Спартыўны навігатар

16 студзеня 2017 года, № 1 (1189)

БДПУ – СПАРТЫЎНАЯ ВНУ

Увага да фізічнага здароўя студэнтаў і выкладчыкаў – пастаянны клопат кіраўніцтва ўніверсітэта. І гэта не толькі шырокая прапаганда здаровага ладу жыцця, але і стварэнне найлепшых умоў для заняткаў фізічнай культурай і спортам.

Басейн

Спартыўны комплекс нашай alma mater уключае басейн і спартыўную залу, што служаць выдатнай базай як для трэніровак, так і для правядзення спаборніцтваў гарадскога і рэспубліканскага ўзроўняў.

Спартыўная зала

Сёлета яго структура папоўнілася адразу двума аб’ектамі. Першы – гэта сучасны фізкультурна-аздараўленчы цэнтр, у якім і прафесіяналы, і аматары могуць займацца на трэнажорах, а таксама аэробікай, фітнесам і адзінаборствамі.

Другі – стадыён БДПУ. Яго адкрыццё адбылося ў пачатку новага, 2016/2017, навучальнага года і ператварылася ў грандыёзнае нават па сталічных маштабах спартыўнае свята. Стадыён БДПУ прыкметна абнавіўся: штучны газон футбольнага поля, адрамантаваныя трыбуны, а ў адміністратыўным корпусе – утульныя пакоі для пераапранання, душавыя, саўна!

Стадыён

Наяўнасць такой цудоўнай спартыўнай базы дала свой плён. Сярод 20 тысяч бегуноў з 42 краін свету, якія выйшлі на старт Мінскага паўмарафону, каманда БДПУ на чале з рэктарам універсітэта А. І. Жуком вылучалася сваёй арганізаванасцю і крэатыўнасцю. Спартсмены-танкаўцы – пераможцы мінулага года ў намінацыі «Самы масавы забег» – і ў 2016 г. былі адны з самых шматлікіх і пазнавальных: аднолькавая форма, універсітэцкая сімволіка, сцягі і плакаты. А яшчэ мы былі згуртаванай камандай, адной вялікай сям’ёй незалежна ад узросту, пасады або спартыўных дасягненняў. Выкладчыкі і члены іх сем’яў, студэнты – усе 1350 чалавек.

Марафон

У Нікасіі (Рэспубліка Кіпр) пад эгідай Міжнароднай федэрацыі студэнцкага спорту (FISU) прайшоў I чэмпіянат свету сярод студэнтаў па самба. За ўзнагароды змагаліся прадстаўнікі ўніверсітэтаў 21 краіны свету. У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі спартсмены факультэта фізічнага выхавання БДПУ Валерыя Смугунова і Максім Красінскі (трэнер – загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту А. В. Хіжэўскі). У выніку самаадданай барацьбы бронзавы медаль спаборніцтва заваявала Валерыя. Максім – пяты.

На п'едэстале

У фінале Рэспубліканскай універсіяды-2016 па гандболе сярод мужчынскіх каманд зборная БДПУ сустрэлася з сапернікамі з эканамічнага ўніверсітэта. Нягледзячы на высокі напал барацьбы, матч скончыўся з роўным лікам. Нават дадатковыя таймы не выявілі пераможцу. Усё вырашылася ў серыі пенальці. Дзякуючы выдатнай гульні нашага галкіпера Аляксея Мірончыка і нападаючых гандбольная зборная БДПУ другі год запар стала чэмпіёнам краіны!

Гандбол

Перамогу ў Рэспубліканскай студэнцкай футбольнай лізе разам са зборнай БДПУ (трэнеры С. А. Траско і В. К. Мухляда) святкаваў увесь універсітэт. Каб выйсці ў фінал, нашым хлопцам патрабавалася абыграць каманды БДУ і БНТУ, а затым даказаць сваю перавагу над гродзенскімі футбалістамі. І ўдача была на нашым баку! Лепшым іграком турніру прызнаны нападаючы каманды БДПУ Глеб Расадкін.

Футбол

Прыемны падарунак да 102-га дня нараджэння БДПУ паднесла зборная ўніверсітэта па дзюдо. Першае агульнакаманднае месца на Рэспубліканскай універсіядзе стала рэальнасцю пасля «залатога» выступлення дзяўчат і «сярэбранага» выніку ў хлопцаў. Трэніруе дзюдаістаў намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце факультэта фізічнага выхавання А. У. Катлоўскі.

User Comments

Яшчэ адна зборная БДПУ – па вольнай барацьбе – заваявала сем медалёў на Рэспубліканскай універсіядзе-2016. Іх здабылі таксама выхаванцы А. У. Катлоўскага: золата ў Рамана Чытадзэ, срэбра ўдастоены Сурхо Рашыдаў і Таццяна Дземчанка, бронзавыя медалі – у Кацярыны Мацулевіч, Юліі Іванчык, Ксеніі Шварумян, Марыны Гер’ятовіч.

Вольная барацьба

Дзесяць медалёў чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы здабылі для alma mater спартсмены БДПУ. Золата на розных бегавых дыстанцыях заваявалі студэнты факультэта фізічнага выхавання – Віктар Рабаў, Ілля Сірацюк, Настасся Пузакова, срэбра па скачках у вышыню – Андрэй Чурыла і Ганна Гародская, бронзавымі прызёрамі чэмпіянату сталі Аляксандр Красоўскі (два трэція месцы) і Канстанцін Смаль.

Лёгкая атлетыка

Выхаванцы факультэта фізічнага выхавання БДПУ сталі пераможцамі і прызёрамі ХХ адкрытага чэмпіянату Беларусі па самба на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэта – выпускнікі Лэйла Абасава, Крысціна Казаной, Вольга Намазава, Сцяпан Папоў, Рэгіна Шатраўская, Аляксандр Кокша, студэнты Крысціна Жукавец, Валерыя Смугунова, Уладзіслаў Бурдзь, Святлана Ламашэвіч. Нагадаем, што спартыўная кар’ера гэтых барцоў пачалася і працягваецца менавіта ў БДПУ!


14 лістапада 2016 года, № 13 (1185)

ЛЕПШЫ ТРЭНЕР ДЛЯ АСАБЛIВЫХ СПАРТСМЕНАУ

Імя Аляксандра Уладзіміравіча КАТЛОЎСКАГА апошнім часам рэгулярна ўзгадваецца на старонках «Н» у сувязі са шматлікімі перамогамі яго выхаванцаў на спаборніцтвах рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. А нядаўна ён быў аб’яўлены «Лепшым трэнерам-выкладчыкам года БДПУ». Ужо адной гэтай нагоды было б дастаткова для таго, каб трэнер зборных нашага ўніверсітэта па дзюдо, самба і вольнай барацьбе стаў героем чарговага артыкула на спартыўную тэматыку. Аднак асабіста мне больш імпануе тое, што А. У. Катлоўскі працуе не толькі з фізічна здаровымі спартсменамі, але і з тымі, чые магчымасці абмежаваныя. У прыватнасці, менавіта ён стаіць ля вытокаў рэспубліканскага паралімпійскага дзюдо. Пра тое, як усё пачыналася, а таксама пра ўражанні ад нядаўняй паездкі на Паралімпіяду ў Рыа-дэ-Жанейра мы і пагутарылі з Аляксандрам Уладзіміравічам перад чарговай трэніроўкай.

%d1%82%d1%80%d1%96%d1%83%d0%bc%d1%84-7

– У 2009 г. мы з маім першым вучнем Сашам Казловым з’ездзілі на чэмпіянат Еўропы ў Венгрыю, горад Дэбрэцэн. З гэтага і пачалася гісторыя беларускага паралімпійскага дзюдо. У 2011 г. я пачаў працаваць з Арынай Качан, якая да гэтага трэніравалася ў Галіны Васільеўны Савянковай. Мы паехалі на Сусветныя гульні, дзе Арына на першых жа сваіх спаборніцтвах выступіла вельмі дастойна, заняла трэцяе месца. На той момант і для нас, і для яе гэта было нечакана і прыемна. Саша Казлоў стаў пятым. Спартсмены паказалі вельмі добрыя вынікі, абое змагаліся за медалі.

