Пад знакам cесіі
28 лютага 2022 года № 2 (1272)
ПРАВЕРКА ВЕДАЎ ВЫТРЫМАНА ГОДНА
Адна з галоўных задач універсітэта – клопат пра тое, каб студэнты ў поўным аб’ёме засвойвалі вучэбныя праграмы, набывалі практычныя ўменні і навыкі. Гэта грунтоўны падмурак, без якога немагчымае станаўленне педагогапрафесіянала. Экзаменацыйная сесія дазваляе падсумаваць вынікі сумеснай работы студэнтаў і выкладчыкаў, праверыць эфектыўнасць форм і метадаў навучання, якія прымяняліся. Бал залікоўкі – не проста фармальны паказчык паспяховасці, а своеасаблівы складнік індывідуальнага рэйтынгу будучага настаўніка.
Студэнты і выкладчыкі БДПУ з 13 снежня па 24 студзеня ўдзельнічалі ў працяглым марафоне праверкі ведаў, якія здабываліся не толькі ў вучэбных аўдыторыях, але і ў рэжыме анлайн з прымяненнем ІКТ. Аналіз, праведзены метадыстамі Цэнтра арганізацыйна-метадычнага забеспячэння адукацыйнай дзейнасці, паказаў, што ўсе дысцыпліны, па якіх здаваліся экзамены падчас зімовай сесіі, забяспечаны вучэбна-метадычнымі комплексамі і дыягнастычнымі матэрыяламі для самаправеркі. Акрамя таго, на працягу семестра выкладчыкі ўніверсітэта рэгулярна праводзілі рэйтынгавыя кантрольныя работы, што дазволіла стымуляваць бягучую работу студэнтаў і дапамагло павысіць аб’ектыўнасць ацэнкі іх кампетэнцый на экзаменах.
Цьютарская падтрымка студэнтаў з нізкай паспяховасцю ў форме дадатковых заняткаў і кансультацый дазволіла падтрымаць такіх навучэнцаў і дапамагчы ім у здачы «цяжкіх» экзаменаў.
Экзаменацыйныя выпрабаванні прайшлі 4992 студэнты дзённай формы атрымання адукацыі, якія здалі 2371 іспыт. З іх больш за 60% маюць у залікоўках адзнакі «добра» і «выдатна» (6–10 балаў). Найбольш такіх студэнтаў на факультэтах дашкольнай адукацыі – 85,7%, сацыяльна-педагагічных тэхналогій – 82,5%, пачатковай адукацыі – 77%.
Аналіз паспяховасці студэнтаў паказаў, што самыя высокія сярэднія балы (вышэй за 7) атрымалі выхаванцы факультэтаў сацыяльна-педагагічных тэхналогій – 7,7; дашкольнай адукацыі – 7,6; пачатковай адукацыі, эстэтычнай адукацыі, Інстытута псіхалогіі – 7,4; філалагічнага факультэта – 7,2.
Асаблівае месца ў вучэбным асяродку займаюць асобы, якія скончылі школу з медалём, і ўладальнікі дыпломаў ССНУ з адзнакай. Іншымі словамі, катэгорыя абітурыентаў, якая залічваецца ва ўніверсітэт без уступных іспытаў. Найлепшым чынам пацвердзілі свае трывалыя веды падчас сесіі выдатнікі наступных факультэтаў: эстэтычнай адукацыі (8,9 бала), Інстытута псіхалогіі (8,8), філалагічнага (8,6). У цэлым сярэдні бал паспяховасці медалістаў/выдатнікаў за сесію склаў 8,2.
Пяты год запар студэнтамі ўніверсітэта становяцца выпускнікі педагагічных класаў. На сённяшні дзень у БДПУ навучаецца 747 такіх выпускнікоў. Аналіз сярэдняга бала паспяховасці дадзенай катэгорыі студэнтаў паказвае, што самыя лепшыя паказчыкі (8 балаў і вышэй) у студэнтаў факультэта эстэтычнай адукацыі – 8,8 бала, гістарычнага факультэта – 8,1, а таксама на факультэтах сацыяльна-педагагічных тэхналогій і філалагічным – 7,9. Агульны сярэдні бал паспяховасці педкласаўцаў складае 7,4 бала.
Сорак сем чалавек, а гэта 6,3% ад агульнай колькасці студэнтаў-выпускнікоў педкласаў, атрымалі ў зімовую сесію найвышэйшыя балы (9–10). Больш за ўсё выдатнікаў на філалагічным факультэце – 19 чалавек. На факультэце пачатковай адукацыі – 7, у Інстытуце інклюзіўнай адукацыі – 5, у Інстытуце псіхалогіі і на факультэце сацыяльна-педагагічных тэхналогій – па 4 чалавекі.
Такім чынам, нягледзячы на складаную эпідэміялагічную сітуацыю, частковую арганізацыю адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, у БДПУ здолелі ўтрымаць асноўныя планавыя паказчыкі на дастаткова высокім узроўні.
Прафесіяналізм выкладчыкаў і мэтанакіраванасць студэнтаў, іх жаданне набыць прафесію педагога дазволяць кожнаму выхаванцу нашага ўніверсітэта прайсці навучанне на І ступені вышэйшай адукацыі і атрымаць дыплом спецыяліста, а пры наяўнасці трывалых ведаў і жадання скончыць магістратуру і паступіць у аспірантуру БДПУ.
Юлія СТРОГАЯ, начальнік Цэнтра арганізацыйна-метадычнага забеспячэння адукацыйнай дзейнасці
25 лютага 2021 года № 2 (1252)
ЁСЦЬ МАТЫВАЦЫЯ – БУДЗЕ І ВЫНІК!
Экзаменацыйная сесія – заканамерны выніковы этап вучэбнага семестра, своеасаблівае падсумаванне зробленага і засвоенага, паказчык карпатлівай сумеснай працы студэнтаў і выкладчыкаў. Гэтая справаздача, якую кожны будучы педагог трымае перш за ўсё перад сабой, заўсёды звязана з хваляваннем, адказнасцю, максімальнай сканцэнтраванасцю… Сёлета сапраўды гарачы і напружаны перыяд іспытаў. Падчас экзаменаў і залікаў, якія доўжыліся з 14 снежня па 26 студзеня, правяраліся веды, здабытыя пераважна не ў вучэбных аўдыторыях, а ў рэжыме анлайн: амаль палова заняткаў першага семестра бягучага навучальнага года праводзілася з прымяненнем ІКТ. Як паказваюць выніковыя лічбы, гэта не перашкодзіла матываваным студэнтам паспяхова засвоіць неабходныя веды, уменні і навыкі ды пацвердзіць узровень кампетэнцый адпаведнымі адзнакамі ў залікоўках.
