцці павагі і любові да людзей, справядлівасці, гонару за сваю Айчыну. Цёплыя словы віншавання ў гэты дзень выказваю ўсяму прафесарска-выкладчыцкаму складу БДПУ. Вы – аснова і гонар нашага ўніверсітэта, узор адданасці выбранай прафесіі, найлепшы прыклад для пераймання! Дзякуй вам, паважаныя калегі, за адданасць нялёгкай, але высакароднай справе, за тое, што з году ў год рыхтуеце дастойных педагогаў для нашай краіны! Словы прывітання і ўдзячнасці з нагоды свята перадаю ў школы, гімназіі, ліцэі, дзе працуюць выпускнікі БДПУ, створаны педагагічныя класы і групы! Менавіта вы, шаноўныя настаўнікі, сваёй нястомнай і руплівай дзейнасцю, творчым падыходам да справы спрыяеце павышэнню прэстыжу нашай прафесіі, асабліва ў колах вучнёўскай моладзі.Няхай агеньчык любові да дзяцей і да педагагічнай дзейнасці ніколі не згасае, а толькі сілкуецца поспехамі, дасягненнямі і ўдзячнасцю вашых выхаванцаў! З Днём ведаў, БДПУ! З пачаткам новага навучальнага года!
30 чэрвеня 2020 года № 8 (1246)
ПАДЗЯКА Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў, развіццё творчых здольнасцей таленавітай моладзі аб’яўлена намесніку дэкана па вучэбнай рабоце факультэта дашкольнай адукацыі БДПУ Кацярыне Міхайлаўне Каранец.
У СПІСЕ стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў сёлета 8 прадстаўнікоў БДПУ – Ганна Галюк (ФДА), Дар’я Ганчлеўская (фізмат), Паліна Гацко (ІІА), Наталля Карнаушанка (ФСПТ), Вольга Сахар (філфак), Вольга Сірошык (гістфак), Антаніна Шаўрэй (філфак), Алена Шырко (ФПА). Усе студэнткі паспяхова вучацца і займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю. Віншуем!
7 мая 2020 года No 6 (1244)
ДАРАГІЯ СЯБРЫ!
Наша краіна рыхтуецца да святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі. Подзвіг дзядоў і прадзедаў падараваў мір і свабоду беларускай зямлі. Перамога над фашызмам – адна з самых яркіх і значных падзей у гісторыі чалавецтва. Семдзесят пяць гадоў назад цаною вялікіх ахвяр беларусы разам з іншымі народамі адстаялі сваю свабоду і незалежнасць. У шэрагах салдат, партызан, падпольшчыкаў змагаліся студэнты і выкладчыкі нашай alma mater. Напярэдадні 9 Мая ад усёй танкаўскай сям’і хачу выказаць ім шчырую ўдзячнасць за мужнасць і самаахвярнасць, за мірнае неба Айчыны. Мы падзяляем разам з нашымі ветэранамі вялікую радасць і вялікі боль. І ад усяго сэрца жадаем даўгалецця, шчасця і дабрабыту.Мы, нашчадкі Вялікай Перамогі, будзем заўсёды памятаць і шанаваць герояў мінулай вайны. Наш ганаровы доўг і пачэсны абавязак – рабіць усё магчымае, каб гэтая памяць не згасала ў сэрцах новых пакаленняў, каб маладыя людзі вырасталі сапраўднымі патрыётамі, вартымі высокага подзвігу сваіх прадзедаў. Штогод у нашым універсітэце адбываюцца мерапрыемствы па ўшанаванні памяці герояў, праводзяцца знакамітыя зорныя паходы. На педагогаў ускладзена
31 сакавіка 2020 года № 4 (1242)
Выпускніка факультэта фізічнага выхаван-ня і магістратуры БДПУ Ю.А. Голуба! Юрый – чатырохразовы прызёр паралімпійскіх гульняў у Пхёнчхане (2018) – у пары са спартсменам-лідарам Уладзімірам Чэпеліным перамог у агульным заліку Кубка свету і заваяваў Вялікі Крыштальны Шлем па біятлоне.
21 лютага 2020 года № 2 (1240)
Студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў БДПУ! Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь І. В. Карпенка аб’явіў Падзяку калектыву нашага ўніверсітэта за актыўны ўдзел у рэалізацыі маладзёжных праектаў.
Прафесара кафедры сацыяльнай і сямейнай псіхалогіі Інстытута псіхалогіі Л. А. Пяргаменшчыка! Леанід Абрамавіч узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за значны асабісты ўклад у развіццё навукі і інавацыйнай дзейнасці, а таксама ў сувязі з Днём беларускай навукі.
Дацэнта кафедры карэкцыйна-развіваючых тэхналогій Інстытута інклюзіўнай адукацыі С. М. Фякліставу! Святлана Мікалаеўна ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за добрасумленную плённую навукова-педагагічную дзейнасць, дасягнутыя поспехі ў падрыхтоўцы вы-сокакваліфікаваных спецыялістаў.
16 студзеня 2020 года № 1 (1239)
Рэктара БДПУ, прафесара А. І. ЖУКА з нагоды яго абрання замежным членам Нацыянальнай акадэміі педагагічных навук (НАПН) Украіны. Са знамянальнай падзеяй Аляксандра Іванавіча павіншаваў прэзідэнт, акадэмік НАН і НАПН Украіны В. Р. Крэмень: «Высока ацэньваючы Вашы дасягненні як заснавальніка і кіраўніка навуковай школы па праблемах бесперапыннай педагагічнай адукацыі, падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі педагагічных кадраў, вырашэння праблем зместу і тэхналогій адукацыі, Пастановай Агульнага сходу НАПН ад 18 снежня 2019 г. Вы аднагалосна абраны замежным членам НАПН. Шчыра віншую Вас, жадаю творчай энергіі і новых дасягненняў у Вашай дзейнасці!».
Першага прарэктара БДПУ, дацэнта С. І. КОПЦЕВУ. Святлана Іванаўна ўдастоена высокай дзяржаўнай узнагароды – ордэна Францыска Скарыны за значны ўклад у стварэнне эфектыўнай сістэмы ідэалагічнай і выхаваўчай работы са студэнцкай моладдзю, паспяховую дзейнасць у сферы грамадзянска-патрыятычнага выхавання будучых педагогаў.
Прафесара кафедры мастацка-педагагічнай адукацыі факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ, члена Беларускага саюза мастакоў Г. В. ЛОЙКУ. Георгію Валянцінавічу прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь» за значны асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю выяўленчага мастацтва, актыўную выставачную і педагагічную дзейнасць, выхаванне творчай моладзі.
4 кастрычніка 2019 года № 12 (1233)
Паважаныя калегі! Шаноўныя сябры!
Здаецца, зусім нядаўна па школьных дварах разносіўся залівісты першавераснёўскі званок, а вось ужо і кастрычнік пастукаўся ў дзверы, прынёсшы з сабой вельмі важнае, блізкае і дарагое для ўсіх нас свята – Дзень настаўніка. І гэта цудоўная нагода, каб яшчэ раз выказаць павагу, захапленне і ўдзячнасць усім працаўнікам педагагічнай нівы, тым, хто не толькі вучыць, але і выхоўвае – Асобу, Грамадзяніна, Чалавека.
Безумоўна, гэты дзень асаблівы для кожнага з членаў вялікай танкаўскай сям’і. Яна аб’ядноўвае дзясяткі тысяч чалавек – не толькі выкладчыкаў, студэнтаў, супрацоўнікаў, але і тых, хто пакінуў родныя пенаты, каб шчыра і сумленна выконваць свой прафесійны абавязак, ісці ўслед за прызваннем. Дзякуй вам за вернасць абранаму шляху, творчую стваральную энергію, натхненне і энтузіязм, якія суправаджаюць вашу штодзённую працу. Дзякуй за тое, што даяце вучням выдатны ўзор для пераймання, натхняеце на добрыя справы і вучыце чалавечнасці.
Дазвольце ж ад усёй душы павіншаваць вас з нашым прафесійным святам – Днём настаўніка! Жадаю нязменнай радасці ў працы, адчування паўнаты жыцця, навуковых дасягненняў, новых ідэй. Няхай вас ніколі не пакідае жаданне ствараць і натхняць на творчасць, хай цярплівасць і мудрасць дазваляюць паспяхова спраўляцца з цяжкасцямі, хай вам пакараюцца вяршыні прафесійнага майстэрства! Са святам, БДПУ!
Рэктар БДПУ Аляксандр ЖУК
2 верасня, 2019 года №10 (1231)
Гэтае свята блізкае кожнаму з нас: па-першае, як шчымлівы ўспамін дзяцінства з вераснёўскімі школьнымі лінейкамі, букетамі кветак і сімвалічным званком, што адлічвае пачатак новага навучальнага года; па-другое, як дзень прафесійнай еднасці ўсіх тых, хто мае непасрэднае дачыненне да адукацыі, да працэсу авалодання самым важным скарбам — ведамі. Імкліва бяжыць час, мы сталеем, аднак з году ў год 1 верасня ўдзячна ўзгадваем свае alma mater і лепшых у свеце педагогаў, якія сфарміравалі ў нас выключна важную патрэбу — імкненне пастаянна самаўдасканальвацца, спасцігаць і быць носьбітам новага, прагрэсіўнага, станоўчага. Шчырыя словы віншавання ў гэты дзень выказваю ўсяму прафесарска-выкладчыцкаму калектыву БДПУ. Вы — аснова і гонар нашага ўніверсітэта, узор адданасці выбранай прафесіі, найлепшы прыклад для пераймання! Ваша дзейнасць — залог якасці падрыхтоўкі ўзорных спецыялістаў, высокага ўзроўню развіцця адукацыйнай сферы ў цэлым і педагагічнай навукі ў прыватнасці. Жадаю новых прафесійных поспехаў, матываваных і дапытлівых студэнтаў, радасці і плёну ў працы. Словы прывітання і ўдзячнасці з нагоды свята перадаю ў школы, гімназіі, ліцэі, дзе працуюць выпускнікі БДПУ, створаны педагагічныя класы. Менавіта вы, шаноўныя настаўнікі, сваёй нястомнай і руплівай дзейнасцю, творчым падыходам да справы спрыяеце павышэнню прэстыжу нашай прафесіі, асабліва ў колах вучнёўскай моладзі. Няхай агеньчык любові да дзяцей і да педагагічнай дзейнасці ніколі не згасае, а толькі сілкуецца поспехамі, дасягненнямі і ўдзячнасцю вашых выхаванцаў. З асаблівым прыўзнятым настроем сустракаеце 1 верасня і вы, паважаныя студэнты. Я падзяляю вашы эмоцыі і ад усёй душы жадаю, каб свята ведаў стала для вас не толькі прафесійным, але і глыбока асабістым, каб гонар за прыналежнасць да слаўных прадстаўнікоў педагагічнай кагорты нашай краіны быў найлепшым стымулам да плённай і творчай працы. Прыемна ўсведамляць, што студэнцкае братэрства нашага ўніверсітэта папоўнілася новай зменай — маладымі людзьмі, якія лічаць сваю будучую прафесію пачэснай, перспектыўнай, гатовымі авалодваць перадавымі ведамі, каб стаць запатрабаванымі спецыялістамі. Жадаю, каб вучоба ў сценах БДПУ стала для вас самым запамінальным і прадуктыўным перыядам жыцця! З Днём ведаў, БДПУ! З пачаткам новага навучальнага года!
Рэктар БДПУ А.І. Жук

12 красавіка 2019 года, № 5 (1226)
ЯКАСЦЬ — НАША ВІЗІТОЎКА!
