Спартыўны навігатар

СПАРТЫЎНАЕ ЖЫЦЦЁ – З ТРЫУМФАМ!

Напярэдадні свайго 105-годдзя БДПУ ярка і дынамічна адзначыў свята ўсіх аматараў спорту і здаровага ладу жыцця – «Трыумф–2019». У рамках мерапрыемства адбылося падвядзенне вынікаў 64-й і ўрачыстае адкрыццё юбілейнай 65-й круглагадовай спартакіяды сярод студэнтаў, прайшло ўзнагароджанне лепшых зборных каманд інтэрнатаў і структурных падраздзяленняў alma mater, на сцэну былі запрошаны людзі, якія з’яўляюцца спартыўным гонарам БДПУ і ўсёй краіны.

Як адзначыў рэктар універсітэта А. І. Жук, «Трыумф» – гэта добрая традыцыя, якая мацуе сяброўскія стасункі паміж членамі ка-лектыву нашай установы. Яна заснавана на аднолькавым разуменні каштоўнасці здароўя і гатоўнасці яго падтрымліваць, з’яўляецца сведчаннем таго, што БДПУ – не толькі друж-ная, а і спартыўная сям’я. У сваім выступленні Аляксандр Іванавіч падкрэсліў: «Мы актыўна падтрымліваем студэнтаў-спартсменаў, па-стаянна абнаўляем матэрыяльную базу, ствараем усе ўмовы для правядзення трэніровач-нага працэсу і заняткаў па фізічным выхаванні. Менавіта таму ва ўніверсітэце вучацца амаль 150 членаў нацыянальных зборных, а конкурс на шэраг спартыўных спецыяльнасцей ужо трэці год запар складае больш за 10 чалавек на месца. Вось і сёлета на першы курс БДПУ паступіла звыш 100 спартсменаў-разрад-нікаў, майстроў і кандыдатаў у майстры спорту. Яны – наша будучая спартыўная змена».

Пад апладысменты прысутных на сцэну выйшлі прадстаўнікі ўсіх факультэтаў і інстытутаў – удзельнікі ўрачыстага парада. І разам з імі ўзняліся дванаццаць сцягоў, адзін з якіх – галоўны на гэтым мерапрыемстве – Сцяг спар-такіяды БДПУ! Цырымонія ўзнагароджання пачалася. Сёлета яе праводзілі рэктар універсі-тэта А. І. Жук і ганаровыя госці мерапрыемства – старшыня Беларускай асацыяцыі студэнц-кага спорту, Алімпійскі чэмпіён 2008 г. у веславанні на байдарках і каноэ, сярэбраны прызёр Алімпіяды–2012 А. В. Багдановіч, член тэхнічнага камітэта Міжнароднага саюза біятланістаў, 11-разовая чэмпіёнка свету па летнім біятлоне В. В. Назарава, Генеральны сакратар Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту, майстар спорту СССР па дзюдо В. Г. Карнавушанка.

Паводле вынікаў чэмпіёнам спартакіяды БДПУ 2018/2019 навучальнага года ў першай групе стаў фізіка-матэматычны факультэт, 2-е месца заняў факультэт прыро-дазнаўства, а бронзавым прызёрам прызнаны гістарычны факультэт. Дэканам названых факультэтаў і выкладчыкам, адказным за фізічнае выхаванне студэнтаў, былі ўручаны дыпломы адпаведнай ступені, кубкі і камплекты спартыўнай формы ад рэктарата ўні-версітэта. Ганаровай граматай і камплектам спартыўнай формы быў адзначаны факультэт фізічнага выхавання, які выступае па-за конкурсам, бо з’яўляецца флагманам спартыўна-га жыцця БДПУ.

Перамогу ў другой групе святкаваў факультэт эстэтычнай адукацыі. Другое і трэцяе месца занялі адпаведна Інстытут інклюзіўнай адукацыі і факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій. Прадстаўнікі структур атрымалі дыпломы, кубкі і спецыяльныя прызы ад рэктарата БДПУ.

Заслужаныя ўзнагароды былі ўручаны яшчэ адной групе трыумфатараў – пераможцам
і прызёрам спартакіяды сярод работнікаў БДПУ, у якой сёлета прымалі ўдзел звыш 400 чалавек. Дыпломы, кубкі, а таксама каштоўныя падарункі ім уручылі першы прарэктар універсітэта С. І. Копцева і старшыня прафсаюзнага камітэта работнікаў БДПУ І. А. Вабішчэвіч. Такім чынам, золата заваявала зборная супрацоўнікаў спартыўнага клуба, цэнтра студэнцкай творчасці і ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю, сярэбраным прызёрам стала каманда факультэта прыродазнаўства, бронзавым – бібліятэка БДПУ. Спецыяльны прыз ад прафкама атрымала зборная каманда факультэта фізічнага выхавання, якая ўдзельнічае ў спартакіядзе па-за конкурсам.

З мэтай далучэння моладзі да здаровага ладу жыцця і арганізацыі вольнага часу па месцы пражывання студэнтаў у на-шай alma mater праводзіцца спартакіяда і сярод інтэрнатаў студгарадка БДПУ. Пераможцамі і прызёрамі ў ёй сталі зборныя інтэрнатаў № 6 (1-е месца), № 2 (2-е месца), № 5 (3-е месца). Загадчыкам інтэрнатаў і кіраўнікам спартыўных сектараў былі ўручаны дыпломы, кубкі, дартс і набор для тэніса ад рэктарата БДПУ.

У намінацыі «Спартыўны гонар БДПУ» пераможцы не вызначаюцца. У ёй па тра-
дыцыі вітаюць студэнтаў, якія прадстаўляюць наш універсітэт на рэспубліканскай і міжна-
роднай арэнах. Пра іх дасягненні ў розных відах спорту ведаюць і ганарацца не толькі танкаўцы. Гэта – барцы Даніэл Мукетэ (дзюдо), Марыя Кандрацьева (самба), Кірыл Маскевіч (грэка-рымская), Юлія Пісарэнка (вольная), Антон Сачыловіч (дзюдо), Максім Нягода (грэка-рымская), а таксама прадстаўнікі гульнёвых відаў спорту Таццяна Чысцік (футбол), Любоў Вядзьгун (баскетбол), Канстанцін Цюшкевіч (валейбол), Сняжана Сняжко (гандбол). Кожны з іх атрымаў падарунак і, у адпаведнасці з загадам рэктара, матэрыяльнае ўзнагароджанне – 100 рублёў.

Заканчэнне заўсёды з’яўляецца адначасова і пачаткам. Афіцыйны старт спартакіядзе новага навучальнага года даў рэктар універсітэта А. І. Жук. Да сустрэчы на пляцоўках юбілейнай – 65-й спартакіяды!

Алена РАГІЛЕВІЧ,  Анастасія ЦІШКОВА