Аналіз, праведзены метадыстамі ВМА, паказаў, што ўсе дысцыпліны, па якіх здаваліся экзамены падчас зімовай сесіі, забяспечаны вучэбна-метадычнымі комплексамі і дыягнастычнымі матэрыяламі для самаправеркі. Акрамя таго, на працягу семестра выкладчыкі ўніверсітэта рэгулярна праводзілі рэйтынгавыя кантрольныя работы, што дазволіла стымуляваць бягучую работу студэнтаў і дапамагло павысіць аб’ектыўнасць ацэнкі іх кампетэнцый на экзаменах.
Цьютарская падтрымка студэнтаў з нізкай паспяховасцю ў форме дадатковых заняткаў і кансультацый дазволіла падтрымаць такіх навучэнцаў і дапамагчы ім у здачы «цяжкіх» экзаменаў.
Экзаменацыйныя выпрабаванні прайшлі 5186 студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі, якія здалі 2392 іспыты. З іх больш за 60 % маюць у залікоўках адзнакі «добра» і «выдатна» (6–10 балаў). Найбольш такіх студэнтаў на факультэтах сацыяльна-педагагічных тэхналогій – 89,3%, дашкольнай адукацыі – 86,6 %, пачатковай адукацыі – 74,7 %.
Аналіз паспяховасці студэнтаў паказаў, што самыя высокія сярэднія балы (вышэй за 7) атрымалі выхаванцы факультэтаў сацыяльна-педагагічных тэхналогій – 8,2; пачатковай адукацыі – 7,8; гістарычнага – 7,6; Інстытута інклюзіўнай адукацыі і факультэта эстэтычнай адукацыі – 7,4; філалагічнага факультэта – 7,3; Інстытута псіхалогіі і факультэта дашкольнай адукацыі – 7,2.
Традыцыйна пад пільнай увагай выкладчыкаў і куратараў знаходзяцца ўчарашнія школьнікі. Лагічна, што лепшыя вынікі прадэманстравалі першакурснікі ўжо названых вышэй факультэтаў: гістарычнага і сацыяльна-педагагічных тэхналогій (7,7 бала), дашкольнай адукацыі (7,6), пачатковай адукацыі і філалагічнага (7,4).
Ужо чацвёрты год запар студэнтамі ўніверсітэта становяцца выпускнікі педагагічных класаў. Аналіз сярэдняга бала паспяховасці гэтай катэгорыі навучэнцаў паказвае, што самыя высокія вынікі ў першакурснікаў факультэта эстэтычнай адукацыі (8,7 бала), гістарычнага факультэта (8,6), факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій (8,5), філалагічнага (8,2). Агульны сярэдні бал паспяховасці педкласаўцаў складае 7,9 бала.
Сорак сем чалавек, а гэта 7,2% ад агульнай колькасці студэнтаў-выпускнікоў педкласаў, атрымалі ў зімовую сесію найвышэйшыя балы (9–10). Больш за ўсё выдатнікаў на філалагічным факультэце – 19 чалавек. На факультэтах пачатковай адукацыі і сацыяльна-педагагічных тэхналогій іх па 6 чалавек.
Асаблівае месца ў студэнцкай кагорце займаюць асобы, якія скончылі школу з медалём. Найлепшым чынам пацвердзілі свае веды падчас сесіі выдатнікі наступных факультэтаў: гістарычнага (8,7 бала), пачатковай адукацыі (8,6) і філалагічнага (8,5). У цэлым сярэдні бал паспяховасці медалістаў-выдатнікаў за сесію склаў 8,2 бала. П
рафесіяналізм выкладчыкаў і мэтанакіраванасць студэнтаў, іх жаданне стаць педагогам дазволяць кожнаму выхаванцу нашага ўніверсітэта прайсці навучанне на І ступені вышэйшай адукацыі і атрымаць дыплом спецыяліста, а пры наяўнасці трывалых ведаў і жадання – скончыць магістратуру і паступіць у аспірантуру БДПУ.
Юлія СТРОГАЯ, начальнік цэнтра арганізацыйнаметадычнага забеспячэння адукацыйнай дзейнасці
22 мая 2020 года № 7 (1245)
«Атэстацыя студэнтаў БДПУ ў перыяд летняй сесіі-2020 праводзіцца ў адпаведнасці з дзеючымі правіламі праверкі засваення зместу адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі, – паведаміла карэспандэнту «Н» начальнік цэнтра арганізацыйна-метадычнага забеспячэння адукацыйнай дзейнасці Юлія Віктараўна СТРОГАЯ. – Аднак ёсць нюансы, якія ўласцівы толькі бягучаму навучальнаму году». У чым яны заключаюцца, вы даведаецеся, прачытаўшы гэты матэрыял.
Экзамены і залікі праводзяцца па падгрупах у вочным фармаце непасрэдна ў вучэбных аўдыторыях. Працягласць пісьмовага адказу абмяжоўваецца 90 хвілінамі.
У рэйтынгавыя кантрольныя мерапрыемствы ўключаецца тэсціраванне па вучэбнай дысцыпліне ў дыстанцыйным фармаце з выкарыстаннем тэстаў, распрацаваных у СДН Moodle (не менш за 400 заданняў па кожнай вучэбнай дысцыпліне аб’ёмам больш за 100 аўдыторных гадзін; не менш як 250 заданняў для астатніх дысцыплін). На кожнае пытанне прадугледжана 5 варыянтаў адказаў, адзін з якіх правільны. Пры гэтым у працэсе тэсціравання студэнт павінен адказаць на 50 пытанняў (заданняў), выпадкова выбраных праграмай. Працягласць тэсціравання ў дыстанцыйным фармаце не павінна перавышаць 45 хвілін.
Інфармаванне аб выніках экзамену ажыццяўляецца праз старасту вучэбнай групы. Заліковыя кніжкі экзаменатар перадае ў дэканат факультэта (вучэбна-арганізацыйны аддзел інстытута).
Дэканы факультэтаў/дырэктары інстытутаў маюць права дазволіць паспяховым студэнтам датэрміновую бягучую атэстацыю пры ўмове выканання і абароны ўсіх відаў работ, прадугледжаных вучэбна-праграмнай дакументацыяй па дадзенай вучэбнай дысцыпліне ў бягучым семестры.
