Маладая змена

 

1 верасня 2016 года, № 9 (1181)

МЫ ЦЯБЕ ВІТАЕМ, ЗМЕНА МАЛАДАЯ!

Мэта любой навучальнай установы – зацікавіць як мага больш здольных абітурыентаў, каб мець у сваім «актыве» моцную маладую змену. БДПУ – не выключэнне. Аднак для нас важна яшчэ і тое, каб будучыя студэнты з самага пачатку ўсведамлялі сацыяльную ролю сваёй прафесіі, мелі высокую матывацыю да педагагічнай дзейнасці. Традыцыйна «Н» пры падрыхтоўцы першавераснёўскага нумара гутарыць з першакурснікамі, якія паступілі на розныя факультэты нашага ўніверсітэта з высокімі баламі, і між іншым цікавіцца, што падштурхнула іх да выбару настаўніцкай прафесіі. Сёлета мы зноў выдыхнулі з палёгкай: шэрагі будучых педагогаў папоўніліся не выпадковымі людзьмі, а разумнай, таленавітай, творчай моладдзю, якая прыйшла ў БДПУ не дзеля дыплома аб вышэйшай адукацыі, а па веды і ўменні, неабходныя для паспяховай педагагічнай дзейнасці. Прапануем упэўніцца ў гэтым і вам, шаноўныя чытачы.

На 2_Любоў Вядзьгун

Любоў ВЯДЗЬГУН, Гомельская вобласць, Рэчыцкі раён, в. Прыгародная, 329 балаў:

– Пачатак нашай сямейнай дынастыі лагапедаў паклаў мой прадзед. Па яго слядах пай шлі дачка і ўнучка – мае бабуля і мама. Іх alma mater – Беларускі дзяржаў ны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. Напэўна, як і многія іншыя выпускнікі БДПУ, што працуюць у галіне лагапедыі, яны да гэтуль з павагай успамінаюць сва іх выкладчыкаў – Т. І. Абухаву, І. М. Логінаву і іншых.

Сёлета выбар будучай прафесіі зрабіла і я. Як вы, напэўна, здагадаліся паступіла на спецыяль насць «Лагапедыя» факультэта спецыяльнай адукацыі БДПУ. Працягваць сямейную дынастыю ў чацвёртым пакаленні было не імпульсіўным, а цалкам узважаным рашэннем. Сёння здаецца, што я з дзяцінства ведала, чым хачу займацца. Памятаю дні, праведзеныя ў мамы на працы, дзяцей, якім яна дапамагала, памятаю, як ганарылася ёю. У школе мне падабаліся ўрокі матэматыкі і фізкультуры. А яшчэ падчас падрыхтоўкі да ЦТ захапілася гісторыяй. Някепска гуляю ў баскетбол. Спадзяюся, што ва ўніверсітэце здолею рэалізаваць свае здольнасці і ў спорце – мару трапіць у жаночую зборную БДПУ па баскетболе. А пакуль што з нецярплівасцю чакаю 1 верасня – першага дня вучобы і знаёмства з аднакурснікамі і факультэтам

На 2_Надзея Зубарык

Бажэна ЗУБАРЫК, Мінск, 325 балаў:

– Пасля заканчэння харэаграфічнага каледжа я працую ў Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Як вядома, танец непарыўна звязаны з музыкай. Таму спецыяльнасць «Му зычнае мастацтва, рытміка, харэаграфія» (скарочаны тэрмін навучанння) – менавіта тое, што мне патрэбна. Я не першая з маіх калег па тэатры, хто абраў для атрымання вышэйшай адукацыі БДПУ. У балерыны век кароткі, а дыплом педагагічнага ўніверсітэта дае магчымасць у будучым займацца выкладчыцкай дзейнасцю. У гэ тым плане ў мяне ёсць прыклад для пераймання – мой тата. Ён іграў на трубе ў аркестры нашага тэатра і выкладаў у Беларускай дзяржаўнай ака дэміі му зыкі. Так што планую прадоўжыць сямейную дынастыю і стаць педагогам у другім пакаленні.

На 2_Наталля Кісялёва

Наталля КІСЯЛЁВА, г. Мінск, 329 балаў:

– Мне 33 гады, у 2002 г. я скончыла Гомельскі музычна-педагагічны каледж імя Л. С. Выгоцкага. Атрымала спецыяльнасць «Настаўнік музыкі, музычны кіраўнік у дзіцячым садзе». Заў сёды хацела мець вышэйшую адукацыю. Калі даведалася, што ў БДПУ з’явілася спецыяльнасць «Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія», вырашыла, што надышоў час павысіць сваю кваліфікацыю.

У выбары ўніверсітэта сумневу не было, адразу прыняла рашэнне паступаць у БДПУ. Асноўнымі плюсамі на яго карысць сталі: наяўнасць скарочанага тэрміну навучання, магчымасць вучыцца за сродкі бюджэту і атры маць спецыяльнасць, якая мне падабаецца.

Я працую ў ДУА «Сярэдняя школа № 38 г. Мінска» настаўнікам рытмікі ўжо больш за тры гады. Мае выхаванцы – гэта вучні 1–4 класаў. Запісацца ў гурток можа кожны: адбор я не праводжу. Жыццёвае крэда: «Танцуюць усе!» Таму дзеці, якія наведваюць мае ўрокі, абавязкова ўдзельнічаюць у харэаграфічных пастаноўках падчас школьных мера прыемстваў. У нашай установе стала добрай традыцыяй праводзіць выпускныя вечары для чацвёртых класаў. Кожны вучнёўскі калектыў прадстаўляе свой танец, які я імкнуся зрабіць яркім, відовішчным.

Чаго я чакаю ад навучання ва ўніверсітэце? Канешне ж, новых ведаў, асабліва ў галіне харэаграфіі. Апошнім часам з’явілася шмат цікавых танцавальных на прамкаў, пра якія мне хочацца ведаць больш. Напрыклад, вулічныя танцы, якія ўяўляюць сабой мікс розных стыляў і кірункаў.

На 2_Валерыя Кузьміна

Валерыя КУЗЬМІНА, Брэсцкая вобласць, Баранавічы, 347 балаў:

– Маё стаўленне да БДПУ сфарміравалася дзякуючы інфармацыі, атрыманай з розных крыніц. Напрыклад, ад майго выкладчыка па выяўленчым мастацтве, ад знаёмых, якія скончылі гэтую ўстанову адукацыі і ніколі не пашкадавалі. У школе я паглыблена вывучала фізіку і матэматыку. Ня гледзячы на гэта, заўсёды за ха п лялася жыва пісам і handmade. А яшчэ мне вельмі падабаецца астраномія. Сёлета нават удзельнічала ў гарадскім аст разлёце і з камандай сваёй гімназіі заняла першае месца ў адной з намінацый.

Для вучобы абрала спецыяльнасць «Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка» факультэта эстэтычнай адукацыі. Таму пры паступленні давялося здаваць не толькі экзамены ЦТ, а і ўнутраны ўніверсітэцкі іспыт. Атрымаць найвышэйшы бал – «10» на твор чым экзамене па малюнку мне дапамаглі заняткі з маім настаўнікам Я. М. Кісялёвай.

Збіраюся старанна вучыцца, авалодваць ведамі па абранай спецыяльнасці. Чакаю таксама цікавага і насычанага студэнцкага жыцця, бо сама – чалавек актыўны. Люблю спорт: гуляю ў настольны тэніс, наведваю трэнажорную залу, катаюся на роліках. Ведаю, што ў БДПУ ёсць цудоўная спартыўная база – і гэта мяне вельмі натхняе. Захапляюся музыкай, гэта таксама частка майго жыцця. У родных Баранавічах скончыла харавую школу і з калектывам выступала ў шматлікіх канцэртных праграмах. Чула, што на маім факультэце ёсць нават не адзін, а некалькі харавых калектываў. Спадзяюся, прадоўжу займацца спевамі цяпер ужо ў студэнцкім хоры.

На 2_Аляксандр Саўчанка

Аляксандр САЎЧАНКА, Магілёўская вобласць, г. Глуск, 335 балаў:

– Я заўсёды марыў пра цікавую працу, якая б дазваляла не толькі кантактаваць з людзьмі, але і дапамагаць ім. Лічу, што прафесія педагога – якраз адна з такіх.

У канцы дзясятага класа канчаткова вырашыў, што хачу стаць настаўнікам рускай мовы і літаратуры. Пасля наведвання некаторых прафарыентацыйных сай таў даведаўся, што ў БДПУ рыхтуюць выкладчыкаў па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура. Замежная мова», і прыйшоў у захапленне. Справа ў тым, што мне заўсёды падабалася англійская мова, ды і яе вывучэнне давалася досыць лёгка. Аднак парады бацькоў і настаўнікаў дазволілі зразумець, што валоданне кітайскай мовай дае сёння больш пераваг.

Затым пачалася падрыхтоўка да ЦТ і ўнутранага іспыту па літаратуры, які, шчыра кажучы, палохаў мяне больш за ўсё. За год трэба было паўтарыць матэрыял за дзявяты і дзясяты класы, пры гэтым вывучаючы праграму адзінаццатага. Творы і аўтары ў галаве часам блыталіся,
але я справіўся.

Напэўна, самае складанае, з чым давялося сутыкнуцца пры падрыхтоўцы да паступлення, – гэта неразуменне майго выбару з боку многіх людзей. Такі ўстойлівы стэрэатып: абітурыенты ідуць у педагагічны ўніверсітэт ад безвы ход насці, бо не могуць паступіць у іншую ўстанову. Ён не мае нічога агульнага з рэальнасцю, і пра хад ныя балы на педагагічныя спецыяльнасці гэта яскрава пацвярджаюць. Я ўпэўнены, што няма больш важнай і пачэснай прафесіі. Педагог не толькі вучыць дзіця правільна пісаць, чытаць, рашаць задачы, але і дапамагае раскрыць яго
таленты, надаць упэўненасці ў сабе, засцерагчы ад няправільных учынкаў, уплывае на самаацэнку і светапогляд.

У пачатку адзінаццатага класа ў сацыяльных сетках, у прыватнасці, «УКантакце», я знайшоў групы БДПУ і філалагічнага факультэта. Мне ўдалося пагутарыць з многімі студэнтамі, даведацца пра іх стаўленне да вучобы ва ўніверсітэце. Водгукі былі вельмі станоўчымі: усе як адзін гаварылі, што ў педагагічным уні версітэце вучыцца цікава і досыць лёгка, калі адказна падыходзіш да справы. Пра выкладчыкаў казалі, што яны энергічныя і за цікаўленыя ў сваім прадмеце людзі, якія заўсёды пойдуць насустрач навучэнцу. Таксама я да ведаўся, што студэнты, якія вывучаюць кітайскую мову, ездзяць на гадавую стажыроўку ў Кітай, што не магло мяне не ўзрадаваць. У цэлым я вельмі задаволены тым, што паступіў менавіта ў БДПУ.


