Віншуем!

14 красавіка 2017 года, № 5 (1193)

Віншуем_1

Кацярыну Міхайлаўну Рэйт, выпускніцу аспірантуры БДПУ, стыпендыятку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2016 г.), з абаронай дысертацыі на саісканне вучонай ступені кандыдата педагагічных навук. Навуковае даследаванне выканана пад кіраўніцтвам прафесара Л. Д. Глазырынай;

Віншуем_2

Наталлю Сямёнаўну Жлудаву, аспірантку кафедры асноў спецыяльнай педагогікі і псіхалогіі Інстытута інклюзіўнай адукацыі, з прысуджэннем вучонай ступені кандыдата педагагічных навук, і яе навуковага кіраўніка – дацэнта Т. В. Варонаву;

Дар’ю Абрамчук і Настассю Кумпан, студэнтак факультэта дашкольнай адукацыі, удзельніц СНДЛ, і іх навуковага кіраўніка – прафесара В. М. Шыбеку з атрыманнем гранта Міністэрства адукацыі на правядзенне навукова-даследчай работы ў рамках праекта БДПУ «Беларусіяда»;

Віншуем_3

Марыну Алегаўну Трыгук, выпускніцу аспірантуры БДПУ, стыпендыятку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2015 г.), з прысуджэннем вучонай ступені кандыдата філалагічных навук, а таксама яе навуковага кіраўніка – прафесара І. П. Кудраватых.

* * *

Граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за добрасумленную плённую працу, дасягнутыя поспехі ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных педагагічных кадраў

УЗНАГАРОДЖАНЫ

Галіна Яўгенаўна Хурсевіч, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце фізіка-матэматычнага факультэта, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт;

Аксана Мікалаеўна Зыль, старшы выкладчык кафедры методык дашкольнай адукацыі факультэта дашкольнай адукацыі.


16 студзеня 2017 года, № 1 (1189)

Стыпендыі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў на першы семестр 2016/2017 навучальнага года атрымалі 8 прадстаўнікоў БДПУ: Аляксандра Краўцова, Кацярына Лапунова, Юлія Алейнікава (філалагічны факультэт); Ксенія Петухова (Інстытут інклюзіўнай адукацыі); Надзея Сівакова, Дзяніс Урбановіч (ФСПТ); Анастасія Чуглазава, Вікторыя Шапарава (факультэт прыродазнаўства).

Распараджэннем Кіраўніка дзяржавы стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2017 г. назначаны 7 аспірантам БДПУ: Вользе Брагарнік-Станкевіч (кіраўнік – прафесар А. А. Гіруцкі), Дар’і Кошман (кіраўнік – прафесар А. І. Жук), Яўгеніі Малахоўскай (кіраўнік – дацэнт Д. Р. Дзьякаў), Надзеі Нікіцінай (кіраўнік – прафесар Т. Г. Трафімовіч), Вользе Чаркасенка (кіраўнік – прафесар Л. А. Пяргаменшчык), Вользе Шарабайка (кіраўнік – дацэнт І. У. Шасцітка), Юліі Якавенка (кіраўнік – дацэнт І. І. Ташлыкова-Бушкевіч). Гэта лепшы паказчык у параўнанні з мінулымі гадамі. Так, у 2012 г. стыпендыю атрымліваў адзін аспірант, у 2013 – 3, у 2015 – 6.


1 снежня 2016 года, № 14 (1186)

%d0%b2%d1%96%d0%bd%d1%88%d1%83%d0%b5%d0%bc

На чарговым пасяджэнні Савета ўніверсітэта рэктар БДПУ А. І. Жук узнагародзіў студэнтаў – пераможцаў конкурсу на лепшую курсавую работу. Дыпломы I, II, III ступеняў і прэміі ў памеры 100, 75, 50 BYN адпаведна атрымалі Н. Кавальчук (факультэт дашкольнай адукацыі), В. Аляксеева (Інстытут інклюзіўнай адукацыі), М. Вагулька (факультэт пачатковай адукацыі). Віншуем таленавітых аўтараў і іх навуковых кіраўнікоў – Т. А. Ісакаву, С. Я. Гайдукевіч, А. С. Васілеўскую!

Акрамя таго, камісія пад старшынствам прарэктара Г. В. Торхавай паводле вынікаў галасавання вызначыла прызёраў у шасці намінацыях. Гэта – Н. Вераб’ёва, В. Зімніцкая, А. Капуста, Н. Цімашэнка, К. Нікіфарава, А. Абрамчык.


10 кастрычніка 2016 года, № 11 (1183)

Паважаны Аляксандр Іванавіч!

%d0%bd%d0%b0-3_%d0%ba%d0%b0%d1%80%d0%be%d0%bb%d1%8c

Ад шматтысячнага калектыву Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і мяне асабіста прыміце шчырыя віншаванні з Днём нараджэння – з 60-годдзем!

Інавацыйнае развіццё сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, укараненне ў яе сучасных дасягненняў і распрацовак немагчымае без Вашага непасрэднага ўдзелу як вучонага, педагога і рэктара Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Вы – таленавіты выкладчык, мудры кіраўнік і калега, які пастаянна дэманструе высокія асабістыя якасці, вопыт арганізатара, прафесіяналізм і энергічнасць. Невыпадкова БДПУ, які Вы ўзначальваеце, з’яўляецца даўнім і надзейным партнёрам купалаўскага ўніверсітэта.

Мы шчыра цэнім сяброўства, плённае супрацоўніцтва, цесныя кантакты і спадзяёмся, што надалей наша двухбаковае ўзаемадзеянне будзе толькі мацнець і пашырацца.

Жадаем Вам, паважаны Аляксандр Іванавіч, у гэты святочны дзень асабістага шчасця, моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, гармоніі і поспехаў у прафесійнай дзейнасці!

А. Д. КАРОЛЬ, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы

Шаноўны Аляксандр Іванавіч!

%d0%ba%d0%be%d0%bf%d1%82%d0%b5%d0%b2%d0%b0-%d0%bd%d0%b0-3_%d1%83%d0%b2%d0%b5%d0%bb%d1%96%d1%87%d1%96%d1%82%d1%8c-%d0%b4%d0%be-%d0%bf%d0%be%d1%80%d1%82%d1%80%d0%b5%d1%82%d0%b0

Ад імя ўсяго калектыву БДПУ і ад сябе асабіста віншую Вас з круглай датай! 60 гадоў – выдатны ўзрост для вучонага і кіраўніка, калі мудрасць згладжвае самыя вострыя вуглы і дапамагае знайсці адказы на самыя складаныя пытанні. Гэта час спалучэння прафесійнага вопыту з паўнатой жыццёвых сіл, сталых рашэнняў з творчым падыходам да іх выканання.

Усё Ваша жыццё і прафесійная дзейнасць звязаны з адукацыяй, навукай, студэнцкай моладдзю. Дзякуючы вашаму педагагічнаму таленту і арганізацыйным здольнасцям, працавітасці і энтузіязму, мэтанакіраванасці і сапраўды невычэрпнай энергіі БДПУ з’яўляецца адным з самых дынамічных універсітэтаў краіны. Умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база, захоўваюцца і памнажаюцца слаўныя традыцыі айчыннай вышэйшай школы, вядзецца вялікая работа па эфектыўным функцыянаванні першага ў краіне педагагічнага кластара, ствараюцца спрыяльныя ўмовы для самарэалізацыі нашай адоранай, таленавітай моладзі. Шматлікія праекты БДПУ, накіраваныя перш за ўсё на прафесійнае і асобаснае развіццё будучых настаўнікаў, іх патрыятычнае выхаванне, набылі шырокую вядомасць ва ўсёй краіне дзякуючы сваёй эксклюзіўнасці, маштабнасці, бліскучай арганізацыі.

Аляксандр Іванавіч! Вы кіраўнік, чыя пазітыўная энергія перадаецца ўсяму калектыву БДПУ, умацоўвае ўпэўненасць у тым, што alma mater заўсёды будзе флагманам педагагічнай адукацыі і працягне рабіць значны ўнёсак у працэс падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў!

Ад усёй душы жадаю Вам моцнага здароўя, падтрыманага справамі аптымізму, новых задач і новых дасягненняў! Няхай не знікаюць творчыя ідэі і будзе многа сіл для іх увасаблення ў жыццё!

С. І. КОПЦЕВА, першы прарэктар БДПУ

Шаноўны Аляксандр Іванавіч!

%d0%bd%d0%b0-3_%d0%b4%d0%bb%d1%8f-%d0%ba%d1%83%d0%bf%d0%b0%d0%bb%d0%b0%d1%9e%d1%86%d0%b0%d1%9e

Калектыў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы віншуе Вас з днём нараджэння і з вялікай пашанай дасылае словы найлепшых пажаданняў з нагоды свята! Мы ганарымся тым, што за апошнія гады Вы сталі для нас блізкім сябрам, шчырым прыхільнікам і надзейным партнёрам. Нам сугучная Ваша актыўная жыццёвая пазіцыя, асветніцкія погляды і беззапаветнае служэнне любімай справе.

Круглая дата – гэта не толькі вяха ў творчай і працоўнай біяграфіі. Гэта своеасаблівы рубеж, на якім можна ўбачыць плён няспыннай працы і акрэсліць новыя гарызонты. Мы жадаем Вам моцнага здароўя, поспехаў у асветніцкай і навуковай дзейнасці, новых адкрыццяў.

З павагай і любоўю, Купалаўцы

Паважаны Аляксандр Іванавіч!

%d0%b0%d0%b2%d1%82%d0%be%d1%80%d1%81%d0%ba%d0%b8%d0%b9-%d0%ba%d1%83%d1%80%d1%81-%d0%bd%d0%b8%d0%ba%d0%be%d0%bb%d1%8b-%d0%ba%d0%be%d0%bc%d0%be%d0%b4%d0%be

З нагоды Вашага дня нараджэння хачу выказаць найлепшыя пажаданні Вам асабіста і ўсяму ўніверсітэту з надзеяй на развіццё далейшага супрацоўніцтва.

