Свет без межаў
21 мая 2019 года, № 7 (1228)
ІНАВАЦЫЙНАЯ ПЕДАГОГІКА – ДЛЯ САМЫХ МАТЫВАВАНЫХ
Сапраўдным прарывам 2018/2019 навучальнага года можна смела назваць стварэнне, а цяпер ужо і функцыянаванне на базе Ташкенцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Нізамі (далей – ТДПУ) сумеснага факультэта БДПУ–ТДПУ “Інавацыйная педагогіка”. Сваім існаваннем ён абавязаны новым падыходам да міжнароднай дзейнасці, якімі кіруецца рэктарат нашага ўніверсітэта. Напярэдадні чарговага пасяджэння Савета БДПУ, прысвечанага тэме павелічэння экспарту адукацыйных паслуг, рэдакцыя “Н” вырашыла даведацца, як рэалізуецца адзін з самых гучных міжнародных праектаў alma mater і звярнулася па інфармацыю да людзей, якія маюць да яго самае непасрэднае дачыненне.
Святлана Мікалаеўна ФЯКЛІСТАВА, каардынатар дзейнасці сумеснага факультэта “Інавацыйная педагогіка”, дацэнт кафедры карэкцыйна-развіваючых тэхналогій Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ:
— У верасні мінулага года, напярэдадні візіту Прэзідэнта нашай краіны ва Узбекістан, па ініцыятыве рэктараў БДПУ і ТДПУ — А. І. Жука і Ш. С. Шарыпава на базе Ташкенцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Нізамі адбылося адкрыццё Беларуска-Узбекскага культурнаадукацыйнага цэнтра. Ён і стаў той шматвектарнай пляцоўкай для развіцця супрацоўніцтва дзвюх устаноў, на якой Аляксандр Іванавіч і Шаўкат Сафаравіч падпісалі дадатковае пагадненне аб рэалізацыі шэрагу адукацыйных праграм і стварэнні сумеснага факультэта “Інавацыйная педагогіка”. Літа ральна праз некалькі тыдняў да навучання па спецыяльнасцях “Лагапедыя”, “Дашкольная адукацыя” і “Практычная псіхалогія” прыступілі 143 студэнты. Факультэт працягвае дынамічна развівацца. У 2019/2020 навучальным годзе плануецца яго пашырэнне за кошт спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя”. Навучальны працэс рэалізуецца сумесна прафесарска-выкладчыцкім складам БДПУ і ТДПУ. Чытанне лекцый і правядзенне практычных заняткаў ажыццяўляецца не толькі дыстанцыйна. Так, сёлета ў Ташкент былі камандзіраваны шасцёра выкладчыкаў інстытутаў псіхалогіі і інклюзіўнай адукацыі, а таксама факультэта дашкольнай адукацыі. Нашы спецыялісты рэалізуюць змест асноўных дысцыплін прафесійнай падрыхтоўкі па кожным з напрамкаў.
А цяпер слова — выкладчыкам нашага ўніверсітэта, якія не так даўно вярнуліся з камандзіроўкі ў ТДПУ са свежымі ўражан нямі — і ад плённай працы, і ад зносін з людзьмі іншай культуры і менталітэту.
Дзіна Мікалаеўна ДУБІНІНА, загадчык кафедры методык дашкольнай адукацыі, з энтузіязмам расказвае пра насычаныя падзеямі і сустрэчамі дні:
— Разам з каардынатарам сумеснага факуль тэта “Інавацыйная педагогіка” А. С. Ісмаілавым мы абмеркавалі пытанні, што тычацца рэалі зацыі праграм навучальных дысцыплін і практык факультэта дашкольнай адукацыі, арганізацыі агульных вэбінараў па падрыхтоўцы кадраў, стварэння зборніка навуковых прац. Былі ўзгод нены дадаткі да вучэбнага плану і праграмы падрыхтоўкі студэнтаў па спецыяльнасці “Дашкольная адукацыя” на 2019/2020 наву чальны год. Для зацікаўленых асоб мною былі прачытаны лекцыі па лінгвістыцы дзіцячага маўлення. Для студэнтаў сумеснага факультэта паказана прэзентацыя па выкарыстанні ў працэсе навучання сістэмы MOODLЕ; для выклад чыкаў — прэзентацыя па выкарыстанні пра грам і вучэбна-метадычных комплексаў, распрацаваных спецыялістамі факультэта дашколь най адукацыі БДПУ.
З зацікаўленасцю наведала Беларуска-Узбекскі культурна-адукацыйны цэнтр. Радуе, што там прадстаў лены экспанаты, створаныя рукамі нашых студэнтаў, і свежыя выпускі газеты “Настаўнік”. Спадзяюся, у хуткім часе годнае месца ў ім зойме экспазіцыя, прысвечаная развіццю дашкольнай адукацыі ў Беларусі.
Запомніўся ўдзел у працы першай Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Развіццё дзяржаўнага і недзяржаўнага сектара ў дашкольнай адукацыі: новыя формы і змест адукацыі”, дзе я выступала з пленарным дакладам, у круглым стале па пытаннях уключэння сучасных тэхналогій дашкольнай адукацыі ў падрыхтоўку спецыялістаў. Яркім уражаннем стала і інтэрв’ю, якое дала другому каналу Ташкенцкага тэлебачання, пра работу сумеснага факультэта “Інавацыйная педагогіка” і пра магістарскую праграму падрых тоўкі на факультэце дашкольнай адукацыі БДПУ.
Ташкенцкія калегі адкрыты для дыялогу, яны з радасцю дзеляцца сваім вопытам работы ў галіне дашкольнай адукацыі і цікавяцца новымі тэхналогіямі, што выкарыстоўваюцца прафесарска-выкладчыцкім складам нашага факультэта.
У загадчыка кафедры агульнай і арганізацыйнай псіхалогіі Алены Іванаўны КАМКОВАЙ найбольш яркія ўражанні пакінула непасрэдная праца са студэнтамі:
— Для нас, выкладчыкаў, гэта новы досвед працы. Як і ўсё незнаёмае, ён заключае ў сабе арганізацыйныя цяжкасці, адметны вопыт зносін са студэнтамі, для многіх з якіх руская мова не з’яўляецца роднай, новае ўспрыманне сябе як выкладчыка, што ацэньвае кампетэнцыі грамадзян іншай краіны.
Такая складаная спецыяльнасць, як “Практычная псіхалогія” прад’яўляе да узбекскіх студэнтаў асаблівыя патрабаванні. І першая сесія аказалася не лёгкім выпрабаваннем ацэнкі прафесійных кампетэнцый, фарміраванне якіх ажыццяўлялася на занятках па агульнай псіхалогіі і гісторыі псіхалогіі, праведзеных выкладчыкамі БДПУ. Яе рэзультаты сталі заканамерным вынікам намаганняў, якія прыклаў кожны студэнт у працэсе навучання .
Што вельмі парадавала ў працэсе працы са студэнтамі, дык гэта іх жаданне вучыцца. Іх жыццёвае ўяўленне пра псіхалогію, у тым ліку і практычную, на першых занятках было далёкім ад навукі, ад разумення таго, якія задачы ставіць перад сабой дадзеная спецыяльнасць. Але на працягу ўсяго перыяду працы з выхаванцамі я зразумела, што яны сапраўды хочуць яе асвоіць. Іх імкненне і старанні яшчэ пакуль не ў поўнай меры раскрыліся, але яны цалкам усведамляюць усе складанасці і гатовыя іх пераадольваць. Менавіта гэтым студэнтам праз некалькі гадоў давядзецца развіваць навуковую псіхалагічную школу, удасканальваць псіхалагічную практыку ва Узбекістане, паколькі гісторыя ўзбекскай псіхалогіі да цяперашняга часу яшчэ не атрымала цэласнага і комплекснага асвятлення.
Хочацца пажадаць ім поспехаў у паз‑ нанні і развіцці духоўнай і навуковай спадчыны!
А вось размова з дацэнтам кафедры карэкцыйна-развіваючых тэхналогій Інстытута інклюзіўнай адукацыі Сяргеем Вячаслававічам ВЯРЭНІЧАМ выйшла за рамкі выключна дзелавой гутаркі. Яго яркі і эмацыйны аповед выклікаў непадробны інтарэс у карэспандэнта “Н” і, спадзяёмся, будзе цікавы чытачам газеты: “Ташкент сустрэў дажджом, але неўзабаве ўжо свяціла сонца. Тугі і хлёсткі рытм архітэктуры, арнаментаў, фарбаў нагадаў гучанне дойры (узбекскі ўдарны інструмент). І ўсё ж галоў нае — людзі. Кідаецца ў вочы іх прастата і спагадлівасць. Мабыць, таму і жывецца ім лягчэй? Наведаў некалькі мячэцяў, размаўляў з людзьмі розных пакаленняў: усё ж такі традыцыйны іслам — стваральная рэлігія. З дзяцінства прывіваецца культ сям’і, павага да старэйшых. Моладзь у аўтамабілях, кафэ слухае узбекскую музыку, яна гучыць паўсюль. Прычым шануюць не толькі нацыянальныя традыцыі, але і агульную для нашых народаў гісторыю, напрыклад, гераічны подзвіг у Вялікай Айчыннай вайне. Узбекі — сапраўдныя патрыёты, з павагай і любоўю распавядаюць пра гісторыю рэспублікі. Гэта вельмі добразычлівыя і гасцінныя людзі (асаблівая падзяка дэкану факультэта А. С. Ісмаілаву).
Акуратна пастрыжаныя газоны і кусты, дэкаратыўныя дрэвы і кветнікі на тэрыторыі ўніверсітэцкага гарадка ствараюць утульнасць; здаецца, што ты трапіў у Батанічны сад. Тут ёсць стадыён і ўласная прысядзібная гаспадарка: дзве вялізныя цяпліцы, у якіх вырошчваюцца гародніна, зеляніна. Гэтая прадукцыя паступае ў сталовую для студэнтаў і выкладчыкаў. Пацвярджаю — ежа па-хатняму смачная, спажыўная і прытым вельмі даступная па кошце.
У вучэбным працэсе запомнілася наступнае. Усе аўдыторыі абсталяваны відэакамерамі, інфармацыя з іх паступае ў аддзел кантролю якасці адукацыі ТДПУ і дэканат. Спачатку было трошкі некамфортна, аднак з часам камеры ўжо не заўважаеш і прыходзіш да высновы, што ў нейкай меры гэта дысцыплінуе і выкладчыка, і студэнтаў.
Студэнты, высока матываваныя на атрыманне ведаў, з прагнасцю паглынаюць інфармацыю і ў прамым сэнсе “глядзяць выкладчыку ў рот”. Дарэчы, ва ўніверсітэце строгі дрэс-код: педагогі толькі ў касцюмах, студэнткі — чорны ніз, белы верх; ніякіх татуіровак, пірсінгу, вычварных рознакаляровых прычосак. Усё ў меру, сціпла і з густам, разам з тым выглядае даволі арганічна.
Прыйшоў час вяртацца на радзіму… Адчуваю сябе, нібы пасля незвычайнага сну пра казачную краіну і выдатных лю дзей. Але паведамленне ў Telegram: “Як даля целі, як сябе адчуваеце?” пацвярджае: гэта быў не сон, а проста іншая рэальнасць. Усё ж такі здорава было ў Ташкенце! Поспехаў гэтай краіне, гэтым людзям!”
Падрыхтавала Вераніка МАНДЗІК
30 красавіка 2019 года, № 6 (1227)
ПАШЫРЭННЕ МІЖНАРОДНАЙ ІНТЭГРАЦЫІ — НА ВАРЦЕ ДАСКАНАЛАЙ АДУКАЦЫІ
Без перабольшання можна сказаць, што БДПУ становіцца новым брэндам на еўрапейскай прасторы. Гады мэтанакіраванай дзейнасці, правільнае вызначэнне перспектыўных напрамкаў, глыбокія і арыгінальныя па змесце праекты, бездакорна арганізаваныя мерапрыемствы і творчы падыход да справы далі свой плён. Дзякуючы гэтаму сёння наша alma mater адчувае рост цікавасці да сябе не толькі з боку замежных устаноў і арганізацый, узаемадзеянне з якімі адбываецца ў межах падпісаных дагавораў, а і з боку іх партнёраў. Пашырылася таксама геаграфія краін, універсітэты якіх імкнуцца да супрацоўніцтва з БДПУ. Упершыню ў гэтым спісе з’явіліся Аўстрыя, Іспанія, Італія, Польшча, Румынія, Славакія, Эстонія.
Пры аналізе вектараў развіцця міжнароднага супрацоўніцтва за апошнія 3–4 гады станоўчыя змены становяцца асабліва заўважнымі. Напрыклад, у 2015/2016 навучальным годзе ва ўзаемадзеянні з замежнымі калегамі перавага аддавалася найперш праграмам акадэмічнай мабільнасці выкладчыкаў, а таксама рабочым візітам, мэтай якіх былі ацэнка патэнцыялу іншых устаноў адукацыі, дэманстрацыя ўласных пераваг, наладжванне двухбаковых кантактаў. З цягам часу сітуацыя змянілася кардынальна.
Бягучы навучальны год можна ахарактарызаваць:
як перыяд актыўнай рэалізацыі адукацыйных праграм стажыровак. Так, сёння на базе БДПУ сваю кваліфікацыю павышаюць дактаранты з Беластоцкага ўніверсітэта Дарота Атаповіч і Малгажата Білевіч (Інстытут інклюзіўнай адукацыі) і выкладчык кафедры грамадазнаўчых навук Нарвскага каледжа Тартускага ўніверсітэта Алена Роотам Вальтар (гістарычны факультэт);
як этап плённага навучання аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў з іншых краін, што на працягу семестра пераймаюць веды ў выкладчыкаў нашага ўніверсітэта. Так, пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі філалагічнага факультэта Д. В. Дзятко збірае і апрацоўвае матэрыял для дысертацыйнага даследавання аспірантка Марыя Бачава з Універсітэта імя Канстанціна Філосафа (г. Нітра, Славацкая Рэспубліка);
як час карпатлівай працы беларускіх і замежных навукоўцаў над сумеснымі міжнароднымі праектамі і навуковымі даследаваннямі. Толькі што завяршыўся візіт у БДПУ спецыялістаў Універсітэта эканомікі ў Быдгашчы (Рэспубліка Польшча) — прарэктара па міжнародных адносінах прафесара Мажэны Сабчак-Міхалоўскай і дырэктара Еўрапейскага інстытута прафесара Святланы Кашуба, мэтай якога было абмеркаванне пытанняў супрацоўніцтва ў рамках праекта «Эразмус+».
Іншымі словамі — як перыяд, калі ўзаемадзеянне з еўрапейскімі партнёрамі выходзіць на новы якасны ўзровень.
У працэс міжнароднай інтэграцыі актыўна ўключыліся таксама студэнты БДПУ. Яны ўсё часцей карыстаюцца магчымасцю даведацца пра іншыя сістэмы вышэйшай адукацыі, узбагаціць свой культурны вопыт, наладзіць кантакты з моладдзю іншых краін. Сёння ў праграме акадэмічнай мабільнасці ўдзельнічаюць прадстаўніцы факультэта пачатковай адукацыі Лілія Мікульская (Вальядалідскі ўніверсітэт, Каралеўства Іспанія), Яўгенія Быкава і Дзіяна Камалава (Вышэйшая педагагічная школа Верхняй Аўстрыі, г. Лінц), студэнткі Інстытута псіхалогіі Інга Лебедзева і Вольга Твярдоўская (Універсітэт Кальяры, Італьянская Рэспубліка).
Дзякуючы пашырэнню міжнародных кантактаў павышаецца імідж нашага ўніверсітэта. А навуковыя і адукацыйныя візіты дазва ляюць танкаўцам іншымі вачыма пагля дзець на сябе і ацаніць дасягнутае, ука раніць у айчынную адукацыю перадавы вопыт і падзяліцца з замежнымі партнёра мі ўласнымі ідэямі і напрацоўкамі.
Удзельнікі праграмы акадэмічнай мабільнасці Erasmus + КА107 Дзмітрый Дзятко (Беларусь) і Марыя Бачава (Славакія), чые імёны ўжо ўзгадваліся вышэй, на ўласным вопыце паспелі пераканацца ў дзейснасці і эфектыўнасці міжнароднага акадэмічнага абмену. Так, Дзмітрый Васільевіч, загадчык кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі БДПУ, у красавіку прайшоў дзесяцідзённую навукова-педагагічную стажыроўку ва Універ сітэце імя Канстанціна Філосафа (УКФ) у Нітры (Славакія). Яна аказалася магчы май дзякуючы супрацоўніцтву філалагічнага факультэта БДПУ і філасофскага факуль тэта УКФ. Апошні развівае кірыла-мяфо дзіеўскія традыцыі і належыць да найбольш значных выхаваўчаадукацыйных і наву кова-даследчых устаноў сярод уні версітэтаў і аналагічных факультэтаў Славацкай Рэс публікі. Ён забяспечвае прафе сійную падрыхтоўку спецыялістаў у розных галінах навукі, культуры, СМІ, мастацтва, дзяр жаўнага кіравання, а таксама педагогаў другой ступені пачатковых і сярэдніх школ.
У рамках стажыроўкі Дзмітрый Дзятко прачытаў студэнтам і выкладчыкам УКФ цыкл лекцый, прысвечаных моўнай сітуацыі ва ўсходнеславянскіх краінах. Візіт суправаджаўся змястоўнымі сустрэчамі са славацкімі калегамі — прафесарамі Янай Сакаловай і Наталляй Муранскай, дацэнтамі Аленай Калечыц, Уласцімілам Пулчарам, Янам Гало, Павалам Адамка. Вынікам стажыроўкі стала знаёмства з арганізацыяй вучэбнага працэсу і навуковых даследаванняў на кафедры русістыкі УКФ. Ужо аформлена заяўка на ажыццяўленне сумеснага праекта, удзел у якім будзе прымаць міжнародны калектыў вучоных БДПУ і УКФ. Дзмітрый Васільевіч адзначыў, што яму прыемна было атрымаць запрашэнне ад галоўнага рэдактара міжнароднага навуковага часопіса Slavica Nitriensia спадарыні Яны Сакаловай апублікаваць у гэтым аўтарытэтным выданні артыкул па тэме дысертацыйнага даследавання. А яшчэ падзяліўся некаторымі «лайфхакамі», якія значна спрашчаюць работу выкладчыкаў. Так, ва ўніверсітэце дзейнічае карткавая сістэма, прычым пропуск з’яўляецца адначасова ключом да аўдыторый і сродкаў мультымедыя. Таксама тут ёсць карпаратыўная сетка, дзякуючы якой вельмі зручна кантактаваць з калегамі.
Сфера навуковых інтарэсаў выхаванкі Універсітэта імя Канстанціна Філосафа, аспіранткі першага года навучання па спецыяльнасці «Славістыка. Славянскія мовы» Марыі Бачавай — славянская батанічная тэрміналогія. Збор фактычнага матэрыялу — важны этап працы над дысертацыяй, таму маладая даследчыца выбрала для стажыроўкі нашу краіну, дзе дзве дзяржаўныя мовы, якімі Марыя добра валодае, і, адпаведна, ёсць магчымасць прааналізаваць шмат літаратурных крыніц — як руска-, так і беларускамоўных. Акрамя таго, аспірантка заручылася кваліфікаванай падтрымкай: яе дзейнасцю ў БДПУ кіруе загадчык кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Д. В. Дзятко.
— Як вядома, вы вучэнне моў нясе велізарную карысць перш за ўсё для нашага інтэлектуальнага развіцця, але ў маім выпадку гэта неабходна яшчэ і для павышэння прафесійнага і даследчага ўзроўню, — разважае Марыя. — Рускую мову я пачала вывучаць яшчэ ў гімназіі, пасля працягнула ва ўніверсітэ це, абраўшы спецыяльнасць бакалаўрыяту «Усходнеславянскія мовы і культуры». Вучэбная праграма прадугледжвала авалоданне навыкамі зносін на рускай, беларускай і ўкраінскай мовах. Паглыбляла атрыманыя веды я ў магістратуры па спецыяльнасці «Руская мова ў міжкультурнай і дзелавой камунікацыі». Лагічным і вельмі жаданым для мяне працягам стала навучанне ў аспірантуры роднага ўніверсітэта.
Шчыра прызнаюся: калі была студэнткай, у мяне з’явілася мара на свае вочы ўбачыць тое, пра што чула на занятках па беларускай мове, літаратуры, гісторыі і культуры, больш даведацца пра ваш народ, яго менталітэт, лад жыцця. Праграма Erasmus+ дазволіла гэтай мары ажыццявіцца! Але, безумоўна, мая першасная задача — сабраць і апрацаваць матэрыял для дысертацыі «Славянская батанічная тэрміналогія: параўнальны і этналінгвістычны аспект». Тэма даследавання досыць шырокая, заключае ў сабе і лінгвістычны, і культуралагічныя аспекты, таму вельмі карыснай будзе праца з багатымі фондамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Упэўнена, што праца пад кіраўніцтвам выдатных спецыялістаў педагагічнага ўніверсітэта дазволіць мне ўдасканаліць камунікатыўныя навыкі, вывучыць вопыт навуковай і педага гічнай работы ў Беларусі (ведаю, што за вынікі навуковай дзейнасці БДПУ занесены на Рэспубліканскую Дошку гонару!), а яшчэ — набыць неабходныя ўменні, патрэбныя для падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфі кацыі.
У размове з карэспандэнтам «Н» Марыя не толькі расказала пра сваю навуковую дзейнасць, але і распавяла, чым адметная яе краіна, якія там асаблівасці сістэмы адукацыі, а таксама правяла філалагічны лікбез на тэму «Славацкі vs славенскі»:
— Славацкая адукацыя адрозніваецца ад беларускай працягласцю і сістэмай ацэньвання ведаў. У школах гэта ад 1 (выдатна) да 5 (нездавальняльна). Ва ўніверсітэтах падчас экзаменаў дзейнічае шасцібальная шкала: A (выдатна), B, C, D, E, FX (недастаткова). Навучанне ў нас пачынаецца з дзіцячага садка, хоць гэта не абавязкова. Другая ступень — пачатковая школа, гэта 9 класаў (з 6 да 15 гадоў). Пасля падлеткі могуць пра цягваць навучанне ў сярэдняй школе або ў гімназіі.
Прычым адукацыя тут можа быць няпоўнай (3 гады, фак тычна — прафесійна-тэхнічная) і поўнай (доў жыцца 4 гады і заканчваецца выпускнымі экзаменамі). Пасля такіх іспытаў можна паступаць ва ўніверсітэты, якія вядуць навучанне ў рамках акрэдытаваных адукацыйных праграм на трох ступенях. Ступень бакалаўра выпускнікі атрымліваюць пасля трох гадоў наву чання; магістра, інжынера, доктара медыцыны — пасля яшчэ двух. Вучоба ў дактарантуры працягваецца 3–4 гады і завяршаецца абаронай дысертацыйнай працы і прысваен нем студэнту вучонай ступені PhD. Пры жа данні вучыцца і паралельна падпрацоўваць студэнт можа перайсці на адпаведны графік і наведваць універсітэт 3–4 дні на тыдзень.
Распавядаючы пра сваю краіну, не магу не ўзгадаць нацыянальную кухню. У нас у крамах вы не знойдзеце чыпсаў са смакам смятаны і цыбулі, шашлыку і г. д. або газаваных напояў. Затое ў славацкай кухні шмат відаў супоў. Я вельмі сумую па супах з капусты, фасолі, сачавіцы, па фруктовай гарбаце, па такіх нацыянальных стравах, як галушкі з брынзай, бульбяныя кнэдлікі з садавіной, дэмікат (суп з брынзай), піражкі «пагачэ» са скваркамі і г. д.
І, нарэшце, як філолаг хачу звярнуць увагу на філалагічную блытаніну са словамі славацкі і славенскі. Справа ў тым, што на маёй роднай мове Славакія называецца Slovenská republika ці проста Slovensko. Грамадзяне нашай краіны па-славацку называюцца так: Slováci (славакі), Slovák (славак), Slovenka (славачка). Таму часцяком, убачыўшы запіс у пашпарце, мяне прымаюць за славенку. Славенія на нацыянальнай мове — Republike Slovenije ці проста Slovenijа, а яе жыхары — Slovenci (славенцы), Slovenec (славенец), Slovenca (славенка). Лёгка заблытацца, праўда? Гэты прыклад добра нам дэманструе, як у блізкароднасных мовах падобныя па гучанні словы могуць мець розны сэнс. Спадзяюся, усе лексічныя загадкі, звязаныя з батанічнай тэрміналогіяй, я разгадаю даволі хутка! Дзякую сваёй alma mater БДПУ, вядома ж, праграмме Erasmus+!
Наш кар.
5 сакавіка 2019 года, № 3 (1224)
ПРА ІНКЛЮЗІЮ – НА АГУЛЬНАЙ МОВЕ
Выканаўчы камітэт СНД на падставе рашэння Савета Міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у верасні 2018 г. надаў Беларускаму дзяржаўнаму педагагічнаму ўніверсітэту імя Максіма Танка статус Базавай арганізацыі па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы, павышэнні кваліфікацыі педагагічных работнікаў і спецыялістаў у галіне інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі. Для кансалідацыі намаганняў профільных устаноў адукацыі і навукі краін — удзельніц СНД, а таксама з мэтай аператыўнага вырашэння праблем, якія ўзнікаюць, створаны Грамадскі савет Базавай арганізацыі (далей — ГС), які ўзначаліў рэктар БДПУ А. І. Жук.
На сваё першае пасяджэнне эксперты з Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расійскай Федэрацыі і Узбекістана сабраліся… каля манітораў службовых камп’ютараў. У рэжыме анлайн Аляксандр Іванавіч прапанаваў калегам абмеркаваць і ўзгадніць распрацаваныя спецыялістамі БДПУ асноўныя напрамкі дзейнасці ГС, а таксама план работы Савета на 2019 г.
Ці трэба казаць, што дакументы, якія Базавая арганізацыя падрыхтавала для разгляду, былі цалкам адобраны замежнымі экспертамі. Так, віцэ-прэзідэнт Расійскай акадэміі адукацыі М. М. Малафееў адзначыў: “Стварэнне Грамадскага савета — важная падзея для сістэм адукацыі краін Садружнасці. Мы бачым, што БДПУ паставіў перад усімі намі актуальныя і вельмі амбіцыйныя задачы. Абяцаю, што навуковая ўстанова, якую я прадстаўляю, накіруе ўвесь назапашаны вопыт на іх выкананне”.
Рэктар Ташкенцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Нізамі Ш. С. Шарыпаў (Узбекістан) далучыўся да слоў папярэдняга суразмоўцы і дадаў, што дзейнасць Грамадскага савета дапаможа аб’яднаць намаганні і ўзмацніць патэнцыял усіх устаноў, якія працуюць у сферы інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі. Таксама Шаўкат Сафаравіч прапанаваў стварыць сумесныя падручнікі і дапаможнікі, па якіх будуць весціся падрыхтоўка, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў адпаведнага профілю.
Прарэктар па інклюзіўнай адукацыі Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А. І. Герцэна В. З. Кантар выказаў меркаванне, што дзейнасць ГС прынясе неацэнную дапамогу грамадству, паколькі стане імпульсам да пабудовы і ўкаранення цэлай сістэмы бесперапыннай інклюзіўнай адукацыі ў краінах СНД. Акрамя таго, Віталій Зорахавіч акрэсліў яшчэ адну надзённую патрэбу — стварэнне безбар’ернага асяроддзя для інклюзіі грамадзян розных узроставых катэгорый, пачынаючы з устаноў дашкольнай адукацыі і завяршаючы вышэйшай школай і месцамі наступнага працаўладкавання.
Дэкан факультэта спецыяльнай і інклюзіўнай адукацыі Армянскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Х. Абавяна С. Г. Карапецян зрабіла акцэнт на пытаннях ранняй дыягностыкі і комплекснай дапамогі дзецям. Таксама Сірануш Геворкаўна заклікала калег дасягнуць адзінства навуковага і практычнага складнікаў.
Напрыканцы абмеркавання старшыня Грамадскага савета А. І. Жук расказаў суразмоўцам пра магчымасці БДПУ як Базавай арганізацыі СНД. Аляксандр Іванавіч прапанаваў калегам азнаёміцца з перадавым вопытам Беларусі ў галіне інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі ў Рэспубліканскім рэсурсным цэнтры, што створаны ў нашым універсітэце пры ўдзеле ЮНІСЕФ у 2017 г. і сёння актыўна развіваецца ў цесным узаемадзеянні з Інстытутам інклюзіўнай адукацыі БДПУ (дырэктар ІІА, намеснік старшыні ГА — В. В. Хітрук). Або прайсці навучанне ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі нашага ўніверсітэта (дырэктар ІПКіП, намеснік старшыні ГС — І. У. Шасцітка), дзе актыўна рэалізуюцца шматлікія курсы і праграмы, у тым ліку стажыроўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі. Усе яны вельмі запатрабаваны і атрымалі найвышэйшую ацэнку ў іх выпускнікоў.
Падводзячы вынікі пасяджэння, яго ўдзельнікі прынялі рашэнне па далейшым сеткавым узаемадзеянні і ўключэнні ў План работы Грамадскага савета на 2019 г. некалькіх слушных прапаноў. Адна з іх датычыць распрацоўкі Палажэння аб часовых міжуніверсітэцкіх навукова-даследчых калектывах, другая — стварэння слоўніка тэрмінаў, агульнага для ўстаноў адукацыі, прадстаўнікі якіх уваходзяць у склад ГС. Па словах Аляксандра Іванавіча, “агульная тэрміналагічная платформа па інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі, спецыяльнай педагогіцы і дэфекталогіi дазволіць экспертам лепш арыентавацца ў працэсах і размаўляць на агульнай навуковай мове”.
Таццяна БАШМАКОВА
15 студзеня 2019 года, № 1 (1222)
КАЛІ Ў ГАСЦЯХ — НІБЫТА ДОМА
БДПУ — член Еўразійскай Асацыяцыі ўніверсітэтаў, і гэты факт сведчыць не толькі аб прызнанні высокай якасці падрыхтоўкі спецыялістаў у нашай alma mater, але і пра яе інтэграцыю ў міжнародную адукацыйную супольнасць. Таму і не дзіўна, што з кожным годам у нашых аўдыторыях становіцца ўсё больш студэнтаў з іншых краін. Самым багатым у БДПУ на прадстаўнікоў зямляцтваў з’яўляецца філалагічны факультэт. Сёлета сюды паступіла больш за 100 грамадзян Туркменістана, а ўвогуле філфак зараз трымае пад сваім крылом каля 300 замежных студэнтаў. Напярэдадні Новага года карэспандэнт «Н» вырашыў даведацца, як праходзяць іх студэнцкія будні далёка ад Радзімы.
Тайгелдзі Чарыеў (магістрант, філалагічны факультэт):
— Пра БДПУ я даведаўся ад сваіх знаёмых, і менавіта яны дапамаглі мне паступіць ва ўніверсітэт і прыехаць у Беларусь. Я адразу вызначыўся з факультэтам, бо мой бацька філолаг, а працягваць педагагічныя традыцыі сям’і — гонар!
Першы дзень у новай краіне пачаўся так: знаёмы сустрэў мяне ў аэрапорце і прывёз у 8-ы інтэрнат. Калі я размясціўся, выхавальніца Наталля Уладзіміраўна падказала мне, як дабрацца да ўніверсітэта. Я сеў у метро, пачаў лічыць станцыі і збіўся. Цягнік даехаў да Інстытута культуры, я падумаў, што гэта і ёсць патрэбны прыпынак (слова «інстытут» мяне заблытала), і выйшаў. Недзе каля дзвюх гадзін блукаў, але потым знайшоў запаветны БДПУ. Памятаю, моцна ўразіла прыгажосць універсітэта як звонку, так і ўнутры. Я падняўся на паверх філалагічнага факультэта і спыніўся каля раскладу, на якім нічога не зразумеў. Добра, што праз некаторы час мяне заўважыла намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце і правяла да аўдыторыі. Так пачаўся мой першы вучэбны дзень. Я даволі хутка адаптаваўся да жыцця ў інтэрнаце, вучобы ва ўніверсітэце, але не скажу, што гэта было лёгка. Прыехаўшы ўБеларусь, я разумеў рускую мову, але размаўляць на ёй не мог гэта была галоўная праблема, з якой я сутыкнуўся.
Працэс навучання ва ўніверсітэце мне, безумоўна, падабаецца, тут вельмі ўтульная, прыязная абстаноўка, таму пасля першага тыдня ўжо не так моцна хацелася дадому. Выкладчыкі заўсёды ставяцца з паразуменнем, падтрымліваюць і дапамагаюць. Асабіста мне падабаліся заняткі Веры Міхайлаўны Шэлег і Вольгі Яўгенаўны Гарбацэвіч, якія выкладаюць, адпаведна, англійскую мову і сучасную рускую мову. З упэўненасцю скажу, што ў БДПУ створаны ўсе ўмовы для эфектыўнага навучання і камфортнага пражывання. З першых дзён я пачаў прымаць актыўны ўдзел у жыцці факультэта і ўніверсітэта. А напачатку 4-га курса мне прапанавалі стаць старшынёй туркменскага зямляцтва. Мая задача заключалася ў дапамозе суайчыннікам, калі ў іх узнікалі нейкія праблемы, а таксама ў арганізацыі мерапрыемстваў, каб разнастаіць вольны час і не забываць традыцыі нашай краіны.
Імідж БДПУ за мяжой ствараюць студэнты. Зараз ва ўніверсітэце вучыцца мая стрыечная сястра. Вядома, я паспрыяў гэтаму. Яе бацькі бачылі, што я атрымліваю сапраўды добрую адукацыю, што ўніверсітэт дае мноства магчымасцей, таму яны, не раздумваючы, адправілі сястру вучыцца да нас, у БДПУ.
На заключэнне хачу сказаць, што, калі б у мяне была магчымасць вярнуцца на першы курс і прайсці ўвесь гэты незабыўны шлях яшчэ раз, я б ніколі не адмовіўся. Я шчаслівы, што знайшоў такое месца, дзе адчуваю сябе як дома!
Марал Аннаклычава (4-ы курс, фізіка-матэматычны факультэт):
— Маё знаёмства з БДПУ пачалося з аповедаў брата, які вельмі цікава расказваў пра лепшы ўніверсітэт у Беларусі. Наша мама — настаўніца па прафесіі — заўжды марыла, каб я працягнула педагагічную дынастыю сям’і, таму без усялякіх сумненняў выбар быў зроблены на карысць БДПУ. Ну а зфакультэтам не было ўвогуле ніякіх ваганняў: матэматыкай я захапляюся з дзяцінства.
У першы ж дзень прыезду ў прыёмнай камісіі сустрэла нашага дэкана Сяргея Іванавіча Васільца, які пасля непрацяглай гутаркі адзначыў: «Нам патрэбны такія студэнты!» Гэтыя словы, безумоўна, акрылілі мяне. Вучыцца ў БДПУ здорава (брат не падмануў). Ёсць любімыя выкладчыкі: Вольга Мікалаеўна Пірутка, Ірына Мікалаеўна Гуло, Аксана Аркадзьеўна Барковіч, Міхаіл Вячаслававіч Мілаванаў і яшчэ многія іншыя. Здзіўляюся дабрыні і цярплівасці педагогаў, яны заўсёды даходліва тлумачаць, некалькі разоў паўтараюць, каб мы, студэнты, усё зразумелі. І нават дапамагаюць вырашаць праблемы, не звязаныя з вучобай. Люблю геаметрыю і матэматычны аналіз. Міхаіл Вячаслававіч неяк сказаў: «З вас атрымаецца добры настаўнік». Такая пахвала пераканала мяне ў правільнасці выбару.
У нашым універсітэце створаны ўсе ўмовы для атрымання грунтоўнай адукацыі, галоўнае — мець матывацыю. Пабудаваны ўтульныя інтэрнаты, асабліва восьмы, жыць у якім зручна і камфортна: тут ёсць нават паўнавартасная аўдыторыя, дзе можна працаваць каля дошкі і за партай. Гэта вельмі важна, бо рашэнне задач каля дошкі дапамагае добра засвоіць матэрыял. Гатуем мы звычайна свае народныя стравы. Але асабіста мне вельмі падабаецца меню ўніверсітэцкай сталовай (пюрэ з курыным філе — гэта проста хіт!).
Сёлета па маёй парадзе ў БДПУ паступіла мая родная сястра. Я ўпэўнена, што яна атрымае тут выдатную адукацыю. І бацькам спакайней, калі яны ведаюць і бачаць, што пра іх дзяцей клапоцяцца. Гэта яшчэ і добрая матэрыяльная палёгка, бо калі вучацца двое студэнтаў з адной сям’і, ёсць зніжкі ў аплаце. Я вельмі люблю свой універсітэт, бо тут няма розніцы, хто ты — туркмен ці беларус. Мы ўсе з гонарам завёмся студэнтамі БДПУ
Запісала Алена РАГІЛЕВІЧ
15 студзеня 2019 года, № 1 (1222)
СЯМЕЙНАЕ ЦЯПЛО ДАЛЁКА АД РАДЗІМЫ
Навагоднія святы прынята адзначаць у коле блізкіх і сваякоў — дарыць падарункі, жадаць найлепшага, гаварыць цёплыя словы. Не ўсім замежным студэнтам БДПУ ўдаецца трапіць у гэтыя дні дадому. Аднак атмасферу прыязнасці і сямейнай утульнасці можна стварыць нават за тысячы кіламетраў ад радзімы. Прынамсі, удзельнікам ІІ Міжнароднага фестывалю сям’і «Традыцыі. Быт. Культура» — студэнтам-замежнікам з філалагічнага факультэта БДПУ — гэта ўдалося. Пра тое, як праходзіла мерапрыемства, карэспандэнту «Н» расказалі намеснік дэкана Людміла БЯССОНАВА і кіраўнік філіяла кафедры беларускай і зарубежнай літаратуры Ала ГАРАНІНА.
Фестываль адбыўся на базе СШ № 191 г. Мінска, дзе функцыянуюць Мінскі гарадскі рэсурсны цэнтр па сямейным і гендарным выхаванні іфіліял кафедры беларускай і зарубежнай літаратуры БДПУ. Студэнты з Рэспублікі Туркменістан распавялі пра традыцыі сваіх сем’яў, у нацыянальных касцюмах выканалі народны танец, прадэманстравалі свае добрыя вакальныя дадзеныя. Прысутным вельмі спадабаўся ролік пра туркменскае вяселле, падрыхтаваны першакурснікамі. Студэнты 3-га курса (уключанае навучанне) з Кітайскай Народнай Рэспублікі таксама ўразілі гасцей мерапрыемства сваімі нацыянальнымі касцюмамі, а яшчэ расчулілі лірычнай песняй пра маму, якую спецыяльна развучылі да мерапрыемства. На свяце можна было прыняць удзел у дабрачынным кірмашы, пакаштаваць узбекскі плоў і нацыянальныя стравы беларускай кухні. Прадстаўнікі Кітая і Туркменістана таксама прадэманстравалі свае кулінарныя здольнасці. Падчас гутаркі, калі студэнты распавядалі пра традыцыі святкавання Новага года, у іх галасах з’яўлялася нотка суму: «Нашы сем’і далёка. Аднак тут, у Беларусі, мы жывём адзінай дружнай універсітэцкай сям’ёй».
Дзякуем усім замежным студэнтам, якія прынялі ўдзел у гэтым выдатным свяце, за ініцыятыву, энергію і добры настрой. Дарэчы, у многіх з іх з’явілася жаданне прыйсці ў 191-ю школу на практыку. Спадзяёмся, правядзенне фестывалю сям’і на базе філіяла кафедры стане добрай факультэцкай традыцыяй.
* * *
Спецыяльна для чытачоў «Н» лаўрэаты ІІ Міжнароднага фестывалю сям’і раскрылі рэцэпты любімых нацыянальных страў, якія яны прэзентавалі падчас кулінарнага паядынку. Тым, каму не ўдалося пакаштаваць туркменскую самсу і кураня па-кітайску «Гунбаа» на мерапрыемстве, прапануем прыгатаваць іх уласнымі рукамі.
САМСА
Самса нагадвае добра знаёмыя піражкі з мясам, бо галоўнымі складнікамі тут з’яўляюцца цеста і бараніна. Каб страва ўдалася, прадукты для цеста трэба папярэдне астудзіць. Спатрэбіцца 250 г сметанковага масла, 250 г смятаны, 1 яйка, прыкладна 4 шклянкі пшанічнай мукі, трохі солі і соды. Масла тром на тарцы і перасыпаем жменяй мукі. Яйка злучаем з соллю, содай, смятанай і астатняй мукой, дадаём сюды ж масляную крошку і хутка замешваем цеста. Самы час даць яму адпачыць у халадзільніку і заняцца падрыхтоўкай начынкі. Для яе бяром 500 г свежай бараніны, 300 г рэпчатай цыбулі, соль, перац і іншыя спецыі і травы (да страў з баранінай добра пасуюць кінза, пятрушка, мята). Мяса і цыбулю вельмі дробна рэжам, дадаём спецыі, перамешваем начынка гатовая. Застаўся самы творчы этап — лепка самсы. Халоднае цеста добра раскачваем, выразаем з яго кружочкі. У цэнтр кожнага з іх кладзём мясную начынку і дадаём невялікую колькасць дробна парэзанага лою. Злучаем вугалкі цеста такім чынам, каб атрымаўся трохвугольнік, аднак зашчапляць іх надта шчыльна не варта. Запякаем самсу ў духоўцы пры сярэдняй тэмпературы да гатоўнасці і смакуем вынік!
