Афіцыйная хроніка
3 верасня 2024 года № 9 (1310)
ЯКАСНАЯ АДУКАЦЫЯ – МОЦНАЯ ДЗЯРЖАВА
Дэлегацыя БДПУ на чале з рэктарам універсітэта А.І. Жуком прыняла ўдзел у Рэспубліканскім педагагічным савеце, які праходзіў у Палацы Рэспублікі. На мерапрыемстве прысутнічалі 2,5 тыс. педагогаў краіны, кіраўнікоў устаноў адукацыі, рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі і галіновага прафсаюза.
Перад прысутнымі выступіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка. Ён, у прыватнасці, адзначыў, што адукацыя – фундаментальная сфера нашага жыцця, якая вызначае развіццё краіны і ўсёй нацыі. Таму людзі, якія ў ёй працуюць, павінны быць бездакорнымі. Выхавацелі, настаўнікі і выкладчыкі фарміруюць каштоўнасныя арыенціры маладога пакалення – а гэта найвышэйшая адказнасць. «Хто, калі не вы, дапаможа дзецям правільна ўспрымаць свет, разумець усе працэсы, якія адбываюцца ў грамадстве і дзяржаве? Усё пачынаецца з нас – настаўнікаў», – падкрэсліў беларускі лідар.
Падчас свайго выступлення Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка агучыў шэраг патрабаванняў да сістэмы адукацыі і назваў асноўныя стратэгічныя задачы, якія будуць стаяць перад ёй у бліжэйшы час. Асобна Прэзідэнт узгадаў базавае патрабаванне – абавязкова роўны доступ да атрымання адукацыі. А таксама спыніўся на тэме здаровага ладу жыцця: «Фізкультура і спорт – гэта найперш здароўе нашых дзяцей. А яшчэ дысцыпліна і выхаванне характару, якія заўсёды спатрэбяцца ў жыцці».
На пленарным пасяджэнні Міністр адукацыі А.І. Іванец далажыў аб стане і перспектывах развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі. Андрэй Іванавіч зрабіў акцэнт на трох найважнейшых задачах: выхоўваць сапраўднага грамадзяніна і патрыёта на ўсіх узроўнях адукацыі; вяртаць прэстыж прафесіі настаўніка; разглядаць працэс навучання не праз прызму падрыхтоўкі вузкага спецыяліста для галіны ці прадпрыемства, а ў цэлым рыхтаваць да будучага развіцця краіны.
Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі шляхі павышэння якасці вучэбнага працэсу на розных узроўнях, узаемадзеянне ўстаноў вышэйшай адукацыі з заказчыкамі кадраў і іншыя актуальныя пытанні. Было адзначана, што сістэма адукацыі – не проста адна з найбуйнейшых галін сацыяльнай сферы, а перш за ўсё найважнейшы складнік жыцця ўсяго беларускага грамадства.
Каментуючы вынікі маштабнага мерапрыемства карэспандэнту БЕЛТА, рэктар БДПУ А.І. Жук заўважыў, што ў Год якасці наша галоўная задача – павышэнне якасці адукацыі на ўсіх ступенях. А яе вырашэнне наўпрост залежыць ад падрыхтоўкі педагагічных кадраў. «Таму мы многае робім для таго, каб са сцен універсітэта выходзілі падрыхтаваныя спецыялісты: абнаўляем адукацыйныя стандарты, спецыяльнасці, узмацняем практыкаарыентаванасць навучання», – падкрэсліў кіраўнік універсітэта.
P.S. На Рэспубліканскім педагагічным савеце працавалі студэнты-валанцёры БДПУ. Яны суправаджалі групы, сустракалі гасцей, рэгістравалі ўдзельнікаў, выдавалі інфармацыйныя матэрыялы.
31 мая 2024 года № 7 (1308)
ПЕДАГАГІЧНАЯ АДУКАЦЫЯ Ў ФОКУСЕ ЎВАГІ СНД
Рэктар БДПУ А.І. Жук прыняў удзел у Міжнародным форуме «Педагагічная адукацыя ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў: падрыхтоўка кадраў і інтэграцыйнае развіццё», які адбыўся ў Маскоўскім педагагічным дзяржаўным універсітэце (далей – МПДУ) – базавай арганізацыі дзяржаў – удзельніц СНД па падрыхтоўцы педагагічных кадраў. Падчас пленарнага пасяджэння Аляксандр Іванавіч прадставіў калегам – кіраўнікам устаноў вышэйшай педагагічнай адукацыі з Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі і Узбекістана – вопыт нашага ўніверсітэта і айчыннай сістэмы адукацыі ў развіцці інтэграцыйных працэсаў, накіраваных на эфектыўную падрыхтоўку педагагічных кадраў.
У аналітычным дакладзе А.І. Жук падкрэсліў сістэмнасць працы, у аснове якой – Канцэпцыя развіцця педагагічнай адукацыі на 2021–2025 гг. Асноўным механізмам рэалізацыі Канцэпцыі з’яўляецца кластарнае ўзаемадзеянне, эфектыўнасць якога пацвярджаецца арганізацыяй навукова-метадычнага суправаджэння дзейнасці профільных класаў педагагічнай накіраванасці ў школах і гімназіях краіны. У дакладзе дэталёва прадстаўлена інтэграцыйнае ўзаемадзеянне па асноўных напрамках работы: адукацыйным, навуковым і выхаваўчым, а таксама сфармуляваны прапановы па перспектыўных формах інтэграцыйных працэсаў у сферы падрыхтоўкі педагагічных кадраў на прасторы СНД.
Падчас Форуму ва ўрачыстай абстаноўцы прайшла цырымонія ўручэння рэгалій Ганаровага прафесара МПДУ рэктару БДПУ Аляксандру Іванавічу Жуку за заслугі ў педагагічнай дзейнасці і навуковай рабоце. У выніковым дакуменце прадстаўнічага сходу таксама адзначаны вялікі ўклад нашага ўніверсітэта ў развіццё педагагічнай адукацыі і актыўнае ўзаемадзеянне з установамі вышэйшай педагагічнай адукацыі краін Садружнасці.
3 мая 2024 года № 6 (1307)
УМАЦОЎВАЦЬ МІЖНАРОДНАЕ ПАРТНЁРСТВА
Завяршыўся візіт рэктара БДПУ А.І. Жука ў Рэспубліку Узбекістан. У рамках дзелавой паездкі Аляксандр Іванавіч наведаў Ташкенцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Нізамі (далей – ТДПУ), дзе правёў перамовы з рэктарам установы А.К. Кіргізбаевым аб развіцці міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі педагагічных кадраў; аб перспектывах сумеснага факультэта «Інавацыйная педагогіка»; аб рэалізацыі агульных адукацыйных праграм у 2024–2025 навучальным годзе; аб аказанні навукова-метадычнай падтрымкі ў арганізацыі педагагічных класаў для сістэмы адукацыі Рэспублікі Узбекістан.
А.І. Жук прыняў удзел у рабоце Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Бесперапынная адукацыя: міжнародны вопыт, інавацыі і трансфармацыя». На пленарным пасяджэнні Аляксандр Іванавіч выступіў з дакладам «Бесперапынная педагагічная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь: вектары мадэрнізацыі», у якім прадставіў асноўныя напрамкі ўдасканалення нацыянальнай сістэмы бесперапыннай педагагічнай адукацыі. Падчас секцыйных пасяджэнняў рэктар БДПУ абмеркаваў актуальныя пытанні падрыхтоўкі сучаснага педагога, арганізацыі падтрымкі асобаснага прафесійнага развіцця педагогаў ва ўмовах трансфармацыі адукацыі з рэктарам Кутаіскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Акакія Цэрэтэлі Шалвай Кіртадзэ, членам-карэспандэнтам Расійскай акадэміі адукацыі Л.Л. Босавай, прафесарам Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта Р.В. Дзем’янчуком.
У ходзе візіту рэктар БДПУ падпісаў дадатковыя пагадненні з кіраўніком ТДПУ аб рэалізацыі ў 2024–2025 навучальным годзе сумесных адукацыйных праграм па спецыяльнасцях «Дашкольная адукацыя», «Псіхалогія», «Пачатковая адукацыя», а таксама аб адкрыцці новай – «Фізічная культура».
Падчас знаёмства з адукацыйным патэнцыялам ТДПУ Аляксандр Іванавіч правёў сустрэчу са студэнтамі і выкладчыкамі сумеснага факультэта «Інавацыйная педагогіка», дзе расказаў пра магчымасці працягу навучання ў магістратуры і аспірантуры БДПУ, наведаў заняткі, што праводзяцца выкладчыкамі БДПУ ў анлайн-фармаце, завітаў у Беларуска-Узбекскі адукацыйны цэнтр, праз які перадаў прадстаўнікам беларускай дыяспары г. Ташкента рэкламна-інфармацыйныя матэрыялы аб нашым універсітэце.
З мэтай практычнай рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей у БДПУ пачалася распрацоўка комплексу мер, у ліку якіх забеспячэнне арганізацыйнага і вучэбна-метадычнага суправаджэння сумесных з ТДПУ адукацыйных праграм, правядзенне ў нашай установе стажыровак прадстаўнікоў УВА Рэспублікі Узбекістан па пытанні арганізацыі профільных педагагічных класаў і інш.
17 красавіка 2024 года № 5 (1306)
На чарговым пасяджэнні
Савета БДПУ з дакладам
«ФІНАНСАВА-ЭКАНАМІЧНАЯ
ДЗЕЙНАСЦЬ УНІВЕРСІТЭТА ў 2023 г.:
ВЫНІКІ І ПЕРСПЕКТЫВЫ»
выступіў рэктар установы А.І. Жук
Аляксандр Іванавіч адзначыў, што ў 2023 г. фінансава-эканамічная дзейнасць БДПУ была накіравана на рэалізацыю мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2021–2025 гг., фінансавае забеспячэнне эфектыўнай дзейнасці ўсіх структурных падраздзяленняў універсітэта, павышэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў, паляпшэнне сацыяльных і матэрыяльных умоў працы калектыву.
А.І. Жук падкрэсліў, што за апошнія два гады бюджэтнае фінансаванне БДПУ павялічылася на 26 %. Асноўныя сродкі бюджэту накіроўваліся на заработную плату, стыпендыі і сацыяльныя выплаты, аплату камунальных плацяжоў, іншыя бягучыя і капітальныя выдаткі.
Выдаткі на заработную плату склалі 58 % ад агульнага аб’ёму сродкаў. Заработная плата супрацоўнікаў універсітэта ў 2023 г. вырасла ў параўнанні з 2022 г. больш чым на 15 %, прафесарска-выкладчыцкага складу – на 17 %, іншага персаналу – амаль на 15 %.
Вялікая ўвага надаецца стымуляванню якасці працы ўсіх работнікаў. У 2023 г. на выплату прэміі накіравана звыш 2 млн руб., што на 24 % больш у параўнанні з папярэднім годам. Кожнаму работніку выплочвалася дадатковая прэмія да Дня настаўніка, Дня ўніверсітэта, Новага года, 23 лютага, 8 Сакавіка, Дня Перамогі, па выніках навучальнага года. Усе супрацоўнікі ў снежні 2023 г. атрымалі матэрыяльную дапамогу.
На выплату стыпендый у 2023 г. было накіравана 6,4 млн руб. Стыпендыю атрымліваюць больш за 92 % студэнтаў, якія навучаюцца за кошт сродкаў бюджэту.
Уладальнікамі стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца 8 студэнтаў БДПУ, імянных стыпендый – 28 чалавек. Штомесячную надбаўку (да 380 руб.) атрымліваюць 428 студэнтаў і 10 аспірантаў, якія дасягнулі асаблівых поспехаў у вучобе, навуковай і грамадскай працы. Матэрыяльную дапамогу атрымалі амаль 800 студэнтаў, прэмію – 542 студэнты.
У 2023 г. павысілася эфектыўнасць працы факультэтаў, інстытутаў і структурных падраздзяленняў па атрыманні даходаў ад аказання дадатковых платных паслуг. Універсітэтам дасягнута выкананне ўстаноўленага паказчыка па знешнеэканамічнай дзейнасці.
Большая частка даходаў, атрыманых ад пазабюджэтнай дзейнасці БДПУ, накіроўваецца на мадэрнізацыю і абнаўленне вучэбных карпусоў, інтэрнатаў, дапаможных памяшканняў.
Падагульняючы выступленне, А.І. Жук вызначыў асноўныя напрамкі развіцця фінансава-эканамічнай дзейнасці БДПУ на 2024 г. і наступныя гады: захаванне фінансавай стабільнасці ўніверсітэта; павышэнне пазабюджэтных даходаў за кошт дыверсіфікацыі іх відаў і пашырэння экспарту; выкарыстанне рынкавых механізмаў прыцягнення фінансавых сродкаў; аптымізацыя структуры расходаў і капітальных укладанняў на аснове максімальнай эканоміі.
Па выніках пасяджэння прынята Пастанова, поўны тэкст якой накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні БДПУ.
29 сакавіка 2024 года № 4 (1305)
Па даручэнні міністра адукацыі А.І. Іванца на пашыраным пасяджэнні Савета грамадскага аб’яднання «Беларускае педагагічнае таварыства» (далей –БПА) пад старшынствам рэктара БДПУ старшыні БПА А.І. Жука было арганізавана абмеркаванне праекта Праграмы развіцця і ўдасканалення дашкольнай адукацыі на 2024–2025 гг. Удзел у мерапрыемстве прынялі члены аб’яднання педагагічных работнікаў дашкольнай адукацыі БПА. Па выніках абмеркавання прынята рашэнне ўхваліць праект Праграмы і накіраваць у Міністэрства адукацыі прапановы па ўнясенні некаторых змяненняў у асобныя пункты.
Рэктар БДПУ А.І. Жук прыняў удзел у рабоце Рэспубліканскага семінара-нарады для арганізатараў летняга адпачынку і аздараўлення дзяцей у 2024 г., што адбыўся на базе Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубраня». Мерапрыемства прайшло пад кіраўніцтвам міністра адукацыі А.І. Іванца. Да работы нарады далучыліся прадстаўнікі шэрагу міністэрстваў, а таксама Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні.
Пад старшынствам рэктара БДПУ А.І. Жука ў рэжыме анлайн прайшло пасяджэнне Грамадскага савета базавай арганізацыі дзяржаў – удзельніц СНД па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы, павышэнні кваліфікацыі педагагічных работнікаў і спецыялістаў у галіне інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі.
Аляксандр Іванавіч прадставіў вынікі працы базавай арганізацыі і Грамадскага савета за 2023 г. На працягу года былі праведзены 44 навуковыя і навукова-адукацыйныя мерапрыемствы з удзелам больш чым 17 тыс. чалавек; абаронены 3 доктарскія дысертацыі, 258 магістарскіх дысертацый; рэалізаваны 14 вучэбных праграм павышэння кваліфікацыі і 200 навучальных курсаў для больш чым 6,3 тыс. чалавек; падрыхтаваны больш за 400 навуковых публікацый.
Падчас пасяджэння таксама былі вызначаны прыярытэтныя напрамкі работы на 2024 г.: узгадненне мадэльнай канцэпцыі развіцця педагагічнай адукацыі ў кантэксце прынцыпу інклюзіі; рэалізацыя міжнародных вучэбных праграм павышэння кваліфікацыі і стажыроўкі для ПВС універсітэтаў і педагагічных работнікаў; папулярызацыя вынікаў дзейнасці краін – удзельніц СНД у СМІ і сацыяльных сетках.
7 сакавіка 2024 года № 3 (1304)
У нашым універсітэце адбыўся міжнародны семінар «Бесперапынная педагагічная адукацыя». Яго ўдзельнікаў прывітаў рэктар БДПУ А.І. Жук. Аляксандр Іванавіч выступіў перад прысутнымі з дакладам «БДПУ – лідар педагагічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь», у якім прэзентаваў дасягненні і напрамкі дзейнасці вядучай установы вышэйшай педагагічнай адукацыі краіны.
Расійскія калегі – кіраўнік Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А.І. Герцэна (РДПУ) С.В. Тарасаў і в.а. рэктара Расійскага дзяржаўнага прафесійна-педагагічнага ўніверсітэта (РДППУ) В.В. Дубіцкі, у сваю чаргу, прадставілі даклады «Асноўныя напрамкі міжнароднай дзейнасці РДПУ» і «Прафесійна-педагагічная адукацыя: актуальныя трэнды развіцця».
Удзельнікі семінара абмеркавалі перспектывы далейшага міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння. Была падпісана дарожная карта аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і РДПУ, а таксама пагадненне аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і РДППУ.
ЦВК АБВЯСЦІЎ КАНЧАТКОВЫЯ ВЫНІКІ
ВЫБАРАЎ АДЗІНАГА ДНЯ ГАЛАСАВАННЯ
У Беларусі адбыўся адзіны дзень галасавання. Упершыню ў гісторыі нашай кра-іны 25 лютага былі абраны дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і мясцовых Саветаў дэпутатаў. Паводле даных Цэнтральнай выбарчай камісіі (далей – ЦВК) яўка на ўчастках для галасавання склала 73,14 %. Гэта сведчанне таго, што беларусам не ўсё роўна, як будзе развівацца наша краіна ў будучыні. Студэнты БДПУ таксама зрабілі свой выбар і такім чынам прадэманстравалі ўласную сацыяльную актыўнасць. Яскравай і запамінальнай электаральная кампанія стала для тых маладых людзей, хто галасаваў упершыню. Кожнаму з іх было ўручана падарункавае выданне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Па выніках адзінага дня галасавання ў Палату прадстаўнікоў прайшлі 110 дэпутатаў восьмага склікання, сярод якіх 20 – ад горада Мінска. Усе 1284 мясцовыя Саветы сфарміраваны ў правамоцным складзе. З больш падрабязнай інфармацыяй прапануем азнаёміцца на сайце ЦВК https://rec.gov.by.
15 лютага 2024 года № 2 (1303)
Права на выбар. Яно ёсць у кожнага з нас. Прыняць важнае рашэнне ў інтарэсах беларускага грамадства мы зможам ужо хутка – 25 лютага. Электаральная кампанія-2024 стане асаблівай, бо ў адзіны дзень галасавання будуць абраны дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і мясцовых Саветаў дэпутатаў. Важнасць гэтай падзеі добра разумеюць у БДПУ.
РЭАЛІЗАВАЦЬ СВАЁ ПРАВА НА ВЫБАР
А.І. ЖУК, рэктар БДПУ: «Адна з ключавых задач універсітэта – забяспечыць прававую асвету студэнтаў, растлумачыць будучым педагогам важнасць удзелу ў электаральным працэсе. З гэтай мэтай у БДПУ створана шматузроўневая сістэма: пачынаючы ад факультэтаў, дзе тэма выбараў абмяркоўваецца на інфармацыйных і куратарскіх гадзінах, на дыялогавых пляцоўках, і заканчваючы правядзеннем буйных універсітэцкіх мерапрыемстваў, сустрэч са старшынёй ЦВК Беларусі, з дзяржаўнымі і грамадскімі дзеячамі. Безумоўна, электаральная кампанія датычыцца ўсіх членаў працоўнага калектыву, аднак нам важна правільна зарыентаваць першакурснікаў, якія будуць галасаваць упершыню ў жыцці. І яны ўжо разумеюць, што ад іх выбару шмат што залежыць. Бо ўсе мы за тое, каб Беларусь развівалася стабільна і ўстойліва».
С.У. ЗЕНЧАНКА, загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін: «Удзел у выбарах – гэта абавязак кожнага грамадзяніна, якому неабыякавы лёс краіны, хто дбае пра сваю будучыню і будучыню сваіх блізкіх. Асабліва актуальна гэта для педагогаў, задача якіх – выхоўваць патрыятызм, грамадзянскасць, нацыянальную ідэнтычнасць у дзяцей і моладзі. Многія студэнты ўпершыню пазнаёмяцца з практыкай выбарчага працэсу і перадвыбарнымі праграмамі кандыдатаў у дэпутаты. Гэты вопыт будзе садзейнічаць палітычнай сацыялізацыі моладзі, яе паўнацэннаму ўключэнню ў жыццё грамадства».
В.М. ДЫМКОВА, старшыня ППА студэнтаў БДПУ: «Удзел у адзіным дні галасавання – адна з магчымасцей праявіць неабыякавасць і прыняць асабісты ўдзел у пабудове агульнай будучыні. Голас кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь з’яўляецца фундаментам нашай краіны. Будучыня залежыць ад нас – актыўных і свядомых грамадзян!»
Дар’я ЛУКАШЭВІЧ, сакратар ПА ГА «БРСМ» БДПУ: «Моладзь Беларусі выступае за мір і стабільнасць. Упэўнена, што студэнты БДПУ далучацца да электаральнай кампаніі. Яны займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю і разумеюць, што ад іх выбару залежыць развіццё дзяржавы».
Настасся КІЙКО, старшыня Студэнцкага савета БДПУ: «Удзел у адзіным дні галасавання – паказчык грамадзянскай сталасці. Права выбіраць адыгрывае важную ролю ў забеспячэнні стабільнасці краіны, бо дазваляе грамадзянам выказваць сваю думку і браць удзел у вырашэнні важных пытанняў, якія датычацца будучыні нашай Радзімы. Мы павінны самастойна ісці па абраным шляху і самі будаваць сваю дзяржаву».
Ксенія ЛАШЧЭЎСКАЯ, магістрант, пераможца Рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года-2021»: «Адзіны дзень галасавання – важная падзея для кожнага грамадзяніна. Заклікаю ўсіх 25 лютага праявіць сваю актыўнасць і вызначыць вектар развіцця Беларусі. Асабліва важна гэта зрабіць маладым людзям, бо мы знаходзімся ў эпіцэнтры падзей, ствараем гісторыю краіны, у якой хочам мірна жыць і працаваць дзеля будучых пакаленняў беларусаў і з удзячнасцю да тых, хто падараваў нам мірнае неба над галавой!»
Прыміце ўдзел у адзіным дні галасавання! Аддайце свой голас за кандыдата, якому давяраеце!
РЭЖЫМ ПРАЦЫ
ўчасткаў для галасавання
ДАТЭРМІНОВАЕ ГАЛАСАВАННЕ
20–24 лютага 2024 г.
з 12.00 да 19.00
ДЗЕНЬ ВЫБАРАЎ
25 лютага 2024 г.
з 8.00 да 20.00
19 студзеня 2024 года № 1 (1302)
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка падпісаў Указ, якім карэктуюцца Правілы прыёму асоб для атрымання вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Палажэнні дакумента накіраваны на павышэнне аб’ектыўнасці ацэнкі ведаў абітурыентаў, упарадкаванне адбору на мэтавую падрыхтоўку, узмацненне канкурэнтнага складніка, паступленне найбольш падрыхтаванай і матываванай моладзі. Указам прадугледжаны нормы, якія замацоўваюць паўнамоцтвы Міністэрства адукацыі па рэгуляванні асобных пытанняў правядзення ўступнай кампаніі для забеспячэння роўных умоў і справядлівага конкурснага адбору пры паступленні ва ўстановы адукацыі.
Міністэрства адукацыі ў самыя кароткія тэрміны забяспечыць комплекс арганізацыйна-метадычных мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Указа. Будзе праведзена неабходная тлумачальная работа для абітурыентаў і іх бацькоў. А свой каментарый адносна зместу і важнасці дакумента рэктар БДПУ А.І. Жук даў чытачам «Н» ужо сёння:
– Сістэма адукацыі – структура дынамічная, яна змяняецца і ўдасканальваецца ў адпаведнасці з запытамі грамадства і развіццём рэальнага сектара эканомікі. Таму відавочна, што карэкціроўка Правілаў прыёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі ў 2024 г. з’яўляецца заканамернай і своечасовай. Усе адлюстраваныя ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь змяненні і дапаўненні накіраваны на забеспячэнне роўнасці ўмоў і справядлівага конкурснага адбору пры паступленні ва ўстановы вышэйшай адукацыі.
Мяне як рэктара вядучага педагагічнага ўніверсітэта краіны натхняе тое, што новая рэдакцыя Правілаў прыёму дазволіць прыцягнуць у нашу прафесію матываваных і здольных абітурыентаў – пераможцаў алімпіяд, уладальнікаў атэстатаў і дыпломаў з адзнакай, выпускнікоў профільных класаў педагагічнай накіраванасці. Пройдзе ўсяго толькі 4–5 гадоў, і цяперашнія абітурыенты – ужо дыпламаваныя спецыялісты – вернуцца ў школы з важнай місіяй: навучаць і выхоўваць падрастаючыя пакаленні беларусаў.
Важным лічу прыцягненне на педагагічныя спецыяльнасці найбольш падрыхтаваных выпускнікоў, якія паступаюць на ўмовах мэтавага набору. Гэтаму будзе садзейнічаць замацаванне ніжняга парога сярэдняга бала атэстата не ніжэй за 7,0. Дарэчы, уступная кампанія мінулага года па мэтавым наборы выявіла праблему – недастаткова моцны канкурэнтны складнік. Новая рэдакцыя Правілаў прыёму прадугледжвае правядзенне конкурсу сярод асобных арганізацыйзаказчыкаў. Гэта, на наш погляд, будзе садзейнічаць актывізацыі прафарыентацыйнай работы з боку заказчыкаў кадраў і дазволіць ім гарантавана атрымаць падрыхтаванага спецыяліста.
Істотным новаўвядзеннем прыёмнай кампаніі з’яўляюцца квоты для залічэння катэгорый абітурыентаў, якія паступаюць на агульных умовах на шэраг папулярных педагагічных спецыяльнасцей («Філалагічная адукацыя», «Прыродазнаўчая адукацыя», «Гістарычная адукацыя», «Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя», інш.), – не менш за 20 % ад плана набору. Раней гэтыя спецыяльнасці закрываліся пераважна льготнікамі.
Новая рэдакцыя Правілаў будзе садзейнічаць удасканаленню нацыянальнай сістэмы адбору і падрыхтоўкі кадраў з вышэйшай адукацыяй. Упэўнены, што дзякуючы гэтаму ў педагагічную прафесію прыйдзе найбольш падрыхтаваная і матываваная моладзь.
Атрымаць дадатковую інфармацыю па ўнесеных зменах можна ў прыёмнай камісіі БДПУ (панядзелак – пятніца з 8.30 да 17.30; тэл.: 8-017-311-21-28) або ва Упраўленні вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі (панядзелак – пятніца з 10.00 да 12.00; тэл.: 8-017-200-62-72).
29 лістапада 2023 года № 13 (1299)
ПЕРСПЕКТЫЎНЫ ВЕКТАР АДУКАЦЫЙНАГА СУПРАЦОЎНІЦТВА
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 21 лістапада прайшло пленарнае пасяджэнне 1-га Форуму рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі, у рабоце якога прыняў удзел кіраўнік БДПУ А.І. Жук. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся першы намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А.Г. Бахановіч і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяаюн.
Адносіны паміж нашымі краінамі развіваюцца вельмі дынамічна і сёння выйшлі на ўзровень усебаковага стратэгічнага парт-нёрства. Гэта яскравы прыклад рэалізацыі дамоўленасцей Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі з Кіраўніком КНР Сі Цзіньпінам, якія былі дасягнуты сёлета падчас візіту ў Пекін і на сустрэчы ў Самаркандзе ў верасні мінулага года. Дзякуючы намаганням лідараў дзвюх краін сфарміравана магутная база для развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах, у тым ліку ў сферы адукацыі.
«На сённяшні дзень паміж установамі адукацыі Беларусі і Кітая падпісана больш за 560 прамых дагавораў аб супрацоўніцтве, пры гэтым больш за 100 – за апошнія два гады. Беларускія і кітайскія ўніверсітэты рэалізуюць 40 сумесных адукацыйных праграм. У распрацоўцы знаходзяцца яшчэ 20, у тым ліку па падрыхтоўцы кадраў вы-шэйшай навуковай кваліфікацыі», – паведаміў прысутным А.Г. Бахановіч.
У рамках форуму створана Кітайска-Беларуская асацыяцыя ўніверсітэтаў, у якую ўвайшло больш за 80 устаноў вы-шэйшай адукацыі абедзвюх краін. Ад імя БДПУ свой подпіс пад Пагадненнем паста-віў рэктар нашага ўніверсітэта А.І. Жук. «Кітайска-Беларуская асацыяцыя ўні-версітэтаў стане візітоўкай гуманітарнага ўзаемадзеяння нашых краін, – заявіў Спа-дар Пасол пасля падпісання Пагаднення. – Яе стварэнне надасць імпульс развіццю супрацоўніцтва Кітая і Беларусі ва ўсіх галінах».
Падчас секцыйнага пасяджэння форуму, якое адбылося на базе БДУ, Аляксандр Іва-навіч у дакладзе «Лічбавізацыя беспера-пыннай педагагічнай адукацыі: тэндэнцыі і перспектывы» прадставіў вопыт Рэспуб-лікі Беларусь па падрыхтоўцы кадраў для лічбавай эканомікі і людзей да жыцця ва ўмовах лічбавай эканомікі. Кітайскіх парт-нёраў зацікавілі прапанаваныя А.І. Жуком напрамкі магчымага супрацоўніцтва:
- адкрыццё сумесных адукацыйных праграм бакалаўрыята, магістратуры па пад-рыхтоўцы педагагічных кадраў, якія валодаюць навыкамі і прафесійнымі кампе-тэнцыямі ў галіне лічбавых тэхналогій;
- распрацоўка электронных адукацыйных рэсурсаў і інавацыйных лічбавых прадук-таў у сферы педагагічнай адукацыі;
- арганізацыя павышэння кваліфікацыі і стажыровак, правядзенне навучальных курсаў для прафесарска-выкладчыцкага складу па выкарыстанні сучасных адука-цыйных рэсурсаў;
- правядзенне сумесных навуковых даследаванняў у галіне педагагічнай адукацыі з выкарыстаннем па-тэнцыялу рэсурсных цэнтраў БДПУ і кітайскіх універсітэтаў;
- развіццё прафесійных педагагіч-ных інтэрнэт-супольнасцей для аб-мену вопытам праз дыстанцыйныя тэхналогіі на адзінай лічбавай пля-цоўцы;
- правядзенне навуковых мерапры-емстваў па абмене інавацыйным пе-дагагічным вопытам.
У наступныя дні, 22 і 23 лістапада, БДПУ прымаў дэлегацыі Даляньскага і Цзіліньскага ўніверсітэтаў замежных моў. Падчас сустрэч беларускія і кітайскія калегі прадставілі адукацыйны і навуковы патэнцыял сваіх устаноў, абмеркавалі магчымыя напрамкі ўзаемадзеяння. Вынікам візітаў стала падпісанне дагавораў аб супрацоўніцтве, накіраваных на развіц-цё акадэмічнай мабільнасці выкладчыкаў і студэнтаў, сумесную навуковую дзейнасць, стварэнне адукацыйных праграм і рэаліза-цыю іншых мерапрыемстваў у мэтах дывер-сіфікацыі экспарту адукацыйных паслуг.
15 лістапада 2023 года № 12 (1298)
Рэктар БДПУ А.І. Жук у складзе дэлегацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у VII міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя пытанні забеспячэння ўмоў інклюзіўнай адукацыі ў Расійскай Федэрацыі» (г. Масква). Як кіраўнік базавай арганізацыі СНД па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі педагагічных работнікаў у галіне інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі Аляксандр Іванавіч выступіў на адкрыцці канферэнцыі з дакладам. У ім ён прадставіў дасягненні Рэспублікі Беларусь, а таксама навукова-адукацыйны патэнцыял БДПУ ў навучанні і выхаванні дзяцей з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі. Таксама А.І. Жук прыняў удзел у перагаворах з намеснікам міністра асветы Расійскай Федэрацыі Д.Я. Грыбавым, рэктарамі, прарэктарамі і дырэктарамі вядучых маскоўскіх універсітэтаў і інстытутаў па пытаннях узаемадзеяння і пашырэння супрацоўніцтва ў сферы інклюзіўнай адукацыі, наведаў Федэральны рэсурсны цэнтр па арганізацыі комплекснага суправаджэння дзяцей з расстройствамі аўтыстычнага спектра (далей – РАС) Маскоўскага дзяржаўнага псіхолага-педагагічнага ўніверсітэта.
У ходзе візіту Аляксандр Іванавіч наладзіў дзелавыя кантакты з шэрагам устаноў адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі, падпісаў дагавор аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і ІКП (Інстытутам карэкцыйнай педагогікі). Бакі ў асобе рэктара БДПУ А.І. Жука і дырэктара ІКП Т.А. Салаўёвай дамовіліся, у прыватнасці, пра ўдзел прадстаўнікоў нашага ўніверсітэта ў мерапрыемствах, прысвечаных 100-гадоваму юбілею ІКП. Таксама былі вызначаны асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння з Міністэрствам асветы Расійскай Федэрацыі: правядзенне сумесных навуковых даследаванняў, распрацоўка адукацыйных стандартаў спецыяльнай адукацыі і вучэбна-праграмнай дакументацыі, падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі педагагічных кадраў, арганізацыя творчых, спартыўных, пазнавальных мерапрыемстваў з удзелам навучэнцаў з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі. Абмяркоўвалася таксама пытанне стварэння сумесных структур, якія б акумулявалі досвед працы ў гэтай сферы. Напрыклад – Беларуска-Расійскай асацыяцыі кіраўнікоў спецыяльных (карэкцыйных) устаноў адукацыі з выдзяленнем секцый па розных назалогіях навучэнцаў.
У БДПУ з мэтай практычнай рэалізацыі дамоўленасцей ужо пачалася распрацоўка комплексу мер, у ліку якіх ажыццяўленне шэрагу навуковых даследаванняў, распрацоўка сумеснай сеткавай адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў, правядзенне вэбінараў па пытаннях суправаджэння студэнтаў з інваліднасцю ва ўстановах вышэйшай адукацыі, арганізацыя стажыровак для прафесарска-выкладчыцкага складу ІІА БДПУ на базе Федэральнага рэсурснага цэнтра па арганізацыі комплекснага суправаджэння дзяцей з РАС і іншыя.
МАСТАЦТВА, ДАСТУПНАЕ КОЖНАМУ
Чарговым партнёрам нашага ўніверсітэта ў рамках рэалізацыі культурна-адукацыйнага праекта «Праз мастацтва – да культуры будучых педагогаў» стаў Беларускі дзяржаўны тэатр лялек. Адпаведны дагавор аб супрацоўніцтве падпісалі рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук і дырэктар тэатра Дзмітрый Сяргеевіч Сямёнаў. Двухбаковым партнёрствам прадугледжаны такія формы ўзаемадзеяння, як наведванне лепшых спектакляў, творчыя сустрэчы з артыстамі і рэжысёрамі, экскурсіі па закуліссі, выкананне сумесных праектаў.
Стварэнне для студэнтаў БДПУ спрыяльнага культурна-адукацыйнага асяроддзя – прыярытэтны напрамак работы ўніверсітэта. Тэатральны кірунак названага вышэй праекта – адзін з самых любімых сярод танкаўцаў: з пачатку яго рэалізацыі студэнты і выкладчыкі наведалі больш за 70 пастановак. Чарговы дыямент у гэтай скарбонцы – топавы спектакль тэатра лялек «Пансіён “Belvedere”», прадстаўлены ўвазе ўдзячнай аўдыторыі вечарам 10 лістапада. Як адзначыў Дзмітрый Сяргеевіч, «гэта спектакль-роздум пра безабароннасць нашага жыцця, дзе да апошняга ўздыху ёсць месца марам і каханню. Кранальная гісторыя, расказаная без лішніх слоў. Дакладней, зусім без слоў». І гэтую гісторыю мы да апошняй хвіліны пражылі разам з акцёрамі і іх персанажамі.
«Н»-даведка. Беларускі дзяржаўны тэатр лялек створаны ў 1938 г. Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь (2008), лаўрэат міжнародных фестываляў тэатраў лялек. Зараз у рэпертуары 17 спектакляў для дзяцей і 12 для дарослых. Пастаноўкі сведчаць аб прафесійнай сталасці і творчым энтузіязме калектыву, калі дух пошуку і эксперыменту абапіраецца на трываласць традыцый.
25 кастрычніка 2023 года № 11 (1297)
У рамках II Форуму рэктараў УВА Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Таджыкістан, на якім надзённыя пытанні абмяркоўвалі кіраўнікі больш як 50 устаноў вышэйшай адукацыі дзвюх краін, рэктар БДПУ А.І. Жук выступіў з дакладам «Бесперапынная падрыхтоўка педагагічных кадраў у Рэспубліцы Бела русь на аснове кластарнага ўзаемадзеяння».
Калег з Таджыкістана Аляксандр Іванавіч азнаёміў з арганізацыяй вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі, сістэмай падрыхтоўкі настаўніцкіх кадраў, вопытам БДПУ як базавай арганізацыі дзяржаў –удзельніц СНД па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі педагагічных работнікаў і спецыялістаў у галіне інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі. Асаблівую цікавасць у таджыкскіх рэктараў выклікаў досвед БДПУ па стварэнні рэспубліканскай сістэмы ранняй педагагічнай арыентацыі школьнікаў.
Таксама ў рамках працы форуму Аляксандр Іванавіч паставіў свой подпіс пад дагаворамі аб супрацоўніцтве БДПУ з Таджыкскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Садрыдзіна Айні, Кулябскім дзяржаўным універсітэтам імя Абу абдуло Рудакі і Бахтарскім дзяржаўным універсітэтам імя Насіра Хусрава. Мэтай гэтых дагавораў з’яўляюцца развіццё акадэмічнай мабільнасці выкладчыкаў і студэнтаў, сумесная навуковая работа і публікацыі, арганізацыя сеткавага ўзаемадзеяння і іншыя напрамкі.
29 верасня 2023 года № 10 (1296)
У рамках правядзення завяршальнага этапу Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь-2023» БДПУ наведаў міністр адукацыі краіны А.І. Іванец. У размове з удзельнікамі фіналу Андрэй Іванавіч падкрэсліў важнасць узмацнення практыкаарыентаванасці падрыхтоўкі спецыялістаў, вывучэння перадавога педагагічнага вопыту і выкарыстання яго ў навучальным працэсе.
Рэктар БДПУ А.І. Жук адзначыў, што знаёмства будучых настаўнікаў з напрацоўкамі лепшых педагогаў краіны дазволіць студэнтам павышаць свае прафесійныя кампетэнцыі падчас вучобы. Таксама Аляксандр Іванавіч нагадаў прысутным, што трэцяя частка фіналістаў конкурсу – гэта выпускнікі БДПУ, якія атрымалі ў сценах вядучага педагагічнага ўніверсітэта краіны грунтоўную і рознабаковую педагагічную і метадычную падрыхтоўку.
20 верасня 2023 года № 9 (1295)
У рамках афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Беларусь вядучы педагагічны ўніверсітэт краіны наведала парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Узбекістан на чале са Старшынёй Сената Олій Мажліса Танзілой Нарбаевай. Дэлегацыю сустракалі старшыня Савета Рэспублікі Наталля Іванаўна Качанава, міністр адукацыі Андрэй Іванавіч Іванец, рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук. Падчас зацікаўленай размовы бакі абмяняліся напрацаваным вопытам у сферы адукацыі, у прыватнасці інклюзіўнай, дэталёва абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва дзвюх краін.
– У Беларусі шмат увагі надаецца сацыяльным пытанням і найперш – сістэме навучання. Па словах Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, адукацыя – аснова ўсяго. І мы разумеем, што гэта насамрэч так, – паведаміла Н.І. Качанава. – Мы вельмі рады, што паміж універсітэтамі нашых краін усталяваліся добрыя адносіны і павялічваецца колькасць грамадзян Узбекістана, якія прыязджаюць вучыцца ў Беларусь. Па ўсіх напрамках у нас ёсць дагаворныя адносіны і падпісаны адпаведныя пагадненні.
Міністр адукацыі А.І. Іванец падкрэсліў, што супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Узбекістанам развіваецца вельмі дынамічна: «Толькі за апошнія чатыры гады колькасць узбекскіх студэнтаў, якія навучаюцца ў нашых універсітэтах, павялічылася з 400 да 5400 чалавек. Гэта ў першую чаргу сведчыць пра цеснае ўзаемадзеянне ўстаноў вышэйшай адукацыі дзвюх краін».
Рэктар БДПУ А.І. Жук адзначыў, што Беларусь можа служыць прыкладам профільнай педагагічнай падрыхтоўкі матываваных старшакласнікаў:
– Дзякуючы падтрымцы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2014 г. у нас у краіне створана сістэма педагагічных класаў. З 2015/2016 навучальнага года падрыхтоўка вядзецца на ўзроўні старшай школы. Распрацавана адпаведная праграма, праводзяцца факультатыўныя заняткі, якія складаюцца з чатырох модуляў: двух педагагічных і двух псіхалагічных.
БДПУ сёння – гэта сучасны адукацыйны, навукова-даследчы, сацыякультурны цэнтр, у якім вядзецца актыўная інавацыйная дзейнасць па ўдасканаленні айчыннай сістэмы педагагічнай адукацыі. Універсітэт з’яўляецца адной з найстарэйшых устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. У яго структуры працуюць 9 факультэтаў і 3 інстытуты, а таксама аспірантура, дактарантура, рэспубліканскія рэсурсныя і адукацыйныя цэнтры, іншыя падраздзяленні.
21 чэрвеня 2023 года № 8 (1294)
БДПУ – лепшы экспарцёр краіны 2022 г. у намінацыі «Адукацыя»! Адпаведны дыплом падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароджання ўручаны рэктару нашага ўніверсітэта Аляксандру Іванавічу Жуку.
У фінал конкурсу, арганізатарам якога выступіла Беларуская гандлёва-прамысловая палата, выйшла 147 удзельнікаў. А пераможцамі па рашэнні рэспубліканскай конкурснай камісіі сталі толькі 19. У іх ліку – вядучая ўстанова ў галіне педагагічнай адукацыі – наш БДПУ!
Падрыхтоўка спецыялістаў для замежных краін – важны і дынамічны напрамак развіцця міжнароднай дзейнасці alma mater. З 2018 г. колькасць замежных грамадзян, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю ва ўніверсітэце, перавышае тысячу чалавек. Сёлета навучанне ў БДПУ праходзяць прадстаўнікі 12 краін: Арменіі, Грузіі, Казахстана, Кітая, Латвіі, Малдовы, Расіі, Туркменістана, Узбекістана, Украіны, Эстоніі. У асноўным гэта студэнты I ступені вышэйшай адукацыі – будучыя бакалаўры.
За апошнія 10 гадоў аб’ём экспарту адукацыйных паслуг, якія аказвае БДПУ, павялічыўся ў 5,6 раза. У 2022 г. універсітэт не толькі выканаў даведзены Міністэрствам адукацыі планавы паказчык, але і перавысіў яго на 32,4 працэнта.
УСТУПНАЯ КАМПАНІЯ БДПУ-2023: З ПАЧЫНАМ!
Уступная кампанія – своеасаблівая фінішная прамая доўгай дыстанцыі, на якой хлопцы і дзяўчаты здабывалі веды, фарміравалі шматлікія ўменні і навыкі, каб зараз прадэманстраваць іх у барацьбе за права звацца студэнтамі. Сёлета старт абітурыенцкай гонцы па ўсёй краіне быў дадзены першага чэрвеня. У гэты ж дзень прыёмная камісія БДПУ адчыніла дзверы для тых, хто паступае ў нашу ўстанову адукацыі на ўмовах мэтавой падрыхтоўкі, у тым ліку для пераможцаў універсітэцкіх алімпіяд і выпускнікоў педагагічных класаў. Для мэтавікоў у БДПУ сёлета выдзелена на трэць больш месцаў, чым летась. У вядучай установе педагагічнай адукацыі краіны былі рады вітаць перспектыўную моладзь, якая зрабіла свядомы выбар на карысць высакароднай прафесіі.
Паводле даных Міністэрства адукацыі, у 2022/2023 навучальным годзе ў нашай краіне функцыянуе 756 педагагічных класаў, у якіх вучацца больш за 6,7 тыс. чалавек. Сёлета іх выпускнікі маюць магчымасць заключыць мэтавы дагавор і скарыстацца льготай для паступлення на педагагічную спецыяльнасць: быць вызваленымі ад уступных іспытаў, прайшоўшы толькі сумоўе. Для гэтага ў атэстаце аб заканчэнні школы не павінна быць адзнак, ніжэйшых за 7–8 балаў, таксама абітурыенту трэба атрымаць рэкамендацыю педагагічнага савета і падрыхтаваць партфоліа. І, гэта важна, – быць гатовым пасля заканчэння ўстановы педагагічнай адукацыі адпрацаваць па размеркаванні пяць гадоў.
Пазнаёміцца з першымі абітурыентамі 2023 г. і падтрымаць іх выбар знайшоў час рэктар БДПУ А.І. Жук. З нагоды пачатку прыёмнай кампаніі Аляксандр Іванавіч падарыў першым тром педкласаўцам сувеніры з сімволікай універсітэта. У размове з прадстаўнікамі СМІ ён падкрэсліў, што ў апошнія гады назіраецца рост цікавасці да педагагічнай адукацыі, а станоўчы вопыт Беларусі па яе папулярызацыі шляхам профільнай падрыхтоўкі школьнікаў пераймаюць іншыя краіны СНД і далёкага замежжа. Гэта значыць, сістэма працуе. Кіраўнік універсітэта станоўча ацаніў той факт, што сярод мэтавікоў у БДПУ многа выпускнікоў педкласаў, падтрымаў льготныя ўмовы іх залічэння і адзначыў моцныя бакі гэтай катэгорыі абітурыентаў, зыходзячы з вопыту папярэдніх гадоў: «Яны акадэмічна не менш паспяховыя, чым медалісты, пры гэтым, што вельмі важна для нас, сацыяльна актыўныя. Практычна ўсе займаюцца валанцёрскай работай, з’яўляюцца членамі грамадскіх аб’яднанняў, старастамі груп, уключаюцца ў рэалізацыю адукацыйных і сацыяльных праектаў, становяцца ўдзельнікамі студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый, узначальваюць педагагічныя атрады. Педкласаўцы складаюць касцяк студэнцкіх актываў факультэтаў і інстытутаў. Па іх ініцыятыве ва ўніверсітэце быў створаны клуб „ПРОфіль+“. Лічу рашэнне аб прадастаўленні дзяржавай ільгот гэтым выпускнікам вельмі правільным крокам: у іх была магчымасць на працягу двух гадоў „прымерыць“ на сябе прафесію, даведацца, якім патрабаванням павінен адпавядаць педагог, і паглядзець, ці маюць яны такія якасці. Тым, хто за гэты час умацаваўся ў рашэнні стаць настаўнікам, ужо сёння гарантаваны прафесійныя перспектывы і месца будучай працы. А для педагога вельмі важна разумець, куды ён ідзе і чым будзе займацца».
Думкі адносна выбару прафесіі выказваюць і самі абітурыенты, якія напоўнілі калідоры нашага ўніверсітэта ў чаканні сумоўя. У руках у будучых студэнтаў партфоліа «Я – педагог», дзе зафіксаваны ўсе іх дасягненні і апісаны першыя педагагічныя спробы, а ў вачах – упэўненасць у прынятым рашэнні. Прадказальна ў ліку хлопцаў і дзяўчат, якія бачаць сваёй alma mater БДПУ, ёсць і прадстаўнікі педагагічных дынастый. Так, выпускніца сярэдняй школы № 14 з Маладзечна Ганна Грыдзюшка – прадстаўніца ажно сёмага пакалення педагогаў у сваёй сям’і! Ганна цікавіцца дзіцячай псіхалогіяй і хоча працягнуць традыцыю, стаўшы настаўніцай пачатковых класаў.
Невыпадкова рашэнне паступаць у БДПУ прыняла і Эльміра Скрыган, выпускніца Грэскай сярэдняй школы Слуцкага раёна. Дзяўчына прызналася, што прафесію выбрала яшчэ ў восьмым класе. «Мая маці – педагог-дэфектолаг, цётка – пісьменніца, працуе ў школе філолагам. Бабуля, дзядуля і іх бацькі таксама педагогі. Я ў сваю чаргу планую працягнуць сямейную дынастыю, стаўшы алігафрэнапедагогам – гэта добрая і вельмі запатрабаваная грамадствам прафесія», – падзялілася дзяўчына.
Данііла Красноўскага з Кальчунскай сярэдняй школы Ашмянскага раёна на выбар прафесіі натхніў настаўнік гісторыі. Яго асоба была і застаецца для хлопца прыкладам, таму, атрымаўшы атэстат аб сярэдняй адукацыі, Данііл вырашыў паступаць на гістфак. Мэтавае накіраванне дазволіць яму гарантавана вярнуцца ў свой раён і стаць калегам любімаму настаўніку. Дарэчы, з чатырнаццаці вучняў профільнага класа названай школы восем абралі менавіта педагагічны шлях, і сем з іх паступаюць у БДПУ: аднакласнікі Данііла плануюць стаць настаўнікамі біялогіі, геаграфіі, матэматыкі, фізікі, беларускай і англійскай мовы і фізічнай культуры.
Яшчэ адну сёлетнюю абітурыентку, Ксенію Гардзіеўскую, праз чатыры гады ў якасці спецыяліста ў галіне інклюзіўнай адукацыі чакаюць у роднай 20-й мінскай гімназіі. Дарэчы, менавіта з гэтай установы адукацыі ў 2014 г. і пачыналася адраджэнне ў краіне профільных педагагічных класаў. Сёння гімназія мае статус школы-лабараторыі вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі, і працягваць развіваць гэты напрамак у хуткім часе будуць яе ўчарашнія выпускнікі. Такая ўпэўненасць ёсць дзякуючы мэтавай падрыхтоўцы спецыялістаў.
У бягучым годзе на дзённую бюджэтную форму ў БДПУ плануюць залічыць амаль 900 чалавек, мэтавікі складуць амаль што трэць ад гэтага набору. Для абітурыентаў, якія паступаюць на мэтавыя месцы, але не навучаліся ў профільных педагагічных класах, прадугледжаны ўнутрыўніверсітэцкі экзамен. «Як правіла, ён праходзіць у вуснай форме. Падчас экзамену будзе весціся аўдыя- і відэазапіс, усё будзе абсалютна празрыста», – заспакоіў напрыканцы сустрэчы абітурыентаў і іх бацькоў рэктар БДПУ. Да таго ж у складзе прыёмных камісій будуць працаваць і прадстаўнікі школ. Усё гэта дазволіць максімальна аб’ектыўна ацаніць узровень падрыхтоўкі будучых студэнтаў. Таму жадаем абітурыентам годна і без лішняга хвалявання прайсці ўсе этапы ўступнай кампаніі і сустрэць верасень у статусе першакурснікаў БДПУ.
31 мая 2023 года № 7 (1293)
СТАРШЫНЯ Савета Рэспублікі Н.І. Качанава правяла сустрэчу ў фармаце адкрытага дыялогу са студэнтамі БДПУ і БДУ на базе жылога комплексу «Студэнцкая вёска».
Адкрыты дыялог аб’яднаў актыў дзвюх вядучых устаноў вышэйшай адукацыі краіны. Мерапрыемства доўжылася больш за 2,5 гадзіны і прайшло ў атмасферы прыязнасці і даверу. Наталля Іванаўна выказала ўпэўненасць, што такія сустрэчы важныя як для моладзі, так і для заканадаўцаў: «А як нам даведацца пра тое, што адбываецца ў маладзёжным асяроддзі? Толькі кантактуючы мы зможам пачуць ваша меркаванне адносна сучасных працэсаў і падзей, убачыць, дзе ў нас ёсць недапрацоўкі». Па словах Н.І. Качанавай, не трэба адгароджвацца ад людзей, з імі трэба размаўляць і чуць іх. «Наша сіла – у праўдзе. Трэба быць адкрытым да дыялогу, – дапоўніла Старшыня Савета Рэспублікі. – У нас добрыя законы, добрая краіна, дакладна вывераная сістэма кіравання».
Студэнтаў цікавіла, як ідзе падрыхтоўка да выбарчай кампаніі-2024, як можна выхаваць сапраўдных патрыётаў, як наладжваецца ўзаемадзеянне з моладдзю. Сваё пытанне Старшыні Савета Рэспублікі задала і трэцякурсніца гістарычнага факультэта БДПУ Ганна Шчаглова: «Наталля Іванаўна, у пачатку выступлення Вы закранулі вельмі значную тэму сям’і. Мяне як будучага педагога цікавіць, якім чынам, на Вашу думку, можна прывіць падрастаючаму пакаленню сямейныя каштоўнасці». Н.І. Качанава адказала: «Дзеці вельмі тонка адчуваюць, дзе праўда, а дзе хлусня. Вы сто разоў можаце гаварыць ім прыгожыя словы, але здолееце пераканаць толькі ўласным прыкладам. Зносіны з падлеткамі павінны будавацца на прынцыпах адкрытасці і даверу. Як толькі яны ўбачаць, што вы шчырыя з імі, то адразу павераць. І тады вы зможаце прывіць ім нашы традыцыйныя каштоўнасці, у тым ліку сямейныя».
Завяршаючы размову, Наталля Іванаўна падкрэсліла, што ад моладзі сапраўды залежыць шмат, бо менавіта ёй у далейшым будаваць нашу краіну. «Любіце Радзіму, рабіце ўсё, каб яе захаваць такой мірнай і спакойнай! Не толькі ад урада, рэспубліканскіх органаў, але і ад кожнага з нас залежыць будучыня Беларусі».
***
АДБЫЛОСЯ пасяджэнне выязной калегіі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на тэму эфектыўнасці арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўстановах вышэйшай адукацыі з удзелам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь І.П. Сергяенкі і Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А.І. Іванца. У яе рабоце прынялі ўдзел рэктар БДПУ А.І. Жук і першы прарэктар універсітэта С.І. Копцева.
Перад пасяджэннем прысутныя азнаёміліся з матэрыяламі спецыялізаванай выстаўкі, у рамках якой былі прадстаўлены напрацоўкі ўстаноў вышэйшай адукацыі па арганізацыі выхаваўчай работы з моладдзю. Неад’емнай часткай тэматычнай экспазіцыі стаў стэнд БДПУ. Удзельнікам калегіі супрацоўнікі нашага ўніверсітэта прапанавалі пазнаёміцца з рэалізаванымі ў БДПУ праектамі грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання, вопытам работы куратараў студэнцкіх груп, навукова-метадычнымі матэрыяламі ў дапамогу куратару і інш. Сваю дзейнасць на стэндзе Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі прэзентавала таксама пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў нашага ўніверсітэта.
***
У ДРУГУЮ нядзелю мая студэнты і супрацоўнікі БДПУ прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі, прысвечанай Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства адбылося ў сэрцы сталіцы – на плошчы Дзяржаўнага сцяга.
19 красавіка 2023 года № 5 (1291)
СУПРАЦОЎНІЦТВА НА ПЕРСПЕКТЫВУ
Днямі спіс дзелавых партнёраў нашай alma mater папоўніўся яшчэ адной установай адукацыі: дагавор аб супрацоўніцтве падпісалі БДПУ і Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк (далей – НДТП). Цырымонія прайшла ў вучэбна-лабараторным корпусе тэхнапарка. Подпісы пад дакументам паставілі рэктар БДПУ А.І. Жук і дырэктар НДТП С.М. Сачко.
Разважаючы пра перспектывы ўзаемадзеяння, Аляксандр Іванавіч падкрэсліў, што ўніверсітэт бачыць значны патэнцыял ва ўзаемавыгадным супрацоўніцтве:
– Сёння навука і адукацыя становяцца важнымі, калі не сказаць ключавымі, фактарамі ўстойлівага развіцця нашай краіны. Падрыхтоўка таленавітых маладых людзей, якія будуць эфектыўна працаваць ва ўмовах глабалізаванай эканомікі, ва ўмовах канкурэнцыі, павінна пачынацца са школьных гадоў. Аднак работа з адоранымі вучнямі патрабуе адпаведнай падрыхтоўкі і для іх настаўнікаў. Таму мы бачым добрыя перспектывы ў супрацоўніцтве паміж педагагічным універсітэтам і дзіцячым тэхнапаркам. У НДТП займаюцца вельмі здольныя дзеці, а ў БДПУ вядзецца падрыхтоўка настаўнікаў, якія гатовы працаваць з рознымі катэгорыямі вучняў, у тым ліку і з адоранымі. Ва ўніверсітэце рэалізуецца праектны падыход у падрыхтоўцы педагагічных кадраў. І мы ведаем, што ў дзіцячым тэхнапарку працэс навучання таксама будуецца на гэтым падыходзе. Таму ў студэнтаў нашага ўніверсітэта і навучэнцаў дзіцячага тэхнапарка з’яўляюцца новыя дадатковыя магчымасці распрацоўваць і ствараць сумесныя праекты на новым якасным узроўні.
Падпісаны дагавор будзе дапоўнены Дарожнай картай супрацоўніцтва ў адукацыйным і навукова-даследчым, у выхаваўчым і ідэалагічным напрамках. «Мы дамовіліся, што студэнты БДПУ будуць праходзіць педагагічную практыку ў тэхнапарку. Гэта дазволіць будучым настаўнікам атрымліваць новы вопыт, бо тут ёсць найноўшае абсталяванне, якое, магчыма, адсутнічае нават ва ўніверсітэце. Акрамя таго, плануем у бліжэйшы час пачаць рэалізацыю міждысцыплінарнага падыходу ў падрыхтоўцы навучэнцаў НДТП, які актыўна выкарыстоўваем у рабоце са студэнтамі. Сёння гэта адзін з трэндаў у галіне адукацыі, які таксама будзе пакладзены ў аснову сумесных праектаў», – праінфармаваў прысутных рэктар БДПУ.
Сяргей Міхайлавіч Сачко адзначыў, што наша дзяржава надае шмат увагі рабоце з адоранай моладдзю. «Для гэтага ў Беларусі ёсць усё неабходнае. Адзін толькі гэты праект – Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк – чаго варты! Тут створана шмат магчымасцей для нашых выхаванцаў, бо сёння важна не толькі знаходзіць адораных дзяцей, галоўнае – іх трэба падтрымліваць і суправаджаць. Мы разумеем, што ў гэтай справе многае залежыць ад настаўніка – сучаснага, высокакваліфікаванага, здольнага працаваць з таленавітымі школьнікамі. А менавіта такіх і рыхтуе вядучы педагагічны ўніверсітэт краіны. Упэўнены, што дагавор, які мы падпісалі, створыць дадатковыя магчымасці для нашых адораных навучэнцаў», – падкрэсліў кіраўнік дзіцячага тэхнапарка.
Таксама бакі выказалі ўпэўненасць у тым, што заключанае пагадненне будзе перспектыўным для дзяцей, якія зацікаўлены ў вывучэнні і развіцці тэхналогій. Пасля падпісання дакумента для дэлегацыі БДПУ была праведзена экскурсія па Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку. Выкладчыкі і студэнты наведалі лабараторыі па авіякасмічных тэхналогіях, электроніцы і сувязі, робататэхніцы, энергетыцы будучыні, нанаіндустрыі і нанатэхналогіях.
5 красавіка 2023 года № 4 (1290)
На чарговым пасяджэнні Савета ўніверсітэта з дакладам «Аб выніках фінансава-эканамічнай дзейнасці ўніверсітэта ў 2022 г. і задачах па яе развіцці ў сучасных умовах» выступіў рэктар БДПУ А.І. Жук
У прыватнасці, Аляксандр Іванавіч паведаміў, што асноўнымі напрамкамі фінансава-эканамічнай і гаспадарчай дзейнасці ўніверсітэта ў 2022 г. з’яўляліся: забеспячэнне эфектыўнага выкарыстання сродкаў, што накіроўваюцца на адукацыю; фінансавая і сацыяльная падтрымка супрацоўнікаў і студэнтаў; умацаванне вучэбна-матэрыяльнай базы ўніверсітэта; павелічэнне аб’ёмаў пазабюджэтнай дзейнасці БДПУ на аснове дыверсіфікацыі яе відаў; нарошчванне экспарту адукацыйных паслуг.
Кансалідаваны бюджэт універсітэта (47 млн руб.) сфарміраваўся на аснове бюджэтных (25,1 млн руб.) і пазабюджэтных (21,9 млн руб.) сродкаў. Такім чынам, за апошні год аб’ём бюджэтнага фінансавання павялічыўся на 8,5 %, а пазабюджэтнага – на 8,4 %.
Асноўныя сродкі бюджэту накіроўваліся на забеспячэнне сацыяльна абароненых пазіцый (заработная плата, стыпендыі, сацыяльныя выплаты, камунальныя плацяжы, іншыя бягучыя выдаткі, у тым ліку капітальныя).
У справаздачным годзе выдаткі на заработную плату склалі 60,5 % ад іх агульнага аб’ёму. З уласных сродкаў універсітэта на заработную плату было накіравана каля 14,4 млн руб., што супастаўляльна з бюджэтным фінансаваннем (14,2 млн руб.). Заработная плата супрацоўнікаў універсітэта ў 2022 г. вырасла ў параўнанні з 2021 г. на 13,4 % і склала амаль 1420 руб., прафесарска-выкладчыцкага складу – на 13,7% (1783 руб.), іншага персаналу – на 17,8 % (1057 руб.).
Ва ўніверсітэце вялікая ўвага ўдзяляецца стымуляванню якасці працы ўсіх работнікаў. У 2022 г. на выплату прэміі накіравана 1,7 млн руб. У мэтах сацыяльнай падтрымкі кожнаму супрацоўніку выплочваліся дадатковыя прэміі да Дня настаўніка, Дня ўніверсітэта, Новага года, 23 лютага, 8 Сакавіка, Дня Перамогі і па выніках навучальнага года (выдаткавана 1,3 млн руб.). Усім катэгорыям супрацоўнікаў у снежні 2022 г. была выплачана матэрыяльная дапамога ў памеры 103 руб. на чалавека (агульная сума па ўніверсітэце склала больш за 135 тыс. руб.). На аказанне матэрыяльнай дапамогі ў сувязі з непрадбачанымі матэрыяльнымі цяжкасцямі і іншымі прычынамі выдаткавана каля 39 тыс. руб.
На выплату стыпендый у 2022 г. было накіравана 5,8 млн руб. За апошні год паказчык забяспечанасці стыпендыяй студэнтаў вырас да 92 %.
Стыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь атрымліваюць 1 аспірант і 7 студэнтаў БДПУ. Уладальнікамі імянных стыпендый з’яўляюцца 28 чалавек. Штомесячную надбаўку (ад 10 да 500 руб.) атрымліваюць каля 380 студэнтаў, якія дасягнулі асаблівых поспехаў у вучобе, навуковай і грамадскай працы (на агульную суму 264 тыс. руб.). Матэрыяльную дапамогу атрымалі 710 студэнтаў на суму 75 тыс. руб., прэмію – 627 студэнтаў на суму 36 тыс. руб. (што больш за выплаты ў 2021 г. на 20 % і 67 % адпаведна).
У 2022 г. павысілася эфектыўнасць працы факультэтаў, інстытутаў і структурных падраздзяленняў па атрыманні даходаў ад аказання дадатковых платных паслуг. Яны склалі 4,1 млн руб., што на 27 % вышэй за паказчыкі 2021 г.
Універсітэтам забяспечана выкананне ўстаноўленага паказчыка па знешнеэканамічнай дзейнасці. Усяго атрымана валютных даходаў на суму 3,65 млн дол. ЗША, у тым ліку ад аказання адукацыйных паслуг – 3,4 млн (пры плане 2,5 млн), што на 10,6% больш, чым у 2021 г.
Большая частка даходаў, атрыманых ад пазабюджэтнай дзейнасці БДПУ, накіроўваецца на мадэрнізацыю і абнаўленне вучэбных карпусоў, інтэрнатаў, дапаможных памяшканняў. Так, на набыццё абсталявання выдаткавана 398,6 тыс. руб. (з іх 318,6 тыс. руб., або 80 %, – уласныя сродкі ўніверсітэта). Бягучы рамонт таксама праводзіўся пераважна за кошт даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці: з 1,7 млн руб. патрачана 976,2 тыс. руб. уласных сродкаў, або амаль 57 %.
У планавым парадку праводзіліся работы па абнаўленні аўдыторнага і жылога фондаў, мадэрнізацыя абсталявання, закупка офіснай і аўдыторнай мэблі, аргтэхнікі, мультымедыйнага абсталявання і іншае.
Таксама кіраўнік універсітэта адзначыў, што ў сітуацыі, калі бюджэтнае фінансаванне не пакрывае выдаткі, звязаныя з забеспячэннем вучэбнага працэсу і гаспадарчых патрэб, вырашальнае значэнне набывае пашырэнне пазабюджэтнай дзейнасці па ўсіх напрамках, у тым ліку экспартных паслуг. Гэта становіцца асабліва важным для забеспячэння фінансавай падтрымкі выканання Праграмы стратэгічнага развіцця ўніверсітэта на 2021–2025 гг. у адпаведнасці з вызначанымі ў ёй прыярытэтамі.
* * *
Заслухаўшы і абмеркаваўшы даклад рэктара ўніверсітэта А.І. Жука, Савет БДПУ прыняў Пастанову, у якой вызначыў асноўныя напрамкі развіцця фінансава-эканамічнай дзейнасці БДПУ на 2023 г. і наступныя гады: захаванне фінансавай стабільнасці ўніверсітэта; павышэнне пазабюджэтных даходаў за кошт дыверсіфікацыі іх відаў і пашырэння экспарту; выкарыстанне рынкавых механізмаў прыцягнення фінансавых сродкаў; аптымізацыя структуры выдаткаў і капітальных укладанняў на аснове максімальнай эканоміі; сацыяльная і фінансавая падтрымка супрацоўнікаў і студэнтаў; удасканальванне матэрыяльнай базы.
Заслухаўшы і абмеркаваўшы даклад рэктара ўніверсітэта А.І. Жука, Савет БДПУ прыняў Пастанову, у якой вызначыў асноўныя напрамкі развіцця фінансава-эканамічнай дзейнасці БДПУ на 2023 г. і наступныя гады: захаванне фінансавай стабільнасці ўніверсітэта; павышэнне пазабюджэтных даходаў за кошт дыверсіфікацыі іх відаў і пашырэння экспарту; выкарыстанне рынкавых механізмаў прыцягнення фінансавых сродкаў; аптымізацыя структуры выдаткаў і капітальных укладанняў на аснове максімальнай эканоміі; сацыяльная і фінансавая падтрымка супрацоўнікаў і студэнтаў; удасканальванне матэрыяльнай базы.
16 сакавіка 2023 года № 3 (1289)
ДНЯМІ ў БДПУ адбылося пасяджэнне Грамадскага савета базавай арганізацыі дзяржаў – удзельніц СНД па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі педагагічных работнікаў і спецыялістаў у галіне інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі (далей – Грамадскі савет), прысвечанае падвядзенню вынікаў працы за мінулы год. Перад удзельнікамі сустрэчы – прадстаўнікамі 11 устаноў вышэйшай адукацыі краін СНД– выступіў старшыня Грамадскага савета прафесар А.І. Жук. Аляксандр Іванавіч абагульніў вынікі дзейнасці па асноўных напрамках: навуковай, навукова-практычнай і метадычнай рабоце; сеткавым узаемадзеянні і абмене вопытам у галіне інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі; развіцці інфармацыйных рэсурсаў. Сярод задач на бягучы год былі названы такія, як завяршэнне распрацоўкі мадэльнай канцэпцыі развіцця педагагічнай адукацыі ў кантэксце прынцыпу інклюзіі, стварэнне міжнароднага рэсурсу «Залатыя лекцыі» па праблемах развіцця і навучання дзяцей з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі і інш.
20 лютага 2023 года № 2 (1288)
ІНТЭНСІЎ ДЛЯ МАЛАДЫХ ДАСЛЕДЧЫКАЎ
У студзені напярэдадні святкавання Дня беларускай навукі па ініцыятыве прарэктара па навуковай рабоце прафесара А.В. Позняк з мэтай аказання навукова-метадычнай дапамогі аспірантам і навуковым кіраўнікам пры падрыхтоўцы дысертацыйных даследаванняў у БДПУ ўпершыню быў дадзены старт адукацыйнаму інтэнсіву «Школа маладога вучонага». Мерапрыемства яшчэ да яго пачатку выклікала вялікую зацікаўленасць мэтавай аўдыторыі. Усяго на заняткі зарэгістравалася 130 чалавек, у тым ліку 78 – па педагагічных навуках, 21 – па псіхалагічных, 13 – па гістарычных, 12 – па філалагічных, 6 – па хімічных і біялагічных.
Штодня з 11 па 25 студзеня ўдзельнікі адукацыйнага інтэнсіву разглядалі шэраг актуальных тэм, якія датычылі нюансаў навуковага даследавання – яго метадалагічных асноў, логікі і структуры, тэарэтычных і эмпірычных метадаў, апрабацыі і ўкаранення вынікаў, эфектыўнага выкарыстання электронных рэсурсаў і навукаметрычных інструментаў. Непадробную цікавасць выклікалі тэмы «Праверка навуковых і вучэбных тэкстаў на запазычанні ў сістэме “Антыплагіят”», «Падрыхтоўка і абарона дысертацый».
Заняткі ў фармаце афлайн і анлайн правялі вядучыя вучоныя і спецыялісты ў галіне педагагічных, псіхалагічных, філалагічных і гістарычных навук – прафесары В.Л. Жук, А.П. Жытко, А.В. Позняк, В.Д. Старычонак, Г.В. Торхава, дацэнты Н.В. Драздова, С.І. Неўдах, начальнік цэнтра арганізацыйна-метадычнага забеспячэння адукацыйнай дзейнасці Ю.В. Строгая, афіцыйны прадстаўнік кампаніі «Антыплагіят» у Беларусі па навучанні дацэнт І.Б. Стралкова і інш.
Удзельнікі «Школы маладога вучонага» далі высокую ацэнку зместу заняткаў. У адрас дакладчыкаў гучалі словы падзякі. Можна з упэўненасцю канстатаваць, што адукацыйны інтэнсіў, нягледзячы на тое што ён быў першы, пробны, «неабкатаны», аказаўся сапраўды карысным і запатрабаваным. Гэтую думку пацвярджаюць і ўдзельнікі мерапрыемства.
Л.Л. Тухолка, намеснік дэкана па навуковай рабоце фізіка-матэматычнага факультэта:
– Прапанаваны адукацыйны інтэнсіў удала спланаваны як па змесце, так і па часе правядзення. У найкарацейшыя тэрміны ў зручны для большасці слухачоў час паміж семестрамі ўдзельнікі атрымалі магчымасць у максімальна даступнай форме прасачыць траекторыю руху даследчыка ад ідэі да яе распрацоўкі і прадстаўлення да публічнай абароны, афармлення адпаведных дакументаў. Прычым інфармацыя аднолькава карысная як для праектавання яшчэ не распачатага даследавання, так і для рэфлексіі ад выкананай працы.
Асаблівую каштоўнасць уяўляюць зносіны з высокапрафесійнымі спікерамі – экспертамі ў сферы арганізацыі, правядзення і ацэнкі дысертацыйных даследаванняў, якія ў даступнай форме, на канкрэтных прыкладах з пэўных галін навукі раскрылі метадалагічныя нюансы даследчай працы. Слухачы атрымалі ясныя алгарытмы тых дзеянняў, якія нязменна выклікаюць цяжкасці, – напрыклад, арганізацыя педагагічнага эксперыменту, выбар статыстычных метадаў для апрацоўкі эмпірычных даных, доступ да інфармацыйных рэсурсаў, афармленне кваліфікацыйнай навуковай працы і яе прадстаўленне да абароны і інш.
Ад імя слухачоў выказваю ўдзячнасць арганізатарам адукацыйнага інтэнсіву «Школа маладога вучонага» і пажаданне працягваць такую форму працы з узмацненнем практычнага складніка па найбольш складаных тэмах, у прыватнасці, па праектаванні мадэляў педагагічных сістэм.
М.Ф. Бакуновіч, дактарант Інстытута псіхалогіі:
– Навука як спосаб даведацца аб свеце і аб сабе з дапамогай даследаванняў заўсёды прапануе чалавеку новыя магчымасці: магчымасць зрабіць адкрыццё, рэалізаваць цікавасць, знайсці праблему, вырашыць задачу, вызначыць напрамак развіцця.
Праграма адукацыйнага інтэнсіву «Школа маладога вучонага» – выдатная ініцыятыва БДПУ! Гэтая сучасная адукацыйная тэхналогія адкрывае даследчыку шлях у навуку, абазначае асноўныя этапы і цяжкасці на гэтым шляху, выбудоўвае часовую перспектыву дзейнасці як арыенцір персанальнай адукацыйнай траекторыі.
Вызначэнне метадалогіі і логікі навуковага даследавання, выбар тэарэтычных, эмпірычных і статыстычных метадаў даследаванняў, разгляд варыянтаў апрабацыі і ўкаранення вынікаў навуковага даследавання, у тым ліку з выкарыстаннем сучасных электронных рэсурсаў і навукаметрычных інструментаў, разуменне працэдуры падрыхтоўкі і абароны дысертацыі – усё гэта стварае ў даследчыка неабходную аснову для далейшых пошукаў, уводзіць яго ў навуковую супольнасць не толькі як «чалавека разумнага», але і як «чалавека дасведчанага і кампетэнтнага».
А.У. Ляшчун, аспірант факультэта дашкольнай адукацыі:
– На маю думку, адукацыйны інтэнсіў «Школа маладога вучонага» – вельмі эфектыўная і надзвычай цікавая форма працы з маладымі навукоўцамі, якая дазваляе паглыбіцца ў метадалогію, зразумець логіку, выбудаваць структуру ўласнага даследавання, а таксама пазнаёміцца з вядучым прафесарскавыкладчыцкім складам нашага ўніверсітэта. Несумненна, варта адзначыць вельмі зручны фармат навучання – можна было як наведваць лекцыі вочна, так і прысутнічаць анлайн.
Хачу адзначыць высокі навуковы і метадычны ўзровень правядзення як лекцыйных, так і практычных заняткаў. Асабіста для мяне адкрыццём стала статыстыка. Калі раней гэтае слова хутчэй напружвала мяне, то пасля лекцыі Юліі Віктараўны Строгай і наступнага практычнага занятку аказалася, што гэта насамрэч не так страшна і нават вельмі цікава.
Спадабалася, што ў сваёй працы лектары выкарыстоўвалі шмат прыкладаў з асабістай практыкі. Гэта дазволіла ўбачыць, што тэорыю лёгка і проста можна прымяняць на практыцы, і зразумець, што памылкі рабіць не страшна. Хачу адзначыць і атмасферу, якая панавала на лекцыйных і практычных занятках. Яна садзейнічала творчаму і навуковаму пошуку, а таксама ў нейкай ступені натхняла на далейшую працу па сваім навуковым даследаванні.
Для мяне як аспіранта дадзены інтэнсіў быў карысны яшчэ і тым, што дапамог разабрацца ў метадалогіі, атрымаць новыя веды, пазнаёміцца як з маладымі навукоўцамі, так і з майстрамі сваёй справы. Немалаважна і тое, што ў асобе кожнага лектара мы бачылі прыклад для пераймання.
А.А. Рублеўская, дацэнт кафедры методык дашкольнай адукацыі ФДА, навуковы кіраўнік:
– Адукацыйны інтэнсіў, арганізаваны аспірантурай і дактарантурай БДПУ, выйшаў за межы нашага ўніверсітэта і стаў запатрабаваным сярод прадстаўнікоў сталічных і рэгіянальных арганізацый, якія займаюцца падрыхтоўкай і атэстацыяй кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі. У рамках правядзення «Школы маладога вучонага» вядучыя спецыялісты падзяліліся са слухачамі вынікамі сваіх навуковых даследаванняў, ахапіўшы шырокае кола актуальных задач: акцэнтавалі ўвагу на новых падыходах, сучасных патрабаваннях да ажыццяўлення навуковых даследаванняў, апрабацыі і ўкараненні іх вынікаў, складанні бібліяграфіі, ацэнцы арыгінальнасці навуковых прац і г. д. Уся прадстаўленая на занятках інфармацыя была цікавая як для аспірантаў і дактарантаў, так і для навуковых кіраўнікоў. Сумесная праца стымулявала ўдзельнікаў да актыўнага ўзаемадзеяння, пастаноўкі пытанняў, фармулявання прапаноў аб павелічэнні гадзін на практычныя заняткі, на больш дэталёвы разгляд канкрэтных тэм. А галоўная прапанова – зрабіць адукацыйны інтэнсіў «Школа маладога вучонага» штогадовым мерапрыемствам.
20 студзеня 2023 года № 1 (1287)
ВЫХАВАННЕ ЯК МЭТА І ВЫНІК ПЕДАГАГІЧНАЙ АДУКАЦЫІ
У БДПУ адбылося пасяджэнне Каардынацыйнага савета па пытаннях бесперапыннай педагагічнай адукацыі «Выхаваўчы патэнцыял педагагічнай адукацыі», на якім прысутнічалі прадстаўнікі суб’ектаў вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі (ВНІК БПА) з усіх рэгіёнаў Беларусі і горада Мінска, а таксама члены рэктарата нашага ўніверсітэта. Пасяджэнне Каардынацыйнага савета праходзіла пры ўдзеле Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэя Іванавіча Іванца і акадэміка РАА, рэктара Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксея Уладзіміравіча Лубкова, які з’яўляецца старшынёй Праўлення Асацыяцыі развіцця педагагічнай адукацыі Расіі (АРПА).
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся Міністр адукацыі А.І. Іванец. Андрэй Іванавіч падкрэсліў ролю, адказнасць і магчымасці педагогаў-прафесіяналаў у справе выхавання асобы будучага настаўніка, яго духоўна-маральных і патрыятычных якасцей і ў цэлым у рабоце з соцыумам.
Тэме выхаваўчага патэнцыялу педагагічнай адукацыі прысвяціў сваё выступленне старшыня Каардынацыйнага савета па пытаннях бесперапыннай педагагічнай адукацыі рэктар БДПУ А.І. Жук. Аляксандр Іванавіч адзначыў, што пытанні выхавання дзяцей і моладзі заўсёды знаходзяцца ў полі зроку Кіраўніка дзяржавы, урада, сістэмы адукацыі і грамадскасці. У Рэспубліцы Беларусь захаваны лепшыя традыцыі правядзення такой работы. Разам з тым цяпер актуальнымі бачацца два ключавыя вектары рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу педагагічнай адукацыі. Першы накіраваны на фарміраванне гатоўнасці будучых і ўжо працуючых педагогаў да рэалізацыі выхаваўчых задач у сваёй прафесійнай дзейнасці. Другі нацэлены на выхаванне ўсяго соцыуму, павышэнне яго культуры праз трансляцыю перадавых псіхолага-педагагічных ведаў, значныя сацыякультурныя праекты, далучэнне шырокай грамадскасці да актыўнага засваення самабытнай культуры і традыцый нашага народа, яго гістарычнай памяці.
Тэндэнцыі развіцця педагагічнай адукацыі ў Расіі прадставіў у сваім выступленні рэктар МПДУ А.У. Лубкоў. Аляксей Уладзіміравіч спыніўся на дзейнасці АРПА, мэтай якой з’яўляецца фарміраванне адзінай прасторы педагагічнай адукацыі ў Расіі, і звярнуў увагу на вынікі шматгадовага плённага супрацоўніцтва БДПУ і МПДУ па розных кірунках дзейнасці.
З мэтай больш актыўнага ўзаемадзеяння беларускіх і расійскіх навукова-педагагічных кадраў у сферы педагагічнай адукацыі паміж ВНІК БПА і АРПА быў падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні. Інструментам рэалізацыі палажэнняў дакумента выступіць дарожная карта, якая адлюстроўвае розныя аспекты і напрамкі супрацоўніцтва.
Аляксандра ПОЗНЯК, прарэктар па навуковай рабоце БДПУ, прафесар
8 снежня 2022 года № 14 (1284)
У фармаце анлайн правялі сваё першае пасяджэнне члены савета грамадскага аб’яднання «Беларускае педагагічнае таварыства» (далей – БПТ) пад старшынствам рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука. Яно было прысвечана абмеркаванню праграмы развіцця БПТ на 2022–2027 гг.
Нагадаем, што ў канцы кастрычніка на базе нашага ўніверсітэта адбыўся справаздачна-выбарчы з’езд, прысвечаны 50-годдзю грамадскага аб’яднання. У рамках форуму старшынёй БПТ быў абраны рэктар БДПУ А.І. Жук
АДУКАЦЫЙНЫЯ ПАСЛУГІ – НА ЭКСПАРТ
Сёлета ў сферы міжнароднага супрацоўніцтва БДПУ прадэманстраваў устойлівы і эфектыўны рост экспарту адукацыйных паслуг. Па словах рэктара БДПУ А.І. Жука, мэтавыя паказчыкі выкананы на 130 працэнтаў. У значнай ступені такі поспех дасягнуты дзякуючы рэалізацыі сумесных з замежнымі партнёрамі адукацыйных праграм.
На чарговым пасяджэнні рэктарата БДПУ разглядалася пытанне аб рэалізацыі сумесных адукацыйных праграм з замежнымі студэнтамі на I ступені атрымання вышэйшай адукацыі. У сваім выступленні прарэктар па вучэбнай рабоце ўніверсітэта А.В. Макоўчык адзначыў, што інстытуты і факультэты праводзяць актыўную работу, накіраваную на павышэнне якасці навучальнага працэсу пры рэалізацыі сумесных адукацыйных праграм.
На сённяшні дзень у БДПУ заключана 195 дагавораў аб супрацоўніцтве з адукацыйнымі і навукова-даследчымі арганізацыямі з 25 краін блізкага і далёкага замежжа. У іх рамках на I ступені атрымання вышэйшай адукацыі рэалізуюцца сумесныя праграмы з трыма партнёрскімі ўстановамі: Лаянскім педагагічным універсітэтам (КНР) – па спецыяльнасці «Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія»; з Ташкенцкім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Нізамі (Узбекістан) – па спецыяльнасцях «Дашкольная адукацыя», «Пачатковая адукацыя», «Лагапедыя», «Практычная псіхалогія» ў рамках сумеснага факультэта «Інавацыйная педагогіка»; з Джызакскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Кадыры (Узбекістан) – па спецыяльнасцях «Лагапедыя», «Практычная псіхалогія» і «Сацыяльная і псіхолага-педагагічная дапамога».
Студэнты, якія навучаюцца па сумесных адукацыйных праграмах, дэманструюць поспехі ў вучэбнай, навуковай і творчай дзейнасці, прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах, што арганізуюцца ў БДПУ. Сярод найбольш значных – міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі студэнтаў і маладых вучоных, СНДЛ, інтэрнацыянальныя зорныя паходы. Актыўна ўзаемадзейнічае і прафесарска-выкладчыцкі склад універсітэтаў-партнёраў, што праяўляецца ва ўдзеле ў канферэнцыях, семінарах, круглых сталах, падрыхтоўцы сумесных публікацый і вучэбных дапаможнікаў.
У ходзе разгляду пытання было прынята рашэнне аб прапрацоўцы магчымасцей па адкрыцці новых сумесных адукацыйных праграм з замежнымі ўстановамі вышэйшай адукацыі.
23 лістапада 2022 года № 13 (1283)
Рэктар БДПУ А.І. Жук у складзе нацыянальнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь прадстаўляў нашу краіну на ІІ Сусветнай канферэнцыі ЮНЕСКА «Выхаванне і адукацыя дзяцей малодшага ўзросту». Аляксандр Іванавіч прыняў удзел у асноўных мерапрыемствах Глабальнага форуму: урачыстай цырымоніі адкрыцця, пленарным пасяджэнні, рабоце секцыі «Педагагічныя кадры для сістэмы дашкольнай адукацыі: павышэнне прэстыжу прафесіі». На пляцоўках канферэнцыі ён абмеркаваў з замежнымі калегамі актуальныя пытанні падрыхтоўкі спецыялістаў гэтай сферы ў нашай краіне і прадставіў вопыт БДПУ.
А.І. Жук сустрэўся з рэктарам Ташкенцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Нізамі А.К. Кіргізбаевым, з якім вызначыў перспектывы ўзаемадзеяння ў рамках сумеснага беларуска-ўзбекскага факультэта «Інавацыйная педагогіка». Падчас гутаркі былі дасягнуты дамоўленасці аб абменестудэнтамі, арганізацыі і правядзенні міжнародных канферэнцый, адкрыцці новых спецыяльнасцей з мэтай падрыхтоўкі кадраў для сістэмы адукацыі Рэспублікі Узбекістан. Фінальным акордам перамоў рэктараў БДПУ і ТДПУ стала падпісанне дадатковага пагаднення аб супрацоўніцтве па падрыхтоўцы спецыялістаў на базе факультэтаў эстэтычнай адукацыі БДПУ і музычнага мастацтва ТДПУ.
У Беларуска-Узбекскім культурна-адукацыйным цэнтры на базе ТДПУ Аляксандр Іванавіч правёў сустрэчу са студэнтамі факультэта «Інавацыйная педагогіка», падчас якой адказаў на пытанні ўзбекскай моладзі. Таксама А.І. Жук сустрэўся з прадстаўнікамі беларускай дыяспары. Аляксандр Іванавіч прадставіў прысутным адукацыйны патэнцыял БДПУ і запрасіў землякоў і грамадзян Узбекістана на вучобу ў Рэспубліку Беларусь.
31 кастрычніка 2022 года № 12 (1282)
ВЫХАВАЎЧАЯ РАБОТА ЯК СКЛАДНІК ПРАФЕСІЙНАЙ ПАДРЫХТОЎКІ
На чарговым пасяджэнні Савета ўніверсітэта разглядалася пытанне ідэалагічнай і выхаваўчай работы на факультэце эстэтычнай адукацыі. Значэнне такой працы, а таксама важнасць комплекснага, мэтанакіраванага падыходу да яе арганізацыі падкрэсліў ва ўступным слове рэктар БДПУ А.І. Жук.
З дакладам перад членамі Савета выступіла дэкан факультэта эстэтычнай адукацыі С.М. Кабачэўская. Яна адзначыла, што на ФЭА праводзіцца паслядоўная праца па ўсіх напрамках дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі і створана сістэма кіравання выхаваўчай і ідэалагічнай работай. Як паведаміла Святлана Міхайлаўна, выхаваўчы працэс на факультэце ажыццяўляецца ў адпаведнасці з праграмна-плануючай дакументацыяй. Мерапрыемствы, праектная дзейнасць маюць практыкаарыентаваны характар і накіраваны на фарміраванне прафесійных кампетэнцый будучых педагогаў, выхаванне асобы з высокімі грамадзянскімі і патрыятычнымі якасцямі, духоўнамаральнай і эстэтычнай культурай.
Грамадзянская пазіцыя студэнтаў фарміруецца ў адукацыйным працэсе пры выкарыстанні патэнцыялу вучэбных дысцыплін мастацка-эстэтычнай скіраванасці, знаёмстве з культурнымі каштоўнасцямі, створанымі на беларускіх землях у розныя перыяды гістарычнага развіцця. А яшчэ – падчас работы над курсавымі і дыпломнымі праектамі, магістарскімі дысертацыямі, тэматыка якіх звязана з гістарычнымі традыцыямі, нацыянальнай культурай Беларусі («Народны касцюм як сродак фарміравання ў вучняў гістарычнай памяці аб традыцыях беларусаў», «Вобразы ў народным мастацтве: сімволіка колеру і формы», «Ткацтва як від народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (на прыкладзе калекцыі паясоў “Поры году”)», «Роля традыцыйнай культуры ў фарміраванні нацыянальнай самаідэнтыфікацыі навучэнцаў» і інш.).
На факультэце дзейнічае інстытут куратарства. Належная ўвага таксама надаецца развіццю студэнцкага самакіравання і фарміраванню лідарскіх якасцей будучых настаўнікаў. Падчас трэцяга працоўнага семестра студэнты факультэта набываюць прафесійны вопыт у складзе ўніверсітэцкіх атрадаў «Сузор’е» і «Ветразь». Традыцыйна на факультэце фарміруецца педагагічны атрад «Ліра», працуе валанцёрскі атрад «Вясёлка». Дзейнасць апошняга не раз была адзначана дыпломамі рэспубліканскага ўзроўню.
Вялікае значэнне надаецца грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню будучых педагогаў − актыўных удзельнікаў зорных паходаў студэнтаў і выкладчыкаў па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа ў складзе атрада «Зорны фэст». У розны час у склад інтэрнацыянальнага атрада ФЭА ўваходзілі прадстаўнікі Арменіі, Казахстана, Кітая, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана.
Напярэдадні Дня Перамогі факультэт праводзіць Міжнародны вакальна-харавы фестываль-конкурс «Песні, апаленыя вайной», у якім штогод прымаюць удзел больш за 1000 сольных выканаўцаў і творчых калектываў з розных краін свету.
На факультэце функцыянуюць 17 творчых калектываў і аб’яднанняў, з якіх тры маюць статус універсітэцкіх і званне «народны». У клубных фарміраваннях бяруць удзел звыш 80 % студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі. За 2019−2022 гг. творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы сталі ўладальнікамі больш як 200 дыпломаў лаўрэатаў рэспубліканскіх, міжнародных фестываляў і конкурсаў, выступілі ў 200 канцэртных праграмах.
Істотная ўвага на факультэце ўдзяляецца працы з замежнымі студэнтамі. З мэтай іх адаптацыі да жыцця і вучобы ў БДПУ, далучэння моладзі да міжкультурнай супольнасці, інтэрнацыяналізацыі вышэйшай адукацыі з 2020 г. на ФЭА рэалізуецца культурна-адукацыйны праект «Партытура міжнароднага поспеху: узаемадзейнічаем і ствараем разам». У мінулым годзе ён стаў пераможцам і быў удастоены прэміі Асацыяцыі ўсходнееўрапейскіх універсітэтаў у сферы інтэрнацыяналізацыі вышэйшай адукацыі ў Расіі і СНД.
Разам з тым для далейшага ўдасканалення ідэалагічнай і выхаваўчай работы неабходна разнастаіць яе тэхналогіі і формы, пашыраць напрамкі валанцёрскай дзейнасці, павялічваць колькасць студэнтаў, уключаных у студатрадаўскі рух, узмацняць працу па прадухіленні правапарушэнняў. Гэтыя і іншыя вектары дзейнасці знайшлі адлюстраванне ў Пастанове Савета ўніверсітэта, поўны тэкст якой накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні БДПУ.
18 кастрычніка 2022 года № 11 (1281)
ВЫСОКАЕ МАСТАЦТВА ДЛЯ КОЖНАГА ТАНКАЎЦА
Чарговае мерапрыемства ў рамках рэалізацыі культурна-адукацыйнага праекта БДПУ «Праз мастацтва – да культуры будучых педагогаў» адбылося ў апошнідзень верасня: быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Максіма Танка і Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы. Ва ўрачыстай абстаноўцы на сцэне найстарэйшага тэатра Беларусі намер аб доўгатэрміновым узаемадзеянні дзвюх устаноў замацавалі сваімі подпісамі першы прарэктар БДПУ Святлана Іванаўна Копцева і генеральны дырэктар тэатра Аляксандр Віктаравіч Шастакоў.
Насамрэч з Купалаўскім тэатрам БДПУ супрацоўнічае не адзін год. Рэалізованы сумесныя праекты «Тыдзень Купалаўскага тэатра» (2019), «Дні Купалаўскага тэатра» (2016), калі артысты прывозілі ў БДПУ свае вядомыя спектаклі. І не раз Дзень ведаў для студэнтаў-першакурснікаў пачынаўся з прагляду спектакля «Паўлінка». Аднак настаў час змяніць фармат і выйсці на іншы ўзровень узаемадзеяння.
– Год гістарынай памяці даў старт многім цікавым праектам – маладзёжным, адукацыйным, культурным, якія накіраваны на ўсведамленне нацыянальнай самабытнасці беларусаў і захаванне гістарычнай спадчыны. Наш праект накіраваны на развіццё духоўнасці будучых педагогаў і, вядома ж, на іх грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, – адзначыла С.І. Копцева. – Легендарная «Паўлінка» – выдатны падарунак нашаму ўніверсітэту напярэдадні Дня настаўніка. Мы сапраўды імкнёмся ўкладваць усё самае лепшае ў душы падрастаючага пакалення.
Аляксандр Віктаравіч, у сваю чаргу, паведаміў, што сёння тэатр стварае новую, эмацыянальную і ўнікальную гісторыю: «Нашы акцёры, як і настаўнікі, але сродкамі мастацтва даносяць да гледача гістарычную праўду». Паводле слоў А.В. Шастакова, дагавор прадугледжвае сумесную арганізацыю выставак, правядзенне майстар-класаў і экскурсій, больш цеснае знаёмства студэнтаў БДПУ з тэатрам.
У гэты ж дзень студэнты і супрацоўнікі БДПУ ўбачылі «Паўлінку» Янкі Купалы – спектакль, з якога пачыналася гісторыя тэатра і які за доўгія гады свайго існавання ператварыўся ў яго сапраўдную візітоўку. Вельмі сімвалічна, што ў год падпісання дагавора адзначаецца 140-годдзе з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, «Паўлінцы» спаўняецца 110 гадоў (напісана ў 1912 г.), а інсцэніроўцы твора – 115 (1917).
У межах рэалізацыі праекта на 19 кастрычніка запланавана падпісанне яшчэ аднаго дагавора аб супрацоўніцтве – з Вялікім тэатрам Беларусі. Студэнты і выкладчыкі alma mater змогуць убачыць і пачуць оперу «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле аднайменнай аповесці беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Няцяжка заўважыць, што для прагляду БДПУ выбірае лепшыя пастаноўкі па творах айчынных класікаў – «Альпійская балада» Васіля Быкава ў РТБД, «Паўлінка» Янкі Купалы ў Нацыянальным акадэмічным, і вось зараз Уладзімір Караткевіч..
Вяртаючыся да ўмоў супрацоўніцтва, трэба адзначыць, што падпісанне дагавораў прадугледжвае выдатныя бонусы для наведвальнікаў тэатраў. Напрыклад, з Купалаўскім існуе дамоўленасць, што пры прад’яўленні дакумента, які пацвярджае статус студэнта/работніка нашага ўніверсітэта (студэнцкі білет/пасведчанне), можна набыць квіткі за палову кошту. У РТБД па папярэдняй дамоўленасці з тэатрам можна атрымаць 30-працэнтную зніжку на набыццё квітка на адпаведныя пастаноўкі з рэпертуару, а таксама прыняць удзел у сустрэчах з артыстамі і рэжысёрам адразу пасля спектакля.
Яшчэ адзін цікавы фармат супрацоўніцтва, пра які мы ўзгадвалі вышэй, – арганізацыя і правядзенне ў тэатрах выставак студэнцкіх работ. Найбліжэйшая з іх адкрыецца ў РТБД да Дня студэнта 16 лістапада. У экспазіцыі будуць прадстаўлены дыпломныя праекты выхаванцаў факультэта эстэтычнай адукацыі.
Да падпісання дагавора з Вялікім тэатрам Беларусі таксама быў падрыхтаваны шэраг цікавых прапаноў. Напрыклад, арганізаваць для нашых студэнтаў спецыяльную экскурсію па закуліссі тэатра і наведванне адкрытых рэпетыцый. Зрэшты, ідэй шмат… Таму куратар тэатральнага напрамку праекта – педагог дадатковай адукацыі ЦСТ Г.А. Жытко, удзельніца народнага студэнцкага тэатра БДПУ «Мы» – стварыла спецыяльны чат у вайберы «Театральное лето». Тут размешчана ўся актуальная інфармацыя па наведванні тэатраў, анансуюцца спектаклі, адзначаюцца льготныя цэны, афармляюцца запыты на наведванне экскурсій па закуліссі… Знаходзьце, падпісвайцеся і будзьце ў курсе ўсіх падзей тэатральнага жыцця сталіцы.
Такім чынам, праект ёсць, дзейнічае і развіваецца. Працяг не прымусіць сябе чакаць.
Алена ЖУРАЎСКАЯ, начальнік цэнтра студэнцкай творчасці
«Н»-даведка. Культурна-адукацыйны праект БДПУ «Праз мастацтва – да культуры будучых педагогаў» па арганізацыі рэгулярнага наведвання студэнтамі музеяў і тэатраў, сустрэч з дзеячамі культуры і мастацтва, а таксама экскурсійных паездак па памятных мясцінах Беларусі стартаваў вясной бягучага года з мэтай стварэння ўмоў для грамадзянскапатрыятычнага выхавання і духоўна-маральнага развіцця студэнтаў, фарміравання каштоўнасных адносін да гістарычнага мінулага, культуры беларускага народа.
1 верасня 2022 года № 9 (1279)
ПРАДСТАЎНІКІ БДПУ на чале з рэктарам універсітэта А.І. Жуком прынялі ўдзел у рабоце круглага стала па падрыхтоўцы да Глабальнага Саміту ААН па пытаннях трансфармацыі адукацыі. Мадэрацыю мерапрыемства ажыццяўляла начальнік Каардынацыйнага цэнтра АУР І.У. Зубрыліна.
Працэс падрыхтоўкі да Саміту ў Рэспубліцы Беларусь праходзіў у некалькі этапаў і ўключаў правядзенне навукова-практычнай канферэнцыі «Адукацыя ў інтарэсах будучыні», абмеркаванне моладдзю пытанняў развіцця адукацыі, дзве сустрэчы з бацькамі ў фармаце анлайн. Круглы стол «Развіццё сістэмы адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь» стаў фінальным мерапрыемствам Нацыянальных кансультацый.
Інфармацыя аб змесце Нацыянальных кансультацый і Нацыянальная заява накіраваны ў Сакратарыят Саміту. Рашэнні форуму будуць апублікаваны ў верасні.
ВЫЯЗНОЕ пасяджэнне рэктарата БДПУ, якое прайшло на базе вучэбнага корпуса № 5, было прысвечана гатоўнасці вучэбна-матэрыяльнай базы ўніверсітэта да новага навучальнага года. Перад пачаткам пасяджэння для членаў рэктарата і запрошаных удзельнікаў была арганізавана экскурсія па вядомых нават за межамі БДПУ аб’ектах – у аўдыторыю № 13, што носіць імя першага беларускага гросмайстра Віктара Купрэйчыка і ў якой рэалізуецца праект «Шахматны дэбют» (ФПА), у школу развіцця дзіцяці «Першая адукацыя» (ІПКіП), у спартыўныя залы (ФФВ), нядаўна адкрыты медпункт і ўтульнае «Наша кафэ». Затым перад прысутнымі з дакладам выступіў прарэктар універсітэта А.А. Юшчык.
З УВАГАЮ І КЛОПАТАМ ПРА БУДУЧЫНЮ НАЦЫІ
Тэма ўдасканалення айчыннай сістэмы адукацыі была ключавой на калегіі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Зацікаўленая размова стала лагічным працягам нарады ў Кіраўніка дзяржавы напярэдадні старту новага навучальнага года. І праходзіла яна на базе нашага ўніверсітэта – бо дзе яшчэ абмяркоўваць будучыню ўсёй адукацыйнай галіны, як не ў галоўнай кузні педагагічных кадраў краіны!
У аўдыторыі прысутнічалі не толькі кіраўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі і абласных упраўленняў, але і чыноўнікі розных узроўняў. Ад кожнага з іх у хуткім часе чакаюць канкрэтных прапаноў, а ў найбліжэйшай перспектыве – і вырашэння тых задач, якія абазначыў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, – кадравае забеспячэнне, удасканаленне адукацыйнага працэсу і сістэмы адбору абітурыентаў.
Перад пачаткам калегіі яе ўдзельнікі азнаёміліся з выстаўкай творчых дасягненняў педагогаў, вучэбнай і вучэбна-метадычнай літаратурай, узорамі новых тэхналогій у адукацыі і выхаванні. Таксама была прадстаўлена інфармацыя аб рабоце Нацыянальнага адукацыйнага партала, Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра, сістэме павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі педагагічных кадраў, адкрыцці новых спецыяльнасцей і кваліфікацый, развіцці валанцёрскага руху, патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі.
Насуперак усім стэрэатыпам, настаўнік сёння – адна з самых запатрабаваных прафесій. І пацвярджэннем гэтаму служаць вынікі ўступнай кампаніі–2022: у педагогі ідуць лепшыя. Сваімі думкамі з работнікамі СМІ падзяліліся ўдзельнікі калегіі.
Аляксандр Жук, рэктар БДПУ: «Штогод павышаецца якасць падрыхтоўкі абітурыентаў, якія прыходзяць да нас ва ўніверсітэт. Гэта адбываецца найперш з-за таго, што першакурснікамі БДПУ ўсё часцей становяцца матываваныя выпускнікі класаў педагагічнай накіраванасці. Выдатная з’ява, бо ў адукацыі не павінна быць выпадковых людзей. Мы таксама бачым, як у грамадстве змянілася стаўленне да прафесіі настаўніка: яна перастала быць выключна жаночай. З кожным годам у БДПУ паступае ўсё больш хлопцаў – ёсць нават факультэты, дзе іх колькасць дасягае 50–76 працэнтаў. Урэшце, па выніках прыёмнай кампаніі гэтага года конкурс па ўніверсітэце склаў больш за 2 чалавекі на месца, а на некаторыя спецыяльнасці – да 5 чалавек»
Iгар Сергіенка, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі: «Падрыхтоўка прафесійных кадраў і выхаванне патрыётаў краіны – задача сур’ёзная. Да яе рашэння прыцягваем шырокае кола спецыялістаў, педагогаў, бацькоў вучняў, каб вызначыць у найбліжэйшы час, якой жа павінна быць сістэма адбору лепшых выпускнікоў для паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі».
Андрэй Іванец, міністр адукацыі Беларусі: «Сёлета частка навацый ужо ўведзена ў дзеянне. Так, для сістэм аховы здароўя і сельскай гаспадаркі набор мэтавікоў складае да 50 % бюджэтных месцаў. Чаму гэта важна? У дадзеныя галіны павінны прыходзіць матываваныя кадры, якія гатовы замацоўвацца ў рэгіёнах. Таму з пункту гледжання дапрацоўкі правілаў прыёму Міністэрства адукацыі і іншых чакае вялікая работа, вынікі якой да канца года мы прадставім Кіраўніку дзяржавы».
На калегіі размова таксама ішла пра адкрыццё новых устаноў адукацыі, перш за ўсё дзіцячых садоў у Мінску і яго наваколлі, пра рэарганізацыю школ у тых населеных пунктах, дзе колькасць вучняў значна меншая за норму, і інш. У цэлым установы адукацыі гатовы да новага навучальнага года, школы поўнасцю ўкамплектаваны настаўнікамі. Дарэчы, работу ў педагагічнай галіне сёлета пачалі больш за 6,5 тыс. маладых спецыялістаў.
24 чэрвеня 2022 года № 8 (1278)
НАВУКА І ПЕДАГАГІЧНАЯ АДУКАЦЫЯ: НОВЫЯ ВЕКТАРЫ РАЗВІЦЦЯ
Пасяджэнне Каардынацыйнага савета па пытаннях бесперапыннай педагагічнай адукацыі на тэму «Павышэнне навукова-даследчага патэнцыялу ў сферы педагагічнай адукацыі» адбылося ў БДПУ 15 чэрвеня. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі суб’ектаў вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара з усіх рэгіёнаў Беларусі і Мінска. На мерапрыемства таксама былі запрошаны госці з Расійскай Федэрацыі: прэзідэнт Расійскай акадэміі адукацыі (далей – РАА) В.Ю. Васільева, віцэ-прэзідэнт РАА, дэкан факультэта педагагічнай адукацыі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава В.С. Басюк.
З прывітальным словам выступіў старшыня Каардынацыйнага савета, рэктар БДПУ А.І. Жук. Аляксандр Іванавіч адзначыў, што асаблівую значнасць пасяджэнню надае прысутнасць гасцей з вядучай навуковай арганізацыі Расіі. Ён звярнуў увагу калег на актыўнае ўзаемадзеянне суб’ектаў кластара, у прыватнасці, БДПУ і РАА: «Мы наладжваем і развіваем партнёрскія адносіны ў сферы навуковай дзейнасці: праводзяцца сумесныя даследаванні пры падтрымцы нацыянальных фондаў фундаментальных даследаванняў; арганізуюцца шматлікія міжнародныя навуковыя канферэнцыі, форумы, вэбінары, круглыя сталы і многае іншае».
Па першым пытанні, якое датычыла павышэння навукова-даследчага патэнцыялу ў сферы педагагічнай адукацыі, выступіў рэктар БДПУ А. І. Жук. Аляксандр Іванавіч абазначыў у адпаведнасці з Канцэпцыяй перспектыўныя напрамкі развіцця навукі ў Кластары на бліжэйшыя пяць гадоў. Таксама ён прадставіў вынікі анлайн-анкетавання суб’ектаў кластара, праведзенага ў маі бягучага года з мэтай ацэнкі навукова-даследчага патэнцыялу ў сферы педагагічнай адукацыі. У выступленні кіраўніка ўніверсітэта былі агучаны напрамкі далейшага павышэння навукова-даследчага патэнцыялу:
арыентацыя навукова-даследчай і навуковаметадычнай работы на правядзенне фундаментальных і прыкладных міждысцыплінарных навуковых распрацовак па прыярытэтных напрамках псіхолага-педагагічных даследаванняў;
пераадоленне адтоку маладых вучоных з педагагічнай навукі, забеспячэнне пераемнасці пакаленняў у адукацыйнай і навуковай дзейнасці праз развіццё навукова-педагагічных школ і павелічэнне іх колькасці;
удасканаленне сістэмы падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў сферы педагагічнай адукацыі праз пашырэнне мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў, якія свядома і матывавана выбралі навукова-даследчую дзейнасць;
узмацненне даследчай працы ў камандах вучоных (гарызантальныя сувязі): час «адзіночак» у навуцы прайшоў, тым больш у такіх шматаспектных даследаваннях, як псіхолага-педагагічныя;
узмацненне вертыкальных сувязяў (так званыя «пераемныя ланцужкі»), якія забяспечваюць паэтапнае прасоўванне маладога вучонага ў сістэме «курсавая праца – дыпломнае даследаванне – магістарская дысертацыя – кандыдацкая (доктарская) дысертацыя»;
абнаўленне форм арганізацыі навукова-даследчай работы студэнтаў (такіх як СНДЛ і СНТ) за кошт стварэння StаrtUp-лабараторый, навуковых крам, цэнтраў трансферу адукацыйных тэхналогій;
рэалізацыя даследчага падыходу ў адукацыйным працэсе падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў.
Члены Каардынацыйнага савета зацвердзілі абноўленыя прыярытэтныя кірункі псіхолага-педагагічных даследаванняў у сферы адукацыі.
Таксама перад прысутнымі выступіла дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі В.В. Гінчук. Валянціна Васільеўна прадставіла асноўныя вынікі і перспектывы распрацоўкі навукова-метадычнага забеспячэння дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі краіны.
Асаблівую цікавасць прысутных выклікаў даклад прэзідэнта РАА В.Ю. Васільевай, у якім яна акрэсліла перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва вучоных Беларусі і Расіі. Вольга Юр’еўна пазнаёміла суб’ектаў Кластара з гісторыяй і арганізацыяй работы Расійскай акадэміі адукацыі, пытаннямі і праблемамі педагагічнай навукі і практыкі, якія вырашаюцца расійскімі калегамі. Ва ўрачыстай абстаноўцы прэзідэнт РАА ўручыла рэктару нашага ўніверсітэта пасведчанне замежнага члена Расійскай акадэміі адукацыі.
З мэтай плённага ўзаемадзеяння беларускіх і расійскіх вучоных і навукова-педагагічных работнікаў у сферы адукацыі адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і РАА.
Пагадненне прадугледжвае супрацоўніцтва па наступных напрамках:
павышэнне прэстыжу навукова-педагагічнайдзейнасці і прэстыжу педагагічнай прафесіі;
садзеянне развіццю псіхолага-педагагічных навук у Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі;
сумесная распрацоўка праблемных палёў прыярытэтных псіхолага-педагагічных даследаванняў у галіне агульнай сярэдняй, інклюзіўнай і спецыяльнай, вышэйшай педагагічнай адукацыі, дадатковай адукацыі дарослых;
ажыццяўленне сумеснага кіраўніцтва навуковымі і адукацыйнымі праектамі ў сферы педагагічнай адукацыі;
ажыццяўленне сумесных фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў у сферы адукацыі, навуковае і метадычнае забеспячэнне развіцця педагагічнай адукацыі ў абедзвюх краінах;
ажыццяўленне маніторынгу якасці і каардынацыі тэматыкі дысертацыйных даследаванняў па педагагічных і псіхалагічных навуках у сферы адукацыі;
забеспячэнне акадэмічнай мабільнасці навуковых і навукова-педагагічных работнікаў; — сумесная арганізацыя і рэалізацыя міжнародных навукова-даследчых праектаў, сімпозіумаў, канферэнцый, семінараў, а таксама абмен вучэбнай, навуковай і навукова-метадычнай прадукцыяй;
распрацоўка і рэалізацыя сумесных культурна-адукацыйных праграм і сацыяльна значных культурна-гістарычных праектаў;
садзеянне развіццю навуковага, кадравага, інавацыйнага патэнцыялу, які забяспечвае вырашэнне сацыяльна-адукацыйных задач у сістэмах педагагічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
Вольга КАТЛАБАЙ, метадыст каардынацыйнакіраўніцкага аддзела ЦРПА
31 мая 2022 года № 7 (1277)
Студэнты і выкладчыкі БДПУ сустрэліся са старшынёй Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімірам Яўгенавічам Кухаравым. Гэта быў першы візіт мэра сталіцы ў вядучы педагагічны ўніверсітэт краіны. Таму перад пачаткам працы адкрытай дыялогавай пляцоўкі для госця была арганізавана экскурсія па ўстанове.
Мерапрыемства адкрыў рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук. Ён расказаў прысутным, у ліку якіх былі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Мікалаеўна Чамаданава і кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска Таццяна Іванаўна Калядка, аб дзейнасці ўніверсітэта, задачах, якія стаяць перад ім, і рабоце на перспектыву. У прыватнасці, Аляксандр Іванавіч адзначыў, што кіраўніцтва БДПУ, арганізуючы дзейнасць універсітэта, перш за ўсё арыентуецца на мадэль сучаснага педагога і на тое, якімі асобаснымі і прафесійнымі кампетэнцыямі ён павінен валодаць. Больш падрабязна А.І. Жук спыніўся на ролі педагагічных класаў у выбары матываванымі абітурыентамі педагагічных спецыяльнасцей, забяспечанасці кадрамі ўстаноў адукацыі сталіцы, павышэнні прэстыжу прафесіі настаўніка.
Потым слова было дадзена паважанаму госцю. Уладзімір Яўгенавіч, у мінулым педагог і дырэктар школы, звярнуўся да будучых настаўнікаў як да галоўных удзельнікаў працэсу навучання і выхавання, фарміравання ўсебакова і гарманічна развітай асобы.
У рамках правядзення адкрытай дыялогавай пляцоўкі студэнты мелі магчымасць задаць У.Я. Кухараву пытанні, якія іх цікавілі. У сваіх адказах Уладзімір Яўгенавіч паабяцаў будучым педагогам да пачатку новага навучальнага года пракласці пешаходныя дарожкі каля вучэбнага корпуса № 7 (вул. Ф. Скарыны, 13), хадайнічаць аб адкрыцці медпункта ў вучэбным корпусе № 5 (вул. Магілёўская, 37), а таксама прапанаваў студэнтам паўдзельнічаць у шэрагу гарадскіх праектаў.
Адбылося чарговае пасяджэнне Савета ўніверсітэта, на якім разглядалася пытанне эфектыўнасці практыкаарыентаванай падрыхтоўкі студэнтаў. Важнасць умацавання такой падрыхтоўкі падкрэсліў, адкрываючы пасяджэнне, рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук. Ён паведаміў прысутным пра значную работу, якая праводзіцца ва ўніверсітэце ў гэтым напрамку: абнаўленне вучэбна-праграмнай дакументацыі, змяншэнне колькасці лекцый на карысць практычных заняткаў, пашырэнне і разнастайнасць педагагічных практык, удасканальванне ўзаемадзеяння з філіяламі кафедраў і базамі практык.
З дакладам перад членамі Савета выступіла дэкан факультэта пачатковай адукацыі Наталля Уладзіміраўна Ждановіч. Яна адзначыла сістэмны характар падрыхтоўкі студэнтаў да практычнай дзейнасці, які забяспечваецца пераемнасцю ў змесце вывучаемых дысцыплін па курсах і ступенях, а таксама шляхам праходжання вучэбных і вытворчых практык.
Параўнальны аналіз вучэбных планаў 2013, 2019 і 2021 гг. сведчыць пра тое, наколькі істотна змяніліся суадносіны лекцыйных і практычных заняткаў: у вучэбным плане 2021 г. практычныя і лабараторныя заняткі складаюць 2/3 аўдыторных гадзін.
Абнаўленне зместу падрыхтоўкі настаўнікаў пачатковых класаў адбываецца з улікам сацыякультурных тэндэнцый і патрабаванняў, якія прад’яўляюцца да вынікаў навучання школьнікаў на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі. У вучэбны план 2021 г. уключаны такія дысцыпліны, як «Асновы педагагічнага дызайну», «Праектаванне ўрока ў інфармацыйна-адукацыйным асяроддзі», «Медыяадукацыя малодшых школьнікаў», «Лічбавая дыдактыка», «Інклюзіўныя адукацыйныя практыкі» і інш. Практыкаарыентаваны характар маюць таксама факультатыўныя заняткі: «Асновы візуальнага праграмавання і адукацыйнай робататэхнікі», «Шахматы», «Асновы навучання шахматнай гульні».
У тэматыцы курсавых, дыпломных, магістарскіх работ адлюстроўваюцца актуальныя праблемы пачатковай адукацыі. Тэматыка дыпломных работ штогод абнаўляецца ў адпаведнасці з запытамі ўстаноў адукацыі не менш як на 30 працэнтаў. Дзейнасць СНДЛ таксама накіравана на фарміраванне прафесійных кампетэнцый студэнтаў.
Змест вучэбных і вытворчых практык будуецца на аснове прынцыпу пераемнасці і павелічэння аб’ёму практыкаарыентаваных заданняў. У праграмы практык унесены раздзелы, якія рэгламентуюць іх правядзенне ва ўмовах анлайн-навучання, прадугледжваюць дыферэнцыяцыю заданняў для студэнтаў-выпускнікоў педагагічных класаў. Праграма педагагічнай практыкі 3-га курса ўключае знаёмства з арганізацыяй працы ў класах інтэграванага навучання і выхавання.
Для прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў шырока выкарыстоўваюцца магчымасці баз філіялаў кафедраў. За апошнія 3 гады ў гэтым напрамку адзначаецца станоўчая дынаміка.
На факультэце рэалізуецца шэраг адукацыйных праектаў. Фарміраванню прафесійных якасцей студэнтаў садзейнічае іх актыўная праца ў складзе факультэцкага педагагічнага атрада «Данка», універсітэцкага педагагічнага атрада «Сузор’е», валанцёрскага аб’яднання «Адкрытае сэрца». Практыкаарыентаваным з’яўляецца «адукацыйнае» валанцёрства (дапамога дзецям з прыёмных сем’яў у падрыхтоўцы ўрокаў), якім займаюцца валанцёрскі сектар студэнцкага савета і цьютарскае аб’яднанне «Азбука поспеху». Прафесійную накіраванасць мае работа клуба выпускнікоў педагагічных класаў «Прызванне», які ў 2021 г. пачаў рэалізацыю прафарыентацыйнага праекта для навучэнцаў педкласаў «Рэаліці-канструктар “Педагагічныя прыгоды”».
Па выніках пасяджэння члены Савета ўніверсітэта прынялі пастанову, поўны тэкст якой накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні БДПУ.
16 мая 2022 года № 6 (1276)
РЭКТАР БДПУ А.І. Жук сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Саідам Яры. Аляксандр Іванавіч абмеркаваў з высокім госцем магчымасці супрацоўніцтва БДПУ з установамі адукацыі і навуковымі арганізацыямі Ірана, а таксама пытанні развіцця акадэмічнай мабільнасці і культурнага абмену. Кіраўніку дыпмісіі былі прадстаўлены адукацыйныя магчымасці, якія БДПУ прадастаўляе на І і ІІ ступенях вышэйшай адукацыі, у аспірантуры і дактарантуры, сістэме павышэння кваліфікацыі і стажыровак.
Падчас візіту адбылося знаёмства дыпламата з працай цэнтра іраназнаўства і вывучэння персідскай мовы, які быў адкрыты ў БДПУ ў красавіку 2014 года. Дэкан гістарычнага факультэта В.П. Скок і кіраўнік цэнтра А.А. Сурма расказалі пра асноўныя напрамкі работы структуры, а студэнты задалі гасцям шэраг пытанняў. Спадар Пасол прапанаваў праводзіць на базе цэнтра сумесныя мерапрыемствы, а таксама выказаў гатоўнасць аказаць садзеянне ў яго далейшым развіцці.
ЧАРГОВАЕ пасяджэнне Савета БДПУ, прысвечанае вынікам функцыянавання сістэмы маніторынгу якасці адукацыі, адкрыў рэктар БДПУ А.І. Жук. У прыватнасці, Аляксандр Іванавіч адзначыў, што ў мінулым годзе было прынята рашэнне аб стварэнні сістэмы маніторынгу якасці педагагічнай адукацыі наўзамен існуючай сістэмы менеджменту якасці (СМЯ). Такім чынам, універсітэт адмовіўся ад ацэнкі якасці на падставе працэснага падыходу, прадугледжанага стандартамі ISO, і захаваў пры гэтым прадуктыўныя метады і інструменты СМЯ.
А.І. Жук падкрэсліў, што пытанне, вынесенае на абмеркаванне Савета БДПУ, з’яўляецца актуальным для далейшага развіцця ўніверсітэта, паколькі ў сучасных умовах ажыццявіць планаванне і прагназаванне вынікаў работы, абнавіць місію, кантэкст і палітыку ўніверсітэта ў галіне якасці можна толькі на аснове дадзеных маніторынгу якасці дзейнасці.
З дакладам “Аб выніках функцыянавання сістэмы маніторынгу якасці адукацыі” выступіла начальнік цэнтра развіцця педагагічнай адукацыі А.В. Позняк. Аляксандра Валянцінаўна адзначыла, што маніторынг якасці дзейнасці БДПУ з’яўляецца інструментам ацэнкі і асновай прыняцця кіраўнічых рашэнняў на ўсіх узроўнях функцыянавання ўніверсітэта.
З 2011 па 2021 г. у БДПУ працавала сістэма менеджменту якасці, сертыфікаваная на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001. Дзякуючы ёй БДПУ ўдалося значна палепшыць нарматыўна-метадычнае забеспячэнне дзейнасці ўніверсітэта, перапрацаваць дзясяткі лакальных дакументаў, аптымізаваць сістэму планавання і выканання, павысіць культуру кіравання якасцю ў цэлым. Сістэмная і эфектыўная работа ўстановы адукацыі па павышэнні якасці была заўважана на дзяржаўным узроўні: у 2018 г. універсітэт адзначаны Прэміяй Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці.
З мэтай забеспячэння трансфармацыі сістэмы кіравання якасцю ў БДПУ ў структуры ЦРПА створаны сектар маніторынгу якасці педагагічнай адукацыі. А.В. Позняк адзначыла, што арганізацыя яго дзейнасці дазволіла захаваць прадуктыўныя метады СМЯ і ўкараніць інструменты і механізмы маніторынгу; стварыць цыклаграму маніторынгавых працэдур, якая арганічна ўключае ўсе працэсы і напрамкі дзейнасці ўніверсітэта; прывесці ў адпаведнасць з патрабаваннямі дзяржаўнай акрэдытацыі паказчыкі якасці адукацыйнага працэсу БДПУ; забяспечыць выкарыстанне ІКТ на ўсіх этапах ажыццяўлення маніторынгу; стварыць умовы для навукова абгрунтаванага планавання дзейнасці ўніверсітэта і яго структурных падраздзяленняў. Аляксандра Валянцінаўна спынілася таксама на выніках асноўных мерапрыемстваў па маніторынгу якасці арганізацыі адукацыйнага працэсу, якія былі ажыццёўлены ў лютым 2022 г. па распараджэнні рэктара БДПУ ў адпаведнасці з праграмай правядзення ўнутранага аўдыту на 2021/2022 навучальны год і цыклаграмай маніторынгу якасці БДПУ.
Па выніках пасяджэння Савет універсітэта прыняў адпаведную Пастанову, у якой вызначаны канкрэтныя задачы па далейшым удасканаленні сістэмы маніторынгу якасці дзейнасці БДПУ
6 красавіка 2022 года № 4 (1274)
Старшыня Каардынацыйнага савета па пытаннях бесперапыннай педагагічнай адукацыі рэктар БДПУ А.І. Жук выступіў на рэспубліканскай нарадзе з асноўным дакладам «Сістэма падрыхтоўкі педагагічных кадраў у Рэспубліцы Беларусь: стан і перспектывы развіцця». У мерапрыемстве, якое праходзіла ў фармаце круглага стала на базе Лошніцкай гімназіі Барысаўскага раёна, прынялі ўдзел Міністр адукацыі А.І. Іванец, начальнікі галоўных упраўленняў па адукацыі аблвыканкамаў і камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, рэктары інстытутаў развіцця адукацыі, прадстаўнікі ўстаноў, дзе функцыянуюць педагагічныя класы. Аляксандр Іванавіч абмеркаваў з калегамі пытанні, якія датычацца ролі педагагічных класаў у выбары матываванымі абітурыентамі педагагічных спецыяльнасцей, прафесійнага самаразвіцця, забяспечанасці ўстаноў адукацыі кадрамі, павышэння прэстыжу прафесіі педагога. Слова таксама было дадзена выпускніку педкласа – старшыні Студэнцкага клуба «ПРОФіль+» БДПУ Андрэю Роскачу, які падзяліўся сваім досведам на тэму «Педагагічныя класы – усвядомлены старт у прафесію». Работа круглага стала завяршылася дыскусіяй, падчас якой былі прапанаваны канкрэтныя крокі па развіцці бесперапыннай педагагічнай адукацыі ў краіне.
У рамках круглага стала адбылася выстаўка-прэзентацыя, матэрыялы якой прысвячаліся вопыту работы вучэбна-навуковаінавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі.
На чарговым пасяджэнні Савета БДПУ з дакладам «ЭФЕКТЫЎНАСЦЬ ФІНАНСАВАЭКАНАМІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ЎНІВЕРСІТЭТА: ВЫНІКІ І ШЛЯХІ ПАВЫШЭННЯ» выступіў рэктар нашай установы А.І. Жук.
У прыватнасці, Аляксандр Іванавіч адзначыў, што найважнейшымі напрамкамі фінансава-эканамічнай і гаспадарчай дзейнасці БДПУ ў папярэднім годзе з’яўляліся: забеспячэнне эфектыўнага выкарыстання сродкаў, што накіроўваюцца на адукацыю; фінансавая і сацыяльная падтрымка супрацоўнікаў і студэнтаў; умацаванне вучэбна-матэрыяльнай базы ўніверсітэта; павелічэнне аб’ёмаў пазабюджэтнай дзейнасці на аснове дыверсіфікацыі яе відаў; экспарт адукацыйных паслуг.
У справаздачным годзе выдаткі на заработную плату склалі 60% ад агульнага аб’ёму расходаў. З уласных сродкаў універсітэта на гэтыя патрэбы накіравана каля 13 млн руб., што супастаўляльна з бюджэтным фінансаваннем.
Супрацоўнікам, якія перанеслі COVID-19, была аказана матэрыяльная дапамога на агульную суму 27,5 тыс. руб.
На выплату стыпендый у 2021 г. накіравана больш за 5 млн руб. За апошні год паказчык забяспечанасці студэнтаў фінансавай падтрымкай ад дзяржавы павысіўся да 91%. Уладальнікамі імянных стыпендый з’яўляюцца 28 чалавек. Стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь удастоены аспірант і 28 студэнтаў БДПУ.
Штомесячную надбаўку ў памеры ад 10 да 300 руб. атрымліваюць 400 будучых педагогаў, якія дасягнулі асаблівых поспехаў у вучобе, навуковай і грамадскай працы. Матэрыяльная дапамога выплочваецца больш чым 740 студэнтам, прэмія – 450.
У структуры пазабюджэтных даходаў адукацыйная дзейнасць складае 85%. На 13% выраслі паступленні ад аказання фізкультурна-аздараўленчых платных паслуг, на 25% – ад рознічнага гандлю. У 1,2 раза павялічыліся даходы ад дзейнасці вучэбна-выдавецкага цэнтра.
