З першых рук

1 снежня 2016 года, № 14 (1186)

ЗАКАНАДАУСТВА У СФЕРЫ НАРКАКАНТРОЛЮ

Тэма барацьбы з наркотыкамі і іх нелегальным абаротам не губляе актуальнасці. Статыстыка сведчыць, што асноўным спажыўцом наркатычных рэчываў з’яўляецца моладзь, не здольная ў поўнай меры несці адказнасць за свае дзеянні.

Важныя новаўвядзенні ў заканадаўстве, у тым ліку тыя, што былі ініцыяваны Міністэрствам унутраных спраў, замацаваны і падпісаны Прэзідэнтам краіны 19 ліпеня 2016 г. у Законе «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс». Нарматыўным прававым актам устаноўлена адказнасць за набыццё, захоўванне, перавозку і перасылку насваю, гандаль наркотыкамі з дапамогай інтэрнэту, знаходжанне пад уздзеяннем наркатычнага дурману ў грамадскіх месцах і на працы.

Трэба адзначыць, што артыкул 17.3 змяніў сваю назву на «Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, ужыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў ці іх аналагаў у грамадскім месцы ці з’яўленне ў грамадскім месцы ці на рабоце ў стане ап’янення». Парушэнне заканадаўства ў гэтай сферы вядзе да штрафу ў памеры ад пяці да дзесяці базавых велічынь (у старой рэдакцыі артыкула меры былі больш мяккія).

Узмацненне жорсткасці санкцый дапаможа прывесці да спаду любой дзейнасці, звязанай з наркатычнымі рэчывамі, а таксама выратаваць не толькі лёсы, але і жыцці многіх людзей.

В. НЯДВЕДСКАЯ, інспектар АГіМ Савецкага РУУС, маёр міліцыі


20 верасня 2016 года, № 10 (1182)

«АБ ГАТОЎНАСЦІ КАРПУСОЎ, ІНТЭРНАТАЎ І ПРЫЛЕГЛЫХ ТЭРЫТОРЫЙ ДА НОВАГА НАВУЧАЛЬНАГА ГОДА»

Летні перыяд для ўніверсітэта – гэта час не толькі адпачынку, а і актыўнай падрыхтоўкі да новага навучальнага года, стварэння камфортных умоў для работы выкладчыкаў і студэнтаў. Прапануем вашай увазе вытрымкі з вы ступ лення прарэктара па АГР А. А. Юшчыка.

%d1%8e%d1%88%d1%87%d1%8b%d0%ba_%d0%b0%d0%b7%d0%b5%d0%bb%d1%8f%d0%bd%d0%b5%d0%bd%d0%bd%d0%b5

У БДПУ надаецца асаблівая ўвага здароваму ладу жыцця. Таму імкненне ўніверсітэта пастаянна развіваць спартыўную базу цалкам зразумелае. У мінулым годзе alma mater прыняла на свой баланс стадыён «Лакаматыў» (сёння гэта стадыён БДПУ), які хоць і знаходзіўся ў здавальняючым стане, аднак не адпавядаў сучасным стандартам. Рэктарат БДПУ прыняў рашэнне правесці мадэрнізацыю асноўнага спартыўнага ядра стадыёна, адрамантаваць памяшканні адміністрацыйнага будынка і трыбуны, уключаючы замену крэслаў. У выніку мадэрнізацыі на стадыёне размясціліся два футбольныя палі – са штучным пакрыццём і газонам – для заняткаў гульнёвымі відамі спорту, такімі як футбол, рэгбі, міні-футбол, хакей на траве і інш. Нагадаем, што штучнае па крыццё і футбольныя вароты коштам каля 3,5 млрд недэнамінаваных рублёў нашаму ўніверсітэту па дамоўленасці з рэктарам БДПУ А. І. Жуком бяз выплатна прадаставіла «Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футболу»».

%d0%b7%d0%b0%d0%bc%d0%b5%d0%bd%d0%b0-%d0%bd-%d0%b4%d0%b0%d0%b2%d0%b5%d0%b4%d0%ba%d1%96-%d0%bd%d0%b8%d0%b7-1-2-%d0%ba%d0%be%d0%bb%d0%be%d0%bd%d0%be%d0%ba

Як і планавалася, у памяшканнях адміністрацыйнага будынка стадыёна быў зроблены рамонт душавых пакояў і пакояў для пераапранання.

Няшмат часу засталося да адкрыцця музея гісторыі БДПУ. Ён знаходзіцца на 3-м паверсе вучэбнага корпуса № 3. У адрамантаваным холе, дзе ўжо размясціліся дэманстрацыйныя стэнды, вядуцца работы па ўстаноўцы відэасцяны і сэнсарных ЖК-дысплэяў. Люстэркі на стыку сцен і столі надалі холу аб’ём і ўражанне бязмежнасці; у інтэр’еры выкарыстана спакойная трохкаляровая гама.

%d1%8e%d1%88%d1%87%d1%8b%d0%ba_%d0%bc%d1%83%d0%b7%d0%b5%d0%b9

Хол – гэта аблічча любога будынка, тым больш вучэбнага корпуса, у якім праводзяцца масавыя ўніверсітэцкія мерапрыемствы, размяшчаюцца тэматычныя выстаўкі. Таму рэктарат БДПУ ініцыяваў рамонт і аб наўленне хола на першым паверсе вучэбнага корпуса № 3. Падчас рамонту ке рама гранітнымі плітамі абліцаваны калоны, што прыўнесла эфект урачыстасці; з’явілася насценнае асвятленне, якое выглядае як элемент дэкору; выканана падсветка столі; у інтэр’ер гарманічна ўпісаліся люстэркі і дэкаратыўныя дрэвы. Тэрміны выканання рамонтных работ былі сціслыя, таму не ўсё запланаванае зроблена. У найбліжэйшай перспектыве – кладка падлогі і ўстаноўка камфортнай мяккай мэблі.

%d1%8e%d1%88%d1%87%d1%8b%d0%ba_%d1%85%d0%be%d0%bb

З улікам дызайнерскіх рашэнняў вядзецца рамонт у санвузлах. Там, дзе ён ужо адбыўся, усталявана сучаснае сантэхнічнае абсталяванне і неабходныя прылады.

Што да аб’ектаў, якія непасрэдна звязаны з вучэбным працэсам, то ў мінулым годзе адрамантаваны 54 аўдыторыі і 48 кабінетаў; праца ў гэтым напрамку сёлета працягваецца.

Рамонт быў выкананы ў аўдыторыі № 413 вучэбнага корпуса № 8, дзе размясціўся Рэсурсны цэнтр са цыяльна-педагагічных тэхналогій ФСПТ. Пры ведзены ў парадак таксама прылеглы да яе калідор.

Для ЦРІТ адрамантаваны два памяшканні ў вучэбным корпусе № 2. У сучасным стылі з прымяненнем дэкаратыўнай тынкоўкі адрамантаваны вестыбюль гэтага ж корпуса.

У вучэбным корпусе № 11, дзе размяшчаецца факультэт дашкольнай адукацыі, выкананы рамонт 11 памяшканняў і прылеглага да іх калідора. Ва ўсіх аўдыторыях заменены вокны і дзверы. З улікам патрэб адукацыйнага цэнтра «Пяшчота» сцены афарбаваны камбінаванымі колерамі, на быта мяккая мэбля.

На першым паверсе гэтага ж корпуса было абсталявана новае кафэ. За кошт кантраснасці фактур яго інтэр’ернае рашэнне простае і лаканічнае. Сцены ўпрыгожаны драўлянымі панэлямі. Яркім акцэнтам стала папярэчная шкляная скіналі. Удала ўпісалася мэбля белага колеру, якая надала інтэр’еру лёгкасць.

Унеслі свой уклад у падрыхтоўку вучэбных карпусоў інтэрнатаў да заняткаў нашы студэнты – удзельнікі будаўнічых атрадаў БДПУ. З кожным годам праца на карысць alma mater становіцца ўсё больш папулярнай у моладзевым асяроддзі, а вынікі дзейнасці – усё больш заўважнымі. Сёлета ва ўніверсітэце было сфарміравана 8 атрадаў па 10 чалавек у кожным. Студэнты працавалі ў дзесяці вучэбных карпусах і васьмі інтэрнатах, дзе ажыццяўлялі тынковачныя і малярныя работы, займаліся добра ўпарадкаваннем і азеляненнем тэрыторый.

У летні перыяд сіламі студэнтаў будатрадаў, выкладчыкаў, метадыстаў, лабарантаў, камендантаў вучэбных карпусоў і інтэрнатаў, тэхнічнага персаналу праводзіліся работы па азеляненні тэрыторый, прылеглых да БДПУ. Дзякуючы працы амаль што 50 чалавек іх дызайн заўважна змяніўся ў лепшы бок. Большую частку пасадачнага матэрыялу наша ўстанова атрымала ад уласнай аграбія станцыі, а астатняе закупіла.

Калі гаварыць пра планы, то хутка пачнуцца работы па стварэнні кафэ на 100 пасадачных месцаў у вучэбным корпусе № 7. Таксама ў бліжэйшы час па заяўках інстытутаў інклюзіўнай адукацыі і псіхалогіі будуць адрамантаваны паточная аўдыторыя і два памяшканні.

Зроблена шмат. Але, галоўнае, поспех дасягнутага залежыць не толькі ад колькасці ўкладзеных грашовых сродкаў і прафе сійных выканаўцаў, але і ад усіх нас. І ўмовы, у якіх мы працуем і вучымся, павінны стварацца разам, пры ўдзеле кожнага. Новыя праекты прымае і падтрымлівае рэктарат БДПУ. Трэба толькі праявіць іні цыятыву, генерыраваць ідэі, якія ў перспектыве стануць рэальнасцю.


1 верасня 2016 года, № 9 (1181)

ПРЫЁМНАЯ КАМПАНІЯ Ў ЛІЧБАХ І ФАКТАХ

Сёння прафесія педагога выходзіць на лідзіруючыя пазіцыі. Усё больш маладых людзей лічаць настаўніцкую працу перспектыўнай і ганаровай і мяркуюць, што самыя перадавыя навуковыя веды і практычныя навыкі яны змогуць атрымаць у сценах БДПУ. Моладзь і бацькі разумеюць, што ў педагога стабільная работа, добрыя ўмовы працы, двухмесячны адпачынак у летні перыяд і шмат іншых пераваг

У выніку зладжанай работы рэктарата, дэканатаў, прафесарска-выкладчыцкага складу і студэнцкага актыву прыёмная кампанія-2016 прайшла паспяхова. Па выніках прыёму дакументаў у БДПУ было пададзена 2597 заяў, конкурс сфарміраваўся на ўсіх спецыяльнасцях бюджэтнай формы навучання (дзённай і завочнай).

У прыватнасці, на дзённую бюджэтную форму атрымання адукацыі было пададзена 1613 (у 2015 г. – 1553) заяў абітурыентаў. Такім чынам, план прыёму выкананы поўнасцю, без дадатковага набору.

У конкурсе на права стаць студэнтам БДПУ ўдзельнічала 170 медалістаў і ўладальнікаў дыпломаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў з адзнакай, што на 12 % больш, чым летась (у 2015 г. – 132), 315 выпускнікоў ліцэяў і гімназій, што на 17 % перавышае мінулагоднія лічбы (у 2015 г. – 270). Больш за ўсё медалістаў і ўладальнікаў дыпломаў ССНУ з адзнакай паступілі на наступныя спецыяльнасці: «Лагапедыя» (дзённая форма) – 24, «Матэматыка і інфарматыка» – 12, «Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны» – 10, «Руская мова і літаратура» – 8.

Самы высокі конкурс на дзённую бюджэтную форму навучання склаўся на спецыяльнасцях: «Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме)» – 12,6 чалавека на месца, «Спартыўна-педагагічная дзейнасць (спартыўная рэжысура)» – 7,8 чалавека на месца, «Псіхалогія» – 6,9 чалавека на месца, «Практычная псіхалогія» – 2,8 чалавека на месца, «Фізічная культура. Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць» – 2,7 чалавека на месца, «Лагапедыя» – 2,4 чалавека на месца, «Пачатковая адукацыя», «Біялогія і хімія» – 2,2 чалавека на месца.

На завочную бюджэтную форму атрымання адукацыі самы высокі конкурс адзначаны на спецыяльнасцях: «Музычнае мастацтва, рытміка, харэаграфія (скарочаны тэрмін навучання)» – 3,6 чалавека на месца, «Лагапедыя» і «Дашкольная адукацыя» – 2,3 чалавека на месца, «Пачатковая адукацыя» – 1,8 чалавека на месца.

Самыя высокія прахадныя балы па дзённай форме адукацыі зафіксаваны на спецыяльнасцях: «Лагапедыя» – 329, «Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка» – 323, «Сурдапедагогіка», «Руская мова і літаратура. Замежная мова» – 289, «Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія промыслы» – 288, «Практычная псіхалогія» – 287. На 6 спецыяльнасцей («Беларуская мова і літаратура», «Руская мова і літаратура», «Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны», «Фізічная культура. Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць», «Спартыўна-педагагічная дзейнасць (спартыўная рэжысура)», «Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме)») залічаны толькі льготныя катэгорыі абітурыентаў (тыя, хто паступае без экзаменаў, па-за конкурсам, па мэтавым наборы).

Самыя высокія прахадныя балы па завочнай форме навучання зафіксаваны на спецыяльнасцях: «Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія (скарочаны тэрмін навучання)» – 294, «Беларуская мова і літаратура» – 231, «Дашкольная адукацыя (скарочаны тэрмін навучання)» – 215.

Па большасці спецыяльнасцей дзённай (22 з 30) і завочнай (10 з 16) формаў навучання прахадныя балы выраслі ў параўнанні з 2015 годам. Так, на дзённай форме навучання на спецыяльнасць «Лагапедыя» рост прахаднога бала ў параўнанні з мінулым годам склаў 50, на «Рускую мову і літаратуру. Замежную мову» – 49. Што да спецыяльнасцей завочнай формы навучання, то рост на «Беларускую мову і літаратуру» склаў 48 балаў, на «Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія промыслы» – 45 балаў. На 10 спецыяльнасцях дзённай формы навучання такі рост склаў больш за 20 балаў, на 7 спецыяльнасцях – больш за 30 балаў.

На 26 спецыяльнасцях (звыш 80 % ад агульнай колькасці) прахадны бал дасягнуў 200 і вышэй, у тым ліку на 20 (амаль дзве траціны) ён перавышае 250, на 11 – 270, на 2 – 300 балаў.

У 2016 г. БДПУ на 100 % выканаў план мэтавага прыёму (202 месцы), што на 35 % больш, чым у 2015 г. Сто адзін мэтавік (роўна палова ад залічаных) мае бал 170 і вышэй.

Набор гэтага года парушыў стэрэатып пра педагагічную прафесію як пераважна дзявочую. Так, сёлета доля першакурснікаў-хлопцаў на факультэце прыродазнаўства склала прыкладна 30 %, на фізіка-матэматычным і гістарычным – 40 %, на факультэце фізічнага выхавання – амаль што 60 %.

У добры шлях, паважаныя першакурснікі, будучыя педагогі! Не здраджвайце сваёй мары!


16 чэрвеня 2016 года, № 8 (1180)

У БДПУ ВУЧУСЯ І ГЭТЫМ ГАНАРУСЯ!

У апошнія гады дружная студэнцкая кагорта нашай alma mater актыўна папаўняецца грамадзянамі з краін блізкага і далёкага замежжа. Прадстаўнікі Расіі, Украіны, Казахстана, Лівіі, Кітая, Азербайджана і іншых дзяржаў ахвотна прыязджаюць да нас набываць педагагічную прафесію, а атрымліваюць значна больш: эфектыўную моўную практыку, незабыўны вопыт творчага ўзаемадзеяння, новых сяброў. Сярод замежных студэнтаў шмат туркменаў, якія, вядома, адрозніваюцца ад нас знешне, але па духу яны сапраўдныя танкаўцы: дапытлівыя ў вучобе, упартыя ў спорце, актыўныя ў грамадскім жыцці. Зрабіўшы стаўку на якасную адукацыю, яны ні на хвіліну не расчараваліся ў сваім выбары.

Ашырдурды

Трэцякурснік фізіка-матэматычнага факультэта Ашырдурды АШЫРДУР ДЫЕЎ, якога сябры і аднагрупнікі называюць прасцей – Аташам, ужо з дзяцінства ведаў, што хоча стаць педагогам. Гэта і не дзіўна, бо вырас хлопец у педагагічнай сям’і: яго бацькі працуюць настаўнікамі пачатковых класаў, адзін дзядуля ў свой час выкладаў матэматыку, другі – туркменскую мову і літаратуру. Аташ вырашыў стаць фізікам, бо ў роднай школе, куды ён збіраецца вярнуцца на працу пасля заканчэння вучобы, якраз не хапае такога спецыяліста. БДПУ ён выбраў па рэкамендацыі свайго сябра і аднакласніка, які нядаўна скончыў філалагічны факультэт нашага ўніверсітэта. Праўда, перад паступленнем давялося адслужыць у арміі.

«Вядома, вучыцца ў БДПУ няпроста, – прызнаецца Аташ. – Аднак лёгкіх шляхоў я і не шукаю. Яшчэ падчас на вучання на факультэце даўніверсітэцкай падрыхтоўкі куратар групы данесла да нас правіла трох „Н“: Няма Нічога Немагчымага. Вось я і стараюся ўвасабляць гэтае правіла ў жыццё. Я не выдатнік, але добра ведаю: можна скончыць ВНУ на чацвёркі і стаць неблагім спецы ялістам, а можна на дзясяткі і пры гэтым не рэалізавацца ў прафесіі. Мае адзнакі аб’ектыўныя, бо выкладчыкі аднолькава патрабавальныя і да беларусаў, і да нас, туркменаў. Мне вельмі спадабалася, што сёлета педагагічную практыку мы праходзілі ў мінскай гімназіі. Гэта бясцэнны вопыт, які не атрымаеш у аўдыторыях універсітэта, з якім не страшна пачынаць самастойны прафесійны шлях. Ведаеце, я кантактую праз інтэрнэт са сваімі знаё мымі, што вучацца ў іншых краінах. Яны расказваюць, што часта ім ставяць „ліпа выя“ адзнакі. Дык вось, гэта, я лічу, няправільна. А правільна так, як у БДПУ!»

Варта адзначыць, што Аташ узначальвае туркменскае зямляцтва ў БДПУ, дапамагае сваім суайчыннікам у самых роз ных пытаннях. Будучы фізік заўважыў, што ва ўніверсітэце разгарнулася шы рокая ан тытытунёвая кампанія, і ўжо думае, як да лучыць да яе танкаўцаў-туркменаў, сярод якіх таксама ёсць аматары падыміць. Аташ стаў дастаткова вядомай ва ўніверсітэце асобай дзякуючы Лізе КВЗ БДПУ: ён – удзельнік ка манды «Эксперы мент», якая выйшла сёлета ў фінал гульняў. Асаблівасць каманды ў тым, што яна складаецца амаль выключна з туркменаў. Акрамя таго, энергічны і ўсмешлівы хлопец сха дзіў разам з сябрамі ў Зорны паход, што лічыць за вялікі гонар. Адным словам, Аташ не стаіць убаку ад грамадскага жыцця сваёй alma mater, а прымае ў ім самы ак тыўны ўдзел. «Мы павінны быць вартыя ўніверсітэта, які дае нам адукацыю, вартыя высокага звання педагога, – разважае Аташ. – Станоўчы імідж БДПУ – гэта і наша задача, якую мы стараемся выконваць на ўсе сто!»