 

16 чэрвеня 2016 года, № 8 (1180)

НАСТАЎНІК ВАЧЫМА БУДУЧЫХ ПЕДАГОГАЎ

Выніковая канферэнцыя «Педагог ХХІ стагоддзя» для навучэнцаў профільных класаў педагагічнай накіраванасці прайшла 19 мая ў ДУА «Сярэдняя школа № 6 г. Мінска». Яе арганізатарамі выступілі школы-лабараторыі вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі – сталічныя СШ № 6 і № 126. Да ўдзелу ў мерапрыемстве былі запрошаны каманды навучэнцаў профільных класаў (груп) педагагічнай накіраванасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь – ДУА «Грэская сярэдняя школа», «Іўеўская сярэдняя школа», «Сярэдняя школа № 4 г. Віцебска», «Сярэдняя школа № 3 г. Смалявічы», «Чысцінская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна», «Гімназія № 20 г. Мінска». На адкрыцці канферэнцыі каманды школ паказалі відэаролікі-прэзентацыі сваіх педагагічных класаў. Работу форуму працягнулі выступленні навучэнцаў профільных класаў педагагічнай накіраванасці. Дзесяцікласнікі прадставілі эсэ, паведамленні, творчыя работы, уласныя партфоліа. Тэматыка выступленняў удзельнікаў – «Старонкі гісторыі педагогікі», «Педагог будучага», «Першыя крокі ў педагагічную прафесію», «Кодэкс настаўніка ХХІ стагоддзя», «Настаўнік, якога мы выбіраем». Прапануем вашай увазе вытрымкі з эсэ навучэнцаў.

НАСТАЎНІК, ЯКОГА Я ВЫБІРАЮ

Мару стаць і касманаўтам, і археолагам, і прэ зідэнтам!.. Такі вялікі выбар, так многа магчымасцяў! Аднак давайце задумаемся: хіба зможа чалавек паляцець у космас без належнай падрыхтоўкі, хіба зможа разабрацца ў сваіх знаходках без адпаведнай адукацыі, хіба зможа кіраваць краінай, не ведаючы законаў? Мой адказ: не зможа. Гэтаму трэба навучыцца. І ў гэтым заўсёды дапаможа настаўнік.

Усё пачынаецца з настаўніка. Любая дастойная прафесія з’яўляецца вынікам карпатлівай работы педагога. Дык якім павінен быць настаўнік, якога я выбіраю, на якога хачу быць падобнай? Перш за ўсё, сапраўдны настаўнік – гэта заўсёды прык лад. Прыклад ва ўсім: у адносінах да працы, да людзей, да сябе самога. Ён умее весці за сабой, умее падтрымаць, умее натхніць.

Настаўнік – гэта той, хто выслухае, зразумее і дапаможа словам і справай. Ён харызматычны. Настаўнік умее знаходзіць пазітыўнае ў любой сітуацыі. Добразычлівы і карэктны ў адносінах да людзей, патрабавальны да сябе. Цярплівы. У яго словах няма фальшу. Умее дараваць чужыя памылкі і прызнаваць свае. Заўсёды адкрыты. Аддаецца справе без астатку. Мае мінімум улады і максімум аўтарытэту.

Сапраўдны настаўнік – гэта той, каму ты ўсё жыццё будзеш шчыра ўдзячны.

Таццяна СТРАХОВІЧ, ДУА «Грэская сярэдняя школа»

ШКОЛА БУДУЧАГА

вдвоем Шаройкіна і  Вінаградава

Якая яна, школа будучага? Канешне ж, у ёй многае зменіцца. Але ці можа здарыцца так, што настаўнікаў у школе не будзе – іх заменяць камп’ютары і робаты? Толькі ўявіце: прыводзім мы ў клас сваіх дзяцей або ўнукаў, а іх сустракае настаўнік-робат. Вы маглі б даверыць сваё дзіця бяздушнай машыне? Няхай нават самай дасканалай?

Не, я ўпэўнена, што як бы ні змянілася аблічча школы ў будучым, адно ў ёй застанецца нязменным – гэта прысутнасць настаўніка. Як бы далёка ні пакрочыў тэхнічны прагрэс, навучыць чалавека зможа толькі чалавек. Бо настаўнік дапамагае нам рабіць першыя адкрыцці, вучыць спазнаваць свет, адрозніваць дабро і зло, становіцца для нас прыкладам для пераймання.

У ХХІ стагоддзі прафесія педагога набывае асаблівую значнасць. Менавіта таму яе без усякага перабольшвання можна назваць справай на ўсе часы. Калі добра падумаць, то няма працы на зямлі больш адказнай, чым вучыць людзей, бо ёй наканавана адбіцца ў тысячах лёсаў…

Аліна ШАРОЙКІНА, Аляксандра ВІНАГРАДАВА, ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Смалявічы»

ПЕДАГАГІЧНЫЯ СПРОБЫ ЯК ПЕРШЫЯ КРОКІ Ў ПЕДАГАГІЧНУЮ ПРАФЕСІЮ

Грунина Ульяна ГУО СШ №4 гВитебск

У дзявятым класе мы стаялі перад сур’ёзным выбарам будучай прафесіі. Некаторыя пайшлі ў каледж, некаторыя – у базавыя класы, а мы сталі навучэнцамі педагагічнага класа. У пачатку навучальнага года ў нас было павярхоўнае ўяўленне аб прафесіі педагога, мы бачылі працу настаўніка толькі вачыма вучня. Здавалася, што гэта даволі простая і лёгкая работа, аднак паступова мы даведваліся пра асаблівасці прафесіі, паглыбляліся ў яе таямніцы, перад намі адкрываўся настаўнік як працавіты, добры, справядлівы чалавек, які валодае неверагоднай сілай волі, імкнецца да ведаў.

Педагагічныя спробы – гэта першыя крокі ў педагагічную прафесію. Няхай нясмелыя, не заўсёды простыя і ўдалыя, але яны дазваляюць адчуць сябе сапраўдным настаўнікам, матывуюць на самааналіз і самапазнанне, на развіццё сваіх здольнасцей. Вельмі прыемна, што мы знайшлі агульную мову з выхаванцамі дзіцячага дома і з нецярплівасцю чакаем кожнай новай сустрэчы з імі. Пасля кантактаў з дзецьмі мы ў многім памянялі сваё стаўленне да школы, настаўнікаў і сваіх бацькоў, па-новаму ўбачылі свае праблемы, узаемаадносіны паміж аднагодкамі і людзьмі рознага ўзросту.

«Дзень дублёра» стаў сапраўдным святам для навучэнцаў і практыкай для нас, будучых настаўнікаў. Падрыхтоўка вялася тры тыдні: прадумвалі кожны этап вучэбных заняткаў, паўтаралі фактычны матэрыял, прадугледжвалі пытанні навучэнцаў і, канешне ж, настройвалі сябе псіхалагічна. Мы не толькі праводзілі ўрокі, але і наведвалі заняткі сяброў. Аналізавалі, абмяркоўвалі, спрачаліся, рабілі заўвагі і шчыра падтрымлівалі адзін аднаго. Здаецца, мы адразу пасталелі на некалькі гадоў.

Самарин Денис ГУО СШ №4 г Витебк

Гэты навучальны год падараваў нам неацэнны вопыт. Паступова ўваход у педагагічную прафесію развеяў усе нашы сумненні наконт жадання стаць настаўнікамі. Гэта неймаверна складаная праца, цесна звязаная з псіхалогіяй узаемаадносін. Аднак яна здольна раскрыць грані асобы і таленту кожнага з такіх бакоў, што вы самі здзівіцеся!

Ульяна ГРУНІНА, Дзяніс САМАРЫН, ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Віцебска»

ПЕРШЫЯ КРОКІ Ў ПЕДАГОГІКУ

Педагог – гэта наш духоўны настаўнік. Аддаючы частку душы дзецям, ён шмат атрымлівае ўзамен. Колькі ўсмешак, радасці і дзіцячага запалу бачыць ён штодня! Мы за сваё жыццё сустракаем шмат людзей, большасць з якіх можам проста забыць. Аднак толькі не настаўніка! Таму так важна, каб гэты вобраз застаўся ў памяці светлым і добрым.

З ранняга ўзросту я пачала задумвацца, кім хачу стаць. Пасля працяглага роздуму абрала прафесію настаўніка, якой хачу прысвяціць усё сваё жыццё.

Мяне вабіць працэс атрымання ведаў. Мне падабаецца кантактаваць з вучнямі малодшых класаў. Я правяла з другакласнікамі шмат розных мерапрыемстваў, конкурсаў, экскурсій. Іх класны кіраўнік – гэта мая першая настаўніца Святлана Уладзіміраўна Лабковіч, якая дае мне ўрокі па засвойванні педагагічнай прафесіі. Можа быць, менавіта таму ў мяне ўсё добра атрымліваецца. Сёння я ўжо вучуся ў дзясятым педагагічным класе, а мая першая настаўніца заўсёды побач падчас педагагічных спроб. Другая сям’я для мяне – гэта педагагічны клас. Кожныя заняткі бясцэнныя, бо я пастаянна адкрываю для сябе нешта новае, тое, што спатрэбіцца ў жыцці. Педклас – гэта натхненне, свята, маё сённяшняе і заўтрашняе. Вучні, якія з дзясятага класа знаёмяцца з прафесіяй педагога, у будучым змогуць стаць паспяховымі прафесіяналамі.

