Свежы нумар

Пажаданні і заўвагі дасылайце на электронны адрас рэдакцыі: nastaunik@bspu.by

1_big

2_big

3_big

4_big

15 лютага 2018 года, № 2 (1206)
Зорнымі маршрутамi
ПАХОДЫ ЗОРНЫЯ – ТРАДЫЦЫІ ЎЗОРНЫЯ
Сярод слаўных, правераных часам традыцый БДПУ ёсць асаблівая, што залатымі літарамі ўпісана ў летапіс жыцця не толькі ўніверсітэта, а і рэспублікі ў цэлым. Зорны паход па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа – праект, які ў 2015 г. перасягнуў свой паўвекавы рубеж і за гэты час стаў не толькі брэндам нашай alma mater, але ў першую чаргу высокай, пачэснай місіяй. Каму, як не будучым педагогам, быць захавальнікамі духоўнасці і гістарычнай памяці, гарантамі іх існавання і шанавання, прыкладам патрыятызму і высакароднасці
Пад знакам cесіі
Здаецца, зусім нядаўна танкаўцы хваляваліся перад дзвярамі аўдыторый, дзе іх чакалі выкладчыкі з экзаменацыйнымі білетамі, а вось ужо і канікулы скончыліся! Распачаўся новы семестр, у які большасць студэнтаў БДПУ ўвайшлі годна. Так, па словах начальніка вучэбна-метадычнага ўпраўлення В. А. Зайцава, сёлетняя зімовая экзаменацыйная сесія ў параўнанні з папярэднім навучальным годам характарызуецца ростам паказчыкаў абсалютнай паспяховасці на 0,2 %. Гэта значыць, што 82,6 % навучэнцаў першай ступені атрымання вышэйшай адукацыі завяршылі яе паспяхова. Найлепшыя вынікі дасягнуты на факультэтах дашкольнай адукацыі (97,1 %), сацыяльна-педагагічных тэхналогій (95,1 %), гістарычным (91,9 %)
Спартыўны навігатар
ПРАЗ СПОРТ – ДА ЗДАРОЎЯ!
У рамках XX спартакіяды сярод работнікаў БДПУ адбыліся спаборніцтвы па настольным тэнісе, дартсе, шашках, шахматах, плаванні, валейболе і більярдзе. Упершыню быў праведзены турнір па стральбе, які выклікаў вялікую цікавасць удзельнікаў. Каб заахвоціць супрацоўікаў універсітэта да рэгулярных заняткаў спортам, аргкамітэт спартакіяды прыняў рашэнне аб правядзенні ў красавіку–маі 2018 г. спаборніцтваў па міні-футболе, баскетболе 3х3, беларускіх народных спартыўных гульнях у рамках спартыўна-адукацыйнага праекта «Беларусіяда»
Віншуем!
Нагрудны знак «За ўклад у развіццё БДПУ» ўручаны кандыдату фізіка-матэматычных навук, дацэнту кафедры інфарматыкі і методыкі выкладання інфарматыкі фізіка-матэматычнага факультэта Г. А. Забароўскаму за шматгадовую плённую работу па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных педагагічных кадраў і ў сувязі з 70-годдзем
БДПУ ў асобах
З АДДАНАСЦЮ – ДА ПРАЦЫ, З УДЗЯЧНАСЦЮ – ДА ЛЁСУ
Доктар гістарычных навук, прафесар Л. Н. Ціханаў 19 лютага адсвяткуе сваё 80-годдзе. Леанід Ніканоравіч – вядомы вучоны, паспяховы кіраўнік і яркая асоба. Выпускнік Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы, ён у 1968 г. стаў аспірантам завочнай формы атрымання адукацыі кафедры педагогікі МДПІ імя А. М. Горкага. Практычна праз 20 гадоў – ужо пасля абароны кандыдацкай (1971) і доктарскай (1988) дысертацый – Л. Н. Ціханаў зноў вярнуўся ў Мінскі педагагічны спачатку на пасаду прарэктара, а затым і рэктара (1992)
Афіцыйная хроніка
На чарговым пасяджэнні Савета ўніверсітэта з дакладам
«АБ ВЫНІКАХ НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЙ, ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЙ І ІНАВАЦЫЙНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ БДПУ ў 2017 г. І ЗАДАЧАХ ПА ЯЕ РАЗВІЦЦІ»
выступіла прарэктар па навуковай рабоце Г. В. Торхава
У прыватнасці, Ганна Васільеўна падкрэсліла: «Мінулы год завяршыўся II з’ездам вучоных, на якім была вызначана новая доўгатэрміновая стратэгія развіцця навуковаінавацыйнай сферы Рэспублікі Беларусь. Год навукі выканаў сваю галоўную місію – актуалізаваў увагу грамадскасці да інавацыйнай дзейнасці як спосабу эфектыўнага рашэння задач сацыяльнага і эканамічнага развіцця краіны. У новым, 2018-м годзе яго ключавая ідэя не толькі не здымаецца з парадку дня, а разглядаецца як асноўны механізм устойлівага развіцця
Гасцёўня
ЯК Я БЫЎ ГЕРОЕМ…
«У жыцці заўжды ёсць месца подзвігу». Сёння мы не ўспрымаем гэтую фразу літаральна. Аднак і ў мірны спакойны час даводзіцца праяўляць вытрымку і рашучасць, браць на сябе адказнасць, чымсьці ахвяраваць. І станавіцца – у сваіх вачах або ва ўспрыманні навакольных – сапраўдным героем. Напярэдадні 23 лютага «Н» вырашыў пацікавіцца ў мужчын БДПУ, ці здараліся ў іх жыцці падобныя выпадкі
Гасцёўня
Хао Шоумін: «ВАНДРУЮ ПА СВЕЦЕ, ЯК ДЗІКІ КОТ»
Плошча Кітая перавышае тэрыторыю Беларусі ў 46 разоў, а колькасць насельніцтва – больш чым у 140. Тым не менш, маштабы супрацоўніцтва Паднябеснай і Сінявокай у многіх сферах, у тым ліку ў галіне адукацыі, з кожным годам толькі павялічваюцца. Моцныя партнёрскія стасункі склаліся і ў БДПУ з установамі вышэйшай адукацыі Кітая – Хэнаньскім, Лінаньскім, Аньянскім універсітэтамі, з якімі акрамя дагавораў падпісаны дадатковыя пагадненні аб стварэнні сумесных адукацыйных праграм. А яшчэ – з Паўднёва-Заходнім