Нікола КОМАДА, прафесар Фларэнційскага дзяржаўнага ўніверсітэта,каардынатар дагавора аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і UNIFI

Паважаны Аляксандр Іванавіч!

%d0%b1%d0%b0%d1%88%d0%b0%d1%80-%d0%b8%d0%bb%d0%b8-%d0%b1%d0%b0%d1%85%d1%80%d0%b0%d0%bc-%d0%bd%d0%b0-3

Дазвольце мне ад імя студэнтаў факультэта фізічнага выхавання і ўсяго туркменскага зямляцтва шчыра павіншаваць Вас з асабістым святам!

Як вядомы вучоны, арганізатар і грамадскі дзеяч Вы робіце важкі ўнёсак у развіццё беларускай сістэмы педагагічнай адукацыі. У той жа час як мудры і клапатлівы кіраўнік Вы дбаеце пра папулярызацыю сярод нас, выхаванцаў БДПУ, здаровага ладу жыцця. Я лічу, што танкаўцам пашанцавала: ва ўніверсітэце створаны найлепшыя ўмовы для заняткаў фізічнай культурай і спортам – басейн, сучасныя трэнажорныя залы, цяпер і новы стадыён… Акрамя таго, асабіста мне вельмі імпануе, што Вы і самі дэманструеце выдатны прыклад здаровага ладу жыцця: нароўні са студэнтамі і выкладчыкамі бярэце ўдзел у шматлікіх спартыўных мерапрыемствах і акцыях. Заклік «Будучыя педагогі – за здаровы лад жыцця» паступова становіцца дэвізам кожнага студэнта БДПУ.

Няхай усё задуманае Вамі спаўняецца, няхай наперадзе будуць новыя дасягненні, поспехі, адкрыцці! Жадаю моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця!

Бахрам БАБАКУЛЫЕЎ, магістрант факультэта фізічнага выхавання

Шаноўны Аляксандр Іванавіч!

%d0%ba%d0%be%d0%bc%d0%b0%d1%80%d0%be%d0%b2%d1%81%d0%ba%d1%96%d0%b9

Многія кажуць, што самыя важныя ў камандзе КВЗ – акцёры. Іншыя сцвярджаюць: аўтары сцэнарыя. Нехта запярэчыць: удзячныя гледачы! Для нас жа, для каманды КВЗ «Лепшыя сябры», самае галоўнае – натхненне. Мы з упэўненасцю можам сказаць, што галоўным натхняльнікам зборнай з’яўляецца наш паважаны рэктар Аляксандр Іванавіч Жук. Мы гулялі 7 гадоў у розных беларускіх лігах і не атрымлівалі належнага павышэння ў рэйтынгу. Так супала, што менавіта ў год прыходу Аляксандра Іванавіча на пасаду рэктара БДПУ каманда «Лепшыя сябры» адразу стала ўдзельнікам Вышэйшай лігі КВЗ. І цяпер дзякуючы яго падтрымцы мы паспяхова пакараем міжнародныя прасторы! Таксама прыемным супадзеннем з’яўляецца той факт, што менавіта ў 2016 г. юбілей святкуе гульня КВЗ, прэзідэнт Міжнароднага саюза КВЗ Аляксандр Васільевіч Маслякоў і рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук.

Каманда КВЗ «Лепшыя сябры» ад усёй душы віншуе Аляксандра Іванавіча з днём нараджэння! Мы хочам сказаць вялікі дзякуй за натхненне, падтрымку, усёабдымную дапамогу, якую Вы аказваеце нам і ўсяму гумарыстычнаму руху! Мы жадаем Вам моцнага здароўя, вялікіх перамог у жыцці, а таксама заставацца такім жа добрым і спагадным чалавекам. Няхай прыемныя супадзенні заўжды маюць месца ў Вашым жыцці!

З павагай, Ваш Аляксандр КАМАРОЎСКІ, капітан каманды КВЗ «Лепшыя сябры»

Паважаны Аляксандр Іванавіч!

%d0%bd%d0%b0-3_%d1%82%d0%b0%d1%80%d0%b0%d0%bd%d0%be%d0%b2%d1%96%d1%87

Рада, што ў мяне ёсць магчымасць павіншаваць Вас са святам і, карыстаючыся выпадкам, выказаць Вам шчырую ўдзячнасць за ўдзел у маім жыцці.

У чэрвені адбылася паспяховая датэрміновая абарона маёй кандыдацкай дысертацыі. Я ўдзячна ўсім людзям, якія падтрымлівалі мяне, дапамагалі і словам, і справай. Сярод іх – і Вы, Аляксандр Іванавіч. Інтэлектуальная праца патрабуе моцнай матывацыі і самадысцыпліны, а таксама веры ў свае сілы і здольнасці. Таму так важна, калі яшчэ ў пачатку майго навуковага шляху Вы ўпэўнена сцвярджалі, што ў мяне ўсё атрымаецца і я сваім прыкладам змагу натхняць іншых. А крыху пазней пры фінансавай падтрымцы БДПУ я атрымала магчымасць папрацаваць у замежных архівах і знайсці каштоўную інфармацыю, якая лягла ў аснову маёй дысертацыі.

Чалавек на самай справе шчаслівы тады, калі дапамагае іншым людзям стаць шчаслівымі. Хачу пажадаць, каб вынікі Вашай працы штодня радавалі Вас і надавалі сіл і натхнення рухацца далей. Каб побач з Вамі знаходзілася сапраўдная каманда аднадумцаў і прафесіяналаў, якія будуць дапамагаць у ажыццяўленні ўсіх задуманых планаў. І няхай усё, што Вы ствараеце на карысць нашага ўніверсітэта, стане асновай росквіту і прынясе запланаваныя вынікі.

Крысціна ТАРАНОВІЧ, выкладчык-стажор кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў


1 верасня 2016 года, № 9 (1181)

З ДНЁМ ВЕДАЎ, ДАРАГІЯ СЯБРЫ!

Замена плаката

Са святам, якое без перабольшання можна назваць нацыянальным, бо да яго мае непасрэднае дачыненне амаль што ўсё насельніцтва краіны! З першым восеньскім днём, што дае старт новаму навучальнаму году і становіцца своеасаблівай вяхой на шляху прафесійнага сталення!

Шчырыя словы віншавання адрасую вам, дарагія калегі, – тым, хто ў сценах БДПУ рыхтуе настаўніцкія кадры і спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі для ўстаноў адукацыі Беларусі. І вам, нашы паважаныя студэнты, – тым, хто старанна вучыцца і спасцігае азы прафесіі як на лекцыях, так і ў педагагічных атрадах, падчас валанцёрскай і цьютарскай дзейнасці. Віншую і маладое папаўненне – тых, хто святкуе Дзень ведаў у дружнай універсітэцкай сям’і ўпершыню. Мы, у сваю чаргу, паклапаціліся пра тое, каб для вас дата «1 верасня 2016 г.» стала незабыўнай.

Сардэчна вітаю прафесарска-выкладчыцкі склад універсітэтаў-партнёраў – удзельнікаў вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара. Самыя цёплыя пажаданні дасылаю настаўнікам і вучням педагагічных класаў, калектывам школ-лабараторый, а таксама слухачам ІПКіП БДПУ – усім тым, хто не стаіць на месцы, няспынна развіваецца і кіруецца прынцыпам «Адукацыя праз усё жыццё».

Са святам! З Днём ведаў!

Рэктар БДПУ, прафесар А. І. ЖУК


30 лістапада 2015 года, № 15 (1170)

З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ, БДПУ!

Паважаны Аляксандр Іванавіч! Дарагія сябры!

Віншую вас, выкладчыкаў і студэнтаў, аспірантаў і выпускнікоў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, са 101-й гадавінай стварэння нашай alma mater. За гэтай датай – вялікі, насычаны значнымі падзеямі і яркімі здзяйсненнямі шлях, цэлае сузор’е выдатных вучоных, прафесараў і выкладчыкаў, вядомыя навуковыя школы.

Універсітэт з кожным годам становіцца толькі лепшым, а сотні ўчарашніх студэнтаў вырастаюць у сапраўдных прафесіяналаў, майстроў сваёй справы.

Галоўная задача сёння – і ўніверсітэта, і ўсёй дзяржавы – быць адзінымі ў дасягненні такіх глабальных мэт, як развіццё прыродазнаўчых, дакладных, сацыяльных і гуманітарных навук. Залог вашага поспеху заключаецца ў тым, што вы дапамагаеце студэнтам сфарміраваць актыўную, самастойную грамадзянскую пазіцыю, далучаеце іх да навуковых даследаванняў.

Я шчыра люблю БДПУ і ганаруся тым, што скончыў менавіта гэты ўніверсітэт, які даў мне трывалыя веды і навучыў браць на сябе адказнасць. Жадаю вам руху толькі наперад, новых перспектыў, грандыёзных планаў і іх ажыццяўлення, творчых ідэй і смелых рашэнняў, поспехаў і, вядома ж, усім добрага здароўя!

Віктар ЖУК, выпускнік гістарычнага факультэта БДПУ, пераможца Рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года–2014»


Паважаныя калегі!

Як жа здорава было вярнуцца ў родныя сцены БДПУ і са сцэны сваім выступленнем павіншаваць любімы ўніверсітэт са 101-годдзем, сустрэць сяброў-выпускнікоў, якія таксама былі задзейнічаны ў канцэрце! Нібыта і не развітваліся, поўнае пагружэнне на 610 гадоў назад. Гэта былі цудоўныя дні, поўныя жыцця, яркіх эмоцый, свабоды і творчасці. Дзякуй табе за гэта, універсітэт! Дзякуй выдатным выкладчыкам, патрабавальным і спагадлівым, асабліва майму куратару Любові Андрэеўне Вішнеўскай. Дзякуй педатраду «Ветразь» за бясцэнны вопыт работы з дзецьмі. Дзякуй факультэту народнай культуры (цяпер – эстэтычнай адукацыі). Гэта быў асаблівы факультэт, дзе не згасала творчая энергія, дзе мы, мастакі, рабілі свае выстаўкі-перфомансы, на якія прыходзіла па некалькі соцень чалавек. Дзякую за падтрымку нашых творчых ініцыятыў «сэрцу» факультэта – на той час намесніку дэкана па выхаваўчай рабоце Вользе Леанідаўне Залуцкай. Дзякуй БДПУ за родную мову, за веды і навыкі. Дзякуй за веру ў сябе! Дзякуй за дарагіх сяброў, з кім і далей і у па жыцці. Дзякуй за мужа! Асобныя словы ўдзячнасці хачу выказаць першаму прарэктару БДПУ Святлане Іванаўне Копцевай за падтрымку і бязмежную адданасць сваёй справе!