Данута ВЛАСАВЕЦ, ДУА «Грэская сярэдняя школа»

УНІВЕРСАЛЬНАЯ РАБОТА – СТВАРЭННЕ АСОБЫ

Processed with VSCO with hb2 preset

Да педагагічнай справы трэба заклікаць, як да справы марской, медыцынскай або іншай, не тых, хто імкнецца толькі забяспечыць сваё жыццё, а тых, хто адчувае да гэтай справы і да навукі свядомае прызванне і прадбачыць у ёй сваё задавальненне, разумеючы агульную народную патрэбу. Д. І. Мендзялееў

Да дзвюх прафесій трэба мець адмысловае прызванне, магчыма, трэба нават нарадзіцца нейкім асаблівым, каб усё жыццё быць адданым сваёй справе: працы педагога і ўрача. У ёй недапушчальныя памылкі, патрэбен уласны творчы падыход да справы, асаблівае веданне чалавечай душы. Я часта ўзгадваю словы гераіні фільма «Іронія лёсу». На заўвагу пра тое, што памылкі ўрачоў дорага каштуюць людзям, яна адказвае: «Памылкі настаўнікаў менш заўважныя, але ў рэшце рэшт яны абыходзяцца людзям не менш дорага». І сапраўды, вельмі важна, які настаўнік будзе ў дзіцяці. Важна, каб ён не толькі выкладаў матэрыял і выстаўляў адзнакі, а каб мог прывіць інтарэс і любоў да ведаў з першых гадоў, з першых дзён.

Настаўнік мае вялізную ўладу над душой вучня. Ён можа дапамагчы стаць сапраўднай асобай, а можа і назаўсёды знішчыць веру ў сябе. На жаль, у час вечнай мітусні і інтэрнэту не ўсе бацькі знаходзяць час паразмаўляць з дзіцём пра тое, дзеля чаго трэба жыць, як паводзіць сябе, як расстаўляць прыярытэты. Менавіта таму роля «настаўнікаў жыцця» часта ўскладаецца на плечы школьных педагогаў.

Мая мама – настаўніца, усё дзяцінства я назірала за тым, як яна працуе. Мне заўсёды падабалася педагагічная прафесія. Аднак усё ж найбольшы ўплыў на мяне аказала мая настаўніца па нямецкай мове. Яе энергічнасць, шчырасць, дабрыня і любоў да дзяцей запалілі ўва мне жаданне самой стаць педагогам. Я заўсёды садзілася за першую парту і з задавальненнем назірала за тым, як яна вяла ўрок, а пасля вярталася дадому, пераапраналася ў маміну сукенку, брала яе падручнікі, вучнёўскія сшыткі і гуляла ў «школу». Цудоўныя былі часы…

Для мяне заўсёды прафесія педагога застанецца самай галоўнай.

Аліна НОВІКАВА, ДУА «Сярэдняя школа № 126 г. Мінска»

ЗНАЧНАСЦЬ ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ СЁННЯ

Ганна Казак

Вельмі важнае пытанне, на якое павінен сам сабе адказаць будучы педагог, – гэта пытанне пра гатоўнасць працаваць з людзьмі рознага ўзросту: маленькімі дзецьмі або падлеткамі, старшакласнікамі або людзьмі на парозе сталення, з дарослымі, якія, магчыма, ужо маюць прафесію і жадаюць у ёй удасканальвацца, або тымі, каго жыццё паставіла перад неабходнасцю змяніць спецыяльнасць; гатоўнасць усведамляць тыя цяжкасці, з якімі можна су тыкнуцца ў працэсе прафесійнай дзейнасці.

Мяне з дзяцінства вабіла прафесія педагога. Здавалася, што гэта так проста. Аднак калі пайшла ў школу, то ўбачыла, які нялёгкі настаўніцкі хлеб. Мая першая настаўніца – выдатны чалавек. Яна добрая, шчырая, спагадлівая. Усе свае сілы, веды і час аддавала нам, клапоцячыся пра тое, каб мы сталі адукаванымі і справядлівымі людзьмі. Як і яна, я хачу ў будучым аддаваць цеплыню і дабрыню сваёй душы дзецям, мару стаць настаўніцай замежнай мовы. Мне здаецца, што сапраўдны настаўнік – гэта чалавек, які не толькі мае глыбокія веды, а яшчэ ўмее кантактаваць з дзецьмі, выхоўваць іх праўдзівымі і працавітымі. Спадзяюся, што здолею знайсці агульную мову з вучнямі, калі буду іх паважаць, прыслухоўвацца, вучыць дабру.

Ганна КАЗАК,ДУА «Чысцінская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна»

З поўнымі тэкстамі эсэ ўдзельнікаў канферэнцыі «Педагог ХХІ стагоддзя»
вы можаце азнаёміцца на сайце www.pedklassy.bspu.by.


 

1 верасня 2015 года, № 10 (1165)

МАЛАДАЯ ЗМЕНА: ВІТАЕМ РЭКАРДСМЕНАЎ!

Лета, якое толькі-толькі мінула, запомніцца нам рэкордна спякотнымі днямі. Аднак для многіх выпускнікоў школ, гімназій і ліцэяў выраз «гарачая пара» быў звязаны не толькі з паказчыкамі тэрмометраў. Тысячы абітурыентаў змагаліся за права звацца студэнтамі БДПУ і на гэтым шляху, які складаўся з тэсціраванняў, іспытаў, падлікаў балаў, устанавілі свае рэкорды. Знаёмцеся: першакурснікі, якім не давялося перажываць, ці знойдуць яны сваё прозвішча ў спісе залічаных, якія на старце атрымання педагагічнай прафесіі дасягнулі найлепшых вынікаў.

Выпускніца гімназіі № 4 г. Баранавічы Аксана КУРГУЗАВА абрала педагагічную спецыяльнасць услед за мамай, якая набыла спачатку прафесію настаўніка пачатковых класаў, а пасля – настаўніка-дэфектолага, прычым абодва разы ў БДПУ. Дзяўчына не вагалася з выбарам навучальнай установы, а вось на фізіка-матэматычным факультэце спынілася не адразу, пасля доўгіх роздумаў і разважанняў. Паступіла з бліскучым вынікам – 361 бал. Такая лічба адкрывала Аксане дзверы фактычна ў любую ВНУ, аднак мара пра настаўніцкую прафесію была непахіснай:

2_1

– За гады навучання вельмі палюбіла сваю гімназію, яе атмасферу: класы, парты, званкі, калідоры з вучнямі, сшыткі, падручнікі… Зусім не хацелася з гэтым развітвацца. Мабыць, яшчэ і таму паступіла менавіта ў педагагічны ўніверсітэт. Увогуле, мне вельмі пашанцавала: усе настаўнікі гімназіі былі сапраўднымі майстрамі сваёй справы, пады ходзілі да працы з душой, таму ёсць з каго браць прыклад. Вялікі дзякуй ім за веды, за імкненне выхаваць у нас лепшыя якасці, за патрэбныя словы, падтрымку. Я ведаю, што быць педагогам – вельмі адказна, нават рызыкоўна. Часам мне здаецца, гэта трохі саманадзейна – абіраць такую прафесію. Але я спадзяюся, што ў мяне атрымаецца. Прынамсі, зраблю ўсё дзеля гэтага.

У Аксаны шмат захапленняў: яна любіць чытаць, вышываць, маляваць і не можа ўявіць жыцця без сваіх хатніх гадаванцаў – ката, рыбак, дзвюх пясчанак і пацука Яшы. Упэўнены, што ўсім сваім талентам і здольнасцям першакурсніца знойдзе прымяненне ў сценах БДПУ!

***

Прадстаўніца маладой змены Алена ЦІМАШКОВА абрала творчы кірунак – з вынікам у 356 балаў паступіла на факультэт эстэтычнай адукацыі (спецыяльнасць – «Музычнае мастацтва. Рытміка і харэаграфія»). Пры чым стала студэнт кай завочнай формы атрымання адукацыі. Музыка суправаджала дзяўчыну амаль усё жыццё, ды і з настаўніцкай працай яна ўжо добра знаёмая:

2_2

– Я нарадзілася ў Гомелі, з шасцігадовага ўзросту пачала займацца ў музычнай школе № 1 імя П. І. Чайкоўскага па класе фартэпіяна. Пасля заканчэння паступіла ў ГДКМ імя Н. Ф. Сакалоўскага. Брала ўдзел у конкурсе піяністаў «Натхненне», які праходзіў у Магілёве. На 4-м курсе ўладкавалася на працу ў дзіцячую школу мастацтваў канцэртмайстрам і па сумяшчэнні –настаўніцай.

Магчыма, на выбар прафесіі паўплываў прыклад мамы: яна таксама настаўніца ў музычнай школе, піяністка. Так што я не па чутках ведала, што мяне чакае. З тым, што ў далейшым буду паступаць у БДПУ, вызначылася яшчэ на 4-м курсе. А на завочную форму атрымання адукацыі вырашыла пайсці таму, што ўжо скончыла сярэднюю спецыяльную ўстанову і маю права працаваць у музычнай школе. Гэтая дзейнасць мне вельмі падабаецца, чаму б не сумяшчаць вучобу і працу?

Акрамя заняткаў музыкай, я больш за ўсё люблю чытаць (перавагу аддаю мастацкай літаратуры), катацца на веласіпедзе, вандраваць, даведвацца пра новае і напаўняць сваё жыццё яркімі ўражаннямі.

***

Першакурсніца факультэта спецыяльнай адукацыі (спецыяльнасць «Лагапедыя») Дар’я МАЛІНОЎСКАЯ любоў да прафесіі таксама атрымала ў спадчыну ад мамы, якая доўгі час працавала настаўніцай-дэфектолагам. Паступленне ў БДПУ было для дзяўчынкі марай, дзеля ажыццяўлення якой яна ўпарта працавала ў школе. І не дарма: агульны бал учарашняй школьніцы склаўся ў важкую лічбу 341. Акрамя таго, за ўдзел у раённай алімпіядзе па гісторыі яна ўзнагароджана дыпломам І ступені, па біялогіі – дыпломам ІІІ ступені.

2_3

– Я дакладна ведаю, што ад працы лагапеда залежыць не толькі маўленне маленькага чалавечка, але і яго будучыня – паспяховасць у школе, зносіны з аднагодкамі, выбар будучай прафесіі. Вельмі спадзяюся, што навучанне ў БДПУ стане першым і асноўным крокам для дасягнення яшчэ адной мары: стаць добрым спецыялістам, каб дапамагаць людзям. Таксама спадзяюся, што здолею працягваць сваю валанцёрскую дзейнасць, вопыт якой у мяне ўжо ёсць. Чакаю новых сяброў, мерапрыемстваў, сустрэч… Менавіта такім я ўяўляю сваё студэнцкае жыццё ў БДПУ.

