Спецпраект «105-годдзю БДПУ прысвячаецца»



21 лістапада 2019 года № 14–15 (1235–1236)

АД ЗАСНАВАННЯ ДА СТАГОДДЗЯ

Гартаючы летапіс Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, разумееш: у ім адлюстраваны важныя этапы гісторыі ўсёй краіны – Беларусь у складзе Расійскай імперыі, савецкі перыяд, суверэнная дзяржава.

Урачыстае адкрыццё Мінскага настаўніцкага інсты-тута адбылося 21 лістапада 1914 г. Неабходная пад-рыхтоўчая работа вялася пад кіраўніцтвам першага дырэктара ўстановы Дзмітрыя Антонавіча Сцяпуры. Архіўныя матэрыялы сведчаць, што студэнты інстытута мелі магчымасць атрымаць глыбокія і ўсебаковыя веды. У розны час іх вы­кладчыкамі з’яўляліся будучы прэзі-дэнт Беларускай акадэміі навук, гісторык Усевалад Ігна-тоўскі, заснавальнік беларускага мовазнаўства, аўтар трохтомнай працы «Беларусы» акадэмік Яўхім Карскі, іншыя знакамітыя вучоныя.

Плённымі для ўстановы былі 20-я гг. Мінулага стагоддзя. Вучэбны працэс на педагагічным фа­куль-тэце (інстытут у той час уваходзіў у склад БДУ) за-бяспечвалі вядомыя гісторыкі – У. І. Пічэта, Д. А. Жа-рынаў, У. М. Перцаў; філолагі – І. І. Замоцін, Я. І. Барычэўскі; хімікі – М. А. Прыляжаеў, М.М. Гайдукоў;  у галіне фізікі – Я. Я. Сіроцін; астраноміі – А. А. Мі-хайлоўскі. Патрэбы рэспублікі ў педагагічных кадрах прадвызначылі рэарганізацыю педфака БДУ ў самастойную ўстанову – Беларускі дзяржаўны вышэйшы пе-дагагічны інстытут (далей – БДВПІ). Першым яго дырэктарам стаў былы дэкан факультэта В. Г. Рудніцкі. Пад яго кіраўніцтвам у 1931 г. было арганізавана навучанне без адрыву ад вытворчасці: адкрыты завочны сектар.

У 30-я гг. у інстытуце назіраецца значнае па­велічэнне набору студэнтаў. На базе аддзялення геа­графіі адкрыты гістарычны і геаграфічны факультэты. А з 1934 г. пачынаецца падрыхтоўка навукова-педагагічных кадраў вышэйшай ква­ліфікацыі. Гэты этап у гісторыі ўстановы звязаны з асобай дырэктара інстытута Васіля Іванавіча Волкава (1932–1934. Тут і далей указаны гады пра­цы кіраўніком установы. – Рэд.).

У 1936 г. БДВПІ быў перайменаваны ў Мінскі дзяр-жаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага. Яго Статут зацвердзіў Усесаюзны камітэт па справах вышэйшай школы пры СНК СССР.

У пачатку 40-х гг. МДПІ імя А. М. Горкага ўжо рыхтаваў кадры па 13 спецыяльнасцях, меў акрамя стацыянара вячэрняе і завочнае аддзяленні, экстэрнат. У многім гэта заслуга наступных кі­раўнікоў інстытута – Абрама Навумавіча Мельцэра (1934–1937), І. Р. Леўтава (1937–1939), Грыгорыя Андрэевіча Пазняка (1939–1940), Івана  Фядотавіча  Ермакова  (1940–1941).  Аднак у сувязі з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны работа МДПІ імя А. М. Горкага спынілася. З першых дзён выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты інстытута абаранялі Бацькаўшчыну. (Калектыў БДПУ захоўвае памяць аб подзвігу кожнага ўдзельніка і ветэрана той далёкай і такой блізкай вайны. Калектыў універсітэта рыхтуецца да святкавання ў 2020 г. разам з усёй краінай і брацкімі народамі 75-й гадавіны Вялікай Перамогі. – Рэд.)

Праз некалькі тыдняў пасля вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у МДПІ імя
А. М. Горкага ўзнавіліся перапыненыя вайной заняткі. Навучальны год пачаўся 2 верасня 1944 г. у памяш-
каннях школ № 13, 35 г. Мінска. Свае дзверы адчынілі факультэты мовы і літаратуры, гістарычны, пе-дагагічны, замежных моў. У гэтым жа годзе быў створаны бібліятэчны факультэт. На аднаўленне і далей-
шае развіццё інстытута ў пасляваенны час накіравалі свае намаганні дырэктары Міхаіл Фёдаравіч Жаўрыд (1944–1945) і Максім Васільевіч Макарэвіч (1946–1953).

Пачатак чарговага этапу ў станаўленні ўстановы вышэйшай адукацыі звязаны з рэалізацыяй Пастановы ЦК КПБ ад 28 жніўня 1954 г. «Аб паляпшэнні падрых-тоўкі педагагічных кадраў у рэспубліцы і аб развіцці Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага». Дакумент прадугледжваў значнае павелічэнне прыёму студэнтаў, арганізацыю падрыхтоўкі настаўнікаў па новых спецыяльнасцях, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, укамплектаванне высокакваліфікава-нымі навуковымі кадрамі. Пастаўленыя задачы былі паспяхова выкананы. (Калі ў 1957–1958 навучальным годзе на дзённым і завочным аддзяленнях вучыла-ся 4 тыс. студэнтаў, то ў 1972–1973 ужо каля 9 тыс. чалавек. – Рэд.) Далейшае развіццё атрымала і матэрыяльна-тэхнічная база. Да сярэдзіны 50-х гг. быў пабудаваны вучэбны корпус № 2, адноўлена актавая зала, створаны новыя кабінеты і лабараторыі. У значнай ступені гэта заслуга рэктара МДПІ імя А. М. Горкага Івана Емяльянавіча Лакіна (1953–1970). Дарэчы, гэты чалавек валодаў фенаменальнай памяццю. Ён ведаў амаль што ўсіх студэнтаў інстытута.