Пасля гэтага былі разнастайныя міжнародныя турніры. У тым жа 2011-м чэмпіянат Еўропы ў Лондане, якраз перад Алімпійскімі гульнямі. Там Арына таксама стала трэцяй. Дзякуючы папярэднім вынікам трапіла на Паралімпійскія гульні ў Лондане. Тут Саша стаў дзявятым, а Арына прайграла ў барацьбе за трэцяе месца. У 2014-м на чэмпіянаце свету ў ЗША мая падапечная стала бронзавым прызёрам, саступіўшы тагачаснаму лідару – спартсменцы з Кітая. І цяпер ужо на самых розных кубках Еўропы, свету яна заўжды была ў тройцы мацнейшых. Да галоўнага старту чатырохгоддзя – Паралімпіяды ў Рыа – падышла ў рангу лідара сваёй вагавай катэгорыі ў сусветным рэйтынгу.

– Аднак медаля, на жаль, заваяваць не ўдалося…

– Так, у спорце гэта бывае на кожным кроку: далёка не заўсёды фаварыты становяцца першымі. Напрыклад, у гэтай Паралімпіядзе ў трынаццаці вагавых катэгорыях выйграў толькі адзін чэмпіён свету. Вядома, мы абсалютна абгрунтавана чакалі медаль. У першай сустрэчы Арына ўпэўнена выйграла ў амерыканкі. Затым за выхад у фінал змагалася з прадстаўніцай Узбекістана. У самым пачатку зрабіла памылку, упала, была вымушана адыгрывацца… Змагалася ў гэтым паядынку нядрэнна, аднак часу не хапіла. Наступствы пройгрышу за выхад у фінал, відаць, яе і надламілі. Мы не думалі, што можам спатыкнуцца менавіта аб такога саперніка. Тут, лічу, сваю ролю адыграў псіхалагічны стан. У паядынку за трэцяе месца з турчанкай суддзя ў роўнай барацьбе аддаў перавагу нашай саперніцы. Вось так атрымалася: другая наша алімпіяда – і зноў пятае месца, зноў каля медаля, але не з ім. Будзем спадзявацца, што, маючы такі каласальны вопыт, правёўшы работу над памылкамі, з Токіа мы прыедзем з медалём.

– Аляксандр Уладзіміравіч, напэўна, для трэніроўкі паралімпійцаў патрэбна асаблівая методыка?

User Comments

– Паралімпійскім дзюдо займаюцца спартсмены ў асноўным з парушэннямі зроку, радзей – слыху. Калі вучань зусім не бачыць, трэба ўсе прыёмы цалкам паказваць на ім, каб ён адчуў, гэта так званы тактыльны паказ. У Арыны і яшчэ аднаго майго выхаванца Уладзіслава Равенкі ёсць астаткавы зрок, таму ім трэба паказваць павольней, каб яны паспелі ўлавіць. Вядома, спецыфіка ёсць, аднак асаблівых цяжкасцей я не адчуваю. Наадварот, мне вельмі прыемна працаваць з такімі вучнямі. Дарэчы, я зараз вучуся ў магістратуры, і тэма маёй дысертацыі якраз звязана з трэніроўкай паралімпійскіх спартсменаў. Тут трэба добра ведаць і педагогіку, і псіхалогію, разумець, дзе варта націснуць, а дзе і адпусціць, бо ў такіх людзей абвостраны некаторыя пачуцці – напрыклад, іх лёгка пакрыўдзіць.

– А самі чаму-небудзь вучыцеся ў сваіх выхаванцаў?

– Безумоўна. Ведаеце, і я, і мае калегі з Украіны, Расіі заўважылі: паралімпійцы трэніруюцца больш упарта і старанна, чым іх фізічна здаровыя таварышы. Яны намнога больш укладваюць у сваё развіццё, бо для іх гэта і кампенсацыя, і самарэалізацыя. Паралімпійскія гульні – сапраўды велізарнае свята, мара, якая стала рэальнасцю для кожнага канкрэтнага спартсмена. Тут збіраецца шмат людзей з рознымі асаблівасцямі і абмежаваннямі ў фізічным развіцці, на якія ты проста не звяртаеш увагі – такія яны самадастатковыя, настолькі моцныя духам і валявыя. Неверагодна, але мае вучні надаюць мне аптымізму, з іх хочацца браць прыклад.

– А тое, што большасць вучняў-дзюдаістаў становяцца студэнтамі БДПУ, Ваша заслуга?

– Я толькі расказваю пра перавагі, пералічваю ўсе «за», але ні ў якім разе не ўгаворваю. Яны самі робяць выбар. На мой погляд, правільны. Прынамсі, ніхто яшчэ не пашкадаваў.

– Вернемся да нядаўняй Паралімпіяды. Чытачам «Н» хацелася б завочна пабываць на гэтым маштабным мерапрыемстве…

%d0%bd%d0%b0-3-%d0%b2%d0%bd%d1%96%d0%b7

– У Рыа мы былі з 1 па 21 верасня. Дарога да месца прызначэння заняла суткі. Трапілі ў спёку, тэмпература паветра вагалася ад 25 да 37 градусаў вышэй за нуль. І гэта пры тым, што ў Бразіліі была… зіма! У іх цікавы адлік часу, вясна пачынаецца 23 верасня. Атрымоўваецца, мы былі яшчэ зімой.

У паралімпійскай вёсцы ўсё было зроблена цудоўна, умовы добрыя. Жылі мы ў доміках з блочнай сістэмай – два пакоі, хол і балкончык. Каля кожнага доміка быў басейн, так што, калі вельмі горача, можна было і акунуцца.

Арганізацыя не такая ідэальная, як у педантычных англічан, дзе ўсё прадугледжана да дробязяў. Але ніякіх праблем не было ні з пражываннем, ні з транспартам, ні з харчаваннем. Сталовая працавала кругласутачна, кухня азіяцкая, еўрапейская – на любы густ. Шэсць-сем відаў мяса, два-тры віды рыбы… Зрабіў адно назіранне: бразільцы, безумоўна, вясёлыя і пазітыўныя людзі. Але яны не тое каб лянівыя, а хутчэй неабавязковыя. Напрыклад, гаворыш пакаёўцы: трэба прыбраць нумар. Яна згадзілася і пайшла, але калі не пракантралюеш, нумар так і застанецца непрыбраным. Трэба літаральна ўзяць за руку, прывесці і паказаць. Такі ўжо ў іх менталітэт, яны нікуды не спяшаюцца. Гэта сказана ні ў якім разе не для таго, каб некага пакрыўдзіць!

А ўвогуле ў Бразіліі незвычайная прырода: пальмы, экзатычныя расліны. І, безумоўна, Атлантычны акіян! Рыа знаходзіцца на ўзбярэжжы, такой прыгожай берагавой лініі я ў сваім жыцці яшчэ не бачыў. Агромністая, у шырыню метраў 150, у даўжыню некалькі кіламетраў. Усюды нацягнуты валейбольныя сеткі, стаяць футбольныя вароты. Спорт бразільцы сапраўды любяць, кожны, хто пажадае, можа займацца хоць бы на пляжы.

– Аляксандр Уладзіміравіч, дзякую за цікавую размову. Спадзяюся, у наступны раз наша сустрэча будзе прысвечана доўгачаканаму паралімпійскаму медалю. Шчыра жадаю Вам і Вашым вучням поспеху, трываласці і вялікай удачы, такой патрэбнай у вялікім спорце.

Гутарыла Вераніка МАНДЗІК


10 кастрычніка 2016 года, № 11 (1183)

СПАРТСМЕНАУ ЦЭЛЫ ЛЕГIОН ПРЫМЕ НОВЫ СТАДЫЕН!

Маштабнае спартыўнае свята – адкрыццё стадыёна БДПУ – стала сапраўдным падарункам для танкаўцаў і ўсіх тых, хто прымаў удзел у мадэрнізацыі гэтага аб’екта. Змяніўшы гаспадара, былы стадыён «Лакаматыў» прыкметна абнавіўся знешне: штучны газон для футбольнага поля, адрамантаваныя трыбуны, чысціня і прыгажосць – усё радавала вока гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства, якое адбылося 26 верасня.