Я нарадзілася ў невялікім гарадку Мінскай вобласці – Капылі. Бацькі здолелі паказаць мне, якая прыгожая наша Бацькаўшчына. Адным з захапленняў у нашай сям’і стала вывучэнне гісторыі роднага горада і краіны, падарожжы па Беларусі. Яшчэ мне падабаецца шыць лялькі. Укладваю ў іх душу, разумею, што гэтыя цацкі могуць падараваць хвіліны радасці яшчэ каму-небудзь. Думаю, праз некаторы час паспрабую лепку з цеста, пляценне кошыкаў і выраб карцін з круп. Упэўнена, творчая атмасфера БДПУ паспрыяе развіццю гэтых захапленняў.

***

Яшчэ адна рэкардсменка Марыя ЛУК’ЯНЕЦ з вынікам у 325 балаў стала студэнткай гістарычнага факультэта.

2_4

– У школьныя гады гісторыя была для мяне адной з самых цікавых і захапляльных дысцыплін. Я не раз удзельнічала ў раённых алімпіядах па гэтым прадмеце, ездзіла на абласное спаборніцтва. Таму і вырашыла паступаць на гістарычны факультэт. Некаторы час вагалася ў выбары паміж БДПУ і БДУ, была на днях адчыненых дзвярэй у абодвух універсітэтах. Прыемна ўразіла светлая і добразычлівая атмасфера педагагічнага ўніверсітэта, размовы са студэнтамі і выкладчыкамі. Сваю ролю адыграла таксама тое, што ўсім іншагароднім першакурснікам ВНУ прадастаўляе месца ў інтэрнаце. Акрамя таго, БДПУ скончыла настаўніца гісторыі, якую я вельмі паважаю і якая паўплывала на выбар маёй будучай прафесіі.

***

Шмат пераваг нашага ўніверсітэта вы значыла для сябе першакурсніца факультэта эстэтычнай адукацыі (спецыяльнасць «Вы яўленчае мастацтва. Камп’ютарная графіка», бал пры паступленні – 322) Ганна МАНКЕВІЧ.

2_5

– У нас не так шмат мастацкіх ВНУ, але, як вядома, чым меншы выбар, тым ён лягчэйшы. Я абрала БДПУ, бо акрамя падрыхтоўкі па жывапісе здолею атрымаць веды па педагогіцы. Думаю, у будучым, калі стану матуляй, гэты досвед мне вельмі спатрэбіцца. Дыплом БДПУ дае шмат пераваг: яго ўладальнік можа выкладаць выяўленчае мастацтва, рабіць рэкламу, працаваць дызайнерам або проста вольным мастаком. Акрамя таго, дзве мае аднакласніцы, якія паступілі ў педагагічны ўніверсітэт на факультэт спецыяльнай адукацыі, вельмі задаволены вучобай. Старэйшае пакаленне таксама станоўча адгукалася пра БДПУ.

Я прыйшла на факультэт не па дыплом, а каб вучыцца дзеля самой сябе. Паспела паспрабаваць сябе ў БДУ на спецыяльнасці «Філасофія», аднак зразумела, што не здолею там самарэалізавацца. Філасофія шукае рацыянальнае ў ірацыянальным, мне ж хочацца шукаць прыгожае. Маляваннем займалася з чатырохгадовага ўзросту, а ў юнацтве вырашыла ўсё кінуць. Гэта ж толькі збоку здаецца, што маляваць карціны проста. На самай справе гэта штодзённая цяжкая справа, якая адбірае ўсе сілы. Канешне, працуюць над тым, што любяць, і любяць тое, над чым працуюць. Я не пераставала любіць жывапіс пасля таго, як на час развіталася з ім. Вярнуцца назад у мастацтва было страшна. Аднак гэта таго каштавала. Толькі творчасць здолее зрабіць мяне шчаслівай. Я не прагну грошай, славы, я проста шукаю душэўную гармонію. Думаю, чатыры гады, праведзеныя ў БДПУ, падаруюць мне не толькі веды, але і верных сяброў, мноства прыемных момантаў. Не бойцеся пачынаць усё зноўку і выбіраць тое, што падабаецца!

***

Замыкае сён няшнюю пяцёрку першакурснікаў-лідараў Анастасія ВІНАВАРАВА, якая стала студэнткай ФБіРФ з вынікам у 318 балаў. З БДПУ дзяўчына была добра знаёма яшчэ да паступлення: яна стала адной з пераможцаў конкурсу на лепшае сачыненне пра настаўніка, які праходзіў у нашым універсітэце. У падарунак атрымала экскурсію па БДПУ, а яшчэ – смартфон, майку з фірменнай сімволікай і зборнік з лепшымі творамі канкурсантаў.

2_6

– Упершыню ўбачыўшы ўніверсітэт, адразу зразумела: ён стане маёй alma mater. Цяжка зразумець, але мне падалося, што ведаю яго даўно. Гэты будынак нагадаў мне аб роднай школе. Так мне было там утульна і добра! Найлепшыя ўражанні пакінула знаёмства з выкладчыкамі факультэта і яго дэканам В. Д. Старычонкам. Удзельнічала таксама ў конкурсе чытальнікаў. Прайсці ў фінал не атрымалася, але я абрадавалася проста таму, што прыехала сюды яшчэ раз.

Бацькі з самага дзяцінства сталі прыкладам таго, як любіць месца, дзе нарадзіўся. І для мяне няма нічога прыемней, як чуць беларускую мову. Не раздумваючы, абрала спе цыяльнасць «Беларуская мова і літаратура». Часта заходзіла на сайт універсітэта, чытала пра розныя мерапрыемствы, якія там праходзілі. Так даведалася пра святкаванне 100-гадовага юбілею. І такі адчула гонар, нібы ўжо з’яўлялася яго студэнткай!

Я чалавек творчы. У сваім горадзе вучылася ў тэатральнай школе. Тэатр – маё захапленне. Музыка – маё жыццё. Вершы – мая любоў. Не ўяўляю сябе без гэтых трох складнікаў. Мне б вельмі хацелася неяк рэалізавацца ў гэтых сферах і ва ўніверсітэце.

Упэўнена, што вучоба ў БДПУ будзе цікавай, займальнай і плённай. Вядома ж, вельмі цяжка развітвацца з любімай школай, аднакласнікамі, нас таўнікамі, але я ведаю, што наперадзе чакае самы цікавы перыяд у маім жыц ці – вучоба ў вядучай педагагічнай ВНУ краіны.


 

1 верасня 2015 года, № 10 (1165)

БДПУ – НАШ ВЫБАР!

За БДПУ – будучыня! Штогод вялікая колькасць маладых людзей аказвае давер нашаму ўніверсітэту, аддаючы перавагу высокай якасці адукацыі. На пэўна, прычына гэтага выбару хаваецца ва ўніверсальнасці ведаў і ўнікальнасці магчы масцей, якія прадастаўляе сваім выхаванцам наш любімы ўні версітэт.

Па выніках прыёмнай кампаніі-2015 у БДПУ было пададзена 2583 заявы (на 1155 бюджэтных месцаў па дзённай і завочнай формах навучання), што на 30 % больш, чым у 2014 г.

Так, на дзённую форму атры мання адукацыі ад абітурыентаў было пададзе на 1553 заявы (1215 – у 2014 г.), на завочную – 1030 (734 – у 2014 г.). У вы ніку БДПУ на 100 % выканаў план прыёму на бюджэтныя месцы, прычым без дадатковага набору.

У цэлым сёлетняя прыёмная кампанія вызначаецца высокай матываванасцю абітурыентаў: заявы падалі 132 медалісты і ўладальнікі дыплома з адзнакай, што амаль на трэць больш, чым у мінулым годзе. Лідары БДПУ – факультэт спецыяльнай адукацыі (19 медалістаў і ўла дальнікаў дыпломаў з адзнакай), факультэт беларускай і рускай філало гіі (17), фізіка-матэматычны факультэт (15). У конкурсе за права быць студэн там БДПУ ўдзельнічалі 270 выпускнікоў ліцэяў і гімназій, што на 40 % больш, чым у мінулым годзе.

Колькасць спецыяльнасцей, на якія конкурс склаў 2 чалавекі на месца і больш, – 14 (з 28), або 50 % ад усіх спецыяльнасцей дзённага бюджэту. Высокім конкурсам (ад 3 чалавек на месца) вызначыліся спецыяльнасці:

• Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская);

• Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская);

• Практычная псіхалогія;

• Сацыяльная работа;

• Спартыўна-педагагічная дзейнасць (спартыўная рэжы сура);

• Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія.

Самы высокі конкурс на дзённую бю джэтную форму на вучання адзначаны на спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка» – 5,4 чал./месца (прахадны бал па гэтай спецыяльнасці склаў 305).

Самы высокі конкурс на завочную бюджэтную форму навучання адзначаны на спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» – 6 чал./месца, крыху менш – 5 чал./месца – на спецыяльнасць «Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія».

Самы высокі прахадны бал – 305 – на спецыяльнасць «Вы яўленчае мастац тва і камп’ютарная графіка».

Першакурснікамі нашага ўніверсітэта ў гэтым годзе сталі прадстаўнікі Расіі, Казахстана, Літвы і Туркменістана. Прыём заяў ад замежных грамадзян працягваецца.

Такім чынам, амаль 2500 маладых лю дзей пашчасціла сёлета стаць студэнтамі БДПУ. Плёну вам у дасягненні мэты! Не здраджвайце сваёй мары!

Сяргей ВАСІЛЕЦ, адказны сакратар прыёмнай камісіі


 

4 чэрвеня 2015 года, № 8 (1163)

БЫЦЬ СТУДЭНТАМ БДПУ – ЗНАЧЫЦЬ БЫЦЬ ЛЕПШЫМ!

Калі школьнік аддае перавагу нейкай прафесіі і паступае на адпаведны факультэт установы адукацыі, звычайна ўжо ў першы год навучання разумее, ці правільны выбар ён зрабіў. Прыемна, што сярод студэнтаў БДПУ расчараваных няма. Той, хто робіць першы крок у самастойнае жыццё свядома, і далей рухаецца ўпэўнена і паспяхова. Так, як студэнтка першага курса факультэта спецыяльнай адукацыі Аляксандра ШУРМЕЙ.

4_4

– Завяршаецца мой першы год навучання ў БДПУ. Хутка надыдзе адказны і хвалюючы перыяд – летняя экзаменацыйная сесія. У школах зараз звініць апошні званок для выпускнікоў. Зусім нядаўна і я ішла на лінейку, рыхтавалася да іспытаў і ЦТ – і вось мінуў цэлы год студэнцкага жыцця…

Нарадзілася я ў горадзе Ліда Гродзенскай вобласці. Ужо ў школьныя гады займала актыўную жыццёвую пазіцыю: заўсёды ўдзельнічала ў раённых і абласных конкурсах, гарадскіх праектах, акцыях, вяла даследчую дзейнасць, выступала на краязнаўчых і навукова-практычных канферэнцыях. Быць у курсе падзей, даведвацца пра штосьці цікавае і незвычайнае – гэта для мяне!