Для студэнтаў, якія не з’явіліся на атэстацыю па ўважлівых прычынах і пацвердзілі гэта дакументальна, у раскладзе залікова-экзаменацыйнай сесіі прадугледжваюцца рэзервовыя дні для ліквідацыі акадэмічнай запазычанасці. У выключных выпадках па ўзгадненні з курыруючым прарэктарам магчыма правядзенне экзамену ў рэжыме анлайн пры ўмове выкарыстання сістэмы верыфікацыі асобы.
Выніковая атэстацыя студэнтаў выпускных курсаў ажыццяўляецца дзяржаўнымі экзаменацыйнымі камісіямі ў форме дзяржаўнага экзамену, абароны дыпломнай працы ці магістарскай дысертацыі.
Дзяржаўны экзамен праводзіцца непасрэдна ў вучэбных аўдыторыях БДПУ ў вуснай форме па білетах, якія складзены кафедрамі ў адпаведнасці з праграмай. Кансультаванне студэнтаў пры падрыхтоўцы да дзяржаўнай атэстацыі ажыццяўляецца ў дыстанцыйным фармаце.
21 лютага 2020 года № 2 (1240)
Сесія! У гэтым слове перапляліся напружанасць і хваляванне, максімальная матывацыя і адказнасць, вера і спадзяванне, ды шмат чаго яшчэ… Студэнты і выкладчыкі БДПУ з 17 снежня па 1 лютага ўдзельнічалі ў працяглым марафоне праверкі ведаў. Не здзіўляйцеся, што ў дачыненні да праверкі мы гаворым і пра педагогаў: экзаменацыйная адзнака – гэта вынік руплівай сумеснай працы на працягу семестра тых, хто вучыць, і тых, хто вучыцца.
Аналіз, праведзены спецыялістамі ВМА, паказаў, што ўсе дысцыпліны, па якіх здаюць экзамены студэнты БДПУ, забяспечаны вучэбна-метадычнымі комплексамі і дыягнастычнымі матэрыяламі для самаправеркі. Акрамя таго, на працягу семестра выкладчыкі ўніверсітэта рэгулярна праводзілі рэйтынгавыя кантрольныя работы з мэтай стымулявання і актывізацыі бягучай работы студэнтаў і павышэння аб’ек-тыўнасці ацэнкі іх кампетэнцый на экзаменах.
Студэнтам з нізкай паспяховасцю аказвалася цьютарская падтрымка ў форме дадатковых заняткаў і кансультацый. Сёння можна смела сцвярджаць, што індывідуальная работа дазволіла падтрымаць такіх навучэнцаў і дапамагчы ім у здачы «цяжкіх» іспытаў.
Экзаменацыйныя выпрабаванні прайшлі больш за 5000 студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі, якія здалі 1015 іспытаў. З іх амаль 50 % завяршылі сесію з адзнакамі «добра» і «выдатна» (6–10 балаў). Каля паловы такіх студэнтаў атрым-ліваюць адукацыю на факультэтах да-школьнай адукацыі – 76,7 %, сацыяльна-педагагічных тэхналогій – 74,5%, эстэтычнай адукацыі – 64,3 %.
Аналіз паспяховасці паказаў, што самыя высокія сярэднія балы (вышэй за 7) атры-малі студэнты факультэтаў сацыяльна-педагагічных тэхналогій – 7,8; эстэтычнай адукацыі – 7,7; дашкольнай адукацыі – 7,7.
Традыцыйна пад пільнай увагай выклад-чыкаў і куратараў знаходзяцца ўчарашнія школьнікі. Лепшыя вынікі прадэманстравалі першакурснікі гістфака (7,9 бала), а таксама ўжо названых вышэй факультэтаў: сацыяльна-педагагічных тэхналогій (7,8) і дашкольнай адукацыі (7,7).
Ужо трэці год запар студэнтамі ўніверсітэта становяцца выпускнікі педагагічных класаў. Зараз іх колькасць складае 547 чалавек. Аналіз сярэдняга бала паспяховасці гэтай катэгорыі навучэнцаў паказвае, што самыя высокія вынікі ў першакурснікаў гістарычнага і філалагічнага факуль-тэтаў, факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій (звыш 8 балаў). Агульны сярэдні бал паспяховасці «педкласаўцаў» складае 7,3.
Дваццаць адзін чалавек – а гэта 5,4 % ад агульнай колькасці студэнтаў-выпускнікоў педкласаў – атрымаў у зімовую сесію найвышэйшыя балы (9–10). Больш за ўсё выдатнікаў на філалагічным факультэ-
це – 11 чалавек, на гістарычным факультэце і факультэце сацыяльна-педагагічных тэхналогій такіх навучэнцаў па трое.
Асаблівае месца ў студэнцкай кагорце займаюць асобы, якія скончылі школу з медалём, і ўладальнікі дыпломаў ССНУ з адзнакай. Іншымі словамі, катэгорыя абітурыентаў, якая залічваецца ва ўні-версітэт без уступных іспытаў. Найлеп-шым чынам пацвердзілі свае трывалыя веды падчас сесіі выдатнікі наступных факультэтаў: гістарычнага і філалагічнага (9,2 бала), сацыяльна-педагагічных тэхналогій (8,2 бала). У цэлым сярэдні бал паспяховасці медалістаў/выдатнікаў за сесію склаў 8 балаў.
Прафесіяналізм выкладчыкаў і мэтанакіраванасць студэнтаў – вось на чым грунтуюцца трывалыя веды будучых педагогаў, якія пацвярджаюцца падчас экзаменацыйных іспытаў. Выхаванцы БДПУ маюць магчымасць не толькі прайсці навучанне на бакалаўрыяце і атрымаць дыплом спецыяліста, але і скончыць магістратуру і паступіць у аспірантуру. Поспехаў!
Алена ЛЕШЫК,
начальнік вучэбна-метадычнага аддзела
15 лютага 2019 года, № 2 (1223)
КУРС НА ПАСПЯХОВАСЦЬ
Пытанні павышэння паспяховасці і якасці падрыхтоўкі выпускнікоў знаходзяцца ў сферы пастаяннай увагі рэктара БДПУ А. І. Жука, адміністрацыі факультэтаў і інстытутаў, педагагічных калектываў кафедраў. На сваім чарговым пасяджэнні члены рэктарата заслухалі і абмеркавалі даклад прарэктара па вучэбнай рабоце А. В. Макоўчыка, у якім ён прааналізаваў вынікі зімовай сесіі.