%d0%bd%d0%b0-1_%d1%81%d1%82%d0%b0%d0%b4%d1%8b%d1%91%d0%bd_%d0%bf%d0%bb%d0%b0%d0%ba%d0%b0%d1%82

Пачалося свята з энергічнага танцавальнага флэшмоба, які эмацыйна разагрэў шматлікіх гледачоў, узняў настрой, надаў бадзёрасці, запаліў вясёлыя агеньчыкі ў вачах. Прыемна было назіраць, як вялікая маса людзей (нават абноўленыя трыбуны не змаглі змясціць усіх жадаючых) ператварылася на некалькі хвілін у адну знітаваную каманду, сінхронна выконваючы няхітрыя танцавальныя рухі разам з дзяўчатамі-чэрлідарамі.

Падчас афіцыйнай часткі мерапрыемства перад прысутнымі выступілі рэктар БДПУ А. І. Жук, а таксама запрошаныя госці. Аляксандр Іванавіч падкрэсліў важнасць новага спартыўнага аб’екта для папулярызацыі сярод будучых педагогаў фізічнай культуры і здаровага ладу жыцця. Намеснік міністра адукацыі Сяргей Валянцінавіч Руды адзначыў, што ў апошнія гады ўніверсітэт праводзіць надзвычай інтэнсіўную працу па абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай, у тым ліку і спартыўнай, базы, што станоўча ўплывае на якасць падрыхтоўкі будучага настаўніка. Добрым заахвочваннем да далейшай дзейнасці ў гэтым кірунку стаў падарунак ад міністра адукацыі Беларусі – сертыфікат на 30 000 BYN. Старшыня «Асацыяцыі „Беларуская федэрацыя футболу“» Сяргей Мікалаевіч Румас назваў адкрыццё «Стадыёна БДПУ» самым вясёлым на яго памяці, а таксама звярнуў увагу на тое, што студэнтамспартсменам БДПУ ствараюцца найлепшыя ўмовы для заняткаў і трэніровак.

0poayvqik3se8am

На ўрачыстай цырымоніі таксама прысутнічалі памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь галоўны інспектар па Мінску А. С. Якабсон і намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска В. П. Брэль.

Ганаровае права падняць сцяг БДПУ было прадастаўлена аднаму з лідараў Нацыянальнай жаночай зборнай Беларусі па футболе Юліі Слясарчык і іграку мінскага «Дынама» Глебу Рассадкіну. Сімвалічным, прыгожым і нават кранальным стаў той момант мерапрыемства, калі быў адпушчаны ў неба вялізны паветраны шар «БДПУ».

Свята адкрыцця стадыёна – гэта, вядома, у першую чаргу свята спорту. Менавіта ён тут быў галоўнай дзеючай асобай, аб’ядноўваў і радаваў сваіх аматараў – удзельнікаў міжфакультэцкай спартландыі і народных спартыўных гульняў праекта «Беларусіяда» («Пальчатка», «Два агнi», «Дзень-ноч»). Дарэчы, у традыцыйных народных гульнях спаборнічалі паміж сабой студэнты ўніверсітэта і зборная каманда сярэдняй школы № 30 г. Мінска. Прыхільнікі аднаго з найбольш папулярных відаў спорту з нецярплівасцю чакалі серыі гульняў па мініфутболе, перад якой рэктар БДПУ і ганаровыя госці свята зрабілі сімвалічныя ўдары па мячы. А каментаваў гэтыя матчы яшчэ адзін асаблівы госць – Уладзімір Навіцкі, Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, голас якога не ў аднаго пакалення беларусаў асацыіруецца менавіта з футбольнымі баталіямі. Яго трапныя, вобразныя каментарыі сталі цудоўным упрыгожаннем гарачага спаборніцтва, што разгарнулася на полі стадыёна БДПУ.

%d0%bd%d0%b0-4_%d1%81%d1%82%d0%b0%d0%b4%d1%8b%d1%91%d0%bd_%d0%b1%d0%b5%d0%bb%d0%b0%d1%80%d1%83%d1%81%d1%96%d1%8f%d0%b4%d0%b0

З імпэтам даказвалі сваю перавагу ўдзельнікі спартландый. У выніку самымі хуткімі, спрытнымі і вынослівымі аказаліся студэнты Інстытута псіхалогіі і факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій, трошкі ўступілі ім прадстаўнікі ФФВ і ФДА, трэцяе месца ў фізіка -матэматычнага факультэта і Інстытута інклюзіўнай адукацыі. У спаборніцтвах «Беларусіяды» не было роўных спартсменам факультэта прыродазнаўства, добра сябе паказала зборная каманда ДУА «Сярэдняя школа № 30 г. Мінска», замкнулі тройку лідараў прадстаўнікі фізіка-матэматычнага і гістарычнага факультэтаў. Змаганне ў міні-футболе аказалася вельмі зацятым, ніхто не жадаў аддаваць перамогу. У матчы за трэцяе месца зборная каманда БДПУ па мініфутболе абыграла жаночую зборную ўніверсітэта. А ў фінальным матчы каманда першакурснікаў толькі ў серыі пенальці перамагла зборную выкладчыкаў alma mater. Заключным акордам свята стаў матч у рамках Рэспубліканскай студэнцкай футбольнай лігі 2016 г. паміж зборнымі БДПУ і БДТУ, у якім нашы хлопцы перамаглі з лікам 6:0.

%d0%bd%d0%b0-4_%d1%81%d1%82%d0%b0%d0%b4%d1%8b%d1%91%d0%bd_%d1%84%d1%83%d1%82%d0%b1%d0%be%d0%bb

Свята маладых, актыўных, пазітыўных прыхільнікаў спорту і здаровага ладу жыцця атрымалася на славу. Упэўнены, што новы стадыён БДПУ яшчэ не раз збярэ нас на падобныя мерапрыемствы, выгадуе не аднаго чэмпіёна, не аднаму студэнту дапаможа палепшыць фізічную форму.

Юлія МАКЕЙ, Іван ПІГАЛЬ,
студэнты фізіка-матэматычнага факультэта


20 верасня 2016 года, № 10 (1182)

РЭСПУБЛІКУ Беларусь на ХV Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра ў пяці відах спорту прадстаўлялі 20 атлетаў, у ліку якіх дзве выхаванкі БДПУ – выпускніца факультэта фізічнага выхавання дзюдаістка Арына Качан і студэнтка ФФВ плыўчыха Аляксандра Свадкоўская. Па выніках выступлення майстар спорту А. Свадкоўская ў плаванні на 100 м брасам заняла 8-е месца, а залатая медалістка турніраў свету А. Качан (трэнер – намеснік дэкана факультэта фізічнага выхавання А. У. Катлоўскі) – пятая. Віншуем!

ЦУДОЎНЫМ падарункам студэнтам і выкладчыкам універсітэта да Дня настаўніка стане ўрачыстае адкрыццё мадэрнізаванага стадыёна БДПУ. У праграме спартыўнага свята, якое адбудзецца 26 верасня, – футбольныя матчы сярод аматарскіх і прафесійных каманд, фрагменты «Беларусіяды», канцэртныя нумары. Павіншаваць калектыў БДПУ прыйдуць ганаровыя госці – вядомыя людзі краіны ў галіне адукацыі і спорту. Пачатак мерапрыемства ў 13.30.

Іван МОРГУН,начальнік СК «Педагог»


1 верасня 2016 года, № 9 (1181)

Спартыўны навігатар 1

СТАЛІЦА Беларусі 3–4 верасня адзначыць свой 949-ы дзень нараджэння. У пералік святочных мерапрыемстваў, як і летась, уключаны самы маштабны паколькасці ўдзельнікаў Мінскі Polo Марафон. Разам з вядомымі спартсменамі і звычайнымі гараджанамі – аматарамі бегу – на старт выйдуць 1365 прадстаўнікоў нашага ўніверсітэта на чале з рэктарам БДПУ А. І. Жуком. Нагадаем, што ў мінулагоднім карпаратыўным забегу на дыстанцыю 5 км каманда alma mater здабыла перамогу ў намінацыі «Самы масавы
забег».