У свае амаль што 18 гадоў маю, на мой погляд, даволі важкія дасягненні. Мы самі пракладваем свой шлях, таму я засвоіла правіла з трох «н»: няма нічога немагчымага! Калі ўпарта ісці да мэты, то будзе і вынік. У 11-м класе я атрымала дыплом І ступені на Рэспубліканскім этапе навукова-практычнай канферэнцыі даследчых работ навучэнцаў у секцыі «Гісторыя», стала лаўрэаткай Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Тады ж удзельнічала ў міжнародным фестывалі сацыяльных праектаў «Мы – грамадзяне Беларусі», была ўзнагароджана дыпломам II ступені абласнога конкурсу «Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт» у намінацыі «Праект-надаследчая дзейнасць з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій».

З дзяцінства марыла стаць журналістам. У дзясятым і адзінаццатым класах пісала артыкулы ў газеты, на сайты, нават стала пераможцай конкурсу маладых журналістаў «Залатое пяро Белай Русі-2014» з работай пра свой родны горад. Пасля гэтай падзеі мяне і старшыню РГА «Белая Русь» А. В. Шацько запра-сілі на здымкі праграмы «Дыя@ блог. Пра літаратуру».

4_3

Калі паўстала пытанне пра тое, куды ж падаваць дакументы, я доўга думала, узважвала ўсе «за» і «супраць» розных цікавых для мяне прафесій. І вырашыла, што журналістыкай можна займацца і без спецыяльнай прафадукацыі, калі ёсць здольнасці і добры пачатак (у маім выпадку – вопыт работы пазаштатным карэспандэнтам у раённай газеце). Мне заўсёды падабалася кантактаваць з дзецьмі, атрымлівалася знаходзіць з імі агульную мову. Таму я стала студэнткай менавіта БДПУ. Гэта прыемна, калі ты некаму патрэбен, калі хтосьці адчувае неабходнасць у тваёй падтрымцы, дапамозе і клопаце. Спецыяльнасць мая – лагапедыя. Гэта прафесія сёння запатрабаваная, таму я не шкадую, што абрала факультэт спецыяльнай адукацыі.

У нашым універсітэце ёсць шмат спосабаў рэалізаваць сябе ў розных сферах. Я, напрыклад, не пакінула журналісцкую дзейнасць – пішу матэрыялы для факультэцкай газеты «З аптымізмам!», з’яўляюся адным з членаў каманды нефармальнага студэнцкага тэлебачання «СтудТБ».

У стагоддзе нашай ВНУ я прысутнічала на сустрэчы-семінары з удзелам Кіраўніка дзяржавы, мне выпала ўнікальная магчымасць унесці прапанову аб актыўнай універсітэцкай прафарыентацыйнай рабоце ў сацыяльных сетках.

Наш універсітэт мае слаўную гісторыю і, упэўнена, яшчэ лепшую будучыню. У БДПУ можна не толькі атрымаць якасную адукацыю, але і рэалізаваць творчы патэнцыял, знайсці сваё хобі. Спадзяюся, сёлета шмат разумных і актыўных выпускнікоў далучацца да студэнцкай кагорты будучых педагогаў!


3 кастрычніка 2014 года, № 15 (1150)

АДАПТАЦЫЯ ДЛЯ НОВАЙ ГЕНЕРАЦЫІ

Сёлета студэнцкая кагорта БДПУ папоўнілася маладой зменай. У ліку «навабранцаў» – не толькі нашы суайчыннікі, але і замежныя студэнты. Менавіта гэтая катэгорыя першакурснікаў патрабуе асаблівай увагі з боку кіраўніцтва ўніверсітэта, педагогаў, выхавацеляў. Акрамя адаптацыі да новага віду дзейнасці – вучобы ў ВНУ – замежнай моладзі трэба прывыкнуць да новых умоў жыцця ў нашай краіне, азнаёміцца з заканадаўствам і многае-многае іншае. Каб дапамагчы гасцям справіцца з усімі гэтымі праблемамі, спецыяльна для іх у сценах універсітэта напачатку кастрычніка быў праведзены семінар «Адаптацыя замежных студэнтаў да ўмоў навучання ў БДПУ» пад кіраўніцтвам прарэктара па выхаваўчай рабоце С. І. Копцевай.

Агляд асноўных заканадаўчых актаў, якія рэгулююць прававое становішча замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь, зрабіў начальнік аддзела па грамадзянстве і міграцыі Кастрычніцкага РУУС г. Мінска, падпалкоўнік міліцыі С. А. Брагінец. Прысутныя заслухалі інфармацыю аб правілах уезду, знаходжання на тэрыторыі нашай краіны, умовах рэгістрацыі. Выступоўца акцэнтаваў увагу слухачоў на недапушчальнасці правапарушэнняў і злачынстваў у студэнцкім асяроддзі, на спагнаннях, прадугледжаных заканадаўствам. Госць праліў святло на актуальнае пытанне, што цікавіла многіх, – магчымасць падпрацоўкі ў вольны ад вучобы час. Аказваецца, у адпаведнасці з заканадаўствам замежныя студэнты дзённай формы атрымання адукацыі працаваць не маюць права. Шмат пытанняў тычылася нюансаў пражывання і навучання ў Беларусі, паездак за мяжу падчас летніх вакацый і інш. Дарэчы, усе праблемы можна вырашыць у рабочым парадку, звярнуўшыся да спецыялістаў аддзела міжнароднага супрацоўніцтва БДПУ.

Начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення В.А. Зайцаў пералічыў дакументы, якія рэгламентуюць працэс навучання ў БДПУ, адзначыў, што для замежных студэнтаў прадугледжана спецыяльная праграма з павялічанай колькасцю гадзін на засваенне рускай мовы. Прысутныя змаглі атрымаць кампетэнтны каментарый адносна навучання замежных студэнтаў у магістратуры, працэдуры афармлення акадэмічнага адпачынку.

Дастаткова пытанняў узнікла ў студэнтаў і наконт пражывання ў інтэрнатах БДПУ. На іх пасля свайго выступлення адказаў начальнік студэнцкага гарадка Л. С. Пепік. Ён, у прыватнасці, адзначыў, што ўсе замежныя студэнты, якія мелі патрэбу, забяспечаны месцамі ў інтэрнатах. Аднак навасёлам варта ўвесь час памятаць пра выкананне «Правілаў унутранага распарадку ў інтэрнатах БДПУ». Адзін з галоўных напрамкаў дзейнасці студэнцкага гарадка – гэта дапамога ў адаптацыі замежным студэнтам. Тут яны могуць самарэалізоўвацца ў пазавучэбнай дзейнасці, займацца ў трэнажорных залах, бавіць час за гульнямі ў настольны тэніс, більярд і інш. Дарэчы, у гэты час у студгарадку праходзіць конкурс на лепшы касметычны рамонт, удзел у якім ахвотна бяруць і студэнты-замежнікі.

Пра псіхалагічны стан навучэнцаў, у тым лі- ку і замежных, клапоцяцца спецыялісты псіхалагічнай службы. Слушныя парады для лёгкай адаптацыі дала начальнік службы Т. А. Кузёмкіна. Таксама яна запрасіла наведваць трэнінгавыя групы.

Студэнцкія гады – найлепшы час для развіцця творчых здольнасцей. Пра шматгадовыя традыцыі, мастацкія калектывы і клубныя фарміраванні, магчымасці ўдзелу студэнтаў-замежнікаў ва ўніверсітэцкіх і рэспубліканскіх мерапрыемствах паведаміла начальнік цэнтра студэнцкай творчасці А. В. Жураўская. А педагог дадатковай адукацыі У. С. Варабей запрасіў прымаць актыўны ўдзел у спартыўным жыцці ўніверсітэта.

Мы дбаем пра тое, каб кожнаму студэнту ў сценах БДПУ было ўтульна і камфортна, каб нават далёка ад роднага дома яны адчувалі сябе ўпэўнена. Тады працэс навучання стане больш лёгкім, а добрыя вынікі ў навуцы, творчасці, спорце не прымусяць сябе доўга чакаць.

Таццяна БОРТНІК, метадыст УВРзМ


2 верасня 2013 года, № 10 (1128)

НОВЫЯ ІМЁНЫ ЗАЛАТОГА ФОНДУ БДПУ

Штогод «Н» інфармуе чытачоў аб выніках прыёмнай кампаніі. Вось і сёння мы з радасцю прадстаўляем першакурснікаў-2013, якія паступілі ў БДПУ з самымі высокімі баламі.

Ганна Нікіціна, 342 балы, спецыяльнасць «Лагапедыя» (выпускніца гімназіі в. Дасягненне Глускага раёна);

Аляксандра Адзінец, 338 балаў, спецыяльнасць «Псіхалогія. Сацыяльная псіхалогія» (выпускніца гімназіі № 1 г. Барысава);

Крысціна Чырыца, 313 балаў, спецыяльнасць «Лагапедыя» (вы­пускніца СШ № 7 г. Смаргонь);

Ганна Вядзёрчык, 309 балаў, спецыяльнасць «Лагапедыя» (выпускніца СШ № 1 г. Драгічына);

Таццяна Колас, 305 балаў, спецыяльнасць «Псіхалогія. Сацыяльная псіхалогія» (выпускніца гімназіі № 1 г. Ліда);

Кацярына Радкевіч, 305 балаў, спецыяльнасць «Лагапедыя» (выпускніца СШ № 200 г. Мінска);

Марыя Лепяшынская, 303 балы, спецыяльнасць «Псіхалогія. Сацыяльная псіхалогія» (выпускніца Коханаўскай СШ Талачынскага раёна);

Алена Ярмоленка, 302 балы, спецыяльнасць «Біялогія і хімія» (выпускніца гімназіі № 1 г. Магілёва);

Ганна Гедравец, 301 бал, спецыяльнасць «Лагапедыя» (выпускніца Новапагосцкай СШ Міёрскага раёна);

Кацярына Мяховіч, 299 балаў, спецыяльнасць «Лагапедыя» (выпускніца СШ № 121 г. Мінска);

Наталля Суравец, 299 балаў, спецыяльнасць «Лагапедыя» (выпускніца СШ № 1 в. Повішні Ашмянскага раёна);

Любоў Будзіловіч, 297 балаў, спецыяльнасць «Лагапедыя» (выпускніца Курылавіцкай СШ Мастоўскага раёна);

Наталля Шаша, 293 балы, спецыяльнасць «Лагапедыя» (выпускніца СШ № 8 г. Віцебска);

Святлана Платановіч, 291 бал, спецыяльнасць «Лагапедыя» (выпускніца СШ № 5 г. Смаргонь);

Вера Драздова, 31,6 бала, спецыяльнасць «Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка» (выпускніца СШ № 101 г. Мінска);

Наталля Васільева, 31,2 бала, спецыяльнасць «Руская мова і літаратура» (выпускніца ГДМК г. Гродна);

Марыя Рак, 29,3 бала, спецыяльнасць «Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)» (выпускніца Праўдзінскай СШ Пухавіцкага раёна);

Паліна Ціханская, 29,2 бала, спецыяльнасць «Руская мова і літаратура» (выпускніца Любанскай СШ);

Вольга Салавей, 29,0 бала, спецыяльнасць «Руская мова і літаратура» (выпускніца СШ № 207 г. Мінска)


3 верасня 2012 года, № 10 (1111)

НОВЫЯ ІМЁНЫ ЗАЛАТОГА ФОНДУ БДПУ

Штогод “Н” публікуе вынікі прыёмнай кампаніі і сёння з гонарам прадстаўляе першакурснікаў БДПУ, якія пры паступленні набралі самыя высокія балы.