У зімовай экзаменацыйнай сесіі студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі ўдзельнічала 4888 танкаўцаў, што на 296 больш, чым у мінулым годзе. Традыцыйнымі паказчыкамі падвядзення яе вынікаў з’яўляюцца ўзроўні абсалютнай і якаснай паспяховасці. Яны вызначаюцца як працэнт студэнтаў, якія паспяхова справіліся з навучальным планам (адзнакі не ніжэй за 4 балы), і працэнт тых, хто мае выдатныя і добрыя адзнакі (10–9 і 8–6 балаў).
У цэлым па ўніверсітэце зафіксаваны рост абсалютнай (86,5 %) і якаснай (50,7 %) паспяховасці ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года — на 3,9 % і 7,2 % адпаведна. Найлепшыя паказчыкі прадэманстравалі факультэты дашкольнай адукацыі (99,4 %), сацыяльна-педагагічных тэхналогій (98,1), пачатковай адукацыі (93,2), гістарычны (91,9).
Адзначым, што ў БДПУ на 2 % павялічылася колькасць студэнтаў-выдатнікаў: са 145 да 225 чалавек. Прыкметнае павышэнне гэтага паказчыка ў параўнанні з мінулым годам назіраецца на факультэтах сацыяльна-педагагічных тэхналогій (з 7 да 13 працэнтаў), філалагічным (з 4 да 8) і пачатковай адукацыі (з 1,5 да 4,7). І гэта заканамерна: штогод студэнцкая супольнасць БДПУ папаўняецца выпускнікамі-медалістамі, якія залічваюцца ва ўніверсітэт без экзаменаў.
Два гады запар студэнтамі ўніверсітэта становяцца выпускнікі педагагічных класаў, частка якіх скарысталася правам паступіць у БДПУ без экзаменаў. На сённяшні дзень гэта 276 чалавек. Аналіз сярэдняга бала іх паспяховасці сведчыць, што самыя высокія паказчыкі (вышэйшыя ці роўныя 8 балам) у першакурснікаў ФСПТ, ФФВ, гістарычнага і філалагічнага факультэтаў і ў студэнтаў 2-га курса ФДА і гістфака. У цэлым сярэдні бал паспяховасці дадзенай катэгорыі студэнтаў па ўніверсітэце складае 7,4 на першым курсе і 7,3 на другім.
Паводле атрыманых дадзеных, паказчыкі сярэдняга бала паспяховасці студэнтаў у параўнанні з мінулым годам павысіліся на 7 факультэтах. Аднак мэтавы паказчык — 7,2 — па ўніверсітэце не дасягнуты: не хапіла 0,2 бала. На жаль, высокі працэнт непаспяховых студэнтаў (звыш 10%) зафіксаваны на ФФВ, ФП, ФЭА, фізіка-матэматычным факультэце, у інстытутах псіхалогіі і інклюзіўнай адукацыі.
Падводзячы вынікі, можна з упэўненасцю сцвярджаць, што на тых факультэтах, дзе ў міжсесійны перыяд вялася актыўная праца і выконваліся рашэнні рэктарата, студэнты прадэманстравалі добрыя вынікі паспяховасці. Перш за ўсё, гэта ФСПТ (8 балаў), ФДА (7,6), ФЭА (7,5), гістфак (7,4), ФПА (7,2). Найбольш высокая абсалютная паспяховасць зафіксавана на ФДА (99,4 %), ФСПТ (98,1) і ФПА (93,2). У параўнанні з мінулым годам свае паказчыкі на 1,7 % палепшыў факультэт прыродазнаўства.
21 чэрвеня 2018 года, № 9 (1213)
ЗДАЁМ УПЭЎНЕНА ІСПЫТЫ, БО ВЕДЫ ДОБРЫЯ ЗДАБЫТЫ
З прыходам чэрвеня разам з градусам надвор’я павышаецца і градус інтэлектуальнага напружання ў БДПУ: на працягу ўсяго месяца ў сценах alma mater праходзяць важныя іспыты. І калі для адных летнія экзамены (а дакладней, цэнтралізаванае тэсціраванне) – гэта магчымасць у хуткім часе далучыцца да дружнай сям’і танкаўцаў, то для апошніх – час пацвердзіць ганаровы статус студэнта вядучай установы педагагічнай адукацыі краіны. Якімі эмоцыямі, адзнакамі і планамі напоўнена гэтая сесія, чытайце ў аповедах нашых студэнтаў.
Дар’я БАГУШЭВІЧ, студэнтка 1-га курса ІІА, спецыяльнасць «Лагапедыя»:
– Заканчваю першы курс і магу сказаць, што гэтая сесія значна адрозніваецца ад папярэдняй. Па-першае, ужо на ўласным вопыце здачы зімовых экзаменаў ведаю, што гэта такое. А калі ўяўляеш, што цябе чакае, ужо і не так страшна. Па-другое, з аднагрупнікамі ў нас склаўся сапраўдны калектыў, у якім кожны добра арыентуецца, хто і ў чым дапаможа падчас сесіі: нехта падзеліцца патрэбным матэрыялам, а нехта растлумачыць любыя незразумелыя моманты. Ну і, вядома, значную ролю ў добрых выніках іспытаў для мяне адыграла навучанне ў педагагічным класе. У нашай СШ № 203 г. Мінска былі выдатныя настаўнікі, якія дапамаглі падрыхтавацца да студэнцкага жыцця. Так, разам з завучам па вучэбнай рабоце Н. В. Шкор мы загадзя праглядалі вучэбныя планы той спецыяльнасці, на якую я планавала паступаць. Да таго ж падчас навучання ў педкласе мы знаёміліся з асновамі псіхалогіі і педагогікі, з намі многа займаліся, раілі дадатковую спецыяльную літаратуру, праводзілі трэнінгі. Безумоўна, гэта дапамагло пры здачы некаторых экзаменаў і залікаў, таму што значную частку матэрыялу я ўжо ведала. Першыя летнія экзамены здала на 8 і 9, аднак спадзяюся, што і далейшыя іспыты не створаць праблем. На працягу года выкладчыкі даходліва тлумачылі нам новы матэрыял, выкарыстоўваючы пры гэтым інфармацыйныя тэхналогіі, – а гэта, на маю думку, менавіта тое, што трэба сучаснаму студэнту для зацікаўленасці працэсам навучання, добрага засваення ведаў і паспяховай здачы сесіі.
