Акцыі і мерапрыемствы

14 красавіка 2017 года, № 5 (1193)

АДЧЫНЯЕМ ДЗВЕРЫ – АДКРЫВАЕМ СЭРЦЫ

Традыцыйна першы дзень красавіка прайшоў у нашым універсітэце пад знакам знаёмства з патэнцыйнымі танкаўцамі – абітурыентамі, якія завіталі ў БДПУ, каб увачавідкі ўпэўніцца: клопат пра студэнта, пра яго прафесійнае станаўленне і гарманічнае развіццё – галоўны прыярытэт вядучай педагагічнай ВНУ краіны. Дзень адчыненых дзвярэй стаў яшчэ і днём адкрыццяў, знаёмстваў і пазітыўных эмоцый. Ніводзін з больш чым паўтары тысячы гасцей не быў абдзелены ўвагай: знайшліся і дадатковыя аўдыторыі, і адказы на хвалюючыя пытанні, і час на цікавы і карысны адпачынак.

Дзень адчыненых дзвярэй

Вядома, старшакласнікаў і іх бацькоў у першую чаргу цікавіла інфармацыя пра асаблівасці паступлення і навучання, умовы пражывання ў інтэрнаце, магчымасці развіцця творчага патэнцыялу. Многае яны даведаліся з выступлення рэктара БДПУ і членаў прыёмнай камісіі, усе прыватныя моманты можна было абмеркаваць з кіраўніцтвам факультэтаў. Аднак акрамя «хлеба» мы ахвотна прапанавалі гасцям і «відовішчы», запрасіўшы іх стаць непасрэднымі ўдзельнікамі спецыяльных акцый. Так, супрацоўнікі кафедры замежных моў філалагічнага факультэта арганізавалі крэатыўны іншамоўны праект «WELCOME!»– і вось ужо кожны змог адчуць сябе паліглотам: прывітацца па-англійску, прадставіцца па-французску, развітацца па-кітайску, напісаць сваю мару па-нямецку. І неяк самі сабой словы склаліся ў фразу «Мы студэнты БДПУ!». Што ж, гэта мара, якую рэальна ўвасобіць у жыццё! Праект прайшоў у сяброўскай атмасферы і паспрыяў не толькі прафесійнай арыентацыі абітурыентаў, але і павышэнню матывацыі вывучэння замежных моў.

Кафедра геаграфіі і методыкі выкладання геаграфіі факультэта прыродазнаўства прадставіла гасцям частку багатай калекцыі мінералаў. Школьнікі ўбачылі таксама вопыты з выкарыстаннем лабараторыі Фур’е. Выкладчыкі кафедры хіміі паказалі серыю займальных лабараторных доследаў, якія дэманструюць незвычайныя ўласцівасці рэчываў, чым выклікалі непадробнае захапленне ў абітурыентаў. Асаблівай папулярнасцю карысталася экспазіцыя кафедры агульнай біялогіі, якая прэзентавала работу батанічнага гуртка «Пошук»: смачныя пачастункі і фітагарбату. Кафедра марфалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл прадэманстравала экспанаты з калекцый насякомых, птушак і млекакормячых. Для гасцей былі праведзены азнаямляльныя экскурсіі па спецыялізаваных лабараторыях факультэта і інтэрактыўных класах «Біялогія» і «Хімія».

Дзень адчыненых дзвярэй 3

У холе ўніверсітэта студэнты Інстытута псіхалогіі арганізавалі тэматычную пляцоўку «Псіхалогія для ўсіх». Працавалі адразу некалькі зон: «Дзіўны свет мінералаў і водаратэрапіі», «Характар па почырку», «Трэнажор віртуальнай рэчаіснасці». Абітурыенты даведаліся пра псіхалагічную трактоўку пахаў і камянёў, значэнне колеру і геаметрычных фігур, якія яны выбіралі. Студэнты Інстытута рыхтаваліся да Дня адчыненых дзвярэй адказна і творча. Гасцей сустракала прыемная музыка, салодкія падарункі з сімволікай ІП, прадказанні наконт іх будучыні ў Інстытуце псіхалогіі. Акрамя таго, вучні прайшлі экспрэс-дыягностыку прафесійнай накіраванасці па аўтарскай праграме MONIK. Пры дапамозе трэнажора віртуальнай рэчаіснасці паспрабавалі свае сілы ў эксперыментальнай працы з выкарыстаннем спецыялізаванай тэхнічнай апаратуры. Былі разыграны вельмі значныя для кожнага студэнта падарункі: тры сертыфікаты на атрыманне «аўтамата» на заліку падчас першай сесіі знайшлі ў гэты дзень сваіх шчаслівых уладальнікаў. Напрыканцы школьнікі атрымалі яшчэ адзін падарунак: унікальную магчымасць стаць удзельнікамі псіхалагічных майстар-класаў – «Практыкуму па графалогіі» і Workshop «Псіхалагічная экспертыза рэкламы».

Мы стараліся зрабіць гэты дзень сапраўдным святам – і ён атрымаўся яркім і радасным. Аднак галоўнае, відаць, у тым, што кожны абітурыент змог зразумець: БДПУ – гэта ўніверсітэт вялікіх магчымасцей. І, далучыўшыся да ліку танкаўцаў, ты аўтаматычна становішся ўдзельнікам «Вялікай справы для годных людзей».

Наш кар.


31 сакавіка 2017 года № 4 (1192)

У ЦЭНТРЫ ЎВАГI — IНКЛЮЗIЯ

У Інстытуце інклюзіўнай адукацыі БДПУ пры ўдзеле ЮНІСЕФ 29 сакавіка адкрыўся Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр інклюзіўнай адукацыі (РРЦІА). Гэта комплекснае падраздзяленне новага тыпу, задачамі якога з’яўляюцца назапашванне, абагульненне і распаўсюджванне спецыяльных рэсурсаў для асоб з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі.

На 1_2

Удзельнікаў урачыстай цырымоніі прывіталі рэктар БДПУ А. І. Жук, намеснік міністра адукацыі Р. С. Сідарэнка і прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь доктар Рашэд Мустафа Сарвар. Прысутныя – а гэта былі госці з устаноў адукацыі і аховы здароўя, амбасад замежных краін і рэспубліканскіх СМІ, міністэрстваў і грамадскіх аб’яднанняў, якія прадстаўляюць інтарэсы асоб з інваліднасцю, – дакладна разумелі, што з’яўляюцца сведкамі падзеі надзвычайнай важнасці. У краіне з’явіўся лідар, які ўзяў на сябе адказнасць за комплексную распрацоўку і рэалізацыю тэмы інклюзіі на ўсіх яе этапах: ад падрыхтоўкі кадраў для работы ў сістэме ўключанага навучання да стварэння метадалагічнай базы, аказання кансультатыўнай дапамогі і забеспячэння працэсу павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў. І гэта – каманда нашай alma mater! Можна толькі захапляцца дальнабачнай стратэгіяй БДПУ, які першым сярод універсітэтаў краін СНД на базе факультэта стварыў Інстытут інклюзіўнай адукацыі, адкрыў профільны Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр, а цяпер у партнёрстве з ЮНІСЕФ бярэцца за арганізацыю рэгіянальных структур.

Безымянный

Дырэктар Інстытута інклюзіўнай адукацыі В. В. Хітрук правяла азнаямляльную экскурсію па Цэнтры, падчас якой госці ўбачылі самае сучаснае абсталяванне – прыбор стварэння тактыльнай графікі PIAF, дысплей Брайля, сэнсарную клавіятуру IntelliKeys, FM-сістэму для асоб са слабым слыхам, вертыкалізатар для дзяцей з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату і інш. Крыху пазней майстар-класы ад упрацоўнікаў Інстытута прадэманстравалі «рэсурсы ў дзеянні».

Асаблівы эмацыянальны акцэнт прыйшоўся на дакументальную выстаўку «Інклюзія пачынаецца з сям’і…», фотаздымкі якой адлюстравалі атмасферу цеплыні і любові, што пануе ў сем’ях, дзе выхоўваюцца дзеткі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

На 1_3_обрезать слева

Сёлета пры ўдзеле ЮНІСЕФ у РРЦІА запланаваны шэраг семінараў для педагогаў і бацькоў. Першы пройдзе 6 красавіка. Адукацыйны працэс забяспечвае каманда прафесіяналаў Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ з прыцягненнем лепшых айчынных і замежных спецыялістаў.

Святлана ФЯКЛІСТАВА, намеснік дырэктара Інстытута інклюзіўнай адукацыі


7 сакавіка 2017 года № 3 (1191)

КАФЭ «НАША» — ЗДАРОЎЕ ВАША!

Шчаслівыя дзяўчаты – задаволеныя хлопцы! Цудоўны падарунак напярэдадні Дня жанчын атрымалі студэнткі і супрацоўніцы (а разам з імі калегі-мужчыны) Інстытута псіхалогіі, Інстытута інклюзіўнай адукацыі і факультэта пачатковай адукацыі ўніверсітэта. «Наша» кафэ з’явілася на карце вучэбнага корпуса № 7 БДПУ і гасцінна расчыніла свае дзверы першым наведвальнікам. Яны і сталі ўдзельнікамі свята здароўя, маладосці і выдатнага апетыту.

! КАфе

У нашай установе з лёгкай рукі рэктара БДПУ А. І. Жука склалася цудоўная традыцыя рабіць калектыву ўніверсітэта напярэдадні святаў карысныя падарункі. І не звыкла-стандартныя, а значныя, маштабныя, запамінальныя. Так, у мінулым годзе да Дня абаронцаў Айчыны была адкрыта трэнажорная зала, напярэдадні 8 Сакавіка – «Дашкольнае кафэ», у сувязі з Днём настаўніка – стадыён БДПУ. І вось надышоў час для новага падарунка – уводу ў дзеянне стыльнага па дызайне і збалансаванага ў плане меню студэнцкага кафэ «Наша».

Мерапрыемства распачалося яскравым флэшмобам, які арганізавалі студэнты ў фае корпуса, стварыўшы тым самым атмасферу добразычлівасці і гасціннасці. На свята завіталі рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук, першы прарэктар універсітэта Святлана Іванаўна Копцева і прарэктар Андрэй Аляксандравіч Юшчык.

З прывітальным словам да студэнцкай моладзі, прафесарска-выкладчыцкага складу і ўсіх супрацоўнікаў звярнуўся кіраўнік універсітэта: «Для паспяховага прафесійнага і асабістага жыцця неабходна здароўе. Яно нібыта паветра: калі ёсць – яго не заўважаеш, калі не хапае – чалавек адчувае сябе дрэнна. Залогам здароўя, асабліва для моладзі, з’яўляецца збалансаванае харчаванне і правільны лад жыцця. Сёння мы сабраліся як адна вялікая сям’я на адкрыцці новага кафэ. Спадзяюся, што і надалей вы будзеце прыходзіць сюды і адчуваць сябе ўтульна, нібы дома».

Гукі фанфар, прадчуванне сюрпрызу, святочны настрой… І вось чырвоная стужка перарэзана! Гучныя апладысменты і шчаслівыя ўсмешкі на тварах гасцей: кафэ «Наша» запрашае наведвальнікаў!

Ва ўтульным, стыльным, сучасным кафэ ўсім знайшлося месца. Дарэчы, да яго адкрыцця былі распрацаваны тэматычныя слоганы, якія пацвярджаліся ў выступленнях удзельнікаў святочнай праграмы. Напрыклад, «„Наша“ кафэ – тэрыторыя ўсмешак і добрага настрою», – аб’явілі вядучыя Вольга Буйніч і Мацвей Фамічоў, і добры настрой прысутным падаравала Ганна Доўнар з песняй «Усміхайся». А тое, што «„Наша“ кафэ – гэта тэрыторыя цёплых сустрэч і сяброўскіх зносін», пацвердзіў танцавальны калектыў «Рытм» пад кіраўніцтвам Валянціны Куніцкай, выканаўшы кампазіцыю «Дзяўчаты». Вядома, што студэнты БДПУ таленавітыя, мэтанакіраваныя і яскравыя; несумненна, для іх кафэ стане тэрыторыяй творчасці. Гукі саксафона Філіпа Смялова з першых нот стварылі атмасферу рамантыкі, кожны летуценна падумаў: «„Наша“ кафэ – тэрыторыя кахання».