Сёлета БДПУ ўпершыню прымаў удзел у конкурсе на саісканне Прэміі — і адразу быў удастоены ганаровага звання лаўрэата. Камі сія адзначыла шэраг важных дасягненняў нашай установы. Гэта найлепшыя паказчыкі ў сферы сацы яльна-эканамічнага развіцця сярод наву ковых арганізацый (БДПУ быў занесены на Рэспубліканскую дошку гонару); пад рыхтоўка, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі педагагічных работ нікаў і спецы ялістаў у галіне інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі (універсітэту пры- своены статус базавай арганізацыі дзяржаў – удзельніц СНД); актыўная дзейнасць у гуманітарнай сферы, значны ўклад у развіццё і папуляры зацыю валанцёрскага руху сярод студэнцкай моладзі (прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэн не”). Былі ўлічаны таксама поспехі ўніверсітэта ў пашырэнні экспар ту аду кацыйных паслуг, стварэнні профільных класаў педагагічнай накіраванасці, увядзенні новых відаў педа- га гічнай практыкі, грамадзянска-патрыятычным выхаванні сту дэнтаў і інш.
Віншуем і ганарымся!
P. S. БДПУ атрымаў права выкарыстання эмблемы Прэміі Урада ў маркіроўцы прадукцыі, дакументацыі і рэкламных матэрыялаў на працягу трох га доў. І рэдакцыя “Н” ужо скарыста лася гэтым правам: звярніце ўвагу на афармленне назвы газе ты — нам здаецца, выглядае вельмі арга нічна!
5 сакавіка 2019 года, № 3 (1224)
Дарагія жанчыны!
Напярэдадні цудоўнага свята вясны, радасці ды прыгажосці дазвольце ад імя ўсіх мужчын БДПУ звярнуцца да вас з самымі шчырымі словамі віншаванняў і ўдзячнасці. Мне прыемна ўсведамляць, што большая частка нашага педагагічнага калектыву — прадстаўніцы чароўнай паловы чалавецтва. І гэта залог таго, што ў ім пануюць зладжанасць, гармонія, цёплая і ўтульная атмасфера.
Менавіта жанчына-педагог нясе ў сабе невычэрпны патэнцыял дабрыні, любові і ласкі, якія так неабходны нашым дзецям і ў пачатку іх жыццёвага шляху, і ў няпросты час сталення. Ваш прафесіяналізм, жаданне дзяліцца з выхаванцамі душэўнай спагадлівасцю, жыццёвай мудрасцю ў многім паспрыялі таму, што сёння БДПУ з’яўляецца найбуйнейшым у рэспубліцы асяродкам валанцёрскай дзейнасці. Дзякую за вашыя вялікія сэрцы, цеплыні якіх хапае на многія лёсы!
У сучасным дынамічным свеце жанчынам даводзіцца вырашаць шэраг адказных задач, выконваць розныя сацыяльныя ролі. Вы бліскуча спраўляецеся з кіраваннем факультэтамі і кафедрамі, курыруеце важныя навуковыя праекты, дапамагаеце развіваць таленты сваіх выхаванцаў. У клапатлівых жаночых руках — чысціня і ўтульнасць нашага агульнага дома, смачныя абеды… І пры ўсім гэтым вы заўсёды застаяцеся прывабнымі, дорыце ўсмешкі і радасць тым, хто побач.
Прыміце ў гэты сакавіцкі дзень самую шчырую ўдзячнасць за плённую працу на карысць універсітэта і адданасць
педагагічнай дзейнасці ў цэлым. Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, бадзёрасці, сямейнага дабрабыту, узаемаразумення
з калегамі і блізкімі, творчых здзяйсненняў. Няхай сонечны вясновы настрой суправаджае вас круглы год!
Рэктар БДПУ А.І.ЖУК
15 лютага 2019 года, № 2 (1223)
ДЫРЭКТАРА Інстытута псіхалогіі Д. Р. Дзьякава і дацэнта кафедры спецыяльнай педагогікі Інстытута інклюзіўнай адукацыі А. А. Лемех! Дзмітрыю Рыгоравічу і Алене Анатольеўне прадастаўлены гранты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2019 год.
ЗАГАДЧЫКА кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін гістарычнага факультэта С. В. Зенчанку! Сяргею Валянцінавічу — эксперту ў галіне міграцыйнай палітыкі Рэспублікі Беларусь — прызначана стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2019 г.
ЗАГАДЧЫКА кафедры сацыяльнай і сямейнай псіхалогіі Інстытута псіхалогіі Н. Л. Пузырэвіч! Па выніках мінулага навучальнага года Наталля Леанідаўна ўзнагароджана заахвочвальнай прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за ўклад у развіццё здольнасцей адораных навучэнцаў і студэнтаў.
АСПІРАНТАЎ А. В. Воранаву (кафедра ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій, навуковы кіраўнік — доктар псіхалагічных навук, прафесар А. П. Лабанаў), Т. А. Мотранка (кафедра беларускай і замежнай літаратуры філалагічнага факультэта, навуковы кіраўнік — кандыдат філалагічных навук, дацэнт Н. В. Заяц), У. І. Радкевіч (кафедра беларускай і замежнай літаратуры філалагічнага факультэта, навуковы кіраўнік — доктар філалагічных навук, дацэнт Т. М. Тарасава) з прызначэннем стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2019 год.
СТУДЭНТАК Святлану Басаву (Інстытут інклюзіўнай адукацыі), Наталлю Карнавушанка (факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій), Ксенію Ганчарук, Аляксандру Вінавараву, Алену Рагілевіч, Юлію Рогаву (філалагічны факультэт), Вікторыю Гец (гістарычны факультэт), Аксану Кургузаву (фізіка-матэматычны факультэт) з прызначэннем стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
УЛАДАЛЬНІКАЎ грантаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2019 год: дактарантаў І. Г. Гушчынскага, А. У. Канойку, І. Ю. Міхуту, Н. Л. Пузырэвіч; аспірантаў В. Д. Ладзейка, А. І. Малінок, Г. М. Панарыну, І. В. Пугача; студэнтаў Я. В. Васькоўцава, А. М. Рагілевіч; аўтарскі калектыў студэнтаў — К. Б. Шушкевіч, Ю. П. Кісялевіч, М. А. Доўгань, С. В. Будзько.
5 кастрычніка 2018 года, № 12 (1216)
КОЛЬКІ СЛОЎ, ШТО ІДУЦЬ АД СЭРЦА…
Калектыў БДПУ гэтымі днямі, як і дзясяткі тысяч беларускіх настаўнікаў, прымае віншаванні з нагоды прафесійнага свята. Ганарова і прыемна ўсведамляць, што ўсе мы з’яўляемся часткай вялікай дружнай педагагічнай сям’і, якой да гэтага часу ўдзячны выпускнікі, якую любяць сябры, паважаюць партнёры… Гэтыя цёплыя словы — табе, alma mater. Гэтыя шчырыя віншаванні — усім нам.
***
Паважаны Аляксандр Іванавіч!
Саюз беларусаў Латвіі ад усёй душы віншуе Вас і ўвесь калектыў універсітэта з Днём настаўніка.
Шаноўныя педагогі! Ваша прафесія — гэта ўзор дабрачыннасці, гуманнасці і мудрасці. Ваша штодзённая праца — гэта шлях да сэрцаў падрастаючага пакалення, шлях да вяршынь ведаў. Будзьце здаровымі, паспяховымі, творча актыўнымі. Няхай шчырая ўдзячнасць вучняў стане для вас дастойнай узнагародай!
Дзякуем за супрацоўніцтва і будзем рады далейшым сумесным ініцыятывам па захаванні беларускай культурнай спадчыны ў Латвіі.
Валянціна ПІСКУНОВА, старшыня Саюза беларусаў Латвіі, Алена ЛАЗАРАВА, старшыня Рыжскага беларускага таварыства «Прамень»
***
Шаноўныя выкладчыкі!
Педагагічная прафесія ва ўсе часы была і застаецца надзвычай складанай і пры гэтым неабходнай грамадству. Кажуць, калі памыляецца ўрач, гэта становіцца відавочным вельмі хутка; памылкі ж настаўніка могуць адгукнуцца праз дзесяцігоддзі і паўплываць на жыццё чалавека з неверагоднай сілай. Гэта і не дзіўна: педагогі не толькі даюць самыя шырокія веды па розных прадметах, але і фарміруюць наш светапогляд, ад іх у многім залежыць і навучанне, і, што вельмі важна, выхаванне дзяцей. Прыемна ўсведамляць, што мая alma mater мае прамое дачыненне да пачэснай і адказнай місіі — падрыхтоўкі настаўнікаў новага пакалення. Спадзяюся, што будучыя вучні і студэнты будуць узгадваць іх з такой жа цеплынёй, як я ўзгадваю сваіх універсітэцкіх выкладчыкаў.
Я закончыў матэматычны факультэт 16 гадоў таму і дагэтуль памятаю ці не ўсіх сваіх педагогаў. На пяць студэнцкіх гадоў БДПУ насамрэч стаў мне другім домам, куды я з задавальненнем спяшаўся штодня. Там я знаходзіў сяброў, дарадчыкаў, аднадумцаў. З асаблівай цеплынёй узгадваю куратара сваёй групы — Веру Іванаўну Платонаву, дэкана факультэта — Паўла Васільевіча Кікеля, а таксама майго дыпломнага кіраўніка — прафесара Аляксандра Барысавіча Васілеўскага. Усе гэтыя людзі пакінулі прыкметны след у маім жыцці.
Засвоіць матэматыку без глыбокага разумення прадмета немагчыма, і выкладчыкі спраўляліся з задачай па даступнай перадачы сваіх ведаў на «выдатна». Вольны ж ад вучобы час я таксама праводзіў у сценах універсітэта: з задавальненнем гуляў у КВЗ. Дзякуючы гэтаму захапленню знайшоў сяброў сярод студэнтаў іншых факультэтаў, з якімі падтрымліваю адносіны і сёння. Мы працуем у самых розных сферах, але памятаем, дзе пачаўся наш шлях, сочым за лёсамі адзін аднаго, радуемся поспехам, прыходзім на выручку. Наша танкаўскае братэрства год за годам паспяхова праходзіць выпрабаванне часам, спадзяюся, так будзе і надалей!
Ад усяго сэрца віншую са святам усю вялікую педагагічную сям’ю! Шчыра жадаю, каб прафесія настаўніка станавілася ў нашым грамадстве больш значнай і ўплывовай, каб гэтая самаадданая праца цанілася так высока, як яна справядліва гэтага заслугоўвае!
Дзмітрый ГМЫЗА, сузаснавальнік камунікацыйнай кампаніі GBS, выпускнік БДПУ 2002 года
***
Дарагія сябры!
Ад усёй душы рады павіншаваць вас з Днём настаўніка!
Місія педагогаў высакародная і адказная: менавіта настаўнікі адкрываюць дарогу сваім вучням, клапоцяцца пра іх развіццё. Кожны з нас быў школьнікам, і ў кожнага застаўся ў памяці любімы настаўнік, удзячнасць якому мы захавалі на ўсё жыццё.
Праца педагога не абмяжоўваецца выкладаннем тых ці іншых дысцыплін. Па вялікім рахунку, ад асабістага прыкладу настаўніка, яго кваліфікацыі, шырокага кругагляду, умення знайсці індывідуальны падыход залежыць будучыня дзяцей, а значыць — будучыня краіны. Вы выбралі прафесію, якая патрэбна кожнаму чалавеку, любой дзяржаве і ўсяму свету.
За больш чым векавую гісторыю Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка даў пуцёўку ў жыццё сотням тысяч дзяўчат і хлопцаў. Цяжка знайсці куток у нашай краіне, дзе б не працавалі яго выпускнікі. Перадаючы веды і вопыт сваіх настаўнікаў, фарміруючы духоўнамаральныя і культурныя каштоўнасці дзяцей, яны садзейнічаюць прагрэсу грамадства, рашэнню дзяржаўных задач па станаўленні грамадзяніна і патрыёта.
