Афіцыйная хроніка

15 чэрвеня 2017 года, № 8 (1196)

РЭКТАР БДПУ А. І. Жук і старшыня Жодзінскага гарвыканкама Ю. А. Шары падпісалі першы ў гісторыі дагавор аб супрацоўніцтве паміж вядучай установай у галіне вышэйшай педагагічнай адукацыі і дзяржаўным органам кіравання. Гэта адбылося 7 чэрвеня падчас візіту дэлегацыі alma mater у г. Жодзіна, з адміністрацыяй якога наш універсітэт доўгі час узаемадзейнічае ў рамках правядзення зорных паходаў. Дакумент накіраваны на эфектыўнае сацыяльнае партнёрства, пашырэнне інфармацыйных і дзелавых кантактаў і прадугледжвае рэалізацыю канкрэтнага плана мерапрыемстваў на 2017/2018 навучальны год.

Праграма паездкі была насычанай: прэс-канферэнцыя з прадстаўнікамі гарадскіх і абласных СМІ, сустрэча ў СШ № 9 з навучэнцамі і выкладчыкамі профільных класаў педагагічнай накіраванасці, наведванне ААТ «БелАЗ».

Замена

РЭКТАРУ БДПУ А. І. Жуку прысуджана званне Doctor honoris causa Паўднёваўкраінскага НПУ імя К. Д. Ушынскага за вялікі ўклад у развіццё навукі, адукацыі, культуры і духоўнасці. Першымі павіншавалі Аляксандра Іванавіча ўдзельнікі III Міжнароднага кангрэса «Глабальныя выклікі педагагічнай адукацыі ва ўніверсітэцкай прасторы», які праходзіў на базе Паўднёваўкраінскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя К. Д. Ушынскага (г. Адэса), – больш за 700 спецыялістаў з Беларусі, Германіі, ЗША, Ізраіля, Кітая, Літвы, Малдовы, Польшчы, Рэспублікі Карэя, Турцыі, Украіны, Чэхіі і Японіі. Прафесар А. І. Жук выступіў перад калегамі на пленарным пасяджэнні з дакладам «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка як цэнтр інавацыйнага развіцця сістэмы бесперапыннай педагагічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь», сустрэўся з першым намеснікам Міністра адукацыі і навукі Украіны У. В. Каўтунцом, прыняў удзел у рабоце Платформы рэктараў педагагічных універсітэтаў.


22 мая 2017 года, № 7 (1195)

На чарговым пасяджэнні Савета ўніверсітэта з дакладам

«Аб супрацоўніцтве БДПУ і суб’ектаў вучэбна-навукова-інавацыйнага

кластара па развіцці бесперапыннай педагагічнай адукацыі»

выступіў рэктар універсітэта А. І. Жук

Афіцыйная хроніка

У сваім дакладзе Аляксандр Іванавіч адзначыў, што дзякуючы стварэнню вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара па развіцці бесперапыннай педагагічнай адукацыі (ВНІК БПА) у краіне фарміруецца адзіная адукацыйная прастора, скарачаюцца тэрміны адаптацыі спецыялістаў, зніжаецца сабекошт іх падрыхтоўкі, павышаецца канкурэнтаздольнасць айчыннай сістэмы адукацыі. У сваю чаргу, БДПУ як цэнтр кластарнага развіцця праводзіць сістэмную работу для эфектыўнага вырашэння задач у галіне педагагічнай адукацыі.

Стратэгічнае кіраўніцтва дзейнасцю ВНІК БПА ажыццяўляе Каардынацыйны савет па пытаннях бесперапыннай педагагічнай адукацыі. Сёння ў яго складзе 26 прадстаўнікоў з усіх рэгіёнаў рэспублікі.

А. І. Жук падкрэсліў, што навукоўцы БДПУ ў супрацоўніцтве з суб’ектамі кластара распрацавалі праект прафесійна-кваліфікацыйнага стандарту педагога. У адпаведнасці з ім падрыхтаваны праекты макетаў адукацыйных стандартаў бакалаўрыяту і магістратуры профілю «Адукацыя».

Асаблівую ўвагу Аляксандр Іванавіч звярнуў на тое, што адным з асноўных напрамкаў дзейнасці ВНІК БПА стала навукова-метадычнае і арганізацыйнае забеспячэнне профільных класаў і груп педагагічнай накіраванасці (319 з колькасцю навучэнцаў 3542 чалавекі) у 252 установах агульнай сярэдняй адукацыі рэспублікі. Зацверджаны пералік з 38 педагагічных і навукова-педагагічных спецыяльнасцей, пры паступленнi на якiя выпускнікі профільных класаў (груп) залічваюцца ва ўстановы вышэйшай адукацыі без уступных выпрабаванняў.

Афіцыйная хроніка 1

Ва ўмовах кластара развіваецца эфектыўнае ўзаемадзеянне ўніверсітэтаў з установамі агульнай сярэдняй адукацыі праз філіялы кафедраў (у БДПУ – 44). Прадуктыўным механізмам паглыблення студэнтаў у будучую прафесійную дзейнасць з’яўляюцца 9 школ-лабараторый.

Асноўнай формай супрацоўніцтва суб’ектаў ВНІК БПА стала сеткавае ўзаемадзеянне праз сістэму гарызантальных сувязей, якія ахопліваюць адукацыйную і навуковую дзейнасць універсітэтаў і навукова-метадычных устаноў з выкарыстаннем патэнцыялу рэсурсных цэнтраў, вопыту навукова-педагагічных школ, іншага. Аляксандр Іванавіч у якасці прыкладу прывёў пастаянна дзеючы Рэспубліканскі метадалагічны семінар па педагагічных навуках для магістрантаў, аспірантаў, дактарантаў, іх навуковых кіраўнікоў і кансультантаў (адбылося 29 пасяджэнняў). У рамках кластара абагулены вопыт навуковых школ і рэгулярна папаўняецца зводная інфармацыйная база навукова-педагагічных школ суб’ектаў аб’яднання (53).

Адметнай рысай кластарнага ўзаемадзеяння з’яўляецца створаная сетка рэсурсных цэнтраў практыкаарыентаванай педагагічнай адукацыі (Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр інклюзіўнай адукацыі на базе факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ і Нацыянальны рэсурсны цэнтр інклюзіўнай адукацыі).

У заключэнні А. І. Жук канстатаваў, што мінулы год даказаў жыццяздольнасць і своечасовасць кластарнага ўзаемадзеяння для развіцця бесперапыннай педагагічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У рабоце Савета БДПУ бралі ўдзел першы прарэктар УА «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна» В. С. Болбас, рэктар ДУА «Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі» С. А. Сяргейка, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Сярэдняя школа № 6 г. Мінска» А. В. Фядосава.

Па выніках пасяджэння прыняты рашэнні, якія знайшлі адлюстраванне ў Пастанове Савета БДПУ. У прыватнасці, дырэктарам інстытутаў, дэканам факультэтаў, загадчыкам кафедраў даручана: актывізаваць і дыверсіфікаваць формы ўзаемадзеяння з рэгіянальнымі ўстановамі адукацыі ў рамках кластара; распаўсюдзіць вопыт факультэтаў дашкольнай адукацыі і гістарычнага па выкарыстанні патэнцыялу супрацоўніцтва са школамі-лабараторыямі ў адукацыйным працэсе; вызначыць напрамкі адукацыйнай і выхаваўчай работы з першакурснікамі – выпускнікамі педагагічных класаў з улікам іх гатоўнасці да даследчай, праектнай, творчай вучэбнай і пазавучэбнай дзейнасці. Цэнтру развіцця педагагічнай адукацыі даручана падрыхтаваць аналітычную справаздачу па выкарыстанні праблемнага поля прыярытэтных псіхолага-педагагічных даследаванняў у навукова-даследчай рабоце суб’ектаў кластара і прадставіць Палажэнне аб сеткавым узаемадзеянні суб’ектаў кластара для зацвярджэння на чарговым пасяджэнні Каардынацыйнага савета. Поўны тэкст Пастановы накіраваны ў cтруктурныя падраздзяленні ўніверсітэта.


4 мая 2017 года, № 6 (1194)

БЕЛАРУСКI КIРМАШ НА ТУРКМЕНСКАЙ ЗЯМЛI

Прадстаўнікі alma mater на чале з рэктарам БДПУ А. І. Жуком – члены афіцыйнай дэлегацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь – 25–29 красавіка прынялі ўдзел у выстаўцы адукацыйных паслуг, якая праходзіла ў сталіцы Туркменістана г. Ашгабад. Удзельнікамі «Кірмашу ведаў», які штогод арганізуецца пры цесным узаемадзеянні з туркменскімі калегамі і Пасольствам Рэспублікі Беларусь у гэтай краіне, сталі 25 беларускіх універсітэтаў. У цырымоніі адкрыцця выстаўкі прынялі ўдзел намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Руды і намеснік Міністра адукацыі Туркменістана Акнабат Атабаева.

20170426_152316

У рамках мерапрыемства рэктар БДПУ А. І. Жук наведаў Міністэрства адукацыі Туркменістана. Падчас круглага стала Аляксандр Іванавіч расказаў пра развіццё інклюзіўнай адукацыі ў нашай установе, а таксама закрануў пытанні стану і перспектыў навуковай і адукацыйнай дзейнасці ўніверсітэта.

Праграма знаходжання беларускай дэлегацыі ўключала візіты ў Дзяржаўны камітэт па турызме Туркменістана, а таксама ў шэраг устаноў вышэйшай, сярэдняй і пачатковай адукацыі. Падчас сустрэч з туркменскімі партнёрамі А. І. Жук асаблівую ўвагу ўдзяліў праблемам пашырэння міжнароднага супрацоўніцтва БДПУ з вядучымі ўніверсітэтамі краіны: Туркменскім дзяржаўным універсітэтам імя Махтумкулі, Туркменскім дзяржаўным педагагічным інстытутам імя Сейітназара Сэйду, Нацыянальным інстытутам спорту і турызму, Туркменскім нацыянальным інстытутам сусветных моў імя Даўлетмамета Азад, іншымі. Дасягнутыя дамоўленасці прадугледжваюць заключэнне дагавораў аб супрацоўніцтве, узаемадзеянне ў рамках праграмы акадэмічнай мабільнасці і г. д.

На «Кірмашы ведаў» павышанай увагай туркменскіх абітурыентаў і іх бацькоў карыстаўся інфармацыйны стэнд БДПУ. Нашы спецыялісты прадставілі яго наведвальнікам увесь спектр адукацыйных магчымасцяў універсітэта, а таксама расказалі пра ўмовы паступлення і навучання ў БДПУ, асаблівасці міграцыйнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Валерыя АНДРЭЕВА, спецыяліст упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва


14 красавіка 2017 года, № 5 (1193)

На чарговым пасяджэнні Савета нашай установы з дакладам

«ФІНАНСАВА-ЭКАНАМІЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ УНІВЕРСІТЭТА за 2016 г.

І ЗАДАЧЫ ПА ЯЕ РАЗВІЦЦІ»

выступіў рэктар БДПУ А. І. Жук. У прыватнасці, Аляксандр Іванавіч сказаў:

– Асноўныя напрамкі стратэгічнага развіцця БДПУ на 2016–2020 гг. у сферы фінансаваэканамічнай дзейнасці адпавядаюць Дзяржаўнай праграме «Адукацыя і маладзёжная палітыка». У цэнтры ўвагі – дасягненне мэт па прыярытэтных напрамках развіцця ўніверсітэта шляхам канцэнтрацыі на іх асноўных фінансавых і матэрыяльных рэсурсаў, стварэнне сістэмы матывацыі для эфектыўнай працы ўсіх супрацоўнікаў універсітэта і паспяховай вучобы студэнтаў і аспірантаў, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай інфраструктуры БДПУ.

Фінансава-эканамічная дзейнасць універсітэта ажыццяўляецца на планавай аснове ў рамках, зацверджаных Міністэрствам адукацыі. У цэлым у 2014–2016 гг. агульны аб’ём бюджэтнага фінансавання павялічыўся на 14 %, а даходы ад пазабюджэтнай дзейнасці БДПУ – на 18 %.

У агульным аб’ёме выдаткаў заработная плата з налічэннямі склала амаль 60 %. З уласных сродкаў універсітэта на яе выплочванне было накіравана 7,7 млн руб., што супастаўляльна з бюджэтным фінансаваннем – 7,8 млн руб. Сярэдні заробак па ўніверсітэце ў мінулым годзе ў параўнанні з 2014 г. павялічыўся амаль на 33 % і склаў 654,6 руб. Прычым павышэнне заработнай платы закранула ў роўнай ступені ўсе катэгорыі работнікаў, у тым ліку ПВС – 806,8 руб. (рост 134 %), іншы персанал – 493,7 руб. (рост 132%). Так, сярэднямесячная зарплата прафесара БДПУ склала 993,0 руб., дацэнта – 844,0 руб., выкладчыка – 606,0 руб.

Ва ўніверсітэце вялікая ўвага надаецца стымуляванню якасці працы работнікаў. Штомесяц усяму працоўнаму калектыву выплочваецца прэмія. За апошнія тры гады яе сярэдні памер на аднаго работніка павялічыўся на 47 % і склаў 1968,47 руб. за год. У 2016 г. кожны супрацоўнік атрымаў дадатковую прэмію ў памеры аднаго тарыфнага акладу да Дня настаўніка і Дня ўніверсітэта; па выніках 2015/2016 навучальнага года выкладчыцкаму складу выплачана па 0,75 тарыфнага акладу, астатнім работнікам – 0,5 тарыфнага акладу. У 2016 г. выплата матэрыяльнай дапамогі склала 525,0 руб. на аднаго працуючага, што амаль у два разы больш, чым у 2014 г.

схема 1

Рэалізацыя сацыяльных праграм прывяла да павелічэння бюджэтных расходаў, звязаных са стыпендыяльнымі выплатамі. Паказчык забяспечанасці, плануемы Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, складае 82 % ад агульнай колькасці студэнтаў. Калі ў 2014 г. у БДПУ колькасны паказчык стыпендыятаў знаходзіўся на ўзроўні 74 %, а ў 2015 г. – 76 %, то ў 2016 г. ён павысіўся да 81%. Павялічылася колькасць студэнтаў з сярэднімі і высокімі баламі паспяховасці. Так, удзельная вага стыпендыятаў з баламі 8–9 у 2015 г. склала 20 %, а ў 2016 г. – больш за 21%. Акрамя таго, у мінулым годзе найвышэйшыя балы – 9 і 10 – атрымлівалі адпаведна 7 % і 7,2 %. Гэта – вынік паляпшэння якасці падрыхтоўкі студэнтаў, а таксама павелічэння колькасці першакурснікаў з больш высокімі баламі школьнага атэстата.

Аляксандр Іванавіч звярнуў увагу членаў Савета на тое, што ў сітуацыі, калі бюджэтнае фінансаванне не пакрывае выдаткі, звязаныя з арганізацыяй навучальнага працэсу і гаспадарчымі патрэбамі, вялікае, калі не вырашальнае, значэнне набывае пазабюджэтная дзейнасць.

Рисунок1

За перыяд 2014–2016 гг. прыбытак універсітэта ад пазабюджэтнай дзейнасці павялічыўся на 18 %. У некаторых падраздзяленнях, як, напрыклад, вучэбна-выдавецкі цэнтр, такі рост склаў 37 % (у 2016 г. – 16 %). За павышэннем даходаў стаіць маркетынгавае рашэнне аб’яднаць участкі ксеракопіі і рознічнага гандлю. Кіраўніцтву ВВЦ рэкамендавана павялічыць прыбыткі ад гэтага віду дзейнасці на 30–35 %.

Назіраецца павелічэнне даходаў ад аказання фізкультурна-аздараўленчых платных паслуг з 60,0 тыс. руб. у 2014 г. да 169,3 тыс. руб. у 2016 г. Толькі за мінулы год рост склаў 188 %. Аднак, паколькі прыбыткі ад новай трэнажорнай залы (вул. Савецкая, 18/1) і стадыёна БДПУ не адпавядаюць капітальным укладанням у гэтыя аб’екты, кіраўніцтву спартыўнага комплексу рэкамендавана больш актыўна прыцягваць насельніцтва да заняткаў фізкультурай і спортам на базах універсітэта на ўмовах аплаты.

схема 2

Асноўнай крыніцай даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці ўніверсітэта па-ранейшаму з’яўляецца навучанне на платнай аснове, прычым аб’ём грашовых паступленняў напрамую залежыць ад колькасці навучэнцаў. У 2016 г. агульная колькасць студэнтаў у БДПУ зменшылася на 15 % у параўнанні з 2014 г., а даходы ад платнага навучання павялічыліся на 26 %. Бясспрэчным лідарам сярод падраздзяленняў з’яўляецца Інстытут псіхалогіі. У мінулым годзе на 46 % павялічыў даходы філалагічны факультэт, што звязана з аказаннем адукацыйных паслуг для замежных грамадзян. Добрыя вынікі дэманструюць факультэт фізічнага выхавання і Інстытут інклюзіўнай адукацыі. Паменшылі аналагічныя паказчыкі факультэт эстэтычнай адукацыі, ФСПТ, ФДА, гістарычны факультэт.

Замена на 2_1

У структуры даходаў ад адукацыйнай дзейнасці важнае месца займае прыбытак ад навучання студэнтаў-замежнікаў. У перыяд 2014–2016 гг. іх колькасць павялічылася больш чым у 4 разы. БДПУ выканаў устаноўлены паказчык па знешнеэканамічнай дзейнасці. Рост валютных паступленняў склаў 168,4 % пры плане 109,2 %.

Наяўнасць уласных сродкаў дала магчымасць у 2016 г. аплочваць многія патрэбы ўніверсітэта, у тым ліку камунальныя паслугі, паслугі сувязі, камандзіровачныя і транспартныя выдаткі, многае іншае.

схема 3

Аляксандр Іванавіч падкрэсліў, што рэктарат надае павышаную ўвагу развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы ўніверсітэта. Сярэдні працэнт яе абнаўлення за апошнія тры гады склаў 14,3 % пры планавай лічбе 5 %. На набыццё абсталявання ў 2016 г. выдаткавана 496,3 тыс. руб., з якіх 442,3 тыс. руб., або 90 %, – уласныя сродкі БДПУ.

Бягучы рамонт праводзіўся пераважна за кошт даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці ўніверсітэта. На яго правядзенне затрачана 1,3 млн руб., з якіх пазабюджэтныя сродкі склалі 1,1 млн руб., або 85 % ад агульнага каштарысу. На капітальны рамонт выдаткавана 638,0 тыс. руб.

Замена на 2

У інтэрнаце № 6 адрамантавана і абсталявана сучасным спартыўным інвентаром трэнажорная зала. На стадыёне БДПУ праведзена мадэрнізацыя футбольнага поля пад кладку штучнага пакрыцця, у адміністрацыйным будынку выкананы рамонт душавых і пакояў для пераапранання. Сёлета тут плануецца ўсталяваць 4 асвятляльныя мачты.

На ФСПТ пасля рамонту адкрыты рэсурсны цэнтр сацыяльна-педагагічных тэхналогій. Яго тэхнічная аснашчанасць дазваляе выкарыстоўваць сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі для правядзення вэбінараў, анлайн-канферэнцый, майстар-класаў, анлайн-кансультацый і г. д.

Абноўлены месцы агульнага карыстання ў вучэбных карпусах № 8 і № 3; выкананы рамонт 13 санвузлоў у вучэбных карпусах № 1, 2, 3; праведзены частковы рамонт і заменены аконныя і дзвярныя блокі ў вучэбным корпусе № 9.

У рамках запланаваных мерапрыемстваў, прысвечаных Году культуры ў Беларусі, у БДПУ адкрылася мастацкая галерэя «Асветнікі зямлі Беларускай». Мастацкая экспазіцыя прадстаўлена аўтарскімі работамі выкладчыкаў факультэта эстэтычнай адукацыі.

У Дзень універсітэта, 21 лістапада, адкрылася абноўленая экспазіцыя Музея БДПУ ў вучэбным корпусе № 3, асаблівасцю якой стала спалучэнне лепшых традыцый класічнай музейнай прасторы з найноўшымі камп’ютарнымі тэхналогіямі. Значная частка фондаў даступная наведвальнікам у электронным выглядзе.

У актавай зале вучэбнага корпуса № 3 праведзена мадэрнізацыя сістэмы гукавога аснашчэння і выканана ўстаноўка кліматычнага абсталявання прамысловага тыпу для кандыцыянавання паветра.

Напярэдадні Дня жанчын у вучэбным корпусе № 7 свае дзверы адчыніла «Наша кафэ» на 100 пасадачных месцаў. Гэта вырашыла праблему рацыянальнага харчавання ў адным з самых вялікіх карпусоў БДПУ.

На базе Інстытута інклюзіўнай адукацыі адкрыты Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр – унікальная структура, аналагаў якой няма ў краіне. Гэта адзіная ў Беларусі практычная і адукацыйная пляцоўка падрыхтоўкі будучых і практыкуючых педагогаў да работы ва ўмовах інклюзіўнай адукацыі. Падводзячы вынікі, А. І. Жук паставіў перад студэнтамі і супрацоўнікамі БДПУ яшчэ адну важную задачу – беражлівых адносінаў да маёмасці ўніверсітэта.

Рисунок3

Каб забяспечыць нармальнае функцыянаванне, універсітэт мае магчымасць аплочваць дадатковыя расходы за кошт перавагі даходаў над выдаткамі. Асноўныя сродкі былі накіраваны на прэміраванне і аказанне матэрыяльнай дапамогі супрацоўнікам і студэнтам. Акрамя таго, студэнтам-платнікам, якія паспяхова скончылі навучальны год, прадастаўлена зніжка на аплату навучання ў памеры больш за 18,0 тыс. руб.

У 2016 г. універсітэт атрымаў прыбытак ад аказання факультэтамі дадатковых адукацыйных паслуг у памеры 343,0 тыс. руб. У цэлым даходы павялічыліся ў 1,5 раза. Павелічэння больш чым у тры разы дамагліся ІПКіП, факультэты эстэтычнай, пачатковай і дашкольнай адукацыі. Не ў поўнай меры ўдзельнічаў у аказанні платных паслуг факультэт фізічнага выхавання.

Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу павысіць сярэднямесячную заработную плату да канца 2017 г. да 1 000,0 руб. Для таго каб выканаць яе, на думку рэктара БДПУ А. І. Жука, неабходна акрамя нарошчвання аказання платных паслуг уключыць рэжым эканоміі: скараціць камандзіровачныя, транспартныя і гаспадарчыя выдаткі, а таксама выдаткі на паслугі сувязі.

На заканчэнне Аляксандр Іванавіч адзначыў, што для забеспячэння ўстойлівага развіцця ўніверсітэта неабходна павялічваць пазабюджэтныя даходы па ўсіх напрамках, дыверсіфікаваць платныя паслугі, пры гэтым максімальна рацыянальна выкарыстоўваць наяўную матэрыяльна-тэхнічную базу, правесці аптымізацыю штатнага раскладу, каб выконваць тую ж працу, але з меншай колькасцю чалавек. Названыя даручэнні знайшлі адлюстраванне ў пастанове Савета ўніверсітэта.


31 сакавіка 2017 года № 4 (1192)

23 САКАВІКА alma mater наведала прадстаўнічая дэлегацыя Ліннаньскага педагагічнага ўніверсітэта (КНР) на чале з кіраўніком установы Лю Мінг. На сустрэчы рэктара БДПУ А. І. Жука з гасцямі прысутнічалі дэкан філалагічнага факультэта В. Д. Старычонак, намеснік дырэктара Інстытута інклюзіўнай адукацыі С. М. Фяклістава, студэнты ўніверсітэта – грамадзяне Беларусі і Кітая. Падчас размовы бакі абмеркавалі пытанні арганізацыі акадэмічнага абмену, узаемадзеяння з Цэнтрам кітайскай мовы і культуры БДПУ, навучання кітайскіх студэнтаў у магістратуры нашай установы.

Афицыйная хроника_навина 1

Па выніках сустрэчы быў перападпісаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і Ліннаньскім педагагічным універсітэтам, а гасцям прадастаўлена магчымасць наведаць Інстытут інклюзіўнай адукацыі, азнаёміцца з экспазіцыяй залы рэдкай кнігі і музея БДПУ, сустрэцца са студэнтамі Паўночна-Заходняга ўніверсітэта, якія набываюць веды ў нашым універсітэце на ўмовах уключанага навучання.

ДЭЛЕГАЦЫЯ БДПУ на чале з рэктарам А. І. Жуком 9–11 сакавіка наведала вядучыя ўстановы вышэйшай адукацыі кітайскай правінцыі Хэнань – Лаянскі педагагічны і Хэнаньскі ўніверсітэты. Падчас візіту прадстаўнікі alma mater азнаёміліся з працэсам навучання ў інстытутах мастацтва КНР і прадставілі вопыт падрыхтоўкі спецыялістаў аналагічнага профілю на факультэце эстэтычнай адукацыі БДПУ. Гаспадароў уразілі творы выяўленчага мастацтва, аўтарамі якіх з’яўляюцца студэнты ФЭА, у тым ліку радзільныя ручнікі, што былі ўручаны кітайскім калегам як сімвал нараджэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Афіцыйная хроніка_навіна 2

Вынікам візіту ў КНР стала падпісанне 7 дакументаў, сярод якіх якіх дагавор аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і Хэнаньскім універсітэтам і шэраг пагадненняў з Лаянскім педагагічным універсітэтам па распрацоўцы і рэалізацыі сумеснай праграмы падрыхтоўкі спецыялістаў эстэтычнага цыклу і фізічнага выхавання. Дзякуючы ініцыятыве рэктарата БДПУ ў беларускіх і кітайскіх студэнтаў старэйшых курсаў з’явілася рэальная магчымасць на ўмовах абмену прайсці навучанне ў адным з універсітэтаў-партнёраў на працягу аднагодвух семестраў, а ў выкладчыкаў спецыяльных дысцыплін – апрабіраваць свае метадычныя напрацоўкі ў краіне іншых культурных традыцый.


7 сакавіка 2017 года № 3 (1191)

«АБ ПАВЫШЭННІ ІНШАМОЎНАЙ КАМПЕТЭНТНАСЦІ СТУДЭНТАЎ І ВЫКЛАДЧЫКАЎ БДПУ»

Чарговае пасяджэнне Савета БДПУ было прысвечана пытанню павышэння ўзроўню валодання замежнай мовай як абавязковага паказчыка эфектыўнай прафесійнай дзейнасці педагога. З дакладам выступіла загадчык кафедры замежных моў В. П. Скок.

123

Вераніка Пятроўна паведаміла членам Савета, што прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры, якую яна ўзначальвае, распрацоўвае і ўкараняе ў вучэбна-адукацыйны працэс сучасныя тэхналогіі навучання. З мэтай арганізацыі рэйтынгавай сістэмы ацэнкі ведаў студэнтаў распрацаваны і выкарыстоўваюцца кантрольна-дыягнастычныя матэрыялы. Для пэўнай катэгорыі навучэнцаў праводзяцца дадатковыя заняткі і індывідуальнае кансультаванне, у тым ліку сіламі 40 студэнтаў-цьютараў.

Моўнай падрыхтоўцы будучых педагогаў садзейнічае іх удзел у міжнародных праграмах. Больш за 20 чалавек былі задзейнічаны ў праекце нямецкай экалагічнай арганізацыі Janun е. V. (Германія), праграме валанцёрскіх маладзёжных лагераў Ewoca (Германія – Італія – Беларусь), анлайн-праекце «Будучыя настаўнікі» (БДПУ – Тэхаскі ўніверсітэт). Наладжана актыўнае супрацоўніцтва кафедры замежных моў з міжнароднымі навукова-метадычнымі цэнтрамі – Інфармацыйным бюро Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD), Інстытутам Гётэ, Цэнтрам італьянскай культуры пры Амбасадзе Італіі ў Беларусі, іншымі.

Дэкан гістарычнага факультэта А. В. Касовіч, старшыня камісіі па падрыхтоўцы пытання, падкрэсліў, што ў апошнія гады выкладчыкі БДПУ атрымалі магчымасць удасканаліць валоданне замежнай мовай падчас навуковых стажыровак ва ўніверсітэтах Вялікабрытаніі, Германіі, Нідэрландаў, Італьянскай Рэспублікі, Рэспублікі Польшча, Літоўскай Рэспублікі і іншых краін. На думку Аляксандра Валер’евіча, павелічэнне тэрміну стажыровак дапаможа выкладчыкам набыць вельмі неабходны вопыт камунікацый на замежнай мове.

Падчас абмеркавання пытання старшыня Савета ўніверсітэта рэктар БДПУ А. І. Жук адзначыў, што павышэнне іншамоўнай кампетэнтнасці студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ – пытанне, якое мае не толькі адукацыйны, а і больш шырокі, міжнародны, кантэкст. Да яго вырашэння трэба ісці мэтанакіравана, з улікам задач, якія сёння стаяць перад сістэмай адукацыі Беларусі.

Аляксандр Іванавіч звярнуў увагу членаў Савета на тое, што філалагічнаму факультэту, Інстытуту павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі неабходна працаваць над стварэннем іншамоўнага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя ва ўніверсітэце. Трэба таксама актывізаваць намаганні па падрыхтоўцы кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі па замежных мовах і методыцы іх выкладання.

Па ініцыятыве рэктара БДПУ было прынята некалькі важных рашэнняў. У прыватнасці, дэканам факультэтаў і дырэктарам інстытутаў даручана ўнесці прапановы па арганізацыі сеткавага ўзаемадзеяння студэнтаў і магістрантаў alma mater і ўніверсітэтаўпартнёраў, чытання лекцый на англійскай мове ў рамках праграмы «Запрошаны прафесар» і правядзення алімпіяд па дысцыпліне «Замежная мова».

Кафедры замежных моў даручана распрацаваць праграму і план правядзення ў 2017/2018 навучальным годзе сеткавага практыкуму ў працэсе дыстанцыйнага ўзаемадзеяння студэнцкай моладзі розных краін; забяспечыць стварэнне электронных слоўнікаў прафесійнай лексікі для ўсіх спецыяльнасцей з наступным іх размяшчэннем на карпаратыўным сайце; прадугледзець узмацненне практычнага кампанента ў адукацыйных стандартах 3+, накіраванага на фарміраванне іншамоўнай камунікатыўнай кампетэнтнасці студэнтаў.

Аляксандр Іванавіч даручыў кафедры замежных моў сумесна з ІПКіП арганізаваць для прафесарска-выкладчыцкага складу курсы па павышэнні ўзроўню валодання замежнай мовай. У адпаведнасці з рашэннем Савета ў БДПУ будзе распрацаваны план стажыровак для тых выкладчыкаў, якія плануюць чытанне лекцый на замежнай мове.

КУрсив жирный

Автор


 

16 студзеня 2017 года, № 1 (1189)

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня г. г. падпісаў Указ аб змяненні правілаў прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

На 1_Афіцыйная хроніка

Сярод новаўвядзенняў найбольш чаканымі для БДПУ сталі льготы выпускнікам профільных класаў педагагічнай накіраванасці. З 2017 г. асобы, якія скончылі педкласы, пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці будуць залічвацца на дзённую бюджэтную форму атрымання вышэйшай адукацыі без уступных іспытаў па выніках сумоўя.

Спадзяёмся, што змены ў правілах прыёму заахвоцяць да паступлення ў наш універсітэт абітурыентаў, не толькі добра падрыхтаваных па вучэбных прадметах, а і матываваных на педагагічную прафесію. Тым больш, што за два гады навучання школьнікі павінны будуць засвоіць курс факультатыўных заняткаў «Уводзіны ў педагагічную прафесію. X–XI клас», а затым атрымаць рэкамендацыю педагагічнага савета ўстановы адукацыі.

Ідэя фарміравання педагагічных класаў была ўпершыню агучана 21 лістапада 2014 г. – у дзень святкавання 100-годдзя БДПУ. Па выніках візіту Кіраўніка дзяржавы ў наш універсітэт быў складзены пратакол даручэнняў, дзе ўказвалася неабходнасць стварэння профільных класаў педагагічнай накіраванасці і ўвядзення для іх выпускнікоў асаблівага парадку прыёму ва ўстановы вышэйшай адукацыі.

БДПУ з мэтай выканання пратакола даручэнняў Прэзідэнта распрацаваў цэласную сістэму метадычнага суправаджэння профільнага навучання, якая ўключае праграму абавязковага курса «Уводзіны ў педагагічную прафесію. X–XI клас», метадычныя рэкамендацыі па правядзенні факультатыўных заняткаў, а таксама структуру комплекснага партфоліа навучэнца.

Сёння 319 педагагічных класаў і груп дзейнічаюць у больш чым 250 установах агульнай сярэдняй адукацыі ва ўсіх рэгіёнах краіны. У іх займаецца звыш 3500 чалавек.

Такім чынам, можна з упэўненасцю сцвярджаць, што ў калектыве БДПУ не проста чакалі Указ аб змяненні правілаў прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, але і рыхтавалі базу для яго з’яўлення.

«Н»-даведка. Першы набор у дзясятыя педагагічныя класы адбыўся 1 верасня 2015 г. Таму першы выпуск прыходзіцца якраз на новы, 2017 год.


 

1 снежня 2016 года, № 14 (1186)

123

У рамках І Беларуска-французскага міжрэгіянальнага форуму БДПУ наведаў дырэктар Вышэйшай школы выкладчыцкага складу і адукацыі Акадэміі Ліёна (ESPE) Ален Муньёта. У праграме трохдзённага візіту – падпісанне Дагавора аб супрацоўніцтве паміж дзвюма ўстановамі вышэйшай адукацыі, знаёмства з вядучым педагагічным універсітэтам краіны і прадстаўнікамі рэктарата, сустрэча з выкладчыкамі факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій і наведванне Рэспубліканскага рэсурснага цэнтра, азнаямленне з дзейнасцю факультэта прыродазнаўства і Асацыяцыі «Адукацыя для ўстойлівага развіцця».

* * *

%d1%81%d0%b2%d0%b5%d1%82-%d0%b1%d0%b5%d0%b7-%d0%bc%d0%b5%d0%b6%d0%b0%d1%9e_%d0%bd%d0%b0%d0%b2%d1%96%d0%bd%d0%b0-2

Дагавор аб супрацоўніцтве 21 лістапада падпісалі кіраўнікі БДПУ і Гуандунскага політэхнічнага ўніверсітэта (КНР) – рэктары А. І. Жук і Гуо Жы. Дакумент прадугледжвае ўстанаўленне эфектыўных узаемасувязяў для забеспячэння якасці адукацыі, падрыхтоўкі канкурэнтаздольных спецыялістаў, рэалізацыі адукацыйных задач; удзел у праграмах акадэмічнай мабільнасці і «Запрошаны прафесар»; арганізацыя сеткавай магістратуры і аспірантуры, навуковае кіраўніцтва дысертантамі; ажыццяўленне міжнародных даследчых праектаў у галіне педагагічнай адукацыі. Госці наведалі факультэт эстэтычнай адукацыі, дзе для іх была праведзена экскурсія па мастацкіх майстэрнях, арганізавана наведванне майстар-класаў.


 

31 кастрычніка 2016 года, № 12 (1184)

ВІЦЭ-ПРЭЗІДЭНТАМ Асацыяцыі рэктараў педагагічных універсітэтаў Еўропы 17 кастрычніка абраны рэктар БДПУ А. І. Жук. У адпаведнасці з пратаколам Аляксандр Іванавіч выступіў перад калегамі на пленарным пасяджэнні з навуковым дакладам на тэму падрыхтоўкі магістраў педагагічнай адукацыі ў сацыякультурнай прасторы Еўропы.

Рэктар БДПУ А. І. Жук узнагароджаны знакам Нацыянальнай акадэміі педагагічных навук Украіны «Ушинський К. Д.». Заслужаную ўзна гароду Аляксандру Іванавічу ўручыў вядомы ву чоны, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, прэзідэнт НАПН, акадэмік НАН Украіны В. Р. Крэмень. Урачыстая цырымонія адбылася 17 кастрычніка ў Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі.