У мінулым годзе на 15% павысілася эфектыўнасць працы факультэтаў і інстытутаў па атрыманні прыбытку ад аказання дадатковых адукацыйных паслуг.
БДПУ выканаў устаноўлены паказчык па знешнеэканамічнай дзейнасці. Атрымана валютных даходаў на суму $ 3,3 млн, што перавышае планавыя лічбы.
У 2021 г. прадоўжыліся праекты з Прадстаўніцтвам Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь па асваенні замежнай бязвыплатнай дапамогі па праграмах «Удасканаленне аказання ранняй комплекснай дапамогі ва ўстановах дашкольнай адукацыі» і «Арганізацыя падтрымкі бацькоў дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту на базе Цэнтра сучасных методык дашкольнай адукацыі».
Паміж БДПУ і прадстаўніцтвам Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь заключаны дагаворы на аказанне паслуг у 2022 г. на базе Інстытута псіхалогіі і Рэспубліканскага цэнтра псіхалагічнай дапамогі.
У 2021 г. працягвалася комплекснае развіццё інфраструктуры БДПУ, праводзіліся капітальныя і бягучыя рамонты, абсталяванне аўдыторнага і жылога фонду, закупка мэблі, аргтэхнікі, мультымедыйнага абсталявання і інш.
А.І. Жук падкрэсліў, што на капітальны рамонт выдаткавана больш як 905 тыс. руб., з іх пазабюджэтныя сродкі склалі 56%. Бягучы рамонт у асноўным праводзіўся за кошт уласных сродкаў універсітэта.
У выніку абноўлены аўдыторны фонд і памяшканні агульнага карыстання ў вучэбным корпусе № 1: дзевяць аўдыторый, лабараторыя астраноміі, кабінет кафедры, цэнтр іраназнаўства і вывучэння персідскай мовы, кабінеты STEAM-цэнтра і цэнтра арганізацыйна-метадычнага забеспячэння адукацыйнай дзейнасці, памяшканні дэканата і сектара перападрыхтоўкі. Таксама адрамантаваны памяшканні трох кафедраў, камп’ютарны клас, кабінет платных паслуг і запраўкі картрыджаў (вуч. кор. № 2). У спісе выкананых работ: рамонт пяці дапаможных памяшканняў і двух запасных уваходаў з заменай аконных і дзвярных блокаў, мантаж сучаснага святлодыёднага экрана ў актавай зале, укладка 300 м2 керамагранітнай пліткі ў холе (вуч. кор. № 3), добраўпарадкаванне трох аўдыторый і спартыўнай пляцоўкі з устаноўкай новых агароджаў і бардзюраў, валейбольных стоек і варот, кладкай спецыяльнага пакрыцця (вуч. кор. № 7) і многае іншае. Праведзены таксама рамонты ў інтэрнатах БДПУ, у прыватнасці, устаноўлена гукавое абсталяванне і праектар мультымедыя ў клубе «BSPU HALL».
А.І. Жук вызначыў асноўныя напрамкі развіцця фінансаваэканамічнай дзейнасці БДПУ на 2022 і наступныя гады: захаванне фінансавай стабільнасці ўніверсітэта; аптымізацыя структуры бягучых выдаткаў і капітальных укладанняў на аснове максімальнай эканоміі; актывізацыя знешнеэканамічнай дзейнасці. Усе яны знайшлі адлюстраванне ў Пастанове Савета.
21 сакавіка 2022 года № 3 (1273)
НА БАЗЕ БДПУ ў рэжыме анлайн адбылося пасяджэнне Грамадскага савета базавай арганізацыі дзяржаў–удзельніц СНД па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі педагагічных работнікаў у галіне інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі ўстаноў адукацыі і навукі з Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана.
Кіраўнік базавай арганізацыі, рэктар універсітэта А.І. Жук выступіў з дакладам, у якім агучыў вынікі дзейнасці БДПУ і Грамадскага савета ў 2021 годзе і паставіў задачы развіцця на 2022 год. У прыватнасці, Аляксандр Іванавіч паведаміў, што ўстановы адукацыі і арганізацыі, што ўваходзяць у склад Грамадскага савета базавай арганізацыі, падрыхтавалі 509 навуковых і навукова-практычных публікацый, у ліку якіх манаграфіі, артыкулы ў выданнях пераліку ВАК краін СНД і міжнародных баз навуковага цытавання SCOPUS/WoS, падручнікі, навучальныя і вучэбнаметадычныя дапаможнікі і інш. Асобна А.І. Жук спыніўся на дасягненнях БДПУ ў навукова-даследчай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, адзначыўшы, што за год было праведзена 41 мерапрыемства, сярод якіх навукова-практычныя канферэнцыі, сеткавыя навукова-адукацыйныя форумы, студэнцкія канферэнцыі, вэбінары, дыскусійныя пляцоўкі, круглыя сталы.
Дырэктар Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ Вера Валер’еўна Хітрук пазнаёміла калег з праектам Канцэпцыі ўдасканалення зместу педагагічнай адукацыі ў краінах Садружнасці ў кантэксце прынцыпу інклюзіі.
Удзельнікі відэаканферэнцыі абмеркавалі пытанні фарміравання рабочых груп па распрацоўцы асноўных палажэнняў Канцэпцыі, стварэння міжнароднага каталога методык і тэхналогій, якія даказалі эфектыўнасць у рабоце з дзецьмі ранняга ўзросту з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі, а таксама вызначылі задачы на перспектыву, што знайшлі адлюстраванне ў плане работы Грамадскага савета базавай арганізацыі на 2022 год.
РЭКТАР БДПУ А.І. Жук выступіў на выніковай калегіі Галоўнага ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама. У прыватнасці, Аляксандр Іванавіч адзначыў, што ўзаемадзеянне ўніверсітэта з установамі адукацыі Мінскай вобласці рэалізуецца па шэрагу напрамкаў. Адзін з іх – забеспячэнне рэгіёна педагагічнымі кадрамі, падрыхтоўка якіх ажыццяўляецца ў БДПУ. Таксама супрацоўніцтва вядзецца ў рамках Рэспубліканскага вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі з мэтай рэалізацыі яго патэнцыялу. Партнёрскія стасункі мацуюцца і падчас правядзення сумесных сацыякультурных праектаў, у прыватнасці, зорных паходаў, якія традыцыйна праходзяць у многіх раёнах Мінскай вобласці.
Аляксандр Іванавіч акрэсліў шэраг задач па далейшым развіцці ўзаемадзеяння БДПУ і Мінскай вобласці, якія ўдзельнікі калегіі падтрымалі аднагалосна.
28 лютага 2022 года № 2 (1272)
ГАЛОЎНЫЗАРАД БАДЗЁРАСЦІ НАПРЫКАНЦЫ ЗІМЫ АЛОЎНЫ рэдактар часопіса «Адукацыя і выхаванне» рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук узнагароджаны Ганаровай граматай РУП «Выдавецтва „Адукацыя i выхаванне“» за значны ўклад у развіццё часопіса, шматгадовую добрасумленную і плённую працу, а таксама ў сувязі з 30-годдзем выдання. Віншуем!
РЭКТАР БДПУ А.І. Жук прыняў удзел у нарадзе міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А.І.Іванца з кіраўнікамі ўстаноў вышэйшай адукацыі. Падчас свайго выступлення Андрэй Іванавіч спыніўся на задачах, якія стаяць перад вышэйшай школай. Сярод іх – правядзенне ўступнай кампаніі-2022; практыкаарыентаваная падрыхтоўка спецыялістаў; эфектыўная кадравая работа; павышэнне пазіцый універсітэтаў у міжнародных адукацыйных рэйтынгах; рэалізацыя праектаў «Лічбавы ўніверсітэт» і «Універсітэт 3.0».
Падводзячы вынікі сустрэчы, А.І. Іванец звярнуў увагу кіраўнікоў устаноў вышэйшай адукацыі на тое, што прафарыентацыйная работа з абітурыентамі павінна весціся на сістэмнай аснове. Працягваючы тэму, узгадаем, што рэктар БДПУ А.І. Жук зрабіў значны ўклад у адраджэнне і далейшае развіццё сістэмы профільных класаў педагагічнай накіраванасці, дзякуючы якой у настаўніцкую прафесію прыходзіць найбольш матываваная і здольная моладзь.
29 кастрычніка 2021 года № 13 (1267)
БДПУ – у цэнтры міжнароднага жыцця. З візітам у вядучую ўстанову вышэйшай адукацыі краіны ў галіне педагогікі 18 кастрычніка завіталі два міністры – Беларусі і Нікарагуа: Ігар Васільевіч Карпенка і Дэніс Раналда Манкада Каліндрэс. Рэктар універсітэта А.І. Жук азнаёміў кіраўніка і членаў замежнай дэлегацыі з Рэспубліканскім рэсурсным цэнтрам адукацыйнай робататэхнікі як складнікам «Педагагічнага STEAM-парка» БДПУ і яго роляй у падрыхтоўцы сучасных настаўнікаў фізікі, інфарматыкі, матэматыкі.
Асобна Аляксандр Іванавіч спыніўся на такіх напрамках работы Рэсурснага цэнтра, як арганізацыя заняткаў са школьнікамі і павышэнне кваліфікацыі практыкуючых педагогаў. А.І. Жук таксама прыняў удзел у перамовах па пытанні беларуска-нікарагуанскага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, у прыватнасці, перспектыў навучання ў БДПУ замежных студэнтаў (І і ІІ ступені атрымання адукацыі) і аспірантаў на ўмовах аплаты і па грантах Міністэрства адукацыі.
12 кастрычніка 2021 года № 12 (1266)
ЗА ВЯЛІКІ ўклад у развіццё супрацоўніцтва паміж Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Максіма Танка і Нацыянальным педагагічным універсітэтам імя М.П. Драгаманава (Кіеў, Украіна) рэктар БДПУ, ганаровы прафесар НПУ А.І. Жук узнагароджаны юбілейным медалём «185 років НПУ імені М.П. Драгоманова». Віншуем і ганарымся!
РЭКТАР БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук прыняў дэлегацыю на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Бахшаліевым Ульві Вагіф аглы. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны напрамкі супрацоўніцтва ўстаноў вышэйшай адукацыі дзвюх краін, у прыватнасці, адкрыццё ў БДПУ Цэнтра азербайджанскай мовы і культуры, а ў Бакінскім славянскім універсітэце – Цэнтра беларускай мовы і культуры. Таксама гаворка ішла пра паспяховае ўзаемадзеянне ўніверсітэтаў у шэрагу міжнародных праектаў.
Госці даведаліся пра вопыт адкрыцця ў школах Беларусі класаў педагагічнай накіраванасці, дзейнасць якіх дазваляе прыцягваць на адпаведныя спецыяльнасці матываваную і падрыхтаваную моладзь. Спадара Пасла асабліва зацікавілі адукацыйныя магчымасці БДПУ на I і II ступенях вышэйшай адукацыі, у аспірантуры і дактарантуры, падчас павышэння кваліфікацыі і стажыровак, а таксама інфармацыя пра тое, што наш універсітэт з’яўляецца базавай арганізацыяй дзяржаў-удзельніц СНД у галіне інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі.
Падчас сустрэчы А.І. Жук падкрэсліў значнасць грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў падрыхтоўцы будучых настаўнікаў і пазнаёміў гасцей з брэндам БДПУ – традыцыйнымі зорнымі паходамі. Спадар Пасол адзначыў важнасць захавання памяці пра падзеі агульнай гісторыі і выказаў зацікаўленасць у сумеснай рэалізацыі праекта «Азербайджанцы ў Вялікай Айчыннай вайне на тэрыторыі Беларусі».
20 верасня 2021 года № 11 (1265)
Напярэдадні святкавання Дня народнага адзінства Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны – дзеячам розных сфер, якіх яднае высокі прафесіяналізм, адданасць справе і дзяржаве. На ўрачыстай цырымоніі, якая адбылася 14 верасня ў Палацы Незалежнасці, рэктару БДПУ Аляксандру Іванавічу Жуку за заслугі ў педагагічнай і выхаваўчай рабоце, арганiзацыi вучэбна-вытворчага працэсу, яго навукова-метадычным забеспячэннi прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».
Каментуючы падзею, А.І. Жук адзначыў:«Сёння я адчуваю бязмежную радасць і ўдзячнасць. Лічу, што гэтая высокая адзнака тычыцца не толькі мяне асабіста, але з’яўляецца прызнаннем заслуг усяго працоўнага калектыву ўніверсітэта за апошнія гады. Гэта і нацыянальная прэмія „За духоўнае адраджэнне“, і статус базавай арганізацыі краін СНД у галіне інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі, і прызнанне БДПУ лепшай навуковай арганізацыяй краіны ў 2017 г., і Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці.
Устойлівае развіццё любой краіны ўсё ў большай ступені залежыць ад сістэмы адукацыі. Па сутнасці, у сучасным свеце педагог становіцца адной з ключавых фігур, бо, як ніхто іншы, здольны ўплываць на выхаванне падрастаючага пакалення. Таму напярэдадні нашага прафесійнага свята – Дня настаўніка – хачу выказаць словы падзякі ўсім выкладчыкам БДПУ, якія разам з ведамі перадаюць студэнтам свой жыццёвы вопыт, мэтанакіравана і якасна працуюць на наш агульны поспех».
ХАЙ ГЭТЫ ДЗЕНЬ ЗАПОМНІЦЦА НАДОЎГА!
Дню ведаў, які мы традыцыйна святкуем 1 верасня, можна смела даваць яшчэ адну назву – Дзень знаёмства, бо штогод з надыходам восені першакурснікі пачынаюць новае жыццё ў яшчэ непрывычным для сябе статусе, прыглядаюцца да тых, хто пойдзе з імі поруч у бліжэйшыя гады. У сваю чаргу, супрацоўнікі, выкладчыкі і танкаўцы са стажам знаёмяцца з навабранцамі, якія пераступілі парог універсітэта ў якасці студэнтаў. Што яны адчуваюць у гэты дзень? Якія думкі і эмоцыі іх перапаўняюць? Пра гэта ніхто не раскажа лепш за арганізатараў першага агульнага свята і саміх яго герояў.
Дар’я Мядзведзева, старшыня студэнцкага савета факультэта пачатковай адукацыі:
– На ФПА наваспечаных студэнтаў заўсёды сустракаюць гасцінна, арганізавана і абавязкова з насычанай цікавай праграмай. Падрыхтоўка да 1 Верасня пачынаецца задоўга да святочнай даты, у ёй задзейнічаны і адміністрацыя факультэта, і студэнцкі актыў. Сёлета нашы першакурснікі адзначалі Дзень ведаў не ў роднай школе, а ў сценах alma mater, таму ўжо з першай сустрэчы з імі мы стараліся праявіць цеплыню і добразычлівасць, адказвалі на пытанні, імкнуліся настроіць студэнтаў толькі на станоўчыя эмоцыі і супакоіць перажыванні. Першы вучэбны дзень быў адзначаны працай інтэрактыўных пляцовак, якія размяшчаліся ў холе вучэбнага корпуса і знаёмілі першакурснікаў з гісторыяй універсітэта і факультэта, працай органаў студэнцкага самакіравання. Ва ўтульнай актавай зале вучэбнага корпуса № 5 мы паглядзелі відэапрывітанне рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука, выканалі гімн БДПУ. З прывітальным словам да студэнтаў звярнулася і дэкан факультэта Наталля Уладзіміраўна Ждановіч.
Свой унёсак у адаптацыю першакурснікаў зрабілі і ўдзельнікі цьютарскага аб’яднання ФПА «Азбука поспеху», да якіх належу і я. Цьютар для студэнта, асабліва першакурсніка, – гэта і памочнік, і навігатар, і гід, і Google, і верны сябар. У першыя дні мы правялі цьютарскія гадзіны для вучэбных груп, азнаямленчы квэст «Таямніцы факультэта», а хутка разам з іншагароднімі студэнтамі адправімся на аглядныя экскурсіі па Мінску. Мне здаецца, што такія мерапрыемствы вельмi каштоўныя для адаптацыі першакурснікаў, фарміравання ў іх матывацыі на поспех.
Крысціна Астанкова, студэнтка 1-га курса Інстытута псіхалогіі:
– Доўгачаканы Дзень ведаў-2021 запомніцца мне надоўга: у новым для сябе статусе студэнткі я пачала першы навучальны году БДПУ. Ужо на арганізацыйным сходзе 31 жніўня адчула гонар за выбраную прафесію і зразумела, што апынулася ў асяроддзі аднадумцаў. Кіраўніцтва інстытута, студэнцкі актыў, куратары змаглі стварыць у вучэбным корпусе № 7 асабліва прыемную атмасферу.
Пералічыць усе падзеі і актыўнасці, якімі быў напоўнены наступны дзень, 1 верасня, няпроста. Нас чакалі віншаванні рэктара і адміністрацыі БДПУ, выкананне ўніверсітэцкага і інстытуцкага гімнаў, забаўляльныя конкурсы, віктарыны, экскурсія ў суправаджэнні студэнтаў-цьютараў, трэнінг па знаёмстве на куратарскай гадзіне. У гэты дзень мы не толькі атрымалі шмат карыснай інфармацыі, але і пранікліся галоўным слоганам інстытута псіхалогіі: «Пазнаць.Зразумець. Пераадолець». З такой устаноўкай можна смела ісці па шляху новых ведаў, не баючыся ніякіх цяжкасцей!
Паліна Папляўко, студэнтка 1-га курса факультэта дашкольнай адукацыі:
– Вось і надышоў гэты доўгачаканы дзень! Цяпер я – студэнтка вядучай установы педагагічнай адукацыі краіны! Калі знайшла сваё прозвішча ў спісе залічаных на факультэт, маёй радасці не было мяжы: даўняя мара нарэшце стала рэальнасцю, а БДПУ – маёй alma mater! Некалі тут вучылася мама, цяпер буду вучыцца я. Маё жыццё змянілася, зараз усё будзе паіншаму – новы калектыў, новыя выкладчыкі, новыя выпрабаванні. І пачуцці, якія мяне перапаўняюць, таксама ў навінку. Цікава, што чакае наперадзе, якія адзнакі будуць стаяць у маёй заліковай кніжцы, які жыццёвы вопыт я набуду…
Старт атрымаўся цудоўны! У Дзень першакурсніка, 27 жніўня, прайшоў урачысты сход, расквечаны ўсмешкамі і шчырымі, сардэчнымі пажаданнямі выкладчыкаў. Пасля наша група прыйшла ў нядаўна адкрыты Цэнтр методык дашкольнай адукацыі, дзе адбылося знаёмства з куратарам, цьютарамі і маімі аднагрупнікамі. У Дзень ведаў мы зноў сабраліся разам – на гэты раз у актавай зале. Услед за кіраўніком універсітэта, які звярнуўся да нас з прывітальным словам, поспехаў на абраным шляху пажадала адміністрацыя факультэта. Старшакурснікі ў сваю чаргу скарысталіся момантам, каб прадставіць нам розныя арганізацыі: БРСМ, прафсаюз і Студэнцкі савет. Актывісты праводзілі віктарыны і за правільныя адказы ўзнагароджвалі падарункамі – прыемны пачатак навучальнага года. Яшчэ адным прыемным сюрпрызам стала прадстаўленне лялечнага тэатра «Батлейка». Я была вельмі ўражана, бо дагэтуль ніколі не бачыла такога ўжывую!
Першыя дні паказалі, што атмасфера на факультэце дашкольнай адукацыі вельмі прыемная, цёплая і душэўная. Дзякуй усім за добразычлівасць і пазітыў! Упэўнена, што наперадзе чакае шмат цікавага, але дзень, які паклаў пачатак выдатнай пары – студэнцтву, я назаўсёды пакіну ў сваёй памяці.
Пётр Казырыцкі, студэнт 1-га курса факультэта сацыяльнапедагагічных тэхналогій:
– У Дзень ведаў вялікае ўражанне пакінулі прамовы шаноўных выступоўцаў. Прыемным сюрпрызам для першакурснікаў сталі добрыя пажаданні ў наш адрас ад рэктара БДПУ. Выступленне дэкана ФСПТ Веры Васільеўны Мартынавай – не толькі прывітальнае слова, але і цудоўная крыніца ведаў пра гісторыю факультэта. Яшчэ мне запомніліся ўспаміны выпускніцы ФСПТ, начальніка Цэнтра арганізацыйна-метадычнага забеспячэння адукацыйнай дзейнасці Юліі Віктараўны Строгай. Яна так цёпла расказвала пра гады вучобы, што нам усім захацелася як мага хутчэй акунуцца ў насычанае студэнцкае жыццё. У добры шлях!
Наш кар.
1 верасня 2021 года № 10 (1264)
ПЕДСАВЕТ НАЙВЫШЭЙШАГА ЎЗРОЎНЮ
Дэлегацыя БДПУ на чале з рэктарам універсітэта А.І. Жуком прыняла ўдзел у Рэспубліканскім педагагічным савеце – самым маштабным і значным форуме работнікаў сістэмы адукацыі краіны. У пленарным пасяджэнні перад удзельнікамі мерапрыемства – педагогамі, кіраўнікамі ўстаноў адукацыі, рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама прадстаўнікамі грамадскіх аб’яднанняў і галіновага прафсаюза – выступіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
У першы дзень працы форуму, 23 жніўня, наш універсітэт стаў месцам правядзення трох дыялогавых пляцовак, прысвечаных падрыхтоўцы педагагічных кадраў, пытанням дашкольнай і інклюзіўнай адукацыі. Увазе ўдзельнікаў была прадстаўлена выстаўка «БДПУ – вядучая ўстанова ў сістэме бесперапыннай педагагічнай адукацыі». У рамках працы секцый госці ўніверсітэта таксама азнаёміліся з работай Рэспубліканскага рэсурснага цэнтра інклюзіўнай адукацыі і Цэнтра сучасных методык дашкольнай адукацыі БДПУ.
Варта адзначыць, што на кожнай з трох дыялогавых пляцовак прагучалі выступленні вядучых навукоўцаў БДПУ. Прадстаўнікі ўніверсітэта падрыхтавалі для прысутных пяць дакладаў, якія без перабольшання можна назваць ключавымі. Так, на пасяджэнні секцыі «Удасканаленне падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі педагагічных кадраў» на тэму «Тэндэнцыі і напрамкі развіцця бесперапыннай педагагічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь» выступіў Старшыня Каардынацыйнага савета па пытаннях бесперапыннай педагагічнай адукацыі, рэктар БДПУ А.І. Жук. Аляксандр Іванавіч асвятліў пытанні кластарнага ўзаемадзеяння, узмацнення практыкаарыентаванасці падрыхтоўкі (арга-нізацыя і новы змест педагагічнай практыкі), рэалізацыі прынцыпу інклюзіі ў адукацыі, ідэй адукацыі для ўстойлівага развіцця і інш.
Даклад «Арганізацыя і навуковаметадычнае забеспячэнне дзейнасці профільных класаў педагагічнай накіраванасці: беларуская мадэль» калегам прадставіла начальнік цэнтра развіцця педагагічнай адукацыі БДПУ Аляксандра Валянцінаўна Позняк.
Прынцып інклюзіі ў навучанні дзяцей уваходзіць у галоўныя сусветныя трэнды, і БДПУ актыўна працуе ў гэтым кірунку. Наш універсітэт з’яўляецца базавай арганізацыяй СНД па падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне спецыяльнай і інклюзіўнай адукацыі. Таму ў рамках секцыі «Інклюзія: роўныя магчымасці для кожнага ў адкрытай адукацыйнай прасторы» асноўным без сумневу быў даклад дырэктара Інстытута інклюзіўнай адукацыі Веры Валер’еўны Хітрук «Падрыхтоўка педагагічных кадраў для працы ва ўмовах інклюзіўнай адукацыі»
Прадстаўнікі БДПУ таксама выступілі перад удзельнікамі дыскусійнай пляцоўкі «Сучасныя падыходы да павышэння якасці дашкольнай адукацыі: вопыт, праблемы, перспектывы». Непадробную цікавасць у слухачоў выклікалі даклады «Напрамкі дзейнасці Цэнтра сучасных методык дашкольнай адукацыі» дэкана факультэта дашкольнай адукацыі Вольгі Мікалаеўны Анцыпіровіч і «Рэалізацыя навуковых і гуманітарных праектаў у сферы дашкольнай адукацыі: арганізацыя работы ўстаноў дашкольнай адукацыі па рэалізацыі ранняй дапамогі дзецям групы рызыкі» загадчыка навукова-даследчага сектара Алены Іванаўны Смолер.
Па выніках зацікаўленага і канструктыўнага абмеркавання шэрагу тэм удзельнікі секцый выказалі прапановы і рэкамендацыі, якія знайшлі сваё адлюстраванне ў адпаведных рэзалюцыях.
Наш кар.
30 чэрвеня 2021 года №9 (1263)
РЭКТАР БДПУ А.І. Жук выступіў на пашыраным пасяджэнні Рэспубліканскага савета рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь з дакладам «Аб удасканаленні ідэалагічнай і выхаваўчай работы са студэнтамі ва ўстановах вышэйшай адукацыі».
Падчас выступлення Аляксандр Іванавіч адзначыў, што ў сённяшніх сацыякультурных умовах наспела неабходнасць пошуку новых падыходаў да арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы (ІВР) з моладдзю. Асноўныя вектары ўдасканалення гэтай дзейнасці павінны абапірацца на сацыяльна-псіхалагічны партрэт сучаснага студэнта і інавацыйныя метадычныя напрацоўкі. Для павышэння якасці ІВР неабходна ўзмацніць выхаваўчы патэнцыял усіх вучэбных дысцыплін, асабліва сацыяльна-гуманітарнага цыкла, павысіць ролю выкладчыка ў адукацыйным працэсе, стварыць ва ўніверсітэце выхаваўчае асяроддзе, садзейнічаць развіццю органаў студэнцкага самакіравання і грамадскіх арганізацый, а таксама фарміраваць інфармацыйную культуру будучых спецыялістаў.
У мерапрыемстве, якое прайшло на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, прынялі ўдзел намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта І.У. Луцкі, міністр адукацыі І.В. Карпенка, рэктары ўніверсітэтаў, а таксама прадстаўнікі Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета пры міністры адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Адбылося чарговае пасяджэнне Савета ўніверсітэта, прысвечанае пытанням эфектыўнасці сістэмы падрыхтоўкі замежных грамадзян у БДПУ па спецыяльнасцях I і II ступеняў вышэйшай адукацыі. З адпаведнай інфармацыяй прысутных азнаёміў прарэктар па вучэбнай рабоце А.В. Макоўчык.
На працягу апошніх 5 гадоў у БДПУ павялічваецца колькасць замежных студэнтаў. Больш за ўсё іх на філалагічным факультэце, факультэце прыродазнаўства і ў магістратуры. Станоўчая дынаміка назіраецца на гістарычным факультэце (+88), факультэце эстэтычнай адукацыі (+85), у магістратуры (+73).
У бягучым навучальным годзе ў нашым універсітэце атрымлівалі адукацыю прадстаўнікі 17 краін. У асноўным гэта грамадзяне Туркменістана (598 чалавек), Кітая (395), Узбекістана (365), Расіі (106). У параўнанні з папярэднім годам павялічылася колькасць студэнтаў з Узбекістана (+152), Кітая (+6), знізілася – з Туркменістана (-129).
У БДПУ рэалізуецца рэйтынгавая сістэма ацэнкі ўзроўню сфарміраванасці кампетэнцый студэнтаў, у тым ліку і замежных. Аднак аналіз паспяховасці апошніх сведчыць, што сярэдні бал наўпрост залежыць ад кантынгенту навучэнцаў і карэлюе з узроўнем валодання імі рускай мовай. Таксама трэба адзначыць, што замежныя грамадзяне забяспечаны ўсімі неабходнымі вучэбна-метадычнымі матэрыяламі, у тым ліку для самастойнай працы.
На кафедрах рэгулярна абмяркоўваюцца пытанні бягучай паспяховасці замежнікаў, своечасова арганізуюцца кансультаванні па розных пытаннях адукацыйнага працэсу, прымаюцца рашэнні, накіраваныя на павышэнне ўзроўню іх кампетэнцый. Ступень задаволенасці замежных студэнтаў навучаннем у БДПУ ў адпаведнасці з вынікамі анкетавання добрая або выдатная.
Разам з тым Аляксандр Васільевіч адзначыў праблемныя аспекты ў працы з замежнымі студэнтамі. Сярод іх: невысокі базавы ўзровень валодання рускай мовай, што ўскладняе іх камунікацыю з выкладчыкамі і адміністрацыяй; нізкая матывацыя да атрымання ведаў; недастатковая сфарміраванасць агульнавучэбных уменняў і навыкаў, што вядзе да праблем з засваеннем матэрыялу; складанасць арганізацыі працы ў змешаных групах і немагчымасць укамплектаваць моналінгвальныя акадэмічныя групы па прычыне існуючых патрабаванняў да іх напаўнення; цяжкасці ў арганізацыі вытворчых практык; іншыя. Акрамя таго, значная колькасць замежных грамадзян паступае ў магістратуру ўжо пасля размеркавання індывідуальнай нагрузкі выкладчыкаў, у сувязі з чым дацэнты кафедраў маюць перавышэнне вучэбнай нагрузкі.
4 чэрвеня 2021 года № 8 (1262)
НА ПАСЯДЖЭННІ агульнага сходу членаў Расійскай акадэміі адукацыі рэктар БДПУ, доктар педагагічных навук, прафесар А.І. Жук аднагалосна абраны замежным членам Расійскай акадэміі адукацыі.
Віншуем Аляксандра Іванавіча і жадаем яму прафесійных поспехаў у новым статусе на карысць развіцця педагагічнай адукацыі дзвюх краін!
ПА ЗАПРАШЭННІ Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі 25–26 мая адбыўся візіт рэктара БДПУ А.І. Жука і начальніка ЦРПА А.В. Позняк у Маскву. З мэтай вызначэння актуальных напрамкаў супрацоўніцтва ў галіне падрыхтоўкі канкурэнтаздольных педагагічных кадраў Беларусі і Расіі Аляксандр Іванавіч сустрэўся з прэзідэнтам Акадэміі Міністэрства асветы Расіі І.І. Калінай, дырэктарам Дэпартамента падрыхтоўкі, прафесійнага развіцця і сацыяльнага забеспячэння педагагічных работнікаў профільнага міністэрства А.В. Мілёхіным і іншымі зацікаўленымі асобамі.
Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у круглым стале «Супрацоўніцтва ўстаноў вышэйшай педагагічнай адукацыі Расіі і Беларусі», які прайшоў на базе Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта ў рэжымах афлайн і анлайн. Падчас мерапрыемства Аляксандр Іванавіч выступіў перад кіраўнікамі ўсіх 33 вядучых педагагічных універсітэтаў РФ з дакладам аб вопыце супрацоўніцтва БДПУ і расійскіх калег.
Таксама А.І. Жук стаў адным са спікераў усерасійскага вэбінара «Вектар адукацыі: выклікі, трэнды, перспектывы» для рэктараў інстытутаў развіцця адукацыі Расіі, дзе прэзентаваў сістэму павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі педагагічных кадраў Рэспублікі Беларусь.
У рамках візіту на базе Акадэміі быў арганізаваны круглы стол з дыстанцыйным удзелам прадстаўнікоў усіх устаноў вышэйшай педагагічнай адукацыі Расіі, на якім А.В. Позняк падзялілася вопытам навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці педагагічных класаў і прыцягнення на педагагічныя спецыяльнасці матываваных, акадэмічна паспяховых выпускнікоў школ нашай краіны. Акрамя таго, Аляксандра Валянцінаўна пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з беларускай мадэллю педагагічнай прафілізацыі ў школе.
Па выніках візіту быў дасягнуты шэраг дамоўленасцей, якія датычацца развіцця супрацоўніцтва паміж БДПУ і Акадэміяй Міністэрства асветы РФ. У прыватнасці, дыверсіфікацыі экспарту адукацыйных паслуг у галіне падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі педагагічных кадраў. Таксама падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве БДПУ і расійскай Акадэміі.
21 мая 2021 года № 7 (1261)
Адбылася сустрэча намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага каардынатара па дасягненні МУР Анатоля Міхайлавіча Ісачэнкі з маладзёжнымі пасламі МУР, прадстаўнікамі экспертнай і навуковай супольнасці, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, якія ўваходзяць у склад Савета па ўстойлівым развіцці.
ВАЖКІ ЎНЁСАК МОЛАДЗІ ВА ЎСТОЙЛІВУЮ БУДУЧЫНЮ
У пасяджэнні прынялі ўдзел міністр адукацыі І.В. Карпенка, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў краіны. У сваім выступленні Ігар Васільевіч адзначыў важнасць рэалізаваных у рэспубліцы студэнцкіх ініцыятыў і інавацыйных праектаў, а таксама іх ролю ў развіцці маладзёжнага лідарства.
Пра шырокае выкарыстанне ў alma mater ідэй і практык адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця, а таксама далучэнне студэнтаў да сацыяльна значных ініцыятыў у рамках дзейнасці Каардынацыйнага цэнтра АУР БДПУ прысутным расказаў рэктар нашага ўніверсітэта Аляксандр Іванавіч Жук. Асаблівую цікавасць ва ўдзельнікаў сустрэчы выклікаў вопыт правядзення такіх мерапрыемстваў, як медыяфестываль «Галасы маладых за ўстойлівае развіццё», дэкада «Адукацыя для ўстойлівага развіцця для ўсіх», фестываль інавацыйных АУР-практык, міжнародны сімпозіум «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця для ўсіх пакаленняў – сацыяльны дагавор».
Падчас сустрэчы не раз агучвалася думка пра неабходнасць далучэння моладзі да папулярызацыі Мэт устойлівага развіцця (МУР) у межах усёй створанай архітэктуры кіравання працэсамі ўстойлівага развіцця. Таксама было выказана шмат ідэй па арганізацыі ўзаемадзеяння маладзёжных паслоў і іх куратараў з міністэрстваў і ведамстваў, падтрымана прапанова правядзення ў НДААЦ «Зубраня» тэматычнай змены «Моладзь і МУР».
Мікіта Рачылоўскі, Маладзёжны пасол Мэты ўстойлівага развіцця № 4 «Якасная адукацыя», адзначае:
– Мне падалося важным, што прысутныя абмеркавалі задачу больш актыўнага далучэння моладзі да працэсаў дасягнення Мэт устойлівага развіцця. Зацікавілі таксама прапановы, якія паступілі ад удзельнікаў прэзентацыйных сустрэч «Устойлівае развіццё – будучыня планеты ў нашых руках», якія прайшлі ў шэрагу ўстаноў вышэйшай адукацыі краіны. Асабіста я правёў дзве такія сустрэчы ў БНТУ і МДПУ імя І.П. Шамякіна.
Дзмітрый Белакапытаў, Маладзёжны пасол Мэты ўстойлівага развіцця № 1 «Ліквідацыя галечы», падкрэслівае:
– Сустрэча прадэманстр авала шчырую зацікаўленасць і жаданне дзяржаўных структур і моладзі дзейнічаць разам у інтарэсах устойлівай будучыні. Прыемна, што мы, маладзёжныя паслы МУР, можам не проста спрыяць удасканаленню розных сфер жыцця, але і ствараць умовы для ўстойлівага развіцця будучых пакаленняў.
МЫ – ЗА АДКАЗНЫ ПРАФЕСІЙНЫ ВЫБАР
Рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук сустрэўся з навучэнцамі педагагічных класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі адміністрацыйных раёнаў горада Мінска. Зацікаўленая размова адбылася ў рамках правядзення III адкрытага злёту педкласаўцаў на дыялогавай пляцоўцы «Кар’ерны навігатар: выбіраем прафесію настаўніка». Гасцямі мерапрыемства таксама сталі выпускнік БДПУ 1999 г. намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Мікалаевіч Цуран, старшыня камітэта па адукацыі мэрыі сталіцы Наталля Варленаўна Праскурава і інш.
У рамках круглага стала, які праходзіў на базе Мінскага гарадскога адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Лідар», А.І. Жук абмеркаваў са школьнікамі пытанні, звязаныя з арыентацыяй вучнёўскай моладзі на педагагічную прафесію, назваў 10 прычын, па якіх варта яе абраць і стаць студэнтам БДПУ. Сярод іх – высокая місія і адказнасць настаўніка за выхаванне наступных пакаленняў, гарантаванае працаўладкаванне, стабільная заработная плата, камфортныя ўмовы працы, авалоданне псіхолагапедагагічнымі ведамі, якія, у сваю чаргу, з’явяцца залогам уласнага шчаслівага сямейнага жыцця, і інш.
Аляксандр Іванавіч адзначыў, што з кожным годам на педагагічныя спецыяльнасці ўніверсітэтаў краіны паступае ўсё больш выпускнікоў педкласаў. Адзначым, што БДПУ карыстаецца асаблівай папулярнасцю сярод абітурыентаў. Тут для іх створаны сучаснае інфармацыйна-адукацыйнае асяроддзе, найлепшыя ўмовы для атрымання ведаў і для ўдзелу ў разнастайных творчых, сацыяльных, культурных, спартыўных мерапрыемствах.
Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі злёту папрасілі арганізаваць для іх у наступным навучальным годзе на базе цэнтра «Лідар» спецыяльную змену, падчас якой яны змаглі б абмяняцца сваім вопытам навучання ў педагагічных класах. Рэктар БДПУ падтрымаў гэтую ініцыятыву і паабяцаў актыўна паспрыяць у арганізацыі такой змены. Усе прысутныя сышліся на меркаванні, што ўдзел у дыялогавай пляцоўцы, несумненна, зробіць важкі ўнёсак у фарміраванне прафесійнага выбару кожнага навучэнца профільных педагагічных класаў.
30 красавіка 2021 года № 6 (1260)
РЭКТАР БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук стаў адным з галоўных спікераў маштабнага Міжнароднага форуму «Еўразійскі адукацыйны дыялог», які адбыўся на анлайн-пляцоўцы партнёра нашай alma mater – Яраслаўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя К.Д. Ушынскага. У межах заяўленай тэмы «Дыдактычны прарыў: ці можам мы дазволіць сабе адкласці яго на заўтра» выступалі вядучыя навукоўцы, кіраўнікі вядомых педагагічных універсітэтаў Расійскай Федэрацыі.
Даклад А. І. Жука быў прысвечаны асноўным тэндэнцыям развіцця школьнай і педагагічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. У ім Аляксандр Іванавіч звярнуў увагу на неабходнасць фарміравання ў навучэнцаў ключавых кампетэнцый XXI стагоддзя; падрабязна расказаў пра сістэмную, канцэптуальна пабудаваную работу па рэалізацыі ў беларускай адукацыі прынцыпаў кампетэнтнаснага падыходу; асобна спыніўся на галоўных трэндах школьнага навучання: стварэнні сучаснага інфармацыйнаадукацыйнага асяроддзя, сістэмы здароўезберажэння, рэалізацыі прынцыпаў інклюзіі, STEАM-падыходаў і інш. Падчас выступлення таксама прагучалі стратэгічныя арыенціры падрыхтоўкі настаўніка новага пакалення і змястоўныя характарыстыкі асноўных кірункаў развіцця педагагічнай адукацыі.
Работа форуму прадугледжвала таксама лекцыі расійскіх і замежных вучоных, прысвечаныя актуальным пытанням развіцця сучаснай адукацыі. Так, начальнік цэнтра развіцця педагагічнай адукацыі БДПУ Аляксандра Валянцінаўна Позняк асвятліла тэму «Вопыт работы па фарміраванні чытацкай граматнасці школьнікаў у Рэспубліцы Беларусь».
ДАРАГІЯ СЯБРЫ! Сардэчна віншую вас з надыходзячым святам – Днём Перамогі! Нягледзячы на вялікі прамежак часу, што аддзяляе нас ад бессмяротнага подзвігу дзядоў і прадзедаў, пачуццё гонару і ўдзячнасці за мірнае неба Айчыны толькі мацнее. Мы, нашчадкі Вялікай Перамогі, будзем заўсёды памятаць і шанаваць герояў мінулай вайны. Сярод іх – студэнты і выкладчыкі нашай alma mater, якія вызвалялі Бацькаўшчыну, змагаючыся ў шэрагах салдат, партызан, падпольшчыкаў. Мы нізка схіляем галовы перад іх мужнасцю і самаахвярнасцю.
Сёння для ўсіх нас свята Перамогі – дзень урачыстай радасці і вялікага болю, чарговая нагода аддаць даніну павагі тым, хто ў далёкіх 1940-х адстаяў незалежнасць Беларусі. Чарговая – але не адзіная. Насамрэч мы з вамі ўвесь час дбаем пра тое, каб святая памяць не згасала ў сэрцах новых пакаленняў, каб маладыя людзі вырасталі сапраўднымі патрыётамі, вартымі высокага подзвігу сваіх продкаў. У выніку навуковай і пошукавай дзейнасці, працы з архіўнымі матэрыяламі танкаўцы адкрываюць новыя імёны байцоў, невядомыя звесткі і факты пра падзеі Вялікай Айчыннай, ствараюць унікальныя базы даных, вучэбна-метадычныя комплексы. Штогод у нашым універсітэце адбываюцца мерапрыемствы па ўшанаванні памяці герояў, праходзяць знакамітыя зорныя паходы. Будзем і надалей выконваць ускладзеную на нас, педагогаў, вялікую місію – прывіваць вучням паважлівае стаўленне да гераічнага мінулага краіны. Толькі тады мы здолеем захаваць мір, здабыты вызваліцелямі.
А.І. Жук
СТУДЭНЦКАЯ НАВУКА Ў БДПУ: МАЛАДЫМ ПАД СІЛУ МНОГАЕ!
Завяршылася ўжо традыцыйная для нашага ўніверсітэта Дэкада студэнцкай навукі. Штогод маштабны форум маладых даследчыкаў развіваецца і збірае вялікую колькасць удзельнікаў з усяго свету. Сёлета да яго далучылася каля 1200 чалавек. Гэта студэнты і магістранты з 13 краін (Арменіі, Балгарыі, Беларусі, Германіі, Казахстана, Кітая, Літвы, Польшчы, Расіі, Туркменістана, Узбекістана, Украіны, Эстоніі), а таксама навучэнцы педагагічных класаў, вучні сярэдніх школ, гімназій і каледжаў. Цэнтральнай падзеяй Дэкады, шостай па ліку, стаў міжнародны форум «Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучыні», які аб’яднаў 11 навукова-практычных канферэнцый, што прайшлі на факультэтах і ў інстытутах нашага ўніверсітэта з 20 па 28 красавіка. На кожнай з іх працавалі конкурсныя камісіі, задачай якіх з’яўлялася вызначэнне лепшых дакладаў. Гэтыя работы ў выніку складуць друкаваны зборнік матэрыялаў форуму і будуць размешчаны ў базе РІНЦ. Акрамя таго, у рамках Дэкады прайшлі аспіранцкія чытанні «Актуальныя праблемы педагагічных даследаванняў». Былі вызначаны пераможцы конкурсаў даследчых праектаў у сацыяльна-адукацыйнай сферы і на лепшую студэнцкую навукова-даследчую лабараторыю, а таксама стала вядома імя «Лепшага студэнта» ў намінацыі «Навукова-даследчая дзейнасць». Творчы падыход прадэманстравалі ўдзельнікі конкурсу «Парад эсэ: “Міфы і рэальнасць сучаснай навукі”» і фестывалю адукацыйных відэаролікаў «Педагагічныя магчымасці інфармацыйных тэхналогій». Знайшлася пляцоўка і для школьнікаў, магчыма, будучых студэнтаў БДПУ. Так, у рамках Дэкады студэнцкай навукі педкласаўцы з усёй рэспублікі змагаліся за званне мацнейшых падчас удзелу ў кейсмарафоне «Лепшае педагагічнае рашэнне».
Сёлетняя Дэкада запомнілася яе шматлікім удзельнікам прадуманай, разнастайнай і надзвычай насычанай праграмай. Але за сухімі статыстычнымі дадзенымі, за кожнай назвай конкурсу, кожнай намінацыяй, кожнай перамогай стаяць людзі – разумныя, таленавітыя, перспектыўныя маладыя даследчыкі і іх вопытныя, цярплівыя навуковыя кіраўнікі. Запоўнім скарбонку ўспамінаў пра шостую Дэкаду студэнцкай навукі ў БДПУ ўражаннямі і эмоцыямі пераможцаў. Ім слова!
Таццяна ШЫНКЕВІЧ, студэнтка ФСПТ, пераможца конкурсу «Лепшы студэнт» у намінацыі «Навукова-даследчая дзейнасць»:
Маё конкурснае партфоліа ўключала ўсе навуковыя дасягненні за час навучання ў БДПУ: апублікаваныя працы (17 навуковых артыкулаў), акты аб укараненні вынікаў даследаванняў у адукацыйны працэс, сертыфікаты, дыпломы, падзякі і г. д. Усе мае навуковыя публікацыі аб’яднаны адной тэматыкай: сацыяльна-педагагічная прафілактыка кібербулінгу ў падлеткавым асяроддзі. У рэчышчы гэтай тэмы быў распрацаваны і прадстаўлены на конкурс праект «Кибербуллинг.net». Яго рэалізацыя ва ўстановах адукацыі дазволіць сфарміраваць у падлеткаў камунікатыўную кампетэнтнасць, навыкі эфектыўнага міжасобаснага ўзаемадзеяння з аднагодкамі, скарэкціраваць агрэсіўныя паводзіны навучэнцаў, а таксама дапаможа мінімізаваць наступствы сутыкнення падлеткаў з кібербулінгам. Прыемна, што такая вострая, актуальная тэма знайшла падтрымку і была адзначана ў межах Дэкады студэнцкай навукі ў БДПУ.
Алена Канстанцінаўна ПАГОДЗІНА, старшы выкладчык кафедры сацыяльнай педагогікі, навуковы кіраўнік праекта:
– Мая падапечная – мэтанакіраваная і адказная студэнтка, якая ўжо мае вопыт удзелу ў конкурсах. Таму асаблівых цяжкасцей у рабоце з Таццянай я не адчула: найбольш працаёмкім этапам падалася падрыхтоўка партфоліа. Гэта і зразумела: конкурс навуковых работ – выдатная магчымасць прадставіць вынікі даследавання, над якімі вы працавалі на працягу некалькіх гадоў. Правядзенне падобных спаборніцтваў спрыяе прыцягненню студэнцкай моладзі да вырашэння актуальных задач сучаснай навукі, дазваляе раскрыць патэнцыял даследчыка, набыць навыкі навуковых дыскусій і публічных выступленняў, атрымаць экспертную ацэнку працы. Карыстаючыся магчымасцю, хачу звярнуцца да студэнтаў: не бойцеся ўдзельнічаць у конкурсах! Гэта не спаборніцтва «хто лепшы» – гэта спроба сіл у навуковай дзейнасці, дэманстрацыя вашых дасягненняў. Нават калі вы не зоймеце прызавога месца, то атрымаеце велізарнае задавальненне ад самога працэсу ўдзелу ў інтэлектуальным спаборніцтве з іншымі студэнтамі ўніверсітэта. Будучым удзельнікам і арганізатарам конкурсу жадаю творчых поспехаў, дасягненняў і навуковых адкрыццяў!
Конкурс даследчых праектаў у сацыяльна-адукацыйнай сферы прайшоў сёлета з міжнародным удзелам. Перамогу святкавалі прадстаўнікі філалагічнага факультэта нашай alma mater: студэнткі 2-га курса Дар’я ПЯЦЮК, Ганна ТАЛОЧКА, Кацярына ФЕДАРЦОВА, Паліна ЛІХТАРОВІЧ, Дар’я ЧАРАНКЕВІЧ і кіраўнік праекта, дацэнт кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Наталля Пятроўна ЛОБАНЬ. Слова – камандзе пераможцаў:
– Мы ўпершыню ўдзельнічалі ў конкурсе студэнцкіх праектаў. Хаця гэта не першае спадборніцтва, да якога далучылася наша СНДЛ «Канатацыя і кантэкст». Так, два гады таму мы занялі 2-е месца ў барацьбе за званне «Лепшая СНДЛ БДПУ»; была перамога і ў конкурсе на званне лепшага студэнта нашага ўніверсітэта. Сёлета поспех прынёс праект «Беларуска-рускі візуальны слоўнік неафіцыйных мікратапонімаў г. Мінска». Гаворка тут ідзе пра назвы дробных унутрыгарадскіх аб’ектаў: вуліц, плошчаў, асобных дамоў, магазінаў і г. д., якія выкарыстоўваюцца ў вусным маўленні жыхароў сталіцы (напрыклад, Алмаз – Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Чырвоны касцёл – Касцёл Святых Сымона і Алены і пад.). Безумоўна, Мінск – горад з ліку тых, што выклікаюць цікавасць у гістарычным і культурным аспектах. Наша задача – замацаваць і падтрымаць гэты высокі статус на доўгія гады, захаваць культурна-лінгвістычную спадчыну для наступных пакаленняў. Мы хацелі стварыць не проста лексікаграфічнае выданне, а ўнікальны культурна-сацыяльны праект. У ім адлюстраваны найменні, якія да гэтага не фіксаваліся ні адным беларускім слоўнікам. Трэба сказаць, што вынікі праекта ўжо часткова прымяняюцца ў навуковым і вучэбным працэсе. У перспектыве плануецца падача транслітарацыі мікратапонімаў лацінскімі літарамі для замежных гасцей Мінска (а сярод іх студэнты-замежнікі, якія навучаюцца таксама і ў нашым універсітэце), электронная публікацыя выдання. Спадзяёмся, з часам стане магчымым і з’яўленне яго папяровага варыянта.
Уся студэнцкая каманда праекта мае навуковыя публікацыі, вопыт публічных выступленняў на канферэнцыях, таму работа ішла лёгка. Мы верылі ў перамогу. Адзінае – моцна хваляваліся, перажывалі, але гэтыя эмоцыі не перашкаджалі, хутчэй трымалі ў тонусе, не давалі расслабіцца. Да таго ж наш праект – ці не адзіны на беларускай мове з тых, што былі прадстаўлены ў гэтым годзе на Дэкадзе студэнцкай навукі ў БДПУ. Гэта таксама надало нам нейкай акрыленасці падчас выступлення. Мы ўдзячны арганізатарам за высокую ацэнку нашай працы. Бясспрэчна, такія конкурсы дапамагаюць студэнтам усвядоміць узровень сваёй навуковай дзейнасці, павышаюць іх самаацэнку, умацоўваюць імідж не толькі лабараторыі, на базе якой ствараецца праект, але і факультэта ды ўніверсітэта ў цэлым.
Павел ХРЭНАЎ, студэнт гістарычнага факультэта, пераможца конкурсу «Парад эсэ: “Міфы і рэальнасць сучаснай навукі”»:
– Удзел у конкурсе эсэ ў намінацыі «Актуальнасць і парадаксальнасць міфа» ў цэлым для мяне быў цікавым досведам. А асабліва ўзрадавала высокая ацэнка ад аўтарытэтных прадстаўнікоў навуковай супольнасці маёй alma mater. Пакуль не магу пахваліцца багатым вопытам даследчай дзейнасці, аднак у маім характары – ісці да канца і разбірацца нават у самай незразумелай і складанай тэме. Гэта таксама дапамагло здабыць перамогу. Хаця, прызнаюся шчыра, у поўнай меры яе пакуль не адчуваю: не адпускае пачуццё хвалявання.
Я выступаў з эсэ на тэму міфаў аб іншаземным паходжанні Вялікай Кітайскай сцяны. У сваёй рабоце паслядоўна і аргументавана развеяў міф пра тое, што Вялікую сцяну пабудавалі прадстаўнікі нейкай старажытнай сібірскай цывілізацыі, а таксама даказаў правамернасць яе ўзвядзення кітайцамі. Магчыма, на сённяшні дзень мая праца можа быць цікавая вузкаму колу аматараў гісторыі. Але лічу, што ў будучыні, кіруючыся прынцыпам сістэмнага навуковага падыходу, змагу развіць гэтую тэму да больш фундаментальных высноў.
Сяргей Пятровіч ШУПЛЯК, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі, навуковы кіраўнік праекта:
– Тэматыка конкурсу дазваляе аўтарам паразважаць пра каштоўнасць факталогіі і эмпірычных дадзеных, якія з’яўляюцца складнікамі навукі. На жаль, эсэ – не самы распаўсюджаны спосаб праверкі ведаў і ў школе, і ва ўніверсітэце, таму ў працэсе напісання было няпроста адпавядаць жанравым патрабаванням: даводзілася неаднаразова шліфаваць стыль тэксту, старанна падбіраць маўленчыя звароты. Работа над напісаннем эсэ падаецца мне надзвычай карыснай, паколькі дазваляе студэнту навучыцца граматна фармуляваць думкі, вылучаць прычынна-выніковыя сувязі, аргументаваць свае высновы. Нездарма падрыхтоўка працы ў такім жанры традыцыйна выступае ў ролі формы праверкі ведаў навучэнцаў у многіх вядучых сусветных установах вышэйшай і сярэдняй адукацыі. Рэкамендую і калегам з БДПУ часцей звяртацца да гэтага ўдзячнага спосабу кантролю ведаў. Будучым удзельнікам конкурсу я параіў бы больш чытаць і імкнуцца аналізаваць прачытанае. Падзялюся рэкамендацыяй у кантэксце тэматыкі конкурсу эсэ: кніга спецыяліста па праблемах сусветнай аховы здароўя Ханса Рослінга «Факталагічнасць. Дзесяць прычын нашых памылковых уяўленняў пра свет». Выданне дасць чытачам з самым розным узроўнем падрыхтоўкі эфектыўны інструмент мыслення ў барацьбе з памылковымі звесткамі.
Аляксандра МАТВЕЙЧЫК, студэнтка факультэта дашкольнай адукацыі, лаўрэат студэнцкага фестывалю адукацыйных відэаролікаў «Педагагічныя магчымасці інфармацыйных тэхналогій»:
– Сёлета мы сталі пераможцамі фестывалю ў намінацыі «Методыкі і тэхналогіі выхавання», прадставіўшы з Ганнай Галюк сумесную відэапрацу «“Чароўны пэндзаль”: тэхналогія фарміравання псіхалагічнага здароўя дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі мастацкай дзейнасці». Навуковым кіраўніком і ідэйным натхняльнікам стала старшы выкладчык кафедры агульнай і дзіцячай псіхалогіі Алена Пятроўна Часнакова: ролік прысвечаны тэме маёй дыпломнай працы, якая вырасла з курсавога праекта. Наша відэаработа накіравана на тое, каб звярнуць увагу будучых выхавальнікаў, педагагічных работнікаў і бацькоў на каштоўнасць «спецыфічна дзіцячых» відаў дзейнасці, эфектыўнасць іх выкарыстання ў выхаванні дзіцяці дашкольнага ўзросту. Фестываль даў магчымасць наглядна паказаць трохгадовую працу, прадставіць яе даступна, ярка, маляўніча. Стварыць якасны відэаролік атрымалася ў тым ліку дзякуючы супрацоўніцтву з Ганнай Галюк, якая падзялілася каштоўнымі творчымі ідэямі і тэхнічна ўвасобіла ўсе нашы задумкі ў рэальны прадукт. Асаблівую пранікнёнасць, лёгкасць для ўспрымання відэароліка надаў добразычлівы і разважлівы голас Кацярыны Дзябёлай – пераможцы конкурсу «Міс БДПУ–2018». Супрацоўніцтва з такой выдатнай камандай падарыла мне сапраўдную радасць зносін з аднадумцамі і натхніла на далейшы навуковы пошук.
Ганна ГАЛЮК, студэнтка факультэта дашкольнай адукацыі, лаўрэат студэнцкага фестывалю адукацыйных відэаролікаў «Педагагічныя магчымасці інфармацыйных тэхналогій»:
– Хачу выказаць вялікую падзяку арганізатарам за магчымасць паўдзельнічаць у фестывалі адукацыйных відэаролікаў. Наша каманда пад кіраўніцтвам Алены Пятроўны была прыемна здзіўлена пераможным вынікам. Аналіз навукова-метадычнай літаратуры, праца з дзецьмі і іх бацькамі, відэаздымкі, абагульненне і сістэматызацыя матэрыялу, распрацоўка сцэнарыя і закадравага тэксту, мантаж… Было складана, але наша дружная каманда справілася! З велізарнай цікавасцю пазнаёміліся з працамі іншых удзельнікаў фестывалю, якія натхнілі нас на далейшае развіццё. Дзякуй!
Кірыл МІХАСЁЎ, вучань педагагічнага (10 «Б») класа ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Глыбокае», уладальнік спецыяльнага дыплома па выніках кейс-марафону «Лепшае педагагічнае рашэнне»:
– Наш удзел у Дэкадзе студэнцкай навукі стаў працягам нядаўняга перспектыўнага знаёмства з БДПУ. Пасля карыснага вопыту далучэння да праекта па папулярызацыі Мэт устойлівага развіцця мы сталі сачыць за ўніверсітэцкімі навінамі і пры нагодзе падалі заяўку на ўдзел у кейс-марафоне. Стартавай кропкай для нас стаў рэальны канфлікт, які ўзнік на ўроку фізікі. Сітуацыя патрабавала ад маладога настаўніка імклівай і ўдалай з педагагічнага пункту гледжання рэакцыі. Узяўшы за аснову будучага кейса гэты выпадак са школьнага жыцця, мы прапанавалі некалькі сваіх варыянтаў рашэння праблемы. Пад кіраўніцтвам настаўніцы рускай мовы і літаратуры Алены Канстанцінаўны Калбасіч за справу ўзяліся дзесяцікласнікіпедкласаўцы Ксенія Буйвіт, Ганна Лаўрыновіч, Віктар Прыходзька і я. Падрыхтаваўшы кейс, мы даслалі яго на разгляд журы і ў хуткім часе атрымалі запрашэнне на ўдзел у фінальнай частцы педагагічнага спаборніцтва. Мы неверагодна ўзрадаваліся і разам з тым адчулі адказнасць: з Віцебскай вобласці ў конкурсе ўдзельнічалі толькі каманды самога абласнога цэнтра, Оршы і Глыбокага. Гэта дадавала хвалявання за вынік, таму за падрыхтоўку да фіналу ўзяліся сур’ёзна: прадумвалі выступленне, працавалі над прэзентацыяй, рашалі педагагічныя сітуацыі і г. д. Гэта дало свой плён: нашы старанні былі ацэнены спецыяльным дыпломам! На жаль, у апошні момант здароўе не дазволіла дзяўчатам з каманды прыехаць у БДПУ. Аднак іх паспяхова замянілі Дар’я Богук і Паліна Караткевіч, з якімі мы і дасягнулі такога выніку. Згуртавацца і стаць сапраўднай камандай нам дапамаглі школьныя педагогі – псіхолаг С.П. Стручкова і намеснік дырэктара Л.С. Гаравая.
Важным складнікам перамогі стала запамінальная прэзентацыя ўмоў праблемы нашага кейса. Мы адзіныя з фіналістаў, хто выбраў для гэтага форму мультфільма: праявілі творчыя здольнасці, узгадалі папярэдні падобны вопыт, пракансультаваліся з настаўнікам інфарматыкі – і наш кейс ажыў на экране. Патрэбныя для перамогі балы прынесла таксама паспяховае рашэнне чужых кейсаў: усе дванаццаць каманд атрымалі заданне справіцца з педагагічнымі сітуацыямі, прэзентаванымі канкурэнтамі. Асабліва натхняе, што наша праца будзе мець карысць: створаныя кейсы стануць трэніровачным матэрыялам для будучых педагогаў.
Напрыканцы хачу асабліва адзначыць гасціннасць танкаўцаў, максімальна добразычлівую атмасферу мерапрыемства, сяброўскую падтрымку і дапамогу. Так, часткова сваёй перамогай мы абавязаны камандзе канкурэнтаў, якая ўратавала наша выступленне, пазычыўшы свой планшэт. Пасля такога цёплага прыёму хочацца вяртацца ў БДПУ зноў і зноў, таму восенню мы абавязкова скарыстаемся магчымасцю і прыедзем ва ўніверсітэт ужо як удзельнікі навуковай канферэнцыі. Да новых сустрэч!
Падрыхтавала Ірына МЯЦЕЛІЦА
НАСТАЎНІК ПРАЦЯГВАЕЦЦА Ў СВАІМ ВУЧНІ
Словы песні, вынесеныя ў загаловак, знаёмыя ўсім. І з імі нельга не пагадзіцца. З разумення выключнай важнасці асобы педагога ў фарміраванні асобы вучня вынікае адказнае стаўленне да развіцця прафесійнага майстэрства. І тут на дапамогу прыходзяць не толькі ўдасканаленне ведаў і набыццё вопыту, але і магчымасць праявіць сябе ў рамках спаборніцтва. Вось і сёлета педагогі, студэнты і навучэнцы Мінска падчас гарадскога конкурсу прафесійнага майстэрства «Будучыня ў сучаснасці» змагаліся за званне лепшых і дэманстравалі свае веды, уменне працаваць у камандзе, любоў да абранай сферы дзейнасці. Будучыя і цяперашнія настаўнікі праводзілі адкрытыя ўрокі ў дыстанцыйным фармаце, прадстаўлялі аўтарскія відэазаняткі, стваралі інтэрактыўныя плакаты, прэзентавалі любімыя кнігі, рэкламавалі лічбавыя сродкі навучання.
Конкурсная праграма, складзеная арганізатарамі мерапрыемства – Камітэтам па адукацыі г. Мінска і Мінскім гарадскім інстытутам развіцця адукацыі, уключала два этапы (па некалькі заданняў у кожным). І паколькі знаёмства з настаўнікам пачынаецца з яго прадстаўлення, то і першы конкурсны тур адкрываўся заданнем «Віртуальная візітоўка каманды». Сумесная праца студэнтаў БДПУ «Будучыня ў руках тых, хто вучыць і вучыцца!» задала тон сумеснаму выступленню танкаўцаў. Такой жа адзінай камандай прадстаўнікі alma mater дайшлі да фіналу.
Сапраўдная сенсацыя адбылася 16 красавіка, калі пры падвядзенні вынікаў конкурсу ў намінацыі «Педагагічны дэбют» (сярод студэнтаў выпускных курсаў устаноў вышэйшай адукацыі педагагічнай накіраванасці) высветлілася, што ўсе тры лаўрэаты 1-й ступені – пераможца і два прызёры – з’яўляюцца прадстаўнікамі нашага ўніверсітэта. Гаворка ідзе пра чацвёртакурсніц БДПУ Анастасію Шамко (3-е месца), Анастасію Багданчык (2-е месца), Вікторыю Васькову (1-е месца).