КУРАНЯ «ГУНБАА»
Каб прыгатаваць кураня «Гунбаа» ў беларускай кватэры, трэба ведаць два асноўныя кулінарныя сакрэты: правільна нарэзаць і правільна абсмажыць з мінімумам алею. Рыхтуем прадукты: арахіс замочваем у вадзе; курынае філе наразаем дробнымі кубікамі, націраем соллю і перцам; часнок, рэпчатую цыбулю і імбір дробна крышым; невялічкімі кубікамі рэжам агурок, моркву і бульбу; разразаем уздоўж стручок пякучага перцу і акуратна з дапамогай нажа выдаляем семкі. Цяпер усе інгрэдыенты трэба па чарзе абсмажыць на алеі ў глыбокай патэльні. Спачатку на некалькі хвілін адпраўляем смажыцца арахіс, пасля да белага колеру трымаем на агні курынае філе, затым хуценька абсмажваем перац, дастаём, а яго месца на патэльні займаюць часнок, імбір і цыбуля. Застаецца пасмажыць моркву і бульбу, а пасля дадаць да іх астатнія інгрэдыенты, яшчэ некалькі хвілін разам патрымаць на агні і выкласці ў талерку. Апошні штрых: змешваем соевы соус (1 ст. лыжка), алей (1 ст. лыжка), воцат (0,5 ст. лыжкі)і цукар (0,5 ст. лыжкі)і атрыманай запраўкай паліваем гатовую страву. Смачна есці!
16 лістапада 2018 года, № 14 (1218)
ТЭРМІН ПРАЦЫ — НЕВЯЛІКІ, ПЛЁН ПАРТНЁРСТВА — КАЛАСАЛЬНЫ
Адным з партнёраў нашага ўніверсітэта ў Рэспубліцы Узбекістан з’яўляецца Ташкенцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Нізамі (далей — ТДПУ). Фундамент двухбаковых кантактаў быў закладзены ў 2017-м, калі ў рамках работы ХVII міжнароднай выстаўкі «Адукацыя і кар’ера» (г. Ташкент) кіраўнікі дзвюх устаноў вышэйшай адукацыі — А. І. Жук і Ш. С. Шарыпаў падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні. Пачатак рэалізацыі дамоўленасці паклаў прыезд у Мінск двух выпускнікоў ТДПУ з мэтай навучання па праграме магістратуры БДПУ. Візіт у alma mater узбекскай дэлегацыі ў чэрвені бягучага года надаў новы імпульс партнёрскаму ўзаемадзеянню паміж педагагічнымі ўніверсітэтамі. Тэмпы развіцця супрацоўніцтва, набраныя з таго часу, проста ўражваюць. За няпоўныя 5 месяцаў на базе ТДПУ створаны Беларуска-Узбекскі адукацыйны цэнтр, адкрыты сумесны факультэт «Інавацыйная педагогіка», дзе пачалася падрыхтоўка 150 студэнтаў па спецыяльнасцях «Лагапедыя», «Дашкольная адукацыя», «Псіхалогія». А яшчэ — дыпломы магістраў атрымалі ўзгаданыя вышэй выпускнікі ТДПУ (а цяпер ужо і БДПУ!) Р. М. Садыкаў і Н. М. Няматава. Абое на працягу года праходзілі навучанне ў магістратуры нашага ўніверсітэта на дзённай форме атрымання адукацыі па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка навучання і выхавання» са спецыялізацыяй «Пачатковая адукацыя» і «Руская мова» (адпаведна). Карэспандэнт «Н» не мог прамінуць такую падзею, і яму ўдалося пагутарыць з наваспечаным магістрам.
— Як Вы, Рустам Мансуравіч, — чалавек з багатым жыццёвым вопытам, дастойнай работай і сфарміраваным ладам жыцця, прынялі рашэнне паступіць у магістратуру і вярнуцца ў статус студэнта?
— Амаль што дваццаць пяць гадоў таму я скончыў факультэт методыкі пачатковай адукацыі і фізічнага выхавання Ташкенцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Нізамі. Затым працаваў у сферы, далёкай ад педагогікі, і таму юначая мара аб настаўніцкай прафесіі доўгі час заставалася нерэалізаванай. Жаданне вярнуцца ў сістэму адукацыі захапіла мяне параўнальна нядаўна — гадоў шэсць назад. На гэта, хутчэй за ўсё, паўплывала агульная атмасфера ў нашай сям’і. Трэба сказаць, што сярод маіх родных многа педагогаў. Маці выкладала нямецкую мову, бацькі жонкі, Альбіны Венераўны, таксама працавалі ў школе, дый сама яна — дацэнт універсітэцкай кафедры. Вось цяпер і я, зрабіўшы круты паварот у кар’еры, вырашыў працягнуць сямейную традыцыю. Глыбока перакананы, што педагогіка ніколі не вычарпае сябе як навука, бо ўсе мы ў жыцці так або іначай з’яўляемся настаўнікамі. Такім чынам, падсумуем: мне — 45, і сёння я — дыпламаваны магістр, што займаецца цікавай справай, ад поспеху якой залежыць будучае не толькі маё ўласнае, а і маёй радзімы.
— Прыезд у Беларусь — гэта прапанова Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан «ІSTE`DOD» ці Ваша ўласнае рашэнне?
— Калі коратка, то ўласнае рашэнне, падмацаванае магчымасцямі Фонду, без падтрымкі якога такое навучанне было б немагчымым. Дадам, што з вялікай колькасці заявак былі задаволены толькі дзве — мая і нашай калегі Няматавай Наргізахон Мухтор кізі. Лічу, што мне пашанцавала, бо Беларусь развівае нацыянальную сістэму вышэйшай адукацыі ў кантэксце Балонскага працэсу. Гэты факт надае дыплому вядучага педагагічнага ўніверсітэта краіны некаторыя перавагі. Пра свой выбар я не пашкадаваў ні на хвіліну. Па-першае, БДПУ — добрая магчымасць пашырыць свой кругагляд у галіне педагагічных ведаў і вопыту, узбагаціцца традыцыямі ўніверсітэта, прасякнуцца векавой культурай выкладання ў ім. Па-другое, я ўпершыню прыехаў у Рэспубліку Беларусь. Для мяне яна дагэтуль была незнаёмай краінай, таму хацеў пазнаёміцца з яе сталіцай, гісторыяй, насельніцтвам.
— Ці карыстаюцца попытам у Вас на радзіме веды, набытыя за мяжой?
— Безумоўна, так. Перш за ўсё цэняцца свежыя ідэі і вопыт, якія стыпендыяты набываюць і прывозяць у сваю рэспубліку. Гэта — новыя арыенціры для руху наперад. Нягледзячы на многія агульныя рэчы, нашы магістратуры маюць шмат адрозненняў. У Беларусі навучанне доўжыцца год, у мяне на радзіме — два, прычым апошнія тры месяцы адводзяцца на інтэнсіўную практыку. У беларускай праграме гэты блок займаў усяго 10 дзён, падчас якіх я наведваў практычныя заняткі і правёў для студэнтаў тры паточныя лекцыі. Аднак у БДПУ непараўнальна больш увагі надаецца даследчай дзейнасці магістранта. Напрыклад, з удзелам майго навуковага кіраўніка — кандыдата філалагічных навук дацэнта Н. У. Ждановіч я праводзіў эксперымент на базе філіяла факультэцкай кафедры педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі ў ПШ № 39. Перада мной стаяла задача праверыць эфектыўнасць методыкі выкарыстання электронных сродкаў навучання (ЭСН) у пачатковых класах (на прыкладзе ўрокаў рускай мовы), і мы вырашылі адаптаваць ЭСН, якія распрацавалі ўзбекскія педагогі, да вучэбнай праграмы беларускай школы. І гэта было зроблена!
— Чым запомніцца год, праведзены ў Беларусі? Што раскажаце пра яе сваім суайчыннікам — грамадзянам Рэспублікі Узбекістан?
— Успаміны пра Мінск я пранясу праз усё жыццё. Таму найперш парэкамендую прыехаць у сталіцу Беларусі, каб убачыць усё на ўласныя вочы. Асабіста для мяне паездка ў Беларусь стала выдатнай магчымасцю павысіць узровень прафесійных ведаў. На факультэце пачатковай адукацыі мне была аказана ўся неабходная падтрымка для больш хуткай адаптацыі да працэсу навучання. Самыя цёплыя словы адрасую дэкану ФПА Наталлі Уладзіміраўне Ждановіч, якая падтрымлівала мяне ва ўсім, падказвала, у якім напрамку рухацца. А таксама яе намеснікам — В. У. Азарка і А. Г. Сарока, іншым беларускім калегам, якія суправаджалі мяне ад сустрэчы ў аэрапорце ў дзень прылёту і да вяртання на радзіму праз год, — прадстаўнікам упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва на чале з С. М. Кабачэўскай і магістратуры ў асобе начальніка вучэбна-метадычнага ўпраўлення В. А. Зайцава. Падтрымка была каласальная! Дзякуй усім выкладчыкам БДПУ, працаваць з якімі было сапраўдным задавальненнем!
Гутарыла Таццяна БАШМАКОВА
5 кастрычніка 2018 года, № 12 (1216)
НАПЯРЭДАДНІ Дня настаўніка, 4–6 кастрычніка, дэлегацыя БДПУ на чале з рэктарам універсітэта А. І. Жуком прыняла ўдзел у Міжнародным форуме «Праблемы бесперапыннай педагагічнай адукацыі: традыцыі і інавацыі». Мерапрыемства праходзіла ў г. Алма-Ата на базе Казахскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя Абая (КНПУ) і было арганізавана пры падтрымцы Еўразійскай асацыяцыі педагагічных універсітэтаў, членам якой наш універсітэт з’яўляецца з 2015 года.
У рамках візіту Аляксандр Іванавіч выступіў на пленарным пасяджэнні форуму з дакладам «Падрыхтоўка педагагічных кадраў у Рэспубліцы Беларусь: кластарнае ўзаемадзеянне», абмеркаваў з замежнымі калегамі пытанні кансалідацыі дзеянняў, накіраваных на далейшае развіццё сістэмы педагагічнай ад укацыі, падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў у кантэксце лічбавых і інфармацыйных тэхналогій, прыняў удзел у сустрэчы членаў беларуска-казахстанскага Навукова-адукацыйнага кансорцыума, абмеркаваў з рэктарам КНПУ шляхі рэалізацыі дарожнай карты міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння.
СУПРАЦОЎНІКІ фізіка-матэматычнага факультэта, факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій і цэнтра развіцця інфармацыйных тэхналогій БДПУ ў перыяд 16–22 верасня прайшлі стажыроўку ва ўніверсітэце Дэ Манфорт г. Лестэра (Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі). Паездка адбылася па праграме Erasmus + «Інфармацыйныя тэхналогіі ў кантэксце міжкультурнай камунікацыі» ў рамках рэалізацыі міжнароднага праекта «Інавацыйная адукацыя ў сферы інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій для сацыяльна-эканамічнага развіцця».
Прадстаўнікі БДПУ наведалі лекцыйныя і практычныя заняткі, прысвечаныя электронна-адукацыйнаму асяроддзю ўніверсітэта, інавацыйным метадам ацэньвання ведаў, сістэме дыстанцыйнай адукацыі, сучасным тэхналогіям у навучанні, а таксама выкарыстанню Лега для развіцця даследчых навыкаў і педагагічных уменняў студэнтаў. Адбыліся экскурсіі ў школу камп’ютарных навук і інфарматыкі, у вучэбны цэнтр бібліятэкі ўніверсітэта Дэ Манфорт.
Набытыя падчас стажыроўкі веды і вопыт будуць выкарыстаны ў працэсе выкладання шэрагу дысцыплін, падрыхтоўкі дыпломных і курсавых работ, а таксама пры ацэньванні ведаў студэнтаў.
У РАМКАХ праграмы Erasmus +, якая рэалізуецца БДПУ і Вышэйшай педагагічнай школай Верхняй Аўстрыі, студэнткі 2-га курса дзённай формы атрымання адукацыі ФПА Яўгенія Быкава і Дзіяна Камалава праходзяць навучанне ў г. Лінц (Аўстрыя). Дзяўчаты вытрымалі сур’ёзны конкурсны адбор на факультэце: у іх высокая паспяховасць і добрае валоданне англійскай мовай. На працягу семестра студэнткі будуць вывучаць у Аўстрыі дысцыпліны, актуальныя ў прафесійнай дзейнасці настаўніка пачатковых класаў. Акрамя таго, Яўгенія і Дзіяна зоймуцца зборам матэрыялаў для сваіх курсавых даследаванняў, звязаных з параўнальным аналізам пачатковай школы Беларусі і Аўстрыі. Нягледзячы на тое што навучанне праходзіць за межамі Беларусі, у студэнтак БДПУ ёсць магчымасць атрымліваць кансультацыі выкладчыкаў факультэта ў анлайн-рэжыме.
У ПЕРЫЯД з 1 па 3 кастрычніка БДПУ наведала дэлегацыя Лінаньскага педагагічнага ўніверсітэта (ЛПУ), які знаходзіцца ў г. Чжанцзян (Кітайская Народная Рэспубліка). Мэтай візіту стала вывучэнне адукацыйнага патэнцыялу БДПУ, у прыватнасці, магчымасці падрыхтоўкі замежных спецыялістаў у магістратуры нашай установы. Члены дэлегацыі — дырэктар Інстытута спецыяльнай адукацыі Фан Цхаохінг і яго намеснік Цхенг Йанхонг — наведалі Інстытут інклюзіўнай адукацыі і Інстытут псіхалогіі БДПУ, сустрэліся з іх кіраўнікамі В. В. Хітрук і Д. Г. Дзьякавым, а таксама правялі канструктыўныя перамовы з начальнікам упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва С. М. Кабачэўскай.
21 чэрвеня 2018 года, № 9 (1213)
У БДПУ адбыўся міжнародны семінар, прысвечаны пытанням стварэння адукацыйных модуляў па праве для падрыхтоўкі спецыялістаў педагагічнага профілю. У ім прынялі ўдзел навукоўцы з 9 універсітэтаў Албаніі, Беларусі, Бельгіі і Расіі. Наш універсітэт прадстаўляла рабочая група праекта ELA пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце ІПКіП В. У. Радыгінай. У рамках семінара рэктар БДПУ А. І. Жук сустрэўся з кіраўніком праекта ELA, прафесарам Брусельскага свабоднага ўніверсітэта, доктарам юрыдычных навук, магістрам у галіне славяназнаўства Грасьенай Лоўрэнс. У ходзе абмеркавання актуальных пытанняў суразмоўцы дасягнулі дамоўленасці аб падачы ў наступным годзе сумеснай заяўкі для ўдзелу ў праграме Erаsmus+.
СУПРАЦОЎНІКІ нашага ўніверсітэта – намеснік начальніка цэнтра развіцця педагагічнай адукацыі С. І. Неўдах і начальнік каардынацыйна-кіраўніцкага аддзела ЦРПА А. Ю. Гуртавая – прайшлі стажыроўку на факультэце адукацыі, сацыяльных навук і псіхалогіі Універсітэта Піцешці (Румынія). У рамках праграмы выкладчыцкай мабільнасці Erasmus+ яны вывучалі вопыт калег па ўкараненні інструментаў Балонскага працэсу, а таксама прэзентавалі беларускую мадэль падрыхтоўкі настаўнікаў. Калегі абмеркавалі тэматыку сумесных праектаў для ўдзелу ў міжнародных конкурсах і канферэнцыях, дасягнулі дамоўленасці аб падрыхтоўцы публікацый у навуковых выданнях двух універсітэтаў.
31 мая 2018 года, № 8 (1212)
МЫ НА ФЕСТЫВАЛІ ВЫДАТНА ПРАЦАВАЛІ
«Удасканальвай сябе!» – пад такім дэвізам прайшло адкрыццё III Міжнароднага фестывалю псіхалагічнага майстэрства, які арганізаваў Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ пры ўдзеле Інстытута псіхалогіі. Мерапрыемства адбылося 18–19 мая на базе Беларуска-Італьянскага адукацыйнага цэнтра. Сёлета да яго далучыліся прадстаўнікі не толькі Беларусі і Італіі, але і Літвы, Расіі, Украіны і Эстоніі.
Ва ўрачыстым адкрыцці псіхалагічнага форуму прынялі ўдзел прарэктар па вучэбнай рабоце БДПУ А. В. Макоўчык, дырэктар ІПКіП І. У. Шасцітка, Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Кальяры (Сардзінія) Джузэпэ Карбоні.
У рамках фестывалю з лекцыямі і майстар-класамі выступілі вядучыя беларускія і замежныя спецыялісты па кагнітыўнай псіхалогіі, псіхасінтэзе, транзактным аналізе, эрыксанаўскім гіпнозе; у галіне псіхалогіі адносін, канфлікталогіі, эмацыйна-вобразнай, крызіснай, кагнітыўнай, сямейнай тэрапіі, гештальті казкатэрапіі.
Фестываль меў ярка акрэслены практычны фармат. Так, на майстар-класе Яўгена Вялічкіна (г. Масква) «Рашэнне псіхасаматычных праблем з дапамогай эмацыйна-вобразнай тэрапіі ў комплексе з транзактным аналізам і псіхасінтэзам» былі прадстаўлены эфектыўныя і даступныя тэхнікі работы ў сферы псіхасаматыкі праз вобразы. Наведаўшы майстар-клас Алены Грыбанавай (г. Магілёў) «Суіцыдальныя паводзіны. Асаблівасці правядзення перамоў пры спробе суіцыду», удзельнікі змаглі пазнаёміцца з адным з самых актуальных кірункаў крызіснай работы псіхолага. На майстар-класе Наталлі Аліфіровіч (г. Мінск) «Эмацыйна-факусаваная тэрапія (ЭФТ) у працы з сямейнымі парамі», прысутныя мелі магчымасць ацаніць выключную важнасць эмацыйных працэсаў у арганізацыі ўзаемадзеяння.
Пазнаёміцца з прынцыпамі дзеяння эрыксанаўскага гіпнозу, які выкарыстоўвае здольнасць чалавека да міжвольнага гіпнатычнага трансу (стан псіхікі, у якім яна найбольш адкрытая і гатовая да пазітыўных змен. – Рэд.), даведацца аб магчымасцях яго прымянення на практыцы ўдзельнікі фестывалю змаглі на майстар-класе Дзяніса Северава (г. Мінск).
Ці існуюць ідэальныя сем’і? Якія асноўныя «інгрэдыенты» шчаслівага шлюбу? Некаторыя сакрэты гэтай тэмы раскрылі Ірына Жураўкіна і Таццяна Кяцко (г. Мінск), якія правялі майстар-клас «Ідэальная сям’я: міф і рэальнасць».
Другі дзень фестывалю быў адкрыты лекцыяй «Кагнітыўнае старэнне: нейрапсіхалогія і змяненне інтэлекту» прафесара Універсітэта г. Кальяры Рыты Петрэта Данатэла (Італьянская Рэспубліка), якая і ў мінулым годзе дзялілася з удзельнікамі форуму сваім вопытам. Сёлета італьянская даследчыца з задавальненнем пагадзілася прыехаць у Мінск у складзе дэлегацыі Сардзініі. Тэарэтычную частку выступлення сваёй калегі працягнуў Лука Гавіяна майстаркласам «Кагнітыўнае старэнне: псіхалагічны аналіз ад слабых кагнітыўных парушэнняў да дэменцыі». У другой палове дня адбылася інтэрактыўная лекцыя дырэктара Цэнтра лячэння і рэабілітацыі нарказалежных, магістра сацыяльных навук Рыты Кердман, а таксама загадчыка аддзялення гэтай жа ўстановы доктара філасофіі і псіхалагічных навук Ганны Джалалавай (Эстонія). Закранутая тэма была працягнута падчас майстар-класа Максіма Пылёва (г. Мінск) «Праца з залежнымі формамі паводзінаў».
Вольга Пянкрат пазнаёміла ўдзельнікаў з тонкасцямі «Розен-метаду» – аднаго з прыёмаў цялесна-арыентаванай псіхатэрапіі, дзе спалучаюцца вербальны кантакт і праца з хранічна напружанымі мышцамі цела.
Фестываль скончыўся абменам думкамі і ўражаннямі, пажаданнямі далейшага росквіту і рэалізацыі творчых ідэй, урачыстым уручэннем падзяк майстрам і сертыфікатаў удзельнікам.
Юлія КАЛЯГА, кіраўнік Беларуска-Італьянскага адукацыйнага цэнтра БДПУ
31 мая 2018 года, № 8 (1212)
БДПУ, у прыватнасці, фізіка-матэматычны факультэт, наведаў аўтар і распрацоўшчык асяроддзя праграмавання Scratch, прафесар Масачусецкага тэхналагічнага інстытута Мітчэл Рэзнік (ЗША). Падчас сустрэчы дэкан факультэта дацэнт С. І. Васілец агучыў госцю ідэю аб правядзенні міжнароднай канферэнцыі па пытаннях навучання дзяцей праграмаванню з выкарыстаннем Scratch і іншых візуальных асяроддзяў, а таксама прапанаваў арганізаваць міжнародны студэнцкі адукацыйны лагер. Прафесар Рэзнік выказаў зацікаўленасць і перакананасць у тым, што абодва мерапрыемствы заслугоўваюць увагі і прынясуць карысць іх удзельнікам.
СТАЖЫРОЎКУ ў нашым універсітэце ў рамках міжнароднага праекта Erasmus+ прайшлі два выкладчыкі факультэта адукацыйных навук Універсітэта Піцешці (Румынія). Інтарэсы замежных калег былі сканцэнтраваны ў галіне арганізацыі іншамоўнай адукацыі на філалагічным факультэце (Анкута Іанэску) і выкладання псіхалагічных дысцыплін у БДПУ (Ілеана Гурлуі). Адукацыйная праграма стажыроўкі ўключала наведванне заняткаў і майстар-класаў, азнаямленне з вучэбнымі праграмамі і практыка-арыентаваным навучаннем будучых спецыялістаў.
УРОК «Люстэрка мудрасці» ў рамках адукацыйнага праекта факультэта пачатковай адукацыі «Ад культуры чытання – да культуры асобы» адбыўся ў сталічнай СШ № 51. Для вучняў 4 «Д» і шаноўных гасцей – аўтара кнігі «Сказки Матушки Вселенной» Айнуры Амакеевай і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Кубанычбека Амураліева – яго правяла 4-курсніца ФПА Алена Бурнас. Будучы педагог звярнула ўвагу дзяцей на багацце ўнутранага свету чалавека, важнасць жыцця ў гармоніі, на супрацоўніцтва і павагу паміж людзьмі. Урок завяршыўся аўтограф-сесіяй і калектыўным фота.
18 мая 2018 года, № 7 (1211)
БОНУС ДЛЯ ЗА ЦІКАЎЛЕНАГА СТУДЭНТА
БДПУ – універсітэт неабмежаваных магчымасцей. І гэтая ісціна справядлівая ў дачыненні абсягаў не толькі адукацыйных, але і геаграфічных. Дзякуючы курсу alma mater на павышэнне якасці падрыхтоўкі педагагічных кадраў многія танкаўцы паспелі прыняць удзел у праграмах акадэмічнай мабільнасці і скарысталіся магчымасцю ўдасканаліць свае веды за мяжой. Станоўчы ўплыў уключанага навучання на ўласным вопыце адчуў і трэцякурснік філалагічнага факультэта (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура. Замежная мова (кітайская)») Антон ВАСЮКЕВІЧ. На мінулым тыдні хлопец вярнуўся з паўгадавой паездкі ў Кітай і падзяліўся з карэспандэнтам «Н» самымі яркімі ўражаннямі ад знаёмства з Паднябеснай.
– Як ні дзіўна гэта прагучыць, але планаваць паездку ў Кітай я пачаў яшчэ ў 11-м класе. Бацька своечасова пераканаў мяне ў перспектывах валодання кітайскай, і неабходнай умовай на шляху яе вывучэння было асабістае знаёмства як з носьбітамі мовы, так і з самой усходняй краінай. Таму і пры выбары ўніверсітэта ў першую чаргу звяртаў увагу на наяўнасць рэальна дзеючых праграм абмену з установамі вышэйшай адукацыі Кітая. БДПУ мяне прывабіў магчымасцю на 3-м курсе прайсці ўключанае навучанне ў Паўночна-Заходнім педагагічным універсітэце (г. Ланьчжоў), гэта і паставіла кропку ў ваганнях. У хуткім часе я паступіў на філалагічны факультэт нашай alma mater і ледзь не адразу ж пачаў рыхтавацца да доўгачаканай паездкі.
Перспектыва знаёмства з культурай краіны, мову якой вывучаеш, з яе носьбітамі – неверагодны бонус універсітэта для зацікаўленага студэнта. Аповеды аднакурснікаў, якія пабывалі ўжо ў Кітаі, толькі падагравалі інтарэс, і вось нарэшце прыйшла і мая чарга. Напачатку бягучага навучальнага года пры садзеянні ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва БДПУ я падрыхтаваў неабходныя дакументы і ў лістападзе, пераадолеўшы адлегласць у 10 тыс. км з трыма перасадкамі, прыбыў у г. Ланьчжоў. У аэрапорце мяне сустрэлі студэнты мясцовага ўніверсітэта. Убачыў іх і кажу: «??» («прывітанне» па-кітайску). А яны мне ў адказ: «Спакойна, мы размаўляем па-руску». Так знаёмства з новай краінай пачалося для мяне з прыветных усмешак.
Я пасяліўся ў інтэрнаце для замежных студэнтаў, які знаходзіўся ў хвіліне хады ад універсітэта – вельмі зручна. За мной замацавалі куратара з ліку выкладчыкаў, які пры неабходнасці дапамагаў у вырашэнні самых розных вучэбных і бытавых пытанняў. Такі клопат і падтрымка вельмі падбадзёрвалі, але адаптавацца да новага месца ўсё роўна было досыць складана: дагэтуль я ніколі так доўга не жыў адзін, тым больш на другім канцы свету! Усё было нязвыклым: людзі, мова, клімат, ежа. Доўга стараўся прызвычаіцца да вострых кітайскіх страў і ўсё часцей марыў пра любімы абед: пюрэ з курыным філе і салатай са смятанай у сталоўцы alma mater. Вядома, сумаваў па блізкіх, а новымі кантактамі яшчэ асабліва не абзавёўся… Але ў хуткім часе сітуацыя стала змяняцца ў лепшы бок. Праз пару тыдняў пасля прыезду мяне запрасілі паўдзельнічаць у цырымоніі заварвання чаю на мерапрыемстве, арганізаваным для замежных студэнтаў. Я доўга вагаўся, але ў выніку даў згоду, і недарэмна: менавіта гэтая падзея стала пераломным момантам. Тут сустрэўся з многімі прыемнымі людзьмі, якія ў далейшым сталі маімі сябрамі, а таксама пазнаёміўся з майстрамі чайнай справы. Пасля кожныя выходныя ездзіў да іх у рэстаран, дзе мы бавілі час за цікавымі размовамі і духмяным традыцыйным напоем.
Вучоба мне спачатку таксама давалася няпроста. Гэта і зразумела: навучанне вядзецца па-кітайску, і толькі зрэдку некаторыя моманты выкладчыкі тлумачаць на англійскай мове. На радзіме я не асабліва часта карыстаўся ёю, а вось у Паднябеснай яе веданне сапраўды ратавала. З новымі сябрамі штодзень практыкаваў кітайскую – мы гулялі па горадзе, размаўлялі на самыя розныя тэмы, разам наведвалі кафэ. Яны ўвесь час падказвалі невядомыя мне назвы рэчаў, асаблівасці іх вымаўлення, чым значна дапамаглі ў вучобе – дзякуючы такім прыемным «урокам» я паспяхова здаў першую сесію. Сюрпрызам для мяне стала тое, што зімовыя вакацыі тут доўжацца ажно два месяцы – студзень і люты. Спачатку я засмуціўся, бо даражыў кожным днём заняткаў, спяшаўся атрымаць як мага больш ведаў па спецыяльнасці. Аднак нічога не зробіш: вырашыў скарыстаць гэты час для знаёмства з горадам і яго славутасцямі. Насамрэч жа вакацыі сталі яшчэ адной выдатнай нагодай, каб папрактыкаваць кітайскую мову, і пасля пачатку ў сакавіку новага семестра шчыра здзівіўся свайму прагрэсу! Калі на старце вучобы я досыць прыблізна здагадваўся, што мне тлумачаць і чаго патрабуюць, то ў другім семестры з лёгкасцю разумеў выкладчыкаў і вельмі цешыўся гэтым. Такі поспех у вывучэнні мовы з кожным днём натхняў мяне ўсё больш. Калі стараешся, вучыш новыя словы, пішаш іерогліфы, пасля бяжыш на вуліцу, дзе адны кітайцы, і пачынаеш практыкаваць тое, што толькі-толькі вывучыў, і цябе разумеюць, то адчуваеш упэўненасць у сабе, у сваіх сілах – нібыта за спінай сапраўды вырастаюць крылы.
Вядома, за час, праведзены ў Ланьчжоў, я не толькі ўдасканаліў свае веды па кітайскай мове, але і атрымаў шмат уражанняў ад знаёмства з цудоўнай краінай і яе людзьмі. Напрыклад, на перыяд вакацый выпала святкаванне Новага года па кітайскім календары. Беларускі Новы год я сустрэў досыць сціпла – з-за розніцы ў часе святкаванне прыпадала на 5 гадзін раніцы. А вось другі шанец не ўпусціў. Кітайскія сябры запрасілі мяне ў сваю кампанію, расказалі пра мясцовыя асаблівасці гэтага свята. Расчуліла традыцыя распальваць уздоўж вуліц маленькія вогнішчы ў памяць пра блізкіх, якія пайшлі з жыцця. А здзівіла, што ў Кітаі напярэдадні Новага года прынята ўсёй сям’ёй ляпіць пельмені. Сэнс традыцыі відавочны: аб’яднаць сваякоў агульнай справай і гутаркай, для якой звычайна не стае часу. І яшчэ спадабалася імкненне сустракаць Новы год з роднымі – можа, не такія мы ўжо і розныя?..
Аднойчы кіраўніцтва ўніверсітэта арганізавала для замежных студэнтаў двухдзённую паездку ў г. Чжан’е. Падчас гэтай вандроўкі спраўдзілася яшчэ адна мая маленькая мара – праехацца на хуткасным цягніку. Увесь шлях да горада праходзіў праз горы – прама ў іх зроблены тунэлі для цягнікоў! Гэта вельмі незвычайна і неверагодна ўзрушвае, калі вырываешся на прастору з каменных нетраў! Адпачыўшы і агледзеўшы горад, раніцай другога дня мы накіраваліся на асаблівы марафон: трэба было прайсці 10 кіламетраў у горы. Адразу скажу – было вельмі цяжка. Ужо на шостым кіламетры ўсе запаволілі хаду, але прыгожыя, нязвыклыя воку пейзажы зачароўвалі, не дазвалялі засяродзіцца на стомленасці, і мы справіліся! У канцы шляху кожнага чакаў прыемны сюрпрыз у выглядзе сімвалічнага медаля і тэрмаса. Між іншым, горы гэтага далёкага кітайскага горада нагадалі мне пра радзіму. У Беларусі на той час было вельмі холадна і, самае галоўнае, паўсюль ляжаў снег! У Ланьчжоў у параўнанні з нашай краінай досыць мяккі клімат: снег калі і выпадае, то ні на дзень не затрымліваецца на вуліцах, бо тэмпература паветра нават у зімовыя месяцы рэдка набліжаецца да нуля. Я ж люблю зіму, таму снежныя краявіды асабліва ўсцешылі мяне і вярнулі думкамі на Бацькаўшчыну. Я з гонарам расказаў пра яе сваім новым сябрам, паказаў фотаздымкі нашых пейзажаў, помнікаў архітэктуры і культуры. Яны з цікавасцю слухалі мае эмацыйныя аповеды і выказалі надзею аднойчы ўбачыць усю прыгажосць Беларусі на свае вочы. Дарэчы, з радасцю адзначу, што кітайцам падабаецца традыцыйны беларускі арнамент. Ён быў на майцы, якую я захапіў у паездку як яшчэ адзін напамін пра свае карані. Калі надвор’е нарэшце дазволіла апрануць яе, усе знаёмыя адзначалі прыгажосць нацыянальнага арнаменту беларусаў, а на вуліцы многія кітайцы непрыкметна здымалі мяне ў ёй на камеру.
Кожны месяц майго жыцця ў Ланьчжоў быў напоўнены яскравымі падзеямі. Вось і перад самым адлётам я нечакана для сябе паспеў прыняць удзел яшчэ ў адным традыцыйным універсітэцкім мерапрыемстве – конкурсе чытання кітайскіх прыпавесцей. Мая сяброўка з Расіі прайшла ў фінал, дзе ёй была патрэбна дапамога: некалькі чалавек павінны былі візуалізаваць сюжэт тэксту, які яна чытае. Я пагадзіўся дапамагчы, і выступленне прайшло на ўзроўні – мы перамаглі! Аднак мерапрыемства мела гаркавы прысмак расстання: гэта было апошняе маё выступленне перад людзьмі, да якіх я вельмі прывязаўся… Спадзяюся, што ні адлегласць, ні розніца ў часе не перарвуць сяброўскую сувязь паміж намі і паміж нашымі ўніверсітэтамі. З радасцю буду чакаць сваіх кітайскіх выкладчыкаў і знаёмых у БДПУ, каб адказаць шчырай беларускай гасціннасцю на прыветны кітайскі прыём.
Запісала Ірына МЯЦЕЛІЦА
6 кастрычніка 2017 года № 11 (1199)
19–20 верасня рэктар БДПУ А. І. Жук у складзе дэлегацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь наведаў Калінінград, дзе азнаёміўся з інавацыйнымі падыходамі ў развіцці расійскай сістэмы вышэйшай адукацыі. Новым этапам у развіцці міжуніверсітэцкага супрацоўніцтва з’явілася заключэнне пагаднення па рэалізацыі міжнароднай сеткавай магістарскай праграмы «Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне інклюзіўнай адукацыі ў пачатковай школе», якое падпісалі рэктары вядучых універсітэтаў – БДПУ і БФУ (Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя І. Канта) – А. І. Жук і А. П. Клемешаў.
2–7 верасня прадстаўнікі гістарычнага факультэта Павел Гаркаўчук і Ірына Кавяка прынялі ўдзел у рабоце Міжнароднай школы маладых гісторыкаў, культуролагаў і музейных работнікаў «Гісторыя. Культура. Памяць: погляд новага пакалення», якая праходзіла ў Пярмі (Расійская Федэрацыя). Мэтай праекта стала папулярызацыя аб’ектыўных ведаў у галіне найноўшай гісторыі краін постсавецкай пра сторы. У рамках праграмы «Новае пакаленне», арганізаванай пры падтрымцы Рассупра цоўніцтва, Школа сабрала больш за 30 прадстаўнікоў краін СНД.
Маладыя спецыялісты прынялі ўдзел у рабоце форуму «Пермскі перыяд», які складаўся з адукацыйнага і дыскусійнага блокаў. Падчас першага прысутныя праслухалі шэраг тэматычных лекцый, якія прачыталі выкладчыкі Пермскага дзяржаўнага гуманітарнапедагагічнага ўніверсітэта, Пермскага нацыянальнага да следчага політэхнічнага ўніверсітэта і Пермскага дзяржаўнага інстытута культуры. Маладыя гісторыкі таксама мелі магчымасць наведаць майстар-класы «Стварэнне экскурсійнага маршруту» і «Музейная рэканструкцыя падзей рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны». У рамках дыскусійнага блока форуму была арганізавана работа круглага стала «Цяжкая гісторыя». Удзельнікі Школы абмеркавалі стан і актуальныя напрамкі ўзгаднення афіцыйнай гісторыі краін і сямейнай гістарычнай памяці.
У выніку працы форуму маладыя навукоўцы з розных дзяржаў атрымалі ўнікальную магчымасць абмяняцца вопытам, усталяваць новыя дзелавыя кантакты і намеціць перспектывы далейшага супрацоўніцтва.
Пры садзеянні Праграмы MOST выкладчыкі ІПКіП БДПУ 19-21 верасня прадставілі наш універсітэт на Міжнародным кангрэсе «Адукацыя – моцная, справядлівая, інклюзіўная?», які праводзіўся ў Вышэйшай педагагічнай школе Форарльберг (г. Фельдкірх, Аўстрыя) і сабраў больш за 300 удзельнікаў з вышэйшых устаноў адукацыі Аўстрыі, Германіі, Італіі, Швейцарыі, іншых краін. Супрацоўнікі ІПКіП былі адзінымі прадстаўнікамі краін постсавецкай прасторы на гэтым маштабным мерапрыемстве. Яны прынялі ўдзел у пленарным пасяджэнні, працы тэматычных секцый, дыскусіях. Нашы калегі падрыхтавалі стэндавы даклад на тэму «Гатоўнасць будучых педагогаў да работы ва ўмовах інклюзіўнай адукацыі» і прэзентавалі асноўныя напрамкі дзейнасці Інстытута.
На сустрэчы з прарэктарам па навуковай рабоце Вышэйшай педагагічнай школы Форарльберг прафесарам Габрыэлай Бехайм-Галер была дасягнута дамоўленасць аб сумеснай падачы заявак у праект Erasmus+ для падтрымкі акадэмічнай мабільнасці студэнтаў і прафесарска-выкладчыцкага складу ІПКіП БДПУ.
5–9 верасня ў Інстытуце кіравання і эканомікі адукацыі Педагагічнага ўніверсітэта г. Цуг (Швейцарская Канфедэрацыя) прайшоў Сусветны сімпозіум «Адукацыя 5.0? Будучыня навучання – будучыня школ». У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік дырэктара ІПКіП БДПУ па вучэбнай рабоце А. В. Макоўчык. У cекцыі «Прафесіяналізацыя школьных лідараў» ён прадставіў вопыт нашага ўніверсітэта па навучанні менеджараў у сферы адукацыі на ўзроўні магістратуры (спецыяльнасць «Адукацыйны менеджмент») і перападрыхтоўкі па спецыяльнасці «Менеджмент устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі».
Дасягнуты шэраг дамоўленасцяў, у тым ліку аб падпісанні пагаднення аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і Педагагічным універсітэтам г. Цуг, рэалізацыі двух сумесных праектаў у галіне гуманнай і інклюзіўнай адукацыі, акадэмічнай мабільнасці педагогаў.
Студэнткі 2-га курса факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ Яна Барткявічутэ, Анастасія Козел і Алена Мельнікава 18–25 верасня прынялі ўдзел у маштабным міжнародным праекце «Аб’яднанне моладзі праз мастацтва». Непадалёк ад Тбілісі ў летніку EU EaP 2017, што быў арганізаваны пры ўдзеле Міністэрства адукацыі Грузіі, моладзь з 8 краін свету вяла міжкультурны палілог. У дзень прэзентацыі Беларусі студэнткі ФЭА на англійскай мове расказалі пра Мінск, наш універсітэт, прадэманстравалі народнае песеннае мастацтва.
21 верасня 2017 года № 10 (1198)
РЭКТАР БДПУ А. І. Жук 11 верасня прыняў дэлегацыю Шаньдунскага педагагічнага ўніверсітэта на чале з яго кіраўніком – спадаром Тан Бо. Аляксандр Іванавіч абмеркаваў з кітайскімі калегамі дарожную карту ўзаемадзеяння дзвюх устаноў адукацыі. Вынікам сустрэчы з’явілася перападпісанне дагавора аб супрацоўніцтве, пачатак якому быў пакладзены ў 2000 годзе. Прадстаўнікі Шаньдунскага педагагічнага ўніверсітэта наведалі нядаўна створаныя і абноўленыя аб’екты БДПУ, сустрэліся з кіраўнікамі шэрагу структурных падраздзяленняў, выкладчыкамі alma mater. Асабліва гасцей уразіла прэзентацыя Інстытута інклюзіўнай адукацыі, якая праводзілася на кітайскай мове.
ПРАДСТАЎНІКІ БДПУ – рэктар універсітэта А. І. Жук, начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва С. М. Кабачэўская, дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі І. У. Шасцітка і начальнік Цэнтра развіцця педагагічнай адукацыі А. В. Пазняк прайшлі стажыроўку ў Партугальскай Рэспубліцы. Адукацыйны праект быў рэалізаваны пры ўдзеле Праграмы мабільнасці для мэтанакіраваных міжасабовых кантактаў MOST і фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза.