Паважаныя калегі! Мне як выпускніку БДПУ вельмі прыемна павіншаваць вас з гэтым святам. Вяртаючыся ў думках у часы студэнцтва, з вялікай павагай і любоўю ўзгадваю сваіх педагогаў — загадчыка кафедры матэматыкі і методыкі яе выкладання ФПА У. Л. Дразда, кіраўніка факультэта А. У. Таўлая… Роднаму ўніверсітэту я ўдзячны не толькі за паспяховы прафесійны старт, але і за шчаслівае сямейнае жыццё: менавіта тут я пазнаёміўся з жонкай Аксанай Пятроўнай, якая, дарэчы, зараз працуе на педагагічнай ніве (узначальвае дзіцячы садок) і далучаецца да маіх віншаванняў.
Шаноўныя сябры! Перакананы: ваш энтузіязм, бязмежная цярплівасць і адданасць прафесіі знойдуць водгук у сэрцах выхаванцаў і паслужаць годным прыкладам для падрастаючага пакалення. Хай гэты навучальны год будзе паспяховым. Хай вучні радуюць вас сваім інтэлектам, перамогамі і дасягненнямі!
Арцём Мікалаевіч ЦУРАН, кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска, выпускнік 1999 года
***
Паважаныя калегі!
Ад душы віншую вас з прафесійным святам — Днём настаўніка!
Высока цаню шчодрасць вашых адкрытых сэрцаў, вашу цярплівасць і разуменне, адданасць справе і любоў да сваіх вучняў. Педагагічная прафесія спалучае ў сабе мудрасць і маладосць душы, велізарную энергію, дабрыню і строгасць. Шчыры дзякуй вам за такую ганаровую і паважаную працу. Дзякуй за веды, будучыя поспехі і дасягненні нашых дзяцей!
Няхай ваша нялёгкая, але такая важная справа цэніцца, паважаецца і шчодра ўзнагароджваецца. Жадаю з энтузіязмам выконваць сваю працу, ганарыцца абранай прафесіяй, не забываць, што настаўнік — гэта прызванне!
Як урач, хачу пажадаць вам моцнага здароўя, заўсёды выдатнага самаадчування і простага чалавечага шчасця. Няхай вас суправаджаюць павага і любоў, добразычлівасць і ўдзячнасць вашых вучняў.
Аксана РАМАНАВА, пераможца конкурсу «Мінчанін года-2018» у галіне вышэйшай адукацыі і навукі, загадчык кафедры дзіцячых інфекцыйных захворванняў БДМУ
5 кастрычніка 2018 года, № 12 (1216)
ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ! ДАРАГІЯ СЯБРЫ!
Вучэбны год паступова ўбіраецца ў сілу. Здаецца, зусім нядаўна мы адзначалі Дзень ведаў, адзінай камандай выходзілі на старт Мінскага паўмарафону, ладзілі Гарбузовы фэст… Аднак карпаратыўнае жыццё грунтуецца найперш на агульнай прафесійнай дзейнасці. Таму Дзень настаўніка — цудоўная нагода для таго, каб яшчэ раз выказаць вам глыбокую ўдзячнасць — за тое, што працуеце і вучыцеся адказна і паспяхова; за тое, што пастаянна імкняцеся да пакарэння вяршынь педагагічнага майстэрства; за тое, што сваёй нястомнай працай ва ўніверсітэце і ў тысячах устаноў адукацыі па ўсёй краіне падтрымліваеце аўтарытэт БДПУ і прэстыж нашай прафесіі ў цэлым.
Наш дынамічны час дыктуе новыя патрабаванні да ведаў і кампетэнцый. Сёння, як ніколі раней, запатрабавана якасная адукацыя, а значыць, узрастае грамадская і стратэгічная значнасць працы педагога. Мабільнасць, гнуткасць мыслення, уменне знаходзіць нестандартныя рашэнні пастаўленых задач, эфектыўна выкарыстоўваць патэнцыял інфармацыйных тэхналогій — без усяго гэтага цяжка ўявіць сучаснага настаўніка. Аднак, нягледзячы на змену прыярытэтаў і патрабаванняў, непарушным застаецца адно: выключны ўплыў Асобы Педагога на фарміраванне і развіццё Асобы Вучня. За кожным поспехам кожнага з нас — нават маленькім, асабістым, не кажучы пра вялікія і маштабныя — стаіць постаць настаўніка: яго ўласны прыклад, жыццёвая мудрасць, карысная парада, чуласць і неабыякавасць… Дзякуй вам, шаноўныя калегі, за тое, што даяце выдатны ўзор для пераймання, натхняеце на добрыя справы і вучыце чалавечнасці.
Дазвольце ж ад усёй душы павіншаваць вас з нашым прафесійным святам — Днём настаўніка! Жадаю новых педагагічных перамог, плёну ў рэалізацыі творчых ідэй і планаў! Будзьце мудрымі прафесіяналамі, імкніцеся да пастаяннага самаўдасканалення, беражыце сваё здароўе і здароўе сваіх блізкіх! Са святам, БДПУ!
Рэктар БДПУ, А. І. ЖУК
31 жніўня 2018 года, № 10 (1214)
ШАНОЎНЫЯ КАЛЕГІ, ДАРАГІЯ СЯБРЫ!
Дзень ведаў — асаблівае свята, якое аб’ядноўвае ўсе пакаленні жыхароў нашай краіны: тых, хто вучыць і вучыцца, хто не спыняецца ў развіцці і пастаянна абнаўляе набытыя веды, хто пераймае перадавы вопыт і ўкараняе сучасныя тэхналогіі ва ўсе сферы жыцця грамадства, хто выходзіць за межы традыцый і развівае новыя напрамкі інтэлектуальна-інавацыйнай дзейнасці.
Веды заўжды з’яўляліся ўніверсальнай каштоўнасцю, але сёння на першы план выходзіць разуменне таго, што нельга іх назапасіць раз і назаўсёды. І роля педагога ў фарміраванні такой унутранай устаноўкі асобы выключная.
Кожны з нас, паважаныя калегі, мае непасрэднае дачыненне да Дня ведаў і сустракае 1-е верасня як яшчэ адно прафесійнае свята. Таму мне ўдвая прыемней звяртацца да вас сёння са словамі віншаванняў.
Шчырую ўдзячнасць выказваю вам, шаноўныя выкладчыкі. Веды, вопыт і прафесіяналізм — вось тыя тры кіты, на якіх трымаецца прэстыж нашага ўніверсітэта. Ваша дзейнасць — залог якаснай падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне адукацыі, выхавання таленавітых вучоных, развіцця педагагічнай навукі. Сёлета напярэдадні Дня Незалежнасці на абноўленай Рэспубліканскай дошцы Гонару з’явілася назва нашага ўніверсітэта. Прыемна ўсведамляць, што БДПУ — адзіная ўстанова вышэйшай адукацыі краіны, якая дасягнула найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод навуковых арганізацый краіны. Дзякуй, калегі, за такое плённае развіццё даследчай, інавацыйнай і эксперыментальнай дзейнасці!
Найлепшыя пажаданні ў гэты дзень адрасую школам, гімназіям, ліцэям, дзе працуюць выпускнікі БДПУ, і тым установам, дзе створаны педагагічныя класы. Дзякуй вам, шаноўныя настаўнікі, за ўзорную працу, якая становіцца выдатным прыкладам для вашых выхаванцаў!
Безумоўна, Дзень ведаў — важнае свята і для вас, паважаныя студэнты. Менавіта высваімі поспехамі і талентамі ствараеце воблік нашага ўніверсітэта — сучаснага, дынамічнага, прагрэсіўнага. Шчыра вітаю нашых першакурснікаў, якія сёлета сустракаюць першы дзень восені ў статусе студэнтаў вядучага педагагічнага ўніверсітэта краіны. Дзякуй вам за свядомы выбар, высокую матывацыю на педагагічную працу! Жадаю, каб вучоба ў сценах БДПУ стала для вас самым запамінальным і прадуктыўным перыядам жыцця. Мы ж, у сваю чаргу, зробім для гэтага ўсё магчымае.
З Днём ведаў, БДПУ! З пачаткам новага навучальнага года!
Рэктар БДПУ А. І. ЖУК
31 мая 2018 года, № 8 (1212)
Днямі калектыву БДПУ была выказана ўдзячнасць міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігарам Васільевічам Карпенкам за шматгадовую плённую дзейнасць па захаванні традыцый і папулярызацыі дасягненняў аматарскіх калектываў, садзейнічанне развіццю інавацыйных формаў маладзёжнай творчасці. Нагодай для такой прыемнай падзеі стаў выключна паспяховы ўдзел танкаўцаў у Рэспубліканскім фестывалі мастацкай творчасці навучэнцаў і студэнцкай моладзі «Арт-вакацыі–2018». Па выніках агляду-конкурсу выступленняў калектываў і індывідуальных выканаўцаў БДПУ атрымаў шэраг дыпломаў І і ІІ ступеняў, а паводле комплекснай ацэнкі эфектыўнай дзейнасці па мастацка-эстэтычным выхаванні быў удастоены Гран-пры фестывалю
Падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў фінальнага этапу фестывалю, якая прайшла 26 мая ў Магілёве, Ігар Васільевіч падкрэсліў, што падтрымка і стымуляванне творчых ініцыятыў моладзі – прыярытэтны кірунак дзейнасці дзяржавы. І наш універсітэт, безумоўна, таксама разумее важнасць развіцця талентаў сваіх выхаванцаў. Гран-пры сёлетніх «Арт-вакацый» – красамоўнае сведчанне таго, што танкаўцы – людзі, якія ўмеюць ствараць прыгожае і дзяліцца ім з навакольнымі.
Вераніка МАНДЗІК
7 сакавіка 2018 года, № 3 (1207)
СВЯТА ЎДЗЯЧНАСЦІ, ПРЫЗНАННЯ І ЛЮБОВІ
Прыход сакавіка нясе з сабой спадзяванне на доўгачаканае цяпло, па якім мы паспелі засумаваць. І хоць надвор’е пакуль цяжка назваць вясновым, сонечны настрой ужо ўладарыць у нашых сэрцах: 2 сакавіка ў БДПУ іх сагрэў промнямі дабрыні і пяшчоты святочны канцэрт да Дня жанчын. У гонар прадстаўніц чароўнай паловы калектыву ўніверсітэта гучалі словы пашаны, удзячнасці і захаплення, выконваліся песні і танцавальныя кампазіцыі.
Урачысты настрой мерапрыемства, прызнанне і ўвага калег-мужчын сталі для гераінь свята чарговым пацвярджэннем іх прафесійнай значнасці і запатрабаванасці. А і без таго ўласцівае кожнай жанчыне знешняе і ўнутранае хараство на працягу ўсяго мерапрыемства памнажалася шчырымі ўсмешкамі і шчаслівым бляскам вачэй.
«Большая частка нашага педагагічнага калектыву – прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва. Менавіта жанчына-педагог нясе ў сабе асноўны зарад дабрыні, любові і пяшчоты, так неабходных нашым дзецям у пачатку іх жыццёвага шляху. Яе асоба – гэта цэлы Сусвет, у якім прафесіяналізм суседнічае са стваральнай сілай мацярынства і кранальным клопатам. Кожны чалавек памятае імя сваёй першай настаўніцы. Нездарма гэты вобраз стаў сімвалам нашага ўніверсітэта», – такімі словамі ў сваёй прамове рэктар БДПУ А. І. Жук падкрэсліў важкі «жаночы ўклад» у айчынную педагогіку.