Гулхумар ХАЛМУРАДАВА, студэнтка 1-га курса фізіка-матэматычнага факультэта, спецыяльнасць «Матэматыка і інфарматыка»:
– Паступіўшы ў БДПУ, я даведалася пра магчымасць супрацоўніцтва з цьютарамі з ліку студэнтаў старшых курсаў і вельмі разлічвала на такога кшталту дапамогу. Без іх падтрымкі паспяхова здаць сесію было б значна цяжэй, асабліва калі гаварыць пра такі складаны прадмет, як матэматычны аналіз. Мне з цьютарам пашчасціла ўдвая, таму што ім аказалася суседка па пакоі. На працягу ўсяго навучальнага года кожную сераду і суботу мы займаліся ў чытальнай зале інтэрната. Цьютар тлумачыла незразумелыя мне тэмы, дапамагала ў рашэнні складаных задач, рыхтавала да напісання кантрольных работ, а падчас сесій, вядома, да здачы экзаменаў. Дзякуючы такому шчыльнаму і планамернаму супрацоўніцтву я значна больш упэўнена адчувала сябе на летняй сесіі, бо добра арыентавалася ў матэрыяле, была спрактыкаванай у рашэнні многіх задач. Да таго ж для студэнтаў-замежнікаў здача іспытаў ускладняецца яшчэ і тым, што патрабуе добрага валодання не толькі профільнымі прадметамі, але і рускай мовай. У гэтым цьютарская дапамога як дадатковы спосаб папрактыкавацца ў вусным маўленні таксама неацэнная. Рада, што атрымала такую эфектыўную падтрымку: гэтую сесію я здала лёгка і выключна на добрыя адзнакі!
Юлія РОГАВА, студэнтка 3-га курса філалагічнага факультэта, спецыяльнасць «Руская мова і літаратура. Кітайская мова»:
– Я скончыла школу з залатым медалём і пачынаючы з першай сесіі імкнуся пацвярджаць статус выдатніцы. Трэба сказаць, што пакуль у мяне гэта няблага атрымліваецца: адзнак ніжэй за 9 у залікоўцы няма. А гэтая летняя сесія абышлася нават без дзявятак: і на абароне курсавой, і на экзаменах я атрымала найвышэйшы бал. Семестр быў досыць напружаны. Распачынала яго педагагічная практыка ў школе, а заканчвала падрыхтоўка да працы ў летніку. Таму, уключыўшыся ў працу, я трымала зададзены тэмп да канца навучальнага года. Каб своечасова прыступіць да сваіх новых абавязкаў у якасці важатых, нашаму патоку давялося здаваць гэтую сесію датэрмінова. Справа, здавалася б, нялёгкая, але на станоўчы вынік у многім паўплывала практыка ў школе. Яна прайшла проста выдатна! Да таго ж прадметы, па якіх адказна рыхтавалася для правядзення заняткаў у школе, часткова супалі з экзаменамі летняй сесіі. Я шліфавала свае веды і атрымлівала новыя, таму можна сказаць, што падрыхтоўка пачалася загадзя і была планамернай. Ну а вынік пацвярджае, што гэтая тактыка была правільнай.
Мікалай ЖУРАЎКІН, студэнт 1-га курса факультэта прыродазнаўства, спецыяльнасць «Біялогія і хімія»:
– У параўнанні з першым семестрам здаваць экзамены ў летнюю сесію нашмат лягчэй: ты ўжо ведаеш, што яна сабой уяўляе, і разумееш, што чакае наперадзе. Аднак, з іншага боку, саміх прадметаў стала значна больш, ды і па складанасці летнія іспыты, на маю думку, пераўзыходзяць папярэднія. Вядома, амаль увесь час займае падрыхтоўка, з-за вялікага аб’ёму матэрыялу нават на паўтарэнне трэба ахвяраваць нямала гадзін. Але, калі пакідаеш аўдыторыю з лёгкай душой, прыходзіць усведамленне, што намаганні былі таго вартыя. Бягучая сесія для мяне пачалася вельмі нядрэнна. Тры экзамены ўжо за плячыма, і адзнакамі я ў цэлым задаволены, хоць заўсёды чакаю ад сябе лепшых вынікаў. Але яшчэ не ўсё страчана: на носе апошнія два іспыты, трэба сабраць усю сваю волю і выкласціся па максімуму.
Арцём СТРЫЛЕНКА, студэнт 3-га курса фізіка-матэматычнага факультэта, спецыяльнасць «Матэматыка і інфарматыка»:
– Сесія для мяне – гэта не толькі час праверкі ведаў па прадметах, але і своеасаблівы экзамен «на цьютарства». Вучоба на нашым факультэце далёка не кожнаму даецца лёгка, таму ў нейкі момант мне захацелася прапанаваць сваю дапамогу аднакурснікам і іншым студэнтам, якія адчувалі пэўныя цяжкасці ў авалоданні матэрыялам. Разам з тым гэта стала добрай нагодай, каб умацаваць уласныя веды. Так на другім курсе я стаў цьютарам. Першапачаткова некаторыя расцэньвалі маю дапамогу не як дадатковы шанец разабрацца ў прадмеце, а як магчымасць пагультайнічаць: маўляў, цьютар зробіць усё сам. Аднак такая «дапамога» не спрыяе добрым адзнакам у залікоўцы, таму ў выніку ўсім даводзілася працаваць. Каб зразумець узровень ведаў студэнта, які звярнуўся да мяне, я праводзіў вуснае тэсціраванне, затым задаваў дадатковыя пытанні, адказы на якія маглі дапамагчы яму ў рашэнні пастаўленай задачы, прыводзіў наглядныя прыклады, пры неабходнасці даваў заданні для самастойнага выканання. Карысць ад працы з цьютарам асабліва заўважная падчас сесіі. Калі ёсць шчырае імкненне зразумець і запомніць вывучаны са мной матэрыял, то эфектыўнасць даволі высокая. Такім студэнтам дадатковыя кансультацыі вельмі дапамагаюць падчас здачы залікаў і экзаменаў. Да таго ж курыраванне дазваляе і мне замацаваць уласныя веды, уменні і навыкі і дае магчымасць глыбей разабрацца ў матэрыяле. Гэтую сесію і я, і мае «вучні» здаём паспяхова.