%d0%b0%d1%84%d1%96%d1%86%d1%8b%d0%b9%d0%bd%d0%b0%d1%8f-%d1%85%d1%80%d0%be%d0%bd%d1%96%d0%ba%d0%b0_%d1%80%d1%8d%d0%ba%d1%82%d0%b0%d1%80-%d0%bd%d0%b0-1-%d0%b7%d0%b0%d0%bc%d0%b5%d0%bd%d0%b0

І яшчэ адной узнагароды быў удастоены рэктар БДПУ А. І. Жук падчас свайго візіту ва Украіну. Гэта – медаль «Н. П. Драгаманаў», якую Вучоная рада Нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя Н. П. Драгаманава прысуджае навукоўцам за значны ўклад у развіццё педагагічнай адукацыі. Ганаровы знак прызнання яго заслуг Аляксандру Іванавічу ўручыў рэктар НПУ В. П. Андрушчанка.

%d0%b7%d0%b0%d0%bc%d0%b5%d0%bd%d0%b0-%d0%b4%d0%bb%d1%8f-%d0%b0%d1%84%d1%96%d1%86%d1%8b%d0%b9%d0%bd%d0%b0%d0%b9-%d1%85%d1%80%d0%be%d0%bd%d1%96%d0%ba%d1%96

БДПУ стаў членам навукова-адукацыйнага кансорцыуму ўстаноў вышэйшай адукацыі і НДІ Беларусі і Казахстана. Такое рашэнне 13 кастрычніка аднагалосна прынялі ўдзельнікі 5-га пасяджэння рабочай камісіі па каардынацыі дзейнасці аб’яднання. Перад прысутнымі з дакладам «БДПУ як вучэбна-навукова-інавацыйны цэнтр педагагічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь» выступіла першы прарэктар універсітэта С. І. Копцева.

НАШУ ўстанову 13 кастрычніка наведала дэлегацыя Другога пекінскага ўніверсітэта замежных моў. Падчас візіту калег з КНР першы прарэктар БДПУ С. І. Копцева і прарэктар кітайскага ўніверсітэта Чжу Гуанхао падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі.


 

10 кастрычніка 2016 года, № 11 (1183)

ВЯЛІКАЯ СПРАВА – ДЛЯ ДАСТОЙНЫХ ЛЮДЗЕЙ

«Дарагія калегі! Дазвольце ад усёй душы павіншаваць вас з нашым прафесійным святам – Днём настаўніка! Жадаю ў бягучым навучальным годзе паспяховага вырашэння пастаўленых задач, плёну ў рэалізацыі творчых ідэй і планаў! Будзьце мудрымі прафесіяналамі, імкніцеся да вяршынь педагагічнага майстэрства, беражыце сваё здароўе і здароўе сваіх блізкіх! Студэнтам я жадаю творчага асваення абранай спецыяльнасці, цікавага, насычанага жыцця ў БДПУ».

Гэтыя словы рэктар БДПУ А. І. Жук адрасаваў удзельнікам сходу працоўнага калектыву, якія сабраліся 30 верасня ў галоўнай актавай зале ўніверсітэта. Па традыцыі ўрачыстае мерапрыемства напярэдадні Дня настаўніка было прысвечана падвядзенню вынікаў работы БДПУ ў мінулым навучальным годзе і пастаноўцы задач развіцця на бягучы, 2016/2017-ы.

Сапраўды, жыццё ўніверсітэта насычана разнастайнымі падзеямі. Яны знайшлі сваё адлюстраванне на старонках «Настаўніка», у штогодніку за 2015/2016 навучальны год, у шматлікіх рэпартажах рэспубліканскіх СМІ. І мы бачым, як маштаб задач, якія БДПУ ставіць перад сабой, дынаміка іх рашэння працуюць на павышэнне іміджу ўніверсітэта ў нашай краіне і за мяжой. Такая думка была пакладзена ў аснову даклада рэктара БДПУ А. І. Жука.

Універсітэт прыступіў да выканання плана рэалізацыі Канцэпцыі развіцця педагагічнай адукацыі на 2015–2020 гг. і Праграмы стратэгічнага развіцця БДПУ. Для дасягнення новай якасці педагагічнай адукацыі праведзена маштабная арганізацыйна-метадычная работа па забеспячэнні дзейнасці педагагічных класаў. Яе вынікам стала павелічэнне колькасці педагагічных класаў і груп са 102 да 319, а колькасці навучэнцаў – з 1,6 да 3,5 тысячы. Прафілізацыя дазволіла БДПУ аператыўна ўводзіць запатрабаваныя спецыяльнасці, а значыць, своечасова рэагаваць на запыты рынку, улічваць інтарэсы абітурыентаў. І ўжо зроблены першыя крокі ў гэтым напрамку: дзеючы класіфікатар дапоўнены 4 новымі педагагічнымі спецыяльнасцямі, да навучання па якіх 1 верасня прыступілі першакурснікі факультэтаў сацыяльна-педагагічных тэхналогій, эстэтычнай адукацыі і гістарычнага факультэта.

234567

Новаўвядзенні дазваляюць універсітэту плённа вырашаць яшчэ адну з прыярытэтных задач – узмацненне практыкаарыентаванасці падрыхтоўкі педагагічных кадраў. Пачалася мадэрнізацыя педагагічнай практыкі студэнтаў – наданне ёй бесперапыннага характару. Сёння можна сцвярджаць, што эксперымент з вылучэннем аднаго «школьнага дня» сябе апраўдаў.

Яшчэ адзін напрамак аптымізацыі – уключэнне першакурснікаў у валанцёрскую дзейнасць, якая з’яўляецца магутным сродкам фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі. У мінулым годзе гэты від практыкі перастаў насіць эпізадычны характар і стаў важным складнікам падрыхтоўкі будучых педагогаў.

Узмацненню практыкаарыентаванасці садзейнічае таксама праца філіялаў кафедраў. Сёлета на іх базе прайшлі педагагічную практыку 625 студэнтаў, падрыхтавана 188 курсавых работ, ажыццяўлялася адукацыйная і даследчая дзейнасць.

Вядзецца работа па мадэрнізацыі формаў і метадаў адукацыйнага працэсу. Так, адкрыты Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр, пашыраецца падрыхтоўка спецыялістаў на замежных мовах, уведзена рэйтынгавая сістэма ацэнкі кампетэнцый студэнтаў, актывізуецца работа па ўкараненні крэдытна-модульнай сістэмы.

Для падрыхтоўкі будучага настаўніка і выхавання грамадзяніна ва ўніверсітэце праводзіцца цікавая і разнастайная работа. Гэта традыцыйныя зорныя паходы і «Зорны паход +», конкурс «Студэнт года» (яго пераможцы сёлета ўпершыню былі ўзнагароджаны педагагічным «Оскарам»), іншыя. Важную ролю ў адаптацыі першакурснікаў адыгрываюць студэнты-цьютары. Актыўна развіваецца будатрадаўскі рух. Дзейсным напрамкам выхавання стаў удзел у спартыўна-масавых мерапрыемствах, а таксама ўмацаванне спартыўнай базы ўніверсітэта.

Важным стратэгічным напрамкам дзейнасці БДПУ з’яўляецца ўдасканаленне падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі. БДПУ сёння – прызнаны лідар у галіне псіхолага-педагагічных даследаванняў краіны. Тут дзейнічаюць 17 навукова-педагагічных школ, 5 саветаў па абароне дысертацый (3 доктарскія і 2 кандыдацкія), на базе адпаведных факультэтаў створаны інстытуты псіхалогіі і інклюзіўнай адукацыі. Прафесарска-выкладчыцкі склад, аспіранты, дактаранты і студэнты актывізавалі работу па ўдзеле ў конкурсах навукова-даследчых праектаў. Сёлета ў Міністэрства адукацыі ад БДПУ было накіравана 30 праектаў, палова з якіх атрымала фінансаванне (летась іх было толькі 9). У гэтым годзе мэтавы паказчык па колькасці навуковых публікацый у рэцэнзуемых выданнях выкананы поўнасцю. Дасягнуты, нават з перавышэннем (план 1,2 – факт 1,9), мэтавы паказчык колькасці навуковых публікацый у часопісах, якія ўваходзяць у рэфератыўныя базы Scopus, РІНЦ і інш. Двое супрацоўнікаў БДПУ – прафесар А. А. Гіруцкі і дацэнт В. М. Каваленка – а ублікавалі артыкулы ў такіх выданнях, і ім зніжана вучэбная нагрузка на 100 гадзін.

У мінулым годзе быў ажыццёўлены пераход на кластарную мадэль развіцця бесперапыннай педагагічнай адукацыі. Перад універсітэтам паўстала задача выкарыстаць усе яе рэзервы, напрыклад, актывізаваць акадэмічную мабільнасць у рамках сеткавага ўзаемадзеяння.

БДПУ ідзе ў нагу з часам, пастаянна пашыраючы сваю адкрытую адукацыйную прастору: вядзецца трансляцыя мерапрыемстваў універсітэта на канале YouTube, ідзе апрабацыя модуля сайта ўстановы «Асабісты кабінет студэнта, блог выкладчыка», праводзяцца вэбінары (за год – больш за 70) і многае іншае.

За 2015/2016 навучальны год бюджэтныя і пазабюджэтныя сродкі склалі 22,6 млн руб. За год пазабюджэт павялічыўся на 3 млрд недэнамінаваных рублёў за кошт студэнтаў-платнікаў, у тым ліку замежных грамадзян, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, спорту і іншых відаў дзейнасці.

Вядома, усім важны не толькі змест, але і ўмовы арганізацыі адукацыйнага працэсу. Таму вялікая ўвага ў БДПУ ўдзяляецца развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы і рамонту будынкаў універсітэта. А маштабы зробленага за апошні год можа ацаніць кожны з супрацоўнікаў alma mater.


Пасля цырымоніі ўзнагароджання нашых калег за поспехі, дасягнутыя ў рабоце, удзельнікаў сходу чакаў падарунак – інтэлектуальная камедыя вядомага французскага драматурга Ясміна Рэза ART у выкананні артыстаў купалаўскага тэатра.

З Днём настаўніка!


 

20 верасня 2016 года, № 10 (1182)

12–14 верасня па запрашэнні рэктара БДПУ А. І. Жука ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка знаходзілася дэлегацыя Армянскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Хачатура Абавяна на чале з яго рэктарам Р. К. Мірзаханянам. Візіт у Мінск кіраўніка АДПУ надаў новы імпульс супрацоўніцтву дзвюх ВНУ ў галіне навукі і адукацыі, што пачалося ў снежні 2014 г.

%d0%b0%d1%84%d1%96%d1%86%d1%8b%d0%b9%d0%bd%d0%b0%d1%8f-%d1%85%d1%80%d0%be%d0%bd%d1%96%d0%ba%d0%b0-%d0%bd%d0%b0-2

На пасяджэнні рэктарата, якое праводзілася ў пашыраным складзе, кіраўнікі БДПУ і АДПУ пацвердзілі важнасць і правільнасць прынятых раней рашэнняў, накі раваных на беларуска-армянскае адукацыйнае супрацоўніцтва. Сярод іх – абмен выкладчыкамі і студэнтамі, праграмы павышэння кваліфікацыі кадраў, пашырэнне кантактаў з вядучымі ўстановамі вышэйшай адукацыі Еўропы ў рамках Балонскага працэсу і інш. Яскравым прыкладам рэалізацыі дагавора з’яўляецца правядзенне ў 2015 і 2016 гг. міжнароднага адукацыйнага праекта «Летняя школа» з удзелам беларускіх і армянскіх студэнтаў.

У адпаведнасці з рашэннем Савета БДПУ рэктару Армянскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Хачатура Абавяна доктару гістарычных навук прафесару Р. К. Мірзаханяну прысвоена званне «Ганаровы прафесар БДПУ». Ва ўрачыстай абстаноўцы Рубену Карленавічу былі ўручаны статусныя сімвалы – дыплом адпаведнага ўзору і аксамітная мантыя.

Спадар Мірзаханян выказаў прысутным словы падзякі за аказаны гонар, а затым прачытаў лекцыю «Адукацыйная сістэма Арменіі: мінулае, сучаснасць, будучыня».

Пасля выступлення Рубен Карленавіч адказаў на шматлікія пытанні аўдыторыі і ў прысутнасці членаў рэктарата, вядучых вучоных БДПУ, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, супрацоўнікаў і студэнтаў alma mater уручыў рэктару БДПУ, Ганароваму доктару Армянскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Хачатура Абавяна А. І. Жуку медаль «Педагагічны ўніверсітэт Х. Абавяна».


 

1 верасня 2016 года, № 9 (1181)

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 28 чэрвеня ў Палацы Незалежнасці ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды выкладчыкам і кіраўнікам устаноў вышэйшай адукацыі краіны за шматгадовую плённую работу, выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў.

Медаля «За працоўныя заслугі» ўдастоены рэктар БДПУ, доктар педагагічных навук, прафесар Аляксандр ЖУК.

Афіцыйная хроніка_навіна 1

Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб’яўлена выпускніку гістарычнага факультэта БДПУ Івану ПУГАЧУ.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэс пуб лікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы, Каралеўстве Іспанія і Партугальскай Рэспубліцы Павел Латушка накіраваў ліст з падзякай рэктару БДПУ Аляксандру Жуку і ўдзельнікам народнага ансамбля музыкі, танца і песні «Рэй» за высокі творчы і мастацкі ўзровень, які быў прадэманстраваны выкладчыкамі і студэнтамі факультэта эстэтычнай адукацыі 30 чэрвеня ў Парыжы падчас удзелу ў акцыі «Заспяваем гімн Беларусі разам», а таксама ў мерапрыемствах, прымеркаваных да 25-годдзя незалежнасці Рэспублікі Беларусь


 

21 красавіка 2016 года, № 5 (1177)

На чарговым пасяджэнні Савета ўніверсітэта з дакладам

«РАЗВІЦЦЁ ФІНАНСАВА-ЭКАНАМІЧНАЙ

ДЗЕЙНАСЦІ ЎНІВЕРСІТЭТА ў 2015 г.»

выступіў рэктар БДПУ А. І. Жук. Прапануем вашай увазе вытрымкі з яго выступлення

Праграма стратэгічнага развіцця БДПУ распрацавана ў адпаведнасці з Канцэпцыяй развіцця педагагічнай адукацыі на 2015–2020 гг., носіць комплексны характар і накіравана на забеспячэнне дынамічнага ўстойлівага функцыянавання вядучага педагагічнага ўніверсітэта краіны як цэнтра рэспубліканскага вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара. Генеральная ідэя Праграмы заключаецца ў тым, што інвесціраванне ў матэрыяльна-тэхнічную інфраструктуру павінна весціся паралельна са стварэннем сістэмы матывацыі да эфектыўнай работы ўсіх супрацоўнікаў універсітэта і да добрай вучобы студэнтаў і аспірантаў.

З 2013 па 2015 г. агульны аб’ём фінансавання ўніверсітэта склаў 690,6 млрд руб. За гэтыя гады агульнае фінансаванне павялічылася на 15 %, а даходы ад па забюджэтнай дзейнасці – на 43 %. Калі ў 2014 г. мы зарабілі на 10,5 млрд руб. больш, чым у 2013 г., то ў 2015 г. – на 25,0 млрд руб. больш, чым у 2014 г.

У бюджэтным фінансаванні ў мінулым годзе па-ранейшаму прасочвалася тэндэнцыя першачарговага забеспячэння сацыяльна абароненых артыкулаў расходаў: зарплата з налічэннямі, стыпендыя, выдаткі на дзяцей-сірот. Удзельная вага сацыяльна абароненых артыкулаў за 2015 г. склала 81 %; расходаў, якія звязаны з камунальнымі паслугамі, – 9%; іншых бягучых расходаў – 7 %; капітальных расходаў – 3%. Аднак для развіцця ўніверсітэта бюджэтных сродкаў недастаткова. Таму выйсце – у нарошчванні паза бюджэтных даходаў па ўсіх напрамках.

Галоўным сацыяльна абароненым артыкулам з’яўляецца заработная плата супрацоўнікаў з налічэннямі. Яна ў 2015 г. склала 60 % ад агульнага аб’ёму выдаткаў. З асабістых сродкаў універсітэта на заработную плату было накіравана 63,0 млрд руб., што супастаўляецца з бюджэтным фінансаваннем, якое склала 76,0 млрд руб. Гэта стала магчымым дзя куючы павелічэнню даходаў ад паза бюджэтнай дзейнасці.

Сярэдняя зарплата па ўніверсітэце ў 2015 г. у параўнанні з 2013-м павялі чы лася на 44 % і склала 5,9 млн руб., у тым лі ку ў ПВС – амаль 8 млн руб., у іншага пер саналу – 4,5 млн руб.(гл. дыяграму 1).

rtyu

Важна адзначыць, што ў параўнанні з 2014 г. павелічэнне заработнай платы склала ў сярэднім больш за 20 % для ўсіх катэгорый супрацоўнікаў універсітэта.

Дынаміка аплаты працы супрацоўнікаў БДПУ наступная. Сярэднямесячны заробак ПВС у 2015 г. павялічыўся: у прафесара – да 9,1 млн руб., у дацэнта – да 7,7 млн руб., у выкладчыка – да 5,4 млн руб.

У БДПУ вялікая ўвага надаецца стымуляванню якасці працы. Штомесяц усяму працоўнаму калектыву выплочвалася прэмія. За апошнія 2 гады яна павя лічылася больш чым на 66 % і склала ў сярэднім 14,3 млн руб. у год. У 2015 г. кожнаму супрацоўніку выплачана дадатковая прэмія: да Дня настаўніка і па выніках 2014–2015 навучальнага года ў памеры 0,75 тарыфнага акладу, да Дня ўніверсітэта – 1,0 тарыфнага акладу.

У 2015 г. выплата матэрыяльнай дапамогі ўсім супрацоўнікам склала 4,3 млн руб. на аднаго работніка, што на 65 %, або на 2/3, больш, чым у 2014 г.

Ва ўніверсітэце была працягнута работа па аптымізацыі штатнай колькасці персаналу, у выніку чаго вызвалілася 13 пасад. Гэта дало магчымасць увесці па сады для абслугоўвання стадыёна БДПУ і стварыць цэнтр дадатковай аду кацыі «Альтэрнатыва», які займаецца аргані зацыяй дадатковых адукацыйных паслуг. Мы сталі працаваць больш эфектыўна пры меншай колькасці работнікаў.

Ва ўніверсітэце ажыццяўляюцца сацыяльныя праграмы па матэрыяльнай падтрымцы студэнтаў. Так, у 2015 г. на гэтыя мэты было вылучана 24,5 млрд руб. Паказчык забяспечанасці стыпендыяй студэнтаў складае 82 % ад агульнай колькасці навучэнцаў. У БДПУ ён, на жаль, склаў 76 %. У сувязі з гэтым пра рэктарам, дэканам факультэтаў неабходна прыняць меры па паляпшэнні якасці падрыхтоўкі студэнтаў (гл. дыяграму 2).

123

У эканамічнай сітуацыі, калі бюджэтнае фінансаванне не пакрывае выдаткі, звязаныя з арганізацыяй вучэбнага працэсу і гаспадарчымі патрэбамі, вялікае значэнне набывае пазабюджэтная дзейнасць. Калі ў 2013 г. універсітэт атрымаў даход ад пазабюджэтнай дзейнасці 84,0 млрд руб., то ў 2015 г. – 119,4 млрд руб.; павелічэнне склала больш чым 35 млрд руб., або 43 %. Асноўнай крыніцай да ходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці па-ранейшаму з’яўляецца навучанне на ўмовах аплаты, якое залежыць ад колькасці навучэнцаў. У 2015 г. агульная колькасць студэнтаў у БДПУ паменшылася на 21 % у параўнанні з 2013 г. з-за скарачэння тэрмінаў навучання і зніжэння колькасці завочнікаў-платнікаў (гл. дыяграму 3). Аднак даходы ад платнага навучання павялічыліся больш чым на 27 %. Гэта звязана як з павышэннем аплаты за навучанне, так і з павелічэннем колькасці замежных студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў. Добрыя паказчыкі дэманструюць факультэты спецыяльнай адукацыі, філалагічны. Някепска выглядаюць факультэты прыродазнаўства і эстэтычнай адукацыі. На жаль, паменшыліся даходы ў ФСПТ, ФДА, ФПА, гістарычнага факультэта.

У структуры даходаў ад адукацыйнай дзейнасці важнае месца займаюць сродкі ад навучання замежных студэнтаў. Для БДПУ гэта амаль што 25 % ад платнага на вучання.

sdxcfgvhjk

За апошнія 3 гады колькасць замежных студэнтаў у БДПУ павялічылася больш чым у 1,7 раза – з 316 да 536 чалавек. Лідарам па колькасці замежных сту дэнтаў з’яўляецца філалагічны факультэт – 184 чалавекі. Добрую дынаміку маюць факультэты прыродазнаўства і фізіка-матэматычны – 58 і 52 адпаведна. На факультэце даўніверсітэцкай падрыхтоўкі вучацца амаль 130 замежных абітурыентаў, у асноўным з Ірана і Туркменістана. У 2015 г. універсітэт забяспечыў значнае перавышэнне ўстаноўленага паказчыка па знешнеэканамічнай дзейнасці. Мы і ў далейшым павінны дыверсіфіцыраваць экспарт адукацыйных паслуг (гл. дыяграму 4).

gghghgh

Наяўнасць уласных сродкаў дала ўніверсітэту магчымасць аплочваць многія патрэбы, у тым ліку: камунальныя паслугі – у памеры 6,7 млрд руб.; паслугі сувязі – 0,4 млрд руб.; камандзіровачныя і транспартныя выдаткі – на 96–97 %.

Развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы, рамонт вучэбных карпусоў і інтэрнатаў – адзін з прыярытэтных напрамкаў універсітэта. Сярэдні працэнт абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы за апошнія 3 гады склаў 12,6 % пры планавым 5-працэнтным. Важна адзначыць, што на набыццё абсталявання ў 2015 г. выдаткавана 5,5 млрд руб., амаль палова з якіх – уласныя сродкі БДПУ. Пры гэтым кошт вучэбна-лабараторнага абсталявання склаў 2,2 млрд руб., камп’ютарнай тэхні кі – 744 млн руб., сістэмы для правядзення відэаканферэнцый і вэбінараў праз сетку Інтэрнэт – 165 млн руб., абсталявання для трэнажорнай залы – 343 млн руб., трыбун для стадыёна БДПУ – 915 млн руб., абсталявання для актавай залы – 214 млн руб., абсталявання для гаспадарчых патрэб вучэбных карпусоў і інтэрнатаў – амаль 800 млн руб.

Бягучы рамонт праводзіўся пераважна за кошт даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці ўніверсітэта. Усяго на гэтыя мэты было выдаткавана 13,5 млрд руб. З іх бюджэтныя сродкі склалі 1,1 млрд руб.

На капітальны рамонт пайшло 2,2 млрд руб. (у тым ліку 55% пазабюджэтных сродкаў).

На правядзенне капітальнага і бягучага рамонту ў 2015 г. патрачана 15,7 млрд руб., з іх бюджэтныя сродкі склалі 2,1 млрд руб., уласныя – 13,6 млрд руб.

Ва ўніверсітэце пастаянна ажыццяўляюцца мерапрыемствы па эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў. У 2015 г. даведзены мэтавы паказчык па энерга захаванні – 4,7 % – быў выкананы ў поўным аб’ёме.

Важным напрамкам дзейнасці рэктарата, інжынерна-эксплуатацыйных падраздзяленняў і службаў з’яўляецца правядзенне рамонтна-будаўнічых работ на аб’ектах БДПУ. У вучэбных карпусах універсітэта за год адрамантавана больш за 100 памяшканняў – аўдыторый і кабі нетаў, холаў і кіёскаў рознічнага гандлю, у інтэрнатах – калідораў і кухань, абноўлена фізкультурна-спартыўная база, до браўпарадкавана тэрыторыя і г. д.

За кошт сродкаў бягучага рамонту былі адрамантаваны памяшканні ад міністрацыйна-бытавога корпуса і зман ціраваныновыя трыбуны стадыёна БДПУ.

У лістападзе мінулага года мы пачалі рамонт цокальнага паверха вучэбнага корпуса № 3 і, як абяцалі, да 23 лютага – Дня абаронцаў Айчыны – ра монтныя работы з устаноўкай абсталявання ў трэнажорнай зале, залах аэробікі і адзі наборстваў былі завершаны. Ужо ў першы месяц работы спартыўнага цэнтра заробак ад аказання платных паслуг насельніцтву і арганізацыям склаў 20 млн руб.

Выкананы рамонт лесвічных маршаў і пераходу ў сталовую вучэбнага корпуса № 8, абсталявана камфортная і сучасная кава-зона ў фае вучэбнага корпуса № 3 (гл. на здымку). Да Дня жанчын для калектыву факультэта дашкольнай адукацыі было адкрыта кафэ ў вучэбным корпусе № 11.

К докладу_ соедініть 2 фото_правая част

Такім чынам, у 2015 г. праведзена вялікая работа па паляпшэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўніверсітэта. У 2016 г. мы не збаўляем тэмпы: многае яшчэ належыць зрабіць.

Так, на стадыёне БДПУ запланаваны работы па замене пакрыцця футбольнага поля на «штучную траву». Праектныя работы ўжо выкананы. Адкрыццё стадыёна запланавана на 1 верасня. Працягнуцца рамонты аўдыторый і кабінетаў з заменай аконных блокаў, холаў і сан вузлоў у вучэбным корпусе № 1, актавай залы ў вучэбным корпусе № 5, будаў ніцтва кафэ на 100 пасадачных месцаў у вучэбным корпусе № 7, пера мяшчэнне музея БДПУ ў залу рэкрэацыі 3-га паверха вучэбнага корпуса № 3. Сродкі патрабуюцца вялікія. Таму адна з галоўных задач – беражлівыя адносіны да ма ёмасці ўніверсітэта, матэрыяльных каштоўнасцей, выхаванне ў кожным з нас пачуцця гаспадара. Універсітэт – наш агульны дом, і мы разам павінны яго захоўваць.

Заслугоўвае ўвагі той факт, што за 2015 г. ад аказання структурнымі падраздзяленнямі дадатковых платных адукацыйных паслуг БДПУ атрымаў даход у памеры амаль 1,7 млрд руб. У гэтым плане добра праявілі сябе філалагічны факультэт і факультэт псіхалогіі. Не раскрылі свае патэнцыяльныя магчымасці гістарычны факультэт, факультэты прыродазнаўства і пачатковай адукацыі. Таму дэканам усіх факультэтаў неабходна прыняць меры па павелічэнні даходаў ад аказання дадатковых платных адукацыйных паслуг, а не толькі ад студэнтаў-платнікаў.

Павелічэнне павінна скласці ў параўнанні з 2015 г. не менш за 20 % для фа культэтаў-лідараў і не менш за 40–50 % для аўтсайдараў.

Такім чынам, прааналізаваўшы ў дынаміцы фінансава-гаспадарчую дзейнасць універсітэта за 2 гады, можна зрабіць выснову: неабходна ва ўмовах дэфіцыту бюджэтнага фінансавання працягваць работу па вывучэнні кан’юнктуры рынку з мэтай пашырэння сферы паслуг, якія можа аказваць насельніцтву наш універсітэт. Гэта могуць быць як адукацыйныя паслугі, так і кансультатыўныя, спартыўна-аздараўленчыя, выдавецка-паліграфічныя, медыцынскія, транс партныя, паслугі аграбіястацыі «Зя лёнае», а таксама паслугі па арганізацыі і сумесным з рэгіянальнымі ўпраўленнямі адукацыі, установамі адукацыі і г. д. ажыццяўленні значных сацыяльных і навучальных праектаў


 

9 лютага 2016 года, № 1 (1173)

ВЫНІКІ НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ БДПУ ў 2015 г.

былі падведзены на чарговым пасяджэнні Савета ўніверсітэта. Як адзна чыла ў сваім дакладзе прарэктар па навуковай рабоце Г. В. Торхава, у 2015 г. ва ўніверсітэце выконвалася 141 НДР па тэматыцы, якая адзначана ў «Пераліку прыярытэтных напрамкаў навуковых даследаванняў Рэспублікі Беларусь» і іншых нарматыўных дакументах. З іх 67 выконваліся ПВС у другой палове рабочага дня, а большасць (74) фінансаваліся са сродкаў дзяржаўнага бюджэту – Міністэрства адукацыі і фонду фун да мен тальных даследаванняў.

_3_ti

Са сродкаў Міністэрства адукацыі фінансаваліся 44 навуковыя праекты на суму 3050,3 млн руб.: 33 заданні па дзяржаўных праграмах навуковых даследаванняў, 2 – па даследаваннях, накіраваных на забеспячэнне дзейнасці Міністэрства адукацыі, 9 – па грантах для маладых вучоных.

Па выніках конкурсаў, што праводзяцца фондам фундаментальных даследаванняў, супрацоўнікі ўніверсітэта ў 2015 г. распрацоўвалі 8 праектаў на суму 587 млн руб.

Агульны аб’ём фінансавання навукі ў мінулым годзе склаў 5 474 829 тыс. руб., што амаль на паўмільярда рублёў больш, чым у 2014 г.

У агульнай тэматыцы НДР у 2015 г. лідзіравалі псіхолага-педагагічныя навукі (74 заданні) у параўнанні з гуманітарнымі (40) і прыро дазнаўчымі (27). Гэта звязана ў першую чаргу са спецыфікай універсітэта, які ў адпаведнасці са сваімі функцыяй і місіяй з’яўляецца вядучым у галіне псіхолага-педагагічных навук.

Разам з тым выкананне даследаванняў у галіне прыродазнаўчых і гуманітарных навук з’яўляецца неабходным для БДПУ, бо ўплывае на якасць фундаментальнай падрыхтоўкі педагогаў, стварае неабходнае асяроддзе для іх развіцця, з’яўляецца магутным стымулам для прыцягнення на факультэты і спецыяльнасці таленавітай моладзі. Трэба адзначыць намаганні прафесарска-выкладчыцкага складу факультэта прыродазнаўства і фізіка-матэматычнага ў нарошчванні свайго навуковага патэнцыялу. Так, калі ў 2014 г. выкон валася толькі 17 фінансуемых НДР прыродазнаўча навуковай накіраванасці, то ў 2015 – ужо 27 (гл. дыяграму 1). Гэтую тэн дэнцыю не абходна захоўваць і развіваць.

_1_tif_jp

Уклад асноўных структурных падраздзяленняў у развіццё фінансавага складніку за кошт выканання аплочваемых НДР выглядае наступным чынам. Першае месца займае гістарычны факультэт (15,8 %), другое – цэнтр развіцця педагагічнай аду кацыі (14 %), трэцяе – фізіка-матэматычны факультэт (13 %).

Сярод кафедраў найбольш актыўна ў выкананні фінансуемых НДР удзельнічаюць кафедры фізікі і методыкі выкладання фізікі, гісторыі Беларусі і славянскіх на родаў, тыфлапедагогікі, сацыяльна гуманітарных дысцыплін.

Да выканання фінансуемых навукова-даследчых работ далучана 283 супрацоўнікі (у 2014 г. – 319), у тым ліку 162 з вучонай ступенню (у 2014 г. – 171). У справаздачным годзе выкананы і перавышаны сярэдні паказчык фінансуемых НДР на аднаго штатнага супрацоўніка з вучонай ступенню, дасягнуўшы 22,9 пры запланаваных 19,5.

На жаль, другі год запар ні адзін з дактарантаў не ўдзельнічаў у выкананні фінан суемых НДР; сярод выканаўцаў выключна мала студэнтаў і магістрантаў, нават колькасць аспірантаў паменшылася да 18 (у 2014 г. – 24). У 2015 г. супрацоўнікі ўніверсітэта завяршылі выкананне 52 НДР (гл. дыяграму 2).

БДПУ – установа вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, якая актыў на развіваецца і павінна заняць дастойнае месца ў сусветнай аду ка цый най і навуковай прасторы. Асабліва ва ўмовах далучэння Беларусі да Балонскага працэсу. Таму развіццё міжнародных сувязяў адносіцца да прыярытэтных напрамкаў дзейнасці
БДПУ.

41_tif_jp

Сёння існуе дзве крыніцы фінансавання міжнароднай навуковай і інавацыйнай дзейнасці – падтрымка БРФФД і ўдзел у міжнародных праектах і праграмах. Пры фінансаванні фонду фундаментальных да следаванняў у 2015 г. выконваліся 6 міжнародных навукова-даследчых праектаў. Тры з іх – сумесна з Берлінскім інстытутам геалагічных навук, Бакінскім славянскім універсітэтам, Інстытутам педагагічнай адукацыі і адукацыі дарослых Расійскай акадэміі адукацыі – завяршыліся. Яшчэ тры – сумесна з Акадэміяй навук Малдовы, Санкт-Пецярбургскім філіялам «Інстытута кіравання адукацыяй» РАА і Псіхалагічным інстытутам РАА – пачаліся ў 2015 г. і працягваюцца.

У мінулым годзе практычна завяршылася рэалізацыя міжнароднага праекта Тэмпус «Усходняе партнёрства ў сферы педагагічных інавацый у рамках інклюзіўнай адукацыі». Замежнымі партнё рамі БДПУ выступілі інсты туты і ўніверсітэты Германіі, Іспаніі, Швецыі, Украіны, Малдовы. У рамках праекта на базе 30 пілотных школ Мінскай вобласці і рэгіёнаў створана сетка каардынатараў па распаўсюджванні інфармацыі аб педагагічных інавацыях у інклюзіўнай адукацыі.

Таксама ўніверсітэт прымае ак тыўны ўдзел у праектах «Адукацыя для ўстойлівага развіцця для ўсіх пакаленняў – сацыяльны дагавор» і «Школьнікі і студэнты – лідары рэгіянальных ініцыятыў у інтарэсах устойлівага развіцця».

Асноўныя вынікі даследаванняў знайшлі адлюстраванне ў 2087 публікацыях. Сярод іх – манаграфіі, падручнікі і вучэбныя дапаможнікі з грыфам Міністэрства адукацыі, навуковыя артыкулы і тэзісы дакладаў, выдадзеныя як у рэспубліцы, так і за яе ме жамі. У 2015 г. мэтавы паказчык колькасці навуковых публікацый у рэцэнзуемых навуковых часопісах на 100 супрацоўнікаў выкананы з перавышэннем і складае 39. Дасягнуты і мэтавы паказчык колькасці навуковых публікацый у часопісах, якія ўваходзяць у рэфератыўныя базы Scopus і інш.

Тым не менш, паколькі БДПУ прэтэндуе ў рэспубліцы на статус цэнтра вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі, а ў міжнароднай адукацыйнай прасторы – адкрытага ўніверсітэта даследчага тыпу, то паказчык публікацыйнай актыўнасці на 100 чалавек неабходна павялічыць хоць бы да 50, а ў часопісах Scopus – да 5–7 (у ідэале – да 10) у год.

Апрабацыя вынікаў НДР ажыццяўлялася на міжнародных і рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцыях. У 2015 г. на ба зе БДПУ праведзены 7 міжнародных (у 2014 г. – 9) і 4 рэс публіканскія (у 2014 г. – 5) навукова-практычныя канферэнцыі. Сталі традыцыйнымі ўніверсітэцкія форумы сту дэнтаў і маладых вучоных.

Задачы па ўдасканаленні падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі з улікам праблем сучаснай псіхолага-педагагічнай навукі і адукацыйнай практыкі, якія пастаўлены ў Планеме рапрыемстваў на 2015 г., поўнасцю вырашаны. Для суб’ектаў кластара:

– распрацавана і размешчана на партале БДПУ праблемнае поле прыярытэтных псіхолага-педагагічных дасле даванняў;

– арганізавана сістэматычнае правядзен не метадалагічных семінараў для магістрантаў, аспірантаў і дактарантаў, якія выконваюць даследаванні па педагагічных навуках;

– распрацавана Палажэнне аб навукова-педагагічных школах;

– створана зводная інфармацыйная база навукова-педагагічных школ.