У 60-я гг. былі пабудаваны два новыя інтэрнаты. Гэта дало магчымасць забяспечыць жыллём 58% іншагародніх студэнтаў. У гэты ж перыяд адбылося адкрыццё спартыўнага комплексу, які ўключаў басейн і спартыўную залу.

У пачатку 70-х гг. у СССР быў ажыццёўлены пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі. Прыняцце рашэння на ўзроўні дзяржавы значна павысіла статус сярэдняй школы, а ад устаноў вышэйшай адукацыі запатрабавала вырашэння новых задач. У гэты час Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага становіцца вядучай установай педагагічнага профілю ў рэспубліцы і адным з найбуйнейшых у краіне. У складзе інстытута функцыянуюць 7 факультэтаў: даўніверсітэцкай пад-рыхтоўкі, музычна-педагагічны, дэфекталагічны, да-школьнай адукацыі, падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кад-раў народнай асветы, сацыяльнай педагогікі і практычнай псіхалогіі. За поспехі ў падрыхтоўцы высокакваліфі-каваных спецыялістаў для народнай гаспадаркі Прэзі-дыум Вярхоўнага Савета СССР Указам ад 28 верасня 1972 года ўзнагародзіў МДПІ імя А. М. Горкага ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Значны асабісты ўклад у развіццё ўстановы ўнеслі рэктары інстытута – Фрол Парфіравіч Шмыгаў (1970–1977), Аляксандр Цімафеевіч Караткевіч (1977–1992) і Леанід Ніканоравіч Ціханаў (1992–2003).

З імем А. Ц. Караткевіча звязаны 15 гадоў паступальнага пераходу інстытута ў статус універсітэта. МДПІ імя А. М. Горкага адным з першых у рэспубліцы ўвёў шматузроўневую сістэму падрыхтоўкі кадраў праз бакалаўрыят, магістратуру, аспірантуру і дактарантуру. Дзякуючы намаганням Аляксандра Цімафеевіча быў узведзены вучэбны корпус № 1 на плошчы Незалежнасці. Яго ўрачыстае адкрыццё адбылося ў 1989 г. Сёння гэта адзін з найпрыгажэйшых будынкаў сталіцы і візітная картка ўніверсітэта. Колькасна павялічыўся і якасна змяніўся прафесарска-выкладчыцкі склад. Таму заканамерна, што ў 1993 г. Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага быў пера-ўтвораны ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўнівер-сітэт і тым самым атрымаў высокі статус і адказную місію – быць флагманам педагагічнай адукацыі, пля-цоўкай адкрыцця вядучых навуковых школ па педагогіцы і псіхалогіі ў Рэспубліцы Беларусь. (Сёння ў БДПУ налічваецца 18 навуковых школ, створаны і працуюць 44 студэнцкія навукова-даследчыя лаба-раторыі. – Рэд.)

У 1993 г. БДПУ ўзначаліў Л. Н. Ціханаў. За гады яго кіраўніцтва змянілася і ўдасканалілася структура ўніверсітэта. Былі адкрыты факультэты псіхалогіі і народнай культуры, сацыяльна-псіхалагічны цэнтр, аддзел выхаваўчай работы, прыняты ў эксплуатацыю вучэбны корпус № 8. Леанід Ніканоравіч таксама стаяў ля вытокаў стварэння вучэбна-выдавецкага цэнтра і часопіса «Весці БДПУ». У кастрычніку 1995 г. за поспехі ў вучэбнай і выхаваўчай рабоце Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь БДПУ было прысвоена імя народнага паэта Беларусі Максіма Танка.

Па выніках дзяржаўнай атэстацыі 1996 г. БДПУ атрымаў статус вядучай установы вышэйшай адука-
цыі педагагічнага профілю. За асобыя дасягненні ў сацыяльна-культурным развіцці краіны Указам Прэ-зідэнта ў лістападзе 1997 г. універсітэт быў узнага-роджаны Ганаровым дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь.

У 2003 г. свайго папярэдніка на пасадзе рэктара БДПУ змяніў Пётр Дзмітрыевіч Кухарчык (2003–2014). Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле адбылося шмат важных і знакавых для ўніверсітэта падзей. Так, у 2004 г. у фае БДПУ пры падтрымцы выпускнікоў быў устаноўлены маятнік Фуко, які асвяціў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У 2006 г. Геральдычная камісія зацвердзіла сімволіку БДПУ, а ў красавіку 2007 г. рашэннем Х з’езда Еўразійскай асацыяцыі ўніверсітэтаў БДПУ быў прысвоены статус сапраўднага члена Асацыяцыі.

Напярэдадні стагоддзя БДПУ да выканання абавязкаў рэктара ўніверсітэта прыступіў доктар педагагічных навук, прафесар Аляксандр Іванавіч Жук. Дзякуючы яго ініцыятыве ў 2014 г. была створана і ўрачыста адкрыта скульптурная кампазіцыя «Настаўніца першая мая». А 21 лістапада 2014 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка наведаў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка з нагоды святкавання яго 100-гадовага юбілею.

Сёння ў складзе БДПУ створаны і працуюць 10 факультэтаў і 3 інстытуты. Падрыхтоўка педагагічных кадраў вядзецца па 31 спецы-яльнасці на першай ступені вы-шэйшай адукацыі і па 19 – на другой (магістратура). Усяго ва ўніверсітэце вучацца звыш 11 тыс. чалавек. У штаце БДПУ больш як 760 выкладчыкаў, з іх амаль 50 дактароў навук і больш чым 330 кандыдатаў навук. Універсітэт з’яўляецца членам 10 міжнародных арга-нізацый і рэалізуе 29 міжнародных праектаў.

З мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхавання студэнтаў штогод (з 1966 г.) праводзяцца традыцыйныя зорныя паходы па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа (у студзені 2020 г. адбудзецца інтэрнацыянальны, 55-ы па ліку, Зорны паход. – Рэд.), рэалізуюцца сацыяльна значныя праекты «Беларусіяда» і «Здаровая сям’я – здаровая нацыя» (кіраўнікі апошняга – рэктар БДПУ А. І. Жук і старшыня Беларускага саюза жанчын, намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання М. А. Шчоткіна).