IMG_на 1

Песня з жэставым перакладам нагадала пра тое, што «„Наша“ кафэ – тэрыторыя ўзаемнай павагі». А значыць, гэта месца, дзе ўтульна і прыемна кожнаму. І, вядома ж, «Наша» кафэ – тэрыторыя здароўя. Для пацвярджэння гэтых слоў вядучыя запрасілі ўсіх на дэгустацыю карысных для здароўя аўтарскіх эліксіраў! Іх было некалькі гатункаў: «Рэктарскі» (для прыняцця важных рашэнняў), «Святлана» (энергетычны напой, які робіць дзень плённым), «Наш» (для пазітыўнага светаўспрымання), «Студэнцкі» (каб павысіць пошукавыя магчымасці). Пад гукі фінальнай песні ў выкананні Кацярыны Ісаенка студэнты, выкладчыкі і госці БДПУ змаглі пачаставацца фітагарбатай, якая напоўніла іх энергіяй, натхненнем і добрым настроем.

Кафэ «Наша» абавязкова стане не толькі месцам здаровага харчавання і адпачынку, але і своеасаблівай пляцоўкай для творчасці і цікавых дыскусій, цёплых сустрэч і сяброўскіх зносін, тэрыторыяй, дзе выкладчыкі і будучыя педагогі змогуць у камфортнай нязмушанай абстаноўцы абмяркоўваць актуальныя пытанні ўніверсітэцкага жыцця, сустракацца з цікавымі людзьмі.


 

16 студзеня 2017 года, № 1 (1189)

КАЛІ Ў ЖЫЦЦІ ЁСЦЬ МЕСЦА ДАБРЫНІ,

УДЗЯЧНАСЦЬ БУДЗЕ КРОЧЫЦЬ З ЁЮ ПОРУЧ

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб прысуджэнні прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» дзеячам культуры і мастацтва, аўтарскім і працоўным калектывам за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы па выніках 2016 года. І ўпершыню гэтай высокай узнагароды ўдастоены родны ўніверсітэт!

На 1_верхняя

10 студзеня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручыў рэктару БДПУ Аляксандру Жуку і студэнтцы 4-га курса Інстытута інклюзіўнай адукацыі, удзельніцы валанцёрскага аб’яднання «Роўнасць» Кацярыне Мехавіч дыплом лаўрэата, якім адзначаны калектыў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» за развіццё і папулярызацыю валанцёрскага руху сярод студэнцкай моладзі, штогадовае правядзенне больш як 800 дабрачынных акцый, святочных праграм і тэатралізаваных прадстаўленняў для выхаванцаў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, сацыяльных прытулкаў, рэабілітацыйных цэнтраў.

«Н»-даведка. Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» была заснавана ў 1997 г. і штогод прысуджаецца за выдатныя творы літаратуры і мастацтва і (або) актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы.

Пасля заканчэння цырымоніі ўзнагароджання карэспандэнт «Н» звярнуўся да ўдзельнікаў урачыстасці па каментарыі.

На 1_ніжняя

Рэктар БДПУ А. І. Жук:

– Стаць лаўрэатамі прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для ўсяго калектыву БДПУ вельмі пачэсна. Гэтая ўзнагарода з’яўляецца перш за ўсё высокай дзяржаўнай ацэнкай грамадска значнай дзейнасці, накіраванай на адраджэнне патрыятычных, духоўных і культурных каштоўнасцей нашага народа і іх прымна жэнне, на фарміраванне ў беларускай моладзі павагі да духоўных здабыт каў нацыі, на выхаванне высокай маралі, якая робіць чалавека асобай, дазваляе ствараць дабро і спасцігаць прыгожае.

Для будучых педагогаў, што рыхтуе наш універсітэт, валанцёрская праца стала важнай часткай студэнцкага жыцця, якая ўзвышае іх духоўна і маральна. Тысячы выхаванцаў БДПУ, пачынаючы з 1-га курса, добраахвотна і бескарысліва аказваюць дапамогу і падтрымку розным катэгорыям дарослых і дзяцей, якія апынуліся ў складанай сітуацыі. Тым самым валанцёры робяць жыццё сваіх падапечных крыху лепшым і больш радасным. Яны ведаюць важную запаведзь гуманістычнай педагогікі: «Перш чым вучыць і выхоўваць дзяцей, іх трэба палюбіць!»

На 4-ю к хвосту Преміі

Для калектыву БДПУ прэмія «За духоўнае адраджэнне» – новы імпульс і адначасова новая адказнасць за далейшыя справы на карысць Айчыны. На наступны дзень пасля апублікавання Указа рэктарат універсітэта прыняў рашэнне, якое адпавядае сутнасці валанцёрскай дзейнасці: пералічыць прызначаную калектыву прэмію дзвюм установам спецыяльнай адукацыі г. Мінска і Мінскай вобласці.

Кацярына Мехавіч, студэнтка Інстытута інклюзіўнай адукацыі, удзельніца валанцёрскага аб’яднання «Роўнасць»:

Для Мехавіч_Заканчэнне на 4

– Выхад на сцэну Палаца Рэспублікі, каб атрымаць прэмію Кіраўніка дзяржавы «За духоўнае адраджэнне», – самы незабыўны момант майго жыцця. А яшчэ – мая ўласная хвіліна гонару. Вы мяне зразумееце, бо прысутнічаць на ўручэнні дыплома лаўрэата разам з рэктарам БДПУ і прадстаўляць Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка – адначасова бязмежная радасць і вялікае хваляванне.

Узнагарода Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – вынік дзейнасці ўсіх валанцёрскіх атрадаў БДПУ і кожнага добраахвотніка паасобку. Знітаванасць, уменне суперажываць, жаданне дапамагаць і рабіць добрыя справы – тое, што патрабуецца для паспяховай работы валанцёраў. І, безумоўна, агонь у сэрцах. Таму я спадзяюся, што з кожным годам ад нашых агеньчыкаў будзе запальвацца ўсё больш і больш студэнцкіх сэрцаў.


 

1 снежня 2016 года, № 14 (1186)

ТАБЕ, ALMA MATER, ПРЫСВЯЧАЕМ ГЭТА СВЯТА!

Кажуць, што чаканне важнай падзеі, падрыхтоўка да яе, прадчуванне пазітыўных эмоцый нават больш прыемныя, чым само мерапрыемства. Аднак наўрад ці такая выснова падыходзіць да свята, якое сёлета ў чарговы раз аб’яднала танкаўцаў, а таксама сяброў і партнёраў універсітэта. І непасрэдна ў Дзень БДПУ, 21 лістапада, і напярэдадні ў alma mater панавала ўрачыстая, радасная, цёплая атмасфера. А марафон мерапрыемстваў, прымеркаваных да 102-га Дня нараджэння БДПУ, стварыў асаблівы святочны настрой, які не пакінуў нас і сёння, які натхняе на плённую працу, новыя дасягненні і паспяховае вырашэнне адукацыйных і творчых планаў.

%d0%b4%d0%b7%d0%b5%d0%bd%d1%8c-%d0%b1%d0%b4%d0%bf%d1%83_%d0%bd%d0%b0-4_%d0%be%d0%b1%d1%80%d0%b5%d0%b7%d0%b0%d1%82%d1%8c-%d0%b2%d0%b5%d1%80%d1%85-%d0%bd%d1%96%d0%b7-%d1%96-%d0%bf%d0%be-%d0%b1%d0%be

Адзначаць знакавы для кожнага танкаўца дзень мы пачалі 19 лістапада: аматары здаровага ладу жыцця сабраліся ў басейне БДПУ на спартыўным свяце «Стартуем разам!». У спаборніцтвах па плаванні прынялі ўдзел 5 зборных каманд, у склад якіх увайшлі прадстаўнікі трох узроставых груп. І гэта, на наш погляд, вельмі сімвалічна: сувязь і пераемнасць пакаленняў – тое, на чым трымаецца гісторыя і сучаснасць нашай alma mater і ўвогуле сістэмы адукацыі краіны. Распачалі эстафетную гонку навучэнцы–выхаванцы Мінскай абласной комплекснай СДЮШАР па плаванні. Ім на змену прыйшлі самыя спартыўныя студэнты нашага ўніверсітэта.Завяршалі ж заплыў прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу БДПУ на чале з рэктарам Аляксандрам Іванавічам Жуком. Мне здаецца, прысутнасць і непасрэдны ўдзел у спаборніцтвах кіраўніка ўніверсітэта, які заўжды паказвае ўласны прыклад прыхільнасці да спорту і здаровага ладу жыцця, яшчэ больш згуртавалі плыўцоў і балельшчыкаў, дадалі ім бадзёрасці, баявога духу і нацэленасці на перамогу.

%d0%b4%d0%b7%d0%b5%d0%bd%d1%8c-%d0%b1%d0%b4%d0%bf%d1%83_%d0%bd%d0%b0-1-%d1%8e

Інтрыга захоўвалася да апошняга моманту, цяжка было прадказаць, якая з каманд стане лепшай. Дарэчы, пераможцаў вызначалі не толькі ў камандным, але і ў асабістым заліку. Так, у выніку спаборніцтва выхаванцаў СДЮШАР выйграла каманда «Тытаны», лепшай сярод дзяўчынак стала Яна Рэгіня, а сярод юнакоў не было роўных Яну Пацановічу. «Тытаны» праявілі сябе найлепшым чынам і ў студэнцкім складзе. Асабліва вызначыліся Вольга Брадзяк (першае месца сярод дзяўчат) і Мікіта Дашко (першы сярод хлопцаў). У першынстве сярод работнікаў універсітэта самую высокую прыступку п’едэстала занялі Алена Малюгіна і Дзмітрый Дзьякаў. Прызёры спаборніцтваў ва ўсіх групах былі ўзнагароджаны дыпломамі, а пераможцы – памятнымі падарункамі ад прафкама работнікаў БДПУ. Таксама ўсе каманды атрымалі салодкія прызы – пірагі ад рэктарата ўніверсітэта.

%d0%b4%d0%b7%d0%b5%d0%bd%d1%8c-%d0%bd%d0%b0%d1%80%d0%b0%d0%b4%d0%b6%d1%8d%d0%bd%d0%bd%d1%8f-%d0%b1%d0%b4%d0%bf%d1%83_%d0%bd%d0%b0-1

Якая ж каманда стала ўладальнікам чэмпіёнскага кубка? Па выніках правядзення ўсіх эстафет прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: пальма першынства – за «Тытанамі», «срэбра» ў «Акул», а замыкае тройку лідараў каманда «Дзеці Эйнштэйна». І, вядома ж, усе перамогі ў гэты дзень прысвячаліся роднай alma mater!

%d0%bd%d0%b0-4_%d0%b4%d0%b7%d0%b5%d0%bd%d1%8c-%d0%b1%d0%b4%d0%bf%d1%83

Марафон святочных мерапрыемстваў прадоўжыўся 21 лістапада падзеяй, якая абавязкова ўвойдзе ў гісторыю ўніверсітэта. Менавіта ў гэты дзень адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленай экспазіцыі музея БДПУ. У ім прынялі ўдзел не толькі студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта, вучні 11-га класа гімназіі № 20 г. Мінска, але і запрошаныя госці – акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, член-карэспандэнт, прафесар Аляксандр Аляксандравіч Каваленя і старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэй Мікалаевіч Навумовіч. У прывітальным слове рэктар БДПУ А. І. Жук адзначыў: «Музей універсітэта – не проста памяць пра мінулае, гэта наша сучаснасць. Тут бярэ свой пачатак дарога ў будучыню, у цікавае і яркае прафесійнае жыццё будучых педагогаў, напоўненае адкрыццямі і радасцю пазнання. Гістарычны матэрыял паказвае наведвальнікам музея пераемнасць пакаленняў, захаванне традыцый, актыўны ўдзел выкладчыкаў і студэнтаў у грамадскім жыцці. Мне б вельмі хацелася, каб абноўленая экспазіцыя, як і мастацкая галерэя „Асветнікі зямлі беларускай“, стала асновай музейна-адукацыйнай прасторы ўніверсітэта і была цікавай і карыснай не толькі нашым студэнтам, але і навучэнцам профільных педагагічных класаў, абітурыентам і гасцям».