Абстрагуемся ад лірыкі і звернемся да статыстыкі: 7 з 13 факультэтаў і інстытутаў БДПУ, а таксама 32 з 45 кафедраў узначальваюць жанчыны; у Інстытуце псіхалогіі, Інстытуце інклюзіўнай адукацыі, ІПКіП, на факультэтах пачатковай, дашкольнай, эстэтычнай адукацыі і даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ўвогуле няма ніводнай кафедры, якой бы кіраваў мужчына! У клапатлівых жаночых руках – здароўе калег, чысціня і ўтульнасць нашага агульнага дома, смачныя абеды… Прымайце, мілыя жанчыны, яшчэ раз сардэчныя віншаванні ад рэктарата і ўсіх мужчын БДПУ! Няхай кожны дзень вас суправаджаюць моцнае здароўе, бадзёрасць, сямейны дабрабыт, узаемаразуменне з калегамі і блізкімі, творчыя здзяйсненні!
Дарэчы, творчы падарунак быў падмацаваны і матэрыяльна. Так, у адпаведнасці з загадам рэктара БДПУ А. І. Жука, у мэтах сацыяльнай падтрымкі і ў сувязі з Днём жанчын (8 сакавіка) і Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (23 лютага) усім штатным супрацоўнікам універсітэта 3 сакавіка аказана матэрыяльная дапамога ў памеры 55 руб. (прапарцыянальна займаемай стаўцы). Са святам!
15 лютага 2018 года, № 2 (1206)
Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у намінацыі «За ўкараненне інавацыйных формаў работы з моладдзю, значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі» ўзнагароджаны калектыў БДПУ па выніках работы сістэмы адукацыі за 2017 год.
Нагрудны знак «За ўклад у развіццё БДПУ» ўручаны кандыдату фізіка-матэматычных навук, дацэнту кафедры інфарматыкі і методыкі выкладання інфарматыкі фізіка-матэматычнага факультэта Г. А. Забароўскаму за шматгадовую плённую работу па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных педагагічных кадраў і ў сувязі з 70-годдзем.
1 верасня 2017 года № 9 (1197)
ПАВАЖАНЫЯ СЯБРЫ!
Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з нагоды Дня ведаў!
Гэта цудоўнае свята аб’ядноўвае ўсе пакаленні жыхароў нашай краіны. Усе мы родам з дзяцінства, усе мы памятаем першавераснёўскія школьныя лінейкі, якія давалі старт новаму навучальнаму году, новым поспехам на шляху да авалодання самым важным скарбам – ведамі. Аднак асаблівае значэнне гэты дзень набывае для тых, хто мае непасрэднае дачыненне да педагагічнай прафесіі, – гэта значыць, для нас з вамі.
Шчырыя словы віншавання і ўдзячнасці выказваю вам, паважаныя выкладчыкі. Ваш прафесіяналізм, адданасць нялёгкай, але высакароднай справе – залог таго, што з году ў год педагагічная кагорта папаўняецца дастойнымі, падрыхтаванымі, матываванымі спецыялістамі.
Найлепшыя пажаданні ў гэты дзень перадаю ў школы, гімназіі, ліцэі, дзе працуюць выпускнікі БДПУ, створаны педагагічныя класы і групы. Дзякуй вам, шаноўныя настаўнікі, за пастаяннае павышэнне прэстыжу нашай прафесіі, за нястомную і руплівую працу, шчырую любоў да абранай дзейнасці.
Безумоўна, 1 верасня – важнае свята і для вас, паважаныя студэнты. Менавіта вы сваімі ведамі, талентамі, поспехамі ствараеце імідж нашага ўніверсітэта – сучаснага, дынамічнага, прагрэсіўнага. Шчыра вітаю нашых першакурснікаў, для якіх пачынаецца цікавае жыццё, напоўненае радасцю пазнання, творчымі здзяйсненнямі, навуковымі дасягненнямі і сапраўдным сяброўствам. Прыемна ўсведамляць, што студэнцкае братэрства нашага ўніверсітэта папоўнілася новай зменай – маладымі людзьмі, якія лічаць сваю будучую прафесію пачэснай, перспектыўнай, гатовы авалодваць самымі перадавымі ведамі, каб стаць высакакласнымі спецыялістамі. Упэўнены, што вучоба ў сценах БДПУ стане для вас самым запамінальным і прадуктыўным перыядам жыцця, а кожны Дзень ведаў вы будзеце сустракаць не толькі як прафесійнае, але і як асабістае свята.
Шаноўныя калегі! Ад усёй душы віншую вас са святам! Жадаю бадзёрасці і аптымізму, здароўя і натхнення, творчай і цікавай працы, задавальнення ад кожнага пражытага дня. З Днём ведаў, БДПУ! З пачаткам новага навучальнага года!
Рэктар БДПУ, прафесар
А. І. ЖУК
14 красавіка 2017 года, № 5 (1193)
Кацярыну Міхайлаўну Рэйт, выпускніцу аспірантуры БДПУ, стыпендыятку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2016 г.), з абаронай дысертацыі на саісканне вучонай ступені кандыдата педагагічных навук. Навуковае даследаванне выканана пад кіраўніцтвам прафесара Л. Д. Глазырынай;
Наталлю Сямёнаўну Жлудаву, аспірантку кафедры асноў спецыяльнай педагогікі і псіхалогіі Інстытута інклюзіўнай адукацыі, з прысуджэннем вучонай ступені кандыдата педагагічных навук, і яе навуковага кіраўніка – дацэнта Т. В. Варонаву;
Дар’ю Абрамчук і Настассю Кумпан, студэнтак факультэта дашкольнай адукацыі, удзельніц СНДЛ, і іх навуковага кіраўніка – прафесара В. М. Шыбеку з атрыманнем гранта Міністэрства адукацыі на правядзенне навукова-даследчай работы ў рамках праекта БДПУ «Беларусіяда»;
Марыну Алегаўну Трыгук, выпускніцу аспірантуры БДПУ, стыпендыятку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2015 г.), з прысуджэннем вучонай ступені кандыдата філалагічных навук, а таксама яе навуковага кіраўніка – прафесара І. П. Кудраватых.
* * *
Граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за добрасумленную плённую працу, дасягнутыя поспехі ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных педагагічных кадраў
УЗНАГАРОДЖАНЫ
Галіна Яўгенаўна Хурсевіч, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце фізіка-матэматычнага факультэта, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт;
Аксана Мікалаеўна Зыль, старшы выкладчык кафедры методык дашкольнай адукацыі факультэта дашкольнай адукацыі.
16 студзеня 2017 года, № 1 (1189)
Стыпендыі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў на першы семестр 2016/2017 навучальнага года атрымалі 8 прадстаўнікоў БДПУ: Аляксандра Краўцова, Кацярына Лапунова, Юлія Алейнікава (філалагічны факультэт); Ксенія Петухова (Інстытут інклюзіўнай адукацыі); Надзея Сівакова, Дзяніс Урбановіч (ФСПТ); Анастасія Чуглазава, Вікторыя Шапарава (факультэт прыродазнаўства).
Распараджэннем Кіраўніка дзяржавы стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2017 г. назначаны 7 аспірантам БДПУ: Вользе Брагарнік-Станкевіч (кіраўнік – прафесар А. А. Гіруцкі), Дар’і Кошман (кіраўнік – прафесар А. І. Жук), Яўгеніі Малахоўскай (кіраўнік – дацэнт Д. Р. Дзьякаў), Надзеі Нікіцінай (кіраўнік – прафесар Т. Г. Трафімовіч), Вользе Чаркасенка (кіраўнік – прафесар Л. А. Пяргаменшчык), Вользе Шарабайка (кіраўнік – дацэнт І. У. Шасцітка), Юліі Якавенка (кіраўнік – дацэнт І. І. Ташлыкова-Бушкевіч). Гэта лепшы паказчык у параўнанні з мінулымі гадамі. Так, у 2012 г. стыпендыю атрымліваў адзін аспірант, у 2013 – 3, у 2015 – 6.
1 снежня 2016 года, № 14 (1186)
На чарговым пасяджэнні Савета ўніверсітэта рэктар БДПУ А. І. Жук узнагародзіў студэнтаў – пераможцаў конкурсу на лепшую курсавую работу. Дыпломы I, II, III ступеняў і прэміі ў памеры 100, 75, 50 BYN адпаведна атрымалі Н. Кавальчук (факультэт дашкольнай адукацыі), В. Аляксеева (Інстытут інклюзіўнай адукацыі), М. Вагулька (факультэт пачатковай адукацыі). Віншуем таленавітых аўтараў і іх навуковых кіраўнікоў – Т. А. Ісакаву, С. Я. Гайдукевіч, А. С. Васілеўскую!
Акрамя таго, камісія пад старшынствам прарэктара Г. В. Торхавай паводле вынікаў галасавання вызначыла прызёраў у шасці намінацыях. Гэта – Н. Вераб’ёва, В. Зімніцкая, А. Капуста, Н. Цімашэнка, К. Нікіфарава, А. Абрамчык.
10 кастрычніка 2016 года, № 11 (1183)
Паважаны Аляксандр Іванавіч!
Ад шматтысячнага калектыву Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і мяне асабіста прыміце шчырыя віншаванні з Днём нараджэння – з 60-годдзем!
Інавацыйнае развіццё сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, укараненне ў яе сучасных дасягненняў і распрацовак немагчымае без Вашага непасрэднага ўдзелу як вучонага, педагога і рэктара Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Вы – таленавіты выкладчык, мудры кіраўнік і калега, які пастаянна дэманструе высокія асабістыя якасці, вопыт арганізатара, прафесіяналізм і энергічнасць. Невыпадкова БДПУ, які Вы ўзначальваеце, з’яўляецца даўнім і надзейным партнёрам купалаўскага ўніверсітэта.
Мы шчыра цэнім сяброўства, плённае супрацоўніцтва, цесныя кантакты і спадзяёмся, што надалей наша двухбаковае ўзаемадзеянне будзе толькі мацнець і пашырацца.
Жадаем Вам, паважаны Аляксандр Іванавіч, у гэты святочны дзень асабістага шчасця, моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, гармоніі і поспехаў у прафесійнай дзейнасці!
А. Д. КАРОЛЬ, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Шаноўны Аляксандр Іванавіч!
Ад імя ўсяго калектыву БДПУ і ад сябе асабіста віншую Вас з круглай датай! 60 гадоў – выдатны ўзрост для вучонага і кіраўніка, калі мудрасць згладжвае самыя вострыя вуглы і дапамагае знайсці адказы на самыя складаныя пытанні. Гэта час спалучэння прафесійнага вопыту з паўнатой жыццёвых сіл, сталых рашэнняў з творчым падыходам да іх выканання.
Усё Ваша жыццё і прафесійная дзейнасць звязаны з адукацыяй, навукай, студэнцкай моладдзю. Дзякуючы вашаму педагагічнаму таленту і арганізацыйным здольнасцям, працавітасці і энтузіязму, мэтанакіраванасці і сапраўды невычэрпнай энергіі БДПУ з’яўляецца адным з самых дынамічных універсітэтаў краіны. Умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база, захоўваюцца і памнажаюцца слаўныя традыцыі айчыннай вышэйшай школы, вядзецца вялікая работа па эфектыўным функцыянаванні першага ў краіне педагагічнага кластара, ствараюцца спрыяльныя ўмовы для самарэалізацыі нашай адоранай, таленавітай моладзі. Шматлікія праекты БДПУ, накіраваныя перш за ўсё на прафесійнае і асобаснае развіццё будучых настаўнікаў, іх патрыятычнае выхаванне, набылі шырокую вядомасць ва ўсёй краіне дзякуючы сваёй эксклюзіўнасці, маштабнасці, бліскучай арганізацыі.