Ва ўніверсітэце створаны 14 валанцёрскіх клубаў і аб’яднанняў, у якіх удзельнічае звыш 1300 студэнтаў. Валанцёры супрацоўнічаюць з больш чым 100 установамі і арганізацыямі г. Мінска і іншых гарадоў рэспублікі.

Як вы маглі пераканацца, за ПЕРШЫЯ СТО ГАДОЎ у гісторыі alma mater было зроблена шмат. Таму дэвіз «Я ганаруся БДПУ!», што аднойчы прапанавалі нашы крэатыўныя студэнты, стаў агульным, універсітэцкім. І  сёння  яго  шчыра  вымаўляе  кожны  член  вялікай і дружнай сям’і танкаўцаў.

ПРАЦУЕМ. ДАСЯГАЕМ. ГАНАРЫМСЯ

Дзень нараджэння, круглая дата, юбілей – гэтыя падзеі заўжды звязаны не толькі з віншаваннямі, пажаданнямі і ўрачыстымі мерапрыемствамі, але і з пэўнай рэфлексіяй, калі мы азіраемся на пройдзены шлях, аналізуем дасягненні і здабыткі, адзначаем найбольш паспяховыя пачынанні і праекты. Пасля свайго 100годдзя БДПУ прайшоў пяць насычаных, інтэнсіўных, плённых гадоў, кожны з якіх ужо стаў адметным раздзелам у гісторыі alma mater. Вялікае бачыцца на адлегласці, таму сёня, у сто пяты дзень нараджэння ўніверсітэта, мы хочам крыху абстрагавацца ад святочнай мітусні і скіраваць свой позірк назад, звярнуцца да найбольш важных падзей, што з’яўляюцца вызначальнымі для кожнага з пяці гадоў другога стагоддзя жыцця БДПУ. Гэта не проста экскурс, падсумаванне ці справаздача аб навуковай або грамадскай дзейнасці – гэта нагода для гонару і ўдзячнасці ўсёй вялікай танкаўскай сям’і, адданай агульнай высакароднай справе.

2015

Па ініцыятыве БДПУ ў краіне створаны вучэбна-навукова-інавацыйны кластар бесперапыннай педагагічнай адукацыі

Ключавая роля ў павышэнні якасці адукацыі адводзіцца сістэме падрыхтоўкі педагагічных кадраў, якая, у сваю чаргу, грунтуецца на бесперапыннасці – пачынаючы ад профільнай адукацыі ў школе і да арганізацыі дадатковай адукацыі дарослых. У 2015 г. былі зацверджаны распрацаваныя БДПУ Канцэпцыя бесперапыннай педагагічнай адукацыі і план яе рэалізацыі. Адным з ключавых рашэнняў стала прыняцце кластарнай мадэлі і стварэнне вучэбнанавуковаінавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі, галоўным суб’ектам якога з’яўляецца наш універсітэт. Сёння кластар на добраахвотнай аснове аб’ядноўвае ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх створаны педкласы; каледжы і ўніверсітэты, дзе рыхтуюць педагогаў, а таксама Акадэмію паслядыпломнай адукацыі, Нацыянальны інстытут адукацыі, абласныя інстытуты развіцця адукацыі, грамадскія аб’яднанні педагогаў.

У краіне пачынаюць адкрывацца педагагічныя класы

Сустрэча Прэзідэнта са студэнтамі і выкладчыкамі БДПУ падчас  святкавання  100-годдзя  ўніверсітэта  прайшла ў выглядзе семінара на тэму «Настаўнік у сучасным свеце», падчас якога была падтрымана ідэя, што дазваляе сёння развіваць сістэму бесперапыннай педагагічнай адукацыі. Ства­рэнне педагагічных класаў надало імпульс развіццю ўніверсітэта ў другім стагоддзі, бо гэта не разавая акцыя, а першая ластаўка ў сістэме мерапрыемстваў па павышэнні матывацыі школьнікаў да выбару настаўніцкай прафесіі. На сённяшні дзень па ўсёй Беларусі створана больш за 430 педкласаў і груп, у якіх навучаецца звыш 4000 школьнікаў. Сёлета 700 з больш чым дзвюх тысяч выпускнікоў педкласаў абралі ва ўніверсітэтах Беларусі педагагічныя спецыяльнасці. Былыя педкласаўцы, якія вучацца ў БДПУ, маюць паспяховасць вышэйшую, чым у астатніх, на 1–1,5 бала. Яны вельмі матываваныя на прафесію, паспяхова праяўляюць сябе ў навуковай і цьютарскай дзейнасці, падчас удзелу ў прадметных алімпіядах, у праф­арыентацыйнай рабоце і валанцёрскім руху, студэнцкім самакіраванні.

Каманда аспірантаў БДПУ стала абсалютным пераможцам на ІХ міжнароднай навуковай алімпіядзе па педагогіцы

На ІХ Міжнароднай навуковай алімпіядзе па педагогіцы ў галоўным педагагічным універсітэце Расіі – РДПУ імя А. І. Герцэна ў Санкт-Пецярбурзе каманда аспірантаў нашага ўніверсітэта заваявала дыплом І ступені за калектыўны праект па валанцёрскай дзейнасці і 10 індывідуальных узнагарод, стаўшы абсалютным пераможцам гэтага інтэлектуальнага спаборніцтва.

Зборная КВЗ БДПУ «Лепшыя сябры» выйшла ў ¼ фіналу Вышэйшай лігі КВЗ

Рух КВЗ – адзін з брэндаў універсітэта. А ўсё дзякуючы традыцыям і камандзе БДПУ «Лепшыя сябры», якая годна прадстаўляе не толькі alma mater, але і ўсю краіну на міжнароднай гумарыстычнай арэне. Вясёлыя і знаходлівыя танкаўцы па выніках фестывалю ў Сочы трапілі ў Вышэйшую лігу КВЗ і дайшлі да чвэрцьфінальнай стадыі. На дасягнутым гумарысты не спыніліся і працягваюць развіваць традыцыі гульні ў сценах універсітэта, далучаючы да руху не толькі студэнтаў, але і школьнікаў – варта ўзгадаць дэбютны фестываль «Адкрытай «Лігі Сяброў» КВЗ БДПУ, які прайшоў зусім нядаўна.

