Мой факультэт

 

30 снежня 2016 года, 15–16 (1187–1188)

ФІЗІКА-МАТЭМАТЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

г. Мінск, пр. Незалежнасці, 1, вучэбны корпус № 2; тэл. 327-79-13, 200-80-62

Е-mail: phys_mat@bspu.by

Дэкан – Сяргей Іванавіч ВАСІЛЕЦ,

кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт

%d1%84%d1%96%d0%b7%d1%96%d0%ba%d0%b0-%d0%bc%d0%b0%d1%82%d1%8d%d0%bc%d0%b0%d1%82%d1%8b%d1%87%d0%bd%d1%8b-%d1%84%d0%b0%d0%ba%d1%83%d0%bb%d1%8c%d1%82%d1%8d%d1%821

Фізіка-матэматычны факультэт – адзін з найстарэйшых ва ўніверсітэце. Першы набор на спецыяльнасці «Фізіка», «Матэматыка» адбыўся амаль 70 гадоў назад.

Кваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі склад, абноўленая матэрыяльна-тэхнічная база (навукова-даследчыя лабараторыі, сучасныя камп’ютарныя класы, сярод якіх 2 – мультысэрвісныя), а таксама даўнія і трывалыя традыцыі – вось тыя складнікі, што дазваляюць забяспечваць высокі ўзровень навучання і займаць лідзіруючыя пазіцыі сярод аналагічных факультэтаў іншых універсітэтаў краіны. Толькі тут ёсць адзіны ў Беларусі вучэбны планетарый, дзе праводзяцца заняткі па астраноміі і пазнавальныя экскурсіі па «зорным небе», а таксама ўнікальны маятнік Фуко, які дазваляе эксперыментальна зафіксаваць вярчэнне Зямлі. Дарэчы, маятнік устаноўлены дзякуючы намаганням выпускніка факультэта, дырэктара ААТ «Пеленг» У. І. Па крышкіна.

На чатырох кафедрах факультэта (матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі, фізікі і методыкі выкладання фізікі, інфарматыкі і методыкі выкладання інфарматыкі, інфармацыйных тэхналогій у адукацыі) працуюць спецыялісты-прафесіяналы, выкладчыкі, сярод якіх 4 дактары і 26 кандыдатаў навук. На базе гімназіі № 20 і СШ № 51 г. Мінска створаны і паспяхова функцыянуюць філіялы кафедраў. Пры факультэце арганізавана работа школ юных матэматыкаў і юных фізікаў.

6

Веды, набытыя студэнтамі падчас вучобы, забяспечваюць ім магчымасць пасля заканчэння ўніверсітэта выкладаць фізіку, матэматыку і інфарматыку ў агульна-адукацыйных школах, гімназіях, ліцэях, каледжах і ВНУ. Многія з выпускнікоў факультэта працуюць ва ўпраўленнях адукацыі, навукова-даследчых установах, лабараторыях камп’ютарнага і псіхолага-педагагічнага профіляў, кіруюць дзяржаўнымі ўстановамі і прадпрыемствамі. Калі хтосьці марыць пра дызайнерскую ці выдавецкую дзейнасць, ён атрымае неабходныя для гэтага навыкі камп’ютарнай графікі. Валоданне мовамі Pascal ABC, С#.NET, Visual С#.NET, JavaScript, PHP дазволіць выпускнікам стаць прафесійнымі праграмістамі. Дарэчы, шмат выхаванцаў факультэта працуюць у галіне інфармацыйных тэхналогій – сістэмнымі адміністратарамі кампаній (Yandex, EPAM, BelHard, IBA, Wargaming), у камп’ютарных выданнях, банках і г. д. Шматузроўневая сістэма навучання – шанц для выпускнікоў атрымаць не толькі вышэйшую адукацыю, але і ступень магістра і, магчыма, працягнуць навучанне ў аспірантуры.

Студэнцкае жыццё не абмяжоўваецца толькі вучобай. Вольны ад заняткаў час студэнты фізіка-матэматычнага факультэта праводзяць весела і з густам. Вельмі цікава праходзяць традыцыйныя мерапрыемствы. Заўсёды збірае поўную залу прэзентацыя першага курса. Апошняя субота сакавіка – Дзень фізіка-матэматычнага факультэта, у межах якога адбываюцца навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў, алімпіяды па фізіцы, матэматыцы і інфарматыцы, сустрэчы з выпускнікамі розных гадоў. Круглагадовая спартакіяда, якая традыцыйна праводзіцца ва ўніверсітэце, дазваляе студэнтам прадэманстраваць свае спартыўныя якасці. Прадстаўнікі факультэта прымаюць актыўны ўдзел у зорных паходах па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа. Усе значныя падзеі абавязкова адлюстроўваюцца ў факультэцкай і ўніверсітэцкай газетах, на сайце БДПУ.

Факультэт ганарыцца знакамітымі выпускнікамі, сярод якіх першы віцэ-прэзідэнт карпарацыі «Галактыка» В. І. Басалыга, генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь У. П. Грыдзюшка, кіраўнікі розных устаноў адукацыі Беларусі.

Шчыра запрашаем на фізіка-матэматычны факультэт тых, хто цікавіцца матэматыкай, фізікай, электронікай, інфарматыкай і праграмаваннем!


 

30 снежня 2016 года, 15–16 (1187–1188)

ФАКУЛЬТЭТ ЭСТЭТЫЧНАЙ АДУКАЦЫI

г. Мінск, вул. Магілёўская, 37, вучэбны корпус № 5; вул. Ф. Скарыны, 13, вучэбны корпус № 7; тэл. 327-38-10, 200-56-10

E-mail: aesthet55@tut.by

Дэкан – Ірына Іванаўна РЫЖЫКАВА,

кандыдат педагагічных навук, дацэнт

%d1%8d%d1%81%d1%82%d1%8d%d1%82%d1%8b%d1%87%d0%bd%d0%b0%d1%8f-%d0%b0%d0%b4%d1%83%d0%ba%d0%b0%d1%86%d1%8b%d1%8f

Факультэт эстэтычнай адукацыі аб’ядноўвае людзей творчых. Тут вывучаюцца як традыцыйныя дысцыпліны эстэтычнага і педагагічнага цыклаў (гісторыя ма стацтва і тэарэтычныя асновы музыкі, методыка музычнага выхавання і інш.), так і інавацыйныя курсы (музычная ін фарматыка, музычна-педагагічнае праектаванне, асновы камп’ютарных тэхналогій, камп’ютарная графіка і г. д.).

На факультэце студэнты атрымліваюць веды і авалодваюць практычнымі навыкамі па ручным ткацтве, кераміцы, роспісе, вышыўцы, удасканальваюць майстэрства музычнага і сцэнічнага выканальніцтва, харэаграфіі, жывапісу, а таксама набываюць прафесійны вопыт па абраных спецыяльнасцях на разнастайных практыках. Мастакі маюць магчымасць прадэманстраваць свае ўменні падчас пленэраў, музыканты, харэографы і фалькларысты – у адпаведных творчых калектывах.

Падрыхтоўка спецыялістаў падпарадкавана адной мэце: выпускнікі павінны стаць педагогамі з высокім узроўнем прафесіяналізму ў галіне духоўнай і матэрыяльнай культуры. Адпавядаць гэтай высокай місіі студэнтам дапамагаюць высокакваліфікаваныя вы кладчыкі, сярод якіх народныя майстры, кіраўнікі вядомых музычных і харэаграфічных калектываў, члены Беларускага саюза дызайнераў і Саюза мастакоў Беларусі. Дарэчы, апошнія сталі аўтарамі і стваральнікамі ўніверсітэцкай мастацкай галерэі «Асветнікі зямлі беларускай».

На факультэце вядзецца падрыхтоўка па спецыяльнасці «Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія» з прысваеннем кваліфікацыі «Педагог-музыкант. Выкладчык». У пераліку асноўных дысцыплін: педагогіка, ігра на музычных інструментах, дырыжыраванне, вакал, харэаграфія.

З 2013 г. ажыццяўляецца навучанне па спецыяльнасцях «Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка», «Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія промыслы» з прысваеннем кваліфікацыі «Педагог-мастак. Выкладчык». Падчас вучобы студэнты атрымліваюць веды як па выяўленчым мастацтве (малюнак, жывапіс, гісторыя мастацтваў, кампазіцыя, методыка навучання выяўленчаму мастацтву, методыка навучання народным мастацкім рамёствам і інш.), так і ў сферы камп’ютарных тэхналогій і дызайну (камп’ютарная графіка, мастацкае праектаванне, фотаграфіка і мультымедыя, камп’ютарныя сеткі і Web-дызайн, методыка навучання камп’ютарнай графіцы і інш.).

У 2016 г. адкрылася новая спецыяльнасць «Музычнае мастацтва і сусветная мастацкая культура». Яе выпускнікі будуць накіроўвацца ў сярэднія школы, каледжы, гімназіі, дзе змогуць выкладаць прадметы «Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)», «Музыка», іншыя вучэбныя прадметы эстэтычнага цыкла, а таксама атрымаюць магчымасць кіраваць школьнымі творчымі калектывамі.

Выпускнікі факультэта працуюць ва ўстановах адукацыі і культуры настаўнікамі музыкі, выяўленчага мастацтва і чарчэння ці кіраўнікамі мастацкіх, харавых, харэаграфічных, фальклорных гурткоў у агульнаадукацыйных школах і школах мастацтваў, музычнымі кіраўнікамі ў дзіцячых садках, вакалістамі ў музычных тэатрах, кіраўнікамі фальклорных і харэаграфічных калектываў ва ўстановах дадатковай адукацыі, мастакамі-ілюстратарамі ў выдавецвах, вэб-дызайнерамі і г. д.

Студэнты факультэта з’яўляюцца ўдзельнікамі шматлікіх творчых калектываў: народнага аркестра народных інструментаў; народнага ансамбля беларускай музыкі і песні «Ярыца»; народнага ансамбля народнай музыкі, песні і танца «Рэй» (гл. на здымку 3), народнага ансамбля цымбалістаў «Вярба»; ансамбля скрыпачоў; хору «Gaudeamus» і інш.

Нашы зорныя выпускнікі: эстрадныя спявачкі Алёна Свірыдава і Ганна Шаркунова; удзельнік гурта «Лепрыконсы» Уладзімір Федарук (гл. на здымку 2), дызайнеры, члены Міжнароднай грамадскай асацыяцыі «Саюз дызайнераў» Вольга, Марына і Алена Парфяновіч; мастак, член Беларускага саюза мастакоў Наталля Жыгамонт і іншыя.

Факультэт рады бачыць сярод сваіх будучых студэнтаў творчых, зачараваных мастацтвам асоб!


 

30 снежня 2016 года, 15–16 (1187–1188)

ФАКУЛЬТЭТ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫI

г. Мінск, вул. Кабушкіна, 59а, вучэбны корпус № 11; тэл. 341-39-18

Е-mail: fdo_fac@bspu.by

Дэкан – Вольга Мікалаеўна АНЦЫПІРОВІЧ,

кандыдат педагагічных навук, дацэнт

%d0%b7%d0%b0%d0%bc%d0%b5%d0%bd%d0%b0_%d0%b4%d0%b0%d1%88%d0%ba%d0%be%d0%bb%d1%8c%d0%bd%d0%b0%d1%8f-%d0%b0%d0%b4%d1%83%d0%ba%d0%b0%d1%86%d1%8b%d1%96

Дзейнасць педагога дашкольнай установы адказная і пачэсная, бо ён з’яўляецца першым выхавальнікам у жыцці дзіцяці, і вынікі яго працы часта прадвызначаюць усё далейшае развіццё асобы.

На першай ступені вышэйшай адукацыі факультэт ажыццяўляе падрыхтоўку студэнтаў па спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя». На другой ступені (магістратура) – па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка дашкольнай адукацыі», а таксама па прафілізацыі «Экспертыза якасці дашкольнай адукацыі» ў сеткавай завочнай форме сумесна з Інстытутам дзяцінства Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А. І. Герцэна (Санкт-Пецярбург, РФ).

Выпускнікі ФДА працуюць ва ўстановах сістэмы дашкольнай адукацыі на пасадах педагога, загадчыка і намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці.

У структуры факультэта тры кафедры – агульнай і дашкольнай педагогікі, методык дашкольнай адукацыі, агульнай і дзіцячай псіхалогіі, якія з’яўляюцца цэнтрамі перадавой вучэбна-метадычнай і навуковай думкі ў галіне дашкольнай адукацыі. Працэс навучання забяспечваюць 50 выкладчыкаў – майстроў сваёй справы, сярод якіх 2 прафесары.

Адным з найважнейшых кампанентаў прафесійнай падрыхтоўкі будучых педагогаў выступае практычная дзейнасць. З гэтай мэтай на факультэце арганізаваны чатыры віды практык па спецыяльнасці. Базы для іх праходжання размяшчаюцца ў лепшых установах дашкольнай адукацыі г. Мінска, у тым ліку на чатырох філіялах кафедраў факультэта.

Студэнты ФДА не толькі старанна вучацца, але і займаюцца навуковай дзейнасцю. Вынікі працы маладыя даследчыкі дэманструюць падчас міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцый, публікуюць у зборніках артыкулаў, прадстаўляюць на Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Факультэт дашкольнай адукацыі цесна кантактуе з аднолькавымі па профілі структурамі ўніверсітэтаў Арменіі, Расіі, Украіны, што дазваляе выкладчыкам і студэнтам стажыравацца за мяжой і прымаць удзел у ажыццяўленні міжнародных навуковых праектаў.

ФДА клапоціцца не толькі аб прафесійнай падрыхтоўцы, асобасным развіцці студэнтаў, але і дбае пра іх здароўе, камфорт. У вучэбным корпусе функцыянуе свая спартыўная зала, а ў 2016 г. адкрыта ўтульнае «Дашкольнае кафэ» з разнастайным меню і даступнымі цэнамі.

Факультэт ганарыцца сваімі выпускнікамі, сярод якіх мадэль, тэлевядучая праграм «Добрай раніцы, Беларусь» і «Вялікі сэлфі-тур», выкладчык ФДА Надзея Цімафеева, сярэбраны прызёр Адкрытага чэмпіянату Еўропы, бронзавая медалістка Першага чэмпіянату свету сярод студэнтаў па тайскім боксе Алена Мішчук, многія іншыя.

Чакаем вас на факультэце!


 

30 снежня 2016 года, 15–16 (1187–1188)

ФАКУЛЬТЭТ ПАЧАТКОВАЙ АДУКАЦЫI

г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 13, вучэбны корпус № 7; тэл. 267-91-05

Е-mail: fno@tut.by

Дэкан – Наталля Уладзіміраўна ЖДАНОВІЧ,

кандыдат філалагічных навук, дацэнт

4

Згодна з народнай мудрасцю, цела чалавека ствараюць бацькі, а душу – педагогі. Гэтыя словы маюць прамое дачыненне да першага настаўніка, таму што вельмі важна, хто павядзе маленькага чалавека ў Краіну ведаў, хто будзе для яго прыкладам у жыцці. І чым меншы ўзрост дзіцяці, тым больш высокія патрабаванні прад’яўляюцца да педагога, які з ім працуе.

Вось ужо шэсць дзесяцігоддзяў факультэт рыхтуе настаўнікаў для пачатковай школы. Час мяняецца, аднак традыцыйнымі застаюцца якасці, якімі павінен валодаць той, хто збіраецца звязаць свой лёс з навучаннем і выхаваннем малодшых школьнікаў: адукаванасць, шырокі кругагляд, дапытлівасць, знаходлівасць, крэатыўнасць, а яшчэ – дабрыня і любоў да дзяцей.

Факультэт пачатковай адукацыі аб’ядноўвае людзей, якім аднолькава блізкія літаратура, мова, матэматыка, прыродазнаўства, прадметы эстэтычнага цыкла і творчая дзейнасць. Прафесійнаму станаўленню будучых педагогаў дапамагаюць выкладчыкі 3 факультэцкіх кафедраў: педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі, беларускага і рускага мовазнаўства, прыродазнаўчанавуковых дысцыплін. На ФПА працуюць 2 доктары і 24 кандыдаты навук, якія кіруюць вучэбнай і навукова-даследчай дзейнасцю студэнтаў. Але ж стаць сапраўдным прафесіяналам можна толькі пасля практык, і ўсе яны – вучэбныя і педагагічныя – спрыяюць якаснай падрыхтоўцы будучых спецыялістаў.