Пасля заканчэння святочнага канцэрта злавіла сябе на думцы, што так прыемна ехаць на сваёй машыне, у свой дом і разумець, што цяпер жа яшчэ лепш! І не хочацца лёсу іншага… Дый колькі светлага і цудоўнага яшчэ наперадзе ў многім дзякуючы табе, мой дарагі ўніверсітэт! З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ!!!

Аляксандра КАНАФАЛЬСКАЯ, выпускніца ФЭА БДПУ 2009 г.


Паважаныя калегі!

Дазвольце павіншаваць вас са святам 101-й гадавіны з дня стварэння Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

БДПУ– гэта ў першую чаргу асветніцкі цэнтр, які нясе ў свет любоў і павагу да педагагічнай прафесіі. Мы ганарымся тым, што дзякуючы вашай падтрымцы маем у сваёй гімназіі профільныя класы педагагічнага напрамку. Наша супрацоўніцтва – на дзесяцігоддзі, наша сумесная праца – для будучых пакаленняў.

Мы жадаем вялікаму і дружнаму калектыву ўніверсітэта моцнага здароўя, творчых перамог, здзяйснення задуманага. Будзьце заўсёды піянерамі ўсяго новага, цікавага і патрэбнага Айчыне і грамадству!

Калектыў гімназіі № 20 г. Мінска


Дарагія танкаўцы!

Нядаўна завітаў у родны ўніверсітэт, і сэрца зашчаміла ад прыемных успамінаў і сустрэч з сябрамі і выкладчыкамі (вось пішу зараз гэтыя радкі і стараюся не зрабіць ніводнай памылкі: нас жа вучыла беларускай мове Алена Міхайлаўна Цясевіч!). Столькі цудоўных і радасных імгненняў тут было перажыта… Мне падумалася: калі мы вучыліся, то спаборнічалі між сабой – хто менш паспаў сёння ноччу, хто колькі разоў выступіў на семінарах, каму хапіла стыпендыі на як мага большы час і г. д. Пасля заканчэння БДПУ мы мераемся заробкамі, колькасцю цыліндраў у аўто ды квадратных метраў у кватэры. Але з цягам часу на сустрэчах выпускнікоў пачынаецца іншае спаборніцтва: хто лепш за ўсіх выглядае, менш пастарэў. І мне падаецца, што пакуль, нягледзячы на свой узрост, маладзейшы за ўсіх менавіта наш універсітэт: такі ж бадзёры, высокі і статны, тут заўсёды віруе жыццё. І ў 101-ю гадавіну з дня заснавання alma mater я жадаю любімаму ўніверсітэту і далей радаваць нас цікавымі праектамі, выдатнымі выпускнікамі і сапраўднымі Настаўнік мі. Я ўпэўнены, што менавіта дзякуючы БДПУ і яго выхаванцам нашы дзеці будуць лепшымі за нас. Са святам, БДПУ!

Андрэй ЛЯШЧЫНСКІ, выпускнік факультэта беларускай і рускай філалогіі БДПУ 2009 г., журналіст, тэле- і радыёвядучы


2 кастрычніка 2015 года, № 12 (1167)

Паважаныя калегі – выкладчыкі, студэнты, выпускнікі ўніверсітэта!

_1_роtif

У першую нядзелю кастрычніка Беларусь адзначае Дзень настаўніка. Для нас з вамі гэта прафесійнае свята, але яго з упэўненасцю можна назваць усенародным: асоба Педагога праходзіць праз лёс кожнага грамадзяніна нашай краіны. Сапраўды, і для артыста, і для маркетолага, і для палітыка гэты дзень – цудоўная нагода яшчэ раз выказаць удзячнасць сваім настаўнікам, выкладчыкам, выхавацелям не толькі за набытую адукацыю, веды і кампетэнцыі, але і за мудрую падказку,правільны жыццёвы арыенцір, шчырасць і неабыякавасць.

Сёння ў краіне робіцца многае для павышэння прэстыжу педагагічнай прафесіі, і немалая роля тут належыць нам з вамі. Сумеснай плённай працай, уласнымі поспехамі і дасягненнямі, шырокай прафарыентацыйнай дзейнасцю мы заахвочваем лепшых выпускнікоў да паступлення ў БДПУ. Тым самым мы дбаем пра тое, каб ва ўстановах адукацыі рэспублікі настаўнічалі творчыя, таленавітыя, адданыя сваёй справе людзі.

Шаноўныя калегі! Упэўнены, што ў гэты святочны дзень вы атрымаеце шмат шчырых віншаванняў. Далучаюся да ўсіх цёплых слоў, а ад сябе асабіста дзякую за прафесіяналізм, ініцыятыўнасць і энтузіязм у працы, імкненне самаўдасканальвацца, крочыць у нагу з часам. Шчыра жадаю кожнаму з вас асабістага шчасця, сямейнага дабрабыту, радасці і натхнення. Няхай ва ўсіх справах і пачынаннях вас суправаджае поспех, няхай кожны дзень прыносіць станоўчыя эмоцыі! Са святам!

Рэктар БДПУ прафесар Аляксандр Жук


2 кастрычніка 2015 года, № 12 (1167)

Паважаны педагагічны калектыў і студэнцтва БДПУ!

direktor_tif

Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды прафесійнага свята!

Імкліва змяняецца жыццё, няспынна ўзнікаюць і абнаўляюцца інфармацыйныя тэхналогіі. Школьны падручнік усё часцей замяняе планшэт, а дошку – яе электронная мадыфікацыя. Аднак працэс навучання і выхавання падрастаючага пакалення дагэтуль немагчыма ўявіць без асобы Настаўніка.

БДПУ – сапраўдная скарбонка педагагічнага вопыту, генератар інавацый, кузня талентаў. Яго выкладчыкі – прыклад прафесійнай дасведчанасці і душэўнай шчодрасці, а выпускнікі – спецыялісты высокай кваліфікацыі, здольныя дапамагчы вучням спазнаць навакольны свет і саміх сябе, навучыць тварыць і ствараць.

Не менш важная і прафарыентацыйная праца ўніверсітэта – далучэнне да нашай з вамі справы лепшых прадстаўнікоў маладога пакалення, матываваных да педагагічнай дзейнасці. Сёлета вось ужо ў чацвёрты раз НДЦ «Зубраня» арганізуе для вучняў – школьных лідараў – змену «Ад захаплення – да педагагічнай прафесіі». Мы ганарымся, што нашым надзейным партнёрам па праекце стала вядучая педагагічная ВНУ краіны. Прыкладам плённага супрацоўніцтва ў гэтым напрамку з’яўляецца правядзенне Дня БДПУ з яго цікавай праграмай, тэматычным «круглым сталом» і яркімі канцэртнымі выступленнямі.

Са святам, калегі! Хай гэты дзень прынясе вам добрага здароўя і дабрабыту, невычэрпнага аптымізму і творчага натхнення, новых поспехаў і здзяйсненняў! І – да сустрэчы 13 кастрычніка на педагагічнай змене ў НДЦ «Зубраня»!

Надзея АНУФРЫЕВА, дырэктар НДЦ «Зубраня»


Сябры!

novickiy_5

Сёлета мне давялося, як нiколi раней, часцяком узгадваць пра БДПУ ў сувязі са шматлікімі спартыўнымі падзеямі ў маштабах не толькі сталіцы, але і краіны. Справа ў тым, што традыцыйна непасрэдна на стадыёнах я каменцірую для гледачоў матчы майстроў пляжнага футболу. А сёлета ў рэспублiканскiх спаборнiцтвах адбыўся дэбют каманды вашага ўніверсітэта. I, дарэчы, першы блiн у яе атрымаўся зусiм не камяком: «бронза» чэмпiянату i выхад у фiнал Кубка! А гэта, не сумнявайцеся, – найлепшая рэклама для ВНУ і педагагічнай прафесіі ў цэлым!

Яшчэ ў маі бягучага года каменціраваў футбольныя матчы «Старту пакаленняў» на сталічным стадыёне «Лакаматыў», які, дарэчы, напачатку года стаў неад’емнай часткай спартыўнага комплексу БДПУ.

І наогул, вельмi прыемна, што ў педагагічнага ўніверсітэта, яго студэнтаў i выкладчыкаў трывалая рэпутацыя ў спорце.

Так трымаць! З Днём настаўнiка!

Уладзімір НАВІЦКІ, спартыўны каментатар, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь


1 верасня 2015 года, № 10 (1165)

ШАНОЎНЫЯ КАЛЕГІ – ВЫКЛАДЧЫКІ, СУПРАЦОЎНІКІ, СТУДЭНТЫ І ВЫПУСКНІКІ БДПУ!

1_1

Сардэчна віншую вас з Днём ведаў!

Гэта цудоўнае свята аб’ядноўвае ўсіх, хто мае дачыненне да педагагічнай прафесіі і сістэмы адукацыі ў цэлым. Таму для калектыву БДПУ Першае верасня – асаблівы дзень.