Падрыхтавала Ірына МЯЦЕЛІЦА
15 лютага 2018 года, № 2 (1206)
Здаецца, зусім нядаўна танкаўцы хваляваліся перад дзвярамі аўдыторый, дзе іх чакалі выкладчыкі з экзаменацыйнымі білетамі, а вось ужо і канікулы скончыліся! Распачаўся новы семестр, у які большасць студэнтаў БДПУ ўвайшлі годна. Так, па словах начальніка вучэбна-метадычнага ўпраўлення В. А. Зайцава, сёлетняя зімовая экзаменацыйная сесія ў параўнанні з папярэднім навучальным годам характарызуецца ростам паказчыкаў абсалютнай паспяховасці на 0,2 %. Гэта значыць, што 82,6 % навучэнцаў першай ступені атрымання вышэйшай адукацыі завяршылі яе паспяхова. Найлепшыя вынікі дасягнуты на факультэтах дашкольнай адукацыі (97,1 %), сацыяльна-педагагічных тэхналогій (95,1 %), гістарычным (91,9 %). З адзнакамі 9 і 10 балаў сесію завяршылі 142 студэнты ўніверсітэта. Найбольшы працэнт выдатнікаў на факультэтах сацыяльна-педагагічных тэхналогій (7,3 %), гістарычным (7%), эстэтычнай адукацыі (6,8 %).
Час бяжыць імкліва, не паспееш і вокам міргнуць – прыйдзе сесія летняя. Магчыма, менавіта падчас яе і вы далучыцеся да кагорты выдатнікаў! Поспехаў!
20 лютага 2017 года, № 2 (1190)
СЕСІЯ ЗАВЕРШАНА – ХТО Ў ЛІКУ ПЕРШЫХ?
Сесія! У гэтым слове перапляліся напружанасць і хваляванне, максімальная матывацыя і адказнасць, вера, спадзяванне ды шмат чаго яшчэ… Студэнты і выкладчыкі БДПУ 3–27 студзеня ўдзельнічалі ў працяглым марафоне праверкі ведаў. Не здзіўляйцеся, што ў пералік уключаны яшчэ і педагогі, бо экзаменацыйная адзнака – гэта вынік карпатлівай сумеснай працы на працягу семестра тых, хто вучыць і хто вучыцца.
Аналіз, праведзены спецыялістамі ВМУ, паказаў, што ўсе дысцыпліны, па якіх здаюць іспыты студэнты БДПУ, забяспечаны вучэбна-метадычнымі комплексамі і дыягнастычнымі матэрыяламі для самаправеркі. Акрамя таго, на працягу семестра выкладчыкі ўніверсітэта рэгулярна праводзілі рэйтынгавыя кантрольныя работы. Аказвалася цьютарская падтрымка студэнтам з нізкай паспяховасцю ў форме дадатковых заняткаў і кансультацый. Сёння можна смела сцвярджаць, што кропкавая індывідуальная работа дазволіла падтрымаць такіх навучэнцаў і дапамагчы ім у здачы «цяжкіх» іспытаў.
Экзаменацыйныя выпрабаванні прайшлі больш за 5 тыс. студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі. З іх амаль 40 % здалі сесію з адзнакамі «добра» і «выдатна» (6–10 балаў). Найболей такіх студэнтаў атрымліваюць адукацыю на факультэтах сацыяльна педагагічных тэхналогій – 71,2 %, філалагічным – 61 %, эстэтычнай адукацыі – 55 %.
Аналіз паспяховасці будучых педагогаў паказвае, што самыя высокія сярэднія балы (вышэй за 7) атрымалі выхаванцы факультэтаў сацыяльна-педагагічных тэхналогій (7,9), эстэтычнай адукацыі (7,7), гістарычным (7,5).
Традыцыйна пад пільнай увагай выкладчыкаў і куратараў знаходзяцца ўчарашнія школьнікі. Лагічна, што лепшыя вынікі прадэманстравалі першакурснікі ўжо названых вышэй факультэтаў: гістарычнага (8,3 бала), сацыяльна-педагагічных тэхналогій (7,8 бала), эстэтычнай адукацыі (7,5 бала).
Асаблівае месца ў вучэбным асяродку займаюць асобы, якія скончылі школу з медалём, і ўладальнікі дыпломаў ССНУ з адзнакай. Іншымі словамі, выдатнікі, якія залічваюцца ва ўніверсітэт без уступных іспытаў. Найлепшым чынам яны пацвердзілі свае трывалыя веды падчас сесіі на наступных факультэтах: гістарычным (9,4 бала), сацыяльна-педагагічных тэхналогій (8,8 бала), філалагічным (8,4 бала). У цэлым сярэдні паказчык паспяховасці медалістаў/выдатнікаў за сесію склаў 7,5 бала.
Прафесіяналізм выкладчыкаў і мэтанакіраванасць студэнтаў, іх жаданне набыць прафесію педагога дазволяць кожнаму выхаванцу нашага ўніверсітэта прайсці навучанне і атрымаць дыплом спецыяліста, а пры наяўнасці трывалых ведаў і жадання – скончыць магістратуру і паступіць у аспірантуру БДПУ.
Віктар ЗАЙЦАЎ, начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення
23 чэрвеня 2015 года, № 9 (1164)
Адна з галоўных задач універсітэта – клопат пра тое, каб студэнты ў поўным аб’ёме засвойвалі вучэбныя праграмы, набывалі практычныя ўменні і навыкі. Гэта грунтоўны падмурак, без якога немагчыма станаўленне педагога-прафесіянала. Экзаменацыйная сесія дазваляе падсумаваць вынікі сумеснай работы студэнтаў і выкладчыкаў, праверыць эфектыўнасць прымяняемых формаў і метадаў навучання. Адзнака ў залікоўцы – не проста фармальны паказчык паспяховасці, а своеасаблівы складнік індывідуальнага рэйтынгу будучага настаўніка.
Чэрвень у самым разгары, а значыць, хутка ў БДПУ завяршыцца перыяд іспытаў. Для студэнтаў выпускных курсаў гэта апошняя сесія, падчас якой яны здаюць самыя галоўныя экзамены – дзяржаўныя. Пажадаем ім годна вытрымаць заключную ўніверсітэцкую праверку на прафесійную прыгоднасць, а ўсім танкаўцам – лёгкіх білетаў, выдатных адзнак і незабыўнага лета!
19 чэрвеня 2012 года, № 9 (1110)
Майстар-клас ад выдатнікаў
Першы летні месяц ва ўсіх студэнтаў БДПУ праходзіць пад знакам сесіі. Хтосьці вытрымлівае гэтае выпрабаванне з горда ўзнятай галавой і прыемнымі для вока адзнакамі ў залікоўцы, а для некаторых здача экзаменаў становіцца сапраўднай праблемай. Як паказвае практыка, паводле паспяховасці на іспытах студэнтаў умоўна можна падзяліць на тры групы: выдатнікі, якія бліскуча здаюць усе дысцыпліны, «сераднякі», што звычайна добра адказваюць толькі па тых прадметах, якія ім падабаюцца, і аўтсайдары, якім любы экзамен падаецца непасільнай ношай. Прычым хвалююцца і перажываюць прадстаўнікі ўсіх вышэйназваных катэгорый, бо сітуацыя, у якой цябе правяраюць і ацэньваюць, сама па сабе некамфортная. Мы вырашылі высветліць, у чым жа сакрэт « выдатнай» сесіі, і звярнуліся да тых студэнтаў, якія з зайздроснай рэгулярнасцю атрымоўваюць у свае залікоўкі адзнакі не ніжэй за «восем». Аказалася, што многія з іх доследным шляхам выпрацавалі свой аптымальны спосаб падрыхтоўкі і здачы любога экзамену. Калі вы яшчэ не карыстаецеся ўласнай методыкай – прыслухайцеся да парадаў профі!