Акрамя вучобы студэнты ахвотна займаюцца грамадска-творчай дзейнасцю. На факультэце працуюць валанцёрская група «Адкрытае сэрца», педагагічныя атрады «Данка» і «Данка-2», рэдкалегія студэнцкай газеты «Пачатковец», народны аркестр вакальна-інструментальнай музыкі «Спадчына», вакальная група «Кансананс». На ФПА шмат цікавых традыцый, дзякуючы якім студэнцкае жыццё ніколі не бывае сумным і аднастайным: гэта і дні здароўя, і спартыўныя святы, і знакамітыя зорныя паходы – усё немагчыма нават пералічыць!

Факультэт скончылі выдатныя работнікі сістэмы адукацыі рэспублікі: Л. М. Кастэнка – дырэктар ДУА «Пачатковая школа № 39 г. Мінска», Г. А. Астроўская – дырэтар ДУА «Сярэдняя школа № 180 г. Мінска», А. А. Асадчая – намеснік кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска і многія іншыя.

Дзверы факультэта пачатковай адукацыі заўсёды адчынены для тых, хто сур’ёзна ставіцца да сваёй адукацыі і прафесійнага самавызначэння.


 

30 снежня 2016 года, 15–16 (1187–1188)

ФАКУЛЬТЭТ ПРЫРОДАЗНАЎСТВА

г. Мінск, вул. Савецкая, 18/1, вучэбны корпус № 3; тэл. 227-84-77

Е-mail: fdo_bgpu@bk.ru

Дэкан – Наталля Уладзіміраўна НАВУМЕНКА,

кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт

3

Ты любіш прыроду і жадаеш яе разумець? Цябе вабяць вандроўкі і захапляе пошук рашэння хімічных задач і біялагічных галаваломак? Цябе хвалююць экалагічныя праблемы і цікавяць таямніцы, якія хавае прыродная і культурная спадчына тваёй малой радзімы і вялікага свету? Што ж, тады рабі выбар на карысць факультэта прыродазнаўства!

Факультэт мае моцны кадравы патэнцыял – 8 дактароў і 34 кандыдаты навук. У яго складзе 4 кафедры (агульнай біялогіі і батанікі, марфалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл, хіміі, геаграфіі і методыкі выкладання геаграфіі), 2 вучэбна-метадычныя лабараторыі (інфармацыйных тэхналогій у прыродазнаўчай адукацыі; біяхіміі і біятэхналогіі) і 2 інтэрактыўныя класы – «Хіміі» (гл. на здымку) і «Біялогіі». Грунтоўная матэрыяльная база – сучаснае абсталяванне, прыборы, найноўшыя сродкі навучання – дазваляе праводзіць шырокае кола лабараторных практыкумаў па дысцыплінах хімічнага, біялагічнага і геаграфічнага профіляў. На факультэце працуюць 4 студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі. Акрамя таго, будучыя спецыялісты займаюцца даследчыцкай дзейнасцю і на базах устаноў-партнёраў. Студэнцкае навуковае таварыства факультэта прыродазнаўства з’яўляецца лепшым у БДПУ!

Тэарэтычныя веды замацоўваюцца на практыцы. У прадмесці Мінска на аграбіястанцыі «Зялёнае» праводзяцца вучэбныя практыкі – біялагічныя (па сістэматыцы раслін, альгалогіі і мікалогіі, фізіялогіі раслін, заалогіі, экалогіі і інш.) і геаграфічныя (па геалогіі, тапаграфіі, геамарфалогіі, метэаралогіі, гідралогіі, школьным турызме). Практыкі па краязнаўстве і комплексныя геаграфічныя (ландшафтная і па эканамічнай, сацыяльнай і фізічнай геаграфіі) праходзяць штогод у розных кутках Беларусі.

Факультэт мае свае традыцыі, якія падтрымліваюцца і ўзбагачаюцца кожным новым пакаленнем студэнтаў. Штогод цікава праходзяць «Свята ўраджаю», «Адзін дзень на аграбіястанцыі „Зялёнае“» для першакурснікаў, «Дзень птушак» і геаграфічны злёт «Арыенцір». Усе гэтыя мерапрыемствы даюць магчымасць студэнтам праявіць свае таленты і эрудыцыю, фарміруюць уменне жыць і працаваць у калектыве.

Грунтоўныя веды па вучэбных дысцыплінах дазваляюць выпускнікам факультэта прыродазнаўства працаваць настаўнікамі, арганізатарамі пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці навучэнцаў, кіраўнікамі структурных падраздзяленняў Міністэрства адукацыі. Сярод выпускнікоў: А. А. Каваленя – акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар; Г. М. Казак – начальнік упраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама; А. У. Мураўёў – дырэктар гімназіі № 19 г. Мінска і іншыя.

Той, хто скончыў факультэт прыродазнаўства, ніколі не спыняецца на дасягнутым – заўсёды знаходзіць прымяненне сваім ведам, уменням, здольнасцям. Бо шукаць і знаходзіць адказы на шматлікія складаныя пытанні навакольнага свету – гэта тое, чаму вучаць у аўдыторыях факультэта.


 

30 снежня 2016 года, 15–16 (1187–1188)

IНСТЫТУТ IНКЛЮЗIЎНАЙ АДУКАЦЫI

г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 13, вучэбны корпус № 7; тэл. 267-92-57, 267-97-73

Е-mail:iiо@bspu.by

Дэкан – Аляксандр Мікалаевіч КАСПЯРОВІЧ,

Дырэктар – Вера Валер’еўна ХIТРУК, доктар педагагічных навук, дацэнт

acr52

Iнстытут iнклюзiўнай адукацыі (ІІА) – адзіны ў Рэспубліцы Беларусь – рыхтуе ўнікальных спецыялістаў, здольных забяспечваць псіхолага-педагагічнае суправаджэнне дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ад нараджэння да васямнаццаці гадоў. Выпускнікі Інстытута заўсёды запатрабаваныя не толькі ў спецыялізаваных школах і дзіцячых садках, але і ва ўстановах адукацыі агульнага тыпу (дашкольныя групы і класы інтэграванага і інклюзіўнага навучання і выхавання, пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі), у паліклініках і медыцынскіх цэнтрах, а таксама ва ўстановах сістэмы сацыяльнага забеспячэння і ў грамадскіх арганізацыях.

Студэнты ІІА атрымліваюць грунтоўную падрыхтоўку па прадметах медыка-біялагічнага, псіхолага-педагагічнага і метадычнага цыклаў, праходзяць вучэбную і вытворчую практыкі ў розных тыпах адукацыйных уcтаноў, прымаюць удзел у навукова-даследчай і валанцёрскай рабоце. Абавязковым кваліфікацыйным патрабаваннем да выпускнікоў з’яўляецца валоданне сродкамі падтрымліваючай камунікацыі (жэставай мовай, рэльефна-кропкавым шрыфтам Брайля), а таксама сродкамі альтэрнатыўнай камунікацыі (з дапамогай прадметаў, малюнкаў, жэстаў, сімвалаў). Электронная бібліятэка, міжкафедральны рэсурсны цэнтр, вучэбная лабараторыя «Адукацыя без межаў», нядаўна створаны пры падтрымцы ЮНІСЕФ Нацыянальны рэсурсны цэнтр інклюзіўнай адукацыі (гл. на здымку) – усё гэта дапамагае пазнаёміцца з навінкамі сусветнай і айчыннай тэорыі і практыкі ў галіне спецыяльнай адукацыі: праграмамі, падручнікамі, дыдактычнымі сродкамі, спецыяльным абсталяваннем і адукацыйнымі тэхналогіямі.

IIА падтрымлівае цесныя сувязі з аднолькавымі па профілі інстытутамі і факультэтамі ўстаноў вышэйшай адукацыі краін СНД і далёкага замежжа. Студэнты рэгулярна прымаюць удзел у міжнародных алімпіядах па карэкцыйнай педагогіцы і спецыяльнай псіхалогіі (Масква, Новасібірск, Екацярынбург, Кіеў). Дзякуючы акадэмічнаму абмену выкладчыкамі студэнты слухаюць лекцыі вядучых прафесараў Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта, Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А. І. Герцэна (Санкт-Пецярбург, РФ), універсітэта Fontus (Нідэрланды), Стакгольмскага ўніверсітэта (Швецыя), універсітэта Nordland (Нарвегія) і інш.

У Інстытуце функцыянуюць шэсць студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый, дзейнасць якіх накіравана на вырашэнне актуальных праблем навучання і выхавання дзяцей з парушэннямі слыху, зроку, маўлення, апорна-рухальнага апарату. Штогод лепшыя даследаванні прадстаўляюцца на Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых работ, на саісканне грантаў БДПУ, Нацыянальнай акадэміі навук і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Студэнты ІІА не толькі старанна вучацца, але і актыўна адпачываюць. Традыцыйным стала правядзенне фестывалю мастацкай самадзейнасці сярод першакурснікаў «Новыя асобы», конкурсу грацыі, прыгажосці і майстэрства «Міс ІІА», «Дня здароўя», «Апошняга званка», святочных канцэртаў да Дня настаўніка і Новага года. Юнакі і дзяўчаты з задавальненнем наведваюць спартыўныя секцыі і гурткі творчай накіраванасці.

IIА ганарыцца сваімі выпускнікамі, сярод якіх пераможца гарадскога конкурсу «Сталічны настаўнік – сталічнай адукацыі» ў намінацыі «Педагог спецыяльнай адукацыі» І. У. Вераценнікаў, начальнік аддзела спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь А. М. Змушко, пазаштатны галоўны лагапед Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь А. В. Далдова, кіраўнікі рэгіянальных аддзяленняў Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, дырэктары школ і цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, аўтары падручнікаў для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Вы любіце людзей і перакананы, што кожны чалавек – найвялікшая каштоўнасць? Тады паступайце ў Iнстытут iнклюзiўнай адукацыі!


 

30 снежня 2016 года, 15–16 (1187–1188)

ГІСТАРЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 1; тэл. 226-40-25, 226-40-26

Е-mail: hist-fac@bspu.by

Дэкан – Аляксандр Валер’евіч КАСОВІЧ,

кандыдат гістарычных навук, дацэнт

%d0%b3%d1%96%d1%81%d1%82%d0%b0%d1%80%d1%8b%d1%87%d0%bd%d1%8b-%d1%84%d0%b0%d0%ba%d1%83%d0%bb%d1%8c%d1%82%d1%8d%d1%82

Гістарычны факультэт – адзін з найстарэйшых у БДПУ – быў створаны ў 1918 г. З 2016 г. падрыхтоўка педагогаў ажыццяўляецца па спецыяльнасцях «Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны», «Гісторыя і сусветная мастацкая культура», «Гісторыя і экскурсійна-краязнаўчая работа».

На 3 кафедрах факультэта працуюць высокакваліфікаваныя выкладчыкі, у ліку якіх 13 дактароў гістарычных навук, прафесараў і 35 кандыдатаў навук, дацэнтаў. Асаблівая ўвага надаецца вывучэнню профільных (гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя, гісторыя славянскіх народаў і інш.), грамадазнаўчых (філасофія, паліталогія, эканоміка і інш.), а таксама дапаможных гістарычных дысцыплін (археалогія, эпіграфіка, генеалогія, геральдыка, нумізматыка, храналогія, крыніцазнаўства і інш.).

Падчас навучання студэнты праходзяць вучэбныя і вытворчыя практы кі: на малодшых курсах – валанцёрскую, гісторыка-краязнаўчую і музейна-архіўную; на старэйшых – педагагічную ў школах, гімназіях, а таксама ў летніках.

Удзельнікі 4 студэнцкіх лабараторый і навуковага таварыства праводзяць даследаванні па актуальных пытаннях гісторыі, эканомікі, сацыялогіі, папаўняюць фонды Музея БДПУ (гл. на здымку), выкарыстоўваюць самае сучаснае інтэрактыўнае абсталяванне падчас падрыхтоўкі і правядзення экскурсій.

Грамадскае і творчае жыццё факультэта таксама цікавае. Cтудэнты прымаюць актыўны ўдзел у дзейнасці маладзёжных фарміраванняў: ваенна-патрыятычнага клуба «Памяць», валанцёрскай суполкі «Данка», а таксама студэнцкага навуковага таварыства «Astrum doctrine». Гісторыкі ўдзельнічаюць у традыцыйных зорных паходах па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа. А факультэцкая каманда КВЗ «Качыныя гісторыкі» не раз станавілася чэмпіёнам БДПУ.

Нашы выпускнікі працуюць па ўсёй краіне – ва ўстановах адукацыі, музеях, архівах, бібліятэках, аналітычных цэнтрах, органах кіравання… Сярод іх – Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь І. В. Карпенка, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь М. Г. Жылінскі, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі В. В. Даніловіч, вядучы інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?», капітан каманды А. В. Мухін, настаўнік гісторыі СШ № 11 г. Маладзечна, пераможца конкурсу прафесійнага майстэрства «Крыштальны журавель» В. Э. Жук, капітан каманды «Лепшыя сябры» – чвэрцьфіналіста Вышэйшай лігі КВЗ – А. С. Камароўскі.

Кожны студэнт гістарычнага факультэта авалодвае спецыяльнымі ведамі і ўменнямі, без якіх не можа абысціся сучасны педагог-прафесіянал, атрымоўвае магчымасць раскрыць сябе ў вучобе, навуцы, грамадскай і валанцёрскай дзейнасці, творчасці і спорце.

Запрашаем на факультэт усіх, хто цікавіцца гісторыяй Бацькаўшчыны і хоча стаць сапраўдным настаўнікам!


 

30 снежня 2016 года, 15–16 (1187–1188)

ФАКУЛЬТЭТ САЦЫЯЛЬНА-ПЕДАГАГІЧНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ

г. Мінск, вул. Савецкая, 18/2, вучэбны корпус № 8; тэл. 200-15-22

Е-mail: fspt@bspu.by

Дэкан – Вера Васільеўна МАРТЫНАВА,

кандыдат педагагічных навук, дацэнт

%d1%81%d0%b0%d1%86%d1%8b%d1%8f%d0%bb%d1%8c%d0%bd%d0%b0-%d0%bf%d0%b5%d0%b4%d0%b0%d0%b3%d0%b0%d0%b3%d1%96%d1%87%d0%bd%d1%8b%d1%8f-%d1%82%d1%8d%d1%85%d0%bd%d0%b0%d0%bb%d0%be%d0%b3%d1%96%d1%96

Выпускнікоў факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій часта называюць «лекарамі лёсу чалавека»: яны ўмеюць прафесійна дапамагаць у цяжкай жыццёвай сітуацыі дзецям, сем’ям, моладзі, людзям з асаблівымі патрэбамі.

Спецыялісты з дыпломам ФСПТ запатрабаваны ва ўсіх тыпах устаноў сістэмы адукацыі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства ўнутраных спраў, у грамадскіх і дабрачынных аб’яднаннях.

Паважаныя абітурыенты! Стаць сацыяльнымі педагогамі, педагогамі-псіхолагамі, спецыялістамі па сацыяльнай рабоце вам дапамогуць лепшыя выкладчыкі краіны і спецыяльна распрацаваныя вучэбныя праграмы па сацыяльнай педагогіцы, педагогіцы сям’і, псіхалогіі сямейных адносін, сацыяльнай рабоце з дзецьмі і моладдзю, сацыяльным кансультаванні, ахове дзяцінства і іншыя. А яшчэ – адзіны ў краіне Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр (гл. на здымку), інфармацыйная і навукова-метадычная база якога, найноўшае тэхнічнае абсталяванне дазваляюць забяспечваць суправаджэнне вучэбнай дзейнасці студэнтаў вочнай і завочнай формаў атрымання адукацыі.

Практычнай падрыхтоўцы садзейнічаюць цікавыя віды сацыяльна-педагагічнай практыкі ва ўстановах агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, сацыяльна-педагагічных цэнтрах. Базамі практыкі будучых спецыялістаў па сацыяльнай рабоце з’яўляюцца тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзіцячыя аздараўленчыя летнікі, упраўленні сацыяльнай абароны,грамадскія арганізацыі і г. д.

Факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій – гэта сапраўдная самабытная і творчая сям’я студэнтаў і выкладчыкаў, у якой кожны можа праявіць сябе ў вучэбнай і навуковай дзейнасці, у валанцёрскай рабоце, грамадскім жыцці і спорце. Важная роля тут адводзіцца фарміраванню фундаментальных каштоўнасцей праз традыцыйныя акцыі і мерапрыемствы: «Першыя на Першым», Дзень маці, «Студэнцкая навуковая вясна», конкурс студэнцкіх сацыяльных праектаў і інш. Традыцыі факультэта арыентуюць і выкладчыкаў, і студэнтаў на агульныя мэты, спрыяюць развіццю ініцыятывы і ўсталяванню прадуктыўных творчых і партнёрскіх стасункаў.

Больш чым за 20 гадоў дзейнасці на факультэце было падрыхтавана шмат высокакваліфікаваных спецыялістаў, сярод якіх В. А. Абрамаў – намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь; В. Л. Сцяпанава – начальнік упраўлення сацыяльнай абароны адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска; Г. В. Калачэўскі – дырэктар ДАУ «Сярэдняя школа № 83 г. Мінска» і многія іншыя.

Вы таксама марыце дапамагаць людзям, якія маюць у гэтым патрэбу? Тады запрашаем паступаць на факультэт сацыяльна педагагічных тэхналогій!


 

30 снежня 2016 года, 15–16 (1187–1188)

ФІЛАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

г. Мінск, пр. Незалежнасці, 1, вучэбны корпус № 2; тэл. 327-79-66

E-mail: filfak@bspu.by

Дэкан – Васіль Дзянісавіч СТАРЫЧОНАК,

доктар філалагічных навук, прафесар

%d1%84%d1%96%d0%bb%d0%b0%d0%bb%d0%b0%d0%b3%d1%96%d1%87%d0%bd%d1%8b-%d1%84%d0%b0%d0%ba%d1%83%d0%bb%d1%8c%d1%82%d1%8d%d1%82

Філалагічны факультэт даў пуцёўку ў жыццё тысячам настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ, дзеячаў навукі і культуры. Выпускнікі факультэта працуюць у школах, гімназіях, ліцэях, каледжах, установах вышэйшай адукацыі, рэдакцыях газет і часопісаў, на радыё і тэлебачанні, у выдавецкіх цэнтрах, бібліятэках, навукова-даследчых інстытутах, пасольствах і прадстаўніцтвах розных краін, перакладчыцкіх цэнтрах, турыстычных кампаніях.

Студэнты нашага факультэта – адны з самых актыўных ва ўніверсітэце. Яны ўдзельнічаюць у шматлікіх праектах, займаюцца навукова-даследчай працай, праводзяць літаратурныя і тэатральныя вечарыны з удзелам вядомых дзеячаў культуры, ладзяць вандроўкі па Беларусі.

Аднак падарожнічаюць філолагі не толькі дзеля асабістага задавальнення: некаторыя віды практык патрабуюць знаёмства з мовай і культурай розных краін. Так, у філолагаў, што вывучаюць кітайскую мову, ёсць магчымасць па праграме ўключанага навучання амаль цэлы год правесці ў Паўночна-Заходнім універсітэце (КНР), з якім БДПУ звязвае дагавор аб супрацоўніцтве. Студэнты-літуаністы, у сваю чаргу, штогод наведваюць Літоўскі эдукалагічны ўніверсітэт. Факультэт падтрымлівае сувязі з роднаснымі структурамі ўніверсітэтаў розных краін, вынікам чаго стала адкрыццё цэнтраў літуаністыкі, паланістыкі, азербайджанскай і кітайскай моў і культур, а таксама вывучэння мовы іўрыт. Аднак брэндам факультэта і ўніверсітэта ўсё ж з’яўляецца цэнтр беларускай літаратуры і культуры, які носіць імя народнага паэта Беларусі Максіма Танка.

Дэвізам факультэта ва ўсе часы была якасная адукацыя. Набыць яе дапамагаюць вядомыя ў краіне і за яе межамі лінгвісты і літаратуразнаўцы, па падручніках якіх было падрыхтавана не адно пакаленне прафесійных філолагаў.

Сярод знакамітых выпускнікоў факультэта ёсць людзі, чые імёны вядомыя ўсёй краіне: народныя паэты Пімен Панчанка, Аркадзь Куляшоў, навукоўцы Васіль Жураўлёў, Юзэфа Мацкевіч, Мікалай Мішчанчук, Віктар Каваленка, шоумэн Антон Мартыненка, тэле- і радыёвядучыя Таццяна Рудакоўская і Андрэй Ляшчынскі.

Трывалыя, грунтоўныя веды, здабытыя на філалагічным факультэце, забяспечаць яго выпускнікам паспяховы кар’ерны рост.


 

30 снежня 2016 года, 15–16 (1187–1188)

ІНСТЫТУТ ПСІХАЛОГІІ

г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 13, вучэбны корпус № 7; тэл. 369-88-96

Е-mail: decanat_psy@mail.ru

Дырэктар – Дзмітрый Рыгоравіч ДЗЬЯКАЎ,

кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт

%d1%96%d0%bd%d1%81%d1%82%d1%8b%d1%82%d1%83%d1%82-%d0%bf%d1%81%d1%96%d1%85%d0%b0%d0%bb%d0%be%d0%b3%d1%96%d1%96

Інстытут псiхалогii (ІП) створаны 1 верасня 2016 г. на базе факультэта псіхалогіі, які пачаў функцыянаваць у 1994 г. На сённяшні дзень вялікі калектыў ІП аб’ядноўвае больш за 70 выкладчыкаў і 2200 студэнтаў. Аднак мы ганарымся не толькі лічбамі і маштабамі. Галоўнае – якасць адукацыі, якую забяспечваюць выкладчыкі-прафесіяналы і на якую можа разлічваць кожны студэнт.

Інстытут вядомы ў краіне як адзін з найбуйнейшых цэнтраў па падрыхтоўцы нацыянальных кадраў у галіне псіхалогіі. Навучанне ў ім дасць вам магчымасць стаць прафесійнымі псіхолагамі, лепш зразумець сябе і сваіх блізкіх. Невыпадкова місія Інстытута сфармулявана так: «Пазнаць. Зразумець. Пераадолець!».

Падрыхтоўку спецыялістаў, а таксама псіхалагічную адукацыю будучых педагогаў ажыццяўляюць выкладчыкі 5 кафедраў (сацыяльнай i сямейнай псiхалогii, псiхалогii адукацыi, агульнай i арганiзацыйнай псiхалогii, клiнiчнай i кансультатыўнай псiхалогii, псiхалагiчнага забеспячэння прафесійнай дзейнасці) і супрацоўнікі 2 лабараторый.

Выпускнікі спецыяльнасці «Псіхалогія» атрымліваюць кваліфікацыю псіхолага, а таксама выкладчыка псіхалогіі па спецыялізацыях «Педагагічная псіхалогія», «Псіхалогія сямейных адносін», «Сацыяльная псіхалогія», «Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці». Тым, хто завяршыў навучанне па спецыяльнасці «Практычная псіхалогія», прысвойваецца кваліфікацыя педагога-псіхолага.

Выхаванцы Інстытута запатрабаваныя ў розных сферах дзейнасці. Яны аказваюць псіхалагічную дапамогу дзецям, бацькам і педагогам ва ўстановах адукацыі; працуюць менеджарамі па персанале, псіхолагамі ў арганізацыях і сацыяльна-псіхалагічных цэнтрах, іміджмейкерамі; удзельнічаюць у распрацоўцы карпаратыўнай культуры кампаній, стварэнні добразычлівых узаемаадносін у калектыве. Выпускнікі знаходзяць прымяненне сваім здольнасцям, ведам і ўменням у сістэме вышэйшай адукацыі і МУС, навукова-даследчых інстытутах і цэнтрах даследавання грамадскай думкі, кадравых, рэкламных і маркетынгавых службах. Іх рады бачыць у дыягностыка-рэабілітацыйных, крызісных, сексалагічных цэнтрах і іншых арганізацыях.

Інстытут псіхалогіі наладжвае і падтрымлівае партнёрскія сувязі з аднолькавымі па профілі інстытутамі і факультэтамі ВНУ Беларусі і замежжа – Маскоўскім дзяржаўным універсітэтам, Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам, Маскоўскім псіхолага-педагагічным універсітэтам, Фларэнтыйскім універсітэтам (Італія) і многімі іншымі.

У Інстытуце створаны ўсе ўмовы для развіцця навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў. Яны могуць працаваць у навуковадаследчых лабараторыях, праяўляць эрудыцыю на алімпіядах па псіхалогіі, выступаць на канферэнцыях.

Грунтоўныя веды, набытыя ў Інстытуце псіхалогіі, дазволяць вам стаць высакакласнымі спецыялістамі, спазнаць прыроду чалавека і разумець псіхалагічны сэнс яго ўчынкаў!


 

30 снежня 2016 года, 15–16 (1187–1188)

ФАКУЛЬТЭТ ФІЗІЧНАГА ВЫХАВАННЯ

г. Мінск, вул. Магілёўская, 37, вучэбны корпус № 5; тэл. 327-49-74

Е-mail: fisvosp@bspu.by

Дэкан – Аляксандр Мікалаевіч КАСПЯРОВІЧ,

кандыдат гістарычных навук

2

Факультэт фізічнага выхавання – самы спартыўны ў БДПУ. Ён моцны сваімі традыцыямі, закладзенымі неабыякавымі да спорту і фізічнай культуры людзьмі – выкладчыкамі і студэнтамі.

Сёння на ФФВ вучацца ўдзельнікі Алімпійскіх гульняў, Паралімпіяд, чэмпіёны свету, пераможцы сусветных універсіяд, чэмпіёны і прызёры еўрапейскіх турніраў больш чым па дзесяці відах спорту.

Мы ганарымся сваімі студэнтамі і выпускнікамі: Алесяй Бабушкінай – бронзавым прызёрам Алімпійскіх гульняў у Пекіне па мастацкай гімнастыцы; Аляксандрам Кокшам– чэмпіёнам свету па самба; Паўлам Санковічам – двухразовым бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы, удзельнікам Алімпійскіх гульняў у Пекіне і Лондане па плаванні, прызёрам чэмпіянату свету (2016); Ганнай Драбеняй – прызёрам этапу Кубка свету, удзельнікам Алімпіяды ў Лондане па лёгкай атлетыцы.

Выхаванцамі ФФВ таксама з’яўляюцца прызёры чэмпіянату свету па самба Лейла Абасава, Вольга Малейка; прызёр чэмпіянату свету і чэмпіёнка Еўропы па вольнай барацьбе Анастасія Гучок; чэмпіён Еўропы па грэка-рымскай барацьбе Элбэк Тажыеў; чэмпіён першынства свету па самба Уладзіслаў Бурдзь; удзельнікі Алімпіяд Анастасія Пракапенка (сучаснае пяцібор’е, 4-е месца ў Пекіне і 5-е – у Лондане), Юлія Хітрая (плаванне, Лондан), Андрэй Чурыла (лёгкая атлетыка, Лондан), Аляксандр Дарожка (біятлон, Сочы); Сцяпан Папоў – чэмпіён свету і Першых Еўрапейскіх гульняў у Баку (2015), адзіны ў свеце самбіст, удастоены ўзнагароды «Fair play» і іншыя.

На нашым факультэце навучаюцца студэнты – удзельнікі вядомых футбольных і гандбольных клубаў Рэспублікі Беларусь: «БАТЭ», «ДынамаМінск», «Шахцёр», «Крумкачы», «БГК імя Мяшкова», «Мінскі СКА» і іншыя.

Пры факультэце створаны зборныя каманды БДПУ па пляжным футболе і валейболе (жанчыны), якія ўдзельнічаюць у чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь.

Факультэт фізічнага выхавання – гэта тэрыторыя, дзе пануюць Закон, Традыцыя і Здаровы лад жыцця. У яго структуры чатыры кафедры – тэорыі і методыкі фізічнай культуры, спартыўнапедагагічных дысцыплін, медыка-біялагічных асноў фізічнага выхавання і фізічнага выхавання і спорту, а таксама вучэбна-практычная лабараторыя фізічнай культуры. На факультэце працуюць высокакваліфікаваныя выкладчыкі, сярод якіх трэнер Нацыянальнай паралімпійскай зборнай Рэспублікі Беларусь па дзюдо А. У. Катлоўскі (удзельнік Паралімпійскіх гульняў у Лондане-2012 і Рыа-дэ-Жанейра-2016); трэнер юніёрскай зборнай Рэспублікі Беларусь па валейболе Я. А. Пімахін; заслужаныя трэнеры Рэспублікі Беларусь В. К. Мухляда, А. В. Хіжэўскі.

На працягу навучання студэнтам выкладаецца шэраг спецыяльных прадметаў, напрыклад, «Тэорыя і методыка фізічнага выхавання», «Спартыўныя і рухомыя гульні з методыкай выкладання», «Гімнастыка з методыкай выкладання», «Лёгкая атлетыка з методыкай выкладання», «Плаванне з методыкай выкладання», а таксама профільных вучэбных дысцыплін адпаведна абранай спецыяльнасці: «Сродкі аздараўленчай фізічнай культуры», «Тэорыя і арганізацыя лячэбнай фізічнай культуры», «Масаж пры захворваннях і траўмах», «Спартыўная медыцына», «Менеджмент турызму», «Маркетынг турызму», «Тэорыя і практыка экскурсійнага турызму» і інш.

Набытыя тэарэтычныя веды студэнты факультэта замацоўваюць на вучэбных і вытворчых практыках па аздараўленчай фізічнай культуры, турызме, маркетынгу ў турызме, а таксама на педагагічнай і пераддыпломнай – у залежнасці ад абранай спецыялізацыі.

Выпускнікі спецыяльнасці «Фізічная культура» паспяхова працуюць не толькі выкладчыкамі ва ўстановах адукацыі, але і трэнерамі, менеджарамі фізкультурна аздараўленчых цэнтраў, спартыўных школ, турыстычных агенцтваў і інш.

Дзверы факультэта адчынены для тых, хто хоча звязаць свой лёс з фізічнай культурай, спортам і прапагандай здаровага ладу жыцця.


 

30 снежня 2016 года, 15–16 (1187–1188)

ІНСТЫТУТ ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ І ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ

Факультэт павышэння кваліфікацыі спецыялістаў адукацыі: г. Мінск, вул. Голубева, 26/2, вучэбны корпус № 9; тэл./факс: 277-10-90; тэл.: 380-25-76

Е-mail: fpkso_ipk@bspu.by

Факультэт перападрыхтоўкі спецыялістаў адукацыі: г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус №1; тэл./факс: 327-22-17; тэл.: 200-28-43

Е-mail: fpso_ipk@bspu.by

Дырэктар – Ірына Уладзіміраўна ШАСЦІТКА,

кандыдат педагагічных навук, дацэнт

%d1%96%d0%bd%d1%81%d1%82%d1%8b%d1%82%d1%83%d1%82-%d0%bf%d0%b0%d0%b2%d1%8b%d1%88%d1%8d%d0%bd%d0%bd%d1%8f-%d0%ba%d0%b2%d0%b0%d0%bb%d1%96%d1%84%d1%96%d0%ba%d0%b0%d1%86%d1%8b%d1%96

Павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў прадугледжваюць актыўнасць і мабільнасць, кампетэнтнасць і гатоўнасць да самаўдасканалення.

Перавагі адукацыі ў ІПКіП БДПУ ацанілі многія педагогі нашай краіны. Штогод каля 2500 спецыялістаў у галіне адукацыі павышаюць сваю кваліфікацыю на базе Інстытута, а яшчэ прыкладна 1500 набываюць новую спецыяльнасць. Навучанне ажыццяўляецца як за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, так і за кошт прыватных сродкаў. Сёння Інстытут прапануе 100 адукацыйных праграм павышэння кваліфікацыі, ажыццяўляе прыём кваліфікацыйнага экзамену на прысваенне ці пацвярджэнне вышэйшай катэгорыі, забяспечвае суправаджэнне стажыроўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў.

Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ажыццяўляе прыём слухачоў на перападрыхтоўку з ліку асоб, якія маюць вышэйшую адукацыю, а таксама студэнтаў старэйшых курсаў і магістрантаў вочнай формы навучання ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасцях:

«Менеджмент устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі»; «Фізкультурна-аздараўленчая работа ва ўстановах адукацыі»; «Педагагічная дзейнасць спецыялістаў»; «Дашкольная адукацыя»; «Пачатковая адукацыя»; «Матэматыка»; «Інфарматыка»; «Практычная псіхалогія»; «Алігафрэнапедагогіка»; «Інтэграванае навучанне і выхаванне ў школьнай адукацыі»; «Інтэграванае навучанне і выхаванне ў дашкольнай адукацыі»; толькі на ўмовах аплаты: «Рэкламная інфармацыя і камунікацыя»; «Web-дызайн і камп’ютарная графіка»; «Псіхалогія»; «Псіхалогія кіравання»; «Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці»; «Псіхалогія сямейных адносін»; «Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне развіцця дзіцяці дома»; «Выяўленчае мастацтва»; «Музычнае мастацтва»; «Мастацтва харэаграфічнае»; «Сацыякультурнае забеспячэнне турысцкай дзейнасці»; «Лагапедыя»; «Тыфлапедагогіка»; «Сурдапедагогіка»; «Жэставая мова».

Заявы на навучанне на ўмовах аплаты прымаюцца на працягу года.

Прыём дакументаў на навучанне па спецыяльнасцях перападрыхтоўкі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ажыццяўляецца штогод з 15 жніўня па 30 кастрычніка. Залічэнне адбываецца па выніках уступных іспытаў (сумоўя, тэсціравання).


 

30 снежня 2016 года, 15–16 (1187–1188)

ФАКУЛЬТЭТ ДАЎНІВЕРСІТЭЦКАЙ ПАДРЫХТОЎКІ

г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 1; тэл. 327-82-61

Е-mail: dekanat@tut.by

Дэкан – Сяргей Уладзіміравіч ЯКАВЕНКА,

кандыдат педагагічных навук, дацэнт

1

Мэтай дзейнасці факультэта з’яўляецца рэалізацыя праграмы падрыхтоўкі асоб да паступлення ва ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь. Навучальны працэс будуецца адпаведна праграмам уступных іспытаў, зацверджаным Міністэрствам адукацыі. Арганізацыя і правядзенне даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ажыццяўляецца па наступных напрамках:

– пераадоленне неадпаведнасці паміж узроўнем падрыхтоўкі слухачоў і патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да абітурыентаў;

– фарміраванне ў слухачоў сістэмы ведаў, неабходных і дастатковых для паступлення ва ўстановы сярэдняй і вышэйшай адукацыі;

– адаптацыя слухачоў да навучання ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі;

– правядзенне прафарыентацыйнай работы сярод выпускнікоў школ для мэтанакіраванага фарміравання студэнцкага кантынгенту БДПУ.

На факультэце працуюць падрыхтоўчае аддзяленне для беларускіх грамадзян, падрыхтоўчае аддзяленне для замежных грамадзян і падрыхтоўчыя курсы.

На падрыхтоўчае аддзяленне прымаюцца асобы, якія маюць сярэднюю адукацыю і паспяхова прайшлі сумоўе па профільных дысцыплінах уступных экзаменаў. Слухачы стацыянара забяспечваюцца інтэрнатам, маюць магчымасць карыстацца бібліятэкай, наведваць спартыўны комплекс, адпачываць у студэнцкім прафілакторыі. Выпускнікі падрыхтоўчага аддзялення маюць пераважнае права на залічэнне ў БДПУ пры роўнай агульнай колькасці балаў.

На падрыхтоўчых курсах усе жадаючыя могуць якасна падрыхтавацца да паступлення ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі рэспублікі. На працягу ўсяго навучальнага года дзейнічаюць дзённыя і вячэрнія курсы, курсы выхаднога дня. Непасрэдна перад цэнтралізаваным тэсціраваннем і ўступнымі іспытамі арганізуюцца двухтыднёвыя падрыхтоўчыя курсы.


 

20 верасня 2016 года, № 10 (1182)

ДОБРЫЯ ЎМОВЫ – ВЫДАТНАЯ ПРАЦА

Важнае месца ў структуры БДПУ займае Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. Яго дзейнасць накіравана не толькі на засваенне педагагічнымі работнікамі інавацыйных ведаў, сучасных прафесійных кампетэнцый, але і на аказанне шырокага спектра адукацыйных паслуг, рэалізацыю міжнародных праграм і навуковых праектаў. Так, у мінулым навучальным годзе Інстытут выйграў удзел у двух з шасці ў Беларусі праектаў ERASMUS, у двух праектах акадэмічнай мабільнасці «МОСТ» (з поўным фінансаваннем). А па выніках завяршэння міжнароднага праекта TEMPUS – «Усходняе партнёрства ў сферы педагагічных інавацый у інклюзіўным навучанні» матэрыяльная база ІПКіП папоўнілася абсталяваннем на 12 тысяч еўра. Цяпер інстытут можа пахваліцца яшчэ і значным паляпшэннем матэрыяльна-тэхнічнай базы: нядаўна пасля рамонту быў адкрыты вучэбны корпус № 9. Уражаннямі ад такой значнай падзеі дзеліцца дырэктар ІПКіП БДПУ І. У. ШАСЦІТКА.

%d0%bd%d0%b0-3_%d0%b7%d0%b0%d0%bc%d0%b5%d0%bd%d0%b0

– У гэты будынак факультэт павышэння кваліфікацыі спецыялістаў адукацыі пераехаў у 2004 г. Тут штогод праходзяць па вышэнне кваліфікацыі педагогі рэс публікі, іх колькасць за 12 гадоў павя лічылася з 500 да 2000 чалавек. А 6 гадоў таму ў нас адкрыліся навучальныя курсы для дашкольнікаў. І ў адных і тых жа аўдыторыях, толькі ў розныя змены, вучыліся і дарослыя, і дзеці.

Пасля рэканструкцыі аднаго блока будынка былога дзіцячага садка пад ІПКіП работы прыпыніліся, і больш чым 10 гадоў другі блок не эксплуатаваўся.

%d0%bd%d0%b0-3_%d0%be%d1%82%d0%ba%d1%80%d1%8b%d1%82%d1%96%d0%b5-%d0%ba%d0%be%d1%80%d0%bf%d1%83%d1%81%d0%b0-%e2%84%96-9

Сёння ж адрамантаваны дах, тры паточныя аўдыторыі з адмысловым тэхнічным абсталяваннем, два кабінеты, калідор і гардэроб на першым паверсе вучэбнага корпуса № 9. Адметна, што калектыў ІПКіП уласнымі сіламі арганізаваў рамонт дзеючай часткі будынка. Ды як! Супрацоўнікі інстытута не проста фарбавалі. Яны праявілі творчыя здольнасці, сваю індывідуальнасць, мастацкі густ. Умелым спалучэннем палітры фарбаў дабіліся раздзялення прасторы на зусім непадобныя, але гарманічныя зоны. У дзіцячых пакоях насычанасць адценняў колераў стварае эфект вясёлкі і напаўняе пачуццём радасці.

%d0%bd%d0%b0-3_%d0%be%d1%82%d0%ba%d1%80%d1%8b%d1%82%d1%96%d0%b5-%d0%ba%d0%be%d1%80%d0%bf%d1%83%d1%81%d0%b0-%e2%84%969

Выказваю шчырую ўдзячнасць кіраўніцтву ўніверсітэта за стварэнне камфортных умоў для нашай працы, а супрацоўнікам Інстытута – за ініцыятыўнасць і творчы падыход да справы!


 

30 красавіка 2016 года, № 6 (1178)

ШТО НЕ ПАД СІЛУ АДНАМУ, НАПЭЎНА ЗРОБІМ РАЗАМ!

Значнасць працы СНДЛ заключаецца ў тым, што навукова-даследчыя лабараторыі з’яўляюцца ідэальным асяроддзем для станаўлення матываваных даследчыкаў, фарміравання навуковай супольнасці студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, забеспячэння бесперапыннасці і пераемнасці ў падрыхтоўцы навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі, а таксама для эфектыўнай дзейнасці і далейшага развіцця навукова-педагагічных школ БДПУ. Невыпадкова адным з мерапрыемстваў Дэкады студэнцкай навукі стаў конкурс «Лепшая СНДЛ БДПУ», заключны этап якога адбыўся 19 красавіка. Лабараторыя «Фарміраванне творчых кампетэнцый студэнтаў на аснове арганізацыі іх даследчай дзейнасці» (навуковы кіраўнік дацэнт В. М. Пірутка) была прызнана лепшай у галіне фізіка-матэматычных навук.

Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя афіцыйна была створана ў пачатку 2015–2016 навучальнага года на базе кафедры матэматыкі і методыкі выкладання матэ матыкі. Адной з перадумоў яе ўзнікнення было павелічэнне колькасці студэнтаў, якія вядуць даследаванні ў галіне методыкі выкладання матэматыкі. Многія ўдзельнікі СНДЛ займаюцца навуковай працай на працягу ўжо некалькіх гадоў.

Роза КУРЫЛОВІЧ, магістрантка:

– На трэцім курсе Вольга Мікалаеўна прапанавала мне тэму для даследавання.Яна накіроўвала і паказвала маг чымасці разгляду традыцыйных паняццяў з іншага ракурсу

Канферэнцыі, выступленні, публікацыі, грант Міністэрства адукацыі, дыплом лаўрэата за навуковае даследаванне, магістратура… На сабе адчула, што навуковая праца абуджае інтарэс да матэматыкі, далучае да самастойнай пошукавай і творчай дзейнасці.

Сёння працую па размеркаванні ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі куратарам гарадскіх спаборніцтваў па матэматыцы і з’яўляюся адным з арганізатараў гарадскога конкурсу даследчых работ. Набыты вопыт дапамагае мне ствараць умовы для ўзнікнення ў школьнікаў патрэбы ў набыцці ведаў, авалоданні спосабамі іх выкарыстання.

ПІрутка

Таццяна ГРЫНЦЭВІЧ, магістрантка:

– Хтосьці можа запытаць: «У чым заключаюцца даследаванні ў галіне выкладання матэматыкі?» Сапраўды, метадычных напрацовак дастаткова, здавалася б, навошта вынаходзіць веласіпед? Галоўнае, каб настаўнік сам валодаў матэрыялам на патрэбным узроўні і ўмеў тлумачыць. Аднак, як паказваюць педагагічная практыка і гутаркі з настаўнікамі, не ўсё так проста. На прык лад, доказы, якія прыведзены ў вучэб ных дапаможніках, не заўсёды рацыянальна прапаноўваць навучэнцам, бо ёсць і больш даступныя для разумення. Заданні ў падручніках, як правіла, аднастайныя. Практыкаарыентаваных заданняў, якія могуць захапіць вучняў у працэсе вывучэння прадмета, мала, а па некаторых тэмах іх зусім няма. Вучні не разумеюць, навошта яны вывучаюць матэматыку. І гэта толькі некаторыя аргументы, якія сведчаць пра тое, што даследаванні ў галіне выкладання матэматыкі не толькі магчымыя, а і неабходныя.

Удзел у такога кшталту даследаваннях дазваляе не толькі распрацаваць нешта эфектыўнае і неабходнае, але і паглыбіць уласныя веды ў пэўнай галіне, развіць свой патэнцыял.

Ірына ЧАРНЫШОВА, Надзея ПЯШКО, 403-я група:

– Даследчай дзейнасцю мы пачалі актыўна займацца ў гэтым навучальным годзе. Як аказалася, гэта захапляльны працэс: вельмі цікава займацца творчасцю, разважаць над праблемай, шукаць яе рашэнне. У даследаванні неабходна праяўляць сябе, шукаць свае ўнутраныя рэзервы. Працуючы над праектам, мы зрабілі важную выснову: чым актыўней навучэнцы далучаюцца да самастойных даследаванняў, тым лепш яны разумеюць матэрыял. А наша галоўная задача – як мага больш даступна тлумачыць нават самыя складаныя тэарэмы.

Любоў БАЯРЫНА, 402-я група:

На 3_Пірутка

– У рамках СНДЛ і праекта «Матэматыка: пераадоленне цяжкасцей» я распрацоўваю метадычны дапаможнік па тэме «Мнагачлены». Адзін з яго параграфаў – «Разлажэнне мнагачленаў на множнікі спосабам групоўкі». Як паказалі назіранні, тэма даволі цяжкая для ўспрымання, і калі вучань прапусціў заняткі, то наўрад ці зможа вывучыць самастойна па існуючых падручніках. А ў распрацаваным мной метадычным дапаможніку ёсць алгарытмы, блок-схемы, заданні разбіты на ўзроўні. З дапамогай СНДЛ я рыхтую сваю метадычную скарбонку, якая спатрэбіцца ў далейшай педагагічнай дзейнасці.

Іна ПЛЕСКАЦЭВІЧ, 402-я група:

– Праект дазваляе займацца сапраўды не чым важным і карысным для адукацыі, рэалізоўваць сябе. Даследаванне патрабавала шмат часу і сіл, аднак вынік таго варты: ужо амаль што падрыхтаваны метадычны дапаможнік па тэме «Лінейная функцыя», які можа выкарыстоўвацца пры ажыц цяўленні самастойнага навучання. Я лічу, што вопыт удзелу ў СНДЛ вельмі важны для будучай прафесіі: ты пачынаеш бачыць больш дакладна некаторыя недасканаласці падручнікаў і імкнешся іх выправіць, што, натуральна, павышае твой узровень квалі фікацыі.

На 3 СНДЛ_Пірутка

<iВынікам дзейнасці СНДЛ з’яўляюцца ўдзел у канферэнцыях, шматлікія публікацыі, укараненне метадычных распрацовак у працэс навучання, а таксама далучэнне ўсё большай колькасці студэнтаў да даследчага працэсу. Такім чынам вырашаюцца надзённыя пытанні матэматычнай адукацыі, што, у сваю чаргу, садзейнічае прафесійнаму росту будучых настаўнікаў.


 

17 сакавіка 2016 года, № 3 (1175)

«ДАШКОЛЬНАЕ КАФЭ» ПРЫМАЕ ГАСЦЕЙ

Усе прадстаўніцы прыгожага полу мараць пра асаблівы падарунак да асаблівага свята – Дня жанчын. Сёлета на факультэце дашкольнай адукацыі перадсвяточныя дні былі напоўнены атмасферай радаснага чакання знакавай падзеі года – адкрыцця «Дашкольнага кафэ». Неабходнасць у памяшканні, дзе студэнты маглі б падсілкавацца і пагутарыць за кубачкам дух
мянай кавы, з’явілася даўно. Аднак ад задумы да ўвасаблення прайшло дастаткова шмат часу. І вось нарэшце рамонтныя работы скончыліся – можна прымаць гасцей!

sdfgh_1_tif

На ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Валянцінавіч Руды, рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук, першы прарэктар Святлана Іванаўна Копцева, прарэктар па гаспадарчай рабоце Андрэй Аляксандравіч Юшчык і дырэктар гандлёвага ком плексу БДПУ Тамара Іванаўна Ражкаван.

_mn1_tif

Святочнае мерапрыемства праходзіла ў цёплай, сяброўскай, нязмушанай атмасферы. Гасцям прапанавалі ўявіць сябе мастакамі, стаць за мальберты і намаляваць сваю любімую страву. Так на шасці аркушах паперы ўзніклі выявы: ад румянага яб лыка і кубачка гарачага напою да… Калабка. Аляксандр Іванавіч звярнуўся да прысутных са словамі віншавання з нагоды адкрыцця кафэ і мінулага Дня жанчын.

_tif

– Рэктарат робіць усё магчымае для ўмацавання здароўя студэнтаў БДПУ. Ва ўніверсітэце функцыянуе басейн, у вучэбных карпусах і інтэрнатах адкрыты спартыўныя залы для заняткаў на трэнажорах, а таксама аэробікай, фітнесам і адзінаборствамі. На баланс БДПУ перададзены, а затым добраўпарадкаваны за кошт уласных сродкаў alma mater стадыён, мадэрнізацыя якога ў хуткім часе будзе завершана. А яшчэ мы дбаем аб правільным харчаванні нашых студэнтаў, бо яно – неад’емны складнік здаровага ладу жыцця.

Сяргей Валянцінавіч пагадзіўся з калегамі і ад сябе дадаў:

o_9ca2622cdc2951d8-0

– Я ўпэўнены, што ўтульнае «Дашкольнае кафэ» заўсёды будзе поўнае наведвальнікаў – студэнтаў і выкладчыкаў, гасцей факультэта, клапатлівых бацькоў, што прыводзяць сваіх дзетак на ФДА на заняткі для дашкалят.