Шчыра вітаю нашых першакурснікаў – 101-е пакаленне сту дэнтаў, якое толькі ўступае ў дарослае жыццё, напоўненае радасцю пазнання, творчымі здзяйсненнямі, навуковымі дасягненнямі і сапраўдным сяброўствам. Як складзецца ваш лёс ва ўніверсітэце, у найбольшай ступені залежыць ад вас саміх, ад вашага стаўлення да галоўнай справы – вучобы. Мы ж, пра фесары, выкладчыкі і супрацоўнікі БДПУ, зробім усё для таго, каб дапамагчы вам стаць сапраўднымі прафесіяналамі.

Выказваю самыя шчырыя словы віншавання педагагічнаму складу ўніверсітэта – тым, хто рыхтуе будучых настаўнікаў, нястомна і рупліва працуе на ніве адукацыі і выхавання. Дзякуй вам за адданасць нялёгкай, але высакароднай справе.

Са святам вас, паважаныя калегі! Жадаю бадзёрасці і аптымізму, здароўя і натхнення, творчай і цікавай працы, задавальнення ад кожнага пражытага дня.

З Днём ведаў, БДПУ! З пачаткам новага навучальнага года!

Рэктар БДПУ прафесар, Аляксандр Жук


Паважаныя калегі! Дарагія сябры!

danilovich2

Сардэчна віншую Вас з прафесійным святам – Днём настаўніка!

Прафесія педагога – найважнейшая ў жыцці любога грамадства, бо менавіта настаўнікі разам з бацькамі фарміруюць Асобу, Чалавека з вялікай літары.

Асабліва прыемна віншаваць з гэтым знакавым святам калектыў маёй аlma mater – Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, з якім звязаны не толькі студэнцкія гады, але і перыяд выкладчыцкай дзейнасці. Гэта незабыўны час, напоўнены яскравымі і непаўторнымі ўражаннямі, шчырым сяброўствам, радасцю спасціжэння новых ведаў, за якія я і па сённяшні дзень удзячны маім універсітэцкім выкладчыкам.

Ад душы жадаю ўсяму калектыву ўніверсітэта здароўя, шчасця, дабрабыту, плённай працы, новых творчых поспехаў і дасягненняў у пачэснай справе выхавання і падрыхтоўкі новых пакаленняў настаўнікаў!

Вячаслаў ДАНІЛОВІЧ, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі


Паважаныя выкладчыкі і студэнты БДПУ!

_tdsfdfdfif

Не так многа ў нашым календары святаў, якія аб’ядноўваюць усё грамадства. Тым больш гэта вельмі рэдка датычыцца святаў прафесійных. Але Дзень настаўніка – якраз той выпадак, калі ўсе разам: і тыя, каго віншуюць, і тыя, хто віншуе. Можна знайсці людзей, якім Бог даў магчымасць абысціся без дапамогі ўрача, але няма тых, каго абмінула ўвага педагога. Заўсёды з асаблівым пачуццём мы ўзгадваем сапраўдных настаўнікаў – тых, хто даў нам не проста веды, а своеасаблівае ўяўленне пра жыццё і свет. Менавіта іх словы і думкі становяцца для нас арыенцірамі, з якімі мы звяраем свае планы, крокі, учынкі.

Для выпускнікоў нашай alma mater гэты дзень таксама незвычайны: мы ўзгадваем тых, хто дапамог нам самім стаць настаўнікамі. Аддаючы належнае працы людзей, што пабралі самую пачэсную на зямлі справу, мы разумеем, што гэтая павага да прафесіі ў нас закладзена выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Прайшлі гады пасля яго заканчэння, але на адлегласці яшчэ больш карыснымі падаюцца іх заўвагі і парады.

Прафесія ад Бога – гэта сапраўды пра настаўніка. Дарэчы, не самая ўдзячная справа, бо вынік не заўсёды прадказальны і не заўсёды станоўчы. Тым не менш ганарыцца плёнам не толькі сваёй працы, але і дасягненнямі вучняў – перавага менавіта настаўніцкага лёсу.

Напярэдадні свята жадаю сённяшнім і будучым педагогам станоўчых эмоцый, ажыццяўлення задум, здароўя, дабрабыту і ўдзячных вучняў.

Раман ДАПІРА, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйнай і кадравай работы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі


1 верасня 2015 года, № 10 (1165)

Веды – каштоўная і невычэрпная кры ніца, якая з’яўляецца галоўным падмуркам нашых поспехаў і да сягненняў, дазваляе нам упэўнена ісці наперад і ўвасабляць у жыццё самыя смелыя задумкі.

Паважаныя педагогі, мудрыя дарадцы будучых настаўнікаў! У Дзень ведаў шчыра жадаю вам цікавай і плённай працы, мэтанакіраваных і ўдзяч ных сту дэнтаў, прафесійных перамог і твор чых здзяйсненняў. Няхай новы навучальны год прынясе вам нямала падстаў для радасці і гонару!

4_1

Выбраўшы цяжкую, але высакародную місію быць Настаўнікам, з гонарам нясіце гэта званне, дарагія студэнты, магістранты і аспіранты. Прагна засвойвайце новыя веды, творча падыходзьце да вырашэння задач, актыўна ўдзельнічайце ў справах роднай alma mater. Тады і жыццёвыя, і прафесійныя вяршыні абавязкова пакорацца вам!

Моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях! І – у добры шлях!

Галіна КАЗАК, начальнік упраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, выпускніца БДПУ


Парог БДПУ, тады яшчэ Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага, я ўпершыню пераступіў летам 1951 г. у якасці абітурыента педагагічнага факультэта. І вось ужо 64 гады запар менавіта тут сустракаю сваё любімае свята – Дзень ведаў.

4_2

Кожны год першага верасня сваю ўступную лекцыю для студэнтаў факультэтаў псіхалогіі і сацыяльна-педагагічных тэхналогій я пачынаю радкамі Я. Еўтушэнкі: «У каждого – свой тайный личный мир…» На мой погляд, гэты верш выдатна акрэслівае задачу псіхалогіі, навукі, якую я выкладаю, – пранікаць у патаемны свет чалавека. Дарэчы, гэту функцыю выконвае і мастацкая літаратура. У маёй кнізе «Псіхалогія: паэзія і проза выкладання» я паказваю, што ўсё, што ёсць у псіхалогіі, яшчэ раней было адлюстравана ў літаратурных творах і фальклоры.

Педагагічны ўніверсітэт нібыта зараджае энергіяй усіх, хто тут працуе і вучыцца, фарміруе жаданне авалодваць ведамі і гатоўнасць іх перадаваць, гарантуе вечную маладосць тым, хто звязаў сваё жыццё з педагагічнай прафесіяй.

Са святам!

Якаў КАЛАМІНСКІ, прафесар кафедры сацыяльнай псіхалогіі


Памятаю, на першым курсе мы з маёй тады аднакурсніцай, а цяпер – жонкай паехалі ў Зорны паход.

Пасля, узгадваю, на другім курсе мы зноў адправіліся ў Зорны паход. На трэцім і чацвёртым курсах мы сабе не здрадзілі і апынуліся ў Зорным паходзе. Што да пятага курса, то тут усё змянілася. У плане вучобы змянілася, але ў Зорны паход мы зноў паехалі.

4_3

А потым універсітэт скончыўся. Я гэта да чаго?

Дарагія першакурснікі, усімі праўдамі і няпраўдамі спрабуйце трапіць у Зорны паход – ён можа перавярнуць ваша жыццё. А калі не пераверне – больш можна не ездзіць, навошта месца займаць.

Хлопцы, калі з Зорным не атрымаецца – можна сабе жонку знайсці. У педуніверсітэце для гэтага ёсць усе ўмовы: там ёсць прыгожыя дзяўчаты. Уласна, там усе дзяўчаты – прыгожыя, а што яшчэ для шчасця трэба?

З Днём ведаў!

Антон МАРТЫНЕНКА, тэле- і радыёвядучы


Дарагiя педагогі, студэнты і чытачы газеты «Настаўнік»! Шчыра віншую вас з пачаткам новага навучальнага года і Днём ведаў!

Дзень ведаў – адно з самых шчырых і хвалюючых святаў. Светлыя ўспаміны пра студэнцкія гады назаўжды застаюцца ў сэрцы кожнага з нас, саграючы і падтрымліваючы ў нялёгкія моманты жыцця.

4_4

Цёплыя словы віншавання адрасую дарагім першакурснікам. Пераадолеўшы экзаменацыйныя выпрабаванні, вы ўступілі ў новы жыццёвы этап – уліліся ў шэрагі сталічнага студэнцтва. Быць жыхаром Мінска — гэта вялікі гонар і адказнасць, бо ад моладзі залежыць развіццё і росквіт нашага любімага горада. Жадаю кожнаму з вас знайсці сваё месца ў жыцці і высока несці ганаровае званне выпускніка БДПУ.

Асобныя словы падзякі – прафесарска-выкладчыцкаму складу, чыя дзейнасць, накіраваная на пака рэнне навуковых і творчых вяршынь, выклікае глыбокую павагу.

Жадаю ўсім добрага здароўя, творчага натхнення, упэў ненасці ў сваіх сілах і перамог на шля ху засваення новых ведаў!

Са святам!

Ігар КАРПЕНКА, намеснік старшыні Мінгарвыканкама, выпускнік БДПУ


23 чэрвеня 2015 года, № 9 (1164)

1_6

Ужо шмат гадоў вучні і настаўнікі агульнаадукацыйных школ краіны карыстаюцца вучэбнымі дапаможнікамі па матэматыцы і алгебры пад рэдакцыяй прафесара Л. Б. Шнепермана. Днямі Льву Барысавічу, які адпрацаваў у БДПУ 41 год (утым ліку 18 – на пасадзе загадчыка кафедры алгебры і геаметрыі), спаўняецца 85. Калектыў выкладчыкаў і супрацоўнікаў фізіка-матэматычнага факультэта ад усяго сэрца віншуе прафесара з цудоўнай датай і жадае яму моцнага здароўя, шчасця,сямейнага дабрабыту, актыўнага творчага даўгалецця і аптымізму!


30 красавіка 2015 года, № 6 (1161)

ДАРАГIЯ ВЕТЭРАНЫ!