***
Мая сістэма падрыхтоўкі да іспытаў дастаткова спецыфічная, бо я маю ад прыроды не вельмі добрую памяць на лічбы, фармулёўкі і розныя класіфікацыі, якія часцей за ўсё даводзіцца завучваць. Таму галоўнае для мяне – зразумець, знайсці сэнс, лагічныя сувязі, структураваць усю інфармацыю ў адзіную сістэму. Пры такім падыходзе складана прадказаць загадзя, колькі гадзін спатрэбіцца на падрыхтоўку таго або іншага пытання, колькі тэм я здолею вывучыць за пэўны адрэзак часу, ці паспею ў прынцыпе адолець усю праграму (такое таксама здараецца). Аднак для мяне знаходжанне сэнсавых апорных пунктаў уяўляецца больш істотным, чым ахоп усяго аб’ёму матэрыялу.
Важным складнікам псіхалагічнай падрыхтоўкі да адказу з’яўляецца абстрагаванне ад асобы самога выкладчыка, нягледзячы на тое што яго суб’ектыўныя адносіны да вас могуць паўплываць на канчатковы вынік. Я прытрымліваюся таго меркавання, што сама нясу адказнасць за ўсе свае дзеянні або бяздзейнасць. Абвінавачваць некага ў кепскіх адносінах да сябе проста, аднак непрадуктыўна.
Пры падрыхтоўцы да адказу непасрэдна на экзамене неабходна адразу пабудаваць пэўную структуру: у такім выпадку слабая арыентацыя ў канкрэтным пытанні можа быць згладжана за кошт звязнасці ўсіх фактаў. Не апошнюю ролю адыгрывае і маўленне, на што многія выкладчыкі звяртаюць асаблівую ўвагу. Экзамен – гэта хутчэй праверка асабістых сіл і тых рэсурсаў, што крыюцца ў кожным з нас. Ведаць усё немагчыма, адказваць ідэальна таксама не заўсёды атрымліваецца. Аднак любая няўдача можа навучыць нас быць больш моцнымі. Галоўнае – верыць у сябе, разлічваць на ўласныя сілы і не баяцца браць адказнасць за тое, што з табой адбываецца.
Ірына ПЕКША, факультэт псіхалогіі
***
Што дапамагае мне вучыцца на «выдатна»? Раней я не задумвалася над гэтым пытаннем. Думаю, што для мяне вельмі значным аказалася чытанне не столькі навукова-метадычнай, колькі мастацкай літаратуры, а таксама прац, прысвечаных пытанням філасофіі і гісторыі. Плюс наведванне тэатральных пастановак, выставак, абмеркаванне з сябрамі хвалюючых пытанняў, зносіны з цікавымі людзьмі… Натхняе разгляд навуковых праблем як свайго роду «дэтэктыву», задачкі, для рашэння якой патрабуецца штодзённая праца. Гэта значыць, што важна, па словах Антуана дэ Сент-Экзюперы, навучыцца мастацтву маленькіх крокаў.
Марыя ПУГАЧ, факультэт спецыяльнай адукацыі
***
Падрыхтоўку да сесіі я пачынаю яшчэ з першых дзён семестра: настройваю сябе на вучэбную дзейнасць, уважліва слухаю выкладчыкаў на лекцыях, рыхтуюся да семінараў, бо чым больш інфармацыі ўдаецца засвоіць, тым больш упэўнена студэнт адчувае сябе на іспытах. Маімі галоўнымі памочнікамі ў вучобе з’яўляюцца адказнасць і працавітасць. Мне вельмі падабаюцца прадметы, якія нам выкладаюць, – без зацікаўленасці цяжка было б прымусіць сябе нешта вучыць. А самае галоўнае – у мяне ёсць жаданне здаваць экзамены на «выдатна».
Перад кожным іспытам я складаю план: за які час і ў якім аб’ёме мне трэба паўтарыць матэрыял. Таксама пішу апорныя словы да кожнага пытання, каб было лягчэй паўтараць, а на іспытах – успамінаць. А каб дакладна і ўпэўнена адказваць, я звычайна прагаворваю ўсё перад тым, як ісці да экзаменатара. Калі вам да гэтага часу не ўдалося здаць сесію на «выдатна», праявіце больш стараннасці і ўпартасці – усё атрымаецца!
Лізавета ДУХОВІЧ, факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій
***
Вось некалькі простых правілаў паспяховай здачы іспытаў. Не марнуй часу – ідзі адказваць у першых шэрагах, пакуль ты свежы і бадзёры! Іначай проста стомішся стаяць у калідоры, хвалявацца і выслухоўваць падрабязнасці ад шчаслівых таварышаў, якія ўжо атрымалі адзнаку. Калі бярэш білет, у першы момант здаецца, што ты нічога не ведаеш, і пачынаецца паніка. Сядзь і глыбока падыхай. Гэта простае практыкаванне дапаможа табе сабрацца.
Цяпер, калі ты ўжо вярнуў здольнасць думаць, накідвай на ліст усё, што датычыць пытання ў білеце, – усё, што памятаеш, некалі бачыў або чытаў па гэтай тэме. Не імкніся, каб адразу ўсё было складна і лагічна, проста запішы свае абрывістыя веды на паперы. А пасля складзі план адказу. Гэта спадабаецца выкладчыку, ён зразумее, што ты аналізаваў матэрыял, а не проста бяздумна зубрыў на памяць.