Падчас стажыроўкі члены рэктарата БДПУ прынялі ўдзел у 39-м Форуме вышэйшай адукацыі «Under Pressure? Higher Education Institutions Coping With Multiple Challenges » («Пад ціскам? Установы вышэйшай адукацыі спраўляюцца са шматлікімі праблемамі». — Рэд.), які праходзіў ва Універсітэце Порту – другім па велічыні і значнасці ў Партугаліі. Арганізатарам мерапрыемства, якое сабрала прадстаўнікоў больш чым 200 універсітэтаў, а таксама ўплывовых арганізацый і фондаў з усіх кантынентаў свету, выступіла Міжнародная асацыяцыя даследчыкаў вышэйшай адукацыі, юрыстаў-практыкаў, студэнтаў EAIR.
У рамках Форуму адбылася яшчэ адна падзея, значэнне якой цяжка пераацаніць, – падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і Універсітэтам Порту. Да слова, наша alma mater стала першым айчынным універсітэтам, які здолеў пабудаваць адукацыйны Мост паміж Беларуссю і Партугаліяй.
У адпаведнасці з праграмай стажыроўкі прадстаўнікі БДПУ наведалі Універсітэт Міньё – дзяржаўную ўстанову вышэйшай адукацыі Партугаліі, якая ў 2012 г. па версіі The Times увайшла ў лік 400 лепшых універсітэтаў свету.
У ПАЧАТКУ верасня ў нямецкім Дортмундзе сабраліся члены супольнасці еўрапейскіх рэгіянальных цэнтраў экспертыз. Актыўнай удзельніцай гэтай сустрэчы стала прадстаўніца БДПУ і Асацыяцыі «Адукацыя для ўстойлівага развіцця» – кіраўнік ААУР Сафія Савелава. У складзе міжнароднай партнёрскай каманды яна арганізавала і правяла для прысутных майстар-клас «Навуковая крама – інструмент інтэграцыі працэсаў адукацыі і ўстойлівага развіцця».
Сумесная дзейнасць БДПУ і Асацыяцыі «Адукацыя для ўстойлівага развіцця» была высока ацэнена членамі еўрапейскай структуры. Ёсць усе падставы сцвярджаць, што пасля выканання рэкамендацый экспертаў айчыннаму тандэму будзе нададзены статус RCE-Belarus – Беларускага рэгіянальнага цэнтра экспертыз у галіне адукацыі для ўстойлівага развіцця.
НА ГРАНДЫЁЗНЫМ інтэрнацыянальным канцэрце, якім завяршыўся IV Міжнародны фестываль дружбы ў Нью-Ёрку, нашу краіну прадстаўляў музычны калектыў БДПУ ByCity. Вельмі прыемна ўсведамляць, што жыхары Брукліна – самага інтэрнацыянальнага раёна горада – не засталіся абыякавымі да беларускай нацыянальнай музыкі. Амерыканцы з задавальненнем танчылі пад «Цячэ вада ў ярок» і «Зазвінелі звонікі», «Купалінку» і «На пасашок» – менавіта гэтыя кампазіцыі дзявочае трыа абрала для свайго выступлення ў ЗША.
«Н»-даведка. Вакальны гурт ByCity нарадзіўся 10 гадоў назад у сценах нашай alma mater. За гэты час яго склад не раз змяняўся. Аднак нязменным застаецца кіраўнік, ён жа стваральнік калектыву, – супрацоўнік цэнтра студэнцкай творчасці Уладзімір Бранкоўскі.
1 верасня 2017 года № 9 (1197)
ФРАНЦУЗСКІЯ ГАСТРОЛІ З БЕЛАРУСКІМ КАЛАРЫТАМ
Сустракаючыся пасля лета ў калідорах і вучэбных аўдыторыях БДПУ, мы з радасцю дзелімся падзеямі, эмоцыямі і ўражаннямі, назапашанымі за вольны ад працы і заняткаў час. Народнаму ансамблю народнай музыкі, танца і песні «Рэй» ёсць чым пахваліцца: ужо стала добрай традыцыяй дэманстраваць выканальніцкае ды харэаграфічнае майстэрства перад французскай публікай. Вось і сёлета з 11 па 16 ліпеня калектыў прыняў удзел у Міжнародным фальклорным фестывалі «Arz Pobl», на які быў запрошаны яшчэ ў красавіку старшынёй Асацыяцыі культурных абменаў пры Міністэрстве па справах моладзі і спорту Францыі Мары-Элен Конан-Лё Барон. Запрашэнне было падмацавана лістом-хадайніцтвам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Францыі, Іспаніі, Партугаліі і Манака (па сумяшчальніцтве), пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ЮНЕСКА Паўла Латушкі.
Фальклорны фестываль «Arz Pobl» мае статус міжнароднага і ў 2017 годзе адбыўся ў 22-і раз. Гарады правядзення – Сен-Мало і Панціві, што размешчаны ў правінцыі Брэтань, на поўначы Французскай Рэспублікі. Сёлетнімі яго ўдзельнікамі сталі калектывы з 6 краін свету: Францыі, Панамы, Кубы, Інданезіі, Балівіі і Беларусі. Асноўная частка – мясцовыя брэтонскія творчыя гурты харэаграфічнай і музычна-інструментальнай накіраванасці.
Падчас фестывальных дзён «Рэй» узяў удзел у мерапрыемствах рознай накіраванасці. Амаль за тыдзень гастроляў калектыў ладзіў танцавальныя праходкі і дэфіле, выступаў у анімацыях, спектаклях, канцэртных і інтэрактыўных праграмах. Пры гэтым пляцоўкі былі як самыя звычайныя, так і спецыяльныя, сцэнічныя: пешыя вуліцы і гарадскія плошчы, тэрыторыі перад мэрыяй, ратушай і саборам, галоўныя і імправізаваныя сцэны культурных, гандлёвых і спартыўных цэнтраў. Праграма і працягласць выступленняў таксама вар’іраваліся: былі і 15-хвілінныя музычна-харэаграфічныя прэзентацыі калектыву перад выпадковай публікай, былі і амаль двухгадзінныя канцэрты ў галоўнай зале горада ці прыгарада.
Хоць асноўная накіраванасць фестывалю – харэаграфічная і інструментальная, без спеваў не абышлося. «Рэеўскі салавей» Мікалай Есялёніс хоць сёння і працуе намеснікам дэкана па выхаваўчай рабоце гістарычнага факультэта і загадчыкам музея гісторыі БДПУ, але сэрцам і душой застаўся адданы калектыву (агульны стаж удзелу ў ансамблі – звыш 15 гадоў). У яго выкананні гучалі беларускія песні «Шэрая лашадачка», «Родны край» і іншыя. А яшчэ ў Мікалая Леанідавіча была пачэсная місія – несці і трымаць дзяржаўны сцяг, таму на кожным выступленні ён быў самай прыкметнай асобай. Неабходна дадаць, што склад ансамбля ў мінулым навучальным годзе папоўніўся новымі ўдзельнікамі – першакурснікамі, сярод якіх нямала студэнтаў менавіта гістарычнага факультэта. Сумесныя рэпетыцыі і канцэрты, творчая атмасфера, зносіны з больш вопытнымі артыстамі – найлепшыя сродкі выхавання моладзі і перадачы ім традыцый.
Не маглі абмінуць рэеўцы і дабрачыннай дзейнасці. Яны выступілі ў доме для састарэлых (г. Сен-Мало) і перад маладымі інвалідамі рознай цяжкасці захворвання (г. Панціві). Трэба было бачыць твары гэтай аўдыторыі: яны нібы свяціліся, такімі шчаслівымі іх мала хто бачыў. Бабулі пачалі прыстукваць і прытупваць у такт музыцы і пляскаць у далоні, паўтараючы рытмічны малюнак. Было адчуванне, што яны зараз ускочаць са сваіх крэслаў і пачнуць танчыць у парах з нашымі юнакамі і дзяўчатамі. Выступаючы перад маладымі інвалідамі ў Панціві, мы назіралі, як гледачы патроху ўсміхаліся, імітавалі асобныя гукі, часам рабілі немагчымыя для свайго стану рэчы: уставалі з месцаў і пачыналі неяк нясмела ды нязграбна, але ўсё ж рухацца. У такія моманты эмоцыі проста зашкальвалі, прычым ва ўсіх удзельнікаў адразу.
Засталіся ў памяці і майстар-класы для танцораў. Так, у г. Панціві, куды на цэлы дзень выехалі наш калектыў і гурт з Панамы, былі арганізаваны сумесныя заняткі па харэаграфіі. Спачатку панамскія юнакі і дзяўчаты прапанавалі развучыць свой традыцыйны танец. А пасля пад кіраўніцтвам рэеўскага балетмайстра Людмілы Васілені беларусы паказвалі рухі танца «Падэспань». Хвіліны смеху, гумару і творчага ўзаемадзеяння самым лепшым чынам паўплывалі на настрой і далейшую праграму. Усё гэта настолькі аб’яднала нашыя калектывы, што мы сталі сябраваць, тым больш, што жылі побач і выступалі ў праграмах адзін за адным. Яркім успамінам застанецца сумесны нумар у фінале канцэрта ў Панціві, калі пад беларускую музыку танчылі ўдзельнікі з розных краін. Шквал апладысментаў, удзячнасць гледачоў за такі нечаканы, але даволі якасны сюрпрыз.
Музычнае суправаджэнне выступленняў рэеўцаў забяспечвала інструментальная група на чале з кіраўніком калектыву Віктарам Васіленем. Усе яны – прафесіяналы са стажам. Сярод іх выпускнікі і выкладчыкі БДПУ: Вольга Андрыенка (цымбалы), Аляксандр Міса (кантрабас), Ніна Пружаноўская (альт), Сяргей Герасімёнак (барабан, бубен, прас). Дарэчы, прас – хоць і бытавы, але вельмі музычны інструмент – пастаянна прыцягваў да сябе ўвагу. У музыкаў была свая даволі складаная і працаёмкая праграма – чаго толькі варты баланс ці настройка інструментаў. Часам яна займала больш за 2 гадзіны. Але ж пасля гучанне было амаль бездакорным! Тут узгадваецца адзін кур’ёзны выпадак, які адбыўся ў першы фестывальны дзень у прыгарадзе Сен-Мало. У пачатку праграмы нечакана «зафанілі» мікрафоны, з-за чаго спрацавала сігналізацыя, якую здолелі выключыць толькі праз гадзіну. Але ж самае цікавае, што публіка не разыходзілася і чакала выступлення. У той дзень «Рэй» завяршаў праграму. І гэта было феерычна! Цёплая і ўдзячная публіка!
Асобна хочацца спыніцца на фінальным дні фестывалю. Спачатку агульная праходка ўсіх калектываў па галоўнай вуліцы горада Сен-Мало. Багацце музычных гукаў, касцюмаў, харэаграфічных па… А пасля канцэрт-марафон недзе гадзін на пяць у парку Des Ch nes – пад спякотным сонцам (+27 °С). І зноў вельмі ўдзячная публіка. Дарэчы, увесь фестываль «Рэй» прымалі гасцінна, адчувалася зацікаўленасць і шчырасць. Гучныя апладысменты, захопленыя крыкі «брава», просьба працягваць выступленне і выканаць некаторыя кампазіцыі на «біс» гэта толькі пацвярджалі. З упэўненасцю магу сказаць, што кожны нумар калектыву быў яркім і відовішчным спектаклем для знаўцаў музыкі і танца. Невыпадкова арганізатары фестывалю і прадстаўнікі іншых творчых груп неаднаразова выказвалі глыбокую ўдзячнасць за прыезд і ўдзел беларускага калектыву ў фестывалі, шчырае захапленне яго прафесіяналізмам і высокім узроўнем выканальніцкага майстэрства, нацыянальным каларытам, адкрытасцю і дружалюбнасцю.
Вось пераклад фрагмента пісьма аднаго з французаў (адчуваецца пяро небанальнага чалавека): «Ваша выступленне выклікала захапленне ў публікі: грацыёзнасць, элегантнасць, спантанная ўсмешка маладых дзяўчат і іх шыкоўныя касцюмы, гнуткасць, лоўкасць, спартыўныя подзвігі юнакоў з такімі ж прыязнымі тварамі, як і ў іх сябровак, – усё гэта стала фестывалем гармоніі, дзе шчасліва спалучаліся пяшчота, паэзія, жвавасць і гумар. Віншаванні ўсім удзельнікам і асабліва цудоўнаму балетмайстру Людміле! Мы не здолеем забыць музыкантаў і іх віртуознасць!..»
У сваю чаргу, кіраўнікі народнага калектыву Людміла і Віктар Васілені ад імя ўсіх «рэеўцаў» і кіраўніцтва ўніверсітэта падзякавалі за гасціннасць і высокі ўзровень арганізацыі фестывалю кіраўніку Асацыяцыі традыцыйных мастацтваў і культуры народаў свету і падаравалі сувенірную прадукцыю з сімволікай БДПУ, буклеты і дыскі пра вядучую педагагічную ВНУ Беларусі, а таксама запіс юбілейнага творчага вечара калектыву.
Ну, а мы самыя шчырыя словы падзякі выказваем народнаму калектыву народнай музыкі, танца і песні «Рэй», яго кіраўнікам Людміле і Віктару Васіленям за дастойны ўдзел у Міжнародным фальклорным фестывалі і творчую прэзентацыю БДПУ на замежнай арэне. Гэта стала магчымым дзякуючы плённай рабоце, актыўным выступленням на мерапрыемствах рознага ўзроўню, грунтоўнай рэпетыцыйнай падрыхтоўцы, а таксама надзейнай падтрымцы кіраўніцтва ўніверсітэта.
Жадаем калектыву далейшых поспехаў, цікавых гастроляў і не менш яркага феерверку ўражанняў!
P. S. Дарэчы, «Рэй» ужо атрымаў запрашэнне прадстаўляць як БДПУ, так і ўсю Рэспубліку Беларусь на Міжнародным фальклорным форуме, які адбудзецца ў 2020 г. ва Уфе (Расійская Федэрацыя) і на які з’едуцца больш за сто творчых калектываў з розных краін свету. Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя…
Алена ЖУРАЎСКАЯ, начальнік цэнтра студэнцкай творчасці
1 верасня 2017 года № 9 (1197)
ПЕРАД удзельнікамі форуму «Рэалізацыя ініцыятывы „Адзін пояс, адзін шлях“ у сферы адукацыі» – кіраўнікамі двух галіновых міністэрстваў і больш чым дваццаці ўніверсітэтаў Беларусі і Кітая – выступіў рэктар БДПУ А. І. Жук. Даклад Аляксандра Іванавіча прысвячаўся вопыту і перспектывам супрацоўніцтва нашай установы з партнёрскімі ўніверсітэтамі КНР.
У рамках форуму, аднак ужо ў сценах БДПУ, А. І. Жук і прадстаўнікі Паўночна-Заходняга, Усходне-Кітайскага і Лінаньскага педагагічных універсітэтаў акрэслілі вектары далейшага ўзаемадзеяння ў галіне адукацыі, навукі і культуры, а таксама падпісалі шэраг дакументаў, сярод якіх дагавор аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і Паўночна-Заходнім педагагічным універсітэтам г. Ланьчжоў.
БДПУ ў жніўні наведалі прадстаўнікі Хэнаньскага ўніверсітэта (КНР) – супрацоўнікі дэпартамента міжнародных сувязей і кафедры рускай мовы. Кітайскія калегі адзначылі высокі ўзровень развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы вядучага педагагічнага ўніверсітэта Беларусі, а таксама арганізацыю працэсу навучання на факультэтах эстэтычнай адукацыі і фізічнага выхавання. У рамках сустрэчы дэканы названых факультэтаў І. І. Рыжыкава і А. М. Каспяровіч абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва, у прыватнасці, у сферы арганізацыі акадэмічнай мабільнасці студэнтаў і выкладчыкаў, удзелу кітайскіх грамадзян у міжнародным адукацыйным праекце «Летняя школа. Пазнай Беларусь: ад адукацыі да культуры».
СУПРАЦОЎНІКІ БДПУ – дацэнты С. І. Васілец, С. В. Вабішчэвіч, А. І. Шэрбаф, Г. Ф. Клімовіч і спецыяліст па дыстанцыйным навучанні ЦРІТ Д. М. Няхамчына ў перыяд летніх адпачынкаў прайшлі стажыроўку ў рамках міжнароднага праекта «Інавацыйная адукацыя ў сферы інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій». Павышэнне кваліфікацыі адбывалася ва Універсітэце эканомікі горада Быдгашч (Рэспубліка Польшча) і прадугледжвала вывучэнне вопыту прымянення сучасных методык у працэсе падрыхтоўкі ІТ-спецыялістаў, распрацоўку праектаў Erasmus+,азнаямленне з магчымасцямі еўрапейскай адукацыйнай праграмы «Два дыпломы».
ДВАНАЦЦАЦЬ студэнтаў БДПУ – прадстаўнікі факультэтаў пачатковай, эстэтычнай і дашкольнай адукацыі, факультэта прыродазнаўства і Інстытута псіхалогіі – днямі вярнуліся з Ерэвана, дзе праходзілі стажыроўку ў Армянскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Хачатура Абавяна (АДПУ). Праграма «Летняй школы-2017 у Арменіі» (праект «Па-за гарызонтам»), як і ў мінулыя гады, была вельмі насыанай і разнастайнай і падаравала нашым студэнтам унікальную магчымасць азнаёміцца з культурай і славутасцямі гэтай краіны.
Трэба дадаць, што ў адпаведнасці з дагаворам аб супрацоўніцтве два ўніверсітэты – БДПУ і АДПУ – на сваіх базах ужо трэці год запар рэалізуюць міжнародную адукацыйную праграму «Летняя школа». Сёлета ў чэрвені–ліпені ў праекце «Пазнай Беларусь: ад адукацыі да культуры» ўдзельнічала 30 студэнтаў, 22 з якіх прыехалі ў нашу alma mater з устаноў вышэйшай адукацыі Арменіі (Ерэван), Кітая (Шанхай), Польшчы (Варшава), Расіі (Екацерынбург, Каломна) і школьнікі з Латвіі (Дагда).
15 чэрвеня 2017 года, № 8 (1196)
У рэктараце БДПУ прайшла сустрэча з удзелам кіраўніка Праектаў SVEB – Асацыяцыі дадатковай адукацыі і павышэння кваліфікацыі дарослых Андрэ Шлэфлі, дырэктара Інстытута міжнароднага супрацоўніцтва ў адукацыі Вышэйшай педагагічнай школы кантона Цуг Эвелін Штайнгер (Швейцарская Канфедэрацыя) і старшыні Рады Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы Дзмітрыя Карпіевіча (Рэспубліка Беларусь).
Падчас размовы рэктар БДПУ А. І. Жук абмеркаваў з прысутнымі новыя напрамкі супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, у прыватнасці, пытанні навучання швейцарскіх грамадзян рускай мове на базе БДПУ. Па выніках сустрэчы была дасягнута дамоўленасць аб правядзенні сумесных даследаванняў у галіне бесперапыннай адукацыі.
А. Шлэфлі і Э. Штайнгер наведалі каардынацыйны цэнтр «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця», а таксама Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ, дзе прынялі ўдзел у круглым стале, азнаёміліся з дзейнасцю Беларуска-італьянскага адукацыйнага цэнтра, наведалі заняткі слухачоў, абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў галіне распрацоўкі сеткавых праграм перападрыхтоўкі. Намеснік дэкана гістарычнага факультэта М. Л. Есялёніс правёў для гасцей экскурсію па ўніверсітэце, падчас якой расказаў пра адукацыйны патэнцыял установы.
МІЖНАРОДНЫ адукацыйны праект БДПУ «Летняя школа. Пазнай Беларусь: ад адукацыі да культуры» стаў пераможцам Прэміі краін Садружнасці «Інтэрнацыяналізацыя вышэйшай адукацыі-2017» у намінацыі «Асабісты ўклад» за дасягненні ў галіне міжнароднай дзейнасці. Урачыстая цырымонія ўручэння праходзіла ў Маскве ў рамках правядзення штогадовай канферэнцыі IUNC Eurasia.
Заснавальнікам Прэміі з’яўляецца Асацыяцыя ўсходнееўрапейскіх універсітэтаў, якая паставіла задачу прыцягнуць увагу прафесійнай супольнасці і шырокай грамадскасці да свайго штогадовага ўнёску ў развіццё нацыянальных сістэм вышэйшай адукацыі і фарміраванне рэпутацыі краін на міжнародным рынку адукацыйных паслуг.
На разгляд журы конкурсу было пададзена 60 заявак ад універсітэтаў–удзельнікаў Асацыяцыі. Наша alma mater прадставіла міжнародны адукацыйны праект «Летняя школа. Пазнай Беларусь: ад адукацыі да культуры», накіраваны на паляпшэнне іміджу БДПУ ў свеце, далучэнне студэнцкай моладзі да міжкультурнай супольнасці, інтэрнацыяналізацыю вышэйшай адукацыі. Дарэчы, сёлета ён праводзіцца ў трэці раз – з 26 чэрвеня па 5 ліпеня.
Ідэя праекта належыць рэктарам двух універсітэтаў – БДПУ і АДПУ – прафесарам А. І. Жуку і Р. К. Мірзаханяну. У яго рэалізацыі акрамя студэнтаў задзейнічаны спецыялісты ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва, прадстаўнікі факультэтаў (гістарычнага, эстэтычнай адукацыі, фізічнага выхавання), магістратуры, аспірантуры, Студэнцкага гарадка і іншых структурных падраздзяленняў alma mater.
Валерыя АНДРЭЕВА, спецыяліст упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва
22 мая 2017 года, № 7 (1195)
ДЭЛЕГАЦЫЯ ўніверсітэта на чале з рэктарам БДПУ А. І. Жуком 4–5 мая наведала Універсітэт імя Мікаласа Рамерыса (г. Вільнюс, Літоўская Рэспубліка). У адпаведнасці з праграмай візіту адбыліся сустрэчы з рэктарам установы адукацыі доктарам Альгірдасам Манкявічусам, дырэктарам Інстытута эдукалогіі і сацыяльнай работы прафесарам Валдоне Індрашыене, кіраўніком цэнтра павышэння кваліфікацыі прафесарам Адэтай Мерфелдайтэ, прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі літоўскага ўніверсітэта.
Па выніках перамоў быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і Універсітэтам імя Мікаласа Рамерыса, вызначаны напрамкі ўзаемадзеяння, шляхі рэалізацыі сумесных студэнцкіх адукацыйных праграм факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ і Інстытута эдукалогіі і сацы яльнай работы партнёрскай установы, адукацыйных праграм павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ІПКіП БДПУ і цэнтра павышэння кваліфікацыі.
ПРАДСТАЎНІКІ БДПУ па запрашэнні рэктара Цяньцзіньскага ўніверсітэта замежных моў (ЦУЗМ) прафесара Сю Гана 27–29 красавіка наведалі Кітайскую Народную Рэспубліку. Члены дэлегацыі – начальнік міжнароднага ўпраўлення С. М. Кабачэўская і загадчык кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта Д. В. Дзятко прынялі ўдзел у працы форуму «Кітайска-беларускае супрацоўніцтва ў сферы вышэйшай адукацыі ў рамках канцэпцыі „Адзін пояс – адзін шлях“» і фестывалі нацыянальных культур.
Сярод шматлікіх дзелавых сустрэч асабліва плённымі можна назваць перамовы з дырэктарам Інстытута еўрапейскіх моў і культур ЦУЗМ Лі Інін і прафесарам факультэта рускай мовы Цзян Ямін, падчас якіх былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва паміж двума ўніверсітэтамі ў сферы філалагічнай адукацыі і рэалізацыі навуковых праектаў. Згодна з да моўленасцю, у верасні 2017 г. Цяньцзіньскі ўніверсітэт замежных моў пачне падрыхтоўку спецыялістаў у галіне беларускай мовы і літаратуры.
7 сакавіка 2017 года № 3 (1191)
У рамках правядзення Дзён адукацыі і навукі Сардзініі ў Беларусі БДПУ наведала прадстаўнічая італьянская дэлегацыя ў складзе памочніка кіраўніка аўтаномнага рэгіёна Сардзінія па міжнародным супрацоўніцтве Марка Секі, Ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у г. Кальяры Джузэпэ Карбоні, прарэктара Універсітэта Кальяры па міжнародных адносінах Алесандра Каручы, вядучых прафесараў і дацэнтаў названай установы адукацыі. Зацікаўленая размова адбылася ў Беларуска-італьянскім адукацыйным цэнтры БДПУ, які быў адкрыты ў лістападзе мінулага года сумесна з Фларэнтыйскім дзяржаўным універсітэтам. Рэктар БДПУ А. І. Жук, прадстаўнікі дэканскага корпусу абмеркавалі з гасцямі магчыма-
сці двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне лінгвістыкі і гісторыі, фізікі і інфармацыйных тэхналогій, мастацкай адукацыі і інклюзіі. Апошняя тэма вельмі зацікавіла памочніка рэктара Універсітэта Кальяры па арганізацыі інклюзіўнай адукацыі прафесара Данатэлу Петрэта, якая азнаёмілася з беларускай мадэллю падрыхтоўкі спецыялістаў падчас наведвання Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ. Італьянскія калегі, якія згодна з графікам наведалі некалькі сталічных ВНУ, высока ацанілі патэнцыял менавіта нашага ўніверсітэта і абралі яго ў якасці базавай установы пры рэалізацыі сумесных праектаў у рамках праграмы Erasmus+.
1 снежня 2016 года, № 14 (1186)
ІТАЛІЯ СТАНОВІЦЦА БЛІЖЭЙ
Ва ўніверсітэце 25 лістапада адбылася падзея, якая хоць і была прадвызначана дынамікай развіцця супрацоўніцтва паміж БДПУ і Фларэнтыйскім дзяржаўным універсітэтам, аднак ад гэтага не стала менш важнай і чаканай. Гаворка ідзе пра адкрыццё Беларуска-італьянскага адукацыйнага цэнтра, восьмага ў alma mater і першага ў складзе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. Пра значнасць моманту сведчыў і непадробны інтарэс, які выказалі да падзеі аташэ па культуры Амбасады Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Крысціна Ск’явон, кіраўнік праекта «MOST» Інстытута імя Гётэ ў Мінску доктар Клаус Байер, дырэктар італьянскай асацыяцыі PUER Франчэска Раймондзі, прадстаўнікі Рэгіянальнага ўпраўлення сярэдняй школьнай адукацыі Тасканы, а таксама даўні сябар БДПУ – каардынатар дагавора аб супрацоўніцтве з боку Фларэнтыйскага дзяржаўнага ўніверсітэта прафесар Нікола Комада.
Паважаных гасцей па традыцыі гасцінна сустракалі хлебам-соллю, а дакладней, пірагамі, якімі, па словах рэктара БДПУ А. І. Жука, кіраўніцтва ўніверсітэта частуе сваіх студэнтаў падчас святаў.
Касцюміраваны пралог змяніла афіцыйная частка. Урачыстае адкрыццё пачалося з цырымоніі перарэзвання чырвонай стужкі, якую ажыццявілі два прафесары – Аляксандр Іванавіч Жук і Нікола Комада. Прыглушана шчоўкалі затворы фотакамер, аператары здымалі буйным планам першых наведвальнікаў, гучалі беларуская, італьянская, руская і нямецкая мовы… Міжнародны адукацыйны цэнтр, нібыта карабель, выходзіў у самастойнае плаванне. Два гадзіннікі на сцяне пачалі новы адлік часу – па-беларуску і па-італьянску.
Госці і гаспадары занялі пачэсныя месцы за круглым сталом. Яны жвава абмяркоўвалі інтэр’ер цэнтра: «Тут нібыта куточак Італіі!» Сапраўды, дызайн кабінета нагадвае бібліятэчны стыль, у якім зроблены шэраг кабінетаў і аўдыторый Фларэнтыйскага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе не так даўно праходзілі стажыроўку супрацоўнікі ІПКіП БДПУ. Сведчаннем гэтага факта з’яўляецца рэальны фотаздымак, што стаў своеасаблівым прататыпам інтэр’ера.
Слова ўзяла дырэктар ІПКіП БДПУ І. У. Шасцітка. Ірына Уладзіміраўна, былая пераможца раённых алімпіяд па беларускай мове, на прыстойнай італьянскай прывітала гасцей і тым самым адкрыла пасяджэнне, прысвечанае адкрыццю Беларуска-італьянскага адукацыйнага цэнтра. З гісторыяй развіцця кантактаў паміж двума ўніверсітэтамі, якая пачалася ў 2011 г. з падпісання дагавора аб навуковым і культурным супрацоўніцтве, працягвалася ў зладжанай працы каардынатараў – прафесара Ніколы Комады і дацэнта Галіны Віктараўны Гатальскай, напаўнялася зместам падчас візітаў і стажыровак, чытання лекцый і правядзення майстар-класаў, у публікацыях па выніках сумесных даследаванняў і ў часе ўдзелу ў міжнародных канферэнцыях і фестывалях, прысутных азнаёміла намеснік дырэктара ІПКіП па навукова-метадычнай рабоце В. В. Радыгіна.
Затым да італьянскіх партнёраў звярнуўся рэктар БДПУ А. І. Жук:
– Падзея, сведкамі якой мы ўсе сталі, вельмі значная для іміджу нашага ўніверсітэта ў сувязі з уступленнем Беларусі ў Балонскі працэс. Сёння БДПУ мае 95 дагавораў з універсітэтамі і арганізацыямі 22 краін свету. У іх ліку Бакінскі славянскі ўніверсітэт (Азербайджанская Рэспубліка) і 2 універсітэты Дзяржавы Ізраіль. Заключаны дагаворы з 7 установамі вышэйшай адукацыі КНР, прычым 4 падпісаны за апошнія тры месяцы. Цесна супрацоўнічаем з педагагічнымі ўніверсітэтамі Масквы і Санкт-Пецярбурга, Вільнюса і Кіева. БДПУ ўдзельнічаў у праграме «Усходняе партнёрства» (TEMPUS) у галіне інклюзіўнай адукацыі разам з калегамі з Іспаніі, Швецыі, Украіны і Малдовы. Сёлета танкаўцы выйгралі 2 праекты па праграме Еrasmus+. Працаваць над іх выкананнем будзем з прадстаўнікамі ўніверсітэтаў Бельгіі, Расіі, Албаніі, Польшчы, Іспаніі, Літвы і некалькіх беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі.
Падзея, якая нас сабрала сёння ў БДПУ, праходзіць у рэчышчы міжнароднай палітыкі ўніверсітэта. У нас паспяхова працуюць нацыянальныя цэнтры мовы і культуры, а таксама цэнтр псіхалагічнай дапамогі замяшчаючым сем’ям (адкрыты пры падтрымцы італьянскай асацыяцыі PUER). У той жа час БДПУ і сам з’яўляецца ініцыятарам стварэння цэнтраў беларускай мовы і культуры ва ўніверсітэтах-партнёрах – у Літоўскім эдукалагічным, Еўразійскім нацыянальным педагагічным імя Гумілёва (Казахстан), Бакінскім славянскім (Азербайджанская Рэспубліка).
Што да беларуска-італьянскага цэнтра, то мы вызначылі наступныя напрамкі яго дзейнасці. Першы – вывучэнне рускай мовы як замежнай з выдачай адпаведнага сертыфікату міжнароднага ўзору; арганізацыя тэсціравання з вызначэннем узроўню ведаў. Другі – вывучэнне беларускімі студэнтамі, выкладчыкамі і школьнікамі італьянскай мовы. Мы адзначаем інтарэс да яе ў грамадстве, які звязаны, магчыма, з тым, што ў постчарнобыльскі перыяд дзясяткі тысяч беларускіх дзяцей праходзілі аздараўленне ў італьянскіх сем’ях. Трэці – сумесная работа ў рамках праекта «Запрошаны прафесар». У гэтым напрамку мы маем станоўчы вопыт узаемадзеяння з прафесарам Комадай, іншымі калегамі. У сваю чаргу, прапануем запрашаць нашых вядучых прафесараў для чытання лекцый калі не на італьянскай, то на англійскай мове. БДПУ плённа развівае інтэрактыўнае адукацыйнае асяроддзе. Сёння ў нас ёсць магчымасці для правядзення анлайн канферэнцый, запісу «залатых» лекцый, якія будуць даступныя для вывучэння шырокаму колу навучэнцаў і слухачоў. Ёсць ідэя зрабіць штогадовым беларуска-італьянскі фестываль псіхалагічнага майстэрства, які мы праводзілі першы раз у сакавіку гэтага года.
Увогуле, магчымасці Беларуска-італьянскага адукацыйнага цэнтра, на мой погляд, бязмежныя. І ў плане дадатковай адукацыі дарослых, і для арганізацыі міжнародных стажыровак, і ў рамках ажыццяўлення абмену выкладчыкамі і студэнтамі. Да прыкладу, у БДПУ сёння знаходзяцца 12 магістрантаў з Казахстана, з якімі нашы выкладчыкі працуюць на англійскай мове.
Паколькі сярод нас прысутнічае дырэктар Рэгіянальнага ўпраўлення сярэдняй школьнай адукацыяй Тасканы Лаура Скапета, мы можам дамовіцца, каб цэнтр каардынаваў працу са школьнікамі па інтэнсіўным вывучэнні рускай і італьянскай моў шляхам паглыблення вучняў у моўнае асяроддзе. Я ўпэўнены, што такая работа прынясе карысць і будзе арганізавана на сістэмнай снове. Застаецца дадаць, што каардынатарам названых праграм ад БДПУ назначана Юлія Георгіеўна Каляга.
Аташэ па культуры Амбасады Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Крысціна Ск’явон перадала прывітанне ад Пасла Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Стэфана Б’янкі: «Ён выказаў сваю зацікаўленасць і радасць з нагоды адкрыцця ў БДПУ Беларуска-італьянскага адукацыйнага цэнтра. Гэтая падзея асабліва важная яшчэ і таму, што праз некалькі месяцаў нашы краіны будуць адзначаць 25-я ўгодкі наладжвання дыпламатычных стасункаў, да таго ж 2017 г. абвешчаны Годам італьянскай культуры ў Рэспубліцы Беларусь. У сувязі з гэтым наша Амбасада плануе ўмацоўваць і развіваць многія аспекты сваёй дзейнасці, сярод якіх важнае месца займае адукацыйны. Пытанні вышэйшай школы мне блізкія, бо я – дацэнт і шмат часу ў сваёй кар’еры прысвяціла інклюзіўнай дыдактыцы». У сувязі са сказаным спадарыняй Ск’явон Аляксандр Іванавіч Жук адзначыў: «У БДПУ на базе факультэта спецыяльнай адукацыі сёлета створаны Інстытут інклюзіўнай адукацыі. Такая змена прадугледжвае больш высокі ўзровень выкладання, узмацненне навуковага складніка і тэхнічнай аснашчанасці структуры. Мы будзем рады выкарыстаць Ваш вопыт для пашырэння беларуска-італьянскага супрацоўніцтва і ў сферы інклюзіі».
Мадэратар мерапрыемства І. У. Шасцітка прадставіла прысутным яшчэ аднаго ўдзельніка – кіраўніка праекта «MOST» Інстытута імя Гётэ ў Мінску доктара Клауса Байера. Год назад супрацоўнікі БДПУ першымі даведаліся аб адрыцці праграмы, падалі адпаведныя заяўкі і ў выніку атрымалі фінансаванне на рэалізацыю чатырох праектаў. «Такім чынам, – адзначыла Ірына Уладзіміраўна, – адкрыццё Беларуска-італьянскага адукацыйнага цэнтра – адзінз вынікаў такой перамогі. Слова – спадару Клаусу Байеру».
– Вельмі рады, што мяне запрасілі на ўрачыстае мерапрыемства. «МОST» – унікальны праект, які робіць магчымымі прафесійныя стасункі паміж спецыялістамі Беларусі і ЕС. Мы ўзрадаваліся канкрэтным вынікам, бо назва «МОST» азначае мабільнасць, кааперацыю, міжнароднае супрацоўніцтва і кантакты паміж людзьмі. Сёння ўжо можна сказаць, што наш праект «пабудаваў мост», які будзе карысны як для ўніверсітэта, так і для супрацоўніцтва ўвогуле. Жадаю новаму цэнтру ўсяго самага найлепшага і запрашаю да ўдзелу ў нашым праекце.
Дырэктар італьянскай асацыяцыі PUER Франчэска Раймондзі выказаў спадзяванне, што створаны Беларуска-італьянскі адукацыйны цэнтр – гэта тая структура, якая паслужыць умацаванню міжнародных сувязяў, развіццю супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, працягне гісторыю знаёмства з італьянскай культурай. «Дробнае зерне можа даць магутныя парасткі», – такімі словамі завяршыў сваё выступленне спадар Раймондзі.
«Дарагія калегі, – звярнуўся да прысутных каардынатар дагавора паміж БДПУ і Фларэнтыйскім дзяржаўным універсітэтам прафесар Нікола Комада. – Сябры! Нас звязвае вопыт зносін, чытанне лекцый, абмен выкладчыкамі і студэнтамі, што зрабіла магчымым блізкае знаёмства. У БДПУ я адчуваю сябе як дома. Асабліва ў гэтым цэнтры, бо мы з дырэктарам Ірынай Уладзіміраўнай не раз абмяркоўвалі, як ён павінен выглядаць і што будзе знаходзіцца ў яго бібліятэцы. Так з’явілася ідэя прывезці ў Мінск адну з лепшых італьянскіх энцыклапедый. Гэтае шматтомнае выданне – мой асабісты падарунак цэнтру. Разам са мной да вас прыехалі не толькі кнігі, а і прадстаўнікі Рэгіянальнага ўпраўлення сярэдняй школьнай адукацыі Тасканы. Я вельмі рады, што яны далучыліся да нашага дагавора».
Слова ўзяла намеснік Генеральнага дырэктара Рэгіянальнага ўпраўлення сярэдняй школьнай адукацыяй Тасканы Лаура Скапета. Яна падкрэсліла, што з энтузіязмам накіравалася ў Беларусь і сустрэла тут надзвычайную гасціннасць. Упраўленне, дзе працуе госця, вызначае адукацыйную палітыку Тасканы, адказвае за арганізацыю педагагічнай дзейнасці, у тым ліку за павышэнне кваліфікацыі педагогаў. Спадарыня Скапета ацаніла візіт у БДПУ як вельмі важны, бо даведалася пра магчымасці, якія адкрываюцца дзякуючы двухбаковаму супрацоўніцтву. «Мы раскажам вучням і настаўнікам пра абмен, правядзенне сумесных даследаванняў у галіне школьнай адукацыі і падрыхтоўкі педагагічных кадраў», – сказала на заканчэнне Лаура Скапета.
Калегу падтрымала загадчык аддзела па рабоце з замежнымі студэнтамі Рэгіянальнага ўпраўлення адукацыі Тасканы Алясандра Папа:
– Візіт у БДПУ стаў магчымым для мяне дзякуючы прафесару Комада і знаёмству з супрацоўнікамі ІПКіП падчас іх стажыроўкі на тэрыторыі Італіі. У мае прафесійныя абавязкі ўваходзіць абарона правоў вучняў, якія прыехалі да нас з іншых краін, а таксама інклюзія дзяцей імігрантаў. Адзін з напрамкаў дзейнасці – інтэрнацыяналізацыя адукацыі. Мы з калегамі клапоцімся пра тое, каб школьнікі замежнага паходжання не забывалі сваёй мовы, арганізуем для іх навучанне на роднай румынскай, арабскай, кітайскай або рускай. З гэтай мэтай Рэгіянальнае ўпраўленне абвяшчае конкурс сярод настаўнікаў і абавязвае падаваць дакументы, якія пацвярджаюць веданне той або іншай мовы.
Слова было дадзена яшчэ адной прадстаўніцы італьянскай сістэмы адукацыі – загадчыку эксперыментальнай педагагічнай лабараторыі школы-горада Песталоцы горада Фларэнцыі Раберце Мілі:
– Наша школа была створана ў 1945 г. выдатным педагогам Тасканы. Сёння яна з’яўляецца эксперыментальнай пляцоўкай Міністэрства адукацыі Італіі, базай для павышэння кваліфікацыі педагогаў, месцам праходжання практыкі студэнтамі педагагічнага факультэта Фларэнтыйскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Педагогі актыўна супрацоўнічаюць з калегамі з іншых краін: у школе заўсёды шмат замежных дэлегацый. Усё гэта дазваляе нам трымаць руку на пульсе найноўшых даследаванняў у галіне педагогікі. Мы адкрыты і будзем рады прыняць вас у сваёй школе.
Урачыстае адкрыццё беларуска-італьянскага цэнтра адбылося. Прысутныя давалі адказы на пытанні журналістаў, фатаграфаваліся, рабілі запісы ў Кнізе ганаровых гасцей – і разыходзіліся па справах. Аднак з цвёрдым намерам: вярнуцца сюды зноў, каб ажыццявіць запланаванае і спраўдзіць задуманае.