Наша краіна рыхтуецца да святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі. Ад імя выкладчыкаў, супрацоўнікаў, студэнтаў універсітэта і ад сябе асабіста выказваю вам шчырую ўдзячнасць за неўміручы подзвіг, які падараваў мір і свабоду беларускай зямлі. Мы раздзяляем разам з вамі, шаноўныя ветэраны, вялікую радасць і вялікі боль. Дазвольце ад усяго сэрца пажадаць вам моцнага здароўя, даўгалецця, шчасця і дабрабыту.

Мы, нашчадкі Вялікай Перамогі, будзем заўсёды памятаць і шанаваць салдат, партызан, падпольшчыкаў, якія цаной уласнага жыцця адстаялі свабоду і незалежнасць Айчыны. Наш ганаровы доўг і пачэсны абавязак – рабіць усё магчымае, каб памяць пра мінулую вайну не згасала ў сэрцах новых пакаленняў, каб маладыя людзі вырасталі сапраўднымі патрыётамі, вартымі высокага подзвігу сваіх дзядоў і прадзедаў.

Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны! Са святам!

Рэктар БДПУ Аляксандр ЖУК


6 сакавіка 2015 года , № 3 (1158)

ДАРАГIЯ ЖАНЧЫНЫ!

Нарэшце да нас завітала вясна, падарыўшы не толькі цёплае надвор’е, але і адно з самых любімых святаў – 8 Сакавіка. Дазвольце мне ад імя моцнай паловы нашага працоўнага калектыву павіншаваць вас – непаўторных, чароўных, бясконца абаяльных – з надыходзячым Днём жанчын.

Дзякуючы вам наша жыццё напоўнена прыгажосцю і пяшчотай, расквечана яркімі фарбамі. Нездарма спакон вякоў творцы знаходзілі ў харастве жанчыны крыніцу натхнення. Можна падабраць тысячы слоў, але мне здаецца, што ўсе яны змясціліся ў некалькіх радках паэта Максіма Танка:

І Бог

Стварыў жанчыну.

І толькі дзякуючы ёй

Стала можна жыць

На зямлі.

Кожная жанчына надзелена дабрынёй, чуласцю і душэўнай пяшчотай. А вам, мае паважаныя калегі, гэтыя якасці ўласцівы ўдвая. Працуючы на педагагічнай ніве, вы шчодра дзеліцеся са сваімі вучнямі прафесійнай і жыццёвай мудрасцю, сардэчнай цеплынёй. Вырашаючы адказныя задачы, заўсёды застаяцеся прывабнымі, дорыце радасць тым, хто знаходзіцца побач.

Прыміце ў гэты сакавіцкі дзень самую шчырую ўдзячнасць і пажаданні моцнага здароўя, бадзёрасці, сямейнага дабрабыту, узаемаразумення з калегамі і блізкімі, прафесійных і творчых здзяйсненняў. Няхай сонечны вясновы настрой суправаджае вас круглы год!

Рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук


 

6 сакавіка 2015 года , № 3 (1158)

Ганаровай граматай БДПУ за шматгадовую працу па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных педагагічных кадраў і ў сувязі з 50-годдзем узнагароджана дэкан факультэта спецыяльнай адукацыі С. Я. Гайдукевіч. Віншуем!

У адпаведнасці з загадам рэктара БДПУ прафесара А. І. Жука, згодна з п. 7 Палажэння аб матэрыяльнай дапамозе, у мэтах сацыяльнай падтрымкі і ў сувязі з Днём абаронцаў Айчыны і Днём жанчын усім штатным работнікам універсітэта 3 сакавіка аказана матэрыяльная дапамога ў памеры 400 000 руб. (прапарцыянальна займаемай стаўцы).

З бліскучымі спартыўнымі вынікамі віншуем студэнтаў факультэта фізічнага выхавання Арыну Качан і Уладзіслава Рэвенка, а таксама старшага трэнера паралімпійскай зборнай Беларусі па дзюдо, намесніка дэкана ФФВ па выхаваўчай рабоце А. У. Катлоўскага! «Золата» і «бронзу» спартсмены БДПУ прывезлі з г. Эгер у Венгрыі, дзе 19–23 лютага праходзіў Кубак свету па дзюдо.


17 лютага 2015 года, № 2 (1157)

За істотныя вынікі, якія маюць навуковае і практычнае значэнне ў адным з прыярытэтных напрамкаў даследчай і навукова-тэхнічнай дзейнасці, стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь НАЗНАЧАНА перспектыўнаму маладому вучонаму БДПУ – загадчыку кафедры прыкладной псіхалогіі факультэта псіхалогіі Н. Л. Пузырэвіч.

За выдатную паспяховасць і значныя дасягненні ў навукова-даследчай рабоце стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі
Беларусь на 2015 г. НАЗНАЧАНА шасці аспірантам БДПУ: А. С. Брыкавай (навуковы кіраўнік – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт А. А. Лемех), А. А. Гайдаш (навуковы кіраўнік – доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар М. Г. Ясавееў), І. Ю. Грабавіковай (навуковыя кіраўнікі – кандыдат біялагічных навук, дацэнт Н. Г. Салаўёва, доктар біялагічных навук, прафесар С. Б. Мяльноў), К. Ю. Тарановіч (навуковы кіраўнік – доктар гістарычных навук, прафесар А. П. Жытко), М. А. Трыгук (навуковы кіраўнік – доктар філалагічных навук, прафесар І. П. Кудраватых), А. Л. Царкоўскаму (навуковы кіраўнік – доктар філалагічных навук, прафесар Т. Я. Камароўская).

За суаўтарства ў распрацоўцы спартыўна-забаўляльнага праекта «Пандапарк» у рамках конкурсу «Мінская змена. Лідар-2014», арганізаванага сумесна Мінгарвыканкамам і Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, сертыфікат лаўрэата ЎРУЧАНЫ студэнтцы 3-га курса факультэта фізічнага выхавання нашага ўніверсітэта Вользе Брадзяк.

Дыпломы магістраў апошнімі днямі студзеня атрымалі 68 выпускнікоў БДПУ другой ступені вышэйшай адукацыі. Амаль чвэрць з іх абаранілі дысертацыю на 10 балаў, прыкладна палова – на 9. Трэба адзначыць, што дыпломы міжнароднага ўзору ўручаны 8 замежным грамадзянам – прадстаўнікам Ізраіля, Эстоніі, Лівіі і Кітая.


3 кастрычніка 2014 года, № 14 (1149)

ДАРАГІЯ ВЫКЛАДЧЫКІ, СУПРАЦОЎНІКІ, СТУДЭНТЫ І ВЫПУСКНІКІ БДПУ!

У прафесійных дасягненнях і кар’ерным росце выпускнікоў розных гадоў мы знойдзем і плён асабістых намаганняў: за поспехамі вучняў заўсёды стаіць штодзённая і карпатлівая праца яго настаўнікаў. Зноў адчуем і зразумеем непарыўнае адзінства творчага пачатку і адказнасці за вынікі сваёй дзейнасці – яны ў нашай прафесіі заўсёды ідуць побач.

Паважаныя калегі! Няхай дасягнутыя вышыні і грандыёзныя планы на будучае натхняюць вас на далейшыя здзяйсненні на ніве адукацыі і выхавання! Шчыры вам дзякуй за бездакорную працу на карысць універсітэта, за ажыццяўленне інавацый і захаванне традыцый, за няспынны рух наперад. Таленавітых вам вучняў, удзячных паслядоўнікаў, а яшчэ – фізічных і маральных сіл для ажыццяўлення задуманага!

Студэнтам жадаю нястомна развіваць педагагічныя і творчыя здольнасці ў сценах сваёй alma mater. Ведайце, рост даверу да брэнда «БДПУ», станоўчая дынаміка развіцця ўніверсітэта, прэстыж нашай з вамі прафесіі ў наступныя сто гадоў будуць залежаць ад таго, наколькі грунтоўныя і трывалыя веды вы атрымаеце, як праявіце сябе ў самастойнай дзейнасці.

Асабіста я ўпэўнены, што многія з вас хутка стануць лепшымі ў прафесіі – настаўнікамі, выхавацелямі, псіхолагамі, сацыяльнымі работнікамі, кіраўнікамі ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Ад усяго сэрца жадаю ўсяму калектыву БДПУ далейшых поспехаў у працы, новых педагагічных перамог, шчасця, здароўя і дабрабыту!

З Днём настаўніка!

Рэктар БДПУ, прафесар Аляксандр Жук


3 кастрычніка 2014 года, № 14 (1149)

***

Намесніка дырэктара па навуковай рабоце ІПКіП У. А. Шынкарэнку з узнагароджаннем яго нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

***

Першакурсніцу факультэта спецыяльнай адукацыі Аляксандру Шурмей з перамогай у конкурсе работ маладых журналістаў «Залатое пяро Белай Русі» ў намінацыі «Мая Радзіма – Беларусь». Дыплом студэнтцы ўручыў намеснік старшыні РГА «Белая Русь» А. В. Шацько.

***

Выпускніка гістарычнага факультэта БДПУ 2010 г. В. Э. Жука з перамогай у Рэспубліканскім конкурсе «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь-2014».«Н»-даведка. Віктар Эдуардавіч працуе выкладчыкам гісторыі СШ № 11 г. Маладзечна. Педагог са стажам працы 3 гады, ён у фінальных мерапрыемствах пераўзышоў у прафесійным майстэрстве 49 лепшых настаўнікаў і выхавацеляў краіны. Кампетэнтнае журы конкурсу ўзначальваў рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук.


1 верасня 2014 года, № 1 (1147)

ДАРАГIЯ СЯБРЫ, сардэчна вiншую вас з Днём ведаў!

  1_500x707

Для першакурснікаў гэта не проста свята, а пачатак цiкавага студэнцкага жыцця, напоўненага радасцю пазнання, творчымі адкрыццямi i сапраўдным сяброўствам. Мы шчыра віншуем тых, хто 1 верасня ўпершыню ўвойдзе ў аўдыторыi alma mater, і тых, хто ўжо не адзін раз сустракаў гэта цудоўнае свята ў сценах БДПУ.