Перадаём слова дзяўчатам.
– Пацвярджэннем маіх прафесійных навыкаў стаў выхад у фінал гарадскога конкурсу. Адразу скажу, што гэта не толькі мая заслуга, але і ўсёй каманды, якая была са мной на кожным этапе. Перш за ўсё, курыруючых метадыстаў – старшых выкладчыкаў кафедры геаграфіі і методыкі выкладання геаграфіі Наталлі Станіславаўны Салагуб і Наталлі Валер’еўны Ястрабавай. А яшчэ – вучняў 6 «З» класа мінскай СШ № 56, якія адыгралі ключавую ролю ў маёй візітоўцы.
Кожны этап конкурсу быў насычаны, па-свойму цікавы, у кожным спатрэбілася валоданне ІКТ, веданне новых педагагічных тэхналогій. Я вельмі ўдзячна Наталлі Станіславаўне, якая дапамагла стварыць і зманціраваць неабходныя ролікі: візітоўку, відэаўрок, анлайн-урок, ЭАР па геаграфіі. А таксама Наталлі Валер’еўне, дзякуючы прафесіяналізму якой і самі ўрокі, і іх метадычнае суправаджэнне цалкам адпавядалі адукацыйнай праграме па вучэбным прадмеце «Геаграфія». Варта адзначыць, што ў рамках конкурсу мы былі адзіныя, хто прадставіў аўтарскую і ўжо ўкаранёную ў вучэбны працэс распрацоўку па фізічнай геаграфіі Расіі, выкананую ў выглядзе квэста з выкарыстаннем QR-кодаў.
Набыты вопыт і атрыманую метадычную базу я зараз актыўна выкарыстоўваю ў самастойнай працы ў мінскай СШ № 56, дзе выкладаю прадметы «Геаграфія» і «Чалавек і свет» навучэнцам 5–6-х класаў.
Анастасія БАГДАНЧЫК, гістарычны факультэт:
– Калі даведалася пра конкурс, то падумала: а чаму б і не паўдзельнічаць? Мне як выпускніцы не пашкодзіла б лішні раз пераканацца ў тым, што я гатова да працы ў школе. Вядома, спачатку было складана разабрацца ва ўсім, бо конкурс праводзіўся ў рэжыме анлайн. Чамусьці лічыцца, што такі фармат павінен спрасціць задачу. На мой погляд, працаваць з вучнямі лепш ужывую. Аднак умовы ёсць умовы.
Вельмі ўдзячна выкладчыку кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў І.В. Пугачу, які дапамагаў у падрыхтоўцы, падтрымліваў на працягу ўсіх этапаў, верыў у мяне. У 2015 г. Іван Валянцінавіч сам удзельнічаў у гэтым конкурсе і заваяваў першае месца! Менавіта ён дапамог мне прыдумаць і распрацаваць ідэю для візітоўкі, у якой было вырашана гаварыць пра глабальныя рэчы і праблемы, што абавязкова знойдуць водгук у сэрцы кожнага чалавека.
На першым этапе акрамя візітоўкі нам трэба было падрыхтаваць і запісаць урок для дыстанцыйнага навучання. Я выбрала тэму «Сусветны эканамічны крызіс і краіны Захаду», якая вывучаецца ў 9-м класе. Каб урок праходзіў больш цікава, прапанавала вучням уявіць сябе журналістамі, якім належыць напісаць артыкул у газету і аформіць усе заданні ў адпаведным стылі.
На другім этапе творчымі выпрабаваннямі сталі правядзенне ўрока і яго самааналіз, а таксама рэклама лічбавага сродку навучання «Праверана. Працуе!». Было трохі нязвыкла выкладаць і адначасова здымаць урок на відэакамеру. Да таго ж, улічваючы спецыфіку класа, у якім я працавала (дзеткі з парушэннем слыху), не ўсё ўдалося рэалізаваць у поўнай меры. Аднак у цэлым атрымалася няблага. Вялікі дзякуй маім вучням за іх увагу, добры настрой і непадробную цікавасць!
Удзел у конкурсе надаў мне ўпэўненасці ў сваіх сілах і прадэманстраваў, што ёсць куды імкнуцца. Акрамя Івана Валянцінавіча выказваю падзяку выкладчыку кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі Дар’і Алегаўне Касяковай за каштоўныя метадычныя рэкамендацыі, трэцякурсніку Сяргею Лейбуку за дапамогу ў здымках відэаўрока, а таксама адміністрацыі гістарычнага факультэта за падтрымку і гатоўнасць дапамагчы ў любую хвіліну.
Вікторыя ВАСЬКОВА, факультэт пачатковай адукацыі:
– Пра магчымасць удзелу ў гарадскім конкурсе прафесійнага майстэрства «Будучыня ў сучаснасці» я даведалася ад сваіх выкладчыкаў. Для мяне як для мэтанакіраванага і творчага чалавека вельмі важна не стаяць на месцы, ставіць задачы і вырашаць іх. Менавіта таму я не змагла не скарыстацца такой унікальнай магчымасцю. Асаблівасцю правядзення конкурсу ў гэтым годзе стаў яго дыстанцыйны фармат.
Магу без перабольшання сказаць, што набыла каштоўны вопыт працы ў сучасным лічбавым адукацыйным асяроддзі. У конкурсе перапляліся ўсе тыя выпрабаванні, прайшоўшы праз якія будучы педагог загартоўвае эмацыйную сферу. Акрамя таго, фарміруюцца важныя прафесійныя кампетэнцыі, удасканальваюцца веды, уменні і навыкі, набытыя за чатыры гады навучання. І ў дадатак – новыя знаёмствы, зносіны з людзьмі, узаемадзеянне, якое матывуе на самаўдасканаленне ў педагагічнай дзейнасці.
Асабіста мне ўдзел у конкурсе падараваў каласальную ўпэўненасць у тым, што ўсе цяжкасці толькі часовыя. І, спалучыўшы падтрымку педагогаў з творчым падыходам і пазітыўным настроем, у выніку атрымала проста ашаламляльныя рэзультаты.
Жадаю ўсім студэнтам БДПУ не баяцца марыць. Стаўце мэты і дасягайце іх, нават калі часам вам будзе нялёгка. Бо толькі прайшоўшы праз церні, вы знойдзеце шлях да зорак!
З ЛЮБОЎЮ ДА ПРАФЕСІІ, З КАРЫСЦЮ ДЛЯ ГРАМАДСТВА
Плённая навуковая дзейнасць – неад’емная частка працы выкладчыкаў БДПУ, дзякуючы якой айчынная сістэма адукацыі ўзбагачаецца перадавымі метадамі і тэхналогіямі, дэманструе дасягненні ў галіне навучання і выхавання. Сярод такіх рупліўцаў – Таццяна Яўгенаўна ЦІТАВЕЦ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры агульнай і дашкольнай педагогікі факультэта дашкольнай адукацыі. Самы важкі набытак у скарбонцы яе дасягненняў – адукацыйны вучэбна-метадычны комплекс, які ўключае вучэбную праграму, вучэбна-метадычны дапаможнік, дыягнастычны інструментарый, мультымедыйны трэнажор, у тым ліку на англійскай мове. За гэтую грунтоўную распрацоўку Таццяна Яўгенаўна атрымала грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Больш падрабязна пра асаблівасці і вынікі сваёй даследчай дзейнасці яна расказала чытачам «Н».
– Таццяна Яўгенаўна, сёння Вы – паспяховы вучоны. А з чаго ўсё пачыналася, калі з’явілася цікавасць да даследчай працы?
– Хачу адразу адзначыць, што слова «навуковец» у маім разуменні вельмі гучнае, і я пакуль адношу сябе да катэгорыі даследчыкаў. Вучонымі па праве лічацца заснавальнікі буйных навуковых школ, дактары і прафесары, якія зрабілі важкі ўнёсак у развіццё пэўнай галіны, прызнаны акадэмічнай супольнасцю. Для мяне вялікі гонар кантактаваць з імі, удзельнічаць у сумесных праграмах і праектах, браць за ўзор культуру іх мыслення.
Вельмі цяжка адсачыць момант, калі мяне зацікавіла навука. Яе першыя парасткі ўзышлі, мабыць, яшчэ ў школьныя гады, калі мне ўпершыню прапанавалі правесці фрагмент урока для сваіх жа аднакласнікаў, паўдзельнічаць у вучнёўскай канферэнцыі, ажыццявіць уласнымі сіламі першую напрацоўку па вучэбным прадмеце. Навучанне ва ўніверсітэце, затым у магістратуры, аспірантуры і дактарантуры яшчэ больш развіла патрэбу ў навуковай творчасці.
– У мінулым годзе Вы распрацавалі і ўкаранілі ў адукацыйны працэс вучэбна-метадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне «Інавацыйна-адукацыйнае асяроддзе ўстановы дашкольнай адукацыі». Чаму Вас зацікавіў менавіта гэты кірунак?
– Студэнты спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя», слухачы магістратуры, а таксама педагогі-практыкі зацікаўлены ў тым, каб навучыцца праектаваць інавацыйнае асяроддзе, прымяняць у сваёй працы адукацыйныя тэхналогіі на стыку педагогікі і іншых навук і праз гэта раскрываць прыродны патэнцыял кожнага дзіцяці. Як стварыць міні-музей ва ўстанове дашкольнай адукацыі? Якімі павінны быць дызайн і мэблевая эрганоміка дзіцячага сада, каб забяспечыць псіхалагічны камфорт выхаванцаў? Пры якіх умовах працэс навучання будзе максімальна натуральным і эфектыўным, зыходзячы з сучасных уяўленняў пра нейрапсіхалагічныя асаблівасці развіцця мозгу дзіцяці? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні сталі асновай для стварэння міждысцыплінарнага вучэбнаметадычнага комплексу, які ўлічвае сучасныя дасягненні нейранавук, музейнай педагогікі, дызайну адукацыйнага асяроддзя, кагнітыўнага менеджменту і іншых галін педагагічнай навукі.
– Дзе можна больш падрабязна азнаёміцца з вынікамі гэтага праекта?
– Яны адлюстраваны ў выдадзеным на англійскай і рускай мовах вучэбна-метадычным дапаможніку «Інавацыйна-адукацыйнае асяроддзе ўстановы дашкольнай адукацыі», а таксама ў аднайменным мультымедыйным трэнажоры, які знаходзіцца ў свабодным доступе на сайце рэсурснага цэнтра БДПУ https:// moodle-rus.bspu.by/local/. Любы карыстальнік мае магчымасць у інтэрактыўным рэжыме засвоіць навыкі праектавання і рэалізацыі сучасных тэхналогій дашкольнай адукацыі.
– Усё структуравана, сістэматызавана, раскладзена па палічках… Насамрэч Вы педантычны чалавек?
– Для плённай працы мне патрэбен «спарадкаваны хаос», так я называю баланс хаосу і парадку. Увогуле, не лічу мэтазгодным імкнуцца да жорсткай самадысцыпліны. Часам трэба ўмець плыць па цячэнні, а ў некаторыя моманты нагадваць сабе, што неабходна брацца за справу. І ў апошнім выпадку «апетыт прыходзіць падчас трапезы».
– Дапаможнік мае пераклад на англійскую мову. Наколькі добра Вы яе ведаеце?
– Больш за дзесяць гадоў выкладала яе студэнтам розных спецыяльнасцей, займалася перакладчыцкай дзейнасцю. Так што англійская мова заўсёды ўяўляла для мяне прафесійны інтарэс. Сёння, калі выкладаю педагагічныя дысцыпліны, веданне замежнай дапамагае знайсці і ўкараніць новыя адукацыйныя падыходы і методыкі, удзельнічаць у міжнародных навуковых праектах, дзе патрабуецца аналіз крыніц, якія яшчэ не маюць перакладу. Я параіла б усім студэнтам БДПУ не шкадаваць часу на вывучэнне замежных моў, бо гэта дазваляе падняцца на новую прыступку прафесійнага росту, развівае ментальную гнуткасць, агульны кругагляд і маштаб бачання любых праблем.
– Чым займаецеся ў вольны час? Дзе чэрпаеце сілы для працы?
– У студэнцкія гады займалася жывапісам, што, напэўна, тлумачыцца настальгіяй па мастацкай школе. Яшчэ – харэаграфіяй і чытаннем кніг англамоўных пісьменнікаў у арыгінале. Затым да спісу «крыніц натхнення» дадалося захапленне навуковай і пазнаваўчай літаратурай, асабліва кнігамі астрафізіка Стывена Хокінга, засваенне праграм камп’ютарнай графікі. Свайго роду хобі апошняга часу стала напісанне вучэбных дапаможнікаў і электронных трэнажораў. Аднак асноўную энергію і прыліў новых сіл, вядома, надаюць вольны час, праведзены з сям’ёй, і заняткі з сынам.
– Як даследчык скажыце, навошта студэнтам ісці ў навуку?
– Гэта вельмі важна для грамадства. Таленавітая моладзь у навуцы здольная здзейсніць прарыў, які можа быць не пад сілу людзям больш сталага ўзросту. Ад таго, наколькі мы зможам вырашыць кадравую задачу, залежыць наша будучыня.
– У студэнта ёсць выкладчык, у аспіранта – навуковы кіраўнік, у дактаранта – навуковы кансультант. Што больш важна: выбудаваная сістэма настаўніцтва або асабістая зацікаўленасць, ініцыятыва? На што Вы настройваеце сваіх аспірантаў?
– Мой навуковы кіраўнік, доктар педагагічных навук, прафесар К.У. Гаўрылавец не раз паўтарала, што ўдалая дысертацыя – гэта эфект рэзанансу граматнага навуковага кіраўніцтва і творчых намаганняў самога суіскальніка. Праца выкладчыка павінна гарманіраваць з індывідуальным почыркам дысертанта. На сваім пакуль яшчэ вельмі сціплым вопыце навуковага кіраўніцтва я пераканалася ў праўдзівасці яе слоў. Таму не магу апісаць універсальны спосаб працы з аспірантамі – усе яны вельмі розныя асобы, незвычайна яркія і творчыя, працаздольныя, з уласным светапоглядам і прафесійнымі перакананнямі. У кожнага з іх свой склад розуму, і таму без індывідуальнага падыходу тут не абысціся.
– Ці будзеце Вы раіць свайму сыну абраць навуковую кар’еру і працягнуць дынастыю?
– Думаю, большасць бацькоў марыла б бачыць сваё дзіця навукоўцам, даследчыкам, экспертам у абранай галіне ведаў. І я тут не выключэнне. Але выбар самой прафесіі, спецыялізацыі павінен рабіць малады чалавек, зыходзячы са сваіх пазнавальных інтарэсаў.
– Скончыце фразу: «Я ў навуцы, таму што …».
– … для мяне гэта радасць адкрыццяў і магчымасць пастаянна вучыцца новаму.
– Дзякуй за размову!
Гутарыла Таццяна БАШМАКОВА
МАЛЕНЬКІЯ АДКРЫЦЦІ ВЯЛІКАЙ СЦЭНЫ
Штогод БДПУ гасцінна прымае ў нашу танкаўскую сям’ю кагорту першакурснікаў. Юным нястомным навабранцам ёсць дзе разгуляцца, каб выліць энергію маладосці: трэба пазнаёміцца з alma mater, разабрацца з арганізацыяй вучэбнага працэсу, наладзіць быт, разведаць, якім чынам можна праявіць сябе ў навуцы, грамадскай, валанцёрскай дзейнасці, спорце. Здаецца, нечага ў гэтым пераліку не хапае… Вядома, творчасці! Студэнты нашага ўніверсітэта надзвычай яркія, таленавітыя. А талентам як праявай душэўнай прыгажосці трэба дзяліцца. На свае вочы пераканацца ў здольнасцях танкаўцаў змаглі гледачы гала-канцэрта ўдзельнікаў праекта «Вялікая сцэна». І хоць на сцэну актавай залы БДПУ вядзе ўсяго некалькі прыступак, сапраўдны шлях здольных студэнтаў да прызнання аказаўся значна больш доўгім і прадугледжваў не адно творчае выпрабаванне. Зрэшты, узнагароджаннем для тых, хто не збочыў і здолеў дасягнуць мэты, сталі шчырыя кампліменты і ўдзячныя апладысменты гледачоў. Але – пра ўсё па парадку.
«Вялікая сцэна БДПУ» – гэта маштабны праект па выяўленні і падтрымцы таленавітай у розных сферах мастацтва студэнцкай моладзі. Яго арганізатарам і каардынатарам з’яўляецца цэнтр студэнцкай творчасці БДПУ. У межах праекта праходзяць прагляды і адбор удзельнікаў па розных напрамках: харэаграфія (народны, класічны, эстрадны, спартыўны танец, мадэрн, джаз); вакал (акадэмічны, народны, эстрадны); інструментальная музыка; тэатральнае мастацтва; вядучы мерапрыемстваў; арыгінальны жанр (цыркавое мастацтва, акрабатыка, шоу розных напрамкаў); гумарыстычны жанр (stand-up, мініяцюра і інш.); мастацкая творчасць (дызайнеры, мастакі, фатографы і інш.). Штогод на такія прагляды прыходзіць каля сотні жадаючых. І гэты раз не стаў выключэннем: за тры дні праглядаў паказаць свае здольнасці прыйшлі 84 першакурснікі. Амаль палова ўдзельнікаў заявілі пра сябе як вакалісты (41 чал.), пятая частка (22 чал.) – як вядучыя. Па некалькі чалавек прадставілі лічбавую творчасць (фота, відэа), былі дызайнеры, мастакі, аніматары мерапрыемстваў. Амаль 80% тых, хто ўзнімаўся на сцэну, – дзяўчаты. Адпаведна і погляд на творчасць аказаўся збольшага жаночым.
Пасля адбораў быў арганізаваны рэпетыцыйны працэс па падрыхтоўцы да фіналу праекта – гала-канцэрта ўдзельнікаў. Праходзілі дадатковыя сустрэчы і праслухоўванні вакалістаў (традыцыйна гэта намінацыя ў лідарах па колькасці жадаючых прадэманстраваць свае здольнасці), ішла праца з маладымі вядучымі, ажыццяўлялася пастаноўка танцавальных нумароў… І вось ён, доўгачаканы дэбют на галоўнай сцэне ўніверсітэта, свята таленавітых студэнтаў малодшых курсаў, якія паспяхова прайшлі творчы кастынг.У гала-канцэрце былі прадстаўлены нумары ад студэнтаў усіх факультэтаў і інстытутаў БДПУ. Арыгінальнасцю запомніліся выступленні гурта «Starlight» (ФПА), брэйкданс у выкананні «Lilkillaz» (фізмат), танец у стылі электра ад Цімафея Ляшкова (ФФВ). Паўтарылі лепшыя нумары пераможцы і намінанты конкурсу «Точь-в-точь»: на сцэне ўніверсітэта «з’явіліся» групы «Звери» (ФФВ), «ВИА Гра» (гістфак), «Бурановские бабушки» (ФПА), дуэт Молі і Ягора Крыда (ФДА). Яркім момантам праграмы стала выступленне замежных студэнтаў-філолагаў з Кітайскай Народнай Рэспублікі: Чжан Цзунін падрыхтавала інструментальны нумар, а Джоў Чан выканаў рэп-кампазіцыю. Прыемна, што сваіх землякоў прыйшлі падтрымаць усе кітайскія студэнты 1-га курса філалагічнага факультэта – 33 чалавекі. Паміж выступленнямі знайшлося месца для сяброўскага жарта пра тое, што не трэба ехаць у Кітай, бо Кітай сам завітаў да нас.
Праграму гарманічна дапоўнілі яркія выступленні, якія ўпрыгожвалі папярэднія конкурсы, арганізаваныя цэнтрам студэнцкай творчасці і Студэнцкім саветам БДПУ. Так, гледачы змаглі ўбачыць запамінальныя нумары з праграмы конкурсу прыгажосці і грацыі «Міс БДПУ-2021». Сваю порцыю глядацкіх сімпатый атрымалі таксама выступленні з факультэцкіх і інстытуцкіх мерапрыемстваў бягучага навучальнага года, у тым ліку з канцэртнай праграмы ў рамках Зорнага паходу БДПУ. Гэта натуральная практыка, калі ў верасні–кастрычніку першакурснікі яшчэ адаптуюцца да новых умоў і не паспяваюць заявіць пра сябе на праглядах. А вось у канцы другога семестра, удзельнічаючы ў мерапрыемствах, раскрываюцца, набіраюцца смеласці і ўпэўненасці. Так, у канцы першага курса ў цэнтр прыходзяць амаль гатовыя артысты.
Падтрымаць выступоўцаў завіталі студэнты, выкладчыкі, супрацоўнікі з усіх структурных падраздзяленняў універсітэта. Для ўдзельнікаў было вельмі важна і адначасова адказна выходзіць на сцэну, калі ў зале такая група падтрымкі на чале з дэканам і намеснікам дэкана па выхаваўчай рабоце. Павіншаваць усіх – і ўдзельнікаў, і арганізатараў праекта «Вялікая сцэна» – прыйшла і першы прарэктар нашага ўніверсітэта С.І. Копцева. Святлана Іванаўна сказала шмат цёплых слоў пачынаючым артыстам і пажадала ўсім заставацца яркімі і творчымі людзьмі, смела ўдзельнічаць у падобных праектах. Прыемна адзначыць, колькі радасці, шчасця і захаплення было на тварах удзельнікаў конкурсу, калі яны атрымлівалі памятныя дыпломы і эксклюзіўныя статуэткі – сімвал праекта «Вялікая сцэна»! Доўгі шлях быў варты таго. Шчыры дзякуй рэктарату, кіраўніцтву факультэтаў і інстытутаў, усім структурным падраздзяленням, якія прынялі ўдзел і падтрымалі гэты творчы праект. І, вядома, віншую каманду цэнтра студэнцкай творчасці з тым, што атрымалася ў чарговы раз годна ўвасобіць яго ў жыццё. Жадаю ўсім поспехаў і новых яркіх ідэй!
Алена ЖУРАЎСКАЯ, начальнік цэнтра студэнцкай творчасці
ПАМЯЦЬ, ЗАХАВАНАЯ Ў ГАЗЕТАХ
Вялікая Айчынная вайна закранула лёсы вельмі многіх людзей, асабліва тых, хто заспеў падзеі жудасных часоў, калі салдаты змагаліся на франтах, а жанчыны і дзеці прыкрывалі тылы. Адным са спосабаў падтрымаць баявы дух адважнага Героя была газета: публіцыстычныя матэрыялы натхнялі на барацьбу і стойкасць, на супрацьстаянне ворагу. Праз свае выданні журналісты звярталіся як да працаўнікоў тылу, так і да салдат. Зводкі савецкага інфармбюро, матэрыялы аб унутраных падзеях, шматлікія нарысы пра воінаў і партызанаў, пра патрыятызм савецкіх грамадзян – вось толькі некаторыя тэмы публікацый тагачаснай перыёдыкі. Сёння з дапамогай газет мы захоўваем памяць пра студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ, якія змагаліся ў гады Вялікай Айчыннай. Гэтая памяць жыве дзякуючы працы франтавых карэспандэнтаў, дзякуючы паперы і фарбе. Архіўныя нумары захоўваюцца ў фондах музея БДПУ і 3 мая сталі экспанатамі выстаўкі «Ваенныя гады газетным радком».
У экспазіцыі прадстаўлены такія выданні, як «Настаўніцкая газета», «Савецкі настаўнік», «Советская Белоруссия», «Мінская праўда», «Настаўнік», «Уперад», «Славянскі набат». Змест выстаўкі складаюць матэрыялы, прысвечаныя студэнтам і выкладчыкам alma mater, якія ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай: ваенныя і пасляваенныя фатаграфіі, падзякі, пісьмовыя ўспаміны і лісты сем’ям, даведкі аб праходжанні ваеннай службы, пасведчанні асобы і інш. У прыватнасці, яны датычацца такіх вядомых людзей, як Мікалай Апанасавіч Міхайлышаў, Мікалай Піліпавіч Шарко, Васіль Іванавіч Тарлоўскі – Героі Савецкага Саюза; Фядот Акімавіч Калінін, Галіна Сямёнаўна Цітовіч, Дамінік Іванавіч Вадзінскі, Сяргей Сямёнавіч Зуеў – заслужаныя дзеячы адукацыі; Ізраіль Рувімавіч Леўтаў – даваенны рэктар нашай установы, многіх іншых
Кожны дзень нам трэба перадаваць памяць пра страшныя падзеі, каб яны больш не паўтарыліся. Памятайце!
Анастасія КОЗІК
30 сакавіка 2021 года № 4 (1258)
Рэктар БДПУ А.І. Жук сустрэўся з Прадстаўніцай ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь Таняй Радачай. Аляксандр Іванавіч адзначыў, што пры падтрымцы Дзіцячага Фонду ААН у нашым універсітэце рэалізуецца шэраг праграм. Напрыклад, перад укараненнем ва ўстановы адукацыі краіны праходзіць адаптацыю харвацкая мадэль «Бяспечнае і падтрымліваючае асяроддзе ў школах». У яе аснову пакладзены комплексны падыход да вырашэння задачы прадухілення гвалту ў супольнасцях аднагодкаў. Базавым у мадэлі з’яўляецца прынцып узаемнай павагі, а ўдзел дзяцей, настаўнікаў і іншых супрацоўнікаў закліканы забяспечыць выпрацоўку агульных каштоўнасцей.
Акрамя таго, у структуры БДПУ створаны Рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі, дзейнасць якога накіравана на падрыхтоўку спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы ўстаноў адукацыі, а таксама на дапамогу навучэнцам і іх бацькам, якія апынуліся ў крызісных і цяжкіх жыццёвых сітуацыях. Дарэчы, сёння ён вельмі запатрабаваны.
На сустрэчы таксама былі абмеркаваны перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, праекты на бягучы і наступныя гады. Прадстаўнік ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь Таня Радачай пазітыўна ацаніла патэнцыял БДПУ і выказала ўпэўненасць у паспяховым развіцці далейшага ўзаемадзеяння.
Падрыхтавала Вераніка МАНДЗІК
9 сакавіка 2021 года№ 3 (1257)
ПА ВЫНІКАХ працы ў 2020 г. калектыў БДПУ ўдастоены граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «За значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі». Узнагароджанне адбылося на выніковай калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з удзелам прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, рэспубліканскіх грамадскіх аб’яднанняў, кіраўнікоў і педагагічных работнікаў устаноў адукацыі ўсіх узроўняў.
БДПУ – СЯРЭБРАНЫ прызёр Рэспубліканскай універсіяды-2020! На ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў, якая праводзілася ў рамках рэспубліканскага свята «Гродна – маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь», Міністр адукацыі І.В. Карпенка павіншаваў рэктара нашага ўніверсітэта А.І. Жука і ў яго асобе ўсіх спартсменаў-танкаўцаў. Да новых вышынь!
25 лютага 2021 года №2(1252)
Урачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара адбылася 5 лютага з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ад БДПУ на мерапрыемстве прысутнічалі: рэктар універсітэта А.І. Жук, начальнік цэнтра развіцця педагагічнай адукацыі А.В. Пазняк, прафесар кафедры спецыяльнай педагогікі Інстытута інклюзіўнай адукацыі Т.В. Лісоўская. Дзвюм апошнім – Аляксандры Валянцінаўне і Таццяне Віктараўне – былі ўручаны, адпаведна, дыплом доктара педагагічных навук і атэстат прафесара.
Падчас нефармальнай гутаркі за круглым сталом А.В. Пазняк – лаўрэат конкурсу на лепшую дысертацыю 2020 г. у намінацыі «Сацыяльна-эканамічныя і грамадскія навукі» пазнаёміла прысутных з тэарэтычнай і практычнай значнасцю свайго даследавання. А.І. Жук, размаўляючы з Кіраўніком дзяржавы, адзначыў асноўныя за апошнія пяць гадоў крокі, якія ажыццяўляе калектыў БДПУ па ўзмацненні практыкаарыентаванасці педагагічнай адукацыі, у тым ліку паспяховую апрабацыю бесперапыннай педагагічнай практыкі студэнтаў, пачынаючы з першага курса.
У ходзе размовы Прэзідэнт падтрымаў важнасць працы са школьнікамі па ранняй арыентацыі на сацыяльна значныя прафесіі і прывёў сістэму педагагічнай прафілізацыі як паспяховы прыклад суправаджэння вучняў у выбары імі будучай спецыяльнасці.
На чарговым пасяджэнні Савета ўніверсітэта з дакладам «АБ РАЗВІЦЦІ НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЙ, ІНАВАЦЫЙНАЙ І ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ БДПУ ў 2016−2020 гг.: ВЫНІКІ І ПЕРСПЕКТЫВЫ» выступіла прарэктар па навуковай рабоце Г.В. Торхава
Ганна Васільеўна адзначыла станоўчую дынаміку па ўсіх напрамках дзейнасці, у тым ліку ў кірунку ажыццяўлення канцэптуальнай мадэлі адукацыі ў фармаце 4.0.
На працягу 2016−2020 гг. у БДПУ была рэалізавана Канцэпцыя развіцця педагагічнай адукацыі і падрыхтаваны праект Канцэпцыі на 2021−2025 гг. Распрацавана навуковае абгрунтаванне і ажыццёўлена ўкараненне кластарнай мадэлі бесперапыннай педагагічнай адукацыі, падрыхтаваны і выкарыстоўваецца Прафесійны стандарт педагога. Варта таксама ўзгадаць, што БДПУ занесены на Рэспубліканскую дошку гонару за дасягненне найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод навуковых арганізацый. За пяць папярэдніх гадоў рэалізаваны праграмы рознага ўзроўню, выкананы фундаментальныя і прыкладныя даследаванні пры падтрымцы БРФФД і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; дасягнута станоўчая дынаміка ў падрыхтоўцы кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі; на якасна новым узроўні адноўлена дзейнасць Студэнцкага навуковага таварыства і Савета маладых вучоных; атрыманы гранты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 37 выкладчыкамі і аспірантамі БДПУ і інш.
У 2016−2020 гг. вучоныя БДПУ выканалі 141 НДР з аб’ёмам фінансавання больш за 2,7 млн руб. Па выніках даследаванняў за гэты перыяд супрацоўнікі ўніверсітэта апублікавалі больш за 11 тыс. работ, з якіх 109 манаграфій, 1716 навуковых артыкулаў у рэцэнзуемых часопісах, 81 − у выданнях, уключаных у міжнародныя навукаметрычныя базы, 378 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. Атрымана 669 актаў аб укараненні ў сістэму кіравання адукацыяй, у адукацыйны працэс устаноў адукацыі і ў сацыяльную сферу.
На працягу 2020 г. навукова-даследчая работа выконвалася па 101 тэме, з іх 59 − па мэтавым фінансаванні са сродкаў дзяржбюджэту па грантах Міністэрства адукацыі, БРФФД і інш. Агульны аб’ём фінансавання навукі ў 2020 г. склаў 706,8 тыс. руб., або 121,7% да ўзроўню папярэдняга года (у 2016 г. – 473,7 тыс. руб.). Назіраецца станоўчая дынаміка аб’ёму фінансавання НДР у разліку на адну штатную адзінку ПВС (у 2016 г. – 584 руб., у 2020 г. − 933 руб.). Гэта пераканаўча сведчыць пра тое, што развіццё навукова-даследчай дзейнасці ва ўніверсітэце носіць сістэмны і ўстойлівы характар.
У рэйтынгу выканання фінансуемых НДР першыя пазіцыі займаюць агульнаўніверсітэцкія тэмы па педагагічнай адукацыі ў межах Дзяржаўнай і галіновай праграм навуковых даследаванняў (н.к. А.І. Жук, Г.В. Торхава; 20%), а таксама факультэты і інстытуты: гістарычны (15,6%), філалагічны (14,9%), прыродазнаўства (11,1%), інклюзіўнай адукацыі (7,4%), сацыяльна-педагагічных тэхналогій (6,7%), фізіка-матэматычны (5,1%), псіхалогіі (4,8%), дашкольнай адукацыі (4,3%).
Найбольш эфектыўна ў выкананні НДР удзельнічаюць: кафедра мовазнаўства і лінгвадыдактыкі (12,1%), ЦРПА (8%), кафедры хіміі (7,8%), гісторыі Беларусі і славянскіх народаў (6,9%), сацыяльна-гуманітарных дысцыплін (5,8%), сацыяльнай педагогікі (5%) і інш.
Найважнейшыя вынікі НДР атрыманы па 8 завершаных праграмах рознага ўзроўню. Па падпраграме «Адукацыя» Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў (н.к. А.І. Жук, Г.В. Торхава) распрацаваны тэарэтыка-метадалагічныя асновы і механізмы развіцця нацыянальнай сістэмы ацэнкі якасці бесперапыннай педагагічнай адукацыі, навуковая і практычная значнасць якіх заключаецца ў садзейнічанні ўстойліваму развіццю педагагічнай адукацыі ў бок яе нарастаючай сацыяльнай місіі, унутранай цэласнасці, аўтаноміі, павышэння канкурэнтаздольнасці і прывабнасці ў міжнародным маштабе.
Вынікамі завершаных даследаванняў пры падтрымцы БРФФД з’явіліся навукова-метадычныя прадукты, якія забяспечваюць павышэнне якасці прафесійнай падрыхтоўкі будучых педагогаў ва ўмовах інклюзіўнай адукацыі, умацоўваюць пазіцыю БДПУ як базавай арганізацыі СНД у галіне падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі спецыялістаў у гэтай сферы, спрыяюць папулярызацыі сучасных тэхналогій і дыдактычных сродкаў ва ўмовах лічбавізацыі адукацыі (н.к. В.У. Мамонька, В.В. Хітрук, А.А. Дзяругін).
Каштоўныя вынікі атрыманы таксама ў галіне гуманітарных і прыродазнаўчых навук – філасофіі, паліталогіі, філалогіі, хіміі і інш.
Усяго ў 2020 г. у адукацыйны працэс і сацыяльную сферу было ўкаранёна 388 распрацовак, што на 197 адзінак навуковай прадукцыі больш, чым у 2019 г.
Істотную ролю ў развіцці БДПУ як вядучага ўніверсітэта краіны ў сферы падрыхтоўкі педагагічных кадраў адыгрывае міжнародная інавацыйная дзейнасць. У 2020 г. рэалізаваны інавацыйны праект у рамках праграмы Эразмус+ (ІПКіП). У сферы інклюзіўнай адукацыі на базе завершанага ў 2019 г. праекта «Сафіты», выкананага сумесна са шведскай недзяржаўнай арганізацыяй, ажыццяўляецца новы праект – «Вобраз», які павінен забяспечыць праграмамі сістэму дадатковай адукацыі дарослых (ІІА). У рамках выканання «Плана супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з ЮНІСЕФ» у БДПУ рэалізуюцца 2 праекты замежнай бязвыплатнай дапамогі.
Вынікі навукова-інавацыйнай дзейнасці вучоных універсітэта знайшлі адлюстраванне ў 2662 навуковых публікацыях (у 2019 г. – 2235). Гэта – манаграфіі, падручнікі і вучэбныя дапаможнікі з грыфам Міністэрства адукацыі, навуковыя артыкулы і матэрыялы канферэнцый, выдадзеныя як у Беларусі, так і за мяжой. У параўнанні з 2019 г. пазітыўная дынаміка публікацыйнай актыўнасці назіраецца па ўсіх пазіцыях. План па скопусаўскіх артыкулах у 2020 г. выкананы на 100%.
Апрабацыя вынікаў навукова-інавацыйнай дзейнасці ажыццяўлялася падчас міжнародных і рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцый. У 2020 г. на базе БДПУ адбылося 9 міжнародных канферэнцый і 12 семінараў. Аналіз праведзеных мерапрыемстваў па вызначаных параметрах дазволіў зрабіць выснову пра тое, што ў нас ужо дзейнічае мадэль «множнага інтэлекту», характэрная для фармату ўніверсітэта 4.0.
Якасць навукова-інавацыйнай дзейнасці вызначаецца своечасовым папаўненнем адпаведных кадраў. У выніку паспяховай рэалізацыі Праграмы «Кадры 2016–2020» для патрэб БДПУ падрыхтавана 6 дактароў і 43 кандыдаты навук. За пяць гадоў працэнт педагагічных работнікаў з вучонай ступенню ўзрос з 44,7% у 2016 г. да 49% у 2020 г.
Стабільнасць і ўстойлівасць далейшага развіцця кадравага патэнцыялу БДПУ будзе забяспечвацца з дапамогай выверанага планавання абарон дысертацый на 2021–2025 гг. Выкананне плана забяспечыць папаўненне складу БДПУ на 100 чалавек з навуковай ступенню кандыдата (74) і доктара (26) навук.
У 2020 г. усе выпускнікі аспірантуры і дактарантуры паспяхова прайшлі выніковую атэстацыю. Чатыры чалавекі абаранілі дысертацыі ва ўстаноўлены перыяд навучання. З іх 1 доктарская (А.В. Пазняк) і 3 кандыдацкія (І.В. Пугач, К.І. Субота, Інь Дун). Звесткі па выкананні праграмы «Кадры» дазволілі канстатаваць дастаткова стабільную сітуацыю па абароне кандыдацкіх дысертацый і даволі крытычную – па абароне доктарскіх. Тым не менш, у 2021 г. чакаюцца абароны доктарскіх дысертацый С.М. Фякліставай, В.І. Свірыдзенка і І.А. Груца.
Важную ролю ў стварэнні ўмоў, якія вызначаюць высокі ўзровень эфектыўнасці аспірантуры і дактарантуры, адыгрываюць навуковыя кіраўнікі аспірантаў і навуковыя кансультанты дактарантаў. У БДПУ гэта 73 навукоўцы – 29 дактароў і 44 кандыдаты навук. Аднак ва ўмовах росту колькасці замежных грамадзян, якія навучаюцца ў аспірантуры, іх відавочна недастаткова.
Адной з асноўных крыніц прытоку моладзі ў навуку з’яўляецца студэнцкая НДР. Сёння ва ўніверсітэце плённа працуюць 47 СНДЛ, якія аб’ядноўваюць у сваіх шэрагах больш за 600 студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. У мінулым годзе актыўна працавалі СНДЛ пад навуковым кіраўніцтвам У.А. Шынкарэнкі, С.М. Фякліставай, А.А. Рублеўскай і Н.С. Салагуб.
У 2020 г. лепшыя студэнты ўніверсітэта атрымалі 15 стыпендый і 8 прэмій спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.
Адзначыўшы поспехі 2016–2020 гг., Ганна Васільеўна назвала магчымыя кропкі росту, у ліку якіх: павышэнне патрабавальнасці пры адборы кандыдатаў для паступлення ў аспірантуру з улікам існуючых напрацовак, вопыту навукова-даследчай дзейнасці і партфоліа дасягненняў; кантроль і падтрымка навуковай дзейнасці дактарантаў і аспірантаў, чые работы ўнесены ў план абарон на бягучы і наступныя гады; развіццё і пашырэнне дзейнасці Навуковай крамы БДПУ і інш. Таксама Г.В. Торхава акрэсліла перспектывы навукова-даследчай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці БДПУ на шляху да ўніверсітэта фармату 4.0, якія вызначаюцца новымі праграмамі навуковых даследаванняў на 2021–2025 гг., адпавядаюць Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2030 г. і Канцэпцыі развіцця педагагічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь на 2021–2025 гг.
* * *
Члены Савета БДПУ пасля ўсебаковага абмеркавання пытання прынялі адпаведную Пастанову.
18 студзеня 2021 года № 1 (1255)
ТРЫ супрацоўнікі БДПУ ўдастоены дзяржаўных узнагарод за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, заслугі ў галіне адукацыі. Медаля «За працоўныя заслугі» – дэкан факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій Вера Васільеўна Мартынава і дацэнт кафедры спецыяльнай педагогікі Інстытута інклюзіўнай адукацыі Уладзімір Анатольевіч Шынкарэнка, медаля Францыска Скарыны – прафесар кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў гістарычнага факультэта Анатоль Паўлавіч Жытко. Урачыстую цырымонію ўзнагароджання ў Палацы Рэспублікі правёў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.
CТЫПЕНДЫЯ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за першы семестр 2020/2021 навучальнага года прызначана студэнтам БДПУ: Уладзіміру Аруцюняну (факультэт эстэтычнай адукацыі), Ганне Галюк (факультэт дашкольнай адукацыі), Паліне Гацко (Інстытут інклюзіўнай адукацыі), Івану Мінчуку (фізіка-матэматычны факультэт), Вользе Сахар (філалагічны факультэт), Антаніне Шаўрэй (філалагічны факультэт), Алене Шырко (факультэт пачатковай адукацыі).
Заахвочвальнымі прэміямі ўзнагароджаны выпускнікі БДПУ – пераможцы XXVI Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў Анастасія Добыш, Ганна Карзей, Вольга Ледзвіг, Яўгенія Мазуркевіч, Наталля Пралыгіна, Ганна Фрэйтак, а таксама магістрантка Дар’я Касякова.
Прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па выніках 2019/2020 навучальнага года за асабісты ўклад у работу з адоранымі навучэнцамі і студэнтамі ўзнагароджана дацэнт, намеснік дэкана па навуковай рабоце факультэта дашкольнай адукацыі Алена Анатольеўна Рублеўская.
CТЫПЕНДЫЯ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2021 г. прызначана аспіранту кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі гістарычнага факультэта А.А. Сурме. Віншуем Аляксея Аляксандравіча і яго навуковага кіраўніка – доктара гістарычных навук А.Г. Субоціна!
16 лістапада 2020 года № 13 (1251)
РЭКТАР БДПУ А.І. Жук – кіраўнік базавай арганізацыі краін СНД па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі педагагічных работнікаў і спецыялістаў у галіне інклюзіўнай адукацыі выступіў на пасяджэнні Савета па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі. Аляксандр Іванавіч засяродзіў увагу прысутных на асноўных напрамках дзейнасці ўніверсітэта: правядзенні навуковых і навукова-метадычных мерапрыемстваў, абмеркаванні актуальных задач і прыярытэтных напрамкаў падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў, аналізе вопыту краін СНД па падрыхтоўцы кадраў і выпрацоўцы агульных падыходаў з улікам нацыянальных традыцый і асаблівасцей. Падводзячы вынікі, А.І. Жук паведаміў, што за перыяд 2019 – пачатак 2020 г. БДПУ як базавая арганізацыя СНД правёў 32 мерапрыемствы (канферэнцыі, дыскусійныя пляцоўкі, студэнцкія алімпіяды і г. д.), у якіх прынялі ўдзел больш за 7700 чалавек.
«Н»-даведка. Пасяджэнне Савета адбылося ў Душанбэ (Рэспубліка Таджыкістан) у рэжыме відэаканферэнцыі. У ім прынялі ўдзел члены Савета ад Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана, прадстаўнікі Выканаўчага камітэта СНД і Рэспублікі Узбекістан, а таксама запрошаныя асобы.
ПАСТАЯННЫ каардынатар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі выказала падзяку рэктару БДПУ Аляксандру Іванавічу Жуку ў сувязі з тым, што наш універсітэт робіць вялікі ўклад у падрыхтоўку святкавання 75-годдзя ААН. Танкаўцы з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі Маладзёжнай кампаніі «Насустрач будучыні, якую мы хочам» і серыі адкрытых рэгіянальных дыскусій «Будучыня, якую мы хочам: нашы ідэі і дзеянні». Акрамя таго, на базе БДПУ адбыўся фінал Маладзёжнага медыяфестывалю «Галасы маладых за ўстойлівае развіццё» і стартавала серыя ініцыятыў студэнтаў «Нікога не пакінем убаку». Заключным этапам Маладзёжнай кампаніі стане тэматычная дыскусійная пляцоўка «Насустрач будучыні, якую мы хочам: маладзёжная пазіцыя», уключаная ў праграму мерапрыемстваў III Міжнароднага сімпозіума «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця для ўсіх пакаленняў – сацыяльны дагавор», які пройдзе ў БДПУ 2–3 снежня.
У РАМКАХ фестывалю маладзёжных ідэй і творчасці «Маладзёжны марафон» адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу «Працоўнае лета – 2020». Лепшым педагагічным атрадам Маскоўскага раёна сталіцы ўжо ў другі раз стаў студэнцкі атрад «Фэст» факультэта прыродазнаўства (куратар– старшы выкладчык кафедры хіміі А.М. Трабянок). Пераможцай у намінацыі «Лепшы камісар атрада» стала камісар студэнцкага педагагічнага атрада «Ліра», студэнтка факультэта эстэтычнай адукацыі нашага ўніверсітэта Ганна Рукава.
23 кастрычніка 2020 года № 12 (1250)
ВА ЎНІВЕРСІТЭЦЕ адбыўся круглы стол «Сістэма бесперапыннай педагагічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Вопыт БДПУ». На яго былі запрошаны члены дэлегацыі Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі на чале з першым намеснікам міністра Д.Я. Глушко. Падчас мерапрыемства рэктар нашай установы А.І. Жук азнаёміў прысутных са спецыфікай, ключавымі тэндэнцыямі і напрамкамі развіцця беларускай сістэмы педагагічнай адукацыі, а таксама праілюстраваў сказанае на прыкладзе паспяховай дзейнасці БДПУ. Удзельнікі круглага стала выказалі зацікаўленасць у наладжванні партнёрскіх стасункаў у сферы навукі, адукацыі і выхавання і дасягнулі шэрагу дамоўленасцей для іх рэалізацыі.
РЭКТАР БДПУ А.І. Жук выступіў на пленарным пасяджэнні II Усерасійскага педагагічнага форуму з дакладам «Бесперапынная педагагічная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь: стратэгія развіцця». Аляксандр Іванавіч расказаў калегам пра нацыянальную сістэму падрыхтоўкі кадраў, асновай якой з’яўляюцца педагагічныя класы, створаныя ў 2015 г. пры падтрымцы Кіраўніка дзяржавы. Маштабнае мерапрыемства праходзіла на базе Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта ў рэжыме анлайн.
СУПРАЦОЎНІЦТВА ў навукова-даследчай дзейнасці і рэалізацыі адукацыйных праграм, абмен спецыялістамі, публікацыямі і інфармацыяй, развіццё дзелавых адносін з арганізацыямі, якія ажыццяўляюць фінансаванне адукацыйнай і навукова-даследчай дзейнасці, – гэтыя і многія іншыя дамоўленасці леглі ў аснову мемарандума аб узаемадзеянні і супрацоўніцтве. Дакумент у анлайн-рэжыме падпісалі першы прарэктар БДПУ Святлана Іванаўна Копцева і прарэктар Нанкінскага ўніверсітэта інфармацыйных навук і тэхналогій (КНР) Цзян Чжыхун.
5 кастрычніка 2020 года № 11 (1249)
На чарговым пасяджэнні Савета БДПУ з дакладам «Аб выніках прыёмнай кампаніі 2020 г. і задачах па яе ўдасканаленні ў 2021 г.» выступіў адказны сакратар прыёмнай камісіі А.А. Корзюк. У прыватнасці, Аляксандр Аляксандравіч паведаміў, што Дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных экзаменаў ва ўніверсітэце станоўча ацаніла работу прыёмнай камісіі па выкананні ўсіх пунктаў Правілаў прыёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені, Палажэння аб арганізацыі і правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання, Парадку прыёму ў БДПУ.
Вынікам работы прыёмнай камісіі стала выкананне планаў прыёму па дзённай (870 чалавек) і завочнай (275 чалавек) формах атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Таксама БДПУ цалкам выканаў план прыёму на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі (217 чалавек). На першы курс залічаны 171 медаліст і ўладальнік дыпломаў ССНУ і ПТВ з адзнакай (у 2019 г. – 153), 216 выпускнікоў ліцэяў і гімназій.
Сёлета першакурснікамі сталі 197 выпускнікоў профільных класаў педагагічнай накіраванасці, з якіх 136 паступілі па выніках сумоўя, а 61 – па агульным конкурсе. Часцей за ўсё яны аддавалі перавагу спецыяльнасцям філалагічнага факультэта (39 чалавек), факультэта пачатковай адукацыі (35), Інстытута інклюзіўнай адукацыі (24), фізіка-матэматычнага факультэта (20) і факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій (19). Сярэдні бал атэстата выпускнікоў педкласаў складае 8,9. Сярод педкласаўцаў ёсць медаліст, а 22 маюць мэтавае накіраванне.
Самыя высокія конкурсы на дзённую бюджэтную форму навучання склаліся па наступных спецыяльнасцях: «Спартыўнатурысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме)» – 7,8 чалавека на месца; «Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка»– 4,8; «Фізічная культура. Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць» – 3,1; «Фізічная культура (лячэбная)» – 2,9; «Псіхалогія» – 2,7.
Максімальны рост прахадных балаў адбыўся па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура» – +90. Сёлета на спецыяльнасцях «Гісторыя і экскурсійнакраязнаўчая работа» і «Спартыўна-педагагічная дзейнасць (спартыўная рэжысура)» прахадны бал дасягнуў 300 (у 2019 г. адпаведна 289 і 285). Рост назіраецца таксама на спецыяльнасцях «Сацыяльная педагогіка», «Сацыяльная работа», «Матэматыка і інфарматыка», «Псіхалогія» і «Практычная пісхалогія». Стабільныя прахадныя балы трымаюцца на факультэтах з самымі вялікімі наборамі. Так, на факультэце дашкольнай адукацыі пры плане набору 145 чалавек прахадны бал склаў 215. На факультэце пачатковай адукацыі пры наборы 125 чалавек – 261 бал.
На 7 з 31 спецыяльнасці дзённай формы атрымання адукацыі залічаны абітурыенты, якія вызвалены ад здачы іспытаў (медалісты, выпускнікі педкласаў), а таксама мэтавікі. Так, напрыклад, на філалагічным факультэце па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура. Замежная мова» пры плане прыёму 20 чалавек будуць вучыцца 17 выпускнікоў педкласаў, 7 з якіх паступілі па мэтавым накіраванні, прычым у трох балы вышэйшыя за 260. Аналагічная сітуацыя назіраецца на шэрагу спецыяльнасцей гістарычнага факультэта і факультэта фізічнага выхавання, у Інстытуце інклюзіўнай адукацыі.
На васьмі спецыяльнасцях будуць вучыцца студэнты, якія набралі 300 і больш балаў. Гэта – «Гісторыя і экскурсійна-краязнаўчая работа», «Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка», «Лагапедыя», «Беларуская мова і літаратура», «Псіхалогія», «Практычная псіхалогія», «Фізічная культура. Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць» і «Спартыўна-педагагічная дзейнасць (спартыўная рэжысура)».
Атрыманыя вынікі сталі магчымымі дзякуючы сістэмнай прафарыентацыйнай дзейнасці, якую ўніверсітэт ажыццяўляў у 2019/ 2020 навучальным годзе. Рэктарат, інстытуты і факультэты выкарыстоўвалі разнастайныя формы і метады правядзення прафарыентацыйнай работы: выступленні студэнтаў і выкладчыкаў перад школьнікамі ў рамках дзён адчыненых дзвярэй (у анлайнфармаце), Зорнага паходу, падчас заключнага этапу ўніверсітэцкай інтэрнэт-алімпіяды, педагагічнай практыкі. Да гэтага напрамку работы актыўна падключыліся студэнты завочнай формы навучання. Істотная сумесная праца факультэтаў, прыёмнай камісіі і прэс-службы вялася ў сацыяльных сетках БДПУ і на YouTube канале ўніверсітэта. Адзначаюцца станоўчыя вынікі дзейнасці філіялаў кафедраў універсітэта па арыентацыі навучэнцаў на выбар педагагічных прафесій.
Разам з тым прыёмная кампанія-2020 выявіла шэраг праблем. Так, на некаторых спецыяльнасцях дзённай формы атрымання адукацыі засталіся незапоўненыя месцы для навучання на платнай аснове.
Прыняўшы да ведама інфармацыю адказнага сакратара прыёмнай камісіі А.А.Корзюка, Савет універсітэта ПАСТАНАВІЎ: для паляпшэння выніковасці прыёмнай кампаніі праводзіць мэтанакіраваную прафарыентацыйную працу; больш актыўна ўзаемадзейнічаць з вучнямі педагагічных класаў і іх бацькамі; пашыраць камп’ютарнае суправаджэнне ўступнай кампаніі; арганізоўваць на восеньскіх, зімовых і вясновых школьных канікулах «Дні адчыненых дзвярэй» у анлайн-фармаце; працягваць штотыднёвыя анлайн-сумоўі з замежнымі грамадзянамі, якія маюць намер вучыцца ў БДПУ, і г. д.
22 верасня 2020 года № 10 (1248)
У якіх умовах будзе праходзіць працэс навучання? Якія праекты ў рамках капітальных і бягучых рамонтаў рэалізаваны? Якія сацыяльна-бытавыя ўмовы створаны, у тым ліку для арганізацыі спартыўна-аздараўленчай і творчай дзейнасці студэнтаў? На гэтыя і іншыя пытанні даў грунтоўныя адказы прарэктар БДПУ А.А. ЮШЧЫК. Прапануем вытрымкі з даклада, з якім Андрэй Аляксандравіч выступіў перад членамі рэктарата БДПУ напярэдадні Дня ведаў.
– Завершаны комплекс работ у вучэбным корпусе № 7 па паляпшэнні матэрыяльнатэхнічнай базы факультэта эстэтычнай адукацыі. Вынікам першага этапу капітальнага рамонту стала ўрачыстае адкрыццё майстэрні скульптуры і керамікі і харэаграфічнай залы ў канцы 2019 г. Другі этап уключаў рамонт 10 аўдыторый і стварэнне 13 музычных класаў для індывідуальных заняткаў з эфектыўнай сістэмай гукаізаляцыі сцен, столяў, дзвярных блокаў. Пасля яго завяршэння набыта новая мэбля, а ў рамках спонсарскай дапамогі ТАА «Фабрыка фартэпіяна» перадала факультэту 8 музычных інструментаў у мінулым годзе і 5 – у бягучым. Трэці этап прадугледжваў рамонт і аснашчэнне фоталабараторыі і спартыўнай залы-трансформера для заняткаў фітнесам, харэаграфіяй і іншымі спартыўнымі дысцыплінамі. Усё намечанае паспяхова выканана. Закуплена таксама новае абсталяванне – музычны цэнтр, харэаграфічны станок, гімнастычная сценка і інш. Абноўленая матэрыяльная база факультэта эстэтычнай адукацыі дасць магчымасць БДПУ значна пашырыць экспарт адукацыйных паслуг.
Ва ўніверсітэце асаблівая ўвага надаецца развіццю творчых здольнасцей студэнцкай моладзі. У сістэме пазавучэбнай работы задзейнічана звыш 2500 студэнтаў – удзельнікаў 100 клубных фарміраванняў рознай накіраванасці. Таму рэктарат БДПУ прыняў рашэнне аб аднаўленні ў інтэрнаце № 3 клуба «Юнацтва», які быў закрыты з-за аварыйнага стану памяшканняў на працягу 15 гадоў. За кошт бюджэтнага фінансавання выкананы бягучы рамонт актавай залы (288 м2 ), хола (108 м2 ), гардэроба (40 м2 ), лесвічнай пляцоўкі (23 м2 ). Інтэр’ер клуба аформлены ў каляровай гаме сімволікі БДПУ. Сапраўдным упрыгожаннем актавай залы сталі тры карціны вядомага мастака Беларусі Андрэя Смаляка, якія адрэстаўрыраваў загадчык кафедры мастацка-педагагічнай адукацыі факультэта эстэтычнай адукацыі прафесар Г.В. Лойка.
У чэрвені падчас сустрэчы рэктара БДПУ А.І. Жука і Міністра адукацыі І.В. Карпенкі было прынята рашэнне аб выдзяленні бюджэтных сродкаў на рамонт рэпетыцыйных залаў клуба «Юнацтва», а таксама студыі гуказапісу, дзвюх грымёрак і пакояў для персаналу, санвузла і душавой. Гэты этап работ плануецца скончыць у кастрычніку.
На сённяшні дзень у інтэрнаце № 3 завершаны выгляд набылі цэнтральны ўваход у будынак і ў сталовую. Згодна з дызайн-праектам вядзецца рамонт вялікай і малой абедзенных залаў.
Выкананы рамонт актавай залы ў вучэбным корпусе № 5, дзе размешчаны факультэты пачатковай адукацыі і фізічнага выхавання. Для правядзення ў памяшканні мерапрыемстваў міжнароднага ўзроўню ў ім плануецца ўстанавіць сістэму відэаканферэнцсувязі і абсталяванне для ажыццяўлення сінхроннага перакладу на дзве мовы.
На базе аграбіястанцыі БДПУ «Зялёнае» стартаваў комплекс мерапрыемстваў па вырошчванні якаснага пасадачнага матэрыялу хмызняковых і іглічных культур. На дадзеным этапе рэалізацыі праекта ўжо выкананы самыя працаёмкія работы: заліты падмурак, устаноўлена стацыянарная цяпліца даўжынёй 20 і шырынёй 7 метраў. У будучым плануецца стварыць паўнавартасны парніковы комплекс па вырошчванні дэкаратыўных саджанцаў, каб атрымліваць эканамічны эфект ад рэалізацыі прадукцыі.
Завершана добраўпарадкаванне тэрыторыі, замацаванай за вучэбным корпусам № 9. У прыватнасці, адрамантавана асфальтавае пакрыццё, абсталявана аўтамабільная паркоўка на 26 месцаў.
У вучэбных карпусах № 1, 2, 3, 8 зроблены рамонт шэрагу аўдыторый і кабінетаў. У рамках стварэння «Педагагічнага STEAM-парку» на фізіка-матэматычным факультэце адкрыты цэнтр дэманстрацыі фізічных доследаў і лабараторыі лічбавага мадэлявання фізічных працэсаў, набыты 18 ПЭВМ, 15 ноўтбукаў і шэраг лічбавых лабараторый.
Для факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій у вучэбным корпусе №2 выкананы рамонт 3 кабінетаў кафедры педагогікі, а таксама 4 аўдыторый у вучэбным корпусе № 8.
На факультэце дашкольнай адукацыі ў вучэбным корпусе № 11 рэалізуецца сумесны праект БДПУ і Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) па стварэнні цэнтра сучасных методык выхавання і навучання дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту. Рамонтныя работы выконваюцца за кошт уласных сродкаў БДПУ, абсталяванне ж плануецца набыць пры фінансавай падтрымцы ЮНІСЕФ. Праект будзе рэалізаваны да канца 2020 г.
Што тычыцца структурных падраздзяленняў, то для цэнтра студэнцкай творчасці выкананы рамонт аўдыторыі № 500, для ЦРІТ створаны Рэсурсны цэнтр педагогікі электроннага навучання ў аўдыторыі № 202 (вучэбны корпус № 2), у гасцініцы «Універсітэцкая» адрамантаваны 13 жылых памяшканняў (вучэбны корпус № 9).
Сёлета абноўлены мэбляй і даабсталяваны (маніторамі, камерай, мікрафонам і інш.) кабінет № 42 (вучэбны корпус № 1), які выкарыстоўваецца як канферэнц-зала БДПУ.
Што да падрыхтоўкі інтэрнатаў да новага навучальнага года, то сіламі супрацоўнікаў студгарадка былі праведзены работы па абнаўленні карпусоў: замена няспраўнага сантэхнічнага і электраабсталявання, устаноўка новых электрапліт, касметычны рамонт кухняў, туалетаў, трэнажорных залаў, пакояў самападрыхтоўкі, лесвічных маршаў і калідораў.
Па ініцыятыве рэктара БДПУ А.І. Жука банерамі са спартыўнай тэматыкай аформлены аб’екты спарткомплексу ўніверсітэта.
Другая частка выступлення А.А. Юшчыка датычыла праектаў, якія не планаваліся да рэалізацыі ў бягучым годзе, аднак былі выкананы. Іх важнасць для ўніверсітэта відавочная.
– Кладкай падлогі керамагранітнай пліткай (160 м2 ) завяршыліся работы па стварэнні адзінага стылю на калідорах і ў холе сталовай гандлёвага комплексу па вул. Савецкая, 18. На калідорах трох паверхаў вучэбнага корпуса № 2 заменены 60 аконных блокаў.
Працягваюцца работы і па добраўпарадкаванні тэрыторый, прылеглых да вучэбных карпусоў і інтэрнатаў БДПУ. Пастаянна вядуцца работы па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні ўніверсітэта, закупка мэблі па заяўках інстытутаў, факультэтаў і структурных падраздзяленняў.
БДПУ падключыўся да рэалізацыі інвестыцыйнага праекта Сусветнага банка «Мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь» і па памерах фінансавання займае 3-ю пазіцыю сярод 26 заяўленых устаноў адукацыі. У рамках праекта будуць створаны і аснашчаны неабходным абсталяваннем: вучэбна-даследчая лабараторыя лічбавай электронікі, вучэбныя лабараторыі методыкі выкладання фізікі і інфарматыкі, цэнтр калектыўнага карыстання (вучэбна-метадычная лабараторыя музычнай творчасці і музычнакамп’ютарных тэхналогій), STEAM-цэнтр факультэта прыродазнаўства, вучэбная лабараторыя методыкі выкладання біялогіі і хіміі, вучэбна-даследчая лабараторыя праблем маўлення і камунікацый.
У рамках падкампанента «Мадэрнізацыя матэрыяльнай базы вучэбна-адукацыйнага асяроддзя» будзе цалкам выкананы капітальны рамонт і мадэрнізацыя вучэбных карпусоў № 5, 7, 11. Праект стартуе ў БДПУ ў 2021 г., а завершыцца ў 2025-м. Па выніках яго рэалізацыі значна палепшыцца вучэбнатэхнічная база ўніверсітэта, што дазволіць яму забяспечваць арганізацыю адукацыйнага працэсу на сучасным узроўні.
Інфармацыю, выкладзеную ў дакладзе прарэктара БДПУ А.А. Юшчыка, члены рэктарата прынялі да ведама.