Пасля сімвалічнага пераразання чырвонай стужкі ўдзельнікі мерапрыемства занялі свае месцы за столікамі кафэ, атрымаўшы магчымасць належным чынам ацаніць інтэр’ер, каларыстыку памяшкання, стыль і дызайнерскія знаходкі. Першым наведвальнікам быў прапанаваны смачны пачастунак, а таксама невялікі канцэрт, які насамрэч нікога не пакінуў абыякавым. У гэты дзень было сказана шмат цёплых слоў і ўручана шмат прыгожых кветак усім, дзякуючы каму такі цудоўны праект ажыццявіўся.

_21_tif

– Я вельмі рада, што ў нашым корпусе з’явілася новае кафэ! Тут вялікі асартымент страў і прыемныя цэны. Шчыры дзякуй кіраўніцтву ўніверсітэта і факультэта, якое клапоціцца пра кожнага з нас, студэнтаў. За апошнія гады БДПУ змяніўся, можна сказаць, стаў больш сучасным. І гэта стымулюе нас, будучых педагогаў, з адказнасцю ставіцца і да вучобы, і да грамадскага жыцця. Я з гонарам гавару сябрам і знаёмым, што вучуся ў педагагічным універсітэце, які адпавядае ўсім еўрапейскім стандартам, – падзялілася ўражаннямі студэнтка 4-га курса ФДА Анастасія Фурсевіч.

_4_t

– Памяшканне кафэ выглядае стыльна і прыгожа, пафарбавана ў прыемныя жыццярадасныя колеры, адрамантавана з улікам новых тэндэнцый і з выкарыстаннем сучасных матэрыялаў. Калі знаходзішся тут, то адпачываеш, ад наў ляеш сілы, набываеш пазітыўны вясновы настрой, зараджаешся аптымізмам, адчуваеш імкненне да новых здзяйсненняў. Выдатны адпачынак у перапынках паміж заняткамі няспешная гутарка з аднакурснікамі за кубачкам гарбаты ці смачным абедам ва ўтульным і светлым кафэ, якое заўжды побач. Ужо ў першыя дні пасля адкрыцця яно стала любімым месцам студэнтаў факультэта. У бліжэйшы час тут можна будзе святкаваць розныя значныя падзеі. У мяне хутка дзень нараджэння, і я доўга думала, дзе ж яго адзначаць. З адкрыццём кафэ пытанне вырашылася само па сабе. Цэны тут прымальныя, і дызайн на ўзроўні. Будзе выдатная нагода затрымацца на любым факультэце і пакантактаваць з сябрамі, – расказала карэспандэнту «Н» студэнтка 4-га курса ФДА Кацярына Карповіч.

Далучаемся да віншаванняў і жадаем выхаванцам ФДА смачна есці, цудоўна адпачываць і выдатна вучыцца!


 

17 верасня 2015 года, № 11 (1166)

1_4

БДПУ і яслі-сад № 35 «Вясёлка» г. Мінска заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве. Гэта першы ў рэспубліцы вопыт цеснага ўзаемадзеяння ВНУ з установай дашкольнай адукацыі. Тым не менш 8 верасня на базе ясляў-сада пачала дзейнічаць эксперыментальная пляцоўка факультэта дашкольнай адукацыі БДПУ, на якой у хуткім часе будуць апрабавацца новыя тэхналогіі і якая стане месцам правядзення студэнцкіх педагагічных практык.

Дашкольнай установе былі перададзены тэлевізар і дзіцячыя веласіпеды. Урачыстае мерапрыемства завяршылася… стартам. Выхаванцы садка рушылі ў свой першы велапрабег.


23 кастрычніка 2014 года, № 15 (1150)

САКРЭТЫ ДЭФЕКТОЛАГАЎ-НАВАТАРАЎ АДКРЫТЫ

У пачатку кастрычніка на факультэце спецыяльнай адукацыі прайшло мерапрыемства «Педагог–творца–асоба», прысвечанае 100-годдзю БДПУ. Выкладчыкі і студэнты атрымалі ўнікальную магчымасць сустрэцца з выдатнымі навукоўцамі, дэфектолагамі-практыкамі, якія ўнеслі неацэнны ўклад у развіццё нацыянальнай сістэмы адукацыі. Гасцямі мерапрыемства сталі Т. Л. Ляшчынская, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі спецыяльнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі, і І. У. Вераценнікаў, старшы выкладчык кафедры дэфекталогіі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, уладальнік дзвюх вышэйшых кваліфікацыйных катэгорый.

15_500x181

Сустрэча праходзіла ў інтэрактыўным фармаце, які прыйшоўся даспадобы студэнтам і маладым навукоўцам. Пытанні вядучых не раз прымушалі педагогаў-наватараў паразважаць і задумацца, але ні ў каго не ўзнікла сумненняў у шчырасці і слушнасці іх адказаў. Госці раскрылі аўдыторыі таямніцы свайго прафесійнага майстэрства, узгадалі самыя цікавыя моманты з практыкі, яркія эпізоды студэнцкай маладосці, расказалі пра асабістае жыццё.

Таццяна Лаўрэнцьеўна падзялілася з прысутнымі сваімі ўражаннямі ад цырымоніі ўзнагароджання яе крыштальным кубкам «Годнасць нацыі» тэлеканала АНТ (а ўвогуле за 64 гады плённай працы розных узнагарод набралася нямала). Надзвычай цікавым падалося тое, што расказала Таццяна Лаўрэнцьеўна пра гісторыю факультэта спецыяльнай адукацыі. У яе атрымалася сапраўдная экскурсія ў мінулае, якая дазволіла яскрава ўявіць сабе аўдыторыі, поўныя творчых і матываваных студэнтаў, выкладчыкаў, імёны якіх многія бачылі на вокладках падручнікаў.

Часта ў размове ўздымалася тэма высокай ступені адказнасці дэфектолага. Госці факультэта на сваім рахунку маюць не адзін выпадак выратавання дзіцяці ад няправільна пастаўленага дыягназу ці ад неразумення бацькоў. Ігар Уладзіміравіч прыгадаў сваю вучаніцу, ад працы з якой адмовіліся 12 дэфектолагаў. Дзяўчынка паўгода не размаўляла з педагогам, і яму прыходзілася ісці на «хітрыкі», каб актывізаваць яе ўвагу і выпрацаваць матывацыю да вучобы. Настаўнік знайшоў выйсце – маляванне. Спачатку дзяўчынка толькі размалёўвала карцінкі, якія ёй прапаноўваў Ігар Уладзіміравіч. Потым да малявання педагог далучыў задачкі па матэматыцы, прасіў вучаніцу падпісаць малюнкі, а праз паўгода яна раскрыла сваё маленькае сэрца і пачала размаўляць, смяяцца і даволі добра вучыцца.

У некаторыя моманты сустрэчы, асабліва цёплыя і чуллівыя, на вачах прысутных блішчэлі слёзы. Ток-шоу прайшло на адным дыханні, доўга не сціхалі апладысменты ў гонар дэфектолагаў-наватараў. Госці і студэнты выказалі жаданне паўтарыць сустрэчу ў такім фармаце.

Усе пагадзіліся, што падобныя мерапрыемствы не толькі фарміруюць асобу будучага дэфектолага, але і спрыяюць асобаснаму і творчаму падыходу да працы і навучання ва ўніверсітэце.

Аляксандра БРЫКАВА, выкладчык факультэта спецыяльнай адукацы


29 мая 2014 года, № 10 (1145)

«НАМ ТЫЯ ВЯРТАЮЦЦА КВЕТКІ, ШТО САМІ САБЕ ЎЗГАДАВАЛІ…»

Ёсць і, думаецца, захаваецца добрая традыцыя: праз гады сустракацца з тымі, з кім дзяліў набыткі і страты, плён сумеснай вучобы ў ВНУ. Такое мерапрыемства адбылося днямі на факультэце беларускай і рускай філалогіі БДПУ. Праз трыццаць гадоў пасля заканчэння навучання ў сваю alma mater прыехалі выпускнікі тагачаснага філалагічнага факультэта (беларускага аддзялення) МДПІ імя А. М. Горкага.

У Танкаўскім цэнтры за круглым сталом сабраліся 23 выпускнікі з розных куточкаў Беларусі і нават з-за яе межаў. Так, Мікалай Антончык настаўнічае ў знакамітай Шчорсаўскай школе, Галіна Пяткевіч – педагог вышэйшай катэгорыі гімназіі № 2 г. Мінска, Наталля Калыхан працуе ў сталічнай гімназіі № 146, а Ніна Стругальская – у Баранавічах (гімназія № 2). Юрась Гарбінскі займаецца навукай у Польшчы, сёстры Шаўчук (Марына Ржавуцкая і Святлана Мароз) – дацэнты кафедры беларускага мовазнаўства нашага ўніверсітэта, Алесь Даманаў – дырэктар ДУА «Заслаўская гімназія»…

Сталыя, салідныя, мэтанакіраваныя, аптымістычныя, яны з імпэтам расказвалі не столькі пра набыткі, колькі пра перспектывы беларусазнаўства, настаўніцтва. Парадавала, што амаль усе з прысутных з першага дня і да сённяшняга часу працуюць у школах, гімназіях па спецыяльнасці, сёй-той паспеў пабыць завучам, сацыяльным педагогам, выхавацелем. Гэта паказчык таго, што людзі ў свой час не памыліліся з выбарам прафесіі. Прыйсці ў прафесію – гэта адно, а застацца ў ёй на гады – зусім іншае.

Усе без выключэння з удзячнасцю ўспаміналі пра філфак, пра атмасферу зацікаўленасці, калектывізму, пра выхаванне, пра грунтоўныя веды, пра непаўторны стыль выкладчыкаў (прыгадвалі А. К. Юрэвіч, А. У. Рагулю, Э. Д. Блінаву, Ф. М. Янкоўскага, Н. В. Гаўрош).

На сустрэчу сабраліся настаўнікі, якія самаахвярна, бездакорна выконваюць свае прафесійныя абавязкі, выхоўваюць дзяцей, арыентуючыся на вечнае – веру ў людзей, памяць пра свае карані, сумленнае служэнне Айчыне. Не дзіва, што ў такіх педагогаў і вучні адпаведныя. Многія з іх звязалі сваё жыццё з настаўніцкай прафесіяй, некаторыя плануюць паступаць у БДПУ і сёлета. Пакуль гэты ланцужок не будзе перарывацца, ёсць надзея на лепшую будучыню беларускай школы, нацыянальнай адукацыі. Ёсць каму пераймаць традыцыі шчырай, натхняльнай працы, якая дапамагае адкрываць новае, указвае арыенціры, прасвятляе душы.

Бо хто ж мы без цябе, Настаўнік? Што мы без цябе, Настаўнік?…

Настаўнікі настаўнікаў Ніна НЯМКОВІЧ, Аляксандр ЛУГОЎСКІ


8 мая 2014 года, № 7 (1142)

УМЕЕМ ПРАЦАВАЦЬ І СВЯТКАВАЦЬ!

Зусім нядаўна факультэт псіхалогіі адсвяткаваў дваццаты дзень нараджэння. За гэты час ён мяняўся, аднак і сёння захаваў асноўную ідэю сваіх стваральнікаў – Якава Львовіча Каламінскага, доктара псіхалагічных навук, прафесара, які з першых дзён стаў навуковым кіраўніком факультэта, і Анатоля Аляксандравіча Амялькова, кандыдата псіхалагічных навук, дацэнта, прызначанага асноўным арганізатарам працы. А заключаецца гэтая ідэя ў спалучэнні практыкаарыентаванай і фундаментальнай акадэмічнай падрыхтоўкі студэнтаў. Менавіта ў рэчышчы такой канцэпцыі і праходзілі Дні факультэта псіхалогіі ў яго дваццацігоддзе.

16_500x430

На працягу ўсяго красавіка ў рамках святкавання на факультэце праводзіліся разнастайныя мерапрыемствы: конкурс на лепшую курсавую работу, метадалагічны семінар «На Скарыны, 13», штогадовая студэнцкая алімпіяда па псіхалогіі «Пад знакам PSY», інтэлектуальная гульня «Што? Дзе? Калі?», конкурс прафесійнага майстэрства «Студэнт-псіхолаг года». Сваю працу завяршылі Вясновая псіхалагічная школа і XIV студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Тэарэтычныя і прыкладныя праблемы сучаснай псіхалогіі». Адбылося пасяджэнне літаратурнага клуба, а заключным акордам стаў канцэрт, прысвечаны юбілею факультэта.

Метадалагічны семінар «На Скарыны, 13» ужо паспеў стаць значнай падзеяй для ўсяго факультэта. Невыпадкова менавіта з яго пачаліся святочныя мерапрыемствы. Пасяджэнне семінара, якое адбылося 7 красавіка, выклікала асаблівую зацікаўленасць, паколькі было прысвечана значнаму аспекту дзейнасці выкладчыка – фарміраванню культуры акадэмічнага навучання студэнтаў.

Алімпіяда па псіхалогіі «Пад знакам PSY» ўяўляе сабой спаборніцтва каманд студэнтаў розных курсаў. Мэтай мерапрыемства з’яўляецца выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі, арыентаванай на паглыбленне кампетэнтнасці ў галіне псіхалогіі, а таксама прапаганда навуковых ведаў у студэнцкім асяроддзі.

17_500x379

Адна з новых традыцый факультэта – правядзенне Вясновай псіхалагічнай школы. У гэтым годзе студэнты ўпершыню атрымалі магчымасць прыняць удзел у пяці майстар-класах па такіх напрамках практычнай псіхалогіі, як псіхааналіз, экзістэнцыйная тэрапія, кагнітыўная тэрапія паводзін, псіхадрама. У ходзе воркшопаў запрошаныя трэнеры-практыкі і дэкан факультэта акрэслілі сутнасць названых метадаў і прадэманстравалі асобныя тэхнікі працы з кліентамі.

Студэнцкая навуковая канферэнцыя на факультэце праходзіць ужо чатырнаццаты год запар. Вось і сёлета 15 красавіка адбыўся традыцыйны форум. На адкрыцці канферэнцыі з прывітаннем удзельні- кам выступіў дэкан факультэта Дзмітрый Рыгоравіч Дзьякаў. Пленарнае пасяджэнне распачалося лекцыяй прафесара Якава Львовіча Каламінскага на тэму «Фарміраванне псіхалагічнай культуры як умо- ва і мэта дзейнасці псіхолага», якая выклікала жывую цікавасць у студэнтаў і выкладчыкаў. Пасля даклада магістранта кафедры прыкладной псіхалогіі Юрыя Варановіча «Псіхалагічны змест і механізмы перажывання гвалту сведкамі» разгарнулася актыўная дыскусія ў рамках азначанай праблемы. Магістрантка кафедры клінічнай псіхалогіі Дар’я Гурыновіч у ходзе раскрыцця тэмы «Псіхалагічныя праблемы ранняга навучання дзяцей школьным навыкам» закранула актуальныя пытанні, звязаныя з імклівым ростам колькасці школ ранняга развіцця. Дыпломамі за лепшае выступленне на секцыі былі ўзнагароджаны студэнты Дар’я Крынчык, Валерыя Сасніна, Ганна Звягава, Уладзіслаў Вінаградаў, Інга Ярмак, Кацярына Буйневіч. Усе яны сталі ўдзельнікамі Х універсітэцкай навукова-практычнай канферэнцыі «Студэнцкая навука як фактар асобаснага і прафесійнага развіцця будучага спецыяліста».

Удзел у конкурсе прафесійнага майстэрства «Студэнт-псіхолаг года» звычайна бяруць прадстаўнікі 2–4 курсаў. Будучыя спецыялісты маюць магчымасць выступіць са сваімі ідэямі перад аўдыторыяй, праявіць сябе ў розных сітуацыях, набліжаных да прафесійных, ацаніць уласныя сілы і атрымаць зваротную сувязь. Сёлета ў спаборніцтве пад назвай «Гульні розуму» ўдзельнікі спачатку выступілі з самапрэзентацыяй і ў вольнай форме распавялі пра сябе як пра будучых прафесійных псіхолагаў. Далейшыя заданні дазволілі прадэманстраваць тэарэтычныя веды студэнтаў па вывучаемых дысцыплінах, а яшчэ – іх здольнасць ацэньваць эмацыйныя станы людзей. Рашэннем журы пераможцай конкурсу была прызнана трэцякурсніца Алеся Якшук.