* * *

ПАДЗЕЯЙ № 1 у спартыўным жыцці свету сталі летнія ХХХІ Алімпійскія гульні. У бразільскім Рыа-дэ-Жаней ра за перамогу ў скачках у вышыню змагаўся выпускнік ФФВ БДПУ лёгкаатлет Андрэй Чурыла. У хуткім часе яшчэ адной выхаванцы нашага ўніверсітэта давядзецца прадстаўляць Беларусь на міжнароднай арэне. Гэта дзюдаістка Арына Качан. На XV Паралімпійскіх гульнях 7–16 верасня залатая медалістка турніраў свету пазмагаецца за алімпійскае золата разам са сваім трэнерам – намеснікам дэкана факультэта фізічнага выхавання А. У. Катлоўскім.

Спартыўны навігатар 2

* * *

ЯК і планавалася, да пачатку новага навучальнага года завершана комплексная мадэрнізацыя стадыёна БДПУ. Праведзены будаўніча-мантажныя работы па ўкладцы штучнага газона на футбольным полі, у спецыяльна адведзеных месцах устаноўлены вулічныя шатры для пераапранання і біятуалеты, у адміністрацыйным корпусе новымі трэнажорамі абсталявана зала атлетычнай гімнастыкі, адрамантаваны раздзявальні і сауна.


16 чэрвеня 2016 года, № 8 (1180)

СКАРБОНКУ славы БДПУ ў першыя чэрвеньскія дні папоўніў залаты медаль Гранпры па дзюдо. Яго заваявала ў брытанскім Уолсоле выпускніца факультэта фізічнага выхавання нашага ўніверсітэта Арына Качан. Турнір свету стаў важным этапам у падрыхтоўцы спартсменкі пад кіраўніцтвам яе трэнера Аляксандра Катлоўскага да ХV летніх Паралімпійскіх гульняў-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра (Бразілія). Поспехаў!

* * *

Спартыўны навігатар 1

У ДЗЕНЬ работнікаў фізічнай культуры і спорту, 21 мая, у спартыўным комплексе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта ад былося адкрыццё Рэспубліканскай уні версіяды-2016. Ва ўрачыстай цырымоніі прыняў удзел рэктар БДПУ А. І. Жук.

Вітаючы прысутных, Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь М. А. Жураўкоў ад значыў, што Рэспубліканская ўніверсіяда – маштабная падзея ў свеце студэнцкага спорту. Штогод яна праводзіцца па ініцыятыве галіновага міністэрства і Рэспуб ліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту, а таксама пры актыўным удзеле Аса цыяцыі студэнцкага спорту. Міхаіл Анатольевіч цёпла павіншаваў удзельнікаў і гасцей Універсіяды з яе адкрыццём і пажадаў спартсменам удачы ў спаборніцтвах, шчасця ў жыцці і перамог у спорце.

У рамках цырымоніі адкрыцця адбылося ўзнагароджанне каманд-пераможцаў і прызёраў Рэспубліканскай універсіяды-2015 у чатырох групах. Прыемна адзначыць, што па выніках мінулага года зборная БДПУ ўвайшла ў пяцёрку мацнейшых каманд першай групы, якую прадстаўляюць універсітэты са спецыяльнасцю «Фізічная культура і спорт» і з колькасцю студэнтаў на дзённай форме звыш 10 тыс.

* * *

Спартыўны навігатар_2

У МАЗЫРЫ 14–15 мая адбыўся першы тур чэмпіянату краіны па пляжным футболе, дзе зборная БДПУ ўзяла рэванш у каманды БАТЭ з лікам 5:3. Нагадаем, што ў матчы за Суперкубак, які адбыўся тыднем раней у Маладзечна, нашы хлопцы ўступілі ба рысаўчанам – чэмпіёнам мінулага года – з крыўдным для студэнтаў лікам 3:4.


30 красавіка 2016 года, № 6 (1178)

Спартыўны навігатар 1

Студэнты-спартсмены БДПУ высока нясуць сцяг сваёй alma mater. Традыцыйна яны займаюць самыя высокія месцы ў розных відах спаборніцтваў. Вось і днямі падчас Фестывалю неалімпійскіх відаў спорту, што праводзіўся ў рамках Рэспубліканскай уні версіяды, каманда нашага ўніверсітэта па сам ба (трэнер – А. У. Катлоўскі) у агульным заліку заняла 2-е месца. У складзе збор най – вы ключна студэнты факультэта фізічнага выха вання. Першае месца для агульнакаманднай скарбонкі здабылі: Таццяна Дземчанка, Лера Смугунова, Уладзіслаў Бурдзь, Павел Гладкіх, Мікіта Жолудзеў; другое – Крысціна Жукавец; трэцяе – Ніна Мяцеліца, Анастасія Мініч, Анастасія Даражынская, Марына Гір’ятовіч, Іван Навумаў, Уладзіслаў Саяпін, Дыяр Рустамаў. Так трымаць!

***

Спартыўны навігатар 2

У адным кроку ад перамогі ў Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лізе 2016 спынілася жаночая зборная БДПУ. У фінальным паядынку з камандай ГрДУ яна, як і летась, уступіла баскетбалісткам з Гродзенскага ўніверсітэта. Трэба дадаць, што срэбра дасталася нашым дзяўчатам ва ўпартай барацьбе: за месцы на п’едэстале змагаліся 25 каманд з ус таноў вышэйшай адукацыі краіны. Акрамя таго, па рашэнні судзейскай калегіі студэнтка 4-га курса ФФВ Дар’я Ліпінская была прызнана лепшай нападаючай турніру. Віншуем дзяўчат і іх трэнера Т. В. Харашылаву!


29 лютага 2016 года, № 2 (1174)

***

ДЗЕСЯЦЬ медалёў – такі вынік удзелу студэнтаў БДПУ ў чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы, які праходзіў 20–21 лютага ў Магі лёве ў лёгка-атлетычным комплексе «Алімпіец». Золата на розных бегавых дыстанцыях заваявалі прадстаўнікі факультэта фі зіч нага выхавання Віктар Рабаў, Ілля Сірацюк, Настасся Пузакова, срэбра па скачках у вышыню – Андрэй Чурыла і Ганна Гародская, бронзавымі прызёрамі чэмпіянату сталі Аляксандр Красоўскі (два трэція месцы) і Канстанцін Смаль. Віншуем!

***

НА БАЗЕ нашай alma mater 17–19 лютага адбыліся гульні рэгіянальнага тура Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лігі сярод жаночых каманд падгрупы «А». Пры актыўнай падтрымцы балельшчыкаў зборная БДПУ, сярэбраны прызёр-2015, перамагла спачатку суперніц з тэхналагічнага, а затым і з медыцынскага ўніверсітэтаў. Заняўшы 1-е месца ў падгрупе, нашыя баскетбалісткі поўныя рашучасці змагацца за перамогу ў фінале Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лігі-2016. Другі тур адбудзецца 9–10 сакавіка ў спартыўнай зале БДПУ. Падтрымаем нашых!

***

ВІНШУЕМ выхаванцаў ФФВ БДПУ – пераможцаў і прызёраў ХХ адкрытага чэмпіянату Беларусі па самба на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь! Гэта – выпускнікі Лэйла Абасава, Крысціна Казаной, Вольга Намазава, Сцяпан Папоў, Рэгіна Шатраўская, Аляксандр Кокша, студэнты Крысціна Жукавец, Валерыя Смугунова, Уладзіслаў Бурдзь, Святлана Ламашэвіч (у турніры па вольнай барацьбе на прызы Аляксандра Мядзведзя). Нагадаем, што спартыўная кар’ера гэтых барцоў пачалася менавіта ў БДПУ!