%d0%b2%d0%be%d0%b7%d0%bc%d0%be%d0%b6%d0%bd%d0%be-%d0%bd%d0%b0-4-%d0%ba-%d0%b4%d1%80

Ёсць усе падставы меркаваць, што пажаданне Аляксандра Іванавіча спраўдзіцца, бо ў абноўленай экспазіцыі спалучыліся лепшыя традыцыі класічнай музейнай прасторы з найноўшымі камп’ютарнымі тэхналогіямі. Значная частка фондаў музея даступная наведвальнікам у электронным выглядзе. У чатырох інфакіёсках размешчаны не толькі гістарычныя дакументы, але і сучасныя відэа- і фотаматэрыялы. Галоўны экран наглядна дэманструе гісторыю ўніверсітэта ў кінахроніках мінулага і шматграннае сучаснае жыццё навучальнай установы. Кожны экспанат музея забяспечаны QR кодам, а значыць, любы жадаючы можа самастойна азнаёміцца з экспанатам, які яго зацікавіў. Для гэтага трэба толькі запампаваць спецыяльны дадатак на сродкі мабільнай сувязі. Сапраўдны падарунак да свята!

Заключным яркім акордам шэрагу мерапрыемстваў стаў урачысты святочны канцэрт, які адбыўся ў актавай зале БДПУ. Тут хапала цёплых слоў удзячнасці і віншаванняў, узнагарод, якімі былі адзначаны супрацоўнікі alma mater і студэнты. І, вядома ж, творчых нумароў у выкананні як лепшых спевакоў і калектываў універсітэта, так і запрошаных зорак беларускай эстрады – Іны Афанасьевай, Яна Маерса, гурта «Бай-сіці». Што ж, яшчэ раз – са святам, родны БДПУ! Няхай задуманае спраўджваецца, а мы будзем прыкладаць дзеля гэтага ўсе намаганні.

Вераніка МАНДЗІК


 

14 лістапада 2016 года, № 13 (1185)

ТРЫУМФ, ЯКI МЫ ХОЧАМ ЗВЕДАЦЬ ЗНОЎКУ

Пра тое, якая вялікая ўвага ў БДПУ надаецца спорту і здароваму ладу жыцця, мы пісалі неаднойчы. І з упэўненасцю можам сказаць: перад кожным студэнтам любога факультэта нашага ўніверсітэта адкрыты дзверы ў свет фізічнай дасканаласці, добрай спартыўнай формы і выдатнага самаадчування. Гэта той мінімум, які гарантаваны ўсім, хто сябруе з мячом, штангай, гімнастычнай сценкай або бегавой дарожкай. Ну, а максімалісты імкнуцца да большых вышынь. І дасягаюць іх, атрымліваючы наўзамен акіян пазітыву і прыўзнятага настрою. Як, дарэчы, і ўсе іншыя ўдзельнікі спартыўнага свята БДПУ «Трыумф», якое адбылося 2 лістапада ў галоўнай актавай зале ўніверсітэта.

%d0%bf%d0%bb%d0%b0%d0%ba%d0%b0%d1%82-%d0%bd%d0%b0-1

Урачыстую і святочную атмасферу мерапрыемству надалі традыцыйны парад факультэцкіх каманд з вынасам сцяга спартакіяды і дэманстрацыя відэароліка пра адкрыццё стадыёна БДПУ.

Хто ж аказаўся ў ліку трыумфатараў мінулага навучальнага года? Каб адказаць на гэтае хвалюючае пытанне, падвесці вынікі 61-й і адкрыць 62-ю круглагадовую спартакіяду нашай alma mater, на сцэну быў запрошаны рэктар БДПУ А. І. Жук. Аляксандр Іванавіч сардэчна прывітаў усіх прысутных, а таксама ўзгадаў пра людзей, якія сваімі дасягненнямі здабываюць спартыўную славу нашаму ўніверсітэту: «Мы ганарымся сваімі студэнтамі і выпускнікамі. Дваццаць выхаванцаў alma mater удзельнічалі ў Алімпійскіх гульнях у Пекіне, Лондане, Рыа-дэ-Жанейра. Пераможцамі і прызёрамі чэмпіянатаў і першынстваў свету і Еўропы за апошнія тры гады станавіліся больш за 50 студэнтаў БДПУ. Звыш 150 танкаўцаў уваходзяць у склад нацыянальных зборных каманд Рэспублікі Беларусь па розных відах спорту. У праграме круглагадовай спартакіяды студэнтаў універсітэта на працягу 2015–2016 навучальнага года арганізаваны першынствы па 17 відах спорту, у якіх прынялі ўдзел больш за 1500 студэнтаў».

%d1%82%d1%80%d1%96%d1%83%d0%bc%d1%84-3

Імёны пераможцаў, віншаванні, цёплыя словы, падарункі, лепшыя творчыя нумары ад студэнтаў сталічных універсітэтаў… Спачатку ўшанавалі факультэцкія зборныя – прызёраў 61-й спартакіяды. Так, трэцяй стала каманда факультэта прыродазнаўства, срэбра дасталося Інстытуту псіхалогіі, перамогу ж святкаваў фізіка-матэматычны факультэт. Усе зборныя былі ўзнагароджаны кубкамі і дыпломамі, а выкладчыкам, адказным за фізічнае выхаванне студэнтаў, былі ўручаны спецыяльныя прызы ад рэктарата БДПУ. Заслужаныя ўзнагароды атрымалі і прадстаўнікі факультэта фізічнага выхавання – самага тытулаванага факультэта, які выступае ў спартакіядзе па-за конкурсам.

%d1%82%d1%80%d1%96%d1%83%d0%bc%d1%84-6

У нашым універсітэце дбаюць не толькі аб развіцці студэнцкага спорту, але і пра актыўны адпачынак і аздараўленне выкладчыкаў. Прыкладам гэтаму служыць спартакіяда сярод супрацоўнікаў нашай аlma mater, у якой прынялі ўдзел больш за 350 чалавек. Як слушна заўважыла першы прарэктар БДПУ С. І. Копцева,«мы не толькі вучым, але яшчэ і вучымся ў нашых студэнтаў. Пераканайцеся самі: праграма студэнцкай спартакіяды ўключае 17 відаў спорту, а спартакіяда работнікаў БДПУ – толькі 10. Як бачыце, нам ёсць да чаго імкнуцца!» Прызавыя месцы сярод супрацоўнікаў універсітэта размеркаваліся наступным чынам: замыкае тройку лідараў факультэт эстэтычнай адукацыі, другое месца ў прадстаўнікоў фізіка-матэматычнага факультэта, а трыумфатарам стала зборная каманда супрацоўнікаў спартыўнага клуба, цэнтра студэнцкай творчасці, упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю і інтэрнатаў БДПУ.

%d1%82%d1%80%d1%96%d1%83%d0%bc%d1%84-9

Важна ствараць умовы для заняткаў фізічнай культурай і спортам і па месцы жыхарства студэнтаў. Таму асобна праводзілася спартакіяда сярод студэнцкіх інтэрнатаў, дзе перамогу святкавала каманда інтэрната № 8, а другімі і трэцімі сталі адпаведна зборныя інтэрнатаў № 2 і № 7.

%d1%82%d1%80%d1%96%d1%83%d0%bc%d1%84-2

Асабліва прэстыжным у спартыўнай суполцы БДПУ лічыцца атрымаць прыз у спецыяльнай намінацыі рэктарата БДПУ. Таму наступныя трыумфатары маюць нагоду для падвойнага гонару. Гэта Сяргей Дамарацкі – лепшы кіраўнік спартыўнай секцыі, чацвёртакурсніца ФФВ Дар’я Калінічэнка – спартыўны лідар круглагадовай спартакіяды, Аляксандр Уладзіміравіч Катлоўскі – лепшы трэнер-выкладчык года. Віншуючы ўсіх спартсменаў і асабіста Аляксандра Уладзіміравіча, адна з госцяў свята – заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь па мастацкай гімнастыцы, бронзавая медалістка Алімпійскіх гульняў 2012 г., старшы трэнер Нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь Любоў Чаркашына заўважыла: «Трэнер-выкладчык – вельмі важная асоба ў спорце. Гэта чалавек, які вучыць і „выводзіць у людзі“ спартсменаў, пад яго кіраўніцтвам каманда рухаецца наперад, а гэта азначае, што і рэйтынг краіны ў свеце ўзнімаецца ўсё вышэй і вышэй. Будзьма заўсёды першымі!»

%d1%82%d1%80%d1%96%d1%83%d0%bc%d1%84-5

БДПУ штогод уваходзіць у пяцёрку лепшых каманд Рэспубліканскай універсіяды. Гэта адбываецца дзякуючы зладжанай працы трэнераў і спартсменаў, якія з годнасцю адстойваюць гонар нашай аlma mater на спартыўных арэнах. Таму адна з самых значных намінацый – «Лепшая зборная каманда БДПУ». Перамогу ў ёй сёлета атрымала мужчынская зборная па гандболе пад кіраўніцтвам трэнера С. А. Траско.

%d1%82%d1%80%d1%96%d1%83%d0%bc%d1%84-8

І яшчэ адна прэстыжная намінацыя, назва якой гаворыць сама за сябе, – «Спартыўны гонар БДПУ». Сапраўды, нам ёсць кім ганарыцца і ёсць на каго раўняцца! Гэта – выпускнік нашага ўніверсітэта, майстар спорту міжнароднага класа, чэмпіён свету і Еўропы па самба, пераможца першых Еўрапейскіх гульняў у Баку Сцяпан Папоў. Менавіта ён атрымаў права ўзнагародзіць лепшых спартсменаў alma mater. Імі сталі: Мікіта Саўчанка – майстар спорту па вольнай барацьбе, чэмпіён Рэспублікі Беларусь, пераможца міжнароднага турніру па вольнай барацьбе 2015 года; Раман Малуха – майстар спорту па біятлоне, чэмпіён Рэспублікі Беларусь; Уладзіслаў Равенка – кандыдат у майстры спорту па дзюдо, прызёр Кубка свету па дзюдо 2015 года; Уладзіслаў Бурдзь – майстар спорту міжнароднага класа па барацьбе самба, пераможца першынства свету, бронзавы прызёр першых Еўрапейскіх гульняў па самба; Крысціна Ціманоўская і Ілля Сірацюк – майстры спорту па лёгкай атлетыцы, пераможцы чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы; Раман Шупляк – майста спорту па дзюдо, прызёр Кубка Еўропы; Аляксандр Белы – кандыдат у майстры спорту, чэмпіён Рэспубліканскай універсіяды па міні-футболе, член міні-футбольнага клуба Вышэйшай лігі чэмпіянату Рэспублікі Беларусь «Дарожнік»; Аляксандр Джыгера – майстар спорту па футболе, пераможца чэмпіянату Беларусі ў складзе футбольнага клуба «БАТЭ».

Няхай сёлетні трыумф для нашыхспартсменаў будзе не адзіным і, вядома ж, не апошнім. Няхай будуць новыя перамогі і прыклады для пераймання. Са святам, БДПУ!