У цэлым, у адпаведнасці з сістэмай менеджменту якасці, працэс «Навуковая і інавацыйная дзейнасць у БДПУ» выніковы.

Разам з тым у арганізацыі і ажыццяўленні НДР існуюць «вузкія» месцы. Яны звязаны з выкананнем двух параметраў, па якіх сёння ацэньваецца навукова-даследчая і праектна-інавацыйная дзейнасць устаноў вышэйшай адукацыі. Такімі параметрамі з’яўляюцца камер цыялізацыя вынікаў НДР і прыцягненне пазабюджэтных сродкаў. БДПУ – гуманітарны ўніверсітэт, аднак ён усё ж мае адпаведныя механізмы для ажыццяўлення названых задач. Гэта падрыхтоўка:

– навукова- і вучэбна-метадычнай пра дукцыі, прызначанай у далейшым для продажу, прычым не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і на прасторы СНД;

– інавацыйнага праекта з мэтай укаранення ў адукацыйную практыку за кошт сродкаў устаноў і арганізацый-заказчыкаў або пры фінансавай падтрымцы інавацыйнага фонду Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях;

– платных адукацыйнах праграм, курсаў, трэнінгаў і іншых адукацыйных паслуг.

Прыцягненне пазабюджэтных сродкаў – справа больш складаная, але таксама выканальная. Многія супрацоўнікі ўніверсітэта дапамагаюць гораду, вырашаючы розныя важныя задачы. І робяць усё гэта бясплатна. Трэба мяняць свядомасць нашага грамадства і даць зразумець, што інтэлектуальная ўласнасць, часавыя і энергетычныя выдаткі высокакваліфі каваных спецыялістаў адукацыі павінны акупляцца хоць бы часткова.

Важнай з’яўляецца праблема пераемнасці пад рыхтоўкі навуковых работнікаў вы шэйшай кваліфікацыі. Нельга губляць адораных студэнтаў, таленавітых магістрантаў, набі раць выпадковых аспі рантаў, якія не маюць навуковага зачыну і вопыту даследчыка. Банк дадзеных адоранай моладзі БДПУ штогод павялічваецца прыкладна на 30 асоб. У асноўным гэта выдатнікі-актывісты, якія рэгулярна атрымліваюць стыпендыі і прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аднак парадокс заключаецца ў тым, што ў аспірантуру з іх паступае толькі 1–2 чалавекі, бо з 1-га курса яны не былі ўключаны ў сістэматычную даследчую і праектна-інавацыйную дзейнасць, дзе і развіваецца матывацыя, назапашваецца вопыт такой працы.

_2345ti

Вырашэнне дадзенай праблемы носіць комплексны характар. Аднак ёсць нявыкарыстаныя рэсурсы, якія маглі б вы правіць сітуацыю. Гэта – адраджэнне дзейнасці такіх мала дзёжных аб’яднанняў, як Студэнцкае навуковае таварыства БДПУ і Савет маладых вучоных. А таксама абавязковае напісанне ўсімі выпускнікамі ўніверсітэта дыпломнай работы. Гэтыя рэ сурсы, па-першае, павысяць якасць пад рыхтоўкі нашых спецыялістаў. Па-другое, стварэнне дыпломных праектаў на базах практык, філіялаў кафедраў, школ-лабараторый кластара сфарміруе інтарэс да навукова-даследчай і праектна-інавацыйнай дзейнасці, дазволіць адчуць задавальненне ад укаранёных вынікаў. Па-трэцяе, добрая дыпломная работа – аснова грунтоўнай магістарскай дысертацыі і перадумова выдатнай кандыдацкай.

У гэтай сувязі пры распрацоўцы адукацыйных стандартаў і тыпавых вучэбных планаў на 2017 г. у якасці выніковай атэстацыі выпускнікоў педагагічных спецыяльнасцей мэтазгодна разглядаць абарону дыпломнай работы.

Прыемна адзначыць, што ўзровень навукова-даследчай дзейнасці БДПУ ацэнь ваецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь як высокі. Мы і ў далейшым будзем удасканальваць НДР універсітэта, павышаць яе выніковасць, сацыяльную і эканамічную значнасць.


 

2 кастрычніка 2015 года, № 12 (1167)

На чарговым пасяджэнні Савета БДПУ з дакладамі «Аб выніках прыёмнай кампаніі-2015» і «Аб метадычнай і кадравай падтрымцы педагагічных класаў» выступілі адказны сакратар прыёмнай камісіі С. І. Васілец і дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі С. У. Якавенка. Было адзначана, што рэктарат, факультэты ўніверсітэта ў супрацоўніцтве з Камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама, упраўленнем адукацыі Мінаблвыканкама правялі значную працу па арыентацыі выпускнікоў агульнаадукацыйных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў г. Мінска і Мінскай вобласці на педагагічныя прафесіі.

ddd_2_tif

У 2015 г. універсітэт выканаў планы прыёму па дзённай (785 чалавек) і завочнай (370 чалавек) формах атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Акрамя таго, цалкам выкананы план прыёму на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі (150 чалавек). У бягучым годзе на першы курс універсітэта залічаны больш за 130 медалістаў і ўладальнікаў дыпломаў ССНУ і ПТВ з адзнакай, 270 выпускнікоў ліцэяў і гімназій. Па большасці спецыяльнасцей дзённай формы атрымання адукацыі ў параўнанні з мінулым годам выраслі конкурсы і прахадныя балы. На 60 % павялічыўся прыём замежных грамадзян.

C_2-_tif

Паспяховым вынікам сёлетняга залічэння ў БДПУ спрыяла актыўная сумесная работа факультэтаў, прыёмнай камісіі і прэс-службы БДПУ ў сацыяльных сетках.

Савет адзначыў, што праца па адкрыцці профільных класаў педагагічнага напрамку, метадычным забеспячэнні іх дзейнасці завершана. У перыяд мая–верасня бягучага года праведзены шэраг арганізацыйна-метадычных мерапрыемстваў па стварэнні і функцыянаванні педагагічных класаў у розных рэгіёнах краіны.

_2_tif

Разам з тым існуюць магчымасці для паляпшэння выніковасці такой працы за кошт узмацнення сувязяў паміж універсітэтам і навучальнымі ўстановамі, больш актыўнай работы філіялаў кафедраў, адкрыцця педагагічных гімназій і класаў, арганізацыі падрыхтоўкі школьнікаў да ўдзелу ў алімпіядах па вучэбных прадметах.

Па абмеркаваным пытанні Савет прыняў адпаведную пастанову.


 

17 верасня 2015 года, № 11 (1166)

Аляксандр Жук: «Мы многае зрабілі, аднак наперадзе — новыя задачы.

І мы іх будзем паспяхова вырашаць»

У актавай зале ўніверсітэта 11 верасня адбыўся сход працоўнага калектыву БДПУ. На яго былі запрошаны высокія госці – намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь па сацыяльных пытаннях Н. І. Качанава і Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь М. А. Жураўкоў. З грунтоўным дакладам перад прысутнымі выступіў рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук. Прапануем вашай увазе вытрымкі з яго выступлення.

– Стратэгія дзейнасці нашага ўніверсітэта на сёняшні дзень і на перспектыву вызначаецца даручэннямі Кіраўніка дзяржавы па развіцці педагагічнай адукацыі, дакументамі Мі ністэрства адукацыі па рэалізацыі гэтых даручэнняў, а таксама міжнароднымі тэндэнцыямі развіцця вышэйшай аду кацыі, якія звязаны ў тым ліку і з уступленнем Беларусі ў Балонскі працэс.

БДПУ з’яўляецца найбуйнейшым вучэбна-навукова-метадычным цэнтрам педагагічнай адукацыі рэспублікі са 100-гадовай гісторыяй. У яго структуры функцыянуюць 12 факультэтаў і 44 кафедры. Падрыхтоўка кадраў ажыццяўляецца па 64 спецыяльнасцях на першай ступені вышэйшай адукацыі і па 18 – на другой; па 48 спецыяльнасцях аспірантуры і 18 – дактарантуры. На першай ступені навучаецца каля 14 тыс. студэнтаў (5,5 тыс. – на дзён най форме атрымання адукацыі і 8,5 тыс. – на завочнай), у магістратуры – 271.

Прайшоў юбілейны для ўніверсітэта навучальны год. Ён быў насычаны яркімі, цікавымі і значнымі падзеямі. А яшчэ – дасягненнямі будучых педагогаў:

– лепшыя студэнты БДПУ за поспехі ў вучобе, навукова-даследчай рабоце, грамадскім і культурным жыцці ўніверсітэта атрымалі 53 персанальныя стыпен дыі, 13 з якіх – стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (на 5 больш, чым у мінулым годзе);

– колькасць СНДЛ у БДПУ павялічылася з 23 да 35. Навукова-даследчыя лабараторыі аб’ядналі 300 студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, якія прымалі ўдзел у 108 навуковых мерапрыемствах, апублікавалі 57 артыкулаў і 225 тэзісаў;

– на ХХІ Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў былі ўзнагароджаны 50 даследаванняў (з 53 прадстаўленых), 2 магістранты сталі лаўрэатамі, 36 працам прысвоена першая (другая) катэгорыя, 12 – трэцяя;

– на ІХ Міжнароднай навуковай алімпіядзе па педагогіцы ў галоўнай педагагічнай ВНУ Расіі – РДПУ імя А. І. Герцэна ў Санкт-Пецярбурзе – каманда аспірантаў нашага ўніверсітэта заваявала дыплом І ступені за калектыўны праект па валанцёрскай дзейнасці і 10 індывідуальных узнагарод, стаўшы абсалютным пераможцам алімпіяды;

– у 2015 г. стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны 6 аспірантам БДПУ, што ў 3 разы больш, чым у мінулым годзе. Усе яны сёлета плануюць абараніць кандыдацкія дысертацыі;

– у ХVI Рэспубліканскай выстаўцы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнцаў, прысвечанай Году моладзі і 70-годдзю Вялікай Перамогі, БДПУ ўдастоены дыплома І ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;

– за шматгадовую дзейнасць Падзякай адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска адзначаны атрады «Данка», «Данка-2», «Ліра» і валанцёрскі педагагічны атрад «Дзеці сталіцы»;

– спартыўныя дасягненні нашых студэнтаў – чэмпіёнаў і прызёраў міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтваў па фрыстайле, парашутным спорце, боксе, жаночай барацьбе, дзюдо – адзначаны 6 узнагародамі. А створаная сёлета каманда БДПУ па пляжным футболе заняла 3-е месца ў чэмпіянаце Беларусі. Студэнты ФФВ Павел Дзялендзік і Арына Качан сталі пераможцамі Кубка свету і чэмпіянату свету (адпаведна);

– зборная ўніверсітэцкая каманда КВЗ «Лепшыя сябры» ў сакавіку гэтага года выйшла ў 1/4 фіналу Вышэйшай лігі Міжнароднага саюза КВЗ.

Гэты пералік можна працягваць. Аднак галоўнай падзеяй мінулага года стала наведванне БДПУ Кіраўніком дзяржавы.

21 снежня, у дзень 100-гадовага юбілею нашай ВНУ, Аляксандр Рыгоравіч правёў 3-гадзінную сустрэчу-семінар са студэнтамі, выкладчыкамі і настаўнікамі – выпускнікамі ўніверсітэта. Вынікам гэтай сустрэчы стаў Пратакол даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па ўдасканаленні педагагічнай адукацыі, павышэнні статусу і прэстыжу педагагічнай прафесіі. БДПУ як вядучая ў галіне ўстанова адукацыі прыняў і працягвае прымаць удзел у іх выкананні.

Па ініцыятыве ўніверсітэта ў краіне адкрываюцца профільныя класы і групы педагагічнай накіраванасці. БДПУ прадставіў у Міністэрства адукацыі пра пановы аб увядзенні асобага парадку прыёму на педагагічныя спецыяльнасці іх выпускнікоў. Ён заключаецца ў тым, што навучэнцы, якія засвоілі праграму абавязковага факультатыву «Уводзіны ў педагагічную прафесію» ў аб’ёме 140 гадзін, маюць у атэстаце адзнакі не ніжэйшыя за 7 балаў і атрымалі накіраванні ад педагагічных саветаў, могуць паступаць на педагагічныя спецыяльнасці без уступных іспытаў. Гэта дазволіць зацікавіць прафесіяй матываваных, здольных абі турыентаў. Так, у верасні 2014 г. былі адкрыты 4 пе дагагічныя класы фізіка-матэматычнага і філалагічнага профіляў на базе сталічнай гімназіі № 20, а таксама вочна-завочная педагагічная гімназія. Сёння про фільныя класы педагагічнай накіраванасці ствараюцца па ўсёй рэспубліцы. У цэлым па краіне адкрыты 97 педагагічных класаў і педагагічных груп, у іх – 18 000 дзесяцікласнікаў.

У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь БДПУ распрацаваў Канцэпцыю развіцця педагагічнай адукацыі на 2015–2020 гг. Пасля шырокага абмеркавання ў студзені 2015 г. яна была зацверджана рэспубліканскім Міністэрствам адукацыі. Адна з пастаўленых задач – пераход на кластарную мадэль развіцця, якая забяспечыць інтэграцыю патэнцыялаў адукацыі, псіхолага-педагагічнай навукі і эфектыўнай адукацыйнай практыкі суб’ектаў кластара. Таксама зацверджаны склад Каар дынацыйнага савета па пытаннях бесперапыннай педагагічнай адукацыі – пастаянна дзеючага органа грамадскага самакіравання. Яго ўзначаліў рэктар БДПУ.

Вырашэнне задачы ўзмацнення практыкаарыен таванасці ў падрыхтоўцы настаўнікаў носіць комплексны характар і прадугледжвае перш за ўсё мадэрнізацыю педагагічнай практыкі, наданне ёй бесперапыннага характару. Так, у другім семестры 2014/2015 навучальнага года на фізіка-матэматычным факультэце і факультэце прыро дазнаўства праведзены эксперымент па арганізацыі педагагічнай практыкі з вылучэннем аднаго «школьнага дня» на тыдзень для студэнтаў 2-га курса. Яго вынікі пацвердзілі мэта згоднасць больш ранняга ўключэння студэнтаў у аду кацыйны працэс школы. У 2015/2016 навучальным годзе эксперымент будзе ажыццёўлены на ўсіх фа культэтах.

Акрамя таго, прадугледжваецца арганізацыя практыкі на 1-м курсе. Гэта магчыма зрабіць праз уключэнне першакурснікаў у валанцёрскую дзейнасць. У 2014/2015 навучальным годзе больш за 1000 студэнтаў удзельнічалі ў рабоце 12 валанцёрскіх клубаў і аб’яднанняў. На працягу года валанцёры працавалі на базе 30 устаноў і арганізацый Мінска і Мінскай вобласці, у дзіцячых аздараўленчых летніках, цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання. Валанцёрскі педагагічны атрад «Дзеці сталіцы» ў летні перыяд працаваў на базе 10 школ Маскоўскага раёна г. Мінска. Сёлета звыш 70 студэнтаў арганізоўвалі вольны час дзяцей рознаўзроставых груп, у тым ліку падлеткаў з дэвіянтнымі паводзінамі.

Валанцёрская дзейнасць фарміруе прафесійныя навыкі, а таму яе трэба разглядаць як адзін з відаў педагагічнай практыкі і ўключаць у структуру беспе рапыннай падрыхтоўкі спецыяліста. Гэтая ідэя лягла ў аснову інавацыйнага праекта, распрацаванага групай нашых аспірантаў і прадстаўленага на Міжнароднай навуковай алімпіядзе ў вядучай педагагічнай ВНУ Расіі – РДПУ імя А. І. Герцэна, дзе ён атрымаў самую высокую ацэнку журы. Праект стаў асновай праграмы, якая сёлета пачынае апрабацыю на трох факультэтах: сацыяльна-педагагічных тэхналогій, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі.

Важкі ўнёсак ва ўмацаванне практычнага складніку падрыхтоўкі педагагічных кадраў у 2014/2015 навучальным годзе зрабілі філіялы кафедраў. У нас іх 35 – на базе ўстаноў адукацыі г. Мінска і 6 – у іншых рэгіёнах. На базах філіялаў кафедраў у гэтым наву чальным годзе прайшлі педагагічную практыку 625 чалавек, падрыхтавана 188 курсавых работ і, акрамя таго, ажыццяў лялася даследчая дзейнасць, вывучаўся педагагічны вопыт настаўнікаў, што забяспечыла больш эфектыўнае фарміраванне прафесійных кампетэнцый будучых педагогаў.

Прафарыентацыя, вынікі прыёмнай кампаніі

Вынікі прыёмнай кампаніі-2015 яшчэ раз пераконваюць нас у неабходнасці правядзення сістэмнай праф арыентацыйнай работы. Сёлета ў выніку яе план прыёму на бюджэтныя месцы выкананы на 100 % без аб’яўлення дадатковага набору. У БДПУ было пададзена звыш 2,5 тыс. заяў на 1155 бюджэтных месцаў, што на 30 % больш, чым у 2014 г. Конкурс на дзённую форму навучання склаў больш за 2 чалавекі на месца. План мэтавага набору таксама выкананы на 100 %. Такі высокі паказчык – вынік сумеснай работы па дагаворах, якія БДПУ заключыў з камітэтам па адукацыі Мінгарвы канкама, упраўленнем адукацыі Мінабл выканкама па кадравым забеспячэнні сістэмы адукацыі г. Мінска і Мінскай вобласці.

Прыёмная кампанія-2015 вызначаецца высокай матываванасцю абітурыентаў. Падалі заявы 132 ме далісты і ўладальнікі дыплома з адзнакай, што амаль на 30 % больш, чым у мінулым годзе. У конкурсе ўдзель нічалі 270 выпускнікоў ліцэяў і гімназій, што на 40 % вышэй, чым летась. Паспяховае выкананне плана пры ёму, павелічэнне неабходнасці ў педагагічных кадрах дазваляюць нам хадайнічаць перад Міністэрствам адукацыі аб павелічэнні кантрольных лічбаў прыёму на наступны год да 1000 чалавек (сёння – 785).

Асаблівая ўвага ва ўніверсітэце надаецца рабоце з моладдзю ў сацыяльных сетках. Ініцыятыўную групу арганізавалі 7 мая 2014 г. Тады ж былі створаны афіцыйныя старонкі БДПУ ў сацыяльных сетках Instagram, Facebook, Twitter, Youtube, Google+ і іншых. Універсітэт быў прадстаўлены ў сацыяльнай сетцы ВКонтакте больш чым у 20 групах. Калі спачатку ў іх было 5400 удзельнікаў, то ў верасні 2015 г. гэтая лічба склала амаль 13 тыс. падпісчыкаў.

Адукацыйная дзейнасць

У 2014/2015 навучальным годзе ва ўніверсітэце па 64 спецыяльнасцях першай ступені і 18 спецыяльнасцях магістратуры ажыццяўлялася распрацоўка і ўкараненне ў адукацыйны працэс 142 тыпавых вучэбных праграм і 520 новых вучэбных праграм у рамках дзяржаўнага і вузаўскага кампанентаў вучэбных планаў педагагічных спецыяльнасцей. Па новых адукацыйных стандартах было распрацавана 230 вучэбна-метадычных комплексаў. Да сярэдзіны 2017 г. завяршыцца работа па іх стварэнні па ўсіх вучэбных дысцыплінах спецыяльнасцей І ступені. Укаранёны 43 вучэбна-метадычныя комплексы для магістратуры.

Сёння ў рэпазіторыі ўніверсітэта, які створаны ў мінулым годзе, размешчана 467 вучэбна-метадычных комплексаў (80 % ад агульнай колькасці). Гэта работа будзе актывізавана на базе створанага ва ўніверсітэце апаратна-праграмнага комплексу «Мультысэрвіснае інфармацыйнае адукацыйнае асяроддзе» (МІАС).

Мы вызначылі стратэгічныя напрамкі інфарматызацыі ўніверсітэта на 2015/2018 гг. Адзін з іх – мэтавы – электронны кластар, які прадугледжвае стварэнне сеткавай акадэміі педагогікі пры БДПУ.

За 2014–2015 гг. мы ўкаранілі ў адукацыйную дзейнасць сучаснае камп’ютарнае і лічбавае абсталяванне і яшчэ плануем закупіць яго на суму 1,4 млрд руб. са сродкаў рэспубліканскага бюджэту. У рамках супрацоўніцтва з РУП «Белтэлекам» канал доступу ў інтэрнэт карпаратыўнай сеткі БДПУ складзе 300 мбіт/с (павелічэнне ў 7,5 раза).

Ва ўсіх вучэбных карпусах і інтэрнатах вядуцца работы па ўстаноўцы Wi-Fi доступу ў міжнародную сетку Eduroam, якая аб’ядноўвае ўніверсітэты больш чым 70 краін свету.

Аб ролі навуковай дзейнасці

За апошні год з’явілася пазітыўная ды наміка ў развіцці навукова-інавацыйнай дзейнасці ўнівер сітэта. У план 2015 г. уключана 141 тэма наву кова-даследчых работ, што на 5 пазіцый перавысіла паказчыкі мінулага года. З іх 74 заданні выконваюцца па мэтавым фінансаванні са сродкаў дзяржбюджэту па грантах Міністэрства адукацыі, фондаў фундаментальных даследаванняў, праграм рознага ўзроўню. Агульны аб’ём фінансавання навукі ў 2015 г. складзе каля 5,5 млрд руб., што амаль на паўмільярда больш, чым у 2014 г.

У рамках Дзяржаўнай навуковай галіновай праграмы на 2015–2017 гг. «Мадэрнізацыя зместу і навукова-метадычнага забеспячэння дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай, вышэйшай педагагічнай і дадатковай адукацыі педагагічных работнікаў у мэтах павышэння якасці адукацыі» наш універсітэт распрацоўвае змест і навукова-метадычнае забеспячэнне падрыхтоўкі педагагічных кадраў да рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў агульнай сярэдняй адукацыі. Акрамя таго, наш універсітэт з’яўляецца галаўной арганізацыяй па падпраграме «Адукацыя» (Дзяржаўная праграма навуковых даследаванняў «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства»), у рамках якой будуць распрацоўвацца тэарэтыка-метадалагічныя асновы і механізмы пабудовы нацыянальнай сістэмы ацэнкі якасці адукацыі на ўзроўнях «дашкольная, агульная сярэдняя, спецыяльная, вышэйшая педагагічная і дадатковая адукацыя педагагічных работнікаў». Вынікі выканання гэтых заданняў будуць прадстаўлены канцэпцыяй нацыянальнай сістэмы ацэнкі якасці на розных узроўнях педагагічнай адукацыі з улікам нацыянальных і міжнародных патрабаванняў. Вызначаны таксама задачы ў галіне навукова-даследчай і навукова-метадычнай работы ў кластары бесперапыннай педагагічнай адукацыі.

Выхаваўчая і ідэалагічная работа

Сістэмаўтваральнай асновай выхаваўчага асяроддзя ў БДПУ павінна стаць фарміраванне карпаратыўнага «ўніверсітэцкага духу» як базіса супрацоўніцтва студэнтаў і прафесарскавыкладчыцкага складу ў розных сферах дзейнасці. Фундаментальныя каштоўнасці карпаратыўнай культуры БДПУ базіруюцца на сімволіцы ўніверсітэта, яго гімне, дэвізах і мерапрыемствах, якія закліканы ўмацаваць веру студэнтаў у каштоўнасць і ўнікальнасць абранай імі ВНУ, садзейнічаць іх яднанню.

Наперадзе важная палітычная падзея – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбудуцца 11 кастрычніка гэтага года. Напярэдадні, у верасні, неабходна правесці сустрэчы студэнтаў з вядомымі грамадскімі дзеячамі, прадстаўніка мі заканадаўчай і выканаўчай улады, растлумачыць студэнтам, якія ўпершыню атрымалі права голасу на выбарах, асаблівасці выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць першакурснікам. Ва ўніверсітэце яны трапляюць у новае выхаваўча-адукацыйнае асяроддзе. Многія з іх – непаўналетнія, якія да таго ж пра жываюць асобна ад бацькоў. У такой сітуацыі важна далучыць студэнтаў да карпаратыўнай культуры ўніверсітэта, зацікавіць той сферай грамадскага жыцця, якая ім больш даспадобы і да якой яны маюць схільнасці.

У БДПУ дзейнічаюць 70 клубных фарміраванняў, 7 калектываў са званнем «народны» і 5 – вядучых. Кожны малады чалавек падчас навучання можа поўнасцю раскрыць свой асобасны і творчы патэнцыял. Акрамя таго, наш універсітэт – лідар па колькасці студэнцкіх педагагічных атрадаў.

Значнай формай грамадзянска-патрыятычнага выхавання студэнтаў з’яўляюцца зорныя паходы па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа. У 2015 г. адбыўся юбілейны, 50-ы, Зорны паход, прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі. Сёлета ў складзе інтэр нацыянальных атрадаў былі студэнты з Казахстана і Расіі. Яны разам заклалі капсулу з пасланнем нашчадкам да 100-годдзя Вялікай Перамогі ў 2045 г.

У Год моладзі ў БДПУ адначасова з традыцыйнымі мерапрыемствамі стартаваў новы маладзёжны праект «Будучыя педагогі – за здаровы лад жыцця!». У яго рамках адбыўся велапрабег, прысвечаны 100-годдзю ўніверсітэта, плавальны марафон на кубак БДПУ, спартыўнае свята «Старт пакаленняў». Сёлета будзе працягнута работа, накіраваная на далучэнне студэнцкай моладзі да здаровага ладу жыцця.

Значная ўвага ў БДПУ надаецца культурна-эстэтычнаму выхаванню студэнтаў. У рамках гэтага напрамку будзе працягвацца ўзаемадзеянне з культурнымі цэнтрамі сталіцы – тэатрамі, музеямі, выстаўкамі.

З уступленнем Рэспублікі Беларусь у Балонскі працэс павышаецца роля студэнцкага самакіравання ў асноўных сферах дзейнасці: вучэбнай, навукова-даследчай і выхаваўчай. У 2015 г. была арганізавана работа школы актыву «Стань 100 % лідарам», у якой прынялі ўдзел 26 студэнтаў. З мэтай выяўлення таленавітай моладзі і падтрымкі актывістаў у 2015 г. пройдуць спаборніцтва «Студэнт года» і конкурс на лепшы маладзёжны праект «Студэнцкая ініцыятыва».

Міжнароднае супрацоўніцтва

БДПУ падтрымлівае сувязі з 69 адукацыйнымі і навукова-даследчымі арганізацыямі з 20 краін бліжняга і далёкага замежжа. У 2014/2015 навучальным годзе прамое міжуні версітэцкае супрацоўніцтва было ўстаноўлена з 16 ВНУ і навуковымі арганізацыямі з 9 краін – Азербайджана, Ізраіля, Італіі, Кітая, Літвы, Польшчы, Расіі, Таджыкістана, Украіны.

Колькасць замежных грамадзян, якія навучаюцца ў БДПУ, павялічылася з 469 (2013/2014 навучальны год) да 537 (2014/2015 навучальны год). Сёлета на першую ступень ужо паступіла 100 чалавек, і прыём працягваецца да 15 каст рычніка. Упершыню вучыцца да нас прыйшлі студэнты з Таджыкістана, Ірана і Эстоніі. Магістрантамі БДПУ сталі 16 чалавек з Азербайджана, Кітая, Латвіі, Туркменістана.

На працягу 2014/2015 навучальнага года ўдзел у міжнародных канферэнцыях прынялі 357 выкладчыкаў універсітэта; лекцыі ў БДПУ прачыталі 20 замежных лектараў, у тым ліку з Італіі, Расіі, Украіны, Францыі.

У адпаведнасці з дагаворам аб супрацоўніцтве рэгулярна праводзіцца абмен студэнтамі па праграме «Уключанае навучанне» з Паўночна-Заходнім педагагічным універсітэтам (г. Ланчжоу, КНР). Згодна з дагаворам аб пашырэнні супра цоўніцтва па значных спектрах напрамкаў паміж БДПУ і Маскоўскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам дасягнута дамоўленасць аб рэалізацыі міжнародных праектаў у еўрапейскіх праграмах Erasmus +, Гарызонт–2020. Плануюцца сумесныя магістарскія праграмы. На базе ўніверсітэтаў будуць ажыццяўляцца адукацыйныя праграмы ўключанага навучання для студэнтаў тэрмінам 1–2 семестры з выніковым кантролем ведаў і кампетэнцый. У выніку выпускнікі змогуць атрымаць 2 дыпломы – МДПУ і БДПУ.

У перыяд 15–25 жніўня гэтага года у рамках дагавора аб супрацоўніцтве на базе БДПУ было арганізавана маштабнае культурна-адукацыйнае мерапрыемства – міжнародны адукацыйны праект «Летняя школа–2015», у якім прынялі ўдзел 20 студэнтаў Армянскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Хачатура Абавяна. У сваю чаргу, 14 студэнтаў БДПУ сталі ўдзельнікамі міжнароднай праграмы «Летняя школа ў Арменіі».

9–10 верасня на нашай базе прайшлі два семінары па праграме Erasmus+. У іх рабоце прынялі ўдзел 140 чалавек, у тым ліку эксперты з краін блізкага і далёкага замежжа.

Кадравая палітыка

Кадравы патэнцыял універсітэта ў гэтым годзе ацэньваўся двойчы: у лютым – дэпартаментам кантролю якасці Міністэрства адукацыі, у чэрвені-ліпені – камісіяй Камітэта дзяржаўнага кантролю. Абедзве камісіі прызналі яго адпаведнасць патрабаванням.

Колькасць штатнага прафесарска-выкладчыцкага складу – 808 чалавек, з іх вучоныя ступені і званні маюць 357 (44 %), у тым ліку доктара навук, прафесара – 52 (6 %), кандыдата навук, дацэнта – 305 (38 %).

Для павышэння якасці падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі прыняты шэраг мер па стымуляванні прафесійнага росту педагогаў. Так, распрацавана і зацверджана сістэма мер па ўключэнні таленавітых студэнтаў у навукова-даследчую дзейнасць і адборы з іх ліку кандыдатаў для паступлення ў аспірантуру. Зніжана вучэбная нагрузка на 100–250 гадзін супрацоўнікам універсітэта, у якіх за апошнія 3 гады абараніліся 2 аспіранты. Уведзена сістэма матэрыяльнага стымулявання аспірантаў, дактарантаў, саіскальнікаў і іх навуковых кіраўнікоў у выпадку, калі яны абараняюцца ў тэрмін або на працягу 3 гадоў пасля заканчэння: за доктарскую дысертацыю – 12 базавых велічынь, навуковым кансультантам – 10 базавых велічынь, за кандыдацкую дысертацыю – 10 базавых велічынь, навуковым кіраўнікам – 8 базавых велічынь.

У выніку прынятых мер у 2014 г. упершыню за апошнія гады поўнасцю выкананы план прыёму ў аспірантуру і дактарантуру; у два разы павялічыўся працэнт аспірантаў і саіскальнікаў, якія закончылі аспірантуру з праходжаннем папярэдняй экспертызы дысертацыі (у 2014 – 13 %, у 2013 – 7 %); у тры разы павялічылася колькасць стыпендыятаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (у 2014 – 2, 2015 – 6); значна павысілася колькасць і якасць публікацый, ступень укаранення атрыманых вынікаў.

Фінансавае забеспячэнне

Сярэднямесячная заработная плата работнікаў універсітэта ў 2014/2015 г. вырасла на 30 % і склала 6 млн руб. (у мінулым годзе – 4,6 млн руб.). Сярэднямесячны заробак прафесарска-выкладчыцкага складу дасягнуў 7,9 млн руб.; іншага персаналу – 4,5 млн руб.

Ва ўніверсітэце вялікая ўвага надаецца стымуляванню якасці працы. Штомесяц працоўнаму калектыву выплочваецца прэмія, якая ў апошні год павялічылася амаль на 3 млн руб. і ў сярэднім складае 14,3 млн руб. У 2014/2015 навучальным годзе выплата матэрыяльнай дапамогі склала 3,5 млн руб. на адну стаўку, што на 1 млн (на 30 %) больш, чым у 2013/2014 навучальным годзе.

Фінансаванне затрат на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы і рамонт будынкаў універсітэта ажыц цяўляецца як за бюджэтныя, так і за пазабюджэтныя сродкі. На правядзенне бягучага рамонту ў 2014/2015 навучальным годзе было выдаткавана 11 млрд руб., з іх бюджэтныя сродкі склалі 1,2 млрд руб., пазабюджэтныя – 9,8 млрд руб. (у 2013/2014 навучальным годзе на бягучы рамонт пайшло амаль у тры разы менш). На капітальны рамонт за два вучэбныя гады затрачана 8,3 млрд руб., у тым ліку ўласныя сродкі склалі 5 млрд руб. Выкананы капітальны рамонт пасажырскіх ліфтаў у вучэбным корпусе № 1 і інтэрнаце № 5 па Вузаўскім зав., 9/1. Адрамантаваны 48 вучэбных аўдыторый і кабінетаў, 2 трэнажорныя за лы, памяшканне бібліятэкі у вучэбным корпусе № 5, заменены 240 аконных блокаў на шклопакеты ў інтэр натах № 2, 3, 6 і г. д.

У бягучым годзе на баланс БДПУ прыняты стадыён «Лакаматыў». Для яго нармальнага функцыянавання таксама плануецца правядзенне вялікага аб’ёму работ. Пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і спонсараў у бліжэйшыя 2–3 гады мы вырашым гэтую задачу.

У сённяшняй эканамічнай сітуацыі, калі бюджэтнае фінансаванне не пакрывае выдаткаў, звязаных з арга нізацыяй навучальнага працэсу і гаспадарчымі патрэбамі, усё большае значэнне набывае па забюджэтная дзейнасць універсітэта. Таму ўвесь педагагічны калектыў павінен уключацца ў працэс заробку грашовых сродкаў. Як прыклад прывяду рост даходаў ад аказання фізкультурна-аздараўленчых платных паслуг, які за год павялічыўся амаль на 50 % і склаў 709 млн руб.

Галоўная задача ўніверсітэта на перспектыву – павышэнне якасці падрыхтоўкі педагагічных кадраў і павышэнне іміджу БДПУ ў краіне і за мяжой. Гэта патрабуе сумесных намаганняў усяго нашага калек тыву. Мы многае зрабілі, аднак наперадзе – новыя, маштабныя задачы. І мы іх будзем паспяхова вы рашаць.


 

4 чэрвеня 2015 года, № 8 (1163)

На чарговым пасяджэнні Савета БДПУ з дакладам «Аб арганізацыі і ўдасканаленні ідэалагічнай і выхаваўчай работы на факультэце сацыяльна-педагагічных тэхналогій і факультэце дашкольнай адукацыі» выступілі дэкан ФСПТ В. В. Мартынава і дэкан ФДА А. М. Каспяровіч.

2_6

Заслухаўшы і абмеркаваўшы прадстаўленую інфармацыю, члены Савета адзначылі, што ідэалагічная і выхаваўчая работа на факультэтах арганізавана і праводзіцца ў адпаведнасці з планамі ўніверсітэта, факультэтаў, кафедраў і куратараў вучэбных груп. Вядзецца яна сістэмна, з улікам спецыфікі і традыцый факультэтаў, і скіравана на фарміраванне ў студэнтаў сацыяльна актыўнай пазіцыі, патрыятычнай свядомасці, грамадскай адказнасці, высокай духоўнасці і культуры.

Дэканаты і кафедры факультэтаў значную ўвагу надаюць удасканаленню формаў і метадаў ідэалагічнай і выхаваўчай работы, а таксама кантролю за якасцю правядзення мерапрыемстваў. Пытанні стану дадзенага віду дзейнасці рэгулярна абмяркоўваюцца і аналізуюцца на пасяджэннях кафедраў і саветаў факультэтаў.

У афармленні памяшканняў факультэтаў шырока выкарыстоўваецца сімволіка Рэспублікі Беларусь, горада Мінска і БДПУ, прадстаўлены таксама тэксты дырэктыў і ўказаў Прэзідэнта краіны.