22 мая 2020 года № 7 (1245)
ДЭПАРТАМЕНТ кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сваім загадам пацвердзіў праходжанне БДПУ дзяржаўнай акрэдытацыі на адпаведнасць заяўленаму віду – профільны ўніверсітэт і па спецыяльнасцях: вышэйшай адукацыі І ступені (31), вышэйшай адукацыі ІІ ступені (13), перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю (19). Акрамя таго, наш універсітэт упершыню акрэдытаваны па 4 спецыяльнасцях II ступені вышэйшай адукацыі: «Дашкольная адукацыя», «Фізічная культура і спорт», «Інклюзіўная адукацыя», «Гісторыя». Згодна з рашэннем Міністэрства адукацыі БДПУ выдадзены адпаведныя сертыфікаты. Іншыя навіны: …
ПА ІНІЦЫЯТЫВЕ рэктараў БДПУ і ДжДПІ А. І. Жука і Ш. С. Шарыпава адбылося падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве беларускай і ўзбекскай устаноў вышэйшай педагагічнай адукацыі. У яго аснову пакладзены дамоўленасці аб стварэнні на базе Джызакскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута факультэта сумесных адукацыйных праграм з навучаннем па спецыяльнасцях «Лагапедыя» і «Дашкольная адукацыя». Для паспяховай рэалізацыі дагавора бакі вызначылі асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння.
7 мая 2020 года № 6 (1244)
УСТАНОВУ адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» і ўстанову «Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны» звязваюць гады плённага ўзаемадзеяння ў галіне адукацыі, выхавання студэнцкай моладзі і развіцця гістарычнай навукі. Каб надаць новы імпульс партнёрскім адносінам, бакі прынялі рашэнне заключыць дагавор аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве. Яго падпісалі 4 мая прадстаўнікі БДПУ і Музея – прарэктар універсітэта А. В. Макоўчык і дырэктар установы У. С. Варапаеў.Дэкан гістарычнага факультэта БДПУ В. П. Скок паведаміла карэспандэнту «Н», што ўзаемадзеянне плануецца развіваць у наступных напрамках: арганізацыя сумесных канферэнцый, семі-нараў і іншых мерапрыемстваў; чытанне лекцый вядучымі вучонымі БДПУ; правядзенне практычных заняткаў для студэнтаў і прахо-джанне вытворчай практыкі; абмен навуковай, вучэбнай і вучэбна-метадычнай літаратурай, публікацыямі, перыядычнымі выданнямі, інфарма цыяй; сумесны пошук новых эфектыўных формаў і механіз-маў гісторыка-педагагічнага суправаджэння вучэбнай, навуковай і выхаваўчай работы і інш.
31 сакавіка 2020 года № 4 (1242)
«ЭФЕКТЫЎНАСЦЬ ФІНАНСАВА-ЭКАНАМІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ЎНІВЕРСІТЭТА: ВЫНІКІ І ШЛЯХІ ПАВЫШЭННЯ»
На чарговым пасяджэнні Савета ўніверсітэта з дакладам выступіў рэктар БДПУ А.І. Жук
У адпаведнасці з Канцэптуальнымі падыходамі эфек-тыўна выкарыстоўваліся сродкі, накіраваныя на адука-цыю; фінансава і сацыяльна падтрымліваліся супра-цоўнікі і навучэнцы; умацоўвалася вучэбна-матэрыяльная база ўніверсітэта; павялічваўся аб’ём пазабюд-жэтнай дзейнасці праз дыверсіфікацыю яе відаў.
У справаздачным годзе выдаткі на заработную плату склалі амаль 60% ад агульнага аб’ёму, што на 5% больш, чым у 2018 г. З уласных сродкаў універсітэта на аплату працы было накіравана каля 10,1 млн руб., што супа-стаўляльна з бюджэтным фінансаваннем. Даходы супрацоўнікаў універсітэта павялічыліся ў параўнанні з 2018 г. на 16% і склалі ў сярэднім 947 руб., прафесарска-выкладчыцкага складу – на 16,5% (1244 руб.), іншага персаналу – на 13,4 % (654 руб.).
Сярэдні памер выплат стымулюючага характару на аднаго супрацоўніка склаў 3,1 тыс. руб., што на 10% больш, чым у мінулым годзе. Кожнаму работніку была выплачана дадатковая прэмія ў памеры аднаго тарыфнага акладу да Дня ўніверсітэта, 0,75 тарыфнага акладу да Дня настаўніка. Па выніках навучальнага года выкладчыцкаму складу выплачана па 0,5 тарыфнага акладу, іншым работнікам − 0,25 тарыфнага акладу. Сума матэрыяльнай дапамогі ў 2019 г. склала 500 руб. на аднаго супрацоўніка.
На выплату стыпендый у 2019 г. было накіравана 3,5 млн руб. За апошнія тры гады паказчык забяспечанасці стыпендыяй студэнтаў павялічыўся з 83% да 88%. Стыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь атрымліваюць 5 аспірантаў БДПУ і 8 студэнтаў. Уладальнікамі імянных стыпендый з’яўляюцца 28 чалавек.
Штомесячную надбаўку ў памеры ад 10 да 200 руб. атрымліваюць 420 студэнтаў, якія дасягнулі асаблівых поспехаў у вучобе, навуковай і грамадскай працы (агульная сума – 217 тыс. руб.). Матэрыяльную дапамогу атрымалі каля 380 студэнтаў на суму 20,3 тыс. руб., прэмію – больш за 900 студэнтаў на суму 64 тыс. руб.
У параўнанні з 2018 г. колькасць заахвочаных студэнтаў вырасла на 200 чалавек, а агульная сума выплачаных прэмій павялічылася амаль удвая.
У структуры пазабюджэтных даходаў адукацыйная дзейнасць складае больш за 90%. Адзначаецца пастаянны рост прыбытку ад аказання платных фізкультурна-азда-раўленчых паслуг: за тры гады рост больш чым у 1,4 раза.
Даходы ад дзейнасці вучэбна-выдавецкага цэнтра БДПУ павялічыліся на 6% і склалі 250 тыс. руб. За адзін год больш чым на 23% выраслі даходы ад рознічнага гандлю.
Універсітэт перавыканаў устаноўлены Міністэрствам адукацыі паказчык па знешнеэканамічнай дзейнасці. Рост валютных паступленняў за год склаў амаль 52%, а за апошнія тры – 78%. У 2019 г. у 1,2 раза павысілася эфектыўнасць працы факультэтаў і інстытутаў па атрыманні даходаў ад аказання дадатковых адукацыйных паслуг.
У справаздачным годзе была прыцягнута міжнародная тэхнічная дапамога на суму амаль 66,3 тыс. еўра для рэ-алізацыі трох праектаў: «Садзейнічанне развіццю кам-петэнцый у беларускай вышэйшай адукацыі (FOSTERC)» (кіраўнік А.В. Позняк), «Распрацоўка адукацыйных модуляў па праве для падрыхтоўкі спецыялістаў педагагічнага профілю як уклад у станаўленне сістэмы адукацыі, заснаванай на абароне правоў удзельнікаў адука-цыйнага працэсу ў краінах з пераходнай эканомікай (ELA)» (кіраўнік В.В. Радыгіна), «Усходняе партнёрства ў сферы педагагічных інавацый у рамках інклюзіўнай адукацыі» (кіраўнік А.А. Мініч).
У 2019 г. асвоена пазабюджэтных сродкаў па капіталь-ным рамонце на суму амаль 316 тыс. руб., што ў 1,2 раза больш за бюджэтныя асігнаванні (270 тыс. руб.).
На бягучы рамонт у 2019 г. было затрачана пазабюд-жэтных сродкаў на суму 849 тыс. руб., што ў 2,5 раза больш, чым сродкаў з бюджэту (335 тыс. руб.).
У 2019 г. набыта абсталявання і іншых асноўных сродкаў за кошт бюджэту на суму 417 тыс. руб. (за кошт пазабюджэтных сродкаў – на 65 тыс. руб.).
Са сродкаў перавышэння даходаў над расходамі ў 2019 г. было выкарыстана амаль 4 млн руб. Яны былі накіраваны на матэрыяльнае стымуляванне работнікаў універсітэта, камандзіровачныя выдаткі, гаспадарчыя патрэбы, аплату сувязі, транспарту, камунальных паслуг, культурна-масавыя і спартыўныя мерапрыемствы, падарункі і пуцёўкі ў летнікі для дзяцей супрацоўнікаў, а таксама на капітальныя выдаткі.
Члены Савета БДПУ прынялі да ведама інфармацыю рэктара ўніверсітэта А.І. Жука аб фінансава-эканамічнай дзейнасці ўніверсітэта і задачах па яе развіцці. Было таксама адзначана, што ў сітуацыі, калі бюджэтнае фінансаванне не пакрывае выдаткі, звязаныя з забеспячэннем вучэбнага працэсу і гаспадарчых патрэб, выра-шальнае значэнне набывае пашырэнне пазабюджэтнай дзейнасці па ўсіх напрамках, у тым ліку экспартных па-слуг. У прынятай Пастанове былі вызначаны асноўныя вектары развіцця фінансава-эканамічнай дзейнасці БДПУ на 2020-ы і наступныя гады – у прыватнасці, захаванне фінансавай стабільнасці ўніверсітэта; павышэнне пазабюджэтных даходаў за кошт дыверсіфікацыі іх відаў і пашырэння экспарту; выкарыстанне рын-кавых механізмаў прыцягнення фінансавых сродкаў; аптымізацыя структуры расходаў і капітальных укла-данняў на аснове максімальнай эканоміі.
12 сакавіка 2020 года № 3 (1241)
Рэктар БДПУ А. І. Жук – дэлегат VIII З’езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі – прыняў удзел у рабоце форуму ФПБ, у прыватнасці, у абмеркаванні пытанняў павышэння ўзроўню жыцця і матэрыяльнага дабрабыту членаў прафсаюза, абароны іх правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў, а таксама ў распрацоўцы Праграмы дзейнасці ФПБ на 2020–2025 гг.
У рамках форуму «Дні Удмуртыі ў Рэспубліцы Беларусь» рэктар БДПУ А. І. Жук прыняў дэлегацыю Міністэрства адукацыі і навукі Удмурцкай Рэспублікі на чале з кіраўніком ведамства С. М. Балотнікавай. Аляксандр Іванавіч расказаў гасцям пра навуковы патэнцыял нашага ўніверсітэта і яго актыўную міжнародную дзейнасць. Вялікую цікавасць у калег, у прыватнасці, рэктара Глазаўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя У. Г. Караленкі (ГДПІ) Я. А. Чыгоўскай-Назаравай выклікала інфармацыя аб дзеючай у Беларусі сістэме профільных класаў і груп педагагічнай накіраванасці, а таксама аб прадастаўленні іх выпускнікам права паступаць на педагагічныя спецыяльнасці без экзаменаў. Падчас абмеркавання міжвузаўскага ўзаемадзеяння рэктары БДПУ і ГДПІ – А. І. Жук і Я. А. Чыгоўская-Назарава – узгаднілі шэраг ключавых пытанняў. На наступны дзень дагавор аб супрацоўніцтве быў падпісаны.
БДПУ гасцінна адчыніў дзверы для калег з Акцюбінскага рэгіянальнага дзяржаўнага ўніверсітэта імя К. Жубанава (АРДУ). Члены казахстанскай дэлегацыі на чале з рэктарам установы Баўыржанам Амангельдыевічам Ердэмбекавым завіталі ў вядучы педагагічны ўнівер-сітэт Беларусі з мэтай наладжвання супрацоўніцтва ў галіне навукі і адукацыі. Пасля азнаямленчай экскурсіі па ўніверсітэце першы прарэктар БДПУ С. І. Копцева запрасіла гасцей абмеркаваць за круглым сталом перспек-тыўныя напрамкі ўзаемадзеяння дзвюх устаноў. Кульмінацыяй «Размовы на перспектыву» стала падпісанне адпаведнага мемарандума. У дакуменце знайшлі адлюстраванне дамоўленасці аб абмене прафесарска-выкладчыцкім складам, маладымі навукоўцамі і студэнтамі, распрацоўцы сумесных магістарскіх праграм і рэаліза-цыі праграм двухдыпломнай адукацыі, магчымасці сумеснай падрыхтоўкі дактарантаў і запрашэнні вядучых прафесараў БДПУ для чытання лекцый у АРДУ.
21 лютага 2020 года № 2 (1240)
Рэктар БДПУ А. І. Жук – старшыня Грамадскага савета базавай арганізацыі дзяржаў–удзельніц СНД па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі педагагічных работнікаў і спецыялістаў у галіне інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі (далей – ГА) правёў чарговае анлайн-пасяджэнне з прадстаўнікамі адукацыйных і навуковых структур Арменіі, Беларусі, Казахстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана. У сваім дакладзе Аляксандр Іванавіч падвёў вынікі дзейнасці Грамадскага савета базавай арганізацыі за 2019 г. і акрэсліў шэраг задач, якія павінны быць дасягнуты ў выніку работы ў 2020-м.
Аб распрацоўцы слоўніка тэрмінаў, агульнага для ўстаноў, прадстаўнікі якіх уваходзяць у склад ГА, удзельнікам пасяджэння паведамілі дырэктар Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ В. В. Хітрук і акадэмік РАА В. І. Кукушкіна. Удакладнім, што слоўнік «Інклюзіўная і спецыяльная адукацыя» ўключаны ў план выдання вучэбнай, вучэбна-метадычнай літаратуры БДПУ на 2020 г.
Днямі ва ўніверсітэце адбылася падзея, якая павінна надаць новы імпульс узаемадзеянню БДПУ і Інстытута гісторыі НАН Беларусі ў галіне гістарычнай адукацыі. З моманту падпісання дагавора ў 2006 г. супрацоўнікі дзвюх устаноў – вышэйшай адукацыі і навуковай – плённа ўзаемадзейнічалі падчас арганізацыі канферэнцый і правядзення навуковых даследаванняў, выканання Дзяржаўнай праграмы на 2016–2020 гг. «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства» і падрыхтоўкі шэрагу навуковых выданняў. Сумесна распрацаваны вучэбныя праграмы па розных дысцыплінах, рэалізаваны праекты, накіраваныя на ідэалагічнае і патрыятычнае выхаванне моладзі.
З мэтай далейшага развіцця і ўмацавання супрацоўніцтва БДПУ і Інстытута гісторыі НАН Беларусі ў сферы навукова-даследчай дзейнасці, адукацыі і выхавання, а таксама ў іншых напрамках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, дагавор падпісалі прарэктар па вучэбнай рабоце БДПУ А. В. Макоўчык і дырэктар ДНУ «Інстытут гісторыі НАН Беларусі» В. В. Даніловіч.
Дэкан гістарычнага факультэта В. П. Скок так пракаментавала важнасць падзеі, у прыватнасці, для праекта Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2021–2025 гг.: «У межах дагавора плануецца максімальна аб’яднаць патэнцыял вучоных факультэта і Інстытута гісторыі для падрыхтоўкі і выдання шэрагу фундаментальных прац, аб’яднаных адзінай тэматыкай і агульнай канцэпцыяй».
16 студзеня 2020 года № 1 (1239)
У рамках Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», удзел у якой стаў для БДПУ традыцыйным, студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта правялі больш за 40 навагодніх мерапрыемстваў. У вялікім спісе дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, цэнтраў медыцынскай рэабілітацыі і іншых устаноў, куды танкаўцы прывезлі з сабой святочны настрой, ужо каторы год запар значыцца Крывіцкае спецыяльнае лячэбна-выхаваўчае прафесійна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу. Напрыканцы снежня танкаўцы на чале з рэктарам БДПУ Аляксандрам Іванавічам Жуком чарговы раз наведалі яго выхаванцаў. Павіншаваць дзяцей таксама прыехалі Міністр адукацыі Ігар Васільевіч Карпенка і рэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі Валерый Мікалаевіч Галубоўскі. Шаноўныя госці звярнуліся да прысутных з віншаваннямі і пажаданнямі, а творчыя калектывы і сольныя выканаўцы БДПУ прадставілі насамрэч бліскучую канцэртную праграму. І якое ж свята без пада-рункаў! Пад навагодняй елачкай выхаванцы вучылішча «знайшлі» тэлевізар, планшэты, спартыўны інвентар і салодкія прысмакі.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ № 386 ад 18 кастрычніка «Аб стымуляванні навуковай дзейнасці і ўдасканаленні аплаты працы». У адпаведнасці з дакументам павялічаны памеры стыпендый аспірантам – у 1,8 раза (з 312 да 578 руб. у месяц), дактаратам – у 2,2 раза (з 425 да 938 руб.), студэнтам і магістрантам, што дасягнулі асаблівых поспехаў у вы-вучэнні асобных дысцыплін, а таксама студэнтам спецыяльнасцей профіляў «Педагогіка» і «Педагогіка. Прафесійная адукацыя». Кіраўнік дзяржавы матэрыяльна падтрымаў яшчэ адну катэгорыю навукоўцаў. З 1 студзеня 2020 г. устанаўліваюцца штомесячныя даплаты да пенсій асобам, якія маюць вучоную ступень доктара навук і вучонае званне прафесара (у выпадку, калі яны спынілі працоўную дзейнасць), у памеры дзвюх базавых ставак, што на сённяшні дзень адпавядае 360 руб.
31 кастрычніка 2019 года № 13 (1234)
У рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь губернатара Свярдлоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі гасцямі БДПУ і ўдзельнікамі круглага стала «Размова на перспектыву» сталі рэктар Расійскага дзяржаўнага прафесійна-педагагічнага ўніверсітэта Я. М. Дарожкін, прарэктар па міжнародным супрацоўніцтве Уральскага федэральнага ўніверсітэта імя першага Прэзідэнта Расіі Б. М. Ельцына С. А. Курачкін, дырэктар Уральскага гуманітарнага інстытута Э. Э. Сыманюк і кіраўнік Школы акадэмічнага і праектнага развіцця гэтага інстытута С. У. Званароў.
На сустрэчу з рэктарам БДПУ А. І. Жуком і прадстаўнікамі рэктарата члены дэлегацыі Свярдлоўскай вобласці РФ прыйшлі пад уражаннем ад азнаямляльнай экскурсіі па нашай установе. Цэнтр робататэхнікі і зала рэдкай кнігі, музей БДПУ і мастацкая галерэя «Асветнікі зямлі беларускай», спартыўны комплекс і басейн – усе знакавыя аб’екты alma mater адпавядаюць статусу БДПУ як вядучага педагагічнага ўніверсітэта краіны. Пра тое, што не змаглі ўбачыць, госці пачулі падчас размовы. Аляксандр Іванавіч азнаёміў расійскіх калег з сістэмай бесперапыннай падрыхтоўкі педагагічных кадраў у Рэспубліцы Беларусь, расказаў пра адкрыццё педагагічных класаў у школах краіны, напрамкі дзейнасці і дасягненні ўніверсітэта. Кіраўнікі ўстаноў адукацыі расійскага рэгіёна, у сваю чаргу, падзяліліся вопытам распрацоўкі і выкарыстання інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій у якасці сродкаў падтрымкі і кіравання адукацыяй, стварэння ўніверсітэцкага інфармацыйнага асяроддзя.
У выніку перамоў была дасягнута дамоўленасць аб падпісанні дагавораў аб супрацоўніцтве БДПУ з Расійскім дзяржаўным прафесійна-педагагічным універсітэтам і Уральскім федэральным універсітэтам імя першага Прэзідэнта Расіі Б. М. Ельцына. Установы-партнёры плануюць правядзенне сумесных даследаванняў у галіне псіхалогіі прафесійнага развіцця і псіхалагічнай падтрымкі студэнтаў, а таксама ў рамках праектаў фондаў фундаментальных даследаванняў РБ і РФ.
Наш кар.
4 кастрычніка 2019 года № 12 (1233)
Рэктары БДПУ і Сельджукскага Універсітэта Аляксандр Жук і Мустафа Шахін паставілі свае подпісы пад пратаколам аб намерах у рамках правядзення Першага Беларуска-Турэцкага міжуніверсітэцкага форуму. Падчас дыялогу Аляксандр Іванавіч прапанаваў свайму турэцкаму калегу абмеркаваць Дарожную карту супрацоўніцтва, у якой знайшлі адлюстраванне асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння дзвюх устаноў вышэйшай адукацыі ў сацыяльна-педагагічнай сферы. Удакладнім, што з мэтай наладжвання кантактаў і рэалізацыі праграм акадэмічнай мабільнасці, абмену выкладчыкамі і студэнтамі, правядзення сумесных навуковых даследаванняў, у тым ліку па праграмах Еўрапейскага Саюза, у Мінск прыехала дэлегацыя рэктараў універсітэтаў Турцыі на чале са старшынёй Савета па вышэйшай адукацыі гэтай краіны Ектам Сарачам.
Больш чым 70 супрацоўнікаў і студэнтаў нашага ўніверсітэта прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды Дня настаўніка. У Палацы Рэспублікі ў прысутнасці калег з усёй краіны заслужаную ўзнагароду – Падзяку Міністра адукацыі – атрымаў студэнт факультэта прыродазнаўства М. П. Жураўкін. Са сцэны прадстаўнікоў педагагічнай грамадскасці з надыходзячым святам павіншавалі вядомыя беларускія артысты.
Граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у падрыхтоўку і правядзенне ІІ Еўрапейскіх гульняў узнагароджана група супрацоўнікаў БДПУ: начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю С. М. Маліноўская, начальнік студэнцкага гарадка Л. С. Пепік, загадчык сектара ідэалагічнай работы А. М. Рубанік, метадыст сектара ідэалагічнай работы Г. Г. Малькевіч, загадчык інтэрната № 8 Р. А. Нямёнкіна.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы К. В. Руды выказаў падзяку рэктарату і педагагічнаму складу БДПУ за падрыхтоўку насычанай праграмы і высокі ўзровень рэалізацыі VI Міжнароднага адукацыйнага праекта «Пазнай Беларусь: ад адукацыі да культуры» для студэнтаў і выкладчыкаў цэнтраў вывучэння Беларусі ў КНР.
2 верасня 2019 года №10 (1231)
На пасяджэнні калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, якое адбылося 21 жніўня ў актавай зале БДПУ, разглядалася тэма павышэння якасці агульнай сярэдняй адукацыі. Мерапрыемства праходзіла пад старшынствам міністра адукацыі краіны І. В. Карпенкі. Перад прысутнымі з дакладам “Падрыхтоўка будучых педагогаў у сістэме бесперапыннай педагагічнай адукацыі” выступіў рэктар БДПУ А. І. Жук. Для ўдзельнікаў калегіі — а гэта звыш 200 кіраўнікоў розных звёнаў сістэмы адукацыі краіны — была разгорнута экспазіцыя “Ад якасці педагагічнай адукацыі — да якасці агульнай сярэдняй адукацыі”. Частка стэндаў, на якіх выстаўляліся навукова-метадычныя распрацоўкі вучоных нашай установы, была прадстаўлена структурнымі падраздзяленнямі БДПУ.
Рэктар БДПУ А. І. Жук узведзены ў ранг кавалера Ордэна Акадэмічных Пальмаў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадаром Дзідзье Канесам. Рашэнне аб узнагароджанні было прынята Саветам пад старшынствам міністра народнай адукацыі Пятай рэспублікі і зацверджана прэм’ер-міністрам краіны напярэдадні нацыянальнага свята французаў — Дня ўзяцця Бастыліі. Аляксандр Іванавіч прадстаўлены да ўзнагароды за інтэграцыю беларускай вышэйшай школы ў еўрапейскую адукацыйную прастору і развіццё супрацоўніцтва з французскімі партнёрамі ў галіне адукацыі.
«Н»-даведка. Ордэн Акадэмічных Паль маў уведзены ў 1808 г. імператарам Напалеонам І і ўручаецца асобам, якія зрабілі значны ўнёсак у народную адукацыю, а таксама актыўна садзейнічаюць распаўсюджанню французскай культуры ў іншых краінах.
Па выніках агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне і кветкавае афармленне інтэрнатаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна сталіцы, інтэрнат № 1 БДПУ ўжо ў пяты раз становіцца пераможцам у намінацыі “Сярод устаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі”. Як і летась, мерапрыемства было прысвечана Году малой радзімы.
31 мая 2019 года, № 8 (1229)
ШАХМАТЫ — У ШКОЛУ
Аператыўна, зрэшты, як і заўжды, кіраўніцтва БДПУ прыступіла да ажыццяўлення чарговага праекта. Агучыўшы 24 мая падчас Дня здароўя ідэю падрыхтоўкі педагогаў — трэнераў па шахматах у вядучым педагагічным універсітэце краіны, рэктар установы А. І. Жук ужо праз два дні зрабіў добра прадуманы ход: разам са старшынёй Беларускай федэрацыі шахмат А. В. Сарокінай падпісаў дагавор аб рэалізацыі сумеснага спартыўна-адукацыйнага праекта БДПУ–БФШ “Шахматны дэбют”.
— Сама яго назва сведчыць пра тое, што малодшым школьнікам мы прапануем бяспройгрышны варыянт іх дэбюта ў свеце шахмат, — патлумачыў ідэю Аляксандр Іванавіч.— Каб рэалізаваць буйны нацыянальны праект “Шахматны свет” па ўсёй краіне, неабходны адпаведныя педагогі. Таму наш універсітэт сумесна з Федэрацыяй выступілі ініцыятарамі падрыхтоўкі трэнераў з ліку студэнтаў факультэта пачатковай адукацыі. Тым не менш, запісацца на бясплатныя факультатыўныя курсы, каб навучыцца асновам гульні, методыцы выкладання шахмат у малодшых школьнікаў, рэктарат прапануе ўсім жадаючым. Калі перспектыўная ідэя будзе рэалізавана, Беларусь, дзе ўзяты курс на пабудову ІТ‑краіны, здолее стаць яшчэ і сапраўднай шахматнай дзяржавай!
Ініцыятыва БДПУ набывае асаблівае значэнне і ў сувязі з тым, што ў Мінску ў бліжэйшыя гады запланавана правядзенне серыі міжнародных спаборніцтваў, вяршыняй якіх стане Сусветная шахматная алімпіяда 2022 года. І мы хочам, каб да гэтага часу ўсе вучні малодшых класаў навучыліся гуляць у шахматы. Засвоіўшы азы, яны ў далейшым змогуць удасканальваць сваё майстэрства ў дзіцяча-юнацкіх школах, цэнтрах алімпійскай падрыхтоўкі. Аднак пачынаць трэба сёння і масава. Чым больш дзяцей прымуць удзел у праекце на пачатковым этапе, тым большая верагоднасць таго, што ў Беларусі адновяцца багатыя шахматныя традыцыі, з’явяцца новыя Купрэйчыкі і Гельфанды. Упэўнены, што цікавасць да гульні будзе павялічвацца, бо шахматы — гэта найперш логіка і воля да перамогі.
Сваё бачанне перспектыў сумеснага праекта агучыла Анастасія Віктараўна Сарокіна, старшыня Беларускай федэрацыі шахмат, віцэ-прэзідэнт ФІДЭ: “Вельмі прыемна і радасна, што гэтая гульня ў нашай краіне імкліва набірае абароты. БФШ па праву ганарыцца тым, што разам з вядучай установай вышэйшай педагагічнай адукацыі ініцыявала сумесны спартыўна-адукацыйны праект. Такі дэбют — пачатак партыі — вельмі важны для беларускіх дзяцей. І сёння мы з’яўляемся сведкамі гістарычнай падзеі: у БДПУ стартуе падрыхтоўка трэнераў па шахматах! Дзякуючы настаўнікам гульня распаўсюдзіцца па ўсёй краіне”.
Пасля падпісання дагавора прысутныя накіраваліся ў цэнтр робататэхнікі, дзе ў гэты час праходзіла масавае шахматнае мерапрыемства. Уключыцца ў яго вырашылі рэктар БДПУ А. І. Жук і старшыня БФШ А. В. Сарокіна. Спаборніцтва паміж імі за шахматнай дошкай завяршылася, як і прынята ў партнёраў, нічыёй.
Запісала Таццяна БАШМАКОВА
21 мая 2019 года, № 7 (1228)
ЗАВЯРШЫЎСЯ візіт дэлегацыі БДПУ на чале з рэктарам універсітэта А. І. Жуком у Нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя М. П. Драгаманава (далей — НПУ). У рамках тыдня філасофіі “Будучыня філасофскай адукацыі ў Еўропе: выклікі і перспектывы” адбыўся шэраг навуковых мерапрыемстваў, кульмінацыйным сярод якіх без перабольшання можна назваць пасяджэнне Савета НПУ. На ўрачыстым сходзе ў прысутнасці кіраўнікоў педагагічных універсітэтаў — членаў Асацыяцыі рэктараў педагагічных універсітэтаў Еўропы і знакамітых вучоных Германіі, Грэцыі, Малдовы, Румыніі, Украіны і іншых краін рэктару БДПУ А. І. Жуку была ўручана мантыя Ганаровага доктара Нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. П. Драгаманава. Віншуем Аляксандра Іванавіча! Высокае званне стала знакам прызнання яго асабістага ўнёску ў развіццё супрацоўніцтва ў галіне адукацыі на еўрапейскай прасторы. У рамках цырымоніі А. І. Жук выступіў перад прысутнымі з дакладам “Педагагічная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь: глабалізацыйны кантэкст і нацыянальная спецыфіка”.
Падчас знаходжання ў Кіеве дэлегацыя БДПУ правяла перамовы з калегамі і дасягнула шэрагу дамоўленасцей. У прыватнасці, аб рэалізацыі сумесных праектаў у галіне інклюзіўнай адукацыі з Акадэміяй спецыяль най педагогікі імя М. Гржэгаржэўскай (Польшча), падпісанні пагаднення з Кішынёўскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Іона Крангэ (Малдова), супрацоўніцтве з Нацыянальнай акадэміяй педагагічных навук Украіны і інш.
ЗМЕСТ падрыхтоўкі спецыялістаў ва ўстанове адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка” адпавядае патрабаванням дзеючых адукацыйных стандартаў і тыпавых вучэбных планаў. Вучэбна-праграмная дакументацыя па сваёй структуры, змесце, парадку распрацоўкі, зацвярджэння і выкарыстання ў цэлым адпавядае патрабаванням нарматыўных дакументаў”, — такую выснову зрабіла камісія па правядзенні дзяржаўнай акрэдытацыі па спецыяльнасцях вышэйшай адукацыі 1-й ступені “Гісторыя і сусветная мастацкая культура”, “Гісторыя і экскурсійна-краязнаўчая работа”, “Музычнае мастацтва, сусветная і мастацкая культура”, “Сацыяльная і псіхолага-педагагічная дапамога” і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй “Сурдапедагогіка”, “Сацыяльная педагогіка”, “Замежная мова”.
У перыяд сваёй работы члены камісіі па правядзенні дзяржаўнай акрэдытацыі на чале з намеснікам дырэктара Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь І. Я. Буцько аналізавалі арганізацыю адукацыйнага працэсу, метадычнай і выхаваўчай работы; матэрыяльна-тэхнічнае і інфармацыйна-бібліятэчнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу; выкананне патрабаванняў і ўмоў, якія прадугледжаны ліцэнзіяй на адукацыйную дзейнасць; ажыццяўлялі кантроль узроўню ведаў студэнтаў названых вышэй спецыяльнасцей; праводзілі анкетаванне.
Наш кар.
30 красавіка 2019 года № 6 (1227)
ЯКАСЦЬ — НАША МЭТА І НАШ ГОНАР
Перамогі танкаўцаў у шматлікіх інтэлектуальных, творчых, спартыўных конкурсах і спаборніцтвах самага высокага ўзроўню даўно сталі добрай традыцыяй БДПУ. Шэраг асабістых дасягненняў і камандных поспехаў — справядлівае пацвярджэнне зладжанай і прадуктыўнай працы ўсіх членаў нашай дружнай сям’і, іх прафесіяналізму, таленту, няспыннага росту і развіцця ў сценах вядучай установы педагагічнай адукацыі краіны, а таксама ўвагі, падтрымкі і клопату рэктарата ўніверсітэта. Натхняючы на перамогі студэнтаў і выкладчыкаў, і сама alma mater як канкурсант не застаецца ўбаку ад барацьбы за прызнанне заслуг на ніве адукацыі. Чарговай вяршыняй, якая пакарылася БДПУ, стала перамога ў конкурсе на саісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці па выніках 2018 года. У сераду 24 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі рэктару нашага ўніверсітэта прафесару Аляксандру Іванавічу Жуку і першаму прарэктару Святлане Іванаўне Копцевай заслужаную ўзнагароду ўручыў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Мікалаевіч Румас.
Названая Прэмія — самая высокая нацыянальная ўзнагарода, якая з году ў год уручаецца арганізацыям, што дасягнулі значных поспехаў у галіне якасці прадукцыі, работ і паслуг, а таксама тым, хто ўкараніў высокаэфектыўныя сучасныя метады кіравання якасцю і інавацыйныя тэхналогіі. Наша ўстанова адукацыі паспрабавала свае сілы ў гэтым конкурсе ўпершыню і адразу ж давяла, што варта высокай узнагароды. Шлях да яе быў доўгім і поўным напружанай працы. Для таго каб атрымаць запаветную крыштальную статуэтку, мы ўпэўнена разам крок за крокам ішлі да мэты, і вынікі адданага служэння сваёй справе не заставаліся незаўважанымі. Так, у 2017 г. БДПУ першы ў краіне сярод устаноў вышэйшай адукацыі быў удастоены прэміі Прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне», а таксама атрымаў Сертыфікат удзячнасці ад прадстаўніцтва ААН/ПРААН у Рэспубліцы Беларусь за сацыяльна значную дзейнасць у дасягненні Мэт устойлівага развіцця і стварэнні інклюзіўнага грамадства ў краіне; у 2018 г. доказам прызнання на самым высокім узроўні стала прысваенне ўніверсітэту статусу Базавай арганізацыі дзяржаў – удзельніц СНД па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі педагагічных работнікаў і спецыялістаў у галіне інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі; зноў жа ў мінулым годзе Указам Кіраўніка дзяржавы за дасягненне найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод навуковых арганізацый БДПУ быў занесены на Рэспубліканскую Дошку гонару. Усе названыя перамогі нашай установы сталі прыступкамі да чарговай высокай вяршыні! Гэта ўзнагарода — прызнанне лідарскіх пазіцый універсітэта ў якаснай падрыхтоўцы спецыялістаў — належыць нашай alma mater і кожнаму танкаўцу індывідуальна! Наперадзе — новыя выклікі і новыя мэты, і нашай зладжанай педагагічнай камандзе яны па плячы!
У межах правядзення Года адукацыі Рэспублікі Беларусь у КНР і ІІ Форуму міжнароднага супрацоўніцтва «Пояс і шлях» дэлегацыя БДПУ на чале з рэктарам універсітэта А. І. Жуком наведала сталіцу Кітайскай Народнай Рэспублікі. У адпаведнасці з праграмай візіту Аляксандр Іванавіч правёў сустрэчу з рэктарам Пекінскага педагагічнага ўніверсітэта Донг Цінам, вынікам якой стала падпісанне Дагавора аб міжуніверсітэцкім супрацоўніцтве і дамоўленасць аб заключэнні Дадатковага пагаднення з мэтай усталявання кантактаў паміж студэнцкімі грамадскімі арганізацыямі.
Плённая размова адбылася ў А. І. Жука з прарэктарам Другога Пекінскага інстытута замежных моў. Аляксандр Іванавіч і спадарыня Цху Пейфен абмеркавалі стратэгію рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей у рамках дзеючага Дагавора аб супрацоўніцтве. Таксама рэктар БДПУ наведаў Цэнтр даследавання Беларусі, сустрэўся з юнакамі і дзяўчатамі, якія вывучаюць беларускую мову, выступіў перад выкладчыкамі і студэнтамі ўстановы з дакладам «Адзін пояс – адзін шлях: вопыт і перспектывы супрацоўніцтва БДПУ з універсі тэтамі Кітая».
Аляксандр Іванавіч правёў перамовы і падпісаў дагавор аб супрацоўніцтве з кіраўніцтвам Грамадскага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі КНР, дасягнуў дамоўленасці аб стварэнні сумеснай адукацыйнай праграмы для падрыхтоўкі кітайскіх выпускнікоў на базе факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі БДПУ, сустрэўся з вучнямі, што будуць накіраваны на навучанне ў наш універсітэт, і іх бацькамі. А. І. Жук асабіста ўручыў 22 школьнікам сертыфікаты аб іх залічэнні на вучобу ў якасці слухачоў ФДП у чэрвені бягучага года.
Падчас візіту рэктар БДПУ абмеркаваў магчымасць удзелу студэнтаў alma mater у міжнародным Фестывалі маладзёжнага мастацтва. Таксама Аляксандр Іванавіч правёў плённыя сустрэчы з прадстаўнікамі Хэнаньскага педагагічнага ўніверсітэта, Педагагічнага ўніверсітэта Чжэнчжоў. На заканчэнне адзначым, што выкананыя падчас рабочай паездкі задачы адкрылі новыя перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння БДПУ не толькі з установамі адукацыі, а і з грамадскімі арганізацыямі КНР.
12 красавіка 2019 года № 5 (1226)
Па традыцыі на сакавіцкім пасяджэнні Савета нашай установы з дакладам
“ФІНАНСАВА-ЭКАНАМІЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ УНІВЕРСІТЭТА ЗА 2018 ГОД І ЗАДАЧЫ ПА ЯЕ РАЗВІЦЦІ”выступіў рэктар БДПУ А. І. Жук
У гэты дзень у канферэнц-зале акрамя членаў Савета прысутнічалі кіраўнікі структурных падраздзяленняў, загадчыкі кафедраў, прадстаўнікі студэнцкага актыву. Яны ахвотна адгукнуліся на прапанову з пер шых рук атрымаць інфармацыю аб выніках зробленага за год, ацаніць дасягнутае ў параўнанні з данымі за 2016 і 2017 гг., даведацца, як у БДПУ ідзе рэалізацыя вызначанай фінансава-эканамічнай палітыкі. Забягаючы напе рад, скажам, што з дапамогай пераканаўчых лічбаў, суправаджаючы сваё выступленне галерэяй слайдаў, Аляксандр Іванавіч пра дэманстраваў прысутным відавочны прагрэс у розных напрамках універсітэцкай дзейнасці. І калі б карэспандэнту “Н” спатрэбілася ахарактарызаваць сутнасць даклада адной фразай, то ключавымі ў ёй сталі б словы “ЎСТОЙЛІВАЯ ПАЗІТЫЎНАЯ ДЫНАМІКА”.
За мінулы год многае было зроблена ў спра ве развіцця матэрыяльнай базы ўніверсітэта. З-пад увагі кіраўніцтва БДПУ не выпадалі ні кароткатэрміновыя, ні перспектыўныя задачы. Ажыццяўленню намечанага найперш садзейнічала актывізацыя пазабюджэтнай дзейнасці (+10,5 % у параўнанні з 2017 г.). У прыватнасці, павелічэнне экспарту адукацыйных паслуг (перавышэнне даведзенага Міністэрствам адукацыі паказчыка на 18%), даходы факультэтаў і інсты тутаў, атрыманыя ад платнай адукацыйнай дзейнасці (+8 %) і дадатковых адукацыйных праграм (рост у 1,5 раза), пашырэнне выдавецкіх (павелі чэнне за год на 40 %) і фізкультурна-аздараўленчых (рост у 2,6 раза ў параўнанні з 2016 г.) платных паслуг і інш. Такім чынам, у 2018 г. доля ўласных сродкаў БДПУ ў кансалідаваным бюджэце павялічылася да 45 %, што з’яўляецца вельмі значным фінансавым складнікам ва ўмовах, калі бюджэтнае фінансаванне не забяс печвае ўсіх расходаў, звя заных з развіццём установы. Напрыклад, з уласных сродкаў універсітэта на заработную плату было накіравана 8,9 млн руб., што супастаўляльна з бюджэтным фінансаваннем. Дарэчы, сярэдні заробак па ўстанове за 2018 г. у параўнанні з 2016-м павялічыўся амаль на 25 % і склаў 813,5 руб. Гэта на 5,3 % вышэй за паказчык, які даведзены Міністэр ствам адукацыі (772,5 руб.). Дынаміка ап латы працы работнікаў БДПУ за тры гады адлюстравана на Дыяграме 1.
Зыходзячы з важнасці нарошчвання даходаў, А. І. Жук звярнуўся да прысутных: “Мы можам зарабляць самі і павінны рабіць гэта на базе нашага ўніверсітэта. Для плённай пазабюджэтнай дзейнасці ў БДПУ створаны ўсе ўмовы”. Дарэчы, на сённяшні дзень ужо распрацаваны План развіцця дадатковых платных паслуг БДПУ на 2019 г. з улікам магчымасцей і дынамікі работы кожнага падраздзялення. Ён прадугледжвае рост у сярэднім на 7 % у параўнанні з міну лым годам і ўзгоднены з усімі структурамі.
У выніку паспяховай пазабюджэтнай дзейнасці за кошт прыбытку ў 2018 г. БДПУ аплочвае многія неаб ходныя патрэбы ўстановы — камунальныя паслугі, капітальныя і бягучыя рамонты, абсталяванне і інш (гл. Дыяграму 2).
Заўважым, што частка ўласных даходаў БДПУ ідзе таксама на прэміраванне супра цоўнікаў універсітэта за якасную і эфектыўную працу ў адпаведнасці з распрацаванымі формамі і крытэрыямі, а таксама на сацы яльную падтрымку студэнтаў, у тым ліку сту дэнцкага спорту.
Яшчэ адным прыярытэтным напрамкам фінансавага забеспячэння ўніверсітэта з’яў ляецца развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы: комплексная мадэрнізацыя інфраструктуры БДПУ, правядзенне капітальных і бягучых рамонтаў, далейшая інфарматызацыя, аснашчэнне аўдыторнага фонду сучасным абста ляваннем і г.д.
У Пастанове Савета знайшлі адлюстраванне асноўныя лічбы фінансава-эканамічнай дзейнасці БДПУ за 2018 г. і адпаведныя кан крэтныя даручэнні прарэктарам, дэканам, дырэктарам, кіраўнікам структур. Сярод іх — узмацненне кантролю за мэтавым і эфектыў ным выкарыстаннем сродкаў; пашырэнне і рэклама дадатковых платных паслуг у сацыяльных сетках і на інтэрнэт-парталах; забес пячэнне эканоміі ў правядзенні рамонтных работ і пры абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы; пашырэнне праектнай дзейнасці з між народным удзелам. Вызначаны таксама асноўныя напрамкі развіцця фінансава-эканамічнай дзейнасці на 2019 г. і наступныя гады: захаванне фінансавай стабільнасці ўніверсітэта; павышэнне пазабюджэтных даходаў за кошт дыверсіфі кацыі іх відаў і пашырэння экспарту; выкарыс танне рынкавых механізмаў прыцягнення фінансавых сродкаў; аптымізацыя структуры расходаў і капітальных укладанняў на аснове максімальнай эканоміі. Завяршаючы сваё выступленне, Аляксандр Іванавіч выказаў задаволенасць тым, наколькі паспяхова танкаўцы працавалі ў мінулым годзе, і зазначыў, што прэмія ўрада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці 2018 г. з’яўляецца інтэграванай ацэнкай работы ўсяго калектыву ўніверсітэта.
12 красавіка 2019 года № 5 (1226)
Па традыцыі на сакавіцкім пасяджэнні Савета нашай установы з дакладам
“ФІНАНСАВА-ЭКАНАМІЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ УНІВЕРСІТЭТА ЗА 2018 ГОД І ЗАДАЧЫ ПА ЯЕ РАЗВІЦЦІ”выступіў рэктар БДПУ А. І. Жук
У гэты дзень у канферэнц-зале акрамя членаў Савета прысутнічалі кіраўнікі структурных падраздзяленняў, загадчыкі кафедраў, прадстаўнікі студэнцкага актыву. Яны ахвотна адгукнуліся на прапанову з пер шых рук атрымаць інфармацыю аб выніках зробленага за год, ацаніць дасягнутае ў параўнанні з данымі за 2016 і 2017 гг., даведацца, як у БДПУ ідзе рэалізацыя вызначанай фінансава-эканамічнай палітыкі. Забягаючы напе рад, скажам, што з дапамогай пераканаўчых лічбаў, суправаджаючы сваё выступленне галерэяй слайдаў, Аляксандр Іванавіч пра дэманстраваў прысутным відавочны прагрэс у розных напрамках універсітэцкай дзейнасці. І калі б карэспандэнту “Н” спатрэбілася ахарактарызаваць сутнасць даклада адной фразай, то ключавымі ў ёй сталі б словы “ЎСТОЙЛІВАЯ ПАЗІТЫЎНАЯ ДЫНАМІКА”.
За мінулы год многае было зроблена ў спра ве развіцця матэрыяльнай базы ўніверсітэта. З-пад увагі кіраўніцтва БДПУ не выпадалі ні кароткатэрміновыя, ні перспектыўныя задачы. Ажыццяўленню намечанага найперш садзейнічала актывізацыя пазабюджэтнай дзейнасці (+10,5 % у параўнанні з 2017 г.). У прыватнасці, павелічэнне экспарту адукацыйных паслуг (перавышэнне даведзенага Міністэрствам адукацыі паказчыка на 18%), даходы факультэтаў і інсты тутаў, атрыманыя ад платнай адукацыйнай дзейнасці (+8 %) і дадатковых адукацыйных праграм (рост у 1,5 раза), пашырэнне выдавецкіх (павелі чэнне за год на 40 %) і фізкультурна-аздараўленчых (рост у 2,6 раза ў параўнанні з 2016 г.) платных паслуг і інш. Такім чынам, у 2018 г. доля ўласных сродкаў БДПУ ў кансалідаваным бюджэце павялічылася да 45 %, што з’яўляецца вельмі значным фінансавым складнікам ва ўмовах, калі бюджэтнае фінансаванне не забяс печвае ўсіх расходаў, звя заных з развіццём установы. Напрыклад, з уласных сродкаў універсітэта на заработную плату было накіравана 8,9 млн руб., што супастаўляльна з бюджэтным фінансаваннем. Дарэчы, сярэдні заробак па ўстанове за 2018 г. у параўнанні з 2016-м павялічыўся амаль на 25 % і склаў 813,5 руб. Гэта на 5,3 % вышэй за паказчык, які даведзены Міністэр ствам адукацыі (772,5 руб.). Дынаміка ап латы працы работнікаў БДПУ за тры гады адлюстравана на Дыяграме 1.
Зыходзячы з важнасці нарошчвання даходаў, А. І. Жук звярнуўся да прысутных: “Мы можам зарабляць самі і павінны рабіць гэта на базе нашага ўніверсітэта. Для плённай пазабюджэтнай дзейнасці ў БДПУ створаны ўсе ўмовы”. Дарэчы, на сённяшні дзень ужо распрацаваны План развіцця дадатковых платных паслуг БДПУ на 2019 г. з улікам магчымасцей і дынамікі работы кожнага падраздзялення. Ён прадугледжвае рост у сярэднім на 7 % у параўнанні з міну лым годам і ўзгоднены з усімі структурамі.
У выніку паспяховай пазабюджэтнай дзейнасці за кошт прыбытку ў 2018 г. БДПУ аплочвае многія неаб ходныя патрэбы ўстановы — камунальныя паслугі, капітальныя і бягучыя рамонты, абсталяванне і інш (гл. Дыяграму 2).
Заўважым, што частка ўласных даходаў БДПУ ідзе таксама на прэміраванне супра цоўнікаў універсітэта за якасную і эфектыўную працу ў адпаведнасці з распрацаванымі формамі і крытэрыямі, а таксама на сацы яльную падтрымку студэнтаў, у тым ліку сту дэнцкага спорту.
Яшчэ адным прыярытэтным напрамкам фінансавага забеспячэння ўніверсітэта з’яў ляецца развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы: комплексная мадэрнізацыя інфраструктуры БДПУ, правядзенне капітальных і бягучых рамонтаў, далейшая інфарматызацыя, аснашчэнне аўдыторнага фонду сучасным абста ляваннем і г.д.
У Пастанове Савета знайшлі адлюстраванне асноўныя лічбы фінансава-эканамічнай дзейнасці БДПУ за 2018 г. і адпаведныя кан крэтныя даручэнні прарэктарам, дэканам, дырэктарам, кіраўнікам структур. Сярод іх — узмацненне кантролю за мэтавым і эфектыў ным выкарыстаннем сродкаў; пашырэнне і рэклама дадатковых платных паслуг у сацыяльных сетках і на інтэрнэт-парталах; забес пячэнне эканоміі ў правядзенні рамонтных работ і пры абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы; пашырэнне праектнай дзейнасці з між народным удзелам. Вызначаны таксама асноўныя напрамкі развіцця фінансава-эканамічнай дзейнасці на 2019 г. і наступныя гады: захаванне фінансавай стабільнасці ўніверсітэта; павышэнне пазабюджэтных даходаў за кошт дыверсіфі кацыі іх відаў і пашырэння экспарту; выкарыс танне рынкавых механізмаў прыцягнення фінансавых сродкаў; аптымізацыя структуры расходаў і капітальных укладанняў на аснове максімальнай эканоміі. Завяршаючы сваё выступленне, Аляксандр Іванавіч выказаў задаволенасць тым, наколькі паспяхова танкаўцы працавалі ў мінулым годзе, і зазначыў, што прэмія ўрада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці 2018 г. з’яўляецца інтэграванай ацэнкай работы ўсяго калектыву ўніверсітэта.
30 лістапада 2018 года, № 15 (1219)
У ПРЫЯРЫТЭЦЕ — МАЦЯРЫНСТВА І СЯМ’Я
На працягу двух дзён — 14 і 15 лістапада — у нашай краіне праходзіў VI міжнародны форум Усерасійскай праграмы «Святасць мацярынства» пад назвай «Сям’я ў сучасным свеце: значэнне, тэндэнцыі і перспектывы». Правядзенне мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь абумоўлена актуальнасцю наладжвання грамадска-дзяржаўнага партнёрства ў сферы падтрымкі сям’і ў межах Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
Міжнародны форум аб’яднаў больш за 400 спецыялістаў з 12 краін, у тым ліку дзяржаўных дзеячаў, грамадскіх лідараў, навукоўцаў, экспертаў, журналістаў. Прывітанне яго арганізатарам і ўдзельнікам даслалі Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.
На пленарным пасяджэнні сістэму адукацыі краіны годна прадставіў рэктар БДПУ А. І. Жук з дакладам «Рэспубліканскі сацыяльна-адукацыйны праект „Здаровая сям’я — здаровая нацыя“: вопыт фарміравання адказнага бацькоўства». У сваім дакладзе Аляксандр Іванавіч акрэсліў асноўныя этапы рэалізацыі праекта, падкрэсліў важнасць правядзення комплексу мерапрыемстваў па фарміраванні каштоўнасці сям’і, адказнага бацькоўства.
На секцыі «Вопыт і перспектывы выкладання „Сем’язнаўства“ («Асновы сямейнага жыцця»)» дэкан факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ В. У. Мартынава прэзентавала факультатыўны курс «Асновы сямейнага жыцця» для вучняў IX—XI класаў, распрацаваны навукоўцамі нашага ўніверсітэта.
Мэта форуму — аб’яднаць дзяржаву, грамадства і царкву ў справе падтрымкі сям’і, захавання традыцыйных каштоўнасцей і выпрацоўкі канкрэтных рашэнняў — была дасягнута.
Наш кар.
15 студзеня 2019 года, № 1 (1222)
ЗАВЯРШЫЎСЯ ГОД ЧАРГОВЫ — РАЗАМ ГЛЯНЕМ НА ВЫСНОВЫ
Не сакрэт, што для дасягнення поспеху ў любой сферы не апошнюю ролю адыгрывае перспектыўнае планаванне. Пастаноўка мэт і задач, прадумванне шляхоў іх дасягнення — вось той фундамент, на якім грунтуецца вялікая і важная справа. А падвядзенне вынікаў работы, усведамленне таго, што задуманае ажыццявілася, прыкладзеныя намаганні далі свой плён, — найлепшы стымул для далейшай руплівай працы. Так ужо склалася, што падобнае падсумаванне мы звычайна робім напрыканцы года. Давайце ж разам азірнемся і ўзгадаем, якім быў ужо мінулы 2018-ы для нас, танкаўцаў.
СТВАРАЛІ. ДАСЛЕДАВАЛІ-ЎКАРАНЯЛІ…
Сёння БДПУ— акрэдытаваная навуковая арганізацыя, якая трымае курс на пацвярджэнне статусу ўніверсітэта даследчага тыпу па аналогіі з лепшымі ўстановамі адукацыі свету. Як кіруючы цэнтр вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі на працягу мінулага года мы дбалі пра павышэнне ўзроўню навуковаінавацыйнай дзейнасці. А сведчаннем таго, што нам гэта ўдалося, з’яўляецца наступны факт. За дасягненне найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод навуковых арганізацый у 2018 годзе БДПУ быў занесены на Рэспубліканскую дошку гонару! Наш універсітэт стаў адзінай установай вышэйшай адукацыі, якая перамагла ў дадзенай намінацыі.
БДПУ з’яўляецца галаўной арганізацыяй-выканаўцам (сумесна з Нацыянальным інстытутам адукацыі) падпраграмы «Адукацыя» ДПНД «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства». Сёння танкаўцы прымаюць удзел у выкананні 9 навуковых праграм: сямі дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў, адной дзяржаўнай навуковатэхнічнай праграмы «Эталоны і навуковыя прыборы», адной галіновай навуковатэхнічнай праграмы «Выхаванне праз навучанне».
Наш універсітэт — базавая ўстанова па правядзенні Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў (секцыя № 17 — «Педагогіка, тэорыя і методыка навучання і выхавання. Сацыяльныя праблемы выхавання. Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі. Воінскае навучанне і выхаванне»). У мінулым годзе БДПУ прадставіў на конкурс 82 працы, 77 з якіх былі ўдастоены прызавых месцаў (21 атрымала першую катэгорыю, 38 — другую, 15 — трэцюю). Трое прадстаўнікоў alma mater сталі лаўрэатамі XXIV Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў.
Вынікі фундаментальных і прыкладных даследаванняў апрабуюцца і выкарыстоўваюцца ў навучальным працэсе ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй, вышэйшай і спецыяльнай адукацыі. На працягу мінулага года 80 распрацовак былі ўкаранёны ў адукацыйную і сацыяльную сферы.
БДПУ паспяхова ўдзельнічае ў выкананні 5 эксперыментальных і 11 інавацыйных праектаў. Пашырэнне эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці на аснове атрыманых у НДР вынікаў дазваляе істотна павышаць якасць адукацыі на ўсіх узроўнях за кошт асваення прагрэсіўных новаўвядзенняў, умацоўваць і развіваць статус БДПУ як «Універсітэта 3.0».
І КАДРАВЫ ПАТЭНЦЫЯЛ ПАВЫШАЛІ…
У 2018 г. навучанне з праходжаннем папярэдняй экспертызы дысертацыі ў межах устаноўленага тэрміну завяршылі восем аспірантаў і адзін дактарант, што складае 31% ад агульнай колькасці выпускнікоў (у 2014 г.— 13,5%; у 2016 і 2017 гг.— 20%). Трэці год запар аспірантурай і дактарантурай БДПУ выконваецца паказчык абарон дысертацый датэрмінова. У мінулым годзе сямёра аспірантаў абаранілі кандыдацкія дысертацыі ў перыяд навучання, а гэта 26% ад агульнай колькасці выпускнікоў (параўнаем: у 2016 г.— 10%, у 2017-м — 8%).
З пяці аспірантаў — уладальнікаў стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2018 г. — абарону ў межах устаноўленага тэрміну прайшлі чацвёра.
Плённым аказаўся 2018 г. і для работнікаў БДПУ: у суме яны правялі 17 абарон (адной доктарскай і 16 кандыдацкіх дысертацый), у той час як у 2017-м было абаронена толькі 10 кандыдацкіх.
І МЕНЕДЖМЕНТ ЯКАСЦІ ГОДНА ТРЫМАЛІ…
Напрыканцы года каманда экспертаў-аўдытараў Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС) правяла інспекцыйны аўдыт сістэмы менеджменту якасці БДПУ ў галіне праектавання і прадастаўлення паслуг па даўніверсітэцкай падрыхтоўцы, падрыхтоўцы спецыялістаў на першай і другой ступенях вышэйшай адукацыі, выхаваўчай работы, міжнароднай дзейнасці, бібліятэчнага іінфармацыйнага забеспячэння.
Падчас наведвання БДПУ прадстаўнікі БелДІСС працавалі ў наступных структурных падраздзяленнях: упраўленні выхаваўчай работы з моладдзю, цэнтры развіцця інфармацыйных тэхналогій, сектары менеджменту якасці педагагічнай адукацыі, вучэбнаметадычным аддзеле, факультэце пачатковай адукацыі, кафедры педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі, факультэце даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, кафедры методыкі выкладання інтэграваных школьных курсаў. Па выніках дэталёвага азнаямлення з сістэмай менеджменту якасці ўніверсітэта камісія дала высокую ацэнку дзейнасці нашай установы адукацыі і пацвердзіла адпаведнасць сертыфікаванай сістэмы менеджменту якасці БДПУ патрабаванням СТБ ISO 9001–2015 у Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь.
ВЯЛІ МІЖНАРОДНУЮ ПЛЁННА РАБОТУ…
Умінулым годзе было падпісана 22 дагаворы аб супрацоўніцтве з замежнымі ўстановамі вышэйшай адукацыі. Зараз БДПУ ўзаемадзейнічае са 144 універсітэтамі і арганізацыямі з 29 краін. Упершыню ў гэтым спісе з’явіліся ўстановы з Бразіліі і ЗША. Сярод партнёраў БДПУ павялічваецца колькасць устаноў адукацыі з Усходнееўрапейскага рэгіёну, Кітайскай Народнай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі.
На працягу года стажыроўку ў 7 краінах свету прайшлі 23 супрацоўнікі ўніверсітэта. Сямнаццаць вядучых навукоўцаў з 8 краін чыталі для танкаўцаў лекцыі ў рамках праграмы «Запрошаны прафесар». Па праграме ўключанага навучання на філалагічным факультэце БДПУ займаюцца шасцёра прадстаўнікоў Паўночна-Заходняга педагагічнага ўніверсітэта (КНР), адзін студэнт-філолаг накіраваны на вучобу ў Кітай.
За 2018 год 8 танкаўцаў атрымалі грантавую падтрымку па заяўках Праграмы мабільнасці для мэтанакіраваных міжасобасных кантактаў MOST і прынялі ўдзел у навукова-метадычных мерапрыемствах у Аўстрыйскай Рэспубліцы, Грэчаскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Польшча. Усяго ж 124 прадстаўнікі БДПУ сталі ўдзельнікамі міжнародных мерапрыемстваў, якія прайшлі ў 26 краінах свету.
Шэраг важных і перспектыўных дамоўленасцей дасягнуты падчас удзелу БДПУ ў выставачна-кірмашовых мерапрыемствах за мяжой: Днях беларускай адукацыі ўАзербайджане (г. Баку) і ў Рэспубліцы Узбекістан (г. Ташкент), Нацыянальнай выстаўцы Рэспублікі Беларусь уРэспубліцы Таджыкістан, выстаўцы «Кірмаш ведаў» у г. Ашхабад (Туркменістан) і інш.
У рамках міжнароднага супрацоўніцтва рэалізуюцца сумесныя адукацыйныя праграмы. Напрыклад, з Маскоўскім гарадскім педагагічным універсітэтам — сеткавая магістратура па спецыяльнасцях «Ранняя комплексная дапамога дзецям з адхіленнямі ў развіцці» і «Дзейнасць псіхолага-медыка-педагагічнай камісіі і псіхолагамедыка-педагагічнага кансіліуму на этапе мадэрнізацыі адукацыі». Дзейнічае праграма магістарскай падрыхтоўкі выпускнікоў Лінаньскага ўніверсітэта ў сферы інклюзіўнай адукацыі. Сумесна з Расійскім дзяржаўным фондам фундаментальных даследаванняў рэалізаваны наступныя праекты: «Змест і методыка ўніверсальнай псіхолага-педагагічнай падрыхтоўкі выкладчыкаў вышэйшай школы на аснове рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу як умовы іх асобасна-прафесійнага развіцця», «Развіццё эмпатыі ў сацыянамічных прафесіях», «Сістэматыка тэрміналагічнага апарата сучаснай парадыгмы адукацыі як метадалогія адбору зместу педагагічнай адукацыі». Сумесна з Акадэміяй навук Арменіі выконваецца праект «Крытэрыяльна-дыягнастычны інструментарый маніторынгу выніковасці і ацэнка якасці інклюзіўнай адукацыі».
ВУЧЫЛІСЯ МНОГА, ЦІКАВА, З АХВОТАЙ…
Вынікі вучэбна-метадычнай працы ва ўніверсітэце таксама не могуць не радаваць. Яны праяўляюцца найперш у поспехах выхаванцаў БДПУ. Так, прадстаўніца гістарычнага факультэта Вікторыя Гец стала лепшай у намінацыі «Вучэбна-прафесійная дзейнасць» традыцыйнага ўніверсітэцкага конкурсу «Студэнт года». Званне лаўрэата атрымалі студэнтка філалагічнага факультэта Юлія Рогава і прадстаўніца Інстытута інклюзіўнай адукацыі Ганна Самусевіч.
У верасні ва ўніверсітэце пачаў работу пастаянна дзеючы метадычны семінар «Інтэнсіўныя адукацыйныя тэхналогіі ў падрыхтоўцы педагагічных кадраў». Рэалізацыя на працягу года цыкла тэматычных семінараў спрыяе стварэнню ўласнай метадычнай пляцоўкі, на якой ажыццяўляецца азнаямленне з вопытам выкарыстання інтэнсіўных адукацыйных тэхналогій, актуалізуюцца прафесійныя веды, фарміруюцца новыя падыходы да арганізацыі працэсу навучання ва ўніверсітэце.
Актыўна вялася работа, накіраваная на павышэнне іншамоўнай кампетэнтнасці студэнтаў і выкладчыкаў. У 2017/2018 навучальным годзе выкладчыкі ўніверсітэта распрацавалі на англійскай мове 87 тэм лекцый па вучэбных дысцыплінах спецыяльнасцей вышэйшай адукацыі IіІІ ступеняў агульным аб’ёмам 420 аўдыторных гадзін. Дваццаць сем дысцыплін падрыхтаваны да англамоўнай рэалізацыі цалкам (1594 аўдыторныя гадзіны). Таксама распрацавана 27 экспартна-арыентаваных прадметаў, якія не ўваходзяць у вучэбныя планы спецыяльнасцей (агульны аб’ём 1020 аўдыторных гадзін). Для забеспячэння даступнасці і зручнасці ўвыкарыстанні распачата праца па стварэнні іразмяшчэнні на сайтах факультэтаў і інстытутаў каталогаў вучэбных дысцыплін (модуляў) на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах. Іх анатацыі ўтрымліваюць актуальную інфармацыю і суправаджаюцца структурнай схемай адукацыйнай праграмы з заліковымі адзінкамі. У магістратуры на англійскую мову перакладзены 14 вучэбных планаў і 42 праграмы.