Бахрам

З такой думкай цалкам згодны студэнт выпускнога курса факультэта фізічнага вы хавання Бахрам БАБАКУЛЫЕЎ, які займаецца грэка-рымскай барацьбой і неаднаразова абараняў гонар БДПУ на ўніверсіядах. Дарэчы, на ФФВ юнак трапіў не адразу: спачатку па парадзе сваёй цёткі, чые дзеці таксама вучыліся ў Беларусі, паступіў на факультэт спе цыяльнай адукацыі. Аднак праз год пе равёўся на спецыяльнасць, да якой больш ляжала душа: «Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме)». З вучобай, гаворыць Бахрам, асаблівых цяжкасцей не ўзнікала: ён заўжды ад чуваў падтрымку і выкладчыкаў, і адна групнікаў. Хлопец з задавальненнем за стаўся б у магістратуры, аднак стрымлівае фінансавы фактар: за навучанне плоцяць бацькі. Таму Бахрам плануе папрацаваць некаторы час паспецыяльнасці, зарабіць грошай, а пасля вярнуцца ў БДПУ на другую ступень вышэйшай адукацыі.

меретгуль

«Навучанне ва ўніверсітэце нятаннае, але яно таго вартае: БДПУ дае насамрэч якасную адукацыю, усе выкладчыкі – сапраўдныя прафесіяналы! – лічыць Бахрам. – Дыплом БДПУ ў Туркменістане лічыцца прэстыжным: можна без праблем прыязджаць на радзіму і ўладкоў вацца на працу. Таму я смела рэкамендую сваю alma mater сябрам, якія ня даўна прыйшлі з арміі і распытвалі мяне пра вучобу ў Беларусі. Карыстаючыся вы падкам, хачу падзякаваць БДПУ за тры валыя веды, прафесійнае станаўлен не, добразычлівыя адносіны і новых сяброў!»

Сапраўды, пазітыўны вопыт мае ўласцівасць распаўсюджвацца, і чарговае пацвярджэнне гэтаму – прыклад Аразгуль ГУРДАВАЙ, якая спачатку сама паступіла на фізіка-матэматычны факультэт БДПУ, а праз год студэнткай гэтага ж факультэта стала яе родная сястра Мератгуль АЛА КУЛЫЕВА. Мератгуль атрымлівае вы шэйшую адукацыю па спецыяльнасці «Матэматыка і інфарматыка» (гэта яе любімыя прадметы) і вучыцца, між іншым, на дзявяткі! Працалюбівай і сціплай дзяў чыне вельмі падабаецца ў Беларусі, а пра ўні версітэт яна гаворыць з вялікай павагай: «Тут сапраўды зацікаўлены ў тым, каб выпусціць прафесіяналаў. Галоўнае – мець жаданне вучыцца, а ўмовы ў БДПУ для гэтага самыя лепшыя. Выкладчыкі заўжды гатовыя даць табе кансультацыю – ці пры асабістай сустрэчы, ці нават праз інтэрнэт. Гэта вельмі важна, бо ў нас, замежкаў, заканамерна ўзнікае больш пытанняў, чым у студэнтаў-беларусаў. Мне падабаецца знаходзіцца ў сценах БДПУ, тут прыгожа, утульна. Люблю адпачываць на плошчы перад універсітэтам, асабліва цяпер, калі надвор’е радуе цёплымі дзянь камі. Вядома, мы з сястрой хацелі б павучыцца і ў магістратуры, калі будзе такая магчымасць. Час пакажа».

Жадаем героям сённяшняй публі кацыі поспеху на экзаменацыйнай сесіі і ўдачы па жыцці!

Вераніка МАНДЗІК


26 мая 2016 года, № 7 (1179)

НОВЫ ПОЗІРК ПРАЗ ДЗЕСЯЦІГОДДЗЕ

Ведаеце, кажуць, што нельга вяртацца ў тыя мясціны, дзе табе некалі было добра: гарадок вашага дзяцінства можа пастарэць, лавачка першага пацалунка акажацца акупаванай незнаёмцамі, а ад няўлоўнай атмасферы нечага роднага і дарагога можа не застацца і следу. Аднак здараецца і так, што час мяняе ўсё да лепшага: за гады вашага расстання любімае месца становіцца яшчэ прыгажэйшым. Вядома, сёння я гавару пра БДПУ, пра alma mater, дзе прайшлі мае лепшыя гады.

На 4-ю для Ведаеце

Нядаўна я наведала родны ўнівер сітэт і, безумоўна, не магла не адзна чыць усе станоўчыя перамены: меды туючы фантан і музычнае кафэ ў холе трэцяга вучэбнага корпуса, суперсучасная трэнажорная зала, адноў лены ўнутраны дворык і яшчэ тысяча іншых «дробязяў», якія нараджаюць толькі адну зайздросную думку: «Шкада, што так не было раней».

Вядома, больш за 10 гадоў назад усё было іначай – не горш, а проста па-іншаму. Было весела, цікава, бесклапотна і хвалююча. Мы атрымлівалі веды і вучыліся іх перадаваць іншым, мы будавалі планы на светлую будучыню і глядзелі вялікімі і даверлівымі вачыма на нашых вы кладчыкаў, якія здаваліся нам ледзьве не паўбагамі. Урэшце, мы не заўважалі абшарпаных сцен і пера гарэлых лямпачак, – нашыя вочы і так гарэлі агнём.

Для Ведаеце на 4-ю

І вось я на правах госці, якая толькі канстатуе перамены, вельмі радуюся за сённяшніх студэнтаў. І не толькі таму, што яны атрымліваюць веды ў светлых аўдыторыях, удзельнічаюць у відэаканферэнцыях і вэбінарах, стажыруюцца за мяжой або робяць сэлфі ў самым папулярным для гэтага месцы. Я рада за тое, што ўніверсітэт дае ім вельмі важны ўрок – трэба быць гаспадаром на сваёй зямлі, як бы пафасна або банальна гэта ні гучала. І наглядна дэманструе, як рабіць лепш, імкнуцца да лепшага. Гэта не пустыя словы, а прыклад таго, што БДПУ, які квітнее дзякуючы клопату, працы і любові яго сённяшніх гаспадароў, назаўсёды застанецца родным і жаданым месцам для выхаванцаў мінулых гадоў.

Вольга ПРЫЁМКА, выпускніца гістарычнага факультэта


30 красавіка 2016 года, № 6 (1178)

МАЛЕНЬКI ЎНЁСАК У ВЯЛІКУЮ СПРАВУ

Конкурс «Студэнт года» ў намінацыі «Навукова-даследчая дзейнасць» праводзіўся з мэтай выяўлення і ацэнкі індывідуальнага патэнцыялу маладых навукоўцаў, а таксама стымулявання цікавасці і развіцця здольнасцей у дадзенай сферы. Адна з фіналістак спаборніцтва – студэнтка ФСА Ксенія ПЕТУХОВА – дзеліцца ўласным вопытам і вынікамі даследчай працы.

– У сучасным дынамічным свеце мы прывыклі думаць глабальна. Мы ставім перад сабой вялікія мэты, стараемся напоўніць жыццё знакавымі падзеямі, імкнёмся пакінуць пасля сябе глыбокі след. Так, медыкі ўпарта шукаюць сродкі ад невылечных хвароб, навукоўцы здзяйсняюць усё больш неверагодныя адкрыцці. Аднак часам у пагоні за чымсьці маш табным мы выпускаем з-пад увагі штодзённыя, хай нават невялікія, але такія значныя дасягненні. Да іх можна смела аднесці карпатлівую працу педагогаў і псіхолагаў. Няхай ніхто з нас не ратуе жыцці мільёнаў праз вынаходніцтва новых лекаў і не адкрывае альтэрнатыўную крыніцу энергіі, але кожны дзень педагогі і псіхолагі аддаюць усе свае веды і ўменні для таго, каб падарыць дзіцяці шанц паспяхова ўключыцца ў грамадства.

Пятухова Ксенія_СА

Я вучуся ў БДПУ на спецыяльнасці «Лагапедыя. Спецыяльная псіхалогія». І, як і ўсе студэнты гэтай спецыяльнасці, некалі ў першы раз прыйшла на лекцыю па аснвах нейрапсіхалогіі. Сказаць, што для мяне гэты курс быў проста цікавы і карысны, – не сказаць нічога. Ён стаў зы ходным пунктам для больш глыбокага даследавання такой галіны ведаў, як нейрапсіхалагічная дыягностыка і карэкцыя, адкрыў для мяне шлях у навуковую дзейнасць.

Курс нейрапсіхалогіі дазволіў мне па-новаму паглядзець на ўнікальную арганізацыю мозга чалавека, не проста на яго будову як анатамічнага органа, а менавіта на функцыянаванне як адзінай складанай сістэмы, якая забяспечвае псіхічную актыўнасць. Галоўнае пытанне дзіцячай нейрапсіхалогіі – чаму ў дзіцяці ўзнікла тое ці іншае парушэнне развіцця, функцыі якіх участкаў мозга развіты недастаткова або страчаны зусім. Для дадзенай навукі важна не тое, чым чалавек займаецца, а тое, чаму ў яго нешта атрымліваецца, а штосьці – не. Напрыклад, чаму ў паспяховага дзіцяці ўзнікаюць цяжкасці пры засваенні ведаў і ўменняў. Праца нейрапсіхолага заключаецца ў тым, каб знайсці прычыну гэтых цяжкасцей і вызначыць індывідуальны шлях іх пераадолення. Пагадзіцеся, ёсць розніца паміж проста фарміраваннем навыку (хоць і гэта неабходна) і развіццём нейрапсіхалагічнай базы для авалодання гэтым навыкам.

Безумоўна, ніводзін чалавек не становіцца навукоўцам адразу. За кожным стаіць настаўнік – той, хто першапачаткова перадаў яму свой досвед і вопыт, падштурхнуў да першага адкрыцця. Для мяне важкім штуршком да працы ў дадзеным напрамку паслужыў прыклад майго навуковага кіраўніка – Наталлі Вячаславаўны Чурыла. Менавіта яна прапанавала мне яшчэ на другім курсе стаць удзельніцай студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі «Псіхалагічнае суправаджэнне дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўмовах адукацыйнай інтэграцыі». Так і пачаўся мой, вось ужо амаль трохгадовы, шлях спасціжэння глыбінь нейрапсіхалогіі. У тандэме з Наталляй Вячаславаўнай я ажыццяўляю ўсе свае ідэі, стаўлю перад сабой навуковыя праблемы і шукаю шляхі іх вырашэння.

Замена фото Чуріла на 3

Магчыма, вы засумняваецеся, што просты студэнт можа зрабіць важны ўнёсак у навуку. Што ж, спачатку для мяне навуковая дзейнасць была больш падобная да працэсу навучання: навучання правядзенню дыягностыкі, навучання прынцыпам работы дзіцячага нейрапсіхолага. Пад кіраўніцтвам Наталлі Вячаславаўны і сумесна з ёй мы праводзілі нейрапсіхалагічную дыягностыку дзяцей з цяжкасцямі ў навучанні на базе ДУА «Сярэдняя школа № 160 г. Мінска». Цяпер жа ў рамках напісання навуковых артыку лаў, курсавых работ мы распрацоўваем метадычныя рэ камендацыі для бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей з цяжкасцямі ў навучанні, а таксама спецыялістаў, якія працуюць са школьнікамі гэтай катэгорыі. Магчыма, гэта і нямнога, але толькі пакуль. Аўстрыйская пісьменніца Марыя фон Эбнер-Эшэнбах аднойчы сказала: «Больш за ўсё мы робім звычайна тады, калі думаем, што робім занадта мала». І менавіта ўсведамленне таго, што я магу зрабіць нешта большае, лепшае, магу больш часу аддаваць самаразвіццю, падштурхоўвае мяне да новых ідэй, праектаў. Зараз сумесна з Наталляй Вячаславаўнай мы шукаем новую базу для правядзення даследаванняў (спецыяльныя класы для дзяцей з цяжкасцямі ў навучанні або класы інтэграванага навучання і выхавання). У далейшым, абапіраючыся на атрыманыя ў ходзе даследаванняў даныя, мы плануем пачаць работу па стварэнні віртуальнага кабінета дзіцячага нейрапсіхолага – інфармацыйнага рэсурсу для бацькоў і педагогаў. Гэта не штосьці глабальнае, але гэта тая праца, якая прынясе карысць іншым людзям, дапаможа дзецям паспяхова засвоіць неабходныя веды і ўменні.


30 красавіка 2016 года, № 6 (1178)

ВЫЯВІЦЬ. ЗААХВОЦІЦЬ. ПАДТРЫМАЦЬ!

За любым мерапрыемствам, асабліва такім маштабным, як сёлетняя Дэкада студэнцкай навукі, стаіць вялікая папярэдняя праца па яго планаванні, арганізацыі, метадычным забеспячэнні. Кіраваць навуковай сферай універсітэта, якая сама па сабе з’яўляецца комплексным і шматузроўневым працэсам, пад сілу чалавеку з перспектыўным бачаннем актуальных задач і творчых спосабаў іх выканання. Прарэктар па навуковай рабоце БДПУ Г. В. ТОРХАВА з’яўляецца каардынатарам гэтага працэсу – знітоўвае калектыў аднадумцаў, якія знаходзяцца ў пастаянным даследчым пошуку.

– Ганна Васільеўна, апошнім часам навуковае жыццё ўніверсітэта прыкметна ажывілася. З чым Вы звязваеце такую станоўчую тэндэнцыю?

– Хачу сказаць, што гэтай важнай сферы прафесійнай падрыхтоўкі будучых педагогаў у нас заўжды надавалася значная ўвага. Аднак цяпер навуковыя мерапрыемствы сталі больш масавымі дзякуючы таму, што мы імкнемся прыцягваць да ўдзелу ўсіх суб’ектаў кластара. Ёсць важкі аб’ектыўны фактар, што ўплывае на інтэнсіўнае развіццё даследчых праектаў, – гэта разуменне на ўзроўні дзяржавы значнасці ролі моладзі ў сучаснай навуцы. Пры адсутнасці багатых прыродных рэсурсаў стаўка робіцца на развіццё інавацыйных тэхналогій, інтэлектуальнага патэнцыялу. Ну а суб’ектыўны фактар заключаецца ў пазіцыі рэктара нашага ўніверсітэта, які не толькі падтрымлівае ініцыятывы навуковай супольнасці, але і сам прапаноўвае новыя цікавыя ідэі.

– Дарэчы, наконт ідэй. Як узнікла задумка правядзення Дэкады студэнцкай навукі?

– Адкрытасць міжнароднай адукацыйнай прасторы дазваляе стажыравацца, абменьвацца знаходкамі, удзельнічаць у брэндавых мерапрыемствах вялікай колькасці ўніверсітэтаў. Гэта, у сваю чаргу, садзейнічае распаўсюджанню эфектыўнага вопыту, у тым ліку і на міжнародным узроўні. Можна ўзбагаціцца ідэямі, пераняць зручныя формы, а пасля напоўніць іх арыгінальным зместам, распрацаваным уласнымі сіламі.

Задача БДПУ – выхоўваць педагога-даследчыка. І чым раней мы здолеем далучыць маладых людзей да навукова-даследчай дзейнасці, тым вышэйшым будзе іх узровень спачатку як выпускнікоў школы, затым – універсітэта, а пазней – магістратуры і аспірантуры. Вось дзеля гэтага мы і арганізавалі навуковую алімпіяду ў пашыраным фармаце – з удзелам навучэнцаў педагагічных класаў, студэнтаў і аспірантаў. Пры гэтым усе нашы алімпійцы цесна ўзаемадзейнічалі: першыя мадэлявалі прафесійнае сумоўе, другія выступалі як эксперты, ацэньвалі кампетэнцыі школьнікаў па розных намінацыях, а трэція, назіраючы за работай малодшых калег, давалі навуковае абгрунтаванне – педагагічныя канцэпцыі, тэорыі, прынцыпы. Такая шматступенная сістэма з’яўляецца для ўдзельнікаў мерапрыемства дадатковым стымулам да інавацыйнай навуковай дзейнасці.

– Што аказалася самым складаным у падрыхтоўцы?

– Напэўна, распрацаваць крытэрыі ацэнкі работы ўдзельнікаў алімпіяды. Нетрадыцыйны фармат патрабаваў і адпаведных падыходаў да інтэрпрэтацыі творчай дзейнасці кожнай групы. Гэта грандыёзная работа, з якой мы справіліся і якая вартая таго, каб стаць тэмай асобнай навуковай публікацыі! Былі і такія мерапрыемствы, дзе ў сілу адсутнасці вопыту самастойна мы б не справіліся, і тут на дапамогу прыйшлі прафесіяналы. Гаворка ідзе пра конкурс стартап-праектаў, які ўзялі пад сваю апеку спецыялісты платформаў «Talaka.by» і «Ulej.by». Яны аказваюць значную падтрымку ў афармленні і прасоўванні праектаў, пошуку інвестараў, адным словам – забяспечваюць механізм спалучэння ідэі з яе спажыўцом. І гэта вельмі здорава, што ёсць такое плённае і перспектыўнае супрацоўніцтва. Між іншым, калегі з БДЭУ прыходзілі да нас на конкурс пераймаць вопыт, каб пасля арганізаваць падобнае мерапрыемства сярод сваіх студэнтаў. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што цікавыя ідэі хутка набываюць папулярнасць і распаўсюджваюцца.

– Якія, на Вашую думку, галоўныя вынікі Дэкады?

– Лічу самым важным тое, што ўдалося зрабіць шырокі зрэз і выявіць сапраўды адораную моладзь з магутным даследчым патэнцыялам, якая можа стаць важным і такім неабходным папаўненнем навукова-педагагічнай грамадскасці. Іх здольнасці, іх жаданне працаваць у абраным кірунку неабходна падтрымліваць, каб не адбыўся так званы эфект згасання. Плюс – мы ацанілі патэнцыял і эфектыўнасць выкарыстаных формаў працы.

– Ганна Васільеўна, у сувязі са сказаным узнікае пытанне: як усё ж затрымаць моладзь у сферы навукова-даследчай дзейнасці?

– Тое, што мы стараемся падтрымліваць праекты студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, само па сабе з’яўляецца для іх вялікім стымулам. Але ўзнятая Вамі праблема сапраўды актуальная. Штогод у базу адоранай моладзі мы ўключаем каля дваццаці навучэнцаў, але да магістратуры і аспірантуры даходзяць адзінкі. Трэба разумець не толькі важнасць маштабных навуковых мерапрыемстваў у развіцці матывацыі, але і тое, што ўся вучэбная дзейнасць павінна насіць даследчы характар. Іншымі словамі, праца па стымуляванні маладых навукоўцаў мусіць быць не лакальнай, а штодзённай, комплекснай. Не трэба забывацца і пра тое, што важна развіваць навуковыя школы ўніверсітэта. Мы сабралі і абагульнілі звесткі пра 17 навуковых школ, прадставілі гэтую інфармацыю на сайце і ў выглядзе асобнага выдання. Зробленая праца павінна дапамагчы магістрантам, аспірантам зарыентавацца ў даследчым пошуку, выбраць навуковага кіраўніка і г. д.

Безумоўна, навукоўцам можа стаць далёка не кожны, ды так і павінна быць: гэта ўсё ж вельмі спецыфічны від дзейнасці. Важна падтры маць тых, хто сапраўды мае адпаведныя здольнасці, дапамагчы рэалізаваць даследчы патэнцыял. І БДПУ выкарыстоўвае для гэтага ўсе магчымасці. Далучайцеся да наву ковага жыцця ўніверсітэта – гэта цікава, нестандартна, перспек тыўна!