9 лютага 2016 года, № 1 (1173)

НА БАЗЕ БДУФК 28–29 студзеня праходзілі спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы ў праграме Рэспубліканскай універсіяды-2016. Зборная БДПУ пад кіраўніцтвам трэнераў – старшых выкладчыкаў кафедры спартыўна-педагагічных дысцыплін І. П. Лісіцына і С. А. Копцева ў напружанай барацьбе заняла 2-е месца ў агульнакамандным заліку. Віншуем студэнтаў факультэта фізічнага выхавання Ганну Гародскую, Аляксандра Красоўскага, Аляксея Лунячэнку, Настассю Пузакову, Віктара Рабава, Іллю Сірацюка, Канстанціна Смаля, Аляксандру Ціманоўскую, Андрэя Чурылу, якія сталі пераможцамі і прызёрамі гэтых спаборніцтваў

34_1_tif

***

У СТУДЗЕНІ ў спартыўнай зале нашага ўніверсітэта адбыліся гульні чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па валейболе сярод жаночых каманд вышэйшай лігі дывізіёна «Б». Сапернікамі зборнай БДПУ на чале з яе трэнерам Я. А. Пімахіным сталі каманды «Дружба» (Наваполацк), «Бірута» (Маладзечна), а таксама сталічная «Мінчанка-2». У пяці з шасці гульняў зборная БДПУ рэалізавала свой шанц на перамогу і па выніках трох тураў заняла другую прыступку п’едэстала гонару.

_ввв2_tif

У адпаведнасці з планам прафарыентацыйнай работы 26 і 27 студзеня адбыліся таварыскія сустрэчы па валейболе зборнай БДПУ з камандай «Жамчужына-Палессе» (Мазыр). Па заканчэнні гульняў дэкан факультэта фізічнага выхавання М. М. Круталевіч і начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю С. М. Маліноўская правялі сустрэчу з мазырскімі гасцямі і ўручылі ім памятныя падарункі ад рэктарата і студэнцтва нашага ўніверсітэта. У выніку гутаркі адразу пяць спартсменак-адзінаццацікласніц выказалі жаданне ў 2016 г. паступаць на ФФВ БДПУ, бо будучае, як вядома, пачынаецца тут!

***

ВА ЎНІВЕРСІТЭЦЕ да Дня абаронцаў Айчыны прымеркавана адкрыццё чарговай спартыўнай залы ў вучэбным корпусе № 3! Па заканчэнні рамонту яна зможа прымаць аматараў аэробікі, фітнесу, адзінаборстваў, сілавых відаў спорту. А яшчэ да паслуг наведвальнікаў – душавыя і пакоі для пераапра нання. Днямі пачнецца зборка трэ на жорнага абсталявання, а трэнеры пройдуць выніковы інструктаж па тэхніцы бяспекі пры правядзенні заняткаў.

IMG_2040


30 лістапада 2015 года, № 15 (1170)

27 лістапада завяршылася Рэспубліканская ўніверсіяда па футболе ў залах сярод мужчынскіх каманд. З гонарам адзначаем, што зборная БДПУ па выніках спаборніцтва здзейсніла рэкордны скачок – з 12-га месца (па выніках мінулага года) ажно на 1-ю прыступку п’едэстала гонару.

– У бескампраміснай відовішчнай фінальнай гульні, праявіўшы характар і сілу волі, нашы хлопцы з лікам 1:0 перамаглі зборную БДАТУ, – адзначыў дэкан факультэта фізічнага выхавання М. М. Круталевіч.

На пляцоўцы цуды майстэрства прадэманстраваў варатар футбольнай дружыны БДПУ, студэнт першага курса факультэта фізічнага выхавання Сяргей Давідовіч, які, дарэчы, быў прызнаны лепшым іграком турніру.

Свае лідарскія і бамбардзірскія якасці паказаў капітан каманды Аляксандр Белы. Не было роўных на пляцоўцы футбалісту Ігару Брыштэлю, які ў гэтым сезоне прызнаны лепшым іграком у пляжным футболе як у Рэспубліцы Беларусь, так і ў Расійскай Федэрацыі. Не ўступалі ў майстэрстве сваім лідарам і іншыя члены зборнай – Яўген Крэсік, Вадзім Міхалевіч, Уладзіслаў Маслоўскі, Арцём Макарэвіч, Арцём Дрозд, Мікіта Ванчукевіч, Максім Еўдакімаў і інш.

_tdddif

Па словах капітана каманды Аляксандра Белага, перамагчы ва ўпартай барацьбе дапамаглі балельшчыкі, якія актыўна падтрымлівалі футзальную дружыну. Усіх, хто на стадыёне перажываў за нашых хлопцаў, таксама горача падзякаваў галоўны трэнер зборнай БДПУ Сяргей Аркадзьевіч Траско.

20–22 лістапада на базе ДУ «Спартыўны камітэт Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» адбыліся спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды па дзюдо сярод мужчынскіх і жаночых каманд. Віншуем Вікторыю Кротаву, Крысціну Жукавец, Юлію Іванчык, Рэгіну Шатраўскую, Ніну Мяцеліцу, Таццяну Дземчанку, Мікіту Жолудзева, Рамана Шупляка, Дыяра Рустамава, Мікалая Філя – членаў зборных БДПУ – з «сярэбраным» вынікам і жадаем ім высокіх дасягненняў у спорце!


12 лістапада 2015 года, № 14 (1169)

ВІТАЕМ ТРЫУМФАТАРАЎ – ПРАФЕСІЯНАЛАЎ І АМАТАРАЎ!

Спартыўныя традыцыі БДПУ – трывалыя і разнастайныя. Таму дэвіз «Будучыя педагогі – за здаровы лад жыцця» для многіх танкаўцаў з’яўляецца асабістым прынцыпам і штодзённым арыенцірам. Кіраўніцтва ўніверсітэта робіць усё магчымае, каб кожны з нас на сабе адчуў: спорт – гэта бадзёрасць, моц, аптымізм, выдатны настрой. Пра гэта не па чутках ведаюць удзельнікі мерапрыемства, якое адбылося 29 кастрычніка ў нашай alma mater. БДПУ ўшанаваў лепшых спартсменаў, аматараў актыўнага і здаровага ладу жыцця падчас свята «Трыумф-2015».

Untitled_Panorama1

Распачалося мерапрыемства ўрачыстым парадам зборных каманд факультэтаў БДПУ. На працягу мінулага навучальнага года яны спаборнічалі паміж сабой у розных відах спорту ў рамках 60-й, юбілейнай спартакіяды нашага ўніверсітэта. Кожны студэнт праявіў настойлівасць, упартасць, волю да перамогі. Аднак сярод лепшых заўсёды знаходзяцца самыя лепшыя, якія і становяцца трыумфатарамі.

Рапарт пра гатоўнасць каманд да падвядзення вынікаў 60-й і адкрыцця 61-й спартакіяды рэктару БДПУ А. І. Жуку здаў галоўны суддзя спартакіяды дэкан факультэта фізічнага выхавання М. М. Крутале віч. Аляксандр Іванавіч прывітаў усіх удзельнікаў свята, якое ўмацоўвае сяброўскія і спартыўныя стасункі паміж студэнтамі і супрацоўнікамі ўніверсітэта, адзначыў маштабнасць работы па далучэнні як мага большай колькасці выхаванцаў БДПУ да здаровага ладу жыцця: «Мы – адна вялікая сям’я, якая заўсёды разам: і на занятках, і ў спартыўным, і ў культурным жыцці. Сённяшняе мерапрыемства – гэта заклік да тых, хто яшчэ не вызначыўся, зрабіць свой выбар на карысць спорту і здароўя. Спадзяюся, што колькасць аматараў фізічна актыўнага ладу жыцця як у студэнцкім асяродку, так і сярод выклад чыкаў будзе павялічвацца. Дзеля гэтага мы стварылі і будзем ствараць усе ўмовы, бо энергічны, мэтанакіраваны педагог – гэта будучыня краіны!»

_tif

Сапраўды, ва ўніверсітэце ёсць выдатная база для эфектыўнага правядзення вучэбнай, фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы. У распараджэнні студэнтаў і супра цоўнікаў – стадыён, басейн, 3 спартыўных залы, 16 памяшканняў для заняткаў фізічнай культурай (10 з іх – у інтэрнатах), 3 трэнажорныя залы. Ужо адрамантаваны памяшканні пад трэнажорны зал і зал фітнесу ў інтэрнаце № 2, закуплены спартыўны інвентар, рамантуецца памяшканне ў корпусе № 3 (каля басейна) для заняткаў на трэнажорах, а таксама аэробікай, фітнесам, адзінаборствамі. Сёння ідзе рэканструкцыя стадыёна БДПУ. У блі жэйшай перспектыве ён стане сучасным спар тыўным аб’ектам са штучным гульнявым полем, рэкартанавымі бегавымі сцежкамі, будуць заменены трыбуны.