Ксенія Петухова, 348 балаў, спецыяльнасць “Лагапедыя. Спецыяльная псіхалогія” (выпускніца гімназіі № 1 г. Мінска);

Яўгенія Голуб, 327 балаў, спецыяльнасць “Лагапедыя. Спецыяльная псіхалогія” (СШ № 1 г. Бабруйска);

Юлія Кардаш, 324 балы, спецыяльнасць “Псіхалогія. Сацыяльная псіхалогія” (Наваельнянская СШ Дзятлаўскага раёна);

Вікторыя Шапарава, 322 балы, спецыяльнасць “Біялогія. Хімія” (ліцэй № 2 г. Мінска);

Кацярына Шасцітка, 322 балы, спецыяльнасць “Лагапедыя. Спецыяльная псіхалогія” (гімназія № 29 г. Мінска);

Анастасія Пашкевіч, 318 балаў, спецыяльнасць “Лагапедыя. Спецыяльная псіхалогія” (Кашэвіцкая СШ Петрыкаўскага раёна);

Юлія Тамашэвіч, 318 балаў, спецыяльнасць “Фізіка. Матэматыка” (СШ № 1 г. Давыд-Гарадка);

Святлана Барысавец, 312 балаў, спецыяльнасць “Пачатковая адукацыя. Беларуская мова і літаратура” (Сімоніцкая СШ Лельчыцкага раёна);

Марыя Быкоўская, 311 балаў, спецыяльнасць “Пачатковая адукацыя” (СШ № 35 г. Мінска);

Ганна Козел, 311 балаў, спецыяльнасць “Пачатковая адукацыя. Беларуская мова і літаратура” (СШ № 1 г. Камянца);

Вікторыя Гулевіч, 309 балаў, спецыяльнасць “Лагапедыя” (ліцэй БДУ);

Карына Сойка, 308 балаў, спецыяльнасць “Лагапедыя. Спецыяльная псіхалогія” (гімназія № 29 г. Мінска);

Алеся Новік, 305 балаў, спецыяльнасць “Лагапедыя” (СШ № 2 г. Шчучына),

Ганна Музычэнка, 303 балы, спецыяльнасць “Лагапедыя. Спецыяльная псіхалогія” (СШ № 33 г. Мінска);

Арсеній Сідарэнка, 302 балы, спецыяльнасць “Біялогія. Хімія” (МДАБК);

Паліна Чэнчык, 302 балы, спецыяльнасць “Лагапедыя” (МДАЛ);

Марыя Акостка, 301 бал, спецыяльнасць “Пачатковая адукацыя. Беларуская мова і літаратура” (Сямігосцкая СШ Столінскага раёна);

Таццяна Сяткоўская, 33,9 бала, спецыяльнасць “Выяўленчае мастацтва. Камп’ютарная графіка” (СШ Віцебскага раёна);

Вікторыя Баярчук, 32, 9 бала, спецыяльнасць “Беларуская мова і літаратура” (СШ № 1 г. Любань);

Таццяна Шуран, 31,8 бала, спецыяльнасць “Выяўленчае мастацтва. Камп’ютарная графіка” (СШ № 2 г. Глыбокае);

Мікалай Федаровіч, 31,2 балы, спецыяльнасць “Выяўленчае мастацтва. Камп’ютарная графіка” (СШ № 17 г. Баранавічы).


1 верасня 2011 года, № 10 (1094)

МЫ – ПЕРШАКУРСНІКІ. БУДЗЕМ ЗНАЁМЫЯ!

Лета – заўсёды адметная пара для моладзі. Студэнты здаюць экзаменацыйную сесію, выпускнікі атрымліваюць дыпломы, а ўчарашнія школьнікі з усім багажом ведаў толькі ўключаюцца ў гонку за права набываць вышэйшую адукацыю. Хто ж у гэтым годзе вырваўся ў лідары? Час пазнаёміцца з навабранцамі нашага ўніверсітэта, якія парадавалі прыёмную камісію высокімі вынікамі.

1_500x345

Спіс разумніц і разумнікаў першага курса ўзначальвае Святлана ЗАНЬКО. Сёння выпускніца гімназіі №1 г. Барысава – студэнтка факультэта спецыяльнай адукацыі БДПУ. Вынікі цэнтра-лізаванага тэсціравання і сярэдні бал атэстата дзяўчыны склаліся ў рэкордныя 326 балаў. Дасягнуць такога бліскучага выніку было няпроста. Аднак планамерная праца на працягу навучання ў школе, дапамога настаўнікаў, самастойная работа, падтрымка блізкіх – усё гэта, натуральна, паспрыяла поспеху. Па словах Святланы, галоўная складанасць заключалася ў тым, каб максімальна ахапіць тэарэтычны матэрыял. Сур’ёзная падрыхтоўка адначасова ішла па рускай мове, біялогіі і гісторыі Беларусі. Сістэматызаваць веды па ўсіх трох дысцыплінах дапамаглі заняткі з рэпетытарамі. Разам з тым нельга было пакінуць без увагі і астатнія прадметы школьнай праграмы, таму гэты год выдаўся для дзяўчыны сапраўды нялёгкім. Тым не менш, прыкладзеныя намаганні не былі дарэмнымі, і ўступная кампанія прайшла для яе надзвычай паспяхова.

Маючы ў сваім рэзерве такую важкую лічбу, Святлана магла разлічваць на студэнцкі білет ці не кожнай сталічнай ВНУ, але спыніла свой выбар на БДПУ. З універсітэтам яна вызначылася яшчэ летась: вельмі цікавай і перспектыўнай падалася спецыяльнасць «Лагапедыя. Спецыяльная псіхалогія» ФСА. Нягледзячы на папулярнасць прафесіі псіхолага, у першую чаргу сённяшнюю першакурсніцу зацікавіла менавіта лагапедыя. Варта адзначыць, што ў трыццатку інтэлектуалаў БДПУ гэтага года трапіла ажно адзінаццаць студэнтаў факультэта спецыяльнай адукацыі. Сем з іх шчыльна размясціліся ў першай дзясятцы, а шасцёра падтрымліваюць у выбары спецыяльнасці Святлану.

2_500x667

А вось Анастасію СІНІЦУ – таксама лідара сёлетняй абітурыенцкай гонкі – у наш універсітэт прывяла якраз цікавасць да псіхалогіі. З будучай прафесіяй дзяўчына вызначылася не адразу. Скончыўшы яшчэ ў мінулым годзе СШ №1 імя А. М. Жданава (г. Браслаў) з залатым медалём, яна без асаблівых цяжкасцей стала студэнткай Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Аднак з цягам часу захопленасць псіхалогіяй перамагла цікавасць да раней абранай прафесіі, і ні атрыманы студэнцкі білет, ні поспехі ў вывучэнні замежных моў не спынілі Анастасію. У гэтым годзе яна стала студэнткай факультэта псіхалогіі БДПУ.

Ад сённяшніх выпускнікоў яе аддзяляў адзін год, аднак балы, атрыманыя на цэнтралізаваным тэсціраванні, паказалі глыбіню і трываласць школьных ведаў па ўсіх прадметах. Гэта і не дзіўна: сярэдні бал атэстата дзяўчыны – 9,9! Падчас навучання ў школе яна станавілася прызёрам алімпіяд па хіміі, біялогіі, беларускай, рускай і англійскай мовах, матэматыцы, гісторыі. Таму і ўступныя іспыты не падаліся складанымі. Папярэдні вопыт паступлення таксама станоўча паўплываў на сёлетнія вынікі: мінулагодняга хвалявання не адчувалася, і выніковыя 300 балаў гэта пацвердзілі. Вызначыўшыся з будучай прафесіяй, Анастасія ўпэўнена абрала ў якасці новай alma mater БДПУ. На факультэце псіхалогіі яна будзе атрымліваць адукацыю па спецыяльнасці «Псіхалогія. Сацыяльная псіхалогія». Спадзяёмся, што гэты выбар спраўдзіць надзеі і спадзяванні першакурсніцы.

3_500x375

Побач з абітурыентамі, якія набралі больш за 300 балаў і тым самым забяспечылі сабе права вучыцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, не менш упэўнена адчувалі сябе яшчэ некалькі чалавек, што праходзілі па-за конкурсам. Я маю на ўвазе пераможцаў і прызёраў чэмпіянатаў свету і Еўропы. Сярод іх – Вікторыя СІРОЦІНА, выпускніца агульнаадукацыйнай школы з вячэрнімі класамі №108 г. Мінска. Нягледзячы на міжнароднае прызнанне ў спорце, дзяўчына не пазбегла хваляванняў, звязаных з паступленнем у ВНУ: ра­зам са сваімі аднакласнікамі яна вытрымала ўсе неабходныя іспыты. Аднак пропускам на факультэт фізічнага выхавання БДПУ сталі дасягненні Вікторыі ў такім відзе спорту, як акадэмічная грэбля. Яна сур’ёзна займаецца ёю ўжо пяць гадоў і мае досыць вялікі вопыт выступленняў на шматлікіх спаборніцтвах рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. Сёння дзяўчына можа пахваліцца многімі ўзнагародамі, у прыватнасці, сярэбраным медалём юніёрскага чэмпіянату Еўропы па акадэмічнай грэблі ў Польшчы. Пасля заканчэння школы маладая спартсменка абрала перспектыўную спецыяльнасць «Фізічная культура. Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць». Разам з Вікторыяй студэнткай факультэта фізічнага выхавання стала яе сяброўка, а ў дадатак і калега па бязрульнай чацвёрцы Аліна Ланковіч. Думаецца, іх студэнцкі тандэм будзе не менш удалым, чым спартыўны.