P. S. Пасля заканчэння зацікаўленай размовы ў Беларуска-італьянскім адукацыйным цэнтры прафесар Нікола Комада прачытаў слухачам ІПКіП спецыяльнасці перападрыхтоўкі «Псіхалогія сямейных адносін» лекцыю пра распаўсюджванне ідэй здаровага харчавання і здаровага ладу жыцця, а Крысціна Ск’явон, аташэ па культуры Амбасады Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, накіравалася да студэнтаўфілолагаў, для якіх правяла заняткі па італьянскай мове.
1 снежня 2016 года, № 14 (1186)
БЕЛАРУСЬ I ЛАТВIЯ: ЖЫВАЯ ГIСТОРЫЯ
«Беларусы Латвіі. Мінулае і сучаснасць» – такая назва конкурсу даследчых работ, што трэці год запар праводзіць Саюз беларусаў Латвіі. Сёлета яго суарганізатарам і фундатарам выступіла наша alma mater. БДПУ падрыхтаваў для пераможцаў у намінацыях цудоўныя прызы – трохдзённую паездку ў Мінск з наведваннем вядучага педагагічнага ўніверсітэта краіны, а таксама каштоўныя падарункі лаўрэатам конкурсу. Карэспандэнт «Н» сустрэўся з членам Праўлення Саюза беларусаў Латвіі, старшынёй Рыжскага беларускага таварыства «Прамень» Аленай Барысаўнай ЛАЗАРАВАЙ падчас яе візіту ў БДПУ і вось што пачуў.
– Я шчасная знаходзіцца ва ўніверсітэце ў дзень яго нараджэння і падзяляць радасць гэтай падзеі разам з калектывам БДПУ. Калі ласка, прыміце мае найлепшыя пажаданні з нагоды 102-й гадавіны заснавання вашай установы!
Сёлета наведваю Беларусь ужо ў другі раз. Першы прыезд адбыўся ў маі. Менавіта тады, вясной, падчас сустрэчы з першым прарэктарам БДПУ С. І. Копцевай і начальнікам упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва С. М. Кабачэўскай мы дамовіліся аб супрацоўніцтве ў правядзенні конкурсу. Згодна з Палажэннем яго вынікі падводзяцца ў трох намінацыях – «Беларускія традыцыі ў маёй сям’і», «Цікавыя асобы», «Беларуская гісторыя і культура ў Латвіі». Увогуле, мы імкнёмся пашыраць кола даследчыкаў як сярод аматараў, так і сярод прафесіяналаў. У гэтым годзе на разгляд журы паступіла 15 работ – ад членаў беларускіх таварыстваў, якія цікавяцца пытаннямі гісторыі і культуры, супрацоўнікаў музеяў, што вывучаюць архіўныя дакументы, навукоўцаў, якія ў адпаведнасці са сваім прызначэннем займаюцца даследчай дзейнасцю. Дарэчы, у напісанні прац прымаюць удзел і навучэнцы школ, у тым ліку з беларускімі каранямі, – патэнцыяльныя абітурыенты БДПУ. А паколькі актывісты Саюза накіроўваюць Палажэнне аб конкурсе ва ўсе агульнаадукацыйныя ўстановы Латвіі, то ў навучэнцаў пры наяўнасці жадання з’яўляецца і магчымасць пашырыць свае веды ў цэлым пра Беларусь і пра БДПУ ў прыватнасці. Забягаючы наперад, скажу, што «Педагагічным «Оскарам»БДПУ» сёлета ўзнагароджаны тры вучнёўскія працы: адна са статуэтак засталася ў пачынаючага даследчыка з Рыгі, а дзве накіраваліся ў г. Краслава і Раунскі край.
Падвядзенне вынікаў конкурсу адбылося 12 лістапада. На ўручэнне ўзнагарод у сталіцу Латвіі прыехаў дэкан гістарычнага факультэта БДПУ А. В. Касовіч. Мы вельмі ўдзячны рэктарату за камандзіраванне Аляксандра Валер’евіча, бо ў аснове ўсіх конкурсных прац ляжыць найперш гістарычны аспект. Пасля сумеснага абмеркавання былі вызначаны ўладальнікі галоўнай узнагароды ад БДПУ. Паездкі ў Беларусь з наведваннем педагагічнага ўніверсітэта ўдастоены: дырэктар Лудзенскага музея Мілана Булэ; гісторык, член Праўлення Рыжскага гістарычнага таварыства Алег Пухляк; дырэктар Рыжскай беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы Ганна Іване.
За тры гады існавання конкурсу ў аргкамітэт былі дасланы 53 працы на беларускай, латышскай і рускай мовах. Каб прадэманстраваць чытачам «Н» іх узровень, узгадаю некалькі сёлетніх даследаванняў. Так, Таццяна Зіедыня напісала пра лёс сваёй цёткі Тамары Шутко, якую латышы – муж і жонка Зіедыні – забралі з канцэнтрацыйнага лагера Саласпілс і выхавалі ў сваёй сям’і. Ілга Апінэ знайшла «беларускія мясціны» ў Рызе. Дарэчы, сёння мала хто ведае, што ў 30-я гг. мінулага стагоддзя ў Латвіі працавалі 50 беларускіх пачатковых школ і 3 гімназіі – у Даўгаўпілсе, Лудзе і Рызе, а таксама існаваў аддзел беларускай адукацыі пры Міністэрстве адукацыі Латвіі.
Вяртаючыся да тэмы конкурсу, скажу, што сёлета мы атрымалі два даследаванні з Беларусі. Адно з іх – ад масцітага беларускага мовазнаўца, члена-карэспандэнта НАН Беларусі А. А. Лукашанца. Аляксандр Аляксандравіч расказаў пра стварэнне ў 2010 г. «Беларуска-латышскага, Латышска-беларускага слоўніка» (Baltkrievu-latviesu, Latviesu-baltkrievu vаrdnica). Ад сябе хачу дадаць, што працу па выданні слоўніка ініцыяваў Саюз беларусаў Латвіі. Наша грамадская арганізацыя атрымала ад нашчадкаў супрацоўніцы Латвійскай акадэміі навук Мірдзы Абалы (Mirdza Аbola) эксклюзіўнае права на апублікаванне яе матэрыялаў. Слоўнік, якому Латышская лінгвістка прысвяціла 20 гадоў, за паўгода быў дапрацаваны і выдадзены ў Рызе пад рэдакцыяй І. І. Лучыц-Федарца пры непасрэдным супрацоўніцтве акадэмій навук дзвюх краін і пры падтрымцы Рыжскай Думы.
Другое даследаванне – ад дацэнта Інстытута журналістыкі БДУ Сяргея Зелянко «Гісторыка-культурны феномен газеты беларусаў Латвіі „Прамень“». Трэба сказаць, што наша газета выдаецца з 1994 г. на ахвяраванні членаў беларускай дыяспары накладам 500 або 1000 экзэмпляраў і бясплатна рассылаецца ў беларускія таварыствы, а таксама ў арганізацыі, з якімі супрацоўнічае Саюз. Аўтар працы звярнуў нашу ўвагу на тое, што «Прамень» не паступае ў бібліятэкі. Дзякуй яму за ідэю: адкрываем новы вектар супрацоўніцтва.
На заканчэнне хачу сказаць, што ўсе конкурсныя праекты Саюз выдае ў выглядзе зборнікаў, каб факты, змешчаныя ў даследчых працах, маглі быць выкарыстаны для далейшага, больш глыбокага вывучэння беларускай гісторыі Латвіі.
Мне вельмі прыемна, што партнёрскія стасункі паміж БДПУ і нашым Саюзам мацнеюць і ўзбагачаюцца зместам. Кантакты наладзіліся не так даўно – падчас візіту дэлегацыі ўніверсітэта на чале з дырэктарам ІПКіП БДПУ І. У. Шасцітка ў Рыгу для ўдзелу ў канферэнцыі на базе Рыжскай Вышэйшай школы педагогікі і псіхалогіі (RPIVA). Мы арганізавалі для землякоў сустрэчы ў Дэпартаменце адукацыі, культуры і спорту Рыжскай думы, у Рыжскай беларускай школе імя Янкі Купалы. А наўзамен атрымалі шмат інфармацыі пра вядучы педагагічны ўніверсітэт Беларусі і магчымасць прыняць удзел у праекце «Летняя школа».
Мы, беларусы, складаем толькі 3,4 % насельніцтва Латвіі – гэта прыкладна 70 тыс. чалавек. Тым не менш, першая наша арганізацыя – рыжскае Таварыства беларусаў «Раніца» – было створана ў 1988 г. Пасля на ўстаноўчым сходзе ў 1990 г. перайменавана ў Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны «Прамень». У 2003 г. створаны Саюз беларусаў Латвіі. Сёння ў яго складзе 15 таварыстваў, сярод якіх даўгаўпілскі «Уздым», вентспілская «Спадчына», ліепайская «Мара», рыжскі «Прамень» і інш. Саюз беларусаў Латвіі – сур’ёзнае і ўплывовае аб’яднанне неабыякавых людзей, якое ўжо 6 гадоў запар арганізуе Дні беларускай культуры ў Латвіі. І ўсё, што мы задумваем, праводзім у інтэграцыйным ключы: запрашаем да ўдзелу ў праектах прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, адкрываем грамадзянам нашай другой радзімы культуру і самабытнасць беларускай нацыі.
Я рада, што наведала БДПУ ў святочныя дні і ўбачыла цудоўныя творчыя калектывы педагагічнага ўніверсітэта. Мы чакаем іх у Латвіі падчас VII Дзён беларускай культуры ў 2017 г. Лічу, гэта выдатны рэсурс, які ўмацуе міжнародныя кантакты і стане цудоўнай рэкламай БДПУ сярод выпускнікоў школ Латвіі.
31 кастрычніка 2016 года, № 12 (1184)
ВЫВУЧАЕМ, АСЭНСОЎВАЕМ, СТВАРАЕМ
У перыяд з 26 верасня па 2 кастрычніка пры падтрымцы праекта Еўрапейскага Саюза MOST супрацоўнікі БДПУ вывучалі міжнародны вопыт слыхавой і маўленчай рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі ў цэнтры рэабілітацыі слыху і маўлення «SUVAG» (г. Заграб, Рэспубліка Харватыя). У праграме мабільнасці прынялі ўдзел намеснік дырэктара па навукова-метадычнай рабоце IПКіП В. В. Радыгіна, дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі IПКіП В. В. Клязовіч і намеснік дырэктара Інстытута інклюзіўнай адукацыі С. М. ФЯКЛІСТАВА (кіраўнік групы), якая расказала пра вопыт, набыты ў выніку паездкі.
– Мы атрымалі ўнікальную магчымасць прайсці навучальны курс «Вербатанальны метад як сродак слыхавой і маўленчай рэабілітацыі дзяцей з парушэннем слыху». Дадзены метад, распрацаваны харвацкім навукоўцам П. Губерына, заснаваны на ўзаемасувязі развіцця мовы і рухаў, выкарыстанні музычнай стымуляцыі як базы слыхавога і маўленчага развіцця. Яго тэхнічную аснову складаюць арыгінальная электраакустычная апаратура і вібрацыйныя ўстаноўкі, распрацаваныя інжынерам В. Казіна, з якім нам пашчасціла сустрэцца і пагутарыць. Сёння больш за 600 цэнтраў у 40 краінах свету працуюць па гэтым метадзе, яго эфектыўнасць пацверджана шматгадовай гісторыяй.
У рамках адукацыйнай праграмы мы вывучалі вопыт узаемадзеяння розных спецыялістаў у працэсе слыхавой і маўленчай рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі рознага ўзросту; прынцыпы распрацоўкі індывідуальных праграм карэкцыйнай работы; спецыфіку арганізацыі інклюзіўнай адукацыі дзяцей з парушэннямі слыху і маўлення.
Практычныя заняткі, праведзеныя супрацоўнікамі цэнтра на базе дыягнастычнага аддзялення, дзіцячага садка і школы «SUVAG», раскрылі магчымасці развіцця слыху і маўлення дзяцей з выкарыстаннем музычнай стымуляцыі, стымуляцыі рухамі, фанетычнай рытмікі. Пры наведванні агульнаадукацыйнай школы «Davorin Trstenjak» мы вывучылі шляхі адаптацыі навучальных праграм да індывідуальных магчымасцяў вучняў, варыятыўнага ўжывання метадычных прыёмаў, забеспячэння адпаведнай «маўленчай падтрымкі» навучэнцаў.
Асаблівай стала для нас сустрэча з дырэктарам цэнтра «SUVAG» Адындай Дульчыч, у працэсе гутаркі з якой былі вызначаны магчымасці ўзаемадзеяння дадзенай установы з Інстытутам інклюзіўнай адукацыі і Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ.
Па выніках камандзіроўкі будуць распрацаваны і ўкаранёны:
– праграма навучальных курсаў для настаўнікаў-дэфектолагаў і бацькоў па праблеме слыхавой і маўленчай рэабілітацыі;
– праграма курсаў павышэння кваліфікацыі «Музычная стымуляцыя як сродак карэкцыйнай працы з дзецьмі з парушэннем слыху і парушэннямі маўлення»;
– праграмы стажыровак для педагогаў агульнаадукацыйных школ «Мабільная метадычная падтрымка настаўнікаў, якія працуюць ва ўмовах інклюзіі» і «Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне вучня з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўмовах інклюзіўнай адукацыі».
31 кастрычніка 2016 года, № 12 (1184)
АКАДЭМІЧНАЯ МАБІЛЬНАСЦЬ У ДЗЕЯННІ
НАШ універсітэт 14 кастрычніка наведалі прадстаўнікі Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л. М. Гумілёва (Рэспубліка Казахстан). Падчас сустрэчы калегі з БДПУ і ЕНУ абмеркавалі праграму дзеяння на бліжэйшы час: правядзенне семінараў і вэбінараў, прысвечаных пытанням удасканалення падрыхтоўкі настаўнікаў, абмен студэнтамі і выкладчыкамі, сумесны ўдзел у магістарскіх праграмах і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях. Паміж універсітэтамі-партнёрамі была дасягнута дамоўленасць аб праходжанні навуковай стажыроўкі магістрантаў ЕНУ на базе Інстытута псіхалогіі БДПУ па спецыяльнасцях «Педагогіка і псіхалогія» і «Псіхалогія», а таксама аб павышэнні кваліфікацыі і перападрыхтоўцы казахстанскіх спецыялістаў у ІПКіП БДПУ.
ДЫРЭКТАР Інстытута псіхалогіі Д. Р. Дзьякаў 13–15 кастрычніка прымаў удзел у рабоце ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Медыцынская (клінічная) псіхалогія: гістарычныя традыцыі і сучасная практыка», якая праходзіла ў Яраслаўскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Дзмітрый Рыгоравіч выступіў на пленарным пасяджэнні з дакладам «Развіццё самаідэнтыфікацыі як найвышэйшай псіхалагічнай функцыі ў інтэрнэт-залежных асоб юнацкага ўзросту». На сустрэчах з прадстаўнікамі рэктарата і прафесарска-выкладчыцкага складу ЯДМУ Д. Р. Дзьякаў абмеркаваў перспектывы супрацоўніцтва Інстытута псіхалогіі БДПУ і факультэта клінічнай псіхалогіі і сацыяльнай работы ЯДМУ ў галіне акадэмічных абменаў і арганізацыі сумесных навукова-даследчых праектаў.
У РАМКАХ рабочага візіту дэлегацыі Курганскай вобласці Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь 13 кастрычніка БДПУ наведаў в.а. рэктара Курганскага дзяржаўнага ўніверсітэта К. Г. Пракоф’еў. Ёсць усе падставы меркаваць, што яго візіт стане пачаткам партнёрскага ўзаемадзеяння дзвюх устаноў вышэйшай адукацыі.
ДЭЛЕГАЦЫЯ Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ ў складзе яго дырэктара В. В. Хітрук і дацэнта кафедры тыфлапедагогікі С. Я. Гайдукевіч 9–14 кастрычніка наведала ўніверсітэт NORD (г. Бадо, Каралеўства Нарвегія) у фармаце праграмы акадэмічных абменаў Erasmus+Global Mobility. Мэтай візіту стаў абмен вопытам падрыхтоўкі педагагічных кадраў для інклюзіўнай школы, а таксама вызначэнне стратэгічных напрамкаў супрацоўніцтва двух універсітэтаў. Калегі абмеркавалі магчымасць арганізацыі летняй школы па арт-педагогіцы для нарвежскіх студэнтаў на базе БДПУ ў чэрвені–ліпені 2017 г. і правядзення on-line лекцый і майстар-класаў для беларускіх і нарвежскіх студэнтаў. Удакладняліся магчымыя мадэлі міжвузаўскага супрацоўніцтва і акадэмічнай мабільнасці студэнцкай моладзі і прафесарска-выкладчыцкага складу ў рамках праграмы Erasmus+Global Mobility.
10 кастрычніка 2016 года, № 11 (1183)
ЗМЯНЯЕЦЦА ЧАС, ЗМЯНЯЕЦЦА НАСТАЎНIК
У гэтым мелі магчымасць пераканацца выкладчыкі БДПУ і іх выхаванцы – пераможцы Дэкады студэнцкай навукі Юрый Коўшык (гістарычны факультэт), Настасся Піванава і Паліна Ціханская (філалагічны факультэт), якія напярэдадні новага навучальнага года прынялі ўдзел у VII Міжнародным фестывалі настаўнікаў на базе Елабужскага інстытута Казанскага федэральнага ўніверсітэта (Рэспубліка Татарстан, РФ).
На працягу пяці дзён больш за 40 спецыялістаў у галіне адукацыі з Аўстрыі, Беларусі, Германіі, ЗША, Казахстана, Латвіі, Расіі і Эстоніі абмяркоўвалі прафесійныя праблемы, дзяліліся вопытам і дасягненнямі. Больш за сто майстар-класаў для настаўнікаў-практыкаў і будучых педагогаў правялі мадэратары. У іх ліку – дацэнт кафедры педагогікі факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій Л. А. Казінец, выступленне якой было прысвечана праблеме вывучэння і абагульнення інавацыйнага педагагічнага вопыту.
Упершыню ў рамках фестывалю была арганізавана Летняя школа для старшакурснікаў «Малады настаўнік: замацаванне ў прафесіі». Незабыўнай для студэнтаў БДПУ стала сустрэча з пераможцамі конкурсу «Настаўнік года–2015» Сяргеем Качарэжкам (Расія) і Святланай Сухамятнікавай (Эстонія). Будучыя педагогі атрымалі магчымасць пагутарыць з сапраўднымі прафесіяналамі ў нефармальнай абстаноўцы, азнаёміцца з іх знаходкамі. У рамках мерапрыемства студэнты распрацоўвалі і абаранялі метадычныя праекты. Дарэчы, «Школьны „Оскар“» у рэалізацыі прадстаўнікоў БДПУ быў прызнаны лепшым. За гэта танкаўцы атрымалі ад арганізатараў Летняй школы пірог насамрэч гіганцкіх памераў.
Пасля вяртання ў Мінск студэнты падзяліліся з карэспандэнтам «Н» сваімі ўражаннямі ад паездкі.
Юрый Коўшык, 5-ы курс, гістарычны факультэт:
– Упершыню ўдзельнічаў у форуме такога маштабу. На гэтым буйным міжнародным мерапрыемстве я рэальна зразумеў, што педагагічная прафесія не абмяжоўваецца рамкамі асобных краін, нават кантынентаў. Настаўнік – ключавая асоба ўсіх нацый свету.
Паліна Ціханская, 5-ы курс, філалагічны факультэт:
– Фестываль – гэта цудоўная пляцоўка, дзе спецыялісты абменьваюцца ведамі, вопытам, ідэямі па развіцці педагагічнай адукацыі. Майстар-класы, дзелавыя гульні, прэзентацыі распрацовак таленавітых вучоных і настаўнікаў з розных краін проста ўражваюць. Пасля іх наведвання хочацца хутчэй бегчы ў школу, каб прымяніць здабытыя веды на практыцы.
Настасся Піванава, 5-ы курс, філалагічны факультэт:
– Пяць дзён фестывалю сталі для мяне своеасаблівым падарожжам у свет педагагічнага эксперыменту. Я пазнаёмілася з цудоўнымі людзьмі, настаўнікамі-наватарамі, набыла шмат новых сяброў. Шчыры дзякуй роднаму ўніверсітэту за дапамогу, якая дазволіла нам стаць удзельнікамі VII Міжнароднага фестывалю настаўнікаў.
10 кастрычніка 2016 года, № 11 (1183)
Наш унiверсiтэт 26 верасня наведалі адразу дзве кітайскія дэлегацыі – з Цяньцзіньскага ўні версітэта замежных моў (ЦУЗМ) на чале з рэктарам спадаром Сю Ган і прадстаўнікі Паўднёвакітайскага педа гагічнага ўніверсітэта. Падчас візіту госці азнаёміліся з БДПУ, наведалі залу рэдкай кнігі і спартыўны комплекс, пагутарылі са студэнтамі – сваімі суайчыннікамі.Па выніках сустрэчы рэктар БДПУ А. І. Жук і рэктар ЦУЗМ Сю Ган падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве паміж дзвюма ўстановамі адукацыі.
20 верасня 2016 года, № 10 (1182)
БЕЛАРУСЬ–АРМЕНІЯ: ШКОЛА МІЖНАРОДНАГА ЎЗАЕМАДЗЕЯННЯ
Кожная летняя школа – гэта спроба сабраць разам студэнтаў, якія гатовы з задавальненнем і карысцю вучыцца падчас канікул у кампаніі аднадумцаў. Гэта шматлікія знаёмствы, якія наўрад ці адбыліся б у іншых умовах. Гэта нефармальныя зносіны з выкладчыкамі, сяброўская атмасфера, абмен вопытам. Гэта магчымасць для маладых людзей, якія маюць розную культурную спадчыну, стаць часткай адной агульнай сям’і. Гэта, нарэшце, карысныя сувязі, якія праявяцца пазней – у выглядзе сумесных праектаў і праграм.
Першы этап ІІ Міжнароднага адукацыйнага праекта «Летняя школа-2016. Ведай Беларусь!» быў рэалі заваны ў БДПУ 1–10 ліпеня. У ім прынялі ўдзел 30 студэнтаў Армянскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Хачатура Абавяна (Арменія), Універсітэта BRACK і Бангладэшскага ўніверсітэта інжынерыі і тэхналогій (Бангладэш), Нацыянальнага даследчага Томскага політэхнічнага ўніверсітэта і Ніжагародскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. І. Лабачэўскага (Расія), Універсітэта Заходняй Багеміі (Чэхія). Па словах гасцей нашай alma mater, удзельнікаў праекта ўразілі цёплы прыём і гасціннасць беларусаў. А яшчэ яны былі шчыра ўдзячны арганізатарам «Летняй школы» за насычаную, дынамічную і пазнавальную праграму.
У рамках другой часткі адукацыйнага праекта «Летняя школа-2016. Арменія» на дзесяць дзён гаспадаром мерапрыемства стаў Ерэван. Прадстаўнікі Арменіі, Беларусі, Венгрыі, Літвы, Расіі і Фінляндыі сабраліся 10–19 жніўня пад гасцінным дахам Армянскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Хачатура Абавяна. І хоць «Летняя школа» даўно завяршыла сваю работу, а яе ўдзельнікі вярнуліся дадому і прыступілі да заняткаў, успаміны пра час, праведзены ва ўніверсітэце партнёры, яркія па сённяшні дзень.
Лізавета МЯДЗВЕДЗЕВА, спецыяліст упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва:
– Калі спытаць пра Арменію ў сярэднестатыстычнага беларуса, то ён, хутчэй за ўсё, адкажа, што гэта краіна, дзе пражывае шмат армян. А яшчэ ўзгадае, што «на гары Арарат расце салодкі вінаград». І пры гэтым памыліцца, бо гэты вулканічны масіў знаходзіцца на тэрыторыі суседняй Турцыі. Так мала ведала пра Арменію і я, пакуль не стала ўдзельніцай міжнароднага праекта. У Арменіі чакала ўбачыць прыгожую прыроду, спакойны сталічны горад і шумных карэнных жыхароў. А яшчэ спадзявалася пакаштаваць смачную ежу і адарвацца ад звыклай паўсядзённасці. І сапраўды, стравы армянскай кухні нерэальна апетытныя. І прырода гэтай дзівоснай краіны заварожвае: толькі ўявіце, што ў гарах аблокі праплываюць нізка-нізка, літаральна над галавой, нават здаецца, нібыта да іх можна дакрануцца рукой. Што да Ерэвана і рытму жыцця ў ім, то гэта дынамічны і еўрапейскі горад з добразычлівымі і ветлівымі, шчодрымі і гасціннымі жыхарамі, якія ганарацца сваёй краінай. Што да эфектыўнасці праграмы, то гэта яшчэ і паглыбленне ў новую сацыяльную сетку: арганізатары Летняй школы збіраюць кантактную інфармацыю, каб пазней паведамляць удзельнікам пра новыя праекты і мерапрыемствы.
Вялікі дзякуй студэнтам і выкладчыкам АДПУ, якія дапамагалі, стваралі ўсе ўмовы, каб наш візіт у Арменію стаў незабыўным.
Кацярына УЛАСАВА, студэнтка факультэта эстэтычнай адукацыі:
– З Ерэвана ўсе мы прывезлі шмат уражанняў. Першае – гэта гасціннасць людзей, якія нас сустракалі. Дзякуй арганізатарам за выдатна прадуманую экскурсійную праграму, сытныя сняданкі, абеды і вячэры са стравамі армянскай кухні (што немалаважна для адчування каларыту гэтай краіны). Другое – чуласць і дабрыня, клопат і прыстойнасць армян, якія таксама не маглі застацца незаўважанымі. Яшчэ адзначу важнасць абмену педагагічным вопытам на міжнародным узроўні.
Валянціна КУНІЦКАЯ, факультэт спецыяльнай адукацыі:
– Праграма, якую для нас падрыхтавалі ў Летняй школе, аказалася насычанай і цікавай. Яна ўключала шмат экскурсій, заданняў, лекцый і дэбатаў. У Арменіі мы наведалі месцы, што запомняцца назаўсёды, – Храм Гарні і Манастыр Гегард, мемарыяльны помнік Цыцэр накаберд і возера Севан. Эмоцыі, якія мы пры гэтым адчулі, немагчыма перадаць словамі.
У Дзень нацыянальнай кухні кожная дэлегацыя гатавала традыцыйную страву свайго народа і частавала ёю сяброў з іншых краін. Мы, беларусы, смажылі залацістыя дранікі. Ля нашага століка сабралася шмат народу – хрумсткія аладкі з бульбы хутка зніклі, а дэгустатары засталіся сытыя і задаволеныя. А яшчэ ўзгадваецца, як, не дачакаўшыся пачатку вячэры, студэнты з Венгрыі, што гатавалі побач, рассмакавалі дранікі і не маглі спыніцца: маўляў, так смачна пахнуць і прыгожа выглядаюць!
Я ўдзячна рэктарам БДПУ і АДПУ за арганізацыю і падтрымку мерапрыемства, за магчымасць атрымаць новыя веды і незабыўны вопыт міжнароднага ўзаемадзеяння.
Эвеліна КАМАІШКА, студэнтка факультэта спецыяльнай адукацыі:
– Праект «Летняя школа-2016» прадаставіў мне выдатную магчымасць пазнаёміцца з усходняй культурай, удасканаліць веданне англійскай мовы і, самае галоўнае, набыць новых сяброў. За невялікі прамежак часу, праведзены ў Арменіі, мы шмат чаго пачулі і ўбачылі, даведаліся, як арганізавана і працуе сістэма вышэйшай педагагічнай адукацыі. Кожны дзень быў падобны на яркі каляровы сон, які складаўся з мноства культурных, спартыўных, забаўляльных мерапрыемстваў. Памятаю, як гулялі ў квэст, мэта якога – па знаёміцца з Ерэванам і яго гісторыяй. Шкада, што сон скончыўся, а так не хацелася прачынацца…
1 верасня 2016 года, № 9 (1181)
ЗАВЯРШЫЎСЯ адбор праектаў 2016 г. для фінансавання ў рамках інструмента «Стварэнне патэнцыялу ў галіне вышэйшай адукацыі» праграмы Erasmus+. З 736 заявак гранты фонду атрымалі толькі 147, прычым шэсць з іх будуць рэалізоўвацца з удзелам беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі. Прыемна адзначыць, што супрацоўнікі нашага ўніверсітэта прымуць удзел у выкананні 2 праектаў – «Укараненне модуляў па законе і правах у праграмы падрыхтоўкі настаўнікаў і адукацыйныя навукі» і «Стымуляванне развіцця кампетэнцый у беларускай вышэйшай адукацыі». Кіраўніцтва ажыццяўляюць ІПКіП БДПУ (каардынатар В. В. Радыгіна) і ўпраўленне міжнароднага супрацоўніцтва (каардынатар С. М. Кабачэўская).
* * *
У Цэнтры дадатковай адукацыі БДПУ «Альтэрнатыва» з 8 жніўня рэалізуецца адукацыйны курс «Руская мова як замежная». На працягу месяца студэнты з розных факультэтаў шэрагу ўніверсітэтаў Стамбула (Турэцкая Рэспубліка) займаюцца вывучэннем рускай мовы, якое яны пачалі ў сябе дома, і адначасова знаёмяцца з культурай Рэспублікі Беларусь. Пасля праходжання праграмы кожны слухач атрымае сертыфікат дзяржаўнага ўзору.
* * *
СТУДЭНТЫ нашага ўніверсітэта Уладзіслаў Рэвенка (ФФВ), Людміла Салавей (ФЭА), Крысціна Цішко (ФСПТ) і Анастасія Сакаткова (гістфак) 18–31 ліпеня наведалі Кітайскую Народную Рэспубліку ў складзе дэлегацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з праграмай прадстаўнікі БДПУ наведалі цыкл лекцый у пекінскім і наньцзінскім універсітэтах, расказалі пра навучанне ў вядучай установе вышэйшай педагагічнай адукацыі Беларусі, пра патэнцыял alma mater у кантэксце міжнароднага супрацоўніцтва.
* * *
СУПРАЦОЎНІКІ кафедры алігафрэна педагогікі факультэта спецыяльнай адукацыі дацэнт В. М. Навіцкая-Гаў рылко і старшы выкладчык В. Ю. Светлакова 2–9 ліпеня прайшлі павышэнне кваліфікацыі ў рамках міжнароднага праекта «Інклюзіўная адукацыя – умова сацыяльнай інтэграцыі асоб з інваліднасцю». У сталіцы Рэспублікі Польшча – Варшаве – спецыялісты з Беларусі вывучалі вопыт краіны-суседкі ў сістэме сацыяльнай дапамогі і апекі, абмяркоўвалі праблемы забеспячэння права людзей з інваліднасцю на адукацыю.
* * *
ЛАЎРЭАТАМІ конкурсу на лепшы ўрок па літаратуры «Моц Слова» сталі вы пуск ніцы філалагічнага факультэта нашага ўніверсітэта, а сёння настаўніцы гімназіі № 38 г. Мінска і СШ № 2 г. Маладзечна – А. М. Жукавец і С. В. Маразоўская. У праекце, рэалізаваным у рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, прынялі ўдзел звыш ста маладых педагогаў ва ўзросце да 28 гадоў. Цырымонія ўзнагароджання адбылася 20 ліпеня ў Маскве пры ўдзеле Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Р. А. Рапоты.
* * *
ДРУГАКУРСНІЦЫ Лізавета Бурлай (ФСПТ), Анастасія Ляшчун і Вераніка Багдановіч (ФДА) 6–10 ліпеня ў складзе дэлегацыі беларускіх студэнтаў прынялі ўдзел у Днях моладзі Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы. Падчас мерапрыемства прадстаўніцы БДПУ пазнаёмілі слухачоў з беларускім песенным мастацтвам, правялі майстар-класы па саломапляценні.
* * *
ДАЦЭНТ кафедры сурдапедагогікі факультэта спецыяльнай адукацыі К. М. Са рока 14 чэрвеня – 8 ліпеня азнаёмілася з сістэмай спецыяльнай і інклюзіўнай адукацыі, сацыяльнай і псіхалагічнай падтрымкі людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і іх родных у Іерусаліме падчас праходжання адукацыйнага курса «Інтэграцыя дзяцей з асаблівымі патрэбамі ў нарматыўнае асяроддзе». Павышэнне кваліфікацыі было арганізавана Цэнтрам супрацоўніцтва і развіцця пры Міністэрстве замежных спраў Дзяржавы Ізраіль.
26 мая 2016 года, № 7 (1179)
ПЕРШЫ прарэктар БДПУ С. І. Копцева 20–21 мая прыняла ўдзел у рабоце Форуму рэк тараў універсітэтаў Рэспублікі Беларусь і КНР, а таксама ў пасяджэнні Камісіі па супра цоўніцтве ў галіне адукацыі беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта. Мерапрыемствы адбыліся ў г. Гуанчжоу ў рамках Тыдня беларускай адукацыі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы з мэтай развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння і вызначэння перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва паміж установамі вышэйшай адукацыі дзвюх краін.
* * *
НАШ універсітэт 13 мая наведалі прадстаўнікі беларускай дыяспары Латвіі – старшыня Саюза беларусаў Валянціна Піскунова, старшыня Рыжскага беларускага таварыства «Прамень» Алена Лазарава, карэспандэнт газеты «Прамень» Іна Олесава. На сустрэчы ў рэктараце былі вызначаны асноўныя напрамкі супрацоўніцтва. Так, БДПУ стане суарганізатарам конкурсу даследчых работ «Беларусы Латвіі. Мінулае і сучаснасць», анлайн-сустрэч беларускіх пісьменнікаў, аўтараў падручнікаў па беларускай мове і літаратуры з вучнямі Рыжскай беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы, а народныя калектывы ўніверсітэта прымуць удзел у Днях беларускай культуры ў сталіцы Латвіі.
* * *
ЛЕТНЯЯ школа-2016 «Пазнай Беларусь: ад адукацыі – да культуры» пройдзе на базе БДПУ 1–10 ліпеня. Гасцямі ўніверсітэта стануць студэнты Рэспублікі Арменія, Расійскай Федэрацыі, Латвійскай Рэспублікі і Народнай Рэспублікі Бангладэш. Упраўленне міжнароднага супрацоўніцтва фарміруе групу валанцёраў, якія дапамогуць удзельнікам летняй школы ў Мінску і адначасова прыемна правядуць час у кампаніі сваіх аднагодкаў, бясплатна наведаюць гісторыка-культурныя аб’екты сталіцы, падцягнуць размоўную англійскую.
* * *
ПРАЦЯГВАЕЦЦА прыём заявак ад студэнтаў БДПУ на ўдзел у міжнародным адукацыйным праекце «Летняя школа-2016» у Ерэване. 10–19 жніўня сталіца Арменіі прыме крэатыўных юнакоў і дзяўчат з Беларусі, Венгрыі, Літвы, Расіі і Украіны. Ад прэтэндэнтаў патрабуецца гатоўнасць расказаць пра alma mater, сваю краіну, яе культуру і сістэму адукацыі на англійскай мове, выступіць у канцэртнай праграме. Даведкі па тэл. (17) 200-21-95.
21 красавіка 2016 года, № 5 (1177)
14 красавіка рэктар БДПУ сустрэўся з прадстаўніком Дзіцячага фонду ААН у Рэспубліцы Беларусь доктарам Рашэдам Мустафой Сарварам. Падчас размовы, на якой прысутнічалі першы прарэктар БДПУ С. І. Копцева, дэкан факультэта спецыяльнай адукацыі С. Я. Гайдукевіч і каардынатар па пытаннях партнёрства прадстаўніцтва UNICEF Я. У. Новікаў, былі разгледжаны напрамкі супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, у прыватнасці, стварэння ўмоў для забеспячэння права дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі на інклюзіўную адукацыю.
Падчас візіту ў БДПУ д-р Сарвар выступіў з дакладам на пленарным пасяджэнні V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Спецыяльная адукацыя: традыцыі і інавацыі».
«Н»-даведка. Д-р Сарвар узначальвае ў нашай краіне офіс UNICEF, мае ступень кандыдата медыцынскіх навук і асаблівую ўвагу ўдзяляе праблемам сацыяльнай абароны дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.
31 сакавіка 2016 года, № 4 (1176)
24–25 сакавіка дэлегацыя нашага ўніверсітэта на чале з рэкта рам БДПУ А. І. Жуком прыняла ўдзел у Пятнаццатых міжнародных педагагічных чытаннях «Выхоўвацца ў маральным клімаце памяці» (Тбілісі, Грузія).
Удзел прадстаўнікоў alma mater у такім маштабным мерапрыемстве атрымаў свой лагічны працяг. Паколькі ідэі гуманнага падыходу ў выхаванні знаходзяць усё больш прыхільнікаў сярод педагагічнай грамадскасці, БДПУ выступіў з ініцыятывай (і галіновае міністэрства яе пад трымала) стварыць у Беларусі пад эгідай нашага ўніверсітэта Аса цыяцыю гу ман най педагогікі. Акрамя таго, Каардынацыйны савет Міжнароднага цэнтра гуманнай педагогікі, ганаровым прэзідэнтам якога з’яўляецца акадэмік РАА Ш. А. Аманашвілі, прыняў рашэнне пра весці Чытанні–2017 у Мінску.
***
30 сакавіка ў гала-канцэрце юбілейнага фестывалю патрыятычнай песні Маскоўскага раёна сталіцы выступілі дзве прадстаўніцы БДПУ – М. Хлань (філалагічны факультэт) і Л. Бурлай (факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій). Вакальнае майстэрства нашых студэнтак было высока ацэнена членамі журы. У Марыі – 3-е месца, у Лізаветы – перамога ў намінацыі «Артыстызм». Нага даем, што за перамогу ў фінале конкурсу змагаліся 25 выканаўцаў.
17 сакавіка 2016 года, № 3 (1175)
MOST, ЯКІ НАС ПАЯДНАЕ
У рамках дзейнасці Еўрапейскага Саюза па пашырэнні прафесійных кантактаў паміж грамадзянамі Беларусі і ЕС супрацоўнікі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ выйгралі ўдзел у праектах MOST – праграме мабільнасці для мэтанакіраваных міжасобасных кантактаў, якія павінны спрыяць наладжванню сувязей і паглыбленню ўзаемадзеяння ў галіне адукацыі, абмену перадавым вопытам.
Першы праект накіраваны на азнаямленне з сістэмамі аператыўнага рэагавання на адукацыйныя запыты спажыўцоў і крэдытавання навучальных праграм з мэтай укаранення ў працэс бесперапыннай адукацыі Рэспублікі Беларусь. У конкурсным адборы ўдзельнічалі І. У. Шасцітка, дырэктар ІПКіП, В. В. Радыгіна, намеснік дырэктара ІПКіП па навукова-метадычнай рабоце, С. М. Кабачэўская, начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва, Э. У. Шалік, загадчык кафедры дадатковай педагагічнай адукацыі, Г. В. Гатальская, загадчык кафедры сацыяльнай псіхалогіі. Плануецца наведванне Фларэнтыйскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Італія) для вывучэння вопыту арганізацыі і перападрыхтоўкі кадраў у рамках Балонскага працэсу, азнаямлення з вучэбнымі планамі, вызначэння тэматыкі сумеснай навукова-даследчай работы ў галіне андрагогікі і пашырэння міжвузаўскага ўзаемадзеяння ў рамках дагавора аб міжнародным супрацоўніцтве.
Мэта другога праекта – вывучэнне тэхналогіі слыхамаўленчай рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі ў Цэнтры рэабілітацыі слыху і маўлення «Суваг» (Харватыя). У праекце прымуць удзел В. В. Радыгіна, намеснік дырэктара ІПКіП па навукова-метадычнай рабоце, С. М. Фяклістава, дэкан факультэта перападрыхтоўкі спецыялістаў адукацыі, В. В. Клязовіч, дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі спецыялістаў адукацыі. Змест праекта прадугледжвае вывучэнне вопыту ўзаемадзеяння сурдолагаў і сурдапедагогаў у працэсе слыхамаўленчай рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі, азнаямленне з формамі арганізацыі карэкцыйнай работы ў структуры вербатанальнага метаду рэабілітацыі людзей з парушэннем слыху, удзел у распрацоўцы індывідуальных праграм карэкцыйнай работы, абмеркаванне тэматыкі сумесных навуковых даследаванняў у галіне кахлеарнай імплантацыі.
Святлана ФЯКЛІСТАВА, дэкан факультэта перападрыхтоўкі спецыялістаў адукацыі, Эла ШАЛІК, загадчык кафедры дадатковай педагагічнай адукацыі
12 лістапада 2015 года, № 14 (1169)
CТАЖЫРОЎКА ДЛЯ КАЛЕГ З КАЗАХСТАНА
У Iнстытуце павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi БДПУ ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва паміж Рэспублiкай Беларусь і Рэспублiкай Казахстан была рэалiзавана адукацыйная праграма стажыроўкі «Сучасныя тэхналогіі навучання дысцыплінам фізіка-матэматычнага профілю». У групу слухачоў увайшлi педагагiчныя работнiкi з Алматы, Астаны і Заходне-Казахстанскай вобласці – кіраўнікі ўпраўленняў адукацыі, дырэктары навучальных устаноў, настаўнікі-практыкі, загадчыкі вучэбна-метадычных кабінетаў.