Такі клопат і ўвага не застаюцца без аддачы. Мы ганарымся сваімі студэнтамі і выпускнікамі, якія адстойваюць гонар нашай краіны на міжнароднай арэне. Так, пераможцамі і прызёрамі чэмпіянатаў свету і Еўропы за апошнія 3 гады станавіліся больш за 40 студэнтаў БДПУ. Зусім нядаўна на маладзёжным чэм піянаце свету па самба пяцёра выхаванцаў нашай alma mater сталі прызёрамі, а чэмпіёнам – Уладзіслаў Бурдзь, трэцякурснік факультэта фізічнага выхавання. Больш чым 50 студэнтаў уваходзяць у склад нацыянальных і зборных каманд Рэспублікі Беларусь па розных відах спорту.

Аднак важкасць маюць не толькі сусветныя рэкорды, але і маленькія перамогі. Галоўнае – імкненне да самаўдасканалення, пастаянная праца над сваёй фізічнай формай. Быць чэмпіёнам дадзена не кожнаму, але стаць прыхільнікам здаровага ладу жыцця па сілах усім. З такой думкай згодныя ганаровыя госці мерапрыемст ва – Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, Заслужаны майстар спорту Савецкага Саюза, алімпійскі чэмпіён па веславанні на байдарках і каноэ 1960 г. С. Л. Макаранка і чэмпіён свету сярод юніёраў па скачках у вышыню, майстар спорту міжнароднага класа, удзельнік Алімпійскіх гульняў, студэнт факультэта фізічнага выхавання Андрэй Чурыла.

82_-_triymf

Менавіта такія невялікія, але сапраўды важкія для іх саміх перамогі здзейс-нілі ўдзельнікі спартакіяды БДПУ. Так, бронзавым прызёрам спаборніцтваў 2014–2015 навучальнага года стаў факультэт псіхалогіі, на другой прыступцы п’едэстала размясціўся фізіка-матэматычны факультэт, а пераможцам быў прызнаны факультэт прыродазнаўства. Трыумфатарам уручаны кубкі, граматы і камплекты спартыўнай формы. Спецыяльны прыз рэктарата БДПУ атрымала таксама каманда факультэта фізічнага выхавання – флагмана спартыўнага жыцця ўніверсітэта, якая выступае ў спаборніцтве па-за конкурсам.

Не засталіся па-за ўвагай і прызёры спартакіяды сярод работнікаў нашай alma mater. Прыемна адзначыць, што за перамогу змагалася больш за 500 чалавек. Трэцяе месца заняў факультэт эстэтычнай адукацыі, сярэбраным прызёрам стала зборная каманда работнікаў спартыўнага клуба, цэнтра студэнцкай творчасці, упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю і інтэрнатаў нашага ўніверсітэта. Перамогу ж зноў святкаваў факультэт прыродазнаўства. Спецыяльным прызам ад прафкама работнікаў БДПУ была ўзнагароджана каманда ФФВ.

Цырымонію ўзнагароджання змяніла ўрачыстая цырымонія адкрыцця 61-й круглагадовай спартакіяды БДПУ. Наперадзе нас чакае цэлы год напружаных спаборніцтваў. Аднак першыя вынікі ёсць ужо сёння. Так, 14 кастрычніка прайшло першынство БДПУ па лёгка-атлетычным кросе. Падчас спартыўнага свята сваю порцыю славы і падарункі атрымалі факультэт прыродазнаўства, ФСА і фізіка-матэматычны (3-е, 2-е і 1-е месцы адпаведна).

Узнагароды знайшлі сваіх герояў, свята «Трыумф-2015» скончылася, але самыя яркія спаборніцтвы, выступленні і перамогі яшчэ наперадзе. Любіце спорт, займайцеся фізічнай культурай, далучайцеся да здаровага ладу жыцця – бо ваша будучыня незалежна ад узросту пачынаецца ў вядучай педагагічнай ВНУ краіны!

Вераніка МАНДЗІК


17 верасня 2015 года, № 11 (1166)

АСЕННІ МАРАФОН ДАЕ СПАРТЫЎНЫ ПЛЁН

1_1

Па выніках Мінскага Polo Марафону БДПУ перамог у намінацыі «Самы масавы забег»

У Дзень горада, 13 верасня, стартаваў Мінскі Polo Марафон. Больш маштабнага забегу Беларусь яшчэ не ведала! Для ўдзелу ў ім зарэгістраваліся 16 099 бегуноў з 36 краін свету. Ды яшчэ 3000 мінчан, па словах арганізатараў, стыхійна далучыліся да свята спорту.

Прадстаўнікі ўніверсітэта – больш за 1000 студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў на чале з рэктарам БДПУ Аляксандрам Іванавічам Жуком – удзельнічалі ў карпаратыўным забегу на дыстанцыю 5 км. Гэта быў сапраўдны «старт пакаленняў», бо ў каманду вядучай педагагічнай ВНУ ўваходзілі яшчэ і самыя маленькія лёгкаатлеты – дзеці педагагічных работнікаў.

Па словах аднаго з арганізатараў Polo Марафону, спартсмены-танкаўцы былі самыя заўважныя і пазнавальныя: адзіная форма, універсітэцкая сімволіка, сцягі і плакаты. Трэба адзначыць і пазітыўны настрой, які панаваў у зборнай БДПУ. У гутарцы з карэспандэнтам «Н» усе суразмоўцы адзначалі камандную еднасць, пачуццё неверагоднай лёгкасці руху і адчуванне маладосці незалежна ад узросту.

– Свята сёння атрымалася цудоўным. Наш універсітэт выставіў самую магутную каманду – больш за 1000 чалавек. Кожны з удзельнікаў ад БДПУ фінішаваў з добрым вынікам. Я лічу, што ўніверсітэцкі слоган «Будучыя педагогі – за здаровы лад жыцця» знайшоў сваё адлюстраванне і ў сённяшнім забегу. Нашы студэнты – будучыя педагогі – актыўна займаюцца спортам. Яны стануць прыкладам для сваіх вучняў, – адзначыў рэктар БДПУ А. І. Жук.

Кожны з удзельнікаў мерапрыемства атрымаў на фінішы памятны медаль. А некаторыя ўзнагароды знайшлі сваіх герояў толькі на наступны дзень: 14 верасня на пасяджэнні рэктарата эксклюзіўныя майкі лідара былі ўручаны дэкану факультэта дашкольнай адукацыі А. М. Каспяровічу, дырэктару спартыўнага клуба «Педагог» І. Р. Моргуну, самаму юнаму члену ўніверсітэцкай каманды – дзевяцігадоваму Яраславу Бондару і ініцыятару ўдзелу ў сталічным прабегу – рэктару БДПУ А. І. Жуку.


1 верасня 2015 года, № 10 (1165)

У першыню ў гісторыі правядзення чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе ў ім прыняла ўдзел зборная каманда БДПУ. Аднак статус навічкоў не спыніў на шых хлопцаў – і ў нялёгкай барацьбе яны сталі бронзавымі пры зёрамі спаборніцтваў. Сту дэнтыспарт смены на чале са сваім трэнерам Сяргеем Аркадзьевічам Траско поўныя рашучасці ў хуткім часе пазмагацца і за кубак: перайграць каманду БАТЭ ў Суперфінале, што адбудзецца вясной 2016 г.

1_2

***

У Суперфiнале Еўралігі-2015 па пляжным футболе, які праходзіў у эстонскім Пярну 20–23 жніўня, капітан зборнай Беларусі, нападаючы, студэнт 4-га курса факультэта фізічнага выхавання БДПУ Ігар Брыштэль забіў шэсць галоў у чатырох сустрэчах са зборнымі Італіі, Іспаніі, Украіны і Францыі і стаў лепшым бамбардзірам каманды.