Вераніка МАНДЗІК


9 лютага 2016 года, № 1 (1173)

ФАНТАЗЁРАМ – ЗЯЛЁНАЕ СВЯТЛО!

Цудоўную навіну прывезлі нядаўна «Лепшыя сябры» з горада Сочы, дзе з 11 па 25 студзеня праходзіў 27-ы Міжнародны фестываль каманд КВЗ. Па яго выніках нашы любімыя фантазёры прайшлі ў Вышэйшую лігу-2016! За кожным поспехам каманды стаіць напружаная праца, шмат хваляванняў і перажыванняў, а яшчэ – падтрымка балельшчыкаў і аднадумцаў. І вынік апраўдвае ўсе намаганні! Пра тое, якім быў сёлетні фестывальны шлях да месца пад гумарыстычным сонцам, расказвае лідар «Лепшых сяброў» Аляксандр КАМАРОЎСКІ:

BgndLhilSck

– У фестывалі бралі ўдзел 450 каманд амаль з усіх краін СНД, а таксама з еўрапейскіх дзяржаў. Пасля першага тура, дзе матэрыял кавэзэшнікаў пра глядалі знакамітыя рэдак тары, спаборніцтва змаглі прадоў жыць крыху больш за дзевяноста прэтэндэнтаў. У другім туры мы паказвалі, на што здольныя, не толькі рэ дакта рам і астатнім кавэзэшнікам, але і прэзі дэнту МС КВЗ Аляксандру Васільевічу Маслякову. Па выніках гэтага этапу толькі 40 каманд трапілі ў рэпетыцыйны працэс гала-канцэрта фестывалю.

Пасля чарговых некалькіх дзён прагляду засталіся 34 каманды, 6 з якіх выступалі ў рамках няпоўнага фармату, адна была чэмпіёнам мінулага сезона. Так што 27 самых моцных удзельнікаў прэтэндавалі на 18 месцаў у Вышэйшай лізе.

Тэлевізійны гала-канцэрт 27-га Міжнароднага фестывалю каманд КВЗ у Сочы адбыўся 24 студзеня. Дарэчы, трансляцыя гэтага мерапрыемства плануецца на Першым канале і тэлеканале АНТ у сярэдзіне лютага. Склад журы быў наступны: А. В. Маслякоў, А. А. Маслякоў, М. С. Галусцян, Л. В. Купрыда. У фармаце шоу каманда, паказаўшы троххвіліннае выступленне, адразу ж атрымлівала вердыкт: праходзіць яна ў Вышэйшую лігу ці не. У кожнага члена журы была адмысловая кнопка. Калі яна загаралася зялёным хаця б у траіх – значыць, усё добра. Калі ў дваіх – маглі ўзнікнуць спрэчкі. Калі толькі ў аднаго, то ўвесь шлях на фестывалі пройдзены дарма…

«Лепшыя сябры» выступалі трынаццатымі, і гэты нумар стаў для нас шчаслівым. Перадаць словамі, што рабілася ў нашых душах, як грукалі сэрцы, якое хваляванне ахапіла перад фінальным выступленнем, проста немагчыма. Усведамляючы, колькі людзей у роднай Беларусі чакаюць станоўчага выніку, разумеючы, як родны ўніверсітэт за нас перажывае, мы рынуліся ў гэты гумарыстычны бой. Выступленне доўжылася крыху больш за тры хвіліны. У зале сядзелі ў асноўным кавэзэшнікі, якія падчас папярэдніх фестывальных дзён ужо бачылі наш матэрыял: такі фармат мерапрыемства. І ўсё ж гледачы рэагавалі на нашыя жарты жыва: балазе, «Фантазёра» спяваюць і танчаць ужо дакладна ва ўсіх краінах СНД і Балтыі. Акрамя таго, папулярны гурт «Волга-Волга» тройчы выконваў гэты хіт на біс падчас дыскатэк для ўсіх кавэзэшнікаў.

І вось рашэнне журы: тры безагаворачныя «так» (ад Маслякова-старэйшага, Галусцяна і Купрыды) і адно «так, але хацелася б развіцця…» ад Аляксандра Аляксандравіча. «Лепшыя сябры» (БДПУ, Мінск) у Вышэйшай лізе-2016!!!

Мы бясконца ўдзячныя ўсім, хто верыць у наш поспех, і асобны велізарны дзякуй паважанаму рэктару Аляксандру Іванавічу Жуку. Было вельмі цяжка, рызыкоўна, неверагодна складана. Першая гульня адбудзецца 18 сакавіка ў г. Масква. Просім усіх нас падтрымаць!

«Н»-даведка. «Лепшыя сябры» – трэцяя ў гісторыі каманда з Беларусі, якая будзе гуляць у Вышэйшай лізе другі раз. І – увага: другая ў гісторыі, якая стане ўдзельнікам двух сезонаў запар (акрамя зборнай БДУ 1993–1996). Чакаем у сезоне найлепшых вынікаў!


2 кастрычніка 2015 года, № 12 (1167)

ПА-СЯБРОЎСКУ І ШЧЫРА – ПРА САМАЕ ВАЖНАЕ

Ключавымі фігурамі працэсу навучання з’яўляюцца настаўнік і вучань, а ў рамках ВНУ – выкладчык і студэнт. Толькі ў сумеснай дзейнасці, аднолькава камфортнай для кожнага ўдзельніка гэтага працэсу, будзе дасягнуты максімальна эфектыўны вынік. Рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук добра разумее, што для вырашэння задачы якаснай падрыхтоўкі будучых педагогаў трэба ўважліва ставіцца да іх пажаданняў і патрэб. Менавіта таму Аляксандр Іванавіч пайшоў, як кажуць, «у народ»: на працягу верасня ён сустрэўся са студэнтамі ўсіх факультэтаў нашай alma mater. Падчас гутарак рэктар падзяліўся думкамі аб далейшым развіцці ўніверсітэта, расказаў пра крокі на шляху да павышэння яго іміджу і папулярызацыі прафесіі настаўніка. Акрамя таго, кіраўнік нашай ВНУ пацікавіўся, што сёння хвалюе студэнтаў, даведаўся, якія ў іх ёсць прапановы па аптымізацыі вучэбнага працэсу. Непасрэдныя ўдзельнікі сустрэч засталіся вельмі задаволенымі.

укеtif

Таццяна НАГУРНАЯ, студэнтка факультэта пачатковай адукацыі:

– На працягу мерапрыемства, якое мела нефармальны характар, мы многа гаварылі пра здаровы лад жыцця. Аляксандр Іванавіч падкрэсліў, што настаўнік павінен быць прыкладам для сваіх вучняў, а значыць, – культурным, добразычлівым і без шкодных звычак! Выдатна, што БДПУ прымае актыўны ўдзел у розных акцыях і праграмах, што робіць яго яшчэ больш папу-лярным і прывабным для абітурыентаў. Пра гэта рэктар гаварыў з пачуццём гонару, і студэнты былі з ім салідарныя.

Пасля выступлення Аляксандр Іванавіч з задавальненнем адказаў на пытанні студэнтаў, тэматыка якіх была вельмі разнастайная: гэта і расклад заняткаў, і аснашчанасць актавай залы, і стан спартыўнай пляцоўкі, і арганізацыя харчавання ў вучэбным корпусе № 7. Дазволіўшы ўсім жадаючым выказацца, рэктар паабяцаў разабрацца з узнятымі падчас гутаркі праблемамі. Напрыклад, пытанні раскладу і арганізацыі заняткаў на факультэце псіхалогіі былі вырашаны тут жа, у зале! Вялікі дзякуй, Аляксандр Іванавіч, за змястоўную і шчырую гутарку і магчымасць такіх жывых, непасрэдных зносін.

Іна ПАПУРЭНКА, старшыня студсавета гістарычнага факультэта:

– Падчас мерапрыемства панавала атмасфера даверу і сяброўства. Я выступіла з прапановай, каб факультэт вучыўся па суботах у першую змену. Рэктар пагадзіўся. Спадзяюся, што змены ў раскладзе не прымусяць сябе чакаць.

Ягор ТРАЦЭЎСКІ, студэнт гістарычнага факультэта:

– Вельмі ўдзячны Аляксандру Іванавічу за тое, што ён знайшоў магчымасць сустрэцца з намі. Я пачуў адказы на хвалюючыя пытанні, даведаўся, што трэба рабіць, каб добра сябе пачуваць і паспяхова вучыцца. Спадабаліся жыццёвыя парады Аляксандра Іванавіча не толькі як рэктара і педагога, але і як дарослага мудрага чалавека.

_1_tif

Міхаіл ЖЫКІН, студэнт факультэта псіхалогіі:

– 23 верасня мне пашчасціла прысутнічаць на сустрэчы рэктара са студэнтамі. Размаўлялі пра многае: пра важнасць педагагічнай прафесіі, пра заўтрашні дзень alma mater, маштабныя і амбіцыйныя ўніверсітэцкія праекты. Не абмінулі ўвагай і тэму здаровага ладу жыцця, якога прытрымліваецца і рэктар БДПУ.

На ўсе пытанні, якія паступілі ад студэнтаў, А. І. Жук даваў разгорнутыя адказы. А яшчэ ён запэўніў, што ніводная канструктыўная прапанова не застанецца па-за яго ўвагай. На заняткі я ішоў з перакананнем: універсітэт дае нам шырокія магчымасці, а ініцыятывы моладзі заўсёды знойдуць падтрымку.

Валерыя КАБАН, старшыня студсавета факультэта псіхалогіі:

– Аповед рэктара БДПУ пра перспектывы развіцця ўніверсітэта не пакінуў абыякавым ніводнага студэнта. Усе былі натхнёны шчырасцю размовы. Мы хацелі б сустракацца з Аляксандрам Іванавічам як мага часцей, бо хто, як не кіраўнік універсітэта, зможа захапіць сваіх студэнтаў новымі ідэямі, натхніць, а яшчэ пераканаць у неабсяжных магчымасцях нашай прафесіі.

Юлія КУЛІНІЧ, студэнтка факультэта псіхалогіі:

– З першых слоў Аляксандр Іванавіч надаў нашай гутарцы нефармальны характар, што адразу знайшло водгук у студэнцкай моладзі. Я ўжо не першы раз прысутнічаю на сустрэчы з рэктарам БДПУ і хачу адзначыць асаблівую атмасферу, якую, бясспрэчна, стварае кіраўнік нашага ўніверсітэта. Гэта не зносіны начальніка з падначаленымі, а размова на роўных. Бо Аляксандр Іванавіч заўсёды з моладдзю: на велазаездзе, на спаборніцтве па плаванні, на міжнародным марафоне, любым іншым мерапрыемстве.

Пасля выступлення Аляксандр Іванавіч адказаў на пытанні студэнтаў. Асабіста мне было цікава даведацца пра новае абсталяванне для камп’ютарнага класа – і я атрымала поўны і абгрунтаваны адказ. Сустрэча была карыснай. Прыемна, што рэктар знаходзіць час для зносін з намі. Як можна даведацца аб праблемах студэнта, не пагутарыўшы з ім? На заканчэнне магу сказаць: «Я люблю БДПУ!» Толькі тут можна рэалізаваць сябе на ўсе 100 %.

_ццtif

Ягор ВАСЬКОЎЦАЎ, студэнт факультэта прыродазнаўства:

– На сустрэчы з рэктарам мы адкрыта і шчыра абмяркоўвалі важныя пытанні, якія тычыліся вучобы, адпачынку, нашых захапленняў і г. д. Нехта ўдакладняў ужо вядомую інфармацыю, нехта ўносіў прапановы. Я, напрыклад, выказаўся за тое, каб павялічыць колькасць гадзін па вучэбнай дысцыпліне «Ма тэматыка», бо гэта дапаможа развіць логіку мыслення, такую неабходную ў вывучэнні прыродазнаўчых дысцып лін. І Аляксандр Іванавіч падтрымаў гэтую ідэю, нават працытаваў М. В. Ламаносава: «Матэматыку ўжо таму вучыць трэба, што яна розум у парадак прыводзіць!» Усіх прысутных аматараў здаровага ладу жыцця парадавала навіна пра тое, што на стадыёне «Лакаматыў» плануецца зрабіць якаснае штучнае пакрыццё.


1 верасня 2015 года, № 10 (1165)

НАТАТКІ ЛАЎРЭАТКІ

Калі гавораць, што паступленне ва ўніверсітэт адкрывае новыя гарызонты і магчымасці, адразу ўяўляеш, як праз чатыры гады атрымліваеш дыплом кваліфікаванага спецыяліста і з гонарам ідзеш на працу, аб якой заўсёды марыў. Аднак за студэнцкія гады разумееш, што ўсе межы толькі ў тваіх думках. І на самой справе ты можаш займацца чым заўгодна: грамадскай дзейнасцю, спортам, арганізацыяй мерапрыемстваў, сустрэч, канцэртаў… Можаш паспрабаваць сябе ў якасці карэспандэнта ўніверсітэцкіх і факультэцкіх выданняў, вядучага студэнцкага тэлебачання ці радыё. БДПУ дае магчымасць рэалізаваць усе ідэі і мары, дастаткова толькі тваёй уласнай ініцыятывы. І гэта не пустыя словы, якімі можна прывабіць абітурыентаў, гэта ўласны вопыт шматлікіх студэнтаў і выпускнікоў, у тым ліку і мой.

3_5

За чатыры гады навучання ў педагагічным універсітэце мне пашанцавала не толькі па знаёміцца з цудоўнай працай на стаўніка ў школе, але і стаць удзельнікам шматлікіх мерапрыемстваў. З дапамогай студэнцкага інтэрнэт-партала «Studlife» я асвятляю падзеі, якія адбываюцца ў БДПУ, тым самым ат рымоўваючы практыку працы журналіста. Дзякуючы творчым за хапленням я стала лаўрэатам прэміі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта за актыўны ўдзел у навуковым, грамадскім і культурным жыцці горада Мінска. Немагчыма перадаць тыя ўра жанні, якія пе рапаўнялі мяне пад час цырымоніі. Займацца тым, што падабаецца, – гэта ўжо ўз на гарода. Калі ж твая праца становіцца набыткам цэ лага горада, разумееш, што ўсё рабіў правільна.

Паважаны першакурснік, гэта твой першы навучальны год у БДПУ, як калісьці і мой. Я не верыла, што час можа прабегчы так хутка. Для цябе гэта першы Дзень ведаў у якасці студэнта БДПУ, для мяне – апошні. Шчыра раю табе не губляць дарма час студэнцтва, па спяваць і выдатна вучыцца, развіваць свае захапленні. Ведаю па сабе: не паспееш агледзецца, як станеш выпускніком…

Маргарыта ГЕРАСІМЁНАК, студэнтка факультэта беларускай і рускай філалогіі


29 студзеня 2015 года, № 1 (1156)

«НЕ ДАЗВАЛЯЙ САБЕ БЯЗДЗЕЙНІЧАЦЬ!»

Напісанне дысертацыйнага даследавання – гэта карпатлівая інтэлектуальная праца, якая патрабуе ад вучонага максімальнай актуалізацыі навуковага патэнцыялу. Тут галоўнае – не толькі даследчыцкія навыкі, але і ўменне творча вырашыць пастаўленыя задачы. Маладыя навукоўцы з энтузіязмам прыходзяць у навуку і ўпэўнена прыступаюць да працы. Аднак у працэсе даследавання даводзіцца сутыкацца з пэўнымі цяжкасцямі пры фармулёўцы тэмы, мэты, задач, выбары метадаў даследавання. У гэтай сітуацыі вялікую ролю адыгрывае падтрымка навуковых кіраўнікоў, а таксама дапамога з боку вопытных кандыдатаў і прафесараў.

У БДПУ для магістрантаў, аспірантаў і суіскальнікаў арганізаваны метадалагічныя семінары, на якіх маладыя даследчыкі могуць атрымаць адказы на актуальныя навуковыя пытанні. Тэматыка заняткаў разнастайная і мае практычнае значэнне для даследчай працы.

Так, 22 студзеня адбыўся чарговы рэспубліканскі метадалагічны семінар. Яго асаблівасць заключалася ў тым, што на сустрэчу з магістрантамі, аспірантамі і саіскальнікамі былі запрошаны маладыя навукоўцы БДПУ.

Сваім вопытам паспяховай абароны дысертацыі падзялілася кандыдат псіхалагічных навук, загадчык кафедры прыкладной псіхалогіі Н. Л. Пузырэвіч, якая расказала аб расстаноўцы прыярытэтаў пры напісанні навуковай працы. Намеснік дэкана факультэта спецыяльнай адукацыі, кандыдат педагагічных навук К. М. Сарока, у сваю чаргу, выказала меркаванне, што час прыходу ў навуку ў кожнага даследчыка свой. Асабіста ёй пуцёўкай у навуковае жыццё стала мудрая парада бацькі і вера ў яе сілы навуковага кіраўніка.

Гісторыя навуковага шляху кандыдата гістарычных навук, дацэнта Ірыны Іванаўны Кавяка захапіла аўдыторыю. Яшчэ на 1 курсе гістарычнага факультэта Ірына Іванаўна зацікавілася даследчай працай, калі на адной з лекцый выкладчык распавёў пра таленавітага навукоўца, які здолеў да моманту паступлення ў аспірантуру апублікаваць 15 артыкулаў. Натхнёная такім прыкладам, Ірына Іванаўна ўсур’ёз узялася за працу, пачала пісаць тэзісы, некалькі разоў мяняла аб’ект даследавання, але ўжо на трэцім курсе канчаткова вызначылася з навуковым напрамкам. Пасля заканчэння першай ступені навучання маладая даследчыца паступіла ў магістратуру, а затым – у аспірантуру, маючы да гэтага часу 15 навуковых публікацый. Каб дасягнуць такіх вынікаў, Ірына Іванаўна старалася не прапускаць ніводнай рэспубліканскай канферэнцыі. У красавіку 2012 г. яна паспяхова абараніла кандыдацкую дысертацыю, якую напісала за паўтара года навучання ў аспірантуры. Да абароны Ірына Іванаўна падрыхтавала 32 публікацыі па тэме даследавання. Такі прыклад сапраўды варты пераймання!

На пытанне пра сакрэт свайго поспеху Ірына Іванаўна адказала так: «У дзяцінстве мне падабалася чытаць і пазнаваць нешта новае. Дапытлівасць захавалася і ў далейшым. І калі я бралася за справу, то заўсёды даводзіла яе да канца, ніколі не шукала прычын і адгаворак». Таксама выступоўца падкрэсліла вялікае значэнне асобы навуковага кіраўніка і яго пазіцыі ў дачыненні да маладога даследчыка: «Не забывайце, што асноўная нагрузка па напісанні дысертацыі ўскладзена на аспіранта, а навуковы кіраўнік карэкціруе, раіць, надае навуковай працы завершаную форму». Таму, ступаючы на шлях навукі, трэба быць гатовым ісці па ім з упэўненасцю ў сабе і сваіх магчымасцях. Завяршаючы выступленне, Ірына Іванаўна адрасавала аўдыторыі мудрую параду: «Галоўнае – не дазваляйце сабе бяздзейнічаць. Пакуль вы навучаецеся ў аспірантуры, прысвяціце ўвесь свой час напісанню дысертацыі і не адцягвайце ўвагу на староннія справы.

У гэтым выпадку вы абавязкова дасягнеце пастаўленай мэты».