Адным з мерапрыемстваў стажыроўкi быў круглы стол па праблемах агульнай сярэдняй адукацыi ў абедзвюх краінах, праведзены 28 кастрычнiка. З прывітальным словам да слухачоў звярнуўся рэктар БДПУ А. І. Жук. Ён выказаў задаволенасць супрацоўніцтвам у адукацыйнай сферы паміж нашымі дзяржавамі – у плане арганізацыі навучання, стажыровак, абмену вопытам. Таксама пад час сустрэчы былі абмеркава ны пытанні навучання дысцыплінам фізіка-матэматычнага профілю, у пры ватнасці, праблемы нізкага ўзроўню падрыхтоўкі маладых настаўнікаў.
Госці прынялі актыўны ўдзел у рабоце навукова-практычнай канферэнцыі «Матэматычная адукацыя: мэты, дасягненні і перспектывы», якую праводзіў фізіка-матэматычны факультэт нашага ўніверсітэта.
У рамках стажыроўкi слухачы наведалі ДУА «Гімназія № 13 г. Мінска», якая з 2011 г. з’яўляецца рэсурсным цэнтрам iнфармацыйных тэхналогiй. Дырэктар гiмназii В. Р. Чарнаусава, намеснiк дырэктара Л. В. Борсук, педагогi ўстановы, а таксама намеснiк дырэктара IПКiП па навукова-метадычнай рабоце В. В. Радыгiна, дэкан фа культэта павышэння квалiфiкацыi IПКiП В. В. Клязовiч у рамках круглага стала абмеркавалі з казахстанскімі калегамі актуальныя пытанні выкарыстання cучасных тэхналогій у выкладанні дакладных навук, перспектывы iнфармацыйных тэхналогiй у навучаннi дысцыплінам фізіка-матэматычнага профілю. Са стажорамi на базе гiмназii таксама была праведзена дзелавая гульня «Выкладчык як арганiзатар сучаснага адукацыйнага працэсу», падчас якой сродкамi iнтэрактыўных метадаў быў створаны часовы вучэбны калектыў i сфармуляваны адукацыйны запыт па тэме стажыроўкi.
Праграма мерапрыемства ўключала азнаямленне з вопытам навучання дысцыплінам фізіка-матэматычнага профілю ва ўстановах адукацыi Францыi, Польшчы, Германii. Стажоры наведалi Мiнiстэрства адукацыi i навуковых даследаванняў (Берлiн), сярэднюю тэхнiчную школу Jinocany (Прага), ліцэй Marcel Deprez (Марсэль).
Шостага лiстапада на iнфармацыйным семiнары «Праграмы прафесійнай мабiльнасцi як фактар павышэння квалiфiкацыi спецыялiстаў адукацыi» былi падведзены вынiкi міжнароднай адукацыйнай стажыроўкi, і казахстанскiя спецыялiсты атрымалі пасведчаннi ўстаноўленага ўзору. Было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве і сумеснай дзейнасці з генеральным дырэктарам Міжнароднага цэнтра адукацыі «EDTECH-KZ» Г. Б. Бейсембаевым.
Ірына ШАСЦIТКА, дырэктар IПКiП
12 лістапада 2015 года, № 14 (1169)
План мерапрыемстваў БДПУ па развіцці міжнароднага супрацоўніцтва і дасягненні мэтавых паказчыкаў экс парту адукацыйных паслуг на 2015 г. выкананы. Пра гэта паведаміла на па сяджэнні рэктарата начальнік аддзела міжнародных сувязей С. М. Кабачэўская: – Сёлета ў БДПУ паступіла 220 замежнікаў, што на 93 чалавекі больш, чым у мінулым годзе. У 2015 г. слухачамі факультэта даўніверсітэцкай
пад рыхтоўкі ўпершыню сталі 74 грамадзяніны Ісламскай Рэспублікі Іран. Выкладанне дысцыплін, акрамя прадмета «руская мова», вядзецца па-англійску.
27–29 кастрычніка БДПУ наведала дэлегацыя Універсітэта Nordland (г. Будзё, Нарвегія) у складзе дэкана факультэта прафесійнай падрыхтоўкі Венке Ронінг, намесніка дэкана факультэта па навуковай рабоце Б’ерг Ханнас і лектара Наталлі Хансен. Супрацоўнікі факультэта спецыяльнай адукацыі (дэкан – дацэнт С. Я. Гайдукевіч) азнаёмілі гасцей з нюансамі падрыхтоўкі будучых педагогаў на ФСА, сумеснымі праектамі БДПУ і ўніверсітэтаў Швецыі і Нідэр ландаў, дзейнасцю вучэбнай лаба раторыі «Адукацыя без межаў», арганізавалі наведванне ўстаноў адукацыі для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Вынікам візіту сталі дамоўленасці ў галіне навукова-даследчай дзейнасці і акадэмічнай мабільнасці выкладчыкаў і студэнтаў.
27 кастрычніка для прафесарска-выкладчыцкага складу і студэнтаў вядучай педагагічнай установы вышэйшай адукацыі Беларусі публічную лекцыю «Асновы гуманнай педагогікі» прачытаў акадэмік Расійскай акадэміі адукацыі, загадчык лабараторыі гуманнай педагогікі Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта, прафесар Ш. А. Аманашвілі. Вядомага вучонага, легендарную асобу ў галіне педагогікі і псіхалогіі прыняў рэктар БДПУ А. І. Жук. Аляксандр Іванавіч і Шалва Аляксандравіч абмеркавалі актуальныя праблемы сучаснай педагогікі, у прыватнасці, канцэпцыю выхавання педагогаў-гуманістаў.
21–23 кастрычніка дэлегацыя БДПУ на чале з рэктарам універсітэ та прафесарам А. І. Жуком падчас паездкі ў Санкт-Пецярбург прыняла ўдзел адразу ў двух міжнародных навуковых мерапрыемствах – форуме «Бесперапынная адукацыя дарослых: палітыка, арганізацыя, кадры, тэхналогіі» і VIII Міжнароднай навукова-практычнай канфе рэнцыі «Педагагічная адукацыя ў краінах-удзельніцах СНД: су часныя праблемы, канцэпцыі, тэорыі і практыка». І кожнае мела свой плён. Вынікам першага з’я вілася падпісанне дагавораў аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і ФДБНУ «Інстытут кіравання адукацыяй Расійскай акадэміі адукацыі», а таксама яго філіялам у Санкт-Пецярбурзе. У рамках другога вучоныя БДПУ выступілі з канцэптуальнымі дакладамі на пленарным пасяджэнні (прафесар А. І. Жук) і падчас работы сек цыі (да цэнты І. У. Шас цітка і В. В. Кля зовіч).
28 кастрычніка чарговую публічную лекцыю з цыкла «Школа здароўя» прачытаў дырэктар Дэпартамента аховы здароўя Фларэнтыйскага дзяржаў нага ўніверсітэта прафесар Нікола Комада. На гэты раз тэмай выступлення італьянскага вучонага сталі псіхасексуальная культура моладзі, а таксама прафілактыка захворванняў, якія перадаюцца палавым шляхам.
21–23 кастрычніка прарэктар па навуковай рабоце БДПУ Г. В. Торхава наведала Астану ў якасці дэлегата X форуму творчай і навуковай інтэлі генцыі краін – удзельніц СНД «Гуманітарная прастора садружнасці: агуль ныя каштоўнасці і дыялог культур». Ганна Васільеўна выступіла з дакладам на секцыі «Насустрач Году адука цыі СНД», у якім сярод іншага прапанавала абмеркаваць прыярытэты педагагічнай адукацыі ў дзяржавах Садружнасці. Пазіцыя прадстаўніка БДПУ была прыхільна ўспрынята грамадскасцю і ўвайшла ў рэзалюцыю форуму.
20 кастрычніка адбылася сустрэча выкладчыкаў і студэнтаў факультэта псіхалогіі з прэзідэнтам італьянскай гуманітарнай асацыяцыі PUER Серджыа дэ Чыка і прадстаўніком аргані зацыі Франчэска Раймундзі. А нагодай паслужыла гадавіна – першая ў дзейнасці Цэнтра аказання псіхалагічнай дапамогі ўсынаўляльнікам і членам іх сямей. Унікальны для Беларусі пра ект ажыццёўлены ў рамках дагавора аб су працоўніцтве паміж БДПУ і Фларэнтыйскім дзяржаўным універсітэтам і закліканы абараняць інтарэсы прыёмных дзяцей, аказваць кваліфікаваную дапамогу сем’ям усы наўляльнікаў. Адначасова студэнты псіхолагі атрымліваюць бясцэнны прафесійны вопыт. Напрыклад, сёлета валанцёры з ФП БДПУ ў якасці псіхолагаў групы беларускіх дзяцей наведалі Рым.
P. S. Рыхтуючы інфармацыйны блок па міжнародных сувязях БДПУ для чарговага выпуску«Н», рэдакцыя з задавальненнем адзна чыла, што апошняя дэкада кастрычніка, як дарэчы, і ўся восень-2015, была выключ на насычанай у плане ўзаемадзе яння выкладчыкаў і студэнтаў універсітэта з замежнымі ка легамі, партнёр скімі ўстановамі і арганізацыямі. І гэта з’яўляецца сведчаннем відавочна шырокага пры знання заслуг БДПУ ў педагагічнай грамадскасці свету.
2 кастрычніка 2015 года, № 12 (1167)
24–25 верасня дэкан факультэта псіхалогіі нашага ўніверсітэта Д. Р. Дзьякаў прыняў удзел у канферэнцыі «Рэгіянальная ідэнтычнасць: парадыгма грамадскага дабрабыту ў рэгіёне Балтыйскага мора», якая праводзілася на базе Клайпедскага ўніверсітэта (Літоўская Рэспубліка).
Акрамя выступлення Д. Р. Дзьякаў правёў сустрэчы з прарэктарам па навуцы Клайпедскага ўніверсітэта Рытай Вайсекаўскайтэ, начальнікам аддзела па міжнародным супрацоўніцтве Інгрыдай Барысенка, кіраўнікамі шэрагу факультэтаў, у прыватнасці, гуманітарнага, педагогікі і сацыяльных навук. Зацікаўленая размова адбылася з прэзідэнтам сеткі ўніверсітэтаў рэгіёна Балтыйскага мора Кары Хіпаненам і прарэктарам па міжнародных сувязях Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Д. В. Васіленкам. На сустрэчах абмяркоўвалася магчымасць уключэння БДПУ ў актуальныя даследчыя і адукацыйныя праекты, а таксама арганізацыя новых сумесных даследаванняў у рамках еўрапейскіх акадэмічных праграм, у тым ліку Erasmus+ і Horizon 2020. Былі вызначаны кан-крэтныя праекты, да распрацоўкі якіх могуць падключыцца структурныя падраздзяленні нашага ўніверсітэта і перш за ўсё факультэт псіхалогіі. У рамках абмеркаваных навуковых і адукацыйных ініцыятыў дасягнуты папярэднія дамоўленасці, якія перададзены ў рэктарат БДПУ.
Наш кар.
4 чэрвеня 2015 года, № 8 (1163)
КАМУНІКАЦЫЯ БЕЗ МЕЖАЎ
На базе БДПУ і Літоўскага эдукалагічнага ўніверсітэта 19–22 мая праходзіла V Міжнародная навуковая канферэнцыя «Мова і міжкультурныя камунікацыі». У пяты раз у Мінску, а затым і ў Вільнюсе сабраліся вучоныя з Беларусі і Літвы, Расіі і Польшчы, Украіны і Грузіі, Казахстана і Азербайджана, Ірака і Славакіі, Кітая і В’етнама. Шырокі міждысцыплінарны характар, мнагавектарнасць развіцця філалагічнай думкі, шчырая цікавасць да напрацовак калег і добразычлівая крытыка – усё гэта прысутнічала на форуме, неад’емнай часткай якога стаў сінтэз навуковых тэорый, напрамкаў і дысцыплін, а аб’ектам аналізу – маўленчая камунікацыя ў розных сферах дзейнасці чалавека.
Важным прынцыпам работы гэтага прадстаўнічага навуковага мерапрыемства, як і ў мінулыя гады, з’яўлялася яго адкрытасць: на пленарных і секцыйных пасяджэннях былі прадстаўлены аўтарскія даследаванні 131 вучонага-лінгвіста.
Яшчэ адной яркай асаблівасцю V Міжнароднай канферэнцыі, па словах дэканаў філалагічных факультэтаў БДПУ і ЛЭУ Васіля Старычонка і Гінтаўтаса Кундротаса, стала далучэнне да яе работы маладых вучоных – кандыдатаў навук, што нядаўна абаранілі свае дысертацыі, аспірантаў, а таксама настаўнікаў-наватараў. Такім чынам, у рамках адной секцыі маглі выступаць як прафесары, вядомыя вучоныя, так і даследчыкі, якія толькі пачынаюць свой шлях у навуку. Акрамя таго, у перыяд працы на пляцоўцы БДПУ ў рабоце кожнай секцыі ў якасці слухачоў прысутнічалі студэнты – удзельнікі СНДЛ. Такую практыку кіраўніцтва факультэта беларускай і рускай філалогіі нашага ўніверсітэта лічыць вельмі важнай, паколькі знакамітыя даследчыкі паказваюць прыклад маладым – удзельнікам студэнцкіх навукова-практычных форумаў.
Сёлета на канферэнцыі працавала 8 секцый па самых розных навуковых тэматыках – ад міжмоўнай камунікацыі да методыкі навучання мове ва ўмовах полікультурнай прасторы. Іх работу забяспечвалі мадэратары, якія накіроўвалі абмеркаванне ў пэўных навуковых напрамках, прадастаўлялі слова спецыялістам сумежных галін, падводзілі вынікі выступленняў.
У цэлым уся ажыццёўленая ў 2015 г. работа па арганізацыі і правядзенні навуковага форуму лінгвістаў, далучэнне Беларусі да Балонскага працэсу значна ўзнялі ўзровень і прэстыж традыцыйнай міжнароднай канферэнцыі «Мова і міжкультурныя камунікацыі». Наступная сустрэча яе ўдзельнікаў адбудзецца ўжо ў 2017-м. Праз два гады філолагаў з розных краін першым будзе прымаць Літоўскі эдукалагічны ўніверсітэт. Пра гэта ўзгадвалі таксама рэктары абодвух педагагічных універсітэтаў – БДПУ і ЛЭУ, калі віталі ўдзельнікаў і жадалі ім плённай працы: спадар Аляксандр Жук – на адкрыцці форуму ў Мінску і спадар Альгірдас Гайжуціс – падчас яе працягу ў Вільнюсе.
Маштабная сустрэча лінгвістаў 2015 г. завяршылася. Навукоўцы раз’ехаліся па сваіх краінах і ўніверсітэтах з новымі ідэямі і праектамі, якія, будзем спадзявацца, ажыццёвяцца яшчэ да пачатку чарговай, шостай па ліку, Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Мова і міжкультурныя камунікацыі»-2017!
Таццяна БАШМАКОВА
21 мая 2015 года, № 7 (1162)
Перад студэнтамі факультэтаў прыродазнаўства, сацыяльна-педагагічных тэхналогій, дашкольнай адукацыі і гістфака з адкрытай лекцыяй выступіла доктар педагагічных навук, член карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі педагагічных навук Украіны А. І. Памятун. Тэарэтычныя выкладкі па асновах канцэпцыі ўстойлівага развіцця Алена Іванаўна праілюстравала на канкрэтных прыкладах падчас правядзення майстар-класа.
Адбылася сустрэча ўдзельнікаў СНДЛ факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій з выкладчыкамі і студэнтамі Дармштацкага ўніверсітэта прыкладных навук (Германія). Падчас размовы беларускія і нямецкія калегі абмеркавалі практычны складнік навучання, у прыватнасці, практыкаарыентаваную сістэму падрыхтоўкі спецыялістаў адукацыі.
Наш універсітэт наведалі члены афіцыйнай дэлегацыі Чалябінскай вобласці РФ на чале з міністрам адукацыі і навукі А. І. Кузняцовым. Госці азнаёміліся з БДПУ – вядучай установай вышэйшай педагагічнай адукацыі Беларусі і выказалі гатоўнасць развіваць партнёрскія стасункі па шэрагу напрамкаў.
30 красавіка 2015 года, № 6 (1161)
Прафесар Фларэнтыйскага дзяржаўнага ўніверсітэта Нікола Комада 17 красавіка прачытаў адкрытую лекцыю для студэнтак БДПУ на тэму «Як абараніць жаночае здароўе». Спецыяліст у галі-не прафілактычнай медыцыны і гігіены, ён пасля падпісання дагавора аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і ўніверсітэтам Фларэнцыі стаў каардынатарам маладзёжнага праекта «Будучыя педагогі – за здаровы лад жыцця».
* * *
Вядомы французскі гісторык, аўтар прац, прысвечаных біяграфіі знакамітых палітыкаў, Жан-Жак Мары падчас свайго візіту ў Рэспубліку Беларусь наведаў наш універсітэт і выступіў з публічнай лекцыяй перад выкладчыкамі і студэнтамі гістарычнага факультэта.
30 красавіка 2015 года, № 6 (1161)
ПРЫЗНАННЕ – ВЫНIК ПРАЦЫ I НАТХНЕННЯ
Шлях да ведаў заўсёды патрабуе намаганняў, энергіі, асабістага высілку. Як жа на гэтай дарозе не стаміцца, не згубіць даследчы запал, ажыццявіць творчыя ідэі? Добрым стымулам становяцца разнастайныя конкурсы і спаборніцтвы, дзе можна не толькі праверыць на практыцы свае веды і ўменні, але і адкрыць для сябе новыя прафесійныя гарызонты. Каманда маладых даследчыкаў з БДПУ сёлета адправілася на пошукі навуковага натхнення ў Санкт-Пецярбург. Менавіта ў гэтым горадзе ў Расійскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя А.І. Герцэна з 21 па 25 красавіка праходзіла ІХ Герцэнаўская алімпіяда аспірантаў па педагагічных навуках «Навуковая творчасць». Выступілі на ёй прадстаўнікі нашай alma mater бліскуча: прывезлі ў Мінск ажно 10 дыпломаў (трэцюю частку ад агульнай колькасці!). Аднак самай вялікай перамогай удзельнікі лічаць прызнанне расійскіх калег, якія адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі аспірантаў БДПУ.
Сапраўдны фурор зрабіла выступленне аспірантаў БДПУ ў асноўным конкурсе алімпіяды – «Калектыўным праекце». Эксперты – аўтарытэтныя вучоныя ў галіне педагагічнай думкі – перш за ўсё былі ўражаны навуковай глыбінёй, аргументаванасцю меркаванняў, творчым запалам беларускай каманды. За тэарэтычнае абгрунта-ванне і навукова-метадычнае забеспячэнне арганізацыі валанцёрскай дзейнасці ў структуры бесперапыннай педагагічнай практыкі каманда БДПУ атрымала вышэйшую ўзнагароду міжнароднай алімпіяды – дыплом І ступені. І гэта заслужаная перамога маладых вучоных нашага ўніверсітэта. Месяц сістэматычнай працы над стварэннем навукова-даследчага праекта ў рамках Канцэпцыі развіцця педагагічнай адукацыі на 2015–2020 гг. – «Валанцёрская дзейнасць як сродак фарміравання матывацыі студэнтаў да педагагічнай прафесіі» – самі аспіранты называюць майстар-класам па метадалогіі педагагічнага даследавання. Мудрае кіраўніцтва прарэктара па навуковай рабоце Ганны Васільеўны Торхавай, падтрымка навуковых кіраўнікоў, жаданне дастойна прадставіць сваю краіну і плён сумеснай навуковай творчасці дазволілі ўмацаваць веру аспірантаў у свае сілы, што ў сваю чаргу і прывяло да перамогі!
Аднак пра ўсё па парадку. Арганізатарам алімпіяды стала кафедра педагогікі РДПУ. Паколькі 2015 год Расійскай Федэрацыі аб’яўлены Годам літаратуры, конкурсная праграма нагадвала стварэнне цікавай кнігі. Над яе напісаннем, акрамя прадстаўнікоў БДПУ, рупліва працавалі яшчэ 14 каманд-удзельніц з розных расійскіх універсітэтаў (Пермскага, Пскоўскага, Саратаўскага і інш.).
Рэцэнзентам выступіла каманда экспертаў, у склад якой уваходзілі дактары педагагічных навук з розных устаноў вышэйшай адукацыі Расіі. Атмасферу братэрства на працягу пяці этапаў алімпіяды стварала каманда цьютараў – аспірантаў першага года навучання.
Падчас рэгістрацыі ўдзельнікаў падзялілі на чатыры групы, кожная з якіх атрымала пэўны маршрут па горадзе на тэму «Літаратурны Пецярбург» і жанр для напісання ўласнага твора – легенду, быліну, трагедыю або аповесць. Крыніцай натхнення стала экскурсія – падарожжа па вуліцах, звязаных з жыццём і творчасцю Пушкіна, Ясеніна, Чайкоўскага, Глінкі.
Яшчэ адзін лейтматыў алімпіяды – 70-годдзе Вялікай Перамогі. Так, падчас конкурсу «Навуковая эрудыцыя» ўдзельнікі ўзгадвалі імёны знакамітых педагогаў і псіхолагаў, лёс якіх быў апалены Айчыннай вайной.
Незвычайным можна назваць этап алімпіяды пад назвай «Навуковая прадукцыя». Умовы яго такія: напісаць твор асаблівага жанру – сінопсіс (сціслы агляд) аўтарскай кнігі, прысвечанай педагагічнай праблеме. Найбольш цікавыя сінопсісы атрымаліся ў Святланы Шаркевіч (кафедра педагогікі вышэйшай школы і СВТ, дыплом ІІ ступені) і Вольгі Драздовай (факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій, дыплом III ступені).
Сапраўдным іспытам на ўменне доказна выкладаць свае думкі стаў конкурс «Навуковая аргументацыя». Важна было не толькі лагічна выказаць меркаванне па прапанаваных пытаннях, але і пацвердзіць крэатыўную пазіцыю навуковымі даследаваннямі. Упэўнена з пастаўленай задачай справілася аўтар гэтых радкоў Інга Кіжло (факультэт спецыяльнай адукацыі, дыплом ІІІ ступені).
У наступным этапе – «Вусным выступленні» – патрабавалася вельмі ёміста і цікава расказаць пра навуковую літаратуру, якая стала вытокам дысертацыйнага даследавання. Зацікавіць калег і экспертаў аратарскім май-стэрствам змаглі Вольга Драздова і Святлана Шаркевіч (дыпломы ІІ ступені).
Сапраўднай узнагародай для ўдзельнікаў алімпіяды стала «залатая лекцыя» доктара педагагічных навук, прафесара, практыка і мэтра ў сваёй галіне Аляксея Міхайлавіча Каменскага.
Удзел у семінарах-практыкумах, праблемных лабараторыях дазволіў пазнаёміцца з вядучымі навукоўцамі РДПУ імя А.І. Герцэна. Асаблівай увагі заслугоўвае цырымонія закрыцця алімпіяды, падчас якой каманды ўдзельнікаў, цьютары, арганізатары і нават эксперты прадстаўлялі творчыя нумары ў межах вызначанага жанру: спявалі песні, расказвалі легенды, быліны. Выказваліся словы падзякі кожнаму, хто ствараў цікавую кнігу пад назвай «Навуковая творчасць».
Абсалютнымі пераможцамі алімпіяды сярод прадстаўнікоў БДПУ сталі Кацярына Рагель (ФСА) і Маргарыта Вакула (кафедра педагогікі вышэйшай школы і СВТ) – першае месца; Аксана Куніцкая (ФСПТ) і Кацярына Рэйт (ФДА) – другое.
Каманда выказвае ўдзячнасць рэктару БДПУ прафесару А.І. Жуку за магчымасць удзелу ў алімпіядзе, аказаны давер і падтрымку. Мерапрыемства падаравала аспірантам сапраўды зорныя хвіліны, звязаныя з поспехам, дапамагло раскрыць творчы і навуковы патэнцыял, а галоўнае – натхніла на руплівую працу.
Жадаем маладым навукоўцам – аспірантам і суіскальнікам – смела крочыць наперад па абраным шляху. Няхай ён будзе напоўнены цікавымі сустрэчамі, незабыўнымі ўражаннямі, яскравымі перамогамі!
Інга КІЖЛО, аспірант кафедры лагапедыі
16 красавіка 2015 года, № 5 (1160)
АКАДЭМІЧНАЯ МАБІЛЬНАСЦЬ У ДЗЕЯННІ
Сёння акадэмічная мабільнасць стала неабходнай умовай удасканалення прафесійных кампетэнцый выкладчыкаў ВНУ. У сучаснай сістэме вышэйшай адукацыі запатрабаваны спецыялісты, якія не толькі ажыццяўляюць эфектыўную педагагічную дзейнасць у рамках нацыянальнай праграмы, але і пераймаюць інавацыйныя ідэі з замежнага вопыту. У сувязі з гэтым набываюць актуальнасць такія формы акадэмічнага абмену сярод прафесарска-выкладчыцкага складу, як сустрэчы, адкрытыя лекцыі і майстар-класы на падставе дагавораў аб міжнародным супрацоўніцтве.З Маскоўскім гарадскім педагагічным універсітэтам БДПУ звязвае даўняе партнёрства і моцнае сяброўства. У рамках дагавора аб супрацоўніцтве паміж дзвюма ўстановамі 2 красавіка адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў нашай alma mater з прафесарам кафедры псіхалогіі развіцця расійскага ўніверсітэта, доктарам педагагічных навук, доктарам псіхалагічных навук Аляксандрам Ільічом САВЕНКАВЫМ. Пасля мерапрыемства карэспандэнт «Н» паспеў пагутарыць з госцем.
– Аляксандр Ільіч, чым асабіста для Вас цікавы БДПУ?
– Візіты ў розныя ВНУ неабходны любому спецыялісту, які імкнецца як да прафесійнага, так і да асобаснага развіцця. Сустрэчы і ўзаемадзеянне з новымі людзьмі заўсёды выніковыя, даюць магчымасць абмяняцца інфармацыяй, арганізаваць сумесныя даследчыя праекты. БДПУ як вядучы педагагіч-ны ўніверсітэт Беларусі валодае вялікім адукацыйным і навуковым патэнцыялам.
– Ці можаце Вы назваць асаблівасці беларускай студэнцкай і выкладчыцкай аўдыторыі?
– Студэнты і выкладчыкі БДПУ, несумненна, адрозніваюцца ад сваіх расійскіх калег. Тут іншая атмасфера, і гэта адчуваецца пры ўзаемадзеянні з аўдыторыяй. Адзначу толькі, што з прадстаўнікамі БДПУ заўсёды прыемна і камфортна працаваць.
– Як Вы ацэньваеце сістэму вышэйшай педагагічнай адукацыі ў нашых краінах?
– На мой погляд, як беларуская, так і расійская сістэмы вышэйшай адукацыі не заўсёды паспяваюць своечасова адказваць на актуальныя выклікі сучаснага грамадства. Веды, якія студэнты атрымліваюць у ВНУ, губляюць сваю актуальнасць на момант атрымання дыплома. Таму педагогам неабходна вырашаць задачы, звязаныя з тым, каб сістэма адукацыі не толькі ішла ў нагу з часам, але і працавала на апераджэнне.
Гутарыла Крысціна ТАРАНОВІЧ
16 красавіка 2015 года, № 5 (1160)
Эфектыўнасць адукацыйнага працэсу шмат у чым залежыць ад метадаў і формаў правядзення заняткаў. Педагогі сцвярджаюць, што вучэбная інфармацыя лепш засвойваецца ў тых выпадках, калі матэрыял выкладаецца пры дапамозе цікавых і нетрадыцыйных спосабаў. Інавацыйныя методыкі правядзення семінарскіх заняткаў апрабуюць выкладчыкі гістарычнага факультэта БДПУ, у складзе якога вось ужо год дзейнічае цэнтр іраназнаўства. Па ініцыятыве выкладчыкаў кафедры новай і найноўшай гісторыі і дэканата факультэта для студэнтаў 3 курса была арганізавана сустрэча-семінар з удзелам саветніка па культуры Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь спадара Сеед Абдалмаджыд Шафана і прадстаўнікоў цэнтра. Заняткі прысвячаліся перыяду 1945–2015 гг. Спадар Шафан у прывітальным слове выказаў упэўненасць у тым, што падобныя сумесныя мерапрыемствы карысныя для студэнтаў, бо павышаюць іх цікавасць да вывучаемага прадмета. Для будучых педагогаў была праведзена віктарына па гісторыі і культуры Ірана, пераможцы якой атрымалі сувенірныя выданні ад амбасады. Падчас семінара дэманстраваліся дакументальныя фільмы, студэнты дэгуставалі стравы іранскай кухні. У заключэнне спадар Шафан выказаў надзею на тое, што такія сустрэчы стануць добрай традыцыяй.
Наш кар.
27 сакавіка 2015 года, № 4 (1159)
НАВУКОВАЯ ВАНДРОЎКА Ў ВIЛЬНЮС
Навучанне ў аспірантуры БДПУ дазваляе не толькі рэалізаваць свой навуковы патэнцыял, але і адкрыць новую адукацыйную прастору. Кіраўніцтва нашага ўніверсітэта аказвае ўсебаковую падтрымку маладым даследчыкам. Асабіста я адчула яе на этапе, калі падрыхтоўка кандыдацкай дысертацыі патрабавала доступу да новых рэсурсаў і крыніц. Напрыклад, для напісання маёй навуковай працы па гісторыі важна было азнаёміцца з архіўнымі дакументамі, якія захоўваюцца ў замежных фондах, у прыватнасці ў Літве. Пры садзеянні рэктара БДПУ і аддзела міжнароднага супрацоўніцтва я атрымала сапраўды ўнікальную магчымасць прайсці вучэбную і навуковую стажыроўку ў Вільнюсе ў Літоўскім эдукалагічным універсітэце (ЛЭУ), а таксама папрацаваць у Літоўскім дзяржаўным гістарычным архіве.
Адміністрацыяй ЛЭУ быў арганізаваны цёплы прыём і створаны ўсе ўмовы для вучобы і навуковай працы. Адукацыйная частка стажыроўкі заключалася ў наведванні заняткаў на гістарычным факультэце літоўскага ўніверсітэта, а таксама ў інды-відуальных кансультацыях з выкладчыкамі. Цікава, што навучальны працэс у ЛЭУ спалучае элементы Балонскай адукацыйнай сістэмы і некаторыя нацыянальныя асаблівасці. Пры падрыхтоўцы аспірантаў значная ўвага надаецца метадалогіі даследаванняў і актуальнасці вывучаемых праблем. Маладых навукоўцаў арыентуюць на тое, каб вынікі іх працы былі значныя не толькі на ўнутрыдзяржаўным узроўні, а і на еўрапейскай навуковай прасторы. Прыемна адзначыць, што выкладчыкі ў вільнюскім універсітэце адкрытыя і заўсёды гатовыя дапамагчы знайсці адказ на праблемныя пытанні. Пры гэтым адсутнічае моўны бар’ер: большасць педагогаў свабодна валодаюць як рускай, так і англійскай мовамі.
Навуковая частка маёй стажыроўкі прадугледжвала працу ў фондах Літоўскага дзяржаўнага гістарычнага архіва. Тут мне ўдалося сабраць каштоўныя звесткі для кандыдацкай дысертацыі: літоўскія фонды змяшчаюць матэрыялы, якія не маюць аналагаў у архівах Беларусі.
Агульнае прыемнае ўражанне ад стажыроўкі дапоўніла непаўторная атмасфера Вільні. Прагульваючыся па вулачках Старога горада, як быццам трапляеш у іншы свет. Гэты невялікі, але вельмі ўтульны еўрапейскі горад нікога не пакідае абыякавым.
Напрыканцы хачу падкрэсліць, што стажыроўка ў замежным універсітэце дазваляе не толькі павысіць асабісты даследчы ўзровень, але і пазнаёміцца з тэндэнцыямі сусветнай навуковай думкі. Гэта надае магутны імпульс працы маладога даследчыка.
Крысціна ТАРАНОВІЧ, аспірантка кафедры славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі
29 студзеня 2015 года, № 1 (1156)
АД УДЗЕЛУ Ў СНДЛ — ДА ВУЧОБЫ Ў ФIНЛЯНДЫI
Навука – даволі спецыфічны від дзейнасці, які патрабуе пэўных даследчых навыкаў, умення знаходзіць праблему і бачыць шляхі і спосабы яе вырашэння; акрамя таго, яна вымагае шмат часу. Магчыма, менавіта таму некаторыя студэнты, не верачы ў свае здольнасці, баяцца ўключацца ў актыўную даследчую работу. Між тым, з уласнага вопыту магу сказаць, што навуковая праца адкрывае перад намі каласальныя магчымасці. Асабіста я дзякуючы ўдзелу ў СНДЛ цэлы семестр вучылася ў фінскім універсітэце… Але пра ўсё па парадку.
Падчас другога года навучання на факультэце псіхалогіі я стала актыўнай удзельніцай студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі «Актуальныя праблемы сучаснай сацыяльнай псіхалогіі». Значны ўплыў на фарміраванне сферы маіх навуковых інтарэсаў аказала яе кіраўнік Галіна Віктараўна Гатальская. У рамках СНДЛ студэнты сумесна з кіраўніком лабара-торыі праводзілі даследаванні па праблемах сацыяльнай псіхалогіі. За гады працы намі былі рэалізаваны праекты наступнай тэматыкі: «Ацэнка вобразу ўласнага цела і яе ўплыў на псіхалагічны дабрабыт у юнацтве», «Сацыяльна-псіхалагічныя фактары рызыкоўных сексуальных паводзін у юнацтве», «Ацэнка якасці жыцця сучасных беларусаў», «Даследаванне ўзаема-сувязі стыляў гумару і псіхалагічнага дабрабыту ў юнацтве», «Негатыўныя стэрэатыпы і забабоны ўспрымання беларускімі студэнтамі імігрантаў» і інш.
У рамках дзейнасці студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі ў 2013 г. быў створаны тэатр пластычнай імправізацыі «АКМЕ». Яго пастаноўкі прысвечаны актуальным сацыяльна-псіхалагіч-ным праблемам, такім як алкагалізм, рызыкоўныя сексуальныя паводзіны і інш. Нашы выступленні мелі магчымасць паглядзець не толькі беларусы, але і італьянцы, іспанцы…
Вынікі праведзеных удзельнікамі СНДЛ даследаванняў былі прадстаўлены на канферэнцыях і кангрэсах у Беларусі, Расіі, Італіі, Украіне, Польшчы. Навукова-практычныя праекты неаднаразова прэзентаваліся ў Санкт-Пецярбурзе на зімовай псіхалагічнай школе.
І вось у 2014 г. мне пашчасціла выйграць індывідуальны грант у праграме Erasmus Mundus EMA 2: MID і накіравацца на адзін семестр на вучобу ва ўніверсітэт горада Турку (University of Turku) у Фінляндыі. Безумоўна, толькі дзякуючы вопыту працы ў СНДЛ я змагла дасягнуць такога асабістага поспеху. Навучанне ажыццяўлялася па чатырох дысцыплінах: сацыяльная псіхалогія, псіхалогія мовы, метадалогія арганізацыі кроскультурных даследаванняў і фінская мова. Напрыканцы семестра мне, як і іншым студэнтам, што навучаліся па абмене, выдалі транскрыпты дысцыплін з крэдытамі ЕСТS. Гэта вельмі важная падзея ў маім жыцці, якая падаравала бясцэнны вопыт міжнароднага навучання і супрацоўніцтва, асэнсаванне сваіх магчымасцей, новыя веды для будучай прафесійнай дзейнасці.
Шчыра жадаю, каб кожнага з вас ахапіла прага навуковага пошуку. Прымайце ўдзел у даследаваннях, пішыце і публікуйце артыкулы, а нашы вопытныя выкладчыкі абавязкова вас скіруюць і дапамогуць. Поспех любіць працавітых і настойлівых!
Святлана ПРЭСНЯКОВА, студэнтка 5-га курса факультэта псіхалогіі
18 лістапада 2014 года, № 16-17 (1151)
Асноўнымі дзелавымі партнёрамі БДПУ з’яўляюцца адукацыйныя і навукова-даследчыя арганізацыі Расіі, Украіны, Польшчы, Кітая, Азербайджана, Літвы, Італіі, Ізраіля, Швецыі і многіх іншых краін. Сёння ўніверсітэт вядзе работу ў рэжыме падпісаных дагавораў і пагадненняў з 62 замежнымі ўстановамі вышэйшай адукацыі.
Галоўнай мэтай дзейнасці БДПУ ў гэтым напрамку з’яўляецца павышэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў для нацыянальнай сістэмы адукацыі. Акрамя таго, міжнароднае супрацоўніцтва накіравана на развіццё акадэмічнай мабільнасці студэнтаў і выкладчыкаў, набыццё і ўкараненне ва ўніверсітэце перадавога замежнага вопыту, фарміраванне станоўчага іміджу і, як вынік, развіццё экспарту адукацыйных паслуг.
16 кастрычніка БДПУ наведала дэлегацыя Паўночна-Усходняга педагагічнага ўніверсітэта (КНР). Мэта афіцыйнага візіту – развіццё партнёрскіх сувязяў (дагавор аб супрацоўніцтве падпісаны ў канцы 2011 г.) і абмеркаванне дэталяў адкрыцця і функцыянавання ў БДПУ цэнтра кітайскай мовы і культуры.
Дагавор у дзеянні:
У БДПУ вучыцца больш за 50 грамадзян КНР – студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў. У 2014 г. наш універсітэт прыняў на ўключанае навучанне 16 студэнтаў з кітайскай установы адукацыі. У сваю чаргу, чацвёра танкаўцаў на працягу двух семестраў засвойваюць кітайскую мову ў Паднябёснай.
Калегі з Паўночна-Усходняга педагагічнага ўніверсітэта ўзялі на сябе выдаткі па забеспячэнні цэнтра кітайскай мовы і культуры вучэбнай, метадычнай і мастацкай літаратурай, камп’ютарнай тэхнікай – адным словам, усім, што неабходна для якаснага засваення кітайскай мовы беларускімі студэнтамі.
***
У ліпені рэктар Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта І. М. Рэмарэнка і прэзідэнт гэтай установы адукацыі В. В. Рабаў знаходзіліся з рабочым візітам у нашай alma mater, дзе сустрэліся з рэктарам БДПУ прафесарам А. І. Жуком. Кіраўнікі ўніверсітэтаў падпісалі дагавор аб пашырэнні супрацоўніцтва па шырокім спектры напрамкаў.
Дагавор у дзеянні:
Дэкан факультэта пачатковай адукацыі Н. У. Ждановіч і загадчык кафедры методык дашкольнай адукацыі Д. М. Дубініна ў кастрычніку наведалі Інстытут педагогікі і псіхалогіі МГПУ, дзе прынялі ўдзел у мерапрыемствах, арганізаваных расійскімі калегамі ў рамках IV Усерасійскага фестывалю навукі і IX Фестывалю навукі ў Маскве. Прадстаўнікі БДПУ азнаёміліся з інавацыйнымі распрацоўкамі па профілі сваёй дзейнасці і наведалі шэраг майстар-класаў.
***
У чэрвені афіцыйная дэлегацыя нашай alma mater на чале з рэктарам БДПУ прафесарам А. І. Жуком наведала Фларэнтыйскі дзяржаўны ўніверсітэт. У выніку плённых перамоў з рэктарам установы Альберта Тэзі і дырэктарам дэпартамента псіхалогіі і педагогікі Паола Федэрыгі былі заключаны новыя пагадненні.
Дагавор у дзеянні:
Стартаваў праект «Прапаганда здароўя і здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва Рэс-публікі Беларусь». Так, 23 і 24 кастрычніка з публічнымі лекцыямі перад студэнтамі і супрацоўнікамі БДПУ выступіў прафесар Нікола Комада – вядомы ў Італіі спецыяліст у галіне прафілактычнай медыцыны і гігіены.
14 лістапада пры садзеянні італьянскай гуманітарнай асацыяцыі PUER на базе нашага ўніверсітэта быў адкрыты цэнтр кансультатыўнай псіхолага-педагагічнай дапамогі членам сем’яў усынаўляльнікаў.
Актывізаваўся ўдзел студэнтаў БДПУ ў міжнародных праектах і праграмах у галіне вышэйшай адукацыі. У лютым 2015 г. моўную стажыроўку ў міжнародным лагеры пройдуць 20 беларускіх і італьянскіх студэнтаў (па 10 ад кожнай установы адукацыі).
23 кастрычніка 2014 года, № 15 (1150)
У чацвер, 16 кастрычніка, БДПУ наведала дэлегацыя Кітайскай Народнай Рэспублікі. Мэта афіцыйнага візіту – абмеркаванне дэталяў адкрыцця і функцыянавання ў сценах нашага ўніверсітэта цэнтра кітайскай мовы і культуры.