Завяршыў святочныя мерапрыемствы канцэрт, на які былі запрошаны студэнты, выпускнікі, выкладчыкі. Кожны мог асабіста выказаць віншаванні роднаму факультэту, яго кіраўніцтву, любімым педагогам. Хочацца яшчэ раз пажадаць факультэту псіхалогіі плённага развіцця, разумных студэнтаў, цікавых праектаў і ідэй

Анастасія КАЛАШНІК, намеснік дэкана факультэта псіхалогіі па навуковай рабоце


24 красавiка 2014 года, № 6 (1141)

ВЕДЫ, ЯКІЯ НАС УЗБАГАЧАЮЦЬ

Днямі факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій прымаў гасцей – студэнтаў Дармштацкага ўніверсітэта (Германія). Сустрэча адбылася ў рамках пасяджэння студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі «Актуальныя праблемы сацыяльнай работы ў Рэспубліцы Беларусь».

Цікава, што нямецкія госці навучаюцца на такіх жа спецыяльнасцях, як і мы, – «Сацыяльная педагогіка» і «Сацыяльная работа». Паразумецца нам дапамагалі перакладчыкі: намеснік дэкана А. С. Куніцкая і навуковы супрацоўнік Дармштацкага ўніверсітэта М. Мец. А потым студэнты выкарыстоўвалі ўжо і ўласнае веданне нямецкай мовы, свае камунікатыўныя навыкі.

Вядома, беларускіх студэнтаў зацікавіла ў першую чаргу арганізацыя вучэбнага працэсу ў нямецкіх ВНУ. Мы задавалі пытанні пра графік заняткаў, вучэбныя дысцыпліны, праходжанне практыкі, перспектывы працаўладкавання… Карацей, пра ўсе моманты, з якіх складаецца студэнцкае жыццё. Некаторым рэчам мы здзівіліся, напрыклад, недастатковай сацыяльнай абароненасці нямецкіх студэнтаў – адсутнасць інтэрнатаў, стыпендый, інстытута куратараў, пастаяннага педагагічнага суправаджэння з боку выкладчыкаў і нават канікулаў!

Мы адзначылі высокую ступень самастойнасці і адказнасці нашых калег, што звязана з Балонскім працэсам у Еўропе. Напрыклад, нямецкія студэнты праходзяць вучэбную практыку ва ўстановах іншых краін (Аўстралія, Бельгія). Цікава было даведацца і пра асаблівасці сацыяльна-педагагічных даследаванняў у Германіі. Эксклюзіўнымі для нас сталі такія напрамкі, як сацыяльная работа з людзьмі, што маюць банкаўскія даўгі (па крэдытах, пазыках), сацыяльная работа ў мікрараёне, сацыяльная работа са зняволенымі, крос-культурная сацыяльная работа.

Сустрэча прайшла цікава і плённа для абодвух бакоў. Спадзяёмся на працяг нашага супрацоўніцтва, далейшы абмен вопытам, навуковымі здабыткамі.

Крысціна СІЛІНА, студэнтка 421-й групы; Алена АЛТЫНЦАВА, старшыня СНДЛ «Актуальныя праблемы сацыяльнай работы ў Рэспубліцы Беларусь»


24 красавiка 2014 года, № 6 (1141)

ТУТ ГАДУЮЦЦА КАРЫФЕІ

«Як захапіць сучаснага студэнта навукай? Ці дастаткова разнастайныя віды і формы ажыццяўляемай навукова-даследчай работы? Наколькі яны эфектыўныя?» – такія пытанні нярэдка задаюць сабе кіраўнікі студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый. І гэта невыпадкова, бо сутнасць навукі – упартая праца, якая патрабуе шмат часу і намаганняў. Студэнты павінны быць матываваныя на шматгадовыя навуковыя пошукі, якія дазволяць ім паглыбіцца ў праблему, убачыць яе з розных бакоў і пазіцый, стаць у ёй сапраўднымі профі.

18_500x323

Відавочна, што ў такой сітуацыі найлепшая форма – тая, якая дасць даследчыку-пачаткоўцу і свабоду, і творчасць, і матываванасць, прымусіць сумнявацца і спрачацца адначасова. У навуцы кожнаму студэнту важна адчуць уласную значнасць, упэўненасць у сабе. Перажыванні гэтых пачуццяў дапамагаюць актывізаваць пазнавальныя інтарэсы, даюць дадатковы стымул для працягу навуковых даследаванняў.

На ФСПТ вельмі паспяховай формай навукова-даследчай працы са студэнтамі стала алімпіяда па сацыяльнай педагогіцы і сацыяльнай рабоце «Карыфей». Чаму такая назва? Усё проста: кожны педагог імкнецца да таго, каб яго вучні сталі сапраўднымі карыфеямі сваёй справы. Вось і нам вельмі хацелася, каб гэтая алімпіяда стала важным крокам на шляху да прафесійных вышынь нашых выхаванцаў.

У навуковае спаборніцтва ўключыліся студэнты адразу трох спецыяльнасцей: «Сацыяльная работа», «Сацыяльная педагогіка. Практычная псіхалогія», «Сацыяльная педагогіка. Выхаваўчая работа ў адукацыйных установах». Тэмай сёлетняй алімпіяды стаў найважнейшы напрамак навуковых даследаванняў у сацыяльнай педагогіцы і сацыяльнай рабоце – сацыяльна-педагагічная праца з праблемнымі сем’ямі.

Тэматыка знайшла сваё адлюстраванне ў назвах каманд (напрыклад, «Хуткая сацыяльная дапамога», «Педагагічны спецназ») і, вядома ж, у саміх заданнях. Падчас конкурсу «Галерэя» студэнты павінны былі па фотаздымках пазнаць вядомых даследчыкаў і практыкаў у галіне аховы сям’і і дзяцінства. Заданні конкурсу «Семантыка» дазволілі ўдзельнікам прадэманстраваць веданне не толькі навуковых тэрмінаў, але і нарматыўна-прававых аспектаў работы з праблемнымі сем’ямі. А «Чорная скрыня» прымусіла паразважаць пра метад сямейнага выхавання, прымяненне якога А. С. Макаранка лічыў неабходным для загартоўкі характару, фарміравання пачуцця чалавечай годнасці і адказнасці…

Вынікі спаборніцтва ацэньвала кампетэнтнае журы, у складзе якога – сапраўдныя майстры сваёй справы, выбітныя асобы ў галіне сацыяльнай педагогікі і сацыяльнай работы, аўтары шматлікіх навуковых прац. Гэта Валянціна Мікалаеўна Кліпініна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, Алена Адамаўна Носава, загадчык кафедры сацыяльнай педагогікі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт і іншыя.

Наперадзе – камандная гульня са студэнтамі Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта. Такое мерапрыемства дазволіць узбагаціць інтэлектуальны конкурс абменам вопытам, ідэямі, вынікамі навуковых даследаванняў.

Алена АЛТЫНЦАВА, намеснік дэкана па навуковай рабоце ФСПТ


6 сакавiка 2014 года, № 3 (1138)

ВЫСОКІ ІНТЭЛЕКТ? ПАВАГА І РЭСПЕКТ!

Усе мы ведаем, што студэнты БДПУ – самыя разумныя! Гэта пацвярджаюць шматлікія перамогі выхаванцаў нашай alma mater у розных алімпіядах, высокія дасягненні ў вучэбнай і прафесійнай дзейнасці. Аднак справа яшчэ і ў тым, што будучыя педагогі пастаянна імкнуцца спазнаваць нешта новае, развіваць інтэлектуальныя здольнасці, каб быць яркімі асобамі і прыкладам для сваіх вучняў. Адзін са спосабаў такога самаўдасканалення і проста карыснага баўлення часу – удзел у інтэлектуальных спаборніцтвах. Менавіта таму студэнты факультэта беларускай і рускай філалогіі вырашылі арганізаваць і правесці гульні клуба «Што? Дзе? Калі?».

Наш клуб збірае кожную сераду цікаўных і кемлівых, тых, хто хоча разнастаіць сваё студэнцкае жыццё і знайсці новых сяброў. Удзел у гульнях будуць браць па чарзе каманды ўсіх груп ФБіРФ. У канцы ж навучальнага года студсавет і прафсаюзнае бюро студэнтаў факультэта, а таксама часопіс «МоVa» (арганізатары мерапрыемства) выберуць лепшага знаўцу, які, па традыцыі тэлевізійнага клуба, атрымае «саву» і падарунак ад прафкама.

Дарэчы, 12 лютага ў 500-й аўд. 2-га корпуса БДПУ адбылася першая гульня, удзел у якой прыняла 11-я група. Спаборніцтва завяршылася з лікам 3:6 на карысць гледачоў, але нашы першакурснікі трымаліся ўпэўнена, праявілі неардынарнасць мыслення і шырокі кругагляд.

Дарога на гульні прадстаўнікам іншых факультэтаў таксама адкрыта: любы зацікаўлены студэнт можа сабраць сваю каманду з 6 чалавек і зарэгістравацца ў клубе. Запрашаем вас па серадах а 17-й гадзіне ў аўд. № 500 (вуч. корп. № 2). Прыходзьце і выкарыстайце магчымасць праявіць здольнасці свайго розуму за сталом iнтэлектуальнага клуба!

Надзея ВАЙЦЮК, студэнтка 4-га курса ФБіРФ


6 сакавiка 2014 года, № 3 (1138)

КАЛІ СЭРЦЫ ПОЎНЯЦЦА ЛЮБОЎЮ…

Святы любяць усе – і дарослыя, і дзеці. Адны чакаюць іх з радасцю, спадзеючыся адзначыць прыемную падзею ў цёплай сямейнай абстаноўцы. Іншыя ж – маю на ўвазе дзетак-сірот – напярэдадні святаў больш востра адчуваюць сваю адзіноту. І каму, як не нам, будучым матулям і настаўніцам, паклапаціцца пра выхаванцаў дзіцячых дамоў? Таму па трывалай традыцыі актывісты факультэта беларускай і рускай філалогіі ў перыяд з лютага па сакавік праводзяць валанцёрскія акцыі, ствараюць сапраўдны святочны настрой.

19_500x310

«З любоўю да дзяцей!» – так называлася мерапрыемства, якое мы правялі ў дзіцячым доме № 6. Нашу ініцыятыву падтрымалі сябры па зорным атрадзе «Студэнцкі батальён» з факультэта прыродазнаўства і кампанія «Чупа-Чупс».

Маленькім гледачам і выхавальнікам вельмі спадабаўся падрыхтаваны намі канцэрт. Вядома ж, не абышлося без сюрпрызаў. Усе дзеці атрымалі салодкія падарункі, флікеры і шарыкі ад кампаніі «Чупа-Чупс», а таксама мяккія цацкі, канцылярскія тавары і многае іншае ад студэнтаў нашага факультэта.

Аднак і на гэтым свята не скончылася. Студэнты пасля выступу арганізавалі майстар-класы па вырабе кветак, пляценні разнастайных кос, арыгамі ды проста пагулялі з дзеткамі. Давайце разам рабіць дабро, бо няма нічога больш прыгожага за ўсмешкі і звонкі дзіцячы смех!

Надзея ВАЙЦЮК, студэнтка 4-га курса ФБіРФ


14 лiстапада 2013 года, № 14 (1132)

КАЛІ ДОЖДЖ – ДЫК ТОЛЬКІ ЗОРНЫ!

Словы «восень» і «дождж» – амаль сінонімы: прынамсі, у нашым уяўленні гэтая пара года асацыіруецца менавіта з ападкамі. Аднак на матэматычным факультэце своеасаблівае надвор’е: тут не спяшаюцца хавацца пад парасоны. А ўсё таму, што замест сумных касых струменяў студэнты прапануюць… свае таленты! Вось і сёлета 21 кастрычніка на матфаку прайшло традыцыйнае эстраднае шоу «Зорны дождж».

Канцэрт, падрыхтаваны старшакурснікамі разам са студэнтамі-навічкамі, атрымаўся разнастайным па змесце і выключна пазітыўным па эмоцыях. Стварэнню прыўзнятага настрою і артыстаў, і гледачоў у многім паспрыялі прывітальныя словы дэкана факультэта У.А. Шылінца.

Для першакурснікаў гэта мерапрыемства стала адметным не толькі ў творчым плане. Падчас яго ва ўрачыстай абстаноўцы сакратар ПА «БРСМ» матэматычнага факультэта Гражына Белановіч і старшыня прафбюро студэнтаў Вячаслаў Герасімаў уручылі маладым людзям членскія білеты грамадскіх арганізацый.

Заключным нумарам шоу стаў арга-нізаваны чацвёртакурсніцай Марыяй Курловіч флэшмоб, удзел у якім з задавальненнем прынялі ўсе прысутныя. Напрыканцы мерапрыемства гэтаксама дружна мы праспявалі гімн любімага факультэта. Так першакурснікі далучыліся да традыцый і змаглі праявіць свае творчыя здольнасці. Цяпер яны ведаюць, што трапіць пад «зорны дождж» – прыемна і цікава!

Кацярына ЗАЙЦАВА, студэнтка 4-га курса матэматычнага факультэта


18 чэрвеня 2013 года, № 9 (1127)

З АДКРЫТЫМ СЭРЦАМ, ШЧЫРАЮ ДУШОЙ…

Цяжка ўявіць сабе педагога, якому не ўласціва пачуццё эмпатыі, які не ўмее суперажываць сваім выхаванцам, дарыць ім добры настрой і станоўчыя эмоцыі. На шчасце, студэнтам факультэта пачатковай адукацыі вышэйпералічаных якасцяў не пазычаць. Асабліва гэта тычыцца ўдзельнікаў педагагічнага атрада “Данка” і валанцёрскай групы “Адкрытае сэрца”, якія вядуць актыўную работу не толькі ў сценах універсітэта, але і ва ўстановах адукацыі горада. Канец навучальнага года выдаўся для валанцёраў асабліва багатым на акцыі і мерапрыемствы

20_500x602

Так, нядаўна мы правялі для сваіх выхаванцаў мерапрыемства “Пасвячэнне ў піянеры”. Яно дапамагло дзеткам адчуць сябе важнымі і патрэбнымі, далучыцца да грамадскага жыцця. Нехта падумае: не такая ўжо і важная падзея. Аднак толькі не для нашых падапечных. Паверце: такіх шчаслівых дзіцячых вачэй мы яшчэ не бачылі!

Нельга не прыгадаць і незвычайны мастацкі конкурс “Роспіс па камені”, ад якога выхаванцы інтэрната былі ў захапленні. Фантазію дзяцей немагчыма было стрымаць! Аказваецца, на звычайных камянях можна адлюстраваць свае пачуцці, эмоцыі, думкі і мары пра будучыню. Хлопчыкі і дзяўчынкі вельмі адказна аднесліся да задання – нават дарослыя маглі б пазайздросціць іх стараннасці!

Студэнты нашага факультэта штогод працуюць у аздараўленчых летніках. І кожны раз перад летняй практыкай сярод друга — і трэцякурснікаў праводзіцца конкурс важацкага майстэрства. Гэта мерапрыемства стала на ФПА традыцыйным. Яго галоўная задача – праверыць узровень падрыхтаванасці кожнага студэнта да работы ў летніку. Ну і, вядома, падараваць мноства незабыўных уражанняў.

Сёлета конкурс складаўся з трох тураў. Першы этап – прэзентацыя газеты “Добры дзень” і афармленне атрадных куткоў; другі – інсцэніроўка патрыятычнай песні і “Рэклама ў летніку”; трэці – прадстаўленне свайго атрада, інсцэніроўка казкі на новы лад, гульня з залай, вырашэнне педагагічных сітуацый “Гонка за лідарам”, конкурс “Знаўцаў дзіцячай песні” і важацкі сюрпрыз. Студэнтам давялося максімальна выкарыстаць усе свае творчыя здольнасці, прафесійныя навыкі і інтэлект, каб даказаць: яны стануць самымі лепшымі, вясёлымі, актыўнымі і эрудыраванымі важатымі лета-2013!