Крысціна ТАРАНОВІЧ, аспірантка кафедры славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі


18 лістапада 2014 года, № 16-17 (1151)

РАЗАМ ПРАЦУЕМ – РАЗАМ СВЯТКУЕМ!

Апошнім кастрычніцкім днём у канферэнц-зале ўніверсітэта адбылася другая па ліку сустрэча рэктара БДПУ прафесара А. І. Жука са студэнцкім актывам. І калі паўгода таму, падчас першай сустрэчы, Аляксандр Іванавіч выслухоўваў ідэі і прапановы моладзі, ставіў перад намі актуальныя задачы, звязаныя з развіццём універсітэта, то нядаўняе мерапрыемства мела пераважна аналітычны характар. Былі падведзены вынікі зробленага, адзначаны поспехі і дасягненні і, вядома ж, вызначаны арыенціры далейшай дзейнасці.

Напачатку рэктар універсітэта засяродзіў увагу прысутных на галоўным выніку працы не толькі студэнтаў-актывістаў, але і ўсяго калектыву БДПУ: упершыню за шмат гадоў быў цалкам выкананы план прыёму на дзённую вочную форму атрымання адукацыі. Прычым на некаторых факультэтах абітурыентам давялося сутыкнуцца з дастаткова сур’ёзным конкурсам у два і болей чалавекі на месца. Вельмі сімвалічная колькасць абітурыентаў-медалістаў, іх у векавы юбілей alma mater аказалася роўна 100. Студэнтамі першага курса БДПУ сёлета сталі 198 выпускнікоў гімназій і ліцэяў – гэта гістарычны максімум.

У час свайго выступлення Аляксандр Іванавіч нагадаў аўдыторыі, што кожны першакурснік важны для ўніверсітэта, таму рэктарат дбае пра псіхалагічную і матэрыяльную падтрымку наваспечаных студэнтаў. Задача больш вопытных у пытаннях вучобы і быту старшакурснікаў – дапамагаць навабранцам адаптавацца да новых умоў жыцця, новага статусу. Універсітэт, у сваю чаргу, пастараецца стварыць неабходныя ўмовы для навучання і пражывання студэнтаў. Напрыклад, за мінулы год практычна ўсе інтэрнаты нашага ўніверсітэта былі адрамантаваны, укамплектаваны новымі ложкамі. БДПУ – адзіная сталічная ўстанова вышэйшай адукацыі, здольная забяспечыць жыллём абсалютна ўсіх іншагародніх першакурснікаў, а гэта немалаважны фактар, які ўлічваецца пры выбары месца вучобы.

У ходзе мерапрыемства рэктар адказаў на шматлікія пытанні прысутных. Студэнтаў цікавіла магчымасць стварэння спартыўных пляцовак побач з вучэбнымі карпусамі № 7 і 11, паляпшэння жыллёва-бытавых умоў у інтэрнатах, адкрыцця агульнага доступу да Wi-Fi ва ўніверсітэце і многае іншае. Аляксандр Іванавіч падзяліўся з актывам радаснай навіной: у знак удзячнасці за праведзеную плённую работу напярэдадні стагадовага юбілею лепшыя студэнты будуць запрошаны на святочнае мерапрыемства ў адзін з самых вядомых клубаў Мінска Dozari. Яго ўдзельнікамі стануць пераможцы спартыўных спаборніцтваў, творчых конкурсаў, выдатнікі вучобы і пачынаючыя навукоўцы – усяго каля тысячы чалавек. Падчас свята будуць названы імёны траіх шчасліўчыкаў, якія атрымаюць імянную стыпендыю ад ААТ АСБ «Беларусбанк» – спонсара стварэння скульптурнай кампазіцыі «Настаўніца першая мая».

1_500x353

Не засталося без увагі пытанне форменнага адзення для моладзевага атрада аховы правапарадку (МААП) БДПУ. Рэктар распарадзіўся вырашыць гэтае пытанне ў найбліжэйшы час.

Парадаваў Аляксандр Іванавіч студэнтаў факультэта прыродазнаўства – хутка на аграбіястанцыі «Зялёнае» абсталююць жылыя памяшканні, дзе з камфортам змогуць размяшчацца ўдзельнікі вучэбна-палявых практык.

Канешне, знайшлося месца і для асабістых пытанняў. Адказваючы на іх, рэктар узгадаў свае студэнцкія гады, а затым выказаў спадзяванне, што кожны студэнт БДПУ зможа рэалізаваць сябе не толькі ў вучэбнай і навуковай дзейнасці, але і ў грамадскім, культурным, творчым жыцці.

Фармат сустрэчы дазволіў вырашаць самыя вострыя пытанні ў ходзе мерапрыемства. Форма адкрытага дыялогу аказалася зручнай як для рэктара, так і для студэнтаў. Аляксандр Іванавіч нагадаў, што дзверы рэктарата заўсёды адчынены для актывістаў, у якіх ёсць ідэі па прыцягненні абітурыентаў, паляпшэнні якасці адукацыі і арганізацыі грамадскага жыцця.

У заключным слове прафесар А. І. Жук падзякаваў прысутным за прадуктыўна праведзеную сустрэчу і за выкананую працу. «Спадзяюся, што і надалей у ажыццяўленні ўсіх пастаўленых задач моладзь прыме самы актыўны ўдзел. Рэктарат, у сваю чаргу, будзе стымуляваць і падтрымліваць студэнцкія ініцыятывы», – паабяцаў Аляксандр Іванавіч.

Елісей БАРАНАЎ, студэнт факультэта прыродазнаўства


 

23 кастрычніка 2014 года, № 15 (1150)

ПЕДАГАГІЧНЫ ДЭСАНТ

Ажыццяўляючы любую дзейнасць, мы хочам як мага хутчэй адчуць яе вынік. Аднак часта ён адцягнены ў часе – прынамсі, гэта тычыцца прафарыентацыйнай працы. І ўсё ж пэўная зваротная сувязь, якая сведчыць пра выніковасць праведзеных бягучай восенню прафарыентацыйных мерапрыемстваў, ёсць і сёння. Яна – ва ўражаннях непасрэдных удзельнікаў – патэнцыйных абітурыентаў БДПУ і іх педагогаў.

***

Трэці год запар НДЦ «Зубраня» арганізуе для вучняў – школьных лідараў змену «Ад захаплення – да педагагічнай прафесіі». Сёлета яна сабрала 280 юнакоў і дзяўчат, якія плануюць звязаць свой далейшы лёс з настаўніцкай дзейнасцю. Незабыўнай падзеяй для падлеткаў стала свята «Сэрца – дзецям», падоранае выкладчыкамі і студэнтамі нашага ўніверсітэта, а таксама круглы стол з удзелам рэктара БДПУ прафесара А. І. Жука.

Алег ЮШКЕВІЧ, аўтар праграмы «Ад захаплення – да педагагічнай прафесіі»:

– Я вёў круглы стол з рэктарам БДПУ прафесарам А. І. Жуком. Сцэнарый быў падрыхтаваны загадзя, але неспакой усё роўна адчуваўся. І вось падчас мерапрыемства Аляксандр Іванавіч перахоплівае ініцыятыву і задае пытанні ўдзельнікам. Мне падалося, што да дэталяў распрацаваны сцэнарны план разбураецца… А дарэмна! Госць прафесійна, тактоўна, з веданнем справы размаўляў з вучнямі. Аляксандр Іванавіч – цудоўны апавядальнік: яго адказы можна слухаць як асобныя закончаныя навелы. Удзельнікі былі ў захапленні. Гэта – адзін з маіх найлепшых круглых сталоў!

Таццяна ШВАЙКО, супрацоўнік НДЦ «Зубраня»:

– Два гады таму я скончыла матэматычны факультэт БДПУ, а цяпер працую ў «Зубраняці». Таму ніяк не магла прапусціць Дня педагагічнага ўніверсітэта. Першыя акорды пралога, гістарычная рэтраспектыва, выступленне рэктара выклікалі ў мяне прыемныя ўспаміны. Аднак самым нечаканым сюрпрызам стала выступленне творчых калектываў БДПУ.

Валіда АСАДАВА, удзельніца змены:

– Дзень БДПУ стаў для мяне вельмі пазнавальным. Я даведалася пра ўмовы паступлення ў педагагічны ўніверсітэт, пражывання ў інтэрнаце, вучобу на розных факультэтах, заахвочванне студэнтаў-актывістаў і многае іншае. Гэтая сустрэча дапамагла мне канчаткова вызначыцца з прафесіяй: я хачу атрымаць вышэйшую педагагічную адукацыю менавіта ў БДПУ.

Наталля МІХНАВЕЦ, удзельніца змены:

– Вельмі ўзрадавалася сустрэчы з выкладчыкамі і студэнтамі БДПУ, ад якой атрымала мноства ўражанняў і карыснай інфармацыі. Не кожны дзень даводзіцца кантактаваць з такімі цікавымі, эрудзіраванымі людзьмі, прафесіяналамі сваёй справы. Многія з нас пасля Дня БДПУ ўсур’ёз надумаліся сюды паступаць.

Юлія ІПАТАВА, удзельніца змены:

– Надзвычай уразіў аповед прафеса- ра А. І. Жука пра яго шлях ад настаўніка да рэктара. Менавіта ў гэтыя хвіліны я вызначылася не толькі з выбарам навучальнай установы, але і факультэта.

Паліна ШАБУКОВА, удзельніца змены:

– Пасля канцэрта выкладчыкаў і студэнтаў БДПУ я зразумела, што хачу далучыцца да дружнай вясёлай кагорты танкаўцаў!

***

Важная прафарыентацыйная сустрэча з вучнямі выпускных класаў Чэрвеньскага раёна адбылася на базе ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.п. Смілавічы». Яе правялі дэканы У. А. Шылінец, В. Р. Собаль, С. У. Якавенка разам са студэнтамі матэматычнага і фізічнага факультэтаў.

Адам IЛЬЯСЕВIЧ, намеснiк дырэктара па вучэбнай рабоце:

– На асабістым жыццёвым і прафесійным вопыце ўпэўніўся, што сапраўдны настаўнік – гэта той, хто закончыў БДПУ. Маім калегам, а таксама вучням школ Чэрвеньскага раёна было прыемна сустрэцца з дэканамі і студэнтамі. Яны расказалі пра вядучы педагагічны ўніверсітэт краіны, пазнаёмілі з традыцыямі і дасягненнямі ўстановы, адказалі на шматлікія пытанні. Многае змянілася ў БДПУ з 1977 г., калі заканчваў матэматычны факультэт, але засталося галоўнае – прафесіяналізм выкладчыкаў, іх нястомная праца і гатоўнасць заўсёды прыйсці на дапамогу.

Аляксандра ПРАДКО, вучанiца 11-га класа:

– Сустрэча пакiнула незабыўны след у памяцi кожнага вучня дзякуючы важнай інфармацыйнай частцы і эмацыянальнаму працягу – выступленню студэнтаў. Мы спявалі разам з гасцямі, а пасля расказвалі ім пра сваю школу, запрасілі на экскурсію ў музей «Гісторыя мануфактуры Беларусі». Некаторыя мае аднакласнікі ўжо мараць аб паступленні ў БДПУ!

2_500x301

***

Канец верасня запомніўся вучням і настаўнікам педагагічных класаў філалагічнага і фізіка-матэматычнага профіляў ДУА «Гімназія № 20 г. Мінска», якія сталі жаданымі гасцямі БДПУ.

Святлана САМОЙЛАВА, настаўніца гімназіі:

– Маім вучням вельмі спадабаўся творчы і навуковы ўзровень факультэта беларускай і рускай філалогіі. Уразіла вялікая колькасць замежных моў, якія тут вывучаюцца, разнастайных культурных цэнтраў, парадавала фотавыстаўка знакамітых выпускнікоў факультэта. Сустрэча атрымалася па-сяброўску добразычлівай, і таму цудоўна, што наша супрацоўніцтва абавязкова будзе працягвацца, а вучні знойдуць сябе ў прафесіі настаўніка-філолага!

Пётр ЦАЮН, вучань 10-га класа:

– Дэканы цёпла сустрэлі нашы фізіка-матэматычныя 10«А» і 10»Б» класы ў прасторнай аўдыторыі, пазнаёмілі са сваімі факультэтамі, выкладчыцкім складам, дасягненнямі. Затым нас правялі па ўніверсітэце. Мяне вельмі ўразілі планетарый, музей БДПУ і аддзел рэдкай кнігі бібліятэкі. Спадабалася і тое, што студэнты педуніверсітэта вядуць здаровы лад жыцця – для гэтага створаны ўсе ўмовы. Ад імя нашых дзесяцікласнікаў выказваю шчырую падзяку дэканам фізічнага і матэматычнага факультэтаў за такі гасцінны прыём.


 

23 кастрычніка 2014 года, № 15 (1150)

Падарунак універсітэту з нагоды яго 100-годдзя зрабіла мінчанка Г. З. Дзебелева. Прачытаўшы ў Інтэрнэце пра надыходзячы юбілей БДПУ, яна вырашыла перадаць нашай установе сямейную рэліквію – «Бібліятэку сусветнай літаратуры» – 200-томную серыю кніг выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Пісьмо з падзякай Галіне Зінатаўне накіраваў рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук.


 

3 кастрычніка 2014 года, № 14 (1149)

Калі вярстаўся нумар «Н», адбылася знамянальная падзея ў жыцці БДПУ! З радасцю паведамляем: зроблены студыйны запіс першага ў гісторыі нашай alma mater гімна БДПУ. Яго выканаўцам з’яўляецца лепшы харавы калектыў краіны – Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Г. I. Цітовіча (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – Міхаіл Дрынеўскі).


 

3 кастрычніка 2014 года, № 14 (1149)

3_500x434

Згодна з загадам рэктара БДПУ прафесара А. І. Жука за поспехі ў арганізацыі і забеспячэнні вучэбна-выхаваўчага працэсу, а таксама ў сувязі з прафесійным святам – Днём настаўніка – усе штатныя супрацоўнікі ўніверсітэта ў першыя дні кастрычніка атрымаюць прэмію ў памеры 0,5 тарыфнага аклада (прапарцыянальна памерам займаемай стаўкі).

***

У адпаведнасці з пастановай Савета БДПУ на 100 гадзін зніжаецца вучэбная нагрузка вучоным універсітэта – навуковым кіраўнікам (кансультантам), якія за апошнія тры гады падрыхтавалі не менш чым 2 кандыдатаў (дактароў) навук. Сёлета такую прывілею атрымалі 7 прафесараў нашага ўніверсітэта – М. М. Забаўскі, Т. Я. Камароўская, Г. А. Космач, І. П. Кудраватых, А. М. Люты, І. А. Новік, В. Д. Старычонак.

Нагадаем, што Савет таксама пастанавіў прэміраваць супрацоўнікаў БДПУ, якія паспяхова абаранілі кандыдацкія (доктарскія) дысертацыі, у памеры 1,5 млн руб. (2,0 млн руб.), а іх кіраўнікоў (кансультантаў) – у памеры 1 млн руб. (1,5 млн руб.) адпаведна.

***

Вялікай цікавасцю ў наведвальнікаў выстаўкі «Адукацыя СНД: супрацоўніцтва без межаў»– дэлегатаў ІІІ з’езда настаўнікаў і работнікаў адукацыі краін СНД – карысталася экспазіцыя нашага ўніверсітэта. На ёй былі прадстаўлены інавацыйныя распрацоўкі студэнтаў БДПУ, электронна-метадычныя комплексы, відэаматэрыялы, а для жадаючых праведзены два майстар-класы.


 

1 верасня 2014 года, № 1 (1147)

Падведзены вынікі адкрытага конкурсу на лепшы праект гімна нашага ўніверсітэта. Журы прызнала пераможцам творчы дуэт дацэнтаў БДПУ Мікалая Шабовіча (тэкст) і Валянціна Карпуця (музыка). Першае выкананне ўрачыстага музычнага твору адбудзецца 21 лістапада – у дзень нараджэння БДПУ.

***

Дваццаты выпуск магістраў пакінуў сцены сваёй alma mater. Дыплом атрымаў 51 выпускнік дзённай формы навучання. У іх ліку – грамадзянка Кітая Чжан Ліньцын, якая абараніла дысертацыю па тэорыі і методыцы навучання і выхавання («Музычнае мастацтва»).

Рэктар універсітэта прафесар А. І. Жук павіншаваў выпускнікоў другой ступені вышэйшай адукацыі і выказаў упэўненасць у тым, што вучоба ў магістратуры стала для іх пуцёўкай у свет навукі. І гэта так, бо працягваць навучанне ў аспірантуры педагагічнага ўніверсітэта вырашы­ла каля 30 % маладых магістраў.

***

Першага верасня да вучобы прыступілі магістранты 2014–2015 года навучання. Найбольшай папулярнасцю ў іх карысталіся спецыяльнасці «Псіхалогія», «Адукацыйны менеджмент», «Тэорыя і методыка дашкольнай адукацыі», «Айчынная гісторыя». У магістратуру залічана 165 студэнтаў (у 2013 г. – 140), 18 з якіх маюць дыпломы з адзнакай, 45 на ўступных іспытах атрымалі найвышэйшыя балы – «10» і «9», 54 апублікавалі ад 2 да 11 навуковых артыкулаў. У ліку паступіўшых 8 замежных грамадзян з Кітая, Туркменістана і Казахстана.

***

4_500x364

Права прадстаўляць БДПУ на Рэспубліканскім балі выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі ў чэрвені г. г. атрымалі 7 прадстаўнікоў нашага ўніверсітэта – Андрэй Арсяновіч (гістфак), Таццяна Барысава (ФПА), Алена Кавалюк (ФСА), Таццяна Кучар (гістфак), Святлана Лабазнікава (ФЭА), Марыя Маліноўская (ФБіРФ), Галіна Скрабец (матфак). Акрамя таго, граматамі Міністэрства адукацыі за выдатныя поспехі ў вучобе, узорныя паводзіны, актыўны ўдзел у навукова-даследчай рабоце і грамадскім жыцці БДПУ ўзнагароджаны выпускніцы нашага ўніверсітэта М. Маліноўская і Г. Скрабец.

Старанная вучоба, нястомнае ўдасканаленне прафесійнага майстэрства і, як вынік, «чырвоны» дыплом спецыяліста – упэўнены старт у самастойнае жыццё!


 

1 верасня 2014 года, № 12 (1147)

Важкі ўклад у работу V Міжнароднага фестывалю школьных настаўнікаў, які праходзіў на базе Елабужскага інстытута Казанскага федэральнага ўніверсітэта, унесла дацэнт кафедры педагогікі БДПУ Л. А. Казінец. Для педагогаў устаноў адукацыі з дваццаці суб’ектаў Расійскай Федэрацыі яна правяла майстар-клас «Выяўленне і развіццё адораных вучняў сродкамі комплекснай вучэбна-дыягнастычнай тэхналогіі „Даследчык“».

Падзяку на імя рэктара БДПУ прафесара А. І. Жука даслаў рэктар КФУ І. Р. Гафураў. У ёй, у прыватнасці, гаворыцца: «Праведзены майстар-клас быў актуальны, тэарэтычна і метадычна вывераны, адаптаваны да практычнай работы школьнага настаўніка і атрымаў самую высокую ацэнку. Выказваем глыбокую падзяку за ўдзел БДПУ ў рэалізацыі нашага педагагічнага праекта і спадзяёмся на далейшае плённае супрацоўніцтва».


 

29 мая 2014 года, № 10 (1145)

НАШ УКЛАД У ЧЭМПІЯНАТ

На час правядзення чэмпіянату свету па хакеі студэнцкі гарадок ператварыўся ў сапраўдную фан-вёску. Тут можна было ўбачыць сцягі розных дзяржаў і балельшчыкаў з сімволікай сваіх каманд. А гукавым фонам сталі крычалкі і традыцыйны барабанны біт фанатаў.