Мэтанакіраваную сістэмную ідэалагічную і выхаваўчую работу са студэнтамі факультэтаў праводзяць куратары вучэбных груп. Для павышэння эфектыўнасці куратарскія гадзіны ўключаны ў расклад заняткаў, дэканаты ажыццяўляюць кантроль за іх правядзеннем.

2_5

Рэгулярна кожны трэці чацвер месяца для супрацоўнікаў і студэнтаў праводзяцца дні інфармавання, вядзецца ўлік тэматыкі і справаздач аб запланаваных і праведзеных мерапрыемствах.

У рамках рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на факультэтах склалася сістэма ўзаемадзеяння з грамадскімі арганізацыямі і органамі студэнцкага самакіравання. На факультэце дашкольнай адукацыі членамі прафсаюза з’яўляюцца 673 студэнты (98 % ад агульнай колькасці), членамі ГА «БРСМ» – 531 студэнт (78 %). На факультэце сацыяльна-педагагічных тэхналогій адпаведна: 335 студэнтаў (100 %) і 188 студэнтаў (62 %).

Актыўную грамадзянскую пазіцыю прадэманстравалі студэнты падчас выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Удзел у выбарах прынялі 98 працэнтаў студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах.

Фарміраванню асобасных, грамадзянскіх і прафесійных якасцей будучых педагогаў у значнай ступені садзейнічаюць зорныя паходы па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа, працоўныя семестры, конкурсы патрыя-тычнай песні, фестывалі мастацкай самадзейнай творчасці студэнтаў, гульні КВЗ, валанцёрскія акцыі. Ва ўсіх гэтых мерапрыемствах актыўны ўдзел бяруць студэнты факультэтаў дашкольнай адукацыі і сацыяльна-педагагічных тэхналогій.

Разам з тым эфектыўнасць ідэалагічнага і выхаваўчага працэсу на факультэтах можна павысіць за кошт аптымізацыі дзейнасці кафедраў, саветаў куратараў і студэнцкіх грамадскіх арганізацый, узмацнення індывідуальнай работы з улікам псіхалагічных асаблівасцей студэнтаў.

З мэтай удасканалення дзейнасці факультэтаў і іншых структурных падраздзяленняў універсітэта па павышэнні эфектыўнасці сістэмы ідэалагічнай і выхаваўчай работы са студэнцкай моладдзю Савет БДПУ прыняў адпаведную пастанову.


30 красавіка 2015 года, № 6 (1161)

1 красавіка ў адпаведнасці з загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь М.А. Жураўкова № 259 тэрмінам на 5 гадоў пацверджана дзяржаўная акрэдытацыя БДПУ на адпаведнасць віду профільны ўніверсітэт і выдадзены адпаведны сертыфікат за нумарам 0004891

1_1

Калегі, годнае праходжанне акрэдытацыі і поспехі БДПУ на ніве адукацыі – гэта ваша заслуга!

15 і 16 красавіка рэктар БДПУ прафесар А.І. Жук прыняў удзел у рабоце XIII з’езда Еўразійскай асацыяцыі ўніверсітэтаў (ЕАУ). З 2007 г. БДПУ – сапраўдны член гэтай аўтарытэтнай і ўплывовай міжнароднай арганізацыі, што аб’ядноўвае 128 вядучых устаноў вышэйшай адукацыі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана і Украіны.

1_2

Падчас круглага стала «Агульная гуманітарная еўразійская прастора ва ўмовах сусветнага крызісу» Аляксандр Іванавіч разам з калегамі абмеркаваў перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж універсітэтамі – членамі Асацыяцыі. Дарэчы, у праграму дзейнасці ЕАУ на 2015 г. уключана навуковая канферэнцыя «Мова і міжкультурныя камунікацыі», якая пройдзе ў маі на базе БДПУ.


 27 сакавіка 2015 года, № 4 (1159)

АБ АСНОЎНЫХ НАПРАМКАХ РАЗВIЦЦЯ ФІНАНСАВА-ЭКАНАМІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ЎНІВЕРСІТЭТА ў 2012–2014 гг.

Заслухаўшы і абмеркаваўшы даклад начальніка цэнтра бухгалтарскага ўліку і фінансавага забеспячэння Закрэўскай Л. Л., Савет універсітэта адзначае, што ў 2014 г. фінансава-эканамічная дзейнасць БДПУ была накіравана на рэалізацыю заданняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2011–2015 гг., забеспячэнне эфектыўнасці работы ўсіх структурных падраздзяленняў універсітэта, паляпшэнне ўмоў падрыхтоўкі спецыялістаў, развіццё навуковых даследаванняў і адукацыі.

Па стане на 1 сакавiка 2015 г. БДПУ ўключае 12 факультэтаў, 10 агульнаўніверсітэцкіх кафедраў, ІПКіП, а таксама больш за 30 іншых структурных падраздзяленняў. Спісачная колькасць работнікаў універсітэта – 1753 асноўных работнікі і 97 знешніх сумяшчальнікаў (на 1 студзеня 2014 г. – 1878 асноўных і 133 знешніх сумяшчальнікі).

У цэлым па БДПУ за 2014 г. бюджэт і пазабюджэтныя сродкі склалі 217,7 млрд руб. (у тым ліку бюджэтныя – 118,4 млрд руб., пазабюджэтныя – 94,3 млрд руб., навука – 5,0 млрд руб.), што на 1,3 % больш, чым у 2013 г. (214,9 млрд руб.).

У агульнай суме даходаў (217,7 млрд руб.) доля бюджэтнага фінансавання – 57 % (123,4 млрд руб.), пазабюджэтных сродкаў – 43 % (94,3 млрд руб.); у 2013 г. – 61 % і 39 %, у 2012 г. – 62 % і 38 % адпаведна. Структуру пазабюджэтных даходаў можна ўбачыць на дыяграме 1.

2_1

Аб’ём бюджэтнага фінансавання адукацыйнай дзейнасці ў 2014 г. склаў 123,4 млрд руб., што на 5,9 % менш у параўнанні з 2013 г.

Даходаў ад платнай адукацыі атрымана 94,3 млрд руб. (112,5 % ад 2013 г.).

Колькасць асоб, якія навучаюцца ва ўніверсітэце, у 2014 г. зменшылася ў параўнанні з 2013 г. на 1136 чалавек і склала 16 639 чалавек (дыяграма 2). Пры гэтым колькасць асоб, якія навучаюцца за кошт сродкаў бюджэту, зменшылася на 328 чалавек, за кошт уласных сродкаў – на 808 чалавек.

У 2014 г. на фундаментальныя і прыкладныя даследаванні ў адпаведнасці з заключанымі дагаворамі выдзелена 5,0 млрд руб., што на 7,3 % менш за аб’ём 2013 г. (5,4 млрд руб.).

У мінулым годзе асвоена сродкаў па капітальным рамонце за кошт бюджэтных асігнаванняў на суму 1,41 млрд руб., за кошт пазабюджэтных сродкаў – на суму 1,37 млрд руб. (у 2013 г. адпаведна 20,4 млрд руб. і 3,3 млрд руб.). Асноўная частка грашовых сродкаў у 2014 г. была накіравана на капітальны рамонт ліфтаў у вучэбным корпусе № 1.

2_2

На бягучы рамонт у 2014 г. было патрачана 2,8 млрд руб. бюджэтных і 4,3 млрд руб. пазабюджэтных сродкаў (у 2013 г. – 0,1 млрд руб.і 4,1 млрд руб. адпаведна).

У 2014 г. набыта абсталявання і іншых асноўных сродкаў за кошт бюджэту на суму 2,2 млрд руб. і за кошт пазабюджэту – на 1,6 млрд руб. (у 2013 г. – 2,9 млрд руб. і 1,1 млрд руб. адпаведна).

Сярэдні працэнт абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы за апошнія два гады склаў 15,6 % пры планавым 5-працэнтным абнаўленні (у 2013 г. – 20 % па прычыне рамонту інтэрната № 5, у 2014 – 11,1 %).

Сярэднямесячная заработная плата супрацоўнікаў універсітэта ў 2014 г. (дыяграма 3) павялічылася на 19,5 % і склала 4,9 млн руб. (у 2013 г. – 4,1 млн руб.). Сярэднямесячная заработная плата прафесарска-выкладчыцкага складу дасягнула 6,5 млн руб. (рост – 18,3 %), іншага персаналу – 3,7 млн руб. (рост – 21%). Сярэдні памер прэміі на аднаго работніка за 2014 г. склаў 13,3 млн руб., матэрыяльная дапамога – 2,6 млн руб. (у 2013 г. – 8,6 млн руб. і 2,5 млн руб. адпаведна).

2_3

Асноўнымі праблемамі фінансава-эканамічнай дзейнасці ўніверсітэта з’яўляюцца: зніжэнне колькасці асоб, якія навучаюцца ў БДПУ, што прывяло да павелічэння даходаў у 2014 г. толькі на 9 %; недастатковая праца структурных падраздзяленняў, вучэбна-выдавецкага цэнтра, аграбіястанцыі «Зялёнае», санаторыя-прафілакторыя ў рэалізацыі дадатковых платных паслуг (у тым ліку адукацыйных); недастатковая праца па аптымізацыі штатнай колькасці супрацоўнікаў.

Рашэннем Савета БДПУ прадугледжана:

•мэтавае і эфектыўнае выкарыстанне бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў;

•актывізацыя работы па ўдзеле ў конкурсах для атрымання грантаў па фінансуемых НДР, па адкрыцці новых, запатрабаваных сістэмай адукацыі спецыяльнасцей, павелічэнні колькасці навучэнцаў з ліку замежных грамадзян, па далейшай аптымізацыі структуры ўніверсітэта і штатнага раскладу, пашырэнні сістэмы дадатковых платных паслуг на 2015/2016 навучальны год на аснове бізнес-планаў па развіцці пазабюджэтнай дзейнасці;

•распрацоўка мерапрыемстваў, якія накіраваны на эканомію выдаткаў на ўтрыманне будынкаў і памяшканняў БДПУ, беражлівыя адносіны да матэрыяльна-тэхнічнай базы ўніверсітэта, на забеспячэнне рацыянальнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў, ажыццяўленне бягучых рамонтаў з прыцягненнем студэнцкіх брыгад.


 

27 сакавіка 2015 года, № 4 (1159)

18-20 сакавіка рэктар БДПУ А. І. Жук наведаў Армянскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Хачатура Абавяна па запрашэнні рэктара АДПУ Р. К. Мірзаханяна. Візіт у Ерэван надаў новы імпульс супрацоўніцтву паміж ВНУ ў галіне навукі і адукацыі, пасадзейнічаў прыняццю пакета рашэнняў, якія датычаць абмену выкладчыкамі і студэнтамі, распрацоўкі праграм павышэння кваліфікацыі кадраў, пашырэння кантактаў з вядучымі ўніверсітэтамі Еўропы ў рамках Балонскага працэсу. Першым крокам на шляху ажыццяўлення дамоўленасцей стане прыезд у БДПУ 20 армянскіх студэнтаў.

Рэктараў БДПУ і АДПУ прыняў Старшыня Нацыянальнага сходу Рэспублікі Арменія, старшыня Савета АГПУ Галуста Саакян, які высока ацаніў крокі, накіраваныя на армяна-беларускае адукацыйнае супрацоўніцтва. Кіраўнікі ўніверсітэтаў сустрэліся таксама з Вярхоўным Патрыярхам і Каталікосам усіх армян Гарэгінам Другім, які выказаў задавальненне з нагоды ўсталявання сяброўскіх стасункаў паміж установамі вышэйшай педагагічнай адукацыі дзвюх краін.

1_1

Па рашэнні Вучонага савета спадар Рубэн Мірзаханян уручыў Аляксандру Іванавічу Жуку дыплом аб прысваенні звання «Ганаровага доктара» Армянскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Хачатура Абавяна. Рэктар БДПУ выступіў перад калегамі з дакладам «Развіццё сістэмы педагагічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь: кластарны падыход».

***

9 сакавіка з рабочым візітам наш універсітэт наведаў рэктар МПДУ, акадэмік РАН і РАА, доктар фізіка-матэматычных навук, член Нацыянальнага каардынацыйнага савета па падтрымцы маладых талентаў Расіі А. Л. Сямёнаў. Падчас сустрэчы ў рэктараце БДПУ кіраўнікі вядучых устаноў вышэйшай педагагічнай адукацыі Беларусі і Расіі падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве. Дакумент прадугледжвае наладжванне інтэнсіўнага ўзаемадзеяння ў галіне адукацыі і навукі, а таксама рэалізацыю сумесных праектаў.


6 сакавіка 2015 года , № 3 (1158)

На чарговым пасяджэнні Савета ўніверсітэта разглядалася пытаннi

«АБ СТАНЕ І МЕРАХ ПА ПАЛЯПШЭННІ ФІЗІЧНАГА ВЫХАВАННЯ СТУДЭНТАЎ»

З дакладам перад прысутнымі выступіў загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту А. А. Балай: – Фізічнае выхаванне студэнтаў БДПУ накіравана на ўмацаванне здароўя сродкамі фізічнай культуры і спорту, фарміраванне ўстаноўкі на здаровы лад жыцця.Тым не менш, па выніках медагляду, праведзенага ў 2014 г. 33-й студэнцкай і раённымі паліклінікамі г. Мінска, да асноўнай медыцынскай групы адносіцца 48,6 % студэнтаў (у 2010 – 49,6 %), да падрыхтоўчай – 27 % (21,8 %), спецыяльнай медыцынскай – 18,3 % (22,2 %), ЛФК – 5,1% (5,2 %), вызвалены ад заняткаў – 1 % (1,2 %).

Такія лічбы, безумоўна, выклікаюць трывогу як у спецыялістаў, так і ў кіраўніцтва нашага ўніверсітэта. Пры гэтым усе сыходзяцца на думцы, што ўзровень здароўя і фізічнага стану залежыць ад ладу жыцця самога студэнта.

У 2014–2015 навучальным годзе ў басейне і спартыўнай зале вучэбнага корпуса № 3 штотыдзень займаюцца больш за 2400 студэнтаў, спартыўных залах вучэбных карпусоў № 7, 11, інтэрната № 2 – больш за 1770 студэнтаў. Наведванне заняткаў у басейне ў працэнтных адносінах да агульнай колькасці тых, хто займаецца, у першым семестры склала 51 %, у спартыўных залах – 79 %. Выклікае занепакоенасць нізкі паказчык наведвання студэнтамі басейна.

Для забеспячэння вучэбнага працэсу на кафедры на пастаяннай аснове працуюць 37 выкладчыкаў. Усе яны маюць вышэйшую фізкультурную адукацыю і стаж працы ў ВНУ ад 3 да 38 гадоў. Вучоную ступень кандыдата навук маюць 3 чалавекі. Сярод выкладчыкаў: 1 – майстар спорту міжнароднага класа, 10 – майстры спорту, 7 – суддзі нацыянальнай і вышэйшай нацыянальнай катэгорый. У сакавіку ў спецыялізаваным Савеце БДУФК адбудзецца абарона кандыдацкай дысертацыі С. В. Малахава. План павышэння кваліфікацыі на 2015 г. прадугледжвае паступленне ў аспірантуру А. М. Мяжэнінай. Тым не менш трэба прызнаць, што не ў поўнай меры вырашана праблема ўкамплектавання кафедры штатнымі выкладчыкамі з вучонымі ступенямі і званнямі.

Навукова-даследчая работа па тэме «Удасканаленне сістэмы кіравання фізічным станам студэнтаў БДПУ на падставе маніторынгу іх фізічнага развіцця, функцыянальнага стану і фізічнай падрыхтаванасці» выконваецца кафедрай у адпаведнасці з праграмай і планам НДР на 2011–2015 гг.

2_2_1158

За 2011–2014 гг. супрацоўнікі кафедры выдалі 1 манаграфію, 11 дапаможнікаў і праграм, 48 навуковых артыкулаў, 41 тэзіс дакладаў. Атрыманы патэнт на вынаходніцтва. У 2015 г. падрыхтаваны і здадзены ў друк больш за 30 навуковых артыкулаў. Праведзена больш за 45 метадычных заняткаў, майстар-класаў.

Вырашаць аздараўленчыя задачы немагчыма без пастаяннага маніторынгу фізічнага стану будучых педагогаў. З гэтай мэтай на кафедры створана адзіная ўніверсальная форма «Дзённік здароўя» для студэнтаў асноўнага і спецыяльнага вучэбных аддзяленняў. Тэсціраванне праводзіцца двойчы на год па паказчыках фізічнага развіцця, функцыянальнага стану, фізічнай падрыхтаванасці студэнта, што дазваляе вызначыць агульны статус (інтэгральны паказчык) яго фізічнага здароўя.

Вынікі статыстычнай апрацоўкі атрыманых у 2013–2014 навучальным годзе сярэдніх велічынь сведчаць пра паляпшэнне фізічнага стану студэнтаў 1–3 курсаў, а таксама пра ўстойлівую тэндэнцыю да яго пагаршэння ў выпускнікоў. Адна з прычын – тое, што студэнты 4 курса маюць заняткі па фізічнай культуры толькі раз у тыдзень (другі занятак – самастойная работа). Аднак вынікі апытання студэнтаў БДПУ паказваюць, што з 5 чалавек мэтанакіравана і самастойна займаецца фізічнай культурай толькі 1. Гэта сведчыць пра разыходжанне ўяўленняў аб здаровым ладзе жыцця і рэальных паводзін.

Кафедра ў сваёй дзейнасці актыўна супрацоўнічае са спартыўным клубам «Педагог», факультэтам фізічнага выхавання, а таксама з прафкамам БДПУ, упраўленнем выхаваўчай работы, цэнтрам студэнцкай творчасці для правядзення фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемстваў.

У праграме круглагадовай спартакіяды студэнтаў універсітэта на працягу 2013–2014 навучальнага года былі арганізаваны першынствы па 11 відах спорту, у якіх прынялі ўдзел больш за 1000 студэнтаў.

Штогод ва ўніверсітэце праходзіць спартыўнае свята «Трыумф», прысвечанае падвядзенню вынікаў спартакіяды БДПУ і ўзнагароджанню лепшых структурных падраздзяленняў. У мінулым годзе пераходны кубак пераможцы быў уручаны студэнтам фізічнага факультэта і ФФВ.

2_1_1158

Сёння на базе студэнцкага гарадка БДПУ працуе 10 спартыўных секцый (па настольным тэнісе, фітнэсе, пілатэсе, турызме, атлетычнай гімнастыцы, сучасным танцы, аздараўленчай аэробіцы і інш.), у якіх займаецца больш за 250 студэнтаў. Важным складнікам арганізацыі гуртковай работы з’яўляецца далучэнне старшакурснікаў, якія маюць дастатковыя ўменні, навыкі і метадычныя веды, да работы інструктарамі па фізічнай культуры. На сённяшні дзень у нас працуе 9 такіх студэнтаў.

Наш універсітэт з’яўляецца тэрыторыяй, вольнай ад курэння. У студэнцкім гарадку распрацаваны і рэалізуюцца праграмы па фарміраванні здаровага ладу жыцця «Здароўе», па прафілактыцы курэння, алкагалізму, наркаманіі «Лінія жыцця». Рэгулярна праводзяцца мерапрыемствы з удзелам медыцынскіх работнікаў, супрацоўнікаў УУС г. Мінска. Прайшлі акцыі «Дзень без тытуню», «Стоп СНІД», «Уся праўда пра спайсы» і інш. Сёлета было арганізавана 28 тэматычных гутарак: 7 па здаровым ладзе жыцця, столькі ж семінараў-трэнінгаў, 6 круглых сталоў і дыскусій, 3 міні-лекторыі, прачатына 6 лекцый.

Студэнты БДПУ прымаюць актыўны ўдзел у спартакіядзе Маскоўскага раёна г. Мінска па чатырох відах спорту. Па выніках 2014 г. каманда ўніверсітэта ў агульным заліку стала пераможцай дадзенага мерапрыемства.

У верасні 2014 г. нашы студэнты ўдзельнічалі ў Рэспубліканскай акцыі «Тыдзень спорту і здароўя», якую ініцыіравала Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У гэтыя ж тэрміны быў праведзены ўніверсітэцкі Тыдзень першакурсніка, у спартыўнай частцы якога прынялі ўдзел каманды ўсіх дванаццаці факультэтаў БДПУ.

Вялікай папулярнасцю сярод студэнтаў карыстаюцца традыцыйнае зімовае спартыўнае свята і факультэцкія дні здароўя.

2_3_1158

Восенню мінулага года ва ўніверсітэце стартаваў маладзёжна-спартыўны праект «Будучыя педагогі – за здаровы лад жыцця». Кожную суботу ў яго рамках праходзіла велаакцыя «100 км да 100-годдзя БДПУ», падчас якой студэнты разам з вучнямі педагагічных класаў гімназіі № 20 г. Мінска збіраліся на веласцежках горада.

У кастрычніку ва ўніверсітэце адбыўся плавальны марафон пад дэвізам «Сто па сто», у якім прынялі ўдзел 5 зборных каманд па 20 чалавек кожная – прадстаўнікі трох пакаленняў (вучні гімназіі № 20 і школы № 30 г. Мінска, студэнты, супрацоўнікі БДПУ).

У снежні 2014 г. у нашай навучальнай установе быў праведзены Адкрыты Кубак па плаванні з удзелам студэнтаў універсітэта, навучэнцаў дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ і спецыялізаваных школ алімпійскага рэзерву.

Студэнты ўніверсітэта прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскіх і гарадскіх спартыўных святах, традыцыйнай «Мінскай лыжні», лёгкаатлетычным кросе на прызы газеты «Советская Белоруссия», іншых.

Вучэбная, фізкультурна-аздараўленчая і спартыўна-масавая работа са студэнтамі нашага ўніверсітэта праводзіцца ў спартыўных збудаваннях і дадаткова прыстасаваных для гэтых мэт памяшканнях. У нас ёсць басейн, 3 спартыўныя залы, 16 прыстасаваных памяшканняў для заняткаў фізічнай культурай (10 з іх – у інтэрнатах), 3 трэнажорныя залы.

Кіраўніцтва ўніверсітэта надае значную ўвагу ўдасканаленню спартыўнай матэрыяльна-тэхнічнай базы ўніверсітэта. Так, прынята рашэнне аб пераабсталяванні цокальных памяшканняў бібліятэкі пад фізкультурна-аздараўленчы комплекс, аб бягучым рамонце памяшканняў у інтэрнаце № 2 (вул. Артылерыстаў, 12), уладкаванні спартыўна-гульнёвых пляцовак па міні-футболе, валейболе і баскетболе (вул. Ф. Скарыны, 13, вул. Кабушкіна, 59А).

Рэсурс адукацыйнай прасторы БДПУ па паляпшэнні фізічнага выхавання ва ўніверсітэце, падтрыманні здаровага ладу жыцця студэнтаў мы бачым у рэалізацыі некалькіх складнікаў:

•правядзенне конкурсу на лепшы студэнцкі праект, накі-раваны на фарміраванне ЗЛЖ і арганізацыю спартыўна-масавай і аздараўленчай работы;

• распрацоўка палажэння аб правядзенні агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку спартыўна-масавай работы сярод інтэрнатаў студгарадка БДПУ;

• эфектыўнае выкарыстанне спартыўных пляцовак універсітэта і далучэнне студэнтаў да фізкультурна-аздараўленчых заняткаў у пазааўдыторны час;

• шырокае выкарыстанне ў вучэбнай рабоце сучасных аздараўленчых сістэм;

• фарміраванне груп па фізкультуры па спецыялізацыях, а для тых, хто не вызначыўся, – па АФП;

• актывізацыя працы па падборы кадраў, здольных і арыентаваных на вядзенне НДР, а таксама працяг работы па павышэнні навуковай кваліфікацыі выкладчыкаў.

Пра тое, што стрыжнёвым у структуры фізічнага выхавання студэнтаў з’яўляецца матывацыйны кампанент, фарміраванне якога павінна ажыццяўляцца сістэмна, гаварыў дэкан факультэта фізічнага выхавання М. М. Круталевіч. Ён паведаміў прысутным, што сёння вучацца і скончылі ФФВ БДПУ 17 удзельнікаў Алімпійскіх і 1 Паралімпійскіх гульняў; пераможцамі, а таксама прызёрамі чэмпіянатаў і першынстваў свету і Еўропы за апошнія 3 гады станавіліся больш за 40 студэнтаў факультэта; у склад нацыянальных і зборных каманд Беларусі ўваходзяць 62 прадстаўнікі ФФВ.

Перспектыўным студэнтам-спартсменам рэктарат стварыў спрыяльныя ўмовы для спалучэння вучобы з удзелам у спаборніцтвах і вучэбна-трэніровачным працэсе: лепшыя з іх пераведзены на індывідуальны план навучання, усе іншагароднія пражываюць у інтэрнаце, некаторыя маюць фінансавую падтрымку.

Лепшыя спартсмены з’яўляюцца членамі зборных каманд БДПУ, якія прадстаўляюць наш універсітэт на Рэспубліканскай універсіядзе. За апошнія 7 гадоў (акрамя 2011-га) БДПУ ўваходзіў у лік 6 самых спартыўных устаноў адукацыі краіны.

Тым не менш яшчэ не ўсе рэзервы выкарыстаны. Факультэт лічыць мэтазгодным

• для больш якаснай прафарыентацыйнай работы працягваць практыку правядзення спаборніцтваў па найбольш папулярных відах спорту на прызы БДПУ з удзелам патэнцыяльных абітурыентаў (выпускнікоў вучылішчаў алімпійскага рэзерву, ДЮСШ і г. д.);

• для правядзення вучэбна-трэніровачных збораў запрашаць на работу заслужаных трэнераў, пераможцаў і прызёраў Алімпіяд, чэмпіянатаў свету і Еўропы;

• дзеля фарміравання матывацыі на заняткі фізкультурай практыкаваць наведванне студэнтамі спаборніцтваў рознага ўзроўню, стварыць фан-клубы па відах спорту.

Члены Савета ўніверсітэта азнаёміліся з вынікамі даследавання адносін студэнтаў да здаровага ладу жыцця і якасці выкладання фізічнага выхавання. У адпаведнасці з дадзенымі, якія прадставіла псіхалагічная служба БДПУ, больш чым палова рэспандэнтаў лічаць, што асабіста яны прытрымліваюцца здаровага ладу жыцця (53,9 %). Сярод прычын адмаўлення ад ЗЛЖ называюцца лянота, залежнасць ад шкодных звычак, адсутнасць сіл і часу, несфарміраваная культура харчавання. Рэгулярна выконваюць фізічныя практыкаванні, акрамя заняткаў ва ўніверсітэце, 18,2 % студэнтаў, час ад часу – 68,6 %. Сярод матываў называюцца імкненні быць прывабнымі (73,3 %), умацаваць фізічнае (54 %) і псіхалагічнае (29,1 %) здароўе. Як паказваюць вынікі даследавання, 72,1 % лічаць дастатковай колькасць часу, выдзеленага на заняткі па фізічнай культуры. Самымі дысцыплінаванымі з пункту гледжання наведвання такіх заняткаў з’яўляюцца прадстаўнікі факультэта спецыяльнай адукацыі. Большая частка студэнтаў задаволена ўзроўнем выкладання фізічнай культуры, зам заняткаў, узаемаадносінами з выкладчыкамі. Пазітыўна ацэньваюць узровень правядзення спартыўных мерапрыемстваў у БДПУ 79,9 %, а іх станоўчы ўплыў на здароўе – 48,8 % рэспандэнтаў.

Пасля завяршэння абмеркавання пытання члены Савета прынялі адпаведную Пастанову.


 

6 сакавіка 2015 года , № 3 (1158)

11–13 лютага дэлегацыя нашага ўніверсітэта на чале з рэктарам БДПУ А. І. Жуком наведала Расійскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А. І. Герцэна.

1_2_1158

Падчас дзелавой паездкі адбыліся сустрэчы прадстаўнікоў БДПУ з рэктарам РДПУ В. П. Саломіным, Прэзідэнтам універсітэта Г. А. Бардоўскім, членамі ўрада С.-Пецярбурга – старшынёй Камітэта па навуцы і вышэйшай школе А. С. Максімавым і намеснікам старшыні Камітэта па знешніх сувязях С. Л. Маркавым.

У рамках візіту рэктар БДПУ А. І. Жук, прарэктар па навуковай рабоце Г. В. Торхава, дэкан факультэта спецыяльнай адукацыі С. Я. Гайдукевіч прынялі ўдзел у рабоце ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Педагагічная навука і сучасная адукацыя», наведалі экспазіцыю старажытнай кнігі Беларусі пачатку ХІХ ст., якая разгарнулася ў бібліятэцы РДПУ. Візіт членаў рэктарата БДПУ завяршыўся падпісаннем дагавора аб супрацоўніцтве паміж універсітэтамі. «Мы ўпэўнены, што гэты дакумент стане фундаментам для плённага ўзаемадзеяння ў галіне адукацыйных і навукова-даследчых праектаў», – адзначыў прафесар А. І. Жук.

***

1_1_1158

«Асаблівасці трансфармацыі сістэм вышэйшай адукацыі Еўропы ў кантэксце Балонскага працэсу» – так была акрэслена тэма дзелавой паездкі рэктара БДПУ А. І. Жука ў Федэратыўную Рэспубліку Германія. Падчас візіту, 24–28 лютага, у Аляксандра Іванавіча адбыліся запланаваныя сустрэчы ў Берлінскім універсітэце імя Гумбальта, Фондзе падтрымкі ўніверсітэцкай навукі DFG, на міжнароднай выстаўцы навучання і адукацыі Didacta-2015. Рэктары БДПУ і Тэхнічнага ўніверсітэта імя Вільгельма Лейбніца (г. Гановер) абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў галіне інклюзіўнага (уключанага) навучання, а таксама падрыхтоўкі кадраў псіхолага-педагагічнага профілю.

1_3_1158


 

29 студзеня 2015 года, № 1 (1156)

АБ ВЫНIКАХ НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЙ ДЗЕЙНАСЦI БДПУ I ЗАДАЧАХ РАЗВIЦЦЯ ВУЧЭБНА-НАВУКОВА-IНАВАЦЫЙНАГА КЛАСТАРА Ў СIСТЭМЕ БЕСПЕРАПЫННАЙ ПЕДАГАГIЧНАЙ АДУКАЦЫI

(З даклада прарэктара па навуковай рабоце Г. В. Торхавай на Савеце БДПУ)

Сучасны педагагічны ўніверсітэт – гэта навукова-адукацыйная супольнасць, здольная генерыраваць новыя, перш за ўсё псіхолага-педагагічныя, веды, а таксама распаўсюджваць і выкарыстоўваць іх для ўдасканалення якасці падрыхтоўкі спецыялістаў адукацыі.

У адпаведнасці з рашэннем Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Праграмай развіцця навуковай сферы краіны на 2014–2020 гг. перад універсітэцкай навукай ставіцца задача павялічыць аб’ёмы пазабюджэтнага фінансавання да 55–60 %. На сённяшні дзень уклад асноўных структурных падраздзяленняў БДПУ ў развіццё фінансавага складніка ўніверсітэта за кошт выканання аплочваемых НДР выглядае наступным чынам. Агульнаўніверсітэцкія кафедры прыносяць даход 14,7 % у адносінах да агульнай сумы. Першае месца па правядзенні фінансуемых НДР займае фізічны факультэт – 12,7 %. Затым у парадку памяншэння ідуць факультэт беларускай і рускай філалогіі (10,7 %), цэнтр развіцця педагагічнай адукацыі (10,1 %), гістарычны факуль-тэт (9,3 %), факультэт спецыяльнай адукацыі (9,2 %), аддзел тэорыі і гісторыі беларускай культуры НДС (8,8 %) і факультэт прыродазнаўства (8,4 %).

Што да асобных кафедраў, то найбольш актыўна ў выкананні фінансуемых НДР удзельнічаюць кафедры агульнай фізікі, агульнага і рускага мовазнаўства, педагогікі, тыфлапедагогікі, агульнай біялогіі і батанікі, гісторыі Беларусі, паліталогіі і права.

str2_1

Да выканання фінансуемых навукова-даследчых работ далучана 319 (у 2013 г. – 346) супрацоўнікаў, у тым ліку з вучонай ступенню – 171 (у 2013 г. – 190). Аналіз выніковасці працэсу «Навуковая і інавацыйная дзейнасць» за 2014 г. паказаў, што такі параметр, як «Забеспячэнне сярэдняга паказчыка фінансуемых НДР на аднаго штатнага супрацоўніка са ступенню», недавыкананы. Рэальна ён складае 19,5 замест 21,7. Адна з прычын заключаецца ў тым, што з 13 дактарантаў ні адзін не ўдзельнічае ў выкананні фінансуемых НДР. Таксама вельмі рэдка да іх ажыццяўлення прыцягваюцца студэнты і магістранты.

У 2014 г. супрацоўнікі ўніверсітэта прымалі ўдзел у выкананні 9 навуковых праграм рознага ўзроўню. У рамках галіновай навукова-тэхнічнай праграмы «Распрацоўка электронных адукацыйных рэсурсаў» калектыў вучоных БДПУ пад навуковым кіраўніцтвам В. В. Бушчыка і Г. В. Торхавай распрацаваў навукова-метадычныя асновы стварэння і ўкаранення інфармацыйна-адукацыйных рэсурсаў і электронных вучэбна-метадычных комплексаў у галіне вышэйшай педагагічнай адукацыі. Прыкладное значэнне выкананай НДР у тым, што створаныя прадукты апрабіраваны ў адукацыйнай практыцы, даказалі сваю дзейснасць як дыдактычныя інструменты і рэалізуюцца на першай і другой ступенях вышэйшай педагагічнай адукацыі. Уся створаная прадукцыя выкладзена на новым сайце ў адкрытым доступе ў раздзеле «Дыстанцыйная адукацыя».

Усяго ў 2014 г. завершана выкананне 27 НДР. Сярод тэм, укараненне вынікаў якіх значна паўплывае на павышэнне якасці педагагічнай адукацыі, – канцэпцыя развіцця педагагічнай адукацыі, крэдытна-модульная сістэма, міжкультурная акадэмічная кампетэнтнасць і інш.

Пры фінансавай падтрымцы БРФФД наш універсітэт развівае міжнароднае супрацоўніцтва ў рамках 3 навукова-даследчых праектаў, якія выконваюцца сумесна з Берлінскім інстытутам геалагічных навук, Інстытутам педагагічнай адукацыі і адукацыі дарослых Расійскай акадэміі адукацыі, Бакінскім славянскім універсітэтам. БДПУ таксама ўдзельнічае ў рэалізацыі міжнароднага праекта Тэмпус «Усходняе партнёрства ў сферы педагагічных інавацый» разам з інстытутамі і ўніверсітэтамі Германіі, Іспаніі, Швецыі, Украіны і Малдовы.

Хачу адзначыць умацаванне практычнай арыентаванасці навукова-даследчай дзейнасці нашага ўніверсітэта. Гэтаму садзейнічае стварэнне філіялаў кафедраў БДПУ, якія прадастаўляюць унікальную магчымасць для арганізацыі навукова-даследчай работы на новым узроўні. Гаворка ідзе аб правядзенні даследаванняў на базах практык, выкананні сумесных распрацовак вучонымі і настаўнікамі, фарміраванні навукова-даследчых навыкаў яшчэ да паступлення ва ўніверсітэт, далучэнні актыўных членаў СНДЛ да дзейнасці філіялаў кафедраў. Аналіз вопыту паказаў, што толькі адзінкавыя факультэты і кафедры ўніверсітэта выкарыстоўваюць названыя магчымасці ў поўным аб’ёме. Гэта факультэты сацыяльна-педагагічных тэхналогій, спецыяльнай адукацыі, прыродазнаўства.