Упершыню рэалізаваны міжнародны адукацыйны праект «Летняя школа»

У рамках дагавора аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і Армянскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Хачатура Абавяна ўпершыню рэалізаваны адукацыйны праект «Летняя школа. Пазнай Беларусь: ад адукацыі да культуры», удзельнікамі якога ў 2015 г. сталі 20 студэнтаў з АДПУ. У 2016 г. у БДПУ прыехалі 30 студэнтаў з універсітэтаў Арменіі, Бангладэш, Расіі і Чэхіі. У 2017 г. да праекта далучыліся студэнты з Кітая, Латвіі, Польшчы і Расіі.

Летняя школа стала яшчэ адной візітоўкай БДПУ. У 2017 г. яна была прадстаўлена на конкурсе праектаў па развіцці вышэйшай адукацыі і міжнароднай дзейнасці ўніверсітэтаў Расіі і СНД, вядомым як Прэмія «Інтэрнацыяналізацыя вышэйшай адукацыі». Па яго выніках БДПУ перамог у намінацыі «Асабісты ўклад». Арганізатары і журы конкурсу высока ацанілі дзейнасць вядучага педагагічнага ўніверсітэта Беларусі ў развіцці міжкультурнай прасторы вышэйшай адукацыі. Сёння праект унесены ад Рэспублікі Беларусь у Стратэгічны план работы краін СНД на 2017–2020 гг. у рамках маладзёжнай і сацыяльнай палітыкі.

Перамога ў намінацыі «Самы масавы забег» на Мінскім паўмарафоне

Нашы студэнты актыўна займаюцца спортам, а слоган «Будучыя педагогі – за здаровы лад жыцця» для многіх стаў сапраўдным дэвізам. Ён знайшоў сваё ўвасабленне і ў Мінскім Polo марафоне, які штогод стартуе ў Дзень горада. Для ўдзелу ў маштабным спартыўным мерапрыемстве ў 2015 г. зарэ­гістраваліся 16 099 бегуноў з 36 краін свету. Прадстаўнікі ўніверсітэта – больш за тысячу студэнтаў, выкладчыкаў і cупрацоўнікаў на чале з рэктарам А. І. Жуком – удзельнічалі ў карпаратыўным забегу на дыстанцыю 5 км. Гэта быў сапраўдны «старт пакаленняў», бо ў каманду вядучага педагагічнага ўніверсітэта краіны ўваходзілі яшчэ і самыя маленькія лёг­каатлеты – дзеці. Па выніках марафону БДПУ святкаваў перамогу ў намінацыі «Самы масавы забег». Дарэчы, наша каманда і ў наступныя гады падчас удзелу ў паўмарафонах заўжды была адметнай і знешнім выглядам (аднолькавая спартыўная форма, атрыбутыка), і моцным карпаратыўным духам.

2016

Пашырэнне ўплыву на міжнароднай арэне

Надзвычай плённай аказалася дзейнасць БДПУ ў галіне міжнароднага супрацоўніцтва, якое было накіравана на ўмацаванне аўтарытэту і канкурэнтаздольнасці ўніверсітэта на адукацыйнай прасторы. Так, важнай падзеяй 2016 г. стала ўступленне БДПУ ў Еўразійскую асацыяцыю педагагічных універсітэтаў, а крыху пазней – у Супольнасць вышэйшай адукацыі «Адзін пояс – Адзін шлях», Навукова-адукацыйны кансорцыум устаноў вышэйшай адукацыі і НДІ Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан.

У структуры ўніверсітэта з’явіліся два інстытуты

У гэтым годзе ў БДПУ на базе факультэта спецыяльнай адукацыі быў адкрыты Інстытут інклюзіўнай адукацыі, факультэт псіхалогіі пераўтвораны ў Інстытут псіхалогіі. І гэта не проста змена шыльды, а вынік значнага ўзмацнення навукова-даследчага напрамку ў падрыхтоўцы сучасных спе­цыялістаў. Так, рэарганізацыя факультэта ў Інстытут псіхалогіі стала вынікам больш высокага ўзроўню выкладання, узмацнення навуковага складніка і тэхнічнай аснашчанасці струк-туры. Актуальнасць стварэння Інстытута інклюзіўнай адукацыі (ІІА) абумоўлена далучэннем Беларусі да Канвенцыі аб правах інвалідаў, прынятай ААН у 2006 г. і ратыфікаванай у нашай краіне ў 2016-м. Дакумент вызначае абавязак дзяржаў–удзельніц Канвенцыі забяспечваць інклюзіўную адукацыю на ўсіх узроўнях і навучанне людзей з асаблівымі патрэбамі на працягу жыцця. ІІА выступае вучэбна-навукова-вытворчым цэнтрам, які забяспечвае распрацоўку канцэп-туальных асноў і ажыццяўленне адукацыйнай, навуковай, вучэбна-метадычнай і практычнай дзейнасці ў галіне інк-люзіўнай і спецыяльнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Пачаў працу Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр сацыяльна-педагагічных тэхналогій

У 2016 г. на ФСПТ створаны Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр сацыяльна-педагагічных тэхналогій, на базе якога рэалізуецца ўнікальны праект БДПУ і Беларускага саюза жанчын «Здаровая сям’я – здаровая нацыя». Цэнтр забяспечвае супра­ваджэнне вучэбнай дзейнасці студэнтаў і, што асабліва важна, дыстанцыйнае навучанне студэнтаў завочнай формы атрымання адукацыі. Тэхнічная аснашчанасць дае магчымасць рэалізоўваць сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі для ін­тэграцыі ўсіх удзельнікаў кластара праз правядзенне вэбінараў, анлайн-канферэнцый, майстар-класаў і анлайн-кансультацый.