1_3

***

Глеб Расадкін, студэнт 2-га курса факультэта фізічнага выхавання, форвард футбольнага клуба «Дынама–Мінск», на 57-й хвіліне матча плэй-оф Лігі Еўропы «Дынама–Зальцбург» вывеў беларусаў уперад 1:0. Гульня адбылася ў Брэсце 21 жніўня. Дзя куючы перамозе ў сталічнага «Дынама» з’явіўся шанц трапіць у групавы этап Лігі Еўропы.

1_4

***

На чэмпiянат свету па лёгкай атлетыцы, які прымала сталіца Кітайскай Народнай Рэспублікі 22–30 жніўня, накіравалася 18 беларускіх лёгкаатлетаў, у тым ліку – выхаванец БДПУ малатабоец Ю. Шаюноў. Дарэчы, у 2006 г. у Пекіне на чэмпіянаце свету сярод юніёраў Юрый, у той час студэнт факультэта фізічнага выхавання, стаў чацвёртым.

1_5

КУрсив жирный

Автор


 

4 чэрвеня 2015 года, № 8 (1163)

1_4

У Мазыры 23 мая стартаваў чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па пляжным футболе сярод мужчын. Упершыню ў гэтых спаборніцтвах прымае ўдзел зборная каманда БДПУ, якую трэніруе старшы выкладчык кафедры спартыўна-педагагічных дысцыплін С. А. Траско.

Пасля ўрачыстага адкрыцця спартыўнага мерапрыемства зборная нашага ўніверсітэта згуляла тры матчы. У першы дзень нечакана для ўсіх (але не для балельшчыкаў!) яна перамагла з лікам 7:5 сярэбранага прызёра апошніх двух чэмпіянатаў – «Вітгазэнерга» (г. Віцебск). На наступны дзень дружына БДПУ выйграла ў брэсцкай «Лагуны» (5:4) і ў каманды гаспадароў «М-Сіці» (3:2). Спіслепшых бамбардзіраў чэмпіяната з 7 галамі ўзначаліў студэнт 3-га курса факультэта фізічнага выхавання Аляксандр Белы.

Так трымаць!

* * *

Першакурснiк факультэта фізічнага выхавання Дзмітрый Макарэвіч стаў пераможцам міжнароднага турніру па боксе на прызы Заслужанага майстра спорту Георгія Кандэлакі (Грузія).

* * *

Прадстаунiкi БДПУ гэтымі днямі прымаюць удзел у Рэспубліканскай універсіядзе па веславанні на байдарках і каноэ ў Брэсце.

Пажадаем ім удалага выступлення!


 

16 красавіка 2015 года, № 5 (1160)

***

Студэнтка 3-га курса факультэта дашкольнай адукацыі нашага ўніверсітэта Алена Мішчук заваявала бронзавы медаль на Першым чэмпіянаце свету сярод студэнтаў па тайскім боксе ў Бангкоку (Каралеўства Тайланд). За месца на п’едэстале змагаліся прадстаўнікі 43 краін свету.

***

У італьянскім К’езаін-Вальмаленка студэнтка 2-га курса факультэта фізічнага выхавання Аляксандра Раманоўская стала чэмпіёнкай свету па фрыстайле сярод юніёраў у раздзеле лыжнай акрабатыкі.

1_3

***

У хуткім часе фізкультурна-спартыўную базу нашага ўніверсітэта папоўніць даволі вядомы сталічны аб’ект па вул. Сенніцкая, 55. Пасля афармлення неабходнай дакументацыі, перадачы на баланс БДПУ і правядзення пэўнай рэканструкцыі стадыён «Лакаматыў» запросіць танкаўцаў, а таксама вучняў педагагічных класаў на заняткі па фізічным выхаванні, на ўніверсітэцкія спартыўна-масавыя мерапрыемствы і, магчыма, турніры гарадскога маштабу.


23 кастрычніка 2014 года, № 15 (1150)

ЮБІЛЕЙНЫ ГОД АДКРЫВАЕ ЮБІЛЕЙНУЮ СПАРТАКІЯДУ

Можна шмат гаварыць пра карысць здаровага ладу жыцця, прапаганду спорту і фізічнай культуры. А можна штодзённай і ўпартай працай пакрысе набліжацца да малых і вялікіх перамог, ставіць асабістыя рэкорды, як гэта робяць танкаўцы, падтрымліваючы тым самым імідж БДПУ як аднаго з самых «спартыўных» універсітэтаў рэспублікі. Менавіта яны – прыгожыя, моцныя, спрытныя і мэтанакіраваныя студэнты і выкладчыкі – сталі героямі традыцыйнага свята «Трыумф-2014», прысвечанага падвядзенню вынікаў 59-й і адкрыццю юбілейнай, 60-й, круглагадовай спартакіяды.

1_500x311

Падчас прывітальнага слова на адкрыцці мерапрыемства, якое адбылося 16 кастрычніка ў актавай зале, рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук нагадаў, што спорту ў нашым універсітэце заўсёды надавалася асаблівая ўвага. «Сярод нашых студэнтаў ёсць мноства тытулаваных спартсменаў, якія абараняюць на спаборніцтвах гонар не толькі ўніверсітэта, але і краіны, паспяхова выступаючы за яе межамі. Каб колькасць такіх трыумфатараў толькі павялічвалася, неабходна выхоўваць у маладога пакалення цікавасць да спорту, з чым універсітэт выдатна спраўляецца»,  – адзначыў Аляксандр Іванавіч. Сапраўды, такія акцыі, як «100 кіламетраў да 100-годдзя БДПУ», якую праводзілі велааматары, і плавальны марафон з удзелам прадстаўнікоў адразу трох пакаленняў – вучняў, студэнтаў і выкладчыкаў – трымаюць у тонусе ўсю дружную сям’ю нашай аlma mater.

Цырымонію ўзнагароджання факультэтаў па выніках 59-й круглагадовай спартакіяды адкрыў асабіста кіраўнік універсітэта. Сёлета ў напружанай барацьбе перамог фізічны факультэт, 2-е і 3-е месцы адпаведна ў прыродазнаўцаў і гісторыкаў.

У спартакіядзе сярод супрацоўнікаў БДПУ трэцяе месца заняла каманда матэматычнага факультэта, другое ў факультэта прыродазнаўства, а чэмпіёнам стала каманда, якая складалася з прадстаўнікоў спартыўнага клуба «Педагог», цэнтра студэнцкай творчасці, упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю і інтэрнатаў нашага ўніверсітэта.

Усе трыумфатары былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі ад спонсараў і рэктарата, не засталася без прызоў і каманда факультэта фізічнага выхавання, якая ўдзельнічае ў спартакіядзе па-за конкурсам.

У намінацыі «Лепшы кіраўнік спартыўнай секцыі» перамог студэнт 5-га курса фізічнага факультэта, кіраўнік секцыі па атлетычнай гімнастыцы Андрэй Падліпскі. Узнагароду яму ўручыў самы вядомы беларускі каментатар Уладзімір Мікалаевіч Навіцкі. А ў намінацыі «Спартыўны лідар круглагадовай спартакіяды» лепшым стаў пяцікурснік факультэта псіхалогіі Максім Шыла. Яго ўзнагароджвалі генеральны сакратар асацыяцыі «Бе-ларуская федэрацыя міні-футболу» Уладзімір Міхайлавіч Завадскі і генеральны дырэктар асацыяцыі «Бе-ларуская федэрацыя пляжнага футболу» Аляксандр Яўгенавіч Баранаў. Госці адзначылі таксама і Ігара Брыштэля, майстра спорту па пляжным футболе.

Лепшай зборнай камандай універсітэта сёлета стала зборная БДПУ па гандболе. Прыз у гэтай намінацыі ўручаў заслужаны майстар спорту СССР па гандболе, алімпійскі чэмпіён К. Р. Шаравараў.

У ліку гасцей «Трыумфу-2014» была і дырэктар установы «Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў» Валянціна Віктараўна Баляба. Яна правяла цырымонію ўзнагароджання лепшых з лепшых: студэнтаў, якія былі прызнаны «Спартыўным гонарам БДПУ» і праслаўляюць наш універсітэт на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях.