У 2014 г. павысіўся ўзровень публікацыйнай актыўнасці аспірантаў і дактарантаў, што звязана з узмацненнем кантролю з боку навуковых кіраўнікоў і кансультантаў за выніковасцю іх навукова-даследчай дзейнасці. Такім чынам, дасягнута перавышэнне мэтавага паказчыка «Забяспечыць укараненне і выкарыстанне вынікаў НДР». Разам з тым мэтавы паказчык «Забяспечыць колькасць навуковых публікацый у часопісах, якія ўваходзяць у рэфератыўныя базы, на 100 штатных супрацоўнікаў з ліку ПВС і НС» не дасягнуты.

Апрабацыя вынікаў НДР ажыццяўлялася на міжнародных і рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцыях. У 2014 г. на базе БДПУ праведзена 9 міжнародных (у 2013 г. – 9), 6 рэспубліканскіх (у 2013 г. – 7) канферэнцый. Сталі традыцыйнымі ўніверсітэцкія канферэнцыі студэнтаў і маладых вучоных.

У цэлым згодна са шкалой выніковасці ў працэсе «Навуковая і інавацыйная дзейнасць» ступень дасягнення мэтавага паказчыка задаволенасці ўнутраных і знешніх спажыўцоў роўная 100 %. Аднак рэзервы ўдасканалення навукова-даследчай дзейнасці ў БДПУ ёсць.

Згодна з Праграмай удасканалення навуковай сферы Рэспублкі Беларусь на 2014–2020 гг. нашаму ўніверсітэту неабходна забяспечыць: фарміраванне сучаснага сектара псіхолага-педагагічнай навукі, непарыўную сувязь адукацыйнага працэсу з навуковымі даследаваннямі і інавацыйнай педагагічнай практыкай, пашырэнне сеткі філіялаў кафедраў ва ўстановах і арганізацыях, для якіх мы рыхтуем педагагічныя кадры.

У святле названых задач упершыню ў гісторыі ў сістэме бесперапыннай педагагічнай адукацыі па ініцыятыве нашага ўніверсітэта ствараецца вучэбна-навукова-інавацыйны кластар, кіруючым ядром якога стане БДПУ як вядучая ў галіне ўстанова вышэйшай адукацыі. Падрыхтаваны праекты Канцэпцыі і План мерапрыемстваў па яе рэалізацыі. БДПУ становіцца каардынатарам і арганізатарам сеткавага ўзаемадзеяння ўсіх падструктур кластара, што дазволіць інтэграваць патэнцыялы адукацыі, навукі і эфектыўнай педагагічнай практыкі.

Пастаноўка маштабных задач развіцця педагагічнай адукацыі патрабуе высокай кваліфікацыі кадраў, якія будуць іх вырашаць. Для БДПУ задача ўдасканалення падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі з’яўляецца надзвычай актуальнай, бо 58 % штатных супрацоўнікаў не маюць вучонай ступені, а па колькасці абароненых за апошнія 3 гады ўніверсітэт займае 9-е месца сярод 23 устаноў вышэйшай адукацыі сістэмы МА.

Тым не менш, трэба адзначыць пазітыўныя змены. Распрацавана і зацверджана сістэма мер па ўключэнні таленавітых студэнтаў у навукова-даследчую дзейнасць і адборы кандыдатаў для паступлення ў аспірантуру. У выніку праведзеных мерапрыемстваў упершыню за апошнія гады быў поўнасцю выкананы план прыёму ў аспірантуру і дактарантуру. Павялічыўся працэнт аспірантаў і прэтэндэнтаў, якія скончылі аспірантуру з праходжаннем папярэдняй экспертызы дысертацый (з 7 % у 2013 г. да 13 % у 2014 г.). Разам з тым сітуацыя з навуковымі кадрамі вышэйшай кваліфікацыі выклікае трывогу. Асабліва гэта датычыць факультэтаў эстэтычнай адукацыі і фізічнага выхавання.

Галоўны рэзерв у папаўненні плеяды маладых вучоных – студэнцкая НДР. Усяго ў ёй прымала ўдзел 2330 (41 % ад агульнай колькасці) студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі, 19 з якіх выконвалі фінансуемыя НДР. Удзел у Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў і выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі прынялі 53 прадстаўнікі БДПУ. Вызначыліся лідары: факультэты беларускай і рускай філалогіі, дашкольнай адукацыі, прыродазнаўства, матэматычны, псіхалогіі.

Апублікаваны 123 артыкулы, 311 тэзісаў дакладаў, 190 электронных публікацый, аўтарамі (суаўтарамі) якіх з’яўляюцца студэнты. Адна з эфектыўных форм арганізацыі НДРС – студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі. Так, у 2014 г. на факультэтах і кафедрах БДПУ працавала 33 СНДЛ (у 2013 г. – 21).

Сёння БДПУ ўступіў у такую фазу развіцця тэорыі і практыкі педагагічнай адукацыі, будучыня якой вызначаецца ўзроўнем навукова-інавацыйнай дзейнасці нашага ўніверсітэта. І калі мы ў гэтым пытанні ансалідуемся, знойдзем паразуменне і прымем неабходныя меры, то забяспечым сваё далейшае паспяховае развіццё. А гэта нам як кіруючаму цэнтру вучэбна-навукова-інавацыйнага клас


3 кастрычніка 2014 года, № 14 (1149)

На чарговым пасяджэнні Савета БДПУ з дакладам «Аб выніках прыёмнай кампаніі 2014 г. і сумеснай дзейнасці БДПУ, камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама па кадравым забеспячэнні сістэмы адукацыі горада і воб-ласці» выступіў першы прарэктар універсітэта А. І. Андарала.

1_500x470

Дакладчык падкрэсліў, што сёлета праведзена значная работа па арыентацыі выпускнікоў агульнаадукацыйных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў г. Мінска і Мінскай вобласці на педагагічныя прафесіі. Яе вынікам стала выкананне плана прыёму ў БДПУ па дзённай форме атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, а таксама на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. У бягучым годзе на першы курс нашага ўніверсітэта залічаны 100 медалістаў і ўладальнікаў дыпломаў ССНУ і ПТВ з адзнакай, 198 выпускнікоў ліцэяў і гімназій. Па большасці спецыяльнасцей дзённай формы ў параўнанні з мінулым годам выраслі конкурсы і прахадныя балы.

Палепшыць выніковасць гэтага напрамку дзейнасці магчыма ва ўмовах узмацнення сувязей паміж універсітэтам і навучальнымі ўстановамі Мінска і Мінскай вобласці, адкрыцця педагагічных класаў і гімназій, арганізацыі падрыхтоўкі школьнікаў да ўдзелу ў прадметных алімпіядах.

Павышэнню якасці і эфектыўнасці праф-арыентацыі будзе садзейнічаць і заключа- нае пагадненне паміж БДПУ і камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама. Дакумент, які прадугледжвае правядзенне сумесных мера-прыемстваў па рашэнні кадравых праблем сістэмы адукацыі сталіцы, падпісалі падчас пасяджэння рэктар БДПУ А. І. Жук і старшыня камітэта М. У. Мірончык (гл. на здымку).

У рабоце пасяджэння прыняла ўдзел загадчык сектара арганізацыйна-кадравай работы ўпраўлення адукацыі Мінгарвыканкама С. В. Глябовіч. Яна спынілася на сістэме работы з маладымі спецыялістамі, а таксама расказала аб праекце ранняй арыентацыі адораных вучняў на педагагічныя прафесіі.

Рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук, падвёўшы вынікі абмеркавання, яшчэ раз падкрэсліў неабходнасць стварэння педагагічных гімназій, ажыццяўлення перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў для сістэмы дашкольнай адукацыі, своечасовага выяўлення прафесійных цяжкасцей у педагогаў з мэтай аказання ім дзейснай дапамогі, узмацнення практыкаарыентаванага складніку падрыхтоўкі спецыялістаў, адраджэння сістэмы настаўніцтва.

Па абмеркаваным пытанні Савет БДПУ прыняў адпаведную Пастанову.

Яшчэ адным пытаннем парадку дня было вылучэнне кандыдата ад БДПУ на замяшчэнне вакантнай пасады члена-карэспандэнта НАН Беларусі па спецыяльнасці «Педагогіка» па аддзяленні гуманітарных навук і мастацтваў. Члены Савета ўніверсітэта шляхам тайнага галасавання падтрымалі кандыдатуру рэктара БДПУ, доктара педагагічных навук, прафесара Аляксандра Іванавіча Жука.


18 верасня 2014 года, № 13 (1148)

ПЕРСПЕКТЫВЫ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ПЕДАГАГІЧНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА IМЯ МАКСIМА ТАНКА

2_500x311

Паважаныя калегі! Сёння мы падводзім вынікі работы калектыву ўніверсітэта ў юбілейны для БДПУ год і ставім задачы на будучае.

Сёлета план прыёму на дзённую бюджэтную форму атрымання адукацыі і план мэтавага набору выкананы на 100 %. Поспех у значнай ступені быў дасягнуты дзякуючы актыўнай, мэтанакіраванай прафарыентацыйнай рабоце, якая ажыццяўлялася з выкарыстаннем нестандартных форм яе правядзення.

Вынікі прыёмнай кампаніі 2014 г. яшчэ раз пераконваюць нас у неабходнасці сістэмнай прафарыентацыйнай дзейнасці на працягу ўсяго навучальнага года ў цесным узаемадзеянні з камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама і ўпраўленнем адукацыі Мінаблвыканкама. Стратэгія гэтай работы будзе выпрацавана 25 верасня на сумесным пасяджэнні савета ўніверсітэта і калегіі вышэйназваных структур.

Нягледзячы на тое, што прафарыентацыйная работа з’яўляецца абавязкам кожнага факультэта, кафедры і асобна ўзятага выкладчыка, асноўная задача па прыцягненні ў наш універсітэт абітурыентаў – мэтанакіраваных і падрыхтаваных – павінна быць ускладзена на факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі. У гэтай сувязі дэкану С. У. Якавенку і ўсім работнікам гэтага факультэта неабходна:

  • падняць на новы ўзровень работу ўніверсітэцкіх падрыхтоўчых курсаў;
  • арганізаваць дзейнасць рэгіянальных вочна-завочных падрыхтоўчых курсаў на тэрыторыі Мінскай вобласці;
  • сістэматычна сумесна з факультэтамі праводзіць прадметныя алімпіяды;
  • ладзіць прафарыентацыйныя мерапрыемствы, экскурсіі і г. д.

Наогул, уся прафарыентацыйная дзейнасць павінна акумулявацца на факультэце. А створаныя філіялы кафедраў закліканы стаць эфектыўным інструментам прыцягнення на педагагічныя спецыяльнасці таленавітых і матываваных вучняў.

Хачу адзначыць, што значны ўклад у фарміраванне іміджу ўніверсітэта і прафесійную арыентацыю адоранай моладзі на педагагічныя спецыяльнасці ўнёс студэнцкі актыў універсітэта, які творча падышоў да выканання задачы. Прашу нашых актывістаў працягваць сваю дзейнасць у сацыяльных сетках, працаваць у цесным кантакце з абітурыентамі.

Паважаныя калегі! Як вядома, адукацыйная функцыя ўніверсітэта з’яўляецца асноўнай. Яна накіравана на падрыхтоўку сучаснага педагога. Звышзадачай навучальнага працэсу ў ВНУ з’яўляецца фарміраванне патрэбы і здольнасці выпускнікоў да бесперапыннага прафесійна-асобаснага развіцця і самаадукацыі ва ўмовах інфармацыйнага грамадст- ва. Дзеля гэтага БДПУ прыкладае шмат намаганняў. А вось для забеспячэння эфектыўнасці кіруемай самастойнай работы (КСР) пакуль недастаткова выкарыстоўваюцца магчымасці дыстанцыйнага навучання. Шкада, бо ступень гатоўнасці студэнтаў да працы праз інтэрнэт або з выкарыстаннем мультымедыйных сродкаў значна большая, чым у выкладчыкаў.

Студэнты далучаюцца да навукова-даследчай дзейнасці, якая з’яўляецца арганічнай часткай працэсу навучання і яго дапаўненнем. Так, на базе БДПУ функцыянуюць 23 студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі (СНДЛ), у склад якіх уваходзяць 267 студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў. Аднак лагічна паўстаюць пытанні: «Ці ўсе СНДЛ працуюць эфектыўна? Наколькі актуальнай з’яўляецца заяўленая тэматыка іх работы? Ці вучаць яны студэнтаў прыёмам і метадам самастойнага навуковага пошуку, правядзення даследчых работ інавацыйнага характару?» Прарэктару па навуковай рабоце Г. В. Торхавай належыць арганізаваць работу экспертнай групы па аналізе і ацэнцы дзейнасці СНДЛ і да 15 кастрычніка г. г. прапанаваць план мерапрыемстваў па павышэнні якасці іх працы.

Дадзеныя, атрыманыя ў рамках сістэмы менеджменту якасці ў адносінах да працэсу «Падрыхтоўка спецыялістаў на першай ступені вышэйшай адукацыі», у цэлым сведчаць аб яго выніковасці. Разам з тым выяўлены шэраг неадпаведнасцяў, выпраўленне якіх павінна павысіць якасць адукацыйнага працэсу ў нашай установе. Непакоіць наступнае:

  • за апошнія 3 гады з універсітэта адлічана па розных прычынах вялікая колькасць студэнтаў. Аналіз вынікаў у разрэзе факультэтаў паказвае, што не ўсе яны працуюць эфектыўна па аказанні індывідуальнай падтрымкі студэнтам;
  • педагагічная адукацыя са спазненнем рэагуе на запыты практыкі. У сучасных школах назапашаны каштоўны вопыт, але ён дагэтуль не атрымаў тэарэтычнага асэнсавання і не ўзбагаціў змест прафесійнай падрыхтоўкі новага пакалення педагогаў;
  • працэс навучання грунтуецца пераважна на акадэмічным засваенні асобных дысцыплін, а не на практычным складніку. У той жа час рэальная дзейнасць настаўніка – інтэгратыўная і міждысцыплінарная;
  • назіраецца культ тэхнакратычных форм (тэсціраванне і інш.) кантролю ведаў, у той час як прафесійная кампетэнтнасць прадугледжвае гатоўнасць выяўляць, разумець і вырашаць прафесійныя задачы ў нестандартных жыццёвых сітуацыях;
  • мы вымушаны канстатаваць дамінаванне масавых (лекцыйных) форм навучання пры недастатковай увазе да практычных заняткаў, самастойнай вучэбна-даследчай і практычнай дзейнасці будучых педагогаў на базе школ і іншых устаноў адукацыі;
  • педагагічная практыка не забяспечвае бесперапыннасць і прадукцыйнасць узаемадзеяння будучых спецыялістаў адукацыі са сваёй прафесійнай сферай, адаптацыю да рэалій сучаснай школы.Прарэктару па вучэбнай рабоце У. У. Шлыкаву і начальніку ВМУ В. А. Зайцаву даручана вынесці названыя праблемы на абмеркаванне навукова-метадычных саветаў.

У сувязі з вышэйсказаным неабходна:

1) удакладніць зместавую структуру агульнапрафесійнай кампетэнтнасці будучых спецыялістаў адукацыі і ў яе кантэксце – дысцыплін псіхолага-педагагічнага і сацыяльна-гуманітарнага блокаў. Вынесці гэтае пытанне на разгляд грамадазнаўчых кафедраў пры зацвярджэнні абавязковых модуляў і модуляў па выбары. Прадумаць тэматыку метадалагічнага семінара для выкладчыкаў сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Адказныя – прарэктар па навуковай рабоце Г. В. Торхава і кіраўнік семінара Н. В. Паўлава;

2) унесці карэктывы ў пералік дысцыплін вучэбных планаў наступнага пакалення з улікам рэалій сучаснай школы і запатрабаваных відаў педагагічнай практыкі;

3) выкарыстаць модульную пабудову вучэбных планаў.

У далейшым такія модулі, як і праграмы ў цэлым, могуць атрымаць міжнародную акрэдытацыю і забяспечыць акадэмічную і прафесійную мабільнасць суб’ектаў педагагічнай адукацыі;

4) структурыраваць змест вучэбных дысцыплін у арыентацыі на праблемнадзеючы падыход. Гэта дазволіць нам ажыццявіць пераход ад парадыгмы выкладання да парадыгмы навучання.

Зразумела, што рэзкія змены вучэбных планаў у суадносінах аўдыторнай, пазааўдыторнай і самастойнай работы студэнтаў немагчымы. Аднак да гэтага неабходна імкнуцца і нарошчваць адпаведны вопыт. Альтэрнатывы тут няма.

Мы жывём у эпоху інфармацыйнага грамадства, і рабіць стаўку на паўгадавы курс лекцый (калі ён не аўтарскі) не мае сэнсу. На ўстановачных лекцыях неабходна ўключаць студэнтаў у самастойнае засвойванне курсаў, на семінарскіх занятках у форме дыскусій абмяркоўваць тэарэтычныя высновы выкананай работы, на практычных – праз дзелавыя гульні – прыкладныя аспекты, а на лабараторных – адпрацоўваць навыкі прафесійнай дзейнасці. Прарэктарам А. І. Андарала, У. У. Шлыкаву, В. М. Зелянкевічу, а таксама вучэбна-метадычнаму ўпраўленню даручаецца да 1 снежня г. г. распрацаваць план мерапрыемстваў па аптымізацыі арганізацыйных форм адукацыйнага працэсу, якія забяспечваюць узмацненне практычнага складніка падрыхтоўкі.

У БДПУ функцыянуе цэласная сістэма ідэалагічнай і выхаваўчай работы са студэнцкай моладдзю. Аднак шэраг яе аспектаў патрабуе ўдасканалення. Варта ўдзяляць больш увагі індывідуальнай рабоце з першакурснікамі з боку намеснікаў дэканаў, куратараў груп, выхавацеляў інтэрнатаў, актывістаў студэнцкага самакіравання ў цесным узаемадзеянні з бацькамі. Прарэктару па выхаваўчай рабоце С. І. Копцевай, упраўленню выхаваўчай работы з моладдзю, педагогам студэнцкага гарадка неабходна абнавіць формы і метады працы ў інтэрнатах. На пасады выхавацеляў лічу мэтазгодным падбіраць студэнтаў старэйшых курсаў, актывістаў. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на культываванне здаровага ладу жыцця і прафілактыку асацыяльных паводзін як сярод беларускіх, так і замежных студэнтаў. Недапушчальным з’яўляецца факт курэння на тэрыторыі ўніверсітэта і інтэрнатаў. Мы аб’яўляем рух «Будучыя педагогі – за здаровы лад жыцця!» і адначасова разам з калегамі з Фларэнтыйскага ўніверсітэта (Італія) пачынаем стварэнне на базе БДПУ анлайн-цэнтра здароўя і псіхалагічнага дабрабыту сярод беларускага насельніцтва. У рамках эстэтычнага выхавання студэнтаў неабходна пашыраць узаемадзеянне з культурнымі цэнтрамі сталіцы. Сёння ўніверсітэт заключае доўгатэрміновы дагавор аб супрацоўніцтве з Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам оперы і балета Рэспублікі Беларусь, наладжвае кантакты з іншымі тэатрамі. Дзякуючы такім сувязям студэнты БДПУ змогуць набываць білеты па льготным кошце.

Паважаныя калегі! Якасць навучальнага працэсу ў многім вызначаецца магчымасцямі інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя, удасканаленне якога становіцца пастаянным клопатам рэктарата. З 1 верасня ў вучэбным корпусе № 2 адкрыта чытальная зала інфармацыйных рэсурсаў, дзе рэалізавана канцэпцыя бібліятэкі адкрытай прасторы. Тут абсталявана 100 чытацкіх месцаў, 40 з якіх забяспечаны персанальнымі камп’ютарамі з выйсцем у віртуальную прастору. Укаранёна тэхналогія высакахуткаснага бесправаднога доступу Wi-Fi. Да інтэрнэту ў бліжэйшы час будуць падключаны ўсе інтэрнаты БДПУ. Такім чынам, ва ўніверсітэце ствараецца адзіная інфармацыйна-адукацыйная сетка, якая аб’яднае ўсе вучэбныя карпусы і інтэрнаты. Нашы спонсары – БПС-банк Расіі і Парк высокіх тэхналогій да 100-годдзя ўніверсітэта забяспечаць стварэнне так званай віртуальнай школы па асноўных вучэбных дысцыплінах і абсталююць некалькі рэсурсных інфармацыйных цэнтраў.

У лістападзе адбудзецца прэзентацыя рэпазіторыя – электроннага архіва дакументаў. Ён забяспечыць адкрытасць і даступнасць навуковых даследаванняў БДПУ для вучоных розных краін, удзельнікаў адукацыйнага працэсу і, як вынік, павысіць рэйтынг педагагічнага ўніверсітэта.

У цэлым стратэгія развіцця інфармацыйна-адукацыйнай прасторы ўніверсітэта наступная: пераход ад інавацыйных тэхналогій першага (дзённая форма навучання) і другога (дыстанцыйнае навучанне на базе кейс-тэхналогій) па-каленняў да тэхналогій трэцяга пакалення на аснове тэлекамунікацыйных (сеткавых) сістэм.

Шаноўныя калегі! У нашым універсітэце праводзіцца шматгранная навукова-даследчая і навукова-метадычная работа. Разам з тым БДПУ мае сур’ёзныя рэзервы. У адпаведнасці з задачамі, пастаўленымі Кіраўніком дзяржавы на нарадзе па пытанні перспектыў развіцця навукі, а таксама прадугледжанымі Праграмай удасканалення навуковай сферы Рэспублікі Беларусь на 2014–2020 гг., нам неабходна забяспечыць:

  • фарміраванне ўніверсітэцкага сектара псіхолага-педагагічнай навукі;
  • непарыўную сувязь адукацыйнага працэсу з навуковымі даследаваннямі і інавацыйнай педагагічнай практыкай;
  • пашырэнне сеткі комплексаў і філіялаў кафедраў ва ўстановах і арганізацыях, для якіх мы рыхтуем педагагічныя кадры.

У святле пастаўленых задач упершыню ў гісторыі сістэмы бесперапыннай педагагічнай адукацыі ствараецца вучэбна-навукова-інавацыйны кластар, кіруючым ядром якога стане наш універсітэт як вядучая ўстанова ў галіне вышэйшай адукацыі. У яго склад увойдуць універсітэты рэспублікі, што забяспечваюць прафесійную падрыхтоўку педагагічных кадраў, комплексы «дзіцячы сад-профільная школа–педагагічны каледж» як сфера трансферу інавацый і база педагагічнай практыкі, установы дадатковай адукацыі, а таксама навуковыя і навукова-метадычныя арганізацыі. Пры гэтым БДПУ стане каардынатарам і арганізатарам сеткавага ўзаемадзеяння ўсіх падструктур кластара. У сучасных сацыяльна-эканамічных умовах менавіта такая арганізацыйная форма дазваляе інтэграваць патэнцыялы адукацыі, навукі і эфектыўнай педагагічнай практыкі на якасна новым узроўні функцыянавання і развіцця.Для гэтага неабходна:

1) працэс стварэння і функцыянавання кластара паставіць на навуковую аснову. У сувязі з гэтым прарэктару па навуковай рабоце, загадчыкам кафедраў педагогікі, псіхалогіі і прыватных методык даручаецца распрацаваць пералік прыярытэтнай тэматыкі навуковых даследаванняў. Ён будзе пакладзены ў аснову курсавых, дыпломных, магістарскіх работ, кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, тэматыкі НДР вучоных БДПУ і ўсіх рэгіянальных універсітэтаў;

2) развіваць кластарную арганізацыю навукова-даследчай дзейнасці ў галіне педагагічнай адукацыі. Выкананне Дзяржаўнай галіновай праграмы на 2015–2017 гг. «Якасць адукацыі» дазволіць дасягнуць адноснай завершанасці агульнай базавай адукацыі на 2-й і паглыбленай прафілізацыі на 3-й ступені. Акрамя названай праграмы прынцыпу кластарнасці павінна адпавядаць уся навукова-даследчая і інавацыйная дзейнасць, якая ажыццяўляецца ў БДПУ. Мы павінны думаць не толькі за сябе, але і за ўсю сістэму педагагічнай адукацыі. Прарэктару па навуковай рабоце Г. В. Торхавай даручаецца арганізаваць распрацоўку праграмы НДР і інавацыйнай дзейнасці на 2016–2020 гг.;

3) узмацніць метадалагічную функцыю БДПУ ва ўзаемадзеянні з універсітэтамі. Для дасягнення гэтай задачы старшыням навукова-метадычных саветаў ВМА па педадукацыі (а гэта прарэктары і дэканы ўніверсітэта) неабходна:

  • у тэрмін да 1 кастрычніка г. г. удакладніць і скарэкціраваць тэматыку рэспубліканскіх навукова-метадычных семінараў і планамерна прыступіць да яе рэалізацыі;
  • да 1 студзеня 2015 г. стварыць зводную інфармацыйную базу дадзеных аб навуковых школах ВНУ ў галіне педагагічнай адукацыі і інавацыйнай адукацыйнай практыкі. Прарэктару па навуковай рабоце Г. В. Торхавай і загадчыкам кафедраў педагогікі І. І. Цыркуну і В. А. Капранавай даручаецца да 1 лістапада арганізаваць работу пастаянна дзеючага рэспубліканскага метадалагічнага семінара для магістрантаў, аспірантаў і дактарантаў БДПУ і ўсіх рэгіянальных універсітэтаў;

4) арганізаваць вучэбную і навукова-даследчую дзейнасць студэнтаў у працэсе бесперапыннай педагагічнай практыкі. Гэта павысіць якасць падрыхтоўкі будучых педагогаў, умацуе інтэграцыйныя сувязі ўніверсітэтаў са школамі, ліцэямі, гімназіямі і інш. Педагагічная практыка павінна пачынацца з 1-га курса, а не з 3-га, як цяпер. Прычым студэнтам трэба ўключацца ў рэальныя адукацыйныя і выхаваўчыя справы ўстаноў адукацыі. Прарэктару па вучэбнай рабоце У. У. Шлыкаву і начальніку ВМУ В. А. Зайцаву ў тэрмін да 1 кастрычніка г. г. даручаецца распрацаваць план мерапрыемстваў па аптымізацыі педагагічнай практыкі студэнтаў і наданні ёй бесперапыннага і практыкаарыентаванага характару.

Эфектыўнасць педагагічнай практыкі можа быць сур’ёзна павышана за кошт актывізацыі дзейнасці СНДЛ на базе ўстаноў адукацыі. Менавіта там можна ствараць педагагічныя класы з таленавітымі і матываванымі на настаўніцкую прафесію вучнямі. Задача на будучае – адкрыццё педагагічных гімназій у кожным абласным цэнтры і буйным горадзе рэспублікі. БДПУ разам з Міністэрствам адукацыі вядзе работу па прадастаўленні льгот пераможцам не толькі абласных, але і раённых алімпіяд, а ў перспектыве – выпускнікам педагагічных класаў і педгімназій пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці.

3_500x343

У бліжэйшы час будзе створана сістэма бесперапыннай шматузроўневай падрыхтоўкі кваліфікаваных педагагічных кадраў. Пры гэтым тэрмін падрыхтоўкі запатрабаванага спецыяліста адукацыі і перыяд яго прафесійнай адаптацыі павінен скараціцца. У педагагічныя класы і педагагічныя гімназіі можна будзе перанесці частку зместу псіхолага-педагагічнай падрыхтоўкі студэнтаў.

Паважаныя калегі! Пастаноўка маштабных задач развіцця патрабуе і высокай кваліфікацыі кадраў, якія будуць іх вырашаць. Прафесарска-выкладчыцкі склад БДПУ – гэта 922 выкладчыкі, сярод якіх 68 дактароў навук, прафесараў і 350 кандыдатаў навук, дацэнтаў (сумарна 45,4 %).

Засяроджу ўвагу на некаторых праблемах кадравага забеспячэння. Як вядома, у апошнія гады ў БДПУ, як і ў іншых ВНУ краіны, прасочваецца тэндэнцыя старэння кадраў. Таму адной са стратэгічных у кадравай палітыцы была і застаецца лінія пераемнасці пакаленняў.

Яшчэ адной праблемай з’яўляецца адсутнасць на кафедрах, факультэтах і ва ўніверсітэце ў цэлым сістэмнай работы з кадрамі. Толькі гэтым можна растлумачыць той факт, што асобныя структурныя падраздзяленні з года ў год да- ўкамплектоўваюцца вялікай колькасцю знешніх сумяшчальнікаў.

Для БДПУ пытанне абнаўлення кадраў надзвычай актуальнае, паколькі сярод штатных выкладчыкаў больш за палову (58%) не маюць вучонай ступені, а па колькасці абароненых за апошнія 3 гады ўніверсітэт займае 9-е месца з 23 ВНУ сістэмы Міністэрства адукацыі. Таму для нас застаецца надзённай задача па падборы ў аспірантуру найбольш таленавітых выпускнікоў універсітэта. І тут палітыка павінна быць паслядоўнай: далучэнне лепшых студэнтаў на 1-й ступені навучання да навукова-даследчай дзейнасці, да ўдзелу ў рэспубліканскіх конкурсах студэнцкіх навуковых работ з наступным выхадам на дыпломную працу. Далей – навучанне ў магістратуры з падрыхтоўкай і абаронай дысертацыі, навучанне ў аспірантуры з наступнай абаронай. Пры гэтым у практыку неабходна ўкараняць скразное планаванне прыярытэтнай тэматыкі дысертацый.

Праграма развіцця навуковай сферы рэспублікі прадугледжвае меры па стымуляванні падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі. З гэтага навучальнага года практыкуецца зніжэнне вучэбнай нагрузкі тым прафесарам і дацэнтам, у якіх за апошнія тры гады абараніліся ў тэрмін 2 аспіранты (у нас 7 такіх вучоных). Ім здымаецца 100 гадзін за аспіранта БДПУ і 50 – за аспіранта, падрыхтаванага для іншых устаноў адукацыі. Што да матэрыяльнага стымулявання, то за абарону кандыдацкай дысертацыі ў тэрмін выплочваецца 1,5 млн руб., доктарскай – 2 млн руб. Навуковыя кіраўнікі і кансультанты атрымліваюць 1 млн руб. і 1,5 млн руб. адпаведна.

У верасні г. г. будзе распрацаваны і зацверджаны план падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі на перыяд да 2017 г. Загадчыкам кафедраў неабходна забяспечыць безумоўнае выкананне кантрольных лічбаў прыёму ў аспірантуру і дактарантуру. Кадравая палітыка БДПУ павінна быць паслядоўнай і ўспрымацца ўсімі структурамі як агульная справа.

Паважаныя калегі! Асноўнай крыніцай фінансавай устойлівасці ўніверсітэта з’яўляецца развіццё і пашырэнне пазабюджэтнай дзейнасці. Штомесячныя прэміі працоўнаму калектыву, матэрыяльная дапамога ў першым семестры бягучага навучальнага года (600 тыс. на закупку сельскагаспадарчай прадукцыі, 0,5 тарыфнага акладу да Дня настаўніка, выплаты да 100-годдзя ўніверсітэта і інш.) – усё гэта стала магчымым дзякуючы прыцягненню пазабюджэтных сродкаў.

Яшчэ адным важным напрамкам выкарыстання грашовых сродкаў з’яўляецца развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы і рамонт будынкаў універсітэта. Мы павінны стварыць у БДПУ не толькі інфармацыйна-адукацыйнае, але і культурна-выхаваўчае асяроддзе. Выхоўвае ўсё: унутраны і знешні выгляд вучэбных карпусоў і інтэрнатаў, дагледжанасць прылеглых тэрыторый, стан вучэбных аўдыторый і пакояў у інтэрнатах.

Аналіз вынікаў падрыхтоўкі да новага навучальнага года і юбілейных мерапрыемстваў паказаў, што гаспадарчыя службы недапрацоўваюць. Але, паважаныя калегі, увесь калектыў універсітэта ў адказе за наш агульны дом!

Ва ўмовах дэфіцыту бюджэтнага фінансавання асноўны ўпор павінен быць зроблены на вывучэнне кан’юнктуры рынку з мэтай пашырэння сферы паслуг, якія наш універсітэт здольны аказваць насельніцтву. Яны могуць быць звязаны з:

  • адукацыйнай дзейнасцю (павелічэнне прыёму на ўмовах аплаты беларускіх і замежных студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, пашырэнне адукацыйных паслуг у ІПКіП);
  • вучэбна-выдавецкай дзейнасцю;
  • аптымізацыяй колькасці штатнага складу.

Мы павінны навучыцца зарабляць, выгадна і эфектыўна прадаваць адукацыйныя і іншыя паслугі. Памер прэмій і даплат цяпер будзе звязаны з вынікамі пазабюджэтнай дзейнасці структурных падраздзяленняў і кафедраў.

Разам з тым трэба праводзіць мерапрыемствы па зніжэнні невытворчых расходаў, у тым ліку за кошт аптымізацыі колькасці кіруючага апарату, прафесарска-выкладчыцкага складу, іншага персаналу, узмацніць кантроль за выкарыстаннем энергарэсурсаў.

Шаноўныя калегі! Перспектывы развіцця ўніверсітэта, павышэння яго іміджу звязаны з пашырэннем міжнароднай актыўнасці. Сёння БДПУ вядзе работу ў рэжыме падпісаных дагавораў і пагадненняў з 62 замежнымі ВНУ. Аднак яна не заўсёды эфектыўная. Мы будзем праводзіць палітыку пашырэння і паглыблення міжнароднага супрацоўніцтва. І гэта работа ўжо ажыццяўляецца. У яе павінны ўключацца ўсе факультэты.

Паважаныя калегі! Знакавай падзеяй для нашага ўніверсітэта, для ўсёй педагагічнай грамадскасці рэспублікі з’яўляецца юбілей БДПУ. Яму будзе папярэднічаць цэлы перадсвяточны марафон разнастайных адукацыйных, культурных, творчых, спартыўных нацыянальных і між-народных мерапрыемстваў. Сярод іх – маладзёжны праект «Будучыя педагогі – за здаровы лад жыцця», плавальны ма- рафон «100 па 100!», многія іншыя.

У гонар 100-годдзя з дня заснавання БДПУ ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь плануецца правядзенне ўрачыстага сходу і святочнага канцэрта; гашэнне спецыяльным паштовым штэмпелем маркіраванага канверта «100 гадоў БДПУ»; арганізацыя навуковых канферэнцый, сустрэчы з выпускнікамі, шматлікія конкурсы, выданне матэрыялаў па гісторыі ўніверсітэта.

Паважаныя калегі! Стагоддзе БДПУ – наш залаты юбілей. Мы падыходзім да яго са слаўнай гісторыяй і дасягненнямі. Нам ёсць чым ганарыцца. Аднак час дынамічны. Ён дыктуе неабходнасць новых падыходаў і хуткага рэагавання на адпаведныя змены ў соцыуме. Таму будучае ўніверсітэта – у яго няспынным развіцці. Упэўнены, нашаму калектыву па сілах дастойна выканаць сваю важную культурна-гістарычную місію па падрыхтоўцы нацыянальных педагагічных кадраў.


1 верасня 2014 года, № 12 (1147)

Днямі адбылася сустрэча рэктара БДПУ прафесара А. І. Жука з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Ісфандзіярам Бахціярам аглы Вагабзадэ. Падчас размовы ў ліку іншых абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з дзейнасцю цэнтра азербайджанскай мовы і культуры, а таксама з выданнем першага ў лексікаграфічнай практыцы беларуска-азербайджанскага слоўніка.

4_500x316

У ліпені рэктар Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта І. М. Рэмарэнка і прэідэнт гэтай установы адукацыі В. В. Рабаў знаходзіліся з рабочым візітам у нашай alma mater, дзе сустрэліся з рэктарам БДПУ прафесарам А. І. Жуком.

5_500x333

Кіраўнікі ўніверсітэтаў падпісалі дагавор аб пашырэнні супрацоўніцтва па шырокім спектры напрамкаў: выданне зборнікаў навуковых прац вучоных абедзвюх устаноў, узаемадзеянне навуковых школ БДПУ і МГПУ ў падрыхтоўцы псіхолага-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі, правядзенне штогадовай міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі па праблемах развіцця педагагічнай адукацыі.