Аляксандр Іванавіч! Вы кіраўнік, чыя пазітыўная энергія перадаецца ўсяму калектыву БДПУ, умацоўвае ўпэўненасць у тым, што alma mater заўсёды будзе флагманам педагагічнай адукацыі і працягне рабіць значны ўнёсак у працэс падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў!
Ад усёй душы жадаю Вам моцнага здароўя, падтрыманага справамі аптымізму, новых задач і новых дасягненняў! Няхай не знікаюць творчыя ідэі і будзе многа сіл для іх увасаблення ў жыццё!
С. І. КОПЦЕВА, першы прарэктар БДПУ
Шаноўны Аляксандр Іванавіч!
Калектыў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы віншуе Вас з днём нараджэння і з вялікай пашанай дасылае словы найлепшых пажаданняў з нагоды свята! Мы ганарымся тым, што за апошнія гады Вы сталі для нас блізкім сябрам, шчырым прыхільнікам і надзейным партнёрам. Нам сугучная Ваша актыўная жыццёвая пазіцыя, асветніцкія погляды і беззапаветнае служэнне любімай справе.
Круглая дата – гэта не толькі вяха ў творчай і працоўнай біяграфіі. Гэта своеасаблівы рубеж, на якім можна ўбачыць плён няспыннай працы і акрэсліць новыя гарызонты. Мы жадаем Вам моцнага здароўя, поспехаў у асветніцкай і навуковай дзейнасці, новых адкрыццяў.
З павагай і любоўю, Купалаўцы
Паважаны Аляксандр Іванавіч!
З нагоды Вашага дня нараджэння хачу выказаць найлепшыя пажаданні Вам асабіста і ўсяму ўніверсітэту з надзеяй на развіццё далейшага супрацоўніцтва.
Нікола КОМАДА, прафесар Фларэнційскага дзяржаўнага ўніверсітэта,каардынатар дагавора аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і UNIFI
Паважаны Аляксандр Іванавіч!
Дазвольце мне ад імя студэнтаў факультэта фізічнага выхавання і ўсяго туркменскага зямляцтва шчыра павіншаваць Вас з асабістым святам!
Як вядомы вучоны, арганізатар і грамадскі дзеяч Вы робіце важкі ўнёсак у развіццё беларускай сістэмы педагагічнай адукацыі. У той жа час як мудры і клапатлівы кіраўнік Вы дбаеце пра папулярызацыю сярод нас, выхаванцаў БДПУ, здаровага ладу жыцця. Я лічу, што танкаўцам пашанцавала: ва ўніверсітэце створаны найлепшыя ўмовы для заняткаў фізічнай культурай і спортам – басейн, сучасныя трэнажорныя залы, цяпер і новы стадыён… Акрамя таго, асабіста мне вельмі імпануе, што Вы і самі дэманструеце выдатны прыклад здаровага ладу жыцця: нароўні са студэнтамі і выкладчыкамі бярэце ўдзел у шматлікіх спартыўных мерапрыемствах і акцыях. Заклік «Будучыя педагогі – за здаровы лад жыцця» паступова становіцца дэвізам кожнага студэнта БДПУ.
Няхай усё задуманае Вамі спаўняецца, няхай наперадзе будуць новыя дасягненні, поспехі, адкрыцці! Жадаю моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця!
Бахрам БАБАКУЛЫЕЎ, магістрант факультэта фізічнага выхавання
Шаноўны Аляксандр Іванавіч!
Многія кажуць, што самыя важныя ў камандзе КВЗ – акцёры. Іншыя сцвярджаюць: аўтары сцэнарыя. Нехта запярэчыць: удзячныя гледачы! Для нас жа, для каманды КВЗ «Лепшыя сябры», самае галоўнае – натхненне. Мы з упэўненасцю можам сказаць, што галоўным натхняльнікам зборнай з’яўляецца наш паважаны рэктар Аляксандр Іванавіч Жук. Мы гулялі 7 гадоў у розных беларускіх лігах і не атрымлівалі належнага павышэння ў рэйтынгу. Так супала, што менавіта ў год прыходу Аляксандра Іванавіча на пасаду рэктара БДПУ каманда «Лепшыя сябры» адразу стала ўдзельнікам Вышэйшай лігі КВЗ. І цяпер дзякуючы яго падтрымцы мы паспяхова пакараем міжнародныя прасторы! Таксама прыемным супадзеннем з’яўляецца той факт, што менавіта ў 2016 г. юбілей святкуе гульня КВЗ, прэзідэнт Міжнароднага саюза КВЗ Аляксандр Васільевіч Маслякоў і рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук.
Каманда КВЗ «Лепшыя сябры» ад усёй душы віншуе Аляксандра Іванавіча з днём нараджэння! Мы хочам сказаць вялікі дзякуй за натхненне, падтрымку, усёабдымную дапамогу, якую Вы аказваеце нам і ўсяму гумарыстычнаму руху! Мы жадаем Вам моцнага здароўя, вялікіх перамог у жыцці, а таксама заставацца такім жа добрым і спагадным чалавекам. Няхай прыемныя супадзенні заўжды маюць месца ў Вашым жыцці!
З павагай, Ваш Аляксандр КАМАРОЎСКІ, капітан каманды КВЗ «Лепшыя сябры»
Паважаны Аляксандр Іванавіч!
Рада, што ў мяне ёсць магчымасць павіншаваць Вас са святам і, карыстаючыся выпадкам, выказаць Вам шчырую ўдзячнасць за ўдзел у маім жыцці.
У чэрвені адбылася паспяховая датэрміновая абарона маёй кандыдацкай дысертацыі. Я ўдзячна ўсім людзям, якія падтрымлівалі мяне, дапамагалі і словам, і справай. Сярод іх – і Вы, Аляксандр Іванавіч. Інтэлектуальная праца патрабуе моцнай матывацыі і самадысцыпліны, а таксама веры ў свае сілы і здольнасці. Таму так важна, калі яшчэ ў пачатку майго навуковага шляху Вы ўпэўнена сцвярджалі, што ў мяне ўсё атрымаецца і я сваім прыкладам змагу натхняць іншых. А крыху пазней пры фінансавай падтрымцы БДПУ я атрымала магчымасць папрацаваць у замежных архівах і знайсці каштоўную інфармацыю, якая лягла ў аснову маёй дысертацыі.
Чалавек на самай справе шчаслівы тады, калі дапамагае іншым людзям стаць шчаслівымі. Хачу пажадаць, каб вынікі Вашай працы штодня радавалі Вас і надавалі сіл і натхнення рухацца далей. Каб побач з Вамі знаходзілася сапраўдная каманда аднадумцаў і прафесіяналаў, якія будуць дапамагаць у ажыццяўленні ўсіх задуманых планаў. І няхай усё, што Вы ствараеце на карысць нашага ўніверсітэта, стане асновай росквіту і прынясе запланаваныя вынікі.
Крысціна ТАРАНОВІЧ, выкладчык-стажор кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў
1 верасня 2016 года, № 9 (1181)
З ДНЁМ ВЕДАЎ, ДАРАГІЯ СЯБРЫ!
Са святам, якое без перабольшання можна назваць нацыянальным, бо да яго мае непасрэднае дачыненне амаль што ўсё насельніцтва краіны! З першым восеньскім днём, што дае старт новаму навучальнаму году і становіцца своеасаблівай вяхой на шляху прафесійнага сталення!
Шчырыя словы віншавання адрасую вам, дарагія калегі, – тым, хто ў сценах БДПУ рыхтуе настаўніцкія кадры і спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі для ўстаноў адукацыі Беларусі. І вам, нашы паважаныя студэнты, – тым, хто старанна вучыцца і спасцігае азы прафесіі як на лекцыях, так і ў педагагічных атрадах, падчас валанцёрскай і цьютарскай дзейнасці. Віншую і маладое папаўненне – тых, хто святкуе Дзень ведаў у дружнай універсітэцкай сям’і ўпершыню. Мы, у сваю чаргу, паклапаціліся пра тое, каб для вас дата «1 верасня 2016 г.» стала незабыўнай.
Сардэчна вітаю прафесарска-выкладчыцкі склад універсітэтаў-партнёраў – удзельнікаў вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара. Самыя цёплыя пажаданні дасылаю настаўнікам і вучням педагагічных класаў, калектывам школ-лабараторый, а таксама слухачам ІПКіП БДПУ – усім тым, хто не стаіць на месцы, няспынна развіваецца і кіруецца прынцыпам «Адукацыя праз усё жыццё».
Са святам! З Днём ведаў!
Рэктар БДПУ, прафесар А. І. ЖУК
30 лістапада 2015 года, № 15 (1170)
З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ, БДПУ!
Паважаны Аляксандр Іванавіч! Дарагія сябры!
Віншую вас, выкладчыкаў і студэнтаў, аспірантаў і выпускнікоў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, са 101-й гадавінай стварэння нашай alma mater. За гэтай датай – вялікі, насычаны значнымі падзеямі і яркімі здзяйсненнямі шлях, цэлае сузор’е выдатных вучоных, прафесараў і выкладчыкаў, вядомыя навуковыя школы.
Універсітэт з кожным годам становіцца толькі лепшым, а сотні ўчарашніх студэнтаў вырастаюць у сапраўдных прафесіяналаў, майстроў сваёй справы.
Галоўная задача сёння – і ўніверсітэта, і ўсёй дзяржавы – быць адзінымі ў дасягненні такіх глабальных мэт, як развіццё прыродазнаўчых, дакладных, сацыяльных і гуманітарных навук. Залог вашага поспеху заключаецца ў тым, што вы дапамагаеце студэнтам сфарміраваць актыўную, самастойную грамадзянскую пазіцыю, далучаеце іх да навуковых даследаванняў.
Я шчыра люблю БДПУ і ганаруся тым, што скончыў менавіта гэты ўніверсітэт, які даў мне трывалыя веды і навучыў браць на сябе адказнасць. Жадаю вам руху толькі наперад, новых перспектыў, грандыёзных планаў і іх ажыццяўлення, творчых ідэй і смелых рашэнняў, поспехаў і, вядома ж, усім добрага здароўя!
Віктар ЖУК, выпускнік гістарычнага факультэта БДПУ, пераможца Рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года–2014»
Паважаныя калегі!
Як жа здорава было вярнуцца ў родныя сцены БДПУ і са сцэны сваім выступленнем павіншаваць любімы ўніверсітэт са 101-годдзем, сустрэць сяброў-выпускнікоў, якія таксама былі задзейнічаны ў канцэрце! Нібыта і не развітваліся, поўнае пагружэнне на 610 гадоў назад. Гэта былі цудоўныя дні, поўныя жыцця, яркіх эмоцый, свабоды і творчасці. Дзякуй табе за гэта, універсітэт! Дзякуй выдатным выкладчыкам, патрабавальным і спагадлівым, асабліва майму куратару Любові Андрэеўне Вішнеўскай. Дзякуй педатраду «Ветразь» за бясцэнны вопыт работы з дзецьмі. Дзякуй факультэту народнай культуры (цяпер – эстэтычнай адукацыі). Гэта быў асаблівы факультэт, дзе не згасала творчая энергія, дзе мы, мастакі, рабілі свае выстаўкі-перфомансы, на якія прыходзіла па некалькі соцень чалавек. Дзякую за падтрымку нашых творчых ініцыятыў «сэрцу» факультэта – на той час намесніку дэкана па выхаваўчай рабоце Вользе Леанідаўне Залуцкай. Дзякуй БДПУ за родную мову, за веды і навыкі. Дзякуй за веру ў сябе! Дзякуй за дарагіх сяброў, з кім і далей і у па жыцці. Дзякуй за мужа! Асобныя словы ўдзячнасці хачу выказаць першаму прарэктару БДПУ Святлане Іванаўне Копцевай за падтрымку і бязмежную адданасць сваёй справе!