6_500x348

Першыя замежныя госці завіталі сюды ўжо ў пачатку мая. А гэта прыкладна 17 тысяч чалавек з 36 краін свету – Германіі, Швецыі, Латвіі, Расіі, Казахстана, Славакіі, Чэхіі і іншых.

Балельшчыкі прыехалі ў Мінск не толькі падтрымаць свае любімыя каманды, але і пазнаёміцца з Беларуссю, яе гісторыяй, культурай, нацыянальнымі традыцыямі. Для замежных гасцей у холе інтэрната № 8 БДПУ была размешчана выстаўка дэкаратыўна-прыкладной творчасці студэнтаў факультэта эстэтычнай адукацыі. Тут наведвальнікі маглі ўбачыць вырабы з керамікі, саломкі, скуры, выкананыя ў традыцыйных тэхніках рамяства. Яны з цікавасцю разглядалі інфармацыйныя буклеты пра Мінск і наш універсітэт, набывалі сувеніры.

Жыццё ў фан-вёсцы было наладжана так, каб балельшчыкі адчувалі сябе максімальна камфортна. Для харчавання гасцей была арганізавана работа кафэ, у меню якога ўключаліся стравы нацыянальнай беларускай кухні. На тэлевізійных экранах ажыццяўлялася анлайн-трансляцыя хакейных матчаў.

Сто пяцьдзясят студэнтаў БДПУ ў гэтыя дні працавалі адміністратарамі, пакаёўкамі, дружыннікамі, валанцёрамі. Маладых людзей зацікавіла перш за ўсё магчымасць адчуць сябе частачкай грандыёзнага спартыўнага свята, атрымаць яркія ўражанні, новы вопыт зносін. Госці нашага інтэрната адзначалі сардэчнасць і ветлівасць прыёму.

Балельшчыкі, асабліва расіяне, часта пыталіся: «Ці праўда, што тут жывуць студэнты?» Яны шчыра здзіўляліся камфортным умовам пражывання будучых педагогаў. Прыемныя ўражанні ад візіту госці інтэрната № 8 БДПУ выказвалі не толькі на словах, але і на старонках кнігі водгукаў.

Сваімі думкамі наконт умоў пражывання і адпачынку балельшчыкаў падзяліліся падчас візіту ў інтэрнат № 8 прадстаўнікі дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь і Міжнароднай федэрацыі хакею з шайбай. Яны падзякавалі рэктару нашай ВНУ Аляксандру Іванавічу Жуку за высокі ўзровень арганізацыі прыёму гасцей.

Рэнэ ФАЗЭЛЬ, прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакею:

– Я вельмі ўражаны. Я ўжо быў на 28 чэмпіянатах свету. І ўпершыню бачу такую канцэпцыю фан-вёскі. Спробы ажыццявіць нешта падобнае ў іншых краінах, вядома ж, былі, але там за перыяд чэмпіянату змаглі прыняць не такую вялікую колькасць чалавек.

Анатоль ТОЗІК, намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь:

– Тут практычна створаны ідэальныя ўмовы для пражывання і адпачынку тых, хто прыязджае на чэмпіянат як на свята. Падчас чэмпіянату тут пражывала прыкладна 17 тысяч балельшчыкаў.

Боб НІКАЛСАН, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакею:

– У вашай краіне сапраўды паклапаціліся пра ўсіх гасцей. Такая фан-вёска – нешта новае для мяне. Гэтую ідэю я забяру з сабой у Канаду і падумаю, як яе ажыццявіць у нас.

Святлана МАЛІНОЎСКАЯ, начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю

***

Kалі я даведалася, што ёсць магчымасць папрацаваць адміністратарам у інтэрнаце БДПУ падчас чэмпіянату свету, адразу вырашыла, што паспрабую. Графік работы вельмі зручны: 12-гадзінны працоўны дзень змянялі два дні адпачынку. Гэта не перашкаджала вучобе, да таго ж і аплата працы была дастойная, і калектыў падабраўся дружны. І ва ўсіх нас была адзіная мэта – зрабіць пражыванне гасцей сталіцы найбольш камфортным.

7_500x336

Усе без выключэння аматары хакею выказвалі захапленне нашай краінай. Іх радавалі чысціня Мінска, добрая арганізацыя спартыўнага свята, бязвізавы ўезд у краіну, адметная архітэктура і, вядома ж, прыгажосць нашых дзяўчат. Грамадзян Германіі ўразіла яшчэ тое, што наша беларускае піва аказалася, па іх словах, не горшым за нямецкае. Дарэчы, тыя ж немцы з радасцю набывалі нашу бытавую тэхніку, радуючыся яе нізкаму кошту.

На заканчэнне хочацца дадаць: толькі ад нас залежала, наколькі цудоўным і незабыўным будзе свята, толькі мы самі здольны паказаць усяму свету, якая яна, наша Беларусь. Студэнцкі калектыў БДПУ зрабіў усё магчымае для таго, каб на гэтым фэсце спорту перамагла дружба.

Кацярына ЧАРНЫШОВА, студэнтка 3-га курса факультэта беларускай і рускай філалогіі


 

24 красавiка 2014 года, № 6 (1141)

РАЗМЕРКАВАННЕ? НЯМА ПЫТАННЯЎ!

Кампанія па размеркаванні студэнтаў выпускных курсаў БДПУ завяршылася. Адна з самых важных падзей у жыцці ўніверсітэта заўжды суправаджаецца хваляваннем будучых маладых спецыялістаў за правільнасць выбару першага працоўнага месца, усведамленнем таго, што вучоба ва ўніверсітэце падышла да заканчэння і пачынаецца самастойная прафесійная дзейнасць. Асаблівасці сёлетняй кампаніі пракаменціраваў начальнік аддзела кадраў БДПУ Валерый Пятровіч АЛАВЯННІКАЎ.

8_500x337

– Падрыхтоўка да размеркавання пачынаецца з 1 верасня і вядзецца на працягу ўсяго навучальнага года. У ёй удзельнічаюць дэканы факультэтаў, аддзел кадраў і юрыдычны аддзел. Падрыхтоўка заключаецца ў азнаямленні з нарматыўнымі дакументамі, планам размеркавання Міністэрства адукацыі, пералікам вакансій, у тлумачэнні палажэнняў Кодэкса аб адукацыі. На кожным факультэце праводзяцца сустрэчы з выпускнікамі, падчас якіх кіраўнікі юрыдычнага аддзела і аддзела кадраў разам з дэканам адказваюць на ўсе пытанні студэнтаў. Важнае значэнне мае папярэдняе размеркаванне: яно дае магчымасць выпускніку зрабіць свой выбар у максімальна камфортных умовах, своечасова сабраць усе неабходныя дакументы.

Найбольш запатрабаванымі ў работадаўцаў сёлета аказаліся выпускнікі такіх спецыяльнасцей, як «Дашкольная адукацыя» і «Пачатковая адукацыя». Працоўныя месцы маладым спецыялістам прапаноўвалі прадстаўнікі раённых аддзелаў адукацыі г. Мінска і Мінскай вобласці. Неабходна адзначыць, што ў працэдуры размеркавання ўдзельнічала 878 студэнтаў бюджэтнай формы атрымання адукацыі і 13 выпускнікоў, якія навучаюцца ў нашым універсітэце на платнай аснове. Геаграфія размеркавання – уся Рэспубліка Беларусь, але па папярэдніх дадзеных у гэтым годзе каля 70 % выпускнікоў атрымалі накіраванне на працу ў сталіцу і Мінскую вобласць. Размяркоўваліся выпускнікі паводле рэйтынгу ў вучобе, плана размеркавання і персанальных заявак. Члены камісіі імкнуліся прадаставіць будучым спецыялістам месцы ў тых населеных пунктах, дзе ім было б найбольш камфортна пачынаць сваю прафесійную дзейнасць.

9_500x332

Як чалавек, які сам прайшоў у гэтым годзе праз працэдуру размеркавання, магу пацвердзіць словы Валерыя Пятровіча. На самай справе на факультэтах арганізоўваліся сустрэчы з кампетэнтнымі спецыялістамі, якія праходзілі ў сяброўскай атмасферы і падчас якіх мы атрымлівалі адказы на ўсе хвалюючыя пытанні. Больш за тое, многія з нас на працягу года самастойна звярталіся па дакладную інфармацыю да спецыялістаў аддзела кадраў і юрысконсультаў. Ды і работнікі дэканата факультэта прыродазнаўства ўвесь час прапаноўвалі студэнтам вакансіі ў школах г. Мінска з магчымасцю наступнага працаўладкавання.

Размеркаванне – гэта завяршальны этап навучання ва ўніверсітэце. Ад таго, як вы вучыліся на працягу 4–5 гадоў, залежыць ваша месца ў рэйтынгу. Зразумела, што чым вышэйшы сярэдні бал паспяховасці, тым больш вакансій вам прадастаўляецца для выбару. Таму размеркаванне – гэта яшчэ і свайго роду паказчык, вынік працы студэнта за ўвесь перыяд навучання ва ўніверсітэце. Вядома, шмат фактараў уплываюць на месца вашага размеркавання. Аднак галоўную ролю тут адыгрываеце менавіта вы самі.

Дзякуючы зладжанай працы на ўзроўні факультэта і ўніверсітэта мы, выпускнікі факультэта прыродазнаўства, прайшлі размеркаванне ўпэўнена і спакойна. Мы не былі адны – нам дапамагалі і нас накіроўвалі. Ніхто не застаўся незадаволеным, усе нашы пажадан-ні па магчымасці ўлічваліся. Мы ўдзячныя за працу спецыялістаў, за прыязнае стаўленне да нас, за падтрымку, за ўдалы старт.

Ірына БАГМАНЯН, выпускніца факультэта прыродазнаўства па спецыяльнасці «Біялогія. Хімія»


 

24 красавiка 2014 года, № 6 (1141)

ЯКАСЦЬ – НАШ ПРЫЯРЫТЭТ

Якасць адукацыі – адзін з асноўных паказчыкаў дзейнасці ВНУ, які вызначае яе канкурэнтаздольнасць і з’яўляецца неабходнай умовай прызнання дыплома ўстановы за мяжой. У адпаведнасці з сучаснымі тэндэнцыямі, а таксама для пацвярджэння статусу вядучай установы ў сістэме вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь кіраўніцтва БДПУ ў 2011 г. прыняло рашэнне аб распрацоўцы і ўкараненні ва ўніверсітэце сістэмы менеджменту якасці (СМЯ).

Распрацаваная сістэма – гэта сукупнасць арганізацыйнай структуры, метадаў, працэсаў і рэсурсаў, неабходных для забеспячэння якасці адукацыі і кіравання ёю. СМЯ БДПУ была сертыфікавана РУП «БелДІСС» у снежні 2011 г., і з таго часу яна пастаянна паляпшаецца, што пацвярджаюць штогадовыя станоўчыя вынікі знешніх і ўнутраных аўдытаў.

У адпаведнасці з Праграмай правядзення ўнутраных аўдытаў на 2013–2014 навучальны год у першым паўгоддзі ажыццёўлена 40 праверак.

Павышаная ўвага з боку кіраўніцтва ФДА і кафедры агульнай і дашкольнай псіхалогіі да сістэмы менеджменту якасці педагагічнай адукацыі садзейнічала таму, што пры аўдытах гэтых падраздзяленняў парушэнні не ўстаноўлены. Найбольшая іх колькасць выяўлена пры праверцы кафедраў клінічнай псіхалогіі, харавога і вакальнага мастацтва, сацыяльнай псіхалогіі, тэорыі і методыкі фізічнай культуры, прыкладной псіхалогіі. Аўдытарамі зроблены заўвагі пра нясвоечасовы перагляд палажэнняў аб кафедрах з улікам патрабаванняў стандарту БДПУ СТУ Д 4.2.3-01-2011 «Кіраванне дакументацыяй» і змяненняў у заканадаўчых актах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Адзначана таксама неўключэнне ў планы работы кафедраў пытанняў, звязаных з функцыянаваннем СМЯ (разгляд вынікаў наведванняў вучэбных заняткаў прадстаўнікамі рэктарата і дэканата; ацэнка задаволенасці спажыўцоў). Акрамя таго, кіраўнікі падраздзяленняў не прытрымліваліся тэрмінаў распрацоўкі ВМК (ЭВМК), што ўказаны ў зацверджаным рэктарам Плане стварэння і ўкаранення вучэбна-метадычных комплексаў на 2013–2014 навучальны год.

У цэлым аўдытары БДПУ адказна паставіліся да ўскладзеных на іх абавязкаў. Асабліва якасна працавалі: А. С. Куніцкая, намеснік дэкана факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій; Н. У. Суханкіна, дацэнт кафедры хіміі; А. А. Цітова, дацэнт кафедры эканомікі. Яны творча падышлі да правядзення ўнутранага аўдыту, праявілі ініцыятыву пры распрацоўцы кантрольных пытанняў, ажыццявілі праверку ў акрэсленыя тэрміны, забяспечылі кантроль за ліквідацыяй выяўленых неадпаведнасцей і складаннем плана карэкціруючых і папераджальных дзеянняў.

Па выніках унутранага аўдыту за бягучы навучальны год аддзел сістэмы менеджменту якасці педагагічнай адукацыі правядзе аналіз і падрыхтуе адпаведны праект справаздачы, які запланаваны да абмеркавання на Савеце БДПУ ў чэрвені г. г.

Любоў ЦЫШЭЎСКАЯ, начальнік аддзела сістэмы менеджменту якасці педагагічнай адукацыі


 

27 сакавiка 2014 года, № 4 (1139)

МАГІСТРАТУРА БДПУ: АД ВЫТОКАЎ ДА СУЧАСНАСЦІ

Вось ужо на працягу дваццаці гадоў БДПУ ажыццяўляе падрыхтоўку магістраў. Другая ступень вышэйшай адукацыі – не толькі дзверы ў вялікую навуку, магчымасць удасканаліць свае даследчыя навыкі і ўменні, але і важны крок у прафесійным станаўленні, асобасным развіцці.

Слова «магістр» паходзіць ад лацінскага magister, што азначае «начальнік, настаўнік». У сярэдневякоўі так называлі выкладчыка «сямі вольных мастацтваў» ва ўніверсітэтах. У дарэвалюцыйнай Расіі званне «магістр» было ўведзена ўказам Аляксандра I ад 24 студзеня 1803 г. «Аб уладкаванні вучылішчаў». Гэтая ступень прысвойвалася па ўсіх універсітэцкіх спецыяльнасцях, акрамя медыцынскіх. Тады ж было ўведзена званне доктара, а пазней і кандыдата. Магістр займаў прамежкавае становішча паміж кандыдатам (асоба, якая скончыла ўніверсітэт на «выдатна») і доктарам. Магістарская ступень давала права займаць пасаду тытулярнага саветніка (9-ы клас згодна з «Табелем аб рангах»).

У Рэспубліцы Беларусь вопыт падрыхтоўкі магістраў складае два дзясяткі гадоў. У БДПУ (тады – Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага) уся работа па шматузроўневай сістэме падрыхтоўкі педагагічных кадраў пачалася ў 1992 г. з распрацоўкі адпаведнай Канцэпцыі. Дакумент грунтаваўся на абагульненні здабыткаў шэрагу краін свету (Расіі, Англіі, Германіі, ЗША) і на гістарычным вопыце педагагічных навуковых устаноў Беларусі. Праз два гады пасля шырокага абмеркавання гэтай канцэпцыі сярод навукова-педагагічных кадраў рэспублікі і разгляду на калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь быў падпісаны загад ад 04.08.1994 г. № 225 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб шматузроўневай сістэме вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь».

Рэктарат БДПУ правёў папярэднюю работу і звярнуўся ў Міністэрства адукацыі з прапановай распачаць пры кафедры педагогікі падрыхтоўку магістраў. У выніку з верасня 1994 г. наша alma mater атрымала дазвол на ажыццяўленне навучання па другой ступені вышэйшай адукацыі.

Першы набор у магістратуру нашай установы склаў 15 чалавек і ажыццяўляўся па адной спецыяльнасці – «Педагогіка».

Пачынаючы з адкрыцця ў 1994 г. і па цяперашні час навучанне ў магістратуры БДПУ прайшлі 1912 чалавек (па вочнай форме атрымання адукацыі – 1191, па завочнай – 721).

У 2013/2014 навучальным годзе ў магістратуру паступілі 152 чалавекі.

Навучанне ў магістратуры ў 2014 г. будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з Правіламі прыёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі II ступені (зацверджаны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 02.02.2012 № 110).

Падрыхтоўка ў магістратуры ажыццяўляецца па вочнай і завочнай формах атрымання адукацыі. Яе тэрмін складае ад 1 года (вочна) да 1,5 года (завочна).

Пачатак навучання ў магістратуры БДПУ – 1 верасня.

Падрыхтоўка магістрантаў ажыццяўляецца па індывідуальным плане работы, які распрацоўваецца ў адпаведнасці з вучэбным планам па пэўнай спецыяльнасці другой ступені. Ён арыентаваны на актыўную самастойную працу студэнтаў і ўключае пералік вывучаемых дысцыплін, аб’ём вучэбнай нагрузкі, праграму падрыхтоўкі дысертацыі, практыкі, навукова-даследчую дзейнасць, формы і тэрміны справаздачы па кожным названым раздзеле плана. Выніковая атэстацыя на другой ступені праводзіцца ў форме абароны дысертацыі.

Прыём у магістратуру ў 2014 г. будзе ажыц-цяўляцца па 18 спецыяльнасцях на конкурснай аснове па выніках уступных іспытаў. Тэрміны прыёму дакументаў – з 27 чэрвеня па 5 ліпеня.

Асаблівасць набору ў магістратуру-2014 заключаецца ў тым, што асобы, якія маюць вышэйшую адукацыю першай ступені па іншых спецыяльнасцях, могуць таксама ўдзельнічаць у конкурсе з улікам вынікаў здачы дадатковага экзамену. Напрыклад, атрымаўшы вышэйшую адукацыю першай ступені па спецыяльнасці «Матэматыка», можна прэтэндаваць на паступленне ў магістратуру, скажам, па спецыяльнасці «Псіхалогія». Для гэтага неабходна здаць 2 экзамены – дадатковы і ўступны па псіхалогіі.

Тэрміны правядзення ўступных іспытаў – з 8 па 10 ліпеня, залічэнне – да 17 ліпеня.

Запрашаем у магістратуру выпускнікоў БДПУ-2014 і мінулых гадоў, а таксама спецыялістаў, якія скончылі іншыя ВНУ.

Больш падрабязную інфармацыю пра магістратуру можна атрымаць на сайце www.bspu.unibel.by ці па тэл.: 200-71-12, 200-15-49, 226-56-25.

Віктар ЗАЙЦАЎ, начальнік навукова-метадычнага ўпраўлення


 

6 сакавiка 2014 года, № 3 (1138)

ЦІКАВА. КАМПЕТЭНТНА. АКТУАЛЬНА

У чацвер, 20 лютага, у рамках Адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў нашага ўніверсітэта з намеснікам старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта І. В. КАРПЕНКАМ.

10_500x375

Прывітаўшы аўдыторыю, Ігар Васільевіч прыгадаў студэнцкія гады, праведзеныя ў сценах БДПУ, і заўважыў, што час змяніў аблічча нашай alma mater, але не закрануў непаўторнай атмасферы педагагічнага братэрства.