Дасягнута дамоўленасць па сумеснай рабоце над міжнароднымі праектамі еўрапейскіх праграм «ERASMUS +» і  «Гарызонт-2020».

Запланавана ажыццяўленне маладзёжных абменаў, а таксама адукацыйных праграм уключанага навучання на 1–2 семестры з выніковым кантролем ведаў.

6_500x384

У чэрвені афіцыйная дэлегацыя БДПУ на чале з рэктарам прафесарам А. І. Жуком наведала Фларэнтыйскі дзяржаўны ўніверсітэт. У выніку плённых перамоў з рэктарам установы Альберта Тэзі і дырэктарам дэпартамента псіхалогіі і педагогікі Паола Федэрыгі былі заключаны новыя пагадненні. У прыватнасці, па стварэнні на базе БДПУ цэнтра анлайн навучання па пытаннях псіхалогіі здароўя і здаровага ладу жыцця.

Беларускія і італьянскія калегі таксама дамовіліся арганізаваць універсітэцкія «моўныя» лагеры. У лютым 2015 г. падчас вакацый у праекце прымуць удзел першыя 20 студэнтаў (па 10 ад кожнай установы адукацыі).

У Рыме прадстаўнікі БДПУ сустрэліся з прэзідэнтам італьянскай гуманітарнай асацыяцыі PUER Серджыа дэ Чыка. Быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве і разгледжаны пытанні, звязаныя з арганізацыяй работы на базе нашага ўніверсітэта цэнтра кансультатыўнай псіхолага-педагагічнай дапамогі сем’ям усынаўляльнікаў.


10 красавiка 2014 года, № 5 (1140)

АБ ВЫНІКАХ ФІНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ЎНІВЕРСІТЭТА ў 2013 г.

(З даклада першага прарэктара БДПУ А. І. Андарала на Савеце ўніверсітэта)

Як вядома, эфектыўнае функцыянаванне ўстановы немагчымае без адпаведнага фінансавага забеспячэння, асноўнымі крыніцамі якога ў нашым універсітэце з’яўляюцца рэспубліканскі бюджэт (гэта ў першую чаргу сацыяльна абароненыя артыкулы) і пазабюджэтная дзейнасць.

За справаздачны перыяд аб’ём агульнага фінансавання склаў 214 740,7 млн руб. Як бачна з дыяграмы 1, вядучая роля (58,7 %) застаецца за паза-бюджэтнымі паступленнямі (131 137,9 млн руб.). У параўнанні з 2012 г. гэтыя сродкі павялічыліся на 16,2 %. Па-ранейшаму ў бюджэтным фінансаванні назіраецца тэндэнцыя першачарговага забеспячэння сацыяльна абароненых артыкулаў расходаў (зарплата з налічэннямі, стыпендыя, сродкі на дзяцей-сірот і г. д.). Іх удзельная вага ў аб’ёме бюджэтнага фінансавання склала 71,5 %. Для параўнання: расходы, звязаныя з аплатай камунальных паслуг, – 5,3 %, іншыя бягучыя – 5,1 %, па капітальным будаўніцтве – 18,1 %.

7

Пры эканамічнай сітуацыі, калі бюджэтнага фінансавання недастаткова для пакрыцця расходаў, звязаных з арганізацыяй вучэбнага працэсу і задавальненнем гаспадарчых патрэб, асаблівую значнасць набывае пазабюджэтная дзейнасць. У БДПУ назіраецца станоўчая тэндэнцыя штогадовага павелічэння ўласных даходаў. Калі ў 2012 г. яны склалі 67 674,9 млн руб., то ў 2013 г. – 83 602,8 млн руб. (узраслі на 23,5 %).

Галоўнай крыніцай прыбытку ўніверсітэта ад пазабюджэтнай дзейнасці стала навучанне на платнай аснове (81,6 %). Даходы ад гэтага віду дзейнасці (у тым ліку сродкі, атрыманыя за правядзенне тэсціравання і ліквідацыю акадэмічнай запазычанасці) склалі 68 216,0 млн руб. У параўнанні з папярэднім годам яны выраслі на 18,7 %. Гэта звязана ў асноўным з павышэннем аплаты за навучанне. Так, у 2013 г. у агульнай колькасці студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі “платнікі” складалі 60,4 %, завочнай – 70,6 %. Суадносіны колькасці студэнтаў бюджэтнай і платнай формаў атрымання адукацыі па стане на 01.01.2014 г. прыведзены ў дыяграме 2.

8

Навучанне за кошт уласных сродкаў ажыццяўляецца таксама ў магістратуры і аспірантуры. У 2013 г. на платнай аснове ў нас навучаліся 316 замежных студэнтаў, 14 магістрантаў, 2 аспі-ранты, 3 саіскальнікі, 58 слухачоў факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі. У справаздачны перыяд за аказанне адукацыйных паслуг замежным грамадзянам на валютны рахунак БДПУ паступіла 461 727 долараў ЗША.

Існуюць таксама іншыя крыніцы даходаў. Так, прыбытак ад дзейнасці аддзела выдавецкіх і паліграфічных паслуг склаў 1 % у агульным аб’ёме пазабюджэтных сродкаў, або 813,3 млн руб. (у 2012 г. – 818,8 млн руб.). За кошт здачы ў арэнду памяшканняў БДПУ было атрымана 192,6 млн руб., ад правядзення спартыўна-масавых мерапрыемстваў – 386,6 млн руб. Наяўнасць уласных сродкаў дала магчымасць аплачваць многія патрэбы нашай ВНУ, у тым ліку 94,0 % агульных камандзіровачных, 99,7 % транспартных расходаў, 78,1 % кошту паслуг сувязі, 41,8 % камунальных плацяжоў і інш.

Асноўным артыкулам расходаў ва ўніверсітэце з’яўляецца заработная плата з налічэннямі (54,2 % у агульным аб’ёме грашовых сродкаў). З уласных рэсурсаў на аплату працы было накіравана 42 809,1 млн руб. Сярэдняя зарплата па БДПУ ў 2013 г. у параўнанні з папярэднім павялічылася на 25 %. Сярэднямесячная зарплата ПВС па пасадах наступным чынам: прафесар – 6817,0 тыс. руб., дацэнт – 4908,7 тыс. руб., старшы выкладчык – 4312,9 тыс. руб., выкладчык – 3806,5 тыс. руб., іншы персанал – 3094,2 тыс. руб.

Значная ўвага ва ўніверсітэце ўдзялялася стымуляванню працы работнікаў. Штомесяц усяму працоўнаму калектыву выплачвалася прэмія. Яе сярэдні памер у пераліку на аднаго работніка ў параўнанні з 2012 г. павялічыўся на 12,5 % і склаў 8604,7 тыс. руб. у год. Акрамя таго, дадаткова ўсе штатныя работнікі БДПУ атрымалі матэрыяльную дапамогу на мэты аздараўлення ў перыяд адпачынку ў памеры 0,5 тарыфнага акладу, а таксама прэміі да Дня БДПУ – 0,75 і да Дня настаўніка – 0,25.

На аказанне матэрыяльнай дапамогі работнікам устаноў адукацыі прадугледжваюцца сродкі ў памеры 5 % ад планавага фонду заработнай платы штатных супрацоўнікаў. Так, на аднаго чалавека матэрыяльная дапамога ў 2013 г. склала 2581,2 тыс. руб. і павялічылася ў параўнанні з 2012 г. на 55,3 %.

Рэалізацыя сацыяльных праграм, якія ажыццяўляюцца ў рэспубліцы, прывяла да павелічэння бюджэтных расходаў на выплату стыпендыі навучэнскай моладзі. Так, у 2013 г. на гэтыя мэты было накіравана 23 968 190,5 тыс. руб. (у 2012 г. – 22 205 500,0 тыс. руб.). Працэнт забяспечанасці стыпендыяй па гадах прыведзены на дыяграме 3. Запланаваны Міністэрствам адукацыі паказчык – 82,0 % ад сярэднегадавога кантынгенту студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі.

9

Развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы і рамонт вучэбных карпусоў – наш прыярытэтны напрамак. Так, на набыццё абсталявання ў 2013 г. выдаткавана 4017,8 млн руб., з якіх 1097,1 млн руб. – уласныя сродкі, 2920 млн руб. – сродкі бюджэту. Бягучы рамонт у значнай ступені праводзіўся за кошт даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці ўніверсітэта. Такім чынам, на рамонт будынкаў у 2013 г. пайшло 4159,8 млн руб., у тым ліку бюджэтных сродкаў – 96,0 млн руб., пазабюджэтных – 4063,6 млн руб. (97,7 %).

На капітальны рамонт выдаткавана 23 685,4 млн руб., прычым асноўная іх частка прыйшлася на бюджэтныя сродкі – 20 380,3 млн руб. Гэта – капітальны рамонт інтэрната № 5 па вул. Артылерыстаў, 9 і вучэбнага корпуса № 7 па пр. Скарыны, 13.

Сродкі, якія БДПУ атрымаў за кошт перавышэння даходаў над расходамі, былі накіраваны на:

  • павышэнне заработнай платы – 1988,0 млн руб.;
  • прэміраванне работнікаў (250,5 млн руб.) і студэнтаў (151,8 млн руб.);
  • устанаўленне надбавак за высокія прафесійныя і творчыя дасягненні ў рабоце, складанасць і напружанасць працы – 379,7 млн руб.;
  • аказанне матэрыяльнай дапамогі – 2304,6 млн руб. (работнікам – 2299,7 млн руб., студэнтам – 5,5 млн руб.);
  • набыццё абсталявання – 1 097,1 млн руб.;
  • капітальны рамонт – 3 303,0 млн руб.

За кошт перавышэння даходаў над расходамі былі набыты тавары і паслугі на суму 3 577,4 млн руб., у тым ліку пуцёўкі ў аздараўленчыя летнікі для дзяцей работнікаў (46,5 млн руб.), навагоднія падарункі (51,5 млн руб.). Прадастаўлены зніжкі на платнае навучанне (113,2 млн руб.), арганізаваны культурна-масавыя і спартыўныя мерапрыемствы (249,1 млн руб.), выкананы рамонт і тэхнічнае абслугоўванне абсталявання (2703,2 млн руб.), аказана матэрыяльная дапамога ветэранам (2500,0 тыс. руб.), студэнтам аплочаны праезд на аграбіястанцыю “Зялёнае” (29,5 млн руб.), праведзена падпіска (155,1 млн руб.) і інш.

Эфектыўнае функцыянаванне нашага ўніверсітэта ў многім залежыць ад поўнага і своечасовага забеспячэння яго грашовымі сродкамі. Так, агульны аб’ём фінансавання БДПУ ў 2014 г. павінен скласці 215 221,8 млн руб., у тым ліку бюджэтныя сродкі прадугледжаны ў аб’ёме 130 750,8 млн руб. Даходы ад пазабюджэтнай дзейнасці залежаць ад колькасці прынятых на навучанне студэнтаў і чакаюцца ў аб’ёме 84 471,0 млн руб. Гэта дапаможа нам дадаткова аплачваць паслугі сувязі (на гэты артыкул у бягучым годзе рэспубліканскі бюджэт вылучае 42,8 млн руб., а неабходна 213,6 млн руб.), транспарту (вылучана 15,9 млн руб., неабходна – 444,6 млн руб.), бягучы рамонт памяшканняў (прадугледжана 2 500,0 млн руб., неабходна – 3 195,0 млн руб.) і інш. У 2014 г. на аплату працы работнікаў універсітэта з налічэннямі прадугледжваецца накіраваць 1 276 191,2 млн руб. (59,3 % агульнага аб’ёму фінансавання).

Дзякуй за ўвагу!


20 лютага 2013 года, № 19 (1137)

АБ ВЫНІКАХ НАВУКОВАЙ ДЗЕЙНАСЦІ БДПУ за 2013 г.

(З выступлення прарэктара па навуковай рабоце В. В. Бушчыка на Савеце ўніверсітэта)

План 2013 г. уключаў 150 навукова-даследчых работ, якія выконваліся на сродкі дзяржаўнага бюджэту, а таксама мэтава фінансаваліся Міністэрствам адукацыі і Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў. Работнікі ўніверсітэта распрацоўвалі 13 праектаў па выніках конкурснага адбору, праведзенага БРФФД.

У мінулым годзе супрацоўнікі ўніверсітэта выконвалі 11 навуковых праграм рознага ўзроўню. Да выканання фінансуемых навукова-даследчых работ было далучана 346 супрацоўнікаў, у тым ліку з вучонай ступенню – 190.

Па галінах навук тэматыка фінан-суемых НДР выглядае наступным чынам: прыродазнаўчыя – 26 (32,5%), гуманітарныя – 30 (37,5%), псіхолага-педагагічныя – 24 (30%).

Усяго ў 2013 г. завершана распрацоўка 30 НДР, вынікі якіх накіраваны на рашэнне актуальных праблем навукі і адукацыі, а таксама могуць знайсці прымяненне ў рэальным сектары эканомікі. Да значных трэба аднесці вынікі, атрыманыя пры выкананні працы па заданні Дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы «Эталоны і навуковыя прыборы» (кіраўнік – кандыдат тэхнічных навук дацэнт В. М. Зелянкевіч). Распрацаваны шматфункцыянальны лабараторны комплекс дасць магчымасць аптымізаваць працэс навучання фізіцы, у прыватнасці, дазволіць навучэнцам агульнаадукацыйнай школы самастойна авалодаць шэрагам даследчых уменняў.

1011

Вынікі НДР «Распрацоўка навуковых асноў аквакультуры рачных ракаў на падагрэтых водах энергетычных аб’ектаў» (навуковы кіраўнік – доктар біялагічных навук дацэнт В. Ф. Кулеш) накіраваны на стварэнне тэхналагічнай базы вырошчвання даўгапальцага рака ў Беларусі. Па выніках працы абаронена доктарская дысертацыя, выдадзены манаграфія і шэраг навуковых артыкулаў. Практычныя рэкамендацыі ўкаранёны ў рыбгасе «Сялец».

Па заданні Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Функцыянальныя і кампазіцыйныя матэрыялы, нанаматэрыялы» выкананы праект «Даследаванне структуры і ўласцівасцей тонкіх плёнак паўправадніковых матэрыялаў сістэм PbS і SnS, якія атрымліваюцца метадамі фізічнага вакуумнага напылення» (навуковы кіраўнік – доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар І. С. Ташлыкоў). Вынікі працы з’яўляюцца асновай далейшага ўдасканалення тэхналогіі атрымання паўправадніковых плёнак з пэўнай мікраструктурай і марфалогіяй паверхні, змочвальнасцю якой дыстыляванай вадой можна кіраваць. Па выніках даследавання апублікавана 18 артыкулаў, 7 тэзісаў дакладаў, атрыманы патэнт. Матэрыялы прадстаўляліся на 18 міжнародных канферэнцыях.

У справаздачным годзе атрыманы патэнт № 9266 на карысную мадэль «Індукцыйны дэфектаскоп» па заяўцы u 20121085 ад 06.12.2012, падрыхтаваны сумесна з БДУ. Суаўтар ад БДПУ – загадчык кафедры інфармацыйных тэхналогій у адукацыі С. І. Чубараў.

НАВУКОВА-ВЫДАВЕЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

У 2013 г. апублікавана: 21 манаграфія, у тым ліку 11 – за мяжой; 10 падручнікаў і 57 вучэбных дапаможнікаў для вышэйшай і сярэдняй школы з грыфам Міністэрства адукацыі; 128 вучэбных выданняў для вышэйшай і сярэдняй школы без грыфа Міністэрства адукацыі; 1025 навуковых артыкулаў, у тым ліку ў выданнях, рэкамендаваных ВАК, – 238, у замежных выданнях – 228; 826 тэзісаў дакладаў.

УДЗЕЛ У НАВУКОВЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАХ

За справаздачны перыяд на базе БДПУ праведзена 9 міжнародных, 7 рэспубліканскіх і 16 студэнцкіх канферэнцый, а таксама канферэнцыя маладых вучоных. Некаторыя з іх сталі традыцыйнымі. Гэта наступныя навуковыя форумы: «Еўропа: актуальныя праблемы этнакультуры» (гістфак), «Педагагічная адукацыя ва ўмовах трансфармацыйных працэсаў: міжнароднае супрацоўніцтва і інтэграцыя» (ЦРПА), «Мова і міжкультурныя камунікацыі» (ФБіРФ), «Спецыяльная адукацыя: традыцыі і інавацыі» (ФСА), «Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння» (да 95-годдзя прафесара Ф. М. Янкоўскага) (ФБіРФ), «Падрыхтоўка настаўніка пачатковых класаў: праблемы і перспектывы» (ФПА) і інш.

ПАВЫШЭННЕ НАВУКОВА-ПЕДАГАГІЧНАГА ПАТЭНЦЫЯЛУ

Аспірантура БДПУ рыхтуе кадры вышэйшай навуковай кваліфікацыі па 60 спецыяльнасцях, 17 з якіх – педагагічныя. На працягу 2013 г. кандыдацкія дысертацыі абаранілі 2 аспіранты і 10 работнікаў БДПУ. Два супрацоўнікі ўніверсітэта абаранілі доктарскія даследаванні.

Па стане на 1 студзеня 2014 г. у БДПУ навуковае кіраўніцтва аспірантамі, прэтэндэнтамі, а таксама кансультаванне дактарантаў ажыццяўляе 121 чалавек, сярод якіх 56 кандыдатаў навук і 65 дактароў навук. У мінулым годзе ў нас працавалі 4 саветы па абароне дысертацый, 2 з якіх – доктарскія. У 2013 г. да абароны былі прыняты дысертацыі па 8 спецыяльнасцях. Усяго ва ўніверсітэце адбыліся 24 абароны, з іх 6 – па гістарычных навуках, 10 – па педагагічных, 8 – па псіхалагічных.

НДРС

Для развіцця НДРС у 2013 г. на факультэтах універсітэта было арганізавана і праведзена 58 навуковых і навукова-практычных мерапрыемстваў – 39 канферэнцый, 7 выставак навуковых прац, 12 аглядаў конкурсаў.

У мінулым годзе 116 чалавек прынялі ўдзел у VIII студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі «Студэнцкая навука як фактар асобаснага і прафесійнага развіцця будучага спецыяліста», 63 студэнты, магістранты і выпускнікі БДПУ – у Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў і выпускнікоў ВНУ. Апублікавана 170 артыкулаў, 452 тэзісы дакладаў, 151 электронная публікацыя, аўтарамі (суаўтарамі) якіх з’яўляюцца студэнты.

Адной з формаў арганізацыі НДРС з’яўляюцца студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі (СНДЛ). Так, у 2013 г. на факультэтах і кафедрах універсітэта працавала 21 СНДЛ. Усяго ў НДРС прымала ўдзел 3137 (49 % ад агульнай колькасці) студэнтаў.

УДЗЕЛ У ВЫКАНАННІ НАВУКОВЫХ МІЖНАРОДНЫХ ПРАЕКТАЎ

У 2013 г. вучоныя нашага ўніверсітэта прымалі ўдзел у выкананні 3 навуковых даследаванняў у рамках міжнароднага супрацоўніцтва пры фінансавай падтрымцы БРФФД. Партнёрамі БДПУ з’яўляліся Інстытут геалагічных навук Свабоднага ўніверсітэта Берліна (ФРГ), Інстытут педагагічнай адукацыі і адукацыі дарослых Расійскай акадэміі адукацыі (РФ, Санкт-Пецярбург) і Бакінскі славянскі ўніверсітэт (Азербайжанская Рэспубліка). Навуковымі кіраўнікамі з беларускага боку з’яўляліся дэкан фізічнага факультэта прафесар В. Р. Собаль, першы прарэктар БДПУ дацэнт А. І. Андарала, дэкан факультэта беларускай і рускай філалогіі прафесар В. Д. Старычонак.

Як вядома, Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 21 студзеня г.г. падпісаў распараджэнне «Аб назначэнні стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2014 г.». Штомесячную стыпендыю памерам 3 млн руб. у ліку 12 стыпендыятаў у галіне сацыяльных і гуманітарных навук атрымала і прадстаўніца БДПУ – дацэнт кафедры сацыяльнай работы ФСПТ, кандыдат педагагічных навук А. М. Алтынцава.

Выказваю падзяку ўсім навуковым кіраўнікам і выканаўцам заданняў і тэм за працу ў мінулым годзе.


4 кастрычніка 2013 года, № 12 (1130)

НА ЧАРГОВЫМ ПАСЯДЖЭННІ САВЕТА ЎНІВЕРСІТЭТА
З ДАКЛАДАМ «ВЫНIКI ПРЫЁМУ Ў БДПУ»
ВЫСТУПІЎ АДКАЗНЫ САКРАТАР ПРЫЁМНАЙ КАМІСІІ С.У. ЯКАВЕНКА 

У пачатку свайго выступлення Сяргей Уладзіміравіч назваў аб’ектыўныя ўмовы, якія сёлета аказалі ўплыў на правядзенне ўступнай кампаніі ва ўсе ВНУ рэспублікі:

– Па-першае, гэта зніжэнне колькасці выпускнікоў агульнаадукацыйнай школы. Сёлета атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі атрымала на пяць тысяч чалавек менш, чым у мінулым годзе. Такая ж тэндэнцыя захаваецца і ў наступным, 2014-м годзе, калі школу скончаць толькі 54 тыс. чалавек.

Па-другое, пераход на 4-гадовы (дзённая форма атрымання адукацыі) і 5-гадовы (завочная) тэрміны навучання. Па гэтай прычыне ў бягучым годзе ў БДПУ быў спынены набор на 9 спецыяльнасцей дзённай (бюджэтнай) і 7 – завочнай (бюджэтнай і платнай) форм атрымання адукацыі. Для параўнання: у 2012 г. наш універсітэт праводзіў набор па 33 спецыяльнасцях, сёлета ж – толькі па 24.

Па-трэцяе, увядзенне новых мінімальных прахадных балаў. Так, у 2013 г. ніжні парог не пераадолелі 35,86 % з тых, хто ўдзельнічаў у цэнтралізаваным тэсціраванні. Напрыклад, 5873 чалавекі не здолелі набраць 20 балаў па вывучаемай замежнай мове.

У выніку, пры плане прыёму 885 чалавек на дзённую бюджэтную форму атрымання адукацыі залічаны 744. Недабор склаў 141 чалавек (у асноўным за кошт нізкай запатрабаванасці сярод абітурыентаў спецыяльнасцей фізічнага і матэматычнага профіляў). На астатнія спецыяльнасці конкурс адбыўся і склаў ад 1,1 (“Тыфлапедагогіка”) да 7,4 (“Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка”) чалавека на месца. На 8 спецыяльнасцях на адно месца прэтэндавала больш за 2 чалавекі.

Прахадныя балы размясціліся ў інтэрвале ад 137 (“Дашкольная адукацыя”) да 281 (“Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка”). Найвышэйшы бал – 342 – зарэгістраваны на спецыяльнасці “Лагапедыя”.

На платнай дзённай форме конкурс адзначаны на спецыяльнасць “Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме)”. Найбольш наблізіліся да плана прыёму такія спецыяльнасці, як “Біялогія і хімія”, “Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны”, “Фізічная культура (лячэбная)”.

На завочнай форме атрымання адукацыі набор праводзіўся па 24 спецыяльнасцях, на 16 з якіх прадугледжана навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Конкурс адбыўся на спецыяльнасцях “Лагапедыя”, “Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія” і “Сацыяльная работа”. Усяго студэнтамі-першакурснікамі завочнай формы атрымання адукацыі сталі 357 чалавек.

Заслухаўшы і абмеркаваўшы даклад С. У. Якавенкі, члены Савета прынялі адпаведную пастанову. Па пытанні “Аб аб’яднанні кафедраў БДПУ” выступілі прарэктар па вучэбнай і  інфармацыйна-аналітычнай рабоце В. М. Зелянкевіч і прарэктар па вучэбнай рабоце У. У. Шлыкаў. Члены Савета ПАСТАНАВІЛІ:

– аб’яднаць кафедры агульнай біялогіі, батанікі і асноў сельскай гаспадаркі і зацвердзіць за кафедрай, створанай у выніку аб’яднання, назву “Кафедра агульнай біялогіі і батанікі”;

– аб’яднаць кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі, эксперыментальнай фізікі і зацвердзіць за кафедрай, створанай у выніку аб’яднання, назву “Кафедра агульнай фізікі”;

– аб’яднаць кафедры эстэтычнай адукацыі, педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі і зацвердзіць за кафедрай, створанай у выніку аб’яднання, назву “Кафедра педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі”.


30 красавiка 2013 года, № 6 (1124)

На чарговым пасяджэнні Савета ўніверсітэта з дакладам 
«ШЛЯХІ ЎДАСКАНАЛЕННЯ ПРАФЕСІЙНАЙ ПАДРЫХТОЎКІ СТУДЭНТАЎ ФАКУЛЬТЭТА ПРЫРОДАЗНАЎСТВА»
выступіла дэкан факультэта Н.У. Навуменка 

Заслухаўшы і абмеркаваўшы выступленне Наталлі Уладзіміраўны, члены Савета адзначылі, што факультэт праводзіць значную работу па ўдасканаленні прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў. Вучэбны працэс забяспечваюць 6 кафедраў, на якіх працуюць 82 выкладчыкі, у тым ліку 6 дактароў і 46 кандыдатаў навук. У 2008–2013 гг. работнікі факультэта выдалі 175 дапаможнікаў (у тым ліку 63 – з грыфам Міністэрства адукацыі). Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі выкладання, распрацаваны і выкарыстоўваюцца ў навучальным працэсе інфармацыйна-метадычныя матэрыялы на электронных носьбітах. Наладжана работа па метадычным узаемадзеянні выкладчыкаў факультэта з вучэбнымі ўстановамі, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй адукацыі.

Павышэнню якасці падрыхтоўкі спецыялістаў спрыяе ўдзел выкладчыкаў факультэта ў навукова-даследчай дзейнасці. Так, на працягу 2008–2013 гг. праводзіліся даследаванні па 34 навуковых тэмах (аб’ём фінансавання склаў больш за 1,3 млрд руб.). Студэнты прымаюць актыўны ўдзел у навукова-даследчай дзейнасці: працуюць у СНДЛ, студэнцкім навуковым таварыстве. За апошнія пяць гадоў 30 студэнтаў факультэта атрымалі дыпломы пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ, 7 з якіх – першай катэгорыі.

Разам з тым на факультэце ёсць нявыкарыстаныя магчымасці для паляпшэння якасці прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў. Таксама патрабуюць большай увагі і кантролю з боку дэканата некаторыя іншыя аспекты.

Па абмеркаваным пытанні члены Савета прынялі адпаведную пастанову.


11 красавiка 2013 года, № 5 (1123)

АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ФІНАНСАВА-ЭКАНАМІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ЎНІВЕРСІТЭТА

(З даклада начальніка УБУіФ Л. Л. Закрэўскай на Савеце БДПУ)

Як вядома, эфектыўнае функцыянаванне арганізацыі немагчыма без адпаведнага фінансавага забеспячэння, асноўнымі крыніцамі якога ў нашым універсітэце з’яўляюцца рэспубліканскі бюджэт (гэта ў першую чаргу сацыяльна абароненыя артыкулы) і пазабюджэтная дзейнасць.

За справаздачны перыяд у параўнанні з папярэднім 2011 г.аб’ём агульнага фінансавання павялічыўся на 92,1 %, дасягнуўшы 180 565,8 млн руб. Як відаць з дыяграмы 1, вядучая роля (60,3 %) застаецца за бюджэтнымі паступленнямі, якія склалі 112 890,9 млн руб. У параўнанні з 2011 г. гэтыя сродкі павялічыліся на 92,9 %. Як і раней, у бюджэтным фінансаванні прасочвалася тэндэнцыя першачарговага забеспячэння сацыяльна абароненых артыкулаў расходаў – зарплата з налічэннямі, стыпендыя, выдаткі на дзяцей-сірот і г. д. Іх удзельная вага ў аб’ёме бюджэтнага фінансавання склала 76,3 %. Для параўнання, расходы, звязаныя з камунальнымі паслугамі, склалі 6,3 %, капітальныя расходы – 13,8 %, іншыя бягучыя – 3,6 %.

Пры эканамічнай сітуацыі, калі бюджэтнага фінансавання недастаткова для пакрыцця расходаў, звязаных з арга-нізацыяй вучэбнага працэсу і задавальненнем гаспадарчых патрэб, важнае значэнне набывае пазабюджэтная дзейнасць. У БДПУ склалася станоўчая тэндэнцыя штогадовага павелічэння ўласных даходаў. Калі ў 2011 г. яны складалі 35 474,1 млн руб., то ў 2012 г. – 67 674,9 млн руб. (рост на 90,8 %).

12

Галоўнай крыніцай прыбытку ўніверсітэта ад пазабюджэтнай дзейнасці стала навучанне на платнай аснове (85 % ). Даходы ад гэтага віду дзейнасці (у тым ліку сродкі, атрыманыя за правядзенне тэсціравання і ліквідацыю акадэмічнай запазычанасці) склалі 57 490,9 млн руб. Павелічэнне даходаў ад дадзенага віду дзейнасці звязана ў асноўным з павышэннем аплаты за навучанне. Так, у 2012 г. у агульнай колькасці студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі «платнікі» склалі 64 %, завочнай формы – 74,9 %. Суадносіны колькасці студэнтаў бюджэтнай і платнай форм атрымання адукацыі па стане на 01.01.2013 г. прыведзены ў дыяграме 2.

13

Навучанне за кошт уласных сродкаў ажыццяўляецца таксама ў магістратуры і аспірантуры. У мінулым годзе на платнай аснове ў нас навучаліся 233 замежныя студэнты, 3 магістранты, 8 аспірантаў, 61 слухач факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, 2 саіскальнікі і 4 слухачы ІПКіП. У справаздачны перыяд за навучанне замежных студэнтаў на валютны рахунак БДПУ паступіла 315 774 долары ЗША.

Існуюць таксама іншыя крыніцы даходаў. У 2012 г. працягвалася работа па размяшчэнні грашовых сродкаў на дэпазіты. Гэта дазволіла атрымаць даход у суме 6975,5 млн руб. (у 2011 г. – 2460,8 млн руб.). Даход ад дзейнасці аддзела выдавецкіх і паліграфічных паслуг у агульным аб’ёме пазабюджэтных сродкаў склаў 1,2 % ці 818,8 млн руб. (у 2011 г. – 517,8 млн руб.). За кошт здачы ў арэнду памяшканняў БДПУ было атрымана 118,7 млн руб., ад правядзення спартыўна-масавых мерапрыемстваў – 255,8 млн руб. Наяўнасць уласных сродкаў дала магчымасць аплачваць многія патрэбы ВНУ, у тым ліку 93,0 % агульных камандзіровачных і 98,4 % транспартных расходаў, 70,5 % кошту паслуг сувязі, 37,6 % камунальных плацяжоў і г.д.

Асноўным артыкулам расходаў ва ўніверсітэце з’яўляецца заработная плата з налічэннямі (58,3 % у агульным аб’ёме грашовых сродкаў). З уласных сродкаў на аплату працы было накіравана 27 120 901,1 тыс. руб. Увогуле, сярэдняя зарплата па нашай ВНУ ў 2012 г. у параўнанні з папярэднім павялічылася на 81,5 %, у тым ліку ў ППС – на 85,4 %, іншага персаналу – на 78,5 %. Сярэднямесячная зарплата ППС па пасадах выглядае наступным чынам: прафесар – 5862,8 тыс. руб., дацэнт – 4191,9 тыс. руб., старшы выкладчык – 3757,6 тыс. руб., выкладчык – 3320,5 тыс. руб. Сярэдняя заработная плата іншага персаналу ў 2012 г. склала 2462,4 тыс. руб.

Значная ўвага ва ўніверсітэце надаецца стымуляванню працы работнікаў. Штомесячна ўсяму працоўнаму калектыву выплачвалася прэмія. Яе сярэдні памер у пераліку на аднаго работніка павялічыўся ў параўнанні з 2011 г. на 82,1 %. Акрамя таго, дадаткова ўсе штатныя работнікі БДПУ атрымалі прэміі на мэты аздараўлення ў перыяд адпачынку ў памеры 0,25 тарыфнага акладу, да Дня БДПУ – 1 тарыфны аклад, да Дня настаўніка – 0,5 акладу па пасадзе.

На аказанне матэрыяльнай дапамогі работнікам устаноў адукацыі прадугледжаны сродкі ў памеры 5 % ад планавага фонду заработнай платы. Так, на аднаго чалавека матэрыяльная дапамога ў 2012 г. склала 1662,0 тыс. руб. і павялічылася ў параўнанні з 2011 г. на 48,1 %.

Дасягнуць больш высокага ўзроўню заработнай платы стала магчымым і дзякуючы выкарыстанню фондаў эканамічнага стымулявання, якія сфарміраваны за кошт перавышэння даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці над выдаткамі.

Рэалізацыя сацыяльных праграм, якія ажыццяўляюц-ца ў рэспубліцы, прывяла да павелічэння бюджэтных расходаў на выплату стыпендыі навучэнскай моладзі. Так, у 2012 г. на гэтыя мэты было накіравана 22 205 500,0 тыс. руб. (у 2011 г. – 13 150 511,9 тыс. руб.). Аднак разам з тым трэба азначыць, што ў 2012 г. менш студэнтаў сталі атрымліваюць стыпендыю. Калі ў 2008 г. іх колькасць складала 89 % ад сярэднегадавога кантынгенту студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі, у 2010 г. – 87,0 %, то ў 2012 г. – толькі 78,0 % (пры запланаваным Міністэрствам адукацыі паказчыку 82,0 % ).

На камунальныя плацяжы ў 2012 г. было накіравана 10 980,9 млн руб., у тым ліку з уласных сродкаў – 4 128,6 млн руб.

За кошт перавышэння даходаў над расходамі былі створаны фонды эканамічнага стымулявання, у тым ліку фонд матэрыяльнага заахвочвання, які фарміруецца ў памеры да 40 % ад атрыманага прыбытку.

Асноўнымі напрамкамі выкарыстання фонду матэрыяльнага заахвочвання сталі: павышэнне заработнай платы, прэміраванне і аказанне матэрыяльнай дапамогі супрацоўнікам і студэнтам, устанаўленне надбавак за высокія прафесійныя і творчыя дасягненні, складанасць і напружанасць працы (дыяграма 3).

14

За кошт перавышэння даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці над выдаткамі быў створаны таксама фонд вытворчага і сацыяльнага развіцця. Сродкі з гэтага фонду накіроўваліся ў асноўным на такія расходы, як набыццё абсталявання і капітальны рамонт. Акрамя таго, за кошт названага фонду былі аплачаны некаторыя тавары і паслугі, у тым ліку набыты навагоднія падарункі, пуцёўкі ў дзіцячыя аздараўленчыя летнікі і г. д. Прыведзеныя прыклады сведчаць пра істотны ўклад дадзеных фондаў у эканоміку ВНУ.

Эфектыўнае функцыянаванне арганізацыі ў многім залежыць ад поўнага і своечасовага забеспячэння яе грашовымі сродкамі. Так, агульны аб’ём фінансавання нашага ўніверсітэта ў 2013 г. павінен скласці 220 319,6 млн руб., у тым ліку бюджэтныя сродкі прадугледжаны ў аб’ёме 140 849,9 млн руб. Даходы ад пазабюджэтнай дзейнасці залежаць ад колькасці прынятых на навучанне студэнтаў і чакаюцца ў аб’ёме 79 469,7 млн руб. Гэта дапаможа нам дадаткова аплачваць паслугі сувязі, транспартныя паслугі, бягучы рамонт памяшканняў. Плануемы расход сродкаў пазабюджэту – 65 783,2 млн руб.

У сувязі з тым, што пунктам 3 Указа Прэзідэнта Рэспублі-кі Беларусь ад 29.11.2012 г. № 537 2013 год аб’яўлены Годам беражлівасці, нам неабходна паменшыць нормы расходу матэрыяльных рэсурсаў, больш рацыянальна выкарыстоўваць электраэнергію, водныя рэсурсы, перагледзець расходы на набыццё тавараў і паслуг і інш.