Адкрыты Беларуска-італьянскі адукацыйны цэнтр

Адкрыццё Беларуска-італьянскага адукацыйнага цэнтра, восьмага ў alma mater і першага ў складзе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, было прадвызначана ды­намікай развіцця супрацоўніцтва паміж БДПУ і Фларэнтыйскім дзяржаўным універсітэтам. Тут можна вывучаць італьянскую мову, а таксама рускую як замежную (з выдачай адпаведнага сертыфіката міжнароднага ўзору); яшчэ адзін напрамак дзейнасці цэнтра – сумесная работа ў рамках праекта «Запрошаны прафесар». Гэтая падзея адбылася ў рэчышчы актыўнага міжнароднага супрацоўніцтва ўніверсітэта, які і сам з’яўляецца ініцыятарам стварэння цэнтраў беларускай мовы і культуры ва ўніверсітэтах-партнёрах Казахстана, Кітая, Узбекістана. Такая форма работы значна пашырае магчымасці ўзаемадзеяння ў рамках праграм «уключанага навучання», навуковых стажыровак, курсаў павышэння кваліфікацыі.

Створана Туркменскае зямляцтва

З году ў год БДПУ развівае і павялічвае экспарт адукацыйных паслуг. За пяць гадоў колькасць замежных студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў вырасла з 400 да 1100 чалавек. Многія з іх абіраюць нашу ўстанову сярод іншых не толькі за высокую якасць ведаў. Справа ў тым, што БДПУ стварае для ўсіх сваіх студэнтаў, незалежна ад іх грамадзянства, аднолькавыя ўмовы ў любой сферы дзейнасці. Так, па ініцыятыве рэктарата ў БДПУ створана Туркменскае зямляцтва – структура, закліканая аказваць прадстаўнікам самай шматлікай замежнай дыяспары ўніверсітэта інфармацыйную і маральна-псіхалагічную пад-трымку. Таксама пачаў дзейнічаць Савет зямляцтва – орган студэнцкага самакіравання туркменскіх студэнтаў БДПУ.

Рэалізаваны праект «Валанцёрская практыка» для сту­дэнтаў 1-га курса

Практыкаарыентаванасць навучання стала адным з пры­ярытэтных напрамкаў развіцця БДПУ. З 2016 г. паглыбленне студэнтаў у педагагічную прафесію пачынаецца на першым курсе (а ў педкласах гэта адбываецца на два гады раней) падчас валанцёрскай практыкі. Вынікі эксперыменту абмеркаваны на ВМА па педагагічнай адукацыі, у выніку чаго дадзены від практыкі рэкамендаваны да ўкаранення ў новыя адукацыйныя стандарты пакалення 3+ і вучэбныя планы. Ужо на другім курсе адзін дзень у тыдзень студэнты праводзяць на базе школ, гімназій і дзіцячых садкоў.

Упершыню прайшла Дэкада студэнцкай навукі

Кіраўніцтва ўніверсітэта дбае пра развіццё даследчыцкага патэнцыялу сваіх выкладчыкаў і студэнтаў, клапоціцца пра пераемнасць навуковых кадраў. Дэкада студэнцкай навукі – унікальная пляцоўка для выяўлення талентаў у сферы даследчай дзейнасці. Яна дапамагае зацікавіцца навукай і мэта­накіравана развіваць гэтую захопленасць у далейшым. Забяспечвае пераемнасць і паглыбленне ў тэму пры напісанні курсавых, дыпломных работ, магістарскіх і кан­дыдацкіх дысертацый. Дэкада штогод развіваецца, сведчаннем чаго з’яўляецца пашырэнне геаграфіі яе ўдзельнікаў. Так, у 2019 г. яна прыняла 1200 чалавек з 14 дзяржаў свету. Дарэчы, у рамках мерапрыемства праводзіцца конкурс «Студэнт года» ў намінацыі «Навукова-даследчая дзейнасць». У 2016 г. пераможца (як і лідары яшчэ чатырох конкурсных напрамкаў)упершыню атрымаў так званы педагагічны «Оскар» – паменшаную копію ўсім нам вядомай скульптурнай кампазіцыі «Настаўніца першая мая». Цяпер гэта стала добрай традыцыяй.

Адкрыццё спартыўнага цэнтра і стадыёна БДПУ

Увага да фізічнага здароўя студэнтаў і выкладчыкаў – пастаянны клопат кіраўніцтва БДПУ. Наш спартыўны комплекс служыць выдатнай базай трэніровак як для прафесійных спартсменаў, так і для аматараў. У 2016 г. у яго структуры на базе вучэбнага корпуса № 3 з’явіўся сучасны фізкультурна-аздараўленчы комплекс, які ўключае залы для заняткаў на трэнажорах, а таксама аэробікай, фітнесам і адзінаборствамі. У гэтым жа годзе пасля рамонту і мадэрнізацыі адкрыўся сучасны стадыён БДПУ. Тут з’явіліся новае поле і трыбуны, а з цягам часу – асвятляльныя мачты, дадатковыя душавыя кабіны і інш. Універсітэт сапраўды робіць вельмі многа для таго, каб студэнты далучаліся да здаровага ладу жыцця! І многія з іх штогод становяцца героямі традыцыйнага спартыўнага свята «Трыумф», дзе ўшаноўваюцца лепшыя спартсмены БДПУ.

Адкрыццё абноўленага Музея ўніверсітэта

Асаблівасцю абноўленай экспазіцыі Музея БДПУ стала спалучэнне лепшых традыцый класічнай музейнай прасторы з найноўшымі камп’ютарнымі тэхналогіямі. У чатырох інфакіёсках размешчаны не толькі гістарычныя дакументы, але і сучасныя відэа- і фотаматэрыялы, якія адлюстроўваюць насычанае вучэбнае, культурнае, грамадскае і спартыўнае жыццё alma mater. Галоўны экран дэманструе гісторыю ўніверсітэта ў кінахроніках мінулага і шматграннае сучаснае жыццё навучальнай установы. Кожны экспанат музея забяспечаны QR-кодам. Любы жадаючы можа самастойна азнаёміцца з экспанатам – для гэтага трэба спампаваць спецыяльны дадатак на сродак мабільнай сувязі.