Уверасні 2018 г. падпісана пагадненне да Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і Ташкенцкім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Нізамі, у выніку чаго пачалася падрыхтоўка бакалаўраў на сумесным факультэце «Інавацыйная педагогіка» па спецыяльнасцях «Дашкольная адукацыя», «Лагапедыя» і «Практычная псіхалогія». У магістратуры адкрыта новая спецыяльнасць «Інклюзіўная адукацыя».
ІМКНУЛІСЯ ЛЕПШЫМІ БЫЦЬ ТРАДЫЦЫЙНА…
У межах выхаваўчай работы, непарыўна звязанай з адукацыйным працэсам, праводзіўся цэлы шэраг мерапрыемстваў. Так, былі вызначаны пераможцы конкурсу «Студэнт года» ў 5 намінацыях: навукова-даследчая, вучэбна-прафесійная, фізкультурна-аздараўленчая і спартыўная, мастацка-творчая дзейнасць, сацыяльна значная дзейнасць і маладзёжнае лідарства.
Напярэдадні Сусветнага дня донара крыві, 13 чэрвеня, за вялікі ўклад у развіццё бязвыплатнага донарства калектыў БДПУ быў удастоены дыплома ІІІ ступені ў намінацыі «Лідар года». У гэтым жа месяцы адбылося падпісанне плана рэалізацыі сумеснага з Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтрам «Кардыялогія» адукацыйнааздараўленчага праекта «Разам — да здароўя нацыі!».
Па выніках Рэспубліканскага конкурсу «Працоўны семестр?2017» пераможцам у намінацыі «Лепшы педагагічны атрад» стала «Ніка» факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ. Лепшым камандзірам прызнана кіраўнік гэтага атрада, дацэнт кафедры сацыяльна-педагагічных тэхналогій Святлана Якаўлеўна Ярмоліч. Восенню 2018 г. па выніках конкурсу Мінскага гарадскога камітэта БРСМ атрад «Ветразь» БДПУ перамог у намінацыі «Лепшы студэнцкі педагагічны атрад г. Мінска». А вось у конкурсе «Працоўнае лета?2018», што праводзіўся адміністрацыяй Маскоўскага раёна сталіцы, БДПУ атрымаў ажно тры ўзнагароды. Так, лепшым студэнцкім педагагічным атрадам быў названы «Данка?2» факультэта пачатковай адукацыі, лепшым байцом стала Кацярына Карташэвіч («Шыпшына» філалагічнага факультэта), не было роўных і штабу працоўных спраў БДПУ. Таксама з прыемнасцю адзначаем, што студэнтка Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ Ілона Грышчук была ўдастоена дыплома II ступені Рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года».
Дзевяць прадстаўнікоў БДПУ мелі гонар быць запрошанымі на Рэспубліканскі баль выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. А 28 снежня сем лепшых студэнтаў БДПУ прынялі ўдзел у Рэспубліканскім навагоднім балі, які праходзіў у Палацы Незалежнасці. Знагоды памятнай даты— стагоддзя ВЛКСМ— уБДПУ праходзіў шэраг мерапрыемстваў. На факультэтах і ў інстытутах студэнты сустракаліся зпрадстаўнікамі розных пакаленняў камсамольцаў: ад ветэранаў руху да цяперашніх яго пераемнікаў — актывістаў БРСМ.
І БІЛІ РЭКОРД НА АРЭНАХ СПАРТЫЎНЫХ
Стабільна насычаным рэкордамі і дасягненнямі было спартыўнае жыццё БДПУ. Тут абмяжуемся кароткай канстатацыяй фактаў, за якімі — мора эмоцый і пачуццё гонару. Выпускнік факультэта фізічнага выхавання, магістрант БДПУ Юрый Голуб стаў чэмпіёнам, двухразовым сярэбраным і бронзавым прызёрам Паралімпійскіх гульняў па біятлоне і лыжных гонках.
Футбольны клуб «Педуніверсітэт» выйграў золата чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод жанчын. Услед за гэтай перамогай каманда здабыла і Суперкубак краіны.
У Рэспубліканскай універсіядзе?2018 прадстаўнікі БДПУ спаборнічалі ў 44 відах спорту. Прарывам года можна назваць выступленне жаночай каманды па валейболе на чале з трэнерам Ягорам Аляксандравічам Пімахіным: дзяўчаты падняліся з 10-га на 2-е прызавое месца. Жаночая каманда па вольнай барацьбе (трэнер — Аляксандр Уладзіміравіч Катлоўскі) таксама ўзяла сярэбраную ўзнагароду. Мужчынская зборная па грэка-рымскай барацьбе аказалася ў пяцёрцы лепшых.
Вярнула сабе чэмпіёнства мужчынская зборная па гандболе, падняўшыся з12-га на 1-е месца. Цудоўнага выніку каманда дабілася пад кіраўніцтвам трэнераў Сяргея Аркадзьевіча Траско іВіктара Казіміравіча Мухляда. Такі ж трэнерскі састаў і ў жаночай зборнай па міні-футболе, якая з’яўляецца нязменным лідарам Рэспубліканскай універсіяды па гэтым відзе спорту.
Стабільна высокі вынік (І–ІІ месцы) на Рэспубліканскай універсіядзе на працягу многіх гадоў паказваюць мужчынскія і жаночыя каманды па дзюдо і самба. Трэнеры зборных — Аляксандр Уладзіміравіч Катлоўскі і Алег Віктаравіч Хіжэўскі.
На заключэнне дададзім, што ў 2018 г. у БДПУ паступілі 15 майстроў спорту, 32 кандыдаты ў майстры спорту, якія ўзмоцняць нашы зборныя ў сёлетняй Рэспубліканскай універсіядзе.
Падрыхтавала Вераніка МАНДЗІК
30 лістапада 2018 года, № 15 (1219)
У ПРЫЯРЫТЭЦЕ — МАЦЯРЫНСТВА І СЯМ’Я
На працягу двух дзён — 14 і 15 лістапада — у нашай краіне праходзіў VI міжнародны форум Усерасійскай праграмы «Святасць мацярынства» пад назвай «Сям’я ў сучасным свеце: значэнне, тэндэнцыі і перспектывы». Правядзенне мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь абумоўлена актуальнасцю наладжвання грамадска-дзяржаўнага партнёрства ў сферы падтрымкі сям’і ў межах Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
Міжнародны форум аб’яднаў больш за 400 спецыялістаў з 12 краін, у тым ліку дзяржаўных дзеячаў, грамадскіх лідараў, навукоўцаў, экспертаў, журналістаў. Прывітанне яго арганізатарам і ўдзельнікам даслалі Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.
На пленарным пасяджэнні сістэму адукацыі краіны годна прадставіў рэктар БДПУ А. І. Жук з дакладам «Рэспубліканскі сацыяльна-адукацыйны праект „Здаровая сям’я — здаровая нацыя“: вопыт фарміравання адказнага бацькоўства». У сваім дакладзе Аляксандр Іванавіч акрэсліў асноўныя этапы рэалізацыі праекта, падкрэсліў важнасць правядзення комплексу мерапрыемстваў па фарміраванні каштоўнасці сям’і, адказнага бацькоўства.
На секцыі «Вопыт і перспектывы выкладання „Сем’язнаўства“ («Асновы сямейнага жыцця»)» дэкан факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ В. У. Мартынава прэзентавала факультатыўны курс «Асновы сямейнага жыцця» для вучняў IX—XI класаў, распрацаваны навукоўцамі нашага ўніверсітэта.
Мэта форуму — аб’яднаць дзяржаву, грамадства і царкву ў справе падтрымкі сям’і, захавання традыцыйных каштоўнасцей і выпрацоўкі канкрэтных рашэнняў — была дасягнута.
Наш кар.
21 верасня 2018 года, № 11 (1215)
АДКРЫЦЦЁ Беларуска-Узбекскага культурна-адукацыйнага цэнтра на базе Ташкенцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Нізамі (далей — ТДПУ) адбылося 19 верасня. Плануецца, што шматвектарная пляцоўка, створаная па ініцыятыве рэктараў БДПУ і ТГПУ — А. І. Жука і Ш. С. Шарыпава, стане базай для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, навукі і культуры. А пачатак даследчаму кірунку ў дзейнасці Цэнтра быў пакладзены на цырымоніі яго ўрачыстага адкрыцця, калі Аляксандр Іванавіч уручыў Шаўкату Сафаравічу 3 архіўныя дакументы аб узбеках, якія адстойвалі незалежнасць Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны.
У ходзе візіту рэктар БДПУ А. І. Жук прыняў удзел у Днях беларускай адукацыі ў Рэспубліцы Узбекістан; падпісаў дадатковыя пагадненні паміж БДПУ і ТДПУ аб рэалізацыі адукацыйнай праграмы па спецыяльнасці «Лагапедыя» і сеткавай магістратуры «Інклюзіўная адукацыя», аб сумесным адкрыцці на базе Ташкенцкага ўніверсітэта факультэта інавацыйнай педагогікі. Таксама Аляксандр Іванавіч правёў сустрэчы і падпісаў дамовы аб супрацоўніцтве з рэктарамі Міжнароднага ўніверсітэта турызму «Шаўковы шлях» (г. Самарканд) і Сінгапурскага інстытута развіцця менеджменту (г. Ташкент), абмеркаваў з калегамі кірункі супрацоўніцтва ў сферы адукацыйна-турысцкай дзейнасці.
У КЫРГЫЗСТАНЕ 10–13 кастрычніка адбудзецца V з’езд настаўнікаў і работнікаў адукацыі дзяржаў — удзельніц СНД. Яго тэма — «Развіццё адукацыйных сістэм краін Садружнасці ў кантэксце мэт устойлівага развіцця». Удзел у міжнародным мерапрыемстве ў складзе афіцыйнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь прыме рэктар БДПУ А. І. Жук. «Нам ёсць пра што расказаць калегам! БДПУ з’яўляецца флагманам у галіне адукацыі для ўстойлівага развіцця сярод айчынных універсітэтаў і зрабіў шмат крокаў у гэтым напрамку. Так, універсітэт выступіў адным з заснавальнікаў Асацыяцыі «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця», адкрыў на сваёй базе Каардынацыйны цэнтр і Green Office BSPU, далучыў да тэмы будучых настаўнікаў — удзельнікаў студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый. Мы напрацавалі багаты вопыт, якім гатовы падзяліцца з тымі, хто толькі пачынае працаваць у кантэксце ўстойлівага развіцця», — адзначыў кіраўнік нашага ўніверсітэта.
АСАЦЫЯЦЫЯ ўдзельнікаў касмічных палётаў (АУКП) штогод збірае астранаўтаў, прадстаўнікоў навукова-даследчых устаноў і нацыянальных касмічных агенцтваў для абмену вопытам у галіне міжпланетных пілатуемых палётаў. Сёлета Міжнародны кангрэс АУКП, 31-ы па ліку, праходзіў у Мінску. На цырымоніі адкрыцця ў НВЦ «Белэкспа» прысутнічалі 80 касманаўтаў з 17 краін свету, а таксама прадстаўнікі БДПУ — рэктар універсітэта А. І. Жук, загадчык кафедры фізікі і методыкі выкладання фізікі В. Р. Собаль і дацэнт гэтай жа кафедры Н. П. Суднік. Прыемна адзначыць, што арганізатары кангрэса запрасілі студэнтаў вядучага педагагічнага ўніверсітэта краіны да ўдзелу ў рабоце адной з тэхнічных секцый — № 4. Шчасліўчыкамі сталі 115 першакурснікаў фізіка-матэматычнага факультэта, якія атрымалі магчымасць азнаёміцца з распрацоўкамі вучоных у галіне касмічных тэхналогій.
31 жніўня 2018 года, № 10 (1214)
Рамонтныя работы ў БДПУ вядуцца сістэмна, мэтанакіравана, з вызначэннем прыярытэтаў на працягу ўсяго каляндарнага года. Аднак іх пік традыцыйна прыпадае на перыяд летніх канікулаў і адпачынкаў. «Якая ступень гатоўнасці ўніверсітэта да пачатку новага навучальнага года?», «Ці выкананы ўсе запланаваныя мерапрыемствы?», «Ці дасягнуты жаданыя вынікі?» — адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні ўтрымліваліся ў дакладзе прарэктара БДПУ А. А. ЮШЧЫКА «Пра гатоўнасць вучэбных карпусоў, інтэрнатаў і прылеглых да іх тэрыторый да 2018/2019 вучэбнага года», з якім ён выступіў на пасяджэнні рэктарата.
У прыватнасці, Андрэй Аляксандравіч сказаў: – Сёння можна сцвярджаць, што запланаваны рамонт аўдыторнага і жылога ўніверсітэцкага фонду, а таксама месцаў агульнага карыстання выкананы. Нягледзчы на скарачэнне фінансавання ў параўнанні з мінулымі гадамі, тэмпы не зніжаюцца. Гэта звязана ў першую чаргу з працай створанай у БДПУ ў канцы 2016 г. будаўнічай групы ў складзе 6 маляроў-тынкоўшчыкаў і 2 плітачнікаў-абліцоўшчыкаў.
Што да капітальнага рамонту, то выкананы работы па замене 2 пасажырскіх ліфтаў у вучэбным корпусе № 7 па вул. Ф. Скарыны,13. Замест іх устаноўлены новыя сучасныя кабіны з тэлескапічнымі дзвярыма і шырынёй праёму 80 см. Выканана дыспетчарызацыя з падачай сігналаў аб непаладках на агульны пульт абслугоўваючай арганізацыі.
Частковы рамонт праведзены ў Гандлёвым комплексе БДПУ — у кандытарскім цэху і складскіх памяшканнях; новы дызайн набылі абедзенныя залы. У сувязі з ростам патоку наведвальнікаў сталовай № 1 па вул. Савецкая, 18 спатрэбіліся дадатковыя вытворчыя памяшканні. Яны былі знойдзены за кошт пэўнай перастаноўкі. У прыватнасці, бухгалтэрыя і аддзел кадраў Гандлёвага комплексу пераехалі на 3-і паверх вучэбнага корпуса № 8. Вызваленыя плошчы абсталяваны пад цэх.
У вучэбным корпусе № 3 выканана праца па закрыцці столі актавай залы празрыстай ахоўнай сеткай, якая не ўплывае на знешні выгляд і стварае бяспечныя ўмовы знаходжання ў памяшканні. Паколькі інтэр’ер залы мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, то рамонт ляпніны на столі патрабуе падключэння адпаведных спецыялістаў-рэстаўратараў.
Пафарбаваны фасад вучэбнага корпуса № 1. Безумоўна, знешні выгляд вядучага ўніверсітэта павінен адпавядаць яго размяшчэнню на адной з галоўных плошчаў у цэнтры Мінска. Пасля рамонту з прыцягненнем будаўнічых альпіністаў будынак стаў выглядаць больш чым годна. Праведзеная праца не засталася па-за ўвагай Міністэрства адукацыі, якое прыняло рашэнне вылучыць бюджэтныя сродкі на афарбоўку бакавых фасадаў карпусоў універсітэта, размешчаных на вул. Савецкай і пр. Незалежнасці.
Завяршаецца рамонт 4-га блока ў вучэбным корпусе № 9; адрамантаваны памяшканні ў карпусах № 2 (аўд. 204, 413) і № 5 (119, 120, 122), калідор 3-га паверха ў корпусе № 8; ідзе замена аконных і дзвярных блокаў.
Запланаваны касметычны рамонт аўдыторый і кабінетаў, калідораў і санвузлоў праводзіцца сіламі ўніверсітэцкай будаўнічай групы. У ліку аб’ектаў — гасцініца «Універсітэцкая», ужо ўзгаданы Гандлёвы комплекс, вучэбныя карпусы № 1 і 5, інтэрнат № 6. Трэба дадаць, што работы, якія выконваюцца групай, — гэта інтэр’еры, дэталёва прадуманыя па стылі і спалучэнні фарбаў.
Па традыцыі ў ліпені і жніўні былі сфарміраваны 4 студэнцкія брыгады. Дзве групы па 25 чалавек працавалі ў інтэрнатах, яшчэ дзве па 15 чалавек — у вучэбных карпусах і на стадыёне. За два месяцы будатрадаўцы выконвалі ў асноўным малярныя работы. Працу нашых студэнтаў на карысць роднага ўніверсітэта цяжка пераацаніць: агульная плошча афарбоўкі склала 7600 кв. м.
Да новага навучальнага года ва ўніверсітэце адбылося перамяшчэнне двух факультэтаў — эстэтычнай і пачатковай адукацыі. Як вядома, частка факультэта эстэтычнай адукацыі, у тым ліку дэканат, была размешчана ў вучэбным корпусе № 5 па вул. Магілёўская, 37. Гэта стварала цяжкасці ў працы дэканата і пэўныя нязручнасці пры перамяшчэнні выкладчыкаў і студэнтаў з аднаго корпуса ў другі. Было прынята рашэнне аб пераездзе ФПА ў вучэбны корпус № 5 і ўз’яднанні ФЭА на базе вучэбнага корпуса № 7. Да пачатку пераезду быў прааналізаваны стан аўдыторнага фонду і выкананы неабходны рамонт. Перамяшчэнне факультэтаў аказалася задачай досыць складанай і працаёмкай. За тыдзень былі перавезены мэбля, аргтэхніка, дакументацыя, абсталяванне майстэрняў і г. д. Пагрузачна-разгрузачныя работы праводзілі як наёмныя рабочыя, так і супрацоўнікі ўніверсітэта.
Прыняўшы да ведама інфармацыю прарэктара А. А. Юшчыка, рэктарат паставіў перад кіраўнікамі структур і службаў БДПУ задачу забяспечыць беражлівае і рацыянальнае выкарыстанне маёмасці ўніверсітэта.
21 чэрвеня 2018 года, № 9 (1213)
РЭКТАР БДПУ А. І. Жук 15 чэрвеня прыняў дэлегацыю Ташкенцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Нізамі на чале з яго рэктарам Ш. С. Шарыпавым. Аляксандр Іванавіч правёў перамовы з гасцямі, падчас якіх былі вызначаны перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва і канкрэтныя мерапрыемствы па яго развіцці. Так, вынікамі сустрэчы сталі дамоўленасці аб стварэнні сумеснай сеткавай магістарскай праграмы па спецыяльнасці «Дэфекталогія», адкрыцці ў ТДПУ Узбекістанcка-Беларускага культурна-адукацыйнага цэнтра, удзеле навукоўцаў двух універсітэтаў у міжнародных праектах, праграмах акадэмічнай мабільнасці і павышэння кваліфікацыі, правядзенні сумесных даследаванняў і г. д. Узбекскія калегі наведалі Інстытут інклюзіўнай адукацыі і Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр інклюзіўнай адукацыі, Інстытут псіхалогіі, факультэт пачатковай адукацыі, дзе азнаёміліся з вучэбна-метадычнай базай названых структур і праграмамі стажыровак. Для гасцей быў арганізаваны круглы стол з удзелам першага прарэктара БДПУ С. І. Копцевай, падчас якога Святлана Іванаўна папрасіла Шаўката Сафаравіча перадаць запрашэнне студэнтам ТДПУ на ўдзел у 54-м Зорным паходзе, Летняй школе-2018, навуковых і спартыўных мерапрыемствах.
КІРАЎНІК нашага ўніверсітэта А. І. Жук і дырэктар РНПЦ «Кардыялогія» А. Г. Мрочак падпісалі план рэалізацыі адукацыйна-аздараўленчага праекта «Разам – да здароўя нацыі!» У адпаведнасці з дакументам выкладчыкі і студэнты нашага ўніверсітэта сумесна з урачамі навукова-практычнага цэнтра будуць праводзіць мерапрыемствы для дашкалят і іх выхавацеляў, вучняў і настаўнікаў малодшых класаў, іншых зацікаўленых асоб. Сацыяльна значны праект накіраваны, з аднаго боку, на фарміраванне ў дзяцей навыкаў здаровага ладу жыцця і культуры здароўя, а з другога – на ўзмацненне практыкаарыентаванай падрыхтоўкі студэнтаў факультэтаў дашкольнай і пачатковай адукацыі, прыродазнаўства. І будучыя педагогі, і медыкі не збіраюцца рабіць паўзу: праект стартуе ў 11 прышкольных летніках сталіцы ўжо ў ліпені.
18 мая 2018 года, № 7 (1211)
БДПУ– адзін з найбуйнейшых экспарцёраў адукацыйных паслуг у краіне – быў запрошаны для ўдзелу ў Нацыянальнай выстаўцы Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан у рамках візіту ў Душанбэ Кіраўніка нашай дзяржавы. Дэлегацыю alma mater на гэтым прадстаўнічым міжнародным мерапрыемстве ўзначальваў рэктар універсітэта прафесар А. І. Жук. Падчас візіту Аляксандр Іванавіч выступіў на пасяджэнні круглага стала «Супрацоўніцтва Беларусі і Таджыкістана ў сферы адукацыі: стан, перспектывы развіцця» з удзелам першага намесніка міністра адукацыі брацкай краіны. Вынікам знаходжання ў Душанбэ стала падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і Рэспубліканскім інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі работнікаў сферы адукацыі, а таксама шэрагу дадатковых пагадненняў да дагавораў з Таджыкскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Садрыдзіна Айні па рэалізацыі сумесных магістарскіх праграм па спецыяльнасцях «Карэкцыйная педагогіка», «Інклюзіўная адукацыя», «Тэорыя і методыка дашкольнай адукацыі». Акрамя таго, рэктар БДПУ А. І. Жук дасягнуў дамоўленасці з прэзідэнтам Акадэміі адукацыі Таджыкістана Г. М. Бабізада аб перападрыхтоўцы кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі, праходжанні стажыровак і павышэнні кваліфікацыі ў галіне дашкольнай педагогікі на базе нашага ўніверсітэта. Плёнам сустрэчы Аляксандра Іванавіча з рэктарам Расійска-Таджыкскага (Славянскага) універсітэта Нуралі Саліхавым стала прыняцце дарожнай карты міжнароднага супрацоўніцтва.
Візіт беларускай дэлегацыі, у тым ліку прадстаўнікоў БДПУ, у Рэспубліку Таджыкістан шырока асвятляўся ў СМІ абедзвюх краін.
30 сакавіка 2018 года, № 4 (1208)
У ПРАВЯДЗЕННІ Дзён беларускай адукацыі ў Азербайджане прымалі ўдзел члены афіцыйнай дэлегацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, у складзе якой знаходзіліся прадстаўнікі БДПУ на чале з рэктарам універсітэта А. І. Жуком. Мэтай мерапрыемства стала актывізацыя супрацоўніцтва паміж установамі вышэйшай адукацыі абедзвюх краін, выхад на рынак адукацыйных паслуг Азербайджана, абмеркаванне тэмы інтэрнацыяналізацыі вышэйшай адукацыі.
Дні, праведзеныя ў Баку, былі выкарыстаны з максімальным плёнам. Прадстаўнікі БДПУ прыехалі ў сталіцу Азербайджана з канкрэтнымі прапановамі – так званай дарожнай картай міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння. І як вынік – падпісанне кіраўнікамі БДПУ, Бакінскага дзяржаўнага (БДУ) і Бакінскага славянскага (БСУ) універсітэтаў новых і перападпісанне ўжо дзеючых дагавораў аб супрацоўніцтве, дамоўленасць аб адкрыцці ў БСУ спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура».
Адбылася сустрэча з прадстаўнікамі СМІ Азербайджана. Так, рэктар БДПУ А. І. Жук выступіў у прамым эфіры дзяржаўнага інфармацыйна-сямейнага канала AzTV-AZ, даў інтэрв’ю карэспандэнту інфармацыйнага агенцтва Vzglyad.az. Акрамя таго, Аляксандр Іванавіч правёў перамовы з намеснікам міністра адукацыі Азербайджана Фірудзінам Гурбанавым і Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Азербайджан Г. У. Ахрамовічам.
ПАЧАТАК дзейнасці Беларуска-Казахстанскага культурна-адукацыйнага цэнтра БДПУ быў азнаменаваны візітам ва ўніверсітэт Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Е. К. Ертысбаева.
Рэктар універсітэта А. І. Жук прыняў шаноўнага госця і абмеркаваў з ім перспектывы ўзаемадзеяння, шляхі рэалізацыі шэрагу міжнародных праектаў у рамках дагавораў паміж БДПУ і ўстановамі вышэйшай адукацыі Казахстана. Сярод найбольш перспектыўных былі названы праекты ў сферы грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі – «Зорныя паходы па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа», «Беларусы ў асваенні цалінных земляў» і «Казахі ў вызваленні Беларусі».
У фармаце дыялога прайшла сустрэча спадара Пасла са студэнтамі-першакурснікамі гістарычнага факультэта. Сваё выступленне доктар палітычных навук Е. К. Ертысбаеў прысвяціў тэме агульнай гісторыі брацкіх народаў. Акрамя таго, Ермухамет Кабідзінавіч прэзентаваў будучым калегам кнігу Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Назарбаева «Эра незалежнасці» і падараваў асобнікі выдання ўсім прысутным. Відэаролік сустрэчы ў Беларуска-Казахстанскім культурна-адукацыйным цэнтры БДПУ размешчаны на платформе YouTube.
15 лютага 2018 года, № 2 (1206)
На чарговым пасяджэнні Савета ўніверсітэта з дакладам
«АБ ВЫНІКАХ НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЙ, ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЙ І ІНАВАЦЫЙНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ БДПУ ў 2017 г. І ЗАДАЧАХ ПА ЯЕ РАЗВІЦЦІ» выступіла прарэктар па навуковай рабоце Г. В. Торхава
У прыватнасці, Ганна Васільеўна падкрэсліла: «Мінулы год завяршыўся II з’ездам вучоных, на якім была вызначана новая доўгатэрміновая стратэгія развіцця навуковаінавацыйнай сферы Рэспублікі Беларусь. Год навукі выканаў сваю галоўную місію – актуалізаваў увагу грамадскасці да інавацыйнай дзейнасці як спосабу эфектыўнага рашэння задач сацыяльнага і эканамічнага развіцця краіны. У новым, 2018-м годзе яго ключавая ідэя не толькі не здымаецца з парадку дня, а разглядаецца як асноўны механізм устойлівага развіцця.
Адносна нашага ўніверсітэта гэтая ідэя азначае планамернае ўзмацненне ролі навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці ў павышэнні якасці адукацыйнага працэсу і яго сацыяльна-эканамічнай эфектыўнасці, у нарошчванні свайго патэнцыялу як кіруючага цэнтра кластарнага развіцця бесперапыннай педагагічнай адукацыі».
Спыніўшыся на выніках 2017 г., Г. В. Торхава адзначыла:
– На базе БДПУ выконвалася 106 навукова-даследчых работ, тэматыка якіх адпавядае перспектыўным кірункам развіцця навуковай і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама праблемнаму полю прыярытэтных псіхолага-педагагічных даследаванняў. Са сродкаў, выдзеленых Міністэрствам адукацыі, фінансавалася 38 навуковых праектаў на суму 340 тыс. руб. Агульны аб’ём фінансавання навукі ў 2017 г. склаў 483,54 тыс. руб. (ці 101,2 % ад узроўню 2016-га). Заўважым, што пры агульнай тэндэнцыі скарачэння бюджэтнага фінансавання вузаўскай навукі БДПУ захоўвае і нават умацоўвае свае пазіцыі.
У выкананні фінансуемых навукова-даследчых работ у мінулым годзе ўдзельнічаў 241 супрацоўнік (у тым ліку 149 – з ліку ПВС). Назіраецца станоўчая дынаміка прыцягнення да выканання фінансуемых НДР аспірантаў і дактарантаў. Калі ў 2016 г. у навуковыя калектывы ўваходзіла 17 аспірантаў і дактарантаў, то ў 2017 г. – ужо 25, гэта значыць, на 50 % больш.
У мінулым годзе супрацоўнікі ўніверсітэта прымалі ўдзел у выкананні 9 навуковых праграм рознага ўзроўню. З’яўляючыся галаўной арганізацыяй-выканаўцам падпраграмы «Адукацыя», БДПУ распрацаваў Канцэпцыю нацыянальнай сістэмы ацэнкі якасці бесперапыннай педагагічнай адукацыі. Дакумент раскрывае новае разуменне падыходаў да ацэнкі якасці адукацыі з улікам місіі педагагічнай прафесіі, сусветных тэндэнцый і патрабаванняў нацыянальнай культурнай спадчыны.
У 2017 г. завершана выкананне трохгадовай галіновай навукова-тэхнічнай праграмы «Якасць адукацыі», у рамках якой створаны прафесійна-кваліфікацыйны стандарт педагога і абноўлена навукова-метадычнае забеспячэнне прафесійнай падрыхтоўкі педагагічных кадраў. Дадзеная прадукцыя вырашае новую для педагагічнай навукі і практыкі задачу забеспячэння гатоўнасці спецыялістаў да рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі за кошт мадэрнізацыі псіхолага-педагагічнай і метадычнай падрыхтоўкі.
Добрая дынаміка прасочваецца ў НДР пры фінансавай падтрымцы фонду фундаментальных даследаванняў. У 2017 г. выконвалася 11 праектаў, у тым ліку 4 міжнародных, у той час як у 2016 г. – 5 праектаў, у тым ліку 3 міжнародных. Актывізаваўся ўдзел навукоўцаў БДПУ ў конкурсе грантаў БРФФД. На 2018 год, у прыватнасці, былі пададзены 22 праекты.
Актыўна ажыццяўляецца міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы інавацыйнай дзейнасці ў наступных праектах: «Усходняе партнёрства ў сферы педагагічных інавацый у рамках інклюзіўнай адукацыі» (сумесна з ФРГ, Швецыяй, Іспаніяй і Украінай); «Сцэнічнае мастацтва як сродак дасягнення сацыяльнай інклюзіі» (сумесна са шведскай недзяржаўнай арганізацыяй Share Music Sweden «Сафіт»); «Распаўсюдзім жэст» (сумесна з Еўрапейскім цэнтрам даследавання мовы жэстаў), а таксама «Інавацыйная адукацыя ў сферы інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій для сацыяльнаэканамічнага развіцця»; «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця для ўсіх пакаленняў – сацыяльны дагавор» і інш. Асаблівую ролю ў развіцці агульнай адукацыйнай прасторы адыгрываюць праграмы акадэмічнай мабільнасці.
Вынікі навукова-інавацыйнай дзейнасці нашых даследчыкаў знайшлі адлюстраванне ў 2125 навуковых публікацыях. У 2017 г. апублікавана 6 артыкулаў у часопісах, якія ўваходзяць у базу Scopus. Аўтар чатырох з іх – дацэнт В. М. Каваленка, адной – дацэнт Н. Г. Васільева, і яшчэ адна, па педагогіцы, выканана групай навукоўцаў: В. М. Шабека, В. М. Анцыпіровіч, А. М. Каспяровіч.
У 2017 г. на базе БДПУ праведзена 15 міжнародных і 7 рэспубліканскіх навуковапрактычных канферэнцый. Створаны новы нарматыўны дакумент «Палажэнне аб навуковым мерапрыемстве», які будзе садзейнічаць сістэмнай падрыхтоўцы і павышэнню якасці правядзення канферэнцый, семінараў, вэбінараў і інш.
У галіне падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў БДПУ назіраецца добрая дынаміка адносна завяршэння навучання ў аспірантуры з прадастаўленнем дысертацыі, папярэдняй экспертызай і абаронай ва ўстаноўленыя тэрміны. З шасці ўладальнікаў стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 3 абаранілі кандыдацкую дысертацыю да заканчэння тэрміну навучання ў аспірантуры.
Пасля ІІ з’езда вучоных прапрацоўваюцца пытанні, звязаныя з узмацненнем сацыяльнай абароны маладых навукоўцаў і іх матэрыяльнай падтрымкай. Абмяркоўваецца магчымасць увядзення на кафедры пасады дактаранта з атрыманнем зарплаты і даплат за ступень і званне. Акрамя таго, Міністэрствам адукацыі рыхтуюцца прапановы па павышэнні аплаты за навуковае кіраўніцтва аспірантамі з ліку грамадзян Рэспублікі Беларусь да 100 гадзін у год і замежных грамадзян – да 200 гадзін. Гэта вельмі своечасовая і дзейсная мера, якая стане добрым матывацыйным фактарам і станоўча адаб’ецца на выкананні ўніверсітэцкай праграмы «Кадры 2016–2020».
Стратэгічнае значэнне навукова-інавацыйнай дзейнасці ў далейшым развіцці БДПУ заключаецца ў пацвярджэнні яго статусу як «Універсітэта 3.0». Як вядома, універсітэты тыпу 1.0 ажыццяўляюць толькі адукацыйныя функцыі, тыпу 2.0 – адукацыйныя і навукова-даследчыя. Установы вышэйшай адукацыі статусу 3.0 маюць на мэце камерцыялізацыю вынікаў навукова-інавацыйнай дзейнасці з мэтай павышэння сацыяльна-эканамічнай эфектыўнасці самога ўніверсітэта і яго ўплыву на развіццё рэгіёна і галіны адукацыі. Ва «Універсітэце 3.0» цэніцца здольнасць рыхтаваць выпускнікоў, якія ўмеюць фармуляваць задачу на прафесійнай мове і вырашаць яе ў камандзе. Гэта эфектыўныя калектывы, якія прыносяць поспех сабе, універсітэту і краіне.
Такая здольнасць развіваецца ва ўмовах існавання інавацыйнай інфраструктуры ўніверсітэта (бізнес-інкубатары, арганізаваны стартап-рух і інш.). Забеспячэнне такіх умоў з’яўляецца для БДПУ актуальнай задачай. Карысна таксама разгледзець пытанне аб увядзенні ў навучальныя планы спецкурса або факультатыва «Асновы прадпрымальніцкай дзейнасці ў прафесійнай сферы».
Асноўнымі напрамкамі навукова-даследчай дзейнасці ў 2018 г. з’яўляюцца: публікацыйная актыўнасць і якасць выдадзеных матэрыялаў, камерцыялізацыя і экспарт навуковай прадукцыі, выкананне сацыяльных заказаў.
Усе агучаныя ў дакладзе прапановы па ўдасканаленні ва ўніверсітэце навукова-інавацыйнай дзейнасці, падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі і развіцці маладзёжнай навукі ўнесены ў праект Пастановы Савета БДПУ.
28 лістапада 2017 года № 14 (1202)
ДЭЛЕГАЦЫЯ БДПУ на чале з рэктарам А. І. Жуком 12–14 лістапада наведала Эстонскую Рэспубліку. Графік рабочай паездкі быў насычаны. Так, падчас візіту члены дэлегацыі сустрэліся з калектывам Ахтмескай гімназіі ў г. Кохтла-Ярве, вучні педагагічнага класа якой засвойваюць факультатыў «Уводзіны ў педагагічную прафесію» па праграме, распрацаванай у БДПУ. Яшчэ адным пунктам візіту стала знаёмства з адукацыйным асяроддзем Йыхвінскай гімназіі. Аляксандр Іванавіч Жук выступіў перад яе вучнямі і запрасіў іх да ўдзелу ў міжнародным адукацыйным праекце БДПУ «Пазнай Беларусь: ад адукацыі да культуры».
Важным крокам да партнёрства Беларусі і Эстоніі ў галіне адукацыі стала наведванне членамі дэлегацыі БДПУ Нарвскага каледжа Тартускага ўніверсітэта, які забяспечвае павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку педагогаў, а таксама рэалізуе бакалаўрскія і магістарскія праграмы падрыхтоўкі па педагагічных спецыяльнасцях. Падчас круглага стала перад выкладчыкамі каледжа з дакладам «Падрыхтоўка педагагічных кадраў у Рэспубліцы Беларусь: кластарнае ўзаемадзеянне» выступіў Аляксандр Іванавіч Жук. Абмеркаванне магчымых напрамкаў сумеснай работы знайшло свой лагічны працяг у падпісанні кіраўнікамі ўстаноў – А. І. Жуком і К. Калас – мемарандума аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і Нарвскім каледжам Тартускага ўніверсітэта.
У РАМКАХ ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях» у сферы адукацыі наш універсітэт плённа ўзаемадзейнічае з кітайскімі партнёрамі. Новым крокам да збліжэння стаў візіт у БДПУ 16 лістапада дэлегацыі Аньянскага педагагічнага ўніверсітэта (КНР) на чале з прэзідэнтам Навуковага савета спадаром Цзі Дочжэ. Падчас сустрэчы прадстаўнікі БДПУ на чале з першым прарэктарам Святланай Іванаўнай Копцевай абмеркавалі з замежнымі калегамі планы па супрацоўніцтве ў сферы педагагічнай адукацыі, у прыватнасці, разгледзелі магчымасць навучання кітайскіх студэнтаў у магістратуры нашага ўніверсітэта. Вынікам канструктыўнага міжнароднага дыялогу стала падпісанне дагавору аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і Аньянскім педагагічным універсітэтам і дадатковых пагадненняў па арганізацыі сумесных праграм «3+1+1», «4+2». Таксама члены дэлегацыі прынялі ўдзел у канферэнцыі «Адукацыя дарослых: кіраванне асобасным і прафесійным развіццём», арганізаванай ІПКіП БДПУ, наведалі музей універсітэта, пазнаёміліся з залай рэдкай кнігі і спартыўным комплексам.
10 лістапада 2017 года, № 13 (1201)
Дэлегацыя БДПУ на чале з рэктарам універсітэта А. І. Жуком днямі вярнулася з Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе знаходзілася па запрашэнні рэктара МПДУ А. У. Лубкова. Святкаванне 145-й гадавіны ўстановы стала добрай нагодай абмеркаваць напрамкі ўзаемадзеяння БДПУ і МПДУ, якое пачалося падчас уступлення нашага ўніверсітэта ў Еўразійскую асацыяцыю ўніверсітэтаў (2007 г.), актывізавалася пры падпісанні двухбаковага дагавора аб супрацоўніцтве (2015 г.), узбагацілася новымі формамі ў рамках сумеснай работы ў складзе Еўразійскай асацыяцыі педагагічных універсітэтаў (2016 г.).
Аляксандр Іванавіч правёў перамовы з прадстаўнікамі ўстаноў адукацыі – членамі ЕАПУ – аб стварэнні еўразійскага сеткавага ўніверсітэта, дасягнуў дамоўленасці наконт удзелу alma mater у Тыдні навукі і адукацыі ў інтарэсах міру і развіцця (лістапад–снежань 2017 г.). Акрамя таго, А. І. Жук абмеркаваў перспектывы ўзаемадзеяння суб’ектаў вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара педагагічнай адукацыі Беларусі з замежнымі калегамі, сустрэўся з рэктарамі Армянскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Х. Абавяна, Педагагічнага ўніверсітэта імя Камісіі народнай адукацыі (Польшча), Славянскага ўніверсітэта (Малдова), Расійска-Таджыкскага (славянскага) універсітэта, а таксама з прадстаўнікамі Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л. М. Гумілёва, Бакінскага дзяржаўнага і Пекінскага педагагічнага ўніверсітэтаў, Універсітэта Гент (Бельгія), Руска-Кітайскага фонду развіцця культуры і адукацыі (КНР), Германскай службы акадэмічных абменаў і інш.
За шматгадовае плённае супрацоўніцтва, падтрымку сумесных міжнародных праектаў і асабісты ўклад у развіццё ўзаемавыгаднага партнёрства рэктар БДПУ А. І. Жук быў удастоены Падзякі, якую яму ўручыў кіраўнік МПДУ А. У. Лубкоў
1 верасня 2017 года № 9 (1197)
ЛІЧБЫ І ФАКТЫ – НА НАШУ КАРЫСЦЬ
Прыёмная кампанія-2017 шчыра парадавала і колькасцю жадаючых стаць студэнтамі вядучага педагагічнага ўніверсітэта краіны, і якасцю ведаў абітурыентаў. Вынікі сапраўды ўражваюць.
Па дадзеных Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, самы высокі конкурс у краіне зарэгістраваны адразу на дзвюх спецыяльнасцях БДПУ (дзённая бюджэтная форма атрымання адукацыі): «Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме)» і «Псіхалогія» – адпаведна 15,2 і 6,5 чалавека на месца. У сярэднім конкурс па ўніверсітэце склаў больш за 2 чалавекі на месца: на 800 бюджэтных месцаў дзённай формы атрымання адукацыі і 360 завочнай было пададзена 3045 заяў, што значна перавышае лічбы 2016 г. (2597).
Выраслі і якасныя паказчыкі. Сёлета сярод першакурснікаў 350 выпускнікоў ліцэяў і гімназій (у 2016 г. – 315). На 5 спецыяльнасцей з 31 прахадны бал склаў 310 і вышэй. Гэта – «Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка» (336), «Лагапедыя» (333), «Гісторыя і экскурсійна-краязнаўчая работа» (316), а таксама «Гісторыя і сусветная мастацкая культура» (312), «Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія промыслы» (315).
Значны рост прахадных балаў назіраецца практычна на ўсіх педагагічных спецыяльнасцях – ад 209 і вышэй. Толькі на дзвюх ён не дасягнуў адзнакі «200»: «Дашкольная адукацыя» (192), «Фізіка і інфарматыка» (193). Варта адзначыць, што на першую спецыяльнасць быў аб’яўлены самы высокі набор ва ўніверсітэце – 150 чалавек, а на другую прахадны бал у параўнанні з мінулым годам павысіўся на 41 пункт. У цэлым жа конкурс на фізіка-матэматычны факультэт за два гады павялічыўся з 1,1 да 1,7 чалавека на месца. Cтудэнтамі фізмата сталі 22 медалісты і ўладальнікі дыплома ССНУ з адзнакай (у 2016 г. – 15), а таксама абітурыентка Алі-
на Савініч, якая паступіла з самым высокім балам па ўніверсітэце – 355.
На 11 спецыяльнасцей былі залічаны толькі льготныя катэгорыі студэнтаў: медалісты і ўладальнікі дыпломаў ССНУ з адзнакай (у 2017 г. – 175 чалавек, у 2016 – 170), мэтавікі (у 2017 г. – 224, у 2016 г. – 202). Гаворка перш за ўсё ідзе пра спецыяльнасці, на якія ажыццяўлялі набор факультэты фізічнага выхавання і філалагічны, інстытуты псіхалогіі і інклюзіўнай адукацыі і інш.
Прыёмная кампанія гэтага года вызначаецца і тым, што ўпершыню ў БДПУ паступалі выпускнікі педагагічных класаў. На працягу двух гадоў яны засвойвалі факультатыў «Уводзіны ў педагагічную прафесію», спрабавалі сябе ў ролі настаўнікаў малодшых класаў. Тыя з іх, у каго ў атэстаце не менш за 8 балаў па профільных прадметах i не нiжэй за 7 балаў па ўсіх астатніх, мелі права быць залічанымі на педагагічныя спецыяльнасці без экзаменаў. Сёлета ў БДПУ падалі заяву і паспяхова прайшлі сумоўе 107 выпускнікоў педагагічных класаў, 20 % з якіх скончылі ліцэі і гімназіі. Сярэдні бал атэстата ў выпускнікоў педкласаў ад 9 і вышэй. Многія з іх з’яўляюцца пераможцамі алімпіяд і конкурсаў, займаюцца грамадскай дзейнасцю.
Дарагія першакурснікі! Мы вітаем вас у сценах БДПУ і спадзяёмся, што на першай у жыцці сесіі вы прадэманструеце трывалыя веды па ўсіх вучэбных дысцыплінах.
Сяргей ЯКАВЕНКА, адказны сакратар прыёмнай камісіі
15 чэрвеня 2017 года, № 8 (1196)
РЭКТАР БДПУ А. І. Жук і старшыня Жодзінскага гарвыканкама Ю. А. Шары падпісалі першы ў гісторыі дагавор аб супрацоўніцтве паміж вядучай установай у галіне вышэйшай педагагічнай адукацыі і дзяржаўным органам кіравання. Гэта адбылося 7 чэрвеня падчас візіту дэлегацыі alma mater у г. Жодзіна, з адміністрацыяй якога наш універсітэт доўгі час узаемадзейнічае ў рамках правядзення зорных паходаў. Дакумент накіраваны на эфектыўнае сацыяльнае партнёрства, пашырэнне інфармацыйных і дзелавых кантактаў і прадугледжвае рэалізацыю канкрэтнага плана мерапрыемстваў на 2017/2018 навучальны год.
Праграма паездкі была насычанай: прэс-канферэнцыя з прадстаўнікамі гарадскіх і абласных СМІ, сустрэча ў СШ № 9 з навучэнцамі і выкладчыкамі профільных класаў педагагічнай накіраванасці, наведванне ААТ «БелАЗ».
РЭКТАРУ БДПУ А. І. Жуку прысуджана званне Doctor honoris causa Паўднёваўкраінскага НПУ імя К. Д. Ушынскага за вялікі ўклад у развіццё навукі, адукацыі, культуры і духоўнасці. Першымі павіншавалі Аляксандра Іванавіча ўдзельнікі III Міжнароднага кангрэса «Глабальныя выклікі педагагічнай адукацыі ва ўніверсітэцкай прасторы», які праходзіў на базе Паўднёваўкраінскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя К. Д. Ушынскага (г. Адэса), – больш за 700 спецыялістаў з Беларусі, Германіі, ЗША, Ізраіля, Кітая, Літвы, Малдовы, Польшчы, Рэспублікі Карэя, Турцыі, Украіны, Чэхіі і Японіі. Прафесар А. І. Жук выступіў перад калегамі на пленарным пасяджэнні з дакладам «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка як цэнтр інавацыйнага развіцця сістэмы бесперапыннай педагагічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь», сустрэўся з першым намеснікам Міністра адукацыі і навукі Украіны У. В. Каўтунцом, прыняў удзел у рабоце Платформы рэктараў педагагічных універсітэтаў.
22 мая 2017 года, № 7 (1195)
На чарговым пасяджэнні Савета ўніверсітэта з дакладам
«Аб супрацоўніцтве БДПУ і суб’ектаў вучэбна-навукова-інавацыйнага
кластара па развіцці бесперапыннай педагагічнай адукацыі»
выступіў рэктар універсітэта А. І. Жук
У сваім дакладзе Аляксандр Іванавіч адзначыў, што дзякуючы стварэнню вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара па развіцці бесперапыннай педагагічнай адукацыі (ВНІК БПА) у краіне фарміруецца адзіная адукацыйная прастора, скарачаюцца тэрміны адаптацыі спецыялістаў, зніжаецца сабекошт іх падрыхтоўкі, павышаецца канкурэнтаздольнасць айчыннай сістэмы адукацыі. У сваю чаргу, БДПУ як цэнтр кластарнага развіцця праводзіць сістэмную работу для эфектыўнага вырашэння задач у галіне педагагічнай адукацыі.
Стратэгічнае кіраўніцтва дзейнасцю ВНІК БПА ажыццяўляе Каардынацыйны савет па пытаннях бесперапыннай педагагічнай адукацыі. Сёння ў яго складзе 26 прадстаўнікоў з усіх рэгіёнаў рэспублікі.
А. І. Жук падкрэсліў, што навукоўцы БДПУ ў супрацоўніцтве з суб’ектамі кластара распрацавалі праект прафесійна-кваліфікацыйнага стандарту педагога. У адпаведнасці з ім падрыхтаваны праекты макетаў адукацыйных стандартаў бакалаўрыяту і магістратуры профілю «Адукацыя».
Асаблівую ўвагу Аляксандр Іванавіч звярнуў на тое, што адным з асноўных напрамкаў дзейнасці ВНІК БПА стала навукова-метадычнае і арганізацыйнае забеспячэнне профільных класаў і груп педагагічнай накіраванасці (319 з колькасцю навучэнцаў 3542 чалавекі) у 252 установах агульнай сярэдняй адукацыі рэспублікі. Зацверджаны пералік з 38 педагагічных і навукова-педагагічных спецыяльнасцей, пры паступленнi на якiя выпускнікі профільных класаў (груп) залічваюцца ва ўстановы вышэйшай адукацыі без уступных выпрабаванняў.
Ва ўмовах кластара развіваецца эфектыўнае ўзаемадзеянне ўніверсітэтаў з установамі агульнай сярэдняй адукацыі праз філіялы кафедраў (у БДПУ – 44). Прадуктыўным механізмам паглыблення студэнтаў у будучую прафесійную дзейнасць з’яўляюцца 9 школ-лабараторый.
Асноўнай формай супрацоўніцтва суб’ектаў ВНІК БПА стала сеткавае ўзаемадзеянне праз сістэму гарызантальных сувязей, якія ахопліваюць адукацыйную і навуковую дзейнасць універсітэтаў і навукова-метадычных устаноў з выкарыстаннем патэнцыялу рэсурсных цэнтраў, вопыту навукова-педагагічных школ, іншага. Аляксандр Іванавіч у якасці прыкладу прывёў пастаянна дзеючы Рэспубліканскі метадалагічны семінар па педагагічных навуках для магістрантаў, аспірантаў, дактарантаў, іх навуковых кіраўнікоў і кансультантаў (адбылося 29 пасяджэнняў). У рамках кластара абагулены вопыт навуковых школ і рэгулярна папаўняецца зводная інфармацыйная база навукова-педагагічных школ суб’ектаў аб’яднання (53).
Адметнай рысай кластарнага ўзаемадзеяння з’яўляецца створаная сетка рэсурсных цэнтраў практыкаарыентаванай педагагічнай адукацыі (Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр інклюзіўнай адукацыі на базе факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ і Нацыянальны рэсурсны цэнтр інклюзіўнай адукацыі).
У заключэнні А. І. Жук канстатаваў, што мінулы год даказаў жыццяздольнасць і своечасовасць кластарнага ўзаемадзеяння для развіцця бесперапыннай педагагічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У рабоце Савета БДПУ бралі ўдзел першы прарэктар УА «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна» В. С. Болбас, рэктар ДУА «Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі» С. А. Сяргейка, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Сярэдняя школа № 6 г. Мінска» А. В. Фядосава.
Па выніках пасяджэння прыняты рашэнні, якія знайшлі адлюстраванне ў Пастанове Савета БДПУ. У прыватнасці, дырэктарам інстытутаў, дэканам факультэтаў, загадчыкам кафедраў даручана: актывізаваць і дыверсіфікаваць формы ўзаемадзеяння з рэгіянальнымі ўстановамі адукацыі ў рамках кластара; распаўсюдзіць вопыт факультэтаў дашкольнай адукацыі і гістарычнага па выкарыстанні патэнцыялу супрацоўніцтва са школамі-лабараторыямі ў адукацыйным працэсе; вызначыць напрамкі адукацыйнай і выхаваўчай работы з першакурснікамі – выпускнікамі педагагічных класаў з улікам іх гатоўнасці да даследчай, праектнай, творчай вучэбнай і пазавучэбнай дзейнасці. Цэнтру развіцця педагагічнай адукацыі даручана падрыхтаваць аналітычную справаздачу па выкарыстанні праблемнага поля прыярытэтных псіхолага-педагагічных даследаванняў у навукова-даследчай рабоце суб’ектаў кластара і прадставіць Палажэнне аб сеткавым узаемадзеянні суб’ектаў кластара для зацвярджэння на чарговым пасяджэнні Каардынацыйнага савета. Поўны тэкст Пастановы накіраваны ў cтруктурныя падраздзяленні ўніверсітэта.
4 мая 2017 года, № 6 (1194)
БЕЛАРУСКI КIРМАШ НА ТУРКМЕНСКАЙ ЗЯМЛI
Прадстаўнікі alma mater на чале з рэктарам БДПУ А. І. Жуком – члены афіцыйнай дэлегацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь – 25–29 красавіка прынялі ўдзел у выстаўцы адукацыйных паслуг, якая праходзіла ў сталіцы Туркменістана г. Ашгабад. Удзельнікамі «Кірмашу ведаў», які штогод арганізуецца пры цесным узаемадзеянні з туркменскімі калегамі і Пасольствам Рэспублікі Беларусь у гэтай краіне, сталі 25 беларускіх універсітэтаў. У цырымоніі адкрыцця выстаўкі прынялі ўдзел намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Руды і намеснік Міністра адукацыі Туркменістана Акнабат Атабаева.
У рамках мерапрыемства рэктар БДПУ А. І. Жук наведаў Міністэрства адукацыі Туркменістана. Падчас круглага стала Аляксандр Іванавіч расказаў пра развіццё інклюзіўнай адукацыі ў нашай установе, а таксама закрануў пытанні стану і перспектыў навуковай і адукацыйнай дзейнасці ўніверсітэта.
Праграма знаходжання беларускай дэлегацыі ўключала візіты ў Дзяржаўны камітэт па турызме Туркменістана, а таксама ў шэраг устаноў вышэйшай, сярэдняй і пачатковай адукацыі. Падчас сустрэч з туркменскімі партнёрамі А. І. Жук асаблівую ўвагу ўдзяліў праблемам пашырэння міжнароднага супрацоўніцтва БДПУ з вядучымі ўніверсітэтамі краіны: Туркменскім дзяржаўным універсітэтам імя Махтумкулі, Туркменскім дзяржаўным педагагічным інстытутам імя Сейітназара Сэйду, Нацыянальным інстытутам спорту і турызму, Туркменскім нацыянальным інстытутам сусветных моў імя Даўлетмамета Азад, іншымі. Дасягнутыя дамоўленасці прадугледжваюць заключэнне дагавораў аб супрацоўніцтве, узаемадзеянне ў рамках праграмы акадэмічнай мабільнасці і г. д.
На «Кірмашы ведаў» павышанай увагай туркменскіх абітурыентаў і іх бацькоў карыстаўся інфармацыйны стэнд БДПУ. Нашы спецыялісты прадставілі яго наведвальнікам увесь спектр адукацыйных магчымасцяў універсітэта, а таксама расказалі пра ўмовы паступлення і навучання ў БДПУ, асаблівасці міграцыйнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Валерыя АНДРЭЕВА, спецыяліст упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва
14 красавіка 2017 года, № 5 (1193)
На чарговым пасяджэнні Савета нашай установы з дакладам
«ФІНАНСАВА-ЭКАНАМІЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ УНІВЕРСІТЭТА за 2016 г.
І ЗАДАЧЫ ПА ЯЕ РАЗВІЦЦІ»
выступіў рэктар БДПУ А. І. Жук. У прыватнасці, Аляксандр Іванавіч сказаў:
– Асноўныя напрамкі стратэгічнага развіцця БДПУ на 2016–2020 гг. у сферы фінансаваэканамічнай дзейнасці адпавядаюць Дзяржаўнай праграме «Адукацыя і маладзёжная палітыка». У цэнтры ўвагі – дасягненне мэт па прыярытэтных напрамках развіцця ўніверсітэта шляхам канцэнтрацыі на іх асноўных фінансавых і матэрыяльных рэсурсаў, стварэнне сістэмы матывацыі для эфектыўнай працы ўсіх супрацоўнікаў універсітэта і паспяховай вучобы студэнтаў і аспірантаў, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай інфраструктуры БДПУ.
Фінансава-эканамічная дзейнасць універсітэта ажыццяўляецца на планавай аснове ў рамках, зацверджаных Міністэрствам адукацыі. У цэлым у 2014–2016 гг. агульны аб’ём бюджэтнага фінансавання павялічыўся на 14 %, а даходы ад пазабюджэтнай дзейнасці БДПУ – на 18 %.
У агульным аб’ёме выдаткаў заработная плата з налічэннямі склала амаль 60 %. З уласных сродкаў універсітэта на яе выплочванне было накіравана 7,7 млн руб., што супастаўляльна з бюджэтным фінансаваннем – 7,8 млн руб. Сярэдні заробак па ўніверсітэце ў мінулым годзе ў параўнанні з 2014 г. павялічыўся амаль на 33 % і склаў 654,6 руб. Прычым павышэнне заработнай платы закранула ў роўнай ступені ўсе катэгорыі работнікаў, у тым ліку ПВС – 806,8 руб. (рост 134 %), іншы персанал – 493,7 руб. (рост 132%). Так, сярэднямесячная зарплата прафесара БДПУ склала 993,0 руб., дацэнта – 844,0 руб., выкладчыка – 606,0 руб.
Ва ўніверсітэце вялікая ўвага надаецца стымуляванню якасці працы работнікаў. Штомесяц усяму працоўнаму калектыву выплочваецца прэмія. За апошнія тры гады яе сярэдні памер на аднаго работніка павялічыўся на 47 % і склаў 1968,47 руб. за год. У 2016 г. кожны супрацоўнік атрымаў дадатковую прэмію ў памеры аднаго тарыфнага акладу да Дня настаўніка і Дня ўніверсітэта; па выніках 2015/2016 навучальнага года выкладчыцкаму складу выплачана па 0,75 тарыфнага акладу, астатнім работнікам – 0,5 тарыфнага акладу. У 2016 г. выплата матэрыяльнай дапамогі склала 525,0 руб. на аднаго працуючага, што амаль у два разы больш, чым у 2014 г.
Рэалізацыя сацыяльных праграм прывяла да павелічэння бюджэтных расходаў, звязаных са стыпендыяльнымі выплатамі. Паказчык забяспечанасці, плануемы Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, складае 82 % ад агульнай колькасці студэнтаў. Калі ў 2014 г. у БДПУ колькасны паказчык стыпендыятаў знаходзіўся на ўзроўні 74 %, а ў 2015 г. – 76 %, то ў 2016 г. ён павысіўся да 81%. Павялічылася колькасць студэнтаў з сярэднімі і высокімі баламі паспяховасці. Так, удзельная вага стыпендыятаў з баламі 8–9 у 2015 г. склала 20 %, а ў 2016 г. – больш за 21%. Акрамя таго, у мінулым годзе найвышэйшыя балы – 9 і 10 – атрымлівалі адпаведна 7 % і 7,2 %. Гэта – вынік паляпшэння якасці падрыхтоўкі студэнтаў, а таксама павелічэння колькасці першакурснікаў з больш высокімі баламі школьнага атэстата.
Аляксандр Іванавіч звярнуў увагу членаў Савета на тое, што ў сітуацыі, калі бюджэтнае фінансаванне не пакрывае выдаткі, звязаныя з арганізацыяй навучальнага працэсу і гаспадарчымі патрэбамі, вялікае, калі не вырашальнае, значэнне набывае пазабюджэтная дзейнасць.
За перыяд 2014–2016 гг. прыбытак універсітэта ад пазабюджэтнай дзейнасці павялічыўся на 18 %. У некаторых падраздзяленнях, як, напрыклад, вучэбна-выдавецкі цэнтр, такі рост склаў 37 % (у 2016 г. – 16 %). За павышэннем даходаў стаіць маркетынгавае рашэнне аб’яднаць участкі ксеракопіі і рознічнага гандлю. Кіраўніцтву ВВЦ рэкамендавана павялічыць прыбыткі ад гэтага віду дзейнасці на 30–35 %.
Назіраецца павелічэнне даходаў ад аказання фізкультурна-аздараўленчых платных паслуг з 60,0 тыс. руб. у 2014 г. да 169,3 тыс. руб. у 2016 г. Толькі за мінулы год рост склаў 188 %. Аднак, паколькі прыбыткі ад новай трэнажорнай залы (вул. Савецкая, 18/1) і стадыёна БДПУ не адпавядаюць капітальным укладанням у гэтыя аб’екты, кіраўніцтву спартыўнага комплексу рэкамендавана больш актыўна прыцягваць насельніцтва да заняткаў фізкультурай і спортам на базах універсітэта на ўмовах аплаты.
Асноўнай крыніцай даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці ўніверсітэта па-ранейшаму з’яўляецца навучанне на платнай аснове, прычым аб’ём грашовых паступленняў напрамую залежыць ад колькасці навучэнцаў. У 2016 г. агульная колькасць студэнтаў у БДПУ зменшылася на 15 % у параўнанні з 2014 г., а даходы ад платнага навучання павялічыліся на 26 %. Бясспрэчным лідарам сярод падраздзяленняў з’яўляецца Інстытут псіхалогіі. У мінулым годзе на 46 % павялічыў даходы філалагічны факультэт, што звязана з аказаннем адукацыйных паслуг для замежных грамадзян. Добрыя вынікі дэманструюць факультэт фізічнага выхавання і Інстытут інклюзіўнай адукацыі. Паменшылі аналагічныя паказчыкі факультэт эстэтычнай адукацыі, ФСПТ, ФДА, гістарычны факультэт.
У структуры даходаў ад адукацыйнай дзейнасці важнае месца займае прыбытак ад навучання студэнтаў-замежнікаў. У перыяд 2014–2016 гг. іх колькасць павялічылася больш чым у 4 разы. БДПУ выканаў устаноўлены паказчык па знешнеэканамічнай дзейнасці. Рост валютных паступленняў склаў 168,4 % пры плане 109,2 %.
Наяўнасць уласных сродкаў дала магчымасць у 2016 г. аплочваць многія патрэбы ўніверсітэта, у тым ліку камунальныя паслугі, паслугі сувязі, камандзіровачныя і транспартныя выдаткі, многае іншае.
Аляксандр Іванавіч падкрэсліў, што рэктарат надае павышаную ўвагу развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы ўніверсітэта. Сярэдні працэнт яе абнаўлення за апошнія тры гады склаў 14,3 % пры планавай лічбе 5 %. На набыццё абсталявання ў 2016 г. выдаткавана 496,3 тыс. руб., з якіх 442,3 тыс. руб., або 90 %, – уласныя сродкі БДПУ.
Бягучы рамонт праводзіўся пераважна за кошт даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці ўніверсітэта. На яго правядзенне затрачана 1,3 млн руб., з якіх пазабюджэтныя сродкі склалі 1,1 млн руб., або 85 % ад агульнага каштарысу. На капітальны рамонт выдаткавана 638,0 тыс. руб.
У інтэрнаце № 6 адрамантавана і абсталявана сучасным спартыўным інвентаром трэнажорная зала. На стадыёне БДПУ праведзена мадэрнізацыя футбольнага поля пад кладку штучнага пакрыцця, у адміністрацыйным будынку выкананы рамонт душавых і пакояў для пераапранання. Сёлета тут плануецца ўсталяваць 4 асвятляльныя мачты.
На ФСПТ пасля рамонту адкрыты рэсурсны цэнтр сацыяльна-педагагічных тэхналогій. Яго тэхнічная аснашчанасць дазваляе выкарыстоўваць сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі для правядзення вэбінараў, анлайн-канферэнцый, майстар-класаў, анлайн-кансультацый і г. д.