Падчас свайго выступлення шаноўны госць спыніўся на такіх сур’ёзных тэмах, як дзяржаўная падтрымка маладых спецыялістаў, развіццё педагагічных праектаў, адзначыў, што менавіта на настаўніка ўскладзена адказнасць за выхаванне ў вучняў патрэбы ў здаровым ладзе жыцця. Ігар Васільевіч падкрэсліў таксама важнасць удзелу кожнага сектара эканомікі і кожнага асобнага чалавека ў фарміраванні эканамічна паспяховага грамадства, адзначыў неабходнасць стварэння схемы, якая дазваляла б улічваць асабістыя якасці пры прыёме ў ВНУ і на работу.

Выступоўца падзякаваў студэнтам і выкладчыкам нашага ўніверсітэта за дапамогу ў падрыхтоўцы да здачы спартыўнага комплекса «Чыжоўка-Арэна». Ён паведаміў, што гарадскія ўлады вырашылі ўзнагародзіць маладых людзей за сумленную працу білетамі на рок-канцэрт.

Аўдыторыі была прадастаўлена магчымасць задаць пытанні Ігару Васільевічу – чалавеку, адкрытаму для дыялога, які любіць і ведае сваю працу. «Інтарэсы народа заўжды на першым месцы», – адзначыў І. В. Карпенка. І сустрэча дазволіла нам у чарговы раз пераканацца ў праўдзівасці гэтых слоў. Спадзяёмся, што падобныя мерапрыемствы з удзелам цікавых і кампетэнтных асоб будуць праводзіцца часцей.

Елісей БАРАНАЎ, студэнт 21-й групы факультэта прыродазнаўства


 

24 кастрычніка 2013 года, № 13 (1131)

У адпаведнасці з патрабаваннямі Палажэння аб атэстацыі кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2010 г. № 784 і Распараджэннем Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, з 1 лістапада 2013 г. па 28 лютага 2014 г. у БДПУ праводзіцца атэстацыя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу.

Для правядзення атэстацыі створаны 5 агульнаўніверсітэцкіх і 13 факультэцкіх атэстацыйных камісій, у склад якіх таксама ўключаны прадстаўнікі прафсаюзнага камітэта БДПУ.

Зацверджаны спісы работнікаў, якія падлягаюць атэстацыі, складзены графікі пасяджэнняў камісій, азнаёміцца з якімі можна ў дэканатах факультэтаў і на агульнаўніверсітэцкіх кафедрах.

Ад праходжання атэстацыі вызваляюцца: работнікі, якія адпрацавалі на адпаведнай пасадзе менш за год; выпускнікі ўстаноў адукацыі, якія вучыліся на дзённай форме атрымання адукацыі і працуюць у арганізацыі па накіраванні, – на працягу першых трох гадоў работы; цяжарныя жанчыны; работнікі, якія знаходзяцца на працяглым лячэнні; жанчыны, што знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцём да дасягнення ім узросту трох гадоў, – на працягу года пасля выхаду іх на працу.

Па выніках атэстацыі работніка камісія прымае адно з наступных рашэнняў: аб адпаведнасці яго займаемай пасадзе; аб няпоўнай адпаведнасці займаемай пасадзе з паўторнай атэстацыяй праз адзін год пры ўмове выканання рэкамендацый атэстацыйнай камісіі; аб неадпаведнасці займаемай пасадзе.

Па кансультацыю або з пытаннямі, якія датычаць праходжання атэстацыі, работнікі могуць звяртацца ў аддзел кадраў БДПУ.

Валерый АЛАВЯННІКАЎ, начальнік аддзела кадраў


 

18 чэрвеня 2013 года, № 9 (1127)

СТУДСАВЕТА НОВЫ СКЛАД – ПАПРАЦУЙ НА ДОБРЫ ЛАД!

Напрыканцы мая адбылася VII справаздачна-выбарчая канферэнцыя Студэнцкага савета БДПУ. Акрамя дэлегатаў, на ёй прысутнічалі: прарэктар па вучэбнай, выхаваўчай і сацыяльнай рабоце С. І. Копцева, начальнік УВРзМ А.В. Жураўская, начальнік ЦСТіС Д. М. Шуканаў, метадыст студэнцкага гарадка А. П. Раманчык і іншыя.

11_500x583

Старшыні студэнцкіх саветаў факультэтаў і інтэрнатаў, актывісты абмеркавалі работу студсавета ў 2011–2013 гг., прааналізавалі ступень рэалізацыі пастаўленых задач і прыйшлі да высновы, што праца была інтэнсіўнай і плённай, а значыць, галоўная мэта дасягнута. Быў абраны новы склад студэнцкага самакіравання. У выніку старшынёй Студэнцкага савета БДПУ стала студэнтка 4-га курса факультэта прыродазнаўства Марына Воўк, каардынатарам студэнцкіх саветаў – трэцякурсніца факультэта эстэтычнай адукацыі Святлана Лабазнікава, каардынатарам Савета студэнцкага гарадка – другакурсніца гістарычнага факультэта Ірына Семянюк.

12_500x405

Адразу пасля канферэнцыі мне ўдалося задаць некалькі пытанняў новаспечанай старшыні студсавета:

– Марына, як адчуванні пасля такой прыемнай навіны?

– Я сапраўды вельмі шчаслівая! Гэтая мара захоўвалася ў маім сэрцы з першага курса і вось нарэшце спраўдзілася. Цяпер я магу накіраваць сваю энергію і намаганні на развіццё і ўдасканаленне студэнцкага самакіравання, ажыццявіць творчыя задумкі, прыўнесці новыя фарбы ў сваё жыццё і жыццё ўніверсітэта.

– Падзяліся з чытачамі “Н” планамі на будучы навучальны год. Што цікавага нас чакае?

– Я вельмі люблю сваю alma mater і ўсіх, хто тут працуе і вучыцца. Таму мне хочацца, каб пра БДПУ ведалі ў кожнай школе, у кожным куточку нашай краіны. Каб патэнцыяльныя абітурыенты ўбачылі: наш універсітэт дае не толькі грунтоўныя веды, уменні і навыкі, але і стварае самыя спрыяльныя ўмовы для творчай самарэалізацыі студэнтаў. Так што мая галоўная мэта – арганізацыя шырокай прафарыентацыйнай работы. У мяне шмат ідэй і задумак для новых акцый, канцэртаў, семінараў, аднак, напэўна, самая яркая – праект “Студэнцкая вясна”. На гэтым фестывалі самыя крэатыўныя студэнты змогуць прадэманстраваць свае таленты.

– І апошняе пытанне. Ці ёсць у цябе дэвіз, з якім ты ідзеш па жыцці?

13_500x621

– Ён гучыць так: “Уздымаючыся на новыя прыступкі і вяршыні жыцця, ніколі не забывайся пра тых людзей, што былі з табой на папярэдніх”.

– Дзякуй, Марына. Поспехаў табе і тваёй камандзе ў наступным навучальным годзе!

Гутарыла Надзея ВАЙЦЮК, студэнтка 3-га курса ФБіРФ


 

28 сакавiка 2013 года, № 4 (1122)

Для нашых студэнтаў-выпускнікоў 2013-ы год у многім знакавы. Хутка яны атрымаюць доўгачаканыя дыпломы аб вышэйшай адукацыі і пачнуць сваю прафесійную дзейнасць. Працаўладкаванне – тэма, якая хвалюе кожнага выпускніка, незалежна ад формы атрымання адукацыі. Аднак для студэнтаў дзённай бюджэтнай формы яна асабліва актуальная: у адпаведнасці з заканадаўствам іх чакае размеркаванне і накіраванне на работу. Парадак ажыццяўлення гэтай прцэдуры каменціруе начальнік аддзела кадраў нашага ўніверсітэта Валерый Пятровіч АЛАВЯННІКАЎ.

– Размеркаванне мае пад сабой прававую аснову, выкладзеную ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (артыкулы 83–88) і ў Палажэнні аб парадку размеркавання, пераразмеркавання, накіравання на работу выпускнікоў, якія атрымалі вышэйшую, сярэднюю спецыяльную або прафесійна-тэхнічную адукацыю. Палажэнне зацверджана Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22.06.2011 № 821.

Сутнасць размеркавання заключаецца ў тым, што яно дае маладому спецыялісту першае працоўнае месца, якое можа быць прадыктавана не толькі жаданнем выпускніка, але і “патрэбамі галін эканомікі і сацыяльнай сферы ў спецыялістах”

З уласнага вопыту ведаю: выпускнікоў цікавіць перш за ўсё сама працэдура размеркавання. Для яе правядзення створана спецыяльная камісія, у якую ўваходзяць рэктар (старшыня), прарэктары, дэканы факультэтаў, юрысты, прадстаўнікі студэнцкіх грамадскіх аб’яднанняў. Кожны выпускнік павінен прысутнічаць на пасяджэнні гэтай камісіі, каб даведацца, дзе будзе пачынацца яго працоўная дзейнасць.

Размеркаванню падлягаюць не толькі выпускнікі дзённай бюджэтнай формы атрымання адукацыі, але і завочнай і платнай у выпадку, калі не менш за палову тэрміну іх навучання прайшла на дзённай бюджэтнай форме. Выпускнікі платнай формы атрымання адукацыі пры жаданні і наяўнасці вакантных месцаў таксама могуць звярнуцца па размеркаванне і атрымаць пасведчанне аб накіраванні на працу.

Асноўныя рэгіёны, для якіх рыхтуе спецыялістаў наш універсітэт, – гэта ўстановы адукацыі Мінска і Мінскай вобласці. Аднак геаграфія размеркавання нашых выпускнікоў выходзіць за межы сталічнага рэгіёна і ахоплівае ўсю тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

Адной з умоў размеркавання ва ўстановы адукацыі г. Мінска і абласных цэнтраў з’яўляецца наяўнасць рэгістрацыі ў гэтых гарадах. Студэнты, якія вучыліся на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, накіроўваюцца для працаўладкавання ў тыя раённыя аддзелы адукацыі, з якімі заключалі дагаворы на мэтавую падрыхтоўку.

Ёсць і іншыя асаблівасці размеркавання, якія цяжка выкласці ў рамках адной публікацыі. Аднак яны хвалююць нашых выпускнікоў. Тэлефануйце, заходзьце ў аддзел кадраў, юрыдычны аддзел, свае дэканаты! Толькі не заставайцеся сам-насам са сваімі пытаннямі.

Якімі б ні былі вынікі размеркавання, для кожнага з выпускнікоў гэты дзень значны, урачасты, а для некаторых – нават лёсавызначальны. Пажадаю паспяховага размеркавання ўсім. А пазіцыя камісіі па размеркаванні наступная: прадаставіць нашаму выпускніку такое месца работы, дзе яму будзе найбольш зручна пачынаць сваю працоўную дзейнасць. Аднак, вядома ж, у рамках магчымага і ў адпаведнасці з заканадаўствам.

ГРАФІК РАБОТЫ КАМІСІІ ПА РАЗМЕРКАВАННІ

9 красавіка – магістратура, факультэт псіхалогіі.

10 красавіка – факультэт пачатковай адукацыі, факультэт прыродазнаўства.

11 красавіка – факультэт дашкольнай адукацыі, факультэт спецыяльнай адукацыі.

12 красавіка – факультэт беларускай і рускай філалогіі.

16 красавіка – факультэт эстэтычнай адукацыі, матэматычны факультэт.

17 красавіка – факультэт фізічнага выхавання, фізічны факультэт.

18 красавіка – гістарычны факультэт, факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій.

24 красавіка – размеркаванне для выпускнікоў, якія адсутнічалі на папярэдніх пасяджэннях камісіі па ўважлівых прычынах.

Камісія працуе ў аўд. 42 (вучэбны корпус № 1) з 10.00.


 

17 мая 2012 года, № 7 (1108)

ПЫТАННЕ ДЛЯ МІНІСТРА

Студэнты і выкладчыкі педагагічнага ўніверсітэта крочаць у нагу з часам, знаходзяцца ў гушчыні падзей, што адбываюцца ў сістэме адукацыі. Больш за тое, у вырашэнні многіх пытанняў яны прама ці ўскосна самі прымаюць удзел. Важнасць такой актыўнасці танкаўцаў адзначыў Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь С.А. Маскевіч падчас сустрэчы са студэнцкім актывам БДПУ. Дзякуючы адкрытай размове, якая адбылася 3 мая ў сценах нашай alma mater, прадстаўнікі ўсіх факультэтаў атрымалі падрабязныя і шчырыя адказы на хвалюючыя пытанні.

14_500x333

Ва ўступным слове Сяргей Аляксандравіч заўважыў, што, нягледзячы на імклівае развіццё інфармацыйных тэхналогій, уплыў школы на дзяцей не памяншаецца і настаўнік па-ранейшаму застаецца ключавой фігурай вучэбна-выхаваўчага працэсу. Стаць для дзяцей аўтарытэтнай крыніцай ведаў і мудрым дарадчыкам – усё гэта па плячы выпускнікам БДПУ, бо іх прафесійныя веды і ўменні фарміруюцца яшчэ падчас вучобы ва ўніверсітэце. Прафесійнаму росту спрыяюць: практыкаарыентаваны навучальны працэс, актыўная навукова-даследчая дзейнасць, вопыт грамадскай работы і многае-многае іншае.

Пасля невялікай біяграфічнай даведкі пра кар’ерны шлях Міністра (у мінулым прафесар С.А. Маскевіч працаваў рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы), распачалася прэс-канферэнцыя. Пытанні, якія цікавілі студэнтаў, у асноўным датычылі агульных працэсаў, што адбываюцца на ніве адукацыі. Так, калі Сяргея Аляксандравіча папрасілі назваць самае галоўнае дасягненне беларускай адукацыйнай сістэмы, госць не вагаючыся адказаў: «Даступнасць». А пасля дадаў такую адметнасць, як накіраванасць педагогаў, школы і сістэмы ў цэлым на пазітыў, на вынік, на фарміраванне асобы дзіцяці.

Студэнты ўзнялі і пытанні, звязаныя з паступленнем у педагагічныя ВНУ. Спадара Міністра папрасілі пракаментаваць сітуацыю, у якой абітурыент выбірае педагагічны ўніверсітэт не таму, што яму падабаецца прафесія, а каб атрымаць дыплом аб вышэйшай адукацыі. На думку Сяргея Аляксандравіча, кожны малады чалавек мае права атрымаць любую спецыяльнасць (у тым ліку другую) на ўмовах аплаты за навучанне, і тады зусім не абавязкова ісці працаваць у школу. А вось тым, хто мяркуе вучыцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, трэба падыходзіць да выбару будучай прафесіі з усёй адказнасцю. Ім давядзецца працаваць па размеркаванні як мінімум два гады: дзяржаўны заказ на спецыялістаў у выглядзе кантрольных лічбаў прыёму на бюджэт фарміруецца ў асноўным зыходзячы з сітуацыі на рынку працы. Аднак незалежна ад таго, на якія сродкі вучыцца студэнт – уласныя ці бюджэтныя, – нязменным застаецца адно: дыплом спецыяліста павінен быць пацверджаны грунтоўнымі ведамі выпускніка.

15_500x333

Міністр станоўча ацэньвае пераход на чатырохгадовы тэрмін навучання за кошт адмаўлення ад дадатковых спецыяльнасцей, паколькі часта яны аказваюцца незапатрабаванымі або якасць ведаў па іх не адпавядае ўзроўню вышэйшай адукацыі. Безумоўна, некаторыя «падваенні» ўсё ж варта пакінуць, напрыклад, «Матэматыка. Інфарматыка». Аднак гэта хутчэй выключэнне.

У Сяргея Аляксандравіча пацікавіліся таксама, ці могуць спадзявацца студэнты дзённай формы атрымання адукацыі на бясплатны праезд у грамадскім транспарце ў наступным навучальным годзе. С.А. Маскевіч адказаў так: «Рашэнне даць студэнтам сталічных ВНУ магчымасць бясплатна карыстацца гарадскім пасажырскім транспартам належыць выключна сталічнай мэрыі. Міністэрства адукацыі вельмі станоўча ацэньвае гэты падарунак кіраўніцтва Мінгарвыканкама. Аднак узнімаць пытанне аб прадастаўленні аналагічных ільгот студэнтам усёй краіны мы не плануем. Цудоўна, што ў Мінску знайшліся фінансавыя магчымасці для падтрымкі навучэнцаў. Я расцэньваю гэта як знак падзякі студэнцкай моладзі за яе ўклад у развіццё сталіцы, за вашу актыўнасць».

Адна са студэнтак запытала пра будаўніцтва спартыўных аб’ектаў для ВНУ. Яе падтрымаў рэктар БДПУ, прафесар П.Д. Кухарчык: «Для нас гэта вельмі актуальна. Універсітэт мае сучасны басейн, а вось стадыёны вымушаны арэндаваць…» Сяргей Аляксандравіч паабяцаў паспрыяць вырашэнню пытання аб перадачы нашай alma mater стадыёна, што знаходзіцца па вул. Малая – ён хоць і патрабуе выдаткаў на рамонт, аднак пасля мадэрнізацыі студэнты змогуць з радасцю там займацца.

У запланаваныя на мерапрыемства паўтары гадзіны ўсе жадаючыя задаць сваё пытанне не паспелі, аднак такая магчымасць ім яшчэ прадставіцца: рэктар БДПУ запрасіў прафесара С.А. Маскевіча на студэнцкі семінар, які адбудзецца 8 верасня на базе аграбіястанцыі «Зялёнае». Так што ў вас яшчэ ёсць час, каб падрыхтаваць сваё пытанне Міністру.

Вераніка МАНДЗІК


 

30 сакавiка 2012 года, № 4 (1105)

ПЕРШЫ КРОК У САМАСТОЙНАЕ ЖЫЦЦЁ

Хутка размеркаванне! Дакладная прымета яго блізкага надыходу – з’яўленне на факультэцкіх стэндах «Куткоў пяцікурсніка». Мы таксама вырашылі аднавіць на старонках «Н» тэматычную рубрыку «У дапамогу выпускніку», і сёння парадак размеркавання ў адпаведнасці з заканадаўствам каменціруе начальнік аддзела кадраў нашага ўніверсітэта Валерый Пятровіч АЛАВЯННІКАЎ.

– Парадак размеркавання рэгламентуецца артыкуламі 83–88 Кодэкса аб адукацыі і Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 821 ад 22 чэрвеня 2011 г. «Аб некаторых пытаннях размеркавання, пераразмеркавання, накіравання на работу, далейшага накіравання на работу выпускнікоў, вяртання затрачаных дзяржавай сродкаў на іх падрыхтоўку і мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў, рабочых, служачых».

Адно з асноўных новаўвядзенняў заключаецца ў тым, што сёлета мы размяркоўваем выпускнікоў завочнай і дзённай платных форм атрымання адукацыі, калі палова (ці больш) тэрміну іх навучання праходзіла на дзённай бюджэтнай форме навучання. Раней гэта катэгорыя не размяркоўвалася.

У гэтым годзе каля 1000 выпускнікоў БДПУ – бюджэтнікаў дзённай і завочнай форм атрымання адукацыі, а таксама платнікаў, якія падпадаюць пад размеркаванне, атрымаюць накіраванне на першае працоўнае месца. На сярэдзіну сакавіка свае заяўкі ўжо даслалі 29 раённых аддзелаў адукацыі. Адметна, што ў апошнія гады ўсё болей студэнтаў, якія вучыліся на платнай форме навучання і не падпадаюць пад працэдуру размеркавання, выказваюць жаданне атрымаць накіраванне на першае працоўнае месца. Калі ў 2007 г. іх было толькі 2, то ў 2011-м – ужо 28.