Пасля заканчэння святочнага канцэрта злавіла сябе на думцы, што так прыемна ехаць на сваёй машыне, у свой дом і разумець, што цяпер жа яшчэ лепш! І не хочацца лёсу іншага… Дый колькі светлага і цудоўнага яшчэ наперадзе ў многім дзякуючы табе, мой дарагі ўніверсітэт! З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ!!!
Аляксандра КАНАФАЛЬСКАЯ, выпускніца ФЭА БДПУ 2009 г.
Паважаныя калегі!
Дазвольце павіншаваць вас са святам 101-й гадавіны з дня стварэння Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
БДПУ– гэта ў першую чаргу асветніцкі цэнтр, які нясе ў свет любоў і павагу да педагагічнай прафесіі. Мы ганарымся тым, што дзякуючы вашай падтрымцы маем у сваёй гімназіі профільныя класы педагагічнага напрамку. Наша супрацоўніцтва – на дзесяцігоддзі, наша сумесная праца – для будучых пакаленняў.
Мы жадаем вялікаму і дружнаму калектыву ўніверсітэта моцнага здароўя, творчых перамог, здзяйснення задуманага. Будзьце заўсёды піянерамі ўсяго новага, цікавага і патрэбнага Айчыне і грамадству!
Калектыў гімназіі № 20 г. Мінска
Дарагія танкаўцы!
Нядаўна завітаў у родны ўніверсітэт, і сэрца зашчаміла ад прыемных успамінаў і сустрэч з сябрамі і выкладчыкамі (вось пішу зараз гэтыя радкі і стараюся не зрабіць ніводнай памылкі: нас жа вучыла беларускай мове Алена Міхайлаўна Цясевіч!). Столькі цудоўных і радасных імгненняў тут было перажыта… Мне падумалася: калі мы вучыліся, то спаборнічалі між сабой – хто менш паспаў сёння ноччу, хто колькі разоў выступіў на семінарах, каму хапіла стыпендыі на як мага большы час і г. д. Пасля заканчэння БДПУ мы мераемся заробкамі, колькасцю цыліндраў у аўто ды квадратных метраў у кватэры. Але з цягам часу на сустрэчах выпускнікоў пачынаецца іншае спаборніцтва: хто лепш за ўсіх выглядае, менш пастарэў. І мне падаецца, што пакуль, нягледзячы на свой узрост, маладзейшы за ўсіх менавіта наш універсітэт: такі ж бадзёры, высокі і статны, тут заўсёды віруе жыццё. І ў 101-ю гадавіну з дня заснавання alma mater я жадаю любімаму ўніверсітэту і далей радаваць нас цікавымі праектамі, выдатнымі выпускнікамі і сапраўднымі Настаўнік мі. Я ўпэўнены, што менавіта дзякуючы БДПУ і яго выхаванцам нашы дзеці будуць лепшымі за нас. Са святам, БДПУ!
Андрэй ЛЯШЧЫНСКІ, выпускнік факультэта беларускай і рускай філалогіі БДПУ 2009 г., журналіст, тэле- і радыёвядучы
2 кастрычніка 2015 года, № 12 (1167)
Паважаныя калегі – выкладчыкі, студэнты, выпускнікі ўніверсітэта!
У першую нядзелю кастрычніка Беларусь адзначае Дзень настаўніка. Для нас з вамі гэта прафесійнае свята, але яго з упэўненасцю можна назваць усенародным: асоба Педагога праходзіць праз лёс кожнага грамадзяніна нашай краіны. Сапраўды, і для артыста, і для маркетолага, і для палітыка гэты дзень – цудоўная нагода яшчэ раз выказаць удзячнасць сваім настаўнікам, выкладчыкам, выхавацелям не толькі за набытую адукацыю, веды і кампетэнцыі, але і за мудрую падказку,правільны жыццёвы арыенцір, шчырасць і неабыякавасць.
Сёння ў краіне робіцца многае для павышэння прэстыжу педагагічнай прафесіі, і немалая роля тут належыць нам з вамі. Сумеснай плённай працай, уласнымі поспехамі і дасягненнямі, шырокай прафарыентацыйнай дзейнасцю мы заахвочваем лепшых выпускнікоў да паступлення ў БДПУ. Тым самым мы дбаем пра тое, каб ва ўстановах адукацыі рэспублікі настаўнічалі творчыя, таленавітыя, адданыя сваёй справе людзі.
Шаноўныя калегі! Упэўнены, што ў гэты святочны дзень вы атрымаеце шмат шчырых віншаванняў. Далучаюся да ўсіх цёплых слоў, а ад сябе асабіста дзякую за прафесіяналізм, ініцыятыўнасць і энтузіязм у працы, імкненне самаўдасканальвацца, крочыць у нагу з часам. Шчыра жадаю кожнаму з вас асабістага шчасця, сямейнага дабрабыту, радасці і натхнення. Няхай ва ўсіх справах і пачынаннях вас суправаджае поспех, няхай кожны дзень прыносіць станоўчыя эмоцыі! Са святам!
Рэктар БДПУ прафесар Аляксандр Жук
2 кастрычніка 2015 года, № 12 (1167)
Паважаны педагагічны калектыў і студэнцтва БДПУ!
Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды прафесійнага свята!
Імкліва змяняецца жыццё, няспынна ўзнікаюць і абнаўляюцца інфармацыйныя тэхналогіі. Школьны падручнік усё часцей замяняе планшэт, а дошку – яе электронная мадыфікацыя. Аднак працэс навучання і выхавання падрастаючага пакалення дагэтуль немагчыма ўявіць без асобы Настаўніка.
БДПУ – сапраўдная скарбонка педагагічнага вопыту, генератар інавацый, кузня талентаў. Яго выкладчыкі – прыклад прафесійнай дасведчанасці і душэўнай шчодрасці, а выпускнікі – спецыялісты высокай кваліфікацыі, здольныя дапамагчы вучням спазнаць навакольны свет і саміх сябе, навучыць тварыць і ствараць.
Не менш важная і прафарыентацыйная праца ўніверсітэта – далучэнне да нашай з вамі справы лепшых прадстаўнікоў маладога пакалення, матываваных да педагагічнай дзейнасці. Сёлета вось ужо ў чацвёрты раз НДЦ «Зубраня» арганізуе для вучняў – школьных лідараў – змену «Ад захаплення – да педагагічнай прафесіі». Мы ганарымся, што нашым надзейным партнёрам па праекце стала вядучая педагагічная ВНУ краіны. Прыкладам плённага супрацоўніцтва ў гэтым напрамку з’яўляецца правядзенне Дня БДПУ з яго цікавай праграмай, тэматычным «круглым сталом» і яркімі канцэртнымі выступленнямі.
Са святам, калегі! Хай гэты дзень прынясе вам добрага здароўя і дабрабыту, невычэрпнага аптымізму і творчага натхнення, новых поспехаў і здзяйсненняў! І – да сустрэчы 13 кастрычніка на педагагічнай змене ў НДЦ «Зубраня»!
Надзея АНУФРЫЕВА, дырэктар НДЦ «Зубраня»
Сябры!
Сёлета мне давялося, як нiколi раней, часцяком узгадваць пра БДПУ ў сувязі са шматлікімі спартыўнымі падзеямі ў маштабах не толькі сталіцы, але і краіны. Справа ў тым, што традыцыйна непасрэдна на стадыёнах я каменцірую для гледачоў матчы майстроў пляжнага футболу. А сёлета ў рэспублiканскiх спаборнiцтвах адбыўся дэбют каманды вашага ўніверсітэта. I, дарэчы, першы блiн у яе атрымаўся зусiм не камяком: «бронза» чэмпiянату i выхад у фiнал Кубка! А гэта, не сумнявайцеся, – найлепшая рэклама для ВНУ і педагагічнай прафесіі ў цэлым!
Яшчэ ў маі бягучага года каменціраваў футбольныя матчы «Старту пакаленняў» на сталічным стадыёне «Лакаматыў», які, дарэчы, напачатку года стаў неад’емнай часткай спартыўнага комплексу БДПУ.
І наогул, вельмi прыемна, што ў педагагічнага ўніверсітэта, яго студэнтаў i выкладчыкаў трывалая рэпутацыя ў спорце.
Так трымаць! З Днём настаўнiка!
Уладзімір НАВІЦКІ, спартыўны каментатар, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь
1 верасня 2015 года, № 10 (1165)
ШАНОЎНЫЯ КАЛЕГІ – ВЫКЛАДЧЫКІ, СУПРАЦОЎНІКІ, СТУДЭНТЫ І ВЫПУСКНІКІ БДПУ!
Сардэчна віншую вас з Днём ведаў!
Гэта цудоўнае свята аб’ядноўвае ўсіх, хто мае дачыненне да педагагічнай прафесіі і сістэмы адукацыі ў цэлым. Таму для калектыву БДПУ Першае верасня – асаблівы дзень.
Шчыра вітаю нашых першакурснікаў – 101-е пакаленне сту дэнтаў, якое толькі ўступае ў дарослае жыццё, напоўненае радасцю пазнання, творчымі здзяйсненнямі, навуковымі дасягненнямі і сапраўдным сяброўствам. Як складзецца ваш лёс ва ўніверсітэце, у найбольшай ступені залежыць ад вас саміх, ад вашага стаўлення да галоўнай справы – вучобы. Мы ж, пра фесары, выкладчыкі і супрацоўнікі БДПУ, зробім усё для таго, каб дапамагчы вам стаць сапраўднымі прафесіяналамі.
Выказваю самыя шчырыя словы віншавання педагагічнаму складу ўніверсітэта – тым, хто рыхтуе будучых настаўнікаў, нястомна і рупліва працуе на ніве адукацыі і выхавання. Дзякуй вам за адданасць нялёгкай, але высакароднай справе.
Са святам вас, паважаныя калегі! Жадаю бадзёрасці і аптымізму, здароўя і натхнення, творчай і цікавай працы, задавальнення ад кожнага пражытага дня.
З Днём ведаў, БДПУ! З пачаткам новага навучальнага года!
Рэктар БДПУ прафесар, Аляксандр Жук
Паважаныя калегі! Дарагія сябры!
Сардэчна віншую Вас з прафесійным святам – Днём настаўніка!
Прафесія педагога – найважнейшая ў жыцці любога грамадства, бо менавіта настаўнікі разам з бацькамі фарміруюць Асобу, Чалавека з вялікай літары.
Асабліва прыемна віншаваць з гэтым знакавым святам калектыў маёй аlma mater – Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, з якім звязаны не толькі студэнцкія гады, але і перыяд выкладчыцкай дзейнасці. Гэта незабыўны час, напоўнены яскравымі і непаўторнымі ўражаннямі, шчырым сяброўствам, радасцю спасціжэння новых ведаў, за якія я і па сённяшні дзень удзячны маім універсітэцкім выкладчыкам.
Ад душы жадаю ўсяму калектыву ўніверсітэта здароўя, шчасця, дабрабыту, плённай працы, новых творчых поспехаў і дасягненняў у пачэснай справе выхавання і падрыхтоўкі новых пакаленняў настаўнікаў!
Вячаслаў ДАНІЛОВІЧ, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі
Паважаныя выкладчыкі і студэнты БДПУ!
Не так многа ў нашым календары святаў, якія аб’ядноўваюць усё грамадства. Тым больш гэта вельмі рэдка датычыцца святаў прафесійных. Але Дзень настаўніка – якраз той выпадак, калі ўсе разам: і тыя, каго віншуюць, і тыя, хто віншуе. Можна знайсці людзей, якім Бог даў магчымасць абысціся без дапамогі ўрача, але няма тых, каго абмінула ўвага педагога. Заўсёды з асаблівым пачуццём мы ўзгадваем сапраўдных настаўнікаў – тых, хто даў нам не проста веды, а своеасаблівае ўяўленне пра жыццё і свет. Менавіта іх словы і думкі становяцца для нас арыенцірамі, з якімі мы звяраем свае планы, крокі, учынкі.