Варта адзначыць, што пераважна дзявочы «топ–трыц-цаць інтэлектуалаў БДПУ» сёлета смела разбавілі восем хлопцаў, пяць з якіх сталі студэнтамі гістарычнага факультэта. Так што наш у большай ступені жаночы калектыў год ад году папаўняецца хлопцамі не толькі ў колькасным, але і ў якасным плане. Поспехаў вам, паважаныя першакурснікі! Няхай студэнцкае жыццё прынясе вам як мага больш радасных і незабыўных імгненняў!

Ірына ЧАРНЯЎСКАЯ


14 красавіка 2011 года, № 5 (1089)

АРХЕАЛОГІЯ Ў МАІМ УЯЎЛЕННІ

Археалогія ў большасці з нас часта асацыіруецца з пошукам якіх-небудзь рарытэтаў, а то і проста з капаннем глебы. Таму тэма творчага задання кантралюемай самастойнай работы па археалогіі гучыць так: «Археалогія ў маім уяўленні». Першакурснікам гістарычнага факультэта, якія праслухалі ўжо большую частку тэарэтычнага курса «Асновы археалогіі», прапануецца даступнымі сродкамі мастацтва (паэзія, проза, малюнак) выказаць сваё бачанне гэтага прадмета. Прапануем адзін з такіх поглядаў, які належыць Надзеі Сілко.

Калі я была маленькай і чула слова «археалогія», то адразу ўзгадвала фільм пра Індыяну Джонса. Менавіта такім уяўляўся мне археолаг. Зараз я ўсведамляю, што такога кшталту фільмы не маюць ніякай сувязі з сапраўднай навукай.

Дазволю сабе зрабіць невялікі ўступ і прыгадаць адну гісторыю, якую расказаў мой дзядуля, калі мне было гадоў восем.

Аднойчы мы гасцявалі ў яго сяброў у Мсціслаўлі. Любаваліся з абрывістых берагоў Віхрай, я збірала пажоўклае лісце, якога ў тым годзе было вельмі многа. Падзьмуў моцны вецер, і дзядуля зазбіраўся дадому. Я запратэставала:

— Яшчэ пару хвілінак!

— Калі пойдзем дадому зараз, то раскажу адну гісторыю.

Мы пайшлі. Я тады і не ведала, што гісторыя датычыцца таго месца, якое я ўжо бачыла.

— Даўно, калі яшчэ не было ні мяне, ні майго бацькі, ні майго дзеда, тут, на Замкавай гары, жыў багаты пан, — пачаў дзядуля. — Ды працавалі ў яго, кажуць, адны дзяўчаты. Чаму так было — хто ведае? Аднойчы загадаў ім пан нанасіць пяску на цэлую гару. Такая справа адразу не робіцца, таму шмат гадоў працавалі дзяўчаты. Сіл не хапала, але пяску нанасілі… Вось і назвалі мясцовыя гэтую гару Дзявочай.

Я прыняла дзедаў аповед за чыстую манету. Па праўдзе, і зараз, калі я чую пра Дзявочую гару, адразу ўяўляю тых дзяўчат. Але ж час ішоў, інтарэсы мяняліся, і гэтай гісторыі стала мала, каб суняць маю цікаўнасць. Я даведалася, што на тым месцы некалі было гарадзішча, якое датуецца прыкладна 1-м тысячагоддзем да н.э., яго засялялі балцкія плямёны. Як бачым, аб ніякім пане і гаворкі ісці не можа, але ж менавіта гэтая легенда стала першым штуршком маёй зацікаўленасці археалогіяй. Я выразна ўявіла сабе, што акрамя народнага тлумачэння некаторых з’яў існуе і больш дакладнае, навуковае.

Я ніколькі не змяншаю ролю народных казак, легенд і паданняў, якія выклікаюць захапленне ў маленькіх і цікавасць у дарослых. Наадварот, мне здаецца, нашы дзеці павінны ведаць, хто такі Свіцязь, у гонар каго атрымала сваю назву вёска Сіняўка і дзе на Палессі водзяцца русалкі. А калі падрастуць, то, магчыма, зацікавяцца, адкуль пайшлі тыя легенды, і звернуцца да сапраўдных навук, сярод якіх сваё ганаровае месца заўсёды будзе займаць археалогія.


1 верасня 2010 года, № 10 (1077)

МАЛАДАЯ ЗМЕНА: ПРОСІМ ЛЮБІЦЬ І ШАНАВАЦЬ!

Лета, якое толькі-толькі мінула, запомніцца ўсім нам небывалай спякотай. Аднак для многіх выпускнікоў школ, гімназій і ліцэяў выраз “гарачая пара” быў звязаны не толькі з паказчыкамі тэрмометраў: тысячы абітурыентаў змагаліся за права звацца студэнтамі БДПУ імя Максіма Танка. На гэтым шляху іх чакалі тэсціраванні, іспыты, падлікі балаў… Мы вырашылі пагутарыць з тымі першакурснікамі, якім не прыйшлося перажываць, ці знойдуць яны сваё прозвішча ў спісе залічаных. Знаёмцеся: разумнікі і разумніцы, тыя, хто ў сваім імкненні стаць студэнтам дасягнуў найлепшых вынікаў.

4_500x615Свой прафесійны выбар Святлана КУКУЦЬ з вёскі Несцераўшчына, што на Віцебшчыне, зрабіла даўно, яшчэ ў дзявятым класе. Па-першае, яна пачала прымаць удзел у алімпіядах па любімым прадмеце – беларускай мове. Прычым вельмі паспяхова: дайшла да “рэспублікі” і атрымала дыплом III ступені. Па-другое, дзяўчына захапілася журналістыкай, стала наведваць адпаведны гурток, якім кіравала настаўніца гісторыі, у мінулым – карэспандэнт раённай газеты “Родныя вытокі”. Менавіта ў гэтым перыядычным выданні і ўбачылі свет першыя артыкулы Святланы. Паяднаць два захапленні дазволіў факультэт беларускай філалогіі і культуры нашага ўніверсітэта, а дакладней, спецыяльнасць “Беларуская мова і літаратура. Журналістыка”, на якую дзяўчына паступіла з рэкордным сярод сваіх канкурэнтаў балам – 35,9. “Здаць унутраны экзамен – сачыненне – на “дзявятку” я змагла дзякуючы добраму веданню мовы, а таксама вопыту напісання водгукаў падчас удзелу ў алімпіядах, – гаворыць Святлана. – Ды і тэма “Мастацтва ў жыцці чалавека” аказалася мне вельмі блізкай, выклікала сапраўднае натхненне”. Акрамя філалогіі і журналістыкі, першакурсніца любіць вышываць, гуляць у валейбол, а яшчэ піша вершы. Такая шматстайнасць інтарэсаў заўжды была ўласціва творчым людзям, а ў сценах нашага ўніверсітэта створаны ўсе ўмовы для іх самарэалізацыя.

Любімы занятак Веранікі ШАРУПСКАЙ з вёскі Шашкі Брэсцкай вобласці, – маляванне. Вераніка вырашыла звязаць справу, да якой ляжыць душа, з будучай прафесіяй. Таму і паступіла на факультэт эстэтычнай адукацыі, Sh абраўшы спецыяльнасць “Выяўленчае мастацтва. Камп’ютэрная графіка”. Праўда, спачатку першакурсніца хацела стаць дызайнерам, аднак пазней зразуме ла, што перспектыва выкладаць дзецям выяўленчае мастацтва прываблівае яе больш. У абітурыенцкай гонцы Вераніка фінішыравала з вынікам у 33,3 бала – лепшым сярод майстроў алоўкаў і пэндзляў. Немалую ролю тут адыграла добрае веданне беларускай мовы і гісторыі Беларусі: тэсціраванне па абодвух гэтых прадметах дзяўчына здала на 87 балаў, прычым рыхтавалася цалкам самастойна. На ўнутраным экзамене (абітурыенты малявалі нацюрморт з чатырох прадметаў) Вераніка атрымала сямёрку. “Я ніколі не наведвала мастацкую школу, – расказвае першакурсніца, – толькі за год да паступлення стала дадаткова займацца з выкладчыцай, якая, дарэчы, у свой час скончыла факультэт народнай культуры БДПУ. І тым не менш экзамен не падаўся мне складаным, галоўнае – пераадолець хваляванне ў самым пачатку”. Застаецца пажадаць, каб ты, Вераніка, і надалей з лёгкасцю вырашала самыя складаныя задачы.

У кагорце самых разумных і таленавітых першакурснікаў права прадстаўляць Гродзеншчыну атрымала выпускніца Спандоўскай СШ Астравецкага раёна Ганна ЛУКАШЭВІЧ. Мая суразмоўца прызналася, што для яе настаўнікі заўжды з’яўляліся прыкладам і ўзорам ва ўсім, таму педагагічная прафесія была абрана невыпадкова. Ды і ў сям’і ёсць сейбіты разумнага, добрага, вечнага – бабуля Ганны працавала настаўніцай матэматыкі. Унучка ж больш схілялася да “навукі пра душу” і падала дакументы на факультэт псіхалогіі, спыніўшы выбар на спецыяльнасці “Лагапедыя. Спецыяльная псіхалогія”. Дзяўчына не стала хаваць, што рыхтавацца да тэсціравання было складана, таму разабрацца з гісторыяй і беларускай мовай дапамаглі індывідуальныя заняткі. А вось з біялогіяй справілася сама, прычым па ўсіх трох прадметах атрымала прыкладана аднолькавую колькасць балаў. “Гады студэнцтва – новы і вельмі важны этап майго жыцця, – гаворыць Ганна. – Хочацца многага дасягнуць, хоць я і разумею, што зоркі з неба падаць не будуць. Прафесія псіхолага, як мне здаецца, прадугледжвае перш за ўсё ўменне кантактаваць з самымі рознымі людзьмі, і я спадзяюся развіць у сабе гэтую якасць, перамагчы прыродную сарамлівасць. А яшчэ – мару навучыцца іграць на гітары!”