У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі не толькі нашага партнёра – Паўночна-Усходняга педагагічнага ўніверсітэта (прарэктар, начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і абмену), але і адміністрацыі правінцыі Гансунь. За круглым сталом з удзелам рэктара БДПУ прафесара А. І. Жука разглядаліся перспектывы адукацыйнага і культурнага супрацоўніцтва, з абодвух бакоў выказваліся пажаданні і прапановы па арганізацыі дзейнасці цэнтра. Кітайскія калегі паабяцалі забяспечыць кабінет разнастайнай вучэбнай, метадычнай і мастацкай літаратурай, камп’ютарнай тэхнікай – адным словам, усім, што неабходна для якаснага засваення кітайскай мовы студэнтамі- філолагамі.
Паўночна-Усходні педагагічны ўніверсітэт стаў нашым партнёрам у канцы 2011 г., калі быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве, які прадугледжвае праграмы акадэмічнага абмену выкладчыкамі і студэнтамі, уключанага навучання, стажыровак. Сёння ў БДПУ навучаецца больш за 50 грамадзян КНР, прычым гэта не толькі студэнты першай ступені, але і магістранты, аспіранты. Сёлета мы прынялі на ўключанае навучанне 16 студэнтаў партнёрскай ВНУ, якія на працягу двух семестраў будуць вывучаць рускую мову. У сваю чаргу, чацвёра танкаўцаў цяпер засвойваюць кітайскую мову ў Паднябеснай краіне.
Адкрыццё цэнтра, як і акадэмічныя абмены, паспрыяе не толькі ўдасканаленню адукацыйнага працэсу абедзвюх краін, але і пашырэнню культурнага супрацоўніцтва.
***
Дэкан факультэта беларускай і рускай філалогіі В. Д. Старычонак 21–22 кастрычніка знаходзіўся ў г. Баку, дзе выступіў з дакладам «Беларуска-азербайджанскі слоўнік як адлюстраванне дыялогу моў і міжкультурных камунікацый» у Фондзе развіцця навукі пры Прэзідэнце Азербайджанскай Рэспублікі.
***
У рамках дагавора аб міжнародным супрацоўніцтве паміж БДПУ і Маскоўскім гарадскім педагагічным універсітэтам дэкан факультэта пачатковай адукацыі Н. У. Ждановіч і загадчык кафедры методык дашкольнай адукацыі Д. М. Дубініна наведалі Інстытут педагогікі і псіхалогіі МГПУ, дзе прынялі ўдзел у мерапрыемствах, арганізаваных расійскімі калегамі ў рамках IV Усерасійскага фестывалю навукі і IX Фестывалю навукі ў Маскве. Прадстаўнікі БДПУ азнаёміліся з інавацыйнымі распрацоўкамі па профілі сваёй дзейнасці і наведалі шэраг майстар-класаў.
***
Пра стыпендыЯльныя праграмы для студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў усіх спецыяльнасцей, якія валодаюць нямецкай або англійскай мовай, паведаміў прадстаўнік DААD Карстэн Мюнхоф падчас інфармацыйнага мерапрыемства, што адбылося 21 кастрычніка.
3 кастрычніка 2014 года, № 14 (1149)
У рамках правядзення ІІІ з’езда настаўнікаў і работнікаў адукацыі краін СНД 30 верасня адбылася сустрэча рэктара БДПУ прафесара А. І. Жука з намеснікам міністра адукацыі Фірудзінам Гурбанавым і Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Ісфандзіярам Бахціярам аглы Вагабзадэ. Госці азнаёміліся з гісторыяй універсітэта, работай цэнтра азербайджанскай мовы і культуры, абмеркавалі напрамкі супрацоўніцтва.
1 верасня 2014 года, № 12 (1147)
Мастацтва, што нас аб’ядноўвае
Праслаўляць імя роднага ўніверсітэта – прыемны абавязак і ганаровая місія кожнага танкаўца. І трэба сказаць, што дзякуючы навуковым, педагагічным, спартыўным здабыткам студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ пра нашу alma mater ведаюць далёка за межамі краіны. Яшчэ адна сфера дзейнасці, у якой мы ахвотна і плённа сябе праяўляем, – творчасць. Поспехі шматлікіх калектываў і таленавітых артыстаў БДПУ сведчаць, што педагогіка і мастацтва – паняцці непарыўна звязаныя. Адным з такіх вядомых калектываў з’яўляецца народны ансамбль беларускай музыкі і песні «Ярыца» факультэта эстэтычнай адукацыі. У мінулым вучэбным годзе ён двойчы абараняў гонар універсітэта і краіны на прэстыжных міжнародных фестывалях. Пра адзін з іх хочацца расказаць больш падрабязна.
Завяршэнне вучэбнага года для ўдзельнікаў калектыву было даволі напружаным: да мноства залікаў і экзаменаў дадаліся рэпетыцыі і канцэрты, якія з’яўляліся падрыхтоўчым этапам да паездкі на VI міжнародны фальклорны фестываль у Рыміні (Італія). Аднак студэнты годна справіліся з усімі цяжкасцямі,і іх выступленне, па словах арганізатараў, стала сапраўдным упрыгожаннем музычнага свята.
На беразе Адрыятычнага мора сабраліся лепшыя фальклорныя калектывы Беларусі, Харватыі, Украіны, Балгарыі, Літвы, Македоніі, Сербіі, Бельгіі і іншых краін. Іх выступленні перад італьянскай публікай праходзілі з нязменным аншлагам. Сапраўды, музычныя фэсты з нацыянальным каларытам і пры ўдзеле прадстаўнікоў розных этнічных культур рэдка каго пакідаюць абыякавым. А народныя музыка і песні ў жывым выкананні – тым больш.
Падчас мерапрыемства яго ўдзельнікі мелі магчымасць абменьвацца самым запаветным: мастацкай спадчынай сваіх народаў. Мова фантазіі і творчасці аб’яднала артыстаў з самых розных краін, бо вядома, што мастацтва здольна руйнаваць усе перашкоды.
Паездка на фестываль пакінула вельмі яркія і незабыўныя ўражанні. Гэта і не дзіўна, паколькі амаль тыдзень студэнты знаходзіліся ў казачнай сонечнай Італіі. Можна распавядаць пра беласнежныя альпійскія вяршыні, узгадаць таямнічую глыбіню мора, блакітныя фарбы якога не паддаюцца апісанню. Назаўсёды ў памяці ўдзельнікаў калектыву застануцца дні, шчырыя эмоцыі, уражанні і, безумоўна, бліскучае выступленне на фестывалі.
На радзіме «Ярыцу» чакаў яшчэ адзін цудоўны падарунак – Дыплом I ступені Рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнцаў і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі – 2014».
А. ШУГАЕЎ, мастацкі кіраўнік ансамбля «Ярыца»
P.S. Гэтым летам яшчэ адзін калектыў БДПУ – народны ансамбль музыкі, танца і песні «Рэй» (кіраўнікі Людміла і Віктар Васілені) прыняў удзел у міжнародных фальклорных фестывалях у Францыі. У пісьме, дасланым на імя рэктара БДПУ прафесара А. І. Жука, арганізатар фестывалю спадар Рабэр дэ Марчы выказаў падзяку ўдзельнікам «Рэя», якія «дастойна прадставілі традыцыйную народную культуру Беларусі», і перадаў найлепшыя пажаданні калектыву ўніверсітэта з нагоды надыходзячага 100-гадовага юбілею БДПУ.
1 верасня 2014 года, № 1 (1147)
Днямі адбылася сустрэча рэктара БДПУ прафесара А. І. Жука з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Ісфандзіярам Бахціярам аглы Вагабзадэ. Падчас размовы ў ліку іншых абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з дзейнасцю цэнтра азербайджанскай мовы і культуры, а таксама з выданнем першага ў лексікаграфічнай практыцы беларуска-азербайджанскага слоўніка.
У ліпені рэктар Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта І. М. Рэмарэнка і прэідэнт гэтай установы адукацыі В. В. Рабаў знаходзіліся з рабочым візітам у нашай alma mater, дзе сустрэліся з рэктарам БДПУ прафесарам А. І. Жуком.
Кіраўнікі ўніверсітэтаў падпісалі дагавор аб пашырэнні супрацоўніцтва па шырокім спектры напрамкаў: выданне зборнікаў навуковых прац вучоных абедзвюх устаноў, узаемадзеянне навуковых школ БДПУ і МГПУ ў падрыхтоўцы псіхолага-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі, правядзенне штогадовай міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі па праблемах развіцця педагагічнай адукацыі.
Дасягнута дамоўленасць па сумеснай рабоце над міжнароднымі праектамі еўрапейскіх праграм «ERASMUS +» і «Гарызонт-2020».
Запланавана ажыццяўленне маладзёжных абменаў, а таксама адукацыйных праграм уключанага навучання на 1–2 семестры з выніковым кантролем ведаў.
У чэрвені афіцыйная дэлегацыя БДПУ на чале з рэктарам прафесарам А. І. Жуком наведала Фларэнтыйскі дзяржаўны ўніверсітэт. У выніку плённых перамоў з рэктарам установы Альберта Тэзі і дырэктарам дэпартамента псіхалогіі і педагогікі Паола Федэрыгі былі заключаны новыя пагадненні. У прыватнасці, па стварэнні на базе БДПУ цэнтра анлайн навучання па пытаннях псіхалогіі здароўя і здаровага ладу жыцця.
Беларускія і італьянскія калегі таксама дамовіліся арганізаваць універсітэцкія «моўныя» лагеры. У лютым 2015 г. падчас вакацый у праекце прымуць удзел першыя 20 студэнтаў (па 10 ад кожнай установы адукацыі).
У Рыме прадстаўнікі БДПУ сустрэліся з прэзідэнтам італьянскай гуманітарнай асацыяцыі PUER Серджыа дэ Чыка. Быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве і разгледжаны пытанні, звязаныя з арганізацыяй работы на базе нашага ўніверсітэта цэнтра кансультатыўнай псіхолага-педагагічнай дапамогі сем’ям усынаўляльнікаў.
12 чэрвеня 2014 года, № 11 (1146)
Гасцямі БДПУ 29 мая сталі члены дэлегацыі Чувашскай Рэспублікі Расійскай Федэрацыі: прарэктар Чувашскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя І. М. Ульянава У. В. Афанасьеў, дырэктар Канашскага транспартна-энергетычнага тэхнікума І. Р. Назмутдзінаў і дырэктар Чабаксарскага машынабудаўнічага тэхнікума Л. М. Кваскоў. Работнікаў расійскай сістэмы адукацыі зацікавілі беларуская мадэль падрыхтоўкі педагагічных кадраў, пытанні ўзаемадзеяння ўстаноў вышэйшай і сярэдняй прафесійнай адукацыі, размеркавання маладых спецыялістаў, узроўню ведаў абітурыентаў. Вычарпальныя адказы калегам даў першы прарэктар БДПУ А. І. Андарала. Па выніках сустрэчы былі падрыхтаваны праекты дагавораў аб супрацоўніцтве.
Дваццаць дзявятага мая ўніверсітэт наведалі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі і навукі Літоўскай Рэспублікі Маргарыта Якштонене і Лайма Караценене, а таксама дырэктар Цэнтра літоўскай культуры, адукацыі і інфармацыі Віргінія Тарнаўскайтэ. Падчас размовы з дэканам факультэта беларускай і рускай філалогіі В.Д. Старычонкам былі абмеркаваны пытанні, звязаныя з вывучэннем у БДПУ літоўскай мовы, станам яе выкладання ў Мінскай літоўскай школе для дарослых, што дзейнічае на базе ФБіРФ, і правядзеннем чарговай канферэнцыі «Культура маўлення і міжкультурныя камунікацыі». Госці азнаёміліся з працай Цэнтра літуаністыкі БДПУ.
29 мая 2014 года, № 10 (1145)
Новы вектар супрацоўніцтва
На працягу тыдня супрацоўнікі філіяла кафедры педагогікі БДПУ ў рамках Міжнароднай праграмы прафесійнай мабільнасці работнікаў адукацыі абменьваліся вопытам з замежнымі калегамі. У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі вучоныя-педагогі, загадчыкі філіялаў кафедраў ВНУ, лепшыя настаўнікі Беларусі. Мы атрымалі магчымасць пазнаёміцца з адукацыйнымі сістэмамі краін Балтыі і Скандынавіі. Асаблівая ўвага надавалася вопыту работы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, педагагічным знаходкам настаўнікаў-лідараў.
Беларускія педагогі наведалі Алітускі вышэйшы каледж (Літва), Эхтэскую гуманітарную гімназію (Эстонія), дзяржаўную агульнаадукацыйную фінска-рускую школу (Фінляндыя) і шэраг навучальных устаноў Швецыі.
Вялікую зацікаўленасць вучоных і настаўнікаў-практыкаў выклікала Эхтэская гуманітарная гімназія, заснаваная ў 1963 г. Ва ўстанове навучаецца каля тысячы дзяцей, а педагагічны калектыў налічвае 62 чалавекі. Вучэбна-выхаваўчы працэс тут мае шмат адметнасцей. Так, у гімназіі існуюць малыя класы, працуе клас аднаго вучня. Замест вучэбных прадметаў у навучальнай установе выкладаюцца курсы, усяго іх 96. Адзін курс доўжыцца 35 гадзін. Адзнакі вучням заносяцца ў электронны журнал (E-Kool). Шэсцьдзясят працэнтаў курсаў выкладаюцца на эстонскай мове (гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія, музыка і інш.), астатнія сорак – на рускай. Гімназісты дасканала вывучаюць англійскую, нямецкую і французскую мовы. Установа добра забяспечана сучаснымі сродкамі навучання: камп’ютарамі, інтэрактыўнымі дошкамі, смарткамерамі і г. д.
Яшчэ адна асаблівасць вучэбнага працэсу – здача экзаменаў пасля 8-га і 11-га класаў, а таксама абарона ўзроўневых прац пасля трох і шасці гадоў навучання, творчых праектаў пасля восьмага і даследчых работ пасля адзінаццатага класаў. Гімназісты пад кіраўніцтвам настаўнікаў выконваюць шэраг праектаў рознага ўзроўню: унутрышкольнага («Мая сям’я», «Дзіцячы лагер»), гарадскога («Лёс», «Тытул: «Лепшы настаўнік года»), рэспубліканскага.
Незабыўныя ўражанні пакінула сустрэча з настаўніцай эстонскай мовы Эхтэскай гімназіі Юліяй Мурман. У 2013 г. яна стала пераможцай конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў Эстоніі ў намінацыі «Лепшы настаўнік асноўнай школы». Калега правяла для нас адкрыты ўрок, дала майстар-клас. Беларускія лідары педагагічнай прафесіі І. В. Якіменка, І. У. Зубрыліна, У. М. Дудко, Т. М. Радзько, Т. М. Сагаль падзяліліся з эстонскімі настаўнікамі сваімі знаходкамі. Юлія Мурман паабяцала ў бліжэйшы час завітаць у БДПУ, даць майстар-класы для будучых педагогаў.
Паездка ў рамках праграмы прафесійнай мабільнасці паклала пачатак міжнароднаму супрацоўніцтву калектыву філіяла кафедры педагогікі БДПУ з замежнымі калегамі. Гэта новы і вельмі перспектыўны напрамак нашай дзейнасці.
Лідзія КАЗІНЕЦ, загадчык філіяла кафедры педагогікі
24 красавiка 2014 года, № 6 (1141)
Усход становіцца бліжэйшым
Важная падзея ў наладжванні і развіцці міжнародных сувязей нашага ўніверсітэта адбылася 16 красавіка. БДПУ наведала парламенцкая дэлегацыя Ісламскай Рэспублікі Іран на чале са Старшынёй Сходу ісламскага савета Ірана Алі Ларыджані. Мэта візіту – адкрыццё ў нашай alma mater цэнтра іраназнаўства і вывучэння персідскай мовы.
Універсітэт сустракаў прадстаўнічую дэлегацыю цёпла і шчыра: хлебам-соллю. Шаноўных гасцей віталі члены рэктарата, удзельнікі народнага ансамбля беларускай музыкі, песні і танца «Рэй», студэнты з беларускімі і іранскімі сцяжкамі ў руках. Падчас цырымоніі афіцыйнага адкрыцця цэнтра першы прарэктар БДПУ А. І. Андарала пазнаёміў спадара Ларыджані, прысутных з гісторыяй і традыцыямі нашай ВНУ, падкрэсліўшы, што працэс падрыхтоўкі педагагічных кадраў ва ўніверсітэце заснаваны на полікультурнасці ў навучанні і выхаванні. Таму стварэнне і дзейнасць цэнтра іраназнаўства і вывучэння персідскай мовы – важны крок у напрамку супрацоўніцтва, узаемадзеяння, у тым ліку і адукацыйнага, паміж нашымі народамі.
У сваю чаргу, у ходзе сустрэчы спадар Ларыджані выказаў удзячнасць рэктарату БДПУ за тую працу, якая была праведзена дзеля адкрыцця цэнтра. Высокі госць пажадаў беларускім студэнтам поспехаў у засваенні роднай для яго мовы і адзначыў: «Іран з’яўляецца краінай са старажытнай гісторыяй, мае шмат выдатных помнікаў у галіне культуры, мастацтва, навукі. Вывучэнне персідскай мовы дапаможа вам бліжэй пазнаёміцца з гэтымі культурнымі набыткамі, адкрые новыя магчымасці і перспектывы». Студэнты, якія ўжо пачалі вывучэнне фарсі, прадэманстравалі свае ўменні, прачытаўшы некалькі вершаў вялікага іранскага паэта Амара Хаяма.
Кіраўнік Культурнага прадстаўніцтва Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Хамід Сафары падрабязна расказаў пра цэнтр, сістэму выкладання і працэс навучання персідскай мове, пазнаёміў з наяўнымі фондамі вучэбна-метадычнай літаратуры. Спадар Ларыджані паабяцаў аказваць садзеянне ў працы цэнтра, пажадаў яму і нашаму ўніверсітэту плённага развіцця.
Вераніка МАНДЗІК
27 сакавiка 2014 года, № 4 (1139)
ШТО ПАСЕЕШ, ТОЕ І ПАЖНЕШ
Студэнцкую навуку можна параўнаць з сяўбой: выкладчыкі рупліва кідаюць у глебу зярняткі ведаў, якія пасля прарастаюць плёнам даследчай дзейнасці, новымі адкрыццямі і праектамі. Свежыя ідэі, нібы веснавыя кветкі, расцвілі на V Студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам «Спецыяльная адукацыя: прафесійны дэбют», якая адбылася 13 сакавіка на ФСА.
З кожным годам кола ўдзельнікаў мерапрыемства становіцца ўсё больш шырокім, а зборнік, выдадзены па выніках канферэнцыі, больш важкім. Сёлета было пададзена 75 заявак ад студэнтаў з 4-х краін: Расійскай Федэрацыі, Украіны, Казахстана і Беларусі. Вітаючы ўдзельнікаў, дэкан факультэта спецыяльнай адукацыі С. Я. Гайдукевіч падкрэсліла, што сучаснае грамадства патрабуе ад спецыяліста перш за ўсё ўмення шукаць і бачыць новыя ідэі, а таксама вырашаць надзённыя задачы. Навуковая кампетэнцыя – неад’емная частка прафесіяналізму, таму ў нашым універсітэце створаны ўсе неабходныя ўмовы для паспяховай даследчай дзейнасці. Сапраўды, кожны год на факультэце праводзяцца алімпіяды, канферэнцыі, дзейнічае студэнцкі навуковы клуб і 4 студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі, кіраўнікамі якіх з’яўляюцца вопытныя і творчыя дацэнты. Да ўдзелу ў конкурсе студэнцкіх навуковых прац штогод з ФСА адпраўляецца больш за 15 работ, многія з якіх становяцца прызёрамі.
Навуковая праца не толькі садзейнічае развіццю прафесіяналізму, але і ўзмацняе сацыяльны статус студэнта, дазваляе атрымліваць імянныя стыпендыі. Так, ва ўрачыстай атмасферы канферэнцыі былі ўручаны памятныя знакі наступным студэнтам: Марыне Бандарэнка (уладальніца стыпендыі Прэзідэнта РБ), Ліліі Петрасян (стыпендыя імя Я. Коласа), Святлане Рубчэні (стыпендыя імя П. Броўкі).
На пленарным пасяджэнні прагучалі лепшыя даклады студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў. Змястоўныя, абгрунтаваныя выступленні паступова падвялі ўдзельнікаў канферэнцыі да працы секцый. І тут панавала добразычлівая, творчая атмасфера, слухачы былі цікаўнымі, а дакладчыкі – натхнёнымі.
Для падвядзення вынікаў і ўручэння сертыфікатаў і ганаровых грамат слова прадаставілі Святлане Міхайлаўне Валяўка, дацэнту кафедры клінічнай і спецыяльнай псіхалогіі Інстытута псіхалогіі, сацыялогіі і сацыяльных адносін Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта. Выступоўца адзначыла рознабаковасць і актуальнасць тэматыкі дакладаў, узаемную зацікаўленасць студэнтаў праблематыкай канферэнцыі.
Так вынікі працы выкладчыкаў, сапраўдных сейбітаў мудрасці, знайшлі ўвасабленне ў навуковай дзейнасці студэнтаў. Няхай жа і надалей не спыняецца гэта праца, няхай яна прыносіць свой плён і садзейнічае адкрыццям, дасягненням, агульнаму поспеху!
Інга КІЖЛО, выкладчык кафедры лагапедыі, аспірантка ФСА
27 сакавiка 2014 года, № 4 (1139)
Вітаем новых партнёраў
На працягу трох дзён (11–13 сакавіка) наша alma mater прымала гасцей – дэлегацыю Ялабужскага інстытута Казанскага федэральнага ўніверсітэта на чале з яго дырэктарам Аленай Яфімаўнай Мярзон.
Праграма візіту прадугледж-вала надзвычай шырокае кола пытанняў. Так, быў праведзены шэраг рабочых сустрэч у рэктараце БДПУ, падчас якіх абмяркоўваліся магчымасці супрацоўніцтва дзвюх ВНУ ў галіне навуковай і адукацыйнай дзейнасці. У прыватнасці, разглядаліся пытанні акадэмічнай мабільнасці прафесарска-выкладчыцкага складу і студэнтаў, гаварылася пра перспектыву адкрыцця экстэрытарыяльнай кафедры нашых устаноў, правядзення сумесных навуковых мерапрыемстваў і ажыццяўлення выдавецкіх праектаў.
Прадуктыўным атрымаўся і круглы стол, на якім была прэзентавана праграма развіцця Ялабужскага інстытута КФУ, яго навуковы і адукацыйны патэнцыял. У працэсе палілога акрэсліліся некалькі цікавых напрамкаў. Так, расійскія госці зацікавіліся распрацоўкамі беларускіх вучоных-філолагаў у сферы параўнальнага мовазнаўства, падзяліліся марай накіраваць студэнтаў-географаў на практыку ў Нацыянальны парк «Белавежская пушча». Акрамя гэтага, дырэктарат Інстытута выказаў гатоўнасць прыняць студэнтаў-хімікаў з БДПУ для ўключанага навучання на біялагічным факультэце сваёй установы. На гэтым прапановы не скончыліся. Прадстаўнікоў нашай alma mater запрасілі на Міжнародны фестываль школьных настаўнікаў, які, пачынаючы з 2010 г., праходзіць на базе Ялабужскага інстытута. Навукоўцам БДПУ прапанавалі прыняць удзел у Стахееўскіх чытаннях, названых у гонар ураджэнца Ялабугі рускага пісьменніка Дзмітрыя Стахеева, а таксама ў Цвятаеўскіх чытаннях, прысвечаных памяці знакамітай паэткі, якая скончыла сваё жыццё ў г. Ялабуга і там жа пахавана.
Падчас знаёмства з БДПУ расійскія госці адзначылі плённую працу калектыву кафедры педагогікі на чале з доктарам педагагічных навук прафесарам Іванам Іванавічам Цыркуном. Асабліва іх зацікавіў вопыт стварэння філіялаў кафедры ў шэрагу агульнаадукацыйных школ і гімназій.
Шмат новай і цікавай інфармацыі даведаліся студэнты і выкладчыкі нашага ўніверсітэта падчас публічнай лекцыі «Татарстан: культура і адукацыя», якую прачытаў намеснік дырэктара Інстытута па навуковай дзейнасці прафесар А. І. Разжывін
Асноўным жа вынікам візіту гасцей з Татарстана стала падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве ў галіне навуковай і адукацыйнай дзейнасці паміж БДПУ і Ялабужскім інстытутам КФУ. Свае подпісы пад дакументам паставілі в. а. рэктара БДПУ А. І. Андарала і дырэктар Ялабужскага інстытута КФУ А. Я. Мярзон.
Іна ГАЛАЎКО, студэнтка 5-га курса ФБіРФ
27 сакавiка 2014 года, № 4 (1139)
«МАБІЛЬНАСЦЬ – ПАТРАБАВАННЕ ЧАСУ»
У гэтым пераканаліся ўдзельнікі Міжнароднай праграмы прафесійнай мабільнасці работнікаў адукацыі, арганізаванай Цэнтрам міжнародных сувязей Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Таварыствам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі «GIFW» (Германія) пры падтрымцы Пасольства Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Мэта праекта – пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне прафесійнай адукацыі, абмен вопытам з зарубежнымі калегамі, устанаўленне больш цесных кантактаў з адукацыйнымі ўстановамі розных краін.
Тыдзень, праведзены ў складзе беларускай дэлегацыі, якую ўзначальваў намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь В. А. Будкевіч, аказаўся надзвычай пазнавальным. Мы мелі магчымасць дэталёва азнаёміцца з нацыянальным заканадаўствам Германіі і Францыі ў галіне навучання, разнастайнымі напрамкамі і формамі працы, вопытам арганізацыі прафарыентацыйнай работы з навучэнцамі, абмеркаваць шляхі развіцця адукацыі. Не засталася па-за ўвагай і праблема падрыхтоўкі будучых настаўнікаў.
Пра сістэму адукацыі Германіі нам расказаў сенатар Д. Хрысціян Штотцэр. Цікава было даведацца, што дзеці ў гэтай краіне ідуць у школу з 5 гадоў. У першым класе па жаданні яны могуць правесці адзін альбо два гады. На працягу гэтага перыяду вучняў суправаджаюць выхавальнікі. Прафарыентацыйную работу ў асноўным праводзяць саветнікі па прафарыентацыі.
Вялікую зацікаўленасць беларускай дэлегацыі выклікала інфармацыя пра гімназію агульнага навучання (г. Кёльн) для дзяцей перасяленцаў. Праблемных вучняў тут не пераконваюць размовамі. Ім даюць сапраўдныя інструменты, якімі яны будуюць… жылы дом! А дапамагаюць ім у гэтым бацькі, настаўнікі, блізкія людзі. У гімназіі працуе ўласны цырк, якім кіруе настаўніца – наша зямлячка з Брэста.
Прыемныя ўражанні пакінула і прафесійная школа, размешчаная ў г. Вупперталь. Навучальная ўстанова рыхтуе праграмістаў, якія будуць абслугоўваць вялікагрузныя аўтамабілі і тэхніку на тэкстыльных прадпрыемствах. Яе дырэктар Матхіяс Флатотта паведаміў, што школу наведваюць дзеці больш чым 30 нацыянальнасцей. Два дні ў тыдзень яны авалодваюць тэорыяй, а яшчэ тры – праходзяць практыку на прадпрыемствах горада. Больш паспяховыя вучні накіроўваюцца на практыку ў Англію, Польшчу, Турцыю, Кітай. Там яны знаёмяцца з самай сучаснай тэхнікай.
Гасцінна нас сустракалі і ў Францыі, асабліва ў Цэнтры педагагічных даследаванняў, які знаходзіцца ў г. Сеўр (прыгарад Парыжа). З дакладам «Сістэма адукацыі Францыі і яе праблемы» выступіў дырэктар Дэпартамента міжнародных сувязей Цэнтра педагагічных даследаванняў Францыі Мішэль Монсаўрэт. У Францыі няма дзіцячых садоў, замест іх працуюць мацярынскія школы. Кожны ўзровень адукацыі мае асобны будынак. У так званыя прафесійна-тэхнічныя вучылішчы набор ажыццяўляюць рэгіянальныя ўлады, а не дзяржава. Па жаданні бацькоў дзеці могуць не наведваць школу, а займацца з рэпетытарам. На выхадзе яны павінны паказаць веды, адпаведныя прынятым стандартам.
Мішэль Монсаўрэт падрабязна спыніўся на праблемах сістэмы адукацыі Францыі і падрыхтоўкі настаўнікаў, на новых праектах законаў у галіне навучання. На працягу дзвюх гадзін ён даваў разгорнутыя адказы на пытанні беларускіх вучоных і настаўнікаў і паабяцаў сустрэцца з педагогамі ўжо ў нашай краіне.
Я вельмі ўдзячна кіраўніцтву БДПУ за прадастаўленую магчымасць удзельнічаць у праграме прафесійнай мабільнасці работнікаў адукацыі.
Лідзія КАЗІНЕЦ, дацэнт кафедры педагогікі
14 лiстапада 2013 года, № 14 (1132)
НАШ ХОР – ДЛЯ ЎСІХ УЗОР!
Ужо не першы раз хор БДПУ «Gaudeamus» прадстаўляе наш універсітэт на мерапрыемствах міжнароднага ўзроўню. І кожнае выступленне будучых педагогаў успрымаецца слухачамі з розных краін на «ўра». Не стаў выключэннем і ХІ Міжнародны фестываль універсітэцкіх хароў «UNIVERSITAS CANTAT–2013», які прайшоў гэтым летам у польскім горадзе Познань. Хроніка фестывальных падзей добра адклалася ў памяці чацвёртакурсніцы факультэта эстэтычнай адукацыі Святланы ЛАБАЗНІКАВАЙ.
Дзве гадзіны ночы. На вуліцы дождж. Аўтобус пад’ехаў да гасцініцы, дзе нас сустрэла гід Вераніка, якая пасля суправаджала групу на працягу ўсяго знаходжання ў Польшчы.
Раніца наступнага дня, як і ўсе астатнія, пачалася ў 7:15 з харавой зарадкі. Яна праходзіла ў канцэртнай зале ўніверсітэта імя Адама Міцкевіча і збірала больш за тысячу ўдзельнікаў. Пасля мы пазнаёміліся з арганізатарамі фестывалю і харыстамі з розных краін: Мексікі, Бразіліі, Іспаніі, Эквадора, Чэхіі, Украіны, Славакіі, Сербіі і Польшчы. На гэтай сустрэчы нам агучылі план чатырох фестывальных дзён.
Па вечарах нас чакала насычаная праграма ў «Джаз-клубе». Карыстаючыся магчымасцю, свае творчыя здольнасці дэманстравалі прадстаўнікі ўсіх хароў – яны спявалі, танчылі, ігралі на музычных інструментах. Мы выканалі кампазіцыю «Папуры» на тэмы вядомых беларускіх і сусветных хітоў. Дарэчы, «Gaudeamus» хор не толькі праспяваў: нашае выступленне суправаджаў танцавальны нумар.
Кожны дзень на галоўнай сцэне фестывалю сваё майстэрства дэманстравалі хары з розных краін. У нашым рэпертуары былі кампазіцыі як замежных, так і айчынных аўтараў: «Юрачка» Алены Атрашкевіч, «Развітальная» Уладзіміра Карызны, «Благослови, душе моя, Господа» Алега Хадоскі.
Усе ўдзельнікі фестывалю ўвайшлі ў склад міжнароднага зводнага хора, які рыхтаваў прэм’еру кампазіцыі «Origo mundi» Яцака Сыкульскага. Штодзённыя шматгадзінныя рэпетыцыі патрабавалі многа сіл, але мы не змаглі адмовіць сабе ў задавальненні наведаць вядомыя мясціны горада, які мае даўнюю гісторыю і цікавыя традыцыі. Там жывуць ветлівыя, сонечныя, добразычлівыя людзі. Убачыць, вядома, хацелася многае, але за чатыры дні гэта было фізічна немагчыма.
Акрамя асноўнай праграмы арганізатары фестывалю прадугледзелі выступлен-ні нашага хору ў іншых гарадах Познаньскага ваяводства, дзе нас таксама прымалі надзвычай цёпла і шчыра.
У гала-канцэрце бралі ўдзел усе харавыя калектывы. У іх выкананні прагучалі самыя яркія кампазіцыі фестывалю, у тым ліку і падрыхтаваная зводным хорам «Origo mundi».
Пасля афіцыйнага закрыцця мерапрыемства ўсіх чакала дыскатэка, падчас якой харысты БДПУ арганізавалі з дапамогай вядучага танцавальны флэшмоб. Дадому мы вярнуліся з самымі прыемнымі ўспамінамі пра час, праведзены ў Познані.
24 кастрычніка 2013 года, № 13 (1131)
Школа для маладых вучоных
Новы навучальны год паспеў ужо набраць хаду, парадаваць нас цікавымі падзеямі, падараваць радасць зносін і прагу пазнання. Першакурснікі, напрыклад, больш-менш асвоіліся ў новым для сябе статусе і разам са старэйшымі сябрамі далучыліся да клапатлівага студэнцкага жыцця. А вось маладым вучоным БДПУ – аспірантам і выкладчыкам факультэта спецыяльнай адукацыі – пашчасціла на цэлых дзесяць дзён перанесціся з восені ў лета. Рэч у тым, што з 16 па 26 верасня яны былі ўдзельнікамі VII Міжнароднай летняй школы «Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне вучняў/студэнтаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця», якую праводзіла найстарэйшая навучальная ўстанова педагагічнага профілю ў Польшчы – Акадэмія спецыяльнай педагогікі імя Марыі Гжэгажэўскай у Варшаве.
З 2006 г. кафедра ЮНЕСКА імя Януша Корчака пры Акадэміі спецыяльнай педагогікі арганізуе міжнародныя летнія школы, да ўдзелу ў якіх запрашаюцца маладыя навукоўцы – педагогі, псіхолагі, сацыёлагі. Прадстаўнікі БДПУ – А.С. Брыкава, В.Ю. Светлакова і аўтар гэтага артыкула таксама прайшлі конкурсны адбор і, атрымаўшы стыпендыю Польскага Камітэта ЮНЕСКА, накіраваліся па веды ў Варшаву.
Чытач, напэўна, запытае: чаму школа называецца «летняй»? У верасні ж да нас прыходзіць восень – як па календары, так і па надвор’і! Адкажу: польскія студэнты пачынаюць займацца з 1 кастрычніка, а значыць, тэрміны праводзімай школы супадаюць з вакацыямі. Аднак рэч не толькі ў гэтым: па-летняму цёпла і гасцінна нас прымалі арганізатары мерапрыемства. Кожны дзень быў насычаны разнастайнымі падзеямі – таму, нягледзячы на халодны дождж, час выдаўся сапраўды гарачым.
Удзельнікі школы наведалі музей Марыі Гжэгажэўскай – заснавальніцы Акадэміі і ўвогуле сістэмы спецыяльнай адукацыі ў Польшчы. Пасля нас запрасілі ў канферэнц-залу, дзе кожны малады вучоны выступіў з дакладам, у якім акрэсліў кола сваіх навуковых інтарэсаў, азнаёміў з сістэмай агульнай і спецыяльнай адукацыі на радзіме. Дзякуючы гэтаму ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі шмат новай і карыснай інфармацыі, змаглі параўнаць сістэмы адукацыі Расіі, Украіны, Казахстана, Ірана, Польшчы і Беларусі. Падчас заняткаў мы слухалі лекцыі выдатных вучоных Акадэміі, паглыблялі веды па педагогіцы і псіхалогіі, знаёміліся з метадамі карэкцыйнай дапамогі, якія выкарыстоўваюцца ў Польшчы. Акрамя таго, наведалі шматнацыянальны ліцэй-гімназію імя Яцка Куроня, Аб’яднанне спецыяльных школ №109, Аб’яднанне ранняй дапамогі развіцця, інтэграваны дзіцячы садок.
Вельмі прыемна, што польскія калегі адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў БДПУ. Падчас пошукаў неабходнай літаратуры па тэме навуковых даследаванняў у бібліятэцы Акадэміі нашым маладым вучоным дапамагло веданне англійскай і польскай моў. У вольны час мы наведвалі музеі, знаёміліся з культурай і гісторыяй Польшчы: захапляліся музыкай Ф. Шапэна, здзіўляліся вынаходніцтвам М. Каперніка… А ў размовах з калегамі з іншых краін дзяліліся культурнай спадчынай і дасягненнямі свайго народа.
Яскравай падзеяй стала інаўгурацыя першакурснікаў, на якой у якасці запрошаных гасцей прысутнічалі і слухачы летняй школы. Падчас урачыстай цырымоніі кожны з нас, падзяляючы радасць студэнтаў, прыгадаў Бацькаўшчыну, родны ўніверсітэт. А яшчэ – адчуў гонар за магчымасць прадстаўляць сваю краіну на міжнароднай арэне. Gaudeamus спявалі ўсе разам: нас ядналі прага да ведаў і прафесійнага росту, імкненне ўдасканаліць сістэму адукацыі і выхавання дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Удзельнікі летняй школы пасябравалі – абмяняліся кантактамі, запрасілі калег да ўдзелу ў будучых канферэнцыях. І, натхнёныя, з яшчэ большым творчым запалам вярнуліся дадому, да сваёй навуковай працы, да новых ведаў і адкрыццяў, якія будуць служыць на карысць дзецям.
Інга КІЖЛО, аспірантка, выкладчыца кафедры лагапедыі ФСА
26 верасня 2013 года, № 11 (1129)
Міжнародны летнік эколагаў
Лета-2013 стала для мяне адным з самых незабыўных… А ўсё таму, што мне пашчасціла прыняць удзел у рабоце міжнароднага экалагічнага летніка моладзі краін СНД, які праходзіў з 8 па 13 ліпеня ў Азербайджане. Мерапрыемства было арганізавана Міністэрствам моладзі і спорту Азербайджанскай Рэспублікі пры падтрымцы маладзёжнай грамадскай арганізацыі «Сябры прыроды» і кампаніі IDEA («Міжнародны дыялог у імя аховы навакольнага асяроддзя»). Наш універсітэт на ім прадстаўлялі намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце факультэта прыродазнаўства А. Г. Лапатко, пяцікурсніца Кацярына Уласавец і аўтар гэтых радкоў.
Валанцёры і актывісты-эколагі з Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана і Украіны сустрэліся з мэтай стварэння агульных экалагічных праектаў, якія ў далейшым магчыма будзе ажыццявіць у краінах СНД, для абмену ідэямі і ўмацавання супрацоўніцтва. Многія з удзельнікаў ужо мелі вопыт падобнай працы, для нас жа ўсё было новым. Аднак, нягледзячы на гэта, мы прадэманстравалі свае здольнасці на дастаткова высокім узроўні.
Праграма дзейнасці летніка была разнастайнай і насычанай. Праводзіліся экалагічныя трэнінгі, напрыклад, па ўтылізацыі адходаў. Усе краіны прадстаўлялі свае напрацоўкі, на базе якіх ствараліся агульныя экалагічныя праекты. Арганізоўваліся міжкультурныя вечарыны, падчас якіх кожная з дэлегацый частавала ўдзельнікаў традыцыйнымі стравамі, дэманстравала народныя касцюмы, спявала нацыянальныя песні. Мы таксама не засталіся ўбаку: мілагучная беларуская «Купалінка» закранула сэрцы многіх… Для нас праводзілі экскурсіі па начным Баку – горад надзвычай прыгожы ў такі час сутак (усе будынкі, паркі, фантаны, вулачкі асвятляюцца рознакаляровымі агеньчыкамі). Мы наведалі экалагічны парк Дзяржаўнай нафтавай кампаніі «SOCAR» і горнае паселішча Лахыч.
Паездка была вельмі карыснай і займальнай. Па-першае, мы здолелі раскрыць свой патэнцыял і прымяніць атрыманыя падчас вучобы веды на практыцы. Па-другое, у нас узніклі новыя ідэі, напрыклад, праект па арганізацыі экалагічнага летніка ў Беларусі. Безумоўна, вельмі прыемна і тое, што дзякуючы мерапрыемству ў нас з’явіліся шчырыя сябры ва ўсіх краінах Садружнасці. Ну, а цудоўны Азербайджан, убачаны на ўласныя вочы, назаўсёды застанецца ў маёй памяці, думках і сэрцы.
Марына ВОЎК, студэнтка 501-й групы факультэта прыродазнаўства
26 верасня 2013 года, № 11 (1129)
Энергія сумеснай творчасці
БДПУ не першы год плённа супрацоўнічае са шведскай агульнанацыянальнай арганізацыяй «Share Music Sweden», якая займаецца падрыхтоўкай і правядзеннем курсаў па музыцы, танцы, тэатральным майстэрстве і іншых відах мастацтва для людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Чарговым вынікам нашых стасункаў стаў удзел прадстаўнікоў факультэта спецыяльнай адукацыі ў летнім курсе па мастацтве, які праходзіў у Швецыі з 4 па 10 жніўня.