Камісіі па размеркаванні знаходзяць варыянты, найбольш прымальныя і для выпускнікоў, і для наймальнікаў, улічваюць пажаданні маладых спецыялістаў, іх сямейныя абставіны і фізічныя магчымасці. Так, асобам, якія маюць медыцынскія супрацьпаказанні да практычнай дзейнасці па спецыяльнасці, працоўнае месца прадастаўляецца з улікам стану здароўя. Па жаданні і пры наяўнасці вакансій выпускнік можа быць размеркаваны па месцы працы або жыхарства жонкі (мужа), аднак гэта не датычыць тых, хто паступіў у ВНУ па мэтавым накіраванні. Адпаведныя дакументы трэба падаць на разгляд камісіі своечасова.

Па традыцыі, штогод у другім семестры для выпускнікоў усіх факультэтаў БДПУ арганізуюцца сустрэчы з работнікамі аддзела кадраў і юрыдычнага аддзела з мэтай азнаёміць студэнтаў з нарматыўна-прававой базай, якая рэгламентуе іх размеркаванне і працаўладкаванне. Такія сходы праводзяццаі сёлета. Каб не быць галаслоўным, прывяду пытанні, якія сустракаюцца найбольш часта, і адказы на іх.

– Хто ўдзельнічае ў размеркаванні выпускнікоў?

– Пастаянна дзеючая камісія пад старшынствам рэктара БДПУ.

– Ці падлягаюць абавязковаму размеркаванню выпускнікі-платнікі?

– Толькі пры наяўнасці жадання і працоўнага месца. Выключэнне складаюць выпускнікі завочнай і дзённай платных форм навучання, калі палова (ці больш) тэрміну іх навучання праходзіла на дзённай бюджэтнай форме навучання.

– Якая геаграфія працаўладкавання маладых спецыялістаў?

– Па ўсёй рэспубліцы. Аднак пераважна першае працоўнае месца – а гэта прыкладна 70 % – выпускнікі атрымліваюць ва ўстановах адукацыі Мінска і Мінскай вобласці. Размеркавацца ў сталіцу можна толькі пры наяўнасці мінскай рэгістрацыі або гарантыі будучага наймальніка аб прадастаўленні маладому спецыялісту жылля. «Мэтавікі», у адпаведнасці з заканадаўствам, не размяркоўваюцца, а накіроўваюцца на першае працоўнае месца. Пяць гадоў назад яны падпісалі дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы, у якім прадугледжваецца іх вяртанне на працу менавіта ў свой рэгіён.

Размеркаванне – гэта значная для кожнага студэнта падзея, першы крок у самастойную працоўную дзейнасць. Я жадаю ўсім выпускнікам-2012 зрабіць гэты крок упэўнена і гэтаксама ўпэўнена ісці далей па жыцці.

ГРАФІК РАБОТЫ КАМІСІІ ПА РАЗМЕРКАВАННІ

10 красавіка – магістратура; факультэт фізічнага выхавання.

11 красавіка – факультэт дашкольнай адукацыі; факультэт прыродазнаўства.

12 красавіка – факультэт пачатковай адукацыі; факультэт спецыяльнай адукацыі.

13 красавіка – факультэт беларускай і рускай філалогіі.

17 красавіка – факультэт псі­халогіі; матэматычны факультэт.

18 красавіка – факультэт эстэтычнай адукацыі; фізічны факультэт.

19 красавіка – факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій; гістарычны факультэт.

26 красавіка – размеркаванне выпускнікоў, якія адсутнічалі на папярэдніх пасяджэннях камісіі па ўважлівых прычынах.


 

1 верасня 2011 года, № 10 (1094)

З НОВЫМ ГОДАМ! З НОВЫМ ДОМАМ!

Многія студэнты нашага ўніверсітэта разам з пачаткам новага навучальнага года будуць святкаваць яшчэ і наваселле. Чарговы, другі па ліку жылы корпус у мінскай студэнцкай вёсцы прызначаны менавіта для будучых педагогаў! Інтэрнат цалкам падрыхтаваны да сустрэчы сваіх першых жыхароў. Хто ж увайшоў у лік шчасліўчыкаў? З такім пытаннем мы звярнуліся да прарэктара па вучэбнай, выхаваўчай і сацыяльнай рабоце БДПУ Святланы Іванаўны КОПЦЕВАЙ.

– Рашэнне па гэтым пытанні рэктарат прымаў сумесна з членамі студсавета БДПУ. Паколькі інтэрнат № 5, які знаходзіцца ў Вузаўскім завулку, зачыняецца на капітальны рамонт, усе яго жыхары атрымаюць месцы ў новым будынку. Навасельцамі стануць студэнты факультэта прыродазнаўства, фізфака і матфака, а таксама факультэта беларускай і рускай філалогіі. Усе яны навучаюцца ў галоўным корпусе нашага ўніверсітэта, да якога ім будзе зручна дабірацца з новага інтэрната. Дарэчы, плануецца, што амаль адначасова са здачай вёскі побач з ёю адчыніцца станцыя метро «Пятроўшчына». А пакуль студэнты без праблем змогуць ездзіць на заняткі наземным транспартам – побач з комплексам знаходзіцца прыпынак, ад якога ў цэнтр горада курсіруюць некалькі тралейбусных маршрутаў. Увогуле ж трэба сказаць, што ў параўнанні з мінулым годам колькасць студэнтаў БДПУ, якіх засялілі ў інтэрнаты, павялічылася амаль на дзесяць працэнтаў. І гэта нягледзячы на тое, што адзін з будынкаў, як ужо адзначалася, зачыніўся на рамонт.

Мы вырашылі сваімі вачыма паглядзець, у якіх умовах будуць жыць навасельцы. Аказалася, васямнаццаціпавярховы гігант цалкам адпавядае азначэнню «інтэрнат павышанай камфортнасці»!

16_500x375

Кожны блок складаецца з двух пакояў (на двух і чатырох чалавек) і ўключае ў сябе не толькі асобны санвузел, але і кухню з плітой і халадзільнікам. Таму складваецца ўражанне, што гэта не інтэрнацкі блок, а асобная кватэра. Пакоі прасторныя, светлыя, абсталяваныя новай мэб­ляй. Не хапае толькі ўтульнасці і абжытасці, але гэта выправяць самі студэнты. Між іншым, кожны жыхар будзе мець магчымасць падключыцца да Інтэрнэту і тэлевізійных сетак. Для працы ў распараджэнні студэнтаў пакоі самападрыхтоўкі, для правя­дзення вольнага часу – спартыўныя залы з трэнажорамі, прасторная актавая зала. На першым паверсе павінна адчыніцца кафэ на 60 пасадачных месцаў. Акрамя таго, у інтэрнаце будзе функцыянаваць і сацыяльна-псіхалагічны цэнтр.

17_500x375

Усяго ў студэнцкай вёсцы плануюць пабудаваць восем інтэрнатаў на 9 тысяч чалавек. Наступны будынак, мяркуецца, будзе прызначаны для медыцынскага ўніверсітэта. Студэнты ж нашай alma mater ужо сёння маюць магчымасць жыць у найлепшых умовах. Праў-да, побач поўным ходам ідзе будоўля, а значыць, прайсці дажджлівым асеннім днём у модных туфлях ці боціках, не запэцкаўшы іх, будзе складана. Аднак гэта такая дробязь у параўнанні з сапраўдным камфортам і новай якасцю жыцця!

Вераніка МАНДЗІК


 

17 сакавіка 2011 года, № 3 (1087)

ГОРАД, НАКІРАВАНЫ Ў БУДУЧЫНЮ

«Мінск – горад, накіраваны ў будучыню. А гэта значыць, што яму патрэбны спецыялісты, выхаваць якіх здольны толькі педагогі новай фармацыі», – такія словы сталі лейтматывам адкрытай лекцыі старшыні Мінскага гарвыканкама М. А. ЛАДУЦЬКА, якую ён нядаўна прачытаў у сценах нашай alma mater. Вельмі сімвалічна, што гэтая падзея адбылася 9 сакавіка, адразу пасля святкавання Дня жанчын, менавіта ў педагагічным універсітэце, дзе 82 % студэнтаў і 63 % выкладчыкаў – жанчыны.

18_500x333
19_500x375

Выкладчыкі і студэнты ўніверсітэта мелі магчымасць атрымаць інфармацыю ад першай асобы горада пра вынікі і перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай сталіцы. Завяршыў сваё выступленне Мікалай Аляксандравіч адказамі на пытанні прысутных.

20_500x333


 

24 лютага 2011 года, №2 (1086)

ВАШУ ЗАЛІКОЎКУ, КАЛІ ЛАСКА!

Завяршылася зімовая экзаменацыйная сесія 2010–2011 навучальнага года. Вынікі атэстацыі студэнтаў за семестр традыцыйна падводзяцца ў канцы лютага, так што інтрыга захоўваецца да апошняй «запазычанасці”. Паспяховасць будучых педагогаў з’яўляецца адной з найважнейшых характарыстык адукацыйнай дзейнасці ўніверсітэта, па якой можна меркаваць і пра дасягнутыя поспехі, і пра існуючыя праблемы. Менавіта вынікі сесіі даюць уяўленне як пра студэнцкія здольнасці да пэўных навук, так і пра ступень складанасці вывучаемых дысцыплін.

Паспяховасць першага семестра бягучага навучальнага года характарызуецца наступнымі паказчыкамі. У зімовай экзаменацыйнай сесіі ўдзельнічала 8368 студэнтаў 1–5 курсаў дзённай формы атрымання адукацыі, што складае 99,4 % ад агульнай колькасці патэнцыяльных удзельнікаў іспытаў. На сесію не з’явіліся 54 студэнты (0,6 %).

21_500x375

Паказчык абсалютнай паспяховасці (працэнт студэнтаў, якія атрымалі па выніках экзаменаў адзнакі не ніжэй за 4 балы) па ўніверсітэце роўны 84,82 %, што на 2,55 % вышэй у параўнанні з папярэдняй сесіяй. Самы высокі ўзровень абсалютнай паспяховасці — 97,6 % — на факультэце эстэтычнай адукацыі. У наступнай за ім пяцёрцы лідзіруюць факультэты буларускай і рускай філалогіі (95,4 %), дашкольнай адукацыі (94,71 %), фізічны (93,82 %), гістарычны (92,85 %), ФСПТ (88,98 %). Самы нізкі паказчык абсалютнай паспяховасці — на факультэце пачатковай адукацыі (69,56 %).

Паказчык якаснай паспяховасці (працэнт студэнтаў, якія атрымалі па выніках экзаменаў адзнакі «6» і вышэй) па ўніверсітэце складае 41,13 % ад агульнай колькасці студэнтаў, якія прымалі ўдзел у сесіі. Самы высокі яго ўзровень — 63,84 % — на факультэце эстэтычнй адукацыі. У лідарах таксама факультэты сацыяльна-педагагічных тэхналогій (59,32 %), беларускай і рускай філалогіі (49,12 %), спецыяльнай адукацыі (46,87 %), гістарычны (46,65 %), матэматычны (37,33 %). Апошні ў рэйтынгу якаснай паспяховасці з паказчыкам 18,91 % фізічны факультэт.

Колькі ж студэнтаў БДПУ атрымалі «дзявяткі» і «дзясяткі»? Іх у нас 386. Гэта — 4,6 %. Лідарам у дадзенай катэгорыі з’яўляецца гістарычны факультэт. Працэнт студэнтаў факультэта, якія атрымалі найвышэйшую ацэнку ведаў і кампетэнцыі, роўны 9,95 %. Найменшы паказчык зноў на фізічным факультэце — 1,35 %.

Лепш за ўсіх ва ўніверсітэце «адвучыўся” пяты курс. Паказчык паспяховасці выпускнікоў склаў 95,5 %. Самыя нізкія вынікі — у першакурснікаў (73 %).

Трэба заўважыць, што сярэднія паказчыкі не дазваляюць выкрыць сапраўдныя прычыны нездавальняючай паспяховасці студэнтаў. Таму задача факультэтаў заключаецца ў неабходнасці дэталёвага разгляду праблем, што ўзнікаюць у працэсе прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў.

А. ЛЕШЫК, намеснік начальніка ВМУ


 

25 лістапада 2010 года, №15 (1082)

ВАШУ ЗАЛІКОЎКУ, КАЛІ ЛАСКА!

Сёлетняя восень багатая на святы і знамянальныя падзеі. Галоўная з іх, безумоўна, — дзевяноста шосты дзень нараджэння ўніверсітэта. Свае хоць і не такія важкія, але круглыя даты адзначаюць і структурныя падраздзяленні нашай alma mater. Так, 10 гадоў споўнілася з дня заснавання Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДПУ, які забяспечвае прафесійную самарэалізацыю грамадзян рэспублікі, дае ім магчымасць пашырэння і паглыблення прафесійных ведаў, уменняў і навыкаў.

Паслядыпломная адукацыя ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка бярэ свой пачатак з 1974 года, калі ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў БССР пры Мінскім ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага быў створаны факультэт павышэння кваліфікацыі дырэктараў сярэдніх агульнаадукацыйных школ.

22_500x667

У 90-я гады ў БДПУ атрымала развіццё перападрыхтоўка педагагічных работнікаў па спецыяльнасцях «Практычная псіхалогія» і «Дэфекталогія», што паслужыла асновай для стварэння ў 2000 годзе факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў сістэмы адукацыі, які ў 2002 г. быў ператвораны ў Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. З 2002 па 2007 гг. рэктар ІПК і ПК — кандыдат педагагічных навук, дацэнт А.І. Андарала; з 2007 па 2008 гг. — доктар гістарычных навук, прафесар А.П. Жытко.

23_500x375

У структуры інстытута функцыянуюць два факультэты — павышэння кваліфікацыі спецыялістаў адукацыі, перападрыхтоўкі спецыялістаў адукацыі, у склад якіх уваходзяць тры кафедры, вучэбны аддзел, сектары сучасных адукацыйных тэхналогій і курсавой падрыхтоўкі. Слухачамі базавых, мэтавых, аўтарскіх курсаў факультэта павышэння кваліфікацыі спецыялістаў адукацыі з’яўляюцца выкладчыкі кафедраў педагогікі, псіхалогіі і прыватных методык ВНУ, работнікі педагагічных каледжаў, настаўнікі музыкі, выяўленчага мастацтва, рытмікі і харэаграфіі агульнаадукацыйных школ з мастацка-эстэтычным ухілам, педагогі сістэмы спецыяльнай адукацыі. На факультэце таксама арганізуецца стажыроўка выкладчыкаў ВНУ Рэспублікі Беларусь, прымаюцца кваліфікацыйныя экзамены на вышэйшую катэгорыю.

Спектр базавых і мэтавых курсаў штогод пашыраецца. Так, у 2010 годзе на 50 бюджэтных і 23 пазабюджэтных курсах павысілі кваліфікацыю каля 2000 чалавек. Найбольшым попытам карысталіся «Камп’ютарныя тэхналогіі ў самаадукацыі выкладчыка ВНУ», «Камп’ютарныя тэхналогіі: стварэнне адукацыйных электронных рэсурсаў», «Арганізацыя дзейнасці класнага кіраўніка ў кантэксце асобасна арыентаванага падыходу», «Інтэрактыўныя метады навучання» і інш. ІПКіПК прапануе таксама адукацыйныя паслугі для студэнтаў, дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту, іх бацькоў.

Сацыяльнае і эканамічнае становішча грамадзян прымушае некаторых з іх змяніць спецыяльнасць або атрымаць дадатковую. У гэтым ім дапамагае факультэт перападрыхтоўкі спецыялістаў адукацыі, які ажыццяўляе перападрыхтоўку педагагічных работнікаў з вышэйшай адукацыяй, а таксама дазваляе атрымаць дадатковую кваліфікацыю студэнтам перадвыпускных і выпускных курсаў дзённага аддзялення ВНУ Рэспублікі Беларусь па 18 найбольш запатрабаваных у сучасных умовах спецыяльнасцях. Навучанне ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў (па накіраванні аддзела (упраўлення) адукацыі), а таксама на ўмовах аплаты. Тэрмін навучання складае 1,5—2 гады. Дыплом аб перападрыхтоўцы за 10 гадоў атрымалі больш за 3000 чалавек.

Шматгранную педагагічную дзейнасць інстытута ажыццяўляюць высокакваліфікаваныя работнікі. У навучальным працэсе задзейнічаны 142 выкладчыкі, з іх 12 дактароў навук, прафесароў і 90 кандыдатаў навук, дацэнтаў. У інстытуце працуюць вядучыя спецыялісты БДПУ, Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага інстытута адукацыі, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Сярод іх вучоныя-педагогі, філосафы, псіхолагі, сацыёлагі, дэфектолагі.

У інстытуце распрацоўваюцца і ўкараняюцца ў адукацыйны працэс сучасныя тэхналогіі і метады навучання, якія дзейнасна дапамагаюць слухачам самастойна вучыцца. Выкладчыкі інстытута сталі на пазіцыю парадыгмы навучання і саманавучання спецыялістаў, мэта якой стварэнне ўмоў, тэхналогій для самастойнага навучання, спосабаў ацэнкі сваіх дасягненняў. Трэба адзначыць, што ПВС інстытута паспяхова ўкараняе ў адукацыйны працэс тэхналогіі інтэрактыўнага і дыстанцыйнага навучання, калектыўнага ўзаеманавучання, метад праектаў, распрацоўвае адукацыйныя праграмы, падручнікі і вучэбныя дапаможнікі з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь для сярэдніх агульнаадукацыйных школ.

Выкладчыкі актыўна ўдзельнічаюць у навуковых даследаваннях, асноўнымі напрамкамі якіх з’яўляюцца тэорыя і гісторыя дадатковай адукацыі, праблемы спецыяльнай адукацыі, сямейнага выхавання, адукацыі ў галіне правоў дзіцяці. У 2010 г. супрацоўнікі і выкладчыкі ІПКіПК удзельнічалі ў 13 міжнародных і 5 рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцыях і семінарах. Канчатковым вынікам навуковых даследаванняў работнікаў ІПКіПК з’яўляецца падрыхтоўка навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу, стварэнне вучэбна-метадычных комплексаў новага пакалення па дысцыплінах псіхолага-педагагічнага цыклу і інш.

Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДПУ, як і ўсе ўстановы дадатковай адукацыі Рэспублікі Беларусь, бачыць сваю найважнейшую задачу ў тым, каб дапамагчы спецыялістам адукацыі атрымаць кваліфікацыю на якасным узроўні, стаць канкурэнтаздольнымі і патрэбнымі на рынку працы як у сваёй краіне, так і за яе межамі. Перспектыўнымі напрамкамі дзейнасці інстытута з’яўляюцца пашырэнне спектру спецыяльнасцяў, перападрыхтоўкі, распрацоўка і ўкараненне ў адукацыйны працэс эфектыўных тэхналогій, метадаў і форм навучання.

Г. КЛІМОВІЧ, дырэктар ІПК і ПК БДПУ


 

11 лістапада 2010 года, №14 (1081)

П. Д. КУХАРЧЫК: «У БДПУ ЎСЕ СТУДЭНТЫ ЛЕПШЫЯ!»

Напрыканцы кастрычніка ў межах семінара-практыкума «Школа журналістыкі БДПУ» прайшла прэс-канферэнцыя з удзелам адміністрацыі ўніверсітэта і высокапастаўленых гасцей. «Роля студэнцкай ініцыятывы ў выхаваўчай рабоце ВНУ і рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі» — так гучала тэма канферэнцыі.