Завяршэнне конкурсу важацкага майстэрства не азначае, што на гэтым спынілася работа актывістаў факультэта пачатковай адукацыі. Згуртаваная і творчая 203-я група выказала жаданне паспрабаваць сябе ў ролі педагогаў-выхавацеляў. Дзеля гэтага студэнты накіраваліся ў ДУА “Дапаможная школа-інтэрнат №7 г. Мінска”, дзе выхоўваюцца дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Мэта такога візіту – пасябраваць з вучнямі, падчас гульнёвай дзейнасці стварыць добразычлівую, сяброўскую атмасферу ў новым калектыве.

“Задачы няпростыя, але нам па сілах”, – такім дэвізам кіраваліся студэнты. Яны імкнуліся зрабіць так, каб кожнаму дзіцяці тая ці іншая гульня была даспадобы. І гэта не так проста, як здаецца… Аднак вынікі работы сведчаць, што пастаўленых мэт будучыя педагогі дасягнулі. Пацвярджэнне гэтаму – ліст з падзякай ад кіраўніцтва школы-інтэрната. А яшчэ той факт, што дзеці заўжды з нецярплівасцю чакалі валанцёраў, шчыра радаваліся кожнай новай сустрэчы і пры развітанні ўзялі з нас слова, што мы абавязкова сустрэнемся зноў.

Такія мерапрыемствы, конкурсы, практыкі ўзбагачаюць нашы веды пра будучую прафесію, рыхтуюць да работы з дзецьмі, дапамагаюць знаходзіць з імі агульную мову. Для нас гэта каштоўны вопыт, які, безумоўна, спатрэбіцца!

Жанна КАЗАК, Дар’я ХАЦКЕВІЧ, Наталля ЛЮБІНСКАЯ


17 мая 2013 года, № 7 (1125)

«ФІЛАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ МАЕ ТАЛЕНТЫ!»

У гэтым маглі ўпэўніцца ўсе жадаючыя: у тэатральнай зале факультэта беларускай і рускай філалогіі прайшоў аднайменны конкурс. Таленавітыя філолагі, якім ёсць што паказаць публіцы, прадставілі свае канцэртныя нумары на суд журы. А ў склад судзейскай калегіі ўвайшлі сапраўдныя знаўцы студэнцкай творчасці: старшыні студсаветаў факультэтаў прыродазнаўства і эстэтычнай адукацыі Марына Воўк і Святлана Лабазнікава, каардынатар студсаветаў БДПУ Аляксандр Юдзінец і старшыня ПА ГА «БРСМ» Яўген Галавацкі.

21_500x199

Адзінаццаць удзельнікаў конкурсу пад кіраўніцтвам старшыні студсавета ФБіРФ Надзеі Вайцюк падрыхтавалі цікавыя і незвычайныя нумары. Захапіла гледачоў ужо першае выступленне – сумесны танец канкурсантаў. Лазерныя спецэфекты, сцэнічны дым, мыльныя шарыкі – усё садзейнічала стварэнню асаблівай святочнай атмасферы. Аднак сапраўднай «разынкай» сталі арыгінальныя нумары ўдзельнікаў. Песні, танцы, гімнастычныя кампазіцыі, пастаноўкі і многае іншае не пакінулі абыякавымі нікога з прысутных. З відэапрэзентацый, якія былі падрыхтаваны кожным канкурсантам, гледачы даведаліся пра невядомыя бакі стварэння нумароў гала-канцэрта.

Самай напружанай часткай конкурсу стала вызначэнне пераможцаў. «Усе ўдзельнікі заслугоўваюць прызнання. Кожны прадэманстраваў нам свой талент і стараннасць. Вельмі прыемна, што сярод выступоўцаў – студэнты ўсіх курсаў», – падзялілася ўражаннямі намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Святлана Анатольеўна Сычова. Прызам ад дэканата яна вырашыла ўзнагародзіць гурт «Акіларэ». Пранікнёнай песняй «Мама» расчуліў гледачоў Віталь Мірошнікаў, за што атрымаў прыз глядацкіх сімпатый і трэцяе месца. Вікторыя Мясцова са сваім прыгожым гімнастычным танцам стала ўладальніцай другога месца. Пераможца конкурсу «Філфак мае таленты» – студэнтка 2-га курса Маргарыта Герасімёнак, якая выканала папулярную песню на англійскай мове «Skyfall».

Сваімі ўражаннямі падзяліўся старшыня журы конкурсу Яўген Галавацкі: «Мне вельмі спадабалася: убачыў якасныя нумары, добрую падрыхтоўку і арганізацыю. Запомнілася кожнае выступленне, усе нумары былі адметнымі, незвычайнымі. Конкурс прайшоў на адным дыханні. З задавальненнем буду наведваць такія мерапрыемствы ў будучым».

Прызы знайшлі сваіх уладальнікаў, аднак спадзяёмся, што самыя важныя ўзнагароды яшчэ наперадзе. А гэта значыць, што таленты філалагічнага факультэта будуць радаваць і натхняць нас і далей.

АРыта ДЗЯНІСАВА, студэнтка ФБіРФ


17 мая 2013 года, № 7 (1125)

ЛЮБІМ МЫ КАТЭГАРЫЧНА РОДНЫ ФАКУЛЬТЭТ ФІЗІЧНЫ!

Ёсць такое выдатнае прафесійнае свята – Дзень фізіка. Яно зарадзілася ў не такім ужо і далёкім 1960 г. на фізічным факультэце МДУ як «Дзень Архімеда». Гісторыя ж змяніла гэту назву, адначасова распаўсюдзіўшы яе па розных навучальных і навуковых установах. Аднак на нашым факультэце ўсе, мабыць, настолькі любяць абраны прадмет, што аднаго дня для яго ўшанавання аказалася катэгарычна недастаткова. Як вынік – цэлы тыдзень розных мерапрыемстваў, аб’яднаных пад агульнай назвай «Дні фізікі».

22_500x382

Ёсць такое выдатнае прафесійнае свята – Дзень фізіка. Яно зарадзілася ў не такім ужо і далёкім 1960 г. на фізічным факультэце МДУ як «Дзень Архімеда». Гісторыя ж змяніла гэту назву, адначасова распаўсюдзіўшы яе па розных навучальных і навуковых установах. Аднак на нашым факультэце ўсе, мабыць, настолькі любяць абраны прадмет, што аднаго дня для яго ўшанавання аказалася катэгарычна недастаткова. Як вынік – цэлы тыдзень розных мерапрыемстваў, аб’яднаных пад агульнай назвай «Дні фізікі».

Сёлета яго першай падзеяй стала правядзенне фіналу V гарадскога інтэлектуальна-тэхнічнага конкурсу «Эдысаны XXI ст.», арганізаванага фізічным факультэтам БДПУ і Мінскім дзяржаўным палацам дзяцей і моладзі. Заданні распрацаваў старшы выкладчык кафедры эксперыментальнай фізікі А. М. Міхалковіч. Цяпер можна быць упэўненымі: сярод выпускнікоў будзе шмат жадаючых звязаць сваю будучую прафесію з фізікай, бо што можа зацікавіць больш, чым хітрая задачка?

Вам, напэўна, хочацца сказаць: трэба было б дадаць нагляднасці. Думаеце, мы пра гэта не паклапаціліся? Дык вось, на адкрыцці «Дзён фізікі» адбылася дэманстрацыя мноства захапляльных доследаў у холе трэцяга корпуса. Для людзей з больш-менш моцнымі ведамі па фізіцы была праведзена адкрытая лекцыя доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара А. М. Баяркіна. На яе можна было смела прадаваць квіткі: трапіць сюды хацелі не толькі старшакласнікі, але і студэнты-фізікі з іншых ВНУ. Што вам сказаць пра экскурсіі ў лабараторыі факультэта, планетарый і музей БДПУ? Хто ж не хоча паглядзець на ўсялякія навуковыя штукі-закавыкі, на Сонечную сістэму і ідэальнае зорнае неба сярод белага дня? Ды і даведацца, як вучыліся нашы матулі і таты, таксама надзвычай цікава. І ўсё гэта толькі першы дзень…

Не было б такой колькасці навуковых адкрыццяў, калі б фізікам не быў уласцівы дух саперніцтва. Спецыяльна для фізікаў-матэматыкаў арганізавалі «Матэматычную дуэль». Аднак не хвалюйцеся: нягледзячы на назву, ні адна кропля крыві ўдзельнікаў праліта не была. Гарачая бітва праходзіла з выкарыстаннем выключна эрудыцыі, знаходлівасці і матэматычных ведаў. Не толькі самі ўдзельнікі, але і гледачы атрымалі сапраўднае задавальненне ад таго, што адбывалася.

Я спадзяюся, што ў чытачоў не склалася меркаванне пра нас як пра людзей, якіх цікавяць толькі формулы, тэарэмы і пастулаты. Гэта не зусім так. Вось вам яскравы доказ: быў праведзены чэмпіянат БДПУ па Counter Strike пры падтрымцы ПА ГА «БРСМ» БДПУ.

Пасля невялікага перапынку зноў вярнуліся да навукі – я маю на ўвазе студэнцкую навукова-практычную канферэнцыю. І адкуль бяруцца такія разумнікі ды ў такой колькасці?! Над гэтым пытаннем паразважалі падчас інтэлектуальна-забаўляльнай праграмы «Я – прафесіянал». Арганізатары гэтага выдатнага тыдня таксама прадаставілі ўсім магчымасць рэалізаваць свае альтруістычныя памкненні падчас дабрачыннай акцыі «Падары цеплыню». Для нашых творчых і актыўных студэнтаў быў праведзены конкурс-фотавыстава «Што я зрабіў бы для фізфака?», а яшчэ арганізавана спартыўна-забаўляльная праграма «Мы – за здаровы лад жыцця».

У апошні дзень абмяркоўвалі сур’ёзныя пытанні, што тычыліся сучаснасці і будучыні. Спачатку выкладчыкі факультэта адказвалі на пытанні студэнтаў падчас прэс-канферэнцыі, потым удзельнічалі ў круглым стале «Педагог: учора, сёння, заўтра». Пасля такой працы можна і адпачыць на славу. Хто прыйшоў на канцэрт «Фізфак збірае сяброў», той ужо дакладна ніколі не скажа, што фізікі – сумны народ.

Дарагія сябры, усміхайцеся часцей, любіце нашу alma mater. І не пытайцеся, што ўніверсітэт зрабіў для вас. Лепш адкажыце, што вы зрабілі для ўніверсітэта!

Марыя ГАДУНОВА, студэнтка 3-га курса фізічнага факультэта


17 мая 2013 года, № 7 (1125)

ТЭАТР – НАЙЛЕПШЫ ЛЕКАР

У нашым універсітэце ў красавіку традыцыйна праходзяць Дні факультэта псіхалогіі. Сёлета іх праграма была вельмі насычанай і цікавай. Яна ўключала правядзенне міжнароднай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі, алімпіяды па псіхалогіі, конкурсу курсавых работ, вечароў сустрэч з выпускнікамі, майстар-класа «Мудрасць жыць». Выдатнай ідэяй гэтага года стала арганізацыя Міжнароднага фестывалю псіхалагічных тэатраў.

У адносінах да ўдзельнікаў псіхалагічны тэатр – гэта сродак творчага мастацкага самавыяўлення, які, безумоўна, развівае асобу і стварае каманду. У адносінах да гледачоў – метад моцнага псіхалагічнага ўздзеяння, які выклікае эмацыянальны водгук. За два дні да пачатку фестывалю нам пашчасціла пазнаёміцца з вопытам работы ў гэтай сферы спецыялістаў з Італіі. Удзел у двухдзённым майстар-класе «Мудрасць жыць» па метадзе псіхалагічнага тэатра (кіраўнік К. Асколі, Фларэнтыйскі дзяржаўны ўніверсітэт) прынялі 25 студэнтаў ФП, а таксама госці. Канчатковай мэтай нашай работы была пастаноўка перформансу для выступлення на фестывалі, які праходзіў у актавай зале галоўнага корпуса БДПУ.

Сумесная праца пачалася з размінкі. Для ўсіх удзельнікаў гэты працэс быў новы і нечаканы. Мы шмат рухаліся, даследавалі прастору вакол сябе, спрабавалі заглыбіцца ў свой унутраны свет, а потым перадаць гледачу ўласныя адчуванні праз жэсты, міміку, голас. Усе ўдзельнікі былі сканцэнтраваны на эмоцыях і пачуццях, што перажываюцца ў дадзены момант часу. Паступова мы перайшлі да падрыхтоўкі самога перформансу. Кожны з нас атрымаў ролю і словы, прамоўленыя ў свой час рэальнымі пацыентамі з рознымі відамі псіхічных адхіленняў. У далейшым кожны ўдзельнік павінен быў прадставіць гісторыю гэтага чалавека, пачуццёва ўжыцца і перадаць яе рухам. Дзякуючы паглыбленню ў драматычную рэальнасць на сцэне мы сапраўды пражывалі гісторыі сваіх персанажаў. Усё дзеянне прайшло на адным агульным дыханні, мы былі адным арганізмам, адным светам. Гэта быў бясцэнны вопыт супрацоўніцтва.

І вось нарэшце пачаўся доўгачаканы фестываль. Выступленне Форум-тэатра пад кіраўніцтвам Наталлі Калінінай было прысвечана праблеме «выжывання» дзяцей у алкаголезалежнай сям’і. Тэатр пластычнай імправізацыі «Акме» пад кіраўніцтвам Карыны Заулінай прадставіў перформанс «Смак рызыкі», які закранаў праблему рызыкоўных сексуальных паводзін і іх наступстваў. Псіхалагічны тэатр Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны пад кіраўніцтвам Юліі Варонінай прэзентаваў перформанс пад назвай «Час на час». Кожны дзень жыцця нам дорыць бясцэнны шанц. Іншае пытанне: ці выкарыстае яго чалавек? У выступленні тэатра «Лютэя» (г. Мінск) пад кіраўніцтвам Наталлі Раманчык закраналася праблема этнічнай самаідэнтыфікацыі беларусаў.

Напрыканцы хацелася б падкрэсліць, што ўдзел у фестывалі псіхалагічных тэатраў скіроўвае да больш глыбокага асэнсавання актуальнай праблемы, яе эмацыйнага перажывання, а таксама да сумеснага групавога пошуку стратэгій яе вырашэння. Гэта запрашэнне да сур’ёзных, глыбокіх разважанняў, да размовы, якая на фестывалі толькі пачынаецца…

К. ЗАУЛІНА, С. СУШКЕВІЧ, С. ПРЭСНЯКОВА, студэнты факультэта псіхалогіі


28 сакавiка 2013 года, № 4 (1122)

ПЕДАГАГІЧНЫ ДЭБЮТ-2013

Святочнае адкрыццё ІІ Міжнароднага фестывалю педагогаў-дашкольнікаў адбылося 25 сакавіка ў актавай зале БДПУ. Яно паклала пачатак 5-дзённаму конкурснаму марафону, за перамогу ў якім у гэты ж дзень пачалі змаганне прадстаўнікі трох педагагічных ВНУ з Расіі, Украіны і Беларусі.

23_500x361

З нагоды фестывалю ў БДПУ завіталі прадстаўнічыя дэлегацыі з Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта і Нацыяльнальнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. П. Драгаманава. Аднак галоўнымі асобамі на гэтым мерапрыемстве ўсё ж былі студэнты – і канкурсанты, і тыя, хто надзвычай цёпла падтрымліваў іх з залы. Ім, будучым педагогам, адрасавалі словы прывітання прарэктар па вучэбнай, выхаваўчай і сацыяльнай рабоце С. І. Копцева, дэкан факультэта дашкольнай адукацыі БДПУ Л. М. Варанецкая, дацэнт кафедры менеджменту і інавацыйных тэхналогій дашкольнай адукацыі Інстытута развіцця дзіцяці НПУ імя М. П. Драгаманава Н. В. Левінец і дэкан педагагічнага факультэта Інстытута педагогікі і псіхалогіі адукацыі МГПУ І. У. Ягораў. Менавіта для іх працавала самае кампетэнтнае журы і выступалі лепшыя творчыя калектывы і выканаўцы ФДА – фальклорнае трыа «Мядочак», харэаграфічны калектыў «Арт-Юніці», факультэцкая каманда КВЗ «Думкі ўслых» і «фантастычная птушка» Аліна Юрцэвіч

Шмат яркіх і запамінальных падзей чакае кан-курсантаў наперадзе. Гэта і ўдзел у навуковай канферэнцыі, і прэзентацыя сваёй даследчай работы. Яны наведаюць Цэнтр развіцця дзіцяці, дзе пасля правядуць адкрытыя заняткі, пазнаёмяцца з дзейнасцю сацыяльных педагогаў і работнікаў прытулку Цэнтральнага раёна г. Мінска. Іх чакаюць шматлікія экскурсіі па вуліцах і музеях старажытнага і заўжды маладога Мінска. А самае важнае – гэта пяць дзён плённых зносін, абмену ведамі, ідэямі і, няхай яшчэ невялікім, але вопытам. Гэта магчымасць на практыцы азнаёміцца з дашкольнымі адукацыйнымі сістэмамі краін-суседак, развіць свой творчы патэнцыял, зрабіць яшчэ адзін крок па шляху сцвярджэння сябе як сапраўднага педагога.