Супрацоўніцтва «Share Music Sweden» з БДПУ распачалося ў межах праекта «Дай!» яшчэ ў 2009 г. Тады на базе ФСА ўпершыню быў арганізаваны практычны семінар «Мастацтва як сродак рэабілітацыі». Удзел у ім прынялі настаўнікі-дэфектолагі, музычныя кіраўнікі, дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, іх бацькі, нашы партнёры з Грузіі і Украіны, а таксама студэнты і выкладчыкі БДПУ.
Праект імкліва развіваўся. Новым крокам сумеснай дзейнасці стала арганізацыя ў Беларусі ў 2013ÂÂ г. фокус-групы. На базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г. Мінска на працягу семестра праводзіліся курсы па мастацтве з выкарыстаннем метадаў «Share Music». Фокус-група паспрабавала сябе ў харэаграфічным і музычным майстэрстве. Неверагоднай моцы агеньчыкі запаліліся ў сэрцах студэнтаў-валанцёраў, якія з цеплынёй і адданасцю ўдзельнічалі ў занятках. Кожны з нас навучыўся лепш разумець тых, хто побач, адкрыў у сабе здольнасці, пра якія раней не здагадваўся, адчуў сябе патрэбным і значным.
Своеасаблівым вынікам стаў удзел у летнім курсе мастацтва, арганізаваным «Share Music Sweden» у Швецыі. Разам з грузінскімі і ўкраінскімі партнёрамі беларуская дэлегацыя накіравалася ў маляўнічы горад Йончопінг. Тут на працягу тыдня ўдзельнікі наведвалі майстар-класы прафесіянальных харэографаў, кампазітараў і відэарэжысёраў. Мы разам стваралі матэрыял для спектакля: танцавалі, спявалі, ігралі на музычных інструментах. Здзівіла тое, што нават людзі з парушэннямі апорна-рухальнага апарату пры правільна арганізаваных умовах могуць быць выдатнымі танцорамі ці музыкамі, галоўнае – іх жаданне.
Атмасфера творчасці не знікала і пасля заняткаў. Кожны дзень адбываўся канцэрт, які праводзілі людзі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і ўдзел у якім маглі прымаць усе жадаючыя. Уразілі шчырасць і ўзаемападтрымка ўдзельнікаў курсаў. Прадставіць свой нумар сярод такой публікі было адно задавальненне. Гарачыя апладысменты, моцныя абдымкі пасля выступлення выклікалі пачуццё запатрабаванасці, уласнай значнасці. А гэтага так не хапае кожнаму чалавеку, незалежна ад стану яго развіцця. Самым запамінальным стаў міжнародны вечар, дзе кожны прадстаўляў культуру і традыцыі сваёй краіны, частаваў нацыянальнымі прысмакамі. Мы дэманстравалі фільм пра Мінск і проста «запалілі» залу народнымі танцамі – ды так, што ніхто не змог уседзець на месцы.
І вось, нарэшце, сцэна тэатра ў Хюскварне. Поўная зала гледачоў. Усе, безумоўна, хвалююцца. Апошні наказ харэографа і кампазітараў: «Галоўнае – атрымайце асалоду ад свайго выступлення!» Сэрца прыемна шчыміць ад думкі, што гэта вынік нашага супрацоўніцтва, спалучэння талентаў. Прафесіяналы высокага ўзроўню, людзі з АПФР – усе такія розныя, але аб’яднаныя прагай творчасці.
Публіка дорыць выступоўцам свае апладысменты стоячы. Сапраўдныя прафесіяналы паказалі, што нават за такі кароткі час можна стварыць неверагодны спектакль, у якім спалучыліся розныя віды мастацтва, розныя здольнасці, розныя краіны – гарманічна, па-майстэрску зладжана, захапляльна. Упэўнена, глядач не заўсёды разумеў, хто з артыстаў з’яўляецца прафесіяналам, а хто робіць толькі першыя крокі на шляху да мастацтва. Кожны выконваў сваю значную ролю і ў той жа час быў часткай вялікага, сумеснага дзейства. А якую радасць адчувалі ўдзельнікі спектакля – іх заўважылі, ацанілі, яны запатрабаваныя ў грамадстве! Яскравы вынік творчага працэсу, атмасферы ўзаемапаразумення, падтрымкі.
Супрацоўніцтва БДПУ з «Share Music Sweden» працягваецца. Нашы выкладчыкі сумесна з партнёрамі рыхтуюць вучэбна-метадычны дапаможнік, у якім будуць апісаны метады і вопыт «Share Music». Удзел у такіх праектах заўсёды натхняе на прафесійнае развіццё, заахвочвае дзяліцца вопытам, творчымі думкамі, музыкай сэрца, каб кожны мог дакрануцца да мастацтва і адчуць сябе шчаслівым.
Інга КІЖЛО, удзельніца праекта, выкладчык кафедры лагапедыі ФСА
26 верасня 2013 года, № 11 (1129)
Літоўскі куток
У пачатку верасня на базе Цэнтра літуаністыкі факультэта беларускай і рускай філалогіі адбылося ўрачыстае адкрыццё літоўскай школы, ініцыятарам стварэння якой сталі рэктарат БДПУ і Мінскае гарадское аб’яднанне літоўцаў «Віціс». Актыўную падтрымку ў ажыццяўленні праекта аказала Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.
Прысутных вітаў рэктар БДПУ прафесар П. Д. Кухарчык. Ён падкрэсліў значнасць падзеі ў жыцці ўніверсітэта, яе станоўчую ролю ў далейшым развіцці плённага супрацоўніцтва з нашым даўнім партнёрам – Вільнюскім эдукалагічным універсітэтам. Пётр Дзмітрыевіч зазначыў, што ў літоўскай школе плануецца прачытанне цыклу лекцый для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, а таксама правядзенне мерапрыемстваў культурна-асветніцкай тэматыкі.
Ганаровы госць універсітэта Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эвалдас Ігнатавічус падараваў новай школе падручнікі, беларуска-літоўскія размоўнікі, кнігі па гісторыі Літвы і аўдыёзапісы ў дапамогу навучэнцам. Сваю падзяку ўсім, хто прымаў удзел у адкрыцці школы, выказаў старшыня літоўскай абшчыны Альфрэдас Кершыс.
Сярод шаноўных гасцей прысутнічаў дацэнт кафедры літоўскага мовазнаўства і камунікацыі Літоўскага эдукалагічнага ўніверсітэта Відас Вальскіс, які, дарэчы, у мінулым навучальным годзе выкладаў у студэнтаў-філолагаў курс практычнай фанетыкі. Ён выканаў ганаровую місію – зачытаў віншавальны адрас рэктара ВЭУ Альгірдаса Гайжуціса, а таксама перадаў Цэнтру літуаністыкі зборнік навуковых артыкулаў філолагаў-даследчыкаў «Шукаць. Знайсці. Не супакойвацца».
Дэкан факультэта беларускай і рускай філалогіі прафесар В. Д. Старычонак як вопытны педагог і мудры дарадчык пажадаў будучым навучэнцам цярплівасці, настойлівасці і плёну ў нялёгкай справе авалодання літоўскай мовай.
Надалей мерапрыемства мела працяг ужо ў неафіцыйнай, па-сяброўску цёплай атмасферы Цэнтра літуаністыкі, дзе будучыя навучэнцы маглі бліжэй пазнаёміцца, абмяняцца сваімі ўражаннямі і планамі.
Віялета ВАШЧЫЛІНА, Вікторыя ГАБРУСЕВІЧ, студэнткі 402-й групы факультэта беларускай і рускай філалогіі
2 верасня 2013 года, № 10 (1128)
ПАРТНЁРСТВА Ў ІМЯ ПЕДАГОГІКІ
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка мае даўнія і трывалыя партнёрскія сувязі з Маскоўскім гарадскім педагагічным універсітэтам, які лічыцца адным з самых маладых у краіне (нядаўна ён адзначыў сваё 17-годдзе). Аднак, нягледзячы на ўзрост, гэтая ВНУ шырока вядома ў сусветнай адукацыйнай прасторы сваімі навуковымі школамі і высокакваліфікаванымі выкладчыцкімі кадрамі. У межах падпісанага паміж нашымі ўніверсітэтамі пагаднення аб супрацоўніцтве напрыканцы жніўня дэлегацыя БДПУ на чале з першым прарэктарам А.І. Андаралам наведала МГПУ з мэтай правядзення аб’яднанага Вучонага савета.
У парадак дня былі ўключаны тры даклады: «Тэндэнцыі сучаснай псіхалагічнай падрыхтоўкі ў педагагічных навучальных установах», «Вопыт арганізацыі інтэрнатуры ў педагагічнай сферы», «Фундаментальная бібліятэка: рэаліі і перспектывы развіцця». На Вучоным савеце выступілі маскоўскія калегі: дырэктар Інстытута псіхалогіі, сацыялогіі і сацыяльных адносін Я.С. Раманава, дырэктар Інстытута педагогікі і псіхалогіі адукацыі А.І. Савенкаў, дырэктар бібліятэкі Л.Э. Шэлепава. Усіх прысутных зацікавіла змястоўнае паведамленне А.І. Андаралы, прысвечанае сучаснаму стану педагагічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Дэлегацыя БДПУ наведала Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, дзе размова вялася пра сумесны беларуска-расійскі праект «Дзве сталіцы – адна адукацыя». Прадстаўнікі нашага ўніверсітэта прынялі ўдзел у рабоце Настаўніцкага педагагічнага савета, азнаёміліся з вучэбна-выхаваўчай і інавацыйнай дзейнасцю ў Маскоўскім тэхналагічным каледжы № 4, пакінулі запіс у Кнізе ганаровых гасцей Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта.
Васіль СТАРЫЧОНАК, дэкан факультэта беларускай і рускай філалогіі
30 красавiка 2013 года, № 6 (1124)
«ГАЛУБЫ МІРУ» ЗЛЯЦЕЛІСЯ Ў БАКУ
Міжнародны форум студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў краін СНД «Галубы міру» прайшоў у Баку – горадзе сонца, вятроў і агню. Ён быў прымеркаваны да 20-годдзя стварэння Садружнасці. Ініцыятарамі форуму сталі Бакінскі славянскі ўніверсітэт і Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва краін — удзельніц СНД.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел 50 прадстаўнікоў з 15 вышэйшых навучальных устаноў дванаццаці краін. Ад БДПУ ў Азербайджан накіравалася дэлегацыя ў складзе работніка цэнтра азербайджанскай мовы і культуры Элеаноры Гузейнавай і студэнтак ФБіРФ — Алены Гайко і Наталлі Кашлач (аўтар гэтых радкоў).
Некалькі тысяч кіламетраў засталіся за нашымі плячыма – і вось мы ў Баку. Дзень быў сонечным, а наш настрой – бадзёрым і энергічным. Гасціннасць горада і яго жыхароў адчувалася з таго самага моманту, як мы ступілі на азербайджанскую зямлю.
Назаўтра адбылося ўрачыстае адкрыццё форуму, удзельнікаў якога віталі рэктар БСУ прафесар К. М. Абдулаеў, паслы Беларусі, Расіі і Таджыкістана ў Азербайджане, намеснік міністра адукацыі Г. Наўрузаў і іншыя афіцыйныя асобы. На працягу амаль тыдня мы прымалі ўдзел у працы круглых сталоў, пасяджэннях секцый канферэнцыі, прысвечанай ролі рускай мовы на прасторах СНД. Мы абмяркоўвалі шмат актуальных пытанняў: узаемаадносіны рускай і дзяржаўных моў на постсавецкай прасторы, функцыі рускай мовы як мовы міжнацыянальнай камунікацыі, прыярытэты моладзевай палітыкі краін СНД у кантэксце паглыблення інтэграцыйных працэсаў, ролю маладых людзей у гуманітарным супрацоўніцтве дзяржаў Садружнасці.
Быў час і на адпачынак. Арганізатары ладзілі для нас культурна-забаўляльныя вечарыны, мы наведвалі музеі, сустракаліся з прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі і дзяржаўнымі дзеячамі, удзельнічалі ў спартыўных мерапрыемствах, знаёміліся з традыцыямі, нацыянальнай кухняй Азербайджана.
На думку арганізатараў, форум закліканы садзейнічаць пашырэнню міжнародных стасункаў і развіццю супрацоўніцтва паміж ВНУ, а таксама прадстаўнікамі студэнцкіх і педагагічных аб’яднанняў у сферы навукі, культуры, адукацыі.
У выніку плённай дзейнасці форуму была створана першая міжнародная Асацыяцыя студэнтаў краін СНД, рыхтуецца да выдання зборнік артыкулаў яе ўдзельнікаў. У музеі гісторыі БСУ беларуская дэлегацыя аформіла стэнд, прысвечаны нашай краіне. Самыя цікавыя моманты мерапрыемства ў хуткім часе можна будзе пабачыць у відэафільме пра дзейнасць форуму.
Пасля вяртання ў Беларусь студэнтка 5-га курса факультэта беларускай і рускай філалогіі Алена Гайко падзялілася сваімі ўражаннямі ад паездкі: «Мне пашчасціла пранікнуцца незвычайнай атмасферай Баку, пазнаёміцца з любімым мной пісьменнікам Чынгізам Абдулаевым (гэта ж проста мара для студэнта-філолага!), прыняць удзел у канферэнцыі такога высокага ўзроўню. Я ўпэўнена, што зараз, пасля вяртання дадому, вывучэнне азербайджанскай мовы стане маім хобі».
Першы Міжнародны форум студэнтаў «Галубы міру» заклаў падмурак для трывалага супрацоўніцтва паміж краінамі, а ў будучыні стане пляцоўкай для стварэння і ажыццяўлення новых цікавых праектаў у сферы навукі, культуры і спорту. Чарговае мерапрыемства такога ўзроўню плануецца правесці праз два гады.
Наталля КАШЛАЧ, студэнтка ФБіРФ
30 красавiка 2013 года, № 6 (1124)
Беларусь – Турцыя: дыялог працягваецца
Міжнародны круглы стол «Перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Турцыі ў павышэнні якасці педагагічнай адукацыі», арганізаваны сумесна БДПУ і ГА «Дыялог Еўразія», адбыўся ў сценах нашай alma mater 24 красавіка. Ролю мадэратара выконвала начальнік цэнтра развіцця педагагічнай адукацыі Г. В. Торхава. Сярод удзельнікаўÂ – кіраўнікі структур асноўнай і дадатковай педагагічнай адукацыі, дацэнты і выкладчыкі кафедраў педагогікі, псіхалогіі, філасофіі, мовазнаўства і краіназнаўства Усходу, вучоныя. Прысутных віталі рэктар БДПУ прафесар П. Д. Кухарчык і дырэктар ГА «Дыялог Еўразія» І. Дылекчы. Заслухаўшы ўстановачныя даклады (В. Жук, А. Лугаўцова, Д. Шымшэк, А. Даг, С. Гюмюш), удзельнікі абмяняліся думкамі і канкрэтнымі прапановамі. Вынікам мерапрыемства стала рэзалюцыя, у якой акрэслены перспектыўныя напрамкі і формы міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне развіцця педагагічнай адукацыі.
Наш кар.
11 красавiка 2013 года, № 5 (1123)
Няўлоўна хутка прайшоў Міжнародны фестываль будучых педагогаў-дашкольнікаў «Педагагічны дэбют-2013». Цэлых пяць напоўненых эмоцыямі і энергіяй конкурсных дзён мы, студэнты трох партнёрскіх ВНУ, змагаліся за званне лепшых у прафесіі. Кожны дзяліўся ўласнымі поглядамі на развіццё дашкольнай педагогікі і падмацоўваў свае словы практычнымі ўменнямі падчас адкрытых заняткаў з дзецьмі ва ўстановах дашкольнай адукацыі.
Акрамя конкурсных заданняў, арганізатары фестывалю прадугледзелі цікавую культурную праграму: наведванне планетарыя і музея БДПУ, Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці, Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і інш. Такім чынам, у студэнтак-удзельніц быў час пазнаёміцца і пасябраваць. Магчыма, таму на конкурсе панавала надзвычай прыязная і цёплая атмасфера.
Па выніках выканання конкурсных заданняў пераможцай фестывалю стала пяцікурсніца ІППА МГПУ Валерыя Скрыпнік (спецыяльнасць «Педагогіка і методыка дашкольнай адукацыі»). Дыплом І ступені атрымала аўтар гэтых радкоў – Віталіна Шпарло (ФДА, спецыяльнасць «Дашкольная адукацыя. Музычнае мастацтва і харэаграфія»). Таксама званне лаўрэата і дыплом ІІ ступені заслужыла Вольга Кот (ІРД НПУ імя Н. П. Драгаманава, спецыяльнасць «Дашкольная адукацыя, пачатковая адукацыя»). Яшчэ адным лаўрэатам (дыплом ІІІ ступені) стала магістрантка Дар’я Маяцкая (ІРД НПУ імя Н. П. Драгаманава, спецыяльнасць «Дашкольная адукацыя»).
Значнасць фестывалю для развіцця асабістых і прафесійных якасцей будучых педагогаў цяжка пераацаніць. Каб прыняць у ім удзел, неабходна было прайсці доўгі шлях – шлях пошуку ведаў, радасці пазнання і імкнення да адкрыццяў. А яго, як вядома, немагчыма пераадолець без мудрага настаўніка. Таму мы, студэнты ФДА, вельмі ўдзячны нашым выдатным педагогам. Сакрат сказаў: «У кожным чалавеку ёсць сонца. Толькі дайце яму свяціць». Дзякуй за тое, што ўбачылі ў нас патэнцыял і стварылі адпаведныя ўмовы для яго развіцця.
Віталіна ШПАРЛО, студэнтка 5-га курса ФДА
28 сакавiка 2013 года, № 4 (1122)
ПЕДАГАГІЧНЫ ДЭБЮТ-2013
Святочнае адкрыццё ІІ Міжнароднага фестывалю педагогаў-дашкольнікаў адбылося 25 сакавіка ў актавай зале БДПУ. Яно паклала пачатак 5-дзённаму конкурснаму марафону, за перамогу ў якім у гэты ж дзень пачалі змаганне прадстаўнікі трох педагагічных ВНУ з Расіі, Украіны і Беларусі.
З нагоды фестывалю ў БДПУ завіталі прадстаўнічыя дэлегацыі з Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта і Нацыяльнальнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. П. Драгаманава. Аднак галоўнымі асобамі на гэтым мерапрыемстве ўсё ж былі студэнты – і канкурсанты, і тыя, хто надзвычай цёпла падтрымліваў іх з залы. Ім, будучым педагогам, адрасавалі словы прывітання прарэктар па вучэбнай, выхаваўчай і сацыяльнай рабоце С. І. Копцева, дэкан факультэта дашкольнай адукацыі БДПУ Л. М. Варанецкая, дацэнт кафедры менеджменту і інавацыйных тэхналогій дашкольнай адукацыі Інстытута развіцця дзіцяці НПУ імя М. П. Драгаманава Н. В. Левінец і дэкан педагагічнага факультэта Інстытута педагогікі і псіхалогіі адукацыі МГПУ І. У. Ягораў. Менавіта для іх працавала самае кампетэнтнае журы і выступалі лепшыя творчыя калектывы і выканаўцы ФДА – фальклорнае трыа «Мядочак», харэаграфічны калектыў «Арт-Юніці», факультэцкая каманда КВЗ «Думкі ўслых» і «фантастычная птушка» Аліна Юрцэвіч
Шмат яркіх і запамінальных падзей чакае кан-курсантаў наперадзе. Гэта і ўдзел у навуковай канферэнцыі, і прэзентацыя сваёй даследчай работы. Яны наведаюць Цэнтр развіцця дзіцяці, дзе пасля правядуць адкрытыя заняткі, пазнаёмяцца з дзейнасцю сацыяльных педагогаў і работнікаў прытулку Цэнтральнага раёна г. Мінска. Іх чакаюць шматлікія экскурсіі па вуліцах і музеях старажытнага і заўжды маладога Мінска. А самае важнае – гэта пяць дзён плённых зносін, абмену ведамі, ідэямі і, няхай яшчэ невялікім, але вопытам. Гэта магчымасць на практыцы азнаёміцца з дашкольнымі адукацыйнымі сістэмамі краін-суседак, развіць свой творчы патэнцыял, зрабіць яшчэ адзін крок па шляху сцвярджэння сябе як сапраўднага педагога.
Сёлета эстафету правядзення фестывалю ад МГПУ пераняў наш універсітэт. Наступны, трэці «Педагагічны дэбют-2014» мае адбыцца на ўкраінскай зямлі. Аднак галоўным ёсць і будзе не месца яго правядзення, а тое, што год ад году мерапрыемства аб’ядноўвае актыўных маладых людзей, ад прафесіяналізму якіх у многім залежыць будучыня нашых дзяцей і ў выніку заўтрашні дзень нашых краін.
14 сакавiка 2013 года, № 3 (1121)
Чарговы крок у плённым супрацоўніцтве
Навуковае супрацоўніцтва паміж факультэтамі псіхалогіі БДПУ і Фларэнтыйскага дзяржаўнага ўніверсітэта, распачатае ў мінулым годзе, актыўна набірае тэмпы. Мы ўжо двойчы прымалі ў сябе італьянскіх калег, і вось нядаўна дэлегацыя нашай alma mater наведала партнёрскую ВНУ.
Праграма візіту, падрыхтаваная двума каардынатарамі дагавору – дырэктарам дэпартамента аховы здароўя прафесарам Нікола Камода і віцэ-дырэктарам дэпартамента псіхалогіі і педагогікі прафесарам Патрыцыяй Мярынгала, уключала знаёмства з універсітэтам, афіцыйныя сустрэчы, канферэнцыі, абмеркаванне сумесных даследчых і адукацыйных праектаў і інш.
Падчас знаходжання ў Італіі выкладчыкі БДПУ пазнаёміліся з факультэтамі псіхалогіі і медыцыны: іх кіраўніцтвам і прафесарскім складам, работай лабараторый і бібліятэк. Члены беларускай дэлегацыі сталі ўдзельнікамі канферэнцыі «Актуальныя праблемы сучаснай псіхалогіі». Выступоўцы прадставілі вынікі даследаванняў, што праводзяцца сёння на факультэце псіхалогіі БДПУ, і атрымалі прапанову на ажыццяўленне сумесных навуковых праектаў. Таксама мы былі запрошаны на рэгіянальную тасканскую канферэнцыю, прысвечаную памяці Андрэа Дэвота – фларэнтыйскага псіхіятра іÂ псіхолага, дзейнасць якога была накіравана на арганізацыю эфектыўнай мадэлі псіхалагічнай рэабілітацыі нарказалежных і людзей з іншымі формамі адыкцыі.
У рамках візіту адбылося абмеркаванне сумеснага беларуска-італьянскага адукацыйнага праекта, які плануецца прадставіць для ўдзелу ў конкурсе Міжнароднай міжуніверсітэцкай праграмы TEMPUS
Рэктар Фларэнтыйскага дзяржаўнага ўніверсітэта прафесар Альберт Тэзі падтрымаў ініцыятывы, звязаныя з развіццём сумесных даследчых і адукацыйных праектаў ВНУ абедзвюх краін. Сапраўды, супрацоўніцтва і абмен інфармацыяй у навуковай і дыдактычнай сферах паспрыяюць павышэнню эфектыўнасці вучэбна-выхаваўчага працэсу ў нашых універсітэтах. Гэтай думкі прытрымліваецца і саветнік па пытаннях навукі і культуры Пасольства Рэспублікі Беларусь у Італіі Глеб Мартынаў, які ўдзельнічаў у сустрэчы.
Члены дэлегацыі БДПУ звярнулі ўвагу на тое, як актыўна ў Італіі ўзаемадзейнічаюць спецыялісты ў галіне псіхалогіі і медыцыны. Так, медыкі ўдзельнічаюць у рэалізацыі шэрагу навукова-практычных праектаў лабараторыі псіхалогіі здароўя, а псіхолагі дапамагаюць сваім калегам у клініках (напрыклад, педыятрычнай клініцы Фларэнцыі), дзе працуюць з пацыентамі і іх роднымі.
Напрыканцы хацелася б адзначыць гасціннасць гаспадароў, якая праявілася не толькі ў арганізацыі прыёму, але і ў імкненні як мага бліжэй пазнаёміць нас з Фларэнцыяй – сталіцай мастацтва свету.
Леанід ПЯРГАМЕНШЧЫК, дэкан факультэта псіхалогіі, Галіна ГАТАЛЬСКАЯ, загадчык кафедры сацыяльнай псіхалогіі
14 сакавiка 2013 года, № 3 (1121)
Псіхолагі абменьваюцца вопытам
З 29 студзеня па 3 лютага студэнты факультэта псіхалогіі нашага ўніверсітэта прымалі ўдзел у Міжнароднай зімовай псіхалагічнай школе ў Санкт-Пецярбурзе. Мэтай паездкі стаў абмен вопытам, а таксама наладжванне навуковага і практычнага супрацоўніцтва паміж будучымі спецыялістамі-псіхолагамі. У праграму мерапрыемства былі ўключаны скразныя навуковыя праекты, семінары, лекцыі, прэзентацыі.
Студэнткі ФП БДПУ прадставілі расіянам два навуковыя праекты. Святлана Прэснякова і Дзіна Шчыглеўская расказалі пра метад foto-voice у рабоце з негатыўнымі стэрэатыпамі і забабонамі ва ўспрыняцці людзей іншых этнічных груп, а Карына Зауліна і Сафія Сушкевіч – пра тэатр пластычнай іправізацыі «Акме». Першы з праектаў быў накіраваны на азнаямленне аўдыторыі з самім метадам і паказ яго практычнага выкарыстання пры вырашэнні сацыяльнай праблемы негатыўнага стаўлення да прадстаўнікоў іншай этнічнай групы. Аўтары другога праекта ў сваю чаргу прадэманстравалі, як пры дапамозе пластычнай імправізацыі псіхолаг можа дапамагчы свайму кліенту больш глыбока асэнсаваць праблемы, а таксама знайсці стратэгіі іх пераадолення.
Падчас знаходжання ў Школе нам удалося наведаць два скразныя праекты. На адным з іх («Рашэнне – арыентаваныя перамовы») былі разгледжаны тэхнікі і падыходы, якія маюць практычнае прымяненне ў шырокім спектры сітуацый. Другі праект – «Прастора адносін: як будаваць масты, а не сцены» – быў прысвечаны таму, як аказваць псіхалагічную дапамогу кліентам, што маюць цяжкасці ў наладжванні і падтрымцы адносін.
Навуковыя праекты, падрыхтаваныя ўдзельнікамі Школы, прысвечаны актуальным пытанням сучаснай псіхалогіі, у прыватнасці, сацыяльнай, арганізацыйнай, педагагічнай псіхалогіі, псіхафізіялогіі,некаторым аспектам практычнай дзейнасці псіхолага.
Удзел у Міжнароднай зімовай псіхалагічнай школе пашырае прафесійныя гарызонты, стымулюе матывацыю і цікавасць да навукі, садзейнічае асобаснаму росту, а таксама навуковаму супрацоўніцтву студэнтаў з ВНУ розных краін (БДПУ, Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. Ламаносава, Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Валгаградскага дзяржаўнага сацыяльна-педагагічнага ўніверсітэта).
Святлана ПРЭСНЯКОВА, студэнтка 3-га курса ФП
14 сакавiка 2013 года, № 3 (1121)
Не проста лекцыя, а майстар-клас!
Прафесійнае станаўленне будучых педагогаў немагчыма ўявіць без вопытных выкладчыкаў, выдатных спецыялістаў. Часам усяго адна лекцыя можа выклікаць зацікаўленасць, якая стане моцным стымулам да вывучэння пэўнай дысцыпліны. Гэта залежыць у першую чаргу ад майстэрства аратара, яго кампетэнтнасці і жыццёвага досведу. Менавіта такімі найлепшымі якасцямі валодае доктар педагагічных навук, акадэмік, дырэктар Інстытута карэкцыйнай педагогікі Расійскай акадэміі адукацыі Мікалай Мікалаевіч Малафееў. Упэўнена, што са мной пагодзяцца студэнты, магістранты, аспіранты і выкладчыкі факультэта спецыяльнай адукацыі БДПУ, якія прысутнічалі на лекцыі расійскага госця.
Тэма «XXI ст.: вектары мадэрнізацыі сістэмы адукацыі дзяцей з абмежава-нымі магчымасцямі здароўя. Сітуацыя ў Расійскай Федэрацыі» зацікавіла нас не толькі магчымасцю параўнаць сістэмы спецыяльнай адукацыі краін-суседак, але і сваёй актуальнасцю, адпаведнасцю запатрабаванням грамадства. Слухачы даведаліся пра этапы станаўлення сістэмы спецыяльнай адукацыі ў Расіі, асноўныя напрамкі яе мадэрнізацыі. Мікалай Мікалаевіч прапанаваў для абмеркавання падыходы да інклюзіўнага і інтэграванага навучання асоб са спецыфічнымі адукацыйнымі патрэбамі, закрануў праблемы выхавання дзяцей у сучасным грамадстве. Вядома, тэма складаная і патрабуе ўдумлівасці з боку слухачоў. Аднак выступоўца раскрыў яе даступна, наглядна, выкарыстоўваючы прыклады з практыкі навучання і выхавання дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.
Лектар па-майстэрску здолеў «дастукацца» да кожнага слухача, прымусіў задумацца пра тое, як многа яшчэ неабходна пазнаць і зразумець. Выдатна, што на шляху прафесійнага станаўлення мы сустракаемся з людзьмі, якія пашыраюць наш кругагляд, натхняюць на творчыя здзяйсненні і робяць нас больш удумлівымі.
Інга КІЖЛО,аспірант кафедры лагапедыі ФСА
31 мая 2012 года, № 8 (1109)
СТРАТЭГІЯ ПАРТНЁРСТВА
Напрыканцы мая дэлегацыя БДПУ на чале з рэктарам прафесарам П.Д. Кухарчыкам наведала Ланьчжоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, які з’яўляецца вядучай ВНУ ў правінцыі Ганьсу Кітайскай Народнай Рэспублікі. Падчас візіту абмяркоўваліся самыя розныя пытанні педагагічнай адукацыі абедзвюх краін.
Дэлегацыя БДПУ наведала інстытуты замежных моў, педагогікі, кітайскай філалогіі і мастацтваў, лабараторыю па псіхалогіі, а таксама інтэрнат, дзе пражываюць замежныя студэнты. Адбыліся сустрэчы з рэктарам універсітэта прафесарам Ван Цзяі, прарэктарам па навуковай рабоце Лю Чжункуй, дырэктарамі інстытутаў. З дакладам аб нацыянальнай сістэме адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь выступіў рэктар БДПУ прафесар П.Д. Кухарчык. Выступленне выклікала жывую зацікаўленасць, пра што сведчылі шматлікія пытанні, зададзеныя прысутнымі.
Падпісаны Пратакол аб далейшым супрацоўніцтве паміж нашымі ўстановамі. Паводле яго з наступнага навучальнага года плануецца ажыццяўленне ўключанага навучання. Так, пяцёра трэцякурснікаў Ланьчжоўскага ўніверсітэта будуць навучацца ў БДПУ па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура», столькі ж студэнтаў факультэта беларускай і рускай філалогіі ў Ланьчжоўскім універсітэце засвояць курс кітайскай мовы. Плануецца абмен студэнтамі па праграме «3+3»: першыя тры гады кітайскія студэнты навучаюцца ў Ланьчжоўскім універсітэце, апошні год – у БДПУ; пасля атрымання дыплома на працягу двух гадоў навучанне ажыццяўляецца ў магістратуры нашага ўніверсітэта. Абмен студэнтамі і магістрантамі, безумоўна, будзе садзейнічаць павышэнню якасці адукацыі і падрыхтоўцы спецыялістаў высокай кваліфікацыі, якія змогуць паспяхова працаваць у адпаведнасці з сучаснымі прафесійнымі ітэхналагічнымі стандартамі. Выпускнікам Ланьчжоўскага ўніверсітэта будзе прадастаўлена магчымасць навучацца ў магістратуры і аспірантуры БДПУ. У час візіту вялася размова і пра стварэнне ў нашым універсітэце Цэнтра кітайскай мовы і культуры. Яго адкрыццё запланавана на кастрычнік гэтага года.
Рэалізацыя пунктаў Пратакола і падпісанага раней Дагавора аб супрацоўніцтве паміж дзвюма ВНУ будзе садзейнічаць не толькі збліжэнню навучальных устаноў, але і развіццю дыялогу паміж нашымі краінамі і культурамі, паляпшэнню гуманітарных кантактаў у галіне адукацыі. Сувязі паміж універсітэтамі з’яўляюцца асабліва важнымі для наладжвання ўзаемаразумення людзей розных традыцый, выхавання паважлівага стаўлення да духоўных каштоўнасцяў іншых народаў.
В. СТАРЫЧОНАК, дэкан факультэта беларускай і рускай філалогіі
17 мая 2012 года, № 7 (1108)
Дагавор у дзеянні
Факультэт псіхалогіі 9–13 мая прымаў гасцей з Італіі. Гэта першы афіцыйны візіт дэлегацыі прафесарска-выкладчыцкага складу факультэта псіхалогіі Фларэнтыйскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў рамках заключанага сёлета паміж дзвюма ВНУ дагавора аб навуковым і культурным супрацоўніцтве. Наша ўзаемадзеянне адкрывае перспектывы правядзення сумесных навуковых даследаванняў, а таксама абмену вынікамі працы ў розных сферах, у тым ліку ў галіне дыдактычнай работы ў ВНУ.
Фларэнтыйскі дзяржаўны ўніверсітэт мае багатую гісторыю. Ён быў заснаваны ў 1321 г.,тады ў ім функцыянавалі тры факультэты: права (юрыспрудэнцыі), філасофіі і медыцыны. У перыяд праўлення Медычы ўніверсітэт быў перанесены ў Пізу.
Сёння Фларэнтыйскі дзяржаўны ўніверсітэт – найбуйнейшы дыдактычны і даследчы цэнтр Італіі, у якім працуюць больш за 2000 прафесараў і дацэнтаў, а таксама 1600 супрацоўнікаў, праводзяць даследаванні 1900 дактарантаў і саіскальнікаў. На 12 факультэтах па 139 спецыяльнасцях навучаюцца 54 тысячы студэнтаў з Італіі і іншых краін свету. Ва ўніверсітэце 40 дэпартаментаў, 40 навукова-даследчых інстытутаў, 10 навукова-даследчых цэнтраў і бібліятэка, якая налічвае 4 млн кніг і 25 тыс. перыядычных выданняў. Навучальная ўстанова знакаміта сваімі музеямі міжнароднага ўзроўню (Музей гісторыі прыроды, батанічны сад). Фларэнтыйскі дзяржаўны ўніверсітэт развівае супрацоўніцтва ў рамках 260 дагавораў з ВНУ 70 краін свету. Гэта адкрывае магчымасць навучання тром тысячам замежных студэнтаў.
Дэлегацыю Фларэнтыйскага дзяржаўнага ўніверсітэта ўзначаліла прафесар Патрыцыя Мерынгала, вядомая даследаваннямі ў галіне сацыяльнай псіхалогіі далёка за межамі Італіі. Яна прадстаўляе сваю краіну ў складзе навуковых камітэтаў міжнародных кангрэсаў па сацыяльнай псіхалогіі, з’яўляецца членам навуковага рэдакцыйнага савета італьянскага часопіса «Псіхалогія грамадства». Спадарыня Мерынгала кіруе шматлікімі навукова-практычнымі праектамі па прафілактыцы рызыкоўных сэксуальных паводзін з мэтай папярэджання распаўсюджання ВІЧ-інфекцыі і па камп’ютарнай (віртуальнай) залежнасці моладзі.
Разам з Патрыцыяй Мерынгала наш універсітэт наведалі прафесары Моніка Тазелі і Энрыкета Джанэці. Госці прынялі ўдзел у рабоце факультэцкай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя праблемы сучаснай псіхалогіі», падчас якой былі абмеркаваны феномены рызыкоўных паводзін падлеткаў іÂ шляхі іх папярэджання, праблемы псіхалагічнага здароўя і суб’ектыўнага дабрабыту моладзі і інш. Выявілася, што перад псіхолагамі розных краін і культур паўстаюць агульныя задачы.
Напрыканцы візіту беларускія і італьянскія калегі абмеркавалі планы супрацоўніцтва ў наступным акадэмічным годзе.
Л. ПЯРГАМЕНШЧЫК, дэкан факультэта псіхалогіі; Г. ГАТАЛЬСКАЯ, каардынатар дагавора, дацэнт кафедры прыкладной псіхалогіі
12 красавiка 2012 года, № 5 (1106)
МІНСК – КІЕЎ: шляхам сяброўства
Факультэт дашкольнай адукацыі звязвае цеснае супрацоўніцтва з Інстытутам развіцця дзіцяці НПУ імя М. П. Драгаманава. Так, з 19 па 25 лютага нашы студэнты ўдзельнічалі ў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Дзяцінства. Адукацыя. Соцыум», якая праходзіла ў гэтай навучальнай установе. А з 26 па 30 сакавіка кіеўляне прыязджалі да нас на факультэт і прадставілі свае навуковыя даследаванні на канферэнцыі «Гарманізацыя псіхафізічнага і сацыяльнага развіцця дзяцей».
Дні, праведзеныя ў Кіеве, аказаліся для нас надзвычай пазнавальнымі. Беларускай дэлегацыі была прадастаўлена магчымасць наведаць музей НПУ, навуковую бібліятэку, інфармацыйны цэнтр. У Інстытуце псіхалогіі імя Г. С. Касцюка Нацыянальнай акадэміі педагагічных навук Украіны студэнты і маладыя вучоныя з БДПУ і Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта гутарылі з доктарам псіхалагічных навук, прафесарам, загадчыкам лабараторыі Т.ÂÂÂ А.ÂÂÂ Піражэнка. У памяці засталіся яе словы: «У дашкольнай адукацыі неабходна рабіць акцэнт на цэласны партрэт дзіцяці». Дыскусію выклікаў новы тэрмін, прапанаваны навукоўцам, – «адказнае бацькоўства».
Цікава было даведацца пра тое, што ўжо шосты год запар ва Украіне святкуюць Дзень дашкольніка. Традыцыйна гэта першая пятніца лістапада. Спецыялісты і бацькі сустракаюцца ў Кіеўскім гарадскім доме настаўніка, абмяркоўваюць разнастайныя праблемы выхавання і развіцця дашкольнікаў. Напрыклад, на апошнім Бацькоўскім форуме абмяркоўвалася сітуацыя, калі мамы і таты амаль перасталі чытаць казкі дзецям, калі расце пакаленне, якое не чуе калыханак. У сувязі з гэтым вельмі актуальным было наведванне канцэрта «Калыханкі маці», які быў арганізаваны ў Кіеўскім гарадскім доме настаўніка.
На Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю студэнтаў і маладых вучоных «Дзяцінства. Адукацыя. Соцыум» мы падрыхтавалі некалькі дакладаў. Магістрантка Ганна Грыб асвятліла тэму «Мадэль фарміравання талерантнасці ў старэйшых дашкольнікаў ва ўмовах узаемадзеяння дашкольнай установы і сям’і». Студэнтка Таццяна Новікава (4-ы курс) расказала пра асаблівасці міжасобаснага ўзаемадзеяння дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту з аднагодкамі. Юлія Папіна (3-ці курс) раскрыла пытанне патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту ў працэсе азнаямлення з горадам Мінскам. Вераніка Вароніна (4-ы курс) выступіла з паведамленнем «Выкарыстанне мультымедыйных прэзентацый у працэсе экалагічнай адукацыі дашкольнікаў». Кацярына Ксяндзова (3-ці курс) паказала спецыфіку дыдактычнай гульні як сродку сэнсарнага выхавання малодшых дашкольнікаў.
Даклады беларускай дэлегацыі былі адзначаны граматамі другой (Ю. Папіна) і трэцяй (Т. Новікава) ступеняў. А выступоўцы Г. Грыб, В. Вароніна, К. Ксяндзова атрымалі граматы ў асобных намінацыях.
Знаходзячыся тыдзень у Кіеве, беларуская дэлегацыя пашырыла і ўзбагаціла свае тэарэтычныя і метадычныя веды пра дашкольную адукацыю Украіны. Апроч таго, нам была прапанавана змястоўная культурная праграма.
***
І вось праз месяц, які праляцеў вельмі хутка, факультэт з радасцю сустракаў дэлегацыю Інстытута развіцця дзіцяці. Да нас прыехалі пяцёра студэнтаў 2–5 курсаў разам са сваім выкладчыкам – кандыдатам педагагічных навук, дацэнтам Р. Шулыгінай. Госці пазнаёміліся з арганізацыяй вучэбнага працэсу і адпачынку нашых студэнтаў, для іх была праведзена экскурсія ў музей БДПУ, сустрэча з вядучымі спецыялістамі ў галіне дашкольнай адукацыі. Таксама кіеўляне прынялі актыўны ўдзел у рабоце VIII студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі «Гарманізацыя псіхафізічнага і сацыяльнага развіцця дзяцей».