Стварэнне мастацкай галерэі «Асветнікі зямлі беларускай»

Выкладчыкі факультэта эстэтычнай адукацыі ажыццявілі творчы праект. Па ініцыятыве рэктара БДПУ А. І. Жука яны стварылі Мастацкую галерэю «Асветнікі зямлі беларускай», якую справядліва можна назваць падзеяй Года культуры. У галерэі размясціліся сем палотнаў з выявамі Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Міколы Гусоўскага, Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Сімяона Полацкага. Сёння галерэя – адзін з найбольш любімых гасцямі ўніверсітэта экскурсійных пунктаў.

2017

Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»

Дабрачынная сацыяльна значная дзейнасць – адзін з самых масавых і значных напрамкаў прафесійнага выхавання студэнцтва. У БДПУ шырока развіты ва­ланцёрскі рух па падтрымцы розных катэгорый насель­ніцтва – дзяцей і дарослых. Кожны год 1400 студэнтаў задзейнічаны ў валанцёрскіх атрадах, удзельнічаюць у правядзенні мерапрыемстваў і акцый на ўзроўні рэспублікі. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у развіццё і папулярызацыю валанцёрскага руху сярод студэнцкай моладзі калектыў універсітэта ўзнагароджаны прэміяй «За духоўнае адраджэнне». Праз месяц пасля атрымання ўзнагароды, у лютым 2017 г., прадстаўнікі БДПУ перадалі падарункавы сертыфікат на грашовыя сродкі Крывіцкаму спецыяльнаму лячэбна-выхаваўчаму прафесійна-тэхнічнаму вучылішчу закрытага тыпу. Зрабілі па-валанцёрску!

БДПУ – на Рэспубліканскай Дошцы гонару

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на абноўленай Рэспубліканскай Дошцы гонару з’явілася назва нашага ўніверсітэта – за дасягненне найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2017 г. сярод навуковых арганізацый. Прыемна ўсведамляць, што alma mater – адзіная ўстанова вышэйшай адукацыі, якая перамагла ў дадзенай на­мінацыі. Сёння БДПУ – акрэдытаваная навуковая арганізацыя, якая трымае курс на пацвярджэнне статусу ўніверсітэта даследчага тыпу па аналогіі з лепшымі ўстановамі адукацыі свету. За апошнія гады ў БДПУ значна павысілася эфектыўнасць падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі. У выніку колькасць аспірантаў і дактарантаў, якія завяршылі навучанне з праходжаннем папярэдняй экспертызы дысертацыі, павялічылася больш чым у 2 разы (з 13,5% у 2015 г. да 29% у 2019 г.), а тых, хто выйшаў на абарону ў межах устаноўленага тэрміну, – у 2,5 раза. Асаблівы кантроль кіраўніцтва ўніверсітэта ажыццяўляе за абаронамі дысертацый аспірантамі – уладальнікамі стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пачынаючы з 2014 г. і да сённяшняга часу колькасць абарон у тэрмін гэтай катэгорыяй павялічылася ў 3,5 раза. У 2018–2019 гг. аспірантуру скончыў 51 чалавек, 12 з іх абаранілі дысертацыю ў перыяд навучання. Гэта больш чым у два разы пераўзыходзіць лічбы 2016–2017 гг. Расце і колькасць абарон сярод работнікаў БДПУ: калі ў 2014–2015 гг. іх было 10, то ў 2018–2019 гг. – ужо 24.

Праца па дасягненні Мэт устойлівага развіцця

Адукацыя разглядаецца як галоўная ўмова дасягнення ўсіх 17 мэт устойлівага развіцця – менавіта яна заклікана сфарміраваць у дзяцей, пачынаючы з дашкольнага ўзросту, навыкі экалагічна бяспечных паводзін, сацыяльнай, фінансавай і эканамічнай дасведчанасці. Таму адкрыццё ў 2017 г. Каардынацыйнага цэнтра «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» з’яўляецца сапраўды важнай падзеяй. Адным з паказчыкаў яго працы можна назваць тое, што БДПУ атрымаў Сертыфікат удзячнасці ад Прадстаўніцтва ААН/ПРААН у Рэспубліцы Беларусь за сацыяльна значную дзейнасць у дасягненні Мэт устойлівага развіцця і стварэння інклюзіўнага грамадства ў краіне. Дакумент падпісаў пастаянны каардынатар Праграмы развіцця ААН у Беларусі Санака Самарасінха. Наш універсітэт насамрэч робіць многае для адукацыі ў мэтах устойлівага развіцця. Так, у 2018 г. на базе і з удзелам БДПУ прайшоў II Міжнародны сімпозіум «Адукацыя для ўстойлівага развіцця для ўсіх пакаленняў – сацыяльны кантракт». У гэтым жа годзе быў адкрыты рэсурсны цэнтр Green Office BSPU – першы на постсавецкай прасторы і 35-ы ў свеце. І гэта таксама паказчык таго, што наш універсітэт упэўнена ідзе па шляху ўстойлівага развіцця, генерыруе і распаўсюджвае яго ідэі і мэты, становіцца цэнтрам, дзе нараджаюцца і падтрымліваюцца студэнцкія ECO-ініцыятывы.

Адкрыццё Рэспублiканскага рэсурснага цэнтра iнклюзiўнай адукацыi

Унiкальныя магчымасцi з’явiлiся ў сувязi з адкрыццём у Iнстытуце iнклюзiўнай адукацыi ў партнёрстве з Дзiцячым фондам ААН (ЮНIСЕФ) Рэспублiканскага рэсурснага цэнтра iнклюзiўнай адукацыi. Ён дазваляе забяспечваць высокую якасць падрыхтоўкi будучых педагогаў і павышаць квалiфiкацыю ўжо практыкуючых, а таксама кансалiдаваць намаганнi сiстэмы адукацыi i грамадзянскай супольнасцi ў забеспячэннi якасцi iнклюзiўнай адукацыi для ўсiх яе ўдзельнiкаў. Аналагаў падобнай структуры ў краіне няма. Тут кансультуюць дзяцей і бацькоў, рыхтуюць настаўнікаў для працы ў класе з асаблівымі дзецьмі, праводзяць перападрыхтоўку і павышаюць кваліфікацыю педагогаў.