Наш універсітэт ужо сто гадоў з годнасцю выконвае важнейшую мiсiю – рыхтуе педагагічныя кадры для ўстаноў адукацыі Бацькаўшчыны. Словы ўдзячнасці ў гэты дзень выказваю выкладчыкам БДПУ – за адданасць нялёгкай, але высакароднай справе, за непахiсную веру ў iдэалы асветніцт-ва, дабра i справядлiвасцi. Педагог з’яўляецца найважнейшай фігурай у грамадстве, бо менавіта ён забяспечвае выхаванне падрастаючых пакаленняў – будучыні нашай краіны.

Жадаю ўсiм студэнтам і работнікам педагагічнага ўніверсітэта здароўя, творчых поспехаў i выдатнага настрою. Новых вам дасягненняў у вучобе i працы, шчасця i дабрабыту! І, вядома ж, шырокай дарогi ў краiну Ведаў!

Рэктар БДПУ Аляксандр Жук


12 чэрвеня 2014 года, № 11 (1146)

Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, дасягнутыя поспехі ў падрыхтоўцы высокаква-ліфікаваных спецыялістаў узнагароджана Тамара Рыгораўна ТРАФІМОВІЧ, загадчык кафедры беларускага і рускага мовазнаўства ФПА;

Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, паспяховае кіраўніцтва навуковымі працамі студэнтаў-пераможцаў ХХ Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў узнагароджаны Наталля Мікалаеўна БАЛЬ, дацэнт кафедры лагапедыі факультэта спецыяльнай адукацыі, Сяргей Іванавіч ЗЯНЬКО, загадчык кафедры прыкладной матэматыкі і інфарматыкі матэматычнага факультэта, Валянціна Мікалаеўна КЛІПІНІНА, дацэнт кафедры сацыяльнай педагогікі факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій, Марыя Іванаўна ЛІСАВА, загадчык кафедры матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі матэматычнага факультэта;

Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, дасягнутыя поспехі ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных педагагічных кадраў і ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння ўзнагароджаны Анатоль Антонавіч БАЛАЙ, загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту.


27 сакавiка 2014 года, № 4 (1139)

I НЕМАГЧЫМАЕ МАГЧЫМА ТАМУ, ХТО ЎЗЯЎ РУБЕЖ КРУТЫ

У зале рэдкай кнігі 24 лютага адкрылася выстава «Нястомны працаўнік на ніве філалогіі», на якой былі прадстаўлены навуковыя працы доктара філалагічных навук, прафесара, дэкана факультэта беларускай і рускай філалогіі Васіля Дзянісавіча СТАРЫЧОНКА, якому ў гэты дзень споўнілася 60 гадоў. Выступоўцы, у ліку якіх былі прадстаўнікі адміністрацыі БДПУ, дэканы факультэтаў, загадчыкі кафедраў і студэнты, адзначылі высокі прафесійны ўзровень навуковай дзейнасці прафесара Старычонка, шмат цёплых слоў было сказана і пра асабістыя якасці гэтага выдатнага чалавека.

2_500x453

Гледзячы на пройдзены Васілём Дзянісавічам шлях, разумееш, што «і немагчымае магчыма». Нарадзіўся будучы вучоны ў маленькай вёсцы Луцішча Крупскага раёна Мінскай вобласці праз дзевяць гадоў пасля вайны. Часы былі складаныя, але гэта не перашкодзіла вясковаму хлапчуку ажыццявіць мару, недасяжную для многіх, – паступіць у сталічную ВНУ і заняцца навукай. Але гэта здарылася потым. А напачатку была Абчугская сярэдняя школа і праца пазаштатным карэспандэнтам у раённай газеце «Ленінскім курсам», затым філалагічны факультэт БДУ з яго студэнцкай рамантыкай – будатрадамі і паездкамі на «бульбу». У 1976 г. В. Д. Старычонак пачаў працаваць у Інстытуце мовазнаўства НАН Беларусі, з 1982 – у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка: спачатку старшым выкладчыкам, потым дацэнтам, прафесарам кафедры і, нарэшце, ужо 12-ы год запар Васіль Дзянісавіч узначальвае факультэт беларускай і рускай філалогіі.

Навуковыя інтарэсы В. Д. Старычонка надзвычай шырокія – лексікалогія, лексікаграфія, дыялекталогія, полісемія, семантыка, культура мовы. Ён аўтар больш як 250 навуковых прац, сярод якіх «Слоўнік амонімаў беларускай мовы» (1991), «Полісемія ў беларускай мове (на матэрыяле субстантываў)» (1997), «Метафары ў беларускай мове» (2007). В. Д. Старычонак з’яўляецца суаўтарам такіх фундаментальных акадэмічных выданняў, як пяцітомны «Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча» і пяцітомны «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак». Значную ўвагу прафесар Старычонак надае распрацоўцы метадычных рэкамендацый і напісанню кніг па беларускай мове. Ён падрыхтаваў вучэбна-метадычныя дапаможнікі «Лінгвістычныя аналізы» (1997), «Беларуская мова: ад А да Я» (2002), «Беларуская мова: Узоры моўнага аналізу. Трэніровачныя заданні. Тэсты» (2002). З мэтай заахвоціць вучняў да вывучэння мовы і літаратуры, пашырыць іх кругагляд і моўную эрудыцыю, дапамагчы ў развіцці вобразнага і лагічнага мыслення, памяці, кемлівасці была створана кніга «Займальная філалогія» (1998).

Як дэкан факультэта беларускай і рускай філалогіі В. Д. Старычонак надае вялікую ўвагу выкладанню беларускай і рускай моў ва ўмовах беларуска-рускага білінгвізму, клапоціцца пра стварэнне інавацыйных дапаможнікаў па рускай мове, пра што сведчаць такія навуковыя працы, як «Основы фонологии» (1999), «Русский язык. Школьный словарь-справочник» (2002), «Современный русский литературный язык» (2012) і інш.

Вучонага-лінгвіста В. Д. Старычонка добра ведаюць у адукацыйных колах многіх расійскіх навучальных устаноў, дзе ён не раз выступаў з дакладамі па беларуска-рускіх узаемасувязях, стане рускай мовы ў Беларусі. На заказ маскоўскага выдавецтва «Дрофа» Васіль Старычонак (у сааўтарстве з Л. Кавадлай) падрыхтаваў даведачнае выданне «1750 экзаменационных вопросов, заданий и ответов по русскому языку для школьников и поступающих в вузы» (2001). У 1998 г. у выдавецтве «Феникс» (Растоў-на-Доне) апублікаваны «Большой лингвистический словарь», які ўключае тлумачэнне звыш трох тысяч лінгвістычных тэрмінаў і паняццяў. Гэта выданне, як сведчаць дадзеныя Расійскага індэкса навуковага цытавання і Індэкса Хірша, запатрабавана ў навуковых колах сённяшніх мовазнаўцаў.

Васіль Дзянісавіч вядзе вялікую грамадскую работу. На працягу пяці гадоў з’яўляўся членам Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, зараз уваходзіць у склад Бюро навукова-метадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца навуковым кансультантам часопіса «Роднае слова», членам рэдакцыйных калегій часопісаў «Полымя», «Весці БДПУ», «Вучоных запісак», «Русистика в Беларуси», «Кем быть?», «Kalba ir kontekstai». У сваёй грамадскай дзейнасці значную ўвагу надае развіццю міжнародных зносін, наладжванню навуковых і адукацыйных сувязей нашай установы з ВНУ розных краін. Прымаў непасрэдны ўдзел у адкрыцці Цэнтра беларускай мовы і культуры ў Бакінскім славянскім універсітэце і ў Кіеўскім дзяржаўным універсітэце. Зараз на факультэце, які ўзначальвае прафесар Старычонак, функцыянуюць цэнтры беларускай літаратуры і культуры імя Максіма Танка, азербайджанскай мовы і культуры, літуаністыкі, ізраільскай культуры і вывучэння мовы іўрыт і інш., ладзіцца шэраг міжнародных навуковых канферэнцый. Адна з найбольш вядомых і папулярных – «Мова і міжкультурныя камунікацыі» – праводзіцца на дзюх пляцоўках: у БДПУ і Літоўскім эдукалагічным універсітэце.

За значныя заслугі ў навукова-педагагічнай дзейнасці В. Д. Старычонак узнагароджаны «Медалём Францыска Скарыны», знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», шматлікімі ганаровымі граматамі.

Больш за 35 гадоў прысвяціў Васіль Дзянісавіч філалагічнай навуцы і адукацыі і ніколі не пашкадаваў, што звязаў свой лёс са складанай і адказнай працай. Гэтаму спрыялі працавітасць, прафесійныя веды, мэтанакіраванасць, адказнасць, эрудыцыя, выключная добразычлівасць, адкрытасць і чуласць у адносінах да людзей. Усё гэта і сёння складае ўнутраны стрыжань яго характару і з’яўляецца асновай вялікай павагі родных і блізкіх, калег па працы, прыцягвае да яго маладых навукоўцаў.

Алена ЖЫГАНАВА, намеснік дэкана ФБіРФ


28 лiстапада 2013 года, № 15 (1133)

СВЯТА Ў ПРАДЧУВАННІ ЮБІЛЕЮ

Урачыстым, яскравым і ў той жа час па-сямейнаму цёплым стала святкаванне 99-годдзя Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Арганізатары мерапрыемства прыклалі ўсе намаганні, каб дзень 21 лістапада стаў для кожнага запамінальным і багатым на станоўчыя эмоцыі.

3_500x510

Урачыстае пасяджэнне Савета ўніверсітэта адкрыў рэктар БДПУ прафесар П.Д. Кухарчык. Пётр Дзмітрыевіч звярнуўся да прысутных са словамі віншаванняў і адзначыў, што Дзень нараджэння ўніверсітэта – свята сапраўды сямейнае, бо яно аб’ядноўвае ўсіх нас – выкладчыкаў, супрацоўнікаў, студэнтаў і сяброў БДПУ.