Што рабіць, калі табе задалі пытанне, адказу на якое ты не ведаеш? Адразу не здавайся, пачынай лагічна разважаць на зададзеную тэму. Можа здарыцца так, што выкладчык дапаможа табе дадатковымі пытаннямі. А калі ты зусім не арыентуешся, лепей скажы як ёсць, але тут жа папрасі спытаць у цябе штосьці іншае. Толькі не маўчы, як партызан на допыце: гэта выглядае па-дзіцячы і смешна. Твая мэта – паказаць выкладчыку, што ты дасведчаны і зацікаўлены ў яго прадмеце, аднак, натуральна, не можаш ведаць усяго
Спадзяюся, гэтыя няхітрыя парады дапамогуць вам навучыцца здаваць экзамены без праблем і залішніх перажыванняў
Сяргей ПАЗУХІН, факультэт прыродазнаўства
Матэрыялы рубрыкі падрыхтавала Таццяна Бохан
21 чэрвеня 2011 года, № 9 (1093)
АД СЕСІІ ДА СЕСІІ…
Чэрвень у самым разгары. Студэнты чакалі яго з нецярплівасцю: па-першае, засумавалі па цёплым сонейку, а па-другое, наперадзе – канікулы! Аднак два месяцы адпачынку трэба яшчэ заслужыць. На працягу вучэбнага семестра будучыя педагогі старанна здабывалі веды ў аўдыторыях і бібліятэках, удасканальвалі прафесійныя ўменні і навыкі падчас практык… Засталося толькі пацвердзіць сваю кампетэнтнасць, здаўшы экзаменацыйную сесію.
Для кожнага студэнта сесія – гэта без перабольшвання цэлая веха ў жыцці, своеасаблівая адзінка вымярэння вучэбнага часу, момант ісціны і адпраўны пункт для далейшага падарожжа ў краіну педагагічнай навукі. Нездарма першакурснікаў залічваюць у студэнцкае братэрства толькі пасля таго, як яны вытрымаюць першыя іспыты. Падчас экзаменаў хапае ўсяго: і камічнага, і трагічнага. Для кагосьці гэта латарэя (пашанцуе – не пашанцуе), аднак для большасці ўсё ж магчымасць праверыць свае здольнасці, паразмаўляць з выкладчыкам на роўных, паказаць сваю дасведчанасць і эрудыцыю.
Кульмінацыяй навучання ва ўніверсітэце з’яўляюцца, безумоўна, дзяржаўныя экзамены. Для пяцікурснікаў гэта не проста іспыты, а вельмі адказная і ганаровая місія. Пацвярджаць сваю «прафесійную прыгоднасць» даводзіцца не толькі перад універсітэцкімі выкладчыкамі, але і перад старшынёй экзаменацыйнай камісіі (а на гэтую пасаду запрашаюцца вядучыя спецыялісты рэспублікі).
Па ўніверсітэце крочыць летняя сесія-2011. Годна вытрымаўшы іспыты, большасць студэнтаў будзе набірацца сіл перад наступным навучальным годам. А ў выпускнікоў пачнецца новы этап іх жыцця – самастойная прафесійная дзейнасць. Пажадаем першым выдатнага адпачынку, а другім – поспеху на ніве педагагічнай працы.
Вераніка МАНДЗІК
24 лютага 2011 года, №2 (1086)
Вашу залікоўку, калі ласка!
Завяршылася зімовая экзаменацыйная сесія 2010–2011 навучальнага года. Вынікі атэстацыі студэнтаў за семестр традыцыйна падводзяцца ў канцы лютага, так што інтрыга захоўваецца да апошняй «запазычанасці”. Паспяховасць будучых педагогаў з’яўляецца адной з найважнейшых характарыстык адукацыйнай дзейнасці ўніверсітэта, па якой можна меркаваць і пра дасягнутыя поспехі, і пра існуючыя праблемы. Менавіта вынікі сесіі даюць уяўленне як пра студэнцкія здольнасці да пэўных навук, так і пра ступень складанасці вывучаемых дысцыплін.
Паспяховасць першага семестра бягучага навучальнага года характарызуецца наступнымі паказчыкамі. У зімовай экзаменацыйнай сесіі ўдзельнічала 8368 студэнтаў 1–5 курсаў дзённай формы атрымання адукацыі, што складае 99,4 % ад агульнай колькасці патэнцыяльных удзельнікаў іспытаў. На сесію не з’явіліся 54 студэнты (0,6 %).
Паказчык абсалютнай паспяховасці (працэнт студэнтаў, якія атрымалі па выніках экзаменаў адзнакі не ніжэй за 4 балы) па ўніверсітэце роўны 84,82 %, што на 2,55 % вышэй у параўнанні з папярэдняй сесіяй. Самы высокі ўзровень абсалютнай паспяховасці — 97,6 % — на факультэце эстэтычнай адукацыі. У наступнай за ім пяцёрцы лідзіруюць факультэты буларускай і рускай філалогіі (95,4 %), дашкольнай адукацыі (94,71 %), фізічны (93,82 %), гістарычны (92,85 %), ФСПТ (88,98 %). Самы нізкі паказчык абсалютнай паспяховасці — на факультэце пачатковай адукацыі (69,56 %).
Паказчык якаснай паспяховасці (працэнт студэнтаў, якія атрымалі па выніках экзаменаў адзнакі «6» і вышэй) па ўніверсітэце складае 41,13 % ад агульнай колькасці студэнтаў, якія прымалі ўдзел у сесіі. Самы высокі яго ўзровень — 63,84 % — на факультэце эстэтычнй адукацыі. У лідарах таксама факультэты сацыяльна-педагагічных тэхналогій (59,32 %), беларускай і рускай філалогіі (49,12 %), спецыяльнай адукацыі (46,87 %), гістарычны (46,65 %), матэматычны (37,33 %). Апошні ў рэйтынгу якаснай паспяховасці з паказчыкам 18,91 % фізічны факультэт.
Колькі ж студэнтаў БДПУ атрымалі «дзявяткі» і «дзясяткі»? Іх у нас 386. Гэта — 4,6 %. Лідарам у дадзенай катэгорыі з’яўляецца гістарычны факультэт. Працэнт студэнтаў факультэта, якія атрымалі найвышэйшую ацэнку ведаў і кампетэнцыі, роўны 9,95 %. Найменшы паказчык зноў на фізічным факультэце — 1,35 %.
Лепш за ўсіх ва ўніверсітэце «адвучыўся” пяты курс. Паказчык паспяховасці выпускнікоў склаў 95,5 %. Самыя нізкія вынікі — у першакурснікаў (73 %).
Трэба заўважыць, што сярэднія паказчыкі не дазваляюць выкрыць сапраўдныя прычыны нездавальняючай паспяховасці студэнтаў. Таму задача факультэтаў заключаецца ў неабходнасці дэталёвага разгляду праблем, што ўзнікаюць у працэсе прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў.
А. ЛЕШЫК, намеснік начальніка ВМУ