Вераніка МАНДЗІК


 

31 кастрычніка 2016 года, № 12 (1184)

ДЗЕНЬ БДПУ: БЕЗДАКОРНА, ПРЫГОЖА, ДУШЭЎНА

У пяты раз у НДЦ «Зубраня» праходзіць змена «Ад захаплення – да педагагічнай прафесіі», і ў трэці – Дзень БДПУ. Дарэчы, майго роднага ўніверсітэта, які я скончыў з адзнакай у далёкім 1995-м. Для мяне гэты дзень вельмі сімвалічны: у яго задумцы асабіста я адсочваю нейкую сэнсавую пераемнасць, педагагічную метафару, плёні ацэнку ўласнай прафесійнай дзейнасці.

%d0%b7%d1%83%d0%b1%d1%80%d0%b0%d0%bd%d1%8f_1_%d0%bf%d0%bb%d0%b0%d0%ba%d0%b0%d1%82

Для ўсіх нас мерапрыемства стала сапраўдным святам, якое ўвабрала ў сябе самыя розныя арганізацыйныя фарматы: прэзентацыі, канцэрты, відэадэманстрацыі і інш. Абсалютна шчыра сцвярджаю, што курс развіцця ўніверсітэта вызначаны максімальна правільна, бо ўвачавідкі назіраю за творчым і арганізацыйным прагрэсам установы. Пагадзіцеся, маю права зрабіць такую выснову, паколькі не проста быў сведкам усіх педагагічных святаў змены «Ад захаплення – да педагагічнай прафесіі», а і з’яўляўся прамым іх арганізатарам. Тэхнічна бездакорна, візуальна прыгожа і вельмі душэўна.

Дык вось, канцэрт. Не вельмі люблю гэтае слова, бояно не адлюстроўвае ўсёй сутнасці ўбачанага. Гэта быў не проста канцэрт студэнтаў і выкладчыкаў унікальнага ўніверсітэта, а сапраўдная шоу-праграма! Шыкоўнае вакальнае выкананне, выдатныя танцавальныя кампазіцыі, арыгінальныя эстраднаспартыўныя нумары. Удзельнікі змены, дзеці, з вялікім задавальненнем, цеплынёй і захапленнем сустракалі артыстаў сцэны. І нават на першы погляд простыя да мінімалізму выхады студэнтаў Інстытута псіхалогіі выклікалі шквал апладысментаў.Мае сімпатыі і асабісты «Оскар» я б прысудзіў Аляксандру Куставу і Марыі Хлань (вакальныя нумары), а таксама Уладзіміру Бубену і Уладзіміру Федаруку за віртуознае майстэрства ігры на акардэоне. Брава!

%d0%b7%d1%83%d0%b1%d1%80%d0%b0%d0%bd%d1%8f_2_%d0%bf%d0%bb%d0%b0%d0%ba%d0%b0%d1%82

Круглы стол. Гэта такая рэч, якая не любіць сцэнарыяў. Таму заўсёды хвалюешся, рыхтуешся, плануеш, прагназуеш. Правядзенне круглых сталоў з Аляксандрам Іванавічам Жуком я называю адказным задавальненнем. Таму што, несумненна, адказна, але вынік выдатны! Пытанні дзеці падрыхтавалі розныя, многія з іх датычылі асабістага жыцця і станаўлення прафесійнай кар’еры рэктара БДПУ. Лепшым прызнана пытанне Наталлі Дудзік: «Раскажыце пра свой шлях ад настаўніка да кіраўніка вядучай педагагічнай ВНУ». Так, проста. Але ўсё геніяльнае, як казаў Гегель, проста. Нават пытанні з «пэйджара» ад удзельнікаў, што не трапілі на круглы стол, хоць і вызначаліся пэўнай нефарматнасцю, аднак не паставілі ў тупік Аляксандра Іванавіча. Больш за тое, пацвердзілі, што прафесійны кіраўнік – гэта чалавек, які шмат чытае, займаецца спортам і прытрымліваецца актыўнага ладу жыцця.

Ад сябе хачу выказаць вялікую ўдзячнасць Аляксандру Іванавічу, усім студэнтам і выкладчыкам вядучага педагагічнага ўніверсітэта краіны за падтрымку важнай і патрэбнай змены.

Захапленні нараджаюць цікавасць, цікавасць нараджае матывы, матывы нараджаюць прафесіяналізм. Усё было цікава, займальна і вельмі прафесійна! Дзякуй!

Алег ЮШКЕВІЧ, кіраўнік змены «Ад захаплення – да педагагічнай прафесіі»

%d0%b7%d1%83%d0%b1%d1%80%d0%b0%d0%bd%d1%8f_%d0%bd%d0%b0-4

* * *

Прэзентацыя ўстановы адукацыі, выступленне яе рэктара, канцэрт творчых калектываў… Дзень БДПУ паказаў, што ў педагагічным універсітэце студэнты развіваюць свае здольнасці і таленты, знаходзяць справу па душы.

Хацелася б асобна адзначыць і той настрой, з якім рэктар БДПУ выступаў перад навучэнцамі, заваёўваючы прыхільнасць прысутных, дэманструючы высокі ўзровень ведаў і свой прафесіяналізм. Мы ўдзячны Аляксандру Іванавічу за тое, што ён знайшоў час і прыехаў у НДЦ «Зубраня». Цяпер мы ведаем, што БДПУ – самая прэстыжная ўстанова вышэйшай адукацыі педагагічнага профілю ў нашай краіне.

Наталля ПРЫМШЫЦ, Вікторыя МАРОЗАВА, Адэлія ТАНТАШАВА, удзельніцы змены

Асабіста мне вельмі спадабаўся відэаролік аб адкрыцці стадыёна БДПУ. Новы спартыўны комплекс – гэта яшчэ адзін плюс на карысць універсітэта, бо спорт у наш час вельмі важны для моладзі.

На прэс-канферэнцыю з удзелам рэктара сабраліся навучэнцы дзясятых класаў педагагічнага профілю – 40 лепшых маладых людзей змены мелі гонар сустрэцца з Аляксандрам Іванавічам і даведацца пра сённяшні і заўтрашні дні БДПУ. Вельмі прыемны той факт, што рэктар асабіста зацікаўлены ў развіцці ўніверсітэта. На пытанне «Куды б Вы патрацілі мільён BYN?» ён адказаў: «На капітальны рамонт аднаго з карпусоў». А таксама паведаміў нам, што ў хуткім часе пачнецца стварэнне чарговага кафэ для студэнтаў (у вучэбным корпусе № 7. – Заўв. «Н»), бо добрае харчаванне – залог здароўя.

Мы змаглі ўпэўніцца, што БДПУ – адзіная сям’я, якая аб’ядноўвае выкладчыкаў і студэнтаў, аспірантаў і школьнікаў педагагічных класаў. Для ўсіх іх праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, як спартыўных, так і культурных. Што да самога спадара рэктара, то здзівіла тое, што ён, акрамя работы, актыўна займаецца спортам, а асабліва любіць плаванне.

Аляксандра ГЕРМАНАВА, г. Смалявічы

%d0%b7%d1%83%d0%b1%d1%80%d0%b0%d0%bd%d1%8f_%d0%bd%d0%b0-1-%d0%b0%d0%b1%d0%be-4

* * *

Падчас Дня БДПУ мы атрымалі шмат пазнавальнай інфармацыі пра студэнцкае жыццё, пра тое, як моладзь праводзіць свой вольны час, у дзейнасці якіх грамадскіх арганізацый і валанцёрскіх клубаў бярэ ўдзел. Аляксандр Іванавіч расказаў, чаму БДПУ з’яўляецца лідарам педагагічнай адукацыі ў краіне. Аб праўдзівасці слоў кіраўніка ўніверсітэта сведчылі яркія канцэртныя выступленні яго студэнтаў і выкладчыкаў: кожны нумар быў непаўторны. Майстэрства выканаўцаў не ведала межаў, пад іх ўплыў трапіла і ўся зала, атрымаўшы ў выніку мора добрага настрою і станоўчых эмоцый. Мы шмат пачулі аб прафесіі педагога ў цэлым і пра тое, што нас чакае, калі мы станем студэнтамі БДПУ, якія перавагі атрымаем пасля яго заканчэння. Многія ў гэты дзень дакладна вызначыліся з выбарам будучай alma mater.

Кірыл ПАДАЛЯК, г. Магілёў


 

10 кастрычніка 2016 года, № 11 (1183)

ВЕРНЫЯ СПРАВЕ АСВЕТНIЦТВА

Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў краіны ў нашай alma mater адбылося адкрыццё мастацкай галерэі «Асветнікі зямлі беларускай». Праект рэалізаваны па ініцыятыве рэктара БДПУ А. І. Жука як частка абноўленай экспазіцыі музея ўніверсітэта.

%d0%bd%d0%b0-4_%d0%b0%d1%81%d0%b2%d0%b5%d1%82%d0%bd%d1%96%d0%ba%d1%96

У галерэі прадстаўлены сем палотнаў-постацяў выдатных прадстаўнікоў беларускага народа, нашых славутых продкаў, якія пранеслі праз стагоддзі ідэі асветніцтва і навукі, гуманізму і талерантнасці, пакінуўшы пасля сябе бясцэнны скарб – кнігу, слова, веды. З карцін перад намі паўстаюць вобразы Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Міколы Гусоўскага, Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Сімяона Полацкага. Гэта аўтарскія работы выкладчыкаў факультэта эстэтычнай адукацыі, членаў Беларускага саюза мастакоў, якія сваёй працай зрабілі важкі ўнёсак у справу асветніцтва і дабрачыннасці, – Г. В. Лойкі, М. М. Андруковіча, Л. У. Гоманава, К. Гаджыева, Л. П. Данэліі, А. В. Кошалева, А. Г. Шлегель.

На адкрыццё мастацкай галерэі былі запрошаны вядомыя дзеячы мастацтва: лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» У. В. Уродніч, кавалер Ордэна Францыска Скарыны М. А. Апіёк, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Р. Ф. Шаура, кавалер Ордэна Францыска Скарыны Я. М. Саковіч. Госці падкрэслілі выключную важнасць экспазіцыі для патрыятычнага выхавання беларускай інтэлектуальнай эліты, папулярызацыі педагагічнай дзейнасці, якой прысвяцілі жыццё нашыя продкі і іх пераемнікі –выпускнікі БДПУ.

%d0%bd%d0%b0-4_%d0%b2%d0%b5%d1%80%d0%bd%d1%8b%d1%8f-%d1%81%d0%bf%d1%80%d0%b0%d0%b2%d0%b5

Пасля пераразання сімвалічнай чырвонай стужкі для ўсіх прысутных разгорнутую экскурсію па новай галерэі правёў загадчык кафедры мастацка-педагагічнай адукацыі Георгій Валянцінавіч Лойка.

Наш кар.


 

20 верасня 2016 года, № 10 (1182)

БЕГЧЫ ВЕТРУ НАЎЗДАГОН КЛІЧА МІНСКІ МАРАФОН!

У нядзелю, 4 верасня, каля 20 тысяч бегуноў з 42 краін свету выйшлі на старт Мінскага паўмарафону. Сярод іх вылучаўся самы арганізаваны і крэатыўны ўдзельнік гэтага маштабнага праекта – каманда БДПУ на чале з рэктарам універсітэта А. І. Жуком. Спартсмены-танкаўцы, пераможцы мінулага года ў намінацыі «Самы масавы забег», і сёлета выступілі вялікай знітаванай камандай: аднолькавая форма, універсітэцкая сімволіка, сцягі і плакаты. А яшчэ мы былі адной вялікай сям’ёй – незалежна ад узросту, пасады або спартыўных дасягненняў. Выкладчыкі і члены іх сем’яў, супрацоўнікі, студэнты – усе 1400 чалавек.

%d0%bc%d0%b0%d1%80%d0%b0%d1%84%d0%be%d0%bd_%d0%bf%d0%bb%d0%b0%d0%ba%d0%b0%d1%82

Чым кіраваліся аматары бегу з БДПУ? Што прымусіла іх абуць красоўкі і выйсці на дыстанцыі Мінскага паўмарафону? Карэспандэнт «Н» паспрабавала разабрацца ў матывацыі членаў універсітэцкай зборнай.