Дзень універсітэта – той самы час, калі вылучаюць і віншуюць лепшых. Граматы, грашовыя прэміі, а таксама асабістыя віншаванні ад кіраўніка нашай ВНУ на святочнай цырымоніі ўзнагароджання атрымалі:

Ганаровую грамату БДПУ за шматгадовую плённую працу па падрыхтоўцы педагагічных кадраў і ў сувязі з Днём універсітэта – В.А. Канаш, старшы выкладчык кафедры хіміі, С.М. Фяклістава, загадчык кафедры сурда-педагогікі;

Ганаровую грамату БДПУ за шматгадовую плённую працу ў сістэме адукацыі і ў сувязі з Днём універсітэта – С.Д. Зінчук, вядучы інжынер кафедры інфарматыкі і асноў электронікі;

4_500x151

Грамату БДПУ за шматгадовую плённую працу па падрыхтоўцы педагагічных кадраў і ў сувязі з Днём універсітэта – С.А. Багдановіч, дацэнт кафедры матэматычнага аналізу, А.С. Васілеўская, дацэнт кафедры беларускага і рускага мовазнаўства, А.В. Ефімовіч, дацэнт кафедры паліталогіі і права, А.П. Жыганава, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце факультэта беларускай і рускай філалогіі, Л.С. Кавальчук, выкладчык кафедры эканомікі, Н.Г. Салаўёва, загадчык кафедры медыка-біялагічных асноў фізічнага выхавання, С.В. Сівуха, дацэнт кафедры сацыяльнай псіхалогіі, І.У. Тышкевіч, старшы выкладчык кафедры методык дашкольнай адукацыі, А.М. Шугаеў, старшы выкладчык кафедры музычна-інструментальных дысцыплін, С.П. Шупляк, дацэнт кафедры гісторыі старажытных цывілізацый і сярэдневякоўя;

Грамату БДПУ за шматгадовую плённую працу ў сістэме адукацыі і ў сувязі з Днём універсітэта – М.М. Альфяровіч, аператар кацельнай аграбіястанцыі, Л.А. Банько, метадыст упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю, Г.В. Будзькова, спецыяліст аддзела кадраў, Г.В. Вінаградава, метадыст вучэбна-метадычнага ўпраўлення, В.І. Кіралюк, загадчык інтэрната № 2, А.А. Палякова, метадыст Інстытута павышэння кваліфіка-цыі і перападрыхтоўкі, Р.С. Рубцоў, вядучы інжынер цэнтра студэнцкай творчасці і спорту, Н.К. Скрыганава, бухгалтар упраўлення бухгалтарскага ўліку і фінансаў, Л.М. Храпко, тэхнік службы аховы і бяспекі.

Граматы БДПУ і грашовыя прэміі ў памеры дзвюх базавых велічынь за кошт сродкаў фонду матэрыяльнага заахвочвання атрымалі і студэнты – А. Атамановіч (ФФВ), В. Бабік (фізічны факультэт), М. Воўк (факультэт прыродазнаўства), А. Дайлід (ФПА), К. Дзернакова (ФСА), В. Дымкова (ФСПТ), Т. Кучар (гістарычны факультэт), С. Лабазнікава (ФЭА), М. Маліноўская (ФБіРФ), Г. Скрабец (матэматычны факультэт), Г. Чыжык (факультэт псіхалогіі), Г. Тайлыеў (ФБіРФ), М. Шабан (ФДА).

Граматамі ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі за значны ўклад у рэалізацыю яго праграм узнагароджаны С.М. Пацкевіч, старшы выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі, Н.М. Варанец, выкладчык кафедры замежных моў № 2.

Прыемным падарункам да Дня ўніверсітэта стаў святочны канцэрт, у якім прынялі ўдзел як выкладчыкі, так і студэнты нашай alma mater. Новыя творчыя нумары, якія спецыяльна да свята падрыхтавалі танцавальны калектыў «О2» і каманда КВЗ БДПУ «Лепшыя сябры», парадавалі ўсіх без выключэння.

Віншавальная канцэртная праграма была багатай і на творчыя падарункі ад сяброў. Бадзёрасцю танцавальных рухаў залу запаліў Заслужаны аматарскі ансамбль эстраднага танца «Гарэзлівыя агеньчыкі», а звонкія галасы і неверагодны артыстызм выступоўцаў ансамбля «Заранак» Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя У.Г. Мулявіна выклікалі бурныя авацыі гледачоў. Не застаўся ў баку ад віншаванняў і БДУКіМ: па-майстэрску сплеценыя ў адно цэлае эстрадныя і класічныя танцы ў выкананні будучых работнікаў культуры ўсім прыйшліся даспадобы.

У рамках святочных мерапрыемстваў студэнты-актывісты правялі ў сталічным клубе «НЛО» тэматычную праграму, прысвечаную 99-годдзю БДПУ. Тут панавала атмасфера сапраўднага фэсту з віншаваннямі і падарункамі. Не абышлося і без смачнага торта, паласавацца якім змаглі ўсе прысутныя. Спецыяльная танцавальная вечарына скончылася ранкам, аднак на святочны канцэрт ніхто са студэнтаў не спазніўся.

Да Дня ўніверсітэта прымеркаваны яшчэ адзін прыемны падарунак – сумесны праект нашай alma mater і Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы – «Тэатральныя сустрэчы з купалаўцамі ў БДПУ». Штодня з 26 па 29 лістапада ў актавай зале вучэбнага корпуса № 3 студэнты ўсіх факультэтаў змогуць далучыцца да высокага тэатральнага мастацтва падчас прагляду новага спектакля «Самотны захад». Зручна, што паказ будзе ажыццяўляцца на працягу чатырох дзён, таму трапіць на яго зможа кожны жадаючы. Пачатак а 14-й гадзіне, уваход вольны.

Дзень нараджэння нашага ўніверсітэта стаў цудоўным святам на-пярэдадні сапраўды маштабнай падзеі – стагоддзя БДПУ, якую ўсе мы, танкаўцы, чакаем з вялікай нецярплівасцю.

Таццяна СЯНЬКО, работнік ЦСТіС, аспірантка кафедры педагогікі


3 верасня 2012 года, № 10 (1111)

Веру Анатольеўну КАПРАНАВУ, загадчыка кафедры педагогікі вышэйшай школы і сучасных выхаваўчых тэхналогій, і І.А. НОВІК, прафесара кафедры прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, якія ўзнагароджаны знакам “Выдатнік адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў.

Пятра Якаўлевіча ГУКА, начальніка першага аддзела, які ўзнагароджаны Ганаровай граматай БДПУ за шматгадовую плённую працу ў сістэме адукацыі і ў сувязі з 70-годдзем з дня нараджэння.

Уладзіміра Адамавіча ШЫЛІНЦА, кандыдата фiзiка-матэматычных навук з назначэннем на пасаду дэкана матэматычнага факультэта.


12 красавiка 2012 года, № 5 (1106)

Нагрудным знакам «За ўклад у развіццё БДПУ» ЎЗНАГАРОДЖАНЫ:

прафесар кафедры прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Ю. А. Быкадораў за шматгадовую плённую працу ў БДПУ, значныя поспехі ва ўдасканаленні адукацыйнага працэсу, укараненне інавацыйных форм і метадаў у правядзенні заняткаў, дасягненні ў навукова-даследчай дзейнасці;

член Савета па абароне дысертацый, дэкан факультэта пачатковай адукацыі (2002–2006), прафесар М. І. Міцкевіч за шматгадовую плённую працу ў БДПУ, значныя поспехі ва ўдасканаленні адукацыйнага працэсу, дасягненні ў навукова-даследчай рабоце, актыўную дзейнасць у Савеце па абароне дысертацый.


13 сакавiка 2012 года, № 3 (1104)

Ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь і УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

ЎЗНАГАРОДЖАНЫ

прарэктар па навуковай рабоце В.В. БУШЧЫК за значны ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, актыўную работу па падрыхтоўцы і атэстацыі навуковых і навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі, а таксама шматгадовую плённую дзейнасць па падрыхтоўцы педагагічных кадраў.


31 студзеня 2012 года, № 1 (1102)

Віншуем студэнтку 5-га курса гістарычнага факультэта Крысціну ТАРАНОВІЧ з узнагародай – прэміяй НАН Беларусі імя акадэміка В. Ф. Купрэвіча ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук.

Прэмія, згодна з Палажэннем, прысуджаецца не толькі масцітым вучоным, але і студэнтам, якія самастойна выканалі навуковае даследаванне і апублікавалі яго вынікі ў спецыялізаваных выданнях. Трэба дадаць, што сваё даследаванне «Дзейнасць землеўпарадкавальных камісій па рэалізацыі сталыпінскай аграрнай рэформы ў Беларусі» К. Тарановіч выканала пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук прафесара А. П. Жытко.


17 сакавіка 2011 года, № 3 (1087)

ШАНОЎНЫ АЛЯКСАНДР АЛЯКСАНДРАВІЧ КАВАЛЕНЯ!

5_500x632
Ваша самаадданасць у працы і прафесіяналізм здабылі Вам павагу як сярод студэнтаў, так і сярод калег. Сваёй плённай педагагічнай і навуковай дзейнасцю Вы зрабілі значны ўнёсак у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў. Доўгі час Вы з’яўляліся загадчыкам кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі БДПУ, а ў 2004 г. занялі высокую пасаду дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Двойчы, у 2002 і 2003 гг., Вы былі ўзнагароджаны Пасведчаннем Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за асабісты ўклад у развіццё здольнасцей таленавітай моладзі.

Жадаем Вам новых поспехаў на прафесійнай ніве, доўгіх гадоў жыцця, плённай працы, аптымізму і невычэрпнай энергіі!

Калектыў гістарычнага факультэта

ПАВАЖАНАЯ ВАЛЯНЦІНА ГЕОРГІЕЎНА МАЛЕВІЧ!