У 2013 г. на аплату працы работнікаў універсітэта з налічэннямі мяркуецца накіраваць 120 187,5 млн руб. (55,6 % агульнага аб’ёму фінансавання).

Такія ключавыя моманты эканамічнага развіцця нашага ўніверсітэта за 2012 г. і асноўныя перспектывы на 2013 г.


21 лютага 2013 года, № 2 (1120)

АБ ВЫНІКАХ НАВУКОВАЙ ДЗЕЙНАСЦІ БДПУ за 2012 г.

(З выступлення прарэктара па навуковай рабоце, доктара палітычных навук В. В. Бушчыка на Савеце ўніверсітэта)

Паважаныя калегі!

Усяго ў план у 2012 г. уключаны 164 навукова-даследчыя работы. Са сродкаў, выдзеленых Міністэрствам адукацыі, фінансуюцца 53 праекты на суму 2443,0 млн руб., са сродкаў рэспубліканскага бюджэту – яшчэ 42 з агульным аб’ёмам 1516,725 млн руб. Такім чынам, фінансаванне НДР у справаздачным годзе склала 3 959 725 тыс. руб. і павялічылася ў параўнанні з папя-рэднім на 83,9 %.

Па галінах навук тэматыка фі-нансуемых навукова-даследчых работ БДПУ выглядае наступным чынам:

  •  прыродазнаўчыя – 32 (33,7%) (2011 – 31(36 %));
  •  гуманітарныя – 29 (30,5%) (2011 – 28 (33 %));
  •  псіхолага-педагагічныя – 34 (35,8 %), (2011 – 27(31%)).

Усяго ў 2012 г. выканана 32 НДР. Да значных навуковых вынікаў трэба аднесці завяршэнне работы «Мовы ў беларуска-літоўскім памежжы: стан, перспектывы, рэгіянальнае ўзаемадзеянне» (навуковы кіраўнік – В. Д. Старычонак, фінансавая падтрымка – ДКНТ). Па выніках праведзенага даследавання складзены «Слоўнік балтызмаў у беларускай мове», аформлены 2 акты аб укараненні, апублікаваны манаграфія і 10 навуковых артыкулаў, распрацавана праграма спецкурса «Мовы ў беларуска-літоўскім памежжы» і інш.

НАВУКОВА-ВЫДАВЕЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

У 2012 г. апублікаваны 22 (у 2011–таксама 22) манаграфіі, у тым ліку 6 за мяжой, 14 (11) падручнікаў, 80 (111) вучэбных дапаможнікаў для вышэйшай і сярэдняй школы з грыфам Міністэрства адукацыі, 183 (157) вучэбныя выданні для вышэйшай і сярэдняй школы без грыфа Міністэрства адукацыі, 703 (884) тэзісы дакладаў, 1444 (1566) навуковыя артыкулы, пятая частка якіх пабачыла свет у выданнях, рэкамендаваных ВАК, і яшчэ столькі ж апублікавана за мяжой. Вынікі многіх навуковых даследаванняў укаранёны ў навучальна-выхаваўчы працэс нашага ўніверсітэта, іншых ВНУ рэспублікі, агульнаадукацыйных і спецыяльных школ, дашкольных устаноў. Усяго падрыхтавана 77 актаў аб укараненні.

Вынікі навукова-творчай дзейнасці выкладчыкаў універсітэта экспанаваліся на 49 выстаўках, у тым ліку на шасці замежных, дзе было прадстаўлена больш за 600 прац.

УДЗЕЛ У НАВУКОВЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАХ

За справаздачны перыяд на базе БДПУ праведзена 11 міжнародных мерапрыемстваў (у 2011 г. – 9), 5 рэспубліканскіх (у 2011 г. – 5) і 15 агульнаўніверсітэцкіх студэнцкіх канферэнцый. Некаторыя з іх сталі традыцыйнымі. Гэта – VIII міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы і тэндэнцыі сучаснай дашкольнай адукацыі» (ФДА); «VIII Танкаўскія чытанні. Да 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка» (ФБіРФ); III міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Трансфармацыя адукацыі і светапогляду ў сучасным свеце», арганізатарамі якой выступілі інстытуты філасофіі і сацыялогіі НАН Беларусі; міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларусь на скрыжаванні стагоддзяў: ад класікі да сучаснасці. Да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа» (ФБіРФ); VIII міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Здароўе студэнцкай моладзі: дасягненні тэорыі і практыкі фізічнай культуры, спорту і турызму на сучасным этапе».

У БДПУ сталі традыцыйнымі ўніверсітэцкія канферэнцыі студэнтаў і маладых вучоных.

ПАВЫШЭННЕ НАВУКОВА-ПЕДАГАГІЧНАГА ПАТЭНЦЫЯЛУ

Аспірантура БДПУ рыхтуе кадры вышэйшай навуковай кваліфікацыі па 60 спецыяльнасцях (з іх 17 – педагагічныя).

Па стане на 1 студзеня 2013 г. у аспірантуры БДПУ вучацца 213 грамадзян Беларусі і 8 прадстаўнікоў іншых краін, у дактарантуры – 10 чалавек.

За кошт пазабюджэтных сродкаў на 1.01.2013 г. адукацыю пасля заканчэння ВНУ атрымліваюць 65 чалавек.

У 2012 г. ва ўніверсітэце працавалі 4 саветы па абароне дысертацый, два з якіх – доктарскія.

НДРС

У мэтах развіцця НДРС у 2012 г. на факультэтах універсітэта было арганізавана і праведзена 114 навуковых і навукова-практычных мерапрыемстваў, з якіх 42 – навукова-практычныя канферэнцыі, 23 – выставы навуковых работ студэнтаў, 16 – агляды-конкурсы, 25 – прадметныя алімпіяды, 6 – прыкладныя даследаванні, 2 – навукова-даследчыя экспедыцыі.

У кастрычніку каманда БДПУ, якую склалі будучыя настаўнікі матэматыкі, годна выступіла ў 1/4 фіналу студэнцкіх камандных спаборніцтваў XV чэмпіянату свету па праграмаванні Заходняга рэгіёна (Рэспубліка Беларусь і краіны Балтыі).

У красавіку 2012 г. у рабоце VIII студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі «Студэнцкая навука як фактар асобаснага і прафесійнага развіцця будучага спецыяліста» прынялі ўдзел 120 чалавек, якія прадставілі 105 навуковых дакладаў.

Семдзесят чатыры прадстаўнікі ўніверсітэта сталі ўдзельнікамі Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў і выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў. Традыцыйна найбольшая колькасць навуковых работ – 43 (58 %) – была прадстаўлена па псіхолага-педагагічных навуках і методыках выкладання асобных дысцыплін.

Апублікавана 315 артыкулаў, 518 тэзісаў дакладаў, аўтары якіх – студэнты.

Адной з формаў арганізацыі НДРС з’яўляюцца студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі (СНДЛ). Так, у 2012 г. на факультэтах і кафедрах універсітэта працавала 20 СНДЛ (у 2011 – 18).

Па выніках конкурсу Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на выкананне НДР дактарантамі, аспірантамі, студэнтамі нашай ВНУ ў мінулым годзе было прафінансавана 13 праектаў на суму 253 млн руб. За справаздачны перыяд студэнты выканалі 3 праекты па грантах БДПУ.

Усяго ў НДРС бралі ўдзел 3793 (22 % ад агульнай колькасці) студэнты, 16 з якіх задзейнічаны ў выкананні фінансуемых праектаў.

У справаздачным годзе наш універсітэт прайшоў акрэдытацыю як навуковая арганізацыя. Гэта форма дзяржаўнага прызнання кампетэнтнасці юрыдычнай асобы ў выкананні навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ.

15

Выказваю падзяку ўсім навуковым кіраўнікам і выканаўцам заданняў і тэм за работу ў мінулым, 2012-м, годзе.


9 лістапада 2012 года, № 14 (1115)

На чарговым пасяджэнні Савета ўніверсітэта з дакладам
«АБМЕРКАВАННЕ ВЫНІКАЎ РАБОТЫ БДПУ ў 2011–2012 НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ З ПАЗІЦЫЙ СІСТЭМЫ МЕНЕДЖМЕНТУ ЯКАСЦІ»
выступіў першы прарэктар А.І. Андарала.

У прыватнасці, Аляксандр Іванавіч адзначыў  

– Сістэма менеджменту якасці ў БДПУ рэалізуецца з верасня мінулага года. Сертыфікат адпаведнасці выдадзены Дзяржкамітэтам па стандартызацыі 29 снежня 2011 г.

Палітыка БДПУ ў галіне якасці адпавядае Місіі ўніверсітэта. На падставе ўстаноўленых патрэб і чаканняў спажыўцоў, а таксама іншых зацікаўленых бакоў у Палітыцы вызначаны асноўныя напрамкі, намеры і абавязкі ўніверсітэта ў галіне якасці.

Аналіз выкананых стратэгічных напрамкаў, прадстаўленых у Палітыцы з пазіцый СМЯ, дазваляе зрабіць выснову пра іх актуальнасць для БДПУ. Неабходнасць у карэкціроўцы гэтых прыярытэтаў і напрамкаў на 2012–2013 навучальны год адсутнічае.

Мэты БДПУ ў галіне якасці, намечаныя на 2011–2012 навучальны год, выкананы ў цэлым па ўніверсітэце на 85 %. Гэты паказчык адпавядае планаваму, значэнне якога вызначана на ўзроўні «не менш чым 85 %».

Дакладчык таксама паведаміў аб выніках унутраных аўдытаў і наладжванні зваротнай сувязі са спажыўцамі, даў ацэнку функцыянавання шэрагу працэсаў і прапанаваў план мерапрыемстваў па павышэнні рэзультатыўнасці СМЯ БДПУ, агучыў Мэты БДПУ ў галіне якасці на бягучы навучальны год.

Заслухаўшы выступленне першага прарэктара А. І. Андарала, члены Савета пастанавілі: прызнаць выкананымі Мэты БДПУ ў галіне якасці; лічыць актуальнай і пакінуць без змяненняў дзеючую рэдакцыю Палітыкі ўніверсітэта ў галіне якасці; прызнаць рэзультатыўнай СМЯ БДПУ за справаздачны перыяд; зацвердзiць Мэты БДПУ ў галіне якасці, а таксама план мерапрыемстваў па ўдасканаленні дзейнасці СМЯ БДПУ на 2012–2013 навучальны год.


4 кастрычнiка 2012 года, № 12 (1113)

НА ЧАРГОВЫМ ПАСЯДЖЭННІ САВЕТА ЎНІВЕРСІТЭТА З ДАКЛАДАМ «АБ ВЫНІКАХ ПРЫЁМНАЙ КАМПАНІІ 2012 Г.» ВЫСТУПІЎ АДКАЗНЫ САКРАТАР ПРЫЁМНАЙ КАМІСІІ С. У. ЯКАВЕНКА. У ПРЫВАТНАСЦІ, СЯРГЕЙ УЛАДЗІМІРАВІЧ АДЗНАЧЫЎ:

– Набор у 2012 г. у наш універсітэт ажыццяўляўся па дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі (дзённая форма – 39 спецыяльнасцей, завочная – 33).

На 28 спецыяльнасцях дзённай бюджэтнай формы атрымання адукацыі конкурс адбыўся і склаў ад 1,4 (на спецыяльнасць «Дашкольная адукацыя») да 8,2 («Выяўленчае мастацтва. Камп’ютарная графіка»). Конкурс звыш двух чалавек быў зафіксаваны на 18 спецыяльнасцях, прычым нават на тых, дзе былі высокія лічбы плана набору: «Біялогія. Хімія» (адпаведна 60 – 2,3), «Геаграфія. Экскурсійна-краязнаўчая работа» (20 – 4,5), «Гісторыя. Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны» (20 – 3,1), «Сацыяльная педагогіка. Практычная псіхалогія» (20 – 2,8), «Фізкультурна-аздараўленчая і турыстычна-рэкрэацыйная дзейнасць» (20 – 3,2). Самы высокі план прыёму мелі дзве спецыяльнасці – «Дашкольная адукацыя» (170) і «Пачатковая адукацыя» (75).

Максімальны прахадны бал – 322 – зарэгістраваны па спецыяльнасці «Лагапедыя. Спецыяльная псіхалогія» факультэта спецыяльнай адукацыі. Добра зарэкамендавала сябе і новая спецыяльнасць ФСА «Лагапедыя» – 295/277 (горад/сяло). Па большасці спецыяльнасцей конкурс праходзіў асобна, за выключэннем спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя. Беларуская мова і літаратура». З максімальным балам – 348 – на спецыяльнасць «Лагапедыя. Спецыяльная псіхалогія» залічана прадстаўніца г. Мінска.

На дзённую платную форму атрымання адукацыі быў залічаны 791 абітурыент. Найбольш запатрабаванымі з’явіліся спецыяльнасці факультэтаў прыродазнаўства, спецыяльнай адукацыі, факультэта псіхалогіі, фізічнага выхавання. Усяго на дзённую форму атрымання адукацыі (бюджэтную і платную) залічана 1656 абітурыентаў.

Што да завочнай формы атрымання адукацыі, то сёлета адзначалася павелічэнне конкурсу з 1,38 да 1,7 чалавека на месца. Набор ажыццяўляўся на 20 спецыяльнасцей (бюджэт), конкурс на некаторыя з якіх дасягаў 3,3 чалавека на месца («Сацыяльная работа»). Найбольшай папулярнасцю, як і на дзённай форме атрымання адукацыі, карысталіся «Дашкольная адукацыя» (набор 100, конкурс 2,1), «Дашкольная адукацыя (скарочаны тэрмін навучання)» (адпаведна 100 – 1,5), «Пачатковая адукацыя (скарочаны тэрмін навучання)» (80 – 1,2).

На большасці спецыяльнасцей завочнай платнай формы атрымання адукацыі конкурс таксама адбыўся. Сярод іх ёсць спецыяльнасці з вялікімі планамі прыёму: «Дашкольная адукацыя» – 90, «Дашкольная адукацыя. Практычная псіхалогія» – 90, «Музычнае мастацтва. Сацыяльная педагогіка (скарочаны тэрмін навучання)» – 100, «Сацыяльная педагогіка. Практычная псіхалогія» – 130, «Лагапедыя. Спецыяльная псіхалогія» – 100, «Алігафрэнапедагогіка. Лагапедыя» – 90, «Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура (аздараўленчая)» – 120, «Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме)» – 120.

Члены Савета БДПУ прынялі да ведама інфармацыю аб выніках прыёмнай кампаніі 2012 г.


31 мая 2012 года, № 8 (1109)

НА ЧАРГОВЫМ ПАСЯДЖЭННІ САВЕТА БДПУ З ДАКЛАДАМ «ШЛЯХІ ЎДАСКАНАЛЕННЯ ПРАФЕСІЙНАЙ ПАДРЫХТОЎКІ СТУДЭНТАЎ ФАКУЛЬТЭТА ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ» ВЫСТУПІЛА ДЭКАН ФДА Л.М. ВАРАНЕЦКАЯ.

Савет адзначыў, што пытанні павышэння якасці падрыхтоўкі будучых выхавацеляў устаноў дашкольнай адукацыi знаходзяцца ў цэнтры ўвагі дэканата, з’яўляюцца адным з найважнейшых напрамкаў дзейнасці кафедраў.

Навучальны працэс на факультэце забяспечваюць 39 штатных выкладчыкаў, 17 з якіх маюць вучоныя ступені і званні. На кафедрах распрацаваны і зацверджаны ва ўстаноўленым парадку новыя тыпавыя, базавыя і рабочыя вучэбныя праграмы ў адпаведнасці з дзеючымі адукацыйнымі стандартамі. Факультэтам праводзіцца мэтанакіраваная праца па ўдасканаленні зместавага кампанента прафесійнай падрыхтоўкі, формаў, метадаў, сродкаў навучання.

Павышэнню якасці падрыхтоўкі будучых спецыялістаў спрыяе ўдзел студэнтаў у навукова-даследчай дзейнасці (у тым ліку па тэмах, фінансуемых Міністэрствам адукацыі), навукова-практычных канферэнцыях, конкурсах на атрыманне навуковых грантаў, творчых праектах.

Фарміраванню прафесійнай кампетэнтнасці студэнтаў спрыяе таксама ідэалагічная і выхаваўчая работа. На факультэце эфектыўна дзейнічаюць маладзёжныя грамадскія арганізацыі і аб’яднанні, на дастаткова высокім узроўні арганізавана студэнцкае самакіраванне.

Разам з тым, ёсць пэўныя магчымасці для паляпшэння якасці прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў. Так, існуе праблема ўкамплектаванасці кафедраў штатнымі выкладчыкамі, у тым ліку з вучонымі ступенямі і званнямі; патрабуе ўдасканалення арганізацыя вучэбна-метадычнай работы i планаваннe дзейнасці навукова-метадычнага савета факультэта; неабходна сістэматызаваць вучэбна-метадычныя матэрыялы на электронных носьбітах.

Па абмеркаваным пытанні члены Савета БДПУ прынялі адпаведную пастанову.


23 лютага 2012 года, № 2 (1103)

АБ ВЫНІКАХ НАВУКОВАЙ ДЗЕЙНАСЦІ БДПУ ЗА 2011 Г.

(З выступлення прарэктара па навуковай рабоце прафесара В. В. Бушчыка на Савеце ўніверсітэта)

Паважаныя калегі!

Усяго ў план у 2011 г. уключана 155 навукова-даследчых работ. Аб’ём фінансавання НДР павялічыўся на 36,4 % у параўнанні з папярэднім годам.

У выкананні фінансуемых навукова-даследчых работ удзельнічае 351 супрацоўнік, з іх навуковую ступень маюць 186 (36 – дактары, 122 – кандыдаты навук).

Па галінах навук тэматыка навукова-даследчых работ БДПУ размяркоўваецца наступным чынам:

  • прыродазнаўчыя навукі – 39 (25,2 %);
  • гуманітарныя навукі – 43 (27,8 %);
  • псіхолага-педагагічныя навукі – 73 (47 %).

Усяго ў мінулым годзе супрацоўнікі ўніверсітэта прымалі ўдзел у выкананні 10 навуковых праграм рознага ўзроўню. Значнае дасягненне – завяршэнне АНТП «Сучаснае адукацыйнае асяроддзе» па двух раздзелах у рамках 8 навуковых праектаў.

НАВУКОВА-ВЫДАВЕЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

У 2011 г. выдадзена 22 (у 2010 – 22) манаграфіі, 11 (8) падручнікаў і 111 (105) вучэбных дапаможнікаў для вышэйшай і сярэдняй школы з грыфам Міністэрства адукацыі, 157 (208) вучэбных выданняў для вышэйшай і сярэдняй школы без грыфа Міністэрства адукацыі, апублікавана 1566 (1157) навуковых артыкулаў і 884 (525) тэзісаў дакладаў.

Вынікі многіх навуковых даследаванняў укаранёны ў вучэбна-выхаваўчы працэс нашага ўніверсітэта, іншых ВНУ рэспублікі, агульна­адукацыйных школ і дашкольных устаноў. Усяго падрыхтавана 147 актаў аб укараненні. Так, распрацоўкі, выкананыя пад кіраўніцтвам дацэнта А. А. Віннікавай, выкарыстоўваюцца ў вучэбным працэсе дзяржаўных устаноў адукацыі «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Маладзечна», «Жодзінскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі», «Салігорскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі».

Вынікі даследаванняў дацэнта Н. І. Аліфіровіч выкарыстоўваюцца ў навукова-выхаваўчым працэсе РІВШ. Распрацоўкі аспіранта Н. Л. Пузырэвіч і прафесара Л. А. Пяргаменшчыка ўкаранёны ў адукацыйны працэс школ №№ 47,81, 215 г. Мінска і вучэбна-трэніровачны працэс Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы.

УДЗЕЛ У НАВУКОВЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАХ

Супрацоўнікі ўніверсітэта прымаюць актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні навуковых і навукова-практычных канферэнцый. За справаздачны перыяд на базе БДПУ праведзена 9 (у 2010 г. – 11) міжнародных мерапрыемстваў і 5 (у 2010 г.-3) рэспубліканскіх. Праведзена 19 студэнцкіх канферэнцый.

Некаторыя мерапрыемствы ў БДПУ сталі традыцыйнымі:7–8 красавіка на факультэце эс­тэтычнай адукацыі адбылася II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы мастацтва: гісторыя, тэорыя, методыка». У рабоце форуму прымалі ўдзел прадстаўнікі Балгарыі, Германіі, Кітая, Латвіі, Расіі.

17–20 мая адбылася III Міжнародная навуковая канферэнцыя «Мова і міжкультурныя камунікацыі», арганізаваная факультэтам беларускай і рускай філалогіі БДПУ і філалагічным факультэтам Вільнюскага педагагічнага ўніверсітэта.

Наш універсітэт сумесна з грамадскім аб’яднаннем «Дыялог Еўразія» 20 кастрычніка правёў V Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Педагагічная адукацыя ва ўмовах трансфармацыйных працэсаў: метадалогія, тэорыя, практыка». У ёй прынялі ўдзел каля 200 чалавек з 6 краін (Рэспубліка Беларусь, Кітайская Народная Рэспубліка, Рэспубліка Малдова, Расійская Федэрацыя, Турэцкая Рэспубліка, Украіна).

Сталі традыцыйнымі і ўніверсітэцкія канферэнцыі студэнтаў і маладых вучоных.

ПАВЫШЭННЕ НАВУКОВА-ПЕДАГАГІЧНАГА ПАТЭНЦЫЯЛУ БДПУ

Аспірантура БДПУ ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў па 60 (у 2010 г. – па 47) навуковых спецыяльнасцях 13 галін навукі. Падрыхтоўка спецыялістаў педагагічнага профілю ажыццяўляецца па 17 спецыяльнасцях.

Па стане на 31 снежня 2011 г. у аспірантуры навучалася 227 чалавек з ліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, 8 замежных грамадзян, 2 чалавекі з ліку грамадзян краін СНД – у форме саіскальніцтва.

Выпуск аспірантаў у 2011 г. склаў 47 чалавек з ліку грамадзян Рэспублікі Беларусь. Двое з іх абаранілі дысертацыі да заканчэння тэрміну навучання.

Аналіз статыстычнай інфармацыі паказвае, што з 2008 па 2010 гг. у саветы БДПУ было пададзена 120 дысертацый. Дваццаць дзве дысертацыі зняты з разгляду ў саветах па абароне, чатыры – адхілены. У суме гэта складае 21,7 % ад агульнай колькасці пададзеных дысертацый. На другім этапе ў ВАК знята з разгляду саіскальнікамі 22 дысертацыі, адхілена ВАК – 7, у суме гэта яшчэ 22,5 %. У выніку 44 % саіскальнікаў (з ліку тых, хто звярнуўся ў саветы БДПУ) не здолелі абараніць свае дысертацыі.

У 2008 г. 11 супрацоўнікаў універсітэта абаранілі кандыдацкія дысертацыі. У 2009 г. абаронена 15 кандыдацкіх дысертацый, у 2010 г. – 10 кандыдацкіх і 1 доктарская дысертацыя.

НДРС

У мэтах развіцця НДРС у 2011 г. на факультэтах універсітэта было арганізавана і праведзена 164 навуковыя і навукова-практычныя мерапрыемствы, з іх 19 навукова-практычных канферэнцый, 15 выставак навуковых работ студэнтаў, 26 аглядаў-конкурсаў, 10 прадметных алімпіяд, 92 прыкладныя даследаванні, 2 навукова-даследчыя экспедыцыі.

Дваццаць студэнтаў БДПУ паспяхова ўдзельнічалі ў разнастайных міжнародных алімпіядах (конкурсах, турнірах). Семдзесят студэнтаў універсітэта прынялі ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў і выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў.

Традыцыйна найбольшая колькасць студэнцкіх навуковых работ – 43 (61%) была прадстаўлена па псіхолага-педагагічных дысцыплінах і методыках выкладання асобных дысцыплін. Па папярэдняй інфармацыі самую высокую ацэнку атрымалі 59 работ.

Апублікавана 310 артыкулаў, 496 тэзісаў дакладаў, аўтарамі (суаўтарамі) якіх з’яўляюцца студэнты.

Адной з форм арганізацыіі НДРС з’яўляюцца студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі (СНДЛ). Так, у 2011 г. на факультэтах і кафедрах універсітэта было арганізавана 18 СНДЛ.

Для ўдзелу ў конкурсе грантаў Міністэрства адукацыі РБ на выкананне НДР дактарантамі, аспірантамі, студэнтамі на 2012 г. было пададзена 26 заявак, 13 з іх прыняты да фінансавання.

З пачатку бягучага года студэнтамі выконваюцца 3 праекты па грантах БДПУ.

Усяго ў НДРС прымала ўдзел 3129 (18 % ад агульнай колькасці) студэнтаў, 28 з якіх выканалі фінансуемыя НДР.

Выказваю падзяку ўсім навуковым кіраўнікам і выканаўцам заданняў і тэм за работу ў мінулым годзе.


23 лютага 2011 года, № 2 (1103)

16_500x375

Шаснаццатага лютага ў сценах нашага ўніверсітэта адбылася сустрэча Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь С. А. Маскевіча з членамі рэктарата, загадчыкамі вядучых педагагічных кафедраў БДПУ. Гасцямі мерапрыемства таксама сталі прадстаўнікі галіновага міністэрства і ўстаноў паслядыпломнай адукацыі. За круглым сталом прысутныя абмеркавалі стан, праблемы і перспектывы развіцця вышэйшай педагагічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь.


11 лiстапада 2011 года, № 14 (1098)

НА ЧАРГОВЫМ ПАСЯДЖЭННІ САВЕТА БДПУ З ДАКЛАДАМ «СТАН І ПЕРСПЕКТЫВЫ ПАДРЫХТОЎКІ СТУДЭНТАЎ НА ЗАВОЧНЫМ АДДЗЯЛЕННІ ЎНІВЕРСІТЭТА» ВЫСТУПІЎ ПРАРЭКТАР ПА ВУЧЭБНАЙ РАБОЦЕ Ю. А. БЫКАДОРАЎ.

Савет адзначыў, што праблема павышэння якасці падрыхтоўкі студэнтаў завочнай формы атрымання адукацыі знаходзіцца ў цэнтры ўвагі факультэтаў і кафедраў нашай ВНУ. На 1 кастрычніка г.г. ва ўніверсітэце навучаецца 8979 завочнікаў. Гэта складае больш за 52 % ад агульнай колькасці студэнтаў і магістрантаў.

На шэрагу факультэтаў выкарыстоўваюцца інавацыйныя формы работы са студэнтамі. На матфаку завочнікі знаёмяцца з вучэбна-праграмнымі дакументамі і матэрыяламі на старонках факультэцкага сайта. Факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій шырока выкарыстоўвае дыстанцыйныя курсы на базе сістэмы Moodle. На факультэце спецыяльнай адукацыі распрацаваны электронныя тэсты па 30 дысцыплінах.

Па разгледжаным пытанні Савет прыняў адпаведную пастанову. У прыватнасці, навукова-метадычнаму савету даручана правесці семінары: для выкладчыкаў агульнаўніверсітэцкіх кафедраў – па абмене вопытам арганізацыі работы з завочнікамі, для загадчыкаў кафедраў – па інавацыйных формах працы са студэнтамі. Вырашана таксама да 1 верасня 2012 г. завяршыць распрацоўку электронных вучэбна-метадычных комплексаў па ўсіх дысцыплінах і арганізаваць на сайтах раздзел «Завочніку», у якім будуць размешчаны графікі вучэбнага працэсу і расклад чарговай сесіі. Дэканам даручана наладзіць пастаянны маніторынг якасці арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу шляхам анкетавання завочнікаў, а загадчыкам – да 1 чэрвеня 2013 г. распрацаваць дыстанцыйныя курсы на базе сістэмы Moodle па ўсіх дысцыплінах вучэбных планаў завочнай формы атрымання адукацыі. Кантроль за выкананнем дадзенай пастановы даручаны прарэктару па вучэбнай рабоце Ю. А. Быкадораву і прарэктару па вучэбнай і інфармацыйна-аналітычнай рабоце В. М. Зелянкевічу.


13 кастрычніка 2011 года, № 12 (1096)

НА ЧАРГОВЫМ ПАСЯДЖЭННІ САВЕТА ЎНІВЕРСІТЭТА З ДАКЛАДАМ «ВЫНІКІ ПРЫЁМНАЙ КАМПАНІІ 2011 Г.» ВЫСТУПІЎ АДКАЗНЫ САКРАТАР ПРЫЁМНАЙ КАМІСІІ С.У. ЯКАВЕНКА

Завяршылася ўступная кампанія 2011 г. Умоўна яе можна падзяліць на дзве часткі: арганізацыя і правядзенне цэнтралізаванага тэсціравання і непасрэдны прыём абітурыентаў ва ўніверсітэт.

Прыём абітурыентаў на першы курс сёлета праходзіў у дастаткова складанай канкурэнтнай барацьбе, якая разгарнулася паміж ВНУ краіны. Справа ў тым, што ў 2011 г. колькасць выпускнікоў сярэдніх школ рэспублікі скарацілася на 13 000 чалавек у параўнанні з папярэднім годам і склала ўсяго толькі 75 тысяч. Аднак аўтарытэт нашай навучальнай установы, набыты дзякуючы высокаму ўзроўню падрыхтоўкі спецыялістаў, прывёў да нас дастаткова падрыхтаваных выпускнікоў школ. Прыемна адзначыць, што балы сертыфікатаў па прадметах ЦТ у першакурснікаў БДПУ больш высокія, чым у сярэднім па рэспубліцы. Найвышэйшы бал – 326 – мае Святлана Занько, студэнтка факультэта спецыяльнай адукацыі. Дарэчы, у трыццатку максімальных балаў па ўніверсітэце ўвайшлі 11 прадстаўнікоў менавіта гэтага факультэта.

У 2011 г. прыём у наш універсітэт ажыццяўляўся па 44 спецыяльнасцях і спецыялізацыях дзённай і 31 спецыяльнасці і спецыялізацыі завочнай формы атрымання адукацыі. Конкурс ад 2 да 3 чалавек на месца быў адзначаны на сямі, ад 3 да 5 чалавек – на пяці, звыш 5 – на трох спецыяльнасцях. Самы вялікі набор ажыццяўляўся на спецыяльнасці «Матэматыка. Інфарматыка» (135 чалавек) і «Дашкольная адукацыя» (160 чалавек).

Сярод студэнтаў, якія былі залічаны на дзённую – бюджэтную і платную – форму атрымання адукацыі, больш высокі сярэдні бал атэстата маюць выпускнікі сельскіх школ (8,12), у гараджан ён складае 7,55. Дарэчы, сярод першакурснікаў стацыянара, якія вучацца за кошт сродкаў бюджэту, 36 % – вясковыя жыхары, 64 % – прадстаўнікі гарадскога насельніцтва (у 2010 г. іх суадносіны складалі адпаведна 32 і 68 працэнтаў).

У выніку прыёмнай кампаніі ва ўніверсітэт у 2011 г. залічана 3807 чалавек (1779 – на дзённую і 2028 – на завочную форму атрымання адукацыі). Сярод першакурснікаў 77 % дзяўчат і 23 % юнакоў (у 2010 г. – адпаведна 79 % і 21 %). Акрамя таго, студэнтамі БДПУ сталі 42 замежных грамадзяніны.

Члены Савета заслухалі і абмеркавалі прадстаўленую інфармацыю, а таксама ўнеслі адпаведныя прапановы.


1 верасня 2011 года, № 10 (1094)

НАШ ВЫБАР – ЯКАСНАЯ АДУКАЦЫЯ

За БДПУ – будучыня! Штогод вялікая колькасць маладых лю­дзей аказвае давер нашаму ўніверсітэту, выбіраючы дасканаласць адукацыі. Напэўна, прычына гэтага хаваецца ва ўніверсальнасці ведаў і ўнікальнасці магчымасцей, якія прадастаўляе сваім выхаванцам наш любімы ўніверсітэт.

Сёлета план прыёму ў БДПУ на дзённую і завочную формы атрымання адукацыі склаў 4955 чалавек (сярэдні конкурс па ўніверсітэце – 1,84 чалавека на месца).

За права вучыцца на дзённым бюджэтным аддзяленні змагаліся 1717 чалавек. Па-за конкурсам праходзіў 31 чалавек; 143 залічаны па мэтавых накіраваннях.

Найбольш высокія прахадныя балы на дзённую бюджэтную форму атрымання адукацыі зафіксаваны на спецыяльнасцях «Лагапедыя. Спецыяльная псіхалогія» (285), «Гісторыя. Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны» (266), «Руская мова і літаратура. Замежная мова (італьянская)» (251), «Псіхалогія. Сацыяльная псіхалогія» (247), «Выяўленчае мастацтва. Камп’ютарная графіка» (28,8). Максімальны бал – 326 – зарэгістраваны на факультэце спецыяльнай адукацыі.

На спецыяльнасць «Фізічная культура. Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць» 11 абітурыентаў залічаны без экзаменаў – такое права прадастаўляецца пераможцам і прызёрам чэмпіянатаў свету і Еўропы.

Што тычыцца завочнай формы атрымання адукацыі, то на 555 бюджэтных месцаў было пада­дзена 765 заяў. Такім чынам, конкурс сярод абітурыентаў склаў 1,38 чалавека на месца. Дарэчы, працягваецца відавочная тэндэнцыя скарачэння набору на завочнае бюджэтнае аддзяленне. Гэта звязана з тым, што прэтэндаваць на вучобу за дзяржаўныя сродкі могуць толькі тыя, хто скончыў сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову і паступае ў ВНУ на адпаведную ці роднасную спецыяльнасць або працуе на педагагічных пасадах, а таксама дзеці-інваліды, інваліды I і ІІ групы.

Першакурснікамі ўніверсітэта сёлета сталі прадстаўнікі Расіі, Казахстана, Украіны, Кітая, Літвы, Арменіі, Таджыкістана і Туркменістана.

Кожны трэці абітурыент дзённай бюджэтнай формы навучання скончыў сельскую ўстанову адукацыі. Сярод першакурснікаў стацыянара 503 мінчаніны і 1276 іншагародніх.

Да ўсяго сказанага вышэй можна дадаць, што амаль чатыром тысячам маладых лю­дзей пашчасціла сёлета стаць студэнтамі БДПУ. Плёну вам у дасягненні мэты! Не здраджвайце сваёй мары!

С. ЯКАВЕНКА, адказны сакратар прыёмнай камісіі


21 чэрвеня 2011 года, № 9 (1093)

НА ЧАРГОВЫМ ПАСЯДЖЭННІ САВЕТА ЎНІВЕРСІТЭТА З ДАКЛАДАМ «АБ МЕРАХ ПА ЎДАСКАНАЛЕННІ ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ І ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ СЛУХАЧОЎ ІПКІПК» ВЫСТУПІЛА ДЫРЭКТАР ІНСТЫТУТА Г. Ф. КЛІМОВІЧ.

Заслухаўшы i абмеркаваўшы даклад, члены Савета адзначылі, што дэканатамі і кафедрамі ІПКіПК праводзіцца мэтанакіраваная праца па ўдасканаленні змястоўнага кампанента прафесійнай падрыхтоўкі, форм, метадаў і сродкаў навучання.

За апошнія пяць гадоў дыплом аб перападрыхтоўцы атрымалі 1812 чалавек, пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі – 8100. Сёння навучанне ў інстытуце праводзіцца па 15 спецыяльнасцях перападрыхтоўкі і 12 напрамках павышэння кваліфікацыі на бюджэтнай і платнай асновах.

У бягучым навучальным годзе слухачамі інстытута з’яўляюцца больш чым 2000 чалавек. З іх 40 % – пазабюджэтнікі.

Вучэбны працэс на факультэтах інстытута забяспечваюць 107 выкладчыкаў з вучонай ступенню, у прыватнасці 10 дактароў i 97 кандыдатаў навук.