У пачатку пленарнага пасяджэння дэкан факультэта дашкольнай адукацыі Л. М. Варанецкая прывітала ўдзельнікаў канферэнцыі і ўручыла дыпломы пераможцам Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ, а памятныя падарункі – студэнтам-выдатнікам. Хочацца адзначыць найбольш цікавыя даклады. Так, дацэнт кафедры методык дашкольнай адукацыі В. М. Шэбека акрэсліла асноўныя напрамкі развіцця сучаснай сістэмы дашкольнай адукацыі. Старшыня навуковага студэнцкага таварыства Я. Лосік паведаміла пра вынікі навукова-даследчай работы студэнтаў факультэта за мінулы навучальны год. Было адзначана, што выкладчыкі ствараюць спрыяльныя ўмовы для фарміравання ў студэнтаў навуковага мыслення, прафесійнай кампетэнтнасці. Пацвярджэннем гэтага з’яўляецца паспяховае выкананне навукова-даследчых работ (курсавых і дыпломных) у рэчышчы навуковай тэматыкі кафедраў факультэта.
Пасля пленарнага адбыліся пасяджэнні секцый, круглых сталоў і майстар-класы.
Стасункі беларускіх і ўкраінскіх студэнтаў не абмежаваліся толькі адукацыйнай праграмай. Напрыклад, каманды КВЗ БДПУ правялі гумарыну «Хто на што варты», а сумеснымі намаганнямі быў пастаўлены спектакль «Вечары на хутары». Мора пазітыву, станоўчых эмоцый, новых ведаў і цікавых ідэй атрымалі і нашы студэнты, і госці з Кіева. Такія міжнародныя сустрэчы пакідаюць глыбокі след у памяці кожнага ўдзельніка і з’яўляюцца магутным стымулам да ўдасканалення ведаў, да актыўнай навукова-даследчай дзейнасці.
Т. МАНЦЭВІЧ, дацэнт кафедры агульнай і дашкольнай педагогікі
12 красавiка 2012 года, № 5 (1106)
Фестывальная вясна
Першы Міжнародны фестываль будучых педагогаў-дашкольнікаў прайшоў з 12 па 16 сакавіка ў Інстытуце педагогікі і псіхалогіі адукацыі Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта. Актыўны ўдзел у рабоце форума, мэта якога – развіццё прафесійнага патэнцыялу студэнтаў, прыняла дэлегацыя факультэта дашкольнай адукацыі нашага ўніверсітэта. Усе канкурсанткі годна прадэманстравалі сваё педагагічнае майстэрства, аднак самым лепшым журы прызнала выступленне Людмілы Шкнай (пераможца фестывалю). Яўгенія Лосік і Вольга Грыгор’ева перамаглі (адпаведна) у намінацыях «Лепшая самапрэзентацыя» і «Лепшае абагульненне вопыту».
У Міжнародным фестывалі будучых педагогаў-дашкольнікаў удзельнічалі прадстаўнікі трох краін – Беларусі, Расіі і Украіны. Праграма мерапрыемства была насычанай: мы не толькі прынялі ўдзел у конкурсе, але і выступілі на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Адзіная адукацыйная прастора: дзіця і дарослы», пазнаёміліся з сістэмай дашкольнай адукацыі ў краіне, папрысутнічалі на ўзнагароджванні Нацыянальнай прэміяй індустрыі дзіцячых тавараў «Залатое медзведзяня».
Удзельнікі конкурсу павінны былі паказаць прэзентацыю на тэму «Мая будучая прафесія», прадставіць сваё навуковае даследаванне ў галіне дашкольнай педагогікі ці дзіцячай псіхалогіі, а таксама правесці заняткі для дзетак. Падчас канферэнцыі «Адзіная адукацыйная прастора: дзіця і дарослы» аўтары гэтых радкоў прадэманстравалі вынікі сваёй навукова-даследчай работы і скіравалі ўвагу слухачоў да праблем, што з’яўляюцца актуальнымі на сучасным этапе развіцця дашкольнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Таксама нас запрасілі да ўдзелу ў рабоце аднаго з этапаў Маскоўскага гарадскога прафесійнага конкурсу педагагічнага майстэрства і грамадскага прызнання (намінацыя «Педагагічны дэбют»), які праходзіў у сценах ДБАУ «Гімназія № 1518». Мы азнаёміліся з навуковымі даследаваннямі студэнтаў і магістрантаў педагагічных ВНУ Масквы. Нашу ўвагу прыцягнулі вопыт выкарыстання электроннага трэнажора і інтэрактыўнай дошкі ў адукацыйным працэсе, пытанні метадалогіі навуковага пазнання і спосабаў фарміравання навуковага мыслення навучэнцаў і інш. Пасля гэтага мерапрыемства для нас была арганізавана экскурсія па вячэрняй Маскве, і мы ўбачылі ўсю прыгажосць мегаполіса ў святле ліхтароў і ілюмінацыі.
Мы пазнаёміліся і з гісторыяй Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта, наведалі музей і навуковую бібліятэку ВНУ. Знакавай падзеяй стала сустрэча з рэктарам універсітэта, доктарам гістарычных навук, прафесарам, членам-карэспандэнтам Расійскай акадэміі адукацыі, ганаровым прафесарам БДПУ Віктарам Васільевічам Рабавым, а таксама з дырэктарам Інстытута педагогікі і псіхалогіі адукацыі МГПУ, доктарам педагагічных навук, доктарам псіхалагічных навук, прафесарам Аляксандрам Ільічом Савенкавым. А яшчэ мы былі прыемна здзіўлены, даведаўшыся, што ў гэтым універсітэце выкладаюць такія выдатныя вучоныя, як Шалва Аляксандравіч Аманашвілі, Святлана Акімаўна Казлова, Таццяна Абрамаўна Кулікова.
Вельмі цікавым і пазнавальным аказалася наведванне дашкольнай бюджэтнай установы № 1266 Паўночна-Усходняга акружнога ўпраўлення. Гэты дзіцячы садок з’яўляецца гарадской эксперыментальнай пляцоўкай па інфармацыйна-камп’ютарных тэхналогіях у сістэме дашкольнай адукацыі. Тут для нас правялі адкрытыя заняткі «О спорт, ты – свет!», прысвечаныя алімпіядзе-2014, з выкарыстаннем інтэрактыўнай дошкі як сродку навучання дзяцей. Мы ўпэўніліся, што гэтая тэхналогія стымулюе дапытлівасць і пазнавальную актыўнасць дашкольнікаў. Апрача таго, мы і самі сталі актыўнымі ўдзельнікамі заняткаў, выконвалі розныя заданні.
Паездка ў Маскву пакінула ў нас толькі станоўчыя ўражанні і яркія эмоцыі. Шчыры дзякуй рэктару БДПУ за магчымасць прадстаўляць наш універсітэт і факультэт на міжнародным узроўні і паказаць, чаго вартыя студэнты-танкаўцы.
Юлія Вусікава, Вольга Давідовіч, студэнткі ФДА
11 лiстапада 2011 года, № 14 (1098)
Дыялог культур
БДПУ адносіцца да ліку тых універсітэтаў, якія заўсёды ідуць у нагу з часам, не баяцца эксперыментаў, імкнуцца да новага, смела і адкрыта развіваюць адукацыйныя і культурныя сувязі на міжнароднай прасторы. Адзін з інавацыйных напрамкаў дзейнасці нашай alma mater – стварэнне цэнтраў па вывучэнні мовы і культуры іншых народаў. На базе БДПУ ўжо дзейнічаюць кабінеты паланістыкі, літуаністыкі, азербайджаназнаўства. Дваццаць шостага кастрычніка гэты спіс папоўніўся толькі што створаным цэнтрам ізраільскай культуры і вывучэння мовы іўрыт.
Першым у шэрагу мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай падзеі, стала ўрачыстае пасяджэнне, на якім прысутнічалі прадстаўнікі Пасольства Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь і прафесарска-выкладчыцкага складу БДПУ, студэнты і госці нашага ўніверсітэта. Значнасць стварэння цэнтра ў сваім выступленні падкрэсліў рэктар БДПУ прафесар П. Д. Кухарчык: «Кажуць, што чалавек пражывае столькі жыццяў, колькі моў ён ведае. І наш універсітэт імкнецца даць студэнтам, будучым настаўнікам, магчымасць вывучаць мову і культуру розных краін».
— Адкрыццё цэнтра ізраільскай культуры і вывучэння мовы іўрыт – знамянальная падзея ў культурным жыцці абодвух народаў, – адзначыў Часовы Павераны ў справах Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь спадар Цві Коэн-Літант. –Таму сённяшняе мерапрыемства з’яўляецца сведчаннем той важнай гістарычнай сувязі нашых народаў, якая складвалася стагоддзямі. Я вельмі ўдзячны кіраўніцтву ўніверсітэта за падтрымку і спадзяюся на далейшае супрацоўніцтва.
Пра цесныя сувязі двух народаў расказаў у сваім выступленні доктар гістарычных навук, прафесар Э. Р. Іофе. Слушныя прапановы адносна працы цэнтра ўнёс доктар псіхалагічных навук, прафесар Я. Л. Каламінскі.
Прыемным сюрпрызам для ўсіх стаў невялікі канцэрт. Цёпла былі сустрэты песні на іўрыце і беларускай мове, а таксама выступленне ансамбля скрыпачак. Лагічным працягам ўрачыстага пасяджэння стала цырымонія адкрыцця цэнтра з усімі ўласцівымі ёй атрыбутамі – пераразаннем чырвонай стужкі і запісам у кнізе ганаровых гасцей.
У зале рэдкай кнігі бібліятэкі БДПУ жадаючыя мелі магчымасць пазнаёміцца з тэматычнай выстаўкай па гісторыі і культуры Дзяржавы Ізраіль, убачыць творы беларускіх і рускіх аўтараў у перакладзе на іўрыт. Словы падзякі за арганізацыю выстаўкі выказала дырэктар бібліятэкі БДПУ Н. П.Сяткоўская: «Мы з вамі з’яўляемся сведкамі выдатнай падзеі, – адзначыла яна. – Гэта не першае знаёмства нашых чытачоў з паліграфічнай прадукцыяй Ізраіля, але сённяшняя экспазіцыя дае ўнікальную магчымасць убачыць выданні з фонду ізраільскага культурнага цэнтра. Мы ўпэўнены, што нашы адносіны, як пісаў калісьці класік беларускай літаратуры Змітрок Бядуля, «будуць самыя прыязныя».
Праграма мерапрыемства прадугледжвала азнаямленне з яшчэ адной выстаўкай – «Дызайн ландшафтных настрояў» скульптара-дызайнера Руслана Сяргеева і наведванне лекцыі Першага сакратара Пасольства Генадзя Палішчука «Вялікія дасягненні маленькай краіны».
Праграма адкрыцця цэнтра была вельмі насычанай, і напэўна такой жа насычанай будзе яго праца. Гэта ў першую чаргу бясплатныя курсы па вывучэнні мовы іўрыт, праца творчых майстэрняў, чытанне лекцый, сустрэчы са знакамітымі людзьмі, шэраг іншых мерапрыемстваў. Запрашаем усіх наведаць новы цэнтр, што знаходзіцца ў аўдыторыі № 62 першага корпуса БДПУ, і далучыцца да багатай культуры яўрэйскага народа.
Ірына ЧАРНЯЎСКАЯ
11 лiстапада 2011 года, № 14 (1098)
Партнёрства як фактар поспеху
Днямі БДПУ наведала прадстаўнічая дэлегацыя Паўночна-Заходняга педагагічнага ўніверсітэта (г. Ланьчжоу, КНР) на чале з прарэктарам Лю Чжункуем. Мэтай візіту кітайскіх калег стала ўсталяванне партнёрскіх сувязей паміж дзвюма ВНУ і падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве. Сфера ўзаемных інтарэсаў – павышэнне якасці падрыхтоўкі педагагічных кадраў, у прыватнасці, настаўнікаў рускай і кітайскай моў, а таксама работнікаў сістэмы спецыяльнай адукацыі.
Прадметам дагавора таксама сталі наладжванне і ўмацаванне супрацоўніцтва паміж нашымі ВНУ з мэтай ажыццяўлення абмену студэнтамі, магістрантамі, аспірантамі, дактарантамі, выкладчыкамі і навуковымі работнікамі для правядзення работ у галіне навукі, культуры і адукацыі; арганізацыя сумесных навуковых даследаванняў, выкананне даследчых праграм і праектаў; абмен спецыяльнай літаратурай; падрыхтоўка студэнтаў і магістраў па праграме ўключанага навучання «3+3».
На цырымоніі падпісання дагавора прысутнічаў прадстаўнік Пасольства КНР у Рэспубліцы Беларусь – начальнік аддзела адукацыі Мэй Ханьчэн. Ён, у прыватнасці, адзначыў, што члены кітайскай дэлегацыі, якія наведалі шэраг факультэтаў БДПУ, былі глыбока ўражаны стаўленнем беларускіх калег да працы, а студэнтаў – да вучобы. Яго думка была горача падтрымана: «Гэтак любіць свой універсітэт і сваю будучую спецыяльнасць могуць толькі людзі, якія знайшлі сваё сапраўднае прызванне. Спадзяёмся, мы хутка сустрэнемся з беларускімі педагогамі ў нашым універсітэце».
«Н»-даведка.
Паўночна-Заходні педагагічны ўніверсітэт створаны ў 1902 г. і ў хуткім часе адзначыць сваё 110-годдзе. У яго складзе 18 інстытутаў, 49 факультэтаў, 101 вучэбна-навуковы цэнтр, у тым ліку цэнтр перападрыхтоўкі педагагічных кадраў для працы з нацыянальнымі меншасцямі. Ва ўніверсітэце навучаюцца 34300 студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, працуюць 272 прафесары, 626 дацэнтаў і 1270 выкладчыкаў.
22 верасня 2011 года, № 11 (1095)
Настаўнік — самае важкае дасягненне ўсіх цывілізацый.
Першы ў гісторыі форум рэктараў педагагічных універсітэтаў Еўропы праходзіў 15–17 верасня ў Нацыянальным педагагічным універсітэце імя М.П. Драгаманава. Для ўдзелу ў нарадзе кіраўнікоў ВНУ ўÂÂÂ Кіеў прыехалі 20 рэктараў з 11 краін свету (Германія, Беларусь, Расія, Польшча, Эстонія, Балгарыя, Славакія і г. д.), а таксама больш за 30 рэктараў украінскіх ВНУ. Акцэнт форуму – у самой яго назве: «Праблемы падрыхтоўкі новага настаўніка для аб’яднанай Еўропы ХХІ стагоддзя».
Паважаныя прафесары з Літвы, Беларусі, Македоніі, Грузіі, Чэшскай Рэспублікі, Украіны шмат гаварылі пра высокую місію настаўніка ў грамадстве, пра яго сённяшні невысокі статус і пра тое, што менавіта педагог нясе адказнасць за ўзровень духоўнасці ў соцыуме. Прадстаўнікі розных краін выказалі ўласныя меркаванні, падзяліліся вопытам працы сваіх ВНУ, унеслі прапановы адносна ўдасканалення падрыхтоўкі настаўніка ў аспектах міжкультурнага і рэгіянальнага супрацоўніцтва, інавацыйных методык і мадэлей.
Дзякуючы канструктыўнаму палілогу і плённаму супрацоўніцтву ўдзельнікаў форуму 16 верасня была створана Асацыяцыя педагагічных універсітэтаў Еўропы і заснаваны навукова-педагагічны часопіс «Еўрапейскія педагагічныя студыі», мэта якога – кансалідаваць вопыт педагогаў розных краін. Плануецца, што выданне будзе мець таксама электронную версію, а першы нумар адлюструе матэрыялы ўстаноўчага пасяджэння форуму і зацверджаны Статут Асацыяцыі.
Прэзідэнтам Асацыяцыі аднагалосна быў абраны гаспадар форуму – рэктар НПУ імя М.П. Драгаманава Віктар Пятровіч Андрушчанка. Адным з трох віцэ-прэзідэнтаў стаў рэктар нашага ўніверсітэта – прафесар Пётр Дзмітрыевіч Кухарчык.
Таксама на пасяджэнні быў прыняты Зварот да міністраў адукацыі, парламентарыяў і ўрадаў еўрапейскай прасторы. У ім, у прыватнасці, гаворыцца, што аб’яднаўчыя працэсы патрабуюць выхавання новай асобы, здатнай да ўспрымання іншых культур і ментальнасцей, знаходжання шляхоў супрацоўніцтва паміж народамі. Гэтая і іншыя, не менш важныя, задачы ва ўсе часы ўскладаліся на плечы настаўніка, які павінен падрыхтаваць будучага чалавека на новай каштоўнаснай платформе талерантнасці, салідарнасці, на прынцыпах дэмакратыі, экалогіі і права. Сёння настаўнік з’яўляецца той духоўнай асновай, з якой пачынаецца працэс выхавання асобы ва ўсіх краінах еўрапейскай прасторы.
Удзельнікі форуму з энтузіязмам аднесліся да стварэння Асацыяцыі, разумеючы важнасць яе функцый. Па словах выступоўцаў, гістарычная місія настаўніка і рэктара педагагічнага ўніверсітэта – захаваць чалавечае, духоўнае аблічча цывілізацыі. Дзеля гэтага мы павінны аб’яднаць свае намаганні.
20 студзеня 2011 года, № 1 (1085)
Мінск — Баку: дыялог культур і народаў
Сапраўдная дружба – тая, якая існуе не на словах, а на справе. Гэтая простая ісціна ўжо не першы год пацвярджаецца прыкладам сяброўскіх і дзелавых сувязей паміж Бакінскім славянскім універсітэтам і Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Максіма Танка. Дагавор аб супрацоўніцтве паміж нашымі навучальнымі ўстановамі быў падпісаны шэсць гадоў назад, і за гэты час мы паспелі ажыццявіць не адзін сумесны праект. Актыўная дзейнасць двух вядучых універсітэтаў у галіне навукі, культуры і адукацыі садзейнічае выхаванню паважлівага стаўлення да духоўных традыцый нашых народаў. Напрыканцы мінулага года адбылася яшчэ адна значная падзея, якая, безумоўна, стане вяхой у гісторыі беларуска-азербайджанскіх адносін: 9 снежня ў БДПУ быў адкрыты цэнтр азербайджанскай мовы і культуры.
Стварэнне гэтага ўнікальнага цэнтра ў Мінску стала вынікам цеснага супрацоўніцтва паміж рэктаратамі БДПУ і БСУ. У бакінскім універсітэце ўжо паўгода дзейнічае культурна-адукацыйны цэнтр беларусазнаўства, урачыстае адкрыццё якога адбылося 4 чэрвеня мінулага года і, па словах яго ўдзельнікаў, стала адным з самых яркіх і запамінальных момантаў іх жыцця.
І вось зараз у сценах нашай alma mater створаны ўтульны і па-сучаснаму абсталяваны куток, дзе можна адчуць атмасферу ўсходняй культуры, пазнаёміцца з кнігамі і відэаматэрыяламі, прысвечанымі гэтай цудоўнай і загадкавай для беларусаў краіне, а ў хуткім часе і пачуць азербайджанскую мову. Бо абодва цэнтры маюць перш за ўсё адукацыйную накіраванасць. Так, нашы студэнты-філолагі хутка пачнуць вывучаць азербайджанскую мову, а ў Бакінскім славянскім універсітэце будзе адкрыта спецыяльнасць «Беларусазнаўства». Азербайджанскі бок ставіць перад сабой задачу рыхтаваць спецыялістаў, якія будуць выдатна валодаць беларускай мовай, а таксама добра арыентавацца ў эканамічным, палітычным, культурным жыцці Беларусі. Безумоўна, прафесарска-выкладчыцкі склад БДПУ акажа ўсебаковую дапамогу і падтрымку ў гэтай важнай для нашых народаў справе.
Адкрыццё цэнтра азербайджанскай мовы і культуры стала сапраўдным святам для ўсіх прысутных. На гэта ўрачыстае мерапрыемства сабраліся высокія госці, сярод якіх – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь прафесар Алі Нагіеў, а таксама дэлегацыя БСУ на чале з рэктарам, прафесарам К.М. Абдулаевым. У склад дэлегацыі таксама ўваходзілі прарэктар па навуковай рабоце М.А. Аліеў, прарэктар па выхаваўчай рабоце А.А. Самедаў, начальнік аддзела кадраў М. Карымаў, прафесар Р. Наўрузаў.
Пасля прывітальнага слова рэктар БДПУ, прафесар П.Д. Кухарчык выканаў ганаровую і прыемную місію: уручыў спадару Абдулаеву нагрудны знак «За ўклад у развіццё БДПУ». У сваім выступленні К.М. Абдулаеў падзякаваў і кіраўніцтву нашага ўніверсітэта, і прадстаўнікам Пасольства за актыўны ўдзел у стварэнні цэнтра, які будзе садзейнічаць развіццю гуманітарных сувязей і далейшаму ўмацаванню сяброўскіх адносін паміж дзвюма ВНУ і паміж беларускім і азербайджанскім народамі. У тым, што ў нас шмат агульнага, упэўнены яшчэ адзін госць – «азербайджанскі беларус» – старшыня Кангрэса азербайджанскіх суполак Беларусі, чатырохразовы чэмпіён свету, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь па самба і дзюдо Націк Багіраў. За дваццаць гадоў, пражытых у краіне блакітных азёр, знакаміты спартсмен пераканаўся, што беларусы і азербайджанцы з’яўляюцца блізкімі па духу людзьмі. Таму, як лічыць Н. Багіраў, адкрыццё цэнтра – вельмі важная і патрэбная падзея для абодвух народаў.
Прыемны сюрпрыз для гасцей падрыхтавалі студэнты факультэта беларускай і рускай філалогіі, якія прачыталі вершы на азербайджанскай мове. Часцінку беларускага традыцыйнага мастацтва падараваў прысутным яшчэ адзін творчы студэнцкі калектыў – народны ансамбль беларускай музыкі і песні «Ярыца».
Як ужо гаварылася, у сферы ўзаемадзеяння паміж БДПУ і Бакінскім славянскім універсітэтам зроблена нямала. Што да супрацоўніцтва ў галіне навукі і адукацыі – то, напрыклад, прафесар БСУ Р. Наўрузаў на працягу 2008/2009 навучальнага года прачытаў цыкл лекцый для нашых студэнтаў па культуры Старажытнага Усходу. Вынікам сумеснай работы з’явілася выданне ў бакінскім універсітэце першага нумара «Вучоных запісак» – зборніка артыкулаў вядучых навукоўцаў абодвух універсітэтаў. На яго прэзентацыі была выказана думка пра тое, што гэты сумесны праект з’яўляецца яшчэ адным сведчаннем сур’ёзнасці нашых намераў, зацікаўленасці абодвух бакоў.
Студэнты беларускага і азербайджанскага ўніверсітэтаў паспелі за гэтыя гады не толькі пасябраваць, але і пасапернічаць. Гаворка ідзе пра Першыя Гульні Садружнасці, у якіх бралі ўдзел каманды педагагічных ВНУ з Мінска, Масквы, Кіева і Баку. У мінулым навучальным годзе на спартыўнай пляцоўцы БДПУ прадстаўніцы прыгожай паловы студэнцтва змагаліся за званне лепшых у баскетболе. Вясной 2011 г. у БСУ плануецца сустрэча жаночых зборных каманд па валейболе.
Стварэнне культурна-адукацыйнага цэнтра беларусазнаўства на базе БСУ і цэнтра азербайджанскай мовы і культуры ў БДПУ стала імпульсам для далейшага, яшчэ больш прадуктыўнага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах дзейнасці. Так, ужо сёння ад азербайджанскага боку паступілі запрашэнні ўдзельнічаць у навуковых канферэнцыях і семінарах, бліжэйшы з якіх – Міжнародны студэнцкі форум па журналістыцы – пройдзе ў БСУ 18–19 сакавіка 2011 г. Мы, у сваю чаргу, прапанавалі калегам прыняць удзел у канферэнцыі, якую БДПУ будзе праводзіць сумесна з літоўскім партнёрам – Вільнюскім педагагічным універсітэтам.
Вопыт нашага супрацоўніцтва сведчыць, што пры наяўнасці жадання і стараннасці абсалютна рэальна ажыццяўляць самыя розныя праекты і мерапрыемствы. Застаецца пажадаць, каб і ў далейшым мы працавалі з энтузіязмам і натхненнем дзеля ўзаемнага ўзбагачэння беларускай і азербайджанскай культур.
В. СТАРЫЧОНАК, дэкан факультэта беларускай і рускай філалогіі
27 мая 2010 года, №7 (1075)
ЛІТОЎСКІ КУТОК У БДПУ
Вось ужо на працягу дванаццаці гадоў наша alma mater рыхтуе настаўнікаў-філолагаў па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура. Літоўская мова». За гэты час шмат было зроблена для ўмацавання і развіцця партнёрскіх адносін паміж БДПУ і Вільнюскім педагагічным універсітэтам. Чарговы крок у гэтым накірунку — стварэнне Цэнтра літуаністыкі пры кафедры беларускага мовазнаўства факультэта беларускай філалогіі і культуры, урачыстае адкрыццё якога адбылося днямі з удзелам вялікай колькасці гасцей.
На мерапрыемства былі запрошаны Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эдмінас Багдонас, дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Я. Коласа і
Я. Купалы, член-карэспандэнт НАН Беларусі, прафесар А.А. Лукашанец, а таксама дэлегацыя з ВПУ на чале з прарэктарам па вучэбнай рабоце Вітаўтасам Бернатасам. Цырымонія пачалася з прывітальнага слова дэкана факультэта беларускай філалогіі і культуры Ф.С. Шумчыка, пасля чаго спадар Пасол разам з рэктарам БДПУ, прафесарам П. Дз. Кухарчыкам перарэзалі сімвалічную чырвоную стужку і прысутныя ўвайшлі ў свежаадрамантаваны кабінет, на дзвярах якога красуецца шыльда з надпісам «Цэнтр літуаністыкі».
Што і казаць, гэта падзея стала сапраўды важнай, знакавай як для нас, так і для літоўскіх калег, ды і, урэшце, для абедзвюх краін. Пра гэта гаварыў і П. Дз. Кухарчык: «Нашы народы заўжды жылі ў згодзе і паразуменні, і мне вельмі прыемна, што і зараз мы з лёгкасцю наладжваем плённае супрацоўніцтва. Асабліва гэта тычыцца нашых даўніх сяброў з Вільнюскага педагагічнага універсітэта, рэктар якога Альгірдас Гайжуціс стаў першым Ганаровым прафесарам БДПУ. Мы маем добрыя сувязі не толькі ў філалогіі, але і ў галіне прыродазнаўчых дысцыплін.
Спадзяюся, што адкрыццё і функцыянаванне цэнтра будзе садзейнічаць не толькі выдатнай падрыхтоўцы нашых студэнтаў, але і стане важкім унёскам у развіццё двухбаковага супрацоўніцтва».
З гэтай думкай пагадзіўся і спадар Пасол; Эдмінас Багдонас паабяцаў усебаковую падтрымку ў матэрыяльным забеспячэнні цэнтра і арганізацыі яго працы. А пакуль зрабіў невялікі падарунак — некалькі кніг на літоўскай мове, адна з якіх прысвечана славутым мясцінам Беларусі.
Ад імя ўсяго калектыву ВПУ выступіў прарэктар па вучэбнай рабоце Вітаўтас Бернатас. «Кожны раз мы з вялікім задавальненнем прыязджаем у БДПУ. Тут такі цёплы і гасцінны прыём, што здаецца, нібы ты ў сябе дома. Нагода для сённяшняй сустрэчы вельмі прыемная і адначасова вельмі важная. Я лічу, што адкрыццё такога цэнтра — з’ява ўнікальная, бо не ведаю іншых замежных навучальных устаноў, дзе б рыхтавалі спецыялістаў у галіне літуаністыкі. Літоўская мова як прадмет навукі даследуецца ў многіх універсітэтах, але гэта іншая справа. Мы ў сваю чаргу таксама рыхтуем спецыялістаў па беларускай мове, і гэта дазваляе ажыццяўляць абмен студэнтамі для праходжання практыкі, арганізоўваць сумесныя канферэнцыі і іншыя форумы. Таму хочацца пажадаць далейшых поспехаў і ў нашай агульнай працы, і ў развіцці літуаністыкі ў БДПУ».
Заключным акордам мерапрыемства стаў невялікі канцэрт, падрыхтаваны студэнтамі-літуаністамі і вельмі прыхільна прыняты гасцямі. А пасля новаспечаны цэнтр прыняў, як кажуць, «баявое хрышчэнне»: заняткі для другакурснікаў тут правялі дырэктар Інстытута мовы Літоўскай акадэміі навук Іяланта Забарскайтэ і загадчык кафедры літоўскай мовы ВПУ Рэгіна Рынкаўскене.
Вераніка Мандзік
29 кастрычніка 2009, № 14 (1063)
Днямі наш універсітэт наведаў доктар педагагічных навук, прафесар, віцэ-прэзідэнт Расійскай акадэміі адукацыі В. А. БОЛАТАЎ. Перад сваімі калегамі Віктар Аляксандравіч выступіў з дакладам «Рэформа педагагічнай адукацыі».
Прафесар спыніўся на праблемах развіцця педагагічнай адукацыі і адпаведных структурных змен ва ўмовах рынкавых рэформ Расіі, разгледзеў сітуацыю, якая склалася ў сістэме павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі настаўніцкіх кадраў, вызначыў крытэрыі ацэнкі якасці профільнай адукацыі.
Віктар Аляксандравіч адказаў на шматлікія пытанні прафесарска-выкладчыцкага складу, якія датычылі статусу педагагічнай адукацыі, запазычання прагрэсіўнага замежнага вопыту падрыхтоўкі бакалаўраў і магістраў, лінгвістычнай пісьменнасці спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, асаблівасцей развіцця педагагічнай навукі.
29 кастрычніка 2009, № 14 (1063)
Беларуская мова — у Літве
Без сумнення, сяброўства і супрацоўніцтва — гэта тыя рэчы, без якіх немагчыма сабе ўявіць развіццё сучаснай педагагічнай сферы. Асабліва калі такое партнёрства трывалае і ўзаемакарыснае. Гэтыя словы ў поў-най меры адносяцца да БДПУ і Вільнюскага педагагічнага універсітэта. Днямі мы ў чарговы раз прымалі літоўскіх гасцей і нашых даўніх знаёмых: дэкана філалагічнага факультэта ВПУ Гінтаўтаса КУНДРОТАСА і дырэктара Цэнтра беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры Лілію ПЛЫГАЎКУ, якая прэзентавала сваю кнігу «Беларуская мова ў Літве: сацыякультурны і лінгвістычны аспекты». Карэспандэнт «Н» наведаў гэтае мерапрыемства і выкарыстаў магчымасць даведацца з першых вуснаў пра перспектывы далейшага ўзаемадзеяння.
З’яўленне такой кнігі — яшчэ адно сведчанне пашырэння і развіцця беларуска-літоўскіх стасункаў. Што да адукацыйнай сферы, то нарадзіліся яны ў 1991 г., калі ў Вільнюскім педагагічным універсітэце быў адкрыты факультэт славістыкі (цяпер — філалагічны), а на ім створана кафедра беларускай мовы. З гэтай пары ВПУ і БДПУ звязваюць трывалыя партнёрскія адносіны.
У пачатку свайго выступлення Лілія Леанідаўна выказала падзяку адміністрацыі універсітэта, а таксама факультэтам беларускай і рускай філалогіі за шматгадовую метадычную дапамогу ў арганізацыі вывучэння беларусістыкі. Аўтар манаграфіі адзначыла, што кніга пабачыла свет у многім дзякуючы і навуковай, і проста чалавечай падтрымцы В.Дз. Старычонка. Жыццё нашай госці склалася так, што яна вось ужо амаль два дзесяткі гадоў працуе на дзве краіны: Беларусь — яе Бацькаўшчына, а Літва — другі дом. Нездарма і навуковае даследаванне Л. Плыгаўкі прысвечана вывучэнню маўлення «літоўскіх» беларусаў, колькасць якіх згодна з перапісам складае каля сарака дзвюх тысяч. З іх чатырнаццаць з паловай тысяч назвалі роднай мовай беларускую. У кнізе паказана не толькі рэгіянальная спецыфіка беларускай мовы, але і яе ўплыў на маўленне прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей, у першую чаргу літоўцаў. Наша зямлячка выказала спадзяванне, што яе манаграфія натхніць студэнтаў-літуаністаў на стварэнне працы, у якой разглядаліся б вынікі ўздзеяння літоўскай мовы на маўленне беларусаў (у прыгранічных рэгіёнах).
Падчас свайго візіту спадар Кундротас прачытаў студэнтам лекцыі па супастаўляльным аналізе арфаэпіі (вымаўлення) рускай і літоўскай моў. Акрамя таго, разам з дэканам факультэта беларускай філалогіі і культуры Ф.С. Шумчыкам быў абмеркаваны план будучых сумесных мерапрыемстваў. У прыватнасці, дамовіліся пра тое, што ў час зімовых канікулаў ВПУ прыме сямёра нашых студэнтаў-літуаністаў для праходжання практыкі. Літоўскі бок запрасіў таксама да сябе чытаць лекцыі прафесара А.А. Гіруцкага. І надалей будуць ладзіцца сумесныя навуковыя канферэнцыі, апошняя з якіх прайшла ў верасні гэтага года ў Вільнюсе і была прысвечана вывучэнню беларускай мовы за мяжой. У красавіку 2010 г. на філалагічным факультэце ВПУ адбудзецца традыцыйная канферэнцыя па аналізе мастацкага тэксту, у якой гуманітарыі з БДПУ заўжды прымаюць актыўны ўдзел.
Напрыканцы нашай размовы Гінтаўтас Кундротас прыгадаў тыя часы, калі дзелавыя і сяброўскія адносіны паміж універсітэтамі толькі пачалі наладжвацца:
— Мы цэнім тую дапамогу, якую вы нам аказалі ў самым пачатку нашага ўзаемадзеяння. Я вельмі задаволены, што душэўная цеплыня і ўзаемаразуменне па сённяшні дзень спадарожнічаюць нашым адносінам. Наведваюся да вас у госці не першы год і кожны раз заўважаю, як актывізуецца навукова-педагагічная дзейнасць, развіваецца інфраструктура і матэрыяльна-тэхнічная база. У сувязі з блізкім юбілеем хочацца пажадаць, каб БДПУ і надалей захоўваў лідэрскія пазіцыі ў сістэме педагагічнай адукацыі, а мы будзем старацца не адставаць і раўняцца на планку, зададзеную вамі.
Вераніка Мандзік
29 кастрычніка 2009, № 14 (1063)
Новых сяброў набывай, а старых не забывай
Далёка не першы год БДПУ падтрымлівае дзелавыя сувязі з ВНУ Украіны, у першую чаргу Нацыянальным педагагічным універсітэтам імя М.П. Драгаманава, а таксама Данецкім нацыянальным універсітэтам. А ў пачатку кастрычніка спіс партнёраў папоўніўся яшчэ адной вышэйшай навучальнай установай — Мелітопальскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Б. Хмяльніцкага. «Ёсць усе падставы лічыць, што ўзаемадзеянне будзе плённым», — такое меркаванне выказаў падчас размовы з Веранікай МАНДЗІК першы прарэктар МДПУ Марк Веніямінавіч ЕЛЬКІН. Слова — госцю.
— Мы даўно марылі наладзіць партнёрскія сувязі з ВНУ Беларусі. З вашым універсітэтам я пазнаёміўся спачатку віртуальна, праз сайт у Інтэрнеце. Адразу зразумеў, што мы вельмі блізкія па духу, па вучэбна-выхаваўчых задачах, якія даводзіцца вырашаць. Вы клапоціцеся перш за ўсё пра захаванне агульначалавечых маральна-этычных каштоўнасцей, а гэта ідэя прыярытэтная і для нас. Я асабліва добра разумею яе значнасць, бо мая сям’я мае педагагічны стаж амаль у паўтары сотні гадоў (настаўнічаць пачынаў мой дзед, за ім — бацька, а зараз мы з жонкай працягваем традыцыю). Акрамя таго, як вядома, БДПУ — вядучая педагагічная ВНУ Беларусі. Таму я выступіў з ініцыятывай наладзіць супрацоўніцтва і вельмі задаволены, што з вашага боку сустрэў зваротную зацікаўленасць.
Дагавор, заключаны паміж нашымі універсітэтамі, носіць рамачны характар, практычнае ажыццяўленне яго палажэнняў ускладаецца на кафедры і факультэты. Так, падчас візіту М.В. Елькіна вялася размова пра абмен студэнтамі гістфака і факультэта прыродазнаўства для праходжання вучэбнай практыкі. Як адзначыла дэкан факультэта прыродазнаўства Н.У. Навуменка, гэта было б асабліва карысна для маладых географаў і біёлагаў: студэнты-беларусы атрымалі б магчымасць назіраць за прыроднымі працэсамі, якія адбываюцца ў стэпавай зоне, а калегі-ўкраінцы — за асаблівасцямі расліннага і жывёльнага свету нашых лясоў. Наталля Уладзіміраўна лічыць, што варта падумаць пра сумесную распрацоўку вучэбна-метадычных комплексаў, падручнікаў і праграм. Разглядалася таксама і пытанне пра абмен студэнтамі для праходжання педагагічнай практыкі ў летніках абедзвюх краін.
Марк Веніямінавіч ахвотна распавядаў пра свой універсітэт, дзе ён у свой час вучыўся і дзе працуе не адзін дзесятак гадоў. Я даведалася, напрыклад, што мелітопальскія студэнты ездзяць вярхом (тут ёсць свая конна-спартыўная школа) і не здаюць экзаменаў (у навучанні выкарыстоўваецца крэдытна-модульная сістэма). І што цікава: каб пераздаць нейкую дысцыпліну на больш высокую адзнаку, трэба набраць па гэтым прадмеце вызначаную колькасць балаў. Прычым пераздаць можна толькі, скажам, з чацвёркі на пяцёрку і г. д. У астатнім жа жыццё будучых педагогаў амаль не адрозніваецца ад жыцця нашых студэнтаў: на кожным факультэце дзейнічае студэнцкі савет, арганізоўваецца педагагічная практыка ў школах… Ну і, вядома ж, універсітэт мае традыцыйна жаночае аблічча: 69% дзяўчат супраць 31% хлапечага братэрства. Зрэшты, спадзяемся, што ў хуткім часе сваімі ўражаннямі будуць дзяліцца нашы танкаўцы, вярнуўшыся з Мелітопаля пасля практыкі.
28 мая 2009, № 9 (1058)
РЭГІЁН ДЗЕЯННЯ — СВЕТ
«Веданне агульных тэндэнцый развіцця педагагічнай адукацыі ў пэўнай меры дазваляе звяраць і карэкціраваць развіццё нацыянальнай сістэмы, тым самым набліжаючы яе да сусветных стандартаў», — лічыць загадчык кафедры педагогікі вышэйшай школы і сучасных выхаваўчых тэхналогій В. А. КАПРАНАВА. На яе думку, чытачам «Н» было б цікава даведацца, якія змены сёння адбываюцца ў гэтай галіне.
— Узрастанне ролі універсітэтаў у падрыхтоўцы настаўнікаў. Так, у краінах СНД з другой паловы 1990-х гг. педагагічныя інстытуты паступова набываюць статус педага¬гічных універсітэтаў, а ў далейшым большасць з іх становяцца класічнымі універсітэтамі.
— Нязначнае скарачэнне колькасці гадзін, адводзімых на псіхолага-педагагічныя дысцыпліны ў ВНУ і каледжах, пры адначасовым іх колькасным росце. Уводзяцца інтэнсіўныя, развіццёвыя метады навучання, узмацняецца выкарыстанне ТСН. Аналагічная карціна назіраецца пры выкладанні спецыяльных і метадычных дысцыплін. Неабходна адзначыць, што ў Казахстане і Расіі пры падрыхтоўцы будучых настаўнікаў больш увагі ўдзяляецца метадалагічнай падрыхтоўцы па кожным прадмеце, а ў Англіі і ЗША — атрыманню практычных навыкаў і ўменняў.
— У ЗША і асабліва Англіі павялічана працягласць прахо¬джання педагагічнай практыкі ў школе, у той час як у Казахстане і Расіі больш увагі ўдзяляецца развіццю ў будучых настаўнікаў самастойнасці і актыўнасці.
— У навуковым асяроддзі шырока разглядаюцца пытанні прафесійнага станаўлення і адаптацыі маладых настаўнікаў, атмасферы школы як сацыяльнага асяродку, пытанні ўзаемін з вучнямі, калегамі і адміністрацыяй.
— Вялікая ўвага надаецца праблеме паслядыпломнай педагагічнай адукацыі. Пры складанні праграм на курсах павышэння кваліфікацыі ўлічваюцца пажаданні і патрабаванні настаўнікаў, выкарыстоўваюцца асобасна-арыентаваныя методыкі навучання.
Веданне вышэйпералічаных тэндэнцый дазволіць распрацоўваць эфектыўныя вучэбныя праграмы, якія ўлічваюць усе дасягненні педагагічнай навукі.