6_500x667
У кожным універсітэце ёсць людзі, якія ствараюць імідж ВНУ, падтрымліваюць яе рэпутацыю ў сваёй краіне і за мяжой. Вы, прафесар кафедры замежных моў БДПУ, член Савета жанчын, з’яўляецеся менавіта такім чалавекам. Ваша жыццё багатае і цікавае: на працягу пяці гадоў Вы працавалі ў дыпламатычных прадстаўніцтвах Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы і Рэспубліцы Карэя, узначальвалі Дэпартамент інфармацыі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Паўднёвай Карэі. Вы – высокакваліфікаваны спецыяліст, філолаг найвышэйшага ўзроўню, надзвычай інтэлігентны чалавек, уважлівы да калег і студэнтаў.

Шчыра віншуем Вас са святам і жадаем усяго самага найлепшага!

Калегі, члены Савета жанчын БДПУ

ПАВАЖАНЫ МІКАЛАЙ МІРОНАВІЧ ПЛЕСКАЦЭВІЧ!

7_500x750
Вы прайшлі слаўны шлях ад асістэнта да прафесара кафедры педагогікі, працавалі дэканам музычна-педагагічнага факультэта, першым прарэктарам БДПУ, начальнікам упраўлення ВНУ і педагагічнай адукацыі Міністэрства адукацыі, начальнікам Рэспубліканскай дзяржаўнай інспекцыі сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь.

На ўсіх кірунках дзейнасці Вы шчодра аддавалі сілы і энергію, веды і вопыт, здольнасці і талент арганізатара і вучонага ўдасканаленню справы выхавання падрастаючага пакалення і развіццю педагагічнай навукі.

Ад усёй душы віншуем з юбілеем! Жадаем моцнага здароўя, творчых поспехаў у працы, асабістага шчасця!

Выкладчыкі і супрацоўнікі кафедры педагогікі

ШАНОЎНАЯ ЛІДЗІЯ АЛЯКСАНДРАЎНА КАЗІНЕЦ!

8_500x750
Вы карыстаецеся заслужаным аўтарытэтам сярод вучоных нашай рэспублікі, настаўнікаў-практыкаў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў БДПУ.

Вашы навуковыя працы па педагогіцы істотна ўзбагацілі тэорыю і практыку падрыхтоўкі педагагічных кадраў. Вы ўнеслі значны ўклад у вырашэнне праблемы выяўлення таленавітых дзяцей. Дзякуючы Вам многія юныя даследчыкі з розных рэгіёнаў Беларусі сталі студэнтамі БДПУ і іншых навучальных устаноў краіны.

Шчыра віншуем Вас з юбілеем! Жадаем новых творчых здзяйсненняў, шчасця і сямейнага дабрабыту! Няхай промні Вашага гарачага сэрца, іскры багатых разнастайных здольнасцей многія дзесяцігоддзі асвятляюць шлях сённяшняга і будучага пакаленняў студэнтаў, калег, аднадумцаў!

Выкладчыкі і супрацоўнікі кафедры педагогікі


24 лютага 2011 года, №2 (1086)

УЗНАГАРОДЖАНЫ

Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:

А.М. Баяркін, прафесар кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі, доктар фізіка-матэматычных навук, — за дасягнутыя вынікі ў навукова-педагагічнай дзейнасці і ў сувязі з Днём беларускай навукі;

Граматай БДПУ:

Дубянецкі Э.С.,Краснова Т.І. — за дасягнутыя высокія паказчыкі ў навуковай дзейнасці ў 2010 г. і ў сувязі з Днём беларускай навукі;

АБ’ЯЎЛЕНА ПАДЗЯКА РЭКТАРА БДПУ:

Барайшуку С.М., Бонінай Т.А., Гайдукевіч С.Я., Дабранскаму В.М., Навумаву Д.І., Торхавай Г.В., Цыркуну І.І., Шыманскай В.У. — за дасягнутыя высокія паказчыкі ў навуковай дзейнасці ў 2010 г. і ў сувязі з Днём беларускай навукі.


24 лютага 2011 года, №2 (1086)

Змешаны хор факультэта эстэтычнай адукацыі “Gaudeamus” (кіраўнік – выкладчык кафедры харавога дырыжыравання Н.М. Курловіч) узнагароджаны дыпломам 1-й ступені на Х міжнародным фестывалі праваслаўных песнапенняў “Каложскі благавест” (г. Гродна). У мерапрыемстве прымалі ўдзел 50 харавых калектываў з 12 краін свету.

Трымайма сцяг БДПУ!


11 лістапада 2010 года, №14 (1081)

ШАНОЎНЫ МІКАЛАЙ КАПІТОНАВІЧ СЦЕПАНЕНКАЎ!

9_500x758
Вы аддалі нашаму ўніверсітэту большую частку пасляваеннага жыцця. Вашы глыбокія веды, высокая эрудыцыя, духоўнасць і інтэлігентасць вывелі на шырокую дарогу прафесійнай дзейнасці дзесяткі вучняў. Сёння яны працуюць у розных краінах свету: Беларусі, Польшчы, В’етнаме, Сірыі, на Кубе і інш. На працягу ўсіх гадоў дзейнасці Вы шчодра аддавалі сілы, энергію, веды і вопыт удасканаленню справы выхавання падрастаючага пакалення і развіццю педагагічнай навукі.

Ваш нялёгкі жыццёвы шлях ад настаўніка да прафесара, акадэміка Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі з’яўляецца прыкладам для маладога пакалення педагогаў-даследчыкаў.

Нягледзячы на перажытае, Вы захоўваеце бадзёрасць духу і аптымізм.

Шчыра віншуем Вас с 85-годдзем! Жадаем доўгіх гадоў жыцця, здароўя, асабістага шчасця і сямейнага цяпла!

Рэктарат, прафкам, супрацоўнікі кафедры педагогікі


11 лістапада 2010 года, №14 (1081)

ПАВАЖАНЫ ІВАН ІВАНАВІЧ ЦЫРКУН!

10_500x737
Ваша працавітасць і самаадданасць у працы, творчая ініцыятыва, невычэрпная энергія здабылі Вам заслужаны аўтарытэт не толькі сярод вучоных нашай рэспублікі, але і далёка за яе межамі. Вы з’яўляецеся акадэмікам Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы і Акадэміі педагагічных і сацыяльных навук. Міжнародным бібліяграфічным цэнтрам у Кембрыджы Вы ўключаны ў спіс 2000 лепшых вучоных XX стагоддзя.

У выніку вашых тэарэтычных і эксперыментальных даследаванняў сфарміраваўся новы навуковы кірунак — інавацыйная педагогіка, створана навуковая школа «Мадэляванне і арганізацыя інавацыйнай адукацыі». Ідэі распрацаванай вамі культурна-праксіялагічнай канцэпцыі і дыдактычнай сістэмы інавацыйнай падрыхтоўкі педагога забяспечылі стварэнне ў Рэспубліцы Беларусь прынцыпова новых нарматыўна-метадычных дакументаў у галіне вышэйшай педагагічнай адукацыі.

Вашы фундаментальныя навуковыя працы па педагогіцы істотна ўзбагацілі тэорыю і практыку падрыхтоўкі педагагічных кадраў. Яны стварылі навуковы падмурак для даследаванняў аспірантаў, магістрантаў і настаўнікаў-даследчыкаў.

Сваёй плённай педагагічнай дзейнасцю Вы ўнеслі значны ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў. Пад вашым кіраўніцтвам многія выпускнікі БДПУ абаранілі магістарскія і кандыдацкія дысертацыі і папоўнілі слаўную плеяду навукоўцаў нашай краіны.

Віншуем Вас з 60-годдзем! Жадаем поспехаў на прафесійнай ніве, здароўя і дабрабыту. Няхай мір і шчасце будуць вернымі спадарожнікамі вашага жыцця.

Рэктарат, прафкам, супрацоўнікі кафедры педагогікі


11 лістапада 2010 года, №14 (1081)

СЛОВА НАВУКОВАЕ, ПЕДАГАГІЧНАЕ, ЧАЛАВЕЧАЕ

11_500x731
Слова Паўла Міхайлава — навуковае, педагагічнае, чалавечае — у кантэксце кафедры беларускага мовазнаўства нашага ўніверсітэта набывае асаблівы сэнс. Яно — у працы сямі дацэнтаў (цэлая навуковая школа!), якія паспяхова абаранілі кандыдацкія дысертацыі пад кіраўніцтвам П.А. Міхайлава. Яно — у дапаможніках для школ і ВНУ. Яно — у творчых набытках Паўла Аляксандравіча як загадчыка кафедры, кандыдата філалагічных навук, дацэнта.

Вядомы беларускі дыялектолаг, спецыяліст у галіне лінгвагеаграфіі, анамастыкі, этналінгвістыкі, навуковай тэрміналогіі, Павел Міхайлаў нястомна стварае сваім прыкладам, думкамі, пачуццямі апірышча светласці і жыццёвай мудрасці. У юнацтве Павел умеў будаваць хаты, і адчуванне вышыні, дасягнутай розумам, здольнасцямі і выключнай працавітасцю, ніколі не пакідала яго. Да такой вышыні ён імкнецца далучаць калег-выкладчыкаў і студэнтаў. Да ягонага асэнсавання сумлення і шчырасці прыслухоўваюцца знявераныя. Зразумець, падтрымаць, дапамагчы — дынаміка гэтых дзеясловаў адчуваецца ў лёсе кожнага, каму на раздарожжы пашчасціла сагрэцца шчодрым агеньчыкам Паўла Міхайлава… Агеньчыкам, народжаным у кастрычніку.

Старонкі сёлетняй юбілейнай восені П.А. Міхайлава напоўнены яркімі колерамі ўжо спраўджанага і яшчэ задуманага. Таму і не астывае лёгкасць навуковага, педагагічнага, чалавечага палёту. Няхай жа ягоны працяг будзе па-восеньску плённым!

Таццяна СТАРАСЦЕНКА