Для выпускнікоў нашай alma mater гэты дзень таксама незвычайны: мы ўзгадваем тых, хто дапамог нам самім стаць настаўнікамі. Аддаючы належнае працы людзей, што пабралі самую пачэсную на зямлі справу, мы разумеем, што гэтая павага да прафесіі ў нас закладзена выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Прайшлі гады пасля яго заканчэння, але на адлегласці яшчэ больш карыснымі падаюцца іх заўвагі і парады.
Прафесія ад Бога – гэта сапраўды пра настаўніка. Дарэчы, не самая ўдзячная справа, бо вынік не заўсёды прадказальны і не заўсёды станоўчы. Тым не менш ганарыцца плёнам не толькі сваёй працы, але і дасягненнямі вучняў – перавага менавіта настаўніцкага лёсу.
Напярэдадні свята жадаю сённяшнім і будучым педагогам станоўчых эмоцый, ажыццяўлення задум, здароўя, дабрабыту і ўдзячных вучняў.
Раман ДАПІРА, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйнай і кадравай работы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
1 верасня 2015 года, № 10 (1165)
Веды – каштоўная і невычэрпная кры ніца, якая з’яўляецца галоўным падмуркам нашых поспехаў і да сягненняў, дазваляе нам упэўнена ісці наперад і ўвасабляць у жыццё самыя смелыя задумкі.
Паважаныя педагогі, мудрыя дарадцы будучых настаўнікаў! У Дзень ведаў шчыра жадаю вам цікавай і плённай працы, мэтанакіраваных і ўдзяч ных сту дэнтаў, прафесійных перамог і твор чых здзяйсненняў. Няхай новы навучальны год прынясе вам нямала падстаў для радасці і гонару!
Выбраўшы цяжкую, але высакародную місію быць Настаўнікам, з гонарам нясіце гэта званне, дарагія студэнты, магістранты і аспіранты. Прагна засвойвайце новыя веды, творча падыходзьце да вырашэння задач, актыўна ўдзельнічайце ў справах роднай alma mater. Тады і жыццёвыя, і прафесійныя вяршыні абавязкова пакорацца вам!
Моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях! І – у добры шлях!
Галіна КАЗАК, начальнік упраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, выпускніца БДПУ
Парог БДПУ, тады яшчэ Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага, я ўпершыню пераступіў летам 1951 г. у якасці абітурыента педагагічнага факультэта. І вось ужо 64 гады запар менавіта тут сустракаю сваё любімае свята – Дзень ведаў.
Кожны год першага верасня сваю ўступную лекцыю для студэнтаў факультэтаў псіхалогіі і сацыяльна-педагагічных тэхналогій я пачынаю радкамі Я. Еўтушэнкі: «У каждого – свой тайный личный мир…» На мой погляд, гэты верш выдатна акрэслівае задачу псіхалогіі, навукі, якую я выкладаю, – пранікаць у патаемны свет чалавека. Дарэчы, гэту функцыю выконвае і мастацкая літаратура. У маёй кнізе «Псіхалогія: паэзія і проза выкладання» я паказваю, што ўсё, што ёсць у псіхалогіі, яшчэ раней было адлюстравана ў літаратурных творах і фальклоры.
Педагагічны ўніверсітэт нібыта зараджае энергіяй усіх, хто тут працуе і вучыцца, фарміруе жаданне авалодваць ведамі і гатоўнасць іх перадаваць, гарантуе вечную маладосць тым, хто звязаў сваё жыццё з педагагічнай прафесіяй.
Са святам!
Якаў КАЛАМІНСКІ, прафесар кафедры сацыяльнай псіхалогіі
Памятаю, на першым курсе мы з маёй тады аднакурсніцай, а цяпер – жонкай паехалі ў Зорны паход.
Пасля, узгадваю, на другім курсе мы зноў адправіліся ў Зорны паход. На трэцім і чацвёртым курсах мы сабе не здрадзілі і апынуліся ў Зорным паходзе. Што да пятага курса, то тут усё змянілася. У плане вучобы змянілася, але ў Зорны паход мы зноў паехалі.
А потым універсітэт скончыўся. Я гэта да чаго?
Дарагія першакурснікі, усімі праўдамі і няпраўдамі спрабуйце трапіць у Зорны паход – ён можа перавярнуць ваша жыццё. А калі не пераверне – больш можна не ездзіць, навошта месца займаць.
Хлопцы, калі з Зорным не атрымаецца – можна сабе жонку знайсці. У педуніверсітэце для гэтага ёсць усе ўмовы: там ёсць прыгожыя дзяўчаты. Уласна, там усе дзяўчаты – прыгожыя, а што яшчэ для шчасця трэба?
З Днём ведаў!
Антон МАРТЫНЕНКА, тэле- і радыёвядучы
Дарагiя педагогі, студэнты і чытачы газеты «Настаўнік»! Шчыра віншую вас з пачаткам новага навучальнага года і Днём ведаў!
Дзень ведаў – адно з самых шчырых і хвалюючых святаў. Светлыя ўспаміны пра студэнцкія гады назаўжды застаюцца ў сэрцы кожнага з нас, саграючы і падтрымліваючы ў нялёгкія моманты жыцця.
Цёплыя словы віншавання адрасую дарагім першакурснікам. Пераадолеўшы экзаменацыйныя выпрабаванні, вы ўступілі ў новы жыццёвы этап – уліліся ў шэрагі сталічнага студэнцтва. Быць жыхаром Мінска — гэта вялікі гонар і адказнасць, бо ад моладзі залежыць развіццё і росквіт нашага любімага горада. Жадаю кожнаму з вас знайсці сваё месца ў жыцці і высока несці ганаровае званне выпускніка БДПУ.
Асобныя словы падзякі – прафесарска-выкладчыцкаму складу, чыя дзейнасць, накіраваная на пака рэнне навуковых і творчых вяршынь, выклікае глыбокую павагу.
Жадаю ўсім добрага здароўя, творчага натхнення, упэў ненасці ў сваіх сілах і перамог на шля ху засваення новых ведаў!
Са святам!
Ігар КАРПЕНКА, намеснік старшыні Мінгарвыканкама, выпускнік БДПУ
23 чэрвеня 2015 года, № 9 (1164)
Ужо шмат гадоў вучні і настаўнікі агульнаадукацыйных школ краіны карыстаюцца вучэбнымі дапаможнікамі па матэматыцы і алгебры пад рэдакцыяй прафесара Л. Б. Шнепермана. Днямі Льву Барысавічу, які адпрацаваў у БДПУ 41 год (утым ліку 18 – на пасадзе загадчыка кафедры алгебры і геаметрыі), спаўняецца 85. Калектыў выкладчыкаў і супрацоўнікаў фізіка-матэматычнага факультэта ад усяго сэрца віншуе прафесара з цудоўнай датай і жадае яму моцнага здароўя, шчасця,сямейнага дабрабыту, актыўнага творчага даўгалецця і аптымізму!
30 красавіка 2015 года, № 6 (1161)
ДАРАГIЯ ВЕТЭРАНЫ!
Наша краіна рыхтуецца да святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі. Ад імя выкладчыкаў, супрацоўнікаў, студэнтаў універсітэта і ад сябе асабіста выказваю вам шчырую ўдзячнасць за неўміручы подзвіг, які падараваў мір і свабоду беларускай зямлі. Мы раздзяляем разам з вамі, шаноўныя ветэраны, вялікую радасць і вялікі боль. Дазвольце ад усяго сэрца пажадаць вам моцнага здароўя, даўгалецця, шчасця і дабрабыту.
Мы, нашчадкі Вялікай Перамогі, будзем заўсёды памятаць і шанаваць салдат, партызан, падпольшчыкаў, якія цаной уласнага жыцця адстаялі свабоду і незалежнасць Айчыны. Наш ганаровы доўг і пачэсны абавязак – рабіць усё магчымае, каб памяць пра мінулую вайну не згасала ў сэрцах новых пакаленняў, каб маладыя людзі вырасталі сапраўднымі патрыётамі, вартымі высокага подзвігу сваіх дзядоў і прадзедаў.
Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны! Са святам!
Рэктар БДПУ Аляксандр ЖУК
6 сакавіка 2015 года , № 3 (1158)
ДАРАГIЯ ЖАНЧЫНЫ!
Нарэшце да нас завітала вясна, падарыўшы не толькі цёплае надвор’е, але і адно з самых любімых святаў – 8 Сакавіка. Дазвольце мне ад імя моцнай паловы нашага працоўнага калектыву павіншаваць вас – непаўторных, чароўных, бясконца абаяльных – з надыходзячым Днём жанчын.
Дзякуючы вам наша жыццё напоўнена прыгажосцю і пяшчотай, расквечана яркімі фарбамі. Нездарма спакон вякоў творцы знаходзілі ў харастве жанчыны крыніцу натхнення. Можна падабраць тысячы слоў, але мне здаецца, што ўсе яны змясціліся ў некалькіх радках паэта Максіма Танка:
І Бог
Стварыў жанчыну.
І толькі дзякуючы ёй
Стала можна жыць
На зямлі.
Кожная жанчына надзелена дабрынёй, чуласцю і душэўнай пяшчотай. А вам, мае паважаныя калегі, гэтыя якасці ўласцівы ўдвая. Працуючы на педагагічнай ніве, вы шчодра дзеліцеся са сваімі вучнямі прафесійнай і жыццёвай мудрасцю, сардэчнай цеплынёй. Вырашаючы адказныя задачы, заўсёды застаяцеся прывабнымі, дорыце радасць тым, хто знаходзіцца побач.
Прыміце ў гэты сакавіцкі дзень самую шчырую ўдзячнасць і пажаданні моцнага здароўя, бадзёрасці, сямейнага дабрабыту, узаемаразумення з калегамі і блізкімі, прафесійных і творчых здзяйсненняў. Няхай сонечны вясновы настрой суправаджае вас круглы год!
Рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук
6 сакавіка 2015 года , № 3 (1158)
Ганаровай граматай БДПУ за шматгадовую працу па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных педагагічных кадраў і ў сувязі з 50-годдзем узнагароджана дэкан факультэта спецыяльнай адукацыі С. Я. Гайдукевіч. Віншуем!
У адпаведнасці з загадам рэктара БДПУ прафесара А. І. Жука, згодна з п. 7 Палажэння аб матэрыяльнай дапамозе, у мэтах сацыяльнай падтрымкі і ў сувязі з Днём абаронцаў Айчыны і Днём жанчын усім штатным работнікам універсітэта 3 сакавіка аказана матэрыяльная дапамога ў памеры 400 000 руб. (прапарцыянальна займаемай стаўцы).
З бліскучымі спартыўнымі вынікамі віншуем студэнтаў факультэта фізічнага выхавання Арыну Качан і Уладзіслава Рэвенка, а таксама старшага трэнера паралімпійскай зборнай Беларусі па дзюдо, намесніка дэкана ФФВ па выхаваўчай рабоце А. У. Катлоўскага! «Золата» і «бронзу» спартсмены БДПУ прывезлі з г. Эгер у Венгрыі, дзе 19–23 лютага праходзіў Кубак свету па дзюдо.
17 лютага 2015 года, № 2 (1157)
За істотныя вынікі, якія маюць навуковае і практычнае значэнне ў адным з прыярытэтных напрамкаў даследчай і навукова-тэхнічнай дзейнасці, стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь НАЗНАЧАНА перспектыўнаму маладому вучонаму БДПУ – загадчыку кафедры прыкладной псіхалогіі факультэта псіхалогіі Н. Л. Пузырэвіч.