Стварэнне Рэспубліканскага рэсурснага цэнтра адукацыйнай робататэхнікі

Цэнтр, адкрыты на фізіка-матэматычным факультэце БДПУ, аснашчаны самым сучасным навучальным камп’ютарным абсталяваннем, адукацыйнымі робатамі, 3D-прынтарам і іншай тэхнікай. Ён нацэлены на навучанне студэнтаў сучасным інавацыйным інфармацыйным тэхналогіям, якія яны затым будуць актыўна прымяняць у сваёй прафесійнай дзейнасці, правядзенне заняткаў са школьнікамі, арганізацыю навучальных курсаў па адукацыйнай робататэхніцы і павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў. Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр адукацыйнай робататэхнікі  з’яўляецца часткай «Педагагічнага STEАM Парка», які ствараецца ва ўніверсітэце.

2018

БДПУ прысвоены статус базавай арганізацыі дзяржаў–удзельніц СНД па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі педагагічных работнікаў і спецыялістаў у галіне інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі

Адпаведнае рашэнне было падпісана на пасяджэнні Савета Міністраў замежных спраў СНД у Душанбэ (Рэспубліка Таджыкістан). У нашага ўніверсітэта, і ў першую чаргу ў Інстытута інклюзіўнай адукацыі, з’явілася магчымасць трансліраваць спецыялістам з краін СНД уласны вопыт, пазіцыі, ідэі і разуменне інклюзіўных працэсаў у адукацыі. Сёння БДПУ аказвае метадычную і інфармацыйную падтрымку ўніверсітэтам краін Садружнасці. Фактычна гэта міжнароднае прызнанне заслуг і дасягненняў alma mater у падрыхтоўцы настаўнікаў для працы з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Адкрыццё сумеснага з ТДПУ факультэта «Інавацыйная педагогіка»

У верасні 2018 г. напярэдадні візіту Прэзідэнта нашай краіны ва Узбекістан па ініцыятыве рэктараў БДПУі ТДПУ – А. І. Жука і Ш. С. Шарыпава на базе Ташкенцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Нізамі адбылося адкрыццё Беларуска-Узбекскага культурна-адукацыйнага цэнтра. Ён і стаў той шматвектарнай пляцоўкай для развіцця супрацоўніцтва дзвюх устаноў, на якой Аляксандр Іванавіч і Шаўкат Сафаравіч падпісалі дадатковае пагадненне аб рэалізацыі шэрагу адукацыйных праграм і стварэнні сумеснага факультэта «Інавацыйная педагогіка». Літаральна праз некалькі тыдняў да навучання па спецыяльнасцях «Лагапедыя», «Дашкольная адукацыя» і «Практычная псіхалогія» пры­ступілі 143 студэнты.

Поспехі педагагічных атрадаў

Традыцыйна штогод педатрады БДПУ і іх удзельнікі заваёўваюць прызнанне і перамогі на адпаведных гарадскіх і рэспубліканскіх конкурсах. Мінулы год аказаўся ў гэтым плане асабліва плённым. У конкурсе «Працоўнае лета–2018» выхаванцы БДПУ адзначыліся перамогамі ў намінацыях «Лепшы студэнцкі педагагічны атрад» і «Лепшы баец», а таксама не было роўных Штабу працоўных спраў БДПУ. Па выніках жа Рэспубліканскага конкурсу «Працоўны семестр–2018» педагагічны атрад «Ветразь» перамог у спецыяльнай намінацыі «За адданасць руху беларускіх студэнцкіх атрадаў».

Перамога Юрыя Голуба на Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане

З году ў год настойлівасці, волі і мэтанакіраванасці нашых спартсменаў пакараюцца самыя высокія вяршыні. Стабільна насычаным рэкордамі і дасягненнямі было спартыўнае жыццё БДПУ і ў 2018-м. Тут абмяжуемся кароткай канстатацыяй фактаў, за якімі – пачуцццё гонару і мора эмоцый. Выпускнік факультэта фізічнага выхавання, магістрант БДПУ Юрый Голуб стаў чэмпіёнам, двухразовым сярэбраным і бронзавым прызёрам Паралімпійскіх гульняў па біятлоне і лыжных гонках. Гульні–2018 даказалі, што ганаровае месца для танкаўцаў ёсць і на спартыўным Алімпе. Сімвалічны сертыфікат на вызваленне ад аплаты за навучанне ў магістратуры ўручыў знакамітаму біятланісту рэктар БДПУ А. І. Жук.

2019

БДПУ атрымаў Прэмію Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці

Перамогі танкаўцаў у шматлікіх інтэлектуальных, творчых, спартыўных конкурсах і спаборніцтвах самага высокага ўзроўню даўно сталі добрай традыцыяй БДПУ. Натхняючы на перамогі студэнтаў і выкладчыкаў, і сама alma mater як канкурсант не застаецца ўбаку ад барацьбы за прызнанне заслуг на ніве адукацыі. Чарговай вяршыняй, якая пакарылася БДПУ, стала перамога ў конкурсе на атрыманне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці па выніках 2018 г. Камісія адзначыла шэраг важных дасягненняў нашай установы. Гэта найлепшыя паказчыкі ў сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод навуковых арганізацый; падрыхтоўка, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі педагагічных работнікаў і спецыялістаў у галіне інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі; актыўная дзейнасць у гуманітарнай сферы, значны ўклад у развіццё і папулярызацыю валанцёрскага руху сярод студэнцкай моладзі. Былі ўлічаны таксама поспехі ўніверсітэта ў пашырэнні экспарту адукацыйных паслуг, стварэнні профільных класаў педагагічнай накіраванасці, увядзенні новых відаў педагагічнай практыкі, грамадзянска-патрыятычным выхаванні студэнтаў.