Аляксей ЦЮЦЬМАН, 4-ы курс факультэта фізічнага выхавання:

– Ідэя прабегчы сапраўдную паўмарафонскую ды станцыю – 21,1 км – з’явілася яшчэ ў мінулым годзе, аднак ажыццявіць яе здолеў толькі сёлета. Вясной і летам трэніраваўся амаль штодня, прабягаў кіламетраў па 10–12, прывыкаў да нагрузак, падбіраў свой уласны тэмп. Імкнуўся падрыхтавацца як у фізічным, так і ў маральным плане – гэта ж быў першы падобны вопыт у маім жыцці.

Я паставіў перад сабой мэту і дасягнуў яе, пераадолеўшы стомленасць і нават боль. А ўзамен атрымаў шмат радасных эмоцый, адчуванне сапраўднага шчасця. Дыстанцыю прабег за 1.45.57. Някепска для першага разу. Гэта 555-ы вынік сярод больш чым 1700 удзельнікаў. У наступным годзе я заканчваю навучанне, аднак не планую развітвацца з універсітэтам і Мінскім паўмарафонам. Буду ў ім удзельнічаць ужо як малады спецыяліст.

%d0%bc%d0%b0%d1%80%d0%b0%d1%84%d0%be%d0%bd_%d0%bd%d0%b0-1

Вераніка БУТКЕВІЧ, Марыя ДУНЕЦ, 1-ы курс факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій:

– Упершыню ўдзельнічалі ў міжнародным спартыўным мерапрыемстве. Нас перапаўнялі радасць, захапленне, ну і, вядома, хваляванне. Калі б яшчэ нам давялося прабегчы па цэнтральных вуліцах сталіцы на чале з рэктарам БДПУ, дэканамі і выкладчыкамі нашага ўніверсітэта! Калі мы пераадольвалі апошні кіламетр, то здавалася, што сіл ужо няма. Аднак пачуццё адказнасці і гонару за alma mater дапамагло дабегчы да запаветнага фінішу. Кожны з нас атрымаў медаль, які будзе напамінам пра гэты яркі спартыўны дзень.

Я. В. ЦІХАНАВА, выкладчык кафедры клінічнай і кансультатыўнай псіхалогіі Інстытута псіхалогіі:

– У складзе зборнай БДПУ ўдзельнічала ў Мінскім паўмарафоне двойчы. І кожны раз з задавальненнем праводзіла гэты дзень побач са сваімі калегамі, са студэнтамі. Да таго ж, карпаратыўны забег – гэта спосаб фарміравання каманднага духу і патрыятычных пачуццяў да сваёй alma mater.

Ю. В. СТРОГАЯ, намеснік дырэктара Інстытута псіхалогіі па выхаваўчай рабоце:

– Для мяне Мінскі паўмарафон – гэта ўжо традыцыя і ўнікальная магчымасць адчуць прыналежнасць да свайго ўніверсітэта, горада, краіны. Магчымасць даказаць студэнтам, што я на самай справе з імі. Не на словах – ва ўчынках. А яшчэ мой удзел у карпаратыўным забегу – найлепшая прапаганда здаровага ладу жыцця.

У. С. ВАЎЧАНКОЎ, намеснік дырэктара Інстытута псіхалогіі:

– Заняткі фізкультурай і спортам становяцца моднай тэндэнцыяй, бо ўсё больш і больш людзей усведамляюць важнасць здаровага ладу жыцця. Мой удзел у паўмарафоне – гэта і пазіцыя яго прыхільніка, і ўнікальная магчымасць праверыць свае сілы, і бясцэнны вопыт зносін з калегамі і студэнтамі ў нефармальнай абстаноўцы, і спосаб атрымаць зарад станоўчых эмоцый.

А. В. КАСОВІЧ, дэкан гістарычнага факультэта:

– Па-першае, удзел у паўмарафоне – гэта вялікі зарад бадзёрасці, актыўнасці, маладосці, бо работа са студэнтамі абавязвае мяне як кіраўніка заўжды знаходзіцца ў тонусе і рухацца ў дастаткова імклівым рытме, быць прыкладам, генератарам ідэй і ініцыятыў. Па-другое, гэта ўнікальная магчы масць пачаць навучальны год у нефармальнай абстаноўцы, падзяліцца са студэн тамі эмоцыямі і ўра жаннямі пасля летніх вакацый.

Ілля ЦЯЛЯК, 1-ы курс гістарычнага факультэта:

– Бег – адно з маіх захапленняў. Мінскі паўмарафон стаў для мяне пэўным выклікам, праверкай сваіх сіл, магчымасцю «апрабаваць» дыстанцыю, каб у наступным годзе прэтэндаваць на добры вынік.

%d0%bc%d0%b0%d1%80%d0%b0%d1%84%d0%be%d0%bd_%d0%bd%d0%b0-4

Наталля ВЛАСКІНА, 1-ы курс гістарычнага факультэта:

– Красоўкі – гэта мой любімы абутак (смяецца). А калі сур’ёзна, то я проста хацела бліжэй пазнаёміцца з аднакурснікамі, правесці цудоўны дзень у кампаніі новых сяброў. Ды і сама прыйшла на паўмарафон не адна, а з аднакласнікамі, якія паступілі ў іншыя ўстановы адукацыі. Гледзячы на шматтысячную стракатую калону аматараў бегу, зразумела, што кожны з нас – частачка агромністага братэрства, імя якому – студэнцтва.

Максім БАТРАЧЭНКА, 3-і курс факультэта эстэтычнай адукацыі:

– Удзел у паўмарафоне для мяне не выпадковасць. Я сістэматычна трэніруюся ў залах і займаюся лёгкай атлетыкай. Для мяне важна далучыцца да кагорты людзей, якія лічаць, што спорт – гэта здароўе і моц. У іх шэрагах – мы, студэнты БДПУ, якія ЗА здаровы лад жыцця.

%d0%bc%d0%b0%d1%80%d0%b0%d1%84%d0%be%d0%bd-%d0%bd%d0%b0-4

Карына НАЛІВАЙКА, 2-і курс факультэта пачатковай адукацыі:

– Штогадовы Мінскі паўмарафон я лічу адной з самых запамінальных і яркіх падзей нашай сталіцы. Для мяне як для студэнткі БДПУ было ўдвая прыемней, што разам з намі беглі рэктар, дэкан і намеснікі дэкана майго роднага факультэта, нашы выкладчыкі. Вельмі радуе той факт, што кіраўніцтва ўніверсітэта не проста гаворыць пра перавагі здаровага ладу жыцця, але і даказвае гэта на справе.

Я не займаюся бегам прафесійна, таму баялася, што не змагу адолець усю дыстанцыю, а гэта ні многа ні мала – пяць з паловай кіламетраў. Калі мы выстраіліся ў стартавым калідоры, было нязвыкла знаходзіцца ў эпіцэнтры гэтага грандыёзнага мерапрыемства, калі вакол цябе тысячы людзей. І вось яны, доўгачаканыя імгненні да старту! 3-2-1 – пабеглі!

Я не прагнула выніку, не спрабавала абагнаць як мага большую колькасць людзей. Гэта было своеасаблівае выпрабаванне для мяне: ці змагу? Здолела! Вось яна, мая маленькая перамога. Не перамога ў дыстанцыі, не! Перамога над сабой.

Дзякуй БДПУ і майму любімаму факультэту за магчымасць паўдзельнічаць у паўмарафоне, праверыць свае сілы і цікава, з карысцю для здароўя правесці нядзелю. Буду чакаць наступнага года, каб палепшыць свой жа вынік!

В. Г. КАЧАН, дацэнт кафедры беларускага і рускага мовазнаўства факультэта пачатковай адукацыі:

– Марафон – сапраўднае, вельмі прыгожае свята: сцягі, залацісты феерверк, жывая музыка, выступленні фальклорных калектываў… Акрамя душэўнай радасці, гэтае спартыўнае мерапрыемства дазваляе праверыць, у якой ты фізічнай форме, выхоўвае павагу да здаровага ладу жыцця. І не здарма слова «спорт» часта стаіць побач са словам «мір».


 

20 верасня 2016 года, № 10 (1182)

БДПУ: НОВЫ СТЫМУЛ, НОВЫ ЧАС

ХАЙ АЦЭНІЦЬ КОЖНЫ З НАС!

Штогод, вітаючы маладую змену БДПУ 1 верасня, мы імкнемся як мага больш ярка ўвесці яе ў студэнцкае жыццё, зрабіць пачатак навучальнага года сапраўдным незабыўным святам. Вось і сёлета першакурснікі пад апладысменты праходзілі ў свой новы дом па чырвонай дывановай дарожцы, з задавальненнем рабілі здымкі ў спецыяльных фотазонах, выйгравалі прызы ў педагагічным лато, атрымоўвалі жартоўныя прадказанні пра вучобу… Нездарма рэктар універсітэта А. І. Жук у прывітальным слове параўнаў alma mater з домам – не тыпавым шматпавярховікам, а элітным жыллём з развітой інфраструктурай, дзверы якога адчыняюцца толькі перад самымі здольнымі, мэтанакіраванымі і крэатыўнымі будучымі педагогамі. Учарашнія школьнікі паспелі ўсвядоміць сваю прыналежнасць да вялікай дружнай сям’і, адчуць важнасць і каштоўнасць кожнага імгнення свайго студэнцтва, праведзенага ў сценах вядучай установы вышэйшай педагагічнай адукацыі краіны.

%d0%b4%d0%b7%d0%b5%d0%bd%d1%8c-%d0%b2%d0%b5%d0%b4%d0%b0%d1%9e-%d0%bd%d0%b0-4

Першакурсніца факультэта пачатковай адукацыі Таццяна ЖЭЎНО з хваляваннем расказвае пра першы дзень вучобы ва ўніверсітэце: «Пачалося новае жыццё, пайшоў новы адлік часу. „Шануй кожную хвіліну!“ – гучала ў галаве. Трэба спяшацца на сустрэчу з аднакурснікамі і выкладчыкамі, а ногі скоўвае страх невядомасці. Аднак толькі пераступіла парог — і неспакой раптам знік. Нас сустракалі старшакурснікі, ахінаючы цяплом сваіх усмешак.

Першая лекцыя, якую правяла дэкан Н. У. Ждановіч, надала яшчэ больш упэўненасці. Кожны адчуў, як тут ганарацца факультэтам, шануюць і любяць сваіх студэнтаў, усебакова развіваюць, падтрымліваюць. Паўсюль гучалі віншаванні, пажаданні. Аднак самым цудоўным падарункам універсітэта першакурснікам стала кульмінацыя свята ў выглядзе неўміручай п’есы «Паўлінка» ў выкананні артыстаў легендарнага купалаўскага тэатра.

Выкарыстоўваючы кожную хвіліну для плённай працы, мы будзем ствараць новую гісторыю БДПУ так, каб alma mater намі ганарылася».

%d0%b4%d0%b7%d0%b5%d0%bd%d1%8c-%d0%b2%d0%b5%d0%b4%d0%b0%d1%9e_

Навабранец фізіка-матэматычнага факультэта Іван ПІГАЛЬ не хавае эмоцый і задавальнення: «Яшчэ на ўваходзе зразумеў, што патрапіў менавіта туды, дзе мяне чакаюць. Чырвоная дывановая дарожка рассцілалася перад наваспечанымі студэнтамі, а людзі, што апладысментамі сустракалі будучых суседзяў па інтэрнаце, таварышаў па вучобе, яшчэ больш узнімалі і без таго аптымістычны настрой. Галоўны корпус, вялікі сучасны хол, прыемная атмасфера – мне ўсё адразу ж спадабалася. Я шчаслівы, што студэнтаў так любяць і паважаюць у БДПУ.Спадзяюся, што наш паток назаўсёды застанецца ў памяці выкладчыкаў і ўсіх тых, хто ўкладае частачку сваёй душы ў наша выхаванне і адукацыю». Прадстаўніца гэтага ж факультэта Паліна БОНДАРАВА прызнаецца, што атмасфера свята натхніла яе на актыўную працу: «Хочацца расці, самаадукоўвацца, удасканальвацца. Пакуль што ўва мне так многа сіл і жадання вучыцца! Не трэба дарэмна губляць часу».