Абноўлены месцы агульнага карыстання ў вучэбных карпусах № 8 і № 3; выкананы рамонт 13 санвузлоў у вучэбных карпусах № 1, 2, 3; праведзены частковы рамонт і заменены аконныя і дзвярныя блокі ў вучэбным корпусе № 9.
У рамках запланаваных мерапрыемстваў, прысвечаных Году культуры ў Беларусі, у БДПУ адкрылася мастацкая галерэя «Асветнікі зямлі Беларускай». Мастацкая экспазіцыя прадстаўлена аўтарскімі работамі выкладчыкаў факультэта эстэтычнай адукацыі.
У Дзень універсітэта, 21 лістапада, адкрылася абноўленая экспазіцыя Музея БДПУ ў вучэбным корпусе № 3, асаблівасцю якой стала спалучэнне лепшых традыцый класічнай музейнай прасторы з найноўшымі камп’ютарнымі тэхналогіямі. Значная частка фондаў даступная наведвальнікам у электронным выглядзе.
У актавай зале вучэбнага корпуса № 3 праведзена мадэрнізацыя сістэмы гукавога аснашчэння і выканана ўстаноўка кліматычнага абсталявання прамысловага тыпу для кандыцыянавання паветра.
Напярэдадні Дня жанчын у вучэбным корпусе № 7 свае дзверы адчыніла «Наша кафэ» на 100 пасадачных месцаў. Гэта вырашыла праблему рацыянальнага харчавання ў адным з самых вялікіх карпусоў БДПУ.
На базе Інстытута інклюзіўнай адукацыі адкрыты Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр – унікальная структура, аналагаў якой няма ў краіне. Гэта адзіная ў Беларусі практычная і адукацыйная пляцоўка падрыхтоўкі будучых і практыкуючых педагогаў да работы ва ўмовах інклюзіўнай адукацыі. Падводзячы вынікі, А. І. Жук паставіў перад студэнтамі і супрацоўнікамі БДПУ яшчэ адну важную задачу – беражлівых адносінаў да маёмасці ўніверсітэта.
Каб забяспечыць нармальнае функцыянаванне, універсітэт мае магчымасць аплочваць дадатковыя расходы за кошт перавагі даходаў над выдаткамі. Асноўныя сродкі былі накіраваны на прэміраванне і аказанне матэрыяльнай дапамогі супрацоўнікам і студэнтам. Акрамя таго, студэнтам-платнікам, якія паспяхова скончылі навучальны год, прадастаўлена зніжка на аплату навучання ў памеры больш за 18,0 тыс. руб.
У 2016 г. універсітэт атрымаў прыбытак ад аказання факультэтамі дадатковых адукацыйных паслуг у памеры 343,0 тыс. руб. У цэлым даходы павялічыліся ў 1,5 раза. Павелічэння больш чым у тры разы дамагліся ІПКіП, факультэты эстэтычнай, пачатковай і дашкольнай адукацыі. Не ў поўнай меры ўдзельнічаў у аказанні платных паслуг факультэт фізічнага выхавання.
Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу павысіць сярэднямесячную заработную плату да канца 2017 г. да 1 000,0 руб. Для таго каб выканаць яе, на думку рэктара БДПУ А. І. Жука, неабходна акрамя нарошчвання аказання платных паслуг уключыць рэжым эканоміі: скараціць камандзіровачныя, транспартныя і гаспадарчыя выдаткі, а таксама выдаткі на паслугі сувязі.
На заканчэнне Аляксандр Іванавіч адзначыў, што для забеспячэння ўстойлівага развіцця ўніверсітэта неабходна павялічваць пазабюджэтныя даходы па ўсіх напрамках, дыверсіфікаваць платныя паслугі, пры гэтым максімальна рацыянальна выкарыстоўваць наяўную матэрыяльна-тэхнічную базу, правесці аптымізацыю штатнага раскладу, каб выконваць тую ж працу, але з меншай колькасцю чалавек. Названыя даручэнні знайшлі адлюстраванне ў пастанове Савета ўніверсітэта.
31 сакавіка 2017 года № 4 (1192)
23 САКАВІКА alma mater наведала прадстаўнічая дэлегацыя Ліннаньскага педагагічнага ўніверсітэта (КНР) на чале з кіраўніком установы Лю Мінг. На сустрэчы рэктара БДПУ А. І. Жука з гасцямі прысутнічалі дэкан філалагічнага факультэта В. Д. Старычонак, намеснік дырэктара Інстытута інклюзіўнай адукацыі С. М. Фяклістава, студэнты ўніверсітэта – грамадзяне Беларусі і Кітая. Падчас размовы бакі абмеркавалі пытанні арганізацыі акадэмічнага абмену, узаемадзеяння з Цэнтрам кітайскай мовы і культуры БДПУ, навучання кітайскіх студэнтаў у магістратуры нашай установы.
Па выніках сустрэчы быў перападпісаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і Ліннаньскім педагагічным універсітэтам, а гасцям прадастаўлена магчымасць наведаць Інстытут інклюзіўнай адукацыі, азнаёміцца з экспазіцыяй залы рэдкай кнігі і музея БДПУ, сустрэцца са студэнтамі Паўночна-Заходняга ўніверсітэта, якія набываюць веды ў нашым універсітэце на ўмовах уключанага навучання.
ДЭЛЕГАЦЫЯ БДПУ на чале з рэктарам А. І. Жуком 9–11 сакавіка наведала вядучыя ўстановы вышэйшай адукацыі кітайскай правінцыі Хэнань – Лаянскі педагагічны і Хэнаньскі ўніверсітэты. Падчас візіту прадстаўнікі alma mater азнаёміліся з працэсам навучання ў інстытутах мастацтва КНР і прадставілі вопыт падрыхтоўкі спецыялістаў аналагічнага профілю на факультэце эстэтычнай адукацыі БДПУ. Гаспадароў уразілі творы выяўленчага мастацтва, аўтарамі якіх з’яўляюцца студэнты ФЭА, у тым ліку радзільныя ручнікі, што былі ўручаны кітайскім калегам як сімвал нараджэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
Вынікам візіту ў КНР стала падпісанне 7 дакументаў, сярод якіх якіх дагавор аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і Хэнаньскім універсітэтам і шэраг пагадненняў з Лаянскім педагагічным універсітэтам па распрацоўцы і рэалізацыі сумеснай праграмы падрыхтоўкі спецыялістаў эстэтычнага цыклу і фізічнага выхавання. Дзякуючы ініцыятыве рэктарата БДПУ ў беларускіх і кітайскіх студэнтаў старэйшых курсаў з’явілася рэальная магчымасць на ўмовах абмену прайсці навучанне ў адным з універсітэтаў-партнёраў на працягу аднагодвух семестраў, а ў выкладчыкаў спецыяльных дысцыплін – апрабіраваць свае метадычныя напрацоўкі ў краіне іншых культурных традыцый.
7 сакавіка 2017 года № 3 (1191)
«АБ ПАВЫШЭННІ ІНШАМОЎНАЙ КАМПЕТЭНТНАСЦІ СТУДЭНТАЎ І ВЫКЛАДЧЫКАЎ БДПУ»
Чарговае пасяджэнне Савета БДПУ было прысвечана пытанню павышэння ўзроўню валодання замежнай мовай як абавязковага паказчыка эфектыўнай прафесійнай дзейнасці педагога. З дакладам выступіла загадчык кафедры замежных моў В. П. Скок.
Вераніка Пятроўна паведаміла членам Савета, што прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры, якую яна ўзначальвае, распрацоўвае і ўкараняе ў вучэбна-адукацыйны працэс сучасныя тэхналогіі навучання. З мэтай арганізацыі рэйтынгавай сістэмы ацэнкі ведаў студэнтаў распрацаваны і выкарыстоўваюцца кантрольна-дыягнастычныя матэрыялы. Для пэўнай катэгорыі навучэнцаў праводзяцца дадатковыя заняткі і індывідуальнае кансультаванне, у тым ліку сіламі 40 студэнтаў-цьютараў.
Моўнай падрыхтоўцы будучых педагогаў садзейнічае іх удзел у міжнародных праграмах. Больш за 20 чалавек былі задзейнічаны ў праекце нямецкай экалагічнай арганізацыі Janun е. V. (Германія), праграме валанцёрскіх маладзёжных лагераў Ewoca (Германія – Італія – Беларусь), анлайн-праекце «Будучыя настаўнікі» (БДПУ – Тэхаскі ўніверсітэт). Наладжана актыўнае супрацоўніцтва кафедры замежных моў з міжнароднымі навукова-метадычнымі цэнтрамі – Інфармацыйным бюро Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD), Інстытутам Гётэ, Цэнтрам італьянскай культуры пры Амбасадзе Італіі ў Беларусі, іншымі.
Дэкан гістарычнага факультэта А. В. Касовіч, старшыня камісіі па падрыхтоўцы пытання, падкрэсліў, што ў апошнія гады выкладчыкі БДПУ атрымалі магчымасць удасканаліць валоданне замежнай мовай падчас навуковых стажыровак ва ўніверсітэтах Вялікабрытаніі, Германіі, Нідэрландаў, Італьянскай Рэспублікі, Рэспублікі Польшча, Літоўскай Рэспублікі і іншых краін. На думку Аляксандра Валер’евіча, павелічэнне тэрміну стажыровак дапаможа выкладчыкам набыць вельмі неабходны вопыт камунікацый на замежнай мове.
Падчас абмеркавання пытання старшыня Савета ўніверсітэта рэктар БДПУ А. І. Жук адзначыў, што павышэнне іншамоўнай кампетэнтнасці студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ – пытанне, якое мае не толькі адукацыйны, а і больш шырокі, міжнародны, кантэкст. Да яго вырашэння трэба ісці мэтанакіравана, з улікам задач, якія сёння стаяць перад сістэмай адукацыі Беларусі.
Аляксандр Іванавіч звярнуў увагу членаў Савета на тое, што філалагічнаму факультэту, Інстытуту павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі неабходна працаваць над стварэннем іншамоўнага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя ва ўніверсітэце. Трэба таксама актывізаваць намаганні па падрыхтоўцы кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі па замежных мовах і методыцы іх выкладання.
Па ініцыятыве рэктара БДПУ было прынята некалькі важных рашэнняў. У прыватнасці, дэканам факультэтаў і дырэктарам інстытутаў даручана ўнесці прапановы па арганізацыі сеткавага ўзаемадзеяння студэнтаў і магістрантаў alma mater і ўніверсітэтаўпартнёраў, чытання лекцый на англійскай мове ў рамках праграмы «Запрошаны прафесар» і правядзення алімпіяд па дысцыпліне «Замежная мова».
Кафедры замежных моў даручана распрацаваць праграму і план правядзення ў 2017/2018 навучальным годзе сеткавага практыкуму ў працэсе дыстанцыйнага ўзаемадзеяння студэнцкай моладзі розных краін; забяспечыць стварэнне электронных слоўнікаў прафесійнай лексікі для ўсіх спецыяльнасцей з наступным іх размяшчэннем на карпаратыўным сайце; прадугледзець узмацненне практычнага кампанента ў адукацыйных стандартах 3+, накіраванага на фарміраванне іншамоўнай камунікатыўнай кампетэнтнасці студэнтаў.
Аляксандр Іванавіч даручыў кафедры замежных моў сумесна з ІПКіП арганізаваць для прафесарска-выкладчыцкага складу курсы па павышэнні ўзроўню валодання замежнай мовай. У адпаведнасці з рашэннем Савета ў БДПУ будзе распрацаваны план стажыровак для тых выкладчыкаў, якія плануюць чытанне лекцый на замежнай мове.
КУрсив жирный
Автор
16 студзеня 2017 года, № 1 (1189)
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня г. г. падпісаў Указ аб змяненні правілаў прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Сярод новаўвядзенняў найбольш чаканымі для БДПУ сталі льготы выпускнікам профільных класаў педагагічнай накіраванасці. З 2017 г. асобы, якія скончылі педкласы, пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці будуць залічвацца на дзённую бюджэтную форму атрымання вышэйшай адукацыі без уступных іспытаў па выніках сумоўя.
Спадзяёмся, што змены ў правілах прыёму заахвоцяць да паступлення ў наш універсітэт абітурыентаў, не толькі добра падрыхтаваных па вучэбных прадметах, а і матываваных на педагагічную прафесію. Тым больш, што за два гады навучання школьнікі павінны будуць засвоіць курс факультатыўных заняткаў «Уводзіны ў педагагічную прафесію. X–XI клас», а затым атрымаць рэкамендацыю педагагічнага савета ўстановы адукацыі.
Ідэя фарміравання педагагічных класаў была ўпершыню агучана 21 лістапада 2014 г. – у дзень святкавання 100-годдзя БДПУ. Па выніках візіту Кіраўніка дзяржавы ў наш універсітэт быў складзены пратакол даручэнняў, дзе ўказвалася неабходнасць стварэння профільных класаў педагагічнай накіраванасці і ўвядзення для іх выпускнікоў асаблівага парадку прыёму ва ўстановы вышэйшай адукацыі.
БДПУ з мэтай выканання пратакола даручэнняў Прэзідэнта распрацаваў цэласную сістэму метадычнага суправаджэння профільнага навучання, якая ўключае праграму абавязковага курса «Уводзіны ў педагагічную прафесію. X–XI клас», метадычныя рэкамендацыі па правядзенні факультатыўных заняткаў, а таксама структуру комплекснага партфоліа навучэнца.
Сёння 319 педагагічных класаў і груп дзейнічаюць у больш чым 250 установах агульнай сярэдняй адукацыі ва ўсіх рэгіёнах краіны. У іх займаецца звыш 3500 чалавек.
Такім чынам, можна з упэўненасцю сцвярджаць, што ў калектыве БДПУ не проста чакалі Указ аб змяненні правілаў прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, але і рыхтавалі базу для яго з’яўлення.
«Н»-даведка. Першы набор у дзясятыя педагагічныя класы адбыўся 1 верасня 2015 г. Таму першы выпуск прыходзіцца якраз на новы, 2017 год.
1 снежня 2016 года, № 14 (1186)
У рамках І Беларуска-французскага міжрэгіянальнага форуму БДПУ наведаў дырэктар Вышэйшай школы выкладчыцкага складу і адукацыі Акадэміі Ліёна (ESPE) Ален Муньёта. У праграме трохдзённага візіту – падпісанне Дагавора аб супрацоўніцтве паміж дзвюма ўстановамі вышэйшай адукацыі, знаёмства з вядучым педагагічным універсітэтам краіны і прадстаўнікамі рэктарата, сустрэча з выкладчыкамі факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій і наведванне Рэспубліканскага рэсурснага цэнтра, азнаямленне з дзейнасцю факультэта прыродазнаўства і Асацыяцыі «Адукацыя для ўстойлівага развіцця».
* * *
Дагавор аб супрацоўніцтве 21 лістапада падпісалі кіраўнікі БДПУ і Гуандунскага політэхнічнага ўніверсітэта (КНР) – рэктары А. І. Жук і Гуо Жы. Дакумент прадугледжвае ўстанаўленне эфектыўных узаемасувязяў для забеспячэння якасці адукацыі, падрыхтоўкі канкурэнтаздольных спецыялістаў, рэалізацыі адукацыйных задач; удзел у праграмах акадэмічнай мабільнасці і «Запрошаны прафесар»; арганізацыя сеткавай магістратуры і аспірантуры, навуковае кіраўніцтва дысертантамі; ажыццяўленне міжнародных даследчых праектаў у галіне педагагічнай адукацыі. Госці наведалі факультэт эстэтычнай адукацыі, дзе для іх была праведзена экскурсія па мастацкіх майстэрнях, арганізавана наведванне майстар-класаў.
31 кастрычніка 2016 года, № 12 (1184)
ВІЦЭ-ПРЭЗІДЭНТАМ Асацыяцыі рэктараў педагагічных універсітэтаў Еўропы 17 кастрычніка абраны рэктар БДПУ А. І. Жук. У адпаведнасці з пратаколам Аляксандр Іванавіч выступіў перад калегамі на пленарным пасяджэнні з навуковым дакладам на тэму падрыхтоўкі магістраў педагагічнай адукацыі ў сацыякультурнай прасторы Еўропы.
Рэктар БДПУ А. І. Жук узнагароджаны знакам Нацыянальнай акадэміі педагагічных навук Украіны «Ушинський К. Д.». Заслужаную ўзна гароду Аляксандру Іванавічу ўручыў вядомы ву чоны, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, прэзідэнт НАПН, акадэмік НАН Украіны В. Р. Крэмень. Урачыстая цырымонія адбылася 17 кастрычніка ў Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі.
І яшчэ адной узнагароды быў удастоены рэктар БДПУ А. І. Жук падчас свайго візіту ва Украіну. Гэта – медаль «Н. П. Драгаманаў», якую Вучоная рада Нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя Н. П. Драгаманава прысуджае навукоўцам за значны ўклад у развіццё педагагічнай адукацыі. Ганаровы знак прызнання яго заслуг Аляксандру Іванавічу ўручыў рэктар НПУ В. П. Андрушчанка.
БДПУ стаў членам навукова-адукацыйнага кансорцыуму ўстаноў вышэйшай адукацыі і НДІ Беларусі і Казахстана. Такое рашэнне 13 кастрычніка аднагалосна прынялі ўдзельнікі 5-га пасяджэння рабочай камісіі па каардынацыі дзейнасці аб’яднання. Перад прысутнымі з дакладам «БДПУ як вучэбна-навукова-інавацыйны цэнтр педагагічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь» выступіла першы прарэктар універсітэта С. І. Копцева.
НАШУ ўстанову 13 кастрычніка наведала дэлегацыя Другога пекінскага ўніверсітэта замежных моў. Падчас візіту калег з КНР першы прарэктар БДПУ С. І. Копцева і прарэктар кітайскага ўніверсітэта Чжу Гуанхао падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі.
10 кастрычніка 2016 года, № 11 (1183)
ВЯЛІКАЯ СПРАВА – ДЛЯ ДАСТОЙНЫХ ЛЮДЗЕЙ
«Дарагія калегі! Дазвольце ад усёй душы павіншаваць вас з нашым прафесійным святам – Днём настаўніка! Жадаю ў бягучым навучальным годзе паспяховага вырашэння пастаўленых задач, плёну ў рэалізацыі творчых ідэй і планаў! Будзьце мудрымі прафесіяналамі, імкніцеся да вяршынь педагагічнага майстэрства, беражыце сваё здароўе і здароўе сваіх блізкіх! Студэнтам я жадаю творчага асваення абранай спецыяльнасці, цікавага, насычанага жыцця ў БДПУ».
Гэтыя словы рэктар БДПУ А. І. Жук адрасаваў удзельнікам сходу працоўнага калектыву, якія сабраліся 30 верасня ў галоўнай актавай зале ўніверсітэта. Па традыцыі ўрачыстае мерапрыемства напярэдадні Дня настаўніка было прысвечана падвядзенню вынікаў работы БДПУ ў мінулым навучальным годзе і пастаноўцы задач развіцця на бягучы, 2016/2017-ы.
Сапраўды, жыццё ўніверсітэта насычана разнастайнымі падзеямі. Яны знайшлі сваё адлюстраванне на старонках «Настаўніка», у штогодніку за 2015/2016 навучальны год, у шматлікіх рэпартажах рэспубліканскіх СМІ. І мы бачым, як маштаб задач, якія БДПУ ставіць перад сабой, дынаміка іх рашэння працуюць на павышэнне іміджу ўніверсітэта ў нашай краіне і за мяжой. Такая думка была пакладзена ў аснову даклада рэктара БДПУ А. І. Жука.
Універсітэт прыступіў да выканання плана рэалізацыі Канцэпцыі развіцця педагагічнай адукацыі на 2015–2020 гг. і Праграмы стратэгічнага развіцця БДПУ. Для дасягнення новай якасці педагагічнай адукацыі праведзена маштабная арганізацыйна-метадычная работа па забеспячэнні дзейнасці педагагічных класаў. Яе вынікам стала павелічэнне колькасці педагагічных класаў і груп са 102 да 319, а колькасці навучэнцаў – з 1,6 да 3,5 тысячы. Прафілізацыя дазволіла БДПУ аператыўна ўводзіць запатрабаваныя спецыяльнасці, а значыць, своечасова рэагаваць на запыты рынку, улічваць інтарэсы абітурыентаў. І ўжо зроблены першыя крокі ў гэтым напрамку: дзеючы класіфікатар дапоўнены 4 новымі педагагічнымі спецыяльнасцямі, да навучання па якіх 1 верасня прыступілі першакурснікі факультэтаў сацыяльна-педагагічных тэхналогій, эстэтычнай адукацыі і гістарычнага факультэта.
Новаўвядзенні дазваляюць універсітэту плённа вырашаць яшчэ адну з прыярытэтных задач – узмацненне практыкаарыентаванасці падрыхтоўкі педагагічных кадраў. Пачалася мадэрнізацыя педагагічнай практыкі студэнтаў – наданне ёй бесперапыннага характару. Сёння можна сцвярджаць, што эксперымент з вылучэннем аднаго «школьнага дня» сябе апраўдаў.
Яшчэ адзін напрамак аптымізацыі – уключэнне першакурснікаў у валанцёрскую дзейнасць, якая з’яўляецца магутным сродкам фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі. У мінулым годзе гэты від практыкі перастаў насіць эпізадычны характар і стаў важным складнікам падрыхтоўкі будучых педагогаў.
Узмацненню практыкаарыентаванасці садзейнічае таксама праца філіялаў кафедраў. Сёлета на іх базе прайшлі педагагічную практыку 625 студэнтаў, падрыхтавана 188 курсавых работ, ажыццяўлялася адукацыйная і даследчая дзейнасць.
Вядзецца работа па мадэрнізацыі формаў і метадаў адукацыйнага працэсу. Так, адкрыты Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр, пашыраецца падрыхтоўка спецыялістаў на замежных мовах, уведзена рэйтынгавая сістэма ацэнкі кампетэнцый студэнтаў, актывізуецца работа па ўкараненні крэдытна-модульнай сістэмы.
Для падрыхтоўкі будучага настаўніка і выхавання грамадзяніна ва ўніверсітэце праводзіцца цікавая і разнастайная работа. Гэта традыцыйныя зорныя паходы і «Зорны паход +», конкурс «Студэнт года» (яго пераможцы сёлета ўпершыню былі ўзнагароджаны педагагічным «Оскарам»), іншыя. Важную ролю ў адаптацыі першакурснікаў адыгрываюць студэнты-цьютары. Актыўна развіваецца будатрадаўскі рух. Дзейсным напрамкам выхавання стаў удзел у спартыўна-масавых мерапрыемствах, а таксама ўмацаванне спартыўнай базы ўніверсітэта.
Важным стратэгічным напрамкам дзейнасці БДПУ з’яўляецца ўдасканаленне падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі. БДПУ сёння – прызнаны лідар у галіне псіхолага-педагагічных даследаванняў краіны. Тут дзейнічаюць 17 навукова-педагагічных школ, 5 саветаў па абароне дысертацый (3 доктарскія і 2 кандыдацкія), на базе адпаведных факультэтаў створаны інстытуты псіхалогіі і інклюзіўнай адукацыі. Прафесарска-выкладчыцкі склад, аспіранты, дактаранты і студэнты актывізавалі работу па ўдзеле ў конкурсах навукова-даследчых праектаў. Сёлета ў Міністэрства адукацыі ад БДПУ было накіравана 30 праектаў, палова з якіх атрымала фінансаванне (летась іх было толькі 9). У гэтым годзе мэтавы паказчык па колькасці навуковых публікацый у рэцэнзуемых выданнях выкананы поўнасцю. Дасягнуты, нават з перавышэннем (план 1,2 – факт 1,9), мэтавы паказчык колькасці навуковых публікацый у часопісах, якія ўваходзяць у рэфератыўныя базы Scopus, РІНЦ і інш. Двое супрацоўнікаў БДПУ – прафесар А. А. Гіруцкі і дацэнт В. М. Каваленка – а ублікавалі артыкулы ў такіх выданнях, і ім зніжана вучэбная нагрузка на 100 гадзін.
У мінулым годзе быў ажыццёўлены пераход на кластарную мадэль развіцця бесперапыннай педагагічнай адукацыі. Перад універсітэтам паўстала задача выкарыстаць усе яе рэзервы, напрыклад, актывізаваць акадэмічную мабільнасць у рамках сеткавага ўзаемадзеяння.
БДПУ ідзе ў нагу з часам, пастаянна пашыраючы сваю адкрытую адукацыйную прастору: вядзецца трансляцыя мерапрыемстваў універсітэта на канале YouTube, ідзе апрабацыя модуля сайта ўстановы «Асабісты кабінет студэнта, блог выкладчыка», праводзяцца вэбінары (за год – больш за 70) і многае іншае.
За 2015/2016 навучальны год бюджэтныя і пазабюджэтныя сродкі склалі 22,6 млн руб. За год пазабюджэт павялічыўся на 3 млрд недэнамінаваных рублёў за кошт студэнтаў-платнікаў, у тым ліку замежных грамадзян, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, спорту і іншых відаў дзейнасці.
Вядома, усім важны не толькі змест, але і ўмовы арганізацыі адукацыйнага працэсу. Таму вялікая ўвага ў БДПУ ўдзяляецца развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы і рамонту будынкаў універсітэта. А маштабы зробленага за апошні год можа ацаніць кожны з супрацоўнікаў alma mater.
Пасля цырымоніі ўзнагароджання нашых калег за поспехі, дасягнутыя ў рабоце, удзельнікаў сходу чакаў падарунак – інтэлектуальная камедыя вядомага французскага драматурга Ясміна Рэза ART у выкананні артыстаў купалаўскага тэатра.
З Днём настаўніка!
20 верасня 2016 года, № 10 (1182)
12–14 верасня па запрашэнні рэктара БДПУ А. І. Жука ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка знаходзілася дэлегацыя Армянскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Хачатура Абавяна на чале з яго рэктарам Р. К. Мірзаханянам. Візіт у Мінск кіраўніка АДПУ надаў новы імпульс супрацоўніцтву дзвюх ВНУ ў галіне навукі і адукацыі, што пачалося ў снежні 2014 г.
На пасяджэнні рэктарата, якое праводзілася ў пашыраным складзе, кіраўнікі БДПУ і АДПУ пацвердзілі важнасць і правільнасць прынятых раней рашэнняў, накі раваных на беларуска-армянскае адукацыйнае супрацоўніцтва. Сярод іх – абмен выкладчыкамі і студэнтамі, праграмы павышэння кваліфікацыі кадраў, пашырэнне кантактаў з вядучымі ўстановамі вышэйшай адукацыі Еўропы ў рамках Балонскага працэсу і інш. Яскравым прыкладам рэалізацыі дагавора з’яўляецца правядзенне ў 2015 і 2016 гг. міжнароднага адукацыйнага праекта «Летняя школа» з удзелам беларускіх і армянскіх студэнтаў.
У адпаведнасці з рашэннем Савета БДПУ рэктару Армянскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Хачатура Абавяна доктару гістарычных навук прафесару Р. К. Мірзаханяну прысвоена званне «Ганаровы прафесар БДПУ». Ва ўрачыстай абстаноўцы Рубену Карленавічу былі ўручаны статусныя сімвалы – дыплом адпаведнага ўзору і аксамітная мантыя.
Спадар Мірзаханян выказаў прысутным словы падзякі за аказаны гонар, а затым прачытаў лекцыю «Адукацыйная сістэма Арменіі: мінулае, сучаснасць, будучыня».
Пасля выступлення Рубен Карленавіч адказаў на шматлікія пытанні аўдыторыі і ў прысутнасці членаў рэктарата, вядучых вучоных БДПУ, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, супрацоўнікаў і студэнтаў alma mater уручыў рэктару БДПУ, Ганароваму доктару Армянскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Хачатура Абавяна А. І. Жуку медаль «Педагагічны ўніверсітэт Х. Абавяна».
1 верасня 2016 года, № 9 (1181)
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 28 чэрвеня ў Палацы Незалежнасці ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды выкладчыкам і кіраўнікам устаноў вышэйшай адукацыі краіны за шматгадовую плённую работу, выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў.
Медаля «За працоўныя заслугі» ўдастоены рэктар БДПУ, доктар педагагічных навук, прафесар Аляксандр ЖУК.
Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб’яўлена выпускніку гістарычнага факультэта БДПУ Івану ПУГАЧУ.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэс пуб лікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы, Каралеўстве Іспанія і Партугальскай Рэспубліцы Павел Латушка накіраваў ліст з падзякай рэктару БДПУ Аляксандру Жуку і ўдзельнікам народнага ансамбля музыкі, танца і песні «Рэй» за высокі творчы і мастацкі ўзровень, які быў прадэманстраваны выкладчыкамі і студэнтамі факультэта эстэтычнай адукацыі 30 чэрвеня ў Парыжы падчас удзелу ў акцыі «Заспяваем гімн Беларусі разам», а таксама ў мерапрыемствах, прымеркаваных да 25-годдзя незалежнасці Рэспублікі Беларусь
21 красавіка 2016 года, № 5 (1177)
На чарговым пасяджэнні Савета ўніверсітэта з дакладам
«РАЗВІЦЦЁ ФІНАНСАВА-ЭКАНАМІЧНАЙ
ДЗЕЙНАСЦІ ЎНІВЕРСІТЭТА ў 2015 г.»
выступіў рэктар БДПУ А. І. Жук. Прапануем вашай увазе вытрымкі з яго выступлення
Праграма стратэгічнага развіцця БДПУ распрацавана ў адпаведнасці з Канцэпцыяй развіцця педагагічнай адукацыі на 2015–2020 гг., носіць комплексны характар і накіравана на забеспячэнне дынамічнага ўстойлівага функцыянавання вядучага педагагічнага ўніверсітэта краіны як цэнтра рэспубліканскага вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара. Генеральная ідэя Праграмы заключаецца ў тым, што інвесціраванне ў матэрыяльна-тэхнічную інфраструктуру павінна весціся паралельна са стварэннем сістэмы матывацыі да эфектыўнай работы ўсіх супрацоўнікаў універсітэта і да добрай вучобы студэнтаў і аспірантаў.
З 2013 па 2015 г. агульны аб’ём фінансавання ўніверсітэта склаў 690,6 млрд руб. За гэтыя гады агульнае фінансаванне павялічылася на 15 %, а даходы ад па забюджэтнай дзейнасці – на 43 %. Калі ў 2014 г. мы зарабілі на 10,5 млрд руб. больш, чым у 2013 г., то ў 2015 г. – на 25,0 млрд руб. больш, чым у 2014 г.
У бюджэтным фінансаванні ў мінулым годзе па-ранейшаму прасочвалася тэндэнцыя першачарговага забеспячэння сацыяльна абароненых артыкулаў расходаў: зарплата з налічэннямі, стыпендыя, выдаткі на дзяцей-сірот. Удзельная вага сацыяльна абароненых артыкулаў за 2015 г. склала 81 %; расходаў, якія звязаны з камунальнымі паслугамі, – 9%; іншых бягучых расходаў – 7 %; капітальных расходаў – 3%. Аднак для развіцця ўніверсітэта бюджэтных сродкаў недастаткова. Таму выйсце – у нарошчванні паза бюджэтных даходаў па ўсіх напрамках.
Галоўным сацыяльна абароненым артыкулам з’яўляецца заработная плата супрацоўнікаў з налічэннямі. Яна ў 2015 г. склала 60 % ад агульнага аб’ёму выдаткаў. З асабістых сродкаў універсітэта на заработную плату было накіравана 63,0 млрд руб., што супастаўляецца з бюджэтным фінансаваннем, якое склала 76,0 млрд руб. Гэта стала магчымым дзя куючы павелічэнню даходаў ад паза бюджэтнай дзейнасці.
Сярэдняя зарплата па ўніверсітэце ў 2015 г. у параўнанні з 2013-м павялі чы лася на 44 % і склала 5,9 млн руб., у тым лі ку ў ПВС – амаль 8 млн руб., у іншага пер саналу – 4,5 млн руб.(гл. дыяграму 1).
Важна адзначыць, што ў параўнанні з 2014 г. павелічэнне заработнай платы склала ў сярэднім больш за 20 % для ўсіх катэгорый супрацоўнікаў універсітэта.
Дынаміка аплаты працы супрацоўнікаў БДПУ наступная. Сярэднямесячны заробак ПВС у 2015 г. павялічыўся: у прафесара – да 9,1 млн руб., у дацэнта – да 7,7 млн руб., у выкладчыка – да 5,4 млн руб.
У БДПУ вялікая ўвага надаецца стымуляванню якасці працы. Штомесяц усяму працоўнаму калектыву выплочвалася прэмія. За апошнія 2 гады яна павя лічылася больш чым на 66 % і склала ў сярэднім 14,3 млн руб. у год. У 2015 г. кожнаму супрацоўніку выплачана дадатковая прэмія: да Дня настаўніка і па выніках 2014–2015 навучальнага года ў памеры 0,75 тарыфнага акладу, да Дня ўніверсітэта – 1,0 тарыфнага акладу.
У 2015 г. выплата матэрыяльнай дапамогі ўсім супрацоўнікам склала 4,3 млн руб. на аднаго работніка, што на 65 %, або на 2/3, больш, чым у 2014 г.
Ва ўніверсітэце была працягнута работа па аптымізацыі штатнай колькасці персаналу, у выніку чаго вызвалілася 13 пасад. Гэта дало магчымасць увесці па сады для абслугоўвання стадыёна БДПУ і стварыць цэнтр дадатковай аду кацыі «Альтэрнатыва», які займаецца аргані зацыяй дадатковых адукацыйных паслуг. Мы сталі працаваць больш эфектыўна пры меншай колькасці работнікаў.
Ва ўніверсітэце ажыццяўляюцца сацыяльныя праграмы па матэрыяльнай падтрымцы студэнтаў. Так, у 2015 г. на гэтыя мэты было вылучана 24,5 млрд руб. Паказчык забяспечанасці стыпендыяй студэнтаў складае 82 % ад агульнай колькасці навучэнцаў. У БДПУ ён, на жаль, склаў 76 %. У сувязі з гэтым пра рэктарам, дэканам факультэтаў неабходна прыняць меры па паляпшэнні якасці падрыхтоўкі студэнтаў (гл. дыяграму 2).
У эканамічнай сітуацыі, калі бюджэтнае фінансаванне не пакрывае выдаткі, звязаныя з арганізацыяй вучэбнага працэсу і гаспадарчымі патрэбамі, вялікае значэнне набывае пазабюджэтная дзейнасць. Калі ў 2013 г. універсітэт атрымаў даход ад пазабюджэтнай дзейнасці 84,0 млрд руб., то ў 2015 г. – 119,4 млрд руб.; павелічэнне склала больш чым 35 млрд руб., або 43 %. Асноўнай крыніцай да ходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці па-ранейшаму з’яўляецца навучанне на ўмовах аплаты, якое залежыць ад колькасці навучэнцаў. У 2015 г. агульная колькасць студэнтаў у БДПУ паменшылася на 21 % у параўнанні з 2013 г. з-за скарачэння тэрмінаў навучання і зніжэння колькасці завочнікаў-платнікаў (гл. дыяграму 3). Аднак даходы ад платнага навучання павялічыліся больш чым на 27 %. Гэта звязана як з павышэннем аплаты за навучанне, так і з павелічэннем колькасці замежных студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў. Добрыя паказчыкі дэманструюць факультэты спецыяльнай адукацыі, філалагічны. Някепска выглядаюць факультэты прыродазнаўства і эстэтычнай адукацыі. На жаль, паменшыліся даходы ў ФСПТ, ФДА, ФПА, гістарычнага факультэта.
У структуры даходаў ад адукацыйнай дзейнасці важнае месца займаюць сродкі ад навучання замежных студэнтаў. Для БДПУ гэта амаль што 25 % ад платнага на вучання.
За апошнія 3 гады колькасць замежных студэнтаў у БДПУ павялічылася больш чым у 1,7 раза – з 316 да 536 чалавек. Лідарам па колькасці замежных сту дэнтаў з’яўляецца філалагічны факультэт – 184 чалавекі. Добрую дынаміку маюць факультэты прыродазнаўства і фізіка-матэматычны – 58 і 52 адпаведна. На факультэце даўніверсітэцкай падрыхтоўкі вучацца амаль 130 замежных абітурыентаў, у асноўным з Ірана і Туркменістана. У 2015 г. універсітэт забяспечыў значнае перавышэнне ўстаноўленага паказчыка па знешнеэканамічнай дзейнасці. Мы і ў далейшым павінны дыверсіфіцыраваць экспарт адукацыйных паслуг (гл. дыяграму 4).
Наяўнасць уласных сродкаў дала ўніверсітэту магчымасць аплочваць многія патрэбы, у тым ліку: камунальныя паслугі – у памеры 6,7 млрд руб.; паслугі сувязі – 0,4 млрд руб.; камандзіровачныя і транспартныя выдаткі – на 96–97 %.
Развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы, рамонт вучэбных карпусоў і інтэрнатаў – адзін з прыярытэтных напрамкаў універсітэта. Сярэдні працэнт абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы за апошнія 3 гады склаў 12,6 % пры планавым 5-працэнтным. Важна адзначыць, што на набыццё абсталявання ў 2015 г. выдаткавана 5,5 млрд руб., амаль палова з якіх – уласныя сродкі БДПУ. Пры гэтым кошт вучэбна-лабараторнага абсталявання склаў 2,2 млрд руб., камп’ютарнай тэхні кі – 744 млн руб., сістэмы для правядзення відэаканферэнцый і вэбінараў праз сетку Інтэрнэт – 165 млн руб., абсталявання для трэнажорнай залы – 343 млн руб., трыбун для стадыёна БДПУ – 915 млн руб., абсталявання для актавай залы – 214 млн руб., абсталявання для гаспадарчых патрэб вучэбных карпусоў і інтэрнатаў – амаль 800 млн руб.
Бягучы рамонт праводзіўся пераважна за кошт даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці ўніверсітэта. Усяго на гэтыя мэты было выдаткавана 13,5 млрд руб. З іх бюджэтныя сродкі склалі 1,1 млрд руб.
На капітальны рамонт пайшло 2,2 млрд руб. (у тым ліку 55% пазабюджэтных сродкаў).
На правядзенне капітальнага і бягучага рамонту ў 2015 г. патрачана 15,7 млрд руб., з іх бюджэтныя сродкі склалі 2,1 млрд руб., уласныя – 13,6 млрд руб.
Ва ўніверсітэце пастаянна ажыццяўляюцца мерапрыемствы па эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў. У 2015 г. даведзены мэтавы паказчык па энерга захаванні – 4,7 % – быў выкананы ў поўным аб’ёме.
Важным напрамкам дзейнасці рэктарата, інжынерна-эксплуатацыйных падраздзяленняў і службаў з’яўляецца правядзенне рамонтна-будаўнічых работ на аб’ектах БДПУ. У вучэбных карпусах універсітэта за год адрамантавана больш за 100 памяшканняў – аўдыторый і кабі нетаў, холаў і кіёскаў рознічнага гандлю, у інтэрнатах – калідораў і кухань, абноўлена фізкультурна-спартыўная база, до браўпарадкавана тэрыторыя і г. д.
За кошт сродкаў бягучага рамонту былі адрамантаваны памяшканні ад міністрацыйна-бытавога корпуса і зман ціраваныновыя трыбуны стадыёна БДПУ.
У лістападзе мінулага года мы пачалі рамонт цокальнага паверха вучэбнага корпуса № 3 і, як абяцалі, да 23 лютага – Дня абаронцаў Айчыны – ра монтныя работы з устаноўкай абсталявання ў трэнажорнай зале, залах аэробікі і адзі наборстваў былі завершаны. Ужо ў першы месяц работы спартыўнага цэнтра заробак ад аказання платных паслуг насельніцтву і арганізацыям склаў 20 млн руб.
Выкананы рамонт лесвічных маршаў і пераходу ў сталовую вучэбнага корпуса № 8, абсталявана камфортная і сучасная кава-зона ў фае вучэбнага корпуса № 3 (гл. на здымку). Да Дня жанчын для калектыву факультэта дашкольнай адукацыі было адкрыта кафэ ў вучэбным корпусе № 11.
Такім чынам, у 2015 г. праведзена вялікая работа па паляпшэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўніверсітэта. У 2016 г. мы не збаўляем тэмпы: многае яшчэ належыць зрабіць.
Так, на стадыёне БДПУ запланаваны работы па замене пакрыцця футбольнага поля на «штучную траву». Праектныя работы ўжо выкананы. Адкрыццё стадыёна запланавана на 1 верасня. Працягнуцца рамонты аўдыторый і кабінетаў з заменай аконных блокаў, холаў і сан вузлоў у вучэбным корпусе № 1, актавай залы ў вучэбным корпусе № 5, будаў ніцтва кафэ на 100 пасадачных месцаў у вучэбным корпусе № 7, пера мяшчэнне музея БДПУ ў залу рэкрэацыі 3-га паверха вучэбнага корпуса № 3. Сродкі патрабуюцца вялікія. Таму адна з галоўных задач – беражлівыя адносіны да ма ёмасці ўніверсітэта, матэрыяльных каштоўнасцей, выхаванне ў кожным з нас пачуцця гаспадара. Універсітэт – наш агульны дом, і мы разам павінны яго захоўваць.
Заслугоўвае ўвагі той факт, што за 2015 г. ад аказання структурнымі падраздзяленнямі дадатковых платных адукацыйных паслуг БДПУ атрымаў даход у памеры амаль 1,7 млрд руб. У гэтым плане добра праявілі сябе філалагічны факультэт і факультэт псіхалогіі. Не раскрылі свае патэнцыяльныя магчымасці гістарычны факультэт, факультэты прыродазнаўства і пачатковай адукацыі. Таму дэканам усіх факультэтаў неабходна прыняць меры па павелічэнні даходаў ад аказання дадатковых платных адукацыйных паслуг, а не толькі ад студэнтаў-платнікаў.
Павелічэнне павінна скласці ў параўнанні з 2015 г. не менш за 20 % для фа культэтаў-лідараў і не менш за 40–50 % для аўтсайдараў.
Такім чынам, прааналізаваўшы ў дынаміцы фінансава-гаспадарчую дзейнасць універсітэта за 2 гады, можна зрабіць выснову: неабходна ва ўмовах дэфіцыту бюджэтнага фінансавання працягваць работу па вывучэнні кан’юнктуры рынку з мэтай пашырэння сферы паслуг, якія можа аказваць насельніцтву наш універсітэт. Гэта могуць быць як адукацыйныя паслугі, так і кансультатыўныя, спартыўна-аздараўленчыя, выдавецка-паліграфічныя, медыцынскія, транс партныя, паслугі аграбіястацыі «Зя лёнае», а таксама паслугі па арганізацыі і сумесным з рэгіянальнымі ўпраўленнямі адукацыі, установамі адукацыі і г. д. ажыццяўленні значных сацыяльных і навучальных праектаў
9 лютага 2016 года, № 1 (1173)
ВЫНІКІ НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ БДПУ ў 2015 г.
былі падведзены на чарговым пасяджэнні Савета ўніверсітэта. Як адзна чыла ў сваім дакладзе прарэктар па навуковай рабоце Г. В. Торхава, у 2015 г. ва ўніверсітэце выконвалася 141 НДР па тэматыцы, якая адзначана ў «Пераліку прыярытэтных напрамкаў навуковых даследаванняў Рэспублікі Беларусь» і іншых нарматыўных дакументах. З іх 67 выконваліся ПВС у другой палове рабочага дня, а большасць (74) фінансаваліся са сродкаў дзяржаўнага бюджэту – Міністэрства адукацыі і фонду фун да мен тальных даследаванняў.
Са сродкаў Міністэрства адукацыі фінансаваліся 44 навуковыя праекты на суму 3050,3 млн руб.: 33 заданні па дзяржаўных праграмах навуковых даследаванняў, 2 – па даследаваннях, накіраваных на забеспячэнне дзейнасці Міністэрства адукацыі, 9 – па грантах для маладых вучоных.
Па выніках конкурсаў, што праводзяцца фондам фундаментальных даследаванняў, супрацоўнікі ўніверсітэта ў 2015 г. распрацоўвалі 8 праектаў на суму 587 млн руб.
Агульны аб’ём фінансавання навукі ў мінулым годзе склаў 5 474 829 тыс. руб., што амаль на паўмільярда рублёў больш, чым у 2014 г.
У агульнай тэматыцы НДР у 2015 г. лідзіравалі псіхолага-педагагічныя навукі (74 заданні) у параўнанні з гуманітарнымі (40) і прыро дазнаўчымі (27). Гэта звязана ў першую чаргу са спецыфікай універсітэта, які ў адпаведнасці са сваімі функцыяй і місіяй з’яўляецца вядучым у галіне псіхолага-педагагічных навук.
Разам з тым выкананне даследаванняў у галіне прыродазнаўчых і гуманітарных навук з’яўляецца неабходным для БДПУ, бо ўплывае на якасць фундаментальнай падрыхтоўкі педагогаў, стварае неабходнае асяроддзе для іх развіцця, з’яўляецца магутным стымулам для прыцягнення на факультэты і спецыяльнасці таленавітай моладзі. Трэба адзначыць намаганні прафесарска-выкладчыцкага складу факультэта прыродазнаўства і фізіка-матэматычнага ў нарошчванні свайго навуковага патэнцыялу. Так, калі ў 2014 г. выкон валася толькі 17 фінансуемых НДР прыродазнаўча навуковай накіраванасці, то ў 2015 – ужо 27 (гл. дыяграму 1). Гэтую тэн дэнцыю не абходна захоўваць і развіваць.
Уклад асноўных структурных падраздзяленняў у развіццё фінансавага складніку за кошт выканання аплочваемых НДР выглядае наступным чынам. Першае месца займае гістарычны факультэт (15,8 %), другое – цэнтр развіцця педагагічнай аду кацыі (14 %), трэцяе – фізіка-матэматычны факультэт (13 %).
Сярод кафедраў найбольш актыўна ў выкананні фінансуемых НДР удзельнічаюць кафедры фізікі і методыкі выкладання фізікі, гісторыі Беларусі і славянскіх на родаў, тыфлапедагогікі, сацыяльна гуманітарных дысцыплін.
Да выканання фінансуемых навукова-даследчых работ далучана 283 супрацоўнікі (у 2014 г. – 319), у тым ліку 162 з вучонай ступенню (у 2014 г. – 171). У справаздачным годзе выкананы і перавышаны сярэдні паказчык фінансуемых НДР на аднаго штатнага супрацоўніка з вучонай ступенню, дасягнуўшы 22,9 пры запланаваных 19,5.
На жаль, другі год запар ні адзін з дактарантаў не ўдзельнічаў у выкананні фінан суемых НДР; сярод выканаўцаў выключна мала студэнтаў і магістрантаў, нават колькасць аспірантаў паменшылася да 18 (у 2014 г. – 24). У 2015 г. супрацоўнікі ўніверсітэта завяршылі выкананне 52 НДР (гл. дыяграму 2).
БДПУ – установа вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, якая актыў на развіваецца і павінна заняць дастойнае месца ў сусветнай аду ка цый най і навуковай прасторы. Асабліва ва ўмовах далучэння Беларусі да Балонскага працэсу. Таму развіццё міжнародных сувязяў адносіцца да прыярытэтных напрамкаў дзейнасці
БДПУ.
Сёння існуе дзве крыніцы фінансавання міжнароднай навуковай і інавацыйнай дзейнасці – падтрымка БРФФД і ўдзел у міжнародных праектах і праграмах. Пры фінансаванні фонду фундаментальных да следаванняў у 2015 г. выконваліся 6 міжнародных навукова-даследчых праектаў. Тры з іх – сумесна з Берлінскім інстытутам геалагічных навук, Бакінскім славянскім універсітэтам, Інстытутам педагагічнай адукацыі і адукацыі дарослых Расійскай акадэміі адукацыі – завяршыліся. Яшчэ тры – сумесна з Акадэміяй навук Малдовы, Санкт-Пецярбургскім філіялам «Інстытута кіравання адукацыяй» РАА і Псіхалагічным інстытутам РАА – пачаліся ў 2015 г. і працягваюцца.
У мінулым годзе практычна завяршылася рэалізацыя міжнароднага праекта Тэмпус «Усходняе партнёрства ў сферы педагагічных інавацый у рамках інклюзіўнай адукацыі». Замежнымі партнё рамі БДПУ выступілі інсты туты і ўніверсітэты Германіі, Іспаніі, Швецыі, Украіны, Малдовы. У рамках праекта на базе 30 пілотных школ Мінскай вобласці і рэгіёнаў створана сетка каардынатараў па распаўсюджванні інфармацыі аб педагагічных інавацыях у інклюзіўнай адукацыі.
Таксама ўніверсітэт прымае ак тыўны ўдзел у праектах «Адукацыя для ўстойлівага развіцця для ўсіх пакаленняў – сацыяльны дагавор» і «Школьнікі і студэнты – лідары рэгіянальных ініцыятыў у інтарэсах устойлівага развіцця».
Асноўныя вынікі даследаванняў знайшлі адлюстраванне ў 2087 публікацыях. Сярод іх – манаграфіі, падручнікі і вучэбныя дапаможнікі з грыфам Міністэрства адукацыі, навуковыя артыкулы і тэзісы дакладаў, выдадзеныя як у рэспубліцы, так і за яе ме жамі. У 2015 г. мэтавы паказчык колькасці навуковых публікацый у рэцэнзуемых навуковых часопісах на 100 супрацоўнікаў выкананы з перавышэннем і складае 39. Дасягнуты і мэтавы паказчык колькасці навуковых публікацый у часопісах, якія ўваходзяць у рэфератыўныя базы Scopus і інш.
Тым не менш, паколькі БДПУ прэтэндуе ў рэспубліцы на статус цэнтра вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі, а ў міжнароднай адукацыйнай прасторы – адкрытага ўніверсітэта даследчага тыпу, то паказчык публікацыйнай актыўнасці на 100 чалавек неабходна павялічыць хоць бы да 50, а ў часопісах Scopus – да 5–7 (у ідэале – да 10) у год.
Апрабацыя вынікаў НДР ажыццяўлялася на міжнародных і рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцыях. У 2015 г. на ба зе БДПУ праведзены 7 міжнародных (у 2014 г. – 9) і 4 рэс публіканскія (у 2014 г. – 5) навукова-практычныя канферэнцыі. Сталі традыцыйнымі ўніверсітэцкія форумы сту дэнтаў і маладых вучоных.
Задачы па ўдасканаленні падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі з улікам праблем сучаснай псіхолага-педагагічнай навукі і адукацыйнай практыкі, якія пастаўлены ў Планеме рапрыемстваў на 2015 г., поўнасцю вырашаны. Для суб’ектаў кластара:
– распрацавана і размешчана на партале БДПУ праблемнае поле прыярытэтных псіхолага-педагагічных дасле даванняў;
– арганізавана сістэматычнае правядзен не метадалагічных семінараў для магістрантаў, аспірантаў і дактарантаў, якія выконваюць даследаванні па педагагічных навуках;
– распрацавана Палажэнне аб навукова-педагагічных школах;
– створана зводная інфармацыйная база навукова-педагагічных школ.
У цэлым, у адпаведнасці з сістэмай менеджменту якасці, працэс «Навуковая і інавацыйная дзейнасць у БДПУ» выніковы.
Разам з тым у арганізацыі і ажыццяўленні НДР існуюць «вузкія» месцы. Яны звязаны з выкананнем двух параметраў, па якіх сёння ацэньваецца навукова-даследчая і праектна-інавацыйная дзейнасць устаноў вышэйшай адукацыі. Такімі параметрамі з’яўляюцца камер цыялізацыя вынікаў НДР і прыцягненне пазабюджэтных сродкаў. БДПУ – гуманітарны ўніверсітэт, аднак ён усё ж мае адпаведныя механізмы для ажыццяўлення названых задач. Гэта падрыхтоўка:
– навукова- і вучэбна-метадычнай пра дукцыі, прызначанай у далейшым для продажу, прычым не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і на прасторы СНД;
– інавацыйнага праекта з мэтай укаранення ў адукацыйную практыку за кошт сродкаў устаноў і арганізацый-заказчыкаў або пры фінансавай падтрымцы інавацыйнага фонду Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях;
– платных адукацыйнах праграм, курсаў, трэнінгаў і іншых адукацыйных паслуг.
Прыцягненне пазабюджэтных сродкаў – справа больш складаная, але таксама выканальная. Многія супрацоўнікі ўніверсітэта дапамагаюць гораду, вырашаючы розныя важныя задачы. І робяць усё гэта бясплатна. Трэба мяняць свядомасць нашага грамадства і даць зразумець, што інтэлектуальная ўласнасць, часавыя і энергетычныя выдаткі высокакваліфі каваных спецыялістаў адукацыі павінны акупляцца хоць бы часткова.
Важнай з’яўляецца праблема пераемнасці пад рыхтоўкі навуковых работнікаў вы шэйшай кваліфікацыі. Нельга губляць адораных студэнтаў, таленавітых магістрантаў, набі раць выпадковых аспі рантаў, якія не маюць навуковага зачыну і вопыту даследчыка. Банк дадзеных адоранай моладзі БДПУ штогод павялічваецца прыкладна на 30 асоб. У асноўным гэта выдатнікі-актывісты, якія рэгулярна атрымліваюць стыпендыі і прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аднак парадокс заключаецца ў тым, што ў аспірантуру з іх паступае толькі 1–2 чалавекі, бо з 1-га курса яны не былі ўключаны ў сістэматычную даследчую і праектна-інавацыйную дзейнасць, дзе і развіваецца матывацыя, назапашваецца вопыт такой працы.
Вырашэнне дадзенай праблемы носіць комплексны характар. Аднак ёсць нявыкарыстаныя рэсурсы, якія маглі б вы правіць сітуацыю. Гэта – адраджэнне дзейнасці такіх мала дзёжных аб’яднанняў, як Студэнцкае навуковае таварыства БДПУ і Савет маладых вучоных. А таксама абавязковае напісанне ўсімі выпускнікамі ўніверсітэта дыпломнай работы. Гэтыя рэ сурсы, па-першае, павысяць якасць пад рыхтоўкі нашых спецыялістаў. Па-другое, стварэнне дыпломных праектаў на базах практык, філіялаў кафедраў, школ-лабараторый кластара сфарміруе інтарэс да навукова-даследчай і праектна-інавацыйнай дзейнасці, дазволіць адчуць задавальненне ад укаранёных вынікаў. Па-трэцяе, добрая дыпломная работа – аснова грунтоўнай магістарскай дысертацыі і перадумова выдатнай кандыдацкай.
У гэтай сувязі пры распрацоўцы адукацыйных стандартаў і тыпавых вучэбных планаў на 2017 г. у якасці выніковай атэстацыі выпускнікоў педагагічных спецыяльнасцей мэтазгодна разглядаць абарону дыпломнай работы.
Прыемна адзначыць, што ўзровень навукова-даследчай дзейнасці БДПУ ацэнь ваецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь як высокі. Мы і ў далейшым будзем удасканальваць НДР універсітэта, павышаць яе выніковасць, сацыяльную і эканамічную значнасць.
2 кастрычніка 2015 года, № 12 (1167)
На чарговым пасяджэнні Савета БДПУ з дакладамі «Аб выніках прыёмнай кампаніі-2015» і «Аб метадычнай і кадравай падтрымцы педагагічных класаў» выступілі адказны сакратар прыёмнай камісіі С. І. Васілец і дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі С. У. Якавенка. Было адзначана, што рэктарат, факультэты ўніверсітэта ў супрацоўніцтве з Камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама, упраўленнем адукацыі Мінаблвыканкама правялі значную працу па арыентацыі выпускнікоў агульнаадукацыйных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў г. Мінска і Мінскай вобласці на педагагічныя прафесіі.
У 2015 г. універсітэт выканаў планы прыёму па дзённай (785 чалавек) і завочнай (370 чалавек) формах атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Акрамя таго, цалкам выкананы план прыёму на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі (150 чалавек). У бягучым годзе на першы курс універсітэта залічаны больш за 130 медалістаў і ўладальнікаў дыпломаў ССНУ і ПТВ з адзнакай, 270 выпускнікоў ліцэяў і гімназій. Па большасці спецыяльнасцей дзённай формы атрымання адукацыі ў параўнанні з мінулым годам выраслі конкурсы і прахадныя балы. На 60 % павялічыўся прыём замежных грамадзян.
Паспяховым вынікам сёлетняга залічэння ў БДПУ спрыяла актыўная сумесная работа факультэтаў, прыёмнай камісіі і прэс-службы БДПУ ў сацыяльных сетках.
Савет адзначыў, што праца па адкрыцці профільных класаў педагагічнага напрамку, метадычным забеспячэнні іх дзейнасці завершана. У перыяд мая–верасня бягучага года праведзены шэраг арганізацыйна-метадычных мерапрыемстваў па стварэнні і функцыянаванні педагагічных класаў у розных рэгіёнах краіны.
Разам з тым існуюць магчымасці для паляпшэння выніковасці такой працы за кошт узмацнення сувязяў паміж універсітэтам і навучальнымі ўстановамі, больш актыўнай работы філіялаў кафедраў, адкрыцця педагагічных гімназій і класаў, арганізацыі падрыхтоўкі школьнікаў да ўдзелу ў алімпіядах па вучэбных прадметах.
Па абмеркаваным пытанні Савет прыняў адпаведную пастанову.
17 верасня 2015 года, № 11 (1166)
Аляксандр Жук: «Мы многае зрабілі, аднак наперадзе — новыя задачы.
І мы іх будзем паспяхова вырашаць»
У актавай зале ўніверсітэта 11 верасня адбыўся сход працоўнага калектыву БДПУ. На яго былі запрошаны высокія госці – намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь па сацыяльных пытаннях Н. І. Качанава і Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь М. А. Жураўкоў. З грунтоўным дакладам перад прысутнымі выступіў рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук. Прапануем вашай увазе вытрымкі з яго выступлення.
– Стратэгія дзейнасці нашага ўніверсітэта на сёняшні дзень і на перспектыву вызначаецца даручэннямі Кіраўніка дзяржавы па развіцці педагагічнай адукацыі, дакументамі Мі ністэрства адукацыі па рэалізацыі гэтых даручэнняў, а таксама міжнароднымі тэндэнцыямі развіцця вышэйшай аду кацыі, якія звязаны ў тым ліку і з уступленнем Беларусі ў Балонскі працэс.
БДПУ з’яўляецца найбуйнейшым вучэбна-навукова-метадычным цэнтрам педагагічнай адукацыі рэспублікі са 100-гадовай гісторыяй. У яго структуры функцыянуюць 12 факультэтаў і 44 кафедры. Падрыхтоўка кадраў ажыццяўляецца па 64 спецыяльнасцях на першай ступені вышэйшай адукацыі і па 18 – на другой; па 48 спецыяльнасцях аспірантуры і 18 – дактарантуры. На першай ступені навучаецца каля 14 тыс. студэнтаў (5,5 тыс. – на дзён най форме атрымання адукацыі і 8,5 тыс. – на завочнай), у магістратуры – 271.
Прайшоў юбілейны для ўніверсітэта навучальны год. Ён быў насычаны яркімі, цікавымі і значнымі падзеямі. А яшчэ – дасягненнямі будучых педагогаў:
– лепшыя студэнты БДПУ за поспехі ў вучобе, навукова-даследчай рабоце, грамадскім і культурным жыцці ўніверсітэта атрымалі 53 персанальныя стыпен дыі, 13 з якіх – стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (на 5 больш, чым у мінулым годзе);
– колькасць СНДЛ у БДПУ павялічылася з 23 да 35. Навукова-даследчыя лабараторыі аб’ядналі 300 студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, якія прымалі ўдзел у 108 навуковых мерапрыемствах, апублікавалі 57 артыкулаў і 225 тэзісаў;
– на ХХІ Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў былі ўзнагароджаны 50 даследаванняў (з 53 прадстаўленых), 2 магістранты сталі лаўрэатамі, 36 працам прысвоена першая (другая) катэгорыя, 12 – трэцяя;
– на ІХ Міжнароднай навуковай алімпіядзе па педагогіцы ў галоўнай педагагічнай ВНУ Расіі – РДПУ імя А. І. Герцэна ў Санкт-Пецярбурзе – каманда аспірантаў нашага ўніверсітэта заваявала дыплом І ступені за калектыўны праект па валанцёрскай дзейнасці і 10 індывідуальных узнагарод, стаўшы абсалютным пераможцам алімпіяды;
– у 2015 г. стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны 6 аспірантам БДПУ, што ў 3 разы больш, чым у мінулым годзе. Усе яны сёлета плануюць абараніць кандыдацкія дысертацыі;
– у ХVI Рэспубліканскай выстаўцы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнцаў, прысвечанай Году моладзі і 70-годдзю Вялікай Перамогі, БДПУ ўдастоены дыплома І ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
– за шматгадовую дзейнасць Падзякай адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска адзначаны атрады «Данка», «Данка-2», «Ліра» і валанцёрскі педагагічны атрад «Дзеці сталіцы»;
– спартыўныя дасягненні нашых студэнтаў – чэмпіёнаў і прызёраў міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтваў па фрыстайле, парашутным спорце, боксе, жаночай барацьбе, дзюдо – адзначаны 6 узнагародамі. А створаная сёлета каманда БДПУ па пляжным футболе заняла 3-е месца ў чэмпіянаце Беларусі. Студэнты ФФВ Павел Дзялендзік і Арына Качан сталі пераможцамі Кубка свету і чэмпіянату свету (адпаведна);
– зборная ўніверсітэцкая каманда КВЗ «Лепшыя сябры» ў сакавіку гэтага года выйшла ў 1/4 фіналу Вышэйшай лігі Міжнароднага саюза КВЗ.
Гэты пералік можна працягваць. Аднак галоўнай падзеяй мінулага года стала наведванне БДПУ Кіраўніком дзяржавы.
21 снежня, у дзень 100-гадовага юбілею нашай ВНУ, Аляксандр Рыгоравіч правёў 3-гадзінную сустрэчу-семінар са студэнтамі, выкладчыкамі і настаўнікамі – выпускнікамі ўніверсітэта. Вынікам гэтай сустрэчы стаў Пратакол даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па ўдасканаленні педагагічнай адукацыі, павышэнні статусу і прэстыжу педагагічнай прафесіі. БДПУ як вядучая ў галіне ўстанова адукацыі прыняў і працягвае прымаць удзел у іх выкананні.