Пасля аб’яўлення пераможцаў ва ўсіх намінацыях і ўручэння прызоў пад гукі міжнароднага гімна студэнцтва рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук урачыста даў старт 60-й юбілейнай круглагадовай спартакіядзе, якая абяцае быць яшчэ больш насычанай і цікавай. А дэвіз БДПУ «Праз спорт да здароўя», безумоўна, стане заклікам для тых, хто яшчэ не далучыўся да дзівоснага свету спорту і здаровага ладу жыцця.

Елісей БАРАНАЎ, студэнт факультэта прыродазнаўства


23 кастрычніка 2014 года, № 15 (1150)

2_500x400

Напярэдадні юбілею ўніверсітэта адбыўся велапрабег працягласцю больш чым дзве тысячы кіламетраў «Ад Мінска да Парыжа». Адным з яго ініцыятараў і ўдзельнікаў стаў выпускнік факультэта прыродазнаўства і магістратуры БДПУ Яўген Власеўскі

***

3_500x388

Працягваецца акцыя «100 кіламетраў да 100-годдзя БДПУ». Вось ужо другі месяц запар па суботах удзельнікі маладзёжнага праекта «Будучыя педагогі – за здаровы лад жыцця» збіраюцца на веласцежках Мінска. Сярод іх – вучні педагагічных класаў гімназіі № 20 г. Мінска. Нагадаем, што кожны, хто праедзе 200 км, атрымае ў падарунак гарадскі ровар AIST!

***

4_500x375

У рамках круглагадовай спартакіяды БДПУ прайшоў восеньскі лёгкаатлетычны крос. Больш за 100 студэнтаў вырашылі паспаборнічаць у хуткасці ды і проста актыўна адпачыць на свежым паветры. Што да вынікаў, то першыя тры месцы па праву занялі каманды факультэтаў прыродазнаўства, псіхалогіі і дашкольнай адукацыі. Спартсмены ФФВ, як звычайна, выступалі па-за конкурсам.

***

5_500x689

Тры дні першакурснікі БДПУ дэманстравалі свае спартыўныя здольнасці і камандны дух падчас першай у іх жыцці ўніверсітэцкай спартландыі. Падрыхтавацца да яе ім дапамаглі выкладчыкі кафедры фізічнага выхавання і спорту, а таксама работнікі спартыўнага клуба «Педагог». У першай групе перамогу святкавалі студэнты ФФВ, у другой – факультэта прыродазнаўства, трэцяй – спартсмены з ФСА і ФДА. Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі і атрымалі салодкія прызы ад прафкама студэнтаў.


20 лютага 2013 года, № 19 (1137)

Так трымаць!

Па выніках выступлення зборных каманд нашай alma mater на Рэспубліканскай універсіядзе–2013 Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь С. А. Маскевіч на калегіі Міністэрства ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў рэктару БДПУ прафесару П. Д. Кухарчыку кубак і Дыплом трэцяй ступені. Адбылася гэтая прыемная падзея 11 лютага.

6_500x392

Ва ўніверсітэце заўжды надавалася асаблівая ўвага не толькі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце, але і спорту вышэйшых дасягненняў. Мінулы год – не выключэнне. Усе мы з цікавасцю сачылі за выступленнямі нашых студэнтаў-спартсменаў як на міжнароднай арэне, так і на рэспубліканскіх спаборніцтвах. Пры істотнай падтрымцы рэктарата зборныя каманды БДПУ ў рамках Універсіяды прынялі ўдзел у 25 алімпійскіх і 12 неалімпійскіх відах спорту. Вынікі выступленняў, безумоўна, не аднолькавыя. Аднак вельмі дружны калектыў спартсменаў-педагогаў зрабіў усё магчымае і часам немагчымае для агульнага поспеху. Такія патрыятычныя адносіны да сваёй alma mater далі плён – мы трэція сярод ВНУ рэспублікі ў агульным заліку. Пры гэтым найбольшы ўнёсак у скарбонку нашых дасягненняў зрабілі каманды па гульнявых відах спорту, трэнерам якіх з’яўляецца старшы выкладчык кафедры спартыўна-педагагічных дысцыплін С. А. Траско. Не менш плённа працуе таксама трэнер па барацьбе дзюдо і самба, выкладчык названай кафедры А. У. Катлоўскі. Трымаюць высокі ўзровень каманды па лёгкай атлетыцы (трэнер І. П. Лісіцын), таэквандо (трэнер У. Г. Жэлняровіч), жаночым баскетболе (трэнер Т. В. Харашылава) і іншыя.

Такі поспех з’яўляецца вынікам мэтанакіраванай дзейнасці педагагічнага калектыву ўніверсітэта. Прафарыентацыйная работа на працягу некалькіх гадоў у вучылішчах алімпійскага рэзерву, клубных калектывах, федэрацыях і іншых установах дала свой плён. Сёння ва ўніверсітэце вучацца ўдзельнікі летніх і зімовых алімпійскіх гульняў, пераможцы і прызёры чэмпіянатаў свету і Еўропы, этапаў Кубка свету, чэмпіянатаў Рэспублікі Беларусь. Так трымаць і ў далейшым!

Міхаіл КРУТАЛЕВІЧ, дэкан факультэта фізічнага выхавання


16 студзеня 2014 года, № 18 (1136)

На працягу года нашы студэнты заваёўвалі для сваёй alma mater медалі вышэйшага гатунку на спартыўных пляцоўках краіны і свету. Плённым для нас стаў сёлетні чэмпіянат Еўропы па грэка-рымскай і вольнай барацьбе, які праходзіў 19–24 сакавіка ў Тбілісі (Грузія). Адразу двое прадстаўнікоў БДПУ сталі чэмпіёнамі. Гэта – Элбек ТАЖЫЕЎ у вагавай катэгорыі да 55 кг і Анастасія ГУЧОК у вагавай катэгорыі да 59 кг.

7_500x334

У маі цудоўныя навіны прыйшлі да нас з Сегеда (Венгрыя). На спаборніцтвах Кубку свету па кікбоксінгу (раздзел К-1) ажно тры студэнты БДПУ – Аганес САФАРАН, Сяргей БАШУРА (ФФВ) і Аляксандр КАРПІЦКІ (гістфак) – занялі адпаведна 1-е, 2-е і 3-е месцы ў розных вагавых катэгорыях.

З 6-га па 17-е ліпеня ў Казані (Татарстан, Расія) праходзіла XXVII Сусветная летняя ўніверсіяда. Паспяхова выступілі на міжнароднай арэне спартсмены-танкаўцы – прадстаўнікі факультэта фізічнага выхавання БДПУ. Так, самбіст Аляксандр КОКША заваяваў сярэбраны медаль у вагавай катэгорыі да 68 кг, а Паліна ПЕХАВА стала бронзавай прызёркай у парным разрадзе жаночага тэніснага турніру. Кідальнік молата Юрый ШАЮНОЎ заняў на Універсіядзе 4-е месца.

У кастрычніку студэнтка 2-га курса факультэта дашкольнай адукацыі Алена МІШЧУК стала ўладальніцай залатога медаля на этапе Кубка свету па кікбоксінгу ў раздзеле К-1, што праходзіў у Рызе. Знамянальна тое, што ўсур’ёз займацца гэтым відам спорту яна пачала толькі ў мінулым годзе, калі паступіла ў БДПУ.


17 мая 2013 года, № 7 (1125)

У нашым універсітэце вучацца самыя амбіцыйныя студэнты. Сведчаннем гэтага сталі новыя камплекты медалёў вышэйшага гатунку, якія будучыя педагогі заваявалі для сваёй alma mater на спартыўных пляцоўках рэспублікі і сталіцы – Рэспубліканскай універсіядзе і чэмпіянаце сярод ВНУ г. Мінска. Карыстаючыся выпадкам, далучаюся да слоў віншавання, якія днямі прагучалі для «залатой» каманды БДПУ па самба (трэнеры Ю. М. Павукоў і А. У. Катлоўскі) і «сярэбранай» зборнай па баскетболе (трэнер Т. В. Харашылава). Так трымаць!

Іван МОРГУН, дырэктар ФСК «Педагог»


28 сакавiка 2013 года, № 4 (1122)

Завяршыліся спаборніцтвы яшчэ ў двух відах спорту ў рамках праграмы 58-й круглагадовай спартакіяды БДПУ.