За выдатную паспяховасць і значныя дасягненні ў навукова-даследчай рабоце стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі
Беларусь на 2015 г. НАЗНАЧАНА шасці аспірантам БДПУ: А. С. Брыкавай (навуковы кіраўнік – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт А. А. Лемех), А. А. Гайдаш (навуковы кіраўнік – доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар М. Г. Ясавееў), І. Ю. Грабавіковай (навуковыя кіраўнікі – кандыдат біялагічных навук, дацэнт Н. Г. Салаўёва, доктар біялагічных навук, прафесар С. Б. Мяльноў), К. Ю. Тарановіч (навуковы кіраўнік – доктар гістарычных навук, прафесар А. П. Жытко), М. А. Трыгук (навуковы кіраўнік – доктар філалагічных навук, прафесар І. П. Кудраватых), А. Л. Царкоўскаму (навуковы кіраўнік – доктар філалагічных навук, прафесар Т. Я. Камароўская).
За суаўтарства ў распрацоўцы спартыўна-забаўляльнага праекта «Пандапарк» у рамках конкурсу «Мінская змена. Лідар-2014», арганізаванага сумесна Мінгарвыканкамам і Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, сертыфікат лаўрэата ЎРУЧАНЫ студэнтцы 3-га курса факультэта фізічнага выхавання нашага ўніверсітэта Вользе Брадзяк.
Дыпломы магістраў апошнімі днямі студзеня атрымалі 68 выпускнікоў БДПУ другой ступені вышэйшай адукацыі. Амаль чвэрць з іх абаранілі дысертацыю на 10 балаў, прыкладна палова – на 9. Трэба адзначыць, што дыпломы міжнароднага ўзору ўручаны 8 замежным грамадзянам – прадстаўнікам Ізраіля, Эстоніі, Лівіі і Кітая.
3 кастрычніка 2014 года, № 14 (1149)
ДАРАГІЯ ВЫКЛАДЧЫКІ, СУПРАЦОЎНІКІ, СТУДЭНТЫ І ВЫПУСКНІКІ БДПУ!
У прафесійных дасягненнях і кар’ерным росце выпускнікоў розных гадоў мы знойдзем і плён асабістых намаганняў: за поспехамі вучняў заўсёды стаіць штодзённая і карпатлівая праца яго настаўнікаў. Зноў адчуем і зразумеем непарыўнае адзінства творчага пачатку і адказнасці за вынікі сваёй дзейнасці – яны ў нашай прафесіі заўсёды ідуць побач.
Паважаныя калегі! Няхай дасягнутыя вышыні і грандыёзныя планы на будучае натхняюць вас на далейшыя здзяйсненні на ніве адукацыі і выхавання! Шчыры вам дзякуй за бездакорную працу на карысць універсітэта, за ажыццяўленне інавацый і захаванне традыцый, за няспынны рух наперад. Таленавітых вам вучняў, удзячных паслядоўнікаў, а яшчэ – фізічных і маральных сіл для ажыццяўлення задуманага!
Студэнтам жадаю нястомна развіваць педагагічныя і творчыя здольнасці ў сценах сваёй alma mater. Ведайце, рост даверу да брэнда «БДПУ», станоўчая дынаміка развіцця ўніверсітэта, прэстыж нашай з вамі прафесіі ў наступныя сто гадоў будуць залежаць ад таго, наколькі грунтоўныя і трывалыя веды вы атрымаеце, як праявіце сябе ў самастойнай дзейнасці.
Асабіста я ўпэўнены, што многія з вас хутка стануць лепшымі ў прафесіі – настаўнікамі, выхавацелямі, псіхолагамі, сацыяльнымі работнікамі, кіраўнікамі ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Ад усяго сэрца жадаю ўсяму калектыву БДПУ далейшых поспехаў у працы, новых педагагічных перамог, шчасця, здароўя і дабрабыту!
З Днём настаўніка!
Рэктар БДПУ, прафесар Аляксандр Жук
3 кастрычніка 2014 года, № 14 (1149)
***
Намесніка дырэктара па навуковай рабоце ІПКіП У. А. Шынкарэнку з узнагароджаннем яго нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
***
Першакурсніцу факультэта спецыяльнай адукацыі Аляксандру Шурмей з перамогай у конкурсе работ маладых журналістаў «Залатое пяро Белай Русі» ў намінацыі «Мая Радзіма – Беларусь». Дыплом студэнтцы ўручыў намеснік старшыні РГА «Белая Русь» А. В. Шацько.
***
Выпускніка гістарычнага факультэта БДПУ 2010 г. В. Э. Жука з перамогай у Рэспубліканскім конкурсе «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь-2014».«Н»-даведка. Віктар Эдуардавіч працуе выкладчыкам гісторыі СШ № 11 г. Маладзечна. Педагог са стажам працы 3 гады, ён у фінальных мерапрыемствах пераўзышоў у прафесійным майстэрстве 49 лепшых настаўнікаў і выхавацеляў краіны. Кампетэнтнае журы конкурсу ўзначальваў рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук.
1 верасня 2014 года, № 1 (1147)
ДАРАГIЯ СЯБРЫ, сардэчна вiншую вас з Днём ведаў!
Для першакурснікаў гэта не проста свята, а пачатак цiкавага студэнцкага жыцця, напоўненага радасцю пазнання, творчымі адкрыццямi i сапраўдным сяброўствам. Мы шчыра віншуем тых, хто 1 верасня ўпершыню ўвойдзе ў аўдыторыi alma mater, і тых, хто ўжо не адзін раз сустракаў гэта цудоўнае свята ў сценах БДПУ.
Наш універсітэт ужо сто гадоў з годнасцю выконвае важнейшую мiсiю – рыхтуе педагагічныя кадры для ўстаноў адукацыі Бацькаўшчыны. Словы ўдзячнасці ў гэты дзень выказваю выкладчыкам БДПУ – за адданасць нялёгкай, але высакароднай справе, за непахiсную веру ў iдэалы асветніцт-ва, дабра i справядлiвасцi. Педагог з’яўляецца найважнейшай фігурай у грамадстве, бо менавіта ён забяспечвае выхаванне падрастаючых пакаленняў – будучыні нашай краіны.
Жадаю ўсiм студэнтам і работнікам педагагічнага ўніверсітэта здароўя, творчых поспехаў i выдатнага настрою. Новых вам дасягненняў у вучобе i працы, шчасця i дабрабыту! І, вядома ж, шырокай дарогi ў краiну Ведаў!
Рэктар БДПУ Аляксандр Жук
12 чэрвеня 2014 года, № 11 (1146)
Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, дасягнутыя поспехі ў падрыхтоўцы высокаква-ліфікаваных спецыялістаў узнагароджана Тамара Рыгораўна ТРАФІМОВІЧ, загадчык кафедры беларускага і рускага мовазнаўства ФПА;
Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, паспяховае кіраўніцтва навуковымі працамі студэнтаў-пераможцаў ХХ Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў узнагароджаны Наталля Мікалаеўна БАЛЬ, дацэнт кафедры лагапедыі факультэта спецыяльнай адукацыі, Сяргей Іванавіч ЗЯНЬКО, загадчык кафедры прыкладной матэматыкі і інфарматыкі матэматычнага факультэта, Валянціна Мікалаеўна КЛІПІНІНА, дацэнт кафедры сацыяльнай педагогікі факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій, Марыя Іванаўна ЛІСАВА, загадчык кафедры матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі матэматычнага факультэта;
Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, дасягнутыя поспехі ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных педагагічных кадраў і ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння ўзнагароджаны Анатоль Антонавіч БАЛАЙ, загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту.
27 сакавiка 2014 года, № 4 (1139)
I НЕМАГЧЫМАЕ МАГЧЫМА ТАМУ, ХТО ЎЗЯЎ РУБЕЖ КРУТЫ
У зале рэдкай кнігі 24 лютага адкрылася выстава «Нястомны працаўнік на ніве філалогіі», на якой былі прадстаўлены навуковыя працы доктара філалагічных навук, прафесара, дэкана факультэта беларускай і рускай філалогіі Васіля Дзянісавіча СТАРЫЧОНКА, якому ў гэты дзень споўнілася 60 гадоў. Выступоўцы, у ліку якіх былі прадстаўнікі адміністрацыі БДПУ, дэканы факультэтаў, загадчыкі кафедраў і студэнты, адзначылі высокі прафесійны ўзровень навуковай дзейнасці прафесара Старычонка, шмат цёплых слоў было сказана і пра асабістыя якасці гэтага выдатнага чалавека.
Гледзячы на пройдзены Васілём Дзянісавічам шлях, разумееш, што «і немагчымае магчыма». Нарадзіўся будучы вучоны ў маленькай вёсцы Луцішча Крупскага раёна Мінскай вобласці праз дзевяць гадоў пасля вайны. Часы былі складаныя, але гэта не перашкодзіла вясковаму хлапчуку ажыццявіць мару, недасяжную для многіх, – паступіць у сталічную ВНУ і заняцца навукай. Але гэта здарылася потым. А напачатку была Абчугская сярэдняя школа і праца пазаштатным карэспандэнтам у раённай газеце «Ленінскім курсам», затым філалагічны факультэт БДУ з яго студэнцкай рамантыкай – будатрадамі і паездкамі на «бульбу». У 1976 г. В. Д. Старычонак пачаў працаваць у Інстытуце мовазнаўства НАН Беларусі, з 1982 – у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка: спачатку старшым выкладчыкам, потым дацэнтам, прафесарам кафедры і, нарэшце, ужо 12-ы год запар Васіль Дзянісавіч узначальвае факультэт беларускай і рускай філалогіі.
Навуковыя інтарэсы В. Д. Старычонка надзвычай шырокія – лексікалогія, лексікаграфія, дыялекталогія, полісемія, семантыка, культура мовы. Ён аўтар больш як 250 навуковых прац, сярод якіх «Слоўнік амонімаў беларускай мовы» (1991), «Полісемія ў беларускай мове (на матэрыяле субстантываў)» (1997), «Метафары ў беларускай мове» (2007). В. Д. Старычонак з’яўляецца суаўтарам такіх фундаментальных акадэмічных выданняў, як пяцітомны «Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча» і пяцітомны «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак». Значную ўвагу прафесар Старычонак надае распрацоўцы метадычных рэкамендацый і напісанню кніг па беларускай мове. Ён падрыхтаваў вучэбна-метадычныя дапаможнікі «Лінгвістычныя аналізы» (1997), «Беларуская мова: ад А да Я» (2002), «Беларуская мова: Узоры моўнага аналізу. Трэніровачныя заданні. Тэсты» (2002). З мэтай заахвоціць вучняў да вывучэння мовы і літаратуры, пашырыць іх кругагляд і моўную эрудыцыю, дапамагчы ў развіцці вобразнага і лагічнага мыслення, памяці, кемлівасці была створана кніга «Займальная філалогія» (1998).
Як дэкан факультэта беларускай і рускай філалогіі В. Д. Старычонак надае вялікую ўвагу выкладанню беларускай і рускай моў ва ўмовах беларуска-рускага білінгвізму, клапоціцца пра стварэнне інавацыйных дапаможнікаў па рускай мове, пра што сведчаць такія навуковыя працы, як «Основы фонологии» (1999), «Русский язык. Школьный словарь-справочник» (2002), «Современный русский литературный язык» (2012) і інш.
Вучонага-лінгвіста В. Д. Старычонка добра ведаюць у адукацыйных колах многіх расійскіх навучальных устаноў, дзе ён не раз выступаў з дакладамі па беларуска-рускіх узаемасувязях, стане рускай мовы ў Беларусі. На заказ маскоўскага выдавецтва «Дрофа» Васіль Старычонак (у сааўтарстве з Л. Кавадлай) па%B