%d0%b4%d0%b7%d0%b5%d0%bd%d1%8c-%d0%b2%d0%b5%d0%b4%d0%b0%d1%9e_%d0%bd%d0%b0-4

Кожнаму гэты дзень запомніўся нечым сваім, адметным. Вераніцы БУТКЕВІЧ і Марыі ДУНЕЦ з ФСПТ спадабалася і падалося сімвалічным тое, што менавіта 1 верасня ім уручылі студэнцкія білеты і заліковыя кніжкі. Прадстаўнік гістфака Аляксандр ДАВЫДОЎСКІ ўзрадаваўся першаму ўніверсітэцкаму прызу, выйгранаму ў педагагічнай латарэі, а яшчэ прыемна здзівіўся таму, што рэктар БДПУ нароўні са студэнтамі ўдзельнічае ў віктарынах і конкурсах.

Упэўнены, што эмацыйны запал, перададзены першакурснікам у Дзень ведаў, не толькі не знікне, а з часам будзе разгарацца ўсё мацней, становячыся асновай паспяховай вучобы, плённай навукова-даследчай працы, выдатных дасягненняў у грамадска-культурным і спартыўным жыцці. У добры шлях!


 

26 мая 2016 года, № 7 (1179)

ПЕДАГАГIЧНЫ «ОСКАР» ДЛЯ ЦУДОЎНАЙ ПЯЦЁРКI

Урачыстае падвядзенне вынікаў конкурсу «Студэнт года БДПУ-2016» і ўзнагароджанне яго пераможцаў адбылося ў нашай alma mater 17 мая. Мерапрыемства, багатае на сюрпрызы, творчыя падарункі і цёплыя словы, абавязкова запомніцца ўсім яго ўдзельнікам. Як вядома, поспех і прызнанне – найлепшыя матыватары плённай дзейнасці ва ўсіх сферах, і ўніверсітэт не стамляецца стымуляваць сваіх выхаванцаў на ўсё новыя дасягненні і перамогі.

Плакат на 1

Напачатку мерапрыемства з прывітальным словам да прысутных звярнуўся рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук:

– Дарагія сябры! Сё лета курсе прымалі ўдзел прадстаўнікі ўсіх факультэтаў нашага ўніверсітэта. І ўпершыню мы вызначаем пераможцаў у пяці намінацыях, якія адлюстроўваюць асноўныя напрамкі студэнцкага жыцця, – гэта і вучэбная і навуковая, і творчая, і спартыўная, і сацыяльна значная дзейнасць. Перад журы стаяла няпростая задача, аднак лепшыя з лепшых абраны, і хутка мы даведаемся іх імёны. Пераможцы атрымаюць своеасаблівы дага педагагічны «Оскар» – статуэтку «Настаўніца першая мая» паменшаную копію ўсім нам вядомай скульптурнай кампазiцыі. З гэтага часу ёй будуць на узгароджвацца лепшыя студэнты і выкладчыкі нашага ўніверсітэта за высокія дасягненні ў вучобе, навуцы, поспехі ў прафесійнай і творчай дзейнасці. Са святам!

На працягу ўсяго вучэбнага года больш за 60 танкаўцаў, якія выдатна вучацца, займаюцца навуковай дзейнасцю, прымаюць удзел у грамадскім і спартыўным жыцці ўніверсітэта, у рамках конкурсу дэманстравалі свае прафесійныя ўменні, эрудыцыю, педагагічныя веды, лідарскія якасці, таленты і здольнасці. Для некаторых гэта быў першы вопыт такога сур’ёзнага спаборніцтва, а многія паспелі ўжо дасягнуць пэўных вышынь у розных сферах. Аднак перамога была аднолькава прыемнай і для першых, і для другіх. Тым больш, што павіншаваць намінантаў і пераможцаў у сценах alma mater прыйшлі тыя, на каго варта раўняцца ўсім сённяшнім студэнтам. Гаворка ідзе пра знакамітых выпускнікоў БДПУ розных гадоў, якімі ўніверсітэт па праву можа ганарыцца. Шчодрымі на шчырыя словы, віншаванні і падарункі былі начальнік упраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Галіна Мікалалаеуна Казак, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Аляксандравіч Каваленя, генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Уладзімір Паўлавіч Грыдзюшка, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы Аляксандр Іванавіч Сягоднік, а таксама Заслужаны майстар спорту СССР, Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка, Ганаровы грамадзянін горада Мінска Алена Дзмітрыеўна Бялова.

Студэнт года_1

Мы ўпэўнены, што і сярод удзельнікаў сёлетняга конкурсу ёсць будучыя знакамітыя педагогі, вучоныя, спарт смены, грамадскія дзеячы. А перамога – важная прыступка да непазбежнага поспеху. Прынамсі, мы шчыра гэтага жадаем!

Але час назваць тых, хто быў удастоены ганаровага звання «Студэнт года БДПУ». Абавязковымі ўмовамі для канкурсантаў у намінацыі «Ву чэбна-прафесійная дзейнасць» з’яўляліся выдатная паспяховасць, наяўнасць вопыту ўдзелу ў педагагічных алімпіядах, конкурсах прафесійнага майстэрства, адукацыйных праектах. Студэнты-фіналісты (а іх было васьмёра) прэзентавалі эсэ «Мая педагагічная практыка», тым самым дэманструючы прафесійныя ўменні і навыкі. Лепш за ўсіх з задачай справілася студэнтка 4-га курса факультэта псіхалогіі Эмілія Бурачэўская. Дарэчы, яна ўжо можа пахваліцца шматлікімі папярэднімі поспехамі: дзяўчына атрымлівае стыпендыю імя Максіма Багдановіча, мае 4 публікацыі, з’яўляецца пераможцай V між вузаўскай алімпіяды па асновах псіхалогіі і педагогікі «Асоба і інавацыя»… Дастойнае дапаўненне ўнушальнага «паслужнога спісу»!

Да студэнтаў, якія змагаліся ў намінацыі «Навукова-даследчая дзейнасць», прад’яўляліся наступныя патрабаванні: удзел у рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях, конкурсах на лепшае навуковае даследаванне, наяўнасць ўтарскіх публікацый, а таксама актыўная праца ў студэнцкіх навукова-даследчых лабараторыях. У фінале ж трэба было прэзентаваць перад журы ўласны навуковы артыкул, а таксама выступіць рэцэнзентам публікацыі іншага канкурсанта. І тут бліскуча сябе праявіў чац вёртакурснік гістарычнага факультэта Юрый Коўшык, які і стаў пераможцам у названай намінацыі. Юрый атрымлівае сты пендыю імя Янкі Купалы, з’яўляецца намеснікам кіраўніка СНДЛ «Спадчына», а яшчэ – пераможцам конкурсу БДПУ «Выдатнік года».

Усе мы добра разумеем, што паспяховы настаўнік – гэта не толькі добры прадметнік, але і цікавая, усебакова развітая асоба, якая любіць творчасць і далучае да яе сваіх вучняў. Таму была выдзелена асобная намінацыя «Мастацкатворчая дзейнасць». На перамогу ў ёй прэтэндавала 12 студэнтаў, але толькі шасцёра з іх сталі фіналістамі. А лепшай з лепшых, па меркаванні журы, аказалася другакурсніца ФСПТ Лізавета Бурлай – старшыня студэнцкага савета факультэта, фіналістка V Мінскага гарадскога агляду-конкурсу патрыятычнай песні, удзельніца тэлевізійнага праекта «Спяваючыя гарады», уладальніца дыплома другой ступені Рэспубліканскага конкурсу «Арт-вакацыі». Прыемным сюрпрызам для Лізаветы стаў падарунак ад У. П. Грыдзюшкі – запрашальны білет у цэнтральную ложу тэатра на 2 асобы на прэм’еру балета народнага артыста Азербайджана Палада Бюльбюль-аглы «Каханне і смерць» і на гала-канцэрт зорак сусветнай оперы. Не пакрыўдзіў Уладзімір Паўлавіч і астатніх намінантаў – усе пяцёра атрымалі запрашальнікі на спектаклі тэатра.
Студэнт года 3

Не менш важная і наступная намінацыя – «Сацыяльна значная дзейнасць. Маладзёжнае лідарства». Быць карысным для грамадства, умець захапіць сваёй працай ін шых – пад сілу далёка не кожнаму. А вось у нашых студэнтаў гэта атрымоўваецца, і лепш за ўсіх – у трэцякурсніка гістарычнага факультэта Артура Мелюха. Артур з’яўляецца ўдзельнікам валанцёрскага клуба БДПУ «Міласэрнасць», членам педагагічнага атрада «Эверэст», камісарам сэрвіснага атрада «Штаб „Абітуры ент“», камандзірам патрульна-паставога атрада тэрытарыяль най добраахвотнай дружыны БДПУ, членам зборнай універсітэта па армрэслінгу.

У намінацыі «Фізкультурна-аздараўленчая і спартыўная дзейнасць» змагаліся 10 студэнтаў, якія маюць высокія спартыўныя дасягненні і не раз абаранялі гонар роднага ўніверсітэта на рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах. Журы высока ацаніла поспехі ўсіх канкурсантаў, аднак запаветную статуэтку атрымала студэнтка 4-га курса факультэта фізічнага выхавання Вольга Брадзяк – шматразовая пераможца чэмпіянатаў Рэспублікі Беларусь па плаванні, майстар спорту па плаванні і па падводным плаванні, член зборнай БДПУ і прызёр Рэспубліканскай універсіяды 2015 г.у гэтым відзе спорту, цьютар факультэта.

Святочную атмасферу мерапрыемства падтрымлівалі творчыя калектывы і выканаўцы ўніверсітэта і запрошаныя госці, сярод якіх – ансамбль эс т раднага танца «Гарэзлівыя агень чыкі», спявак Дзмітрый Калдун і гурт «BY CITY».

Вось такая яна, цудоўная пяцёрка студэнтаў года БДПУ. Мы далучаемся да віншаванняў усім намінантам і пераможцам і прадастаўляем слова аднаму з трыумфатараў – Юрыю КОЎШЫКУ.

* * *

– Гэта была надзіва прыгожая, дынамічная, выдатна арганізаваная цырымонія ўзнагароджвання – нездарма ўручэнне статуэткі «Настаўніца першая мая» ўніверсітэцкая супольнасць наракла педагагічным «Оскарам». Інтрыга захоўвалася да апошняга моманту – ніхто з намінантаў не ведаў, картку з чыім імем дастануць з канверта. Мне пашчасціла – на сцэну выклікалі мяне…

Навукова-даследчай дзейнасцю я пачаў займацца ў першы год вучобы на гістарычным факультэце – з таго часу, як стаў удзельнікам СНДЛ «Айчынная і сусветная гісторыя». Пад навуковым кіраўніцтвам дацэнта А. Ф. Рацько пачаў вывучаць тэму «Сацыяльна-эка намічная гісторыя Беларусі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст.», над якой працягваю працаваць і сёння. На трэцім курсе быў пры значаны намеснікам старшыні студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі. У працэсе маёй дзей насці ў рамках СНДЛ прымаў удзел у на вуковых, навукова-практычных канферэнцыях (між народных, рэспубліканскіх, ву заўскіх, фа культэцкіх), займаўся распрацоўкай НДР «Адмена пры гоннага права. Уніфікацыя саслоўя сельскіх абывацеляў (1857 г. – пачатак ХХ ст.)».