Сёлета эстафету правядзення фестывалю ад МГПУ пераняў наш універсітэт. Наступны, трэці «Педагагічны дэбют-2014» мае адбыцца на ўкраінскай зямлі. Аднак галоўным ёсць і будзе не месца яго правядзення, а тое, што год ад году мерапрыемства аб’ядноўвае актыўных маладых людзей, ад прафесіяналізму якіх у многім залежыць будучыня нашых дзяцей і ў выніку заўтрашні дзень нашых краін.


28 сакавiка 2013 года, № 4 (1122)

МЫ РАЗАМ!

Як згуртаваць першакурснікаў у сапраўдны дружны калектыў? Як зрабіць студэнцкае жыццё больш насычаным і вясёлым? Як навучыць будучых педагогаў самастойнасці і адказнасці? Гэтыя і многія іншыя пытанні ўсё больш хвалююць выкладчыкаў БДПУ, асабліва куратараў студэнцкіх груп.

З мэтай іх вырашэння мы шукаем новыя формы і метады педагагічнага ўзаемадзеяння. Мы імкнёмся выслухаць студэнта, падтрымаць яго ў цяжкую хвіліну, далучыць да грамадска-культурнай дзейнасці, да жыцця факультэта і ўніверсітэта. Вядома, не заўсёды ў нас гэта атрымліваецца, аднак праўду кажуць: калі ў цябе нешта не атрымліваецца, значыць, ты прыкладаеш не дастаткова намаганняў. Таму мы ідзём наперад і не спыняемся.

Ужо не першы год на факультэце сацыяльна-педагагічных тэхналогій арганізавана штодзённае наведванне інтэрната, да якога падключаны не толькі куратары, а і ўвесь прафесарска-выкладчыцкі склад. Нашы студэнты ведаюць, што да іх у госці ў любы момант можа зайсці педагог. З аднаго боку, гэта дысцыплінуе, з другога – з’яўляецца дадатковым фактарам згуртавання ўсяго калектыву ФСПІ: мы на свае вочы бачым, з якімі праблемамі сутыкаюцца нашы выхаванцы, у чым яны маюць патрэбу і г.д.

Падтрымліваюцца і традыцыі факультэта. Гэта, напрыклад, вясновае свята, якое яднае студэнтаў спецыяльнасці “Сацыяльная работа” і выкладчыкаў кафедры сацыяльнай работы. Я маю на ўвазе шоу “Кулінарны паядынак”, якое традыцыйна чацвёрты год запар праходзіць у інтэрнаце № 1. Сёлета ў ім удзельнічалі каманды 1–3 курсаў, а ў журы ўвайшлі выкладчыкі кафедры і старшакурснікі. Загадчык кафедры сацыяльнай работы А.А. Носава адзначыла: «Мерапрыемства карыснае тым, што маладыя людзі займаюць актыўную пазіцыю, дзеля агульнай перамогі аб’ядноўваюцца, набываюць новыя веды і ўменні».

Сапраўды, студэнты ўразілі нас сваёй вынаходлівасцю і кулінарнымі талентамі: лавашы з рознымі начынкамі, сырнікі з ананасамі, слаёныя салаты – усё надзвычай смачнае. Вучэбныя групы сталі сапраўднымі камандамі, а гэта менавіта тое, чаго куратары імкнуліся дасягнуць. Навыкі, набытыя студэнтамі падчас мерапрыемства, безумоўна, спатрэбяцца ім як у паўсядзённым жыцці, так і ў прафесійнай дзейнасці, бо сацыяльны педагог павінен быць майстрам на ўсе рукі.

Алена АЛТЫНЦАВА, куратар 221-й групы ФСПТ


14 сакавiка 2013 года, № 3 (1121)

КОНКУРС, БАГАТЫ НА ЭМОЦЫІ

Напрыканцы лютага на факультэце эстэтычнай адукацыі БДПУ адбыўся фінальны тур міжфакультэцкага конкурсу прафесійнага майстэрства студэнтаў «Я – настаўнік-2013 (педагагічны дэбют)».

24_500x380

Ідэя правядзення мерапрыемства нарадзілася шэсць гадоў назад. У той час у конкурсе прымалі ўдзел студэнты, што навучаліся па спецыяльнасцях «Музычнае мастацтва. Тэатральнае мастацтва» і «Музычнае мастацтва. Сацыяльная педагогіка». З цягам часу змянілася канцэпцыя спаборніцтва, павялічылася колькасць канкурсантаў. Так, на сцэне факультэта сваё майстэрства пачалі дэманстраваць і студэнты такіх спецыяльнасцей, як «Музычнае мастацтва. Спецыяльныя музычныя дысцыпліны», «Сусветная і айчынная культура. Фальклор», «Сусветная і айчынная культура. Рытміка. Харэаграфія», «Выяўленчае мастацтва і чарчэнне. Народныя мастацкія промыслы», «Выяўленчае мастацтва. Камп’ютарная графіка». Конкурс паступова прыцягваў усё большую колькасць удзельнікаў. І вось у 2012 г. праявіць свае здольнасці выказалі жаданне студэнты факультэтаў пачатковай і дашкольнай адукацыі.

Сёлета ў фінальным туры спаборніцтва за тытул пераможцы змагаліся сямёра студэнтаў, якія праходзілі выпрабаванне ў трох конкурсных заданнях: візітоўка «Я – настаўнік» (самапрэзентацыя), педагагічная размінка, педагагічная сітуацыя. Ацэньвала выступленні ўдзельнікаў кампетэнтнае журы ў складзе загадчыка кафедры педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі В. Г. Ігнатовіч, старшага выкладчыка кафедры мастацкай і педагагічнай адукацыі В. А. Дамасевіч, выкладчыка кафедры методык дашкольнай адукацыі А. М. Зыль, інструктара катэгорыі «профі» групавых заняткаў па харэаграфічным мастацтве аб’яднання «Свет фітнесу», выпускніцы ФЭА 2012 г. В. І. Лавар.

Па выніках конкурсу дыпломам І ступені ўзнагароджана студэнтка 502-й групы спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя. Музычнае мастацтва і харэаграфія» Віталіна Шпарло, другое месца заняла студэнтка 503-й групы спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя. Выяўленчае мастацтва» Яна Васільева, трэцяй стала студэнтка 503-й групы спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя. Выяўленчае мастацтва» Марыя Васюк.

Віншуем пераможцаў конкурсу!

Ю. Захарына, загадчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва


14 сакавiка 2013 года, № 3 (1121)

ЧАРГОВЫ КРОК У ПЛЁННЫМ СУПРАЦОЎНІЦТВЕ

Навуковае супрацоўніцтва паміж факультэтамі псіхалогіі БДПУ і Фларэнтыйскага дзяржаўнага ўніверсітэта, распачатае ў мінулым годзе, актыўна набірае тэмпы. Мы ўжо двойчы прымалі ў сябе італьянскіх калег, і вось нядаўна дэлегацыя нашай alma mater наведала партнёрскую ВНУ.

25_500x347

Праграма візіту, падрыхтаваная двума каардынатарамі дагавору – дырэктарам дэпартамента аховы здароўя прафесарам Нікола Камода і віцэ-дырэктарам дэпартамента псіхалогіі і педагогікі прафесарам Патрыцыяй Мярынгала, уключала знаёмства з універсітэтам, афіцыйныя сустрэчы, канферэнцыі, абмеркаванне сумесных даследчых і адукацыйных праектаў і інш.

Падчас знаходжання ў Італіі выкладчыкі БДПУ пазнаёміліся з факультэтамі псіхалогіі і медыцыны: іх кіраўніцтвам і прафесарскім складам, работай лабараторый і бібліятэк. Члены беларускай дэлегацыі сталі ўдзельнікамі канферэнцыі «Актуальныя праблемы сучаснай псіхалогіі». Выступоўцы прадставілі вынікі даследаванняў, што праводзяцца сёння на факультэце псіхалогіі БДПУ, і атрымалі прапанову на ажыццяўленне сумесных навуковых праектаў. Таксама мы былі запрошаны на рэгіянальную тасканскую канферэнцыю, прысвечаную памяці Андрэа Дэвота – фларэнтыйскага псіхіятра і псіхолага, дзейнасць якога была накіравана на арганізацыю эфектыўнай мадэлі псіхалагічнай рэабілітацыі нарказалежных і людзей з іншымі формамі адыкцыі.

У рамках візіту адбылося абмеркаванне сумеснага беларуска-італьянскага адукацыйнага праекта, які плануецца прадставіць для ўдзелу ў конкурсе Міжнароднай міжуніверсітэцкай праграмы TEMPUS

Рэктар Фларэнтыйскага дзяржаўнага ўніверсітэта прафесар Альберт Тэзі падтрымаў ініцыятывы, звязаныя з развіццём сумесных даследчых і адукацыйных праектаў ВНУ абедзвюх краін. Сапраўды, супрацоўніцтва і абмен інфармацыяй у навуковай і дыдактычнай сферах паспрыяюць павышэнню эфектыўнасці вучэбна-выхаваўчага працэсу ў нашых універсітэтах. Гэтай думкі прытрымліваецца і саветнік па пытаннях навукі і культуры Пасольства Рэспублікі Беларусь у Італіі Глеб Мартынаў, які ўдзельнічаў у сустрэчы.

Члены дэлегацыі БДПУ звярнулі ўвагу на тое, як актыўна ў Італіі ўзаемадзейнічаюць спецыялісты ў галіне псіхалогіі і медыцыны. Так, медыкі ўдзельнічаюць у рэалізацыі шэрагу навукова-практычных праектаў лабараторыі псіхалогіі здароўя, а псіхолагі дапа­магаюць сваім калегам у клініках (напрыклад, педыятрычнай клініцы Фларэнцыі), дзе працуюць з пацыентамі і іх роднымі.

Напрыканцы хацелася б адзначыць гасціннасць гаспадароў, якая праявілася не толькі ў арганізацыі прыёму, але і ў імкненні як мага бліжэй пазнаёміць нас з Фларэнцыяй – сталіцай мастацтва свету.

Леанід ПЯРГАМЕНШЧЫК, дэкан факультэта псіхалогіі, Галіна ГАТАЛЬСКАЯ, загадчык кафедры сацыяльнай псіхалогіі


14 сакавiка 2013 года, № 3 (1121)

ПСІХОЛАГІ АБМЕНЬВАЮЦЦА ВОПЫТАМ

З 29 студзеня па 3 лютага студэнты факультэта псіхалогіі нашага ўніверсітэта прымалі ўдзел у Міжнароднай зімовай псіхалагічнай школе ў Санкт-Пецярбурзе. Мэтай паездкі стаў абмен вопытам, а таксама наладжванне навуковага і практычнага супрацоўніцтва паміж будучымі спецыялістамі-псіхолагамі. У праграму мерапрыемства былі ўключаны скразныя навуковыя праекты, семінары, лекцыі, прэзентацыі.

Студэнткі ФП БДПУ прадставілі расіянам два навуковыя праекты. Святлана Прэснякова і Дзіна Шчыглеўская расказалі пра метад foto-voice у рабоце з негатыўнымі стэрэатыпамі і забабонамі ва ўспрыняцці людзей іншых этнічных груп, а Карына Зауліна і Сафія Сушкевіч – пра тэатр пластычнай іправізацыі «Акме». Першы з праектаў быў накіраваны на азнаямленне аўдыторыі з самім метадам і паказ яго практычнага выкарыстання пры вырашэнні сацыяльнай праблемы негатыўнага стаўлення да прадстаўнікоў іншай этнічнай групы. Аўтары другога праекта ў сваю чаргу прадэманстравалі, як пры дапамозе пластычнай імправізацыі псіхолаг можа дапамагчы свайму кліенту больш глыбока асэнсаваць праблемы, а таксама знайсці стратэгіі іх пераадолення.

Падчас знаходжання ў Школе нам удалося наведаць два скразныя праекты. На адным з іх («Рашэнне – арыентаваныя перамовы») былі разгледжаны тэхнікі і падыходы, якія маюць практычнае прымяненне ў шырокім спектры сітуацый. Другі праект – «Прастора адносін: як будаваць масты, а не сцены» – быў прысвечаны таму, як аказваць псіхалагічную дапамогу кліентам, што маюць цяжкасці ў наладжванні і падтрымцы адносін.

Навуковыя праекты, падрыхтаваныя ўдзельнікамі Школы, прысвечаны актуальным пытанням сучаснай псіхалогіі, у прыватнасці, сацыяльнай, арганізацыйнай, педагагічнай псіхалогіі, псіхафізіялогіі,некаторым аспектам практычнай дзейнасці псіхолага.

Удзел у Міжнароднай зімовай псіхалагічнай школе пашырае прафесійныя гарызонты, стымулюе матывацыю і цікавасць да навукі, садзейнічае асобаснаму росту, а таксама навуковаму супрацоўніцтву студэнтаў з ВНУ розных краін (БДПУ, Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. Ламаносава, Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Валгаградскага дзяржаўнага сацыяльна-педагагічнага ўніверсітэта).

Святлана ПРЭСНЯКОВА, студэнтка 3-га курса ФП


14 сакавiка 2013 года, № 3 (1121)

НЕ ПРОСТА ЛЕКЦЫЯ, А МАЙСТАР-­КЛАС!

Прафесійнае станаўленне будучых педагогаў немагчыма ўявіць без вопытных выкладчыкаў, выдатных спецыялістаў. Часам усяго адна лекцыя можа выклікаць зацікаўленасць, якая стане моцным стымулам да вывучэння пэўнай дысцыпліны. Гэта залежыць у першую чаргу ад майстэрства аратара, яго кампетэнтнасці і жыццёвага досведу. Менавіта такімі найлепшымі якасцямі валодае доктар педагагічных навук, акадэмік, дырэктар Інстытута карэкцыйнай педагогікі Расійскай акадэміі адукацыі Мікалай Мікалаевіч Малафееў. Упэўнена, што са мной пагодзяцца студэнты, магістранты, аспіранты і выкладчыкі факультэта спецыяльнай адукацыі БДПУ, якія прысутнічалі на лекцыі расійскага госця.

26_500x377

Тэма «XXI ст.: вектары мадэрнізацыі сістэмы адукацыі дзяцей з абмежава-нымі магчымасцямі здароўя. Сітуацыя ў Расійскай Федэрацыі» зацікавіла нас не толькі магчымасцю параў­наць сістэмы спецыяльнай адукацыі краін-суседак, але і сваёй актуальнасцю, адпаведнасцю запатрабаванням грамадства. Слухачы даведаліся пра этапы станаўлення сістэмы спецыяльнай адукацыі ў Расіі, асноўныя напрамкі яе мадэрнізацыі. Мікалай Мікалаевіч прапанаваў для абмеркавання падыходы да інклюзіўнага і інтэграванага навучання асоб са спецыфічнымі адукацыйнымі патрэбамі, закрануў праблемы выхавання дзяцей у сучасным грамадстве. Вядома, тэма складаная і патрабуе ўдумлівасці з боку слухачоў. Аднак выступоўца раскрыў яе даступна, наглядна, выкарыстоўваючы прыклады з практыкі навучання і выхавання дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

27_500x333

Лектар па-майстэрску здолеў «дастукацца» да кожнага слухача, прымусіў задумацца пра тое, як многа яшчэ неабходна пазнаць і зразумець. Выдатна, што на шляху прафесійнага станаўлення мы сустракаемся з людзьмі, якія пашыраюць наш кругагляд, натхняюць на творчыя здзяйсненні і робяць нас больш удумлівымі.

Інга КІЖЛО,аспірант кафедры лагапедыі ФСА