Адказваючы на пытанні студэнтаў, госці мерапрыемства дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, былы прарэктар БДПУ Ігар Васільевіч Карпенка і начальнік аддзела па справах моладзі Мінгарвыканкама Віталь Пятровіч Брэль распавялі пра перспектывы і праблемы сучаснай маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь. А яшчэ — пра студэнцкія ініцыятывы, якія падтрымліваюцца ўрадам і грамадскімі арганізацыямі. Сярод іх нямала тых, у якіх танкаўцы прымаюць самы актыўны ўдзел: педагагічныя і валанцёрскія атрады, Прэм’ер-ліга КВЗ, спецыялізаваная змена «Зрабі свой выбар», праект «Мінская змена» (дзе студэнты становяцца дублёрамі кіраўнікоў выканкамаў і службаў) і іншыя.

24_500x333

Рэктар БДПУ, прафесар Пётр Дзмітрыевіч Кухарчык, разважаючы пра выніковасць працы студэнцкага актыву, пахваліў нашых спартсменаў, якія ўсё часцей займаюць прызавыя месцы на п’едэстале пераможцаў, а таксама высока ацаніў творчыя здольнасці нашых студэнтаў. Разам з прарэктарам па вучэбнай, сацыяльнай і выхаваўчай працы Святланай Іванаўнай Копцевай яны прыйшлі да высновы, што студэнтам трэба праяўляць яшчэ большую ініцыятыву ў навуцы, і тады мы зможам ганарыцца пераможцамі не толькі спартыўных, але і прадметных алімпіяд.

25_500x375

У заключэнне прэс-канферэнцыі Ігар Васільевіч Карпенка выказаўся пра сучасную моладзь наступнымі словамі: «Хто кажа, што моладзь зараз не тая, той сам састарэў». Госці і прадстаўнікі рэктарата яшчэ раз падкрэслілі тую вялікую адказнасць, якая кладзецца на плечы маладога пакалення, і паабяцалі падтрымаць студэнцкія ініцыятывы на ўсіх узроўнях — пачынаючы з універсітэцкага конкурсу праектаў і заканчваючы рэспубліканскімі і міжнароднымі мерапрыемствамі.


 

21 кастрычнiка 2010 года, № 13 (1080)

Так ужо склалася, што педагагічныя ВНУ маюць пераважна «жаночы» твар, і наш універсітэт не з’яўляецца выключэннем з гэтага правіла: у нас вучацца на дзённай форме атрымання адукацыі і працуюць 8807 жанчын. Таму другім па значнасці святам (пасля Дня настаўніка, вядома ж) многія назавуць 8 Сакавіка. Аднак не варта забываць, што галоўнае прызванне жанчыны на зямлі — быць маці. А значыць, Дзень маці — самае важнае свята для матуль і іх дзяцей.

Многім студэнткам БДПУ яшчэ пашчасціць пачуць у свой адрас слова «мама», а вось некаторыя ўжо набылі новы сацыяльны статус. Прычым нярэдка дзеткі нараджаюцца ў сем’ях, дзе і муж, і жонка вучацца ў нашым універсітэце. У лідарах тут фізічны факультэт: ён можа пахваліцца ажно васьмю такімі сем’ямі. І ўсё ж часцей адзін з бацькоў набывае адукацыю, а другі працуе, каб забяспечыць сям’ю. Такіх пар больш за ўсё на факультэце беларускай і рускай філалогіі (17), нямала на ФСПТ (10) і на факультэце пачатковай адукацыі (8). Агульная ж колькасць студэнтаў нашага ўніверсітэта, якія сумяшчаюць вучобу і бацькоўскія абавязкі, — 153.

Ахова мацярынства і дзяцінства заўжды была адным з самых важных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі. Жанчыны-маці, якія працуюць у нашым універсітэце, таксама маюць шэраг ільгот, што замацаваны ў Калектыўным дагаворы паміж прафсаюзнай арганізацыяй работнікаў БДПУ і ўстановай адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Вось некаторыя яго палажэнні.

  1. Рэжым працы i адпачынку

5.2.18. Прадастаўляць штогод работнікам БДПУ — адзінокім маці, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў, адпачынак у зручны для іх час.

5.2.23. На падставе арт. 265 ПК:

— за кошт уласных сродкаў Наймальніка прадастаўляць маці, якая выхоўвае двух і больш дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, па яе заяве штомесячна адзін дадатковы свабодны ад працы дзень з захаваннем заработнай платы, а для жанчын з ліку ПВС адпаведна зніжаць вучэбную нагрузку;

— за кошт уласных сродкаў Наймальніка прадастаўляць маці, якая выхоўвае трох і больш дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў (дзіця-інваліда — ва ўзросце да 18 гадоў), па яе заяве адзін дадатковы свабодны ад працы дзень у тыдзень з аплатай у памеры сярэдняга дзённага заробку, а для жанчын з ліку ПВС адпаведна зніжаць вучэбную нагрузку.

5.2.24. Прадастаўляць маці, якая выхоўвае дзіця ва ўзросце да шаснаццаці гадоў, па яе заяве штомесячна адзін дадатковы свабодны ад працы дзень без захавання заработнай платы.

  1. Арганізацыя адпачынку і санаторна-курортнага лячэння

7.3. Бакі прыйшлі да пагаднення:

7.3.1. Часткова аплачваць пуцёўкі для адпачынку дзяцей работнікаў БДПУ не часцей чым адзін раз у год. Пры гэтым аплата бацькамі пуцёвак ў летні дзіцячы аздараўленчы лагер не павінна перавышаць 10 % ад кошту пуцёўкі.

Ільготы прадугледжаны таксама палажэннямі аб парадку выкарыстання фонду матэрыяльнай дапамогі Установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максiма Танка» і прафкама работнікаў БДПУ.

Таццяна Бохан


 

1 верасня 2010 года, № 10 (1077)

НАШ ВЫБАР — ЯКАСНАЯ АДУКАЦЫЯ!

За БДПУ – будучыня! Штогод вялікая колькасць маладых людзей аказвае давер нашаму ўніверсітэту, выбіраючы дасканаласць адукацыі. Напэўна, прычына гэтага хаваецца ва ўніверсальнасці ведаў і ўнікальнасці магчымасцей, якія прадастаўляе наш любімы ўніверсітэт. 

План прыёму на дзённую бюджэтную і платную формы навучання складаў 935 і 1690 чалавек адпаведна. За права звацца студэнтамі БДПУ змагаліся 2544 абітурыенты (1929 чалавек – на бюджэтныя месцы), 43 з якіх праходзілі па-за конкурсам, а 152 залічаны па мэтавых накіраваннях. Што тычыцца завочнай формы навучання, то на 615 бюджэтных і 1525 платных месцаў была пададзена 2821 заява. Дарэчы, працягваецца відавочная тэндэнцыя скарачэння набору на завочнае бюджэтнае аддзяленне, прычым прэтэндаваць на вучобу за дзяржаўныя сродкі могуць толькі тыя, хто скончыў сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову і паступае на адпаведную ці роднасную спецыяльнасць або працуе на педагагічных пасадах, а таксама дзеці-інваліды, інваліды I і ІІ групы.

На першы курс універсітэта паступілі трыццаць чатыры прадстаўнікі Расіі, Казахстана, Украіны, Літвы, В’етнама, Эстоніі і Туркменістана.

Найбольш высокія прахадныя балы на дзённую бюджэтную форму навучання зафіксаваны на спецыяльнасці «Лагапедыя. Сацыяльная псіхалогія» (311), «Псіхалогія. Сацыяльная псіхалогія» (265), “Сацыяльная педагогіка. Практычная псіхалогія” (265), «Выяўленчае мастацтва. Камп’ютэрная графіка» (28,4).

На спецыяльнасць «Фізічная культура. Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць” 11 абітурыентаў залічаны без экзаменаў – такое права прадастаўляецца пераможцам і прызёрам чэмпіянатаў свету і Еўропы.

Для атрымання другой вышэйшай адукацыі ва ўніверсітэт паступіў дваццаць адзін чалавек.

Кожны пяты абітурыент дзённай бюджэтнай формы навучання скончыў сельскую ўстанову адукацыі.

Да ўсяго сказанага вышэй можна дадаць, што амаль што двум з паловай тысячам маладых людзей пашчасціла сёлета стаць студэнтамі БДПУ. Плёну вам у дасягненні мэты! Не здраджвайце сваёй мары!

С. ВАСІЛЕЦ, адказны сакратар прыёмнай камісіі


4 сакавіка 2010 года, №3 (1070)

У сераду, 18 лютага ў БДПУ прайшоў чарговы Дзень інфармавання на тэму «Палітыка Рэспублікі Беларусь у сферы абароны». У рамках гэтага мерапрыемства адбылася сустрэча студэнтаў-пяцікурснікаў з намеснікам старшыні Мінгарвыканкама М.С. ЦІЦЯНКОВЫМ, старшынёй камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама У.К. ШЧЭРБАМ, а таксама з ваенным камісарам г. Мінска А.З. РАМАНЕНКАМ

Распачалася сустрэча выступленнем Анатоля Захаравіча Раманенкі, якое асабліва зацікавіла прадстаўнікоў моцнай паловы студэнцтва. Справа ў тым, што многіх выпускнікоў універсітэта чакае іх грамадзянскі абавязак — служба ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, і ў сувязі з гэтым узніклі некаторыя пытанні. Напрыклад, хто з прызыўнікоў мае права праходзіць службу ў рэзерве? Нагадаем, што яна прадугледжвае двухгадовыя ваенныя зборы (для асоб з вышэйшай адукацыяй) працягласцю ў месяц — паўтара. Аказалася, што тут улічваецца перш за ўсё сямейнае становішча: калі малады чалавек мае жонку і дзіця або з’яўляецца адзіным кармільцам у сям’і. А яшчэ палкоўнік нагадаў, што час вайсковай службы залічваецца ў тэрмін адпрацоўкі па размеркаванні.

Аднак большасць пытанняў да гасцей, безумоўна, была звязана з размеркаваннем, якое адбудзецца зусім хутка. Якія спецыяльнасці запатрабаваны ў сталіцы? Ці можа быць размеркаваны студэнт, які вучыўся платна? Запыты з якіх устаноў — дзяржаўных ці прыватных — задавольваюцца ў першую чаргу? Калі сістэматызаваць інфармацыю, то атрымаецца наступная карціна.

Размеркавацца ў мінскія арганізацыі і ўстановы можна толькі пры наяўнасці рэгістрацыі па месцы жыхарства ў сталіцы. Часовая рэгістрацыя або рэгістрацыя ў Мінскім раёне ў дадзеным выпадку не падыходзяць. Уладзімір Канстанцінавіч Шчэрба растлумачыў, што ў адпаведнасці з заканадаўствам маладога спецыяліста абавязаны забяспечыць жыллём. А для сталіцы гэта пытанне праблемнае, і камітэт па адукацыі такімі фінансавымі сродкамі не валодае. Дарэчы, лаўрэаты спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь маюць права на льготны крэдыт і бязвыплатную аднаразовую субсідыю пры будаўніцтве жылля. Іншых ільгот у «кватэрным пытанні» для маладых спецыялістаў, на жаль, не прадугледжана.

Калі ў вас ёсць запыт з педагагічнай навучальнай установы, то форма яе ўласнасці (дзяржаўная ці прыватная) значэння не мае. А вось запыты з арганізацый, якія не адносяцца да сферы адукацыі, могуць быць задаволены толькі пры ўмове запаўнення ўсіх месцаў у педагагічных установах.

На сённяшні дзень цяжка прагназаваць, якія спецыяльнасці будуць запатрабаваны школамі Мінска: сітуацыя становіцца больш-менш яснай напрыканцы вучэбнага года. Праўда, выпускнікі факультэта дашкольнай адукацыі могуць не хвалявацца: яны без працоўнага месца не застануцца дакладана. Як адзначыў Міхаіл Сяргеевіч Ціцянкоў, вось ужо чатыры гады ў сталіцы назіраецца натуральны прырост насельніцтва — а значыць, будуць будавацца новыя школы, дзіцячыя садкі і адпаведна з’явяцца новыя працоўныя месцы.

Калі вы атрымоўваеце адукацыю на платнай аснове, то адпрацоўваць два гады вам зусім не абавязкова. Але можна выкарыстаць магчымасць набыць статус маладога спецыяліста пры наяўнасці вакансій. Так, у мінулым годзе было размеркавана 29 студэнтаў-платнікаў. Так што выбірайце — шукаць працу самастойна ці выкарыстаць дапамогу дзяржавы.

Напрыканцы сустрэчы госці падзякавалі рэктару БДПУ, прафесару П.Дз. Кухарчыку за высокакваліфікаваных спецыялістаў, якіх рыхтуе педуніверсітэт — у тым ліку і для сталіцы. А яшчэ адзначылі, што такая адкрытая размова дазваляе зарыентавацца ў праблемах, якія хвалююць выпускнікоў — без дзвюх хвілін настаўнікаў.

Вераніка Мандзік


 

24 верасня 2009, №12 (1061)

Сапраўднае студэнцкае жыццё з надыходам канікулаў не заканчваецца, а толькі пачынаецца. Пра гэта дакладна ведаюць тыя з будучых педагогаў, хто вольныя ад заняткаў дні прысвяціў працы з дзецьмі. Магчыма, гэта покліч душы, а можа, своеасаблівая самаправерка на прафесійную вартасць. Як бы там ні было, многія студэнты з года ў год у пошуках рамантыкі, новых знаёмстваў і… (тут кожны дадасць сваё) едуць у летнікі або ідуць працаваць у школы. Мы вырашылі даведацца, чым запомнілася студэнцкае лета-2009, і звярнуліся з гэтым пытаннем да начальніка ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Святланы Мікалаеўны МАЛІНОЎСКАЙ.

— Сёлета больш за 600 чалавек было працаўладкавана ў складзе студэнцкіх атрадаў. На базе нашага універсітэта створана 15 педагагічных, два валанцёрскія, сервісны і будаўнічы атрады. Прычым апошні арганізоўваўся сумесна з БДУІР. Дваццаць хлопцаў займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі Лошыцкага парку і некалькіх новых мінскіх школ. Аднак традыцыйная і найбольш папулярная форма работы — вядома ж, педагагічныя атрады. У гэтым годзе яны былі створаны на кожным факультэце, і амаль адусюль, дзе працавалі, — толькі станоўчыя водгукі і лісты з падзякай на імя рэктара БДПУ. Вось і кіраўніцтва летніка «Вяззе», што ў Магілёўскай вобласці, аддало перавагу зводнаму педатраду «Беларусачка», адмовіўшы студэнтам мясцовага універсітэта. Усё гэта — вынік высокага ўзроўню падрыхтоўкі да працы з дзецьмі.

Ужо шосты год працуе валанцёрскі атрад «Дзеці сталіцы», удзельнікі якога арганізоўваюць адпачынак школьнікаў, што засталіся ў горадзе і не маюць магчымасці выехаць у летнік. Летась на гарадскім конкурсе ён стаў лепшым валанцёрскім атрадам. На фоне іншых вылучаецца атрад былога факультэта народнай культуры «Кантакт», які праводзіць цэлую змену ў рамках «Беларусіяды» з выкарыстаннем традыцыйных народных гульняў і конкурсаў. Вялі-кай папулярнасцю карыстаецца педатрад «Ветразь», які мае даволі доўгую гісторыю і сталыя традыцыі. Пералічваць усіх няма сэнсу, але варта сказаць, што праца ў педагагічным атрадзе — гэта добрая школа прафесійнага майстэрства. Студэнты едуць у летнік зацікаўленыя, дастаткова матываваныя, з уласнай канцэпцыяй змены. І як вынік — дзеці і важатыя становяцца калектывам аднадумцаў.

У кастрычніку адбудзецца злёт студэнцкіх атрадаў, на якім будзе абраны самы лепшы. Спадзяёмся, што ўзнагародай яму стане экскурсійная паездка па Беларусі на сродкі універсітэта.


 

3 верасня 2009, № 11 (1060)

ПРЫЁМНАЯ КАМПАНІЯ Ў ЛЮСТЭРКУ ЛІЧБАЎ

За БДПУ — будучыня! Штогод вялікая колькасць маладых людзей аказвае давер нашаму універ­сітэту, выбіраючы дасканаласць адукацыі. Напэўна, прычына гэтага хаваецца ва універсальнасці ведаў і унікальнасці магчымасцей, якія прадастаўляе наш любімы універсітэт.

 

План прыёму на дзённую бюджэтную і платную формы навучання складаў 935 і 1510 чалавек адпаведна. За права звацца студэнтамі БДПУ змагаліся 2432 абітурыенты (2,3 чалавека на месца), 42 з якіх праходзілі па-за конкурсам, 122 мелі мэтавае накіраванне. Што тычыцца завочнай формы навучання, то на 625 бюджэтных і 1100 платных месцаў было пададзена 2513 заяў. Дарэчы, назіраецца відавочная тэндэнцыя скарачэння набору на завочнае бюджэтнае аддзяленне, прычым прэтэндаваць на вучобу за дзяржаўныя сродкі могуць толькі тыя, хто скончыў сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову і паступае на адпаведную ці роднасную спецыяльнасць або працуе на педагагічных пасадах, а таксама дзеці-інваліды, інваліды I і ІІ групы.

Конкурс 5 і больш чалавек на месца сёлета быў зафіксаваны на васьмі спецыяльнасцях. Традыцыйна карыстаюцца папулярнасцю «Выяўленчае мастацтва. Камп’ютэрная графіка» (9,6), «Фізічная культура. Арганізацыя фізкультурна-аздараўленчай работы і турызму» (8,6), «Псіхалогія. Сацыяльная псіхалогія» (6,9), «Псіхалогія. Педагагічная псіхалогія» (6,5). Адзначалася высокая запатрабаванасць спецыяльнасцей «Сусветная і айчынная культура. Рытміка. Харэаграфія» (5,8), «Выяўленчае мастацтва і чарчэнне. Народныя мастацкія промыслы» (5,3), «Геаграфія. Экскурсійна-краязнаўчая работа» (5,1), «Да­школьная адукацыя. Фізічная культура» (5,0), шэраг спецыяльнасцей гістарычнага факультэта, ФДА і ФСА. На першы курс універсітэта паступіла семнаццаць замежных грамадзян — прадстаўнікоў Расіі, Казахстана і Украіны.

Найбольш высокія прахадныя балы на дзённую бюджэтную форму навучання зафіксаваны на спецыяльнасці «Лагапедыя. Сацыяльная псіхалогія» (298), «Псіхалогія. Сацыяльная псіхалогія» (296), «Выяўленчае мастацтва. Камп’ютэрная графіка» (30,4).

На спецыяльнасць «Фізічная культура. Арганізацыя фізкультурна-аздараўленчай работы і турызму» 15 абі­турыентаў залічаны без экзаменаў — такое права прадастаўляецца пераможцам і прызёрам чэмпіянатаў свету і Еўропы.

Дзевяць чалавек паступілі ва універсітэт для атрымання другой вышэйшай адукацыі.

26_500x375

Кожны чацвёрты абітурыент дзённай бюджэтнай формы навучання скончыў сельскую ўстанову адукацыі.

Да ўсяго сказанага вышэй можна дадаць, што амаль што двум з паловай тысячам маладых людзей пашчасціла сёлета стаць студэнтамі БДПУ. Плёну вам у дасягненні мэты! Не здраджвайце сваёй мары!

С.Васілец, адказны сакратар прыёмнай камісіі