У 2015 г. маім навуковым кіраўніком стаў доктар гістарычных навук, прафесар А. П. Жытко. Да рэчы, падчас Дэкады студэнцкай навукі ў БДПУ ён быў прызнаны лепшым навуковым кіраўніком НДРС у намінацыі «Асабісты ўклад у сістэмную падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфіка цыі».

Мне вельмі падабаецца займацца навукова-даследчай дзейнасцю. Асабліва прываблівае этап пошуку ін фармацыі ў розных гістарычных крыніцах з перспектывай знаходжання новага, цікавага матэрыялу, хоць ён і з’яўляецца самым працаёмкім, вымагае шмат часу. У дадзеным выпадку мяне як навукоўца матывуе тое, што чым больш матэрыялу я здолею апрацаваць, прааналізаваць, тым больш якасным атрымаецца вы нік даследавання.

Падчас удзелу ў конкурсе «Студэнт года» ў намінацыі «Навукова-даследчая дзейнасць» я прэзентаваў сваё любімае даследаванне «Эканамічнае становішча сем’яў старавераў у Беларусі ў другой палове ХIХ – пачатку ХХ ст.». Чаму такая тэматыка? Справа ў каранях: мая маці з’яўляецца прадстаўніцай старажытнага роду старавераў. Таму ў працэсе выву чэння і рас працоўкі дадзенай тэмы ўзнікла пэўная сувязь паміж мной як даследчыкам і ўласна прадметам даследавання.

Студэнт года 2

Цікава і карысна было слухаць выступленні ўладальнікаў педагагічнага «Оскара», бо абсалютна кожны з іх з’яўляецца неардынарнай, творчай асобай. Віншую пераможцаў і намінантаў, іх навуковых кансультантаў і мастацкіх кіраўнікоў, педагогаў і трэнераў, выкладчыкаў кафедраў і адміністрацыю факультэтаў, супрацоўнікаў упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю і цэнтра студэнцкай творчасці – усіх, хто мае дачыненне да пагалівудску бліскучага ўніверсітэцкага свята «Студэнт года БДПУ»!


 

26 мая 2016 года, № 7 (1179)

САПРАЎДНАЕ СВЯТА БУДУЧЫХ СТУДЭНТАЎ

У разгар падрыхтоўкі да ўступнай кампаніі, 14 мая, пад эгідай Міністэрства адукацыі ў мінскім Палацы спорту ўпершыню прайшла Рэспубліканская студэнцкая субота. Удзел у маштабным мерапрыемстве, якое аб’яднала дзясяткі ВНУ і тысячы абітурыентаў, іх бацькоў і настаўнікаў, прыняў і наш універсітэт. Інфармацыйныя стэнды, тэматычныя экспазіцыі, майстар-класы, кансультацыі – усё працавала на тое, каб яшчэ раз звярнуць увагу будучых студэнтаў на БДПУ і даказаць, што будучыня пачынаецца менавіта тут.

Універсітэцкая субота

Ужо з самага ранку ў холе Палаца і на вялікай пляцоўцы каля будынка было шматлюдна, весела і гаманліва. Да інфармацыйнага стэнда БДПУ бесперастанку падыходзілі школьнікі, якім пасля кан сультацыі пра паноўвалі згуляць у педагагічнае лато: адказаўшы на пытанне пра наш універсітэт, патэнцыйныя абітурыенты атрымлівалі сувенір з яго сімволікай. Калі ж хтосьці не дайшоў да стэнда (а згубіцца на выстаўцы было няцяжка), то неабходную інфармацыю ён мог атрымаць ад нашых студэнтаў, якія раздавалі рэкламныя буклеты і ў самім будынку, і на вуліцы.

Арганізатары зрабілі ўсё магчымае, каб прафарыентацыйнае мерапрыемства стала сапраўдным святам для ўсіх яго ўдзельнікаў. А мы, адпаведна, прыклалі ўсе намаганні, каб выгадна вылучацца на гэтым свяце сярод астатніх ВНУ. Так, студэнты і выкладчыкі факультэта эс тэтычнай адукацыі арганізавалі фотасалон «Па старонках гісторыі касцюма». Кожны жадаючы мог зрабіць на памяць здымак з дамай ці кавалерам, апранутымі згодна з модай мінулых стагоддзяў. Аматараў актыўнага адпачынку прывабіла спартыўная пляцоўка, дзе прад стаўнікі факультэта фізічнага выхавання дэман стравалі беларускія народныя гульні аўтарскага праекта «Беларусіяда». Зрэшты, для кожнага мы пастараліся знайсці занятак па душы: майстар-класы па арыгамі, роспісе па шкле, чытанні навобмацак, мастацкім сурдаперакладзе песні, анімацыйныя пляцоўкі «Псіхалогія для ўсіх» і «Лега-робаты»… Цікава, незвычайна, пазнавальна, разнастайна – і гэтак штодня ў сценах нашага ўніверсітэта!

Універсітэцкая субота 7

Завяршылася мерапрыемства гала-канцэртам Рэс публіканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі». Па выніках удзелу ў фестывалі прадстаўнікі БДПУ атрымалі шэраг узнагарод. Так, дыпломамі І ступені былі ўзнагароджаны народны ансамбль «Ярыца» (намінацыя «Фальклорны тэатр»), народны ансамбль «Рэй» (намінацыя «Ансамбль песні, музыкі і танца»), каманда КВЗ «Лепшыя сябры» (намінацыя «Агітбрыгада»), каманда фрыстайлістаў «Лайф стайл» (намінацыя «Калектыў сучаснага арыгінальнага жанру»), ансамбль цымбалістаў «Вярба» (намінацыя «Ансамбль народнай музыкі»), Іван Васілевіч (намінацыя «Відэакліп»). Дыпломы ІІ ступені атрымалі танцавальны калектыў «О2» (намінацыя «Тэатр сучаснай харэаграфіі»), Сяргей Ляўчук і Арцём Катуша (намінацыя «Рэкламны ролік»), Лізавета Бурлай (намінацыя «Саліст-вакаліст эстраднага напрамку»), танцавальны праект «Арт-юніці» (намі нацыя «Масавы танец. Live-ўдзел»). Нарэшце, дыплом ІІІ ступені быў уручаны Алесі і Аліне Сыцько ў намінацыі «Група сучаснай пластыкі».

Універсітэцкая субота 5

Спадзяёмся, студэнцкая субота будзе мець плён і сёлета да нас ва ўніверсітэт прыйдуць таленавітыя першакурснікі, якія пяроймуць эстафету творчасці ў сваіх папярэднікаў.


 

30 красавіка 2016 года, № 6 (1178)

ДЭКАДА НАВУКОВАЯ НЯСЕ АДКРЫЦЦI НОВЫЯ!

Увесь мінулы тыдзень у сценах нашай alma mater панавала асаблівая атмасфера – напружанай інтэлектуальнай дзейнасці, спаборніцтва, педагагічнай творчасці, навуковага пошуку. Праўда, гэтыя складнікі прысутнічаюць і ў паўсядзённым жыцці танкаўцаў, але падчас Дэкады студэнцкай навукі ў БДПУ іх канцэнтрацыя, здаецца, дасягнула максімальнах паказчыкаў. Студэнты, школьнікі, магістранты, аспіранты дэманстравалі не толькі веды і ўменні, але і нестандартныя падыходы да вырашэння пастаўленых задач, здабыткі педагагічнай творчасці, вынікі ўласных даследаванняў. А завяршылася плённая, насычаная, разнастайная па формах і метадах правядзення мерапрыемстваў Дэкада 29 красавіка ўрачыстым падвядзеннем вынікаў і ўзнагароджаннем пераможцаў.

Вместо ректора на 1_

У сваім выступленні рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук падкрэсліў маштабнасць навуковага мерапрыемства, якое стала значнай падзеяй не толькі для ўніверсітэта, але і для ўсёй педагагічнай супольнасці кра і ны. Так, у рамках Дэкады на рэспубліканскім узроўні праводзіліся навуковая алімпіяда па педагогіцы і кон курс стартап-праектаў у сацыяльна-адукацыйнай сферы, а таксама студэнцкая навуковая канферэнцыя.

– У алімпіядзе па педагогіцы прымалі ўдзел вучні педагагічных класаў з усіх абласцей краіны і сталіцы, а таксама студэнты і аспіранты з БДПУ і Гомельскага, Гродзенскага, Мазыр скага ўнівер сітэтаў, – адзначыў Аляксандр Іванавіч. – Усе заданні мелі праблемна-даследчы, эўрыстыч ны характар, прадугледжвалі прэзентацыю і абарону калектыўных праектаў, дэманстрацыю навуковай эрудыцыі, вырашэнне пастаўленых задач у межах дыстанцыйнай дзелавой гульні. У цэлым нетрадыцыйны фармат правядзення алімпіяды меў станоўчы водгук у яе ўдзельнікаў і арганізатараў, многія ВНУ краіны выказалі жаданне далучыцца да мерапрыемства ў наступным годзе.

На первую лучше эта

Удзельнікамі конкурсу стартап-праектаў былі прадстаўнікі БДПУ, БДУ, БДЭУ, а таксама гімназіі №1 г. Жодзіна. З 21 праекта выбралі 11 лепшых у чатырох галінах: адукацыя, мультымедыя, сацыяльная значнасць, інклюзіўная накіраванасць. Яны будуць прадстаўлены ў верасні на Фестывалі маладзёжнай навукі ў БДПУ. «Думаю, што да гэтага часу з улікам набытага вопыту мы прадэманструем добра прадуманыя, адпрацаваныя, значныя, карысныя і запатрабаваныя інавацыйныя праекты для ўдасканалення сацыяльна-адукацыйнай сферы нашай краіны», – выказаў спадзяванне кіраўнік універсітэта.

Асаблівасцю Рэспубліканскай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі стаў ахоп усіх галін навук і напрам каў падрыхтоўкі спецыялістаў адукацыі. Грандыёзны праект завяршыўся пленарным пасяджэннем, падчас якога былі прадстаўлены 5 лепшых студэнцкіх дакладаў. Так, Аляксандр Пудоўкін прадэманстраваў перавагі відэакансультацыі як сродку ўзаемадзеяння дэфектолага з бацькамі, Марыя Быкоўская раскрыла аўтарскую методыку дыферэнцы раванага па дыходу ў навучанні, Ксенія Драгунова расказала пра кагнітыўную мабільнасць педагога-гісторыка, Сяргей Гардзей чык і Аляксей Конаш паказалі спосабы канструявання тэставых сістэм, а Дзмітрый Яцыновіч дака заў уздзеянне Wi-Fi на рост і развіццё бабовых культур.

За званне лепшай ва ўніверсітэце змагаліся 17 СНДЛ БДПУ, якія прадставілі змястоўныя прэзентацыі з вынікамі навукова-даследчай работы, практычнымі распрацоўкамі. Найбольш паспяховымі прызнаны 8 лабараторый з факультэта прыродазнаўства, гістарычнага і фізіка-матэ матычнага, ФСПТ і ФСА.

Удзельнікі конкурсу «Студэнт года» ў намінацыі «На вукова-даследчая дзейнасць» дэманстравалі свае здольнасці як аўтары навуковага твора і як эксперты, калі ацэньвалі прэзентацыі іншых канкурсантаў. Яны паказалі, што навуковая дзейнасць з’яўляецца для іх крыніцай самаразвіцця, мабілізуе на плённую працу. Пераможца ўжо вызначаны, аднак яго імя пакуль захоўваецца ў сакрэце і будзе агучана 17 мая пры падвядзенні вынікаў конкурсу «Студэнт года».

На 1

У першай з дзвюх намінацый конкурсу на лепшага кіраўніка студэнцкай НДР, у якой ацэньвалася непарыўнасць падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі, перамог прафесар кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў А. П. Жытко. У другой бралася пад увагу прадуктыўнасць кіравання НДР. Першае месца тут было прысуджана дацэнту кафедры матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі В. М. Пірутка, другой стала загадчык кафедры сурдапедагогікі Н. В. Чурыла, трэцяе месца падзялілі дацэнт кафедры агульнай біялогіі і батанікі Ж. Э. Мазец і загадчык кафедры беларускай літаратуры і культуры І. М. Гоўзіч.