Мінчанка Надзея СІЛКО можа пахваліцца тым, што стала прадаўжальніцай цэлай педагагічнай дынастыі: яе дзядуля silkoвыкладаў у сельгасакадэміі ў г. Горкі, бабуля была настаўніцай рускай мовы і літара туры, мама працуе ў МДЭУ імя А.Д. Сахарава. Жыццё самой Надзеі доўгі час было звязана з музыкай, аднак любоў да гісторыі ўсё ж пераважыла. А пасля Дня адчыненых дзвярэй у БДПУ і знаёмства з дэканам гістарычнага факультэта М.М. Забаўскім дзяўчына ўжо не сумнявалася, што будзе паступаць менавіта сюды. Яе прывабіла спецыяльнасць “Гісторыя. Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны”. Тэсціраванне па сваім любімым прадмеце – гісторыі Беларусі – Надзея здала на дзевяноста балаў. У цэлым жа ў яе абітурыенцкай скарбонцы значыцца лік 349. “Мне здаецца, што сёння трэба як мага болей увагі ўдзяляць гісторыі і культуры нашага краю. Спадзяюся, я таксама змагу зрабіць важкі ўнёсак у гэтую справу”, – падзялілася сваімі планамі Надзея. Застаецца дадаць, што такому мэтанакіраванаму і энергічнаму чалавеку, як мая суразмоўца, абавязкова ўдасца ўсё задуманае.

_А вось у Яўгена ТРЫШЫНА з Гомельшчыны ўсе планы звязаны са спортам. Як, зрэшты, і амаль усё жыццё. А іначай і быць не магло: ён жа скончыў Чырвонабярэжскую СШ Жлобінскага раёна, вядомую сваімі слаўнымі спартыўнымі традыцыямі. Бацькі запісалі сына ў секцыю лёгкай атлетыкі, якой кіраваў пераможца першынства Беларусі па гэтым відзе спорту А.У. Кісель. На рахунку Яўгена шмат дасягненняў і перамог, галоўнае з іх – першае месца ў рэспубліцы на асабістым аглядзе ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці сярод вучняў сярэдніх школ (2008 год). Не дзіўна, што сваю будучую прафесію хлопец вырашыў таксама звязаць са спортам. А на выбар навучальнай установы паўплывала знаёмая дзяўчына-зямлячка, якая зараз з’яўляецца студэнткай факультэта фізічнага выхавання БДПУ. Конкурс на спецыяльнасць “Спартыўна-турысцкая дзейнасць. Менеджмент у турызме” быў высокі, аднак для Яўгена гэта не стала перашкодай. У агульнай колькасці балаў (28,4) значнае месца належыць “дзявятцы”, атрыманай на ўнутраным іспыце. Да здачы кантрольных нарматываў спартсмен пачаў рыхтавацца за паўгода да паступлення. “Спадзяюся, што ў хуткім часе буду дастойна абараняць гонар БДПУ на спаборніцтвах рознага ўзроўню”, – зазначыў хлопец. Што ж, мы будзем рады павіншаваць цябе, Яўген, на старонках “Н”!

Вось такая яна, маладая змена БДПУ. Радасна ўсведамляць, што гэтыя таленавітыя і амбіцыйныя дзяўчаты і хлопцы свядома зрабілі свой галоўны жыццёвы выбар. Хочацца пажадаць, каб вера ў яго правільнасць не пахіснулася нават пад уздзеяннем цяжкасцей, без якіх, як вядома, не робіцца ніводная важная справа.

____________________________________________________________________________________________________

3 верасня 2009, № 11 (1060)

РАЗУМНІКІ І РАЗУМНІЦЫ

Гэта было зусім нядаўна — дзяржаўныя экзамены, уручэнне дыпломаў, развітальныя словы выкладчыкаў і выпускнікоў, усведамленне таго, што нешта вельмі важнае і дарагое засталося ў мінулым і ўжо ніколі не вернецца… Але бег часу няспынны — маладая змена падрасла, узмужнела і заявіла пра жаданне даказаць сваю канкурэнтаздольнасць у праве звацца студэнтам БДПУ. І даказала, годна вытрымаўшы тэсціраванні унутраныя экзамены і набраўшы пры гэтым даволі ўнушальныя сумы

Што ж, як сказаў паэт, «Здравствуй, племя молодое, незнакомое!» Сапраўды, якія яны, нашы першакурснікі? Вядома ж, розныя, але абавязкова таленавітыя і разумныя. Пераканацца ў гэтым, думаю, яшчэ будзе магчымасць, і не адна. А пакуль знаёмцеся: лепшыя з лепшых, тыя, хто ў сваім імкненні стаць студэнтам дасягнуў найвышэйшых вынікаў.

У Кірыла АБРАМЧЫКА з горада Старыя Дарогі на паступленне адразу былі ўсе шанцы: школу ён скончыў з залатым медалём, любімы прадмет — геаграфію — ведаў цудоўна, гісторыю і рускую мову падцягнуў на дадатковых занятках. З выбарам навучальнай установы таксама доўга не вагаўся, бо толькі БДПУ дае магчымасць, паступаючы на спецыяльнасць «Гісторыя. Геаграфія», здаваць сусветную гісторыю, у якой хлопец адчуваў сябе больш упэўнена. У выніку ў абітурыенцкай гонцы Кірыл фінішыраваў з 348 баламі. Студэнцкі білет, здавалася б, рэкардсмену стопрацэнтна забяспечаны… Але хлопец вырашыў падстрахавацца і ўзяў у раённым аддзеле адукацыі мэтавае накіраванне. Перспектыва вяртання на пяць гадоў у Старыя Дарогі Кірыла не палохае. Пакуль хвалюе іншае: як прыме яго вялікі горад, у якім няма ні сяброў, ні знаёмых. Адказваем: не хвалюйся, Кірыл! За гэтым справа не стане.

Мінчанка Іна АКСЮЧЫЦ даўно ведала, што хоча стаць псіхолагам. І шматлікія прафарыентацыйныя тэсты, што праводзіліся ў школе, сцвярджалі адно: ёй трэба працаваць з людзьмі. Што ж, сказана — зроблена. Апошні год старанна займалася, наведвала факультатывы і працавала самастойна. Непасрэдна перад паступленнем звярнулася і да рэпетытараў, якія дапамаглі сістэматызаваць веды. Тэст па беларускай мове не выклікаў складанасцей, па гісторыі ж Беларусі падаўся даволі цяжкім. Вердыкт прыёмнай камісіі — «залічана на спецыяльнасць «Лагапедыя. Спецыяльная псіхалогія» — успрыняла спакойна. Іначай і быць не магло з вынікам у 343 балы! «Вельмі задаволена, што мае старанні не прайшлі дарма, — расказвае Іна. — Зараз я ў прадчуванні новых знаёмстваў і ўражанняў».

А вось Таццяна ІВАНОВА з пасёлка Рось Гродзенскай вобласці, якая два гады назад стала мінчанкай, з будучай прафесіяй вызначылася толькі сёлета. «Выбар я рабіла самастойна, хоць мама таксама раіла мне ісці вучыцца на псіхолага. Гэта і прэстыжна, і цікава. Я выбрала спецыяльнасць «Псіхалогія. Сацыяльная псіхалогія». Чаму менавіта БДПУ? Чула шмат добрых водгукаў ад людзей, якія набывалі тут псіхалагічную адукацыю, і наконт якасці ведаў, і наконт таго, што тут самыя лепшыя выкладчыкі. У агульнай колькасці балаў (341) значная доля належыць «сотцы», якую я атрымала на тэсціраванні па беларускай мове. Дапамагло тое, што з пятага класа я ўдзельнічала ў алімпіядах па гэтым прадмеце, займала прызавыя месцы на раёне. З нецярпенем чакаю студэнцкага жыцця — яно абяцае быць цікавым!»

>Як правіла, абітурыенты з сельскай мясцовасці паказваюць больш нізкія вынікі, чым гараджане. Але Алена ВАСІЛЕВІЧ з вёскі Камень Капыльскага раёна даказала адваротнае. У графе «Агульны бал» яе экзаменацыйнага ліста стаіць лічба 32,9. Унутраны іспыт — малюнак — быў ацэнены дзевяткай. Любоў да выяўленчага мастацтва прымусіла дзяўчыну на працягу чатырох гадоў ездзіць на заняткі ў мастацкую школу, што знаходзілася за восем кіламетраў ад яе дома. Яна ж прывяла юную мастачку на факультэт народнай культуры, дзе Алена будзе вучыцца па спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва. Камп’ютэрная гра­фіка». «БДПУ ў адрозненне ад іншых ВНУ дае больш шырокія магчымасці, — зазначае дзяўчына. — Напрыклад, у Акадэміі мастацтваў адбываўся набор на спецыяльнасць «Фотаграфіка». Але яна не дазваляе ў будучым выкладаць… Я вельмі ўдзячна педагогам мастацкай школы і асабліва яе дырэктару».

Часта здараецца, што абітурыенту даводзіцца выбіраць паміж двума любімымі прадметамі. Так, гродзенец Сяргей БАТУРА ўвесь час разрываўся паміж гісторыяй і нямецкай мовай. Але дылема была вырашана, калі хлопец даведаўся, што ў БДПУ ёсць спецыяльнасць «Гіс­то­рыя. Замежная мова».

Ураджэнец горада над Нёманам прызнаецца: да цэнтралізаванага тэсціравання рыхтаваўся самастойна. «90 працэнтаў ведаў — вынік уласнай працы чалавека, — упэўнены Сяргей. — Тым больш што і з выкладчыкамі мне здорава пашанцавала. Любоў да гісторыі мне прывілі ўжо ў пятым класе, і я перачытаў шмат кніг». У новае, студэнцкае жыццё Сяргей уступае бадзёра і рашуча: невядомасць яго інтрыгуе, але не палохае. Сярод захапленняў першакурсніка, які залічаны з агульнай колькасцю балаў 315, — дакументальнае кіно і КВЗ, яго каманда нават займала прызавыя месцы на абласным фестывалі. Што ж, магчыма, мы маем справу з будучым вядомым рэжысёрам-дакументалістам або зоркай гумару!

Кажуць, што добры пачатак — палова справы. Калі гэта сапраўды так, то мае суразмоўцы ўжо зрабілі важкі ўнёсак. Хочацца пажадаць, каб і надалей ім спадарожнічаў поспех, каб вучоба прыносіла задавальненне і, вядома ж, плённай творчай дзейнасці!>

Вераніка МАНДЗІК