У адпаведнасці з дзеючымі адукацыйнымі стандартамі вышэйшай адукацыі ў інстытуце распрацаваны 12 тыпавых вучэбных планаў перападрыхтоўкі, да якіх складзены 293 вучэбныя праграмы. Праведзена падрыхтоўчая работа па адкрыцці 8 новых спецыяльнасцей.

У навучальным працэсе рэалізаваны распрацаваныя ў ІПКіПК тэхналогіі фарміравання ў слухачоў уменняў самаадукацыі і даследчых уменняў, укараняюцца тэхналогіі дыстанцыйнага навучання.

Для забеспячэння самастойнай работы слухачоў за апошнія пяць гадоў выдадзены 27 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, распрацаваны 84 вучэбна-метадычныя комплексы, у тым ліку на электронных носьбітах.

З 2006 па 2010 гг. супрацоўнікі інстытута выканалі 17 навуковых даследаванняў (аб’ём фінансавання – 337,65 млн рублёў), апублікаваны 398 прац, з іх звыш 20 маюць грыф Міністэрства адукацыі. Штатнымі супрацоўнікамі інстытута абаронены 3 кандыдацкія дысертацыі.

Разам з тым у дзейнасці інстытута існуюць пэўныя магчымасці паляпшэння якасці вучэбнага працэсу. У прыватнасці, патрабуецца больш інтэнсіўнае ўкараненне адукацыйных камп’ютарных тэхналогій у працэс навучання, распрацоўка новых адукацыйных праграм павышэння кваліфікацыі.

Па разгледжаным пытанні Савет прыняў адпаведную пастанову.


16 мая 2011 года, № 7 (1091)

НА ЧАРГОВЫМ ПАСЯДЖЭННІ САВЕТА ЎНІВЕРСІТЭТА З ДАКЛАДАМ «АБ СТАНЕ ВЫХАВАЎЧАЙ І АЗДАРАЎЛЕНЧАЙ РАБОТЫ Ў ІНТЭРНАТАХ» ВЫСТУПІЎ ДЫРЭКТАР СТУДЭНЦКАГА ГАРАДКА В. А. СТАДОЛЬНІК.

17_500x333

Заслухаўшы і абмеркаваўшы даклад, члены Савета адзначылі, што выхаваўчая работа ў інтэрнатах праводзіцца ў адпаведнасці з планамі ідэалагічнай, выхаваўчай і сацыяльнай работы ўніверсітэта і студэнцкага гарадка. Створаны неабходныя ўмовы для эфектыўнага правядзення выхаваўчых мерапрыемстваў у інтэрнатах.

Значная ўвага надаецца ўдасканаленню форм і метадаў ідэалагічнай і выхаваўчай работы, а таксама якасці падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў, якія ахопліваюць усе напрамкі дзейнасці. Важным складальнікам выхавання студэнтаў з’яўляецца арганізацыя гурткоў і клубаў па інтарэсах. У 2010—2011 навучальным годзе на базе інтэрнатаў працуе 17 клубных фарміраванняў рознай накіраванасці.Значная ўвага надаецца ўдасканаленню форм і метадаў ідэалагічнай і выхаваўчай работы, а таксама якасці падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў, якія ахопліваюць усе напрамкі дзейнасці. Важным складальнікам выхавання студэнтаў з’яўляецца арганізацыя гурткоў і клубаў па інтарэсах. У 2010—2011 навучальным годзе на базе інтэрнатаў працуе 17 клубных фарміраванняў рознай накіраванасці.

У інтэрнатах наладжана фізкультурна-аздараўленчая і спартыўная работа. Спартыўны клуб «Педагог» арганізаваў працу 7 секцый. Штогод праводзіцца спартакіяда студгарадка па 8 відах спорту. Зборныя каманды інтэрнатаў прымаюць удзел у спартыўных спаборніцтвах Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў г. Мінска. Праводзяцца мерапрыемствы па прафілактыцы залежнасцей і па фарміраванні здаровага ладу жыцця сумесна з выкладчыкамі кафедры асноў медыцынскіх ведаў і спецыялістамі медыцынскіх устаноў сталіцы.

Разам з тым Савет адзначае, што для ўдасканалення выхаваўчай і аздараўленчай работы існуюць нявыкарыстаныя магчымасці. Не ў поўнай меры выкарыстоўваюцца інфармацыйна-наглядныя рэсурсы стэндаў, якія знаходзяцца на паверхах інтэрнатаў, недастатковая колькасць студэнтаў ахоплена ўдзелам у рабоце спартыўных гурткоў і секцый, выклікае заклапочанасць нізкі ўзровень культуры быту і сацыяльнай сталасці асобных студэнтаў. Акрамя таго, эфектыўнасць ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў інтэрнатах можна ўзмацніць за кошт больш актыўнага ўдзелу ў гэтай рабоце выкладчыкаў агульнаўніверсітэцкіх кафедраў, прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання і студэнцкіх грамадскіх арганізацый.

Па разгледжаным пытанні Савет прыняў адпаведную Пастанову.

У канцы сакавіка быў падпісаны акт прыёмкі будынка новага інтэрната БДПУ № 8 на 1025 месцаў у комплексе «Студэнцкая вёска». Зараз вядуцца работы па яго ўкамплектаванні мэбляй і абсталяваннем.


14 красавіка 2011 года, № 5 (1089)

АБ АСНОЎНЫХ НАПРАМКАХ ФІНАНСАВА-ЭКАНАМІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ЎНІВЕРСІТЭТА

(З выступлення начальніка УБУіФ Л. Л. Закрэўскай на Савеце БДПУ)

Сродкі рэспубліканскага бюджэта з’явіліся асноўнай крыніцай фінансавага забеспячэння дзейнасці ўніверсітэта. З 2006 па 2010 гг. агульны аб’ём фінансавання павялічыўся на 38,6 %, у тым ліку бюджэтнага — на 21,9 %. У мінулым годзе сума фінансавання склала 60739,7 млн руб.

У мінулай пяцігодцы выразна прасочвалася тэндэнцыя пастаяннага павелічэння прыбытку ад пазабюджэтнай дзейнасці. Калі ў 2006 г. яго сума склала 13062,2 млн руб., то ў 2010 г. — 23236,4 млн руб. Адбыўся рост у 1,8 раза. Галоўнай яго крыніцай стала дзейнасць па аказанні адукацыйных паслуг.

Штогод ва ўніверсітэце назіраўся рост колькасці асоб, якія навучаліся на дагаварных умовах. У 2010 г. студэнты платнай формы навучання склалі 60,5 % агульнага кантынгенту. Упершыню за 5 гадоў на дзённым аддзяленні колькасць «платнікаў» перавысіла 50 %. На завочнай форме атрымання адукацыі іх удзельная вага дасягнула 70 %.

Таксама меў месца істотны рост колькасці асоб, якія прадоўжылі навучанне за кошт уласных сродкаў на другой ступені атрымання вышэйшай адукацыі. Іх колькасць дасягнула 66,4 % усіх магістрантаў (у 2009 г. — 63 %).

Пастаянны пошук крыніц папаўнення ўласных сродкаў прывёў да павелічэння прыбыткаў ад іншых відаў пазабюджэтнай дзейнасці. Так, у мінулым годзе размеркаванне грашовых сродкаў на дэпазіце дазволіла атрымаць прыбытак у суме 1009,8 млн руб. (у 2009 г. — 772,5 млн руб.).

Пэўны ўклад унёс аддзел выдавецкіх і паліграфічных паслуг. Ад яго дзейнасці прыбытак склаў 410,2 млн руб.

За кошт здачы ў арэнду памяшканняў БДПУ паступіла 24,9 млн руб.

Ад правядзення спартыўна-масавых мерапрыемстваў атрыманы прыбытак у суме 42,4 млн руб. пры плане 34,7 млн руб. (перавышэнне 22,2%).

Наяўнасць уласных сродкаў дала магчымасць задаволіць шматлікія патрэбы ВНУ, у тым ліку 98,9 % транспартных выдаткаў; 93,2 % камандзіровачных выдаткаў; 83,0 % паслуг сувязі; 80,5 % іншых бягучых выдаткаў; 64,1 % капітальных выдаткаў.

Асноўным артыкулам выдаткаў ва ўніверсітэце стала заработная плата з налічэннямі, якая склала ў 2010 г. 54,9 % агульнага аб’ёму грашовых сродкаў.

Як вядома, памер зарплаты адносіцца да істотных умоў працы работнікаў. Базай, ад якой залежыць заробак, выступае тарыфная стаўка 1-га разрада. За гады пяцігодкі адбывалася шматразовае павелічэнне дадзенага паказчыка. На 1 студзеня 2006 г. яна складала 58,0 тыс. руб., на 31 снежня 2010 г. — 118,0 тыс. руб. Такім чынам, за 5 гадоў тарыфная стаўка 1-га разрада ў бюджэтных установах павялічылася ў 2 разы. Значныя змены назіраліся ў мінулым годзе. З 1 лістапада гэты паказчык вырас адразу на 31 %, а з пачатку года — на 45,7 %.

Мінімальная заработная плата за 2006—2010 гг. змянілася ў 2,5 раза з 157 тыс. руб. да 400,0 тыс. руб.

18

На дыяграме 1 прыведзены паказчыкі, якія характарызуюць змены сярэднямесячнага заробку работнікаў універсітэта, уключаючы адасобленыя структурныя падраздзяленні. Узровень сярэдняга заробку ва ўніверсітэце ў 2010 г. у параўнанні з 2006 г. павялічыўся на 82,2 %, дасягнуўшы 1147,5 тыс. руб. Планавы паказчык перавышаны на 9,0 %.

Сярэднямесячная заработная плата прафесарска-выкладчыцкага складу павялічылася за 5 гадоў з 817,3 тыс. руб. да 1510,0 тыс. руб. Сярэдняя аплата працы дадзенай катэгорыі работнікаў у разрэзе пасад у 2009 і 2010 гг. прыведезена на дыяграме 2. Па астатнім персанале сярэдні заробак змяніўся з 480,6 тыс. руб. у 2006 г. да 864,5 тыс. руб. у 2010 г.

19

Згодна з дадзенымі Нацыянальнага статыстычнага камітэта ў снежні 2010 г. сярэдні заробак па рэспубліцы ў галіне адукацыі склаў 1291,7 тыс. руб. Ва ўніверсітэце ў снежні 2010 г. гэты паказчык дасягнуў 1700,5 тыс. руб. пры плане 1560,0 тыс. руб.

Вялікая ўвага ва ўніверсітэце надавалася стымуляванню працы. Штомесяц супрацоўнікам выплачвалася прэмія. Сярэдні яе памер у разліку на аднаго работніка спісачнага складу павялічыўся ў параўнанні з 2009 г. на 28,8 % і склаў 2631,4 тыс. руб. у год. Сярэднія выплаты сродкаў на матэрыяльную дапамогу выраслі ў параўнанні з паказчыкам папярэдняга года ў 1,7 раза, дасягнуўшы 597,7 тыс. руб. Упершыню ў мінулым годзе ўсяму працоўнаму калектыву была аказана матэрыяльная дапамога ў памеры 0,5 тарыфнай стаўкі на аздараўленне ў перыяд адпачынку.

Рэалізацыя сацыяльных праграм, праводзімых у рэспубліцы, прывяла да павелічэння бюджэтных расходаў, звязаных з выплатай стыпендыі навучэнцам. У 2010 г. на гэтыя мэты было накіравана 8097, 9 млн руб.

Як і ў папярэднія гады, іншагароднім студэнтам, якім не быў прадастаўлены інтэрнат, выплачваліся сродкі для пагашэння выдаткаў па найме жылля ў памеры 25 % базавай велічыні, што склала ў справаздачным годзе 138,4 млн руб.

Акрамя сацыяльна абароненых артыкулаў, за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту пакрывалася значная частка выдаткаў на аплату камунальных паслуг. На гэтыя мэты ў мінулым годзе было накіравана 3741,1 млн руб.

Важным кірункам укладання грашовых сродкаў з’явілася развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ўніверсітэта. За 5 гадоў выдаткі на набыццё абсталявання склалі 3619,3 млн руб., з іх за кошт бюджэту — 1252,4 млн руб., за кошт пазабюджэтнай дзейнасці — 2366,9 млн руб. (65,4 %).

У агульным аб’ёме выдаткаў па дадзеным артыкуле 945,1 млн руб. (26,1 %) прыйшлося на камп’ютарнае абсталяванне; 934,3 млн руб. (25,8 %) — на лабараторнае абсталяванне; 1739,9 млн руб. (48,1 %) — на абсталяванне бытавога прызначэння.

У мінулым годзе на закупку асноўных фондаў расходавана 708,5 млн руб., з якіх 460,5 млн руб. ці 65,0 % — асабістыя сродкі.

У 2010 г. на капітальны рамонт расходавана 1172,7 млн. руб.

За кошт перавышэння прыбыткаў над выдаткамі ўніверсітэта былі створаны фонды эканамічнага стымулявання. У іх ліку фонд матэрыяльнага заахвочвання, які фарміруецца ў памеры да 40 % ад атрыманага прыбытку. У 2010 г. яго велічыня (з улікам рэштку папярэдняга перыяду) склала 3237,7 млн руб. Асноўныя напрамкі выкарыстання сродкаў гэтага фонду:

  • заработная плата — 282,7 млн руб. (17,6 %);
  • прэміраванне — 163,6 млн руб. (10,2 %);
  • устанаўленне надбавак — 514,5 млн руб. (32,1 %);
  • аказанне матэрыяльнай дапамогі — 644,4 млн руб. (40,1 %).

За кошт прыбыткаў ад пазабюджэтнай дзейнасці быў створаны таксама фонд сацыяльнага і вытворчага развіцця, які склаў з улікам рэштку папярэдняга перыяду 6072,8 млн руб. З гэтага фонду 67 % сродкаў было накіравана на пакрыццё бягучых расходаў, 33 % — капітальных выдаткаў.

Прыведзеныя лічбы пацвярджаюць істотны ўклад дадзеных фондаў у эканоміку ВНУ.

Агульны аб’ём фінансавання нашага ўніверсітэта ў бягучым годзе павінен скласці 77632,7 млн. руб.

У 2011 годзе на аплату працы работнікаў універсітэта і налічэнняў на яе мяркуецца накіраваць 43993,4 млн. руб. ці 56,7 % ад агульнага аб’ёму фінансавання, у тым ліку 61,7 % вылучаных бюджэтных сродкаў.

Па артыкуле «капітальны рамонт» 500,0 млн руб. з рэспубліканскага бюджэту будуць накіраваны на мадэрнізацыю інтэрната № 5 па Вузаўскім завулку, 9.

У бягучым годзе ажыццявіцца ўвод у эксплуатацыю інтэрната на 1032 месцы для студэнтаў БДПУ ў комплексе «Студэнцкая вёска», што патрабуе істотных выдаткаў, якія звязаны з арганізацыяй яго функцыянавання.

Па артыкуле «набыццё абсталявання» з рэспубліканскага бюджэта на 2011 год запланавана 120,0 млн. руб., па артыкуле «камунальныя паслугі» — 3006,0 млн руб. пры разліковай суме 3201,7 млн руб.

Такія асноўныя моманты эканамічнага развіцця ўніверсітэта.


24 лютага 2011 года, №2 (1086)

УЗНАГАРОДЖАНЫ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

А.М. Баяркін, прафесар кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі, доктар фізіка-матэматычных навук, — за дасягнутыя вынікі ў навукова-педагагічнай дзейнасці і ў сувязі з Днём беларускай навукі;

Граматай БДПУ:

Дубянецкі Э.С.,Краснова Т.І. — за дасягнутыя высокія паказчыкі ў навуковай дзейнасці ў 2010 г. і ў сувязі з Днём беларускай навукі;

АБ’ЯЎЛЕНА ПАДЗЯКА РЭКТАРА БДПУ:

Барайшуку С.М., Бонінай Т.А., Гайдукевіч С.Я., Дабранскаму В.М., Навумаву Д.І., Торхавай Г.В., Цыркуну І.І., Шыманскай В.У. — за дасягнутыя высокія паказчыкі ў навуковай дзейнасці ў 2010 г. і ў сувязі з Днём беларускай навукі.


24 лютага 2011 года, №2 (1086)

АБ ВЫНІКАХ НАВУКОВАЙ ДЗЕЙНАСЦІ БДПУ ЗА 2010 г.

(З даклада прарэктара па навуковай рабоце В.В. Бушчыка на Савеце ўніверсітэта)

У план навукова-даследчых работ нашага ўніверсітэта ў 2010 г. былі ўключаны 173 тэмы. У тым ліку: па бюджэтным фінансаванні — 95; па мэтавым фінансаванні, са сродкаў дзяржбюджэту, па грантах Міністэрства адукацыі, Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, па праграмах розных узроўняў — 78.

Па галінах навук тэматыка навукова-даследчых работ размяркоўвалася наступным чынам: прыродазнаўчыя навукі — 37 (22 %), у тым ліку па дадатковым фінансаванні — 21 (27 %); гуманітарныя навукі — 49 (28%), у тым ліку па дадатковым фінансаванні — 27 (35 %); псіхолага-педагагічныя навукі — 86 (50 %), у тым ліку па дадатковым фінансаванні — 27 (36 %).

У мінулым годзе ўніверсітэт прымаў удзел у выкананні 11 навуковых праграм. Усяго ў 2010 г. нашы супрацоўнікі выканалі 78 фінансуемых НДР на агульную суму 1 578 840 тыс. руб.

Па выніках конкурсаў, што праводзяцца Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў, вучонымі ўніверсітэта ў 2010 г. распрацаваны 15 праектаў, 4 з якіх завершаны.

Наша агульная арганізацыйная недапрацоўка выявілася пры падрыхтоўцы індывідуальных праектаў студэнтаў, аспірантаў і дактарантаў на конкурс у Міністэрства адукацыі. Мы прадстаўлялі 1–2 праекты, хоць, напрыклад, у 2009 г. іх было пяць. І толькі пасля прымянення адміністратыўнага рэсурсу на 2011 г. было пададзена 17 такіх праектаў. У нас нямала таленавітых студэнтаў і аспірантаў, неабходна толькі дапамагаць ім афармляць заяўкі на даследаванні.

Нам патрэбны распрацоўкі, якія могуць даць канкрэтныя практычныя вынікі. І такія прыклады ў нас ёсць.

Так, з мая 2010 г. БДПУ выконвае інавацыйны праект пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры хіміі Т.Т. Лахвіча. З чэрвеня мінулага года дацэнт кафедры батанікі і асноў сельскай гаспадаркі А.А. Свірыд выконвала праект па заданні Нацыянальнага парка «Прыпяцкі». Акрамя таго, распрацоўку «Біятэхніка атрымання і вырошчвання лічынак даўгапалага рака (аўтары В.Ф. Кулеш, А.В. Аляхновіч) укаранілі ў рыбгасе «Сакалова». Навуковая распрацоўка «Хваёвыя лясы Беларусі ў сучасных кліматычных умовах», падрыхтаваная пад навуковым кіраўніцтвам прафесара В.Н. Кісялёва, укаранёна ў навукова-вытворчых рэспубліканскіх унітарных прадпрыемствах «Космааэрагеалогія», «Бел НДЦ «Экалогія» і ГЛХУ «Светлагорскі лясгас».

Вынікі многіх навуковых даследаванняў укаранёны ў вучэбна-выхаваўчы працэс БДПУ, іншых ВНУ рэспублікі, агульнаадукацыйных школ і дашкольных устаноў. Усяго па 2010 г. мы маем 205 актаў аб укараненні вынікаў нашых даследаванняў.

У табліцы 1 прадстаўлена інфармацыя аб удзеле факультэтаў і іншых структурных падраздзяленняў універсітэта ў выкананні фінансуемых НДР у 2010 г.

20

На жаль, даводзіцца канстатаваць, што адсутнічаюць фінансуемыя НДР на факультэтах эстэтычнай адукацыі, псіхалогіі, фізічнага выхавання.

У табліцы 2 змяшчаецца інфармацыя аб удзеле кафедраў у выкананні фінансуемых НДР у 2010 г.

21

НАВУКОВА-ВЫДАВЕЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

За апошнія 5 гадоў выдадзена 114 манаграфій, 464 падручнікі і вучэбныя дапаможнікі для вышэйшай і сярэдняй школы з грыфам Міністэрства адукацыі і 1194 дапаможнікі — без грыфа; апублікаваны 6005 навуковых артыкулаў і 3704 тэзісы дакладаў.

У 2010 г. атрымана станоўчае рашэнне аб выдачы патэнта на імя БДПУ на вынаходніцтва «Спосаб зняцця позастатычнага напружання мышцаў», створанае старшым выкладчыкам кафедры фізічнага выхавання і спорту А.А. Кукель сумесна з супрацоўнікамі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра гігіены.

Атрымана таксама станоўчае рашэнне аб выдачы патэнта на карысную мадэль «Аўтаматызаваны комплекс для вымярэння роўнаваговага краявога вугла змочвання на плоскіх паверхнях», створаную загадчыкам кафедры эксперыментальнай фізікі прафесарам І.С. Ташлыковым і дацэнтам кафедры інфарматыкі і асноў электронікі С.М. Барайшуком у сааўтарстве.

Вучоныя ўніверсітэта прымаюць актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні навуковых і навукова-практычных канферэнцый. За справаздачны перыяд на базе БДПУ праведзена 11 (у 2009 — 6) міжнародных мерапрыемстваў, 3 — рэспубліканскіх, 21 — універсітэцкае.

ПАДРЫХТОЎКА КАДРАЎ ВЫШЭЙШАЙ КВАЛІФІКАЦЫІ

Аспірантура БДПУ ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў па 47 навуковых спецыяльнасцях 13 галінаў навукі. Падрыхтоўка спецыялістаў педагагічнага профілю ажыццяўляецца па 5 спецыяльнасцях. На 31.12.2010 г. у аспірантуры навучаецца 204 чалавекі (у т.л. на дзённай форме атрымання адукацыі — 125). Дактарантамі з’яўляюцца 6 чалавек.

У 2010 г. загадамі рэктара ўніверсітэта на першы год навучання ў аспірантуру было залічана 55 чалавек. З іх з адрывам ад вытворчасці — 36 (31 — на бюджэтнай аснове і 5 — на ўмовах аплаты, у тым ліку грамадзянін КНР), без адрыву ад вытворчасці — 19 (12 — на бюджэтнай аснове і 7 — на ўмовах аплаты). З ліку тых, хто ў справаздачным годзе скончыў магістратуру, у аспірантуру прынята 46 чалавек (89,1 %).У 2010 г. загадамі рэктара ўніверсітэта на першы год навучання ў аспірантуру было залічана 55 чалавек. З іх з адрывам ад вытворчасці — 36 (31 — на бюджэтнай аснове і 5 — на ўмовах аплаты, у тым ліку грамадзянін КНР), без адрыву ад вытворчасці — 19 (12 — на бюджэтнай аснове і 7 — на ўмовах аплаты). З ліку тых, хто ў справаздачным годзе скончыў магістратуру, у аспірантуру прынята 46 чалавек (89,1 %).

Выпуск аспірантаў у 2010 г. склаў 40 чалавек (30 — з адрывам ад вытворчасці), з іх з правядзеннем папярэдняй экспертызы дысертацыі — 5 чалавек (12,5 %).

У магістратуры ў 2010 г. навучаліся 325 студэнтаў.

НДРС

У 2010 г. было праведзена 112 навукова-метадычных мерапрыемстваў для развіцця НДРС, у тым ліку 17 навукова-практычных канферэнцый, 28 выстаў навуковых прац студэнтаў, 36 аглядаў-конкурсаў, 21 прадметная алімпіяда.

У мінулым годзе 97 студэнтаў нашага ўніверсітэта прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе навуковых работ. Найбольшая колькасць (68, а гэта 74 %) была прадстаўлена па псіхалогіі, педагогіцы і методыках выкладання асобных дысцыплін. Па папярэдняй інфармацыі працы 26 студэнтаў атрымалі 1 катэгорыю (самы высокі паказчык за апошняе дзесяцігоддзе), 2 з іх разглядаюцца як лаўрэаты; 31 праца аднесена да 2-й катэгорыі і 27 — да 3-й. Такім чынам, з 98 навуковых прац высокую ацэнку атрымалі 84.

Апублікавана 186 артыкулаў, 605 тэзісаў дакладаў, аўтарамі (сааўтарамі) якіх з’яўляюцца студэнты.

МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЯ БАЗА

На працягу шэрагу апошніх гадоў за кошт сродкаў, якія міністэрства вылучае ўстановам адукацыі, у БДПУ паступова абнаўляецца матэрыяльна-тэхнічная база навукі. У прыватнасці, набыта абсталяванне, прызначанае для правядзення даследаванняў ліяфобнасці і ліяфільнасці паверхняў вырабаў, абсталяванне для правядзення якаснага і колькаснага аналізу рэчываў, аналізу актыўнасці ферментаў і іх кінетычных характарыстык, даследаванняў структуры і ўласцівасцяў ДНК і бялкоў у біялагічных вадкасцях і тканках.

З дапамогай прыбора «Капель-103Р» рэалізавана методыка аналізу іонных кампанентаў проб з наступнай іх якаснай і колькаснай ідэнтыфікацыяй.

У 2009–2010 гг. мы не набывалі абсталявання для навуковых мэтаў па прычыне адсутнасці заявак.

У новай пяцігодцы нам неабходна павялічыць аб’ёмы фінансавання НДР мінімум у 2 разы. І гэту задачу рэальна выканаць. Толькі нам трэба дзейнічаць у гэтым напрамку больш энергічна.

У бягучай пяцігодцы нам неабходна павялічыць падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі для БДПУ ў 2–3 разы, каб захаваць статус вядучага ўніверсітэта ў сістэме педадукацыі.

У заключэнне выказваю падзяку ўсім навуковым кіраўнікам і выканаўцам заданняў і тэм за працу ў мінулым годзе.


НАВУКОВАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ БДПУ Ў 2009 ГОДЗЕ

Інфармацыяпранавуковуюдзейнасцьуніверсітэтазамінулыгодсведчыць, штопрафесарска-выкладчыцкіскладнашагауніверсітэтапрацуедастаткованапружана.

У план навукова-даследчых работ універсітэта ў 2009 г. былі ўключаны 173 тэмы (у 2008 г. — 181). З іх у галіне прыродазнаўчых навук — 37 навуковых тэм, што склала 21 % ад агульнай колькасці ўключаных у план (у 2008 — 38 ці 20,5 %); гуманітарных — 51 або 30 % (у 2008 — 46 ці 25,5 %); псіхолага-педагагічных — 86 або 49 % (у 2008 — 97 ці 54%).

У мінулым годзе мы прымалі ўдзел у выкананні 11 навуковых праграм. Са сродкаў, вылучаных Міністэрствам адукацыі, былі прафінансаваны 52 навуковыя праекты з агульным аб’ёмам фінансавання 997,0 млн руб. У іх ліку па дзяржаўных праграмах — 31 праект з аб’ёмам фінансавання 680,0 млн руб.; па асобных праектах фундаментальных і прыкладных даследаванняў — 7 (аб’ём фінансавання 106,0 млн руб.); па даследаваннях, накіраваных на забеспячэнне дзейнасці Міністэрства адукацыі, — 9 (аб’ём фінансавання — 185,0 млн руб.); гранты для маладых вучоных — 5 (аб’ём фінансавання — 26,0 млн руб.).

Дадаткова тры НДР мы выконвалі ў рамках Прзідэнцкай праграмы «Дзеці Беларусі».

Акрамя таго, у 2009 г. БДПУ прыступіў да выканання галіновай навукова-тэхніч­най праграмы «Сучаснае адукацыйнае асяроддзе» па двух раздзелах у рамках 8 навуковых праектаў.

Па выніках конкурсаў, праведзеных Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў, вучоныя універсітэта ў мінулым годзе распрацоў­валі 11 праектаў (у 2008 г. — 17).

КРЫНІЦЫ ФІНАНСАВАННЯ

Усяго ў 2009 г. нашы супрацоўнікі выконвалі 76 фінансуемых НДР на суму 1 393 811 тыс. руб. (Дыяграма 1). Агульны аб’ём фінансавання навукі ў БДПУ склаў 1 419 611 тыс. руб. пры наступным размеркаванні па крыніцах фінансавання:

бюджэтныя асігнаванні Міністэрства адукацыі — 997 000 тыс. руб.;

іншыя крыніцы бюджэтнага фінансавання — 25 800 тыс. руб.

У мінулым годзе завершана выкананне 21 навукова-даследчай працы. Аб’ём іх фінансавання быў роўны 242,0 млн руб.

Як ацэньваюць нашы супрацоўнікі сваю навуковую і метадычную работу? Гэта відаць з інфармацыі, якая была атрымана пры апытанні 178 супрацоўнікаў чатырох факультэтаў (фізічнага, матэматычнага, гістарычнага і рускай філалогіі).

Так, на пытанне анкеты «Ці ўдзель­нічаеце Вы ў распрацоўцы і ўкараненні прагрэсіўных тэхналогій і метадаў навучання?» сцвярджальна адказалі 70  % рэспандэнтаў, 23 % указалі, што ўдзельнічаюць часткова. На другое пытанне «Ці рыхтуеце Вы падручнікі і вучэбныя дапаможнікі?» далі адказ «Так» — 72 %, «Часткова ўдзельнічаю» — 16 %. І на трэцяе пытанне анкеты «Ці ўдзельнічаеце Вы ў выкананні навуковых даследаванняў?» сцвярджальна адказалі 73 %, часткова ўдзельнічаюць 17 %.

Гэтыя дадзеныя сведчаць, што нашы супрацоўнікі дастаткова актыўна працуюць па навукова-метадычным забеспячэнні вучэбнага працэсу, павышэнню яго якасці.

НАВУКОВА-ВЫДАВЕЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Вынікі навуковых даследаванняў знаходзяць адлюстраванне ў публікацыях і ўкараняюцца ў вучэбна-выхаваўчы працэс БДПУ, іншых педагагічных ВНУ рэспублікі, агульнаадукацыйных школ і дашкольных устаноў.

У 2009 г. выдадзена 29 манаграфій, 12 падручнікаў і 78 вучэбных дапаможнікаў для вышэйшай і сярэдняй школы з грыфам Міністэрства адукацыі, 252 вучэбныя выданні для вышэйшай і сярэдняй школы без грыфа Міністэрства адукацыі, апублікавана 1157 навуковых артыкулаў і 665 тэзісаў дакладаў.

Вучоныя універсітэта прымаюць актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні навуковых і навукова-практычных канферэнцый. За справаздачны перыяд на базе БДПУ праведзена 6 міжнародных мера­прыемстваў (5 канферэнцый, 1 семінар), 8 рэспубліканскіх (6 канферэнцый, 2 се­мінары), 20 універсітэцкіх, 18 з якіх — студэнцкія канферэнцыі. Стала традыцыйным правядзенне на базе універсітэта мерапрыемства «Танкаўскія чытанні» з далучэннем шырокай навуковай грамад­скасці. У красавіку 2009 г. на факультэце рускай філалогіі прайшла II міжнародная навуковая канферэнцыя «Мова і міжкультурныя камунікацыі», арганізаваная сумесна з кафедрай беларускай філалогіі і міжкультурных камунікацый Вільнюскага педагагічнага універсітэта. Таксама стала традыцыйным правядзенне агульнауніверсітэцкай студэнцкай канферэнцыі, агульнауніверсітэцкай канферэнцыі маладых вучоных. У справаздачным годзе мы правялі і агульнауніверсітэцкую канферэнцыю ПВС.

План навуковых мерапрыемстваў на 2010 г. зацверджаны. Мы мяркуем правесці 9 міжнародных канферэнцый і семінараў, 8 рэспубліканскіх, 5 агульнауніверсітэцкіх, 9 студэнцкіх — усяго 31 навуковае мерапрыемства.

ПАДРЫХТОЎКА КАДРАЎ ВЫШЭЙШАЙ КВАЛІФІКАЦЫІ

Аспірантура БДПУ ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў па 59 навуковых спецыяльнасцях 15 галін навукі. Падрыхтоўка спецыя­лістаў педагагічнага профілю ажыццяўляецца па 17 спецыяльнасцях. На 1 лютага г.г. у аспірантуры навучалася 188 чалавек (у т.л. вочнай формы навучання — 113 чал.). У 2008 г. — 172 і 114 чалавек адпаведна.

У 2009 г. у дактарантуру універсітэта прынята 4 чалавекі. Усяго ў дактарантуры навучаецца 7 чалавек.

Найважнейшую ролю ў падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі адыгрывае якасны склад навуковых кіраўнікоў і кансультантаў. Навуковае кіраўніцтва аспірантамі, а таксама кансультаванне дактарантаў ажыццяўляюць 1 член-карэспандэнт, 48 дактароў і 40 кандыдатаў па розных галінах навукі.

Напярэдадні святкавання Дня беларускай навукі выказваю падзяку прафесарам за значны ўклад, які яны ўнеслі ў падрыхтоўку навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі:

Каламінскаму Якаву Львовічу, які падрыхтаваў 8 дактароў і 40 кандыдатаў навук;

Фаміну Віталію Міхайлавічу, які падрыхтаваў 5 дактароў і 31 кандыдата навук;

Новік Ірыне Аляксандраўне, якая падрыхтавала 6 дактароў і 20 кандыдатаў навук;

Давыдзенка Леаніду Мікалаевічу, які падрыхтаваў 4 доктара і 15 кандыдатаў навук;

Лютаму Анатолію Міхайлавічу, які падрыхтаваў 19 кандыдатаў навук;

Рожынай Ліліі Мікалаеўне, якая падрыхтавала 15 кандыдатаў навук;

Космачу Генадзю Аркадзьевічу, які падрыхтаваў 1 доктара і 13 кандыдатаў навук;

Цыркуну Івану Іванавічу, які падрыхтаваў 9 кандыдатаў навук.

У 2009 г. ва універсітэце было падрыхтавана 24 кандыдаты навук, у тым ліку 17 для нашай установы. Лідэрам з’яўляецца гістарычны факультэт. Гісторыкі ўмеюць распрацоўваць і вельмі якасныя дысертацыйныя даследаванні. Так, па выніках штогадовага рэспубліканскага конкурсу на лепшую доктарскую і кандыдацкую дысертацыі, якія праводзіць ВАК, кандыдацкая дысертацыя гісторыка А.Г. Цымбала была прызнана лепшай у намінацыі «гуманітарныя навукі».

НДРС

22

У 2009 г. было праведзена 114 навукова-метадычных мерапрыемстваў для развіцця НДРС, у тым ліку 18 навукова-практычных канферэнцый, 27 выстаў навуковых прац студэнтаў, 37 аглядаў-конкурсаў, 22 прадметныя алімпіяды.

Дзевяноста восем (у 2008 г. — 97) студэнтаў нашага універсітэта прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе навуковых работ. Найбольшая колькасць студэнцкіх навуковых прац — 68 (74 %) была прадстаўлена па псіхалогіі, педагогіцы і методыках выкладання асобных дысцыплін.

Па папярэдняй інфармацыі працы 18 студэнтаў атрымалі 1 катэгорыю (у 2008 г. — 13), 4 з іх разглядаюцца як лаўрэаты; 33 працы аднесены да 2-й катэгорыі і 26 прац — да 3-й. Такім чынам, з 98 навуковых прац 81 атрымала высокую ацэнку.

Апублікавана 247 артыкулаў, 589 тэзісаў дакладаў, аўтарамі (сааўтарамі) якіх з’яўляюцца студэнты.

Разам з тым апытанне студэнтаў, праведзенае падчас атэстацыі, паказала, што не ўсё ў гэтай сферы добра. Так, на пытанне анкеты «Ці ўдзельнічаеце вы ў навуковай, творчай працы?» сцвярджальна адказалі 16% студэнтаў матэматычнага факультэта, 11% студэнтаў фізічнага факультэта і 38% студэнтаў факультэта эстэтычнага выхавання; указалі, што ўдзльнічаюць часткова, адпаведна 45, 32 і 36 працэнтаў ад агульнай колькасці апытаных.

Дзякую ўсім навуковым кіраўнікам і выканаўцам заданняў і тэм за напружаную і плённую працу ў мінулым годзе.em