Заўжды прыемна, калі твая дзейнасць, твой поспех заўважаецца, прызнаецца, адзначаецца. Тым больш гэта актуальна для навуковай працы, якая сама па сабе з’яўляецца карпатлівай і не дае хуткіх вынікаў. Дэкада завяршылася, аднак навукова-даследчая дзейнасць танкаўцаў працягваецца – з падвойным энтузіязмам і актыўнасцю!


 

31 сакавіка 2016 года, № 4 (1176)

КАБ ВЫБАР БЫЎ СВЯДОМЫМ І ЎДАЛЫМ

Штогод тысячам выпускнікоў школ краіны даводзіцца вызначацца з будучай прафесіяй, узважваць усе «за» і «супраць», суадносіць жаданні і магчымасці, – адным словам, рабіць адзін з найважнейшых жыццёвых выбараў. Для многіх вырашальным фактарам аказваецца знаёмства з установай адукацыі, з кіраўніцтвам універсітэта і факультэта, а таксама тымі, хто тут вучыцца. Мы з вамі цудоўна ведаем, што БДПУ – адзін з лепшых універсітэтаў рэспублікі, а як жа данесці гэтую ісціну да абітурыентаў, якім лёгка згубіцца ў плыні інфармацыі і розных, часам супрацьлеглых, парад і поглядаў? Вядома, запрасіць іх у госці, расказаць пра перавагі, дазволіць самім адчуць дух студэнцкага братэрства, а ўжо тады прыняць рашэнне. Менавіта з такой мэтай універсітэт правёў напрыканцы сакавіка, у час школьных канікул, традыцыйны Дзень адчыненых дзвярэй.

Дзень адчыненых дзвярэй_

Традыцыйны, ды не зусім. Узгадваю сябе на падобным мерапрыемстве пяць гадоў таму. Як змяніўся яго маштаб, падыход да арганізацыі! Размах сёлетняга Дня адчыненых дзвярэй уразіў, думаю, не толькі мяне, але і гасцей уні версітэта. Фае першага паверха пера тварылася ў студэнцкі гарадок. Кожны факультэт атрымаў магчымасць прадставіць сябе, паказаць усё са мае цікавае, што ёсць у навучальным працэсе. Школьнікі маглі смела пытацца ў студэнтаў і выкладчыкаў пра асаблівасці навучання на тым ці іншым факультэце, а танкаўцы ахвотна дзяліліся ведамі і вопытам.

Ад таго, як будзе праведзены Дзень абітурыента, у многім залежыць, колькі выпускнікоў зробіць выбар на карысць нашага ўніверсітэта. Важна выклікаць у патэнцыйных студэнтаў станоўчыя эмоцыі і непадробную цікавасць не толькі да абранай спецыяльнасці, але і да ўстановы адукацыі ў цэлым. Таму выпускнікам школ, гімназій і ліцэяў прапаноўваліся розныя інтэрактыўныя віды дзейнасці. Напрыклад, гістарычны факультэт прадставіў княжацкую канцылярыю, дзе любы жадаючы мог навучыцца славянскаму пісьму. А факультэт спецыяльнай адукацыі арганізаваў маленькі куток арома- і колера тэрапіі, прайсці ўзбоч якога было немагчыма: водар эфірных алеяў доўга лунаў у паветры нават пасля заканчэння мерапрыемства. Для больш творчых асоб факультэт дашкольнай адукацыі прапанаваў навучыцца маляваць па шкле, а факультэт эстэтычнай адукацыі даваў майстар-класы па мастацтве арыгамі і мехендзі.

Дзень адчыненых дзвярэй 3

Аматары тэхнічнай творчасці затрымаліся каля выставы Lego-робатаў, арганізаванай фізіка-матэматычным факультэтам. Тут сабраўся цэлы натоўп хлопцаў, якія наўрад ці памяняюць робатаў на арыгамі. Факультэт прыродазнаўства прадставіў вялікую колькасць гербарыяў, сабраных студэнтамі. Акрамя таго, навучэнцы разам са школьнікамі пры дапамозе новых тэхналогій даследавалі будову Зямлі, высвятлялі, з-за чаго адбываецца змена пор года. Будучыя геолагі зацікавіліся калекцыяй мінералаў і горных парод з усяго свету. Хімічныя доследы прыцягнулі вялікую колькасць будучых абітурыентаў, якія з энтузіязмам і захапленнем падкіраўніцтвам выкладчыкаў змешвалі розныя рэчывы і назіралі за рэакцыямі.

Студэнты-замежнікі з БДПУ вырашылі зрабіць школьнікам і іх бацькам гастранамічны падарунак: арганізавалі «Міжнародны стол» са стравамі туркменскай і кітайскай нацыяналь най кухні.

Дзень адчыненых 1

Прэзентацыйна-забаўляльная частка Дня адчыненых дзвярэй доўжылася 2 гадзіны, пасля чаго гасцей запрасілі ў актавую залу. Аднак усе жадаючыя тут не змясціліся, у выніку іх перанакіравалі ў паточныя аўдыторыі, дзе вялася прамая трансляцыя з актавай залы. Назіраючы такую цікавасць да нашай alma mater з боку школьнікаў і іх бацькоў, я шчыра ўзрадавалася за ўніверсітэт, за педагагічную прафесію ў цэлым.

З прывітальным словам да абітурыентаў звярнуўся рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук. Ён расказаў пра гісторыю ўніверсітэта, шырокі выбар спецыяльнасцей, пра адраджэнне ў Беларусі педагагічных класаў. Звяртаючыся да прысутных, Аляксандр Іванавіч адзначыў, што Кіраўнік дзяржавы падтрымаў прапанову асаблівых умоў пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці для навучэнцаў, якія прайшлі падрыхтоўку ў адпаведных профільных класах: «Гэта важнае рашэнне для будучыні нашай краіны. Выпускнікі такіх класаў будуць залічвацца на педспецыяльнасці без экзаменаў і ЦТ пры ўмове добрай паспяховасці і наяўнасці рэкамендацыі педсавета». Звярнуў увагу прысутных кіраўнік універсітэта і на высокую ступень камп’ютарызацыі навучання ў БДПУ: «Лабараторыі і паточныя аўдыторыі забяспечаны інтэрактыўнымі сістэмамі навучання, прымяняюцца адукацыйныя online-тэхналогіі. Чытальная зала інфармацыйных рэсурсаў працуе па канцэпцыі бібліятэкі адкрытай прасторы з доступам да сусветных крыніц інфармацыі». Адзначыўшы рост прэстыжу і значнасці прафесіі педагога ў нашым грамадстве, Аляксандр Іванавіч пажадаў абітурыентам зрабіць правільны выбар на карысць якаснай адукацыі.

Дзень адчыненых дзвярэй 2JPG

Запрошаная госця – выпускніца БДПУ, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы Наталля Генадзьеўна Кучынская – пажадала патэнцыйным студэнтам выкарыстоўваць магчымасці, якія дае ўніверсітэт, каб стаць лепшымі педагогамі краіны: «Памятайце, што настаўніцкая прафесія не прымае абыякавых, сумных людзей. Калі ў вас ёсць дабрыня і здаровыя амбіцыі, калі вы хочаце жыць насычаным, поўным, актыўным жыццём, – вас чакае вядучы педагагічны ўніверсітэт краіны!».

Прыўзняты настрой прысутных падтрымалі лепшыя мастацкія калектывы і выканаўцы БДПУ. Зносіны школьнікаў са студэнтамі і выкладчыкамі яшчэ доўга працягваліся на факультэтах, дзе кожны атрымаў падрабязную інфармацыю пра самыя розныя аспекты навучання і пазавучэбнай дзейнасці.

Вольга ВАРАБ’ЁВА, студэнтка 5-га курса факультэта прыродазнаўства


 

17 сакавіка 2016 года, № 3 (1175)

ЧЫТАЕМ РАЗАМ У БДПУ

Грандыёзная акцыя, якой наш універсітэт далучыўся да Сусветнага дня чытання ўголас, праводзілася ў БДПУ ўпершыню. Другога сакавіка мерапрыемства праходзіла адразу на некалькіх пляцоўках, аднак самая галоўная дзея разгарнулася на філалагічным факультэце. У госці да філолагаў завіталі студэнты з розных факультэтаў: фізіка-матэматычнага, гістарычнага і прыродазнаўства, эстэтычнай адукацыі, сацыяльна-педагагічных тэхналогій, псіхалогіі. Акрамя таго, актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі гімназісты і школьнікі г. Мінска, выкладчыкі, навуковыя работнікі, супрацоўнікі бібліятэк, паэты, журналісты, акцёры…

_2_kjhgtif

Амаль 300 чытальнікаў падзяліліся з прысутнымі любімымі творамі на беларускай, рускай, украінскай, літоўскай, англійскай, нямецкай, італьянскай, кітайскай, туркменскай, азербайджанскай і іншых мовах.

Прывітальнай прамовай адкрыў свята дэкан філалагічнага факультэта Васіль Дзянісавіч Старычонак. Праграма мерапрыемства складалася з дзвюх частак. На першай – вэбінары «Чытаем уголас» – майстэрства дэкламацыі змаглі прадэманстраваць школьнікі і студэнты, пры чым апошнія прадстаўлялі не толькі БДПУ, але і іншыя ўстановы вышэйшай адукацыі сталіцы.

Эмацыйна яркай і змястоўна насычанай атрымалася другая частка чытанняў — творчая гасцёўня «Літаратурныя сустрэчы ў БДПУ». Вершам, прысвечаным жанчыне, і пажаданнем поспеху ўсім удзельнікам распачаў імпрэзу прарэктар па вучэбнай рабоце Уладзімір Уладзіміравіч Шлыкаў. Пранікнёны юнацкі верш услед за ім прачытаў Васіль Дзянісавіч Старычонак. Зададзены гэтымі выступленнямі ўрачыста-лірычны настрой падтрымлівалі іншыя выступоўцы: лаўрэат Міжнароднага конкурсу «Кубак свету па рускай паэзіі» старшы выкладчык факультэта эстэтычнай адукацыі Таццяна Генадзьеўна Жылінская, загадчык кафедры рускай і зарубежнай літаратуры Таццяна Яўгенаўна Камароўская, шматлікія госці свята. Сярод іх – «паэтычны дэсант», які запрасіў да нас аўтар гімна БДПУ Мікола Віктаравіч Шабовіч: маладыя паэтэсы Кацярына Масэ і Ганна Мартынчык, а таксама супрацоўнік часопіса «Нёман», вядомы паэт Уладзімір Мінавіч Мазго. Па прадстаўнічасці стваральнікам паэтычнага слова не саступалі яго захавальнікі – бібліятэкары БДПУ на чале з дырэктарам Надзеяй аўлаўнай Сяткоўскай.

_kjh2_tif

Эстафету працягнулі карэспандэнт газеты «Настаўнік» Вераніка Аляксандраўна Мандзік, прадстаўніца факультэта міжнародных адносін БДУ Вольга Юр’еўна Шыманская з вакальным калектывам, удзельніца тэатра «Жывое слова» Вераніка Бусел, удзельніца дзіцячага конкурсу «Еўрабачанне» з гімназіі № 20 Надзея Місякова, дзяўчаты з сярэдняй школы № 77 і інш. Пранікнёныя вершы на літоўскай мове прачыталі сту дэнт 2-га курса Кірыл Вінцік і выкладчыца кафедры беларускага мовазнаўства Рыма Ёнаўна Радыгіна. Вы разна і эмацыйна гучала туркменская паэзія ў выкананні другакурснікаў Эзіза Акыева і Нурсахата Мамедава. Запаміна