Па ініцыятыве ўніверсітэта ў краіне адкрываюцца профільныя класы і групы педагагічнай накіраванасці. БДПУ прадставіў у Міністэрства адукацыі пра пановы аб увядзенні асобага парадку прыёму на педагагічныя спецыяльнасці іх выпускнікоў. Ён заключаецца ў тым, што навучэнцы, якія засвоілі праграму абавязковага факультатыву «Уводзіны ў педагагічную прафесію» ў аб’ёме 140 гадзін, маюць у атэстаце адзнакі не ніжэйшыя за 7 балаў і атрымалі накіраванні ад педагагічных саветаў, могуць паступаць на педагагічныя спецыяльнасці без уступных іспытаў. Гэта дазволіць зацікавіць прафесіяй матываваных, здольных абі турыентаў. Так, у верасні 2014 г. былі адкрыты 4 пе дагагічныя класы фізіка-матэматычнага і філалагічнага профіляў на базе сталічнай гімназіі № 20, а таксама вочна-завочная педагагічная гімназія. Сёння про фільныя класы педагагічнай накіраванасці ствараюцца па ўсёй рэспубліцы. У цэлым па краіне адкрыты 97 педагагічных класаў і педагагічных груп, у іх – 18 000 дзесяцікласнікаў.
У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь БДПУ распрацаваў Канцэпцыю развіцця педагагічнай адукацыі на 2015–2020 гг. Пасля шырокага абмеркавання ў студзені 2015 г. яна была зацверджана рэспубліканскім Міністэрствам адукацыі. Адна з пастаўленых задач – пераход на кластарную мадэль развіцця, якая забяспечыць інтэграцыю патэнцыялаў адукацыі, псіхолага-педагагічнай навукі і эфектыўнай адукацыйнай практыкі суб’ектаў кластара. Таксама зацверджаны склад Каар дынацыйнага савета па пытаннях бесперапыннай педагагічнай адукацыі – пастаянна дзеючага органа грамадскага самакіравання. Яго ўзначаліў рэктар БДПУ.
Вырашэнне задачы ўзмацнення практыкаарыен таванасці ў падрыхтоўцы настаўнікаў носіць комплексны характар і прадугледжвае перш за ўсё мадэрнізацыю педагагічнай практыкі, наданне ёй бесперапыннага характару. Так, у другім семестры 2014/2015 навучальнага года на фізіка-матэматычным факультэце і факультэце прыро дазнаўства праведзены эксперымент па арганізацыі педагагічнай практыкі з вылучэннем аднаго «школьнага дня» на тыдзень для студэнтаў 2-га курса. Яго вынікі пацвердзілі мэта згоднасць больш ранняга ўключэння студэнтаў у аду кацыйны працэс школы. У 2015/2016 навучальным годзе эксперымент будзе ажыццёўлены на ўсіх фа культэтах.
Акрамя таго, прадугледжваецца арганізацыя практыкі на 1-м курсе. Гэта магчыма зрабіць праз уключэнне першакурснікаў у валанцёрскую дзейнасць. У 2014/2015 навучальным годзе больш за 1000 студэнтаў удзельнічалі ў рабоце 12 валанцёрскіх клубаў і аб’яднанняў. На працягу года валанцёры працавалі на базе 30 устаноў і арганізацый Мінска і Мінскай вобласці, у дзіцячых аздараўленчых летніках, цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання. Валанцёрскі педагагічны атрад «Дзеці сталіцы» ў летні перыяд працаваў на базе 10 школ Маскоўскага раёна г. Мінска. Сёлета звыш 70 студэнтаў арганізоўвалі вольны час дзяцей рознаўзроставых груп, у тым ліку падлеткаў з дэвіянтнымі паводзінамі.
Валанцёрская дзейнасць фарміруе прафесійныя навыкі, а таму яе трэба разглядаць як адзін з відаў педагагічнай практыкі і ўключаць у структуру беспе рапыннай падрыхтоўкі спецыяліста. Гэтая ідэя лягла ў аснову інавацыйнага праекта, распрацаванага групай нашых аспірантаў і прадстаўленага на Міжнароднай навуковай алімпіядзе ў вядучай педагагічнай ВНУ Расіі – РДПУ імя А. І. Герцэна, дзе ён атрымаў самую высокую ацэнку журы. Праект стаў асновай праграмы, якая сёлета пачынае апрабацыю на трох факультэтах: сацыяльна-педагагічных тэхналогій, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі.
Важкі ўнёсак ва ўмацаванне практычнага складніку падрыхтоўкі педагагічных кадраў у 2014/2015 навучальным годзе зрабілі філіялы кафедраў. У нас іх 35 – на базе ўстаноў адукацыі г. Мінска і 6 – у іншых рэгіёнах. На базах філіялаў кафедраў у гэтым наву чальным годзе прайшлі педагагічную практыку 625 чалавек, падрыхтавана 188 курсавых работ і, акрамя таго, ажыццяў лялася даследчая дзейнасць, вывучаўся педагагічны вопыт настаўнікаў, што забяспечыла больш эфектыўнае фарміраванне прафесійных кампетэнцый будучых педагогаў.
Прафарыентацыя, вынікі прыёмнай кампаніі
Вынікі прыёмнай кампаніі-2015 яшчэ раз пераконваюць нас у неабходнасці правядзення сістэмнай праф арыентацыйнай работы. Сёлета ў выніку яе план прыёму на бюджэтныя месцы выкананы на 100 % без аб’яўлення дадатковага набору. У БДПУ было пададзена звыш 2,5 тыс. заяў на 1155 бюджэтных месцаў, што на 30 % больш, чым у 2014 г. Конкурс на дзённую форму навучання склаў больш за 2 чалавекі на месца. План мэтавага набору таксама выкананы на 100 %. Такі высокі паказчык – вынік сумеснай работы па дагаворах, якія БДПУ заключыў з камітэтам па адукацыі Мінгарвы канкама, упраўленнем адукацыі Мінабл выканкама па кадравым забеспячэнні сістэмы адукацыі г. Мінска і Мінскай вобласці.
Прыёмная кампанія-2015 вызначаецца высокай матываванасцю абітурыентаў. Падалі заявы 132 ме далісты і ўладальнікі дыплома з адзнакай, што амаль на 30 % больш, чым у мінулым годзе. У конкурсе ўдзель нічалі 270 выпускнікоў ліцэяў і гімназій, што на 40 % вышэй, чым летась. Паспяховае выкананне плана пры ёму, павелічэнне неабходнасці ў педагагічных кадрах дазваляюць нам хадайнічаць перад Міністэрствам адукацыі аб павелічэнні кантрольных лічбаў прыёму на наступны год да 1000 чалавек (сёння – 785).
Асаблівая ўвага ва ўніверсітэце надаецца рабоце з моладдзю ў сацыяльных сетках. Ініцыятыўную групу арганізавалі 7 мая 2014 г. Тады ж былі створаны афіцыйныя старонкі БДПУ ў сацыяльных сетках Instagram, Facebook, Twitter, Youtube, Google+ і іншых. Універсітэт быў прадстаўлены ў сацыяльнай сетцы ВКонтакте больш чым у 20 групах. Калі спачатку ў іх было 5400 удзельнікаў, то ў верасні 2015 г. гэтая лічба склала амаль 13 тыс. падпісчыкаў.
Адукацыйная дзейнасць
У 2014/2015 навучальным годзе ва ўніверсітэце па 64 спецыяльнасцях першай ступені і 18 спецыяльнасцях магістратуры ажыццяўлялася распрацоўка і ўкараненне ў адукацыйны працэс 142 тыпавых вучэбных праграм і 520 новых вучэбных праграм у рамках дзяржаўнага і вузаўскага кампанентаў вучэбных планаў педагагічных спецыяльнасцей. Па новых адукацыйных стандартах было распрацавана 230 вучэбна-метадычных комплексаў. Да сярэдзіны 2017 г. завяршыцца работа па іх стварэнні па ўсіх вучэбных дысцыплінах спецыяльнасцей І ступені. Укаранёны 43 вучэбна-метадычныя комплексы для магістратуры.
Сёння ў рэпазіторыі ўніверсітэта, які створаны ў мінулым годзе, размешчана 467 вучэбна-метадычных комплексаў (80 % ад агульнай колькасці). Гэта работа будзе актывізавана на базе створанага ва ўніверсітэце апаратна-праграмнага комплексу «Мультысэрвіснае інфармацыйнае адукацыйнае асяроддзе» (МІАС).
Мы вызначылі стратэгічныя напрамкі інфарматызацыі ўніверсітэта на 2015/2018 гг. Адзін з іх – мэтавы – электронны кластар, які прадугледжвае стварэнне сеткавай акадэміі педагогікі пры БДПУ.
За 2014–2015 гг. мы ўкаранілі ў адукацыйную дзейнасць сучаснае камп’ютарнае і лічбавае абсталяванне і яшчэ плануем закупіць яго на суму 1,4 млрд руб. са сродкаў рэспубліканскага бюджэту. У рамках супрацоўніцтва з РУП «Белтэлекам» канал доступу ў інтэрнэт карпаратыўнай сеткі БДПУ складзе 300 мбіт/с (павелічэнне ў 7,5 раза).
Ва ўсіх вучэбных карпусах і інтэрнатах вядуцца работы па ўстаноўцы Wi-Fi доступу ў міжнародную сетку Eduroam, якая аб’ядноўвае ўніверсітэты больш чым 70 краін свету.
Аб ролі навуковай дзейнасці
За апошні год з’явілася пазітыўная ды наміка ў развіцці навукова-інавацыйнай дзейнасці ўнівер сітэта. У план 2015 г. уключана 141 тэма наву кова-даследчых работ, што на 5 пазіцый перавысіла паказчыкі мінулага года. З іх 74 заданні выконваюцца па мэтавым фінансаванні са сродкаў дзяржбюджэту па грантах Міністэрства адукацыі, фондаў фундаментальных даследаванняў, праграм рознага ўзроўню. Агульны аб’ём фінансавання навукі ў 2015 г. складзе каля 5,5 млрд руб., што амаль на паўмільярда больш, чым у 2014 г.
У рамках Дзяржаўнай навуковай галіновай праграмы на 2015–2017 гг. «Мадэрнізацыя зместу і навукова-метадычнага забеспячэння дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай, вышэйшай педагагічнай і дадатковай адукацыі педагагічных работнікаў у мэтах павышэння якасці адукацыі» наш універсітэт распрацоўвае змест і навукова-метадычнае забеспячэнне падрыхтоўкі педагагічных кадраў да рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў агульнай сярэдняй адукацыі. Акрамя таго, наш універсітэт з’яўляецца галаўной арганізацыяй па падпраграме «Адукацыя» (Дзяржаўная праграма навуковых даследаванняў «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства»), у рамках якой будуць распрацоўвацца тэарэтыка-метадалагічныя асновы і механізмы пабудовы нацыянальнай сістэмы ацэнкі якасці адукацыі на ўзроўнях «дашкольная, агульная сярэдняя, спецыяльная, вышэйшая педагагічная і дадатковая адукацыя педагагічных работнікаў». Вынікі выканання гэтых заданняў будуць прадстаўлены канцэпцыяй нацыянальнай сістэмы ацэнкі якасці на розных узроўнях педагагічнай адукацыі з улікам нацыянальных і міжнародных патрабаванняў. Вызначаны таксама задачы ў галіне навукова-даследчай і навукова-метадычнай работы ў кластары бесперапыннай педагагічнай адукацыі.
Выхаваўчая і ідэалагічная работа
Сістэмаўтваральнай асновай выхаваўчага асяроддзя ў БДПУ павінна стаць фарміраванне карпаратыўнага «ўніверсітэцкага духу» як базіса супрацоўніцтва студэнтаў і прафесарскавыкладчыцкага складу ў розных сферах дзейнасці. Фундаментальныя каштоўнасці карпаратыўнай культуры БДПУ базіруюцца на сімволіцы ўніверсітэта, яго гімне, дэвізах і мерапрыемствах, якія закліканы ўмацаваць веру студэнтаў у каштоўнасць і ўнікальнасць абранай імі ВНУ, садзейнічаць іх яднанню.
Наперадзе важная палітычная падзея – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбудуцца 11 кастрычніка гэтага года. Напярэдадні, у верасні, неабходна правесці сустрэчы студэнтаў з вядомымі грамадскімі дзеячамі, прадстаўніка мі заканадаўчай і выканаўчай улады, растлумачыць студэнтам, якія ўпершыню атрымалі права голасу на выбарах, асаблівасці выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць першакурснікам. Ва ўніверсітэце яны трапляюць у новае выхаваўча-адукацыйнае асяроддзе. Многія з іх – непаўналетнія, якія да таго ж пра жываюць асобна ад бацькоў. У такой сітуацыі важна далучыць студэнтаў да карпаратыўнай культуры ўніверсітэта, зацікавіць той сферай грамадскага жыцця, якая ім больш даспадобы і да якой яны маюць схільнасці.
У БДПУ дзейнічаюць 70 клубных фарміраванняў, 7 калектываў са званнем «народны» і 5 – вядучых. Кожны малады чалавек падчас навучання можа поўнасцю раскрыць свой асобасны і творчы патэнцыял. Акрамя таго, наш універсітэт – лідар па колькасці студэнцкіх педагагічных атрадаў.
Значнай формай грамадзянска-патрыятычнага выхавання студэнтаў з’яўляюцца зорныя паходы па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа. У 2015 г. адбыўся юбілейны, 50-ы, Зорны паход, прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі. Сёлета ў складзе інтэр нацыянальных атрадаў былі студэнты з Казахстана і Расіі. Яны разам заклалі капсулу з пасланнем нашчадкам да 100-годдзя Вялікай Перамогі ў 2045 г.
У Год моладзі ў БДПУ адначасова з традыцыйнымі мерапрыемствамі стартаваў новы маладзёжны праект «Будучыя педагогі – за здаровы лад жыцця!». У яго рамках адбыўся велапрабег, прысвечаны 100-годдзю ўніверсітэта, плавальны марафон на кубак БДПУ, спартыўнае свята «Старт пакаленняў». Сёлета будзе працягнута работа, накіраваная на далучэнне студэнцкай моладзі да здаровага ладу жыцця.
Значная ўвага ў БДПУ надаецца культурна-эстэтычнаму выхаванню студэнтаў. У рамках гэтага напрамку будзе працягвацца ўзаемадзеянне з культурнымі цэнтрамі сталіцы – тэатрамі, музеямі, выстаўкамі.
З уступленнем Рэспублікі Беларусь у Балонскі працэс павышаецца роля студэнцкага самакіравання ў асноўных сферах дзейнасці: вучэбнай, навукова-даследчай і выхаваўчай. У 2015 г. была арганізавана работа школы актыву «Стань 100 % лідарам», у якой прынялі ўдзел 26 студэнтаў. З мэтай выяўлення таленавітай моладзі і падтрымкі актывістаў у 2015 г. пройдуць спаборніцтва «Студэнт года» і конкурс на лепшы маладзёжны праект «Студэнцкая ініцыятыва».
Міжнароднае супрацоўніцтва
БДПУ падтрымлівае сувязі з 69 адукацыйнымі і навукова-даследчымі арганізацыямі з 20 краін бліжняга і далёкага замежжа. У 2014/2015 навучальным годзе прамое міжуні версітэцкае супрацоўніцтва было ўстаноўлена з 16 ВНУ і навуковымі арганізацыямі з 9 краін – Азербайджана, Ізраіля, Італіі, Кітая, Літвы, Польшчы, Расіі, Таджыкістана, Украіны.
Колькасць замежных грамадзян, якія навучаюцца ў БДПУ, павялічылася з 469 (2013/2014 навучальны год) да 537 (2014/2015 навучальны год). Сёлета на першую ступень ужо паступіла 100 чалавек, і прыём працягваецца да 15 каст рычніка. Упершыню вучыцца да нас прыйшлі студэнты з Таджыкістана, Ірана і Эстоніі. Магістрантамі БДПУ сталі 16 чалавек з Азербайджана, Кітая, Латвіі, Туркменістана.
На працягу 2014/2015 навучальнага года ўдзел у міжнародных канферэнцыях прынялі 357 выкладчыкаў універсітэта; лекцыі ў БДПУ прачыталі 20 замежных лектараў, у тым ліку з Італіі, Расіі, Украіны, Францыі.
У адпаведнасці з дагаворам аб супрацоўніцтве рэгулярна праводзіцца абмен студэнтамі па праграме «Уключанае навучанне» з Паўночна-Заходнім педагагічным універсітэтам (г. Ланчжоу, КНР). Згодна з дагаворам аб пашырэнні супра цоўніцтва па значных спектрах напрамкаў паміж БДПУ і Маскоўскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам дасягнута дамоўленасць аб рэалізацыі міжнародных праектаў у еўрапейскіх праграмах Erasmus +, Гарызонт–2020. Плануюцца сумесныя магістарскія праграмы. На базе ўніверсітэтаў будуць ажыццяўляцца адукацыйныя праграмы ўключанага навучання для студэнтаў тэрмінам 1–2 семестры з выніковым кантролем ведаў і кампетэнцый. У выніку выпускнікі змогуць атрымаць 2 дыпломы – МДПУ і БДПУ.
У перыяд 15–25 жніўня гэтага года у рамках дагавора аб супрацоўніцтве на базе БДПУ было арганізавана маштабнае культурна-адукацыйнае мерапрыемства – міжнародны адукацыйны праект «Летняя школа–2015», у якім прынялі ўдзел 20 студэнтаў Армянскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Хачатура Абавяна. У сваю чаргу, 14 студэнтаў БДПУ сталі ўдзельнікамі міжнароднай праграмы «Летняя школа ў Арменіі».
9–10 верасня на нашай базе прайшлі два семінары па праграме Erasmus+. У іх рабоце прынялі ўдзел 140 чалавек, у тым ліку эксперты з краін блізкага і далёкага замежжа.
Кадравая палітыка
Кадравы патэнцыял універсітэта ў гэтым годзе ацэньваўся двойчы: у лютым – дэпартаментам кантролю якасці Міністэрства адукацыі, у чэрвені-ліпені – камісіяй Камітэта дзяржаўнага кантролю. Абедзве камісіі прызналі яго адпаведнасць патрабаванням.
Колькасць штатнага прафесарска-выкладчыцкага складу – 808 чалавек, з іх вучоныя ступені і званні маюць 357 (44 %), у тым ліку доктара навук, прафесара – 52 (6 %), кандыдата навук, дацэнта – 305 (38 %).
Для павышэння якасці падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі прыняты шэраг мер па стымуляванні прафесійнага росту педагогаў. Так, распрацавана і зацверджана сістэма мер па ўключэнні таленавітых студэнтаў у навукова-даследчую дзейнасць і адборы з іх ліку кандыдатаў для паступлення ў аспірантуру. Зніжана вучэбная нагрузка на 100–250 гадзін супрацоўнікам універсітэта, у якіх за апошнія 3 гады абараніліся 2 аспіранты. Уведзена сістэма матэрыяльнага стымулявання аспірантаў, дактарантаў, саіскальнікаў і іх навуковых кіраўнікоў у выпадку, калі яны абараняюцца ў тэрмін або на працягу 3 гадоў пасля заканчэння: за доктарскую дысертацыю – 12 базавых велічынь, навуковым кансультантам – 10 базавых велічынь, за кандыдацкую дысертацыю – 10 базавых велічынь, навуковым кіраўнікам – 8 базавых велічынь.
У выніку прынятых мер у 2014 г. упершыню за апошнія гады поўнасцю выкананы план прыёму ў аспірантуру і дактарантуру; у два разы павялічыўся працэнт аспірантаў і саіскальнікаў, якія закончылі аспірантуру з праходжаннем папярэдняй экспертызы дысертацыі (у 2014 – 13 %, у 2013 – 7 %); у тры разы павялічылася колькасць стыпендыятаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (у 2014 – 2, 2015 – 6); значна павысілася колькасць і якасць публікацый, ступень укаранення атрыманых вынікаў.
Фінансавае забеспячэнне
Сярэднямесячная заработная плата работнікаў універсітэта ў 2014/2015 г. вырасла на 30 % і склала 6 млн руб. (у мінулым годзе – 4,6 млн руб.). Сярэднямесячны заробак прафесарска-выкладчыцкага складу дасягнуў 7,9 млн руб.; іншага персаналу – 4,5 млн руб.
Ва ўніверсітэце вялікая ўвага надаецца стымуляванню якасці працы. Штомесяц працоўнаму калектыву выплочваецца прэмія, якая ў апошні год павялічылася амаль на 3 млн руб. і ў сярэднім складае 14,3 млн руб. У 2014/2015 навучальным годзе выплата матэрыяльнай дапамогі склала 3,5 млн руб. на адну стаўку, што на 1 млн (на 30 %) больш, чым у 2013/2014 навучальным годзе.
Фінансаванне затрат на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы і рамонт будынкаў універсітэта ажыц цяўляецца як за бюджэтныя, так і за пазабюджэтныя сродкі. На правядзенне бягучага рамонту ў 2014/2015 навучальным годзе было выдаткавана 11 млрд руб., з іх бюджэтныя сродкі склалі 1,2 млрд руб., пазабюджэтныя – 9,8 млрд руб. (у 2013/2014 навучальным годзе на бягучы рамонт пайшло амаль у тры разы менш). На капітальны рамонт за два вучэбныя гады затрачана 8,3 млрд руб., у тым ліку ўласныя сродкі склалі 5 млрд руб. Выкананы капітальны рамонт пасажырскіх ліфтаў у вучэбным корпусе № 1 і інтэрнаце № 5 па Вузаўскім зав., 9/1. Адрамантаваны 48 вучэбных аўдыторый і кабінетаў, 2 трэнажорныя за лы, памяшканне бібліятэкі у вучэбным корпусе № 5, заменены 240 аконных блокаў на шклопакеты ў інтэр натах № 2, 3, 6 і г. д.
У бягучым годзе на баланс БДПУ прыняты стадыён «Лакаматыў». Для яго нармальнага функцыянавання таксама плануецца правядзенне вялікага аб’ёму работ. Пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і спонсараў у бліжэйшыя 2–3 гады мы вырашым гэтую задачу.
У сённяшняй эканамічнай сітуацыі, калі бюджэтнае фінансаванне не пакрывае выдаткаў, звязаных з арга нізацыяй навучальнага працэсу і гаспадарчымі патрэбамі, усё большае значэнне набывае па забюджэтная дзейнасць універсітэта. Таму ўвесь педагагічны калектыў павінен уключацца ў працэс заробку грашовых сродкаў. Як прыклад прывяду рост даходаў ад аказання фізкультурна-аздараўленчых платных паслуг, які за год павялічыўся амаль на 50 % і склаў 709 млн руб.
Галоўная задача ўніверсітэта на перспектыву – павышэнне якасці падрыхтоўкі педагагічных кадраў і павышэнне іміджу БДПУ ў краіне і за мяжой. Гэта патрабуе сумесных намаганняў усяго нашага калек тыву. Мы многае зрабілі, аднак наперадзе – новыя, маштабныя задачы. І мы іх будзем паспяхова вы рашаць.
4 чэрвеня 2015 года, № 8 (1163)
На чарговым пасяджэнні Савета БДПУ з дакладам «Аб арганізацыі і ўдасканаленні ідэалагічнай і выхаваўчай работы на факультэце сацыяльна-педагагічных тэхналогій і факультэце дашкольнай адукацыі» выступілі дэкан ФСПТ В. В. Мартынава і дэкан ФДА А. М. Каспяровіч.
Заслухаўшы і абмеркаваўшы прадстаўленую інфармацыю, члены Савета адзначылі, што ідэалагічная і выхаваўчая работа на факультэтах арганізавана і праводзіцца ў адпаведнасці з планамі ўніверсітэта, факультэтаў, кафедраў і куратараў вучэбных груп. Вядзецца яна сістэмна, з улікам спецыфікі і традыцый факультэтаў, і скіравана на фарміраванне ў студэнтаў сацыяльна актыўнай пазіцыі, патрыятычнай свядомасці, грамадскай адказнасці, высокай духоўнасці і культуры.
Дэканаты і кафедры факультэтаў значную ўвагу надаюць удасканаленню формаў і метадаў ідэалагічнай і выхаваўчай работы, а таксама кантролю за якасцю правядзення мерапрыемстваў. Пытанні стану дадзенага віду дзейнасці рэгулярна абмяркоўваюцца і аналізуюцца на пасяджэннях кафедраў і саветаў факультэтаў.
У афармленні памяшканняў факультэтаў шырока выкарыстоўваецца сімволіка Рэспублікі Беларусь, горада Мінска і БДПУ, прадстаўлены таксама тэксты дырэктыў і ўказаў Прэзідэнта краіны.
Мэтанакіраваную сістэмную ідэалагічную і выхаваўчую работу са студэнтамі факультэтаў праводзяць куратары вучэбных груп. Для павышэння эфектыўнасці куратарскія гадзіны ўключаны ў расклад заняткаў, дэканаты ажыццяўляюць кантроль за іх правядзеннем.
Рэгулярна кожны трэці чацвер месяца для супрацоўнікаў і студэнтаў праводзяцца дні інфармавання, вядзецца ўлік тэматыкі і справаздач аб запланаваных і праведзеных мерапрыемствах.
У рамках рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на факультэтах склалася сістэма ўзаемадзеяння з грамадскімі арганізацыямі і органамі студэнцкага самакіравання. На факультэце дашкольнай адукацыі членамі прафсаюза з’яўляюцца 673 студэнты (98 % ад агульнай колькасці), членамі ГА «БРСМ» – 531 студэнт (78 %). На факультэце сацыяльна-педагагічных тэхналогій адпаведна: 335 студэнтаў (100 %) і 188 студэнтаў (62 %).
Актыўную грамадзянскую пазіцыю прадэманстравалі студэнты падчас выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Удзел у выбарах прынялі 98 працэнтаў студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах.
Фарміраванню асобасных, грамадзянскіх і прафесійных якасцей будучых педагогаў у значнай ступені садзейнічаюць зорныя паходы па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа, працоўныя семестры, конкурсы патрыя-тычнай песні, фестывалі мастацкай самадзейнай творчасці студэнтаў, гульні КВЗ, валанцёрскія акцыі. Ва ўсіх гэтых мерапрыемствах актыўны ўдзел бяруць студэнты факультэтаў дашкольнай адукацыі і сацыяльна-педагагічных тэхналогій.
Разам з тым эфектыўнасць ідэалагічнага і выхаваўчага працэсу на факультэтах можна павысіць за кошт аптымізацыі дзейнасці кафедраў, саветаў куратараў і студэнцкіх грамадскіх арганізацый, узмацнення індывідуальнай работы з улікам псіхалагічных асаблівасцей студэнтаў.
З мэтай удасканалення дзейнасці факультэтаў і іншых структурных падраздзяленняў універсітэта па павышэнні эфектыўнасці сістэмы ідэалагічнай і выхаваўчай работы са студэнцкай моладдзю Савет БДПУ прыняў адпаведную пастанову.
30 красавіка 2015 года, № 6 (1161)
1 красавіка ў адпаведнасці з загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь М.А. Жураўкова № 259 тэрмінам на 5 гадоў пацверджана дзяржаўная акрэдытацыя БДПУ на адпаведнасць віду профільны ўніверсітэт і выдадзены адпаведны сертыфікат за нумарам 0004891
Калегі, годнае праходжанне акрэдытацыі і поспехі БДПУ на ніве адукацыі – гэта ваша заслуга!
15 і 16 красавіка рэктар БДПУ прафесар А.І. Жук прыняў удзел у рабоце XIII з’езда Еўразійскай асацыяцыі ўніверсітэтаў (ЕАУ). З 2007 г. БДПУ – сапраўдны член гэтай аўтарытэтнай і ўплывовай міжнароднай арганізацыі, што аб’ядноўвае 128 вядучых устаноў вышэйшай адукацыі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана і Украіны.
Падчас круглага стала «Агульная гуманітарная еўразійская прастора ва ўмовах сусветнага крызісу» Аляксандр Іванавіч разам з калегамі абмеркаваў перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж універсітэтамі – членамі Асацыяцыі. Дарэчы, у праграму дзейнасці ЕАУ на 2015 г. уключана навуковая канферэнцыя «Мова і міжкультурныя камунікацыі», якая пройдзе ў маі на базе БДПУ.
27 сакавіка 2015 года, № 4 (1159)
АБ АСНОЎНЫХ НАПРАМКАХ РАЗВIЦЦЯ ФІНАНСАВА-ЭКАНАМІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ЎНІВЕРСІТЭТА ў 2012–2014 гг.
Заслухаўшы і абмеркаваўшы даклад начальніка цэнтра бухгалтарскага ўліку і фінансавага забеспячэння Закрэўскай Л. Л., Савет універсітэта адзначае, што ў 2014 г. фінансава-эканамічная дзейнасць БДПУ была накіравана на рэалізацыю заданняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2011–2015 гг., забеспячэнне эфектыўнасці работы ўсіх структурных падраздзяленняў універсітэта, паляпшэнне ўмоў падрыхтоўкі спецыялістаў, развіццё навуковых даследаванняў і адукацыі.
Па стане на 1 сакавiка 2015 г. БДПУ ўключае 12 факультэтаў, 10 агульнаўніверсітэцкіх кафедраў, ІПКіП, а таксама больш за 30 іншых структурных падраздзяленняў. Спісачная колькасць работнікаў універсітэта – 1753 асноўных работнікі і 97 знешніх сумяшчальнікаў (на 1 студзеня 2014 г. – 1878 асноўных і 133 знешніх сумяшчальнікі).
У цэлым па БДПУ за 2014 г. бюджэт і пазабюджэтныя сродкі склалі 217,7 млрд руб. (у тым ліку бюджэтныя – 118,4 млрд руб., пазабюджэтныя – 94,3 млрд руб., навука – 5,0 млрд руб.), што на 1,3 % больш, чым у 2013 г. (214,9 млрд руб.).
У агульнай суме даходаў (217,7 млрд руб.) доля бюджэтнага фінансавання – 57 % (123,4 млрд руб.), пазабюджэтных сродкаў – 43 % (94,3 млрд руб.); у 2013 г. – 61 % і 39 %, у 2012 г. – 62 % і 38 % адпаведна. Структуру пазабюджэтных даходаў можна ўбачыць на дыяграме 1.
Аб’ём бюджэтнага фінансавання адукацыйнай дзейнасці ў 2014 г. склаў 123,4 млрд руб., што на 5,9 % менш у параўнанні з 2013 г.
Даходаў ад платнай адукацыі атрымана 94,3 млрд руб. (112,5 % ад 2013 г.).
Колькасць асоб, якія навучаюцца ва ўніверсітэце, у 2014 г. зменшылася ў параўнанні з 2013 г. на 1136 чалавек і склала 16 639 чалавек (дыяграма 2). Пры гэтым колькасць асоб, якія навучаюцца за кошт сродкаў бюджэту, зменшылася на 328 чалавек, за кошт уласных сродкаў – на 808 чалавек.
У 2014 г. на фундаментальныя і прыкладныя даследаванні ў адпаведнасці з заключанымі дагаворамі выдзелена 5,0 млрд руб., што на 7,3 % менш за аб’ём 2013 г. (5,4 млрд руб.).
У мінулым годзе асвоена сродкаў па капітальным рамонце за кошт бюджэтных асігнаванняў на суму 1,41 млрд руб., за кошт пазабюджэтных сродкаў – на суму 1,37 млрд руб. (у 2013 г. адпаведна 20,4 млрд руб. і 3,3 млрд руб.). Асноўная частка грашовых сродкаў у 2014 г. была накіравана на капітальны рамонт ліфтаў у вучэбным корпусе № 1.
На бягучы рамонт у 2014 г. было патрачана 2,8 млрд руб. бюджэтных і 4,3 млрд руб. пазабюджэтных сродкаў (у 2013 г. – 0,1 млрд руб.і 4,1 млрд руб. адпаведна).
У 2014 г. набыта абсталявання і іншых асноўных сродкаў за кошт бюджэту на суму 2,2 млрд руб. і за кошт пазабюджэту – на 1,6 млрд руб. (у 2013 г. – 2,9 млрд руб. і 1,1 млрд руб. адпаведна).
Сярэдні працэнт абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы за апошнія два гады склаў 15,6 % пры планавым 5-працэнтным абнаўленні (у 2013 г. – 20 % па прычыне рамонту інтэрната № 5, у 2014 – 11,1 %).
Сярэднямесячная заработная плата супрацоўнікаў універсітэта ў 2014 г. (дыяграма 3) павялічылася на 19,5 % і склала 4,9 млн руб. (у 2013 г. – 4,1 млн руб.). Сярэднямесячная заработная плата прафесарска-выкладчыцкага складу дасягнула 6,5 млн руб. (рост – 18,3 %), іншага персаналу – 3,7 млн руб. (рост – 21%). Сярэдні памер прэміі на аднаго работніка за 2014 г. склаў 13,3 млн руб., матэрыяльная дапамога – 2,6 млн руб. (у 2013 г. – 8,6 млн руб. і 2,5 млн руб. адпаведна).
Асноўнымі праблемамі фінансава-эканамічнай дзейнасці ўніверсітэта з’яўляюцца: зніжэнне колькасці асоб, якія навучаюцца ў БДПУ, што прывяло да павелічэння даходаў у 2014 г. толькі на 9 %; недастатковая праца структурных падраздзяленняў, вучэбна-выдавецкага цэнтра, аграбіястанцыі «Зялёнае», санаторыя-прафілакторыя ў рэалізацыі дадатковых платных паслуг (у тым ліку адукацыйных); недастатковая праца па аптымізацыі штатнай колькасці супрацоўнікаў.
Рашэннем Савета БДПУ прадугледжана:
•мэтавае і эфектыўнае выкарыстанне бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў;
•актывізацыя работы па ўдзеле ў конкурсах для атрымання грантаў па фінансуемых НДР, па адкрыцці новых, запатрабаваных сістэмай адукацыі спецыяльнасцей, павелічэнні колькасці навучэнцаў з ліку замежных грамадзян, па далейшай аптымізацыі структуры ўніверсітэта і штатнага раскладу, пашырэнні сістэмы дадатковых платных паслуг на 2015/2016 навучальны год на аснове бізнес-планаў па развіцці пазабюджэтнай дзейнасці;
•распрацоўка мерапрыемстваў, якія накіраваны на эканомію выдаткаў на ўтрыманне будынкаў і памяшканняў БДПУ, беражлівыя адносіны да матэрыяльна-тэхнічнай базы ўніверсітэта, на забеспячэнне рацыянальнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў, ажыццяўленне бягучых рамонтаў з прыцягненнем студэнцкіх брыгад.
27 сакавіка 2015 года, № 4 (1159)
18-20 сакавіка рэктар БДПУ А. І. Жук наведаў Армянскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Хачатура Абавяна па запрашэнні рэктара АДПУ Р. К. Мірзаханяна. Візіт у Ерэван надаў новы імпульс супрацоўніцтву паміж ВНУ ў галіне навукі і адукацыі, пасадзейнічаў прыняццю пакета рашэнняў, якія датычаць абмену выкладчыкамі і студэнтамі, распрацоўкі праграм павышэння кваліфікацыі кадраў, пашырэння кантактаў з вядучымі ўніверсітэтамі Еўропы ў рамках Балонскага працэсу. Першым крокам на шляху ажыццяўлення дамоўленасцей стане прыезд у БДПУ 20 армянскіх студэнтаў.
Рэктараў БДПУ і АДПУ прыняў Старшыня Нацыянальнага сходу Рэспублікі Арменія, старшыня Савета АГПУ Галуста Саакян, які высока ацаніў крокі, накіраваныя на армяна-беларускае адукацыйнае супрацоўніцтва. Кіраўнікі ўніверсітэтаў сустрэліся таксама з Вярхоўным Патрыярхам і Каталікосам усіх армян Гарэгінам Другім, які выказаў задавальненне з нагоды ўсталявання сяброўскіх стасункаў паміж установамі вышэйшай педагагічнай адукацыі дзвюх краін.
Па рашэнні Вучонага савета спадар Рубэн Мірзаханян уручыў Аляксандру Іванавічу Жуку дыплом аб прысваенні звання «Ганаровага доктара» Армянскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Хачатура Абавяна. Рэктар БДПУ выступіў перад калегамі з дакладам «Развіццё сістэмы педагагічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь: кластарны падыход».
***
9 сакавіка з рабочым візітам наш універсітэт наведаў рэктар МПДУ, акадэмік РАН і РАА, доктар фізіка-матэматычных навук, член Нацыянальнага каардынацыйнага савета па падтрымцы маладых талентаў Расіі А. Л. Сямёнаў. Падчас сустрэчы ў рэктараце БДПУ кіраўнікі вядучых устаноў вышэйшай педагагічнай адукацыі Беларусі і Расіі падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве. Дакумент прадугледжвае наладжванне інтэнсіўнага ўзаемадзеяння ў галіне адукацыі і навукі, а таксама рэалізацыю сумесных праектаў.
6 сакавіка 2015 года , № 3 (1158)
На чарговым пасяджэнні Савета ўніверсітэта разглядалася пытаннi
«АБ СТАНЕ І МЕРАХ ПА ПАЛЯПШЭННІ ФІЗІЧНАГА ВЫХАВАННЯ СТУДЭНТАЎ»
З дакладам перад прысутнымі выступіў загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту А. А. Балай: – Фізічнае выхаванне студэнтаў БДПУ накіравана на ўмацаванне здароўя сродкамі фізічнай культуры і спорту, фарміраванне ўстаноўкі на здаровы лад жыцця.Тым не менш, па выніках медагляду, праведзенага ў 2014 г. 33-й студэнцкай і раённымі паліклінікамі г. Мінска, да асноўнай медыцынскай групы адносіцца 48,6 % студэнтаў (у 2010 – 49,6 %), да падрыхтоўчай – 27 % (21,8 %), спецыяльнай медыцынскай – 18,3 % (22,2 %), ЛФК – 5,1% (5,2 %), вызвалены ад заняткаў – 1 % (1,2 %).
Такія лічбы, безумоўна, выклікаюць трывогу як у спецыялістаў, так і ў кіраўніцтва нашага ўніверсітэта. Пры гэтым усе сыходзяцца на думцы, што ўзровень здароўя і фізічнага стану залежыць ад ладу жыцця самога студэнта.
У 2014–2015 навучальным годзе ў басейне і спартыўнай зале вучэбнага корпуса № 3 штотыдзень займаюцца больш за 2400 студэнтаў, спартыўных залах вучэбных карпусоў № 7, 11, інтэрната № 2 – больш за 1770 студэнтаў. Наведванне заняткаў у басейне ў працэнтных адносінах да агульнай колькасці тых, хто займаецца, у першым семестры склала 51 %, у спартыўных залах – 79 %. Выклікае занепакоенасць нізкі паказчык наведвання студэнтамі басейна.
Для забеспячэння вучэбнага працэсу на кафедры на пастаяннай аснове працуюць 37 выкладчыкаў. Усе яны маюць вышэйшую фізкультурную адукацыю і стаж працы ў ВНУ ад 3 да 38 гадоў. Вучоную ступень кандыдата навук маюць 3 чалавекі. Сярод выкладчыкаў: 1 – майстар спорту міжнароднага класа, 10 – майстры спорту, 7 – суддзі нацыянальнай і вышэйшай нацыянальнай катэгорый. У сакавіку ў спецыялізаваным Савеце БДУФК адбудзецца абарона кандыдацкай дысертацыі С. В. Малахава. План павышэння кваліфікацыі на 2015 г. прадугледжвае паступленне ў аспірантуру А. М. Мяжэнінай. Тым не менш трэба прызнаць, што не ў поўнай меры вырашана праблема ўкамплектавання кафедры штатнымі выкладчыкамі з вучонымі ступенямі і званнямі.
Навукова-даследчая работа па тэме «Удасканаленне сістэмы кіравання фізічным станам студэнтаў БДПУ на падставе маніторынгу іх фізічнага развіцця, функцыянальнага стану і фізічнай падрыхтаванасці» выконваецца кафедрай у адпаведнасці з праграмай і планам НДР на 2011–2015 гг.
За 2011–2014 гг. супрацоўнікі кафедры выдалі 1 манаграфію, 11 дапаможнікаў і праграм, 48 навуковых артыкулаў, 41 тэзіс дакладаў. Атрыманы патэнт на вынаходніцтва. У 2015 г. падрыхтаваны і здадзены ў друк больш за 30 навуковых артыкулаў. Праведзена больш за 45 метадычных заняткаў, майстар-класаў.
Вырашаць аздараўленчыя задачы немагчыма без пастаяннага маніторынгу фізічнага стану будучых педагогаў. З гэтай мэтай на кафедры створана адзіная ўніверсальная форма «Дзённік здароўя» для студэнтаў асноўнага і спецыяльнага вучэбных аддзяленняў. Тэсціраванне праводзіцца двойчы на год па паказчыках фізічнага развіцця, функцыянальнага стану, фізічнай падрыхтаванасці студэнта, што дазваляе вызначыць агульны статус (інтэгральны паказчык) яго фізічнага здароўя.
Вынікі статыстычнай апрацоўкі атрыманых у 2013–2014 навучальным годзе сярэдніх велічынь сведчаць пра паляпшэнне фізічнага стану студэнтаў 1–3 курсаў, а таксама пра ўстойлівую тэндэнцыю да яго пагаршэння ў выпускнікоў. Адна з прычын – тое, што студэнты 4 курса маюць заняткі па фізічнай культуры толькі раз у тыдзень (другі занятак – самастойная работа). Аднак вынікі апытання студэнтаў БДПУ паказваюць, што з 5 чалавек мэтанакіравана і самастойна займаецца фізічнай культурай толькі 1. Гэта сведчыць пра разыходжанне ўяўленняў аб здаровым ладзе жыцця і рэальных паводзін.
Кафедра ў сваёй дзейнасці актыўна супрацоўнічае са спартыўным клубам «Педагог», факультэтам фізічнага выхавання, а таксама з прафкамам БДПУ, упраўленнем выхаваўчай работы, цэнтрам студэнцкай творчасці для правядзення фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемстваў.
У праграме круглагадовай спартакіяды студэнтаў універсітэта на працягу 2013–2014 навучальнага года былі арганізаваны першынствы па 11 відах спорту, у якіх прынялі ўдзел больш за 1000 студэнтаў.
Штогод ва ўніверсітэце праходзіць спартыўнае свята «Трыумф», прысвечанае падвядзенню вынікаў спартакіяды БДПУ і ўзнагароджанню лепшых структурных падраздзяленняў. У мінулым годзе пераходны кубак пераможцы быў уручаны студэнтам фізічнага факультэта і ФФВ.
Сёння на базе студэнцкага гарадка БДПУ працуе 10 спартыўных секцый (па настольным тэнісе, фітнэсе, пілатэсе, турызме, атлетычнай гімнастыцы, сучасным танцы, аздараўленчай аэробіцы і інш.), у якіх займаецца больш за 250 студэнтаў. Важным складнікам арганізацыі гуртковай работы з’яўляецца далучэнне старшакурснікаў, якія маюць дастатковыя ўменні, навыкі і метадычныя веды, да работы інструктарамі па фізічнай культуры. На сённяшні дзень у нас працуе 9 такіх студэнтаў.
Наш універсітэт з’яўляецца тэрыторыяй, вольнай ад курэння. У студэнцкім гарадку распрацаваны і рэалізуюцца праграмы па фарміраванні здаровага ладу жыцця «Здароўе», па прафілактыцы курэння, алкагалізму, наркаманіі «Лінія жыцця». Рэгулярна праводзяцца мерапрыемствы з удзелам медыцынскіх работнікаў, супрацоўнікаў УУС г. Мінска. Прайшлі акцыі «Дзень без тытуню», «Стоп СНІД», «Уся праўда пра спайсы» і інш. Сёлета было арганізавана 28 тэматычных гутарак: 7 па здаровым ладзе жыцця, столькі ж семінараў-трэнінгаў, 6 круглых сталоў і дыскусій, 3 міні-лекторыі, прачатына 6 лекцый.
Студэнты БДПУ прымаюць актыўны ўдзел у спартакіядзе Маскоўскага раёна г. Мінска па чатырох відах спорту. Па выніках 2014 г. каманда ўніверсітэта ў агульным заліку стала пераможцай дадзенага мерапрыемства.
У верасні 2014 г. нашы студэнты ўдзельнічалі ў Рэспубліканскай акцыі «Тыдзень спорту і здароўя», якую ініцыіравала Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У гэтыя ж тэрміны быў праведзены ўніверсітэцкі Тыдзень першакурсніка, у спартыўнай частцы якога прынялі ўдзел каманды ўсіх дванаццаці факультэтаў БДПУ.
Вялікай папулярнасцю сярод студэнтаў карыстаюцца традыцыйнае зімовае спартыўнае свята і факультэцкія дні здароўя.
Восенню мінулага года ва ўніверсітэце стартаваў маладзёжна-спартыўны праект «Будучыя педагогі – за здаровы лад жыцця». Кожную суботу ў яго рамках праходзіла велаакцыя «100 км да 100-годдзя БДПУ», падчас якой студэнты разам з вучнямі педагагічных класаў гімназіі № 20 г. Мінска збіраліся на веласцежках горада.
У кастрычніку ва ўніверсітэце адбыўся плавальны марафон пад дэвізам «Сто па сто», у якім прынялі ўдзел 5 зборных каманд па 20 чалавек кожная – прадстаўнікі трох пакаленняў (вучні гімназіі № 20 і школы № 30 г. Мінска, студэнты, супрацоўнікі БДПУ).
У снежні 2014 г. у нашай навучальнай установе быў праведзены Адкрыты Кубак па плаванні з удзелам студэнтаў універсітэта, навучэнцаў дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ і спецыялізаваных школ алімпійскага рэзерву.
Студэнты ўніверсітэта прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскіх і гарадскіх спартыўных святах, традыцыйнай «Мінскай лыжні», лёгкаатлетычным кросе на прызы газеты «Советская Белоруссия», іншых.
Вучэбная, фізкультурна-аздараўленчая і спартыўна-масавая работа са студэнтамі нашага ўніверсітэта праводзіцца ў спартыўных збудаваннях і дадаткова прыстасаваных для гэтых мэт памяшканнях. У нас ёсць басейн, 3 спартыўныя залы, 16 прыстасаваных памяшканняў для заняткаў фізічнай культурай (10 з іх – у інтэрнатах), 3 трэнажорныя залы.
Кіраўніцтва ўніверсітэта надае значную ўвагу ўдасканаленню спартыўнай матэрыяльна-тэхнічнай базы ўніверсітэта. Так, прынята рашэнне аб пераабсталяванні цокальных памяшканняў бібліятэкі пад фізкультурна-аздараўленчы комплекс, аб бягучым рамонце памяшканняў у інтэрнаце № 2 (вул. Артылерыстаў, 12), уладкаванні спартыўна-гульнёвых пляцовак па міні-футболе, валейболе і баскетболе (вул. Ф. Скарыны, 13, вул. Кабушкіна, 59А).
Рэсурс адукацыйнай прасторы БДПУ па паляпшэнні фізічнага выхавання ва ўніверсітэце, падтрыманні здаровага ладу жыцця студэнтаў мы бачым у рэалізацыі некалькіх складнікаў:
•правядзенне конкурсу на лепшы студэнцкі праект, накі-раваны на фарміраванне ЗЛЖ і арганізацыю спартыўна-масавай і аздараўленчай работы;
• распрацоўка палажэння аб правядзенні агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку спартыўна-масавай работы сярод інтэрнатаў студгарадка БДПУ;
• эфектыўнае выкарыстанне спартыўных пляцовак універсітэта і далучэнне студэнтаў да фізкультурна-аздараўленчых заняткаў у пазааўдыторны час;
• шырокае выкарыстанне ў вучэбнай рабоце сучасных аздараўленчых сістэм;
• фарміраванне груп па фізкультуры па спецыялізацыях, а для тых, хто не вызначыўся, – па АФП;
• актывізацыя працы па падборы кадраў, здольных і арыентаваных на вядзенне НДР, а таксама працяг работы па павышэнні навуковай кваліфікацыі выкладчыкаў.
Пра тое, што стрыжнёвым у структуры фізічнага выхавання студэнтаў з’яўляецца матывацыйны кампанент, фарміраванне якога павінна ажыццяўляцца сістэмна, гаварыў дэкан факультэта фізічнага выхавання М. М. Круталевіч. Ён паведаміў прысутным, што сёння вучацца і скончылі ФФВ БДПУ 17 удзельнікаў Алімпійскіх і 1 Паралімпійскіх гульняў; пераможцамі, а таксама прызёрамі чэмпіянатаў і першынстваў свету і Еўропы за апошнія 3 гады станавіліся больш за 40 студэнтаў факультэта; у склад нацыянальных і зборных каманд Беларусі ўваходзяць 62 прадстаўнікі ФФВ.
Перспектыўным студэнтам-спартсменам рэктарат стварыў спрыяльныя ўмовы для спалучэння вучобы з удзелам у спаборніцтвах і вучэбна-трэніровачным працэсе: лепшыя з іх пераведзены на індывідуальны план навучання, усе іншагароднія пражываюць у інтэрнаце, некаторыя маюць фінансавую падтрымку.
Лепшыя спартсмены з’яўляюцца членамі зборных каманд БДПУ, якія прадстаўляюць наш універсітэт на Рэспубліканскай універсіядзе. За апошнія 7 гадоў (акрамя 2011-га) БДПУ ўваходзіў у лік 6 самых спартыўных устаноў адукацыі краіны.
Тым не менш яшчэ не ўсе рэзервы выкарыстаны. Факультэт лічыць мэтазгодным
• для больш якаснай прафарыентацыйнай работы працягваць практыку правядзення спаборніцтваў па найбольш папулярных відах спорту на прызы БДПУ з удзелам патэнцыяльных абітурыентаў (выпускнікоў вучылішчаў алімпійскага рэзерву, ДЮСШ і г. д.);
• для правядзення вучэбна-трэніровачных збораў запрашаць на работу заслужаных трэнераў, пераможцаў і прызёраў Алімпіяд, чэмпіянатаў свету і Еўропы;
• дзеля фарміравання матывацыі на заняткі фізкультурай практыкаваць наведванне студэнтамі спаборніцтваў рознага ўзроўню, стварыць фан-клубы па відах спорту.
Члены Савета ўніверсітэта азнаёміліся з вынікамі даследавання адносін студэнтаў да здаровага ладу жыцця і якасці выкладання фізічнага выхавання. У адпаведнасці з дадзенымі, якія прадставіла псіхалагічная служба БДПУ, больш чым палова рэспандэнтаў лічаць, што асабіста яны прытрымліваюцца здаровага ладу жыцця (53,9 %). Сярод прычын адмаўлення ад ЗЛЖ называюцца лянота, залежнасць ад шкодных звычак, адсутнасць сіл і часу, несфарміраваная культура харчавання. Рэгулярна выконваюць фізічныя практыкаванні, акрамя заняткаў ва ўніверсітэце, 18,2 % студэнтаў, час ад часу – 68,6 %. Сярод матываў называюцца імкненні быць прывабнымі (73,3 %), умацаваць фізічнае (54 %) і псіхалагічнае (29,1 %) здароўе. Як паказваюць вынікі даследавання, 72,1 % лічаць дастатковай колькасць часу, выдзеленага на заняткі па фізічнай культуры. Самымі дысцыплінаванымі з пункту гледжання наведвання такіх заняткаў з’яўляюцца прадстаўнікі факультэта спецыяльнай адукацыі. Большая частка студэнтаў задаволена ўзроўнем выкладання фізічнай культуры, зам заняткаў, узаемаадносінами з выкладчыкамі. Пазітыўна ацэньваюць узровень правядзення спартыўных мерапрыемстваў у БДПУ 79,9 %, а іх станоўчы ўплыў на здароўе – 48,8 % рэспандэнтаў.
Пасля завяршэння абмеркавання пытання члены Савета прынялі адпаведную Пастанову.
6 сакавіка 2015 года , № 3 (1158)
11–13 лютага дэлегацыя нашага ўніверсітэта на чале з рэктарам БДПУ А. І. Жуком наведала Расійскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А. І. Герцэна.
Падчас дзелавой паездкі адбыліся сустрэчы прадстаўнікоў БДПУ з рэктарам РДПУ В. П. Саломіным, Прэзідэнтам універсітэта Г. А. Бардоўскім, членамі ўрада С.-Пецярбурга – старшынёй Камітэта па навуцы і вышэйшай школе А. С. Максімавым і намеснікам старшыні Камітэта па знешніх сувязях С. Л. Маркавым.
У рамках візіту рэктар БДПУ А. І. Жук, прарэктар па навуковай рабоце Г. В. Торхава, дэкан факультэта спецыяльнай адукацыі С. Я. Гайдукевіч прынялі ўдзел у рабоце ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Педагагічная навука і сучасная адукацыя», наведалі экспазіцыю старажытнай кнігі Беларусі пачатку ХІХ ст., якая разгарнулася ў бібліятэцы РДПУ. Візіт членаў рэктарата БДПУ завяршыўся падпісаннем дагавора аб супрацоўніцтве паміж універсітэтамі. «Мы ўпэўнены, што гэты дакумент стане фундаментам для плённага ўзаемадзеяння ў галіне адукацыйных і навукова-даследчых праектаў», – адзначыў прафесар А. І. Жук.
***
«Асаблівасці трансфармацыі сістэм вышэйшай адукацыі Еўропы ў кантэксце Балонскага працэсу» – так была акрэслена тэма дзелавой паездкі рэктара БДПУ А. І. Жука ў Федэратыўную Рэспубліку Германія. Падчас візіту, 24–28 лютага, у Аляксандра Іванавіча адбыліся запланаваныя сустрэчы ў Берлінскім універсітэце імя Гумбальта, Фондзе падтрымкі ўніверсітэцкай навукі DFG, на міжнароднай выстаўцы навучання і адукацыі Didacta-2015. Рэктары БДПУ і Тэхнічнага ўніверсітэта імя Вільгельма Лейбніца (г. Гановер) абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў галіне інклюзіўнага (уключанага) навучання, а таксама падрыхтоўкі кадраў псіхолага-педагагічнага профілю.
29 студзеня 2015 года, № 1 (1156)
АБ ВЫНIКАХ НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЙ ДЗЕЙНАСЦI БДПУ I ЗАДАЧАХ РАЗВIЦЦЯ ВУЧЭБНА-НАВУКОВА-IНАВАЦЫЙНАГА КЛАСТАРА Ў СIСТЭМЕ БЕСПЕРАПЫННАЙ ПЕДАГАГIЧНАЙ АДУКАЦЫI
(З даклада прарэктара па навуковай рабоце Г. В. Торхавай на Савеце БДПУ)
Сучасны педагагічны ўніверсітэт – гэта навукова-адукацыйная супольнасць, здольная генерыраваць новыя, перш за ўсё псіхолага-педагагічныя, веды, а таксама распаўсюджваць і выкарыстоўваць іх для ўдасканалення якасці падрыхтоўкі спецыялістаў адукацыі.
У адпаведнасці з рашэннем Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Праграмай развіцця навуковай сферы краіны на 2014–2020 гг. перад універсітэцкай навукай ставіцца задача павялічыць аб’ёмы пазабюджэтнага фінансавання да 55–60 %. На сённяшні дзень уклад асноўных структурных падраздзяленняў БДПУ ў развіццё фінансавага складніка ўніверсітэта за кошт выканання аплочваемых НДР выглядае наступным чынам. Агульнаўніверсітэцкія кафедры прыносяць даход 14,7 % у адносінах да агульнай сумы. Першае месца па правядзенні фінансуемых НДР займае фізічны факультэт – 12,7 %. Затым у парадку памяншэння ідуць факультэт беларускай і рускай філалогіі (10,7 %), цэнтр развіцця педагагічнай адукацыі (10,1 %), гістарычны факуль-тэт (9,3 %), факультэт спецыяльнай адукацыі (9,2 %), аддзел тэорыі і гісторыі беларускай культуры НДС (8,8 %) і факультэт прыродазнаўства (8,4 %).
Што да асобных кафедраў, то найбольш актыўна ў выкананні фінансуемых НДР удзельнічаюць кафедры агульнай фізікі, агульнага і рускага мовазнаўства, педагогікі, тыфлапедагогікі, агульнай біялогіі і батанікі, гісторыі Беларусі, паліталогіі і права.
Да выканання фінансуемых навукова-даследчых работ далучана 319 (у 2013 г. – 346) супрацоўнікаў, у тым ліку з вучонай ступенню – 171 (у 2013 г. – 190). Аналіз выніковасці працэсу «Навуковая і інавацыйная дзейнасць» за 2014 г. паказаў, што такі параметр, як «Забеспячэнне сярэдняга паказчыка фінансуемых НДР на аднаго штатнага супрацоўніка са ступенню», недавыкананы. Рэальна ён складае 19,5 замест 21,7. Адна з прычын заключаецца ў тым, што з 13 дактарантаў ні адзін не ўдзельнічае ў выкананні фінансуемых НДР. Таксама вельмі рэдка да іх ажыццяўлення прыцягваюцца студэнты і магістранты.
У 2014 г. супрацоўнікі ўніверсітэта прымалі ўдзел у выкананні 9 навуковых праграм рознага ўзроўню. У рамках галіновай навукова-тэхнічнай праграмы «Распрацоўка электронных адукацыйных рэсурсаў» калектыў вучоных БДПУ пад навуковым кіраўніцтвам В. В. Бушчыка і Г. В. Торхавай распрацаваў навукова-метадычныя асновы стварэння і ўкаранення інфармацыйна-адукацыйных рэсурсаў і электронных вучэбна-метадычных комплексаў у галіне вышэйшай педагагічнай адукацыі. Прыкладное значэнне выкананай НДР у тым, што створаныя прадукты апрабіраваны ў адукацыйнай практыцы, даказалі сваю дзейснасць як дыдактычныя інструменты і рэалізуюцца на першай і другой ступенях вышэйшай педагагічнай адукацыі. Уся створаная прадукцыя выкладзена на новым сайце ў адкрытым доступе ў раздзеле «Дыстанцыйная адукацыя».
Усяго ў 2014 г. завершана выкананне 27 НДР. Сярод тэм, укараненне вынікаў якіх значна паўплывае на павышэнне якасці педагагічнай адукацыі, – канцэпцыя развіцця педагагічнай адукацыі, крэдытна-модульная сістэма, міжкультурная акадэмічная кампетэнтнасць і інш.
Пры фінансавай падтрымцы БРФФД наш універсітэт развівае міжнароднае супрацоўніцтва ў рамках 3 навукова-даследчых праектаў, якія выконваюцца сумесна з Берлінскім інстытутам геалагічных навук, Інстытутам педагагічнай адукацыі і адукацыі дарослых Расійскай акадэміі адукацыі, Бакінскім славянскім універсітэтам. БДПУ таксама ўдзельнічае ў рэалізацыі міжнароднага праекта Тэмпус «Усходняе партнёрства ў сферы педагагічных інавацый» разам з інстытутамі і ўніверсітэтамі Германіі, Іспаніі, Швецыі, Украіны і Малдовы.
Хачу адзначыць умацаванне практычнай арыентаванасці навукова-даследчай дзейнасці нашага ўніверсітэта. Гэтаму садзейнічае стварэнне філіялаў кафедраў БДПУ, якія прадастаўляюць унікальную магчымасць для арганізацыі навукова-даследчай работы на новым узроўні. Гаворка ідзе аб правядзенні даследаванняў на базах практык, выкананні сумесных распрацовак вучонымі і настаўнікамі, фарміраванні навукова-даследчых навыкаў яшчэ да паступлення ва ўніверсітэт, далучэнні актыўных членаў СНДЛ да дзейнасці філіялаў кафедраў. Аналіз вопыту паказаў, што толькі адзінкавыя факультэты і кафедры ўніверсітэта выкарыстоўваюць названыя магчымасці ў поўным аб’ёме. Гэта факультэты сацыяльна-педагагічных тэхналогій, спецыяльнай адукацыі, прыродазнаўства.
У 2014 г. павысіўся ўзровень публікацыйнай актыўнасці аспірантаў і дактарантаў, што звязана з узмацненнем кантролю з боку навуковых кіраўнікоў і кансультантаў за выніковасцю іх навукова-даследчай дзейнасці. Такім чынам, дасягнута перавышэнне мэтавага паказчыка «Забяспечыць укараненне і выкарыстанне вынікаў НДР». Разам з тым мэтавы паказчык «Забяспечыць колькасць навуковых публікацый у часопісах, якія ўваходзяць у рэфератыўныя базы, на 100 штатных супрацоўнікаў з ліку ПВС і НС» не дасягнуты.
Апрабацыя вынікаў НДР ажыццяўлялася на міжнародных і рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцыях. У 2014 г. на базе БДПУ праведзена 9 міжнародных (у 2013 г. – 9), 6 рэспубліканскіх (у 2013 г. – 7) канферэнцый. Сталі традыцыйнымі ўніверсітэцкія канферэнцыі студэнтаў і маладых вучоных.
У цэлым згодна са шкалой выніковасці ў працэсе «Навуковая і інавацыйная дзейнасць» ступень дасягнення мэтавага паказчыка задаволенасці ўнутраных і знешніх спажыўцоў роўная 100 %. Аднак рэзервы ўдасканалення навукова-даследчай дзейнасці ў БДПУ ёсць.
Згодна з Праграмай удасканалення навуковай сферы Рэспублкі Беларусь на 2014–2020 гг. нашаму ўніверсітэту неабходна забяспечыць: фарміраванне сучаснага сектара псіхолага-педагагічнай навукі, непарыўную сувязь адукацыйнага працэсу з навуковымі даследаваннямі і інавацыйнай педагагічнай практыкай, пашырэнне сеткі філіялаў кафедраў ва ўстановах і арганізацыях, для якіх мы рыхтуем педагагічныя кадры.
У святле названых задач упершыню ў гісторыі ў сістэме бесперапыннай педагагічнай адукацыі па ініцыятыве нашага ўніверсітэта ствараецца вучэбна-навукова-інавацыйны кластар, кіруючым ядром якога стане БДПУ як вядучая ў галіне ўстанова вышэйшай адукацыі. Падрыхтаваны праекты Канцэпцыі і План мерапрыемстваў па яе рэалізацыі. БДПУ становіцца каардынатарам і арганізатарам сеткавага ўзаемадзеяння ўсіх падструктур кластара, што дазволіць інтэграваць патэ