Рост прахадных балаў

Сёлетняя ўступная кампанія паказала, што наша ўстанова вельмі папулярная сярод выпускнікоў. У 2019 г. сярэдні конкурс па ўніверсітэце склаў каля 2,5 чалавека на месца. З году ў год растуць прахадныя балы, павышаецца і колькасць медалістаў і ўладальнікаў дыпломаў з адзнакай сярод абітурыентаў. Калі ў 2013 г. іх было толькі 20 чалавек, то ў 2014-м – ужо 100, а ў 2018-м – 185. Сёлета ж амаль палова першакурснікаў БДПУ – медалісты і ўладальнікі дыпломаў ССНУ з адзнакай, выпускнікі педкласаў. Студэнтамі дзённай бюджэтнай формы атрымання адукацыі сталі 230 выпускнікоў гімназій і ліцэяў. На першы курс залічаны 194 педкласаўцы. Сярэдні бал іх атэстатаў роўны 8,9. Варта адзначыць, што з кожным годам ва ўніверсітэт паступае ўсё больш юнакоў. Так, на факультэтах фізічнага выхавання і гістарычным 60% з сённяшніх першакурснікаў – хлопцы. На фізіка-матэматычным факультэце гэтая лічба складае 40%.

400 актыўных студэнтаў БДПУ сталі валанцёрамі ІІ Еўрапейскіх гульняў

Самай яркай падзеяй, дзе змаглі сёлета на дабрачыннай аснове праявіць свае арганізацыйныя і лідарскія якасці танкаўцы, сталі ІІ Еўрапейскія гульні. Больш за 400 студэнтаў alma mater паспяхова прайшлі конкурсны адбор, а затым – адпаведную падрыхтоўку, каб дапамагчы арганізатарам кан-тынентальнага спартыўнага форуму ў правядзенні спабор-ніцтваў. У пачатку ліпеня адбылося ўшанаванне лепшых валанцёраў, якія прымалі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні гэтага маштабнага спартыўнага мерапрыемства. Лісты падзякі ім былі ўручаны ад кіраўнікоў Адміністрацыі Прэзідэнта, Савета Міністраў, Міністэрства адукацыі і Міністэрства спорту і турызму, Фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў». Таксама граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у падрыхтоўку і правядзенне ІІ Еўрапейскіх гульняў была ўзнагароджана група супрацоўнікаў БДПУ.

Адкрыццё Рэспубліканскага цэнтра псіхалагічнай дапамогі

Па даручэнні Міністэрства адукацыі ў БДПУ створаны Рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі (РЦПД), у якім працуюць вучоныя і выкладчыкі нашага ўніверсітэта, у прыватнасці, Інстытута псіхалогіі, дзе рыхтуюць адпаведных спецыялістаў, а таксама кваліфікаваныя практыкі. Спектр аказваемых паслуг дастаткова шырокі. Перш за ўсё гэта псіхалагічная дапамога вучням і студэнтам, бацькам і педагагічным работнікам, якія аказаліся ў крызісных сітуацыях, работа многаканальнага тэлефона даверу і анлайн-кансультаванне, навучальныя семінары для настаўнікаў, сацыяльных педагогаў і педагогаў-псіхолагаў, распрацоўка метадычных дапаможнікаў, практыкумаў, рэкамендацый па стварэнні і падтрыманні бяспечнага адукацыйнага асяроддзя. Цеснае супрацоўніцтва РЦПД са 118 раённымі сацыяльна-педагагічнымі цэнтрамі дазволіць своечасова і прафесійна рэагаваць на крызісныя сітуацыі на месцах. Рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі актыўна наладжвае кантакты са структурамі, дзейнасць якіх звязана з забеспячэннем дзяцінства. Створаны міжведамасны Каардынацыйны савет, куды ўвайшлі прад- стаўнікі міністэрстваў адукацыі, аховы здароўя, працы і сацыяльнай абароны, унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, дзяржаўных органаў, устаноў адукацыі і навуковых арганізацый.

Старт эксклюзіўнага праекта БДПУ і Беларускай федэрацыі шахмат (БФШ) «Шахматны дэбют»

У верасні бягучага года ў БДПУ ва ўрачыстай абстаноўцы была адкрыта імянная аўдыторыя ў гонар першага беларускага гросмайстра Віктара Купрэйчыка. Па рашэнні Міжнароднай шахматнай федэрацыі ў Беларусі ў 2022 г. пройдзе Сусветная шахматная алімпіяда. У чаканні гэтай падзеі ініцыятыва БДПУ і БФШ, якая не мае аналагаў у свеце, падаецца асабліва актуальнай. Адкрыццё імянной аўдыторыі азнаменавала пачатак важнай і карыснай справы: першым у краіне БДПУ пачне падрыхтоўку больш чым 140 студэнтаў да выкладання шахмат у пачатковай школе, што, несумненна, акажа станоўчы ўплыў на папулярызацыю гульні з магутным адукацыйным патэнцыялам.

Святочныя мерапрыемствы да 105-годдзя БДПУ

Да тых яркіх штрыхоў, якімі мы абазначылі «партрэты» кожнага з пяці гадоў, арганічна далучаюцца штры-хі святочныя – мерапрыемствы, з якімі мы сустракаем 105-годдзе alma mater. Маштабны міжнародны навуковы сімпозіум, урачыстае пасяджэнне і святочная канцэртная праграма, масавы заплыў пад дэвізам «Стартуем разам»…

… Ужо гучаць віншаванні — пачаўся адлік другой пяцігодкі другога стагоддзя слаўнага летапісу БДПУ. І мы дакладна ведаем адно: хроніка падзей абавязкова будзе насычана дасягненнямі і гонарам, бо іначай наша вялікая дружная сям’я працаваць не ўмее. А пакуль – Vivat, alma mater! З днём нараджэння, БДПУ!